Как часто я вижу картинку такую Воочию, или она только снится: Две девочки-гейши о чём-то толкуют, Забыв, что давно им пора расходиться. На улице тёмной все двери закрыты. Ленивое пламя в фонарике сонном… А девочки-гейши как будто забыты Двумя огоньками в пространстве бездонном. Ну что вам не спится, прекрасные гейши? Ведь даже сверчки неумолчны

Албанскае танга

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:33.99 руб.
Издательство: Мультимедийное издательство Стрельбицкого
Просмотры: 279
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 33.99 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Албанскае танга Вiнцэсь Мудроy У кнiзе прадстаyлены апавяданнi аyтара розных гадоy. Цэнтральным творам з'яyляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыy савецка-албанскiх адносiн. У аповесцi прысутнiчаюць дзве сюжэтныя лiнii, адна – непасрэдны канфлiкт Хрушчова i Энвера Ходжа i гiсторыя кахання албанскага студэнта i беларускай дзяyчыны. Вiнцэсь Мудроy Албанскае танга Гiсторыя хваробы На трэцiм уроку мяне заyсёды цягне на сон. Сёньня y нас трэцi yрок геаграфiя. Я сюд-туд правальваюся y сонную замарач, нечыя цьмяныя твары плывуць перад вачыма, прастору поyняць гэткiя ж цьмяныя пахi i аднекуль здалёк далятае абрыдлы голас геаграфiчкi: «Да дошкi пойдзе Дасюлiн». Я ачомваюся. Дасюлiн зь неахвотаю yстае, гучна ляскае векам парты i пашчэнкi мае рассоyвае адчайны позех. – А можна бяз грукату? – падае голас геаграфiчка i, прычакаyшы Дасюлiна, тыцкае яму y руку yказку. – Напачатку скажы – калi ты абкарнаеш свае пэцалы? Зарос як Галуза з Шутовiчам. Чувакi, якiх згадвае геаграфiчка, вучацца y дзясятым клясе i носяць фрызуры «пад бiтлоy». – Маyчыш? Зусiм ад рук адбiyся, – прамаyляе геаграфiчка з пагрозьлiвай iнтанацыяй, але потым мяняе тон i y голасе яе чуецца зьедлiвае задавальненьне: – Ну тады пакажы нам асноyныя эканамiчныя цэнтры Вугорскай Народнай рэспублiкi. Мiшка, праyдападобна, ня ведае дзе знаходзiцца сама Вугоршчына. Указка паyзе спачатку y бок Балтыйскага мора, потым рашуча скiроyвае на поyдзень i няyпэyнена застывае пасярод жоyта-брунатнай падковы Карпат. Мапа, што вiсiць на дошцы, адмысловая. На ёй не падпiсаны нi гарады, нi краiны. Паспрабуй, знайдзi тут прамысловыя цэнтры. Настаyнiца yдыхае паветра, каб паyшчуваць Дасюлiна, ды тут з расчыненай фрамугi далятае мерны шоргат i хтосьцi гучна загадвае: – Цягнiце,… вашу маць! Я хаця й сяджу каля вакна, але толькi цяпер заyважаю напятую вяроyчыну. Вяроyчына зьлёгку матляецца y бокi – яе нехта тузае – i за вакном, захiнуyшы на нейкi час дзённае сьвятло, паyзе чырвоны, зьбiты з негабляваных брусоy транспарант. «51-я га-да-вiна Вя-лi-кай Кастрыч…» – чытаю я задам наперад словы заклiку, геаграфiчка ляпае далоньню па стале, патрабуючы цiшынi, i ляпаньне тое заглушае доyгачаканы званок. – Задзяyбла yжо сваёй Вугоршчынай, – выдыхае мне y сьпiну Мiшка Дасюлiн. – Нарадзiлася там, цi што? А можа пятнаццаць сутак сядзела… за дробную хулiганку? Мы выходзiм y калiдор i я тузаю сябра за рукаво: геаграфiчка (па сумяшчальнiцтву яна яшчэ й наша клясная кiраyнiчка) сунецца сьледам i можа пачуць Мiшкавы праклёны. – А хай чуе, Палуёнас-Палуянчык недаробленая… Летась клясная, Надзея Мiкiтаyна Палуянчык, пабралася шлюбам з мужыком па прозьвiшчы Ёнас, i з тае нагоды атрымала падвойную мянушку. Пад час пярэрвы yсе бягуць у буфэт, але мы зь Мiшкам нiкуды не бяжым. Стаiм на сходах, назiраючы, як два дзядзькi – вiдаць, тыя самыя, што мацавалi транспарант, – спускаюцца празь люк са школьнага даху. – Гляньма, замок не павесiлi, – сябрук блiскае белымi, як на падбор зубамi, дае лёгкага высьпятка недаростку, што таyчэцца пад нагамi, i калi дзядзькi зьбягаюць долу, шпарка yзьбiраецца па прымацаванай да люка жалезнай лесьвiцы. Сьледам, азiрнуyшыся, узьбiраюся i я. Волкi вецер налягае на сьпiну, казыча шыю i тут жа дзьмухае y твар, ды так хвацка, што на вочы наплывае сьлязiна. Адсюль, з пляскатага даху, горад выглядае аграмадным i незнаёмым. Немаведама адкуль – цi то зь зямлi, цi то з нiзкiх папяловых хмараy струменiць сiняе сьвятло i гэтай сiнечай палеяныя навакольныя будынкi, згалелыя дрэвы, якiя атачаюць школьныя майстэрнi, i тонкая стужка ракi на даляглядзе. Мяне раптам ахоплiвае вострая радасьць. Я пацiраю рукi, спрабуючы yцямiць – з чаго гэта радуюся, i сябрук, таксама пацёршы далонi, захоплена шапоча: – Да вакацыяy – тры днi засталося… На доле гучыць званок i дах прыкметна дрыжыць ад прыглушанага тупату. І хаця мы прамерзьлi на ветры, лезем у паддашкавы люк без ахвоты. Бо каму ахвота вяртацца з паднябеснай вышынi y прыцемны кляс. – Пятровiч зноy будзе душыць пятлёй магнiтнага гiстэрэзысу, – бурчыць сябрук, патрапляючы y тон маiх думак. Наступны yрок у нас фiзыка, а выкладае яе Пятровiч – адзiны настаyнiк, якога я паважаю. У суботу надарылася неспадзеyка: перагарэy наш стары «Нёман». І гэта прыканцы футбольнага сэзона! Акурат сёньня мае кумiры – менскiя дынамаyцы – гуляюць дома з растоyскiм СКА. І вось я сяджу y Мiшкавай хаце i гляджу футбольны матч. Тэлевiзар у Мiшкi клясны: «Тэмп-7»! Экран цi не y два разы большы ад «нёманскага». Аднак усё псуе Мiшкава бабуля. Бабулi 87 гадоy, i яна yвесь час прагне з кiмсьцi пагаманiць. І хаця нi я, нi yнук яе ня слухаюць, старая yголас, з усхлiпамi, згадвае як з iхнай вёскi бралi людзей на расейска-японскую вайну. … Леанард Адамаy прарываецца па правым фланзе… перадае мячык Мустыгiну… мы з сябрам ускокваем з крэслаy i разам хапаемся за галовы: мячык пасьля yдару менскага форварда ляцiць мiма брамаy. – А y якiм жа гэта было годзе? Цi то y чацьвёртым, цi то y пятым? – мармыча за нашымi сьпiнамi бабуля, i пасьля паyзы, пад час якой растоyскi брамнiк выбiвае мячык у поле, дадае: – Вiдаць, у чацьвёртым… тады яшчэ гарачае лета было… – Бабуля… – з iнтанацыяй абарванай лаянкi гукае Мiшка, – дай нам паглядзець футбол! – А я што, не даю? – бабуля гучна смаркаецца y хусьцiнку. – Гэта ж ажнуль у Манчжурыю людзей павезьлi… Хведзька Лiхаманаy вунь з адарванай рукой вярнуyся, а Ваньку Залатуху дык зусiм забiлi… А якi танцор быy! На вячорках калодкi да ботаy прывяжа, мазгочыць па падлозе… – Бабуля, – плаксiва стогне yнук, ды тут «Дынама» iзноy iдзе y атаку i Мiшка, ужо акрыялым голасам, прамаyляе: – Паглядзi лепш гульню! – А што тут глядзець! Бегаюць як ашалелыя… А чорны вуньдзека – гэта хто? – Судзьдзя, бабуля, судзьдзя, – бязгучна, аднымi вуснамi шапоча сябрук, выцягнуyшы шыю i yтаропiyшыся y экран. Ды дзiва што! Белагаловы Сахараy прарываецца па цэнтры, абводзiць адразу двух армейцаy i мячык – я нават не yгледзеy, якiм чынам, – залятае y сетку растоyскiх