Растоптал, унизил, уничтожил... Успокойся, сердце, - не стучи. Слез моих моря он приумножил. И от сердца выбросил ключи! Взял и, как ненужную игрушку, Выбросил за дверь и за порог - Ты не плачь, Душа моя - подружка... Нам не выбирать с тобой дорог! Сожжены мосты и переправы... Все стихи, все песни - все обман! Где же левый берег?... Где же - прав

Праклён

Автор:
Тип:Книга
Цена:154.00 руб.
Издательство: Галіяфы
Год издания: 2013
Просмотры: 435
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 154.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Праклён Валеры Гапееy Першы беларускi раман пра сучаснасць, у якiм мiстычнае i мiфалагiчнае адваёyвае сваё права на iснаванне y рэчаiснасцi i робiцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлiвыя пошукi выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасцi паверыць. У рамане выяyляюцца тыя сiлы, якiя упарта адносiлiся да мiфiчных толькi таму, што адным не хапала моцы паверыць i прыняць вiдавочнае, а другiм хапала розуму i yлады выдаваць сапраyднае за казкi i легенды. Валер Гапееy Праклён © Гапееy В., 2013 © ПВУП «Галiяфы», 2013 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Частка 1 1 – У вас гарыць нешта… Голас прагучаy зусiм без эмоцыяy, роyна i спакойна. Люба, дваццацiпяцiгадовая Толiкава жонка, стаяла на парозе пакоя, вывалiyшы з-за крыса халата рыхлую левую цыцку, i соyгала яе правай рукой, спрабавала патрапiць тоyстым, доyгiм, як палец на назе, карычневым смочкам у раток дзiцяцi, якога няyклюдна прыцiскала да сябе. – Што y нас гарыць? – падскочыy з канапы яе Толiк, вырачыy вочы. – Валодзька! Гарыць нешта! У Толiкавай каржакаватай фiгуры – ён быy невялiкага росту, трошкi вышэйшы за сваю Любу, шыракаплечы, з доyгiмi дужымi рукамi – было столькi разгубленасцi i страху, што гэта мiмаволi выклiкала yсмешку. Уладзiмiр Жабрун з падсвядомай палёгкай – яго бянтэжыла белая, мяккая Любiна цыцка – iмклiва нахiлiyся, прынюхаyся да трансiвера, памацаy яго рукой, потым правёy рукой па прайгравальнiку, таксама панюхаy, урэшце абнюхаy, абмацаy тэлевiзар, якi цяпер працаваy. Звычайны пах электронiкi y час працы, дыму таксама нiдзе не вiдаць… – Нiчога y нас не гарыць, – мусiy узняць ён вочы на збабленую Любiну постаць. Некалi яна была яго аднакласнiцай, яе вабныя формы пачалi выяyляцца y класе шостым, калi большасць дзяyчынак хадзiла “шалёyкамi”. А y сёмым, на занятках фiзкультуры, хлопцы yжо елi вачыма яе постаць, немаленькiя, выразна, па-жаноцку, акрэсленыя клубы, пругкiя грудзi. Люба распаyнела яшчэ да замуства, а як нарадзiла першынца, дык во – новы махеравы халат, што прывёз сёння з Расеi Толiк, ёй, вiдавочна, замалы. Крыссё сцягнутае адно на жываце, нiжэй расхiнаецца вольна, вiдаць не толькi белае сцягно, але i лапiк блакiтных майтак, калi Люба сядае y фатэль i шырока разводзiць каленi… Раздалiся, растаyсцелi плечы, рукi, шыя стала зусiм кароткая, i невялiкая, нерасчасаная галава y кароткiх русых кудзерках расла нiбыта адразу з плячэй. Уладзiмiр толькi што кончыy падлучаць спадарожнiкавую талерку i наладжваць трансiвер – Толiк прывёз апаратуру сёння, i сёння ж захацеy усё паставiць. – От тады сядзем i будзем з табой замочваць мае заробкi! – угаворваy ён i сябе, i Уладзiмiра. І праyда – не пiy амаль да канца. А як толькi на вялiзным плазменным экране з’явiлася першая карцiнка, не вытрымаy, хацеy хапнуць з рылца гарэлкi, а пляшка, халера, з дазатарам, чакай, пакуль нальецца… Давялося “цадзiць” у шклянку… Пакой быy пазастаyляны парожнiмi скрынкамi з-пад апаратуры. І наагул, нечым нагадваy саму гаспадыню. Тут усё было дарагое, новае: вялiкая канапа y куце, арыгiнальная “сценка-горка”, адмысловы кампутарны стол у другiм куце, два вялiкiя фатэлi, прыгожы часопiсны столiк са шкла. Гэта калi не лiчыць вось цяпер падвешанага плазменнага экрана, тумбачкi з прайгравальнiкам… Але, як Люба адзетая, так канапа засланая неахайна, абы накiнуць. А посцiлка – куды меншага памеру, што яшчэ больш нагадвала Любу. На палiцах “сценкi”, нават за шклом вiдаць добры слой пылу. Зрэшты, Любе, як заyважыy, пакуль працаваy, Уладзiмiр, тое зусiм не рупiла. Яна толькi хадзiла, то па хаце, то па двары, насiла свайго трохмесячнага сына i совала яму y твар смочкi то адной, то другой цыцкi. Здаецца, нiчым больш i не займалася, i не думала займацца, бо Толiк сам бегаy на кухню. А там такi самы гармiдар – сярод новай i дарагой мэблi. Бачыy Уладзiмiр, калi хадзiy пiць. Толiк з кухнi крычаy Уладзiмiру, якую каyбасу той будзе есцi (хацеy пахвалiцца, што прывёз з Расеi аж некалькi гатункаy), сам i каyбасу рэзаy i хлеб кроiy, сюды насiy. Ёсць жанкi, заyважыy сам сабе Уладзiмiр, – i дзяцей дагледзяць, i мужа, i гасцей, i хату… А можа, Люба мудрэйшая за iншых? Усё ж драбяза! Апрача дзяцей… – Што y нас гарыць? – аж запсiхаваy Толiк – у жончыных словах ён адчуy пагрозу таму моманту, калi засталося yжо толькi найпрыемнейшае: налiваць, выпiваць-закусваць ды дзiвiцца на любы з трохсот каналаy. – Дык не y нас, – павольна прамовiла Люба, пазiраючы, як дзiця yрэшце лянотна пачало пасмоктваць, узняла галаву i дадала: – То y Валодзькi там на пасёлку гарыць нешта… Я дзiвiцца не стала, бо пажар жа, мне нельга… Быццам дом якi гарыць, – дакончыла яна без анiякай трывогi i цiкавасцi, падкрэслiваючы: гарыць – ну i хай сабе гарыць, мне што з таго? Яна яшчэ не дагаварыла, а y Уладзiмiра паyстала y памяцi палудзеннае: брат вярнуyся з чарговых “заробкаy” добра падпiтым, здаволеным – нёс у кiшэнi зашмальцаванага фрэнча пляшку белай – далi i з сабой. – Глядзi акуратна тут, – кiнуy яму тады Уладзiмiр, заводзячы матацыкл. – Не ссы, – iкнуy у адказ брат. – Не куры на канапе, папрапальваy усю, згарыш нахрэн! – ужо гучна, праз стракатанне матацыкла крыкнуy Уладзiмiр, стаy выязджаць з двара i пачуy абыякава-разухабiстае y спiну: – Што згарыць, то не згнiе!.. Уладзiмiр кiнуyся да дзвярэй, Люба нехаця адступiла yбок, ён ледзь працiснуyся, каб не даткнуцца да яе адрузлага цела. Выскачыy на веранду, i y гарод – адтуль за ляском быy вiдаць iх пасёлак. І пабачыy зарыва, вялiкае, нечым нават святочнае. Не барвова-крывавым свяцiлася неба, а жывым, трапятка-памаранчавым. – Што там гарыць? Гэта Толiк выйшаy у гарод, пачухваy пад пахай, пытаyся нездаволена: от ты скажы, такi вечар добры быy, зараз бы пасядзелi так файна… – Не разабраць… ды чаму там яшчэ гарэць… пяць хат… Уладзiмiр хутка выкацiy на вулiцу свой матацыкл, нервова тузануy нагой завадны падважнiк. Выехаy з цэнтральнай сядзiбы на дарогу да пасёлка – кiламетры два заставалася, i зразумеy, што няма чаго цешыць сябе надзеяй: ён даyно yжо вызначыy за гэтулькi гадоy кiрунак на сваю бацькоyскую хату ад гэтага вось месца. Толькi яна магла зараз гарэць. Цi бабкi Праскоyi, яна стаiць якраз за хатай Жабруноy. Але з чаго сярод ночы гарэць бабiнай хаце, калi яна i печ даyно не палiць? За кiламетр апошнiя сумневы знiклi. Добра вiдочныя на чорным небе языкi яскрава-памаранчавага колеру, чорны на тле зорнага неба хвост дыму yздымалiся ад iхнай хаты. Дагнаy пажарную аyтацыстэрну – калгасную. – Валодзька, дзе y вас студня там блiзка? – крыкнуy яму з кабiны Сяргей Вакульчык, пажарнiк, хлопец на два гады старэйшы, з франтаватай вузкай паласою чорных вусаy, упакаваны y спецадзенне, з шаломам на галаве. – Адразу на yездзе! Што, без вады едзеце? – Дык, тваю маць, во бочку завезлi y Плянту! Гулянка там… Плянта – месца знакамiтае. Нейкi прыезджы прыватнiк узяy у арэнду возера y лесе, на беразе паставiy дом адпачынку. З басейнам, бо возера само праз сябе топкае i плыткае, не пакупаешся. Месца yпадабалi i мясцовыя начальнiкi, i з раёна як хто прыязджаy, то цэлiлi туды патрапiць – як далей ад людскiх вачэй… Першая палова хаты yжо yся была ахопленая полымем. Некалькi старых у разгубленасцi стаялi перад надворкам, не ведаючы, як даць рады бядзе – вёдрамi тут нешта рабiць было бессэнсоyна. Уладзiмiр кiнуy матацыкл на траву, падскочыy: – Брат дзе? Бачылi? Нехта з жанчын спалохана yскрыкнуy; забожкала, зашапталася yстрывожана i рэшта. Уладзiмiр кiнуyся да тыльнага боку хаты, да другой паловы, якая яшчэ чарнела звонку i yнутры. – Ой, Валодзечка, не лезь! Не лезь, бо зарэ, як акно разаб’еш – чмыхне, спалiць! – загаласiла нейкая бабця за спiнай. – Не yратуеш ужо яго, як ён там застаyся… Уладзiмiр наблiзiyся да акна, што было y ягоным пакойчыку, зазiрнуy. Нiчога не пабачыy – як малака хто налiy у пакой па самую столь – так дыму нацягнула. Ды наперадзе ледзь паблiсквала чырвоным у дзве паласы – гэта праз шчылiны дзвярэй прагнула праткнуцца полымя. Дакрануyся да шыбы i адчуy, якая яна гарачая, не вытрымаць. Наважлiва стукнуy локцем, зазвiнела шкло. Прасунуy руку, адшчапiy рамы, расчынiy. У твар ударыла едкая гарачыня. Зразумеy, што яшчэ момант – i yсё бухне, што тут не гарэла, бо не ставала полымю паветра. Малюнак выбуховага загарання на момант затрымаy яго, але Уладзiмiр прагнаy страх, падцягнуyся i кульнуyся y пакой, заплюшчыyшы вочы. Апынуyся перад шафкаю, пацягнуy дужку i суцешыyся – от добра, што гэтым разам не стаy замыкаць ад брата. Хапiy усе паперы, усё, чаго было там: дакументы, розныя даведкi, страхоyкi, грошы, ашчадныя кнiжкi, карацей – усю сваю хатнюю бухгалтэрыю – i, адчуваючы вострую рэзь у вачох i боль, што раздзiраy грудзi, сеy на падаконне, потым скочыy. Упаy на каленi, хацеy устаць, выпрастацца, як раптам хакнула ззаду, нiбыта yздыхнуy нехта велiзарны, з усхлiпам, i з расчыненага акна вырваyся зыркi, пякучы струмень агню, усё адно як дзьмулi адтуль, з пакоя, тры пашчы Змея Гарынавiча… Выпаyз чацвярыцай далей ад хаты, азiрнуyся – яна амаль уся была y агнi. – Цэлы, Валодзька? – кульгаy да яго сусед, дзед Мiрон. – Цэлы, дакументы во… Не бачылi брата? – Ды нiхто не бачыy… Беглi – толькi вiдаць было, як за акном шугае ды дым з-пад страхi iдзе. А блiжэй падышлi, то шкло – трэсь, а яно як шугане – да неба! І yсё yсхапiлася, як бензiнам хто аблiy… Даyно гарэла y хаце, паветра не ставала, от знайшло сабе дарогу – праз столь… Дзе тыя пажарныя? – Ваду набiраюць… У нас, са студнi. – Трасцу яны набяруць, там нiякiх шлангаy не стане, вада так глыбока, а тае вады – на адно колца! Ёлупнi, вашу маць, з парожняй бочкай ехалi… – вылаяyся стары. Пажарныя прыехалi, пачалi разгортвацца, хоць i подбегам, але без асаблiвага iмпэту – што тут ратаваць, якi сэнс? Сцены yжо гарэлi суздром, дах i столь правалiлiся y трысцене… Вады хапiла пажарным хвiлiн на дзесяць, потым паехалi набiраць ваду да другога калодзежа. Хвiлiн за сорак прыйшла машына з райцэнтра, за ёй яшчэ адна. Але ратаваць не было чаго. Лiлi ваду, бо агонь гарэy. Людзей пазбiралася шмат, моладзь прыбегла з клуба падзiвiцца на пажар – тут цiкавей, чым на танцульках, усё ж падзея. Каля чацвертай ранiцы, калi стала добра вiднець, полымя патушылi, дымiлi толькi асобныя галавешкi. Увесь гэты час Уладзiмiр сядзеy на бярвеннi воддаль, курыy адну за адной цыгарэты. Потым безуважна глядзеy, як ходзяць па пажарышчы пажарныя, нешта шукаюць. Зразумеy – брата шукаюць. Брат-алкаголiк – трыццацiгадовы нягеглы мужчына, якога па чарзе выганялi з прымаy адна за адной жанкi цэнтральнай сядзiбы калгаса, i ён зноy вяртаyся y бацькоyскую хату. Улетку яшчэ было тае бяды: не брат шукаy працу за чарку, а праца шукала яго. У вёсачцы, дзе адзiнымi непенсiянерамi заставалiся браты Жабруны, дужыя мужчынскiя рукi заyсёды былi y патрэбе. І ранiцай бабулькi выстойвалi пад хатай у братоy, калi прачнецца старэйшы, Ігнат, А ён выходзiy, чухаючы запалыя, зарослыя рэдкiм валоссем грудзi, аглядаy суседзяy, важна пытаyся, у каго работа пiльнейшая, вызначаy час i зарплату. А iншым разам i адмаyляy, паблажлiва кiдаючы: “У мяне yжо на тыдзень усё распiсана”. Горай было познай восенню, зiмой, калi нiякай такой працы для Ігната не было, i ён канькаy ува Уладзiмiра на пляшку чарнiла, выпiваy, сядаy перад тэлевiзарам на старой канапе, напоyнiцу пускаy гук, пстрыкаy пультам, выбiраючы сабе перадачу па душы. Гучна рагатаy, гучна каментаваy бачанае, намагаючыся перакрычаць тэлевiзар. І пад тое курыy адну за адной смярдзючую “Астру”, гарачы попел часам сыпаyся на канапу, i на той расла колькасць чорных плямаy i круглых, з чорнымi берагамi дзiрак. Яго i знайшлi на рэштках канапы, дакладней тое, што засталося ад чалавека: абгарэлыя косткi. Стоячы y ранiшнiм сутоннi перад пажарышчам, дзе грувасцiлiся i дымiлi яшчэ чорныя бярвеннi i два комiны дэманстравалi сваю чырвона-цагляную аголенасць, якую хавалi дзесяцiгоддзямi на гарышчы, Уладзiмiр пакуль што адчуваy страту толькi аднаго: таго архiву запiсаy, артыкулаy, якi збiраy па сецiве y свой кампутар. І самога кампутара з самаробным сталом, за якiм так утульна пачувалася, за якiм наступала новае жыццё, трываy свой асаблiвы сусвет. Тое месца, дзе быy ягоны пакойчык, здавалася цяпер, без сценаy, вялiкiм. Ад новага манiтора засталася чорная горка расплаyленага пластыку, металiчны корпус сiстэмнага блока быy чорным, але цэлым, недзе варухнулася думка, што, можа, i дыск яшчэ запрацуе… Але потым веды i досвед тэхнiка-электрыка згасiлi кволую надзею. Ранiца разгаралася, святлела i спакваля адкрывала Уладзiмiру yсю велiчыню яго страты. У чорным папялiшчы былi незваротнасць i рэчаiснасць: трэба заказваць труну для брата, прасiць, каб капалi магiлу, трэба недзе шукаць сталы на хаyтуры, набываць прадукты i гарэлку, гатаваць… Нечаканыя хаyтуры – не запланаванае вяселле. Два днi мiнулi y тлуме i беганiне, Уладзiмiр амаль не адрознiваy гадзiн. Балазе, дапамаглi y калгаснай кавярнi – толькi заплацiy, усё зрабiлi. Дый сам калгас дапамог i з труной, i з машынай. Суседзi, вядома ж. А найбольш Алена, яго колiшняя аднакласнiца, развядзёнка з двума дзецьмi. Яна, кухар у кавярнi, лiчы, i была галоyнай распараднiцай на неспадзяваных хаyтурах, i y вёсцы адкрыта казалi, што цяпер Уладзiмiру адна дарога – да яе парога, бо што рабiць адному на папялiшчы? Алена ж – жанчына спраyная, характарам добрая, дзецi дагледжаныя i парадак у хаце, i на твар не благая, i да работы не гультайка, i што ж ёй адной векаваць, i чаго Уладзiмiру нешта думаць, i гэта ж некалi яны i y кiно разам хадзiлi, i на лавачцы, было лета адно, праседжвалi да трэцiх пеyняy. А што не дачакалася Алена Уладзiмiра з войска, дык маладосць, што тут паробiш, ды яшчэ бацькi yгаворвалi, упадабалi яны былi маладога тэхнiка-асемянатара. Ну, хiба што работа такая – быком працаваць, дык i такую работу некаму трэба рабiць, а плацяць яму добра, во i дамок новы калгас дае на сядзiбе… Калi людзi разышлiся з кавярнi, Алена запрасiла Уладзiмiра сама – проста пакуль што пажыць, бо начаваць жа няма дзе. Уладзiмiр адмовiyся, як мог падзякаваy, адводзячы вочы yбок – ён адчуваy сябе абавязаным перад Аленай, перад усёй вёскай, у якой пасля пахавання, за хаyтурным сталом, толькi i гаманiлi пра iх, i мужчыны проста сцвярджалi, што не бывае шчасця без няшчасця. Уладзiмiр цяпер як бы iшоy супраць усiх, разбураy акуратна складзены агулам i ёй, Аленай, няхiтры план, у якiм усiм было добра i хораша. Можа, ён i пайшоy бы y той вечар да Алены, што прагла мужчынскай ласкi. Калi б не яшчэ адна погаласка, што шамацела y размовах бабулек ды дзядоy. “Праклён”. Даyны, на yсю вёску накладзены, а найперш на iхны род – Жабруноy, з якога адзiн Уладзiмiр цяпер i застаyся. Нiкога болей няма, апрача яго, нiхто болей у вёсцы не носiць гэтага прозвiшча, а некалi ж – ого! – Жабруноy палова вёскi было, успамiналi старыя. Цяпер няма. І цi не кожную сям’ю напаткаy вось такi лёс: нехта гiнуy у агнi, а калi хто i ратаваyся, дык гiнула yсё на надворку y бязлiтасным пажары: дом, гаспадарка, жывёла. Уладзiмiр застаyся y дзеда Мiрона на колькi дзён – хата y дзеда вялiкая, то далi адзiн пакойчык. Дзецi yнукаy яшчэ не папрывозiлi, пакуль што y летнiках… Уладзiмiр разбiраyся з паперамi. Раптам у яго y руках апынулася вялiкая сума грошай: i страхоyка за дом, i што на пахаванне давалi, не yсё патрацiy, i ад калгаса, i людзi пазбiралi. Ён меyся ехаць на сесiю, узяy адпачынак, адразу за два гады, бо леташнi не адбыy – захварэy механiзатар, давялося iсцi памочнiкам камбайнера. Дык i адпускныя далi за два гады. Прыкупiy сабе што з адзення на лета. Яшчэ тыдзень заставаyся да ад’езду на сесiю. Адзiная справа, якой ён змог заняць сябе – разграбаць папялiшча. Пажарныя yсё ж адну карысную рэч зрабiлi – не далi агню перакiнуцца на блiзкi хлеyчык. Жыyнасцi там не было нiякай, а вось iнструменту шмат. Галоyнае – бензапiла. Уладзiмiр цяпер выцягваy чорныя бярвеннi, абчэсваy сякерай вуголле, потым рэзаy i адразу шчапаy. Што ж, будуць вось дровы дзеду Мiрону, не прападаць жа… Абмые яшчэ дожджыкам, прасушыць сонцам… Рабiy старанна, па парадку, як i заyсёды любiy: няспешна, але настойлiва, каб не пакiдаць нiчога па сабе, каб не вяртацца. За першы дзень змарыyся так, што ледзь дакандыбаy до копанкi за вёскай, дзе хацеy памыцца. Шараваy сябе мо з паyгадзiны, але якое тут мыццё – халоднай вадой сажу не змыеш… Нiчога, за чатыры днi будуць палiць лазню на сядзiбе… Тры вянцы зруба знiзу засталiся амаль цэлымi, папытаyся y дзеда – цi трэба iх рэзаць, той толькi махнуy рукой: дрэву гэтаму гадоy пад пяцьдзясят, каму яно сёння трэба? Ды i па вуглох спарахнела крыху. Рэж на дровы. Уладзiмiр меyся канчаць на сёння, але на трэцiм рэзе бервяна не заyважыy цвiк, скрыгатнула так, аж у пячонцы аддалося. Давялося здымаць ланцуг пiлы, вастрыць – не мог такую работу пакiнуць на заyтра. Сонца схiлiлася нiзка на захадзе. Было цiха (тут у iх наагул заyсёды вельмi цiха!), таму Уладзiмiр здалёк пачуy крокi – шорганне нечых ног у высахлай траве. Зiрнуy з-пад рукi, i сэрца yздрыганулася – да яго iшла Алена. Ён бы зманiy, каб сказаy, што не думаy пра яе начыма. Думаy. Ляжаy у чужой хаце, на чужым ложку i чужой бялiзне – i думаy пра Алену. Галоyнае хацеy зразумець: што яго трымае? Няyжо крыyдуе ён да гэтай пары на яе за тое, што не прычакала з войска? Дык… Шчыра кажучы, больш фанабэрыi было тады y Уладзiмiра, чым сапраyднага пачуцця гора: павiнен жа хлопец вось так крыyдаваць, калi яго дзяyчына не дачакалася, мусiць тыдзень хадзiць п’яным, абавязаны штоноч цiснуць, мяць да болю грудзi новай маладухi? А то ж! А вось сапраyднага болю y душы i не было. Прыкра – гэта так. Бо за два гады y войску не тое каб астынуy Уладзiмiр, не. Глядзець на yсё стаy разважлiва, няспешна. Ды яшчэ, што тут хаваць, пабачыy першы раз Алену, ужо замужнюю, дык нечага аж зарадаваyся – такой непрывабнай, з запалымi вачыма, з плямамi на твары, худой падалася яму яна. Не разумеy ён тады, што тое ад цяжарнасцi… Але сэрца гэта супакоiла. Хай сабе i грызла яго нешта тупымi зубамi, але не балюча было… нiбы бяззубы сабака кусае за руку… – Памагай Бог. – Дзякуй на добрым слове, – Уладзiмiр намагаyся схаваць напружанне, якое yзвiлося з першым позiркам на Алену. – Далёка iдзеш? – спытаy, каб нешта спытаць. – Да цябе, – проста адказала Алена. Яна была y сiнiх спартовых нагавiцах, закасаных да каленяy, у белай майцы з кароткiмi рукавамi. Уладзiмiр не мог не спынiць вачэй на Аленiнай постацi: не худзенькая, а дзябёлая, моцная жанчына, круглявая праз невысокi рост, але не выглядала тоyстай. Паyнаватыя плечы i рукi, але вiдаць – дужыя рукi. Будуць дужыя, будуць i цяглiцы на руках, калi адной гадаваць дзяцей, цягаць на кухнi вядзёрныя рондалi, трымаць парсюкоy ды шчыраваць на гародзе. – То сядай во, – Уладзiмiр паставiy старкачом не рассечаны яшчэ адрэзаны кавалак бервяна. – На iм сажы няма. – Ды я не y чыстым, – супакоiла яго Алена, села, i Уладзiмiр зноy не мог не заyважыць, як шыракаватыя Аленiны сцёгны не расплылiся на палене тлушчам, а толькi напялiся, як надзiманыя. Прысела, прыгнулася, глядзела сабе пад ногi, а шырокi выраз на саколцы глыбока адкрываy лагчынку мiж велiкаватых грудзей. Уладзiмiр адвёy вочы. – Наyмысна з вёскi iшла? – Дзе там, вячэру развозiлi касцом… То тут злезла… Я yжо другi дзень тут праязджаю… У копанцы мыешся? – Ага… – Хадзем, памыешся y мяне па-людску. Ды пакармлю нармальна. Баба Мiронiха толькi бульбай з капустай кормiць? – Ды чаго мне жалiцца… – засаромеyся Уладзiмiр. – Бульба дык бульба, я не пераборлiвы. – Я ведаю, – кiyнула згодна Алена, – ты не пераборлiвы… Калi не пераборлiвы, дык хадзем. Уладзiмiр лiхаманкава думаy: як адказаць i што. Паyза зацягнулася, i Алена невясёла хмыкнула: – Ды не пужайся ты… Не збiраюся я цябе прывязваць. Ты ж з нашых аднакласнiкаy адзiн мне сябрам быy, адзiн во чалавекам застаyся. Я табе як сябру, як аднакласнiку i кажу: памыешся, павячэраеш – рабi далей, як хочаш. – А, ну… добра… Я да дзеда заеду, вазьму што чыстае, – з палёгкай згадзiyся Уладзiмiр – Алена прапанавала яму такi варыянт паводзiнаy i стасункаy, пра якi ён i падумаць чамусьцi не мог, але прапанаванае было найлепшым на гэты момант. – Ды y мяне засталося ад майго быка, новае, неадзяванае… Як уцякаy, дык i майткi пакiдаy, – спынiла Уладзiмiра Алена. Быком абзывалi за вочы, а пазней дык хто i y вочы былога Аленiнага мужа – працаваy асемянатарам. Абзывалi з зласлiвай насмешкай: хударлявы, драбнявы, вiдавочна, слабы. А гонару затое – не павiтаецца нi з даяркамi, нi з нагляднiкамi. Спецыялiст, анягож. Як выявiлася, меy ён свае погляды на будучыню, i там не было нi кароy, нi вёскi, нi сям’i з дзецьмi. У першыя месяцы сямейнага жыцця, як зацяжарала Алена ды пачаyся таксiкоз, “бык” запсiхаваy – ён прызвычаiyся (а папраyдзе – Алена прывучыла), каб кожная хвiлiна была аддадзеная яму, каб усё y хаце рабiлася дзеля яго. О, якi скандал ён учынiy, калi Алена не змагла прыгатаваць упадабаны iм плоy. А яе ванiтавала ад аднога выгляду i паху мяса, як нi перасiльвала сябе – не магла падысцi да стала, дзе яно ляжала ад ранку, яе згiнала ад прыступаy яшчэ на парозе кухнi. Як нарадзiлася малое, дык напачатку гiдзiyся падысцi. А каб пялюшку запэцканую y рукi yзяць – анi туды тое. Вось жа скажы – каровам руку пад хвост засоyвае да пляча (хай i y спецыяльнай пальчатцы тая рука), а ад гавенца свайго дзiцяцi ванiтаваць бяжыць… Алена бачыла, адчувала, што адбылося зусiм адваротнае таму, чаго яна чакала ад нараджэння сына. Што дом i сям’я раптам страцiлi для яе мужа yсякi iнтарэс, а сама яна засталася патрэбнай яму y дзвюх iпастасях: як хатняя служка ды крыху жывая гумавая лялька y ложку – каб не адмаyляла нi y чым i сама паварочвалася… І не спяшалася б Алена нараджаць другое дзiця, ды падвяла жаноцкая мудрасць – нiбыта, як малаком дзiця кормiш, дык не зацяжараеш. Панесла, ад першага разу панесла. Як бацька некалi з мацi жартаваy: хлопцы толькi нагавiцамi патрасуць, а ты yжо надзiмаешся. Так i дачка… Калi муж даведаyся пра другую цяжарнасць, то аж збялеy. І сарваyся на iстэрычны крык – рабi аборт. На што Алена з нейкай неверагоднай асалодай, нiбы даyно хацелася-марылася так зрабiць, ды не было добрай нагоды, акуратна склала i тыцнула пад нос свайму мужу дулю. Той вызверыyся i нечакана кiнуyся на яе з кулакамi. А яна, быццам такое не раз рабiла, дужая y руках, перахапiла яго хлiпкi замах i так таyханула ад сябе, што “бык” не yтрымаyся на нагах ад неспадзеву. Як ён спалохаyся тады! І за хвiлiну стаy збiраць валiзку. Найневерагоднейшым было тое, што Алену гэтая невялiкая прыгода y iх сямейным жыццi, першы яе супрацiy мужу развесялiy. Яна без анiякай жальбы назiрала за тым, як iмклiва бегае па пакоях “бык” i збiрае свае транты. Нi кропелькi не шкада было! Адно жаданне – хай знiкне з вачэй. І знiк, толькi праз паyгода з’явiyся, каб аформiць развод. Нахабства набраyся папрасiць, каб алiменты яна патрабавала на адно дзiця – бо бачыш, з жанчынай сваёй ён на кватэры y горадзе, а там так усё дорага. Алена адмахнулася: няхай. Ідзi, знiкай хутчэй. Мацi з бацькам жывыя – не дадуць памерцi. Выкараскаюся i з двума дзецьмi. І выкараскалася. Уладзiмiр не yсё ведаy пра дачыненнi Алены i ейнага мужа, але пра цяперашняе ведаy: што Алена упраyляецца сама, i парадак у яе y хаце ды надворку такi, што iншая замужняя не дараyнаецца. І дзецi дагледжаныя, паслухмяныя: хлопец i дзяyчынка. Ён успомнiy, як дзе й калi y вёсцы пра гэты Аленiн развод – “выгнала быка з хаты”, i нечакана як прасвятлела y галаве: а Алена ж i праyда не збiраецца яго прывязваць. Яна ж i без мужа вунь падымае дзяцей. Яе клопат пра яго, Уладзiмiра – зусiм iншы клопат. Можа, i папраyдзе, шчыры, сяброyскi… Склаy iнструменты, занёс у хлеyчык, адтуль выкацiy матацыкл, якi хаваy там ад спякотнага сонца. – Паехалi? – сеy на матацыкл. – Ага, – узнялася Алена, абцерла азадак. Села, абхапiла рукамi, прыцiснулася грудзямi да спiны – пругкiмi, гарачымi. І Уладзiмiр раптам адчуy, як токам яго працяло, колькi жадання y жанчыне, колькi нерастрачанай пяшчоты i любовi. “Застануся! – як пакляyся сам сабе. – На адну ноч застануся. Вось проста аддзячу, каб свiннёй не быць…” Але, калi Алена сабрала яму чыстую (i сапраyды – новую) бялiзну, калi з асалодай вылежаyся чвэрць гадзiны y ванне, а потым мыyся, яго цвёрдасць змянiлася на млявы абавязак, змешаны з бояззю. І яшчэ болей завагаyся, напалохаyся Уладзiмiр, калi выйшаy з лазенкi, i Алена паклiкала адразу на кухню: стол быy накрыты. А сама яна y вiдавочна новым халаце з паyпразрыстай тканiны i не збiралася хаваць сваiх мараy, кожны рух яе цела, не