Алексей Наст. Забавки для малышей. «БЗЫК». Отдыхал в деревне я. Рассказали мне друзья, То, что слепень – это БЗЫК! Этот БЗЫК Укусил меня в язык! : : : : «Лягушка и комар» Болотная лягушка Охотилась с утра, Толстушка-попрыгушка Ловила комара. А маленький пострел Искусал квакушку, И сытый улетел… : : : :

Дні без лета

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:149.00 руб.
Издательство: А. М. Янушкевіч
Год издания: 2020
Просмотры: 266
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 149.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Днi без лета Андрэй Латыголец Дэбютны раман Андрэя Латыгольца – сапраyдная беларуская road story. Андрэй Латыголец Днi без лета Усе правы абаронены. Нiякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капiяванню, захаванню y базах дадзеных альбо пошукавых сiстэмах, распаyсюджванню любымi магчымымi сродкамi i спосабамi без папярэдняга пiсьмовага дазволу выдавецтва. © Латыголец, А., 2020 © Афармленне i распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2020 ? Мне снiyся сон. Цi праyда y iм была? Пагасла сонца яснае, а зоры Блукалi y цемры космасу без промняy; Навослеп зледзянелая зямля Гайдалася y бязмесячнай прасторы; Свiтальны час ёй не прынёс вiдна…[1 - Пераклад М. Лужанiна.]     Джордж Гордан Байран, «Цемра»     1816 Аб’ектыy камеры працiраюць анучкай. Чуваць гук трэння, якi звычайна выклiкае дрыжыкi па yсiм целе. Потым пачынаюць невыразна вымалёyвацца абрысы твару. Гэта хлопец. Рэзкасць на нулi, аднак ён спрабуе круцiць зум, каб наладзiць параметры здымкаy. – Ты yжо здымаеш? – за кадрам дзявочы голас. – Ага, зараз толькi знайду неабходныя налады, – адказвае хлопец. Рэзкасць мяняецца, i некаторы час у аб’ектыве наогул немагчыма нiчога разабраць. – Як гэта yсё працуе?.. Паступова карцiнка набывае выразнасць, i перад гледачом узнiкае засяроджаная фiзiяномiя хлопца y бейсболцы пясочнага колеру з мядзведзем грызлi i надпiсам «California love». У маладога чалавека карыя вочы i даволi прыемныя рысы твару. Як толькi ён разумее, што карцiнка наладзiлася, адразу yсмiхаецца y аб’ектыy i yздымае руку. – Хэлоy, мяне завуць Макар, са мной мая жонка Кiра. У кадры з’яyляецца твар сiмпатычнай шатэнкi з вялiкiмi зялёнымi вачыма, i яна прыемным голасам кажа: – Прывiтанне! Пара добра глядзiцца y кадры разам, яны нават чымсьцi падобныя адно на аднаго. – З усёй адказнасцю хочам усiм вам заявiць, што сёння мы з’язджаем у Амерыку на пастаяннае месца жыхарства. Мы выйгралi Green Card – наша мара нарэшце спраyдзiлася. – «Грынку», дарэчы, выйграла я, – кажа Кiра. – Так, Кiра выйграла наша новае жыццё з трэцяй спробы, мы yжо спакавалi рэчы i цяпер вось сядзiм на чамадане. Камера пераходзiць на пакой. Паказваецца невялiкае прастакутнае памяшканне з канапай, камп’ютарным сталом i шафай-купэ на yсю сцяну. Макар факусуецца на шкле шафы, у якiм адлюстроyваюцца дзве постацi. Усё так i ёсць: яны сядзяць на адным вялiкiм чамадане, побач – меншы, ружовы, а ля ног – дзве торбы (так званая ручная паклажа) i заплечнiкi. Макар зноy наводзiць аб’ектыy на сябе. – У нас адносна нядаyна yзнiкла iдэя зняць усю нашу вялiкую вандроyку на камеру. Можа, з часам я выкладу гэтае вiдэа y iнтэрнэт. Кiра вось наогул змушае мяне стварыць старонку y ютубе i весцi свой канал, тым больш што блогерства цяпер – папулярная рэч. Я набыy фотаапарат «Canon» з паваротным экранам для большай зручнасцi, таму не ведаю – усё магчыма, калi толькi на гэта будзе час. – А што, мы з табой прывабныя, – Кiра папраyляе валасы i, бы перад люстэркам, пачынае панадна грымаснiчаць. Макар усмiхаецца. – Тады, напэyна, зараз нам трэба крыху пра сябе расказаць. Кiра супакойваецца. – Што ж, мы з Беларусi, абое нарадзiлiся y Мiнску… Вось… Пазнаёмiлiся недзе пяць гадоy таму. – Шэсць ужо, – пхнуyшы яго локцем, перабiвае Кiра i глядзiць, як муж адрэагуе. – Выбачай, шэсць гадоy таму. Якраз перад тым, як Кiра выйграла латарэю, я зрабiy ёй прапанову рукi i сэрца, i мы распiсалiся. Сёлета y нас было вяселле. Кiра дэманструе на камеру заручальны пярсцёнак, Макар робiць тое самае. – Вяселле y нас было толькi для блiзкiх i знаёмых, нам не цiкавыя yсе гэтыя цырымонii. Таму, скажам так, мы распiсалiся i адзначылi yсё гэта толькi дзеля галачкi y пашпарце, тым самым зэканомiyшы кучу грошай. – Ну, мы проста не хацелi рабiць так, як цяпер робяць усе: выкiдаць шмат грошай, каб сабраць сваякоy, якiх мы бачылi раз цi два y жыццi, чуць усе гэтыя «горка», есцi салаты алiyе, танцаваць пад заезджаныя песнi, глядзець тэматычныя конкурсы цi, яшчэ горш, адзначаць вяселле тыпу з сэнсам, на прыродзе, гангста-пацi, эка, шмэка… – Тым больш што грошы цяпер маюць для нас асаблiвае значэнне. Наперадзе доyгi шлях праз Атлантычны акiян, пошукi прытулку, працы, адаптацыя… Што яшчэ можна сказаць… Вось, галоyнае! Наконт маршруту. З Мiнска мы накiроyваемся y Маскву. – На маршрутцы, – смяецца Кiра. – Ну а што? Потым у аэрапорт «Дамадзедава», праходзiм пашпартны кантроль. Думаю, я часткова буду там штосьцi здымаць. Далей наш самалёт ляцiць у нямецкi горад Франкфурт-на-Майне i адтуль ужо да канчатковага пункта – Лос-Анджэлеса. – Гэта будзе складана. – Нас чакае дванаццацiгадзiнны пералёт плюс чаканне y мiжнародных аэрапортах. Як там усё будзе складвацца, пакуль невядома. – Раскажы пра Лос-Анджэлес! – Ага… Пра Лос-Анджэлес… Значыць, так, пасля доyгага роздуму мы вырашылi абраць менавiта гэты горад нашым месцам прапiскi. Наконт выбару y нас з Кiрай была працяглая дыскусiя, я штудзiраваy гэтае пытанне, праглядаy у ютубе вiдэа розных блогераy, выдаткаваy пэyны час на форумы, каб канчаткова вызначыцца. Спярша мы планавалi пераехаць у Нью-Ёрк, гэты горад вялiкi i надвор’е y iм амаль адпавядае нашаму, беларускаму. Там можна абыходзiцца без прыватнага транспарту, таму што калi y горадзе гiганцкiя аyтамабiльныя заторы, мець сваю машыну не мае нiякага сэнсу. Аднак Кiру засмучаy той факт, што y Нью-Ёрку таксама будзе холадна: зiма, слота i шэрае неба. – Ну сапраyды, надакучыла гэтая непагадзь! Усё ж наша мара спраyдзiлася, а для мяне мара – гэта сонейка i пляж, – мнагазначна yсмiхаецца на камеру Кiра. – Ну, i для твайго здароyя так, прынамсi, карысней. Пасля Нью-Ёрка я спынiyся на Чыкага. Чыкага – сапраyды горад-казка, адносна спакойны, з добрай iнфраструктурай, зялёны мегаполiс. – Хiба не Маямi? – Маямi быy пасля. У параyнаннi з Нью-Ёркам, Чыкага i Лос-Анджэлесам Маямi – самы танны для жыцця. Жыллё там каштуе нашмат менш, што на першых порах для нас вельмi важна. Аднак у Маямi ёсць праблемы з працай. Горад гэты пераважна курортны, год-два там пажыць можна, але потым усё роyна захочацца пераехаць. Таму мы вырашылi паспрабаваць раз i назаyжды абжыцца y Лос-Анджэлесе. Жыллё там, вядома, даражэйшае, але з пошукам працы будзе значна прасцей. Камера трохi yздрыгвае. – Прашу прабачэння за свае дрыготкiя рукi. – Спiшам на хваляванне, у нас наперадзе доyгi шлях, – своечасова дапаyняе Макара Кiра. – Штат Калiфорнiя, як вядома, – Мекка для маладых сем’яy, там цудоyны цёплы клiмат, няма забабонаy, людзi жывуць утульна i з камфортам… – Як у раi, карацей… Макар падсумоyвае: – Што тут яшчэ расказваць; прыедзем – абавязкова yсё знiмем i пакажам. – А цяпер трэба аддзячыць гледачам, сказаць, тыпу, дзякуй, што глядзелi, падпiсвайцеся на наш канал, стаyце падабайкi, – кажа яму Кiра. – Якi канал? Я яшчэ дакладна не yпэyнены, што гэта будзе канал. Спярша трэба паглядзець, як усё запiсалася! – Макар з дакорам пазiрае на Кiру. – Тым не менш дзякуй, што нас глядзелi, да сустрэчы, – кажа замест Макара Кiра i yсмiхаецца y камеру. Запiс спыняецца. Камера здымае з акна маршруткi. Шаша вiецца шэрай стужкай, а цёмна-зялёны лес злiваецца y суцэльны аднатонны фон. Макар паyшэптам вяшчае: – Ну што ж, вось мы i y маршрутцы «Мiнск – Масква». На гадзiннiку дзесяць ранiцы, i мы yжо далёка за горадам. Мiнск, бывай! Як нi сумна з табой развiтвацца, аднак нас чакае новае жыццё i, спадзяюся, гасцiнны Лос-Анджэлес. У салоне шмат хто спiць, таму даводзiцца гаварыць цiха. Кiра дрэмле, яна дрэнна спала ноччу, няхай адпачывае. У нас было даволi сентыментальнае развiтанне з бацькамi. Мне так падалося. Не абышлося без слёз. Асаблiва перажываюць мае тата i мама. Яшчэ да ад’езду яны цэлы год не маглi змiрыцца, што мы yрэшце вырашылi пераехаць на iншы край свету. Я па-ранейшаму застаюся для iх маленькiм хлопчыкам, а тут такая ашаламляльная навiна. Ну, нiчога, думаю, справяцца. Яны y мяне моцныя духам. Мы з Кiрай паабяцалi высылаць iм вiдэа з усiх месцаy нашага падарожжа, я yсталяваy бацькам скайп, паказаy, як карыстацца ютубам, таму гэтае вiдэа для iх. Мама, тата, прывiтанне! Аб’ектыy павольна пераходзiць ад акна на салон маршруткi. Падымаецца вышэй над спiнкай сядзення, паказваючы шэраг наперадзе. У маршрутцы цiха, чуваць прыглушаны рык матора. Камера апускаецца нiжэй i факусуецца на Кiры. – Няхай спiць. І я трохi пасплю. Макар неахайна паварочвае да сябе аб’ектыy. – Ну вось, з намi yсё y парадку, не хвалюйцеся, да сустрэчы. Амерыка, чакай новых перасяленцаy! – Зноy усiм прывiтанне. Хачу сказаць, што колькi хвiлiн таму мы перасеклi мяжу i цяпер знаходзiмся y Расii, – кажа Макар у аб’ектыy. – Цяпер тры гадзiны, Кiра прачнулася i хоча нам штосьцi сказаць. Камера накiроyваецца на Кiру. – Як табе спалася? – пытае y яе Макар. Кiра глядзiць у свой тэлефон. – Не трэба мяне здымаць, я з гэтага ракурсу кепска атрымлiваюся, – абураецца яна. – А як жа твая iдэя блога? Пайграй трохi на камеру. Што ты адчуваеш? Якiя y цябе першыя думкi? Мы пакiнулi радзiму, цяпер мы y iншай краiне, на крок блiжэй да мэты. Кiра yздымае броyку. – Хвалююся, вядома. Наперадзе пашпартны кантроль, уся гэтая валтузня з торбамi, праверкi. Цяпер галоyнае – нiчога не забыць i паспяхова трапiць у аэрапорт. Потым пералёт, не ведаю… Думаю, выспiмся мы толькi y гатэлi, таму што yсе гэтыя перасадкi нас добра вымучаць, а мне yжо ногi баляць ад гэтага дурацкага сядзення. – Ну, нам не прывыкаць, – кажа за камерай Макар. – Да гэтага мы шмат разам вандравалi па Еyропе, у нас былi пералёты на самалётах. Асабiста для мяне заyжды самай цяжкай праблемай было тое, што