Ты мог бы остаться со мною, Но снова спешишь на вокзал. Не стала я близкой, родною… Не здесь твой надёжный причал. Уедешь. Я знаю, надолго: Слагаются годы из дней. Мчит серо-зелёная «Волга», - Таксист, «не гони лошадей». Не надо мне клятв, обещаний. Зачем повторяться в словах? Изношено время желаний, Скажи мне, что я не права!? Чужой ты, семей

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)

-200-
Автор:
Тип:Книга
Цена:106.00 руб.
Издательство: Кнігазбор
Год издания: 2014
Просмотры: 274
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 106.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаyчэнкi (зборнiк) Тарас Шаyчэнка Валерый Стралко Гэтая кнiга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаyчэнкi, паэта, мастака, фiлосафа, адраджэнца yкраiнскай нацыi. Выйшаyшы з самых нiзоy тагачаснага грамадства, ён падняyся да сусветных вяршынь прызнання. У кнiзе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналiз жыцця, творчасцi i светапоглядаy Кабзара. Другi yтрымлiвае асобныя паэтычныя творы класiка yкраiнскай лiтаратуры. У трэцiм змешчана адна з яго лепшых аповесцяy «Мастак». Завяршае кнiгу шэраг выказванняy вядомых творцаy i палiтыкаy пра Тараса Шаyчэнку. Пераклаy усе раздзелы кнiгi з украiнскай i рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко. Тарас Шаyчэнка Мастак Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаyчэнкi © Стралко В., укладанне, пераклад, 2014 © ПУП «Кнiгазбор», 2014 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 На вечным шляху да Шаyчэнкi Для многiх пакаленняy украiнцаy – i не толькi yкраiнцаy – Шаyчэнка азначае так шмат, што сама па сабе ствараецца iлюзiя, быццам мы yсё пра яго ведаем, усё y iм разумеем i ён заyсёды з намi, у нас. Але гэта толькi iлюзiя. Шаyчэнка як з’ява вялiкая i вечная – невычэрпны i бясконцы. Воляй гiсторыi ён атаясамлены з Украiнай i разам з быццём роднай дзяржавы працягваецца ёю, убiраючы y сябе новыя днi i новы вопыт народа, адгукаючыся на новыя болi i думы, далучаючыся да новых скрыжаляy лёсу. Ён расце i развiваецца y часе, у гiсторыi, i нам яшчэ iсцi i iсцi да яго спасцiжэння. Мы на вечным шляху да Шаyчэнкi… Для многiх пакаленняy украiнцаy – i не толькi yкраiнцаy – Шаyчэнка азначае так шмат, што сама па сабе ствараецца iлюзiя, быццам мы yсё пра яго ведаем, усё y iм разумеем i ён заyсёды з намi, у нас. Але гэта толькi iлюзiя. Шаyчэнка як з’ява вялiкая i вечная – невычэрпны i бясконцы. Воляй гiсторыi ён атаясамлены з Украiнай i разам з быццём роднай дзяржавы працягваецца ёю, убiраючы y сябе новыя днi i новы вопыт народа, адгукаючыся на новыя болi i думы, далучаючыся да новых скрыжаляy лёсу. Ён расце i развiваецца y часе, у гiсторыi, i нам яшчэ iсцi i iсцi да яго спасцiжэння. Мы на вечным шляху да Шаyчэнкi… Тараса Шаyчэнку разумеем настолькi, наколькi разумеем сябе – свой час i Украiну y iм. Але каб лепш зразумець яго як нашага сучаснiка, трэба цалкам зразумець яго як сучаснiка людзей, праблем, грамадства XІX стагоддзя. Ён сам прыходзiць у наш дзень. Але i мы павiнны iсцi y яго час. Толькi так памiж намi i iм будзе глыбейшае паразуменне. Мы шчыра захапляемся высокiм вобразам Кабзара, яго грамадзянскай прынцыповасцю i маральнай чысцiнёй, пачуццём сацыяльнай i нацыянальнай справядлiвасцi, адданасцю праyдзе i свабодзе. Але цi можам цалкам уявiць сабе, што за гэтым стаяла, колькi гэта патрабавала душэyных сiл i барацьбы, колькi гэта каштавала пакут i болю, колькi для гэтага трэба было прасвятлення думкi i вышынi духу? Каб гэта yявiць, трэба добра ведаць не толькi самога Шаyчэнку, але й яго эпоху, атмасферу жыцця грамадства, увесь шырокi спектр поглядаy, iнтарэсаy i настрояy таго часу, што y сваёй сукупнасцi i стваралi тую гiстарычную рэальнасць, у якой генiяльны паэт быy самiм сабой. Тарас Шаyчэнка нарадзiyся 9 сакавiка (па новым стылi) 1814 года y сяле Морынцы Кiеyскай (цяпер Чаркаскай вобл.) у сям’i прыгоннага. Праз два гады сям’я перабралася y сяло Кiрылаyка, дзе спачатку памерла мацi, а затым i бацька. Тарас, рана застаyшыся сiратою, спазнаy i гора, i знявагi, i пакуты, аднак яны не прытушылi прагi да ведаy i вялiкага iмкнення да волi. Праходзячы навучанне y дзякоy Паyла Рубана i Пятра Багорскага, хлопец авалодаy букваром, Псалтырам i Часасловам, пазнаёмiyся з некаторымi творамi yкраiнскай лiтаратуры. З маленства адчуваючы непераадольную цягу да малявання, шукаy навукi y мясцовых «мастакоy», збiраy лубачныя малюнкi, якiя тады распаyсюджвалiся сярод народа. Бываючы y навакольных вёсках, слухаy вандроyных кабзароy i лiрнiкаy – жывых носьбiтаy украiнскай гiстарычнай памяцi. Уражлiвая душа хлопца прагна yбiрала прыгажосць маляyнiчай прыроды. Так складваyся той унутраны дзiцячы свет, у якiм ужо была iскра Божага дару. У 1828 годзе чатырнаццацiгадовага юнака бярэ да сваёй абслугi – «казачком» – ягоны гаспадар Павел Энгельгарт. Роля хлопчыка на пабягушках цяжка прыгнятала Тараса, у якога yжо фармiравалася пачуццё yласнай годнасцi i прызначэння, i, можа, менавiта тады выспявала тое непрыманне любых формаy падпарадкаванасцi i рабства, якiм будзе прасякнутая Шаyчэнкава паэзiя. У пачатку 1829 года Павел Энгельгарт з вялiкiм абозам адпраyляецца на службу y Вiльню. Тут Тарас мае магчымасць убачыць помнiкi культуры, пазнаёмiцца з творчасцю выдатнага лiтоyскага жывапiсца Ёнаса Рустэмаса. Тут жа становiцца сведкам падзей паyстання 1830 года, што напэyна не засталiся без водгуку y яго бунтарскай натуры. Ад лютага 1831 года пачынаецца пецярбургскi перыяд у жыццi Тараса Шаyчэнкi. Энгельгарт, якi хацеy мець свайго прыдворнага жывапiсца, аддае яго y навучанне да майстра Васiля Шыраева. Тарас упарта вучыцца, але марыць аб свабодзе. Нарэшце атрымлiвае яе – дзякуючы yкраiнскiм i расiйскiм сябрам, якiя ацанiлi яго талент i знайшлi высокiх апекуноy. Пiсаць вершы Тарас пачаy яшчэ да выкупу з прыгону, якi адбыyся 25 красавiка 1838 года, калi y пецярбургскай майстэрнi К. Брулова В. Жукоyскi yручыy Шаyчэнку адпускную. Наступiлi шчаслiвыя днi творчасцi i навучання y Акадэмii мастацтваy, у коле выдатных майстроy, у атмасферы высокiх духоyных iмкненняy. Малады Шаyчэнка трапiy у культурнае асяроддзе Санкт-Пецярбурга, поyны вялiкiх надзеяy на творчую самарэалiзацыю як у выяyленчым мастацтве, так i y мастацтве слова. Вядома, рэалiзавацца y славесным мастацтве можна было пры yмове засваення лiтаратурнай рускай мовы, што i пасведчыy трыумф прэм’еры драмы Н. Кукальнiка «Рука Всевышнего отечество спасла». Можна было выбiраць свой шлях да славы. Можна было тварыць на рускай мове рамансы – iх, можа, паклаy бы на музыку М. Глiнка, як гэта ён рабiy для свайго сябра – нежынца Н. Кукальнiка. Можна было пiсаць рускамоyныя гiстарычныя драмы i атрымлiваць, як той жа Н. Кукальнiк, з манаршай мiласцi славу i каштоyныя пярсцёнкi. Спакушэнне вялiкае. Пасля ж – з iншых меркаванняy – Шаyчэнка паспрабуе раскрыць свой паэтычны дар на рускай мове – напiша паэму «Слепая», i y лiсце да Я. Кухарэнкi 30 верасня 1842 года прызнаецца з горыччу: «Перапiсаy «Слепую» i плачу над ёй. Якi мяне чорт напаткаy i за якi