надта прыхаваны шоyкам, клiкаy i абяцаy, а заадно, здавалася, i папярэджваy насмешлiва: “Нiкуды не дзенешся”. Ува Уладзiмiра вiравала y душы пачуццё прыкрасцi: сказала yжо яму Алена, што дзецi y бабы. Сказала прыгатаванай вячэрай i халатам празрыстым, пад якiм свецiцца белымi карункамi бялiзна (гэта ж яна на двары пад летнiм душам мылася…), што запрашае яго, Уладзiмiра, застацца. І калi ты здаровы i вольны мужык, у вачох якога Алена – кабета спраyная, здаровая целам, калi ты бачыш, што яна толькi чакае твайго жадання, i сама яна вольная, дык павячэраць, кiнуць “дзякуй” i з’ехаць – тое цi нармальна для мужчыны? Гэта ж проста смешна! Што ён – iмпатэнт? Была б iншая якая – Уладзiмiр бы застаyся. А што яму, калi той – нiшто? Але ж Алена… Алена пачакала, пакуль Уладзiмiр сядзе пры стале, дастала аднекуль збоку паyлiтровую пляшку. – У мяне самагонка ёсць, мацi гнала, добрая. На святаяннiку настоеная, мяккая. Нальем для апетыту? Уладзiмiр пачырванеy. Алена знайшла найлепшае выйсце, каб даведацца пра ягоныя планы i прапанаваць сябе. Калi Уладзiмiр вып’е, дык на матацыкл не сядзе – усе ведалi y вёсцы непарушнае правiла Жабруна-малодшага: на слуп, выпiyшы, нiколi не палезе, за руль, хоць грамульку вып’е – не возьмецца… – Ты хочаш, каб я нанач застаyся? – выцiснуy Уладзiмiр з сябе пытанне, спадзеючыся yпотай, што y адказе Алены зможа нарэшце знайсцi тлумачэнне сваiм пачуццям: а ён сам чаго хоча? – Я ж – жывая баба, – гледзячы яму y вочы з сумнай усмешкай, што непрыгожа крывiла яе рот (з падмаляванымi? ну, так, падмаляванымi) вуснамi, адказала Алена. – Чаму мужыкi думаюць, што iм хочацца, а нам не? Ды што хочацца… Я вось новы халат першы раз за год адзела… Во глядзi, – Алена хутка тузанула пас, развяла y бакi крыссё халата, дэманструючы сябе, i Уладзiмiр спужаyся, сцяyся, каб не здрыгануцца ад нечакана адкрытага перад iм здаровага, жаноцкага цела i кароткага, як стрэл, узбуджэння. – Бялiзну новую адзела, – спакойна доyжыла Алена. – Ведаеш, колькi y кожнай бабы новай бялiзны? Прыгожай, ды нi разу не адзяванай? Бо няма для каго… А для сябе мала трэба. Захiнула крыссё, нервова звязала вузлом пояс, потым стомлена прысела, нi слова болей не кажучы, налiла дзве чаркi. – Не можаш дараваць? – узняла вочы на Уладзiмiра. – Не, не тое… – уздыхнуy Уладзiмiр, раптам адчуyшы палёгку – Алена, паказваючы яму бялiзну i зараз вось запытаyшы наyпрост, як настроiла iхную вячэру на шчырасць, i яму прасцей стала гаварыць таксама шчыра. – Баюся… Назад, у мiнулае вяртацца – хiба можа быць нешта добрае y гэтым? – У мiнулае нам не вярнуцца, – усмiхнулася лагодна, як малодшаму, Алена. – У мiнулым i ты дурны, i я дурная. – Чаму так? – здзiвiyся Уладзiмiр. – Не дурныя. Ну, без досведу. Мне здаецца, я такiм i застаyся… – Ты – можа, – са шкадаваннем заyважыла Алена. – Я – не. Калi б ты тады пад вербамi трошкi больш настойлiвы быy… Я, дурнiца, загадала: як сунеш руку мне y майткi – усё, выпрастаюся, раскiну ногi. Хоць баялася, але ж во надумала. А ты мне толькi левую цыцку так змяy, што сiнякi засталiся. Была б я разумнейшая – сама б майткi з сябе сцягнула. І руку тваю б паклала, куды трэба… Уладзiмiр зачырванеyся. Тая цёплая купальская ноч пад вербамi доyга жыла y ягонай памяцi напятай да найвышэйшага гуку струной. Ён доyгiя гады цiха песцiy тое сваё невыказнае пачуццё пяшчоты, адчуванне поyнай улады над дзявочым целам. І думаy увесь гэты час, што зрабiy слушна – нельга было тады, няправiльна. Трэба, каб першае, найчысцейшае, было y чыстым i на чыстым… на белай прасцiне, а не на траве. І от, як выявiлася… Ён не ведаy, што адказаць i што думаць – проста працягнуy руку, узяy i выпiy адразу yсё налiтае y чарку, шумна прынюхаy хлеб i палез па цыгарэты. – Закусiy бы… Куры тут, – цiха паyшчувала i папрасiла яго Алена, узнялася, паставiла на стол сподачак. – Хоць пах мужчынскi застанецца, – сказала з незразумелай iнтанацыяй. – Я тады думаy… – Уладзiмiр зацягнуyся раз i другi i патушыy цыгарэту. – Я тады думаy, што ты… iншага хочаш. Каб не недзе пад вербамi, каб у ложку чыстым, каб не баяцца, што нехта пабачыць i заyтра пераказваць будуць… – Еш, – цiха адказала Алена. – Пастыла yсё. Хочаш – заставайся. Сёння чысты ложак, белыя прасцiны, не трэба баяцца, што нехта падглядае. Я… хачу, каб ты застаyся. Хоць на адну ноч… Уладзiмiр застаyся. Ён потым курыy на парозе, расчынiyшы дзверы веранды, дзiвячыся таму нязвыкламу пачуццю, якое iм авалодала yпершыню – колькi хвiлiн таму y ягоных абдымках Алена сутаргава забiлася, наструнiлася i выгукнула нешта працяглае, незразумелае, гартанным крыкам, а потым абшчаперыла, сцiснула з такой моцай сваiх рук, што перахапiла подых, i шаптала, плакала y вуха: “Дзякуй, дзякуй, дзякуй…” А ён у той момант разгублена, амаль з абавязку, цалаваy яе мокрыя вочы i шчокi, адначасна yзрадаваны, акрылены i крыху спалоханы такiм бурным праяyленнем пачуццяy жанчыны. “Чаму б мне не жыць з Аленай?” Што трымала i трымае ад такой простай пастановы: прыйсцi ды пажыць колькi дзён, хай тыдзень, месяц – i паглядзець, што там надалей будзе? Можа, як той казаy, злюбiцца. А калi гэта лёс яго, а ён нiяк не падыдзе да яго, бо баiцца? Лёсу баiцца? У чым яго лёс? Было цiха, ужо i цвыркуны yлеглiся. Неба y тысячах зорак трохi разганяла цемру, але невялiкi садок (Уладзiмiр сядзеy на парозе дзвярэй, што выходзiлi y гарод) патанаy у густым чарноццi. Нечакана моцна, не раyнуючы, як нехта толькi што дэзадарантам папшыкаy, пахлi невiдочныя кветкi. Аж цягнула пайсцi, адшукаць i пабачыць – што за яны? Пах прыемны, незвычайны… Пачуy, як прыадчынiлiся дзверы, не азiрнуyся. Алена выйшла басанож, захiнутая y лёгкую коyдру. Прысела побач, схiлiла галаву на ягонае плячо. – Так хораша мне, Валодзька… Ты не yяyляеш нават, як хораша вось цяпер. Ты калi болей i не прыйдзеш – я не буду на цябе злаваць. Мне гэтай адзiнай ночы надоyга будзе. – Я не ведаю, Алена… Мне iсцi няма куды, але… не ведаю… Я вось на сесiю з’езджу, пабуду там. Падумаю над усiм, – прызнаyся Уладзiмiр. – Што так пахне? – Ага, едзь сабе, – лёгка згадзiлася Алена. – Ты толькi ведай, што табе ёсць куды вяртацца. А кветкi – гэта мацыёла. Зусiм такая… непрыкметная кветка. Некалi бабуля дала. Казала – вядзьмарская кветка. Пакажу ранiцай. Я iншым разам выйду yвечары, як пакладу дзяцей, вось сяду тут i сяджу доyга-доyга. І мацыёла пахне… І я думаю… І не yстрымалася, расхiнула коyдру, прыпала голым, дагэтуль гарачым целам да Уладзiмiра, абняла, захiнаючы абоiх коyдрай, прыцiснулася i замерла. Уранку, калi Уладзiмiр выйшаy курыць сюды ж, Алена паказала яму кветкi – невялiкiя, непрыкметныя. І цяпер яны зусiм не пахлi. – Не падобныя да вядзьмарскiх, – заyважыy Уладзiмiр. – А табе скуль ведаць? – прымружылася Алена. – Шкада, баба памерла, а то б яна даyно падказала мне yрабiць, каб ты ад майго парога нiкуды дарогi болей не ведаy. – Твая баба магла такое зрабiць? – здзiвiyся Уладзiмiр. – Магла… Яна шмат чаго магла. Прыедзеш увечары? – скончыла нечакана Алена пытаннем. – Не ведаю, – шчыра прызнаyся Уладзiмiр. – Дай дажыць да вечара. – Ну, глядзi сам, – проста адказала Алена, усё адно як размова iшла пра нешта дробязнае, не надта вартае yвагi. – Трымай, перакусiш… – сунула y рукi клуначак, якi хiба yначы сабрала, бо, здаецца, усё ранне была на вачох… Толькi калi Уладзiмiр прыехаy да свайго згарэлага дома, ён спакойна абдумаy тое, што стрэмкай сядзела y свядомасцi yчора yвечары, не давала заснуць уначы i пякло першыя хвiлiны ранiцы. Ён баяyся, што калi пераспiць з Аленай, яна адразу ж пачне паводзiць сябе так, быццам ужо сталася ягонай жонкай, ды яшчэ колькi гадоy таму. Але нiчога не змянiлася y Аленiных паводзiнах. От зусiм-зусiм нiчога. Нiбы i не было гэтай ночы, некалькiх гадзiн яе адданага кахання. Толькi вочы Аленiны свяцiлiся. Нечым такiм, што не схаваеш нiяк, колькi нi спрабуй, што бабы адразу ж пазнаюць. Пра такое святло нехта пажартуе незласлiва, нехта падкалупне са злым жартам, але ж большасць пазайздросцiць – хто падобраму, хто са злосцю. Якая ж жанчына не хоча пачувацца шчаслiвай у першыя гадзiны ранiцы… Уладзiмiр зняy апошнi вянец, якi ляжаy на вялiкiх, амаль што схаваных у зямлi, шэрых камянёх, i тады пабачыy той вузельчык. Ён ляжаy на самым вялiкiм каменi yсходняга вугла. Жаyтлявая тканiна была ахайна перавязаная чорнай нiткай. Ведаy, што гэтак павiнна быць – заyсёды раней клалi пад першы i трэцi вянец нейкую ахвяру, адкуплялi месца – такое чытаy. То i расчараваyся быy, калi пад трэцiм вянцом нiчога не знайшоy, бярвеннi перагледзеy – можа, прыляпiлiся да дрэва тыя некалькi манет (звычайна ж iх клалi) цi y моху схавалiся. І мох раздзiраy – нiчога не было. А так цiкава глянуць – што там клалi дзед цi прадзед, цi баба, цi прабаба… І вось – вузельчык. Нечакана. Прысеy, закурыy. Тады толькi yзяy яго y рукi i неспадзеyкi адчуy хваляванне. Мо найперш таму, што вузельчык выдаваy на парожнi – не адчувалася y iм вагi хоць адной манеты. Але навобмацак там нешта было. Не стаy рваць нiткак, развязаy, няспешна разгарнуy тканiну. Пацямнелы ад часу ланцужок (можа, срэбны) i на iм – з таго ж металу шасцiканцовая кветка, пялёсткi якой загiналiся y адзiн бок так, што востры канчарык аднаго злучаyся з сярэдзiнай наступнага, быццам круцiлася колца. Затахкала сэрца, ад хвалявання задрыжэла рука. Уладзiмiр нечакана для самога сябе хутка разгледзеyся, пацiкаваy на бакi – цi не бачыць хто? Чаму ён так устрывожыyся, што было незвычайнага y знойдзеным – Уладзiмiр не разумеy. Але як збоку нехта нашаптаy, аднекуль з’явiлася веданне, што срэбная кветка на ланцужку – зусiм няпростая. А можа, яму карцела знайсцi тут, у сваiм колiшнiм доме, хоць у апошнi момант нешта такое, што б падказала, параiла, памагло адшукаць адказ на такое простае i няпростае пытанне: што рабiць далей, як жыць i навошта? Ён вагаyся толькi момант – не y кiшэню ж класцi знаходку, калi яна з’явiлася на белы свет. У кiшэнi – смецця i пацярухi поyна, яшчэ згубiш, а тут такое yсё чыстае, хоць пралежала… колькi гадоy? Пяцьдзясят, здаецца, казаy стары Мiрон. Цераз галаву надзеy на шыю ланцужок, адчуy, як халодны метал кветкi дакрануyся да гарачага цела. І нешта адбылося. Раптам стала зразумела, што яму няма чаго рабiць на сваiм папялiшчы. Апошняе, што абавязаны быy зрабiць тут Уладзiмiр – гэта адшукаць срэбную кветку на ланцужку. І што трэба не расцягваць на невядомы час свой пабыт у вёсцы, а ехаць. Ехаць i шукаць адказы… бо тут ён нiчога не знойдзе. Блiжэй да вечара каротка пiкнуy тэлефон – прыйшла СМС-ка. Думаy, звычайная рэклама ад аператара, але паведамленне было ад Алены. Прачытаy прадбачанае: “Цябе чакаць?”. “Патэлефанаваць не магла? – нечакана разабрала прыкрасць на жанчыну. – Зараз яшчэ пачнецца гульня y цыдулкi…” Нацiснуy выклiк, пачакаy. Калi Алена адказала, упiкнуy: – Што, сучасныя тэхналогii вядуць рэй? Тэлефанаваць складаней, чым лiтаркi набiраць? Ён i сам не чакаy, што y iм з’явiцца вось такi паблажлiва-павучальны тон. Збiраyся ж казаць iншае – што сёння будзе да самай цемры, бо трэба кончыць да заyтра, каб ехаць… Яму трэба ехаць. – Не, я баялася, што голас задрыжыць, – цiха i вiнавата адказала Алена – куды толькi падзелася яе yчорашняя бестурботнасць i смеласць? – З чаго яму дрыжаць? – здзiвiyся Уладзiмiр. – Потым скажу… як прыедзеш. – Я тут доyга збiраюся быць… працы шмат. – Ты еy што? – клопат умомант прагнаy Аленiну няёмкасць. – Палуднаваy, што ты збiрала… – Што там было есцi… Я прынясу зараз. І Алена адлучылася. Уладзiмiр сеy. Закурыy. Металiчная (усё ж срэбра, падумаy Уладзiмiр) кветка на грудзях, як жывая, казытала цела сваiм халадком. Ён асцярожна прыцiснуy яе да грудзей i здзiвiyся яшчэ болей: яна заставалася халоднай, нiбы во зараз дасталi аднекуль з пограба. “Значыць, так трэба”. Алена прыйшла за хвiлiн дваццаць, з клуначкам, задыханая. – Навошта ты? – мякка yпiкнуy яе Уладзiмiр. – Не надта ж галодны. – Да цёмнага яшчэ чатыры гадзiны, – адмахнулася Алена, пачала даставаць прынесенае, стаyляць проста на траву. Уладзiмiр, пачуваючыся трохi нiякавата, апусцiyся побач, нават прылёг на бок, з задавальненнем выцягнуy ногi. – Ну вось, зараз будзе на вёсцы размоy… І чаго y цябе голас мог дрыжаць? – запытаy, няyклюдна жартуючы. Алена прыпынiлася, цiха сказала: – Еш… Памаyчала, счакала, пакуль Уладзiмiр не пачаy даставаць з лiтровiка смажаную бульбу, i яшчэ цiшэй стала казаць са штучнай жартаyлiвасцю: – Не думала нiяк… А тут узяла слухаyку табе патэлефанаваць i уявiла, як ты мне скажаш: “Пайшла нахер, трахайся з кiм хочаш”. І зразумела, што калi пачую нешта такое, то не вытрымаю – загалашу, завыю сучкай. Ведаеш, я не плакала вельмi даyно. Вось уначы yчора плакала, сама здзiвiлася, падушка yся мокрая была, гэтулькi слёзаy сабралася. Ды во не yсе, мабыць. Так мне страшна стала… адной у хаце. Сумна-сумна… Уладзiмiр адчуy, як скура на грудзях датыкаецца да нечага цёплага, зiрнуy долу – можа, з вiдэльца yпаy кавалак бульбiны… Не было нiякага кавалка, i было дзiyна, бо цяпло нiбыта ад самога позiрку толькi yзмацнiлася, амаль пякло yжо, хоць трымаць можна. – Хто цябе зацугляy? – спытала Алена, вачыма паказала Уладзiмiру на грудзi, i ён, перавёyшы свае вочы за яе позiркам, зразумеy, што цеплыня iдзе якраз ад дзiyнай кветкi y яго на грудзях. – Сам зацугляyся, – памарудзiyшы, адказаy Уладзiмiр, дакрануyся да кветкi i yпэyнiyся, што яна сапраyды цёплая, бадай што гарачая. З чаго яна так угрэлася? Дзiyна… – Гэта маё… – дадаy ён, – ну, накшталт спадчыны. Знайшлося. – Во як… Табе памагчы што? – перавяла размову на iншае Алена. – Не трэба… Ты iдзi, – мякка папрасiy Уладзiмiр. – Я прыеду… Але пазаyтра паеду… Мне на сесiю. І адпачынак у мяне. Грошы ёсць… Я вось на моры нiколi не быy… Не ведаю. Не ведаю пакуль што, – адставiy слоiк з бульбай убок, крануy рукой кветку на грудзях, глядзеy на яе, толькi каб не сустракацца з Аленiнымi вачыма. – Дык i добра, з’ездзi на мора, – сказала, як супакойвала малое капрызлiвае дзiця, Алена, i твар яе, шыракаваты, скуласты, з загарэлым i таму на выгляд велiкаватым носам, быy цяпер такi, усё адно як яна i папраyдзе схiлялася над калыскай з дзiцём. Потым усё схавала хмарка злой наважлiвасцi: – Толькi ведаеш… Ты дзеля шкадавання да мяне не прыходзь. Хочацца табе са мной – дзверы адчыню. А шкадаваць мяне не трэба, – скончыла Алена цвёрда. – Нiчога я не шкадую, – буркнуy Уладзiмiр. – Што ты ад мяне хочаш? Каб я сказаy табе, што добра мне з табой? – Што ты y зямлю гаворыш? – упiкнула Алена. – Хачу… хачу каб ты паводле свайго хацення рабiy… – Ды не ведаю, не ведаю я, што я хачу, разумееш? – нечакана для сябе самога раптам вырвалiся y Уладзiмiра словы, i ён спужаyся свайго незапланаванага прызнання, са страхам зiрнуy на Алену – навошта ёй такое ведаць? Зразумее яна? Алена маyчала, сарвала i пакусвала травiнку. – Слухай, я тыя палянякi пазношу да калодкi… А ты парэжаш пакуль што. Хутчэй пашчапаеш… – прапанавала, адвёyшы вочы. – Добра, – устаy з травы Уладзiмiр. – Можа, застанецца назаyтра толькi прыбраць збольшага… Працавалi яны да цёмнага, i праyда, зрабiлi шмат. Ужо yначы y лазенцы мылiся разам – каб хутчэй. За дзень Уладзiмiр сеy на рэйсавы аyтобус – да райцэнтра, каб адтуль ехаць далей. Ён нiяк не чакаy, што будзе пакiдаць Аленiн дом i яе саму не са шкадаваннем, не з болем, не з надзеяй, а з палёгкай. Яму было прыкра за сябе, ён хацеy думаць пра Алену з удзячнасцю i жалем, але нiчога не выходзiла – сапраyды было yсцешна, лёгка на душы менавiта вось у гэтым бляшаным нутры аyтобуса, якi вёз яго yпрочкi. Калi аyтобус загудзеy, зрушыyся, успыхнула яшчэ адно пачуццё – сораму. Быццам Уладзiмiр украy нешта, важкае, каштоyнае yкраy – у яе, Алены. І яна бачыла, яна ведае, што ён – злодзей. Аyтобус развярнуyся y цэнтры сядзiбы, дзе мясцiлiся клуб, магазiны i кавярня, прыпынiyся, каб забраць тут пасажыраy, якiя сабралiся пад навесам новага прыпынку. Уладзiмiр не хацеy паварочваць галавы yправа – ён баяyся праз шыбу акна пабачыць Алену, якая, вядома ж, у кавярнi, i магла выйсцi, можа, каб махнуць яму рукой на развiтанне. І не yтрымаyся – зiрнуy. Алена, апранутая y доyгi, вельмi доyгi, блакiтны халат, мыла звонку вялiкае акно кавярнi. Дакладней, мыла раней, а цяпер стаяла на шырокiм уступе, упiраючыся адной рукой у сцяну каля праёму, трымаючы y другой белую анучу. Ануча выслiзнула з рукi, yпала на зямлю. Высакавата… Жанчыне трэба было скочыць долу. Яна yперлася другой рукой у супрацiyны бок акна i застыла на iмгненне. Уладзiмiра працяла нечаканая выява. Алена з раскiнутымi рукамi y доyгiм блакiтным халаце вымалёyвалася на цёмным праёме акна. Рама за яе спiнай выглядала крыжом, i яна стаяла укрыжаваная… 2 “Папаyся!” Гарачая хваля yдарыла y твар, iмгненна напаyняючы сабой усё цела аж да канчукоy пальцаy, i яны yмомант узмакрэлi ад поту, вокладка пашпарта ледзь не выпала з рук. Уладзiмiр Жабрун асцярожна паклаy пашпарт i запоyнены квiток каля акенца, стрымана выдыхнуy. Павольна павярнуyся, разгледзеyся. Звычайны пакой пашпартнага стала, цёмна-блакiтныя сцены y плакатах i стэндах. Ля суседняга акна стаiць жанчына, спiнай, то не вiдаць, колькi ёй гадоy, толькi шлейкi станiка пад цеснай кофтай упiваюцца y тоyстыя бакi. А нагавiцы тонкiя i вузкiя i шчыльна сядзяць на такiм самым тоyстым азадку – сёння падобныя носяць ад падлетка да пенсiянера. Дзве кабеты за акенцамi, адна яшчэ маладая – ля той жанчыны. Насупраць Уладзiмiра за акенцам жанчына гадоy сарака, хударлявая, з кароткай, нават вельмi кароткай, стрыжкай, нервовым тварам, хвiлiну таму yзняла вочы на яго i сказала: – Што y Вас? – Зарэгiстравацца, – адказаy Уладзiмiр. І тады адчуy хвалю. Што такое? Адкуль гэтае пачуццё страху i адчування прорвы наперадзе ды сваёй бездапаможнасцi? Паслужлiвая памяць умомант выцягнула з глыбiнi свядомасцi той самы дзень, калi такая самая хваля накрыла яго, прымусiла знерухомець, забрала yсякую мажлiвасць хоць пальцам варухнуць, а y галаве роспачна бiлася думка: усё прапала, усё прапала! І немажлiва было, нiяк немажлiва хоць нешта змянiць! Тады iм было па дзесяць гадоy – Уладзiмiру i ягонаму сябру Толiку. Дарога да школы iшла паyз малады густы хвойнiк, праставала на бальшак. І Уладзiмiр, i Толiк не любiлi yрокаy гiсторыi, ненавiдзелi i баялiся настаyнiка – крыклiвага Георгiя Зiноyевiча, якога y школе дражнiлi за вочы “Кульбам”. Ім старшакласнiкi зазвычай палохалi чацвертакласнiкаy: “От Вам Кульба пакажа! Умомант адправiць назад у трэцi клас!” І здарылася такое. На другiм занятку Георгiй Зiноyевiч спытаyся хатняе заданне y Толiка, той пачаy мямлiць i заiкацца. Ён то, можа, i ведаy урок, бо вучыy, усе вучылi – баялiся ж, але Кульба зароy: – Не ведаеш? Ідзi бяры сваю торбу, складай кнiжкi – i y трэцi клас! І скажы, што гэта я цябе адправiy! Ідзi! Толiк заплакаy. Стаяy ля парты, хапiyся за яе бераг, як за выратавальную саломiнку, i плакаy. Але y класе нiхто з яго не засмяяyся. Кульба пабачыy слёзы, мабыць, застаyся задаволены, бо пасадзiy Толiка на месца i сказаy: – Дарую на першы раз. А ад заyтрашняга дня хто не адкажа – буду выганяць! Настаyнiк стрымаy сваё слова – не аднаго вучня яшчэ спрабаваy выгнаць у трэцi клас, але скора yсе зразумелi, што трэба толькi заплакаць – i сядзеш на месца. За месяц заняткаy “выгнаннi” скончылiся. Аднак калi Георгiй Зiноyевiч падымаy цябе, а ты не вывучыy – было страшна. Так крычаy – уся школа чула. І потым паспрабуй адкажы добра на наступным уроку. Ужо як адзiн раз паставiць “двойку” – не злезе… Неяк правучылiся восень i зiму. А на весну, калi снег цалкам зышоy з вясковай вулiцы i добра прыгрэла, выйшлi з дому раней, зайшлi y хвойнiк i – далей у лес, шукаючы якую бярэзiну: неслi з сабой слоiк, нож i загадзя змайстраваны з кансервавай бляшанкi латок – каб спусцiць сок. Пакуль будуць у школе, накапае поyны слоiк! Далей-далей адходзiлi, мiнулi малады хвойнiк, углыбiлiся y стары лес i напаролiся на былы акоп з часоy вайны. Акопаy, амаль зарослых, было y лесе нямала. І гэты быy зарослы. Але ж у такiм месцы ён быy – не yгледзець. Тут i бярозка расла сярод густых ялiнак, крывая ад камля, так i цягнула зрабiць падсечку, паставiць слоiк пад латок, з якога хутка-хутка пакацiлiся першыя каламутныя, з парушынкамi кроплi, а потым закрапалi чысцюткiя. Не yтрымалiся, пачакалi, хвiлiнку, калi набяжыць па два глыткi – i паспрабавалi першы y годзе бярозавiк: халодны, саладкаваты… Вярнулiся са школы, то yжо напiлiся yволю: слоiк быy поyны, сок выцякаy на зямлю. Каму першаму прыйшла y галаву думка пра зямлянку – невядома. Але перакусiyшы, памчалi y лес. Рабiлi зямлянку y старым акопе. І потым штодня крадком прыходзiлi. За месяц тут узнiк сапраyдны штаб: вялiкая, у ёй можна было стаяць, старанна замаскаваная зямлянка. Сюды яны yцякалi з урокаy гiсторыi. Спакваля абжывалiся рознымi рэчамi: зэдлiкам, сталом на паленцах. Былi тут i сухары, i сок у пляшках. Раскопваючы акоп далей, напаролiся на рэшткi кулямётнай стужкi з пяццю ржавымi набоямi. І тут ужо iх апанаваy такi азарт, што прагульвалася не толькi гiсторыя – цэлыя днi. За месяц яны знайшлi i раскапалi некалькi акопаy. Дзясяткi паедзеных iржой патронаy, дзве гiльзы з-пад гарматных набояy невялiкага калiбру. Найкаштоyнейшае – аyтамат ППШ з цалкам згнiлым прыкладам, iржавай руляй, цяжкi i вялiкi… Але яны былi пэyныя, што змайструюць прыклад, адчысцяць рулю, i y iх будзе сапраyдны аyтамат. Эх, як добра тут марылася! Той ранак быy дажджысты, волкi. Ужо буяy бэз пахучымi купамi ля старой школы, лiчаныя днi заставалiся да летнiх канiкулаy. А y Толiка нечакана разбалеyся зуб, i ягоная мацi зранку аyтобусам павезла сына y мястэчка. Ісцi без Толiка y школу, калi там першым урокам гiсторыя? Ага, зараз… І Уладзiмiр крадком збочыy у хвойнiк, разгледзеyся yпярод: цi не сочыць хто за iм. Як быццам, нiхто не сачыy. У зямлянцы было зацiшна i суха. Запалiy агарак свечкi, дастаy цыгарэцiну, што украy у бацькi. Падпалiy, паспрабаваy зацягнуцца, закашляyся… Хацелася навучыцца курыць па-даросламу, узацяжку, каб здзiвiць Толiка: той прыедзе з выдраным зубам, а перад iм зацягнуцца глыбока i доyга выпускаць дым. Кашляy, галава круцiлася – кiнуy цыгарэту i прылёг на самаробны тапчан: жэрдкi з лапнiкам. Мякка, не заyважыy, як заснуy… – Тут ён! – раздаyся крык, i y адначассе y зямлянку yдарыла невыносна зыркае святло. Валодзька падхапiyся, як выцялi яго знiзу, а сэрца дык падскочыла аж у самае горла. Мiргаy вачыма, яшчэ нiчога не разумеючы, а y зямлянку yжо зазiралi мацi, класная кiраyнiца i ён, ненавiсны Кульба. Вось тады i yдарыла y грудзi, аглушыла, адняла yсю моц, каб хоць нешта зрабiць, тая тугая хваля безвыходнасцi, страху i роспачы: “Папаyся!” …Уладзiмiр страсянуy галавой, адганяючы прывiд дзiцячых успамiнаy, якi быy такi праyдзiвы, што, здавалася, адчуy пах зямлi i дымка ад патухлай свечкi. – На мяне паглядзiце, – пачуy ён голас пашпартысткi. Зiрнуy. Жанчына трымала ягоны пашпарт перад сабой, глядзела на картку, мабыць, потым падняла вочы. І раптам Уладзiмiр пабачыy не яе вочы, а дзве амаль чорныя, вялiкiя кропкi, якiя шырылiся, раслi раз за разам, i з якiх iшла, разыходзiлася хваля. У гэтае iмгненне яму не падалося, не! Жанчына yсмiхнулася гэтымi дзвюма чорнымi дзiркамi, хiжа yсмiхнулася, са злой радасцю. Пагляд быy скiраваны не так у твар Уладзiмiру, ён адчуy яго на сваiх грудзях, там раптам пачало пячы, аж да болю. Але Уладзiмiр стрымаyся, не стаy чапаць рукой гэтае месца. За пяць хвiлiн ён выйшаy з пашпартнага кабiнета y калiдор, потым – на вулiцу i yздыхнуy на yсе грудзi. Цяпер дакрануyся рукой да таго месца, якое пякло ад пагляду пашпартысткi, i yспомнiy, што на iм – тая самая кветка. Пад тканiнай кашулi ён адчуy яе гарачыню. Не yтрымаyся, павярнуyся да сцяны i расшпiлiy гузiк. Здрыгануyся ад выявы – на скуры была выразная чырвоная пляма ад апёку. “Мабыць, трэба зняць яе…” – падумаy пра сваю кветку, зашпiлiy гузiк. Затое yжо не было нi страху, нi роспачы. Была здаволенасць ад зробленай справы: цяпер у пашпарце стаiць штамп аб рэгiстрацыi. І запальваючыся, Уладзiмiр думаy пра тую хвалю, якая яму падалася. Вiдаць, у пашпартным кабiнеце было нешта такое, што iмгненна нагадала яму пра iх дзiцячую зямлянку y лесе. От i yзнiкла пачуццё… А пашпартыстка… звычайная кабета. Самая звычайная. І вочы y яе таксама звычайныя: шаравата-зялёныя, як ён потым разгледзеy. Ну, нешта прымроiлася, як зiрнула першы раз… 3 Стаyленне Алеся Лобача да маладых цяжарных жанчын цяжка было вызначыць адным словам. Была тут i павага, якая больш грунтавалася на ягоным стаyленнi да мацi, цяпер нябожчыцы. Была хлапчуковая сарамлiвасць. Хоць адкуль ёй быць? Алесю Лобачу, кандыдату гiстарычных навук, выкладнiку yнiверсiтэта, дацэнту кафедры айчыннай i агульнай гiсторыi, мiнула трыццаць. Быy недавер да адчуванняy i пачуццяy, як да сваiх, так i да чуллiвасцi цяжарных жанчын. Было чаканне нейкага падману. Апошняе тлумачылася лёгка: колiшняя Алесява жанчына, лабарантка Тоня, падманула яго, тады маладога аспiранта, менавiта на цяжарнасцi. Таго i цяпер не хочацца yпамiнаць. Асаблiва першую ноч. Дзякуй Богу, яна амаль уся схавалася y п’янай няпамяцi. Не хочацца yспамiнаць i нахабнай, дзёрзкай манеры Тонiных паводзiнаy, калi