мяне yвесь час пучыла. – Таму што не трэба пiць i есцi yсялякае паскудства… – Так, гэтым разам мы вырашылi пiць толькi звычайную ваду, нiякiх газаy, чыпсаy i спiртнога. Усё па-сур’ёзнаму, цяпер ад нас патрабуецца максiмальнае валоданне сiтуацыяй. – Перакусiм толькi перад адлётам. – Паспрабуем рускага пiва? – Ну, калi будзе час… Кiра глядзiць наперад. – Можа, хочаш перасесцi да акна, а я выцягну ногi y праход? – пытае Макар. – Давай. Пакуль яны робяць ракiроyку, Макар наводзiць камеру на акно. Хуткасць не змянiлася. Бачная зялёная палоска кювета i невыразныя абрысы простага прыроднага ландшафту. – Дарэчы, пасля мяжы адразу кiдаецца y вочы неахайнасць мясцовага краявiду. У нас у Беларусi yсё больш акуратнае, падстрыжанае. Шаша пакуль яшчэ прымальная, у Расii дарогi, мякка кажучы, так сабе, але паглядзiм. Дзякуй усiм за прагляд. У аб’ектыве з’яyляецца асветлены агнямi вялiкi будынак аэрапорта «Дамадзедава». На вулiцы ноч, але дзякуючы падсветцы yсё добра бачна. Чуваць голас Макара за кадрам: – Мы на месцы. На гадзiннiку поyнач, нас толькi што высадзiлi з маршруткi «Мiнск – Масква», мы выгрузiлi свае рэчы i зараз пойдзем на пашпартны кантроль. Вылятаем у тры гадзiны ночы. Вiдэа кароткае, таму калi yсё пройдзем, абавязкова раскажам, як яно было. – Так, давай, пайшлi yжо, – даносiцца нервовы голас Кiры, i здымкi абрываюцца. Камера выхоплiвае сувенiрны кiёск. Праз шкло вiтрыны бачныя матрошкi, а таксама значкi, плакаты, майкi i календары з выявай Уладзiмiра Пуцiна. Над кiёскам надпiс: «Patriot box». – Мы y Расii, чаму б i не… – у голасе Макара гучыць сарказм. – Памятаю, калi мы колькi гадоy таму былi y Пiцеры, там якраз панавала yся гэтая патрыятычная эйфарыя наконт анексii Крыма. Дык вось, кожны пераход у метро быy проста засыпаны такiмi цацкамi, i асабiста y мяне гэта выклiкала толькi агiду. Як бачна, нiчога не змянiлася, а маразм мацнее… – Ты давай тут цiшэй, а то яшчэ зараз павяжуць, i паедзем мы не на пляж да акiяна, а на нары y «Бутырку», – кажа за камерай Кiра. – Адно радуе: хутка для нас усё гэта скончыцца. І мы акажамся y цывiлiзаваным грамадстве, дзе нам больш не давядзецца сутыкацца з цемрашальствам. Аб’ектыy камеры трасецца, i перад выключэннем яго паварочваюць да бетоннай падлогi аэрапорта. – Гэта зноy мы, – кажа Макар. Побач Кiра. Яны сядзяць на лаyцы. Аб’ектыy буйным планам захоплiвае iх твары, стомленыя i заспаныя. За iмi вiднеецца зала чакання i частка электроннага табло, дзе высвечваюцца прылёты. Металiчны голас аyтаiнфарматара абвяшчае чарговае адпраyленне самалёта. Адусюль даносяцца галасы пасажыраy, чуваць плач дзiцяцi. – Толькi што мы прайшлi пашпартны кантроль, i гэта было сапраyднай пакутай, – працягвае Макар. – Каля гадзiны нам давялося стаяць у доyгай чарзе. Людзей столькi, што здаецца, быццам уся Масква вырашыла адправiцца y Амерыку. Выязджаюць цэлыя сем’i, а таксама замежныя турысты: згуртаваннi кiтайцаy i арабаy з iндусамi, – дапаyняе яго Кiра. – Мы вельмi стамiлiся i засынаем на хаду, таму, каб чымсьцi заняцца i не праспаць свой рэйс, запiсваем гэтае вiдэа… Насамрэч я толькi i думаю, як бы заплюшчыць вочы i трохi паспаць. Мы на нервах, нават есцi не хочацца… – Ну, мы перакусiлi, аднак сiл iсцi паглядзець «д’юцi фры» yжо не засталося. – Ды i сэнсу няма, раней мы наведвалiся туды, каб штосьцi прывезцi дамоy, а цяпер, я спадзяюся, у нас усяго будзе з лiшкам… Камера абводзiць залу чакання. Людзi сядзяць на доyгiх лаyках з зялёнымi сядушкамi. Усюды яркае асвятленне i суцэльныя буцiкi. Аб’ектыy спыняецца на табло вылетаy. Зум наблiжае надпiс «Масква – Франкфурт-на-Майне» з часам адпраyлення 3:15. Потым надпiс аддаляецца, i y фокусе зноy Макар i Кiра. – Што можна сказаць наконт пашпартнага кантролю, – стомлена гаворыць Макар. – У нас спыталi пра мэту вiзiту y ЗША. Я адказаy, што мы ляцiм па iмiграцыйнай вiзе. І ведаеце, было нават прыемна гэта прамаyляць. Да пэyнага часу мы не распаyсюджвалiся аб сваёй «грынцы», ну, ведаеце там, каб пазбегнуць плётак цi зайздрасцi. Цяпер такi час. А тут, на кантролi, я нават з якiмсьцi гонарам адказаy, што мы, маyляy, махаем вам ручкамi i бачым вас апошнi раз. – Тым не менш персанал аказаyся даволi ветлiвым, – кажа Кiра. – Пасля непрацяглых роспытаy у нас прагледзелi ручную паклажу, зiрнулi на наш ноyтбук. Цяпер з гэтым сур’ёзна, ужо былi выпадкi, калi тэрарысты правозiлi бомбу менавiта y лэптопах. Потым нашы чамаданы адправiлi на цялежцы да астатняга грузу, i y нас засталiся толькi два заплечнiкi i ручная паклажа. – Пажадайце нам поспехаy i сiл, яны нам спатрэбяцца. – А сiл ужо амаль не засталося. – Нiчога, справiмся. Пазней я, мажлiва, яшчэ буду здымаць нашу пасадку на самалёт альбо скажу колькi слоy ужо з самалёта, паглядзiм. Да хуткай сустрэчы. Здымаюць з акна аэрапорта. У шкле люструецца постаць Макара, якi наводзiць аб’ектыy на пасадачную паласу. Праз акно вiдаць вялiкi самалёт з надпiсам «Аэрафлот». Самалёт марудна паварочвае нос, збоку да яго пад’язджае трап. Колькi чалавек з абслугi мiтусяцца непадалёк. З другога боку да самалёта наблiжаюцца кантэйнеры з пасажырскiм грузам. На вулiцы цемень, аднак дзякуючы добраму асвятленню вiдаць, як неба на даляглядзе пачынае яснець. Наступныя кадры робяцца на тэлетрапе. На першым плане Кiра. Перад ёй – пажылая пара. Твар Кiры заспаны, i яна стомлена yсмiхаецца на камеру. Чуваць чыесьцi галасы. Мужчына спераду азiраецца i, заyважыyшы, што яго здымаюць, рэзка адварочваецца. – Вось мы i на падыходзе, – кажа Кiра. – Давялося аднымi з першых заняць чаргу, каб хутчэй апынуцца y самалёце. Зараз будзе праверка квiткоy, i мы yрэшце трапiм на борт. Усё – дарогi назад няма, мама, тата, бывайце… – Ну, бывайце не назаyсёды, – абнадзейлiва гучыць за камерай голас Макара. – Мы абавязкова яшчэ yбачымся. Камера здымае прастору за шклянымi сценамi тэлетрапа. Аэрапорт «Дамадзедава» паyстае ва yсёй красе свайго асвятлення. Фокус зноy на тварах Макара i Кiры. Яны yжо размясцiлiся на сваiх месцах. За iмi бачныя высокiя спiнкi сядзенняy. – Усё, мы пагрузiлiся, – кажа Макар. – Закiнулi на палiцу рэчы i цяпер можам перавесцi дух. У iншых пасажыраy шмат торбаy, таму некаторыя яшчэ не yладкавалiся. Мы аказалiся y дзясятцы першых, што трапiлi на борт. Цяпер чакаем узлёту. Напэyна, атрымаецца трохi паспаць. – Я проста з ног валюся. Гэта быy даволi напружаны i нервовы праход кантролю, i невядома, што нас чакае y аэрапорце Франкфурта-на-Майне. Аднак мы разлiчваем на еyрапейскую практычнасць i хуткасць усiх працэдур. – Усiм дабранач. Макар выключае камеру. Аб’ектыy накiраваны на iлюмiнатар самалёта. За яго тоyстым шклом – густыя белыя аблокi. Даyно развiднела. На борце цiшыня. Камера павольна пераходзiць на галоyных герояy. Кiра паклала галаву на плячо Макара i соладка спiць. Макар глядзiць у аб’ектыy i yсмiхаецца. Потым заплюшчвае вочы. На секунду расплюшчвае i стомлена падмiргвае. Запiс абрываецца. Узнiкае дрыготкi кадр – апушчаны столiк. На iм акуратна раскладзены белы пластыкавы кантэйнер. У кантэйнеры два дранiкi, падлiyка i перапечка, побач – кубачак з сокам i пластыкавыя ножык i вiдэлец. Макар за кадрам прамаyляе: – Вось такое y нас сняданне. Гэта штосьцi накшталт нашых беларускiх дранiкаy… – Толькi нашы значна смачнейшыя, – кажа Кiра, i камера адразу пераходзiць на яе. Кiра акуратна адразае кавалачак дранiка i адпраyляе y рот. – Нейкiя без смаку, – перажоyваючы, канстатуе яна. – Я б дадала трохi солi i, па-магчымасцi, зелянiны. – Ну, i яшчэ смятаны, – кажа Макар. – Так, якiя дранiкi без смятаны?! – Бульбашы тут зараз бунт падымуць, – пасмейваючыся, кажа Макар. – Не, ну насамрэч я разлiчвала, што «Аэрафлот» добра кормiць. – І на тым дзякуй. Палёт праходзiць паспяхова, праз гадзiну сядаем у Германii. Тут вось, дарэчы, ёсць карта нашага маршруту. Макар пераводзiць камеру на спiнку сядзення перад сабой. Над столiкам прыладжаны манiтор, на якiм высвечваецца электронная карта Еyропы. Штрыхпункцiрам акрэслены маршрут палёту з Масквы, i маленькi самалёт, мiргаючы, завiсае якраз непадалёк ад горада Франкфурт-на-Майне. Уверсе манiтора паказваецца надвор’е: +21 °С. – Усiм дзякуй за yвагу, наступныя здымкi будзем весцi yжо з нямецкага аэрапорта. Калi атрымаецца, зафiксуем усе падрабязнасцi. Дарэчы, з дапамогай вайфаю я yжо закiнуy нашае першае вiдэа на ютуб. Падпiсвайцеся на канал «Беларусы y ЗША» i сачыце за нашым падарожжам. Усiм дабра. Макар iдзе па доyгiм калiдоры аэрапорта. На яго правым плячы – заплечнiк, у левай руцэ – торба. Здымкi вядзе Кiра. У яе руках камера yздрыгвае часцей, чым калi здымае Макар. – Можаце нас павiншаваць, мы паспяхова прызямлiлiся y Франкфурце-на-Майне. Цяпер пераходзiм у патрэбны тэрмiнал, – кажа яна за кадрам. – Так, – гаворыць у аб’ектыy Макар. – Трэба адзначыць, што неабходна пераадолець вялiкую адлегласць, каб трапiць у сам аэрапорт. Аднак тут вельмi проста арыентавацца, усюды абазначэннi i стрэлкi, куды i як iсцi. Кiра паварочвае камеру на калiдор. Вакол крочаць людзi, на сценах – згаданыя абазначэннi па-нямецку i па-англiйску. – Аэрапорт Франкфурта-на-Майне проста велiзарны, – чуецца голас Кiры. – Калi не спяшацца на злом галавы, у прынцыпе, ва yсiм можна разабрацца. Асаблiва калi вы добра валодаеце замежнай мовай. Таксама можна звярнуцца да iншых падарожнiкаy цi супрацоyнiкаy аэрапорта – яны y белых кашулях, – i вам абавязкова дапамогуць. Аднак я лiчу, што yсе yказальнiкi даволi змястоyныя i зразумелыя. Наступныя кадры робяцца на пероне, якi чымсьцi нагадвае платформу y звычайным метро. Людзi стаяць купкамi, цэлымi сем’ямi з дзецьмi. Побач з Макарам прымасцiлiся два габрэi з кучаравымi пэйсамi ды y чорных сурдутах. Адусюль чуюцца нямецкая i англiйская мовы, што стварае неразборлiва-каларытны гукавы фон. Праз колькi часу да перона пад’язджае цягнiк. Макар з Кiрай моyчкi заходзяць у вагон i адразу займаюць вольныя месцы. Кiра наводзiць аб’ектыy на сябе i Макара. Твары сужэнцаy ужо больш свежыя. – Цяпер мы рухаемся па аэрапорце y спецыяльным аэратрэйдзе, каб трапiць у другi тэрмiнал, потым пройдзем чарговы пашпартны кантроль i нарэшце паляцiм у Лос-Анджэлес. Апошнi крок i апошнiя высiлкi