брамаy. – А-аа, бляха! – крычым мы з Мiшкам, захоплена абдымаемся, i сябрук хуткагаворкай, перакрыкваючы футбольнага камэнтатара, гарлае: – Памятаеш, у 65-м, першая гульня y Менску… забiлi нам тады, с-сукi… цяпер вось атрымай! – Зусiм мальцы здурнелi, – мармыча бабуля, спалохана хрысьцiцца, але мы не зьвяртаем на яе yвагi. – Менчукi вядуць зь лiкам 1:0, i рэшту гульнi даглядаем стоячы – нiчога, апрача футбола, ня бачачы i ня чуючы. Задаволеныя – дынамаyцы выйгралi, хай i зь мiнiмальным лiкам – выкульваемся з сябруковага пад’езду i Мiшка, згадваючы фiльм «Цырк», якi нядаyна круцiлi па тэлевiзii, махае рукамi i пытаецца: – Цяпер ты разумееш? – Цяпер разумею! – адказваю я, таксама, з маршавым iмпэтам, махаючы рукамi. Гаворка, вядома, пра 87-гадовую бабулю. – Вось у такiх цяжкiх умовах даводзiцца жыць, глядзець футбол i вучыць фiзычны законы, – Мiшка нездарма згадвае фiзыку; наша школа адзiная y горадзе, дзе гэты прадмет, дзеля пэдагагiчнага экспэрымэнту, вывучаюць паглыблена. – Праyда, бывае i цiкавыя рэчы кажа, – сябар зыркае на вокны сваёй кватэры, – сёньня японскай вайной даймала, а yчора yвесь вечар пра немцаy ды партызанаy балакала. Ведаеш, чаму немцы да Масквы дайшлi? Таму што, як кажа бабуля, нiхто за савецкую yладу ваяваць не хацеy. Думалi, пры немцах калгасаy ня будзе, новае жыцьцё пачнецца. І толькi як пабачылi, што немцы горшыя за камунiстаy, тады толькi y лес падалiся. Прызнацца, я штосьцi падобнае чуy i ад мацi, але не надаваy таму yвагi, i вось цяпер адчуy у сэрцы, якое толькi што трапятала ад радасьцi, нейкую халодную паныласьць. Паныласьць гэтая выплывала зь цёмных кутоy двара, струменiла мляyкiм сьвятлом лiхтароy; яе нёс, разам з папяровым сьмецьцем, гарэзьнiк-вецер, якi цяпер, позьнiм вечарам, стаy яшчэ больш няyрымсьлiвым i рашучым. Да майго дому iдзем разам. Мiшка наагул гатовы цягацца хоць да ранку, балазе мацi пайшла y начную зьмену, а бацька, iнжынэр-будаyнiк, знаходзiцца y замежнай камандзiроyцы. Будуе горад Дархан у братняй Манголii. Бяз бацькi сябрук, як кажа клясная, зусiм ад рук адбiyся: зьехаy на тройкi ды стаy адрошчваць валасы. Праyда, яны y яго пакуль не такiя даyгiя, як у «бiтлух» – Галузы i Шутовiча. Па дарозе абмiнаем школу. Школьны гмах зьлiваецца зь цемрай i ад таго здаецца аграмадным цыклёпам, якi глядзiць на нас сваiм адзiным вокам – асьветленым вакном. Сьвятло гарыць на першым паверсе i y кволай, што y той дзяжурнай аптэцы, яснасьцi кратаецца чыясьцi пахiлая постаць. Мы падыходзiм блiжэй. За сталом сядзiць старая вахцёрка i штосьцi вяжа: у руках яе цьмяна блiскаюць вязальныя пруткi. – Пазнаеш? Гэта тая корга, што мяне y школу не пускала, – бубнiць ля вуха Мiшка Дасюлiн. – У суботу сябрук забыyся зьменны абутак i цёткi-прыбiральшчыцы затрымалi яго каля школьных дзьвярэй. – Чым бы яе пужнуць? – Мiшка зыркае пад ногi, выглядаючы каменьчык каб шпурнуць у шыбу, ды раптам пляскае кулаком у далонь i бяжыць некуды yбок, ляпаючы рукой па школьным падмурку. Хвiлю стаю y непаразуменьнi, маракуючы – куды гэта ён?… i якiм чынам зьбiраецца пужаць коргу? – i толькi калi сябрук спыняецца каля пажарнай лесьвiцы, што вядзе на дах, становяцца зразумелымi ягоныя пляны. Лесьвiца высока, рукой не дастаць. Я згiнаюся, Мiшкава калена балюча цiсьне на пазваночнiк, потым, другiм каленам, Мiшка б’е мне y вуха i, нарэшце, хапаецца за нiжнюю парэнчу. Мацаючы зьвiнючае вуха, гляджу yгору i шчыра зайздрошчу сябру. Лезьцi y цямноцьцi на школьны дах па пажарнай лесьвiцы, якая, да таго ж, уся праржавела i гучна рыпае – на такое y нашай занюханай школе мала хто здольны. Штосьцi ляцiць згары, я адлятаю y бок i на асфальт з гучным рэхам падаюць Мiшкавы кеды – адзiн, потым другi… Мне нiчога не застаецца, як прыхавацца за рог майстэрань i адтуль цiкаваць за цёткай у асьветленым вакне. Старая вяжа, раз-пораз адкiдваючы нiтку yбок, i толькi на iмгненьне пакiдае варушыць пруткамi ды салодка пазяхае. Змагаючыся з хваляваньнем, таксама спрабую пазяхнуць i y гэты момант вахцёрка адцягвае нiтку i рука яе – на кароткае iмгненьне – застывае y паветры. Цётка наструнена тузае падбародзьдзем, прыслухоyваецца i неyзабаве, кiнуyшы на стол вязаньне i страсянуyшы наастачу пакульлем сiвых валасоy, зьнiкае зь вiдавоку. На першым паверсе паволi, як бы з неахвотаю, запаляецца сьвятло i школьны гмах скаланаецца ад зычнагалосага званка. Самая пара сiгануць дахаты, але y руках маiх сьмярдзючыя Мiшкавы кеды i я, увабраyшы голаy у плечы, бягу на паyсагнутых да лесьвiцы. Званок неyзабаве ацiхае, я цiснуся сьпiнай да падмурку, каб прыхавацца y прыцемку i на супрацьлеглым баку школы азываецца легкавушка. Цi не мiлiцыя?! Чорт ведае колькi часу прамiнула, пакуль над галавой не зарыпела жалезьзе i сябрук – з неверагоднай вышынi – абрынуy долу. І вось мы yжо ляцiм, як ачумелыя, у бок майстэрань i Мiшка, на хаду насунуyшы кеды, задышлiва выдыхае: – Зь перапуду… пад стол залезла… потым ужо сьвятло yрубiла! Дзьверы, як заyсёды, адчыняе мацi. – Дзе гэта цябе носiць супраць ночы? Нi слова нi сказаyшы, iду на кухню, дастаю зь лядоyнi бутэльку малака i прагна, са стогнам, глытаю гаючую халадзёнку. – Хто там за табою гнаyся? – цяпер ужо пытаецца бацька. – У футбол гулялi… Мацi iдзе разаграваць кашу (iзноy, вiдаць, панцак… як я яго ненавiджу!), а я падаюся да свайго пiсьмовага стала. Над сталом вiсiць таблiца чэмпiянату СССР па футболе. На перакрыжаваньнi менскага «Дынама» i растоyскага СКА малюю тлустую адзiнку. – Што, выйгралi? – пытаецца бацька, прыклаyшы вуха да радыёлы. – Пасьля таго, як перагарэy тэлевiзар, бацька цэлымi вечарамi сядзiць ля прыймача ды слухае варожыя радыёстанцыi. – Йес! – ляканiчна адказваю бацьку, сьлiню хiмiчны аловак i малюю яшчэ больш тлусты нуль. – Хто забiy – Малафееy цi Мустыгiн? – Сахараy, – адказваю, наструнiyшы нюх, i задаволена крэкаю. – З кухнi цягне духавiтым пахам грэчкi, а грэчку я люблю. Доyга спрабую заснуць – сплю я y сьвятлiцы, на старой канапе, – але сон не iдзе i сэрца па-ранейшаму yлякнута б’ецца y грудзiне. Усё ж такi малайчына Мiшка! Я б да такога нават не дадумаyся – убiцца y школу праз паддашкавы люк. А да люка трэба яшчэ па iржавай лесьвiцы лезьцi. А па ёй, вiдаць, як школу збудавалi, нiхто i ня лазiy… Нечакана y душы, пад самым сэрцам, пачынае цiхенька стагнаць трывожна-салодкая думка: а страшнавата сядзець ноччу y пустым будынку… Мiнулай зiмы y нашай школе ладзiлi вечар сустрэчы з выпускнiкамi. І вось адзiн выпускнiк, ладна кiрнуyшы y сваiм былым клясе, пабег па лесьвiцы ды так шпарка, што праскочыy першы паверх i па iнэрцыi рынуy далей – у цёмны закутак, дзе прыбiральшчыцы захоyваюць сваё