яна пры yсiх прыцiскалася, брала яго пад руку, пыталася пра тое, што еy наранку. Карацей, заяyляла на яго yсе правы – i рабiла тое дэманстрацыйна, без кроплi сораму цi нiякаватасцi. Так, нечым яна падабалася яму – хуткая, вясёлая i, як кажуць цяпер, прабiyная. Няхай ён i саромеyся yдзень, адчуваy сябе на кафедры мiшэнню пад хiтраватымi позiркамi, але ж наставала ноч – i дзень з яго адчуваннямi нечага няправiльнага, непатрэбнага y ягоным жыццi, знiкаy у вiхуры любошчаy. У такой вiхуры першы раз ледзь не захлынуyся Алесь, калi праз тыдзень пасля той п’янай ночы Тоня прыйшла сама, не стала чакаць запрашэння. Яе юрлiвасць распалiла яго да той ступенi, што авалоданне жаночым целам – вось гэтым целам i вось цяпер – першы раз, бо нельга ж уважаць тую п’яную ноч за нейкi досвед, калi ён фактычна нiчога не памятаy – набыло значнасць найвышэйшай i найважнейшай задачы. І потым ён чакаy ночы. Не хацеy сабе y тым прызнавацца, гнаy ад сябе думку, што вось, карыстаецца дзявоцкай закаханасцю, але чакаy. Надыходзiла ранне. Жаночая галава побач на падушцы i yчорашнi бессаромны вiр зноy спляталiся y прыкрым усведамленнi: ён не кахае, ён не павiнен, усё непрыгожа, подла. За два з нечым месяцы Тоня сказала, што зацяжарала. Пачуць пра тое было, як спатыкнуцца на роyнай, акуратнай сцяжынцы: Алесь зразумеy, што цяпер свет вакол яго павiнен змянiцца, назаyсёды. Але ж ён не збiраyся пакуль што жанiцца, а пагатоy з ёй, пагатоy, цяпер, калi гэтулькi часу i моцы забiрала пiсанне кандыдацкай i аспiрантура з унiверсiтэтам. Яму была патрэбная простая, роyная сцяжынка на блiжэйшыя гады. Але y Тонi былi свае планы на будучыню. Ён потым зразумеy, што яго скарыстоyвалi як нейкую бязвольную прыладу, як рэч. А тады… Тады Тоня y адзiн дзень сустрэла яго на ганку y сукенцы, якую раней нiколi не адзявала. Сукенка была не яе памеру, не яе фасону, такiя сукенкi не носяць жанчыны без уважнай прычыны. І яму нельга было не заyважыць, як вырас Тонiн жывот… Яна не плакала i не скардзiлася на жыццё. Сказала, што аборт рабiць не будзе, але яе мацi пракляне i выгане з дому, калi яна народзiць без бацькi. І куды ёй падзецца, калi яна тулiцца y iнтэрнацкiм пакойчыку, якi ёй праyдамi i няпраyдамi выбiy загаднiк кафедры? І калi Алесь хоча, каб ягонае жыццё належала яму самому, калi хоча, каб яго навуковая кар’ера iшла, як iм задумана, яна не будзе яму замiнаць. Не будзе прасiцца замуж, але ён мусiць з ёй распiсацца. Штамп у пашпарце яму нiчым не шкодзiць, пазней яны развядуцца. Калi хоча, то i шлюбную дамову можна аформiць. Але яна не будзе нараджаць дзiця без бацькi, яна не хоча яму будучынi безбацькавiча. Алесь быy расцiснуты, як выпаyзак на ходнiку. Адна нейкая частка яго сутаргавата бiлася, праклiнаючы той вечар i тую ноч, i yсе iншыя ночы, i сваё подленькае задавальненне ад iх, сваю бязвольнасць iх пазбыцца, а рэшта y iм сцялася y гатоyнасцi падпарадкавацца yладнай моцы гэтай маладой жанчыны, яе нечаканай драпежнасцi, абы далей… потым, пасля, yсё было як i раней: ён адзiн i ягоная навука. Яны падалi заяву на рэгiстрацыю шлюбу, трэба было чакаць належны тэрмiн. Тоня нервавалася, некуды хадзiла-ездзiла, але здалася: не выйшла “прыспешыць працэс”. Яна болей не прыходзiла да яго на ноч, хоць ён i запрашаy, абяцаючы пад тое, што не будзе настойваць на блiзкасцi, але Тоня аднеквалася: “А як я сама не вытрымаю? А я баюся…” Неяк на тры днi яна была знiкла, узяyшы раптам адпачынак за свой кошт, не папярэдзiла, не адказвала на тэлефанаваннi. Сяброyкi y iнтэрнаце сказалi, быццам бы паехала дадому. Урэшце яна з’явiлася. У заyсёдных джынсах i кашулi. Жывот у яе быy плоскi i роyны, як i некалi. А твар сухi i панiклы. Тоня яму нiчога не пажадала казаць, толькi прамовiла, сцяyшы вусны, нiбы каму чужому, нiбы на нейкiм страшным допыце: “Не адна я вiнаватая…” Ён зразумеy, што адбылося страшнае. Алесь заyважаy самыя розныя позiркi, спачувальныя i асуджальныя, адчуваy тыя позiркi спiнай. Ён разумеy, што i сяброyкi Тонiны, i яго знаёмыя, i выкладнiкi на кафедры думаюць, нiбыта гэта ён, Алесь, запатрабаваy ад маладой жанчыны такой страшнай ахвяры – зрабiць аборт. Цяпер ужо толькi рэгiстрацыя iх шлюбу, жыццё разам давалi яму мажлiвасць давесцi yсiм i самому сабе яго невiнаватасць i прыстойнасць. Адчуванне вiны вырывалася вонкi абавязковай пяшчотай i yважлiвасцю да Тонi, гатовасцю выконваць яе жаданнi, нешта рабiць, некуды хадзiць, абы яна даравала яму… Што даравала? Гэта было няважна. І тое самакатаванне мо доyжылася б бясконца, калi б неяк яго не спынiла на калiдоры, не запрасiла на гутарку выкладнiк кафедры Алена Адамаyна, колiшняя матчына сяброyка. Яна першы год пасля той заyчаснай смерцi апекавалася Алесем, дык i цяпер гаварыла з iм як мацi з сынам-небаракам. – Ты выбачай мне, я не маю права лезцi y тваё жыццё, але тут маyчаць не выпадае… Антанiна не была цяжарная, не вiнаваць сябе, – проста сказала яна. – Я яе тры разы бачыла, i yсе гэтыя тры разы я заyважала… Каб вы, мужчыны, былi уважлiвейшымi, вы б самыя здагадвалiся, дзе цяжарнасць, а дзе падвязаны жывот. Невялiкая хiтрасць… Алесь у той момант адчуy сябе тым самым маленькiм хлапчуком, якога цёця Алена крадком ад мацi частавала шакаладнымi цукеркамi, калi прыходзiла да iх на гасцiны. – Калi б гэта датычыла толькi пачуццяy, я змаyчала б, – асцярожна працягвала Алена Адамаyна. – Але калi аднойчы Антанiна прыйдзе y тваю кватэру на правох жонкi… Яна застанецца там гаспадыняй. Нiчога не паробiш – такiя норавы цяперашнiя, яна – прагматычная маладая самiца, для якой важна замацавацца y горадзе, займець жыллёвую плошчу. Можна асуджаць яе, можна не асуджаць, але варта разумець, што калi яна атрымвае – ты аддаеш. Аддасi цяпер? У цябе вялiкая кватэра, тры пакоi, сястра жыве асобна… Але надыдзе час, ты сустрэнеш сваё каханне. І што будзе тады? Таму, Алесiк, сваё мужчынскае шкадаванне пакiнь на iншы выпадак. Цябе выкарыстоyваюць, нельга так прынiжаць сябе, дазваляць ашукваць… Алена Адамаyна яшчэ пра нешта гаварыла, пыталася пра планы, пра рыхтаванне кандыдацкай, пра хуткi палявы сезон. А Алеся палiла пачуццё сораму. Пад канец размовы ён адчуy, што яго лiтаральна yтрымалi над безданню – так, сапраyды, бо менавiта сёння ён збiраyся iсцi y пашпартны аддзел, каб прапiсаць Тоню y кватэру. Тое, што адбылося y той вечар, наклала адбiтак на yсе далейшыя дачыненнi Алеся з жанчынамi. Падалося, што ён неверагодным спосабам патрапiy у фiльм жахаy, дзе лагодная, усмешлiвая жанчына раптам пераyтвараецца y страшную y сваёй лютай нямозе пачвару-крывасмока. Ставала аднога слова “не” на адказ аб прапiсцы i намер забраць заяву з загсу. І Тоня, тая Тоня, якая yсе мiнулыя месяцы была чуйнай гаспадыняй i ласкавай каханкай, стала iстэрычнай фурыяй. Алесь маyчаy, не вiнавацiy у падмане, не yпiкаy. Ён сцiснуy зубы i, нiбы заклён, паyтараy сам сабе думку, што неyзабаве кончыцца, пройдзе, мiнецца yсё, а ягонае жыццё зноy стане спакойным i акрэсленым. Але не дзень i не два, а яшчэ цэлы тыдзень Тоня yрывалася y яго жытло, бесцырымонна з’яyлялася на кафедры, тэлефанавала, пагражала, прасiла, кленчыла… Выратаваy загаднiк кафедры. Часам становячыся сведкам “спатканняy” Тонi i Алеся на кафедры, ён крывiyся, як ад болю зубоy. Не стрымаyся, выклiкаy да сябе маладога супрацоyнiка i выправiy яго назаyтра ж у абласны цэнтр, у архiy. Ключы ад кватэры Алесь аддаy сваёй старэйшай сястры, Надзеi. Калi праз тыдзень вярнуyся, кватэра сустрэла яго звыклай цiшынёй i сцiпласцю маладога кавалера-аспiранта – Надзея y адзiн дзень расшукала аyтамабiль з грузчыкамi i майстра: усе Антанiнiны рэчы былi акуратна дастаyленыя y пакойчык у iнтэрнаце, адкуль яна прадбачлiва не спяшалася высяляцца, а замок у Алесявай кватэры быy заменены. Яшчэ гады тры пасля такой сваёй першай “жанiцьбы” Алесь Лобач, калi бачыy перад сабой вясёлыя, усмешлiвыя, спагадлiвыя твары жанчын i дзяyчат, мiжволi yяyляy, як яны, твары, могуць iмгненна скiнуць з сябе маску дабрынi i ашчэрыцца драпежна i хцiва. Цяпер, праз гады пасля тых падзей, Лобач не хацеy мець справы з маладымi цяжарнымi жанчынамi. Ён мог сустракаць iх вачыма на вулiцах горада, паважлiва ставiцца да iх i мець нават лёгкае трапяткое пачуццё гатовасцi абаранiць i памагчы, адчуваць i эстэтычнае задавальненне ад сузiрання жыццясцвярджальнай карцiны – але каб не мець нiякiх асабiстых дачыненняy. Пагатоy дачыненняy цяжарнай завочнiцы з выкладнiкам на экзамене. Бо завочнiкаy Алесь Лобач проста не любiy. Ён даyно зразумеy, што iх унiверсiтэт стаy своеасаблiвай “кузняй кадраy” для выканкамаy рознага роyню, сюды, асаблiва на гiстарычны факультэт, паступалi тыя, каго на месцах вызначалi як “перспектыyны кадравы рэзерв”, адрывалi ад звыклых спраy i пасылалi вучыцца. Лiчылася чамусьцi, што для работы y розных рай i гарвыканкамах прыдаюцца лепей за yсё пасля завочнага навучання на гiстарычным факультэце. І тое было б няблага, ува yсякiм разе не было падстаy успрымаць той факт з вялiкай незадаволенасцю, калi б… калi б завочнiкi вучылiся. Будучыя работнiкi выканкамаy чамусьцi былi перакананыя, што этнаграфiя i этналогiя нiякага дачынення да iх будучай работы не маюць, i малады выкладнiк Алесь Лобач мусiць разумець гэты просты факт. Алесь разумець не хацеy. Калi яго пасля другога года выкладання сталi yшчуваць на паседжаннi кафедры за яго залiшнюю, на погляд збоку, патрабавальнасць, ён выбухнуy: – Няхай яны не ведаюць, у якiм стагоддзi яцвягi пайшлi, а дрыгавiчы прыйшлi, няхай блытаюць шнуравую керамiку з шаравой маланкай. Але этнаграфiя – твая зямля! Твая гiсторыя i культура, твой народ, твае продкi! Ты заyтра будзеш кiраваць людзьмi, часткай гэтай краiны. І ты не ведаеш, чым жылi да цябе, чым жывуць сёння людзi, што шануюць, што yмеюць, што шанавалi i што yмелi. Ты не хочаш нават ведаць! Дык ты ж наймiт! Трэба ненавiдзець краiну, каб сядаць у кiраyнiчае крэсла i не ведаць яе культуры, гiдзiцца ёй, грэбуючы здабыткамi соцень пакаленняy. Я нiкому не буду рабiць папушчэнняy. Нiкому i нiколi! Пагатоy – завочнiкам. Я прабачу нястачу ведаy у этнаграфii, але не прабачу грэблiвасцi да iх, стаyлення як да нечага другаснага… А гэта вызначыць проста, як проста i запомнiць найэлементарнейшыя праyды. Я не патрабую немажлiвага ад завочнiкаy… Лобача выслухалi моyчкi. Але маyчанне было шматаблiчным як нiколi: тут былi згода, нязгода, абыякавасць i страх. Так, найзвычайнейшы страх, якi не цяжка было згледзець на многiх тварах, якi выразна праяyляyся y кароткiх позiрках на дзверы цi y апушчаных у стол вачох. Лобач сапраyды нiкому не рабiy папушчэнняy. Але цяжарную жанчыну-завочнiцу ён нi разу не здолеy адправiць на пераздачу – ён рабiy усё, каб найменей бачыць яе перад сабой, практычна нiколi i не пытаyся па бiлеце. Жанчыны-завочнiцы хутка заyважылi стаyленне маладога выкладнiка Алеся Лобача да цяжарных. І ацанiлi, i скарыстоyвалi. Неяк на адным экзамене, калi Алесь, як зазвычай, нават не пытаючы нiчога, пацягнуyся, каб паставiць адзнаку маладой чырванатварай цяжарнай жанчыне, тая нязграбна… паправiла свой вялiкi жывот, якi неяк апынуyся раптам збоку, калi яна прысела перад сталом выкладнiка. Чырвоная фарба з твару жанчыны быццам пералiлася на Лобачаy твар – той пачырванеy, а жанчына збялела. Алесь тады паставiy адзнаку, адразу ж, не пытаючыся нiчога, моyчкi. Але на лекцыi y другой групе нечакана для yсiх суха i жорстка папярэдзiy: – Я мушу сказаць вось што… Маё стаyленне да цяжарных жанчын нехта зразумеy як мажлiвасць мяне падманваць. Таму проста папярэджваю: заyважу падман – i y студэнткi будуць вялiкiя праблемы са здачай экзаменаy. Я дарую шмат чаго, але не дарую падману. Нiколi. 4 Была пятнiца. Надвор’е yжо колькi дзён было роyным, цёплым – усё абяцала добры yлоy. Якраз на заyтра i дамовiлiся з суседам. Нiшто не магло yжо змянiць Лобачавага настрою y пятнiцу: нi няyцямныя адказы завочнiкаy, нi поyная непадрыхтаванасць некага. Ён даyно ставiyся да сваёй працы як да стужкi канвеера: было, ёсць i будзе. Амаль без паyтарэнняy. А вось рыба – гэта было святое, бо кожная ягоная вылазка на прыроду yваходзiла y свядомасць пахамi, колерамi, адчуваннямi. Рыбацтва было не проста нейкiм адпачынкам, адхланнем, як кажуць, а блiзу сакральнай дзеяй, да якой Алесь рыхтаваyся з не менш сур’ёзнай урачыстасцю i нутраным хваляваннем, чым даyнейшыя маладыя крывiчы да жанiцьбы Цярэшкi. Так, прынамсi, ён уяyляy для сябе. Дык i сённяшнi экзамен быy для Лобача шараговай падзеяй, якая не павiнна была нешта змянiць у заyтрашнiм днi. Апошнiм у аyдыторыi застаyся хлопец гадоy дваццацi пяцi, з простым сялянскiм тварам i такой самай паставай, трохi няyклюдны, баязлiвы нават, аднак, у iм адчувалася тое, што завецца цвердалобасцю. “Не ведае нiчога”, – канстатаваy для сябе Лобач. Гэтага хлопца ён не заyважыy на зiмовай сесii. Звычайны… І была яшчэ жанчына гадоy трыццацi пяцi. Цяжарная. Жывот яе быy проста вялiзарны. Калi яна брала бiлет, пад тонкай тканiнай шырокай сукенкi на жываце праступiлi нейкiя матузкi i складкi. Лобач скрывiyся, як ад кiслага. Той самы выпадак з кабетай, якая пры iм папраyляла свой накладны жывот, стаyся легендай унiверсiтэта, няyжо студэнтка не чула пра яе? Можа, i не чула – першы курс, на зiмовай сесii маглi не расказаць… Жанчына iшла за стол у аyдыторыi, падтрымваючы свой жывот, што яшчэ больш пераканала Алеся y слушнасцi яго здагадкi. Яна села, i ён змог разглядзець твар: непрыгожы ад вялiкага завостранага носу, запалых вачэй у цёмным паyкружжы. Лобач прымаy адказы y iншых, паглядваy зрэдку на “курыцу”, як назваy у думках маладую жанчыну з вялiкiм жыватом. Заyважыy, што яна амаль не адымае сваёй левай рукi ад сябе: папраyляе, падцiскае злёгку. Яна i iшла да яго стала адказваць усё так сама трымаючы руку на нiзе жывата. Села. – Калi ласка, – халодна запрасiy да адказу Лобач. – Старадаyныя музычныя iнструменты… – неяк незвычайна плаyна, амаль напеyна прагаварыла жанчына i раптам цiхенька войкнула, асцярожна абхапiла жывот аберуч. – Выбачайце… Тузаецца, – i yсмiхнулася вiнавата выкладнiку. – Вас, шаноyная, мабыць, не папярэдзiлi, што фокус з цяжарнасцю, якi iншым разам хочуць прадэманстраваць мне студэнткi, канчаецца для iх вельмi сумна? – цiха i суха спытаy Лобач. Жанчына пiльна зiрнула на яго, i y яе y вачох Алесь пабачыy незвычайны жаль i спагаду адначасна. Яна нязмушана, як перад лекарам, прыхапiла пальцамi абедзвюх рук прыпол сукенкi i пацягнула яго yгору, дэманструючы вачом выкладнiка хударлявыя незагарэлыя ногi i белую скуру вялiкага, проста вялiзнага, жывата, абхопленага y няновы, шараваты yжо гарсэт з тугiм шнураваннем. – Прашу прабачэння, – усмiхнулася ласкава, як старому знаёмаму, акуратна паправiла сукенку, паглядзела на Лобача, твар якога стаy iмклiва налiвацца чырванню. – Прабачце, – паyтарыла з разгубленасцю i вiнаватасцю. – У мяне даведкi няма, дый што тая паперка… Я магу адказваць на пытанне? – Так… так… Дзякуй, вось, – Алесь iмклiва выставiy адзнаку, распiсаyся, падаy залiкоyку жанчыне. – Усё… Ідзiце. Усяго найлепшага Вам… i дзiцяцi. Устаy з-за стала, адышоyся да акна, глядзеy на вулiцу горада, якая жыла сваiм распланаваным будзённым жыццём, а думак нiякiх не было, уся ягоная свядомасць была запоyненая вiрам пачуццяy, дзе спакваля цiшэy цнатлiвы сорам, меншала пякучая прыкрасць, укладвалася на месца вiнаватасць. І толькi адно пачало расцi, уздымацца – зайздрасць. Да таго невядомага мужчыны, якi мо нават i сёння зможа прыкласцi асцярожна руку да жывата гэтай жанчыны i пачуць, як тузаецца ягонае дзiця. Уладзiмiр Жабрун глядзеy на выкладнiка, якi нiбыта забыyся на адзiнага y аyдыторыi студэнта, маyклiва стаяy ля акна. Уладзiмiра пацягнула падысцi да стала проста цяпер, скончыць гэты апошнi для яго экзамен – i паставiць хоць адну кропку y сваiм жыццi. Бо за паyмесяца пабыту y горадзе ён так i не вызначыyся хоць у нечым: што рабiць i як жыць. Братава смерць на пажары y роднай хаце як нейкую рысу падвяла для Уладзiмiра, i трэба было вызначацца, азiрнуцца, зразумець. Азiрацца ж не было куды. Работа тэхнiкам у калгасе, вось першы год навучання y унiверсiтэце. І yсё. Гэта тое, што было за душой. Здавалася, прыедзе сюды – i стане ясным i зразумелым тое, што ён робiць i дзеля чаго. Але калi пачаy рыхтавацца да сесii, раптам адчуy, што yсё, чым ён займаецца, не мае да яго лёсу нiякага дачынення. У яго нiчога не было – нiчога, апрача таго, што страцiy. Пяць паслявайсковых гадоy у сваёй вёсцы на вымiраннi, пахаванне мацi – п’яная, яна застудзiла галаву, i менiнгiт з’еy яе за кароткiя чатыры днi. Жанчына, з якой не yдалося жыць, нiяк не yдалося. Праца. Што праyда, i y вёсцы, i на сядзiбе Уладзiмiра паважалi: ён i разетку заменiць, i цалкам праводку y доме правядзе, i на слуп ускараскаецца, i тэлевiзар парамантуе. Дый так рукi да працы здольныя, а галава y пляшку не лезе. Была мэта y яго, Уладзiмiра? Не мэта, хутчэй нейкае прачуванне мэты, неyсвядомленая да канца патрэба нешта рабiць, якая вылiвалася y беспрычынную тугу цi сядзенне гадзiнамi y сецiве, чытанне i сцягваннi розных артыкулаy. Урэшце yсё гэта вылiлася y амаль што роспачны крок, да канца мо i не yсвядомлены iм, Уладзiмiрам. І ён надумаyся паступiць ва yнiверсiтэт, на завочнае. На гiстарычны факультэт. Той год, калi ён рыхтаваyся да паступлення, i першыя паyгода навучання праляцелi кароткiм, напоyненым сэнсам iмгненнем. Пасля першай зiмовай сесii з’явiyся горкi прысмак расчаравання. І вось цяпер, на пачатку лета – пажар. Потым быy поклiч: ехаць сюды, рабiць сваю справу. А якую? У аyдыторыi было горача. Уладзiмiр расшпiлiy яшчэ адзiн гузiк на кашулi, адчуyшы, як казытнула холадам скуру кветка на ланцужку. Чаму яна то халодная, то гарачая? Нiяк не разабрацца… Вадзiy асадкай па кавалку паперы, вымалёyваючы бяздумныя завiткi, чакаy, калi выкладнiк сядзе за стол. – Вы падрыхтавалiся? Калi ласка, – Алесь Лобач павярнуyся ад акна да Уладзiмiра, сам пайшоy да стала, паказваючы, што гатовы выслухаць студэнтаy адказ. Уладзiмiр павольна yзняyся з месца, павагаyся: iсцi адразу да дзвярэй, цi прысесцi да стала, i yсё ж прысеy. Хай будзе як будзе. “Не ведае. І ведаць не жадае”, – яшчэ раз, цяпер упэyнена падумаy Алесь Лобач. – Слухаю, – усё ж зычлiва падахвоцiy ён студэнта. – Рамёствы… – прагаварыy Уладзiмiр i замаyчаy. – Што ж, цiкавая тэма, – Лобач зазiрнуy у твар студэнту. – Лекцыйная, дарэчы. Вы ж былi на лекцыi? Слухалi, запомнiлi што? – Быy… Слухаy… – безуважна адказаy Уладзiмiр i зноy замаyчаy. – У вас ёсць што адказваць па бiлеце? – ужо строга спытаy Лобач. – Практычна няма, – не стаy хлусiць Уладзiмiр, якi i праyда нiводнай хвiлiны не задумляyся над пытаннем. – Што, вас не цiкавiць, якiя рамёствы былi y вашых продкаy? Чым яны займалiся раней, што yмелi майстраваць? – пачаy Алесь Лобач з лёгкай раздражнёнасцю i адчуy, што вось цяпер, зараз, хваля прыкрасцi, якая пачалася з лёгкага yздыму сукенкi, якая, падуладная тонкiм пальцам, адкрыла жывот цяжарнай жанчыны, хваля, якая была заглушаная iншым, не менш непрыемным пачуццём зайздрасцi, цяпер узнялася – i гатовая абрынуцца едкiмi, злымi слоyцамi на студэнта, тыповага вяскоyца. Ён разумеy, што так нельга, што гэта супярэчыць нормам пiсаным i няпiсаным, але yтрымацца не змог: – Навошта вы паступалi y унiверсiтэт? Навошта вам заняткi? Проста, каб атрымаць “корачкi”? Бо ёсць пасада, якую вы можаце заняць толькi пасля атрымання iх? Мне асабiста не шкада гэтых “корачак”, але ж дзе, у якой установе вы зможаце працаваць, прыносiць карысць дзяржаве i людзям, калi не ведаеце i не жадаеце ведаць гiсторыю свае айчыны? Прамоyленае было банальнасцю, i Лобачу стала невыносна прыкра казаць i yсведамляць свае словы. Выкладаючы першы год пасля аспiрантуры, ён не раз казаy так у думках якой размаляванай бландзiнцы, што пачынала лыпаць вялiкiмi i цяжкiмi ад фарбы вейкамi, выкочваючы з-пад iх кроплю слязы. Але трываy, бо – жанчыны… Цяпер перад iм сядзеy праставаты малады чалавек, якi, Лобач быy пэyны, не пойдзе скардзiцца, моyчкi праглыне крыyдныя ды справядлiвыя словы. Уладзiмiр Жабрун заставаyся бадай што безуважны да слоy выкладнiка. Больш таго – яны клалiся на яго роздум як камянi y хiсткую пакуль што сцяну сумневу, якая i мусiла вызначыць ягоную будучыню. Ён палiчыy патрэбным адказаць выкладнiку, думаючы, што таго сапраyды хвалюе пытанне: чаму Уладзiмiр Жабрун надумаyся паступiць ва yнiверсiтэт. – Вёска y нас вымiрае, – нечакана цiха прамовiy ён. – З маладых адзiн я i застаyся. Я сам шмат чаго перачытаy, у сецiве знаходзiy… Вось i паступiy. – Дык… – Лобач нават разгубiyся ад такога адказу, потым з палёгкай (студэнт не пакрыyдзiyся) дадаy: – Калi, мой шаноyны, вымiрае вёска, дык з вёскi не yцякаць трэба, а заставацца там жыць, дзяцей нараджаць! Не на гiстарычны трэба паступаць, а на эканамiчны, гаспадаранню на зямлi вучыцца! Ён пасунуy залiкоyку да Уладзiмiра. Жабрун склаy залiкоyку, паклаy у кiшэню сарочкi. – Гэта не паможа, – цiха i пераканаyча адказаy ён. – Праклятая наша вёска. – І хто ж яе пракляy? – здзiвiyся Лобач, не мог утрымацца, каб не спытаць далей: – І вы што ж, надумалi шукаць супрацiву заклёну y унiверсiтэце? – Можа, i так, – шчыра пацiснуy плячыма Уладзiмiр Жабрун. – Я думаy… Мы неяк не так жыць сталi. Ну, не так, як раней. Вось таму… – Як – не так? – не стаy хаваць сваёй цiкавасцi Лобач. – Раней… Раней, помню, маленькiм быy, дык на хаyтурах людзi плакалi, галасiлi. Я аж спалохаyся быy першы раз. І потым жудасна было чуць галашэнне. А на вяселлях раней спявалi, скакалi yсе… Сёння не галосяць на пахаваннях, за труной iдуць, пра розныя справы гавораць: цi добра бульба yзышла, якая новая атрута ад жука ёсць, цi пастаiць пагода, каб сена высушыць. А на вяселлях, на якiх быy, толькi моладзь танцуе… пад калонкi. А рэшта сядзiць, глядзiць, не спявае… Уладзiмiр палiчыy, што размова скончаная, памкнуyся yстаць, каб iсцi. Лобач прытрымаy яго: – Выбачайце, але я пакуль што нiяк не знаходжу сувязi з гiстарычным факультэтам вось гэтых з’яy. Тое, пра што вы кажаце, ляжыць зусiм у iншай плоскасцi: у эканамiчнай, сацыяльнай… – Я думаy, тут даведаюся… – Пра што? Пра заклён? – не мог не yсмiхнуцца Лобач. – Ну, i пра яго… Уладзiмiр нейкi момант быццам раздумваy: казаць цi не казаць, потым выдыхнуy, як перад скокам у ваду i загаварыy перш спакойна, а потым горача i yсхвалявана: – У нас вёска маленькая, дваццаць двароy. А сядзiба калгасная праз лес. Я малым быy, дзяцей было y нас – у кожным доме. Узiмку на Каляды па хатах хадзiлi, калядавалi. На Вялiкдзень пасярэдзiне вёскi гуртавалiся, яечкi фарбаваныя качалi, спаборнiцтвы цэлыя былi. І yсе-yсе людзi выходзiлi, святочна адзетыя. Бацька, як яшчэ жывы быy, нам з братам абавязкова на Вялiкдзень абновы купляy: цi чаравiкi, цi пiнжачкi. А Купалле якое ладзiлi! А цяпер… няма нiчога. Я думаy… што гэтыя святы мы потым няслушна сталi рабiць… Не так сталi yсё рабiць. Камень чортаy сцягнулi, дубовы гай высеклi… – Нечаканая выснова, – шчыра здзiвiyся Лобач. – Хоць i не вы першы yскладаеце вiну за iсны стан рэчаy на няслушнасць выканання пэyных абрадаy, але тое, выбачайце, практыкуецца… практыкавалася y каменны i трошкi пазнейшы век. – Дык жа людзi не змянiлiся, што y каменны век, што y наш, – асцярожна запярэчыy Уладзiмiр. – Думаю, вы памыляецеся, – мякка сказаy Лобач. – Людзi змянiлiся i змянiлi свае абрады… А што там за заклён? І як можа навука дапамагчы? Уладзiмiр першы раз зiрнуy выкладнiку y вочы, i Лобач прыемна здзiвiyся – у хлопца быy сапраyдны сум у вачох. Хоць i дагэтуль ён верыy у шчырасць ягоных слоy. – Самыя вiнаватыя… Мне бабуля казала… Тады амаль уся наша вёска была з Жабруноy. А за лесам стаяy маёнтак, дзе цяпер сядзiба калгасная. Ну, у вёсцы, у асноyным, усе тыя былi, хто y маёнтку працаваy. Калi пачалася рэвалюцыя, мужыкi адзiн аднаго падбухторылi дый пайшлi маёнтак рабаваць. За iмi i бабы. Уначы. А варта ж таксама свая была, з вёскi. Скляпы парасчынялi, бочку з вiном выкацiлi, пiлi. Цягнулi, хто што мог… Коней са стайнi пахапалi, кароy з хлявоy, авечак на спiнах цягнулi. Пан, казала бабуля, назiраy з акна, моyчкi. Потым падпiлi добра, сталi y дзверы панскага дома бiць. Дзвярэй пан не адчыняy. Тады падпалiлi дом. Там пан i згарэy, разам са сваёй хворай мацi i малодшай дачкой, бо старэйшая дачка з жонкай акурат тады паехала некуды на воды. Бабуля казала, што yсе бачылi, як дом палае, а пан… Ён пан добры быy, не здзекаваyся з людзей, як хто жанiyся з рабочых маёнтка, то на вяселле добра даваy i грошай, i рознага там на разжытак, i лесу на хату… Дык вось, пан да апошняга моманту y акне стаяy i на людзей глядзеy… Ну, з таго i пачалося. У нашай вёсцы хiба што жанчыны сваёй смерцю памiралi, а мужчыны гiнулi… Пажараy шмат было, раз палова вёскi гарэла: бура была вялiкая, адкуль той агонь прынесла. У пажарах i дзецi гiнулi. А мужыкi… То лясiна y лесе прыдушыць, то конь капытом у скроню пападзе, то мiж сабой паб’юцца ды за нажы хопяцца. А цяпер во паспiвалiся яшчэ: хто y вар’ятнi ляжыць, хто сядзiць у турме, хто наагул сiнiм полымем згарэy. Жабруны… ну, яны амаль усе радня былi. Дык вось, я апошнi i застаyся. Брат быy… Паyмесяца таму згарэy… разам з нашай хатай. – Так… Нечакана вельмi, – Лобач i праyда быy