y нашым пералётным падарожжы, – кажа Макар. – Застаецца толькi спадзявацца, што на кантролi нас доyга не затрымаюць i yсё пройдзе значна хутчэй, – дадае Кiра. Позiрк Макара разгублены, хлопец часта аглядае вагон цягнiка: бачна, што хвалюецца. Кiра, наадварот, усмiхаецца i натхнёная тым, што адбываецца вакол. Яна падмiргвае y аб’ектыy. Макар глядзiць на жонку, i на яго твары распаyзаецца прыязная yсмешка. На гэтым здымкi заканчваюцца. – Усiм прывiтанне, – кажа y аб’ектыy камеры Макар. Кiра неадступна побач з мужам. – На жаль, у нас не атрымалася паздымаць у аэрапорце: узнiклi невялiкiя праблемы, i мы рэальна ледзь не спазнiлiся на свой рэйс. Цяпер мы yжо сядзiм на сваiх месцах. – Пашпартны кантроль аказаyся яшчэ больш працяглым i марудным, чым у Маскве, – кажа Кiра. – Чарга была yдвая даyжэйшая, i y нас нават забралi адну торбу. – Мы прастаялi y чарзе каля дзвюх гадзiн, у нас агледзелi yсе рэчы, скрупулёзна праверылi пашпарты, распыталi пра мэту вiзiту. – А што там здарылася з тваiм ноyтбукам? – пытае Кiра y Макара, гледзячы y аб’ектыy. – Мяне прымусiлi дастаць яго з заплечнiка, уключыць, да нас выклiкалi палiцэйскiх, якiя аб нечым перагаворвалiся i аглядалi яго з усiх бакоy. Быy нават сабака, якi абнюхваy нас, як мне падалося, больш, чым астатнiх. Вiдавочна, пачуyшы рускую мову, яны насцярожылiся. Хаця я бачыy у натоyпе i iншых рускамоyных. І яшчэ было шмат арабаy… – Думаю, калi мы прыедзем у Лос-Анджэлес i трохi там асталюемся, то абавязкова знiмем асобнае вiдэа з падрабязным аглядам нашага пералёту, канкрэтна, па пункцiках раскажам пра кожны свой крок, каб гледачы i будучыя перасяленцы, якiя акажуцца y такой сiтуацыi, ведалi, як дзейнiчаць. Мы вельмi стамiлiся, i цяпер прыгадаць усё даволi цяжка, галава зусiм не варыць… – Такi пералёт – вельмi складаная i нервовая працэдура, аднак мы yсё пераадолелi, i цяпер нас чакае восем гадзiн да нашага канчатковага пункта. Вось наш самалёт. Макар уздымае над сабой камеру, якая выхоплiвае частку борта. Пасадачныя месцы сiняга колеру размешчаныя y чатыры шэрагi, большасць людзей ужо сядзiць, толькi некаторыя спрабуюць уладкаваць рэчы на верхнiх палiцах. Сцюардэса штосьцi тлумачыць аднаму з пасажыраy. – Усё, на гэтым мы заканчваем. Абавязкова яшчэ yбачымся, сачыце за намi далей, я разлiчваю, што будзе больш змястоyна i цiкава, – кажа Макар i выключае камеру. Камера бязладна трасецца. Немагчыма разабраць, хто i што канкрэтна здымае. Бачныя каленi, рука, спiнка сядзення. На борце самалёта стаiць гоман. Чуваць голас Кiры: – Глядзi, там сцюардэса, яна збiраецца штосьцi сказаць! Камера прыходзiць у норму i падымаецца вышэй. Вiдаць доyгi праход i галовы людзей, у пярэдняй частцы самалёта стаiць сцюардэса. Яна y сiнiм касцюме i з акуратна yкладзенымi асветленымi валасамi. У яе руках невялiкая рацыя. – Attention, please! Due to technical reasons our plane performs emergency landing at the airport of New-York in behalf of J. Kennedy. Please, put on life jackets![2 - Калi ласка, увага! З тэхнiчных прычын наш самалёт здзяйсняе вымушаную пасадку y аэрапорце Нью-Ёрка iмя Дж. Кенэдзi. Калi ласка, надзеньце выратавальныя камiзэлькi!] Гоман у салоне самалёта адразу yзрастае. Сцюардэса размахвае рукамi i яшчэ раз паyтарае yсё тое самае па-нямецку. – Ты пачуy, што яна сказала? – трывожна пытае за кадрам Кiра. – Штосьцi наконт вымушанай пасадкi y аэрапорце Нью-Ёрка i што нам неабходна надзець выратавальныя камiзэлькi. – Please, remain calm! The life jackets are under your seat[3 - Калi ласка, захоyвайце спакой! Выратавальныя камiзэлькi знаходзяцца пад вашымi сядзеннямi.], – спакойна кажа сцюардэса. – Макар, што здарылася?! – голас Кiры робiцца iстэрычным. Камера паварочваецца да яе. – Пад сядзеннем… паглядзi камiзэльку пад сваiм сядзеннем! – выпальвае Макар. Кiра, трапечучы, iмпульсiyна шукае пад сядзеннем. – Знайшла! Камера рэзка паварочвае да сцюардэсы, карцiнка павялiчваецца на максiмум. Сцюардэса з каменным тварам надзявае камiзэльку яскравага жоyтага колеру i моyчкi паказвае астатнiм, як гэта рабiць. – Кiра! Надзявай камiзэльку цераз галаву, давай жа! Спераду павiнны застацца кiшэнi! Надзела?! – Надзела! – Потым ззаду, на спiне замацуй яе лiпучкамi! Зрабiла? – Так! Макар, цяпер давай ты! Хопiць здымаць, ты што, здурнеy?! Запiс абрываецца. Запiс узнаyляецца, у фокусе – iлюмiнатар самалёта. Самалёт робiць экстранную пасадку. Скрозь густы туман вiдаць толькi чырвоныя агнi yздоyж узлётнай паласы, якiя бесперапынна мiгцяць трывожным аварыйным сiгналам. Паводле yсiх разлiкаy гэта Нью-Ёрк. На борце самалёта напружана перашэптваюцца пасажыры. Здымкi вядуцца з доyгага праходу на тэлетрапе. Пасажыры y жоyтых выратавальных камiзэльках арганiзавана бягуць па калiдоры. Чуваць усхлiпы i плач дзяцей. Хтосьцi мацюкаецца па-англiйску. – Макар, перастань… – чуецца за кадрам здушаны голас Кiры. – Ты сур’ёзна? Табе няма чым заняцца? – Гэта трэба здымаць, Кiра, штосьцi адбываецца… – Мне страшна, – кажа Кiра. Камера павольна абводзiць тэрмiнал аэрапорта Джона Кенэдзi. У памяшканнi людна. Людзi yсхваляваныя. Палiцыя спрабуе супакоiць натоyп. На электронным табло няма нiводнага рэйса. На другiм паверсе, куды вядзе эскалатар, стаяць людзi y строгiх касцюмах – вiдаць, адмiнiстрацыя аэрапорта. Сумятня. У гэтым стоyпатварэннi цяжка разабраць, што здарылася. Макар паварочвае аб’ектыy на сябе. – Цяпер мы y першым тэрмiнале, куды нас спешна даставiлi з самалёта. Пакуль незразумела, што канкрэтна адбылося. Вiдаць, тэракт, а можа, пачалася вайна. Усе на мяжы. Макар глядзiць па баках. – Паспрабую адшукаць разетку, трэба зарадзiць акумулятар камеры. Цяпер я хачу здымаць кожны момант з таго, што тут дзеецца. Нам страшна, вельмi страшна. – Прывiтанне, мой умоyны глядач. Не ведаю, хто будзе глядзець гэтае вiдэа, але я разлiчваю, што яно не застанецца без увагi. На yсялякi выпадак паyтаруся, што мяне завуць Макар, са мной мая жонка Кiра. Мы прыляцелi y ЗША з Беларусi. Выйгралi Green Card i вось цяпер знаходзiмся y аэрапорце Кенэдзi. Ужо гадзiну мы сядзiм у чаканнi i невядомасцi. Пакуль нiчога канкрэтнага нам не кажуць. Ад прадстаyнiкоy мясцовай адмiнiстрацыi i начальнiка палiцыi мы даведалiся, што адбыyся якiсьцi непрадказальны катаклiзм. Нам забараняюць выходзiць на вулiцу i трымаюць у першым тэрмiнале аэрапорта. Не ведаю, цi зможам мы вярнуць свае рэчы. На руках у нас застаyся мой заплечнiк, у якiм з каштоyнага толькi ноyтбук. Наш асноyны багаж з торбамi, хутчэй за yсё, яшчэ на борце самалёта. Пакуль мы не знайшлi тут нiкога з рускамоyных, з намi сядзiць гурт iндусаy, шмат кiтайцаy i немцаy. Аднак я разлiчваю, што неyзабаве yсё праяснiцца… – Прайшло дзве гадзiны, а мы па-ранейшаму y першым тэрмiнале. Я пазнаёмiyся з хлопцам, якога завуць Ёхан, ён з Мюнхена i прыляцеy у Нью-Ёрк да сяброyкi. Макар наводзiць камеру на бландзiна з кручкаватым носам – яго твар таксама yстрывожаны. – Johan, tell it again on camera, what you told me about what was happening?[4 - Ёхан, скажы зноy на камеру yсё тое, што ты мне паведамiy?] – Hi! The Internet is somehow not working, but from the news I learned, that on the West coast of the USA there was a strong explosion. – Ёхан кажа, што на заходнiм узбярэжжы ЗША адбыyся моцны выбух, аднак пакуль гэта не дакладная iнфармацыя. Інтэрнэт перастаy працаваць. Сiтуацыя крытычная. На другiм паверсе, ля эскалатара, пачуyся лямант. Макар хутка паварочвае камеру y той бок. З шэрага прадстаyнiкоy адмiнiстрацыi выйшаy мужчына, якi yзяy мiкрафон. Макар наблiжае карцiнку. Лысы мужчына y акулярах абвяшчае: – Dear guests and citizens of the United States! Please, retain the order. Now there’s going to be organized an emergency evacuation of all personnel of the airport, there will be provided a ground transportation for all of you. Strictly follow the instructions of police and remain calm. No one will be left without help![5 - Паважаныя госцi i грамадзяне Злучаных Штатаy! Калi ласка, захоyвайце парадак! Зараз будзе арганiзаваная экстранная эвакуацыя yсяго персаналу аэрапорта, усiм вам будуць вылучаныя месцы y наземным транспарце. Строга выконвайце iнструкцыi палiцыi i захоyвайце спакой. Нiхто не застанецца без дапамогi!] – Так, ён сказаy, што зараз нас будуць эвакуяваць з аэрапорта. Кiра, ты чула?! Усё будзе добра, пра нас паклапоцяцца! Камера паказвае бледную Кiру: здаецца, у яе адабрала мову. – Дзяyчынка мая, не хвалюйся, калi ласка, усё наладзiцца… У кадры – Макар. Камера трасецца ад хуткiх крокаy, факусуючыся на яго шэрай майцы i нагах у сiнiх красоyках. Чуваць заyвагi персаналу. – Мне забаранiлi здымаць, – даносiцца прыглушаны голас Макара. – Я павесiy камеру на шыю, таму здымаць даводзiцца толькi такiм чынам. Нам нiчога не кажуць i вядуць да выхаду з тэрмiнала… З вокнаy аэрапорта я бачу шчыльныя клубы дыму або туману… Нам выдалi рэспiратары… Звонку пад’ехалi аyтобусы… Так цiха… Макар спынiyся. – Keep calm! There will be landing on an evacuation transport![6 - Захоyвайце спакой! Зараз будзе здзяйсняцца пасадка на эвакуацыйны транспарт!] – чуваць голас з рэпрадуктара. – Where are we going?