начыньне. Грымнуy там швабрамi ды вёдрамi, павалiyся i yстаць ужо не здолеy. Так i заснуy, пад галаву мокрыя анучы падклаyшы. Сярод ночы прачнуyся, пайшоy у прыбiральню i так напужаy вахцёрку, што тая потым пачала заiкацца… – Што робяць, сволачы, – перарывае думкi сьцiшаны бацькавы голас. – Свалачамi бацька называе чэхаy, пра якiх дзень да ночы распавядаюць замежныя радыёстанцыi. Я прыслухоyваюся, але нiчога ня чую, апроч дакучлiвага зумканьня глушылак. – Ма! – клiчу я мацi, якая yжо сьцiшылася y спальнi. – Ну што табе?! – А праyда, што напачатку вайны нiхто за савецкую yладу ваяваць не хацеy? Я пытаюся мацi, але y адказ чую незадаволеную бацькаву кашлянiну. Адхiнуyшыся ад прыймача, бацька глядзiць у мой бок. – Хто табе такое сказаy? – Мiшкава бабця. – Гэта тая… дзевяностагадовая? Зусiм старая з глузду зьехала, – бацька аддзiмаецца i двума пяцярнямi прылашчвае валасы на галаве – заyсёды так робiць калi хвалюецца. – Ты ж глядзi, нiкому не пераказвай гэтую брахню. – Якую брахню! – гэта yжо мацi прыспаным голасам азываецца са спальнi. – Я сама бачыла тых салдат. Цэлы тыдзень мiма нашай хаты iшлi. Брудныя, галодныя, страшныя… «Усё, – казалi, – больш нi сталiнятаy, нi калгасаy ня будзе… iдзем дахаты». – Яшчэ адзiн Дубчак знайшоyся… Што ты сыну антысаветчыну пляцеш? Хочаш каб i у нас тут, як у Чэхаславакii, контррэвалюцыя паднялася? – Божухна, якi дурны! – апалым голасам выдыхае мацi. Бацька яшчэ хвiлiну шнарыць па этэры, потым сунецца на кухню i yжо адтуль гукае: – Ты свайго брата-паэта згадай! Дабалбочацеся, што i за вамi прыдуць! Я ляжу з заплюшчанымi вачыма, слухаю, як бацька скрабе лыжкай, вычэрпваючы з рандолi рэшткi грэцкай кашы, i бачу асьветленае вакно i пахiлую постаць вахцёркi. – Ма! – Ты дасi мне сёньня спаць? – мацi рыпае спружынамi матрацу, – мне yставаць а шостай. – Мацi працуе мэдсястрой у палiклiнiцы i yстае зь цёмнага рана. – А чаму старыя цёткi вахцёркамi працуюць? Ім што, пэнсii не хапае? – Пражывеш ты… на калгасную пэнсiю… Мацi зморана yздыхае i народжаны тым уздыхам непрыемны скразьнячок кранае душу. … Летась мы yсiм клясам езьдзiлi y Маскву. Цэлымi днямi цягалiся па сталiцы, а yноч спалi на матах у адной з тамтэйшых школ. Школа была старая, цi не дарэвалюцыйнай пабудовы. Аднае ночы мы зь Мiшкам раздурэлi, не давалi нiкому спаць, клясная нас i выставiла y калiдор. Селi y цёмным калiдоры на лаву, прыслухалiся i дурыкi вомiгам выпетрылiся з галоваy. Нам падалося, што там, на верхнiм паверсе, нехта ёсьць, нехта сьцiшана ходзiць па рыплiвай падлозе. Крокi былi ледзь чутныя, але вось памацнелi, гулка азвалiся на лесьвiчнай пляцоyцы, а калi зашоргалi па сходах, мы з Мiшкам рынулi y спартзалю, дзе спалi аднаклясьнiкi, леглi на свае маты, з галавой накрылiся коyдрамi… А можа й дарма Мiшка лез у школу? Я стаю на ганку, чакаючы Дасюлiна, мерзну i мяне працiнае халодны пот i пачынаюць бiць дрыжыкi. Хвiлiн празь дзесяць да ганку падыходзяць Галуза й Шутовiч з 10-га «А». За iмi, па старой завядзёнцы, рушыць збой дзевяцiклясьнiкаy, пасярэдзiне якога прыкметна вытыркаецца кудлатая Мiшкава галава. Галуза з Шутовiчам вялiкiя аматары ансамбля «Бiтлз». З тае нагоды адгадавалi даyгiя валасы – дзесьцi да паловы вуха, – i дырэктар школы Тэлесфор Данатавiч Дунчонак (школьная мянушка Бздунчонак) на кожнай лiнейцы пагражае «бiтлухам» выключэньнем са школы, калi тыя не падстрыгуцца. Перад тым, як пераступiць парог, Галуза з Шутовiчам зачэсваюць валасы за вушы, прыyздымаюць каyняры, наструньваюць насы. Дзерык наш былы вайсковец i па-старой вайсковай звычцы кожнай ранiцы голiцца ды пырскае на твар нязьменны «Шыпр». Па тым адэкалённым смуродзе, што потым лунае y паветры, Галуза з Шутовiчам i вызначаюць – ёсьць дзерык у школе, цi яшчэ няма. Мы пераступаем, сьледам за «бiтлухамi», парог i чуем злавесны голас: – Шутовiч з Галузам! Да заняткаy не дапускаецеся! Дзерык стаiць пасярод калiдора, шырока рассунуyшы ногi, i школьная малеча з двух бакоy пужлiва абмiнае яго, шоргаючы плечукамi па сьценах. – А вы ня маеце права адхiляць нас ад заняткаy, – мармыча Галуза, i дзерык па-бацькоyску насьмешлiва выдыхае: – Гляньма, законы ты ведаеш, а вось правiлы савецкiх школьнiкаy ведаць не жадаеш. Зарасьлi з Шутовiчам – вачэй не вiдаць! – А што, правiлы рэглямэнтуюць даyжыню валасоy? – падае голас Шутовiч. – У правiлах напiсана, што вучнi павiнны мець ахайны выгляд! – Бздунчонак роблена пасьмiхаецца i зыркае y той бок, дзе стаiм мы зь Мiшкам. – Вунь, гледзячы на вас, ужо i дзевяцiклясьнiкi пачалi зарастаць! Мы з Мiшкам выскокваем на ганак. Волкi вецер працiнае навылёт i мяне iзноy працiнаюць дрыжыкi: гарачыя, несупынныя. – Чаго трасесься, гэта ж ён пра мяне казаy, – Дасюлiн устурбавана прылашчвае валасы, i школьную будынiну скаланае званок. – Учора на даху прасыфонiла! – гучна, як на перагаворным пункце, крычу сябру на вуха, адчуваючы, як па целу разьлiваецца млявасьць i пачынае шчымiць патылiцу. Сьледам за намi на парог выкульваюцца кудлатыя небаракi. – Бл-ляха, кантрольная па альгебры, а Бздунчонак на заняткi не пускае, – прамаyляе скрозь зубы Шутовiч, i Дасюлiн запабежлiва хапае яго за рукаво. Хлопцы адыходзяць убок; Мiшка штосьцi тлумачыць Шутовiчу, паказваючы рукой угору, той сьвятлее тварам i махае Галузу. Тулячыся да сьцяны, тройца бяжыць да пажарнай лесьвiцы i празь iмгненьне я назiраю, як Шутовiч, трымаючы y зубах важкую тэчку, лезе yгору, а за iм, узьбiyшыся на Мiшкавы гарбень, чапляецца за парэнчы Галуза. Ззаду гулка бухаюць дзьверы i мы бяжым з сябрам па калiдоры. Калiдор пусты, калi не лiчыць фiзрука Лазкова, якi стаiць каля шатнi. – Бздунчонак паставiy, – шапоча праз плячук Мiшка Дасюлiн i задаволена хiхiкае. Фiзрук мае мянушку Вакзал (хтосьцi даyмеyся прачытаць ягонае прозьвiшча наадварот) i, як лiчаць многiя настаyнiкi, ня мае клёку y галаве. Вось i цяпер: чувакi yжо y клясе, пiшуць кантрольную, а гэты ёлупень пiльнуе iх ля yваходу. – Заyтра да Галузы йду… запрашаy… хочаш, разам пойдзем, – Мiшка заварочвае на сходы i я за iм ледзь пасьпяваю. Ногi робяцца ватнымi, таму спыняюся, пераводжу дых. Сястра Галузiна скончыла маскоyскi iнстытут i паyгода стажыравалася y Індыi. Адтуль прывезла кружэлку з двума песьнямi «Бiтлз». Цяпер уся школа падбiваецца пад Галузу, каб тую кружэлку паслухаць. А яшчэ паглядзець на партрэт Тэлесфора Данатавiча y багетавай аправе, якi Галуза павесiy над сваiм ложкам. Дзеля хохмы, вядома. Фотаздымак – Дунчонак стаiць ля моyнiцы i чытае нейкае спавешчаньне – чувак зьняy з гарадзкой Дошкi гонару. Цёткi-прыбiральшчыцы мыюць падлогу, гучна бразгаюць вёдрамi. – Цi чула ты, што ноччу y школу лезьлi? – на падлогу