грэх я вось спавядаюся кацапам чэрствым кацапскiм словам! Бяда, браце атамане! Далiбог, бяда! Такi праyда, што акрамя Бога i чорта y душы нашай ёсць нешта такое страшнае, што нават холад iдзе па сэрцы, як хоць трохi яго раскрыеш…» Гэтае «страшнае» – адступнiцтва ад роднай мовы, ад радзiмы, ад нацыянальнага абавязку y iлюзорным чаканнi творча «адбыцца», рэалiзавацца y мове, у культуры iншага народа. Шаyчэнка адважыyся на своеасаблiвы творчы эксперымент i y лiсце да Рыгора Тарноyскага так патлумачыy напiсанне паэмы «Тризна» на рускай мове: «Каб не казалi маскалi, што я iхняга языка не ведаю». Што ж, пiшы на мове чужой у чужым краi, дагаджай – i будзеш прыласканы, сагрэты славай… Калi хочаш грошай, Яшчэ й славы мора, Спявай пра Матрошу, Пра Парашу, радасць нашу, Султан, паркет, шпоры, — Вось табе i слава! — з iронiяй пiсаy Шаyчэнка y паэме «Гайдамакi». Але такой славы ён не жадаy. Хоць i бачыy, што не адзiн украiнец зрабiy лiтаратурную кар’еру y Пецярбургу дзякуючы рускай мове, служэнню рускай славеснасцi. Украiнская лiтаратурна-мастацкая элiта Санкт-Пецярбурга i Масквы без асаблiвых ваганняy прыняла iдэалагiчныя «правiлы гульнi», заснаваныя на вялiкадзяржаyнiцкай канцэпцыi «афiцыйнай народнасцi», а да любых спробаy «сваiх», то-бок выхадцаy з Украiны, пiсаць на yкраiнскай мове ставiлася перадузята. Пiсьменнiкi yкраiнскага паходжання В. Капнiст, А. Сомаy (псеyданiм Парфiрый Байскi), А. Пяроyскi (псеyданiм Антонiй Пагарэльскi), І. Кульжынскi апрацоyвалi yкраiнскiя тэмы, але лiчылi, што пiсаць пра Украiну варта толькi на рускай мове. У iмперскiх сталiцах – Санкт-Пецярбургу i Маскве – дамiнавала адна думка: украiнская мова – гэта дыялект, якi мае yзбагачваць рускую мову. М. Надзеждзiн у часопiсе «Телескоп» выказаy афiцыйную пазiцыю i расiйскай лiтаратурнай элiты: «Нядаyна з’явiлiся y нас удалыя спробы лiтаратурнай апрацоyкi маларасiйскага дыялекту. Некаторым гэтыя спробы здаюцца пустой, непатрэбнай цацкай. Але я думаю наадварот. Маларасiйскi дыялект можа таксама паслужыць i yзбагачэнню нашай мовы. Хай украiнцы знаёмяць нас з iм у сваiх паэтычных думках, у сваiх лагодных «казках». Мы павiнны быць iм удзячныя».[1 - Цыт. па: Луцький Ю. Мiж Гоголем i Шевченком. – К., 1998. – С. 90.] Што yжо казаць пра рускiх, калi знакамiты М. Максiмовiч хоць i адстойваy незалежны статус украiнскай мовы, аднак таксама падзяляy меркаванне аб яе функцыi нарошчвання лексiчнага патэнцыялу рускай мовы i лiчыy прыдатнай толькi для народнай паэзii, а yраджэнец Харкава М. Качаноyскi, рэдактар уплывовага часопiса «Вестник Европы», на старонках якога публiкавалiся yкраiнскiя творы П. Гулака-Артэмоyскага, Л. Баравiкоyскага, А. Шпiгоцкага, артыкулы таго ж М. Максiмовiча, глядзеy на yкраiнскую мову як на своеасаблiвы лiнгвiстычны феномен i пераконваy, што яна «y цяперашнiм сваiм стане здольная толькi на «жартоyныя творы», як тая ж перанiцаваная «Энеiда», i yзняцце яе да yзроyню лiтаратурнай павязаны з непераадольнымi цяжкасцямi».[2 - Луцький Ю. Мiж Гоголем i Шевченком. – С. 89.] Няма падставаy не верыць Г. Данiлеyскаму, якi yспамiнае размову В. Бадзянскага з М. Гогалем восенню 1851 года. На пытанне В. Бадзянскага, як Гогаль ацэньвае талент, паэзiю Шаyчэнкi, той адказаy: «Нам, Восiп Максiмавiч, трэба пiсаць па-руску, трэба iмкнуцца да падтрымкi i yмацавання адной, пануючай мовы для yсiх родных нам плямёнаy. Дамiнантай для рускiх, чэхаy, украiнцаy i сербаy павiнна быць адзiная святыня – мова Пушкiна…».[3 - Данилевский Г. П. Сочинения. – СПб., 1901. – Т. 14. – С. 98–99.] Выкупаны y iмперскай славе Н. Кукальнiк заадно з вядомымi лiтаратарамi i дзяржаyнымi чыноyнiкамi напаy у 1840 годзе на П. Мартаса за выданне «Кобзаря» Шаyчэнкi, таму што яго кiрунак, маyляy, шкодны i небяспечны, i прапаноyваy забаранiць «польскую, маларасiйскую i y остзейскiх губернях нямецкую»[4 - Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 72.] мовы. Галасоy у абарону yкраiнскай мовы як лiтаратурнай, прыдатнай для фармiравання нацыянальнай лiтаратуры, было амаль не чуваць. Ва yнiверсiтэцкiм Харкаве, дзе адрадзiлася yкраiнская перыёдыка, часопiсы «Украинский вестник» i «Харьковский Демокрит» публiкавалi толькi асобныя творы на yкраiнскай мове, а «Украинский журнал» наогул не надрукаваy нi аднаго. Усё гэта сведчыла аб поyным непрыманнi лiтаратурнага статусу yкраiнскай мовы i прымушала yкраiнскiх аyтараy шукаць сваю нiшу y рускай лiтаратуры, а значыць, губляць творчыя магчымасцi для yласнага нацыянальнага самавызначэння. Ігнараванне yкраiнцамi роднай мовы перашкаджала разгортванню найважнейшага працэсу стварэння yкраiнскага грамадства. Пасля, знаходзячыся y 1847 годзе y Седневе, Шаyчэнка пiша прадмову да другога, на жаль, не ажыццёyленага выдання «Кобзаря», у якiм выкладае свае думкi адносна сучаснага стану yкраiнскай лiтаратуры i перспектыy яе развiцця. Ён настойвае на yзняццi yзроyню нацыянальнай лiтаратуры шляхам глыбокага пазнання жыцця народа, валодання роднай мовай i дзякуючы незалежнай, нацыянальна свядомай пазiцыi лiтаратараy, абавязак якiх – забяспечыць самастойны шлях развiцця yкраiнскай лiтаратуры: «А на маскалёy не зважайце, хай яны сабе пiшуць па-свойму, а мы па-свойму. У iх народ i слова, i y нас народ i слова. А чыё лепш, хай судзяць людзi».[5 - Шевченко Т. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – К., 1964. – Т. 6. – С. 314.] Тых пiсьменнiкаy-украiнцаy, якiя адраклiся ад роднай мовы, служылi чужой культуры, Шаyчэнка асуджае i супрацьпастаyляе iм сапраyдных патрыётаy Караджыча i Шафарыка: «Чаму У. С. Карадж[ыч], Шафар[ык] i iныя не пастрыглiся y немцы (iм бы зручней было), а засталiся славянамi, шчырымi сынамi мацi сваiх, i славу добрую здабылi?».[6 - Шевченко Т. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – Т. 6. – С. 315.] Шаyчэнка адчуваy i духоyную, i матэрыяльную падтрымку y сваiх памкненнях выказаць на роднай мове тое, што нябачна пульсавала y сасудах нацыянальнага арганiзма, з боку Я. Грэбiнкi, якi пiсаy на yкраiнскай мове, украiнскага землеyладальнiка П. Мартаса, цэнзара П. Корсакава, якi yхвалiy да друку «Кобзаря» i надрукаваy станоyчую рэцэнзiю y часопiсе «Маяк», мастака І. Сашэнкi, канферэнц-сакратара Акадэмii мастацтваy, украiнца па паходжаннi, В. Грыгаровiча, кампазiтара М. Вiельгорскага, мастакоy К. Брулова i А. Венецыянава, паэтаy В. Жукоyскага, П. Вяземскага… І yсё ж пецярбургская атмасфера нацыянальнага абязлiчвання прыгнятала Шаyчэнку. Ён усведамляе, што адзiнае выратаванне ад растварэння y асяроддзi рускай культуры i лiтаратуры, у прыватнасцi, заключаецца не проста y звароце да мовы, але i y стварэннi на ёй нацыянальнай лiтаратуры, якая б спрыяла фармiраванню yкраiнскай нацыi, вызначэнню гiстарычнага сэнсу i перспектыy яго быцця, этнакультурнай унiкальнасцi yкраiнства. «Яго перапоyненасць Украiнай была yнiкальнай з’явай у iнтэлектуальнай гiсторыi таго часу, – заyважае Ю. Луцкi, – i y сваёй адзiноце i палкасцi ён быy фiгурай, якая амаль не ведала паyтонаy».