[7 - Куды мы накiроyваемся?] – iстэрычна пытае y кагосьцi Макар. Яго пытанне застаецца без адказу. Адусюль даносяцца трывожныя галасы людзей. – Зараз нас пасадзяць у аyтобусы, куды павязуць – невядома. Я вельмi хачу паказаць, што адбываецца навокал. У паветры няма нiякiх прыкмет гару цi яшчэ чаго, але цяпер зразумела, што гэта не туман, а дым… вельмi шмат дыму… Макар трымае камеру y руках каля сваiх ног аб’ектывам да сябе – так, каб не было бачна, што ён здымае. Твар яго з гэтага ракурсу здаецца трохi азызлым. – Нас пагрузiлi y аyтобус, – шэптам кажа ён, – i вязуць у метро. Я не пачуy, на якую станцыю… З намi y аyтобусе каля трыццацi цывiльных i адзiн вайсковец. Макар асцярожна паварочвае камеру i нерашуча прыyздымае яе над сядзеннем спераду. Ля вадзiцеля спiнай да аб’ектыва стаiць афiцэр у натаyскай форме. Бачны рэмень ад «М-16». Камера yздрыгвае ад язды, i Макар вяртае яе y ранейшае становiшча. – Афiцэр сказаy, што праз якiсьцi небяспечны выбух у горадзе yвялi надзвычайнае становiшча. Мажлiва, тэрарысты зноy узарвалi y Нью-Ёрку бомбу. Нам нiчога не расказваюць. Пакуль проста вымушаюць захоyваць цярпенне i спакой. Гэта так нечакана i несвоечасова. Мы выйгралi бiлет у лепшае жыццё, але, вiдаць, трапiлi y штосьцi горшае. Кiра са мной. З намi yсё добра. Я не магу да канца зразумець, што гэта за дым, якi ахутаy усё наваколле. І мяне гэта бянтэжыць, не дае супакоiцца. Макар павольна накiроyвае камеру на акно аyтобуса. За шклом мала што бачна. Шэры дым i ледзьве адрозныя y iм абрысы гарадской забудовы. – Наyрад цi y метро будзе месца, дзе можна зарадзiць камеру, таму я буду рабiць кароткiя, самыя неабходныя i важныя здымкi з месцаy нашага знаходжання. Камера цяпер – наш летапiсец i гарантыя нашай бяспекi. Камера здымае падлогу, вiдаць сходы i чуваць гук крокаy. Рэха розных галасоy. Хаатычнае перамяшчэнне, быццам хтосьцi выпадкова yключыy вiдэазапiс. Здымкi абрываюцца. Камера накiраваная на штосьцi цёмнае, хутчэй за yсё, на нагу Макара. – Мы y метро, – шэптам кажа Макар. – Я па-ранейшаму не рашаюся здымаць адкрыта, тым больш што нiхто з прысутных нiчога не здымае. Прынамсi я гэтага не заyважыy. Не буду вылучацца i паказваць, што y мяне ёсць камера, вычакаю больш зручнага моманту. Мы на станцыi «Сатфiн-бульвар – Арчэр-авеню». Вайскоyцы спешна даставiлi нас на найблiжэйшую ад аэрапорта Кенэдзi станцыю метро. Людзей навокал шмат, усе сядзяць абы-дзе i yжо раздзялiлiся на невялiкiя групы. Я пачуy ад некага, што рускiя скiнулi на ЗША ядзерную бомбу, але пакуль гэта дакладна не пацвярджаецца i гучыць як дурная плётка. Усе напалоханыя. Нам абвясцiлi, што праз некаторы час пачнуць раздаваць ежу i ваду, а таксама прадметы першай неабходнасцi. У кагосьцi з прысутных сардэчны прыступ, непадалёк ад нас абмачыyся iспанец. Адзiн афраамерыканец паспрабаваy нахабна забiць касяк, аднак вайсковец груба адабраy у яго запалку. Маyляy, нiякага агню y памяшканнi. Асабiста я спадзяюся на найхутчэйшае высвятленне сiтуацыi. Усiм нам патрэбныя адказы на шматлiкiя пытаннi. Я yгаворваю Кiру трохi паспаць, але абстаноyка такая, што яна не можа супакоiцца. Мае вочы злiпаюцца, i, магчыма, пасплю я, хаця б дваццаць хвiлiн, потым прымушу паспаць i Кiру. Будзем адпачываць вахтамi. Што ж… Гэта вельмi кепская сiтуацыя… Я не ведаю, што яшчэ можна сказаць… Як такое наогул магло здарыцца?.. Чаму менавiта з намi?.. І y такi адказны для нас час… Камера, трасучыся, здымае столь метро. Потым апускаецца нiжэй, паказваючы сцены падземкi, выкладзеныя дробнай шэрай кафляй. У фокус трапляюць галовы людзей. Увесь перон запоyнены народам, эвакуяваным з суседнiх раёнаy горада. – Мяне нядаyна пабудзiла Кiра. На жаль, я не паспеy зняць тое, што нам паведамiлi вайскоyцы. Здаецца, выбухнуy вулкан. Пакуль невядома, якi канкрэтна, аднак праз моцны выбух амаль увесь кантынент накрыла воблакам попелу. Быць звонку небяспечна. Але y нас ёсць i добрыя навiны. Мы пазнаёмiлiся з парай нью-ёркцаy – Фiлiпам i Джэсiкай. Яны зусiм выпадкова апынулiся y гэтым метро. Кажуць, трэба адсюль выбiрацца. Заставацца пад зямлёй можна, аднак людзям усё роyна калi-небудзь давядзецца выйсцi, i тады зверху пачнецца сапраyдная вакханалiя. Таму, каб пазбегнуць хаосу, сыходзiць трэба менавiта цяпер, пакуль яшчэ канчаткова не забрудзiлася паветра над горадам, каб назапасiцца харчаваннем, а далей рушыць цераз Канаду на поyнач. Вылазку яны плануюць на ноч i, калi мы згодныя, могуць узяць нас з сабой. Макар азiраецца, каб пераканацца, што нiхто не падслухоyвае. – План такi: Фiлiп i Джэсiка жывуць тут непадалёк, мы накiроyваемся да iх дома, запасаемся харчам, сядаем у iх машыну i едзем у Канаду. На жаль, Амерыку давядзецца на некаторы час пакiнуць. Аб’ектыy нерашуча наводзiцца на немаладую пару: мужчыну i жанчыну. Мужчыну гадоy пад пяцьдзясят, у яго сiвыя кароткiя валасы i такая ж барада. На iм сiняя майка i паyзверх яе – шэрая камiзэлька. Побач сядзiць жанчына з прыемным тварам i доyгiмi кучаравымi валасамi русага колеру. На ёй джынсавы камбiнезон. – My name is Philip Cooker, and this my wife Jessica Palp. Now we’re waiting for the night, when all passions subside and we will try to get out of here. – Фiлiп кажа, што мы будзем чакаць ночы, калi на станцыi хоць трошкi сцiхнуць страсцi i людзi паспрабуюць заснуць, – кажа за кадрам Макар. – Фiлiп, раскажы, што адбылося i куды мы накiроyваемся? – Well, they say that exploded a volcano, Yellowstone NP, although I think our military had a crap test of a new chemical weapon and it all went down the drain. Someday it had to happen. To be in the Unites States are unsafe. In Canada we have kinsfolk. Urgent need to evacuate. It remains to be seen. Perhaps we will have to move to Greenland. – Фiлiп сказаy, што, магчыма, выбухнуy Елаyстонскi вулкан, хаця i не выключае таго, што амерыканскiя вайскоyцы маглi намудрыць у вопытах з новай хiмiчнай зброяй. У Канадзе y iх жывуць сваякi, таму яны хочуць прарывацца y тыя краi. А там паглядзяць, можа стацца i так, што yсiм давядзецца перасяляцца ажно y Грэнландыю. Макар паварочвае камеру на сябе. Побач – стомленая Кiра. Яна абыякава глядзiць у аб’ектыy, ён кажа: – Нам вельмi пашанцавала з новымi сябрамi, мы выпадкова селi побач, i яны далi Кiры вады, калi ёй стала дрэнна. Завязалася гутарка. Кiра дагэтуль не хоча нiкуды сыходзiць, мяне ж зацiкавiла iдэя змены нашай дыслакацыi. Невядома, што тут яшчэ можа здарыцца. І я лiчу, што рухацца наперад заyжды лепш, чым адседжвацца y невядомасцi, да канца не разумеючы, цi будзе гэтае месца бяспечным. Нашы сябры добра ведаюць горад, яны жывуць у суседнiм раёне, таму iм можна даверыцца. Калi навiна пра выбух вулкана сапраyдная, заставацца y Амерыцы неразумна, трэба бегчы, i як мага хутчэй. – Мне проста страшна, – гаворыць Кiра. – Бацькi, вiдаць, вар’яцеюць, а патэлефанаваць iм, каб сказаць, што з намi yсё y парадку, немагчыма… – Кiра, ты са мною, усё будзе добра. Кiра адварочваецца ад аб’ектыва. – Я не магу, – яна зрываецца на плач i закрывае вочы далонямi. – Супакойся, калi ласка, – пасоyваецца да яе Макар, i здымкi абрываюцца. Камера бездапаможна матляецца на шыi Макара. Яны прабiраюцца цераз людзей, якiя шчыльна размясцiлiся на падлозе, некаторыя спрабуюць заснуць. У аб’ектыy трапляюць толькi ногi Макара. – Мы заплацiм, – чуецца голас Фiлiпа. У аб’ектыве суцэльная цемра. – Мне не патрэбны грошы, – адказвае незнаёмы голас. – У мяне загад – нiкога не выпускаць. У горадзе yвялi каменданцкую гадзiну. Да таго ж звонку небяспечна. Попел, якi лятае y паветры, можа быць радыяцыйным. – У мяне ёсць зусiм новы гадзiннiк, паглядзi – ён твой. Нам трэба сысцi адсюль. Ты нiчога не страцiш, калi адпусцiш нас… Нiхто нават не заyважыць… У камеры цемень. Чуваць гукi крокаy па доyгiм тунэлi. – Здаецца, у нас атрымалася прайсцi кардон. Фiлiпу давялося аддаць свой наручны гадзiннiк, каб нас прапусцiлi далей. Ваенныя yстрывожаныя, i давялося доyга yгаворваць капрала, каб нас выпусцiлi. Цяпер у лагеры напэyна раздаюць ежу i цёплыя коyдры. Фiлiп сказаy, што калi б мы прачакалi да ранiцы, нас наyрад цi б ужо выпусцiлi. Я yгаварыy Кiру згадзiцца на такую аферу на свой страх i рызыку, бо чамусьцi давяраю гэтым амерыканцам. Цяпер у камеры гэтага не бачна, але мы крочым у бок наступнай станцыi метро па пуцях праз доyгi тунэль. – Фiлiп, як называецца наступная станцыя? – зычна пытае Макар, i яго голас рэхам разносiцца па тунэлi. – «Сто дваццаць першая стрыт». І, Макар, кажы цiшэй, мы не павiнны прыцягваць да сябе yвагу! – Добра, – кажа Макар цiшэй. – Да наступнай станцыi яшчэ ладны кавалак хады. Фiлiп сказаy, што пасля яе лiнiя метро пераходзiць у надземку, i такiм чынам мы выберамся y горад. Зарадка батарэi y камеры практычна на нулi, таму y нашых жа iнтарэсах хутчэй дабрацца да дома Фiлiпа i Джэсiкi. Наперадзе y цёмным тунэлi з’яyляецца прасвет. – Выдатна, – радасна абвяшчае Фiлiп. – Трэба бегчы, не будзем губляць час! Усе бягуць. – Нарэшце бачны выхад з метро, – запыхана канстатуе Макар. – Калi верыць Фiлiпу, гэта павiнна быць «Сто дваццаць першая стрыт», зараз мы выйдзем у горад. Камера здымае Фiлiпа, Джэсiку i Кiру, якiя падыходзяць да выхаду з метро. Попел густой заслонай вiсiць над горадам, напаyняючы паветра шэрай смугой. Праз яе яшчэ пакуль вiдаць рэйкi, якiя iдуць наперад, аднак на адлегласцi пяцi метраy ужо нiчога нельга разгледзець. Здаецца, што попел цалкам накрыy Нью-Ёрк, i праз гэта горад выглядае таямнiчым i небяспечным. – Сюды! – кажа Фiлiп, i яны асцярожна крочаць за iм. Збочваюць з рэек i yпiраюцца y сталёвую рашэцiстую агароджу. – Трэба пералезцi на iншы бок, – рашуча гаворыць Фiлiп i першым спрабуе yзабрацца на рашотку. Колькi рухаy – i ён спрытна пераскоквае на другi бок. – Цяпер вы, смялей! Джэсiка yзлазiць на агароджу адразу за мужам. Кiра дапамагае ёй, падтрымлiваючы за ногi. Потым сама yзбiраецца i хутка аказваецца з iмi. – Кiра, патрымай камеру! – кажа Макар i асцярожна перадае ёй камеру. Кiра наводзiць аб’ектыy на Макара. Той павiсае на агароджы, падцягваецца i адным махам пераадольвае перашкоду. – Цяпер нам трэба знайсцi машыну, каб трапiць дадому, – кажа y аб’ектыy Фiлiп. – Вы пакiнулi тут сваю машыну? – пытае y яго Макар. – Не. І зараз мы парушым закон, але гэта yжо не мае значэння. А яшчэ нам неабходна надзець рэспiратары. Яны yсе разам надзяваюць рэспiратары, Макар забiрае камеру y Кiры i пачынае здымаць самастойна. Яны апынулiся y завулку Восемдзесят дзявятай стрыт ля кантэйнераy са смеццем. Попел, як снег, павольна асядае на зямлю i будынкi. Макар падымае камеру. Вiдаць, як шэрыя шматкi, быццам пасля буйнога пажару, асуджана падаюць на горад. Уверсе толькi шызая iмгла i дзесьцi далёка – абрысы сонца, якое цьмянай плямай святла yздымаецца над ранiшнiм Нью-Ёркам. Аднекуль – вiдаць, з цэнтральнай вулiцы, – рэхам з гучнагаварыцеля даносiцца паведамленне: «Увага! Паважаныя грамадзяне! Настойлiва раiм вам не выходзiць з дому i заставацца y памяшканнi, куды з вулiцы не пранiкае паветра. Хавайцеся y сутарэннях, метро i iншых глыбокiх сховiшчах. Знаходжанне звонку можа быць небяспечным для вашага здароyя!» Макар наводзiць аб’ектыy на сваiх спадарожнiкаy. Фiлiп