пляскае мокрая ануча. – Ідзi ты! А чыя была зьмена? – Пракопаyны. Перапудзiлася так, што y больнiцу адвезьлi, на «хуткай». Дачка во званiла, казала, ляжыць у цяжкiм стане… Мiшка таксама спыняецца. – Чуy? – шапоча сябар, калi я, ужо зусiм зьнямоглы, узыходжу на трэцi паверх. – Вось дык пужнулi… Ты ж нiкому не казаy… пра маю вандроyку? Я матляю галавой i галава пачынае гарэць i слых поyнiцца замарачным звонам. Першы yрок у нас фiзыка. Выкладчык, Леанiд Пятровiч, – клёвы дзяхан. За спазьненьнi нiколi не yшчувае i наагул нiколi не падвышае голасу. Цi не таму ён адзiны y школе настаyнiк, якi не займеy мянушкi i yсе скрозь называюць яго Пятровiчам. У мяне, дарэчы, па фiзыцы адны пяцёркi, дарма, што займаемся па праграме дзясятага кляса. Пятровiч штосьцi пiша на дошцы, мелькам азiраецца на дзьверы i махае нам рукой, маyляy, хутчэй сядайце. Я плюхаюся на сваё месца, цiсну да вушэй далонi i аднекуль з глыбiняy сьвядомасьцi да мяне далятаюць малiтоyныя словы: «Толькi б не памерла!» Ямчэй сьцiскаю вушы, спрабуючы yцямiць сэнс пачутага, i скрозь шум i звон да мяне далятаюць такiя ж далёкiя i незразумелыя словы: «Запiшам тры асноyныя групы: дыямагнэтыкi, парамагнэтыкi i фэрамагнэтыкi…» Я згадваю раптам, пра што хацеy спытаць мацi: пра свайго дзядзьку-паэта, якi патануy напярэдаднi вайны. Хто гэта там да яго прыходзiy? Мяне падхоплiвае, як той вятрыска на даху, iмклiва-урачысты сон, я панурваюся y чорны атрамант забыцьця i тут жа yсплываю з замарачнага прадоньня. – Ты што, заснуy? – нехта кратае мяне за плячук. Я расплюшчваю вочы. Увесь кляс запытальна, нават з трывогай, глядзiць на мяне i я адчуваю на лобе дотык сухой i халоднай рукi. – Э-ээ, браток, дык у цябе тэмпэратура, – прамаyляе Пятровiч, – давай хутчэй дадому, у пасьцель. … На першым паверсе мяне сустракае неспакойны дырэктаравы голас: – Загадчыца сталовай усё перагледзела: нiчога не прапала… Іншым разам я б прыхаваyся, каб не патрапляць дзерыку на вочы, але цяпер, не чуючы ног, шыбую па калiдоры да шатнi. Бздунчонак, на шчасьце, мяне ня бачыць: ходзiць на пару з мажным мiлiцыянтам, тузае зачыненыя на зiму вокны. У шатнi доyга шукаю сваю куртку i напаyголаса, сасьмяглымi вуснамi шапчу: «Толькi б не памерла…» Ключ доyга не патрапляе y шчылiну, нарэшце скрыгоча y замку, я налягаю на дзьверы, скiдваю куртку i, ужо амаль непрытомны, валюся на канапу. Канапа круцiцца пада мною, дыван на сьценцы разьлiваецца страшнай плямай, замарачна дрыжыць i мяне цягне на ванiты. Але самае страшнае – гэта дрыжыкi. Мяне калоцiць як мае быць, нават скiвiцу курчыць. Нацягваю коyдру да падбародзьдзя, потым накрываюся з галавой. Ляжу хвiлiну i вокраччу паyзу y спальню, сьцягваю коyдру з матчынага ложку… Коyдры цiснуць грудзiну, стрымлiваюць дыханьне, але паратунку няма: мяне па-ранейшаму трасе. У галаве злым вятрыскам праносяцца карцiнкi учорашняга дня, пакiдаючы y душы дакор i шкадаваньне. Учора y нас была фiзкультура. Наш 9-ты «А» маршыруе па залi i мы зь Мiшкам раз-пораз азiраемся на Ленку Новiкаву. Нiзкарослая таyстуха адстала ад шыхта, i тупае, махаючы рукамi не y такт хадзе. Мiшка Дасюлiн таксама пачынае махаць рукамi неyпапад нагам i Вакзал дзьме y сьвiстульку, загадваючы yсiм спынiцца. – Новiкава, колькi разоy паказваць?! Правая нага iдзе yгору, абедзьве рукi iдуць управа, левая нага iдзе yгору, рукi iдуць улева… Расплюшчваю вочы… столь над галавой падае на мяне, я yлякнута зьмежваю павекi i бачу школьны калiдор, але ня наш, а той, маскоyскi… у канцы калiдора кволiцца жоyценькая лямпачка… я iду y той бок, намагаючыся не рыпець масьнiцамi, i там, у цьмяным сьвятле, бачу драyляную, падобную на ночвы, труну i сiвыя пасмы нябожчыцы, што вiснуць да падлогi… чаму y вахцёркi такая несамавiтая труна? – вiруе y галаве страхотная думка, i тут жа згадваю, што гаротнiца атрымлiвала калгасную пэнсiю i на лепшую грошай не сабрала… Нiзкая столь ляцiць на мяне, я прыхоплiваюся i не разумею: дзе я i што са мной? Сэрца парывiста клякоча y горле, само горла перасохла i галава расколваецца ад болю. Мне горача. Я сьпiхваю зь сябе цяжар коyдраy, расшпiльваю пiнжак, потым кашулю i хворую чмуру разьвейвае панiчны матчын голас: – А дзетухна… а што з табой? – мацi стаiць, сашчапiyшы рукi, а yбачыyшы, што я жывы, зьнясiлена аддзiмаецца. – Гляджу – дзьверы расчыненыя i куртка ляжыць на падлозе… Ледзь не самлела зь перапуду… Мацi кране мой лабешнiк. – Гарыш увесь. Зараз табе што-небудзь дам. Гэтага «што-небудзь» – пiгулак, мiкстуры ды розных прыпарак у мацi цэлая шафка. Прынесла з палiклiнiкi. Не распранаючыся, адно скiнуyшы хустку, мацi шыбуе на кухню, шамацiць пушачкамi ад лекаy, нарэшце пiхае мне y рот дзьве гаркавыя пiгулкi i дае iх запiць ня менш гаркавай мiкстурай. – І дзе цябе так праняло? – На школьным даху, – шапчу гарачымi вуснамi i прыкусваю язык, зразумеyшы, што сказаy лiшнiцу. …Праз паyгадзiны мне становiцца лягчэй. Столь ужо ня падае долу, канапа стаiць непарушна i дыван не расплываецца бруднай плямай. І толькi тупа балiць i кружыцца галава. Я клiчу мацi. – Ма!.. Вось ты спужалася, убачыyшы маю куртку, а можна памерцi зь перапуду? – Можна, калi сэрца кволае, – мацi асьцярожна сядае на край канапы. – У нас у пасёлку, гэта яшчэ да вайны было, хлопец жыy, на пяць гадоy ад мяне старэйшы. Ён якраз з братам маiм сябраваy. І вось аднойчы прыбягае позна yвечары як ня свой: расхлiстаны, бяз шапкi. Трасецца yвесь i нiчога сказаць ня можа. За шаптухай пабеглi, тая сьвянцонай вадой пырснула, грамнiцу запалiла. Тады толькi пачаy языком варачаць. Ішоy, кажа, паyз францускi курган i штосьцi яму там падалося. Курган у нас стаяy, непадалёку ад чыгункi. Казалi, там французаy хавалi, за часамi Напалеона. І, нiбыта, раз на год, увосень, мерцьвякi з магiлаy паyставалi. Якраз восень была. Карацей, прымроiлася яму нешта – ён i кiнуyся y хмызы. Аж чуе, нехта ззаду бяжыць… дагнаy i шапку зьдзёр з галавы… Мы адранку пабеглi з Пецькам, старэйшым братам, на тое месца. Глядзiм, а вушанка на кусьце вiсiць, за сук матузамi пачапiyшыся. Ад той пары хлопец марнець стаy… З хаты не выходзiy, нi з кiм не размаyляy, а перад самай вайной памёр, малады зусiм. – А хто гэта да дзядзькi Пятра прыходзiy? – пытаюся я, згадаyшы бацькавы словы. – Старэйшага матчынага брата таксама пахавалi перад вайной: патануy у возеры. – Хто прыходзiy… – мацi чарговым разам yздыхае, – савецкая yлада прыходзiла. Ды ён жывым ня даyся: зарэзаyся нажнiцамi. – Як зарэзаyся? Ты ж казала – патануy. Мацi моyчкi лашчыць мяне па галаве. – А што ён такога зрабiy? Ну, вершы пiсаy… – Таму i прышлi, што пiсаy… ды яшчэ па-беларуску, – мацi падхоплiваецца на ногi, – у мяне ж на плiце лiпавы адвар выкiпае! Вось яно як… летась мы зь Мiшкам урокi белмовы зрывалi, а мой дзядзька, аказваецца, праз тую мову загiнуy. Гэта што такое трэба напiсаць, каб тыцнуць у сэрца нажнiцамi? Я ляжу з заплюшчанымi вачамi i з адчуваньнем, што лепшы сябар Мiшка зьнянацку аддалiyся, счужанеy i што нейкая глыбокая, напоyненая iржавай вадой мяжа аддзялiла мяне ад усяго мiнулага жыцьця. У тым мiнулым бесклапотным жыцьцi засталiся Мiшка Дасюлiн, савецкая yлада, кастрычнiцкiя транспаранты, Тэлесфор Данатавiч Дунчонак, наша клясная, Надзея Мiкiтаyна Ёнас, i yсе астатнiя настаyнiкi… Хаця не, ня yсе… Пятровiч! Вось хто мог бы стаць дырэктарам школы! Той бы нiколi не ганяy за даyгiя валасы. Але ж хто яго паставiць?