трохi разгублены. – Першы раз сустракаю такое… такую прычыну для паступлення. Значыцца, вы хочаце атрымаць веды, праyда? Хочаце нешта знайсцi, тое, што змянiла б кон вашай вёскi. Дык, выбачайце, чаму вы не вучыцеся? – А чаму тут вучаць? – уздыхнуy непрытворна Уладзiмiр. – Паyгода мiнула… – Так… А што вы хочаце ведаць? Навучыцца, як здымаць заклёны? – Не… Я думаy, што тут… Што тут знайду адказы на свае пытаннi. Я ж кажу, мы няправiльна жыць сталi, не так… – Уладзiмiр зноy нейкi момант вагаyся i потым загаварыy нечакана для Лобача зусiм iншым тонам, з роспачнай горыччу: – Я так зразумеy, што yнiверсiтэт не можа даць адказу на нейкае канкрэтнае пытанне. Бо нiхто тут не займаецца канкрэтыкай. Вось, прыкладам, быy недалёка ад нас Чортаy камень. Кажуць, што некалi там жыy чорт, якi шыy людзям адзенне i боты. А бабуля мне казала, што нельга камень чапаць. Бяда будзе вялiкая. Ды камень сцягнулi некуды, звезлi, я яго yжо не пабачыy. Тады я прачытаy, што знайшоy, пра такiя камянi. Я хацеy знайсцi адказ: цi можа быць камень звязаны з той бядой, пра якую бабуля казала? Бачу, пазбiралi звесткi i зрабiлi выснову: вось такая i такая група людзей, якiя жылi тут i тут – нейкiм парадкам роднасныя, бо камянi маюць аднолькавыя легенды. – А што ж вы хацелi даведацца? – не зразумеy Лобач. – Ды простае: чаму y каменi жыy чорт i чаму ён шыy. І чаму нельга было людзям прыбiраць той камень, хоць там i чорт, хоць у той вопратцы нельга было y царкву iсцi, – загаварыy Жабрун зноy цiха, нiбы вiнавацячыся за ранейшы запал. – Ну, дарагi мой, – Лобач развёy рукi, – каб адказаць на такое пытанне, трэба шукаць. – Я i шукаю… – Як? Проста лазiце па сецiве, чытаеце кнiжкi? Выбачайце, шукаюць тыя, хто гадамi i дзесяцiгоддзямi збiрае yсялякiя легенды i мiфы, ходзячы ад вёскi да вёскi, ад бабулькi да бабулькi, аналiзуе, сiстэматызуе i робiць асцярожныя высновы, стварае рабочыя гiпотэзы. Вы чыталi колькi старонак тэксту – а за iм праца тысяч чалавекадзён. І вы яшчэ незадаволены, вы кажаце, што шукаюць няслушна, – Лобач не змог утрымаць сарказму. – Што ж вы прапануеце? Як трэба шукаць? – Ну, адказ на канкрэтнае пытанне. Знайсцi пытанне, потым шукаць адказу. “І праyда, цвердалобы… А гэта ж i няблага”, – падумаy Лобач, услых спытаy: – І шмат у вас такiх вось… канкрэтных пытанняy? – Не вельмi шмат, – упэyнена адказаy Уладзiмiр. – Яшчэ якое, калi можна сказаць, мне проста цiкава… – Ну, яшчэ пра Купалле, да прыкладу… незразумела. – А тыя тлумачэннi, якiя ёсць, Вас не здавальняюць? – Ну дзе там! – Чаму? Уладзiмiр Жабрун утаропiyся y стол i зноy загаварыy горача, хвалюючыся: – Бо яны не тлумачыць для мяне галоyнага: чаму Купаллю, паганскаму святу, не знайшлося месца y хрысцiянстве? Усiм знайшлося, Купаллю – не. Чаму хрысцiянства так актыyна змагалася з iм i яшчэ з большым iмпэтам – цяпер, калi займела падтрымку yладаy? – А вы не такi i просты, як падаяцеся, – усмiхнуyся Лобач. – Усё, што вы кажаце, цiкава… А можа, у вас ёсць сваё тлумачэнне хоць бы Купалля? Што за сэнс у свята? – Я пэyны y адным: яно было найважнейшым для нас некалi. Ну, i частка гэтага свята – iнiцыяцыя. – Во як? І адкуль такая… тэорыя? – З таго, што yсе народы мелi такi дзень: пасвячэнне хлопчыкаy у мужчыны, дзяyчат – у жанчыны. У нас чамусьцi не захавалася пра гэта слядоy. А разам з тым, успомнiце, хрысцiянства гаворыць пра Купалле як ноч разбэшчанасцi, распусты. Хiба гэта не адгалосак колiшняй iнiцыяцыi? І потым, у хрысцiянстве самой iнiцыяцыi нiяк не можа быць, гэта iдзе насуперак ягонай навуцы. Таму Купалле не магло стаць святам для нейкага эпiзоду з хрысцiянства. – Ну, i на чым грунтуюцца вашы высновы? – дазволiy сабе паблажлiва yсмiхнуцца Лобач. – Вядома, апроч вашых разважанняy. – А разважанняy мала? Хiба яны не тлумачаць усё? – Нiчога яны не тлумачыць… Паслухайце, – Лобач загаварыy сур’ёзна, намагаючыся акцэнтаваць увагу на кожным слове. – Гiстарычная навука – у першую чаргу збiранне. Па радкох. Па словах. Па крупiнках. Для таго, каб зрабiць хоць нейкую выснову пра мiнулае, трэба сотнi, тысячы фактаy, якiя пацвярджаюць адзiн аднаго, iх навуковая абгрунтаванасць. Вы кажаце, што Купалле – iнiцыяцыя. Выдатна, згодны, цiкавы кiрунак думкi. Успамiнаю, у адной купальскай песнi ёсць радкi пра тое, што сёння дзяyчына, заyтра жанчына. Але ж адна песня. Адзiн радок. Болей нiякiх пацвярджэнняy! – Трэба шукаць… – спакойна запярэчыy Уладзiмiр. – Мэтна. – Мэтна шукаць факты пад прыдуманую тэорыю? Выбачайце, мой дарагi – такiм спосабам можна знайсцi i давесцi што захочаш. Хоць наяyнасць у нашай аyдыторыi iншапланецян. Гiсторыя сведчыць, што калi навука iдзе такiм шляхам, яна становiцца служкай iдэалогii. І стварае базу пад якую хочаш тэорыю. Прыкладам, пад тэорыю звышчалавека, прасцей кажучы – пад нацызм. – Дык… Дык я ж не пад тэорыю хачу шукаць… – знiякавеy Уладзiмiр i стаy зноy тым самым няyпэyненым вяскоyцам. – Я проста думаю, што калi вось заняцца адной справай, толькi адной, дык можна знайсцi адказы… на пытаннi. – Не, так не бывае. І yнiверсiтэт, расчарую yжо Вас дарэшты, не дае адказаy на падобныя пытаннi з вулiцы. Унiверсiтэт дае вядомую базу, унiверсiтэт вучыць, як здабываць веды. Вы гэтага зразумець не хочаце – тады, калi ласка, карыстайцеся сваёй асабiстай методыкай, – ужо рэзка адказаy Лобач, бо ён адчуy сябе прынiжаным Жабруном. Вось так нахабна заявiць, што навука – няслушная, што yсё сабранае не мае сэнсу, бо, бачыце, разыходзiцца з ягонай тэорыяй… Трэба ж мець такое нахабства. Цвердалобы… – Выбачайце, – нечакана вiнавата, але цвёрда паставiy кропку i Уладзiмiр – ён зразумеy Лобачава жаданне скончыць размову. – Я… не хацеy вас – пакрыyдзiць. Мне здаецца, што вось калi бiцца-бiцца над адным нечым… – Я думаю, мы з Вамi сустрэнемся яшчэ раз. Дзень пераздачы будзе на дошцы абвестак. Вы ж прыйдзеце на пераздачу? – хутка рассудзiy Лобач. – Прыйду, – вырвалася y Уладзiмiра перш, чым ён паспеy усвядомiць пытанне. – От i добра. Прыходзьце y панядзелак. Я дам вам, ну скажам так, заданне. Менавiта для вашай, гм-м, методыкi. А пакуль што параю yспомнiць дакладна, з максiмумам усiх падрабязнасцяy, святкаванне некалi y вас таго ж Купалля i запiсаць. Разам паглядзiм. – Ды звычайна y нас было, – пацепнуy плячыма Уладзiмiр. – Апоны аyтамабiльныя кралi… Я y бабулi тут пакой здымаю, лепей у яе папытаю. Яна старэнькая, ёй каля васьмiдзесяцi, – аж захваляваyся Уладзiмiр – нечаканая перспектыва атрымаць сапраyднае заданне yзрушыла яго. – Выдатна, папытайцеся y яе пра Купалле. Як адзначалi y часы яе маладосцi, якiя песнi спявалi. І запiшыце. Але, калi ласка, пазначце абавязкова: у якiм месцы святкавалася, у якiя гады i цалкам iмя-прозвiшча бабулькi. Толькi тады запiсанае будзе рэальным фактам, якi можна далей неяк скарыстаць. Зразумелi? – Зразумеy, дзякуй вам. – Няма за што дзякаваць. У панядзелак знойдзеце мяне. Яшчэ. Ёсць мажлiвасць для работы з электроннай копiяй тэксту? – Так, так… Я ноyтбук сабе набыy… Камп’ютар згарэy тады… – Вось i добра. Вазьмiце з сабой. Лобач павагаyся адно iмгненне i падумаy запытацца пра тое, што яго зацiкавiла y той самы першы момант, калi Жабрун сеy за стол, i мiж крыссяy кашулi на ягоных грудзях цьмяна засвяцiлася срэбрам шасцiпялёсткавая кветка. – Прашу прабачэння, адно асабiстае пытанне, калi дазволiце? – спытаy ён. – Так, пытайцеся, – паспешна дазволiy Уладзiмiр. – У вас на грудзях, як гэта цяпер называюць, талiсман. Я нешта не сустракаy такiя y крамах, хоць яны мне вядомыя… – i замаyчаy, запрашаючы Жабруна да пытання. – А адкуль вядомыя? – не прамарудзiy Уладзiмiр. Лобач усмiхнуyся – ён не памылiyся, што спытае Жабрун. – На тое i вучоныя, каб iм было вядома… Вы, думаю, самыя б маглi пацiкавiцца: што за знак, чаму такi? – Дык… не знайшоy пакуль што нiчога, – пачаy апраyдвацца Уладзiмiр. – Нешта ёсць пра Перуна… – ён зiрнуy на Лобача, пабачыy там сапраyдную цiкавасць у вачох i надумаyся сказаць больш: – Калi нашу згарэлую хату разбiраy, дык пад апошнiм вянцом ляжала, загорнутае y тканiну. Я падумаy – гэта нiбыта ахвяра. – Во як? – шчыра здзiвiyся Лобач. – А хата даyно будавалася? Не, не думаю, што гэтым ахвяравалi… Такi знак апiсаны… называюць яго грамавым знакам, агнявiком. Выяву можна было раней сустрэць у аздабленнi дамоy. На вiльчыку, лiштвах… – Ну, дык, калi грамавы знак, значыць, Пярун? – асцярожна прапанаваy Уладзiмiр. – А хаце больш за паyсотнi гадоy… – Вельмi ж цiкавы тады y вас знак… Не, не Пярун гэта. Грамавы знак, на думку некаторых даследнiкаy, – маланка. – Маланка? Такая? Тады Пярун… – Так, маланка. – пасмiхнуyся Лобач з Жабруновай упартасцi. – У бiблiйных тэкстах, дарэчы, сустракаецца апiсанне анёлаy цi Бога, якiя паказваюцца людзям, а замест твараy – маланкi. Ведаеце ж, што маланак дзве бывае, ёсць i шаравая. Шаравая маланка i дагэтуль, дарэчы, самая невывучаная з’ява… Такi знак, мяркуюць, – знак шаравай маланкi. Шасцiканцовая зорка сiмвалiзавала нябесны Род… – Род? Найвышнi бог? – узрадаваyся невядома чаму Уладзiмiр. – Род – не бог, – мякка запярэчыy Уладзiмiр. – Хоць некаторыя i называюць яго так. У паганцаy не было найвышняга бога, якi б ствараy сусвет, зямлю… Род – гэта само жыццё. Бытнасць Роду ажыyляе мёртвую прыроду. Якая iснавала i будзе iснаваць вечна. Такая вось кветка, як у вас – гэта i абярэг, i адначасна – як знак прыналежнасцi да служкаy Роду. Цiкавы знак… Жабрун адчуy прытоены yздых у апошнiх Лобачавых словах i борзда расшпiлiy просценькi замок на ланцужку, зняy яго разам з кветкай, паклаy перад выкладнiкам. – Дык паглядзiце блiжэй… А чаму – шэсць пялёсткаy? – Чаму шэсць? – перапытаy Лобач, пасунуy да сябе аркуш, на якi паклаy Уладзiмiр ланцужок i кветку на iм. – Якая дакладная работа… І яму акурат больш за пяцьдзясят гадоy, кажаце… А можна мне яго сфатаграфаваць, замерыць? – папрасiy ён. – Ды калi ласка… Вазьмiце, потым вернеце… – Дзякуй, вельмi незвычайная кветка… Я зраблю замеры, пакажу аднаму свайму калегу, ён вельмi цiкавiцца “грамавым знакам”… А чаму шэсць пялёсткаy? Нiхто дакладна не ведае. Некаторыя лiчаць, што тут замешана простая сняжынка – чалавек у тыя часы мог заyважыць, што y ёй заyсёды шэсць прамянёy. Потым, iншая версiя, “родзiй” у старажытных грэкаy якраз значыy маланку i адначасна такi плод як гранат. А гранат i чырвоны, агнiсты, i yнутры, на разрэзе мае менавiта шэсць перагародак. А ад родзiй блiзка i род… – А y сецiве… ёсць пра Род? – запытаyся Уладзiмiр. – Там усяго стае, але сур’ёзныя работы цiкавыя толькi вузкаму колу, яны рэдка трапляюць у сецiва, бо занадта вялiкiя i нудныя неабазнанаму чытачу. Але пашукайце. Калi надта цiкава – магу даць назвы некаторых кнiг, iх знойдзеце y бiблiятэцы. – Ага, дзякуй, я пашукаю. – То даяце мне пад “чэснае слова” на час свой абярэг? – перапытаy яшчэ раз Лобач. – Ды няyжо ж, калi вам цiкава i трэба… – Ну, тады дзякуй i чакаю Вас. – Ага, да пабачэння, – развiтаyся Уладзiмiр Жабрун, борзда падняyся з месца, выйшаy з аyдыторыi. Нейкi час Лобач сядзеy нерухома, асцярожна аналiзуючы свае думкi i пачуццi. Усё ж добра, што пасля той жанчыны быy яшчэ гэты студэнт, i добра, што ён распачаy з iм гутарку. Нешта ёсць у гэтым хлопцы… Сапраyднае нешта. І гэта заспакойвала. От каб такiх хоць дзесяць чалавек на yсю патоку!.. 5 Дом, у якiм Уладзiмiр Жабрун здымаy невялiчкi, два на тры метры, пакойчык, стаяy на цiхай, амаль што вясковай вулiцы. Дзiyна, яна нейкiм спосабам захавалася тут, так блiзка ад вялiкага праспекта. Адзiн з найстарэйшых раёнаy горада меy шмат зелянiны, нават сам праспект паспеy убрацца y два шэрагi высокiх i густых лiп i каштанаy абапал. Дом стаяy у глыбiнi невялiкага старога саду i глядзеy на вулiцу белым мурам з трыма вокнамi. Два акны – вялiкi агульны пакой, трэцяе – гаспадынiна, старэнькай Марыi Фамiчны Мiклуш. Яна часта сядзела пры сваiм акна, адвешвала фiранку i глядзела на сцяжынку, на людзей, якiя iшлi да яе. Гэтай роyнай сцяжынкай, што агiнала дом, бегла паyз акно Уладзiмiравага пакойчыка, збочвала i спынялася ля простых веснiчак, памаляваных у светла-сiнi, цяпер ужо бледна-блакiтны колер, за якi дзень праходзiла з дзясятак людзей. Прычына таму была y самой бабульцы – яна лячыла. Ад ляку, ад сурокаy, ад ружы, ад яшчэ нейкiх хвароб. І варажыла на картах, хоць апошняе рабiла неахвотна, больш маладым жанкам, калi тыя надта ж умаyлялi. Уладзiмiр быy вельмi здзiyлены i колькасцю людзей, i тым, хто iшоy да бабулькi. Зразумела, калi б такое было y вёсцы, а тутака – вялiкi горад… Пакойчык у бабулi Уладзiмiр знайшоy яшчэ y час зiмовай сесii. Падказалi суседзi. Бабулька тады пiльна абгледзела Уладзiмiра i толькi папярэдзiла: – Дзевак вадзiць не дам. Гарэлку, бачу, не п’еш надта… Марыя Фамiчна была акурат той бабулькай, якой малявала лiтаратура жанчын сталага веку: сухенькая, увiшная, з глыбокiмi зморшчынкамi на твары, невялiкiмi вочкамi, што глядзелi пытлiва i з хiтрынкай. Наагул, за той зiмовы месяц яны пасябравалi – Уладзiмiр i Марыя Фамiчна. Бабульцы спадабаyся яе кватарант: цiхi, увесь час сядзiць у сваiм пакойчыку, чытае цi пiша, адгукаецца, калi паклiчаш, можа i паслухаць увечары за гарбатай розныя гiсторыi з бабульчынай маладосцi. Дый рукi спраyныя да працы: найперш сам набыy i паставiy добрую антэну – сюды, на цiхую вулачку кабельнае тэлебачанне прадпрымальныя гаспадары цягнуць не сталi. Марыя Фамiчна любiла глядзець серыялы, i днi тры пасля таго, як яе тэлевiзар, нечакана для яе самой, пачаy паказваць чыста, без дрыжання, “кiно”, нацешыцца не магла: яна была пэyная, што ёй прадалi нядобры тэлевiзар i yсё перажывала, як падманулi гандляры… У той вечар, калi тэлевiзар пачаy паказваць добра, Марыя Фамiчна прынесла на кухню са свайго пакойчыка пляшку з самагонкай, i яны разам з Уладзiмiрам узялi чарачку-другую. Самагонка была празрыстая, пахучая – Марыя Фамiчна хвалiлася, што настойвае яе на сямi травах. А Уладзiмiр цiшком дзiвiyся, як бабулька y свае восемдзесят з лiшкам вось так спакойна yзняла чарку, прыцмокнула: “Гарэлачка як мядок, сама просiцца y раток”, дый кульнула крыху няпоyную стограмоyку. Давер гаспадынi да Уладзiмiра yзiмку, пад канец яго кватаравання, узрос гэтак, што y адзiн дзень бабулька папрасiла яго памагчы… выгнаць самагонку – не любiла яна заводскай гарэлкi: “Смярдзючая, галава балiць пасля яе. Брыда”, – выказвала яна свае перакананнi Уладзiмiру, пакуль што яны разам майстравалi няхiтры апарат для атрымання самагону: вялiкае эмаляванае вядро з пахучай брагай стаyлялася на газ, потым туды апускалася трынога, на яе – глыбокая парожняя мiса. Усё шчыльна зачынялася накрыyкай зверху, абмазвалася цестам. Для такога спосабу атрымання самагонкi, як зразумеy Уладзiмiр, патрэбная была вялiкая практыка. Дом кагадзе набыy для сябе сын Марыi Фамiчны, якi цяпер працаваy недзе y Сiбiры. І yзiмку бабулька жыла тут, як сама казала: “Вартую сынава багацце”. А yлетку з’яджала y сваю вёску. – Не хачу кватарантаy браць. Неяк сям’я была на лета засталася, дык тут такое было… Не хачу! – Падцiскала Марыя Фамiчна вусны. – Ты во прыязджай на сваю сесiю, хоць усё лета жывi, бачу, ахайны хлопец. Але дзевак за грошы не вадзi, чуеш? Не трэба сюды такiх дзевак, пасля iх тут застаецца… Уладзiмiр не стаy пытацца, што застаецца, але разумеy, што не пра нешта матэрыяльнае казала гаспадыня. Пра сваю здольнасць лячыць ад рознай-рознасцi яна апавядала ахвотна, ганарылася гэтым: “То ж людзi дзякуюць, вунь i праз пяць гадоy iдуць, i iншым пераказваюць. Значыць, умее Мiклушычыха лячыць! Ого, умее… Я ж не ад усяго лячу, ёсць хваробы, што толькi лекары i даюць рады. А дзiця ад ляку як доктару палячыць? Тут словы трэба… Ад рожы вунь нiякi доктар не вылечыць, а я пашапчу, вадой памачу – i сходзiць. А во нядаyна мужчына быy малады. Яму жанiцца, i што там здарылася – абасцаyся yначы! І яшчэ потым, i яшчэ. То мацi прыходзiла, сам так саромеyся. Ды мусiy прыйсцi – як жа ж я не бачыла чалавека, а лячыць буду? І вылечыла, хай не за раз, а за тры. Ён па сваiм вяселлi з маладой жонкай прыязджаy, абрус падарыy, файны такi…” Уладзiмiр часта выслухваy такiя аповеды. Невялiкая гаспадынiна кухня была дужа yтульнай для працы з ноyтбукам пры стале, дый сама Марыя Фамiчна сказала яму, каб не за тумбачкай там сядзеy (стала y Уладзiмiравым пакоi не было), а во тут, на кухнi. Уладзiмiр разумеy, што бабульцы хочацца з кiмсьцi пагаманiць, ведаy, што недзе пасля гадзiны ягонай самоты на кухнi Марыя Фамiчна завiтае, спытае пра што – i пачне сама расказваць: пра жыццё, пра мужа-нябожчыка, а больш пра свайго татку (яна так i казала – “татка мой”), якi быy вядомым лекарам ува yсёй ваколiцы, лячыy, праyда, жывёлу свойскую. “О, яму i працаваць не трэба было: каня як вылечыць, то мех мукi дадуць i yвосень збожжа. Але ж працаваy, ой як працаваy! І мы, сямёра дзевак, ад ранiцы да вечара. Затое yсё y нас было. А што ж: гадуй дочкi – не будзе сарочкi. Не-е, татка так не хацеy. Свiней шмат трымалi, парасят часта калолi, дык i надакучвала тая парасяцiна на стале. І не скнара татка быy, не, што нi папросяць – даваy. Іншым разам дзе i згубiць, дык назаyтра як знойдзе… А саветы прыйшлi – усё сам у калгас аддаy. І мужыкам казаy: не пярэчце, гэтая yлада надоyга, сiла y яе, зламае яна вас. Многiх навучыy, хто не паслухаyся – згiнулi недзе, вывезлi iх, а дабро y пыл пайшло. Ды сам татка не yшанаваyся: яго i брыгадзiрам былi прызначылi, ужо i y газеце пра яго пiсалi, што лепшы, а потым прыехалi, забралi – i як у ваду знiк. І да сёння не ведаю, дзе костачкi ягоныя… Жыццё пражыла, як на свiннi праехала…” За той зiмовы месяц перад Уладзiмiрам мiнулi цi не yсё гады Марыi Фамiчны. Яна з невядомай прычыны спяшалася выказаць кватаранту, выпадковаму слухачу, свой боль, якiм былi поyныя i самыя вясёлыя гiсторыi: цi то як замуж яе аддавалi, а абуць не было чаго, дык сукенку зрабiлi такой доyгай, каб не было вiдаць, што нявеста басанож, цi то пра Каляды, калi хадзiлi-збiралi, а мясцовы мiлiцыянт злавiy ды адабраy мех, а назаyтра скруцiла яму жывот… – От тады на мяне i пачалi казаць, што слова y мяне такое, – прызналася Марыя Фамiчна. – Бо гэта ж я крыкнула тому мiлiцыянту: “Каб ты з’еy, а потым не выс…ся!” Мяне татка змалку вучыy, бачыy ува мне моц. Казаy: слова – найперш, слова i жывёла разумее, слова над усiм верх бярэ. Навучыy кроy замаyляць, iншаму. Сталi да мяне людзi iсцi, а страшна ж было. Заарыштаваць маглi, з сельсавета не раз пагражалi. Неяк сядзiм во так у хаце, зiма, халадно, бо дровы ашчаджаем, а тут грукаюць у дзверы. Увальваюцца y хату y скуранках. Ой, як мы папалохалiся. А гэта, як высветлiлася, па мяне прыехалi, збiрайся, кажуць. І маyчаць, куды збiрацца. Мама збялела, рукi трасуцца, ды адзiн, галоyны y iх, супакоiy: шапянуy цiхенька – лячыць трэба кабету. У мястэчка мяне павезлi, да нейкага начальнiка партыйнага. Прывезлi, бачу: нарадзiла баба, а сама невядома дзе. Ляжыць на ложку, дзiця y рукi не бярэ, гiдзiцца яго, нiчога ёй не цiкава. Спужалася я: як такое лячыць? Усё yспомнiла, чаму татка вучыy. Тры днi там прабыла. А што ж, той начальнiк так i сказаy: вылячу – вярнуся жывой дадому. А не, то… Ды я не дзеля страху лячыла, страх лячыць не паможа. Ачуняла парадзiха. І дзiця да грудзей прыклала з любасцю, i мне потым добрую торбачку y дарогу дала. А што ж, заплацiць трэба, i плату за работу yзяць трэба – задарма i тата маму не цалуе. Той начальнiк, хай яму добра будзе на тым свеце, усё ж шмат мне добрага зрабiy: нашыя сельсаветаyцы мяне чапаць перасталi. То мы з галадоyлi выкараскалiся. Хоць што той бядак за лячэнне можа прынесцi! А кавалачак да кавалка – ужо i нам на стол нешта паставiць ёсць… Марыя Фамiчна збiралася y вёску. Да гэтага часу яна не прызнавала нi торбаy, нi скрынак, усё, што ёй трэба было yзяць з сабой, яна складвала i завязвала (прасiла Уладзiмiра) у тугiя клункi. Бабулька планавала ад’язджаць назаyтра (“сусед будзе тут, то i забярэ мяне, дамоyлена даyно, анягож”). Яна прасавала нешта з адзення y сваiм пакойчыку, калi Уладзiмiр пачуy яе спалоханы yскрык: – Ай, Валодзечка, ратуй-ратуй! Уладзiмiр не данёс да вуснаy кубак з кавай, падхапiyся з-за стала. У бабульчыным пакоi, у самым куце ягоным, дзе стаяy ложак, з электрычнай разеткi на сцяне, у якой сядзела вiлка праса, вiyся дымок, чулася патрэскванне. Марыя Фамiчна, перапалоханая, дзьмухала на разетку, стоячы крокi тры ад яе. Уладзiмiр толькi зiрнуy на разетку, адразу крутануyся y вялiкi пакой, падхапiy крэсла i стаy выкручваць засцерагальнiкi y электрашчытку. Зiрнуy на адзiн i другi i прысвiснуy у думках: тоyстыя “жукi” на абодвух. Спакойна злез, зайшоy у пакойчык, выцягнуy гарачую вiлку. Дымок вiцца перастаy, але смурод па пакоi пайшоy. – Усё нармальна, не хвалюйцеся… Хто гэта вам такiя жукi паставiy? – Якiя жукi? – ачомалася бабулька. – У шчыток хто засцерагальнiкi yкручваy апошнi раз? – Дык… Во кватаранты як былi, то нешта свет выбiвала, дык хлопец паладзiy… – Ага, добра паладзiy… – Ай, дык што ж нарабiлася… Я ж ледзь хату не спалiла праз iх! О, Божа, быy бы сыну падарунак… А-ёй, дзякуй табе, Валодзечка, што б без цябе было! – Усё нармальна, Марыя Фамiчна… Тут крама недалёка, я зараз збегаю. Вярнуyся хвiлiн праз дваццаць, з новай разеткай, кавалкам дроту i аyтаматычнымi засцерагальнiкамi. Раскруцiy разетку, вызвалiy канцы, тады паставiy засцерагальнiкi, праверыy – кароткага замыкання нiдзе не было. – Ну вось, зараз паставiм Вам новую разетку, белую, прыгожую, – казаy ён, завiхаючыся. – Дый праводку yсю мяняць трэба… – А то што ж, зноy загарыцца? Дык як жа хату кiнуць? – спалохалася гаспадыня. – Не, зараз дакладна нiчога не загарыцца, – цвёрда адказаy Уладзiмiр. – Я паставiy аyтаматычныя засцерагальнiкi. Як што – яны проста вымкнуць ток, i yсё, нiчога не будзе гарэць. – Ай, разумны ты хлопец, дай табе Бог здароyя i добрую жонку… Напраy, Валодзечка, напраy, каб бяды нiякай не было… – Не будзе бяды, не перажывайце, – усмiхнуyся Уладзiмiр. – Гэта я yмею рабiць, гэта мая праца… Ён прафесiйна зачышчаy абвугленыя канцы дроту, калi пачуyся кароткi асцярожны званок у дзверы. – Каго там нясе? – знарок бурклiва адгукнулася Марыя Фамiчна, бо Уладзiмiр ведаy: яна нiколi не раздражнялася, што да яе iдуць людзi. – Ты працуй, працуй, я от цябе заслонай завешу, як да мяне хто наведаецца, – сказала яна i зацягнула заслону з дзвюх палос лёгкай пярэстай тканiны, якая схавала куток з ложкам i самога Уладзiмiра. – Мы да Вас па дапамогу, бабуля Марута, – пачуyся з вiтальнi вiнаваты жаночы голас. – Ой, дык я ж во збiраюся, еду да сваёй хаты, – з жальбой адказала гаспадыня. – Дык i зарана прыйшлi, трэба ж па трэцяй… – Дык нам i сказалi, што Вы едзеце, бабуля Марута, – па голасе жанчына была яшчэ зусiм дзяyчо, i y Уладзiмiра раптам здрыганулася нешта yсярэдзiне, закарцела хоць куточкам вока зiрнуць – хто там прыйшоy да бабулькi… – Што, напужаyся хлопчык? – без лiшнiх роспытаy пачала гаспадыня. – Ад спуду дзесяць тысяч бяру. – Добра… Не ведаю, – разгубiлася жанчына. – Гаварыць не хоча, спiць дрэнна, ускрыквае, усё сабаку адганяе нейкага. Кажа, каб святла не тушыла y пакоi. Мы yжо i y дактароy былi… – Як – гаварыць не хоча? – удавана дзiвячыся, усклiкнула бабуля, здаецца, прысела перад дзiцём: – Той сабака вельмi вялiкi быy? Чорны цi руды? – Чорны, – пачуyся голас дзiцяцi, хлопчыка. – А ты рукамi на сабаку махаy, крычаy? – Крычаy, – смялей дадаy хлопчык. – Дык той жа сабака так цябе напужаyся, што да мяне сам лячыцца прыбягаy! – паважна i па-змоyнiцку загаварыла Марыя Фамiчна. – Ну, хадзем за мной… Яна прывяла хлопчыка y пакой да Уладзiмiра. – От, тут нам нiхто замiнаць не будзе. Уладзiмiр зразумеy, што словы былi сказаныя да яго – каб сцiшыyся, не замiнаy. Ён прыпынiy сваю работу, праз шчылiну y заслоне мiжволi цiкаваy за тым, што рабiла гаспадыня. Ён бачыy хлопчыка – бабуля паставiла яго амаль спiнай да заслоны, яму было гады з чатыры. Мацi ягоная стаяла y парозе. Яе разгледзець хоць трохi Уладзiмiр не мог – толькi падолак кароткай спаднiцы. – А ты, мама, дзверы зачынi, нам не замiнай, – сказала гаспадыня да жанчыны i, калi тая зачынiла дзверы, нахiлiлася да хлопчыка. Яна нешта шаптала, хутка, цiха, Уладзiмiр не чуy, толькi бачыy яе сухую руку, што, не кранаючыся хлопчыкавай галавы, пагладжвала яе. Потым бабуля yсхлiпнула – быццам увесь час яна прамаyляла сваю малiтву на адным дыханнi, i ёй ледзь-ледзь ставала паветра на апошнiя словы, i скончыла шаптанне. – А цябе як завуць? – спытала яна чамусьцi шэптам. – Вадзiк, – шэптам жа адказаy хлопчык. – Слухай, Вадзiк, мы з табой, як дарослыя людзi, каб нiхто не ведаy, вось пра што дамовiмся, добра? – А пра што? – У мяне ёсць цукерка адна. Я старая баба, зубоy няма. Еду вёску, хачу пасадзiць гарбузы. А каб добра гарбузы раслi, трэба пад iх страх закапаць. У мяне страху няма, а y цябе ёсць. Дык давай мяняцца: я табе цукерку, а ты мне – страх. А яшчэ як гарбузы вырастуць, ты yвосень да мне прыйдзеш, я табе i семак дам. – Добра, – трохi разгублена пагадзiyся хлопчык. – Во i добра. Дзе y цябе страх? – Тут, – нясмела паказаy хлопчык на грудзi. – От, бяры далоньку расчынi, так, пакладзi на грудзi, от, цяпер сцiснi i цягнi, цягнi, сцiскай кулачок…. Во, давай мне, – бабуля хапiла сцiснуты кулачок дзвюма