[7 - Луцький Ю. Мiж Гоголем i Шевченком. – С. 178.] Шаyчэнка yсведамляе i сваю адзiноту, i сваю прароцкую мiсiю yваскрашэння Слова, месiянскую – прызначэнне Паэта як выразнiка волi Госпада. Слова павiнна набыць асаблiвую духоyную сiлу, iнакш яно не адкрые рабскiя вусны, не сагрэе астылых душ, не запалiць святым агнём творчасцi, не стане духоyным пастырам роднага народа. Паэт адчувае y сабе гэтае слова, яно нараджаецца y iм, выспявае i просiцца iсцi «памiж людзей». Ён ведае, што Слова, як духоyная эстэтычная сiла, здольнае выратаваць чалавека ад ганебнага абязлiчвання. Слова для Шаyчэнка – духоyная i маральная аснова, крынiца энергii дзеля самасцвярджэння. А пакуль, на працягу першага года сваёй волi, ён суцяшаецца свабодай i сваю радасць выказвае y лiсце да брата Мiкiты ад 15 лiстапада 1839 года: «Дык вось, бачыш, жыву, вучуся, нiкому не кланяюся i нiкога не баюся, акрамя Бога, – вялiкае шчасце быць вольным чалавекам, робiш, што хочаш, нiхто цябе не спынiць».[8 - Шевченко Т. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – Т. 6. – С. 9.] Можна было yлiцца y стыхiю рускай лiтаратуры, апрацоyваць украiнскую гiсторыю, мiфы, паданнi, легенды, казкi i хоць бы такiм чынам абуджаць цiкавасць да Украiны. Але Шаyчэнка не прымае такога кампрамiсу, не сумняваецца, якая y яго душа, тады як Гогаль у лiсце да А. Смiрновай з сумневам прызнаy: «Сам не знаю, какая у меня душа, хохлацкая или русская…»[9 - Гоголь Н.В. Полное собрание сочинений: в 14 т. – М., 1952. – Т. 12. – С. 419.] Руская моyна-культурная атмасфера пагражальная яго творчаму «я». Шаyчэнка гэта yсведамляе, абдумваючы перспектывы акадэмiчнай кар’еры (лiст да Г. Квiткi-Аснаyяненкi ад 19 лютага 1841 года) i адначасова клапоцячыся адчуваннем неабходнага i непазбежнага адчужэння ад iмперскай культуры. Заняткi толькi жывапiсам, прадчуваy Шаyчэнка, утрымлiвалi y сабе пэyную небяспеку растварэння y iмперскай культуры, у той час як славесная творчасць на роднай мове пакiдала яго са сваiм народам у жывых дыялагiчных зносiнах. Турбавала Шаyчэнку i тое, што творчае самаздзяйсненне yкраiнца ва yмовах дамiнуючай рускай культуры прадугледжвала авалоданне пэyных рытуалаy сацыяльна-палiтычнага прыстасавання, у прыватнасцi дэманстрацыi падзякi цару за выкуп з прыгону, а гэта непазбежна прывядзе, усведамляy ён, да страты максiмальна поyнага самавыяyлення, адмовы ад праyдзiвага адраджэння нацыянальнай гiсторыi i быцця роднага народа. Шаyчэнка смела глядзеy у тую панадлiва таямнiчую бездань нацыянальнага абязлiчвання, якой была iмперская моyна-культурная атмасфера, выпрабоyваючы яе прыцягальную сiлу i сваiмi жывапiснымi творамi, i расiйскамоyнымi аповесцямi, «Дневником», але адчуваy-усведамляy, што гэтая прорва яго не праглыне, што яму не пагражае распяцце на iмперскiм крыжы творчага i светапогляднага «дуалiзму», раздваенне на «iмперскую» i «маларасiйскую» формы самавыяyлення. Зразумела, што трывога напаyняла яго душу, сумневы прыгняталi свядомасць, але гэта не былi сумневы адносна таго, на якой мове i для якога народа паэт павiнен тварыць. Ён – нiбы бiблейскi Прарок – пасланы на зямлю Богам Сваю любоy дабравясцiць! Святую праyду абвясцiць! Трывожыць Шаyчэнку iншае – сам шлях яго Слова да народа Украiны. Шлях перш за yсё духоyны, бо прызначэнне Слова – трансцэндэнтнае i iнтэгральнае, накiраванае y будучыню, такiм чынам, надзеленае мiсiяй нацыетварэння цераз разгортванне духоyнай гiсторыi Украiны. Толькi y нацыянальным слове, толькi y духоyных рамках нацыянальнага свету Шаyчэнка iмкнуyся самаздзейснiцца, рэалiзаваць сваё высокае прызначэнне: духоyна кансалiдаваць украiнства. Таму так прыцягвае Шаyчэнку магiя паэтычнага слова, якая валодае здольнасцю абуджаць мiфапаэтычнае мысленне, выклiкаць з глыбiняy памяцi пачуццёвыя асацыяцыi, бачныя ва yяyленнi вобразы, патухлыя галасы… Слова творыць сiстэму духоyнага yзаемадзеяння памiж паэтам i яго народам. Шаyчэнка адчувае эстэтычную неабходнасць абуджэння iндывiдуальнай духоyнай энергii, якая yлiвалася б у працэс нацыянальнага самаyсведамлення народа. Таму ён пасылае свае думы ва Украiну, туды, дзе яшчэ жывая народная душа, сагрэтая родным словам, хай i не друкаваным, але моyленым, спяваным, малiтоyным… Сваё духоyнае «я» ён нiбы аддзяляе ад сябе, асуджанага на фiзiчнае быццё y халодным ненавiсным Пецярбургу, i адсылае яго ва Украiну з прароцкай мiсiяй абуджаць нацыянальную свядомасць. Шаyчэнка ведае, што ён абавязаны гэтым вышэйшым, боскiм поклiчам адбыцца ва Украiне, – вяртанне y «нашу Украiну» непазбежнае. Успомнiм «Запавет». Але для яго яшчэ больш важна вярнуць, паслаць ва Украiну сваё Слова. Днi дваццацiпяцiгадовага Шаyчэнкi, вучня Акадэмii мастацтваy, кiпяць прагай пазнання – ён вывучае французскую мову, наведвае тэатры, мноствам кнiг пашырае межы свайго гiстарычнага мыслення. Чытае пра мiнулае Украiны y працах Д. Бантыш-Каменскага («История Малой России…»), М. Маркевiча, творах Гогаля, вывучае «Історiю Русiв», захоплена перачытвае І. Катлярэyскага, Г. Квiтку-Аснаyяненку, Я. Грэбiнку… Яго трывожыць забыццё народам свайго слаyнага i свайго няшчаснага мiнулага. Дзе падзелася казацтва Ў жупанах чырвоных? Куды гетманы прапалi Разам з доляй-воляй? Днi пралятаюць вiхурай у спешцы наведаць модны лiтаратурны салон, канцэрт, прэм’еру y тэатры, мастацкую выставу… Але маладая душа пакутуе, думкi раздзiраюць спакой вячэрняй адзiноты i кладуцца «на паперы сумнымi радкамi»… Паэту цяжка са сваiмi думкамi, якiя «лiха на свет на смех спарадзiла». Ён пытае y сябе, у свайго лёсу: навошта любiy, навошта даглядаy iх – свае кветкi, сваiх дзяцей, навошта з iмi плакаy? Цi знойдзецца y свеце хоць адна душа, адно «дзявочае сэрца», «што аплача гэтыя думы»? Адну слязу з вачэй карых — І… пан над панамi!.. Шаyчэнка хваравiта перажывае, куды падзець свае думы, якiя ён так любоyна гадаваy, даглядаy? Ва Ўкраiну йдзiце, дзецi! У нашу Ўкраiну, Бы няшчасныя сiроткi, А я тут загiну. У пачатку 1840 года паэт прароча сведчыць: яго паэтычныя думы, яго песнi, яго кветкi-дзецi пойдуць ва Украiну, а сам ён тут, у iмперскай сталiцы, загiне. Тады ж Шаyчэнка малюе алейнымi фарбамi першы аyтапартрэт. Рамантычны, пышнавалосы, з вострым позiркам вялiкiх цёмных вачэй, рэзкiя «хвалi» неспакойных броваy, моцна сцiснутыя вусны – колькi душэyнага напружання, валявой рашучасцi i творчай дзейнасцi выпраменьвае гэты пластычна дасканалы вобраз мастака! Сiне-зялёныя тоны адценьваюцца чырвоным проблiскам гарачага дыхання неyмiручасцi. У канцы 1839 года Я. Грэбiнка пазнаёмiy Шаyчэнку з украiнскiм памешчыкам П. Мартасам, якому захацелася мець свой акварэльны партрэт. Падчас сеансаy П. Мартас убачыy рукапiс вершаy маладога мастака i вырашыy аплацiць выданне твораy Шаyчэнкi. 