… Штосьцi каротка рыпнула, i мне падалося, што гэта, зманлiва i таямнiча, адчынiлася брама будучынi. Але насамрэч гэта мацi, выходзячы з кухнi, скрыпнула дзьвярыма. – На, выпi, – матчына далонь падбiваецца пад патылiцу, я глытаю цеплаваты адвар i ён ценькiм цурком лiецца y вушы. – Лiпа зь мёдам… адразу палягчэе. Заyтра Галуза з Шутовiчам зноy узьлезуць на пажарную лесьвiцу. Калi не заyтра дык пасьлязаyтра Бздунчонак iх перахопiць. Пагонiць, вiдаць, са школы. А калi яшчэ вахцёрка памрэ… Я страсянаю галавой, адганяючы страшную думку… Да вакацыяy засталося два днi. Магчыма, дзерык i не злапае чувакоy; пасьля вакацыяy люк зачыняць на замок i пра Мiшкаву вандроyку yсе забудуцца – з гэтай шчаснай думкай камнем панурваюся y вiр трывожнага сну; i вось ужо бачу школьны дворык i чую тужлiвы гуд машыны… па гуку пазнаю разьдзяyбаны Газ-51, на якiм дзесяцiклясьнiкi вывучаюць аyтасправу, i якi штодня езьдзiць па школьным двары… мутны чад засьцiць вочы i немагчыма yгледзець – хто гэта там едзе y кодабу машыны… выцiраю вочы далонямi i пазнаю Бздунчонка… «газон» павольна едзе па двары… я сыходжу yбок, каб даць яму дарогу i y гэтае iмгненьне дзерык стукае кулаком па кабiнцы i, выставiyшы руку, гарлае: – Вунь яны!.. толькi цяпер заyважаю Галузу з Шутовiчам, якiя yзьбiраюцца па пажарнай лесьвiцы… нечакана Галуза, што yздымаецца першым, зрываецца, ляцiць долу… я спалохана ачомваюся i грудзiну кранае прыкры холад… Пануе цiша, ад якой закладае вушы i кружыцца галава. У мяне такое адчуваньне, што я лячу на арэлях. – Ма! – Што, дзетухта! – мацi, у сваёй падзёртай начной кашулi, падбягае да канапы, мацае маю вiльготную чупрыну. – Увесь жа ж мокры… зараз цябе пераапрану. – Ну, як ён там? – пытаецца праз якую хвiлiну бацька са спальнi. – Сьпi ты yжо… – мацi сьцягвае зь мяне мокрую майку, насоyвае сухую, прымушае yзьняцца з канапы. – Пастой крыху, бялiзну памяняю. Я стаю, не адчуваючы пад сабою ног, потым падаю на канапу – мацi нават не пасьпела заслаць новую прасьцiну, – i маё бязважкае цела ляцiць y кiрунку цёмнай спаруды з адзiным сьветлым вакном пасярэдзiне. Асьветлены прастакутнiк павялiчваецца y памерах i y душы нараджаецца адчуваньне шчасьця: цётухна-вахцёрка сядзiць, схiлiyшы сiвую галаву, i y руках яе цьмяна блiскаюць вязальныя пруткi. Патрыцый Данiлу Жукоyскаму Сумным восеньскiм днём празаiк Аскольд Марцэвiч сядзеy за кампутарам i пiсаy чарговы аповед. Сiвенькае, алавянай водценi паyсьвятло цадзiлася y вокны, наганяла дрымоту, крывiла абамлелым позехам пiсьменьнiцкi рот i Аскольд, штохвiлi зяхаючы, крэкаy ды пацiраy задумлiва-маршчынiсты лабешнiк. І пасьля кожнага такога позеху кот Патрыцый, якi спаy спаy за кампутарам, варушыy вухам i цiхенька вякаy. Аскольду не пiсалася: захрас на самым адказным эпiзодзе, i yваччу yжо другi дзень запар брынiy напiсаны заyчарашнiм вечарам дыялёг. – Ты мяне гонiш? – Андрэй споyз з канапы, укленчыy перад Наташай, крануyся вуснамi дзявочага калена. – Не, толькi ня гэта! – Наташа прыхапiлася, таропка абцягнула спаднiцу. – Наташа, я магу разьвiтацца з жыцьцём, але не з надзеяй… надзеяй бачыць цябе побач… – Андрэй, ня трэба… – дзяyчына yспыхнула, мелькам зiрнула на гадзiньнiк. – Ты кагосьцi чакаеш? – Андрэй цяжка, як прыцiснуты цяжарам Атлянт, падняyся на ногi. – Я чакаю Аблонскага… Далей пiсанiна ня йшла. Герой аповесьцi разьвiтваyся з сваёй каханай, мусiy сказаць нейкiя шчымлiвыя словы, але словы тыя не нараджалiся. Паволi санлiвасьць зьбегла з вачэй i пiсьменьнiк усё з большым раздражненьнем i злосьцю глядзеy на экран. І вось, нарэшце, чхнуyшы, як мае быць, Аскольд прасьвятлеy з твару, пальцы заляпалi па клявiятуры i на экране зьявiлiся наступныя радкi: – Наташа, з Аблонскiм ты загiнеш, а разам з табою загiну i я! Мне не перажыць… чуеш? не перажыць нашага расстаньня… Хвiлiну пiсьменьнiк мылiy вуснамi, вывучаy напiсанае, потым мацюкнуyся, рашуча сьцёр – i гэтыя радкi, i палову раней напiсанага дыялёгу, – i, з iнтанацыяй лёгкай iстэрыкi, прашаптаy: – Патрэбныя нестандартныя хады. Пад бокам, блытаючы думкi, зазванiy тэлефон. Аскольд чакаy званка з Саюзу пiсьменьнiкаy – там абяцалi творчую камандзiроyку y Кiргiзiю, – таму, падхапiyшы слухаyку, ён гукнуy iмя эспэшнай начальнiцы, але слухаyка азвалася голасам хаця i жаночым, але сiплаватым i незнаёмым. – Гэта я y васямнаццатую кватэру патрапiла? – Ну, – Аскольд тузануy валасы на грудзiне. – У вас, я чула, кот жыве… Якой ён пароды? Блакiтная шыншыла? – Ну, – гукнуy Аскольд, губляючы цярпеньне. Слухаyка зьлёгку загула, насьпела працяглая паyза i жанчына на другiм канцы дроту гульлiва пралепятала: – А цi не пазнаёмiць нам нашых кiсуняy? Ня цямячы – пра што гаворка, Аскольд перакрывiyся, загаварыy рашуча i непрыязна. – Я yвогуле працую, у часе абмежаваны, так што… калi ласка… без экiвокаy. – Ну што тут незразумелага: я шукаю жанiха для сваёй дзяyчынкi… – Якой дзяyчынкi? – улякнута перапытаy Аскольд. – Мальвiны… кошычкi маёй. Яны ж з вашым катом адной пароды… – О-о-о! – вырвалася, нарэшце, з Аскольдавай грудзiны, – вам страшэнна пашанцавала! Патрыцый, як увойдзе y смак, можа задаволiць ня толькi Мальвiну, але й яе гаспадыню! – Аскольд крутнуyся на yслоне, на другiм канцы дроту пакрыyджана хмыкнулi, памаyчалi дзеля прылiку, i занадта сур’ёзным голасам паведамiлi: – Мы на пятым паверсе жывем, у трыццатай кватэры. Званок прагучаy як нiколi дарэчы. На мiнулым тыднi Аскольдава жонка паехала адпачыць да бацькоy; грошы, што пакiнула, былi y першы ж дзень прапiтыя, i цяпер галодны Патрыцый не даваy спакою – блукаy па кватэры i здушана вякаy. У лядоyнi, праyда, ляжала пакарабачаная путасiна, але ж яе трэбы было расьцягнуць на тры днi i, паводле графiка, рыбiнага хваста кот мусiy атрымаць толькi адвячоркам. Адчынiла яму бялявая саракоyка зь вялiкiмi грудзямi i даволi зграбнай паставай. – Вось вам, шаноyная… кавалер, – Аскольд выпусьцiy ката i той адразу ж сiгануy