ужо аглядае машыны, прыпаркаваныя yздоyж вулiцы. Джэсiка i Кiра iдуць за iм. Фiлiп спыняецца ля серабрыстага пiкапа. Здымае джынсавую камiзэльку, абмотвае локаць i пачынае моцна бiць у шкло каля сядзення кiроyцы, блiжэй да люстэрка задняга вiду. Аднак гэтага недастаткова. Каб разбiць тоyстае шкло, даводзiцца шукаць металiчны бак для смецця. Акно вылятае праз некалькi yдараy. Фiлiп хутка прасоyвае руку y салон i адчыняе дзверы. – Сядайце y машыну! – кажа ён, калi аказваецца за стырном. Джэсiка сядае побач з мужам i адчыняе заднiя дзверы. Макар прапускае Кiру наперад, а пасля жвава сядае y салон i зачыняе машыну. Потым накiроyвае камеру на Фiлiпа. Той, прасунуyшы рукi пад стырно, спрабуе з’яднаць патрэбныя правады. – У каледжы y мяне быy сябра Мэт, якi навучыy мяне гэтаму труку. Нiколi не думаy, што ён мне спатрэбiцца, – кажа Фiлiп. Колькi хвiлiн яму даводзiцца корпацца y правадах, пакуль пiкап урэшце не заводзiцца. – Гатова! Фiлiп выкручвае стырно, i пiкап едзе па завулку, а потым паварочвае на Сто трыццатую стрыт. Горад нiбы вымер: навокал нi душы. Толькi цагляныя чырвоныя будынкi i прыпаркаваныя yздоyж вулiцы машыны. Макар наводзiць аб’ектыy на лабавое шкло, каб быy бачны iх маршрут. – Фiлiп i Джэсiка жывуць у раёне Мюрэй-хiл, – кажа Макар. – Мы накiроyваемся менавiта туды, каб сабраць неабходныя рэчы. Па дарозе будзем шукаць крамы: трэба забяспечыць сябе харчаваннем. На жаль, у гэтых абставiнах давядзецца марадзёрстваваць, аднак нiчога не папiшаш. Штаты цяпер у надзвычайных умовах, i наша галоyная задача – выжыць. Камера зноy здымае. Праз лабавое шкло пiкапа вiдаць дарогу i абрысы дамоy. Вышэй за другi паверх – попельны туман. – Мы едзем па Джамайка-авеню. Спадзяюся, нiякiх перашкод не з’явiцца i мы паспяхова дабяромся да пункта прызначэння. Я гляджу па баках. Людзей пакуль не бачна. У некаторых вокнах гарыць святло, але незразумела, цi ёсць там хто жывы. Здаецца, усе жыхары экстранна эвакуявалiся. – Насамрэч попел вельмi небяспечны, i трэба пастарацца, каб ён не трапiy у лёгкiя i на слiзiстую абалонку: там ён цвярдзее i робiцца падобным на цэмент, – абарочваючыся, кажа Фiлiп. – Трэба запасцiся лекамi, – дадае Джэсiка. – Кiра, пашукай аптэчку, – гаворыць Макар i наводзiць на яе аб’ектыy. Кiра паварочваецца да задняга шкла пiкапа i хутка корпаецца y рэчах, якiя пакiнулi былыя гаспадары машыны. – Мажлiва, яна y схованцы спераду, – роспачна кажа Кiра. Пiкап зварочвае на Уан-Уайк-экспрэсуэй, дарога вольная, i Фiлiп выцiскае педаль амаль да yпору. – Фiл, будзь асцярожным, я не хачу перавярнуцца, – кажа мужу Джэсiка. – Час не на нашым баку. Трэба спяшацца! – стрымана адгукаецца Фiлiп i не збаyляе хуткасць. Камера здымае з боку, дзе сядзiць Макар. Попел буйнымi камякамi павольна асядае на горад. Урэшце з’яyляюцца першыя людзi. На некаторых участках дарогi y заторах стаяць кiнутыя машыны, i Фiлiп, як спраyны гоншчык, спрытна аб’язджае перашкоды. Там, дзе гэта немагчыма, бо iншыя таксама спрабуюць пакiнуць горад хто як можа, яны спыняюцца i доyга чакаюць, пакуль усе раз’едуцца. Рух нiяк не рэгулюецца. Святлафоры не працуюць. Убаку ад затораy на процiлеглай паласе стаiць бранiраваны «хамер» з транспарантамi на даху, i металiчны мужчынскi голас перадае паведамленне: усе мусяць схавацца па дамах. Злева ад дарогi бачны масiy дрэy, на якi падае попел, быццам анамальны шэры снег. Здаецца, што яны даyно выехалi за межы горада. Аднак праз iмгненне y поле зроку зноy трапляюць адзiнокiя будынкi. Затор раз’ехаyся, але людзi, бязладна пакiнуyшы на дарозе свае машыны, перашкаджаюць павялiчыць хуткасць. На камеру трапляе аварыя. Машыны сутыкнулiся i стаяць доyгiм ланцугом, iх дзверы расчыненыя, гудзе сiгналiзацыя, мiргаюць фары. Яны праязджаюць ля магiстралi, дарогi скрыжоyваюцца i пераплятаюцца адна з адной, а потым рэзка разыходзяцца y розныя бакi. Фiлiп, прымасцiyшыся за чорным «Фордам», нырае y тунэль. Пiкап змяншае хуткасць. У тунэлi таксама даводзiцца асцярожна аб’язджаць пустыя кiнутыя машыны. Наперадзе зноy вялiкi затор. Дзве машыны перагарадзiлi дарогу, i колькi чалавек спрабуюць адкацiць iх убок. – Макар, iм трэба дапамагчы! – кажа Фiлiп i адчыняе дзверы. Макар выключае камеру. З правага боку, дзе сядзiць Кiра, Макар здымае пралiy. Фiлiп з’язджае з дарогi i выварочвае на 25А. Абазначэнне трапляе y аб’ектыy камеры. – А вось i наш раён, – кажа Джэсiка. – Амаль дабралiся! Макар накiроyвае камеру на лабавое шкло. У аб’ектыве – нью-ёркскi раён (так званы «бора») Мюрэй-хiл. Будынкi абапал дарогi пралятаюць шэрым ценем у попельным снегападзе. Насустрач едзе некалькi машын. На скрыжаваннi Нортэрн-бульвар i Сто сорак сёмай стрыт Фiлiп запавольвае хуткасць. З боку Кiры праз шкло вiдаць аднапавярховыя будынкi з iераглiфiчнымi надпiсамi. – Паспрабуем запасцiся ежай, – кажа Фiлiп i спыняе машыну. – Макар, спатрэбiцца твая дапамога! Джэсiка, сядай за стырно i едзь па вулiцы, пакуль мы не знойдзем ежу. Будзь напагатове y любы момант нацiснуць на газ. – Кiра, табе давядзецца yзяць камеру i здымаць. – Макар, калi ты yжо супакоiшся? Хопiць! Хiба ты не разумееш, што навокал адбываецца? – нервова гаворыць яна y аб’ектыy. – Вось таму i трэба yсё здымаць, толькi так мы можам… – Можам што? Выкласцi гэтае вiдэа y iнтэрнэт? Свет пайшоy пад адхон, Макар! – Супакойся, мы павiнны захаваць кожны свой крок. Я веру y лепшае: гэта яшчэ не канец, мы выберамся i таму будзем усё дакументаваць. – Для каго? – Для нас, Кiра, для iншых, каму гэта будзе карысна. Зразумей, што такiм чынам мы сябе стымулюем i паказваем, як выжываць, гэтыя здымкi – гарантыя нашага жыцця, гэта надзея… Кiра закрывае рукамi твар i пачынае плакаць. – Ну не трэба, што ты… Ты ж моцная, я гэта ведаю, – кажа ёй Макар. – Памятаеш, як ты дапамагала Лене вярнуцца да жыцця пасля таго, як Вiця кiнуy яе з дзiцём? Хiба слабы чалавек на такое здольны?.. Вiдэазапiс абрываецца. Камера здымае з бакавога шкла. Фiлiп i Макар выйшлi на вулiцу. Яны стаяць ля адной з крамаy. На яе вокнах – белыя ралеты. Фiлiп спрабуе адамкнуць замок. Макар знаходзiць ля лiхтарнага слупа сметнiцу i, выкiнуyшы адтуль лiшняе, накiроyваецца да наступнай крамы. Дзверы yсюды зачыненыя. На вокнах адной крамы ралеты апушчаныя не да канца: хутчэй за yсё, гаспадар, з’язджаючы, вельмi спяшаyся. Макар хутка шпурляе туды сметнiцу. Шкло за ралетам разбiваецца, i Фiлiп пранiкае y краму. Макар лезе за iм. Джэсiка yжо сядзiць за стырном i на першай перадачы пад’язджае блiжэй. Азiраецца па баках. Камера здымае, як праз некаторы час мужчыны выбiраюцца цераз разбiтае акно з пакетамi скрадзенага. Фiлiп кiвае Джэсiцы, каб тая ехала за iмi, i яна рухаецца yздоyж вулiцы. На вокнах усiх крамаy – ралеты. Мужчыны пераходзяць дарогу да шэрага новых крамаy з такiмi ж iераглiфiчнымi надпiсамi, на некаторых ёсць таксама пераклад на англiйскую. Спыняюцца ля будынка з надпiсам «Pharmacy». Макар кiдае пакеты на зямлю i выбiвае шкло чарговай сметнiцай. Па тым жа сцэнарыi яны пранiкаюць унутр. Дзверы пiкапа адчыняюцца, i мужчыны хутка загружаюць у салон машыны нарабаваныя прадукты харчавання. – У гэтым квартале ёсць запраyка. Нам трэба больш палiва! – кажа Фiлiп, улазячы на пярэдняе сядзенне, i Джэсiка едзе далей. У аб’ектыy трапляе запраyка з жоyтай эмблемай «Shell». Пiкап пад’язджае да калонак з палiyнымi бакамi. Фiлiп выскоквае з машыны i рашуча накiроyваецца да калонкi. Устаyляе y бак пiсталет i дастае са свайго кашалька банкаyскую картку. Прыкладае яе да панэлi на калонцы – чуецца yхвальны гук выкананай аперацыi, i па шлангу y пiкап пачынае паступаць бензiн. – Макар, камера садзiцца! – гаворыць Кiра, як толькi Фiлiп вяртаецца y машыну. Джэсiка нацiскае на газ. – Добра, давай мне, зараз паглядзiм, – Макар забiрае y жонкi камеру i накiроyвае аб’ектыy на Фiлiпа з Джэсiкай. – Яшчэ далёка да вашага дома? – пытаецца y iх Макар. – Зараз павернем на Крошэрон-авеню i праз пяць хвiлiн будзем ля мэты, калi толькi не yзнiкне нiякiх праблем, – адказвае яму Джэсiка. Камера выключаецца. Яны выбягаюць з пiкапа i кiдаюцца да двухпавярховага дома. У кадр трапляе цагляны будынак з дэкаратыyнай тынкоyкай, дах з чырвонай чарапiцы i з высокай трубой пасярэдзiне. Каля дома акуратны газон, туi i пiхты. Дворык выглядае даволi дагледжаным нават цяпер, калi на горад павольна асядае попел i здаецца, што y Нью-Ёрку выпаy першы снег. Фiлiп знаходзiць ключы, адчыняе дзверы, i yся кампанiя забягае y дом. Здымкi абрываюцца. Макар наладжвае камеру, якая ляжыць на роyнай паверхнi, хутчэй за yсё, на стале, i паказвае адзiн з пакояy у доме. Потым адыходзiць i сядае на канапу побач з Кiрай. Пакой невялiкi. Канапа стаiць каля сцяны, на якой вiсяць постары з комiксаy. Проста па курсе, насупраць дзвярэй, месцiцца стол з камп’ютарам, над iм – палiцы з кнiгамi. – Ну што ж, мы y доме Фiлiпа i Джэсiкi. Нас размясцiлi y пакоi iх сына Джэйкаба, якi трагiчна загiнуy летась у скаyцкiм паходзе. Яму было пятнаццаць. І, па-шчырасцi, па iх не скажаш, што яны y смутку. Джэсiка толькi змянiлася y твары, калi Фiлiп згадаy iмя сына, i на гэтым усё. Яны моцныя людзi. Мы тут ужо каля дзвюх гадзiн. Я зарадзiy камеру i буду зараджаць яе yвесь час, пакуль мы пад гэтым дахам. Фiлiп сказаy, што тут мы правядзём адну ноч. Адпачнём, збяром усё неабходнае i ранiцай адправiмся y дарогу. Ужо дакладна вырашана, што мы будзем рухацца на поyнач да мяжы з Канадай, а там, калi атрымаецца перасекчы заставу, паедзем да iх сваякоy у Манрэаль. Там у Джэсiкi жыве стрыечная сястра, i ёсць невялiкая надзея, што да Канады воблака попелу не дойдзе. Плюс, як выявiлася, у Кiры таксама ёсць сваякi y Канадзе: у Таронта жыве яе хросная мацi. Будзем наладжваць кантакты. Цяпер у нас прынамсi ёсць план i мэта. – Але мы нават не можам патэлефанаваць бацькам у Беларусь. Я i думаць не хачу, як яны там хвалююцца, – не гледзячы y камеру, кажа Кiра. – У навiнах, вiдаць, ужо ва yсю раструбiлi аб амерыканскiм апакалiпсiсе… Божа, якая ж я дурнiца, на чорта нам наогул было сюды пераязджаць… Макар вiнавата пазiрае на Кiру i павольна гладзiць яе па каленцы. – Пайду прыму душ, невядома, калi наступны раз атрымаецца памыцца. Кiра