18 красавiка 1840 года y Пецярбургу з’яyляецца на свет першы зборнiк паэта пад назвай «Кабзар», рукапiс якога да друку падрыхтаваy Я. Грэбiнка. У кнiгу yвайшло восем твораy: «Думи моi, думи моi…», «Перебендя», «Катерина», «Тополя», «Думка» («Нащо менi чорнi брови…»), «До Основ’яненка», «Іван Пiдкова», «Тарасова нiч». Нягледзячы на цэнзуру i выкрэслiваннi y «Катеринi», у вершы «До Основ’яненка» i паэме «Тарасова нiч», гэта была вялiкая духоyная перамога паэта над маyчаннем, якое немiласэрнай перашкодай стаяла на шляху да творчага самаздзяйснення. Шаyчэнка стварыy кнiгу – духоyнага ваяра, якому даверыy барацьбу за чалавечыя душы, здранцвелыя y бяздзейнай адзiноце. Адпраyляy малады Шаyчэнка свае думы – «кветкi мае, дзецi!» – ва Украiну y вобразе народнай кнiгi, напiсанай на мове свайго народа. Адпраyляy у надзеi-перакананнi: Стрэнеце там шчырасць сэрца Са словам ласкавым, Стрэнеце там шчырасць-праyду, Яшчэ, можа, й славу… Унутрана самотны паэт уяyляy сябе кабзаром, старым Перабендзяй, якi спявае y стэпе на кургане, сумуючы, што вецер па полi развее яго словы. Каб людзi не слухалi Боскае слова, Што сэрцу пра волю ад Бога гучыць, І сэрца шчабеча Гасподнюю славу, А думка на хмары па свеце ляцiць. Няма y Шаyчэнкi yпэyненасцi y тым, што ягонае слова запалiць у сэрцах людзей iскру сумненняy i разважанняy аб сваiм нявольнiцкiм лёсе. У снежнi 1844 года ён пiша вершаванае пасланне Гогалю, якога не аддзяляy ад украiнскага этнакультурнага арэала: Каму ж яе пакажу я, І хто тую мову Прывiтае i пазнае Вялiкае слова? Людзi зглухлi i панiклi: У ярмах – не y лаyрах… Ты смяешся, а я плачу, Вялiкi мой сябра. Каб, у надзеi на даверную размову, блiжэй прыхiнуцца да чытача, малады Шаyчэнка перадавярае свае думы «бяздольнаму старому кабзару», якога прывыклi слухаць па вёсках, верылi яго кобзе, яго думе. І сёння гэты стэрэатып успрымання Шаyчэнкi – у вобразе старога кабзара y смушкавай шапцы, у цяжкiм кажусе, змрочнага i сярдзiтага гайдамацкага мсцiyца, пераважае. А паэту было yсяго дваццаць чатыры гады, калi ён напiсаy «Кацярыну», «Гайдамакi» былi завершаны на 26-м годзе жыцця. Гайдамаччына – гэта апошняе парыванне yкраiнскага народа атрымаць свабоду, гэта трагедыя даведзенага да роспачы прыгнечанага народа, якi y шалёнай празе помсты за здзек губляе маральныя засцярогi i не зважае на Божыя запаведзi. Шаyчэнка хваравiта перажывае гэты немы крык заняволенага народа, што выбухнуy гневам «за святую праyду-волю» i асудзiy сябе на шматгадовыя бязмежныя пакуты: У старых спытаю: «Чаго, бацькi, сумуеце?» «Нявесела, сыне! Дняпро на нас раззлаваyся, Плача Украiна…» Слова, якое толькi плача, у смутку i тузе калыша yспамiны, а не акрыляе дух, не напаyняе чалавека i нацыю энергiяй самаздзяйснення, – для паэта мёртвае. Шаyчэнкавае слова yваскрашае гiстарычныя падзеi, факты такiмi эстэтычнымi сродкамi, каб спачатку разбурыць стэрэатыпы iх успрымання, а затым гэтую падзею або факт падаць у новай iнтэрпрэтацыi. Для гэтага паэт пашырае карцiну першапрычын i развiцця з’явы. Вымярэннi гiсторыi, iх свядомае сутыкненне y Шаyчэнкi накiраваныя на тварэнне цэласнага yяyлення аб той цi iншай падзеi, з’яве, фiгуры (Хмяльнiцкi, разбурэнне Сечы, Калiiyшчына). Асэнсоyваныя Шаyчэнкам падзеi нiбы ахутваюцца духоyнай энергiяй унутранага yгадвання-спазнання iм сапраyдных глыбiнь i зместу гiстарычных з’яy i працэсаy. Так, у паэме «Гайдамакi» паэт «паварочвае» падзеi мiнулага трагiчным бокам i пераасэнсоyвае yражаннi i «сведчаннi» yдзельнiкаy Калiiyшчыны. Ён перарывае плынь гiстарычнага аповеду, каб, уплятаючы y яе тканiну глыбокiя аналогii, асацыяцыi i yласны ацэначны погляд, стварыць рухомую сiстэму мастацкiх сувязяy, якая нараджае новыя yспрыманнi i ацэнкi. Гайдамацкi «чырвоны баль» па yсёй Украiне – для Шаyчэнкi не толькi справядлiвая помста за прыгнёт i здзекi, але i глыбокая рана y душы i свядомасцi yкраiнскага народа. Яго трагедыя заключалася таксама y супрацьстаяннi праваслаyнай i yнiяцкай веры, у рэлiгiйнай раз’яднанасцi этнiчных украiнцаy, якую yсяляк узмацняла i культывавала польская шляхта. З глыбокiм болем пiша паэт пра жорсткае лiхалецце: Не спынiла завiруха Пякельнае кары… . . . . Пекла мала!.. Людзi, людзi! Калi ж досыць будзе Таго дабра, што маеце? Дзiyныя ж вы, людзi! Не спынiла вясна крывi, Нi злосцi людское… Шаyчэнка славiць правадыроy свайго народа за iх ахвярнасць, мужнасць i сiлу духу, за веру y незалежную Украiну i адначасова папракае за разлад i неапраyданыя кампрамiсы, за паражэннi, якiя прывялi да нацыянальнага бяссiлля, палiтычнай пасiyнасцi: Гетманы, гетманы, калi ж бы вы yсталi, Калi б паглядзелi на той Чыгiрын, Што вы будавалi i дзе панавалi! Заплакалi б цяжка, бо вы б не пазналi Казацкае славы нiкчэмных руiн. Паэт рыдае, успамiнаючы «справы незабытыя дзядоy нашых». Гэта «цяжкiя справы», бо пралiвалi яны кроy сваю, свайго народа «за Маскву i Варшаву» i перадалi сынам «свае кайданы, сваю славу!». Вялiкiя творчыя намеры маладога Шаyчэнкi i Шаyчэнкi-старэйшага, бязлiтасна прыгнечанага шматгадовай няволяй, жывуць таксама на старонках яго вядомых на сёння пяцi альбомаy – нататнiкаy – «штамбухаy» для малюнкаy, эскiзаy i запiсаy. «Я малюю цяпер Украiну, – пiша Шаyчэнка 29 чэрвеня 1844 года Восiпу Бадзянскаму. – …Намалюю краявiды, што ёсць ва Украiне, цi то гiсторыяй, цi прыгажосцю адметныя; у другi раз – як сённяшнi народ жыве, у трэцi – як ён калiсьцi жыy i што вырабляy». Пакiнуць Пецярбург Шаyчэнка змог толькi y траyнi 1843 года, хоць мара yбачыць Украiну yзбуджвала яго творчае yяyленне i нецярплiва зазывала yзнавiць вобраз роднага краю y серыi афортаy «Живописна Украiна». Ён просiць грашавiтых людзей, тых, хто мае «i сiлу i славу» i любiць «тую краiну, што я цяпер узяyся маляваць», дапамагаць яму. Шаyчэнка верыць, што калi «добрыя людзi скiнуцца i дапамогуць, тады ажыве наша краiна хоць на паперы». Планы мастака Шаyчэнкi велiчныя i патрыятычныя: «Калi б мне Бог дапамог закончыць тое, што я цяпер пачаy, ужо тады склаy бы рукi i y труну. Было б з мяне: не забыла б Украiна мяне мiзэрнага», – пiша ён у лiсце да Мiколы Цэртэлева 23 верасня 1844 года. Ён спадзяецца наведаць роднае сяло Кiрылаyку, блiжэй пазнаёмiцца з культурнымi людзьмi Украiны, пабываць у сяброy – нашчадкаy казацкай старшыны Чарнiгаyскай i Палтаyскай губерняy, убачыць новаствораны yнiверсiтэт у Кiеве. На Чарнiгаyшчыне паэта-мастака чакаy Г. Тарноyскi – гаспадар знакамiтай Качанаyкi, дзе была сабраная вельмi каштоyная бiблiятэка i вялiкая карцiнная галерэя. Прайшло пятнаццаць гадоy з таго часу, як ён пакiнуy Украiну. Вярнуyся вольным чалавекам, знакамiтым паэтам i жывапiсцам. Канец вясны, усё лета i yсю восень 1843 года Шаyчэнка правёy ва Украiне. На Палтаyшчыне Шаyчэнка пабываy у прыяцеля i сябра па Пецярбургу Я. Грэбiнкi – уладальнiка хутара Убежышча, якi прывёз маладога мастака i паэта на iмянiнны баль памешчыцы Т. Валхоyскай, якi яна давала штогод у сваiм маёнтку y вёсцы Мойсеyка. Там, на гэтай штопаyгадавой сустрэчы-свяце тагачаснай элiты Украiны, Шаyчэнку сустракалi з захапленнем як нацыянальнага паэта. Там Шаyчэнка пазнаёмiyся з такiмi дзеячамi yкраiнскай лiтаратуры, навукi i мастацтва, як А. Афанасьеy-Чужбiнскi, А. Капнiст, М. Маркевiч, Я. дэ Бальмен, М. Башылаy, В. Закрэyскi, П. Лукашэвiч. У Мосеyцы ён сустрэy Ганну Закрэyскую – можа, найбольшае каханне y яго жыццi. Ва Украiну Шаyчэнка прывёз альбом, заснаваны y Акадэмii мастацтваy. У iм i маляваy эскiзы афортаy для «Живописноi Украiни». Ва Украiне паэт напiша яшчэ адну паэму – рускамоyную «Тризну», якую прысвяцiy князёyне Варвары Рапнiной. Тады ж, у годзе 1843-м, 9 кастрычнiка, Шаyчэнка y маёнтку П. Лукашэвiча y Беразанi напiсаy верш «Розрита могила» – твор вялiкага нацыянальна-патрыятычнага болю i спадзявання. Пабываy Шаyчэнка на знакамiтых «кантрактавых кiрмашах» у Кiеве, наведаy першага рэктара новага yнiверсiтэта М. Максiмовiча, пазнаёмiyся з П. Куляшом. Далей яго шлях праслаyся да Мяжыгорскага Спаса, на востраy Хорцiцу. Перажываннi ад убачанага i пачутага ва Украiне былi эмацыйна глыбокiмi i спарадзiлi такiя паэтычныя шэдэyры, як «Чигрине, Чигрине…», паэмы «Сон» («У кожного своя доля…») i «Сова». У разлуцы з Украiнай, на чужыне, яна згадвалася яму y настальгiчнарамантычных фарбах. Цяпер жа, убачыyшы сумную рэальнасць, ён больш цвяроза асэнсоyвае яе сацыяльныя i нацыянальныя беды; у яго паэзii мацнеюць выкрывальныя i сатырычныя матывы; антыпрыгонны, антыманархiчны i антыкаланiзатарскi пафас яго паэзii дасягае вышынь вострых iнвектыy, сатырычных экспрэсiй i балесных перажыванняy. Другi раз прыехаy Тарас Шаyчэнка ва Украiну y красавiку 1845 года. Адправiyся ён у родны край як «вольны мастак» ад Акадэмii мастацтваy, падарожнiчаy па Украiне з паyнамоцтвамi супрацоyнiка Кiеyскай археаграфiчнай камiсii, i яго дарогi праляглi y Берасцечка, Астрог, Луцк, Крэмянец i Пачаеyскi манастыр, на Палтаyшчыну i на Падолле, у Нежын i y Пераяслаy… Якiя гэта былi творча плённыя, натхнёныя месяцы i гады! Пэндзаль i аловак вабяць творчае yяyленне Шаyчэнкi з не менш немiласэрным запалам, чым вобразнае слова. Альбомы Шаyчэнкi маюць розны лёс – пра адны вядома больш, пра iншыя – менш, некаторыя патрапiлi да прыватных асоб, iншыя – да палiцэйскiх архiваy. Апошнiя былi вызваленыя з-пад арышту толькi y 1906 годзе па хадайнiцтве сенатара А. Маркевiча – сына гiсторыка М. Маркевiча. Шаyчэнкавы альбомы – суцэльныя мастацка-лiтаратурныя сведчаннi творчага жыцця мастака, паэта, якiя выяyляюць яго цiкавасць да гiсторыi, этнаграфii, археалогii, фальклору, краязнаyства. Гэта yнiкальная скарбнiца, якая захоyвае невычэрпныя магчымасцi для пазнання жыццёвага i творчага лёсу Шаyчэнкi, яго мастацкiх задумаy i прывабаy, захапленняy i iнтарэсаy, надзей i жаданняy, яго нерэалiзаваных iмкненняy, якiя былi так жорстка абарваныя i не адкрылi цалкам каласальных магчымасцяy духоyнай рэалiзацыi нацыянальнага генiя. З асаблiвай яркасцю паказалi гэтыя магчымасцi кастрычнiк— снежань 1845 года, калi былi напiсаныя пятнаццаць надзвычай эмацыйных, палiтычна вострых твораy. 19 снежня 1845 года ва Уюнiшчы пад Пераяславам, гасцюючы y прыяцеля Сцяпана Самойлава i раскашуючы сярод кнiг яго багатай бiблiятэкi, Шаyчэнка завяршыy паэтычны цыкл «Давидовi псалми». Вялiкi сiмвалiчны сэнс тоiцца y звароце Шаyчэнкi да гэтых песень, якiя, па Бiблii, пастух Давiд пачаy складаць i выконваць пад акампанемент псалтыры – струннага музычнага iнструмента. Аб чым думаy малады Шаyчэнка, перачытваючы ва Уюнiшчы Псалтыр, якi ён ведаy з дзяцiнства, па якiм вучыyся грамаце, якi чытаy над памерлымi? Чаму менавiта гэтыя, а не iншыя (а iх у Бiблii 150, з iх 73 належаць Давiду) песнi Шаyчэнка абраy для перакладу? Старажытны горад Ерусалiм сiмвалiзуе y Шаyчэнкi Украiну, якую ён нiколi не забудзе на чужыне. А сваю цярнiстую Галгофу ён прадчувае, прадугледжвае. І калi цябе забуду, О Ерусалiме, Забыт буду, пакiнуты Ў рабстве на чужыне. І язык мой анямее, Высахне, рухавы, Як забуду памянуць я Цябе, наша слава. Нацыянальная слава, велiч i хрысцiянская вера хвалююць маладога паэта, i дзеля адраджэння гэтай славы i веры, дзеля адраджэння Украiны звяртае ён надзею да Бога. Неяк Бог нам верне волю, Разаб’е няволю, – верыць Шаyчэнка, але калi? На каго спадзявацца? На аднаго толькi Бога? Духоyна знясiлены, дэмаралiзаваны народ чакае прарочага знака ад Бога, яго блаславення на вызваленне. І паэт, як i бiблейскi Давiд, лiтаральна патрабуе: …Дзей, Божа, Годзе Табе спацi, Нашых горкiх слёз не бачыць, Боль наш забывацi! Кангенiяльна yзнаyляючы пафас Давiдавых псалмоy, Шаyчэнка запытальна размаyляе з Усявышнiм, заклiкае яго звярнуць свой погляд на прыгнечаны народ, якi не адчувае сiл, каб падняцца з каленяy i атрымаць свабоду. Скарылася душа наша, Лiха y нашых хатах! Устань, Божа, памажы нам Зноy паyстаць на ката. Завяршаецца цыкл псалмом 149-м – своеасаблiвым гiмнам радасцi, выклiканай вызваленнем з Вавiлонскага палону. Персiдскi цар Кiр у 538 г. да н. э., заваяваyшы Вавiлон, дазволiy габрэям вярнуцца на родную зямлю. Яны вярнулiся, каб аднавiць уласную дзяржаву i адрадзiць сваю веру. Псалом новы Ўсявышняму І новую славу Апяём святым саборам, Сэрцам свята справiм… Пiсаy Шаyчэнка «Давiдавы псалмы» хворы. Творчае напружанне, эмацыйнае натхненне i страсць былi такiмi моцнымi, так псiхалагiчна вычарпалi маладога паэта, што ён за наступны, 1846 год напiсаy толькi тры творы: «За що ми любимо Богдана?..», «Лiлею» i «Русалку». За чатыры днi да завяршэння «Давiдавых псалмоy», а менавiта – 14 снежня, Шаyчэнка звернецца да yсiх украiнцаy з горкiмi словамiперасцярогамi y пасланнi «І мертвим, i живим, i ненародженим…»: Другой не знойдзеш Украiны, Няма другога i Дняпра… Дзе пачуццё нацыянальнага гонару i гордасцi, пытаецца паэт, дзе павага i любоy да роднай культуры, мовы, звычаяy у тых землякоy, якiя «кайданамi мяняюцца, Праyдаю гандлююць. І Госпадам пагарджаюць», «аруць лiха. Лiхам засяваюць», хлуснi пакланяюцца? І хiлiцеся, як заyсёды! І зноyку шкуру дзераце З братоy-аратых, недарэкаy… Абурэнне i гнеy Шаyчэнкi накiраваны супраць тых, хто здрадзiy Украiне, заразiyся «крывадушнасцю» для yласнага yзбагачэння. Паэт заклiкае: Спахапiцеся, вар’яты, Юродзiвых дзецi! Паглядзiце на рай змяты, На сваю краiну, Палюбiце чыстым сэрцам Збiтую руiну, Раскуйцеся, братайцеся… 21 снежня таго ж 1845 года Шаyчэнка пiша верш «Маленькiй Мар’янi» – журботна-пяшчотнае любаванне прыгажосцю, на якую глядзяць прагавiтыя вочы. 22 снежня з’яyляюцца «Три лiта» – паэзiя вялiкага болю i вялiкага расчаравання y людзях. Вакол мяне, дзе нi гляну, Не людзi – змяюкi… І засохлi мае слёзы, Слёзы маёй мукi. Зараз я разбiтае Сэрца ядам мыю, І не плачу, й не спяваю, А савою выю. Мiж тым паэта напаткала цяжкая хвароба, i яго перавозяць у Пераяслаy, пад апеку лекара i выкладчыка медыцыны y мясцовай семiнарыi А. Казачкоyскага. Адчуваючы пагрозу смерцi, паэт запiсвае на лiсце паперы словы свайго «Запавета». Але y шаснаццатым радку яго рука спыняецца на iмгненне – напэyна, нялёгка было Шаyчэнку выказаць: «…а датуль я Не ведаю Бога». Пакуль не з’явiлася сям’я вялiкая yкраiнская, сям’я вольная, новая, датуль паэт не бачыць Божай праyды i не гатовы паyстаць перад Богам, яго душа павiнна заставацца на зямлi, быць сярод сваiх людзей, несцi цяжкую эпiтым’ю за зло i няволю. Шаyчэнка то цярплiва, то дзёрзка гаворыць з Богам, то просячы, то патрабуючы адказу. Гэтыя адказы выспяваюць у яго свядомасцi, i паэт адважваецца сказаць Госпаду yсё. Усё, што вымучвае яго сумленне, што выпякае душу сорамам за пагарджаны yкраiнскi народ, што абуджае яго перажываннi, налiвае гневам яго пачуццi, клiча яго на барацьбу з тым татальным злом, якое накрыла яго Украiну. Гэта – не богазнявага, не, гэта – шчырасць i пафас бiблейскiх прарокаy. На шчасце, паэт ачуняy. Шаyчэнка y пачатку 1846 года канчаткова завяршае альбом сваiх твораy. 