у кухню. – Вы яму што-небудзь дайце, а то я кагадзе з камандзiроyкi, не пасьпеy накармiць, – мовiy госьць i тут жа пачуy прагнае храбусьценьне. – За гэта не хвалюйцеся, я яму поyны сподак «кацiкету» насыпала. Вы, дарэчы, што даяце – сухi корм, цi кансэрвы? – Патрыцый аддае перавагу рыбным кансэрвам, – з годнасьцю адказаy Аскольд i, падвысiyшы голас, крыкнуy свайму гадунцу: – Глядзi там, працуй з поyнай аддачай, як запавядаy вялiкi Ленiн! – Дзiyнае iмя, – выдыхнула гаспадыня, лёгкай усьмешкай ацанiyшы Аскольдавы жарцiк, – упершыню такое чую. – Мужчыны на Беларусi yсе скрозь плебеi, няхай хоць кот будзе патрыцыям. Саракоyка глянула на госьця зь вясёлым захапленьнем, чакала, вiдаць, камплiмэнту на свой адрас, але Аскольд рашуча павярнуyся i выбег з кватэры. Сеyшы пры кампутары, ён цэлую гадзiну глядзеy на экран, тузаy валаскi на грудзiне, нарэшце сабраyся з думкамi i крануyся клявiшаy. – Наташа, гэта жорстка! Тым часам, калi мяне змагла хвароба каханьня, калi я не валодаю сабой i шукаю сьмерцi, ты кажаш мне пра Аблонскага… Аскольд прачытаy напiсанае, здушана выдыхнуy: – Фу, бля… – i сьцiснуy скронi. Творчыя пакуты дарэшты выматалi душу. Глыбокiм пiсьменьнiцкiм нутром ён адчуваy: патрэбныя новыя сюжэтныя хады, нечаканая павароты. Замест усяго гэтага у сьвядомасьцi гучала мiлоснае бляяньне, на экран лезьлi дакучлiвыя дыялёгi, i калi б раптам у пакоi зьявiyся той самы Андрэй, герой аповеду, ён бы яго, не мiргнуyшы вокам, пазбавiy жыцьця. І акурат у той мiг, калi творца згадаy пра капусны сякач, якi вiсеy на кухнi i якiм было зручна цюкнуць лiрычнага героя па галаве, пакой напоyнiyся нецярплiвым тэлефонным зумканьнем. – Паслухайце, гэта нейкi жах! Ён мне на ложак насцаy… – у слухаyцы yсхлiпнулi, i Аскольд, зразумеyшы, хто тэлефануе, знэрвавана заyважыy: – Пазначае тэрыторыю. – Ён жа нiчога ня можа… iмпатэнт… адно разьдзёр Мальвiначцы вуха… – на другiм баку дроту замiтусiлiся, крыкнулi: – Зьлезь зь цюлю! – i Аскольд кiнуy слухаyку… Дзьверы трыццатай кватэры былi прачыненыя. Празаiк пераступiy парог i yбачыy жаночы азадак: гаспадыня кватэры стаяла вокрач i, цiснучы вуха да падлогi, шоргала пад канапай насадкай адпыльнiка. – Брысь, брысь, паскуда! Празаiк таксама плюхнуyся на каленi, а ягоны гадунец, шкрабануyшы кiпцюрамi па дыване, узьбiyся на шафу. – І навошта мне быy гэты кот?! Усю кватэру спаскудзiy, а чаго трэба не зрабiy, – жаночы голас дрыжэy i зрываyся. – Парода такая: ён блакiтны, яна блакiтная… – пажартаваy Аскольд i, угледзеyшы ката, пагрозьлiва крыкнуy: – Злазь долу! Гаспадыня такога жарту як i ня чула: – І што за кацера такая? Кошку задаволiць – i то ня можа, – жанчына узьлезла на канапу, хацела схапiць ката за шкiрку, але той махнуy лапай й на шляхетным жаночым носе стаy набiраць чырванi кручкаваты пiсяг. – Паця, цябе што, вучыць трэба? – душа пiсьменьнiцкая, аж па край, напоyнiлася безразважнай весялосьцю. – Глядзi i вучыся! – Аскольд абхапiy гаспадыню за шырокiя клубы, апусьцiy на падлогу. Гаспадыня адхiнулася, уперлася локцем у ягоную грудзiну: – Вы што, ашалелi?! Я зараз паклiчу суседку! – Вы аматарка групавухi? – зноyку пажартаваy Аскольд i прагнай пяцярнёй сьлiзгануy па дрыготкiм, як тая квашанiна, азадку. Імгненьне гаспадыня яшчэ супрацiyлялася, ухiлялася ад пацалункаy, а потым зморана апусьцiла рукi i яны кулём паляцелi на канапу. Сьледам за iмi на канапу скочыy Патрыцый. Аскольд скiнуy яго нецярплiвай нагой i, выцягваючы з-пад станiка важкiя грудзi, пачуy гарачы шэпт: – Пойдзем пад душ. Празь дзьве гадзiны, з катом пад пахай, празаiк пераступiy парог сваёй кватэры i зiрнуy у люстра, што вiсела y пярэдняй. Чырванаватая, пазначаная адбiткамi трох зубоy, плямка на шыi зьлёгку шчымела i вярэдзiла душу: жонка магла y любую хвiлiну вярнуцца i пацiкавiцца – хто яго пакусаy? Аскольд памацаy плямiну, рассунуy шырокiя плечы i, з пачуцьцём глыбокага задавальненьня, адрыгнуy кiслай капустай. І y той жа мiг вочы пiсьменьнiцкiя пасур’ёзьнелi, зiрнулi y залюстэркавую далячынь, i Аскольд – сьцярожка, на цырлах, – пайшоy да кампутара. Ён прысеy на край услона, ускудлацiy вiльготную чупрыну, зь нечуваным натхненьнем закалацiy пальцамi па клявiятуры. – Ты папраyдзе чакаеш Аблонскага? Гэтага прышчаватага ананiста? Андрэй схапiy Наташу за клубы, кiнуy на канапу. У гэтым месцы празаiк захоплена пацёр далонi. – Вы што, звар’яцелi?! – пралепятала дзяyчына, – я зараз паклiчу маму! – Маму я трахну iншым разам, – з гэтымi словамi Андрэй задзёр Наташы спаднiцу, iрвануy долу трусiкi, ускiнуy на плечы дзявочыя ногi, якiя галавакружна пахлi горнай лявандай… Аскольд працаваy як апантаны, да самай ночы, i перапынiyся толькi на хвiлiну, калi Патрыцый, з лагодным варкатаньнем, пацёрся аб лытку. Іншым разам ён бы адкiнуy ката, каб не замiнаy творчаму натхненьню, але тут рушыy на кухню, выцягнуy зь лядоyнi пакарабачаную путасiну. – Еш, заслужыy, – прамовiy пiсьменьнiк i пабег дапiсваць аповед. Зямля мая вечная … Мне подарила земля моя вечная, Самая добрая и человечная.     (Песьня брэжнеyскай пары) Пагодным лiпеньскiм ранкам – тою парою, калi азярышчанскiя вулiцы былi яшчэ пустэльнымi, а неба ружова туманiлася, – да будынку раённага Дома культуры падкацiла запыленая «Кубань». – Ну што, Нiнэль Іванаyна… паехалi? – гукнуy кучаравы вадзiла, адчынiyшы дзьверцы, i тая, да каго ён зьвяртаyся, заклапочана паглядзела на бокi. Нiнэль Іванаyна, маладая, зьлёгку сухаватая жанчына y сiнiм гарнiтурчыку, стаяла на эрдэкоyскiм ганку i, мяркуючы па yсiм, некага чакала. – Бузiлы няма. Сто разоy казала: а сёмай, ля Дома культуры… І вось… паyгадзiны тут гуляю, – парывiста yздыхнула Нiнэль Іванаyна. – Дык мо пад’едзем пад яго? Тут недалёка, – кiроyца, зламаyшы пару запалак, прыпалiy папяросiну, запытальна кiyнуy жанчыне, i Нiнэль Іванаyна, узьняyшыся на дыбачкi i азiрнуyшы навакольле, ускочыла y аyтобус. Скаланаючы ранiшнюю цiшу змораным гудам, «Кубань» праехалася y канец Чырвонаармейскай вулiцы, павярнула y завулак i спынiлася ля хаты загадчыцы раённага таварыства «Веды» Ксенii Каралюк. – Зiрну, дзе ён там, – мовiy кiроyца, адчынiyшы дзьверцы, а Нiнэль Іванаyна, прыцiснуyшыся скроньню да халоднага шкла, разам з уздыхам прашаптала: – Ну дамаyлялiся ж… i як так можна? Пра тое, што Ксенiя Каралюк пабралася з опэрным сьпеваком, Рэмам Ісаевiчам Бузiлам, азярышчанцы даведалiся на майскiя сьвяты. Тады y Доме культуры ладзiлi гулянку, i Ксенчын абраньнiк, добра падпiyшы, прасьпяваy – без усялякага музычнага суправаджэньня – эпiталаму з опэры Рубiнштэйна «Нэрон». Прасьпяваy проста так, дзеля сьмеху, але yсе, хто быy у зале, адразу прыцiшылiся, уражаныя магутным