бярэ ручнiк i выходзiць з пакоя. Макар глядзiць у камеру i некаторы час маyчыць, збiраючыся з думкамi. – Не ведаю, як далей складзецца наш лёс, але я хачу пакiнуць пасланне yсiм тым, хто будзе глядзець гэтае вiдэа. Кiра, здаецца, супакоiлася, аднак ужо выказала мне yсё, што думае наконт нашага падарожжа. Сказала, што мы дарма пакiнулi метро i што лепш бы там i засталiся. Але я разлiчваю на Фiлiпа i Джэсiку, яны добрыя людзi, i нам вельмi пашанцавала з iмi сустрэцца. Амерыка руйнуецца, i па yсiм бачна, што вельмi хутка пачнецца яе заняпад, як бы трагiчна гэта нi гучала. Мiне яшчэ шмат гадоy, перш чым тут усё наладзiцца i вернецца на ранейшыя месцы – ды i цi вернецца наогул? Штаты дзеля сваёй бяспекi трэба пакiдаць. Фiлiп сказаy, што цяпер ва yсiм свеце пачнецца перапалох i краiны, якiя супернiчалi з ЗША, паспрабуюць гэтым скарыстацца. Пакуль асядзе пыл i людзi змогуць аднавiць нармальнае жыццё, з’явiцца новая навала з захаду цi з усходу. Канада – добры перавалачны пункт, але i яна можа вельмi хутка yцягнуцца y мiжнародныя канфлiкты. Паслухайце мяне i збiрайце yсё самае неабходнае на першы час: грошы, ежу i палiва, а таксама зброю. У Фiлiпа ёсць зарэгiстраваная стрэльба i колькi патронаy. Мажлiва, у краiне з дня на дзень пачнецца хаос. Пакуль Нацыянальная гвардыя паводзiць сябе стрымана, палiцэйскiя нас не затрымлiваюць, аднак дзеля бяспекi зброю yсё ж неабходна трымаць паблiзу. Я пакiну заyтра пад дзвярыма гэтага дома цыдулку, дзе пазначу нашы каардынаты, i па iх можна будзе вызначыць, па якой трасе мы паедзем i y якiм кiрунку. Я разлiчваю, што знойдуцца людзi, якiя, як i мы, захочуць знайсцi прытулак. Я паспрабую здымаць усё на камеру, на колькi хопiць зараду, буду зараджаць батарэю yсюды, дзе толькi з’явiцца магчымасць. Няхай поспех будзе на нашым баку. Беражыце сябе. Макар падыходзiць да камеры i выключае яе. Камера факусуецца на жоyтай майцы Макара. Рэзкасць наладжваецца, i Макар адыходзiць далей. Яго твар робiцца выразным. Хлопец наблiжаецца да стала, за якiм ужо сядзяць Фiлiп, Джэсiка i Кiра. Як толькi Макар сядае, усе бяруцца за рукi, утвараючы круг. На стале гараць свечкi, побач – запалены таршэр, колькi свечак на камодзе, якi таксама трапляе y кадр. Святло цьмянае, i праз гэта фiгуры yдзельнiкаy здымак у паyзмроку. – Джэсiка, прачытай малiтву, – паyшэптам кажа Фiлiп. – Выбачайце, але я – атэiст, – разгублена звяртаецца да яго Макар. – Гэта не мае значэння. Дастаткова быць разам i трохi памаyчаць. Джэсiка пачынае шаптаць малiтву. Да камеры кепска далятаюць яе словы, i немагчыма што-небудзь разабраць. Фiлiп заплюшчыy вочы, Макар пазiрае на Кiру, тая y знак безвыходнасцi пацiскае плячыма. Праз хвiлiну Джэсiка замаyкае, i яны з Фiлiпам расплюшчваюць вочы. – А зараз давайце есцi! – зычна прамаyляе Фiлiп. Ён першым бярэ y руку вiдэлец; нiбы з яго згоды, астатнiя прыступаюць да вячэры. Макар закiдвае вiдэльцам у рот кавалачак белай нарэзкi, якая стаiць паблiзу ад яго талеркi, i робiць колькi глыткоy з кубачка. – Ммм… смачна, – кажа Кiра. – Няблага, – згаджаецца Макар. – Падабаецца? Гэта фiладэльфiйскi сыр, – гаворыць Фiлiп. – Дзякуй, вельмi смачна! – адказвае Макар, потым вытрымлiвае паyзу, азiраецца на камеру i пытае: – Добра, Фiлiп, якi y нас план дзеянняy? Як мы пакiнем Нью-Ёрк? – Усё проста: заyтра ранiцай загрузiм у машыну yсё неабходнае i адправiмся да моста Уайтстоyн. Выедзем з горада i прыгарадаy на трасу № 87, а потым рушым напрасткi да мяжы. Камера стаiць непадалёк ад канапы Макара i Кiры. Яны yжо ляжаць пад коyдрай. – Як табе нашы новыя сябры? – пытае y Кiры Макар. – Звычайныя, добрыя людзi. – Мне здаецца, што Джэсiка пры Фiлiпе баiцца yставiць лiшняе слова. І яшчэ гэтая малiтва. Хаця, мажлiва, так заведзена y кожнай амерыканскай сям’i… – Не ведаю, мне яны дзiyнымi не падалiся… Давай адпачываць, здаецца, я трохi супакоiлася. Галава яшчэ балiць, але я адчуваю, што змагу заснуць. – Шкада, што няма iнтэрнэту, з гэтых вiдэазапiсаy выйшаy бы добры матэрыял. Нечым нават мок’юментары нагадвае. Яшчэ б прывiдаy цi зомбi y сюжэт дадаць… – Адкуль у цябе столькi iдэй дурацкiх бярэцца? Невядома, што будзе заyтра, а ты як дзiця малое… Хопiць, заканчвай ужо… Макар цягнецца да камеры i выключае запiс. Камера y руках Кiры. Яна здымае, як Макар i Фiлiп складаюць каля дзвярэй у калiдоры сумкi з нарабаванымi yчора неабходнымi рэчамi. Джэсiка побач з мужам дапамагае спарадкаваць запасы. Макар кажа на камеру: – Мы гатовыя да паездкi y Канаду. На гадзiннiку восем ранiцы. Зараз Фiлiп возьме стрэльбу, i мы адправiмся y дарогу. Кiра, давай падыдзем да акна, я хачу паказаць, што робiцца на вулiцы. Кiра паслухмяна iдзе за Макарам. Камера наводзiцца на акно гасцёyнi. Праз шкло бачны двор, дарога yздоyж вулiцы i iншыя дамы раёна. – Попел трохi асеy, але паветра яшчэ забруджанае. Свiтанак даyно наступiy, аднак такое адчуванне, што на вулiцы вячэрнi змрок. Агнi не гараць, горад, вiдаць, перайшоy на аварыйную эканомiю энергii… – Давайце надзенем рэспiратары! – чуецца голас Фiлiпа. Кiра накiроyвае на яго камеру. Фiлiп стаiць са стрэльбай каля сумак. Джэсiка перадае рэспiратары Макару. Яны надзяваюць ахоyныя сродкi. Фiлiп бярэ адну з сумак i падыходзiць да дзвярэй. Прыадчыняе. Выглядае на двор. – Я хутка вярнуся, паспрабую завесцi машыну. Будзьце гатовыя iсцi, – праз рэспiратар яго голас здаецца прыглушаным. Як толькi дзверы за iм зачыняюцца, Макар з Джэсiкай пачынаюць размяркоyваць сумкi. Макар бярэ дзве самыя цяжкiя. Джэсiцы застаецца палатка i сумка з аптэчкай, а заплечнiк яна перадае Кiры. Макар дапамагае жонцы адзець яго на плечы. – Кiра, я ведаю, што табе гэта не спадабаецца, аднак я папрашу цябе нас трохi паздымаць, пакуль мы не апынёмся y машыне i не пакладзём сумкi y багажнiк. Потым я перайму y цябе камеру. – Добра, давай толькi асцярожна. І глядзi па баках. Праз хвiлiну Фiлiп вяртаецца y дом. – Усе гатовыя? На вулiцы цiха, суседзi, напэyна, таксама з’ехалi, цяпер усё залежыць ад нас, – кажа ён. Кiра падыходзiць блiжэй да дзвярэй, каб было добра бачна кожнага з прысутных. Дзверы адчыняюцца. У камеру трапляе дворык i сцежка, якая вядзе на вулiцу. Фiлiп, Джэсiка i Макар спяшаюцца да прыпаркаванага побач з домам пiкапа. Кiра бяжыць следам, ад чаго камеру ладна трасе. Багажнiк адчынены, i яны кладуць туды сумкi. Попел павольна асядае на будынкi, аднак ужо не так густа, як учора. Камякi не надта буйныя, але вулiца спрэс ахутаная шэрай смугой. Кiра на iмгненне yздымае камеру. Неба не вiдаць – адзiн шэры змрок. Фiлiп сядае за стырно i заводзiць рухавiк. – Пачакайце, я штосьцi забыy! – гаворыць Макар. – Давай хутчэй! Кiра садзiцца на задняе сядзенне i праз акно наводзiць камеру на дом, да якога пабег Макар. Праз суцэльную шэрасць яго сiлуэт нiбы y тумане. Некаторы час хлопец нешта робiць. Фiлiп нервова сiгналiць. – Давай жа, – даносiцца з-за кадра яго раздражнёны голас, i Макар хутка вяртаецца да машыны. Залазiць у салон i гучна зачыняе дзверы. – Я пазначыy каардынаты нашага далейшага маршруту, калi гэта каму-небудзь спатрэбiцца, – кажа Макар Кiры, уладкоyваючыся на сядзеннi. Фiлiп выязджае на вулiцу. Макар бярэ y Кiры камеру i паварочвае яе да лабавога шкла. Пiкап паволi едзе па Уiлетс-Пойнт-бульвар. Дарога цалкам засыпаная шэрым попелам. Невысокiя дамы i iншыя будынкi аблепленыя попельным пылам, людзей нiдзе не вiдаць, машын таксама, акрамя тых, што стаяць абапал дарогi. Фiлiп кiруе машынай спакойна, не перавышаючы хуткасцi. Джэсiка моyчкi сядзiць на пярэднiм сядзеннi. У салоне вiсiць напружанае маyчанне. Некаторы час яны едуць проста, пакуль не дабiраюцца да перасячэння вулiцы з Фрэнсiс-Льюiс-бульвар. – Да моста далёка? – пытае y Фiлiпа Макар, зняyшы рэспiратар, каб перарваць агульнае маyчанне. Фiлiп паварочвае налева, i яны бачаць наперадзе шырокую вулiцу з двухпалоснай дарогай. У процiлеглым кiрунку на ладнай хуткасцi рухаецца некалькi дзясяткаy машын. З таго ж боку бачны прыпаркаваны ля бардзюра «хамер». Да Макара даходзiць, што гэта Нацыянальная гвардыя. – Праз колькi кiламетраy наперадзе будзе паварот на Крос-Айлэнд-паркуэй, а там ужо блiзка, – вытрымаyшы паyзу, адказвае Фiлiп, а потым таксама здымае рэспiратар. Пiкап праязджае яшчэ каля пяцi метраy, i з левага боку, там, дзе сядзiць Макар, у корпус машыны нешта моцна yдарае. Пiкап скаланаецца, камера вылятае з рук Макара i б’ецца аб шкло побач з Кiрай. Аб’ектыy захоплiвае яе ногi. Яшчэ моцны штуршок – камера пераварочваецца i б’ецца аб дах салона. На аб’ектыве адразу з’яyляецца расколiна, якая праходзiць па дыяганалi праз увесь экран. Камера яшчэ некалькi разоy круцiцца вакол сваёй восi i на нешта падае. Здымкi працягваюцца з вялiкiмi перашкодамi. Потым экран паступова цьмянее i робiцца чорным. Адусюль даносяцца невыразныя стогны, галасоy ужо не разабраць. Па-за салонам машыны мiтусня. Немы лямант. Валтузня. Плач. Запiс з гэтай камеры заканчваецца канчаткова. Апрытомнеyшы, Макар не ведаy, колькi часу мiнула з таго моманту, як яны трапiлi y аварыю. Ён убачыy сваю руку, якая звiсала з адчыненых дзвярэй пiкапа. Па руцэ тоненькiм струменьчыкам тачылася кроy. У галаве шумела, быццам паблiзу выбухнула моцная петарда i аглушыла яго непрыемным нiзкiм гукам. Яму спатрэбiyся час, каб зразумець, што ён жывы i яго не паралiзавала. Спярша Макар паспрабаваy памiргаць. Павекi павольна апусцiлiся, але гэты рух аддаyся y галаве цяжкiм i тупым болем. Затым хлопец паварушыy пальцамi рукi, якая была y полi яго зроку. Пальцы свабодна рухалiся. Тады Макар адважыyся сцiснуць кулак, i y яго атрымалася. У галаве паступова праяснялася. Аднак хлопец разумеy, што болю ад магчымых пашкоджанняy i нават масавых пераломаy ён можа пакуль проста не адчуваць праз шокавы стан. Ён не рашаyся пачаць рухацца, каб яго зноy не выключыла. Урэшце Макар паспрабаваy глыбока yздыхнуць. Грудная клетка лёгка пашырылася, нiчога не балела. Цяпер неабходна высветлiць, што адбылося з другой рукой. Ён сцiснуy зубы i даy ёй адпаведныя каманды. Павольна, без рэзкiх рухаy – вось вiдаць i левую руку. Макар апусцiy яе i, акуратна абапёршыся аб сядзенне, пачаy прыyздымацца. Толькi сеyшы, ён змог убачыць усю