23 паэтычныя творы за тры гады – 1843, 1844, 1845 – заносiць ён у рукапiсны зборнiк i дае яму назву «Три лiта». Адкрывае любоyна створаны альбом верш «Чигрине, Чигрине…», напiсаны 19 лютага 1844 года, а завяршае «Заповiт» ад 25 снежня 1845 года. «Розрита могила» пачынаецца пытальнай iнвектывай: Цiхi свеце, мiлы краю, Мая Украiна, За што цябе разбурылi, За што, мацi, гiнеш? Цi аб шчасцi да свiтання Бога не малiла, Цi ты дзетачак прыстойным Звычкам не вучыла? Цяжкая хвароба y канцы 1845 года i велiзарнае псiхаэмацыйнае yзрушэнне, выклiканае прадчуваннем смерцi, схiлiлi Шаyчэнку да канчатковага выбару свайго лёсу. Ён бачыy сябе нацыянальным паэтам, духоyным правадыром свайго народа. Пра гэта сведчыць i аyтапартрэт – шарж на адваротным баку малюнка Ерамii, а на старонцы трэцяй, пасля старонкi другой з загалоyкам, паэт падае эпiграф са Старога Запавету на царкоyнаславянскай мове пад назвай «Молитва Іеремii пророка». Што сiмвалiзуе Ерамiя i за што молiцца ён у Шаyчэнкi, над чым яго плач? Паклiканне прарока – будзiць закалыханы няволяй дух свайго народа, абуджаць яго свядомасць i весцi яго за сабою праз цернi выпрабаванняy для набыцця свабоды i нацыянальнай годнасцi. Ерамiя плача над лёсам габрэяy, якiя трапiлi за грахi бацькоy у няволю да сваiх былых рабоy. Князёy iхнiх пакаралi смерцю, старэйшыны не y пашане, моладзь знемагае на рабскай працы, а паэты-прарокi нямеюць. Цалкам выразная аналогiя з Украiнай, вiдавочная праекцыя вобраза бiблейскага Ерамii на сваё як паэта i духоyнага правадыра нацыi паклiканне. Складаючы «Три лiта» – гэты своеасаблiвы дыялог з Богам пра Украiну, пра yкраiнскага чалавека, – Тарас Шаyчэнка бачыy свой лёс як нацыянальнага прарока, адказнага за вывад з «егiпецкага палону» роднага народа нават коштам уласнага фiзiчнага быцця. Паэту трыццаць адзiн год, а ён хваравiта перажывае няyмольны лёт часу i баiцца «заснуць навекi», не пакiнуyшы за сабой следу. Але яго болей палохае сон на волi, чым кайданы i смерць у няволi, таму ён молiць у Бога хоць злога лёсу, калi не заслужыy лёсу добрага: Як добрага шкада, Божа, Дай хоць злога! злога! Яго болi i перажываннi – ад крыyды, нанесенай Украiне, ад няшчасцяy свайго народа, нацыянальнай варожасцi i заняпаду нацыянальнай душы. Дазмагалася Ўкраiна Да самога краю. Горш за ляхаy свае дзецi Яе распiнаюць. Малады Шаyчэнка перасцерагае ад братазабойчай варожасцi, ад асляплення сумнеyнай славай, здабытай на полi крывавай помсты, бо кроy спараджае кроy, зайздрасць выклiкае гвалт, гiстарычнае забыццё прыводзiць да паyтарэння горкiх здрад i нацыянальных паражэнняy. Перасцярога – важная для Шаyчэнкi мiсiя. Мiсiя яго слова, яго «агню святога». Паэт бязлiтасна аспрэчвае размежаванне нацыянальных сiл пад спакуслiвы бляск лёгкай нажывы, асуджае грэшнае забыццё мiнулых i цяперашнiх чалавечых пакут, выклiкае Божую кару на галовы тых, хто далей гатовы хадзiць у ярме, хто i далей распiнае малодшага брата, iмкнецца аддаць свой народ «на здзек суседзям». Хваравiтае рэагаванне Шаyчэнкi на трагiчныя гiстарычныя падзеi мела жыватворную мэту: праз суперажыванне мiнулага, праз драматычныя раны – да абуджэння нацыянальнай свядомасцi, да маральнага ачышчэння, аздараyлення духу. Таму, лiчыць ён, вiну за рабства i спусташэнне варта бачыць перш за yсё ва yласных палiтычных памылках, у перараджэннi yкраiнскай душы, у спрэчках, янычарстве, у здрадзе роднай нацыi, свайму народу. Шаyчэнкавае слова вярталася ва Украiну для таго, каб абудзiць прыспаны нявольнiцтвам дух, усялiць у свядомасць народа веру y лепшы дзень, падняць нацыю на самаздзяйсненне, запалiць энергiяй тварэнне новага лёсу. Нiколi i нi y чым Шаyчэнка не yзвышаy свой народ над iншымi, наогул не шукаy у iм рыс, уласцiвых толькi яму i больш нiкому. Ён быy не проста чалавекам, быy праyдзiвым Чалавекам у прамым сэнсе гэтага слова, – пры тым, што быy сынам свайго часу i свайго народа, падзяляy iх недахопы y дробным, але y вялiкiм iшоy на шмат гадоy наперадзе, пра некаторыя рэчы мог сказаць так, як мы сёння не выказалiся б, – але гэта таму, што быy ён чалавекам праyды i не прыстасоyваyся да iдэальных уяyленняy, нават уласных. Не меy патрэбы нi цягнуцца да народа, нi нагiнацца да яго, нi «дыялектычна» спалучаць адно з адным, як гэта даводзiлася рабiць многiм i многiм людзям, выдатным, сумленным, але пастаyленым лёсам на вялiкай i часта непераходнай адлегласцi ад народа. Для яго народ не быy тэарэтычнай праблемай, нi нават шуканай кропкай апоры. Ён сам быy народ, таму што жыy яго жыццём i паняццямi. Гэта быy менавiта лёс, гэта значыць болей, чым нават поyнае прысвячэнне сябе служэнню роднаму народу. Адсюль, з аднаго боку, гнеyнае бiчаванне сацыяльнай несправядлiвасцi, жыццёвай няпраyды, з другога – гарачае слова пра гераiчныя моманты нацыянальнай гiсторыi, звязаныя з барацьбой за свабоду, пра пераможны дух народа, – але не для яго iдэалiзацыi i самалюбавання i пыхi, а з мэтай абудзiць прыспаную нацыянальную свядомасць i дух народа. Адсюль – спалучэнне iдэi нацыянальнага вызвалення i развiцця з сацыяльным пераваротам i перабудовай, атаясамленне айчыны i яе лёсу з працоyным народам i яго лёсам; брацкiя пачуццi да yсiх iншых народаy, акрамя каланiзатарскiх элементаy у iх; сумленны iнтэрнацыяналiзм, якi ведае свой абавязак перад агульначалавечай сям’ёй народаy, аднак мае мужнасць i гэтай сям’i народаy нагадаць пра яе агульначалавечы абавязак перад сваёй пакрыyджанай нацыяй, без раyнапраyнага сцвярджэння якой свет будзе няпоyны i несправядлiвы, такiм чынам, не будзе мець апраyдання перад сумленнем i розумам. Таму – пякельныя пакуты душы за крыyды сваёй айчыны, якiя не спыняюцца нi на хвiлiну, балючае перажыванне гiстарычнай несправядлiвасцi i разнастайнай тупой пагодненасцi з ёй, тытанiзм уступання y барацьбу з усiмi варожымi сiламi, нават з самiм Богам за свой родны народ, чэрпанне сiлы y бяздольным працоyным людзе i парыванне падняць яго да новага жыцця, да бою… Вялiкая любоy ускладае вялiкiя абавязкi i дае вялiкiя правы. І той, у каго цяжкiя пакуты душы нарадзiлi словы гарачай любовi да сваёй шматпакутнай айчыны, той меy права казаць ёй i горкiя словы болю, гневу i сораму. Бо адна толькi любоy, адны толькi словы любовi – не былi бы праyдай i да праyды не давялi б. А ён быy прызваны сказаць «святую праyду на зямлi», тое новае слова, той «новы голас», пра якi ён малiy «святую праведную мацi»: Пашлi Ты мне святое слова, Святое праyды голас новы! І слова розумам жывым І прасвятлi, i ажывi! Гэтае вогненнае слова Шаyчэнка явiy з Украiны, i яно было адначасова словам любовi да Украiны, словам нянавiсцi да яе ворагаy, словам нецярпiмасцi i гневу супраць «злозачатых», недастойных сыноy самой Украiны. Гэтае вялiкае трыадзiнае слова Шаyчэнкi ва Украiне «свяцiлася», жыло i памнажалася y сэрцы народа, яно памнажалася i разрасталася y словах спадчыннiкаy