басам. Больш ад астатнiх уразiлася Нiнэль Іванаyна. Дырэктарка Дому культуры была выхавана на клясычнай музыцы, горача любiла Рахманiнава, а таму адразу ж падляцела да сьпевака. «Калi б вы ведалi, як прыемна пачуць тут, у богам забытым Азярышчы, клясычны basso cantante», – паведамiла Нiнэль Іванаyна, не даючы рады yтаймаваць душэyнае хваляваньне. Уладальнiк клясычнага басу кiyнуy на знак падзякi, прапанаваy выпiць зь iм на брудэршафт, але тут жа быy узяты жонкай пад руку i адведзены ад стала. Праз пару дзён яны сустрэлiся на вулiцы. «Вы нават не yяyляеце – як я рада вас бачыць», – яшчэ здаля выгукнула Нiнэль Іванаyна, перабягаючы дарогу, а калi сьпявак, азiрнуyшыся, прыклаyся вуснамi да яе рукi, здрыганулася ад захапленьня. Размова у iх, аднак, не заладзiлася. «Ну, сьпяваy калiсьцi… у Казанскай опэры», – выдыхнуy, з сарамлiвай гiморай на вуснах, опэрны расстрыга. «Скажыце, Рэм Ісаевiч, а якая была ваша апошняя партыя?» – не сунiмалася загадчыца Дома культуры, i сьпявак, згадаyшы Мiракля з «Казак Гофмана», усё з той жа сарамлiвай гiморай папрасiy пазычыць яму тры рублi… Дзьверцы цiха бразнулi i Нiнэль Іванаyна, разганяючы дрымоту, правяла рукой па твары. – Спаy, – каротка заyважыy вадзiла. Прыпалiyшы прыгаслую папяросiну, хлопец iмклiвым рухам працёр анучкай запацелае шкло. – Учора yзяy лiшку, цяпер устаць ня можа, – хлопец зацягнуyся папяросай i разам з дымам выдыхнуy: – Ксеня лаецца. Ня сёньня, дык заyтра пагонiць небараку. Нiнэль Іванаyна заклапочана паглядзела y акно. Зь весьнiц Ксенчынага двара паважнай хадою выйшаy белы певень. Агледзеyшы круглявым вокам запыленую «Кубань», ён выцягнуy шыю, зьбiраючыся засьпяваць, ды тут у хлеyчуку, што стаяy ля хаты, залапаталi крылы, пачулася кудахтаньне, i певень, страсянуyшы вiслым грэбнем, стаy тураваць чубатцы. «Куд-куд-куд-куда-а! Куда!» – загарлалi певень з курыцай, прычым гэтае самае «Куда-а!» гучала y разнабой i Нiнэль Іванаyна з прафэсiйным дакорам хiтнула галавою. Кудахтаньне спарадзiла y душы неспакой; неспакой – трапяткi i халодны – паблукаy пад дыхнiцай, засяродзiyся y грудзiне i неyзабаве вырваyся адтуль парывiстым уздыхам. Нiнэль Іванаyна тарганула пальцам, паказваючы вадзiлу, каб той пасыгналiy, i навакольле пакрыy натужлiвы зык. Ксенчын певень пры гэтым пакiнуy кудахтаць, а калi аyтамабiльная гудзёлка ацiхла, махнуy крыламi i нема галёкнуy. – Во y каго галасiна, – кiроyца апусьцiy шкло i жартам гукнуy пеyню: – Давай, Пятро, з намi… на конкурс мастацкай самадзейнасьцi. А то там усе безгалосыя… Певень у адказ натапырыyся, а з Ксенчынага падворку пачуyся сiплавата-непракерханы голас Рэма Ісаевiча: – Безгалосыя, ды ня yсе… Ужо ля весьнiц сьпявак адкерхаyся, аксамiтным барытонам засьпяваy: Мне грустно и легко-о; Печаль моя светла-а; Печаль моя полна тобою-у-у…[1 - Раманс М. Рымскага-Корсакава на верш А. Пушкiна.] Залазячы з аyтобус, Рэм Ісаевiч падмiргнуy вадзiле – маyляy, цяжка, браце, без апахмелу, – а плюхнуyшыся на сядзеньне, дыхнуy гарэлачным перагарам i, ужо зьвяртаючыся да Нiнэлi Іванаyны, загаварыy, пацiраючы рукi: – Не, што не кажыце, а Рымскi-Корсакаy – арыстакрат духу. Заyсёды стрыманы, i сумуе зусiм ня так, як Рахманiнаy, – было бачна, што Рэм Ісаевiч яшчэ дарэшты не працьверазеy. Нiнэль Іванаyна паглядзела на вадзiлу i той, крутнуyшы ключ запальваньня, сьмяшлiвымi вачыма прамовiy: «Нiчога, дарогаю працьверазее». Новы, пяты па лiку, Ксенчын муж быy запойным п’янiцам. Праyда, сама Ксеня гэты факт як магла прыхоyвала, i калi хто зь сябровак з усьмешкаю пытаyся: – А чаго гэта твайго Рэма ня бачна? – з бабскай экзальтацыяй, расьцягваючы зыкi, гукала: – Хворы ё-о-он… Пры гэтым усiм было вядома: Рэм сьпiць на гарышчы жончынай хаты y абдымку з бутлем самаробнага вiна. Ксенчын дзед быy вядомым на yсю акругу мiчурынцам; пакiнуy па сабе вялiкi сад, пчальнiк i мэханiчную сокавыцiскалку, i yнучка штовосень ставiла на гарышчы па дваццаць бутляy самаробнай «дамагi». Калi ж, прыкладна раз на тыдзень, сьпявак выходзiy на прагулянку, дык абавязкова прасiy каго-небудзь пазычыць яму тры рублi й потым да самага закрыцьця сядзеy у азярышчанскiм рэстаране – пiy каву з каньяком, чапляyся да афiцыянтак, а часам, па просьбе наведнiкаy, выконваy у суправаджэньнi рэстараннага ВІА папулярныя расейскiя рамансы. Даyгi потым вяртала жонка. Пры гэтым Ксенiя чырванела i, панурыyшы вочы, кожнага разу казала: «Ён у мяне такi няyважлiвы, такi няyважлiвы… Пакiну грошы на стале, а ён не заyважыць – у людзей пазычае». Ну i, вядома, надта раyнавала мужа да навакольных кабецiн. Дый было з чаго. Рэм Ісаевiч сваiмi далiкатнымi манерамi й размовамi аб высокiм мастацтве дарэшты зачараваy азярышчанак. У той жа Нiнэлi Іванаyны заyсёды кружылася галава, калi сьпявак цалаваy ёй руку. Для яе гэта быy чалавек зь iншага сьвету – сьвету, дзе буяюць чалавечыя жарсьцi, дзе гучыць Рахманiнаy, а цёмнае неба асьвятляюць вогнепырскiя фэервэркi. Яшчэ здалёк, пабачыyшы Рэма Ісаевiча, Нiнэль Іванаyна з гатовасьцю адчыняла сумачку, каб пазычыць артысту трульнiк i пры тым нiколi не прасiла Ксенiю вярнуць даyгi. Вось i нядаyна, перахапiyшы цупкую паперку, Рэм Ісаевiч прыклаyся да Нiнэльчынай рукi, стоеным голасам запытаyся: «Што я магу зрабiць дзеля вас, багiня?» – i Нiнэль Іванаyна, уражаная такiм камплiмэнтам, пралепятала: «3 лiпеня y вобласьць едзем… на мiжраённы агляд мастацкай самадзейнасьцi…» – i, ня скончыyшы фразы, узьняла на сьпевака дапытлiвыя вочы. Сьпявак з задуменнай павольнасьцю пачухаy няголенае падбародзьдзе. Яму, прафэсiйнаму выканаyцу, удзельнiчаць у аглядзе мастацкай самадзейнасьцi нiяк не выпадала, таму, памаyчаyшы, Рэм Ісаевiч каротка выдыхнуy: «Ксенiя…» Наступным ранкам Нiнэль Іванаyна пасьпяшала y кабiнэт загадчыцы раённага таварыства «Веды». Гаспадыня кабiнэту сустрэла наведнiцу з робленай прыязнасьцю, пачаставала гарбатаю, а пачуyшы пра мiжраённы агляд мастацкай самадзейнасьцi, раyнiва павяла паскубаным брывом. «Ды разам паедзеце… у крамы зазiрняце… а я табе за гэта лекцыю арганiзую… пра баптыстаy», – з жарсьцю паведамiла Нiнэль Іванаyна, i гаспадыня кабiнэту, дапiyшы гарбату, здушана прамармытала: «Падумаем». Аyтобус крутнуyся па азярышчанскiх вулiцах, выехаy на шашу i толькi тады, пад мернае вуркатаньне матору, Нiнэль Іванаyна задала пытаньне, якое халадзiла язык: – А чаму Ксеня не паехала? – Хворая яна-а, – прасьпяваy, перадражнiваючы жонку, Рэм Ісаевiч i недарэчны жарцiк гэты вохкай трывогай адбiyся пад Нiнэльчыным сэрцам. Яшчэ yчора паездка y вобласьць выглядала трыюмфальнай. Нiнэль Іванаyна з асалодаю yяyляла – як уразiцца журы, пачуyшы клясычны basso cantante, як натхнёна яно