карцiну. Яго абедзве нагi прыцiснула дзвярыма, што ад моцнага yдару yвагнула y салон. Прыцiснула не надта сур’ёзна, так што Макар адразу ж пачаy вызваляць правую нагу з пасткi. І y тое ж iмгненне дзiка закрычаy. Аднак закрычаy ён не ад болю. Спрабуючы вызвалiць ногi, Макар паглядзеy наперад, туды, дзе сядзелi Фiлiп i Джэсiка. Галава Фiлiпа нахiлiлася на правы бок, i з чарапной каробкi агiднай бледна-крывавай масай у салон сцякалi яго мазгi. Джэсiка напалову звiсала з разбiтага акна на дзвярах i не падавала нiякiх прыкмет жыцця. Яна забылася прышпiлiць рэмень. Макар пачаy клiкаць Кiру. – Дзе ты, Кiра?! Дапамажы мне! Я не хачу гэтага бачыць! Кiра, дзе ты?! Кiра з’явiлася не адразу. Яе постаць узнiкла перад яго затуманенымi вачыма толькi праз хвiлiну пасля таго, як ён пачаy нема лямантаваць. Твар жонкi быy бледны, i яна разгублена стала дапамагаць яму выбiрацца. – Там людзi… – сказала яна. – Толькi без рэзкiх рухаy, мажлiва, мае ногi пераламаныя. Ён абедзвюма рукамi yчапiyся y Кiру, тая пачала злёгку яго тузаць. Болю не было, i Макар заплюшчыy вочы. Неyзабаве ён ужо сядзеy на асфальце без красовак. На вулiцы чулася чыёсьцi бязладнае выццё. – Ты y парадку? Паварушы нагамi! Можаш устаць? – загаласiла Кiра. – Чаму ты мяне кiнула? Макару было крыyдна, што яна сышла, пакiнуyшы яго y такiм стане. – Там мужчына з пiсталетам! Ён дастаy мяне з пiкапа. Загiнула yся яго сям’я! – Кiра была y iстэрыцы. – А цяпер ён хоча забiць нас! Макар паглядзеy на свае ногi. Нiякiх прыкмет пераломаy не было. Ён падцягнуy каленi да грудзей i хутка падняyся з зямлi. Стаяць было не балюча. – Што я нарабiy? Саманта, дачушка… – даляцела да iх англiйская мова. Макар паглядзеy у той бок i праз раскурочаны корпус пiкапа убачыy чалавека, якi стаяy перад сваёй машынай i трымаyся рукамi за галаву. У яго правай руцэ быy чорны пiсталет. Кiру злёгку трэсла, i калi Макар, сабраyшыся з думкамi, павольна закульгаy да жывога сведкi трагедыi, яна схапiла мужа за локаць. – Стой, не трэба! Пiкап аднесла y бок скрыжавання. Капот чорнага «Форда», якi на вялiкай хуткасцi yрэзаyся y iх, быy змяты y гармонiк амаль да лабавога шкла. З машыны iшоy дым, а y салоне ляжалi два целы. Заyважыyшы Макара, мужчына наставiy на яго пiсталет. – Гэта ваша вiна! Якога чорта вы тут з’явiлiся?! – люта закрычаy незнаёмец. – Мiстар, давайце без паспешных высноy! У нас таксама ахвяры, вы бачылi на пярэднiх сядзеннях мужчыну з жанчынай, яны загiнулi. Калi ласка, супакойцеся i апусцiце пiсталет! – выставiyшы перад сабой рукi, закрычаy Макар. Мужчына цяжка yздыхнуy i апатычна закацiy вочы. – Да чорта yсё… – сказаy ён, хутка прыставiy рулю пiсталета да скронi i стрэлiy сабе y галаву. Пачуyся глухi гук, цела грузна павалiлася на асфальт. Макар адвёy вочы. Кiра закрыла далонню рот i y жаху знерухомела на месцы. Доyгi час яны не ведалi, што рабiць. У гэты момант бяздзейнасцi i бездапаможнасцi yсе катаклiзмы на iмгненне адступiлi на заднi план. Ногi быццам захраслi y смале, i было немагчыма паварушыцца. У Макара закружылася галава, перад вачыма yзнiкла шэрае неба, дахi дамоy i попельны пыл, якi нерухома вiсеy над горадам. Потым думкi пачалi варушыцца i паскарацца, як цягнiк, якi набiрае хуткасць. Схамянуyшыся i схапiyшы Кiру за руку, Макар выпалiy: – Бяжым адсюль, хутка! – Пачакай, а сумкi? Нам патрэбная ежа! – Кiра таксама апрытомнела. Макар спынiyся. – Стой на месцы, я сам! Ён падбег да пiкапа. Патузаy багажнiк. Замкнута. Ад думкi, што зноy давядзецца yбачыць разбiтую галаву Фiлiпа, Макару зрабiлася млосна, i ён са злосцю жахнуy локцем па шкле. Яно, i без таго пашкоджанае ад моцнага сутыкнення з «Фордам», рассыпалася на дробныя аскепкi. Макар прасунуy руку yнутр. Схапiy сумку з ежай i Кiрын заплечнiк. Пад сумкай Джэсiкi ляжала стрэльба. Хлопец хутка намацаy яе i таксама выцягнуy вонкi. У галаву iмгненна прыйшла думка пра кашалёк Фiлiпа. Цяпер ён гаспадару не патрэбны. Макар адчынiy пярэднiя дзверы i, напалову адвярнуyшыся, стаy прамацваць кiшэнi Фiлiпа. Кашалёк i вадзiцельскае пасведчанне былi справа. На бягу Макар кiнуy Кiры заплечнiк, адначасова прыладжваючы за спiнай сумку i моцна сцiскаючы стрэльбу. – Бяжым туды, нам нельга тут доyга затрымлiвацца! Мiнуyшы адзiн квартал, Кiра спынiлася. – З табой усё добра, як ты сябе адчуваеш? – хвалюючыся за мужа, спытала яна. – Не будзем марудзiць, бяжым далей! – Макар, у цябе галава разбiтая. Кроy засохла, але табе yсё адно патрэбна перавязка. Макар дакрануyся да левага боку патылiцы. Валасы злiплiся i высахлi крывавай скарынкай. Ён трохi нацiснуy на рану i адчуy рэзкi боль. У вачах пацямнела. – Ты маеш рацыю… Хлопец агледзеyся i падышоy да дзвярэй зачыненай крамы. Побач была лаyка. Ён з цяжкасцю сеy на яе i пачаy корпацца y сумцы. – Аптэчка, напэyна, засталася y машыне… Паглядзi y заплечнiку! Кiра дастала жоyтую майку i хутка разадрала яе на шматкi. Макар знайшоy бутэльку вады i нахiлiy галаву, каб жонка прачысцiла рану. Дзяyчына асцярожна, наколькi гэта было магчыма, прамыла яму скрываyленую патылiцу, паклала на рассячэнне скручаны yдвая шматок майкi i рванымi рэшткамi заматала мужаву галаву. – Надзяваем рэспiратары, – сказаy Макар. – Так будзе бяспечней! Праз iмгненне яны yжо беглi yздоyж Фрэнсiс-Льюiс-бульвар. Будынкi y гэтай частцы горада былi пераважна аднапавярховымi. Прыватныя дамы чаргавалiся з крамамi i кiёскамi, фаст-фуд-забягалаyкамi i запраyкамi. Навокал было пуста, i толькi на iншым баку дарогi беспрытульны сабака, выцягнуyшы са сметнiцы штосьцi ядомае, прагна аплятаy свой сняданак. – Абавязкова трэба знайсцi машыну! – мiнуyшы яшчэ колькi кварталаy са скрыжаваннямi, сказаy Макар. – Шкада, што Фiлiп загiнуy, у яго добра атрымлiвалася yзломваць замкi. – Можа, i мы паспрабуем?.. – роспачна спытала Кiра. На скрыжаваннi з Дваццаць пятай авеню на вузкай вулачцы абапал дарогi стаяy шэраг прыпаркаваных машын. Макар падбег да першай, серабрыстага «нiсана», i, прыцiснуyшыся рукамi да шкла, зазiрнуy у салон, а потым тузануy дзверы. Тыя не паддалiся. Хлопец хутка прабегся да канца завулка, аглядаючы машыны. Усе, як i чакалася, былi зачыненыя. – Давай паспрабуем выбiць шкло i завесцi, – безнадзейна прапанавала Кiра. – У нашым выпадку лепш iсцi наперад, пакуль хто-небудзь не падбярэ нас па дарозе i не вывезе за горад! – А далей што, Макар? Куды далей? Макар цяжка yздыхнуy. – Будзем прарывацца yглыб краiны. Зробiм усё магчымае, толькi б аказацца далей ад горада. Цяпер гэта y прыярытэце. Аднак наyрад цi нас давязуць адсюль да самай мяжы з Канадай. Ды i наогул мала хто захоча ля нас спыняцца. Таму будзем шукаць часовы прытулак, прасоyваючыся наперад кароткiмi перабежкамi, пакуль попел не развеецца i мы не апынёмся y больш бяспечным месцы… – Макар, Фiлiп казаy, што y Амерыцы заставацца рызыкоyна. – Я памятаю, але што рабiць?.. – Проста не трэба было пакiдаць метро. Чаму я цябе паслухала i не паспрабавала адгаварыць? Гэта была дурная задума… Што мы нарабiлi… Макар разгублена агледзеyся. Сiтуацыя i сапраyды была катастрафiчнай. Спярша ён нават усумнiyся y правiльнасцi сваiх дзеянняy i амаль вырашыy плюнуць на yсё, пабегчы назад да пiкапа, забраць ключы i паспрабаваць адшукаць дом Фiлiпа i Джэсiкi. Аднак што далей? Попел марудна асядаy на пустыя i бязлюдныя вулiцы, i гэта падштурхоyвала хлопца не стаяць на месцы. Гэтыя ападкi маглi быць радыяцыйнымi, пагражалi апрамяненнем, таму кожная хвiлiна на адкрытай прасторы магла прывесцi да трагедыi. Рашэнне неабходна было прымаць зараз жа, рашучае i беспаваротнае рашэнне. Макар паглядзеy на сваю руку, якая сцiскала стрэльбу, i на яго твары з’явiyся злосны ашчэр. Адразу yзнiкла адчуванне сваёй моцы. Ён мужчына, якi вырашыy вывесцi сваю жанчыну за межы метро, i цяпер праз яго пралiк яны абое y пастцы. Колькi можна трываць уласную нерашучасць i згрызоты сумлення? Дзяцiнства скончылася! Далоy iнфантыльнасць! Такiя думкi прывялi яго y парадак. Макар пстрыкнуy засаyкай стрэльбы i yпэyнена падышоy да Кiры. – Дзяyчынка мая, я хачу, каб ты мне даверылася. З намi yсё будзе добра! Не бойся, я абараню цябе, ты толькi вер мне i нi y якiм разе не кiдайся y панiку. А я абавязкова што-небудзь прыдумаю. Дамовiлiся? Кiра моyчкi пакiвала галавой. – Паабяцай мне, што калi я пачну рабiць нешта нязвыклае, то ты не будзеш мне перашкаджаць. Я проста хачу, каб ты ведала, што нiчога такога я б у iншай сiтуацыi не зрабiy i што толькi цяперашнiя абставiны вымушаюць мяне iсцi на крайнасцi. Добра? – Макар, скажы мне, што ты не збiраешся нiкога забiваць, – паглядзеyшы, як ён трымае y абедзвюх руках стрэльбу, пралапатала Кiра. – Абяцаю. Яны зноy пабеглi па вулiцы. На скрыжаваннi з Шаснаццатай авеню Макар прыпынiyся ля кустоy шыпшыны побач з прыватным домам. Паглядзеyшы па баках, яны схавалiся за яго засыпанымi попелам галiнамi, i Макар наставiy рулю стрэльбы на дарогу. – Пачакаем пяць хвiлiн: калi нiкога не з’явiцца, у мяне, прынамсi, не будзе згрызот сумлення, што я не паспрабаваy… Чаканне было сапраyднай пакутай. Час цягнуyся марудна, а навокал нiчога не адбывалася. Усё той жа попел, маyклiва-змрочны Нью-Ёрк, i, як нi дзiyна, нi адной жывой душы. Макар утаропiyся yдалячынь. На iмгненне яму падалося, што дзесьцi паблiзу пачуyся гук рухавiка. Праз хвiлiну yжо дакладна было зразумела, што па Фрэнсiс-Льюiс-бульвар едзе машына. Яны напружана чакалi. Углядаючыся y дарогу праз шэрую шапку кустоy, ужо можна было запрыкмецiць нешта чырвонае. Машына рухалася на вялiкай хуткасцi. Макар паклаy палец на курок i падрыхтаваyся рэзка выскачыць на дарогу. Аднак калi машына была яшчэ за некалькi кварталаy ад iх засады, пачуyся непрыемны гук тармазоy. Чырвоная «аyдзi» (цяпер яна была добра бачная), пакiнуyшы на асфальце палосы смаленай гумы, рызыкоyна yпiсалася y паварот i знiкла з поля зроку. Макар стомлена апусцiy галаву. – Час дзейнiчаць… Кiра з жахам паглядзела на мужа. Жаyлакi на яго скiвiцах запульсавалi, як шалёныя рычагi футурыстычнага механiзма. Макар, грозна падскочыyшы з месца, рушыy па завулку. Кiра нiчога не сказала i, выбраyшыся з-за кустоy, пайшла за iм. Хлопец падняy стрэльбу i, кудысьцi прыцэлiyшыся, уважлiва yглядаyся