рукамi, пагладзiла, распрастала дзiцячую далоньку. – О, я яго y кiшэню, а табе з кiшэнi – цукерка! Толькi ж глядзi, не падманi – страх назад не забiрай, а то гарбузы не вырастуць i семак не будзе. І нiкому не кажы, добра? – Добра, – кiyнуy хлопчык, i y голасе яго чулася сапраyдная радасць – ён памяняy свой страх на цукерку! – Ну, от i бяжы… Марыя Фамiчна расчынiла дзверы. – Усё, хадзем са мной, я вам вады дам. Будзеце хлопчыку на ноч даваць, па трошкi, тры днi запар. Усё мiнецца, ён хлопчык зусiм не баязлiвы, праyда ж, Вадзiчак? – Праyда, – досыць бадзёра, хоць i крыху сарамлiва адказаy хлопчык. “Бач ты, якая хiтрая”, – думаy Уладзiмiр, прыкручваючы разетку на месца. “Усё так проста, здаецца: аддаy хлопчык свой страх… Не, не аддаy нават: памяняy на цукерку. Эх, каб у жыццi так можна было: памяняць цi хоць прадаць страх, няпэyнасць…” Гатуючы вячэру, гаспадыня вельмi доyга завiхалася на куханьцы: i селядзец рэзала, бульбу абiрала, смажыла. Дом напоyнiyся пахамi, i Уладзiмiр падумаy, што няблага было б куды пайсцi пад’есцi. У якую кавярню, хот-дог з пiвам цi што… Марыя Фамiчна нiбы пачула ягоныя думкi – пастукала y прычыненыя дзверы, зазiрнула: – Ну, хадзi-ка за стол, адпраyную вып’ем, пасядзiм. Ды за тое, што yратаваy мяне i дом, падзякаваць табе хачу. – Ды якое там уратаваy, – крыху сумеyся Уладзiмiр. – Ты маyчы i слухай старую бабу, яна дурнога не гаворыць, – жартам прыкрыкнула гаспадыня, дадала ласкава: – Хадзем, Валодзечка, хадзем… Пасля вячэры, калi пiлi гарбату, Уладзiмiр падумаy, што самы час задаць пытанне пра Купалле. Расказвала ж гаспадыня пра Каляды, то i пра Купалле запытаць не грэх. Выйшаy пакурыць, вяртаyся – прыхапiy са свайго пакоя дыктафон. – Раней… Ой, некалi спраyлялi дык спраyлялi, – пачала Марыя Фамiчна. – на Сёмуху татка наабсякае нам лiпавых галiнак. А мы yсе хату шаруем, з дзеркачом, падлога аж свяцiлася жоyценькiм. А потым тыя галiнкi y хаце паразвешваем… Пахнiць свежым… От! А на Купалу, значыцца, тыя галiнкi гаспадары з хат выносiлi, клалi перад домам. Гэта называлася маем. Так i казалi яшчэ – “май палiць”. Меншыя дзецi вёскаю бягуць, збiраюць сухое голле, нясуць на выган, на бераг рэчкi. У адным месцы заyсёды палiлi, высокае месца было, далёка вiдаць. От, дзецi той май збiраюць, зносяць, а старэйшыя хлопцы з жэрдак робяць такi будан. Ну i другое ламачча сцягвалi: дзе куст парэчак гаспадар выкiне, хто голле ад яблынi абрэзанае. То потым гуму смярдзючую сталi кiдаць… А раней не! Каб жывы агонь быy. Тыя жардзiны хлопцы дзёгцем шмаравалi. То як запаляць, агонь як скокне адразу yгары – зыркi, далёка вiдаць. А дзеyкi старэйшыя вянкi плялi. Як стане цямнець, то абдымемся, iдзем на той луг, песнi спяваем. Там хлопцы yжо чакаюць. – А пра што спявалi? – успомнiy выкладнiка Уладзiмiр, перапынiy гаспадыню. – От далiбог, не памятую, нешта сваё, дзявоцкае. – А толькi моладзь была, цi старэйшыя? – Ля вогнiшча толькi моладзь, а старэйшыя выходзiлi на yскрай вёскi, стаялi, глядзелi, цi мо што i рабiлi, дык я не ведаю… Як я вырасла, улада распарадзiлася, што нельга той май чапляць ды потым палiць… От, было: сцямнее добра, чакаем апоyначы. Глядзiм на yсход – там пачынаюць успыхваць вогнiшчы, зарыва на нас коцiцца. Як у блiжэйшай вёсцы ад нас на yсход успыхне полымя, то i мы падпальваем. І на захад глядзiм цяпер – як у нас разгарыцца, то там цяпер yспыхвае… І далей коцiцца. Потым да ракi спускаемся, вянкi пускаем, а ранiцой беглi глядзець: чый да берага прыбiла, чый у балацiну зацягнула. От так было. Полымя дагарае – пачыналi скакаць цераз агонь. – Скажыце, Марыя Фамiчна, – Уладзiмiр павагаyся дзеля прылiку, спытаy: – А вось кажуць цяпер, што y гэтую ноч… ну, любошчы yсялякiя былi, распуста… Цi праyда? – Ат, хто яго ведае, можа дзе i так. У нас начай было. Тады як жанiлiся цi замуж iшлi? Каб выкараскацца з беднасцi, на зямлi жанiлi, за багацце замуж аддавалi. А як у нас сям’я з дзевак, то хоць за вала, абы yдома не была. А любiлiся ж з iншымi хто. То на Купалу дзеyка як пабудзе з тым, каго кахае, але за якога замуж ёй не iсцi, дык гэта не лiчылася грахом. Так то грэх вялiкi быy, каб без замужжа з хлопцам быць, а на Купалу дазвалялася… – Дык… – Уладзiмiр запнуyся, але запытаy: – А як жа цнатлiвасць? Муж законны даведаецца, што… сапсаваная, што тады? – І-i, дурненькi, – хiтра прымружылася Марыя Фамiчна. – Не вер каню y дарозе, а бабе y ложку. Баба, калi разумная, пяць разоy за ноч мужыка падмане. Ды табе такiя сакрэты не трэба. То дзеyкам казаць буду, як запытаюць, – i засмяялася, потым раптам засмуцiлася, прымоyкла. Уладзiмiр зразумеy, што старая yспамiнае нешта сваё, можа, i вельмi асабiстае, i не памылiyся – гаспадыня пачала гаварыць цiха, з сумам: – І мне на Купалу адна ноч была… Любiлiся мы з iм, крадком сустракалiся. Хоць i вайна адбыла, i гадоy нямала мiнула, а нiхто не забываyся, што татку майго забралi як ворага. А мой жа каханак у сельсавеце быy, пры пасадзе… Нiяк нам не жанiцца. Тут стаy да мяне адзiн сватацца, мне сямнаццаць, iсцi трэба, мама просiць, бо надта ж цяжка… От i падаравала я свайму сельсаветаyцу тую ноч на Купалу. Потым ён ажанiyся, паехаy ад нас, вялiкiм начальнiкам стаy. А харошым чалавекам застаyся. Ён мне i прывёз праз дзесяць гадоy паперу, што татку апраyдалi. Пасмяротна, значыць. А дзе магiла – не знайшоy, хоць i казаy, што шукаy. Дзе ж знойдзеш – Сiбiр вялiкая… – Марыя Фамiчна, а Папараць-кветку хадзiлi шукаць? – Дык, дурэлi хлопцы, пацягнуць дзявок, лес недалёчка быy, так, гарэзiлi. А папраyдзе нiхто не хадзiy. Страшна ж. – А чаго страшнага? Што ноч i цёмна? – пад’юдзiy Уладзiмiр старую, але тая нечакана пасур’ёзнела: – Ноч не страшная, i лесу няма чаго баяцца. Папараць шукаць – гэта страшная рэч. – Чаму страшная? Што, можна сапраyды Папараць-кветку знайсцi? – не змог стрымаць здзiyлення Уладзiмiр. – Можна. Толькi, хлопчык мой, такое казаць страшна, не тое, што рабiць. – То раскажэце… Можа, мне пашчасцiць. – Ой, грэх на душу бяру… Не жартачкi гэта. Спакусiшся яшчэ… Але слухай, нехта ж мусiць ведаць, а то памру – i з сабой панясу… Дык от… Папараць простаму чалавеку не знайсцi, не пабачыць. Трэба не простым чалавекам стаць, на той бок перайсцi. Людзi на гэтым баку, а табе туды, на той бок. Каб перайсцi, за гадзiну да поyначы трэба зняць з покуцi найстарэйшы абраз. Нож навастрыць i на парозе адсячы ад мезенца на левай руцэ акурат там, дзе пазногаць пачынаецца. Тым абсечаным пальцам, крывёй напiсаць праз увесь абраз: “Я выракаюся Бога”. Кроy павiнна адразу спынiцца. Як спынiлася – прынялi цябе напалову. Цяпер той абраз з сабой бяры i iдзi да лесу. Абраз пад першую асiну кiнуць. Сам – бяжы па кветку. – Куды ж бегчы? – О, тады якраз усё пабачыш – колькi yсялякага бяжыць па яе! Ведзьмакi ды чэрцi, вупыры ды iншая пошасць… Кожны хоча Папараць сарваць… Уладзiмiр слухаy, заварожана маyчаy – ён не чакаy пачуць пра такi незвычайны шлях да Папарацi. Колькi yсяго перачытаy – а пра такi “метад” не траплялася нiколi. – Навошта тым чарцям Папараць? – запытаy ён, калi старая задуменна змоyкла. – Яны ж i так золата маюць… – Папараць – смерць iхная. Уладзiмiр уздрыгнуy – так выразна, з такiм акцэнтам сказала гэты сказ гаспадыня. – Чаму… смерць? – Таму… Не ведаю я… Ой, я тут з табой заседзелася, а там кiно маё зараз кончыцца, i папытаць не будзе y каго… Уладзiмiр выйшаy прайсцiся y блiжэйшую кавярню – захацелася папiць добрай кавы i, шпацыруючы няспешна, упарадкаваць думкi. Дзень выдаyся як нiколi за апошнi час насычаным, жыццё падавалася запоyненым, набывала сэнс. Вось, так шчыра пагаварыy з выкладнiкам… І нечакана для сябе Уладзiмiр зразумеy, чаму размова была для яго такой важнай, чаму пасля яе ён, не думаючы, згадзiyся на пераздачу, значыцца надумаy вучыцца далей – выкладнiк Лобач быy першым чалавекам, якi выслухаy яго, Уладзiмiравы, думкi пра жыццё i не высмеяy, зразумеy… І з бабуляй усё так добра выйшла, i гiсторыю яна апавяла, i пачаставала так шчыра. Усё, здавалася, было добра, i iсцi цiхай вулiцай да кавярнi y прыцемках было лёгка i прыемна. І толькi жыла недзе yнутры трывога, нават страх, не адпускалi ад сябе гаспадынiны словы пра тое, што перш чым шукаць Папараць-кветку, трэба адрачыся ад Бога. І што Папараць-кветка – гэта смерць для нячыстай сiлы. Не зразумець таго было. Каб забiць Богавых ворагаy, трэба спачатку ад яго адрачыся? Цi як? 6 Быццам нехта невядомы yздумаy пасмяяцца з Уладзiмiра – у той кавярнi, якую ён палюбiy за прастэчу, у якой ужо навучыyся паводзiць сябе нязмушана, была якраз нейкая вечарына, i месцаy, зразумела, не было. Давялося iсцi далей праспектам, якi пачынаy жыць сваiм вечаровым жыццём: менела машын, большала людзей на ходнiках. У няспешнай плынi маладых, шчаслiвых, закаханых было прыемна iсцi, як плыць у добра вядомай рэчцы: ведаеш, якое дно, дзе вiр, дзе вада можа абхапiць халоднымi мацукамi знiзу, дзе плынь вынесе iмклiва yбок. Уладзiмiр добра адчуваy настрой (ён у тым быy пэyны, яму нiбыта падказваy нехта збоку, што i як) асобных купак моладзi. Без памылак вызначаy, каму трэба саступiць пры сустрэчы, хто саступiць яму. Дзе кiруе агрэсiyная yпэyненасць, якая толькi i чакае нагоды для выхаду сваёй энергii, дзе паважлiвая абыякавасць… Ён адчуваy усё так, быццам ад розных людзей дзьмуy розны ветрык: цi то лёгкi павеy з пакошанага лугу, цi то yладная пераднавальнiчная хваля, цi лёгкае калыханне паветра y хваёвым бары. У кавярню, што мясцiлася y цокальным паверсе будынка i прыцягвала yвагу сваёй някiдкай, але выразнай рэкламай гарбаты i напояy з траy, Уладзiмiр раней не заходзiy. Спусцiyся кароткiмi сходамi i на iмгненне прыпынiyся разгублены. Ён нiяк не мог даць рады сабе y такiх выпадках – з’яyляyся на парозе незнаёмай кавярнi i губляyся ад няведання таго, як сябе паводзiць: падыходзiць да стойкi бара (што yся аблепленая наведнiкамi) цi проста iсцi i сядаць на вольнае месца, чакаць, калi да цябе падбяжыць кельнерка i возьме заказ. Хоць i ведаy, што такая работа y кельнеркi – падыходзiць да цябе, пытацца, а потым прыносiць заказанае, нiяк не мог суладаць з пачуццём сваёй вiнаватасцi: сваiм прыходам ён надае лiшняга клопату якой мiлай дзяyчыне, i пэyна ж яна думае пра яго: “Прыпёрся… Пытайся ласкава, усмiхайся. Мог бы кавы i дома напiцца. Тут людзi вiскi пляшкамi бяруць… Што я з тваёй фiлiжанкi кавы буду мець… Драбяза галотная…” Толькi адзiн столiк на два месцы заставаyся вольным, Уладзiмiр яшчэ патрываy iмгненне, як пачуy, што ззаду расчыняюцца дзверы, i зразумеy: не зойме месца, дык давядзецца цiснуцца y шчыльнае кола вакол стойкi бара. Пайшоy, прысеy. – Цi вольна ля вас? Голас быy трошкi нервовы. Уладзiмiр узняy вочы i пабачыy маладую кабету гадоy дваццацi пяцi. Бялявыя густыя валасы да плячэй, твар з выразна акрэсленымi ротам, носам i вачыма. Прыемны твар, сiмпатычны нават. Хударлявая. Яе кофтачка была вязаная з тонкiх зялёных нiтак, праз карункi i кветкi прасвечвалася цела i белы станiк. “А чаму не зялёны?” – нечакана падумаy Уладзiмiр, кiyнуy як мага прыязней: – Калi ласка, калi вы адна, то тады вольна. Жанчына адказала нейкай грымасай, i Уладзiмiр адчуy сябе дурнем: як можна было казаць пра нейкую яшчэ yмову, калi месца каля яго – адно? Выпiтая раней самагонка не тлумiла галавы, але прыспешвала думкi, надавала хуткасцi словам, якiя рабiлiся вось такiмi смелымi, зразумела ж, з якой прычыны. У наступны момант Уладзiмiр прапанаваy: – Вы не будзеце супраць, калi я пачастую вас? Я яшчэ нiчога не заказваy… – Дзякуй, я завiтала выпiць кавы, а на каву я знайду грошы, – не халодна, хутчэй нейтральна адказала жанчына. Уладзiмiра казытала неадольнае жаданне гаварыць з ёй, быць у гэты вечар патрэбным i значным хоць для каго. Бо дзень, такi быy дзень добры, не можа ён скончыцца блага! Ён быy на лёгкiм падпiтку, усведамляy гэта, але памятаy i пра тое, што невялiкая колькасць алкаголю толькi i давала яму мажлiвасцi трымацца з незнаёмымi жанчынамi yпэyнена i нязмушана. Раней яму не раз казалi як пра яго няyменне гаварыць з жанчынамi, так i пра тое, што ягоны воблiк вельмi даспадобы жанчынам, а гарэлка робiць яго гаваркiм i дасцiпным. – Выбачайце, але ж хiба я сказаy нешта пра ваш партманет? Я проста хацеy бы вас пачаставаць, тым больш, што i сам буду пiць адно каву. Мабыць, твар у яго выглядаy пакрыyджаным, бо жанчына yжо цёпла yсмiхнулася i дазволiла, як павiнiлася: – Калi ласка… Якраз у гэты момант i падышла маладзенькая кельнерка. Заказалi каву. Уладзiмiр не yпiльнаваy моманту, каб афiцыянтка падцiснула вусны ад невялiкага заказу, употай ён абгледзеy залу i з яшчэ большай прыемнасцю для сябе зазначыy, што за шмат якiмi столiкамi сядзелi менавiта пры кубках, з кавай цi гарбатай. Уважлiвей паглядзеy на жанчыну насупраць сябе, знарок затрымаyшы вочы на твары. Яна не змаyчала y адказ: – Вывучылi? Будзеце варажыць будучыню? Уладзiмiр любiy вось такiя моманты. Звычайна так казалi yсе, з кiм яму раней давялося сустракацца на рэдкiх пагулянках у такiх вось абставiнах – твар супраць твару. – Будучыню чалавек сам сабе ладзiць, – паважна пачаy Уладзiмiр. – І з вашым характарам у вас усё павiнна yдасца. – Авой, i якi ж у мяне характар? – усмiхнулася жанчына, адкiнулася на спiнку крэсла, быццам з палёгкай. – Выразна акрэсленыя вусны, верхняя – тонкая. Значыць, любiце дабiцца свайго, упэyненая y сабе, разлiчваеце болей на сябе. Здольная на жорсткасць дзеля мэты. Просты нос, тонкi, крылы тонкiя, трапяткiя. Выснова: iмпульсiyная, недзе i залiшне крыyдлiвая… Дарэчы, вы сёння не былi на працы… – Цiкава, – усмiхнулася жанчына. – Гэта ваш такi стандартны набор для пачатку сустрэч з жанчынамi? Каб было чым заiнтрыгаваць? А сёння я працавала. Хоць, скажу праyду: працавала yдома. І з чаго на гэты конт ваша выснова – адзiна цiкавая? – Выбачайце, пазногцi, – Уладзiмiр паглядзеy жанчыне на рукi. – Лак месцамi выцерся, вiдаць, што вы не сёння iх малявалi. То я падумаy… – Назiральны якi… І Вы, пэyна ж, паспрабавалi yгледзець, цi ёсць на пальцы правай рукi паласа ад шлюбнага пярсцёнка? – Так, – вiнавата yсмiхнуyся Уладзiмiр. – А iншае адкуль? Хоць што я пытаюся, сёння такiх вось ведаy у сецiве – як смецця на нашай вулiцы пасля нядзелi… Мяне завуць Ірына, я не замужам, займаюся фрылансам. – Дзякуй, вельмi прыемна, я Уладзiмiр, – заспяшаyся Уладзiмiр. – А да фрыланса чым займалiся? – Навошта Вам? Ну, педагог, фiлолаг. – І што пiшаце? Вы ж пiшаце? – Так, пiшу… Казкi… дарослыя. Генерую тэксты. Апiсваю сцэны любошчаy, трапяткога кахання. Яны y мяне выходзяць, кажуць, дужа добра. Аднаго разу знайшла сваю сцэну y нейкай выдадзенай кнiжцы. – Зразумела… Прынеслi каву. Кубачкi былi маленькiя, кава пахучая i не надта гарачая. Ірына дастала цыгарэты, закурыла. Уладзiмiр таксама падумаy закурыць – першы раз у кавярнi. Дагэтуль ён нечага саромеyся, хоць i бачыy перад сабой на столiку попельнiчкi. – Мо яшчэ возьмем? – прапанаваy Уладзiмiр, калi пабачыy, што Ірынiн кубачак амаль парожнi. – Цi, можа, вiна? – Не, вiна не трэба, не сёння, – адказала Ірына чамусьцi цёпла, як старому знаёмаму, нават як таварышу, празрыста намякаючы на мажлiвасць новай сустрэчы. – А кавы можна… Мне сёння яшчэ шмат пiсаць… Уладзiмiр павярнуyся, каб пашукаць вачыма кельнерку, i тая, быццам чакала ягонага позiрку, адразу падышла. – Яшчэ па кубачку кавы, калi ласка, i разлiк, так? – павярнуyся ён да Ірыны. – Так, – кiyнула яна. Кельнерка прынесла яшчэ два кубачкi кавы, паклала на бераг стала нешта накшталт невялiкага нататнiка, цi, больш слушна, вокладкi ад яго. Уладзiмiр разгарнуy, паглядзеy чэк, дастаy купюру, уклаy i загарнуy. Кельнерка, зноy жа, як назiрала за iм, падышла адразу, узяла “нататнiк” i праз хвiлiну прынесла з рэштай. – Паслухайце, Ірына, – з вiнаватай усмешкай Уладзiмiр звярнуyся да жанчыны. – Я разумею, што не павiнен згодна з добрым тонам забiраць усю рэшту, трэба крыху тут пакiнуць. Але я… хлопец вясковы, я не ведаю, шчыра кажу, колькi пакiдаць. Заyсёды бянтэжуся… – Пяць-дзесяць адсоткаy ад цаны, – спакойна адказала Ірына. – Але, зразумела, у залежнасцi ад заказу. За нашыя два кубкi кавы пакiдаеце тысячу, будзе нармальна. – Ух, дзякуй, – выдыхнуy з палёгкай Уладзiмiр, прыемна yражаны тым, што Ірына адказвала без ценю паблажлiвасцi, падказвала, як сябру. – Я вас за падказку гатовы правесцi вулiцамi горада на якую хочаш ускраiну! – Не трэба на yскраiну. Я жыву недалёка, для мяне шпацыр сюды двойчы на дзень – як фiззарадка. Так што не разлiчвайце, што я адмоyлюся, – яна хiтравата прымружылася. – Заадно раскажаце, што вы за назiральны такi вясковец, якi чытае характары жанчын па тварах, любiць частаваць iх кавай i адначасна не ведае, як паводзiць сябе y звычайнай кавярнi. – Самы што нi на ёсць вясковец, – стаy гаварыць пра сябе Уладзiмiр, калi яны разам рушылi ад кавярнi уверх па вулiцы. – Што ведаю – дык гэта з сецiва, i вы не памылiлiся. Часу вольнага шмат было, што рабiць вечарамi? – А як жа жанчыны, сябры, улюбёны занятак, гарод-гаспадарка? – Ды не трымалi мы гаспадаркi… з братам. Жанчыны… Нешта не выйшла з былой каханай. Дый не было кахання. Так, пацалункi пад месячыкам, яшчэ да войска. Сябры? Ну, у карты гуляць, смалiць без перапынку ды гарэлку пiць? У клуб iсцi, дзе трынаццацiгадовыя дзяyчынкi прыйшлi засведчыць свае цыцачкi перад вяскоyцамi? Улюбёны занятак вось i атрымаyся… – І чым жа вы займалiся y сецiве? – з гуллiвым падтэкстам спыталася Ірына. – Ды розным, – не пачуy падтэксту Уладзiмiр. – Фiльмы глядзеy цiкавыя, чытаy форумы розныя, дзённiкi, блогi. Вучыyся казкi разгадваць. – Казкi? І шмат разгадалi? – з лёгкiм здзiyленнем запытала Ірына. – Пакуль што няшмат. Дый не сам… Вось, прыкладам, найпрасцейшая, яе першую дзiцяцi расказваюць, ну, вы ж ведаеце: жылi-былi дзед ды баба. Была y iх курка Раба. Знесла курка яечка… ну i далей. Што цiкава: чаму казка такая неyмiручая? Чым яна так прываблiвае? – Сваёй прастатой для разумення, мабыць, – пацiснула плячыма Ірына. – Ну, i якая разгадка казкi, якi сэнс? – О, тут далёка не yсё так проста! – загарэyся Уладзiмiр. – Вось глядзiце, ад пачатку: курачка знесла яйка, ды не простае, а залатое. Навошта дзеду i бабе бiць залатое яйка? Дзеля чаго? Далей – нечаканая лёгкасць, з якой яечка б’ецца, падаючы ад махання адно толькi мышынага хвосцiка. І яшчэ больш незразумелы канец: курка суцяшае бабу i дзеда тым, што знясе яечка лепшае – простае. Хiба мала незразумелага? – Ну, калi так ужо задумвацца над сэнсам, то можна дзе хочаш шукаць схаваныя загадкi. – Не-не, загадкi трэба шукаць там, дзе ёсць нешта незразумелае, – запратэставаy Уладзiмiр. – Вам цiкава, якая разгадка? – Цiкава, – шчыра прызналася Ірына. – Але кажыце хутчэй, бо мы неyзабаве прыйдзем, а гуляць я не магу, у мяне яшчэ шмат працы… Яны iшлi цiхай вулiцай, паглыбляючыся y квартал старой забудовы – тут стаялi трохпавярховыя дамы, з высокiмi вузкiмi вокнамi, з ляпнiнай пад iмi i над дзвярыма. Ходнiк быy вузкi, адгароджаны ад дамоy тоyстымi стваламi лiп. Ірына i Уладзiмiр iшлi побач, часам кранаючыся плячыма. Але як нi карцела Уладзiмiру yзяць Ірыну пад руку, ён не мог адважыцца на такi просты жэст: не yзяy адразу, то няма чаго цяпер… – Добра, я зараз, – паабяцаy Уладзiмiр. – Успомнiм Бiблiю, першыя тры раздзелы, дзе iдзецца пра стварэнне Богам Сусвету, Адама i Евы, iх зграшэнне i потым – выгнанне з Раю. Яшчэ раз чытаем казку i – шукаем аналогii. Бог стварыy Зямлю, людзей i даy iм Рай. Што такое Рай для людзей, як не месца шчасця, залатое месца? Хiба не тое яйка, якое знесла курка? Цяпер дапусцiм, што курка – гэта Бог, якi дае людзям Сусвет, залаты, без граху. Што робяць людзi? Парушаюць запаветы Бога! Імкненне разбiць залатое яйка – хiба не акт непаслушэнства? І вось далей iдзе цiкавы момант: у Бiблii пабiць залатое яйка значыць – страцiць Рай, людзям памагае д’ябал. Стварэнне з хвастом. У казцы мы бачым шэрую мыш, якая нiчога такога не зрабiла, толькi паварушыла хвастком – i канец, трагедыя! Напрасцейшая аналогiя. Мышыны хвост тут – змяя там. У Бiблii д’ябал таксама практычна нiчога не робiць, хiба што кажа Еве: еш, будзеш падобная да Бога. І вось яйка разбiтае, Рай страчаны. Што кажа Бог у Бiблii? Ідзiце i потам i крывёю зарабляйце сабе свой хлеб. Залаты век скончыyся, пачаyся век працы i войнаy. І курка абяцае дзеду з бабай: знясу вам яечка простае. Вось так: не пажадалi шанаваць залатое – карыстайцеся простым… – Ух ты, цiкава, вельмi, – не стала хаваць свайго захаплення Ірына. – У вас на кожную казку такiя вось нечаканыя аналогii падабраныя? Самыя да yсяго дапялi? – Ай-а, што вы, – крыху знiякавеy Уладзiмiр ад слоy жанчыны. – Так, яшчэ пару казак ёсць… якiя кладуцца на расшыфроyку. Бо часта казка – нейкiя веды, факты, якiя людзi хацелi yсяго толькi данесцi да нашчадкаy. Нешта сам дадумляю, нешта вышукваю y сецiве. – Што вас натхнiла на такi занятак? І навошта? – Неяк даyно глядзеy адну перадачу… У сецiве, на сайце. Там навуковец наважыyся расшыфраваць легенды iнкаy. Іх было шмат, яны былi цiкавыя, але часта, вось як нашая гiсторыя з яйкам, мелi нейкiя нутраныя супярэчнасцi, бязглуздзiцу. Гэта яго i насцярожыла. Вось… Ён пачаy шукаць, параyноyваць, аналiзаваць… – І знайшоy? – Ірына прыпынiлася – вiдавочна, яны дайшлi да яе дома. – Так… Прыкладам, у адной легендзе гаварылася: “І калi лiсiца памачала свой хвост, то…” i далей нешта там адбылося. Праyда ж, глупства выходзiць: якая лiса i чаго ёй мачаць свой хвост? – Ну, хто ж яго ведае? Казкi – казкi i ёсць, – нясмела запярэчыла Ірына, здаецца, заiнтрыгаваная гiсторыяй. – Дык вось, – працягнуy пераможна Уладзiмiр. – Ён знайшоy сэнс. Выявiлася, што Лiсiца – не простая лiсiца, а так называлi старажытныя iнкi адно з сузор’яy. І яно, сузор’е Лiсiцы, у адну з начэй года апускалася сваiмi зоркамi, якiя iнкi yважалi за Лiсiцын хвост, да паверхнi акiяна. Вось такая простая разгадка y бязглуздай на першы пагляд показцы: iнкi зафiксавалi дакладную дату здарэння! – Файна як, – пагадзiлася Ірына. – Але мы yжо прыйшлi. Дзякуй вам за каву i цудоyны настрой, якi y мяне з’явiyся. З вамi было вельмi цiкава. Не крыyдуйце, я вам скажу шчыра, бо вы са мной былi шчырым. Дык вось, калi б на маiм месцы сёння была iншая… Вас бы палiчылi за вясковага дзiвака, з якiм ад суму можна памерцi… А мне было цiкава i не сумна. – Я ведаю, – сумна yсмiхнуyся y адказ Уладзiмiр. – То вам дзякуй. Усё так нечакана. І цудоyна. У мяне дзень быy сёння… незвычайны. І вось ён завяршыyся так шыкоyна – сустрэчай i размовай з вамi. А што iншыя… Я ведаю. У мяне з дзяyчатамi… рэдка бываюць супольныя тэмы. Дый не yмею я… з гарадскiмi. А заyтра Вы будзеце рабiць сваю фiззарадку? У гэты ж час i y тую ж кавярню? – О, не, – з лёгкай скрухай адгукнулася Ірына. – Мне паyночы яшчэ працаваць, а заyтра y другой палове дня з сябрамi выязджаем за горад, там лецiшча, рэчка. Так што толькi y панядзелак. Можа, у такi ж час. – Зразумела, – панура адказаy Уладзiмiр, i ад Ірынiных слоy “з сябрамi” на яго пыхнула прыкрым пачуццём рэyнасцi i адначасна – сваёй асабiстай вылучнасцi, iзаляванасцi ад яе свету, а значыць, ад свету yсiх прыгожых i разумных жанчын. – Не сумуйце, – усмiхнулася y цемры Ірына. На яе твар падала размытае святло з вокнаy дамоy, адцяняючы вясёлыя ямiнкi на шчоках, якiя yзнiкалi тады, калi яна yсмiхалася. Уладзiмiр адчуy нязвыклую пяшчоту да гэтай амаль незнаёмай яму жанчыны. – Бывайце, да сустрэчы, – Ірына падала яму руку. – Буду чакаць ад вас разгадкi якой iншай казкi. Скажам, пра дзедку i рэпку. – Я пастараюся адшукаць разгадку рэпкi, – Уладзiмiр цiхенька сцiснуy кволую жаночую руку y сваёй, адчуваючы яе цеплыню i лёгкае трымценне. Ён падыходзiy да сцiшанага y глыбiнi старога саду дома зусiм працверазеyшы. Дзiвiyся сам з сябе: як лёгка yдалося пазнаёмiцца! Якая яна цiкавая i… мiлая. Побач з ёй утульна i спакойна. Яна не пазiрае грэблiва, не кпiць з яго захаплення, з яго цiкавасцi. Добрая y бабулi самагонка! Калi сон пачаy пакрысе прыгладжваць пiкi вострых адчуванняy, рабiць усё раyнейшым i спакайнейшым, тут i вылезла, вытыркнулася, як галоyка невялiкага цвiчка, адно адчуванне, якому не надаy раней значэння, якое прапусцiy паyз свядомасць, а яно, бачыш, не мiнулася, засела… І цяпер вось набывае важкасць, прымушае yспамiнаць, шукаць аналогiяy, тлумачэння. А як яго патлумачыць? Проста y той самы момант, калi y сваёй руцэ адчуy цёплую Ірынiну руку, маленькая, на сотыя долi секунды, праскокнула думка-iскра: “Папаyся!” Ага, папаyся, – з мяккай радасцю пагадзiyся ён цяпер, засынаючы. Такой жанчыне за шчасце папасцiся. Апошняя яго думка была пра Алену, нават не пра яе, а пра тое, што ён нi разу не yспомнiy сёння пра яе. Дык чаго яна yлезла y яго голаy цяпер? Адмахнуyся ад думкi… Ранкам прыехаy сусед па вёсцы Марыi Фамiчны, i яна, нечым падобная y гэтыя хвiлiны да спуджанай з гнязда курыцы, што прымасцiлася несцiся, бегала то з дома на двор, то адтуль у свой пакой. – Цётка, усё давязу, нiчога не растрасу, – казаy уладальнiк старэнькiх “жыгулёy”, праставаты мужчына гадоy пяцiдзесяцi. – Ай, каб жа не забыць нiчога, – вохкала гаспадыня. – Дзiвiся, тут во шкляное, Валодзечка, асцярожней тамака, чакай, я мо на рукi тое вазьму, – крычала гаспадыня Уладзiмiру, бегла за iм на