будуць бiць у ладкi, а потым, насуперак правiлам, папросiць азярышчанскага самародка прасьпяваць што-небудзь на bis… І вось цяпер, калi яна сказелiла вочы на самародка, у сьвядомасьцi зварухнулася, выпетраyшы на мiг yсе астатнiя думкi, страхавiтае пытаньне: «А як нап’ецца, ды сарве выступ?» На памяць прыйшоy аповед пра тое, як артыст Бузiла, пад час спэктаклю y Казанскай опэры, звалiyся, п’яны, у аркестравую яму (пра гэта казалi y адной жаночай кампанii), i цела – ад макаyкi да халодных пятак – працялi нэрвовыя дрыжыкi. «Кубань» запаволiла рух, збочыла з шашы на гравiйку, i пад нагамi Нiнэльчынымi гучна бразнулi бутэлькi. Бутэлечны бразгат, дзякаваць богу, да Бузiлавых вушэй не даляцеy: артыст тым часам укiдваy у рот прапанаваную вадзiлам папяросу. Нiнэль Іванаyны нахiлiлася да сумкi, пiхнула мiж бутэлек насоyку, сьцiснула сумку нагамi. Гарэлку яна везла Лёшку Пiсарэвiчу, зь якiм колiсь вучылася y музвучэльнi, i якi цяпер кiраваy у Гарадку аркестрам народных iнструмэнтаy. Свайго аркестру y Азярышчы не было, таму давялося дамаyляцца наконт акампанэмэнту з гарадчукамi. «Кубань» iзноy страсянула; вадзiла, iмпэтна круцячы руль, выгукнуy: – Йоп! – i, абмiнуyшы калдабан, зь вясёлым дакорам зазначыy: – Пяюх i на шашы поyна. А мы y Бычкi плiшчымся. Каб не развалiцца па дарозе. Нiнэль Іванаyна yдыхнула паветра, каб паведамiць, што бычкоyскiя дзеyкi – самыя галасiстыя y раёне, ды закашлялася ад едкага пылу, якiм – цягам хвiлiны – напоyнiyся салён. Керхануyшы, яна сплюнула неyпрыкмет густую сьлiну, i нерухомымi вачыма стала глядзець на прыдарожныя кусты, што плылi за вокнамi. У Бычках, на парозе мясцовага клюбу, iх сустракаy людзкi гурт: пяць дзяyчат, пару хлопцаy на матацыклах ды чатыры бабулi з клункамi. – А дзе Люся? – запыталася Нiнэль Іванаyна, калi дзяyчыны, адна за адной, сталi yбягаць у салён. – Радоyку адбывае, – гамузам адказалi дзяyчыны, i Нiнэль Іванаyна, ня надта зразумеyшы – што там адбывае Люся, чарговым разам уздыхнула. – Шафёр! Вазьмiце да Гарадка! Аyтобуса не было, – загаласiлi знадворку бабулi. Вадзiла махнуy рукой, бабулi сьпехам палезьлi y аyтобус; шэры гусак, якi цягнуy шыю з лазовай кашолкi, вiтаy усiх рыпучым крыкам, i Рэм Ісаевiч, якi спаy, прытулiyшы голаy да шыбы, няyцямна мацюкнуyся спрасонку. Дарога пасьля Бычкоy зусiм сапсавалася. «Кубань» матляла yбокi, трэсла на калдобiнах, а на адным з паваротаy так страсянула, што сонны артыст пабiy сабе лабацiну, стукнуyшыся аб жалезную бiлу. Усе, хто быy у аyтобусе, разам суцiхлi – нават гусак пакiнуy гергетаць, i Нiнэль Іванаyна вырашыла yзбадзёрыць публiку. – Ну-ка, дзяyчаты, паyторым рэпэртуар, – Нiнэль Іванаyна падняла рукi. – «Радость и беда» – пачынаем з прыпеву… – «Радам, радам радасть и бида-а; нада, нада чоткий дать атвет…» – грымнулi бычкоyскiя пяюхi i Нiнэль Іванаyна абурана ляснула y далонi. – Дзяyчынкi, колькi можна паyтараць… Ня «радам», а «рядом»… Ну, хорам: рiа-дом… Бабулi, што сядзелi на заднiм сядзеньнi, улякнута залыпалi вачамi – падумалi, што гэта iх таксама тычыцца – i разам зь дзяyчынамi выдыхнулi: – Рi-адом. – Рэм Ісаевiч, дапамагайце, – з адчаем крыкнула Нiнэль Іванаyна, убачыyшы, што на Бузiлавым лабешнiку налiваецца чырваньню вялiкi гузак. – Выпьем, ей-богу, ещё-о… – загарлаy, дзеля прачысткi глоткi, сьпявак, i голас ягоны, упоравень з трасянiнай, азваyся перарывiстым: – О-о-о-о! Загарлаy Рэм Ісаевiч на yсю моц сваiх артыстычных лёгкiх, таму вадзiла крутнуy руль ня y той бок, гусак спалохана крэкнуy, а адна з бабуляy, навалiyшыся на сяброyку, таропка перахрысьцiлася. * * * За абабiтымi дэрматынавым матрасам дзьвярыма, мяркуючы па yсiм, таyклася процьма народу. Дзьверы зь нясьмелым рыпам падалiся i y пройме паyстала цыбатая, дарэшты заюшаная кабета. – Што, з Азярышча? – запыталася цыба, пацямнеyшы з твару. – У вас а дзясятай прагон, а вы калi прыехалi? Нiнэль перасмыкнула плячыма, а кабета, працягнуyшы пакамечаны лiсток, сьцiшана паведамiла: – Ідзiце y залю. Там зараз шумiлiнцы рэпэцiруюць. Зьбягаючы па прыступках, Нiнэль Іванаyна зазiрнула y лiсток. Гэта была праграма мiжраённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасьцi. «Шумят хлеба». Исп. Р. Бузилло.» – мiльганула yваччу i, разам з уздыхам, з грудзi вырвалiся дрогкiя словы: – І як там усё будзе? … У зале, дзе мусiy адбыцца конкурс, швэндалiся дзеyкi y нацыянальных строях i гучаy надрыyны мужчынскi голас: – Тучным колхозным колосом встречает гостей Шумилинская земля! – Нiна! – сiпата гукнулi з-за кулiсаy i Нiнэль Іванаyна, наструнiyшыся, пазнала па голасе Лёшку Пiсарэвiча. – Ну дзе вы ходзiце, далiбог… – Лёшка скочыy са сцэны, хацеy яшчэ нешта сказаць, ды, скасiyшы вока на торбу, якую трымала былая аднакурсьнiца, ляснуy у далонi й сарваным голасам крыкнуy: – Шумiлiна! Сыходзь са сцэны! Шумiлiнцы пачалi абурацца, а Лёшка, узважыyшы рукою торбу, азiрнуyся на бокi, стоена запытаy: – У цябе там што – вакальны сэкстэт? – Квiнтэт, – удакладнiла Нiнэль Іванаyна, – i яшчэ салiст. Я ж табе казала… па тэлефоне. Лёшка Пiсарэвiч спахмурнеy, загаварыy рэчытатывам, з iнтанацыяй лаянкi: – Ну вы даяце… Зь дзеyкамi тваiмi мы сьпелiся-сыгралiся, а салiст? Я ж яго y вочы ня бачыy. І тут ужо Нiнэлi Іванаyне давялося азiрнулася i сьцiшаным голасам паведамiць: – Не хвалюйся, яму хопiць аднаго прагону. Бычкоyскiя дзеyкi чатыры разы езьдзiлi y Гарадок на рэпэтыцыi, але yсё адно: суладнага сьпеву з аркестрам нiяк не атрымлiвалася. Дый з вымаyленьнем былi праблемы. Вось i цяпер, сёмым прагонам, дзеyкi гукнулi: – «Радам, радам», – Нiнэль Іванаyна блiснула гнеyным вокам, пяюхi, схамянуyшыся, выдыхнулi: – р-рядасть и бида…» – i далей прасьпявалi як належыць: Нада, нада цьвёрдый даць атвет: Солнечнаму миру – Да! Да! Да! Ядзернаму взрыву – Нет! Нет! – Н-ниэ-эт! – выдыхнула разам зь пяюхамi Нiнэль Іванаyна, дырыгуючы фiнал песьнi y экспансiyнай манеры Густава Эрнэсакса[2 - Знакамiты эстонскi харавы дырыгент.] – трасучы галавой i yзьнятымi yгору кулакамi. Пасьля восьмага прагону Лёшка, якi кiраваy аркестрам i yадначас граy на баяне, аддзьмуyся, змучана прамовiy: – Ну што, давай свайго салiста… Нiнэль Іванаyна агледзела залю. – Рэм Ісаевiч! – у голасе прагучала лёгкая панiка. Нiнэль Іванаyна прабегла па залi, выскачыла y калiдор, потым, расьпiхваючы дзяyчын у нацыянальных строях, вылецела на падворак. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/v-nces-mudro-8596055/albanskae-tanga/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. notes Notes 1 Раманс М. Рымскага-Корсакава на верш А. Пушкiна. 2 Знакамiты эстонскi харавы дырыгент.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.