y вокны дамоy абапал дарогi. Сярод аднапавярховых прыватных сядзiб Макар адразу ж запрыкмецiy двухпавярховы дом персiкавага колеру з чырвонай чарапiцай. Перад iм быy невялiкi дворык, дзе раслi хмызнякi, пiхты i iншыя дэкаратыyныя дрэyцы, якiя яшчэ нядаyна, мабыць, выглядалi прывабна. Цяпер яны былi засыпаныя гiдкiм попелам, якi быццам нязнаны дагэтуль вiрус захапiy усю раслiннасць на зямлi. Побач стаяy брудна-зялёны «кадылак». Макар хутка забег на двор; калi Кiра зразумела, што ён збiраецца рабiць, той ужо гучна грукаy у дзверы. Нiхто не адказаy, i Макар пачаy бiць па дзвярах прыкладам стрэльбы, а потым нацiснуy на званок. – Адчыняйце! У мяне стрэльба! Я палiчу да пяцi i выб’ю акно! – злосна пракрычаy Макар, зняyшы рэспiратар. Калi Кiра наблiзiлася, Макар ужо далiчыy да трох. – Заставайся на месцы, – азiрнуyшыся на яе, сказаy хлопец. – Не падыходзь! – Макар… – жаласна прамямлiла яна. – Пяць! – урэшце вымавiy ён, i y гэты момант нечакана пачулася, як унутры дома пстрыкнуy замок. – Толькi без лiшнiх рухаy! Інакш я буду страляць! – зычна прамовiy Макар. Нiхто зноy не адказаy, i Макар штурхнуy дзверы руляй стрэльбы. Тыя шырока расчынiлiся. На парозе стаяy пажылы мужчына з сiвымi валасамi. Ён падняy рукi yверх i, просячы лiтасцi, прамовiy: – Калi ласка, малю, толькi не страляйце. У мяне хворая жонка. Мы хочам жыць. Бярыце yсё, што вам трэба. Кiра моyчкi назiрала за yсiм, што адбываецца, i на яе вачах выступiлi слёзы. – Гэта ваш «кадылак» каля дома? – наставiyшы стрэльбу на мужчыну, спытаy Макар. Той кiyнуy. – Ключы! Хутка! Мужчына, у якога адняло мову, разгублена падаyся назад, а потым, заiкаючыся, сказаy: – Так, так, вядома… Я аддам iх, толькi не страляйце! – І без глупстваy, я буду за вамi назiраць! Мужчына кiнуyся y дом. Звонку было чуваць, як ён супакойвае жонку, перасцерагаючы яе, каб не высоyвалася i заставалася на месцы. У доме пачалася мiтусня. Потым пачулiся грузныя крокi па лесвiцы на другi паверх. Макар мацней сцiснуy стрэльбу. Ён мусiy быць гатовым да yсяго самага непрадказальнага. Гаспадар мог, скарыстаyшы момант, узяць зброю, калi яна y яго была, i адкрыць па iх агонь з акна другога паверха. Аднак тады чаму ён адразу гэтага не зрабiy? Можа, спалохаyся? Цi не паспеy? Хутчэй за yсё, у яго не было нiякай зброi. Макар падумаy пра гэта, толькi калi сумятня y доме зацiхла i яму засталося адно напружана i доyга чакаць. На яго лбе буйнымi кроплямi выступiy пот. Галава дакучлiва забалела, рукi затрэслiся, i хлопец ужо задумаyся пра марнасць i неабачлiвасць свайго yчынку. Калi крокi на лесвiцы пачулiся зноy, Макар зычна выкрыкнуy: – Выходзь павольна! Я павiнен бачыць твае рукi! Мужчына з’явiyся на ганку. Яго твар быy белы, а цела працiнала дрыготка. – Кiдай! – выцягнуyшы наперад левую руку, загадаy Макар. Мужчына, дрыжачы, кiнуy ключы. Макар спрытна злавiy iх i, не азiраючыся, пракрычаy: – Кiра, падыдзi блiжэй! Табе давядзецца завесцi машыну! Кiру перасмыкнула, i яна iмпэтна наблiзiлася да ганка. Макар кiнуy ёй ключы, i яны yпалi на зямлю, засыпаную сантыметровым слоем попелу. Кiра тут жа падхапiла iх i паглядзела y спiну Макара. – «Кадылак» насупраць дома, брудна-зялёны… Паспрабуй яго завесцi. Калi ён на хаду, праедзь некалькi кварталаy… Як толькi завядзеш, пасiгналь, каб я ведаy, калi мне можна адыходзiць, а потым цiснi на газ. Справiшся? – не зводзячы вачэй з абамлелага мужчыны, выразна прамовiy Макар. – Так, паспрабую… Кiра, спатыкаючыся, бягом кiнулася да машыны. Дрыготкай рукой яна нацiснула на бiрульку – сiгналiзацыя выдала гук разблакiроyкi. Кiра адчынiла дзверы i села на мяккае сядзенне. Уставiyшы ключ у замок запальвання, яна выцiснула педаль счаплення i адразу пасiгналiла. – Выбачайце, што мне давялося iсцi на такiя крайнасцi, аднак нам патрэбна гэта чортава машына. Пакуль я не сяду y яе, заставайцеся на месцы, – паспакайнеyшы, сказаy мужчыну Макар, а потым дадаy: – І памятайце, попел можа быць радыеактыyным, так што пакуль лепш заставацца y памяшканнi, добра забарыкадавацца i нiкому не адчыняць. Вельмi хутка сюды могуць наведацца сапраyдныя галаварэзы. А значыць, лепш за yсё пакiнуць гэты пракляты горад… – Я ведаю… Пра гэта цяпер гавораць па yсiм Нью-Ёрку, – роспачна адказаy мужчына. Макар надзеy рэспiратар i пачаy павольна адступаць, не спускаючы мужчыну з прыцэлу. Акуратна сышоy унiз па прыступках. Марудна, каб у полi зроку заставаyся yвесь дом, наблiзiyся да машыны. Адчынiy дзверы i сеy, па-ранейшаму цэлячыся y мужчыну. Той, не зварухнуyшыся, глядзеy услед. – Паехалi, – спакойна сказаy Макар Кiры. Машына рэзка кранулася з месца, i Макар на хуткасцi зачынiy дзверы. Кiра вывела «кадылак» на Фрэнсiс-Льюiс-бульвар i, не знiжаючы хуткасцi, пагнала па горадзе. Калi яны праехалi некалькi кварталаy, Макар мякка дакрануyся да яе рукi. Кiра дрыжала. – Можаш зменшыць хуткасць, – спакойным тонам сказаy ёй Макар. – Мы дакладна робiм усё правiльна? – запавольваючы машыну, спытала яна. – Іншага выбару не было. У нас мала часу, трэба як мага хутчэй пакiнуць горад. На твары Кiры яшчэ не высахлi слёзы, i яна дрыготкiмi рукамi спрабавала выцерцi шчокi. Толькi цяпер Макар адчуy, як шалёна б’ецца яго сэрца. Ён паклаy стрэльбу на каленi руляй да дзвярэй i паглядзеy у акно. Вулiца наперадзе паступова звужалася. Раней машыны стаялi толькi абапал шашы, цяпер жа бязладна тоyпiлiся ледзь не пасярод дарогi i перашкаджалi ехаць. Дамоy у гэтай частцы раёна рабiлася yсё менш, замест iх з’явiлiся густыя зараснiкi дрэy, спрэс засыпаныя шэрым попелам. Макар паглядзеy у бакавое люстра. Здаецца, «хваста» не было. Нью-Ёрк замёр у маyклiва-таямнiчай невядомасцi катастрофы, якая нечакана абрынулася на гэтыя каменныя джунглi. Пад’язджаючы да скрыжавання з Крос-Айлэнд-паркуэй, Макар сказаy Кiры спынiць машыну ля бардзюра. – Фiлiп казаy, што, даехаyшы да Крос-Айлэнд-паркуэй, мы павернем налева, а там будзем ехаць прама, пакуль не выедзем да моста. Давай мяняцца месцамi, далей павяду я. Макар вылез з машыны, хутка абышоy габарытны «кадылак» i, калi Кiра пералезла на пасажырскае сядзенне, сеy за стырно. Павярнуyшы налева, ён павёy «кадылак» на Крос-Айлэнд-паркуэй. Вулiца была вузкай, значна вузейшай за Фрэнсiс-Льюiс-бульвар. Справа стаялi аднапавярховыя прыватныя дамы, злева раслi густыя каштаны. Далей дарога раздзялiлася на дзве часткi. Макар узяy правей i паехаy пад гару па больш адасобленым участку. – Калi ты хвалюешся, што мужчына выклiча палiцыю – гэта пустое, ты ж бачыш, што робiцца навокал. Клопатаy у краiне i без гэтага хапае, – паглядзеyшы на Кiру, якая сцiшылася ля акна, сказаy Макар. Ён добра разумеy, што яна y шокавым стане, таму з ёй трэба размаyляць. – Цяпер галоyнае – перасекчы мост i па патрэбнай трасе ехаць углыб краiны, блiжэй да мяжы, наколькi гэта будзе магчыма. Кiра па-ранейшаму маyчала. – Глядзi, што y нас ёсць! – нечакана yзрадаваyся Макар. – Гэта ж GPS-навiгатар з функцыяй вiдэарэгiстратара! Ты разумееш, што цяпер мы зможам настроiць маршрут куды захочам?! Кiра апатычна паглядзела на планшэт, прыладжаны да панэлi побач са спiдометрам i на якi яны спярша не звярнулi yвагi. – Мы нават зноy зможам здымаць вiдэа. – Хопiць з нас вiдэа… – стомлена сказала яна. Макар знiзiy хуткасць. Праз кiнутыя машыны на дарозе yтварыyся затор. Чырвоны «Форд» наперадзе заняy амаль дзве паласы, i яго дзверы былi шырока адчыненыя: хутчэй за yсё, людзi ратавалiся yцёкамi. Макар асцярожна аб’ехаy перашкоду i накiраваy аyто далей. Яны мiнулi велiзарны дыскаyнтар, якi быy справа. Марадзёры yжо не хавалiся: некалькi чалавек цягнула цялежкi з ежай праз пабiтыя шкляныя дзверы да аyтамабiльнай паркоyкi. – Вiдаць, сапраyды адбылася сур’ёзная катастрофа… – трагiчна засведчыy Макар. – Скажы, ты б забiy таго мужчыну, калi б усё пайшло не па тваiм сцэнарыi? – нечакана спытала Кiра. Хлопец моцна сцiснуy стырно. – Калi б нам штосьцi пагражала, у мяне проста не было б выбару… – Макар, што з намi сталася?.. Дарога, пятляючы, урэшце зноy вывела iх на Крос-Айлэнд-паркуэй, ператварыyшыся y магiстраль. Наперадзе yжо праглядалiся калоны падвеснага моста Уайтстоyн. Макар прытармазiy. Магiстраль была цалкам забiтая машынамi, i пакуль ён не разумеy, цi гэта масавы затор, калi yвесь рух спыняецца, цi людзi даyно пакiнулi yсе гэтыя машыны i рушылi далей пешшу. На пад’ездзе да моста дарогу перагарадзiy доyгi i вялiкi грузавiк «петэрбiлт». – Д’ябал, горад так проста не пакiнеш, – вылаяyся Макар. – Магчыма, за мостам давядзецца шукаць новую машыну… Кiра моyчкi слухала яго. – Я зараз выйду i агледжуся. Сядзi тут, замкнi дзверы i нiкому не адчыняй. Я буду непадалёк. Макар надзеy рэспiратар i выйшаy. Толькi цяпер хлопец зразумеy, што на iм няма абутку, i разам з тым адчуy, як у Нью-Ёрку пахаладнела. Праз шчыльную попельную завесу прамянi сонца амаль не дабiралiся да зямлi, i тэмпература знiзiлася – а пачатак жнiyня i без гэтага быy прахалодны. Макар наблiзiyся да суседняй машыны. У сiнiм «нiсане» нiкога не было. Падышоy да чырвонага «петэрбiлта», прыyзняyся на яго прыступкi i зазiрнуy у салон. Там таксама нiкога. Затым прайшоy яшчэ колькi крокаy i yбачыy бясконцае мора пустых машын, немаведама калi i навошта пакiнутых уладальнiкамi. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=59491501&lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. notes Сноски 1 Пераклад М. Лужанiна. 2 Калi ласка, увага! З тэхнiчных прычын наш самалёт здзяйсняе вымушаную пасадку y аэрапорце Нью-Ёрка iмя Дж. Кенэдзi. Калi ласка, надзеньце выратавальныя камiзэлькi! 3 Калi ласка, захоyвайце спакой! Выратавальныя камiзэлькi знаходзяцца пад вашымi сядзеннямi. 4 Ёхан, скажы зноy на камеру yсё тое, што ты мне паведамiy? 5 Паважаныя госцi i грамадзяне Злучаных Штатаy! Калi ласка, захоyвайце парадак! Зараз будзе арганiзаваная экстранная эвакуацыя yсяго персаналу аэрапорта, усiм вам будуць вылучаныя месцы y наземным транспарце. Строга выконвайце iнструкцыi палiцыi i захоyвайце спакой. Нiхто не застанецца без дапамогi! 6 Захоyвайце спакой! Зараз будзе здзяйсняцца пасадка на эвакуацыйны транспарт! 7 Куды мы накiроyваемся?
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.