надворак. Урэшце мiтусня скончылася: заладавалiся – што y багажнiк, што на задняе сядзенне. – Глядзi ж, дзеткi, каб усё ладна было, пакiдаю табе найдаражэйшае, што ёсць – дом, то ж глядзi, глядзi на yсе вочы. З газам асцярожны будзь, фортку не пакiдай адчыненай, як куды iдзеш… Ды глядзi, з дзеyкамi пiльным будзь: не маленькi, мусiш ведаць: чорт у лазу завядзе, а баба y нетры. – Буду глядзець, Марыя Фамiчна, усё будзе добра, – запэyнiваy Уладзiмiр старую i yпотай чакаy, каб хутчэй паехаy з двара аyтамабiль. І вось ён застаyся адзiн – адзiн у такiм вялiкiм доме. Раптам стала трывожна. Пачуццё, што тут яшчэ нехта ёсць, як выскачыла аднекуль з кутка цi выпаyзла гадзюкай з-пад дзвярэй бабульчынага пакоя. Уладзiмiр, сам сабе лаючыся – от жа, заблазнаваy, – абышоy пакоi: бабулiн быy зачынены на ключ, у залi было пуста: канапа, шафа-“сценка” набытая гадоy трыццаць таму, стол з тэлевiзарам, накрытым адмысловай вышыванкай. Калiдор, яго пакой направа… Уладзiмiр уздрыгнуy: у ягоным пакоi сядзеy кот. І кот уздрыгнуy. Прыпаy да пярэстага ходнiка, прыцiснуy вушы, напружынiyся, паказваючы гатовасць у кожны момант скочыць проста y твар. – Ну, i навошта ты сюды прыйшоy? Голас прагучаy неяк хрыпата, вельмi гучна для пустога дому. Уладзiмiр ступiy крок у пакой i адразу ж адступiy убок ад уваходу. Кот не зводзiy з яго жоyтых вачэй. – Прыбiрайся, адкуль прыйшоy, – загадаy кату Уладзiмiр. І той быццам зразумеy словы – узняyся i хутка, але з годнасцю, выбег з пакоя, крутануyся y калiдоры, i праз адчыненую вiтальню выскачыy на веранду. Уладзiмiр прайшоy за iм, пабачыy, як кот схаваyся y густой траве пад плотам у глыбiнi садка. Зачынiy дзверы. Вярнуyся на кухню, але, падуладны незразумеламу пачуццю трывогi, зноy зазiрнуy у пакой, нават нахiлiyся i паглядзеy пад ложак – было пуста. Ды трывога не адпускала. Уладзiмiр i сам не разумеy, што адбылося незвычайнага: кот, шукаючы ежы, зайшоy у дом, бо дзверы былi адчыненыя, пакуль тут бегалi з клункамi. “Пайшоy ты к чорту, чорны кот“, – паспрабаваy прагнаць сваю трывогу Уладзiмiр i спатыкнуyся на думцы: ён запомнiy вялiкiя жоyтыя катовы вочы. А якi быy сам кот – Уладзiмiр як не бачыy. За гадзiну ён выправiyся y кавярню – пад’есцi, потым сеy занатоyваць гаспадынiн аповед пра Купалле. Трэба было паспяшацца, каб паспець да пятай гадзiны схадзiць у блiжэйшы якi пункт i раздрукаваць. “Прынтар трэба набыць”, – падумаy Уладзiмiр. У нядзелю праседзеy рыхтуючыся да чарговага экзамену – Уладзiмiр дакладна пастанавiy, што кiдаць унiверсiтэт не будзе. Увечары, пасля таго, як схадзiy у кавярню (у той самы час, што i y пятнiцу, з кволай надзеяй, а раптам Ірына yсё ж з’явiцца там), зайшоy у дом i разгублена спынiyся y вiтальнi: у ноздры шыбануy моцны пах падлы. Частка 2 1 Недзе на трэцiм курсе yнiверсiтэта Генадзь Колтун пачаy снiць маленства. Невыразныя мроi, колеры i адчуваннi. На iх можна было б i не звяртаць увагi, калi б не пачуццё незразумелай трывогi пасля такiх сноy. І гэта раздражняла. Класцiся спаць упэyненым, здаровым, у гуморы – i прачынацца з разуменнем пэyнай пустэчы y сваёй памяцi, з усведамленнем нейкiм замаляванага, зачыненага для цябе кавалка твайго жыцця. Генадзь добра памятаy сябе гадоy з пяцi – лета y бабулi, дзiцячы сад. Выхавальнiца, якая лаялася на яго за тое, што пасiкаy мiма гаршка, i яго крыyда на той крык, а потым – удар нагой па гаршку i жоyтыя ручаi на падлозе. Але нешта было да бабулi. Бацька? Ён памятае не бацьку – памятае нейкую сiлу, якая абхапiла яго маленькую ручку, некуды цягне. Памятае сапраyдны yзлёт – i страх таго iмгнення, калi сiла, якая яго падкiнула, раптам знiкла, i ён падаy, падаy, захлынаyся y жаху, мярцвеy, i тады тая сiла зноy лавiла яго, утрымвала. І зноy кiдала yгару, дзе маленькi Генiк заходзiyся y крыку. Ён сёння разумее, чаму не любiць вышынi. Страх iдзе адтуль – ад таго першага падкiдвання. Мацi доyга не гаварыла з iм пра ягонага бацьку, i толькi раз, быццам загадзя рыхтавалася, запрасiла y свой маленькi пакой. На яе ложку ляжала некалькi фотакартак. Мацi сказала, што на здымках ягоны бацька. Расказвала, як яны пажанiлiся, як ад першых дзён узненавiдзела яе свякроyка, як законны муж з закаханага i yважлiвага чалавека пад паглядамi свае мацi раптам ператварыyся y дэспатычнага, грубага мужыка. Хоць так не мусiла быць: яна позна выйшла замуж, муж яе быy ужо не маладым чалавекам, i ягоная мацi павiнна была б радавацца, што yрэшце прыпуцiyся, што падаравала нявестка yнука. Яны жылi y вёсцы… на самай ускраiне. Нейкае глухое i страшнае месца, за гародам адразу пачынаyся змрочны альховы лес, мокры, балотлiвы, мноства кустоyя. У суседняй вялiкай вёсцы была школа, клуб, у якi маладая жанчына магла б iсцi працаваць, але муж не пусцiy – памагай па гаспадарцы. Тры каровы, свiннi… Ды цяжка было не працаваць, цяжка было вытрымваць штодзённыя едкiя свекрывiны слоyцы, ненавiсныя позiркi. Чым не дагадзiла нявестка – старая нiколi не казала. Почасту яна ляжала – цi то сапраyды хварэла, цi то прыдавалася хворай, каб яшчэ больш памучыць сваю нявестку. Памерла. Яе сын, Генадзяy бацька, праз месяц па смерцi мацi y п’янай бойцы зарэзаy п’яную жанчыну. Тады мацi забрала маленькага Генадзя, i яны з’ехалi да другой бабулi… Генадзь глядзеy фотакарткi. Выявы на iх яго зусiм не чаплялi. Тут было не ягонае жыццё. Ён глядзеy на фотаздымак свайго бацькi з меншай цiкавасцю, чым на здымак у газеце прэзiдэнта якой краiны. Усё было чужым. Далёкiм, такiм далёкiм, што памяць нават не захавала кропелькi адчуванняy, i чужым. Адзiнае – страх вышынi. Мы памятаем не пражытыя гады i падзеi, мы памятаем эмоцыi. Тыя, найяскравейшыя, якiя yзрушалi нашу свядомасць да такой ступенi, што нервовыя клеткi y мозгу складвалiся y пэyным парадку для iх захавання i захавання тых абставiнаy, якiмi эмоцыi былi народжаныя. Генадзь у свае васемнаццаць гадоy ведаy пра гэта. Ён аднаго не разумеy: навошта мацi вось цяпер выклала пажоyклыя фотаздымкi i паказвае яму? Расказвае нашто? – Каб не yпiкаy мяне. Можа, табе захочацца знайсцi бацьку, – адказала цiха мацi. – За што yпiкаць? Што гэтулькi гадоy хавала? Не разумею, – пацепнуy плячыма Генадзь. – Шукаць бацьку, цяпер? Падзякаваць яму, што y самым маленькiм веку yзнагародзiy мяне акрафобiяй? Адзiнае, што я помню, што нiтуе мяне з iм – як ён падкiдае мяне, а я крычу. Было ж так? – Але, было, – кiyнула мацi. – Калi вяртаyся з работы выпiyшы, то лавiy цябе i падкiдаy. Я хавала… баялася. Адзiн раз ён ледзь паспеy злавiць цябе, ты выцяyся… – Ну во… выкiдвай свае фоткi, яны мне не патрэбныя. Цi ты сама хочаш знайсцi яго? – Навошта? – разгубiлася мацi. – Ну, а я ведаю? Мо пахвалiцца, якога сына выгадавала. Цi каб я яму пысу набiy. – Генiк… Што ты кажаш? – мацi, было вiдаць, спужалася, пачала мiтуслiва збiраць фотакарткi. – Я ж во паказаць ды расказаць… – Мяне не хвалюе маё галазадае маленства недзе y балоце, – жорстка адказаy Генадзь. – І не думаю, што бацька стаy нейкiм мiльянерам. Цi стаy? Ты нiчога не ведаеш больш пра яго? Мацi сцялася, падцiснула вусны, быццам жанчыну схапiлi за руку y час яе непрыгожых, непрыстойных дзеянняy. Пасля невялiкай паyзы яна адказала: – Ён выйшаy праз сем гадоy… Шукаy нас. Прыехаy да маёй мацi, патрабаваy адрас. Я паехала туды… Не заспела: ён паспеy абрабаваць саму мацi i яе суседку, уцёк. Яго злавiлi i зноy судзiлi. Болей я нiчога не ведаю. – Выдатна! Цяпер усiм маiм знаёмым трэба паведамiць, што y мяне бацька – забойца, рабаyнiк, зэк i згнiy у турме! Во якую дзiyную спадчыну я атрымаy ад сваёй роднай мацi y год паyналецця! Дзякуй! Мацi заплакала. Генадзь выйшаy з пакоя. Болей яны пра бацьку не гаварылi. Месяцы праз тры пасля гутаркi мацi пастукала y ягоны пакой, асцярожна зайшла. – Вось, – яна прыyзняла руку з нейкiмi паперамi, загорнутымi y цэлафанавы пакет. – Што “вось”? – Генадзь адарваy вочы ад манiтора. – Аблiгацыi… Я збiрала… Ты yжо студэнт, ты малады… сёння цяжка без машыны. Тут… павiнна ставаць на першы yзнос. Возьмем крэдыт. Табе зручней будзе. І да бабулi калi пад’едзем. Яна зусiм кволая стала… Генадзь разглядаy паперы, як просьбу мацi аб прабачэннi. Рэальная мажлiвасць мець сваю машыну так узрушыла яго, што яшчэ цэлых паyгода, пакуль вучыyся i здаваy экзамены y школе аyтамабiлiстаy, ён быy уважлiвым i стрыманым: не грубiy, не адказваy аднаскладова – у тыя месяцы y iх хаце было так, як было, калi яны былi разам на дварэ, i так, як малявалi сабе дачыненнi мацi i сына Колтунаy iхныя суседзi. Пачуццё вiнаватасцi перад Генадзем у мацi з’явiлася неяк адразу, неспадзявана для яго самога. Яму не было тады яшчэ i шаснаццацi. У той летнi вечар у iх кампанii y аднаго з сяброy быy дзень нарадзiнаy, i бацькi шчодра забяспечылi яго грашыма. Набылi пляшку гарэлкi на чатырох i пiва, як наймацнейшага. Генадзь, у якога yсё хiсталася перад вачыма, ледзь дабраyся пасля паyночы да сваёй кватэры. Мабiльнiк ён вымкнуy – каб мацi не даставала званкамi. І яшчэ не паспела яна y вiтальнi цi то напалохацца ад яго выгляду, цi то yздыхнуць з палёгкай – сын жывы, хоць i выпiyшы, як Генадзь пачаy. Ён крычаy, плакаy, дакараy, упiкаy – ён выказваy ёй усе тыя крыyды, якiя пазбiралiся за yсе гады ягонага свядомага жыцця, якiя ён сам ашчадна збiраy – можа, яшчэ тады думаy, планаваy вось такi дзень, калi y твар мацi выкажа yсё. Пра адзенне i танны мабiльнiк, пра патрыманы кампутар, якi з’явiyся y яго пазней за yсiх у класе, пра свой сорам, калi аднакласнiкi прыходзiлi да яго y iх бедную кватэру… Хутчэй за yсё, яго нiхто спецыяльна i не крыyдзiy, але самыя невялiкiя заyвагi, самыя бяскрыyдныя кепiкi аднагодкаy Генадзь успрымаy як абразы, праyда, не адказваy нiяк, i yсе думалi, што гэта нiчога страшнага: трохi пацвельваць з сябра, “мамчынага сынка”. З таго дня y iхнай кватэры ён стаy галоyным. Мацi з сынам за парогам кватэры жылi так, як i раней: паважна i ласкава адзiн да аднаго, у самой жа кватэры мацi стала больш прыслугай i хатняй гаспадыняй. А y Генадзя знайшлося выйсце для яго комплексу непаyнавартаснасцi, i ён з апантанасцю згаладалага на салодкае дзiцяцi адшчыкваy i адломваy штовечара i шторанiцы невялiкiя, але такiя салодкiя кавалкi сваёй асабiстай значнасцi, якая палягала y служэннi яму, у павазе яго ды поyнай падпарадкаванасцi яму. Мацi была на пенсii, але працавала – у тым жа ДК, толькi не памочнiкам рэжысёра, а прыбiральнiцай. Аyтамабiль, якi яны набылi, прынёс у сям’ю часовае супакаенне i лад. Генадзь усведамляy, што тая ранейшая бядота i была пэyнай прычынай для сённяшняга набытку: мацi ашчаджала грошы для яго, для пачатку самастойнага жыцця. І аднак жа, яе вiна, як няздольнай у тыя часы зарабляць болей, цi хоць выйсцi другi раз замуж ды забяспечыць нармальнае маленства i юнацтва сыну, не мiнала, хiба што паменшылася, прытупiлася. Генадзь чакаy ад мацi яшчэ аднаго кроку, пра якi яна сама неяк i прагаварылася, калi наведалi бабулю: – Трэба, мабыць, збiрацца мне ды пераязджаць сюды, – казала мацi сваёй мацi. – Геначка yжо дарослы, сам здолее пражыць, а тут мне i пенсiю трацiць не давядзецца – зямля пракормiць, i за табой дагляджу… – Глядзi, каб не вадзiy там усялякiх, – устрывожылася бабуля. – Цяпер такая моладзь… – Не, за Генiка я спакойная, ён вельмi адказны, разумны, – пераконвала яе мацi. Але мiнула i паyгода, а мацi быццам забылася на свае словы. Генадзь, якi стаy тады выпадковым i незаyважаным сведкам размовы, не нагадваy мацi пра яе жаданне, трываy: нiчога не заставалася, як чакаць. Не вытрываy: раз i другi псiхануy быy, сказаy, што не можа нармальна запрасiць дзяyчыну y госцi, бо яна саромеецца. Мацi моyчкi праглынула yпiкi, але пасля другога разу пачала збiрацца. І не на тыдзень якi, а грунтоyна. Назусiм. Пра што сыну i выказалася асцярожна. Генадзь, умела хаваючы сваё сапраyднае пачуццё радасцi, адказаy, што няма падстаy за яго перажываць – у яго ёсць галава на плячох. Хоць нiякай дзяyчыны не было. Бо Генадзь баяyся. Набыты аyтамабiль хоць i змянiy кардынальна самога Генадзя i стаyленне дзяyчат да яго, аднак нiчога не мог змянiць у ягоным стаyленнi да дзяyчат. Генадзь стаy адкрывальнiкам простага сакрэту мужчынскай прывабнасцi: поспех у жанчын маюць упэyненыя мужчыны. Тыя, што ведаюць сабе цану. Тыя, што паказваюць сваю yладу над абставiнамi. Упэyненасць прыйшла скора: адзiны гаспадар кватэры, аyтамабiля, цалкам самастойны пяцiкурснiк. Усё неyзабаве праявiлася вонкава, як пот праступiy праз сарочку y летнюю спёку y гарадскiм аyтобусе. І толькi адно Генадзь хаваy старанна – тое, што ён быy цнатлiвым. Так, у свае больш за дваццаць два гады вось такi. Але тут ён не прыспешваy сябе, хоць ад пачатку i была думка: мацi з’ехала, дык трэба прывесцi якую… за грошы. Стрымвала тое, што жанчына застанецца тут, у горадзе, ён будзе ведаць, што яна жыве i, можа, расказвае некаму, смеючыся, пра яго першую бязладную спробу, хваляванне, сарамлiвасць. Генадзь чакаy i ведаy, чаго чакае: наблiжалася размеркаванне. Хлопцы яму казалi, што на яго глядзелi як на патэнцыйнага “мужа” – фiктыyны шлюб даваy дзяyчыне мажлiвасць застацца y горадзе, а не ехаць у якi аграгарадок. Мацi y свой час парупiлася не толькi пра яго паступленне – на трэцiм курсе ён праходзiy практыку на гарадскiм прадпрыемстве з дакладнай перспектывай работы па заканчэннi. Так i выйшла – ён атрымваy рабочае месца, яго не датычыла перспектыва пакiдаць горад. Урэшце ён атрымаy аж дзве прапановы i спынiy свой выбар на сцiплай дзяyчыне, далёка не красунi, хоць постаць у яе была зграбная. Дакладней – магла быць, калi б яе адзелi, як трэба. Цынiк i сцябач Вiнцусь з iх курса, якi пасля месяца навучання даy мянушкi кожнаму студэнту групы (палова з якiх i прыжылася), называy дзяyчыну “хурлядзь”. Што праyда, хоць большасць i не ведала значэння прыдуманага слова, але, выразна адчуваючы y iм нейкi надта ж абразлiвы прысмак, у вочы дзяyчыну так не называлi. Больш таму, што яна i сама не лезла нiкому y вочы. Не проста шэрая мыш, а паyпразрыстая шэрая мыш – так сцiпла яна трымалася. Пра яе, на пытанне, якая яна, можна было адказаць двума словамi: нiякая i хурлядзь. Бо хурлядзь, як патлумачыy Вiнцусь, тое ж самае, што i рухлядзь, але маладая: “Рухлядзь ёсць асобiна жаночага полу, якая з гадамi страцiла yсё жаночае, апрача таго, што схавана мiж ног, i скарыстоyвае яго адно на тое, каб хадзiць у прыбiральню. А хурлядзь – тая маладая, якая свайго жаночага так i не знайшла i перакананая: тое, што хавае нiжэй пояса, створанае адно каб пасiкаць”. І вось гэтая дзяyчына, трэба заyважыць, без асаблiвай сарамлiвасцi, хутчэй са сваёй, ужо легендарнай, сцiпласцю, падышла да Генадзя i прапанавала яму зарабiць на фiктыyным шлюбе з ёй. Генадзь толькi паабяцаy “падумаць”, як пабачыy у вачох у дзяyчыны пакорлiвасць i гатовасць цi не да yсяго. Не yсцешыyся, а нiбыта паставiy недзе yнутры сябе “птушачку” – не памылiyся. Грошы, якiя ён атрымваy ад дзяyчыны за “шлюб” былi не галоyным, грошай ставала: мацi з вёскi пераводзiла яму yсю пенсiю, яшчэ i бабулiнай частку. Генадзь, стоячы перад невысокага росту дзяyчынай з простым, без макiяжу тварам, гледзячы y яе невыразныя, зусiм не намаляваныя вочы, дзе адбiвалiся надзея i страх, прапанаваy проста i недвухсэнсоyна: ён жыве цяпер адзiн, харчуецца па страyнях ды канапкамi, начамi яму сумна – то чаму б ёй не сыграць ролю жонкi больш грунтоyна? Дзяyчына, яе звалi Людай, спалохана мiргала вачыма, потым каyтнула i сказала: – Ты… хочаш, каб я жыла з табой як жонка? І… у ложку? – Чаму б i не? Калi не хочаш – я ж не настойваю, – знарок абыякава адказаy Генадзь. – Ахвотныя знойдуцца. І за большую суму. Дый раптам мне да смаку прыйдзецца жыццё з табой? – амаль гуллiва дакончыy ён. Люда пачырванела – так моцна, што ён здзiвiyся, i цiха сказала: – Я паспрабую… Але… ты ведай, што y мяне няма… досведу. Нiякага. Генадзь усмiхнуyся куточкамi вуснаy, а недзе яшчэ адна “птушачка” стала i yскiнула свае крылцы: ён зноy не памылiyся. – Ува yсiх на пачатку не бывае досведу, – амаль суцяшаючы, адказаy ён. Праз дзень – “А чаго адкладаць?” – яны падалi заяву, i yвечары Людмiла прыехала да яго з невялiкай торбаю: халат, пантофлi, нешта з бялiзны i дробязныя рэчы. І засталася нанач. Генадзь разумеy, што для яго гэта першы досвед, i можа быць фiяска: як толькi Людмiла пераступiла парог, яго yзбуджэнне стало iмклiва нарастаць, ён ледзь стрымваy сябе, каб не пачаць загадваць ёй распранацца адразу ж, iсцi y спальню. Таму выпiy набытую y аптэцы пiгулку i дазволiy Людмiле пайсцi yзяць душ, сам паставiy вiно – няхай усё будзе неяк хоць крышку аформлена… Упэyненасць, якую надала яму выпiтая пiгулка, вера y яе цудадзейную моц, дазволiла яму быць няспешлiвым, не хвалявацца. І Людмiла, якая i распраналася, i клалася на канапу так, нiбыта рыхтавалася да страшэннага пакарання, наyрад цi падумала, што для Генадзя яна была першай жанчынай. Генадзь кпiy нязлосна з яе сарамлiвасцi, i гэта дазволiла яму самому не адчуваць таго ж пачуцця. Ён сцягваy з яе прасцiну, вымушаy ляжаць вольна – ён першы раз у сваiм жыццi бачыy перад сабой аголенае дзявочае цела. Калi яна падпарадкавалася, выструнiлася, Генадзяy шал на нейкi момант адступiy месца захапленню, якое iшло ад аголенага цела: Генадзь раптам пабачыy, што перад iм амаль бездакорнае хараство, вытанчаная фiгура дзяyчыны, лялька, нiбыта зробленая паводле yсiх галiвудскiх законаy сэксуальнасцi. Потым амаль на паyгадзiны яна сапраyды стала для Генадзя жывой лялькай: цi не yсё тое, што Генадзь бачыy у порна-ролiках, ён захацеy увасобiць сам. Людмiла амаль не супрацiyлялася, толькi часам жаласлiва прасiлася, калi ёй было нясцерпна балюча. Па праyдзе, Генадзь трохi шкадаваy дзяyчыну, але не мог спынiцца, пакуль не здаволiць свайго юру, нягледзячы на тое, што дзяyчына пад iм уздрыгвала не ад задавальнення, а ад болю, што на прасцiне з’явiлася крывавая плямiна, што на Людмiлiных сцёгнах былi крывавыя пiсягi, i яго yласная пахвiна была y дзявоцкай крывi першага жаночага болю. І пагатоy не мог спынiцца, бо y тыя хвiлiны быy прасякнуты не толькi першым пачуццём сапраyднай блiзкасцi, якое амаль па-шчанячаму падвывала y iм, але i салодкiм, да вар’яцтва, yсведамленнем поyнай улады над дзяyчынай, яе целам i воляй. Яны спалi разам, ранiцай Генадзь адчуy яшчэ большае, як увечары, узбуджэнне. Нечакана для Генадзя яно было глыбокiм i – з непажаданым ды прыкрым для яго адценнем пяшчоты, якое ён пастараyся прагнаць. Настрою дадало тое, што Людмiла цяпер зусiм не саромелася (а y спальнi было зусiм светла) i не сцiскала вусны ад болю – наадварот, ён адчуy, як яна сама асцярожна, сарамлiва iмкнецца яму насустрач. І ён пачаy жадаць, каб яна атрымала задавальненне, каб ускрыквала пад iм, салодка стагнала, не стрымвалася, прасiла “яшчэ” – каб урэшце яму самому пераканацца y сваёй здольнасцi даводзiць жанчыну да бяспамяцтва аргазму. Людмiла нiбыта адгадала ягоныя думкi, хоць цалкам можа быць, што яна i гуляла y сваю, схаваную ад яго гульню. Але на чацвертую ноч яна першая прыпала да яго. І была yжо сапраyднай каханкай – такой, якiх Генадзь бачыy на экране манiтора: бессаромнай, адгукалася на кожны яго рух, адгадвала жаданнi i, галоyнае, стагнала, ускрыквала, i, урэшце, забiлася пад iм у канвульсiях асалоды. Пасля ночы, калi Людмiла гатавала канапкi y кароценькай ночнай кашулi (купiла два днi таму), Генадзь зведаy сапраyдную асалоду ад спазiрання яе вытанчанай фiгуркi i yсведамлення таго, што гэтая дзяyчына належыць яму. І сказаy тады: – Слухай, у цябе ж нармальная фiгура, на твар ты не пачвара. Чаго ты ходзiш, як хурлядзь якая калгасная? Адзявацца не yмееш? Людмiла yспыхнула чырванню, нiчога не адказала. Але за два наступныя днi яна змянiла амаль увесь свой гардэроб. Высока адкрыла свае сапраyды прыгожыя ногi з круглявымi каленямi. Можа, крышку велiкаватыя, але дужа прывабныя грудзi цяпер спакуслiва выглядалi цi то з глыбокага выразу цiшоткi, цi то з-за расшпiленых гузiкаy блюзкi. Яна пабыла y салоне – прафесiйны макiяж разам з новай фрызурай да непазнавальнасцi змянiлi яе твар. Колiшнi “хвост” пераyтварыyся y модную стрыжку, валасы змянiлi невыразны цёмна-русы колер на яркi каштанавы. У яе хадзе i паставе з’явiлiся плаyнасць рухаy, адкрытасць, а з iмi – прывабнасць i нават больш: тое, што мужчыны называюць “сэксапiльнасцю”. Цяпер яна зусiм не нагадвала тую сцiплую, безгустоyную вяскоyку. Што праyда, яна не дэманстравала свае дачыненнi з Генадзем ва yнiверсiтэце. Але i y вочы, i за спiнай Генадзь чуy галасы захаплення не так ёй, як iм: “Ты глядзi, што зрабiy з калгаснiцы…”. Гэта грэла. Генадзь i сам заyважыy, як зусiм па-iншаму стаy выглядаць i Людмiлiн твар – яго асвячала нейкае нутраное святло сваёй асабiстай значнасцi i… шчасця. Аднак, хоць Генадзь i адносiy змены на свой асабiсты рахунак, пакiдаy i мажлiвасць для трывiяльнага разлiку самой Людмiлы: вельмi магло быць, што яна здумала, быццам мае шанцы застацца y Генадзевай кватэры сапраyднай жонкай, скарыстоyваючы сваю пекнату i паслужлiвасць. Мажлiвасць такiх практычных планаy не засмучала Генадзя – ён iх разумеy i прымаy. Але пасмiхаyся y думках: прапiсваць Людмiлу ён не збiраyся, апрача таго, кватэру мацi аформiла як падарунак сыну, так што хвалявацца не было падстаy: калi хочаш ён мог вышпурнуць дзяyчыну з кватэры. Але пакуль што – няхай будзе. Яна цалкам адпавядала уяyленню добрай жанчыны з барадатага анекдота: гаспадыня на кухнi, каралева на людзях, прастытутка y ложку. І, да yсяго, служка y кватэры – Людмiла yжо праз два тыднi iх супольнага жыцця незаyважна для самога Генадзя цалкам узяла на сябе yсе хатнiя абавязкi. Генадзь быy здаволены, з ёй было яшчэ бестурботней, чым раней з мацi, да таго яна была яшчэ i жанчына y ягоны ложак. 