Шаyчэнкавага духу – Івана Франко, Лесi Украiнкi, Вольгi Кабылянскай i яшчэ шмат-шмат каго… Тут – аб адным складнiку гэтага «трыадзiнага» слова. Шаyчэнка – творца ва yкраiнскай лiтаратуры, у духоyным жыццi Украiны таго магутнага i бязлiтаснага духу нацыянальнай «самакрытыкi», што заyсёды быy патрэбай i yмовай вялiкага сацыяльнага i нацыянальнага руху, усякага вялiкага нацыянальнага адраджэння i спаборнiцтва, – i якi з тых часоy ва yкраiнскай лiтаратуры гучаy пiльна i востра, стаyшы адным з вядучых яе матываy (успомнiм матывы нацыянальнай «ганьбы» y Лесi Украiнкi, «здрады» y Вольгi Кабылянскай, успомнiм знакамiтае Франковае: «…ад сораму, якi нашчадкаy познiх будзе палiць, заснуць я не магу»). Такiя матывы знаёмыя многiм лiтаратурам свету, асаблiва лiтаратурам народаy, якiя падверглiся нацыянальнаму прыгнёту, катастрофе цi заняпаду i yзялiся за вялiкую гiстарычную справу нацыянальнага адраджэння. Выразныя аналогii знойдзем у творчасцi Беранжэ, Гюго, у Лесiнга, Гейне, Зейме, iншых нямецкiх паэтаy-дэмакратаy першай паловы XІX ст.; у Герцэна, Чарнышэyскага, Салтыкова-Шчадрына, В. Курачкiна, а асаблiва – у паэтаy нацыянальна-вызваленчай барацьбы: Мiцкевiча, Пецёфi, Хрыста Боцева, Хасэ Марцi… Можна спаслацца i на высокую хвалю нацыянальнай самакрытыкi y французскай лiтаратуры канца XІX ст. (у прыватнасцi, Рамэна Ралана) пад уплывам паразы y франка-прускай вайне 1870 года i выклiканай ёю нацыянальнай дэпрэсii (а наколькi цяжэйшай была гiстарычная катастрофа Украiны!). Ва yсiх гэтых пiсьменнiкаy знойдзем нямала амаль даслоyных пераклiчак з нашымi Шаyчэнкам, Франко, Лесяй Украiнкай. І гэта не выпадкова: супастаyляльныя абставiны даюць супастаyляльныя наступствы. Але адначасова Шаyчэнка вельмi спецыфiчны y характары i амаль недасяжны y энергii бiчавання «yласнага» панства, псеyдапатрыятызму, рабства, лакейства, халуйства, заспанасцi, ленасцi, страты традыцый гераiчнай барацьбы за свабоду. Тут у яго ёсць моманты глыбокай унутранай супольнасцi з вялiкiмi паэтамi нацыянальных адраджэнняy шэрагу iншых народаy Расiйскай iмперыi. Паэзiя Шаyчэнкi спараджала нацыянальны сорам няyтольным бiчаваннем перабежнiцтва i маyклiвага рабства, будзiла нацыянальны гонар слаyнымi гiстарычнымi yспамiнамi i адкрыццямi любовi, а гэты гонар, кожны раз падвяргаючыся смяротным крыyдам зневажальнай рэчаiснасцi, зноy вярэдзiy сорам. Так пастаянна жывiлi адно аднаго, адно y iншае пералiвалася i адно другое памнажалi – сорам i гонар, любоy i нянавiсць, вера i безнадзейнасць. Гэтае цяжкае змаганне i пакутлiвае yзаемаапладатварэнне супярэчных пачуццяy, гэтыя жывыя згусткi болю i пакуты – з малавядомай у сусветнай паэзii сiлай вылiвалiся y пасланнi «І мертвим, i живим…», вершах «Чигрине, Чигрине…», «Юродивий», «Осiя. Глава XІV. Подражанiе» i многiх iншых. Паэт нiбы свядома развярэджваy нацыянальны сорам: iм, як i нацыянальным гонарам, нацыянальнымi yспамiнамi, ён быццам бы хацеy перарадзiць цэлую нацыю, змянiць яе гiстарычны лёс. Як вялiкi падзвiжнiк, ён прымае на самога сябе яе грахi i нягоднасцi, заклiкае сябе за iх да адказнасцi, караецца за тое, у чым не вiнаваты, кажа «мы» там, дзе мог i павiнен быy бы сказаць «вы»! Зразумела, па-рознаму гаварыy Шаyчэнка пра рабоy несвабодных, рабоy па слепаце, «рабоy рабоy» (яго вобраз) – i пра рабоy самаахвярных, рабоy шчырых, рабоy старанных i пiльнуючых у сваiм рабстве, рабоy па прывiлеяванаму становiшчу, рабоy па панству. Першым ён то спачуваy, то папракаy, а на другiх наклiкаy лютыя пакараннi. З непамернага сораму i болю за yсiх нараджалася i «вялiзнае» (Франко) слова за yсiх. Яно было y рост з той гiстарычнай мiсiяй, якую Шаyчэнка свядома на яго yсклаy: выкаваць да «старога плуга» «новы нарог i разец», «распароць дрэннае, гнiлое сэрца, цяжкае» сваёй нацыi – «выцадзiць сукравiцу» i налiць «жывой казацкай той крывi, чыстае, святое!». Менавiта такi нацыянальна-ратаyнiчы сэнс маюць бясконцыя бiчаваннi «няверных дзяцей» Украiны, iх «крывадушнасцi i здрады», часта перарастаюць у апантаныя праклёны цэлай нацыi, «грахоyнай вантробы» Украiны. У Шаyчэнкi было дзве Украiны: Украiна як вечны пачатак i Украiна як гiстарычны момант. Украiна-мацi i Украiна-прыблуда. Украiна бязгрэшная i Украiна «разбэшчаная». Украiна «рыцараy» i Украiна «рабоy, падножак». Гэтую другую, гiстарычна знявечаную i гiстарычна недаyгавечную Украiну яму даводзiлася лаяць i праклiнаць дзеля першай, Украiны гiстарычна вечнай. Цi мог Шаyчэнка дакараць акрамя yкраiнскага пана яшчэ й украiнскага казака, цi мог пабiваць i праклiнаць проста yкраiнца як рэпрэзентанта нацыi? Прачытайма мiстэрыю «Великий льох» цi верш «П. С.»: …Людзi, людзi! За скрыль гнiлое каyбасы У вас хоць мацi папрасi, Дык аддасце. Яно б нiчога, Калi – пра п’янiцу якога… Балюча, крыyдна за людзей, За тых юродзiвых дзяцей! Прачытайма яго палымяныя сатыры пра «цароy», цэлы цыкл высокага iдэйнага напружання твораy, галоyны матыy якiх: людзi самi сваiм рабствам «заслужылi» сабе «цароy» i церпяць iх праз сваю подласць: О людзi! Людзi-небаракi! Нашто здалiся вам цары? Нашто здалiся вам псары? Усё ж вы людзi, не сабакi! Тут ужо нацыянальная «самакрытыка» вырастае y «крытыку» чалавецтва, а «нацыянальны сорам» уваходзiць у «агульначалавечы сорам». Бязлiтасны крытычны перагляд нацыянальнай гiсторыi – адзiн з галоyных матываy паэзii Шаyчэнкi. Але адначасова Шаyчэнка падносiy сапраyды гераiчныя старонкi yкраiнскай гiсторыi i абараняy iх ад фальсiфiкацыi, прэтэнзiй i замахаy ворагаy, асаблiва царызму, якi спрадвечна yкраiнскае аб’яyляy сваiм. Любоy да айчыны y Шаyчэнкi не сляпая i фанатычна дагодлiвая, а вiдушчая i няyмольная; гэтая любоy не зацалоyвала раны i язвы, а выпальвала iх. Гэтая любоy была вольная ад часта yласцiвага рэпрэзентантам прыгнечаных, пакрыyджаных нацый кепскага тону прылiпчывасцi, паддобрывання, клянчання i спецыфiчнай занудлiвасцi беднага сваяка або «непрызнанага генiя». Не, гэта была тая любоy, якая замацоyвала тон i пачуццё yласнай годнасцi. А чым вышэйшай i змястоyнейшай станавiлася гэтая годнасць, тым больш драматычныя перажываннi адкрывала яна, бо yсюды натыкалася на абразы i сустракала прынiжэннi; тым больш гнеyна абуралася яна сваiмi супляменнiкамi, бо бачыла iх неадчувальнасць да гонару, iх прыцярпеласць да знявагi; тым больш ненармальным i неверагодным, ганебна вар’яцкiм выяyляyся агульнапрыняты «нармальны» парадак рэчаy, бо здаровы сэнс абывацеля-раба Шаyчэнка yспрымаy як найподлую бязглуздзiцу, – i тым больш востра пякла яго туга па «вар’яцтву» высакароднасцi, годнасцi i гонару, «вар’яцтву» подзвiгу, гэтая вечна надзённая туга («Юродивий»). Вось чаму Шаyчэнка y гiсторыi свайго народа знаходзiy i yслаyляy святое «вар’яцтва» подзвiгу i сам iм быy. І сам увасабляy у сабе невыкараняльную творчую сiлу свайго народа, само iснаванне якога насуперак усiм прароцтвам i прадпiсанням i было тым «вар’яцтвам» гiстарычнага подзвiгу. Вось чаму вера ва Украiну «аднаyлялася», як «аднаyлялася» y простым людзе i сама не раз пахаваная, пакiнутая панска-iнтэлiгенцкай «красою нацыi» Украiна. Вось чаму, пры надзвычайнай