2 Менавiта праз машыну i Людмiлу y ёй, у Генадзева жыццё yварваyся першы yсвядомлены кавалак памяцi маленства. Быy травень, гарачы, выбуховы, у квеценi i зелянiне. Людмiла папрасiла-прапанавала: з’ездзiць на гарадское возера – немажлiва сядзець у кватэры y такую гарачыню. Генадзь згадзiyся. На момант у яго y галаве блiснула думка пра тое, што пляж – выдатнае месца для знаёмства. Вось паедзе, можа, сустрэне каго… цiкавейшага. Бо Людмiла, калi шчыра, пачынала яму не тое што надакучаць, а рабiцца прэснай. Карцела прайсцi яшчэ раз гэтым шляхам заваявання, адкрыцця новага цела, новых (павiнны ж быць) пачуццяy. Аднак, з задавальненнем для сябе, Генадзь мусiy прызнаць, што на пляжы яго Людмiла выйгравала yва yсiх жанчын i дзяyчат: акуратныя, цудоyнай формы сцёгны, як пляшачкi лыткi, анiводнай складкi тлушчу на жываце… Генадзь глядзеy на чужыя жаночыя фiгуры з непрыемным адкрыццём: ён i не падазраваy, што гэтулькi жанчын маюць нiзка апушчаны азадак, цi то кавалерыйскай формы сцёгны, худыя, або тоyстыя y лытках ногi, непрыгожую паверхню скуры, а то i скулкi на грудзях… І y дадатак, ён адзначаy тое, з якой прагай пазiраюць на ягоную Людмiлу мужыкi. О, яна тут была каралевай, гэта факт… Людмiла была yмелай плыyчыхай, усё нiяк не магла насыцiцца вадой, як для Генадзя – дык i вельмi халоднай. Сталi збiрацца назад. Тут i здарылася. Салон угрэyся, было невыносна задушна y першыя хвiлiны. Людмiла на сядзеннi побач адкiнулася y крэсле, мужчынская сарочка, якую замест сукенкi яна адзела на пляж, была не зашпiленая, толькi трохi затуляла яе грудзi вольным крыссём. Нешта y крыссi сарочкi, пасцы цела мiж iмi падалося знаёмым, даyным, надзвычай важным, але незразумелым i ад таго невыносным. Са злосцю на пачуццё (ён ледзь не крыкнуy Людмiле: “Зашпiлi! Вывалiла цыцкi, разляглася!”, але стрымаyся, болей з таго, што iснавала нейкая кволая надзея: ён успомнiць…), Генадзь стаy круцiць люк у салоне. Пабачыy кавалак неба. І раптам адтуль выцяла так, што Генадзь на хвiлiну замружыyся. У вачох быy лапiк неба, якi свяцiyся над палоскай скуры мiж грудзей. – Во як падрала yсё на сабе… Анягож, такi боль… Як iншым балела, яна не чула… От цяпер адбалiць за yсiх… Генадзь не расплюшчваy вочы. Замёр. Запахла нечым старым… Успомнiy – даyно не паленай, сырой грубай. Ён сядзiць на грубцы (гэта частка грубкi завецца ляжанка), якая закiнутая нейкiм покрывам. Праз шчылiну ён бачыць ложак, на якiм ляжыць старая жанчына: ускудлачаныя валасы, шэры твар з заплюшчанымi вачыма i скрыyленым ротам, вострым носам. Светла-шэрая ночная кашуля на ёй падраная пасярэдзiне, вiдаць скуру пляскатых, мярцвянабелых грудзей. Нiжэй цела затуляе брудна-зялёная коyдра. З-пад яе выглядвае адна сухая шэрая рука y мностве белых плям, перавязаная ля запясця. Раптам старая на ложку скаланаецца, цела як быццам нехта штурхае знiзу, рука спрабуе yзляцець, але застаецца прывязанай. – А-а-ы-ы! А-а-ы-ы!.. – крычыць старая страшным, нялюдскiм голасам, якi цалкам забiрае y сябе маленькага Генадзя, ён не можа працiвiцца яму, не можа выдрацца. Ён адгукаецца на голас. Так, ён разумее, што ён – маленькi, што на ложку яго бабуля. Ён ужо даyно чуy яе крыкi, яго праганялi з пакойчыка, забаранялi iсцi на другую палову дома, ён мусiць спаць у пунi, там смачна пахне сена i yначы шумна дыхае карова, а яму карцела… Не, не проста карцела – яго цягнуy, iм кiраваy, яго заварожваy сваёй нечалавечнасцю бабульчын жудасны крык. Ён незаyважна прашмыгнуy – i вось схаваyся, глядзiць i слухае. Голас гучыць як нейкi загад яму, Генадзю. Ён нешта павiнен зрабiць, ён адчувае гэта. Але ён нiчога не будзе рабiць, бо цяпер ён скаваны жудасцю, не чуе нават, як б’ецца ягонае сэрца. Ён не чуе сябе – ён нiбыта не тут, яго няма, яму снiцца… – Цiмафей прыйдзе, няхай разбiрае столь… Ага, нiчога не будзе, не памрэ, трэба разбiраць… Во сабрала сабе клунак у дарогу… Не грашыце, бабы, няведама, як самым памiраць… Ага, а хiба нiхто не ведае, што Дунька вырабляла… – чуе Генадзь у кароткай пярэрве мiж крыкамi. Яго бабулю завуць Дунькай. Цiмафей – гэта яго бацька, дужы, страшны… Здаецца, мiнае шмат часу. Бабуля Дунька на ложку зноy крычыць, не спыняючыся, нiбы i не яна крычыць, а проста дыхае нехта з нутра y яе – вялiкi i невядомы, сiпаты, i дыханне ягонае такое гучнае, працяжнае: аыы-аыы-аыы. На крык не звяртаюць увагi. Прыходзяць нейкiя людзi, Генадзь бачыць вялiкiя ногi y растаптаных кiрзавых ботах, пад якiмi гнуцца маснiцы. На бабулю кладуць прасцiну y жоyтыя кветкi. Потым Генадзь чуе, як над галавой нехта ходзiць, вошкаецца. Ён чакае са страхам, што на яго зараз усё абрынецца, але гук змяшчаецца yбок. І раптам у паyзмрок пакойчыка падае нязыркае святло – у столi з’яyлецца вузкая i доyгая дзiрка, акурат над ложкам. – Яшчэ адну дошку вымайце, хлопцы, – чуецца жаночы голас. – Каб прайшла вольна. Дзiрка пашыраецца. Цяпер Генадзь бы прыкаваны да грубкi, ён намагаецца злiцца з ёй, бо халадзее ад думкi, што яго пабачаць i прагоняць. Цяпер жа павiнна быць самае галоyнае, самае-самае… Праходзяць хвiлiны… Час цягнецца, ён амаль фiзiчна адчуваецца – густы, з пылам, што вiсiць у слупе дзённага святла над ложкам, адзiнкамi часу ёсць крыкi з-пад прасцiны, на якую нацерушылася смецця: – А-а-ы! А-а-ы! – Цiмафей, рэж страху… Не адыдзе яна… Згары праз вузкую дзiрку y столi сыплецца саламяная церуха, а потым адтуль б’е сноп сапраyднага дзённага святла. Знiкае жоyтая матэрыя. На тонкую маршчынiстую скуру старых грудзей падае паласа святла. І адгукаючыся на святло пачынае бiцца на сваiм ложку старэчае прывязанае цела, заходзiцца крыкам болю i роспачы, працяглымi стогнамi. – Адыходзiць, канчаецца… Божа-Божа, во як пакутуе… А як Маньцы свая карова цыцку прабiла рогам i рэбры паламала – той не балела? А дзецi без малака сярод зiмы засталiся? А Варка, цi памятаеце, бабы, як той клуначак падняла на двары, дык пальцы рук так скруцiла, што крыкам крычала, тыдзень карову не даiла, i дзецi хлеб у рот клалi i ваду падносiлi. Во, кiнула забаyку была. А каб дзiця падняло – страх i думаць… От хай той боль цяпер забiрае сабе… Праyду казалi людзi, праyду… І тут узнiкае цiшыня – аж чуваць, як над дзiркай праз столь i дах каротка пiскае ластаyка. Сцiх стогнат. Генадзь бачыць, як баба Дунька расплюшчыла вочы. І гэтулькi нянавiсцi i yлады было y яе зусiм свядомым паглядзе, што пачулася тупаценне: гэта жанчыны, што стаялi каля ложку, падалiся назад. – Вады прынясеце… – Дзе Марыя? Марыя дзе? Свякруха вады просiць! Марыя, го! Нясi пiць свякрусе! Генадзь бачыць постаць жанчыны са спiны, яна нахiлiлася над бабай. – Руку адвяжы мне ету… Цяпер iдзi, – голас бабы Дунькi слабы, але y iм па-ранейшаму гучыць уладная грэблiвасць. Цiхi шэпт жанчын перапыняе гэты ж голас, але yжо з ноткамi зларадасцi i з’едлiвага смеху: – А я ж усё-усёханькi чула… Што кожная казала… І yсiх бачыла. Усiх… Усiх запомню… Нехта першы з жанчын не вытрымвае i выскоквае за дзверы. За ёй – iншыя. Настае цiшыня. Генадзю робiцца страшна, яму расхацелася тут сядзець, ён думае пра тое, што баба яго бачыць – бачыць праз тканiну покрыва, i цела ягонае яшчэ болей дранцвее, ён адчувае, як пакрываецца пухiркамi спiна. І не памыляецца. Голас старой загадвае, але ласкава: – Хадзi сюды, унучак, не бойся. Хадзi, баба табе нешта важнае скажа… Хадзi, не бойся. Ты станеш заможным, у цябе yсё будзе. Толькi баба скажа… Генадзю хочацца, каб у яго yсё было. Былi цукеркi i цацкi. Ён сам не разумее, як апынаецца ля ложка старой. Зблiзу твар бабы Дунькi яшчэ страшнейшы, скура yся зморшчаная, жоyта-шэрая, у плямах i плямках, рудых i чорных, тонкiя вусны амаль сiнiя, у барвовых кропках, але y вачох яе блiшчаць агеньчыкi, i тыя агеньчыкi не страшныя – можа, у iх адбiваецца сiняе неба. – Можна мне зазiрнуць? – Зазiрнi… Генадзь падыходзiць зусiм блiзка i зазiрае yгару: праз няроyны прастакутнiк выдранай саломы ён бачыць сiняе-сiняе неба i кавалачак белай аблачынкi. – Дай мне руку, – чуе Генадзь загад. Яму не хочацца даваць сваю руку бабе, але адначасна ён ведае, што даць павiнен. Бабу трэба слухаць. Ягоная рука раптам кранаецца нечага невыказна халоднага, як лёду, i холад пранiзвае yсе пальцы, далонь – гэта бабiны тонкiя крываватыя пальцы абхапiлi яе. Той даyны холад з маленства быy такiм моцным, што Генадзь уздрыгнуy цяпер, тут, i зразумеy, што колькi часу сядзiць застыyшы, з задранай угару рукой – трымаецца за рэгулятар адкрыцця люка. Не, часу мiнула зусiм не шмат – Людмiла побач нават не павярнула да яго галавы. Ён не перажываy успамiну – ён уварваyся y ягоную свядомасць тысячамi гукаy, фарбаy, адценняy i пачуццяy, i цяпер можна не спяшаючыся, павольна, успамiнаць, нiбыта праглядаць на манiторы хвiлiны маленства… Маленства, якое y яго yкрала мацi! Генадзь не памятаy, як ён даехаy да горада – усе яго думкi былi занятыя. Ён засяродзiyся на сваiм адчуваннi там i зразумеy, што старая нешта сказала яму. Што? Баба клiкала яго не дзеля таго, каб патрымаць за руку! Не таму! Ён iшоy слухаць – калi памяць вярнула той момант, значыць, баба нешта сказала. Важнае. Вельмi важнае… бо y яго была асаблiвая бабуля Дунька! Бач, як яе баялiся… І смерць яе не брала гэтулькi часу. Не, бабуля ведала шмат, бабуля шмат магла… Трэба yспамiнаць, успамiнаць… Яна нешта мусiла сказаць… У той вечар ён не сядаy за кампутар, не yлучаy тэлевiзара. Проста ляжаy на ложку, глядзеy у столь. Людмiла паспрабавала было пацiкавiцца, што з iм, цi не яна таму вiной, але Генадзь адно махнуy рукой, каб зачынiла дзверы. У кватэры да самай ночы было цiха. Генадзь нiчога не yспомнiy. Ён зноy прыснiy маленства. Ён не бачыy там нiчога выразнага: тыя самыя колеры, нейкiя плямы-фiгуры, адчуванне страху i захаплення. І цвёрдая yпэyненасць у тым, што гэта менавiта маленства. Мiнула днi тры, Генадзь пастанавiy для сябе, што для yспамiну трэба нейкi вылучны, асаблiвы момант – накшталт такога, якi адбыyся y машыне ля возера. Трэба, каб для памяцi была падсунутая карцiнка, максiмальна блiзкая да таго, што было. Тады, у машыне, усё адбылося выпадкова: расхрыстаныя Людмiлiны грудзi, яе сарочка, нiбыта падраная старая кашуля бабы Дунькi, адкрытая частка неба над жанчынай… Наступныя днi былi занятыя шуканнем: што i дзе? Што можа вярнуць яго y маленства? Дзе можна зноy сустрэць такi малюнак? Зразумела, ён не аднаго разу, а двойчы (адзiн раз ездзiлi на возера) прымушаy Людмiлу гэтаксама як тады, адкiдвацца y крэсле, расшпiльваць кашулю. Круцiy люк… вынiку не было. У той дзень неспадзеyкi надышла навальнiца, прагрукатала, пасляпiла маланкамi, абдала горад кароткаю залевай. Людмiла выйшла на балкон, расхiнула рамы, гукнула яго: – Генiк, iдзi, падыхай свежым! Так цудоyна пахне! Генадзь выйшаy. Людмiла працягвала рукi пад кроплi, што зрывалiся з верхняга балкона. Падлога балкона быццам падзеленая напалам: адна цёмная частка ля яго пярэдняй сцяны, i другая – светлая, шчодра залiтая сонцам. Генадзь застыy, гледзячы на гэтую вузкую паласу святла ля сцяны. У галаве рыхтык круцiлася старая, з шчэрбамi кружэлка, па якой скакала з дарожкi на дарожку голка, i y свядомасцi yсплывалi нават не абрыyкi фраз, а пачаткi цi канцоyкi гукаy, кароткiя yсхлiпы мелодыяy. – Ляж тут, – хрыпла загадаy ён. Людмiла азiрнулася, гуллiвая нясмелая yсмешка сходзiла з яе твару – яе напужаy Генадзяy твар. – На… навошта? – асцярожна спытала яна, але апусцiлася на каленi. – Скiдаць халат? – Расхiнi… Людмiла падпарадкавалася, легла, з неспакоем сачыла за Генадзем. Ён прысеy перад ёй на каленi, глядзеy на паласу святла, на постаць дзяyчыны пад гэтай паласой. Яна павольна, можа, каб хоць трохi супакоiцца самой, адчуць ягонае цела, узняла руку i дакранулася ёю да Генадзявай далонi. Пальцы y Людмiлы былi халодныя ад кропель дажджу. Халодныя… як бабулiны. Генадзь уздрыгнуy i заплюшчыy вочы. Гэтым разам мiнулае не yварвалася, а працяло ягоную свядомасць, выклiкаючы салодкую дрыготку. …Ён зноy там – ля бабулi. – Ты будзеш вялiкiм чалавекам, будзеш, – шэпча пераканаyча баба Дунька, нiбыта загадвае яму, Генадзю, такiм быць. – Табе будуць падпарадкоyвацца, ты будзеш наверсе, ты будзеш вялiкiм. Слухай i глядзi. Знакi глядзi. Не прапусцi – цябе паклiчуць. Пасля… потым… знайдзi пада мной… забяры – гэта тваё. Яно… І нечакана Генадзя рве, уздымае yгару нешта iмклiвае i дужае. Яго нясуць на руках, ён з паху пазнае – мацi, бачыць, як зачыняюцца за iм дзверы y пакой, дзверы y хату, потым галiнка яблынi чапляецца, моцна драпае ягоную галаву, i ён плача… Генадзь расплюшчыy вочы, уздыхнуy глыбока, выдыхнуy i yголас сказаy: – Буду… Людмiла няyцямна yсмiхнулася яму. – Буду! – Генадзь адразу абедзвюма рукамi схапiy аголеныя дзявочыя грудзi, сцiснуy моцна, аж скрывiлася ад болю Людмiла, i загадаy: – Уставай. Збiрайся, заyтра паедзеш са мной. Да мацi. Калi б ён зазiрнуy у Людмiлiны вочы, ён пабачыy бы там страх – ужо сапраyдны жаноцкi страх. 3 Але ранiцай Генадзь змянiy намер: ён не павiнен браць Людмiлу з сабой. Паyночы ён думаy над бабулiнымi словамi. Найперш – пра знакi. Людмiла – гэта знак цi не? Бо i y першым разе, i y другiм яна, Людмiла, сапраyды падвяла яго пад тую рысу, за якой раптам настала прасвятленне памяцi. Дык яна – знак? Але куды яна можа паклiкаць? Трэба iсцi за знакам, ён жа добра yсё зразумеy: iсцi за знакам, яго паклiчуць! Не, яна не знак. Яна памагла yспомнiць – i роля яе выкананая. У кожнага свая роля. Прапанавалi застацца на прадпрыемстве… Не, там няма знаку, там мацi паспрыяла, пабегала… От жа дзiyна: нiякай пасады y яе не было, нiякай значнасцi, а гэтулькi y яе знаёмых, гэтулькi людзей ёй заyсёды былi абавязаныя, хоць па самых нязначных дробязях, але ж абавязаныя. І яна сама заyсёды кiдалася кожнаму y нечым дапамагаць, сама, нiхто яе часцей за yсё не прасiy. Не, мацi – не знак, вiдавочна. Мацi… мацi не дала даслухаць бабу! Добра, ён запытае… Людмiла yспрыняла яго пастанову ехаць аднаму амаль без эмоцыяy. Здаецца, яна здагадалася, што Генадзь збiраyся y дарогу зусiм не затым, каб пазнаёмiць яе з роднымi. Генадзь упярод патэлефанаваy, сказаy, што выязджае, каб мацi была дома. Чаго, не сказаy. “Прыеду – скажу.” Ён збiраyся: складаy у пакет зробленыя Людмiлай канапкi, тэрмас з гарачай кавай, старыя красоyкi, ношаную куртку-плашчоyку. Людмiла нiчога не пыталася – яна сама была адным вялiкiм пытальнiкам пасля слоy: “Чаго яшчэ трэба”. А Генадзь адчуваy сябе… шчаслiвым. Можа, тое i не было шчасцем, але якое яно, шчасце, калi ты вось толькi цяпер, першы раз у сваiм жыццi нешта робiш таму, што менавiта табе трэба? Гэта было неверагодным пачуццём: яно поyнiла i п’янiла, Генадзь быy шчаслiва-yзбуджаны i yвесь падабраны, справавiты. Менавiта з такiм настроем i пачынаюць вялiкiя, значныя справы, думаy ён пра сябе, пра свой стан. Колькi ён пражыy, а нiколi нiчога не рабiy адмыслова для сябе. Ён плыy з вадою? Так, ён плыy, вада несла яго, але ён сам падграбаy пакрысе да зручнага яму берага, сам цiхенька адпiхваy тое смецце i трэскi, што несла вада, ашчаджаy сябе ад чужых эмоцыяy, непатрэбных знаёмстваy, неабавязковых сустрэч. Не выходзiла адштурхнуць нешта – ён прытарможваy, каб плынь панесла далей той чужы яму вэрхал турбот i неспакою. І ён слушна рабiy! Слушна, бо не было яму знака, яго i не магло быць, бо ён не ведаy тады пра знак. Каб быy знак, каб прыйшоy ягоны час – ён бы yспомнiy раней бабулю… Але цяпер прыйшоy час. Праз два месяцы ён скончыць унiверсiтэт, ён – цалкам забяспечаны, ён – на старце. І менавiта цяпер бабуля адтуль падказвае: пара. Пяць гадзiн дарогi не змаглi нi стамiць Генадзя, нi патушыць ранiшняга yзбуджэння. Мацi чакала яго ля дома: нечакана маленькая ростам, адзетая па-простаму, па-вясковаму, сiвая зусiм. У выцвiлай лёгкай хусцiнцы, завязанай ззаду, за вушамi, яна была непрыгожай i чужой. Мацi памкнулася насустрач, Генадзь патрываy, даy ёй сябе абняць i дакрануцца сухiм вуснам да сваёй шчакi. – Хадзем, сыночак, пакармлю, полудзень гатовы, я чакала-чакала, усё выходзiла глядзець… бабуля зусiм слабая, ляжыць, ужо i не памятае амаль нiчога, не гаворыць. Памрэ зараз… А як у цябе справы, сыночак? Як з дыпломам? Цi стае грошай? Я тут яшчэ зберла, што ж, нiчога не купляем… От каб мама яшчэ два тыднi працягнула, была б яшчэ адна пенсiя, дай Божа, атрымаем. Пенсiя ж вялiкая… Што пенсiя y бабулi Наталлi была вялiкая, Генадзь ведаy. Дзяyчынай яна была y партызанскiм атрадзе, прызналi ветэранам… Да бабулi Генадзь не пайшоy – не хацелася псаваць сабе настрою выглядам старой хворай жанчыны. – Я заеду, як буду назад ехаць… Можа, ёй лепей стане, каб хоць павiтацца, – апраyдаyся ён. – А куды ты цяпер? – насцярожылася мацi. – Сказаy, прыедзеш, а што за справа – не сказаy… – Такая справа… Дзе тая вёска, у якой я малым жыy у бацькi? Дзе тая баба жыла – баба Дунька? Мацi збялела. – Адкуль ты ведаеш, як яе… звалi? Я ж не казала табе? – Значыцца, ведаю, – шматзначна адказаy Генадзь. – Я шмат чаго ведаю… цяпер. Што ты ад мяне хавала. Ды добра, хавала – твая справа. Дык дзе вёска, дзе дом? Ён спытаy такiм тонам, што было зразумела: ён не прыме адмоyнага адказу цi адгаворкi на дрэнную памяць. – Там… Рубанае, вёска, – цiха адказала мацi. – Мабыць, там нiкога не засталося yжо. Там адсяленне было, хоць не зона, але ж выязджалi… – У якой вобласцi? Якi раён? Мацi адказала, перасiльваючы сябе, запытала: – Навошта табе туды ехаць, сыночак? – Трэба! – жорстка адказаy Генадзь. – Цi я не маю права паглядзець на тое месца, дзе мiнулi мае першыя гады жыцця? Можа, i бацьку дзе знайду… – Бацькi няма… Спраyлялася я нядаyна. Памёр… у турме. – Не важна. Усё, я паехаy. – Чакай, зараз з сабой збяру… Паесцi каб, туды ж далёка… І грошы, грошы… Генадзь не прыспешваy мацi – яна i так цi не подбегам паспявала па хаце. Ён выехаy на трасу, прыпынiyся на yзбочыне. Дастаy мапу аyтамабiльных дарог. Дзвесце кiламетраy, сама мала. І чвэрць дарогi вёскамi. Гадзiны за тры дасць рады… Дзень быy сонечны, цёплы, амаль летнi. Генадзь увамкнуy музыку – ён не мог трываць цяпер у спакойнай цiшынi. Дарога была добрая, да павароткi, ад якой заставалася кiламетраy пяцьдзясят, праляцеy хутка. А далей пачалося – увесь асфальт у выбоiнах. Пачалi трапляцца паyжывыя i цалкам мёртвыя вёскi: спарахнелыя, паваленыя платы, хлявы без дахаy, дамы без вокнаy. Яшчэ паварот – асфальт скончыyся, пайшла жвiроyка, дрогкая, але даволi роyная. Цiш i бязлюддзе. Генадзя нiхто не абагнаy, насустрач патрапiлася адна машына – цяжкавiк. Мiнуy вялiкую, жывую вёску, у ёй стаяла yзбоч дарогi некалькi аднолькавых, адносна новых на выгляд цагляных дамоy. Аграгарадок… Паспела палупiцца фарба, пакладзеная проста на цагляныя сцены невялiкай крамкi з гучнай назвай “Светач”. У ёй, даволi прасторнай i пуставатай, было дзве прадаyнiцы. Адна маладзейшая, з вялiзнымi клубамi стаяла ля прылаyка з боку пакупнiкоy, адставiyшы на yваход шырачэзны азадак. Войкнула на рыпенне дзвярэй, выпрасталася, абцягнула халат на вялiкiх, дзябёлых грудзях. Другая yсмiхнулася – не Генадзю, сама сабе, i, як падалося Генадзю, помслiва. Дзiyна, але y гэтай жанчыны, гадоy сарака, быy чысты, загарэлы i прыемны твар, з акуратнымi формамi рота i носа, iнтэлiгентная пастава i мяккi, спакойны голас. Ёй бы болей пасавала быць якой настаyнiцай, а не падаваць мужыкам пляшкi чарнiла – вунь яго колькi на прылаyку… Генадзь папрасiy пляшку мiнералкi, расплацiyся, спытаy: – Да Рубанага дарогаю можна даехаць? – Да Рубанага? – не стала хаваць здзiyлення жанчына. – Там жа гадоy дзесяць нiхто не жыве… Хат пяць засталося, рэшту пазабiралi. Зарасло yсё…. Але выбачайце, калi вам трэба – даедзеце. Дажджоy не было, дарога добрая. Генадзь не часта быy у розных вёсках, хiба што y бабулi па мацi, ды яшчэ праязджаy мiма на машыне. Можа, таму тое, што ён пабачыy, змусiла яго вымкнуць музыку y салоне. Тут нельга было гаварыць гучна. Тут нельга было гаварыць наагул. Бо тут жыла смерць. Перш падалося, што проста пачаyся нейкi лясок, з самотнымi высачэзнымi дрэвамi ды густым хмызняком. Але раптам у прагале мiж дзвюма вялiзнымi лiпамi Генадзь пабачыy шэрую сцяну будынка з круглых бярвёнаy. Квадраты чорных дзiрак без аконных пераплётаy. Кроквы, як косткi, замест даху, а разам усё – як аб’едзены труп нейкай пачварыны. Генадзь прытармазiy, выйшаy з машыны. Разгледзеyся. Як выявiлася, ён ужо колькi часу едзе вясковай вулiцай. Так, вулiца: шырокая некалi, якую станавiлi два шэрагi хат абапал. Дарога ледзь адгадвалася далей – па тым, што y колiшнiх каляiнах трава была нiжэй. Буяла зелянiца. Высокiя дрэвы, што раней стаялi ля платоy i веснiчак, цяпер былi аточаныя маладняком. Суцэльнай ружова-зялёнай сцяной убаку ад Генадзя цвiy бэз, затуляy сабой яшчэ адну хатку, а дакладней тое, што ад яе засталося. Генадзь завёy машыну i асцярожна праехаy наперад, звярнуyшы галаву y левы бок: так казала мацi, апошняя хата па левым баку… Апошняя. Далей ужо хмызы i сапраyдны лес вольхаy i асiн. Скiнуy туфлi i абуy красоyкi. Накiнуy куртку. Дах правалiyся пасярэдзiне, адна сцяна выпнулася вонкi. Генадзь стаяy перад хатай i не мог паверыць, што тут маглi жыць людзi. На гэтых могiлках чалавечага жытла стала такой вiдавочнай уся марнасць чалавечага жыцця i няyхiльнасць канца. Усё вядзе да смерцi. Вось тут некалi было жыццё. Тут былi пачуццi i эмоцыi, тут гучалi галасы, тут спрачалiся i, можа, любiлiся. Сварылiся, цешылiся, пакутавалi, гаравалi, галадалi, скакалi, нараджалi. І памiралi. І yрэшце – памерла yсё i yсе. Вакол быy суцэльны зараснiк: язмiн пераплёyся з бэзам, дзiкiя слiyкi – з малiннiкам, вiшаннiк падступаy з другога боку. На вольных ад дрэy месцах сцяной стаяла крапiва вышынёй амаль з Генадзя. Выламаy дручок i з ягонай дапамогай стаy пракладаць сабе дарогу y крапiве да невядома дзе схаваных дзвярэй. Знайшоy. І разгублены спынiyся: што за людзi тут жылi? Няyжо яны былi такiя маленькiя, цi iм прыемна было згiнацца ледзь не напалам, каб зайсцi y дом? Усё здавалася штучным, бутафорскiм, рык-тык ён патрапiy не y колiшняе жытло чалавека, а y прыдуманую краiну: дзе жывуць адны дзецi. Яны вырастаюць i пераязджаюць некуды жыць далей. Цi памiраюць. І вось так сталася, што y краiне нарадзiлiся yсе дзецi, якiя маглi нарадзiцца. І не стала дзяцей… Дзвярэй не было, адно праём. Усярэдзiне грувасцiлiся трухлявыя бэлькi i кроквы. Дошак падлогi не вiдаць: вiдавочна, iх прыбралi практычныя людзi. Было цiха. Так цiха, што гучным падаваyся кожны крок па гэтай магiле. Не было чуваць нi птушынага пошчаку, нi цвыркання конiкаy. …Як быццам, сенцы. Боyтаюцца дзверы, здзертыя з адной завесы. Трэба толькi адкiнуць рэшткi кроквы… Увайшоy. Тут не пахла жытлом. На месцы печы зеyрала ямiна, у якой рос лопух. “І цэглу прыбралi… І падлогi ж няма”. І гэта yстрывожыла: “Пада мной знойдзеш”. Як i што можна знайсцi, калi няма дзе шукаць? Што магло быць пад ложкам, што можна знайсцi, калi дошкi прыбралi! Генадзь роспачна зрабiy чатыры крокi далей – столькi трэба было, каб зазiрнуць у сярэдзiну другой паловы хаты. Ступiy цераз парог i замёр… – Не чапай сына! Кранешся – заб’ю! – крычыць мацi. – Не тваё дзiця, сiкуха… Само яно да мяне прыйдзе… А табе яшчэ гукнецца, – бабулiн голас, насмешлiвы i злы. – Не прыйдзе! – Свiней iдзi кармiць, брыда, – загадвае бабуля… Тут. Генадзь паглядзеy налева, i сэрца шалёна падскочыла пад горла: усе дошкi з падлогi знiклi, але тут, мiж сцяной i грубай, якая цяпер была проста кучай рудой глiны, ляжалi дошкi: шырокiя, кароткiя. Ляжалi няроyна, бугрылiся, нiбыта знiзу нешта iмкнулася праз iх прабiцца yгару. А на дошках, як на адмысловым пастаменце, стаяy вялiкi драyляны ложак, без матраца. Тоyстыя высокiя ногi папарна злучаныя спiнкамi. Тая, ад галавы, высокая. Ад парога нiзкая. З-за яе малы Генадзь часта пазiраy на бабулю – яна сядзела на ложку, расказвала яму… не памятае, але нешта страшнае, такое, што хацелася yцячы, а yцячы не мог, хаваyся ад бабы за спiнку, слухаy яе голас. Страх трохi меншаy, цi то баба адмыслова пачынала казаць не так страшна, тады Генадзь высоyваyся – баба хiтра падмiргвала яму i зноyку казала нешта жудаснае. Спiнкi з ножкамi злучалi дзве тоyстыя бiлы. “Да iх i прывязвалi рукi”. Варухнуyся жаль, зусiм не да месца тут, не да часу. Генадзь адкiнуy ложак на рэшткi грубкi. Прысеy, стаy уважлiва глядзець на падлогу. Сухое лiсцё i смецце. Глупства, падумаy урэшце: калi б тут i было што, на падлозе, яго б даyно паднялi. Яму трэба было пасля смерцi бабы прыйсцi i залезцi пад ложак. Чаму ён не прыйшоy? Мацi… Яна не пусцiла. А можа, i прыходзiy сюды Генадзь. Ды мацi паперадзе яго прайшлася з мяцёлкай цi мокрай анучай. Генадзь устаy, пашукаy вачыма – нiчога патрэбнага, зручнага не знайшоy. Адгроб нагой зямлю i смецце ад берагу дошак. Падчапiy адну, адкiнуy. Ведаy, што дошкi мусяць ляжаць на нейкiх папярочных бэльках, а тут адразу пад дошкай зямля. Чорная, чыстая. Такая чыстая, што захавала y сабе малюнак паверхнi дошкi: сучок, пражылкi… Другая, трэцяя дошка… Адкiнуy апошнюю, ад сцяны, найцяжэйшую i шырокую. У першы момант мiльганула надзея, ды згасла: тое, што прыцягнула yвагу, было невялiкiм мышыным гняздом, ад якога y самы кут вёy кароткi адкрыты ход. І yсё. Але расчаравання не было – адно стома. І крыyда. Што нiчога не выйшла. Што тое, у што ён гэтак паверыy, было проста yспамiнам маленства. Падняy той самы дручок, якiм збiваy галiнастую крапiву на шляху, калупнуy без асаблiвай цiкавасцi мёртвае мышынае гняздо. Невялiкi шарык з сухой травы, смецця, кавалачкаy матэрыi, нiтак, выкацiyся на чорную, прыбiтую дошкамi зямлю, амаль рассыпаyся. І цьмяна засвяцiyся y гэтай парахнi кавалачак металу. Можа, срэбра. Генадзь не паспеy здзiвiцца гэтаму свячэнню, а гарачая хваля yзбуджэння наструнiла ногi, цёпла сцiснула жывот, апалiла грудзi i падымалася вышэй – да горла, якое раптам зрабiлася сухiм. Борзда прысеy, разварушыy рэшткi гнязда, узняy знойдзенае. На тоyстай суровай нiтцы чорнага колеру боyтаyся срэбны (так, цяпер Генадзь быy пэyны, што срэбны) кружок дыяметрам сантыметры два. У цэнтры кружка на адным баку была выява пяцi круглых пялёсткаy, падобных да кропелек, вострымi канцамi y сярэдзiну. Другi бок быy чысты. Генадзь за нiтку трымаy сваю знаходку перад вачыма, потым падставiy разнятую далонь i стаy павольна апускаць кружок. Ён быy пэyны, што першы дотык яму скажа… нешта важнае скажа. Але кружок неспадзявана абпалiy скуру рукi холадам – быццам на далонь паклалi прамерзлую жалезiну ды яшчэ прыцiснулi. Генадзь стрываy i адчуy, як срэбны кружок, усмактаyшы цяпло ягонай рукi, неахвотна нагрэyся. І нешта yваходзiла y яго, Генадзя – халоднае, разважлiвае. Але не страшыла зусiм. Яно было сваiм, жаданым… Без усякай гiдлiвасцi Генадзь, ледзь працiскаючы галаву y вузкую пятлю, адзеy матузок са срэбным кружком на шыю. 4 Адным з улюбёных заняткаy на форуме y Генадзя было стварэнне тэмаy з назвай: “Душа патрабуе”. Нiколi не забудзе, колькi дадатных эмоцыяy яна яму прынесла, калi запосцiy такую першы раз: “Душа патрабуе паклапацiцца пра блiжняга. Ёсць 15 даляраy Веб-Манi, якiя аддам таму, хто першы пакiне y тэме нумар свайго партманета”. Што пачалося! Адразу спрабавалi адгадаць: у чым тут ашуканства? Ведалi, што засвяцiць у “паблiку” свой нумар партманета – стаць мiшэнню для спамераy i хакераy. Але ж пасля таго, як атрымаеш грошы, пост можна адрэдагаваць i зацерцi нумар. Не, мабыць, мэта нейкая iншая… Генадзь чытаy пасты, часам кiдаy якiя рэплiкi – i рагатаy амаль уголас. Як жа yсiм карцела вось так, на халяву, атрымаць 15 даляраy. А адначасна – баялiся yсе. І нават больш чым баялiся: кожны, хто зазiраy у тэму, хацеy бы атрымаць, але каб не прызнавацца! У першыя хвiлiны на Генадзя звалiлася, можа, з дваццаць лiстоy у асабiстую скрыню на форуме з нумарамi партманетаy. “Не, сябры, не! Не шлiце нумары партманетаy у прыват – толькi тут, прылюдна пiшыце свае партманеты. 15 даляраy – хто напiша першы”. Адно праз гадзiну нехта напiсаy. І тут пачалося: шчаслiвага смеляка сталi гнобiць i yпiкаць у сквапнасцi. Маyляy, мог бы пачакаць. І пры yсiм патрабавалi праз тыдзень паведамiць, цi не здарыцца якiх непрыемнасцяy. Праз месяц Генадзь прапанаваy усяго 10 даляраy Веб-Манi. Але гэтым разам так, каб ахвотны атрымаць грошы пакiнуy запiс: “Я хачу задарма атрымаць на свой партманет №… 10 даляраy”. Гэта yскладняла сiтуацыю: усе ведалi, што такое прызнанне можна скарыстаць у скарзе y Арбiтраж Веб-Манi: вось, маyляy, займаецца выпрошваннем грошай. Рэакцыя Арбiтража была заyсёды аднолькавай на падобныя скаргi: партманет блакаваyся. Месяц-другi iшло разбiранне такiх выпадкаy… Зноy былi нiбыта разумныя пасты, у якiх спрабавалi адгадаць тыя прычыны, з якiх Генадзь аддаваy проста так свае грошы першаму сустрэчнаму. Генадзь смяяyся y адказ: “Людзi, вы мяне не ведаеце? Я сур’ёзны чалавек, от з’явiлася y мяне такое жаданне – даць некаму грошай. Таму i даю”. Пачалi yпiкаць: хочаш аддаць, дык аддай у якi фонд, пойдзе дзiцяцi на лячэнне. “Чаму вы тут уздумалi, што можаце мне дыктаваць: каму, куды i колькi мне аддаваць грошай?” – адрэагаваy Генадзь, спрэчка разгарэлася з новай сiлай. Урэшце з’явiyся нехта малавядомы i запасцiy нумар партманета. Генадзь пералiчыy грошы, запатрабаваy пацверджання y тэме i дадаy потым: “Чакайце. Акцыя носiць заyсёдны характар)”. Грошы y Генадзя былi: бабуля падаравала на дзень народзiнаy суму, частку якой Генадзь надумаy выдаткаваць на “асабiстыя маленькiя капрызы”, як казаy пра свае забавы на форуме. Генадзя сапраyды ведалi на форуме даyно. Сваё адасобленае жыццё y унiверсiтэце ён навучыyся кампенсаваць форумным вiртуальным жыццём недзе на другiм курсе – калi зразумеy, што ягоная будучая прафесiя iнжынера-тэхнолага не проста не цiкавая яму, а глыбока варожая ягонай iснасцi. Форум з яго вiртуальным светам раптам разбурыy грэблю таго жадання да камунiкавання, якое, як выявiлася, збiралася yсе гады y Генадзявай душы i вось – атрымала выйсце. Цудоyнае выйсце! Тут было галоyнае: мажлiвасць адказваць не тут i зараз, а праз некалькiх хвiлiн цi нават гадзiн. І за гэты час можна было прыдумаць цi знайсцi y сецiве адказ… Ён знайшоy для сябе арыгiнальную тактыку камунiкавання на форуме, вiртуальны партрэт заyзятара рэсурсу: ён нiколi не баранiy нейкiх iдэй цi думак, не расказваy i не даводзiy. Ён заyжды займаyся адным: разбурэннем, крытыкай, руйнаваннем. Неабмежаваная тэматыка размоy прывяла да таго, што Генадзь патроху стаy разбiрацца y шмат якiх праявах жыцця, самых розных тэмах. Бо без тэарэтычных ведаy нельга было знайсцi y выказваннях працiyнiка слабых месцаy, скласцi тонкую схему заваблiвання суразмоyнiка y загадзя падрыхтаваную пастку, i Генадзь мусiy шмат чытаць, самага рознага кшталту: ад Бiблii да тэорыi касмiчных струн, ад апошнiх даследаванняy у археалогii да эксперыментаy з калайдарам. З’яyленне y ягонай кватэры Людмiлы iстотна не паyплывала на яго вечаровыя гадзiны – iншым разам ён заседжваyся да глыбокай ночы: цi то смакуючы, прыцiскаy апанента да сцяны сваiмi пытаннямi, цi то шукаy у сецiве патрэбную iнфармацыю, каб выказацца заyтра, пакiнуць у тэме яскравы i выразны пост. Генадзя i паважалi, i асцерагалiся, хоць, зразумела, знаходзiлiся i тыя, хто яго не любiy. Дакладней, той вобраз, якi ён стварыy: едкага, бязлiтаснага забойцу чужых iдэй i думак, цынiчнага разбуральнiка. Пакрысе, але няyхiльна, яго аyтарытэт разбуральнiка рос, i нярэдка, калi якi актыyны навiк хацеy на форуме эфектна заявiць пра сябе, здзiвiць суразмоyцу нечым арыгiнальным i цiкавым, апошняга папярэджвалi: “Чакай-чакай, зараз прыйдзе Вiконт…”. Вiконт – гэта Генадзяy нiк. Больш яго нiяк не ведалi. “Рэч 24 мiлiметры y дыяметры, каля 1,6 мiлiметра таyшчынёй з берага. На адным баку – выпуклая кветка з пяцi пялёсткаy. Другi бок чысты. Срэбра. Па-варварску праз верхнi пялёстак зроблена дзiрачка i прапушчаны ланцужок. Вось малюнак. Хто мне патлумачыць: што гэта?” Генадзь пачаy тэму, а сам усё шукаy у сецiве хоць нешта падобнае. Зрэшты, нiчога дзiyнага не было: пяцiпялёсткавая кветка не рэдкасць. Усё як звычайна: талiсман. “Падобна да кветкi канюшыны, пяцiпялёсткавай. Трохпялёсткавая – звычайны амулет, якi сiмвалiзуе тройцу. Чатырохпялёсткавы – талiсман кахання. Ну, а калi пяць – то дзеля грошай насiлi.” “Рэдкi амулет. Арыгiналаy не сустракаy, хоць цiкавiyся. Адно бясспрэчна: лiк пяць – не тройца Божая”. “Баiцеся вы пяцi, як чорт ладану”. “Баяцца не трэба, а трэба ведаць: пяцiканцовая зорка – сiмвал таго, а не гэтага”. “От зараз паклiчам у тэму якога ветэрана, дасць ён за пяцiканцовую зорку!” “На пяцiканцовую знойдзецца зорка Давiда”. “Дык здолее хто падказаць мне: у якiм кiрунку шукаць?” – раззлаваyся Генадзь з таго, што y тэме пачалi флудзiць. “О, Вiконт абураецца. Трымайцеся: колькi сябе памятаю, першы раз у нашага сябра няма адказу на пытанне))” “Калi па справе пiсаць, то казаць няма чаго. Хутчэй за yсё, нейкi асабiсты талiсман, заказаны адмыслова для сябе. Ну, а кветку там намалявалi, цi яшчэ што – нiякай рознiцы. Рэч не y малюнку, галоyнае, каб ён рознiyся, быy арыгiнальным”. “Вось, хоць нешта разумнае, дзякуй”, – адказаy Генадзь. “А дзе знайшлi такую рэч? Шкада, што няма нiдзе аналагаy, можа, яна каштуе нямала… Выкласцi на аyкцыёне чорных археолагаy – яны yмомант цану скажуць”. “Не прадаю, – катэгарычна адмовiyся Генадзь. – Спадчына ад бабулi”. Ён i не спадзяваyся знайсцi адказу, зрэшты, i не абавязкова яму было ведаць, што за амулет у яго вось цяпер на грудзях, што значыць на iм кветка. Гэта было неiстотным, другасным. Проста yвесь вечар Генадзь адчуваy невытлумачальнае жаданне падзялiцца з як мага большай колькасцю людзей сваiм набыткам. І калi напiсаy апошнiя словы – пра спадчыну, адчуy палёгку, нiбыта завершыy пачатую справу: калi раней заставалiся невялiкiя сумневы, не сумневы нават, а так, лёгкiя аблачынкi сумневаy, дык цяпер, пасля напiсання сваiх слоy, як пасля асабiстага роспiсу на строгiм дакуменце, Генадзь канчаткова yпэyнiyся: незразумелы талiсман быy пакiнуты бабуляй яму i толькi яму. Бо бабуля ведала: ён стане тым чалавекам, якi будзе над людзьмi. Але нiчога не здарылася нi на заyтра, нi за два днi, нi за тры. Напружанае чаканне нечага незвычайнага спакваля yлеглася, Генадзь усё часцей задумляyся над тым, што на yсё свая пара. Жыццё амаль вярнулася y звыклае рэчышча, хiба што адно змянiлася: Генадзь накiраваy Людмiлу спаць у вялiкi, агульны пакой – ён не мог больш трываць яе цела побач з сабой цэлую ноч. Калi iх рукi цi ногi судакраналiся, ён адчуваy гарачыню, потым – непрыемную вiльготнасць ад поту. Уначы ён мiжволi стрымваy сябе, не мог, як карцела калi, раскiнуцца, цi перакацiцца на другi бок. Людмiла зноy не выказала нiякiх эмоцыяy: яна цалкам ужылася y ролю бездакорнай служкi цi нават хатняй нявольнiцы, i яе здавальняла яе месца. Прынамсi, Генадзь не заyважаy, каб яна праявiла хоць кроплю нейкага супрацiву цi элементарнай незадаволенасцi. Іншым разам Генадзь задумана спыняy вочы на Людмiле, калi тая пыласосiла падлогу цi мыла посуд, гатавала цi кахалася з iм. Бабулiны словы пра тое, што Генадзь будзе над людзьмi, спраyджвалiся вось у гэтай дзяyчыне. Генадзь разважаy: калi ёсць такiя, якiя гатовы служыць, пераyтварыць сваё жыццё y служэнне, значыцца, павiнны быць i тыя, каму служэнне прысвячаецца. І зразумела, што першых у разы, у дзясяткi i сотнi разоy болей за другiх. Людмiла абрала яго. А яшчэ сотнi такiх Людмiл недзе шукаюць яго, Генадзя, яшчэ не зразумелi свайго прызначэння, як зразумела Людмiла. І ён сам яшчэ нiчым асаблiва не паказаy свету, што гатовы прыняць iх. Пакуль што адна Людмiла… Праз тыдзень на форуме, пасля чарговай спрэчкi, а дакладней слоyнага баксёрскага раyнда, у якiм Генадзь прафесiйна i звыкла некалькiмi кароткiмi сказамi-аперкотамi зацiснуy працiyнiка y кут i дабiy загадзя падрыхтаванай цытатай, ён заyважыy, што да яго y асобку прыйшоy лiст. Не частая з’ява – Генадзь практычна нi з кiм не падтрымваy такiх дачыненняy, якiя давалi падставы весцi схаваны ад iншых дыялог. “Вiконт, добры дзень! Колькi часу назiраю за вашымi слоyнымi баталiямi. Вы валодаеце рэдкiм для нашага часу дарам разбiваць моyныя канструкцыi працiyнiкаy iмклiва, аргументавана i надзейна. Так, што працiyнiк пачынае задумляцца над безсэнсоyнасцю таго, у што толькi што верыy. Колькi б нi казалi, што руйнаваць заyсёды прасцей, чым будаваць, аднак талент патрэбен i тут. Вось якая справа: цi не хацелi б вы ад забаy перайсцi да больш прадметнай дзейнасцi? Патлумачу: ёсць адзiн аyтар, якi напiсаy адзiн артыкул. Артыкул выкладзены y сецiве. Трэба напiсаць iншы артыкул, якi б не тое што каменя на каменi не пакiнуy ад разважанняy аyтара (адразу не выйдзе, бо аyтар – доктар гiстарычных навук), а каб паставiць пад сумнеy некаторыя аспекты артыкула. Вядома, такая работа будзе аплачаная. Калi якасць мяне задаволiць – 20 даляраy за тысячу знакаy без прабелаy (выбачайце, пустое месца не аплачваецца). Памер таго артыкула каля дзесяцi тысяч знакаy. Вам не трэба пiсаць столькi сама, нi y якiм разе болей. Скажам, 5 тыс. знакаy. Тэрмiн – тры днi (Вам, зразумела, трэба будзе невялiкая тэарэтычная падрыхтаванасць.) Асноyны кiрунак вашай працы я паведамлю, калi вы прачытаеце артыкул i дасцё сваю згоду. Вось спасылка на артыкул. Я не прыспешваю, але пажадана адказаць сёння”. Генадзь за хвiлiну yсхвалявана прачытаy тэкст лiста. Няyжо? Няyжо яго майстэрства слоyнага пiкавання заyважылi – i ён мае шанец зарабляць на сваiм уменнi грошы? Вось жа, а яшчэ год таму нехта з удзельнiкаy форуму казаy: падавайся y капiрайтары, з тваiмi здольнасцямi будзеш зарабляць, седзячы дома, маючы вольны графiк, i сам абiраць клiентаy. Не, капiрайтарам працаваць Генадзь не збiраyся: атрымваць па 4–5 даляраy за старонку тэксту? Чаму ён не паступiy на фiлфак? Цяпер жа вiдавочна – мае ён талент пiсання, мае! Так, таленты ва yнiверсiтэтах не выдаюць разам з дыпломам. Генадзь яшчэ раз перачытаy лiст. Пры yсiм тым, што лiст быy паважны, аyтар, адчувалася, чалавек справы: яшчэ Генадзь не згадзiyся з прапановай, а yмовы yжо выстаyленыя, i выстаyленыя жорстка. Цiкава. Генадзь прайшоy па спасылцы, пабачыy, што гэты сайт – электроннае выданне. Знайшоy артыкул. Найперш здзiвiyся – не на рускай мове. Пачаy чытаць i здзiвiyся яшчэ болей: гаворка y артыкуле iшла пра значэнне для людзей у час паганства святаy. Нiколi нiдзе раней на такiя тэмы яму спрачацца не даводзiлася. Адмовiцца? Але ж 20 даляраy за тысячу знакаy! Адно незразумела: як аспрэчваць, у якi бок? Аyтар кажа пра тое, што само рыхтаванне да свята вяло да змены свядомасцi чалавека, рыхтавала яго да святкавання – i вызначаны момант чалавек сустракаy з iншай свядомасцю, ачышчанай ад штодзённых клопатаy, вызваленай ад нудных турбот, i таму давала мажлiвасць, iмаверна, судакрануцца з нечым незвычайным, не штодзённым, адчуць i прыняць яго. Значыць, галоyным было не так само свята, як рыхтаванне да яго. І такiм парадкам, адчуваючы y адзiн момант разам з усiм родам, племем элемент незвычайнасцi, чалавек усведамляy сябе як часцiнку цэлага: свята было адно на yсiх, больш таго, аднаму практычна i нельга было дасягнуць такога роyню змены свядомасцi. Бо залучалiся музыка, скокi, полымя вогнiшчаy, розная атрыбутыка… Што тут можна сказаць супраць? Давядзецца дужа шмат шукаць i перачытваць усяго. Ды каб жа хоць якi кiрунак… Але чаму б i не паспрабаваць? Балазе, кiрунак падкажуць… “Пачытаy. Вельмi цiкава i, не буду хаваць, незвычайна для мяне. Шчыра кажучы, не ведаю, як падступiцца”, – адказаy Генадзь на лiст. “Прыемна пачытаць, што вас зацiкавiла прапанова. Гэта галоyнае. Падступiцца зусiм не цяжка, гэта толькi здаецца. Адразу давайце зробiм з вамi так. Паглядзiм на свята з iншага боку – з боку арганiзатараy. Як вы думаеце, арганiзатары, скажам, святочнага шэсця y наш Дзень Перамогi маюць гэтакi ж святочны настрой, як тыя ветэраны, што iдуць у калоне? Вiдавочна ж, што i y мiнулым былi тыя, хто свята рыхтаваy, арганiзоyваy – значыць, такiм людзям нейкая там сакральнасць, што нiбыта адкрывалася y святкаваннi, i непатрэбная была… Зразумелы ход маiх думак?” “О, зразумеy! Значыцца, тыя, хто арганiзоyваy святы, i не мелi нiякай патрэбы y той сакральнасцi, бо яе, хутчэй за yсё, i не было! А далей можна паставiць пытанне: чаму yсякая сiстэма, у аснове якой ляжыць iдэалогiя падпарадкавання меншасцю большасцi, так iмкнецца да масавых мерапрыемстваy: камунiсты, фашысты, ды проста кожная таталiтарная…“ – адказаy Генадзь – яму стала цiкава. “Цудоyна, вы слушна yсё зразумелi, але пра таталiтарызм нiчога казаць не будзем. Не трэба чапаць сённяшнi час. А вось на камунiстах трэба зрабiць акцэнт. Яшчэ лепей спрасцiць разуменне камунiзму да калгаснага ладу”, – пахвалiy Генадзя невядомы суразмоyнiк (у яго быy нейкi невыразны нiк). “Непраблемна. Тады yсякае масавае мерапрыемства, арганiзаванае зверху, скiраванае на дэманстрацыю нiбыта еднасцi… Адначасна iсная сiстэма кiравання правярае свае здольнасцi: вывесцi тысячы людзей, прымусiць натоyп дзеяць паводле зададзенага сцэнарыю, падпарадкаваць эмацыйны i псiхiчны настрой натоyпу, кiраваць iм, мяняць згодна са сваiм планам”, – падзялiyся Генадзь далей думкамi. “Выдатна, кiрунак той, якi трэба. Я папрасiy бы вас зрабiць матэрыял як нiбыта дыялог, але не злоyжывайце цытатамi аyтара артыкула. Сем з паловай тысяч знакаy, 20 даляраy за тысячу. Тэкст цалкам застаецца маiм, самыя разумееце, нiякага аyтарскага права тут быць не можа. Чакаю праз тры днi y гэты час артыкул на адрас…”. Нешта непрыемна заказытала… Невядомы адно з першага погляду падаваyся мяккiм i yважлiвым. Генадзя непрыемна yразiy канец лiста: да yсiх умоy дадалася яшчэ адна, якая i не абмяркоyвалася на пачатку: пазбыццё аyтарства. І раптоyна зменены аб’ём, жорстка yказана на памер тэксту… Але пры yсiм казытаннi Генадзь адчуваy павагу да невядомага i ягоную сiлу. Павага – гэта ад грошай. Можа, лянуецца сам пiсаць артыкул у якi часопiс… Але ж такiя грошы! Дык колькi яму самому плацяць? Ат, не яго справа. А вось тое, што валявы, моцны чалавек… Дык выдатна: чаму б не завесцi сяброyства з вось такiм чалавекам? Нават калi Генадзь i будзе y нейкай ступенi не паyнапраyным, а малодшым сябрам. Галоyнае: невядомы заyважыy тыя здольнасцi, якiмi Генадзь употай мог ганарыцца. Генадзь адразу, хоць было yжо далёка за поyнач, стаy шукаць яшчэ якiя артыкулы па тэме старажытных святаy i iх значэння. Нiчога асаблiвага не знаходзiy, альбо артыкулы былi такiя велiзарныя, складана-навуковыя, з мноствам тэрмiнаy, значэнне якiх яшчэ трэба было шукаць, што Генадзь адмовiyся ад шуканняy. Усё патрэбнае y яго ёсць: ён досыць добра y свой час даведаyся пра iдэалогiю камунiзму y СССР, нямала прачытаy рознай лiтаратуры, то “раскласцi на лапаткi” таго доктара навук з яго наiyным меркаваннем пра шуканне i здабыванне сакральнага y часы паганскiх святаy будзе не цяжка. Артыкул Генадзь пiсаy зранку, усе сем з паловай тысяч знакаy, не yстаючы з-за клавiятуры. Людмiла прыносiла паесцi, потым каву, выкiдала недакуркi з попельнiцы. Позна yвечары Генадзь перачытаy артыкул, сам дзiвячыся той лёгкасцi i дакладнасцi думак, якiя нараджалiся y яго наранку. Артыкул падабаyся яму самому. Ён ужо хацеy напiсаць лiст да заказцы: гатова, маyляy, але перадумаy – трэба слухаць старэйшых: тэрмiн ёсць тэрмiн. “Тое, што i патрабавалася. Калi ласка, партманет. Ваш артыкул будзе падпiсаны вось такiм iмем… Сёння ён будзе размешчаны на адным рэсурсе. Вы зойдзеце туды i пастарайцеся дасцiпна адказваць на каментары. Пазней я вышлю Вам дадзеныя для yвахода”. Зноy казытнула: вось, не было ж дамоyлена напачатку, што Генадзь павiнен адказваць на тыя каментары… Але ён змаyчаy – той факт, што ён не памылiyся з ацэнкай свайго артыкула, грэy самалюбства. Дык i праyда ж цiкава: што будуць казаць тыя вучоныя дзядзькi на яго з’едлiвы сцёб? Генадзь адправiy нумар партманета, пераказ быy зроблены адразу ж: 150 даляраy. Прыемная сума! Але… пераказ быy з пратэкцыяй коду. Генадзь раптам адчуy у сабе халодную пустэчу: няyжо кiдок? Не можа быць! Ён хацеy пiсаць заказцы, калi пабачыy: прыйшоy лiст. “Выбачайце, тэрмiновае тэлефанаванне было, таму не адразу паведамiy код пратэкцыi. Вось ён… Дарэчы, неразумна з Вашага боку хвалiцца на yвесь свет такiм медальёнам.” Сэрца быццам спынiлася, а потым затахкала так, што yдары яго адчувалiся кожнай кропкай цела. Генадзь глядзеy на лiтары на манiторы, i адна думка бiлася, звiнела y ягонай галаве кароткiм гукам: “Знак… Знак… Гэта знак!” Частка 3 1 Алесь Лобач добра yсвядомiy, што непрыемнасцi здараюцца заyсёды нечакана. І прывучыy сябе, здавалася, прымаць iх годна, прынамсi трымацца i не дазваляць свайму параненаму нутру праяyляць сябе праз вонкi. Аднак ва yсiм бывае вынятак, iначай правiла перастае быць правiлам. Так здарылася i y панядзелак, дзень, якi зранку яшчэ поyнiyся суботнiм рыбацтвам ды нядзельным баyленнем са злоyленай рыбай, дзень, у якiм яшчэ звiнела камарэча i паплавок на тонкiх хвальках гойдаyся, i рукi памяталi слiзкае срэбра рыбы. Гэта было несправядлiва – менавiта y такi ранак даведацца, што фiнансаванне палявых работ скарацiлi не на трацiну, не на палову, а аж на дзве трацiны. – Штогод усё меней i меней першакурснiкаy, якiя шчыра гатовыя yзяць удзел у палявых работах. Іх збiраеш, iх натхняеш i абяцаеш iм сустрэчу з сапраyдным. Трэба бачыць i разумець, як балюча сустракаць пасля yсiх размоy пустыя вочы, а больш такiя, у якiх напiсана: “Ідзi сам, калi дурны!”. Няма y вас грошай? Дык дазвольце нам самым сябе прафiнансаваць! Нельга! Мне што, сапраyды на лета напiсаць мэту работ: “Шуканне сведчанняy пра роднасць суседнiх народаy на базе народных прымавак i прыказак пра хлеб, радзiму i Сталiна”? – Дык жа трэба будзе справаздачу пiсаць, а потым яе надрукаваць папросяць… у якiм папулярным выданнi. – Затое Алесь Паyлавiч стане адным з найбольш цытаваных этнографаy у iдэолагаy раённага роyню. Лобач толькi роспачна махнуy рукою на рэплiкi калег. Штогод фiнансаванне скарачалася ад запланаванага, але каб нагэтулькi, каб вось так, каб у апошнi лiтаральна дзень – такога даyно не было. І выйсця не было: трэба скарачаць колькасць студэнтаy, колькасць дзён, мяняць маршрут… Тут i yспомнiyся yчорашнi выпадак на рыбе, i рыхтык цаглiнка легла y сцяну, якой якраз i не ставала. Што yжо хаваць – чакаy Лобач непрыемнасцi, чакаy. Хоць i супрацiyляyся яго розум навукоyца-даследнiка розным прымхам i прыкметам, не мог ён нiяк выкiнуць са свядомасцi yчорашнi трэцi закiд i трэцюю рыбiну. Добра брацца пачало адразу. Ужо за пяць хвiлiн шмаргануy – i такi харашун лiнок затрапятаy на лёсцы. Потым – акунь ладненькi. Трэцяя спроба была дзiyная: паплавок без анiякiх кiyкоy павольна пайшоy у ваду. Шмаргануy, нешта незвычайнае выцяла па вачох, i працягнутая да злоyленага рука iнстынктыyна тарганулася yбок ад гiдлiвасцi: на лёсцы мёртва вiсеy, не варушыyся зусiм, карась велiчынёй з далонь, амаль без лускi, а з бакоy у яго звiсалi агiдныя, тоyстыя п’яyкi. Алеся страсянула, ён нагой наступiy на мярзотнае вiдовiшча, хуценька вызвалiy кручок i нагой жа адкiнуy цела рыбiны з прысмактанымi крывасмокамi далей ад вады, пад лазовы куст. Здаецца, адкуль у яго, хто маленства правёy у вёсцы, хто пазбываyся п’явак, як прысмокчуцца да нагi, з дапамогай прыпаленай цыгарэты, магло yзнiкнуць пачуццё гiдлiвасцi? Але думкi тлумiлi галаву: як яшчэ плаваy той карась, ён жа фактычна нежывы, як ён узяy прынаду? Кручок хапануy так, як iшоy на самазабойства. І yвесь дзень, вышморгваючы рыбiн з вады, Алесь баяyся зноy пабачыць якую плотку з п’яyкай, браy рыбiну асцярожна… – Алесь Паyлавiч, Вас там пытаюць, – паклiкалi ад дзвярэй. Зразумела, цяпер Лобач акурат i не хацеy нi з кiм бачыцца. Ідучы да дзвярэй, успомнiy, што дамаyляyся пра сустрэчу з тым завочнiкам, вяскоyцам. Можа таму i не напружваyся, не змог схаваць цалкам (дый надта не iмкнуyся) сваю прыкрасць на твары. Уладзiмiр Жабрун сустрэy яго асцярожнай, нават вiнаватай усмешкай. – Выбачайце, мы неяк не дамовiлiся пра час… То я зранку, вось… – Нiчога, усё нармальна… Адыдземся вунь у той куток, пагаворым. Хоць мне, папраyдзе, асаблiва няма часу, раптоyныя праблемы… – Ды я хутка, – заспяшаyся Уладзiмiр, расшпiлiy торбу, у якой ляжаy i ноyтбук, дастаy аркушы: – Вось, аповед пра Купалле маёй гаспадынi. Мне здалося, там цiкава вельмi… Незразумелае ёсць у адным месцы. – І y якiм? – Лобач узяy аркушы з тэкстам, заyважыy, што аформленыя яны так, як ён i папярэджваy: з указаннем месца дзеяння, аyтара аповеду, яго дадзеных. – Ну… Там пра тое, як шукаць Папараць-кветку, – выказаy свае сумненнi Уладзiмiр. Алесь Лобач нiчога не адказаy, хутка прабег вачыма дзве старонкi тэксту, потым вярнуyся, стаy перачытваць асобныя месцы больш уважна. – А мяне напачатку iншае зацiкавiла, – зiрнуy ён на Жабруна. – Вам вось парадак запальвання купальскiх вогнiшчаy нiчога не кажа? – Не, бадай што, – нiякавата пацепнуy плячыма Уладзiмiр. – Дрэнна, малады чалавек, дрэнна! – Лобач казаy рэзка i асуджальна. – А гэта тое, пра што я казаy раней: спроба шукання нечага без навучання i базавых ведаy. Калi б у вас былi гэтыя базавыя веды пра Купалле, дык звярнулi б увагу на такую акалiчнасць. Бо yва yсiх вядомых крынiцах пра такi парадак не yзгадваецца. – А пра што ён… сведчыць? – асцярожна запытаy Уладзiмiр, цешачыся yнутры: яго запiс у нечым арыгiнальны i цiкавы для выкладнiка. Лобач хацеy раззлавацца, але потым усмiхнуyся: – Вас, мабыць, не перарабiць. Хто ж ведае, чаму так было i навошта рабiлася? Шукаць трэба, шукаць. – А я падумаy… Уладзiмiр стрымваy сваё хваляванне, яго распiрала ад радасцi: ага, не памылiyся, выкладнiка таксама зацiкавiлi агнi! Яшчэ першы раз праслухоyваючы запiс, пасля гаспадынiных слоy пра тое, як запальвалi вогнiшча, ён у нейкае iмгненне быццам пабачыy усё з вышынi: вось, недзе пачынаецца – i запальваюцца адной лiнiяй агняныя кропкi на зямлi. І – пайшло, далей, далей iмклiва бяжыць ужо не лiнiя – паласа, а ззаду ад яе ззяе Купальскiмi агнямi зямля. І раптам асвятляецца яна, нiбы yзыходзiць сонца сярод ночы, нiбы аднекуль адтуль, з глыбiнь космасу, yпаy на краiну гаючы прамень чарадзейнага святла – i круцiцца зямля, паступова падстаyляе яму yсю Беларусь ад канца да пачатку, ад усходу на захад. Ён i не спяшаyся апавядаць выкладнiку пра свае здагадкi, чакаy: а цi зверне ён увагi, бо калi не зверне – то нiчога i дзiyнага няма, шараговы выпадак, так заyжды было, тады i хваляванне тое, i разлiкi Уладзiмiравы нiчога не вартыя. – І пра што падумалi? – скептычна перабiy Лобач. – Не-не, кажыце, мне проста цiкава, вось пра што можна падумаць, сустрэyшы такi факт? Чым патлумачыць? А Вы ж, пэyна што, маеце i нейкае тлумачэнне, я так зразумеy? – Дзе там, патлумачыць не магу, – раптам асмялеy Жабрун. – Я прачытаy пра спосаб запальвання i потым надумаy палiчыць… – Што палiчыць? – уразiyся Лобач болей таму, што Жабрун усё ж звярнуy увагу на той самы факт. – Знайшоy мапу той мясцовасцi, дзе жыла гаспадыня, ну, аyтар гiсторыi. Старую мапу. Паглядзеy адлегласцi мiж вёскамi з усходу на захад. Падлiчыy прыблiзны час, якi патрэбны, каб агонь жыгнуy i яго стала добра вiдаць з суседняга паселiшча. У вынiку выйшла… Вось, паглядзiце, – Уладзiмiр дастаy яшчэ аркуш з сумкi, падаy Лобачу. – Карацей, у вынiку выйшла, што yсе вогнiшчы, калi запальвалiся паводле такога правiла, загаралiся адначасова. То бок, я хацеy сказаць – у адзiн астранамiчны час. Калi yлiчыць, што жэрдзе нашмараванае дзёгцем, успыхвала добра… Уяyны прамень сонца пры яго yзыходзе бяжыць праз усю цяперашнюю краiну з усходу на захад i прабягае яе за крыху больш за трыццаць хвiлiн. Вось калi б усе вогнiшчы запальвалiся такiм спосабам, як апiсвае мая гаспадыня, то i хваля з агнёy бегла б з той самай хуткасцю… Вось. Я толькi не разумею, дзеля чаго людзi так рабiлi. Думаю, для людзей было галоyнае менавiта y адзiн астранамiчны час. Яны ж разумелi, што зямля круцiцца. – Таго яны не разумелi, – механiчна заyважыy Лобач, уражаны кiрункам Жабруновых думак: ён прыняy бабулiны словы як даведзены факт, як дадзенасць, i не раздумваючы – навошта, з якой прычыны, надумаy правяраць агнёвую хвалю на хуткасць. І не памылiyся – цiкавыя лiчбы. Што гэта? Інтуiцыя?.. – Няблага выходныя прайшлi, нядрэнна папрацавалi, – мусiy пахвалiць ён Жабруна. – Пакуль што можна папярэдне меркаваць, што хваля iмiтавала сабой узыход сонца. Не забываймася, Купалле звязанае перадусiм з сонцам. – Я вось толькi y той частцы пра Папараць-кветку не зразумеy, – працягнуy Уладзiмiр, унутрана цешачыся ад слушнасцi сваёй здагадкi (недарэмна ж лiчыy!) i радуючыся таму, што настрой выкладнiка змянiyся. – Як зразумець: каб перамагчы Богавых ворагаy, трэба ад Бога адмовiцца? Лобач кiyнуy, жэстам папрасiy пачакаць, перачытаy яшчэ раз уважлiва тэкст. – Я не думаю, што тут шмат загадкавага. Але сапраyды – вельмi аyтэнтычны тэкст, чым i прываблiвае. Што да фрагмента з адсячэннем пальца i абразом… Гэта паказвае на yплыy хрысцiянства. Своеасаблiвая забарона, заклён на распаyсюджаную легенду. Адна справа сумнявацца y тым, ёсць Хрыстос цi не, малiцца нейкаму свайму богу, i зусiм iншая – выканаць такiя дзеяннi: не словам адмовiцца ад Хрыста, што yжо для чалавека тае пары было страшным, а дзеяннем, прытым, заyважце, такiм, якое нельга схаваць: ты ж навек застаешся з пакалечаным пальцам, цябе iмгненна пазнаюць. Адлучаць ад царквы – што было страшнейшае? Хоць, згаджуся, словы пра тое, што Папараць-кветка – смерць для рознай чартаyнi, мне незразумелыя… – Дык трэба шукаць… – уставiy Жабрун. – Шукаць трэба, – з усмешкай згадзiyся Лобач. – Але шукаць яшчэ такiя самыя запiсы, мноства запiсаy, параyноyваць iх, аналiзаваць – i потым рабiць нейкую выснову, уносiць нешта новае y разуменне свята i самой легенды. Але нельга такое рабiць паводле аднаго аповеду адной бабулькi з адной вёскi. Разумееце? Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/valeryy-gapee/praklen/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.