драматычнай складанасцi вобраза айчыны y Шаyчэнкi, у якiм супрацьборнiчаюць такiя палярныя i цяжкiя эмоцыi i рэфлексii, – гэты вобраз з’яyляецца адназначным, святым. Пра Шаyчэнку не раз гаварылася, што ён адзiн выратаваy цэлую нацыю. Тут трэба перасцерагчы ад занадта лiтаральнага i прамалiнейнага разумення гэтай формулы. Шаyчэнка спарадзiy i высунуy для справы свайго вызвалення сам украiнскi народ; такiм чынам, iм ён сам сябе ратаваy, уласнымi сiламi, не за кошт чыёйсьцi ласкi або збегу гiстарычных абставiн. Вядома ж, ва Украiне i да Шаyчэнкi была жывая палiтычная думка, захоyвалася i заваёyвалася гiстарычная традыцыя, тлеy, а часам i yспыхваy ярка i грозна бунтарскi дух народа, адраджалася новая нацыянальная лiтаратура – усё гэта i стварыла самога Шаyчэнку; але менавiта ён скандэнсаваy у сабе гэтыя разрозненыя элементы гiстарычнай самасвядомасцi народа, праявы яго душы, шматразова памножыy iх моц i праметэеyскiм факелам напiсаy агнявыя скрыжалi свайму народу. Вялi ж яго не ганарыстасць i не фанабэрыстае месiянства, а справядлiвасць i любоy: Я Украiну так люблю, Люблю я так яе, нябогу, Што пракляну святога Бога, Душу за родную згублю! Вось што тут самае галоyнае, вось у чым разгадка i болю, i любовi, i багаборнiцтва: «люблю я так яе [Украiну], нябогу». Тут, наогул, грань памiж любоyю да народа i самаyзвялiчаннем у народзе, памiж патрыятызмам i вялiкадзяржаyнiцкiмi або баганоснымi прэтэнзiямi, для якiх народ з’яyляецца толькi прыладай, а не мэтай. Гэтая любоy давала Шаyчэнку права не верыць панскай любовi да народа, давала натхненне бязлiтасна выкрываць панскую красамоyнасць. Адзiн з найашаламляльных матываy усёй паэзii Шаyчэнкi – пастаяннае i неадступнае выкрыццё фальшу панскага народалюбства, «браталюбнай» фразеалогii вялiкiх i малых паноy, не падмацаванай рэальнасцю iх жыцця, iхняй сацыяльнай практыкi: Вы любiце на брату Не душу, а шкуру! Дый лупiце па законе… Вельмi «недалiкатныя», вельмi «грубыя» словы казаy Шаyчэнка лагодным красамоyцам браталюбства… Але, вiдаць жа, нездарма казаy. Вiдаць, вялiкае пашырэнне атрымалi спробы падмануць народ той самай «любоyю», спробы схавацца за ёй ад сумленнага сацыяльнага разлiку; вiдаць, па меры наспявання i абвастрэння крызiсу прыгону многiя з «высакародна думаючых» уладальнiкаy жывых душ спадзявалiся патапiць у рыторыцы пытанне аб рэальным вызваленнi сялян. І сапраyды, нават самы агульны погляд на сацыяльна-палiтычную барацьбу вакол прыгоннiцтва i яго адмены паказвае, наколькi празорлiва бачыy Шаyчэнка вялiкую небяспеку y кручкатворстве i словаблудстве лiберальнага дваранства, у яго палiтычных манеyрах, накiраваных на тое, каб сумясцiць высакароднасць поглядаy з добрымi даходамi ад маёнткаy, а пазней – «вызваленне» сялян з захаванасцю даходаy i сваiх класавых пазiцый i прывiлеяy… Таму цалкам заканамерна, што прыгон, паншчына – адна з галоyных тэм паэзii Шаyчэнкi. Таму што запрыгоньванне, як i звязаны з iм нацыянальны прыгнёт, – самая вялiкая бяда яго народа. У 40-я i 50-я гады XІX стагоддзя ва yсёй Расii не было другога паэта, якi так бескампрамiсна, паслядоyна i смела кляймiy бы прыгоннае права i прыгоннiкаy, паказваy увесь жах панскiх здзекаy з сялянства, усю нялюдскасць сiстэмы yласнасцi на людзей. Для Шаyчэнкi свет падзялiyся напалову: па адзiн бок тыя «сiрацiны», з якiх «залапленую свiтку… са шкурай здымаюць», а па другi – паны… «У срэбры i злаце, Як кабаны тоyстыя, ды яшчэ пузацей». Страшная карцiна панскiх зладзействаy паyставала перад яго вачамi, прасветленымi вялiкай любоyю да народа, умудронымi прыналежнасцю да нiжэйшых нiзоy гэтага народа, вывастранымi суровай навукай – асабiстым прыгоннiцкiм вопытам. З усёй панскай пароды найагiдным Шаyчэнку быy той тып пана, што «вальнадумнiчае y карчме» з мужыкамi. Не таму, вядома, што вальнадумнiчае, i не таму, што y карчме, i не таму, што з мужыкамi. А таму, што разумее па-аднаму, а робiць па-другому. Таму што мала яму драць шкуру з «братоy-аратых, недарэкаy», а трэба яшчэ пры гэтым i падмануць iх сваiм «браталюбствам», прытупiць, прыспаць iхнi натуральны недавер i варожасць да пана. Сам жа Шаyчэнка, у пачатку 40-х гадоy перажыyшы кароткi перыяд надзеi на тое, што гарачым словам iсцiны пашанцуе пераканаць «землякоy» пэyнага роду «абняць малодшага брата» (дарэчы, заклiк не выпадковы, вельмi характэрны для таго часу i, магчыма, навеяны iдэямi i фразеалогiяй славянафiльства), – перажыyшы гэтыя кароткачасовыя iлюзii, больш нiколi не вяртаyся да iх, не верыy у прымiрэнне паноy i сялян, узаемную згоду памiж iмi, цвёрда зыходзiy з таго, што шчаслiвае жыццё сялянства магчыма было б толькi тады, Калi б не засталося І следу панскага ва Ўкрайне. Шаyчэнка некалькi дзён не дажыy да апублiкавання манiфесту аб вызваленнi сялян. Але, вядома, чуy пра яго, чакаy яго. Мабыць, ён бы i парадаваy яго: усё ж такi воля, – i засмуцiy: не тая воля! Зрэшты, не будзем гадаць. Ведаем толькi, што ён думаy так, як народ, – значыць, i паставiyся б па-народнаму. Яшчэ y сярэдзiне 40-х гадоy, у той час, калi значная частка, калi не большасць, свабодалюбных грамадзян Расiйскай iмперыi не магла яшчэ казаць пра «Гасудара», «Айца», «Правадыра Рускага народа» без вернападданага «yздрыгу» i «глыбокай павагi», – Шаyчэнка зрабiy цара i царыцу аб’ектам камедыi («Сон») i сказаy у адрас рускiх цароy страшныя, неймаверныя тады словы: «Каты! каты! людаеды!». Сёння нам нават цяжка yявiць усю меру бясстрашнасцi такога меркавання, такiх слоy для таго часу. Як i тую палiтычную мудрасць, якая была для гэтага патрэбна. У той час, калi Пётр І i Кацярына ІІ былi амаль кананiзаванымi святымi Расiйскай iмперыi, самымi вялiкiмi святынямi iмперскага iканастаса («Паллада русская – бессмертная матерь отечества Екатерина… Отец отечества Петр…»[10 - Письмо украинца из столицы // Украинский вестник. – 1818. – Ч. 9. – Январь. – С. 223]), – Шаyчэнка кiнуy у вочы i iх духоyным нашчадкам, i расiйска-yкраiнскiм казённым патрыётам словы несмяротнай праyды: Ён той первый, што распiнаy Нашу Украiну, А вторая даканала Ўдаву-сiрацiну. Каб зразумець iхнюю ашаламляльную смеласць i выкрывальную сiлу, трэба yлiчваць гiстарычны кантэкст, iдэалагiчную атмасферу, славесна-стылiстычны «этыкет» эпохi, нават яе моyныя стэрэатыпы. Даследнiкi yжо звярталi yвагу на тое, як паслядоyна Шаyчэнка, парадзiруючы i «выварочваючы» прапагандысцкiя штампы царызму, абвяргаy яго асноyныя iдэалагiчныя формулы, а не толькi жаргон палiтычнага побыту. Вось яшчэ адзiн прыклад. Любiмым вобразам, да якога абавязкова звярталiся пад найпатэтычную хвалю yсе, хто хацеy прывабна yславiць цара, быy вобраз бясконцасцi яго yладанняy i yсёпранiкальнасцi яго нядрэмнага вока. Праyдзiвую цану патэтычнай рыторыцы вызначыy Шаyчэнкаy бязлiтасны сарказм: У нас жа й месца – ёсць дзе жыць — Адна сiбiрская раyнiна… А турмаy! люду!.. Што й лiчыць! Ад малдаванiна да фiна На мовах yсiх усё маyчыць, Бо працвiтае yсё! З тых часоy Шаyчэнка не мiнае, здаецца, нiводнай нагоды, каб выказаць свой гнеy да «каранаваных катаy», сваю пагарду i кпiны. Знаходзiць найзнiшчальныя, найздзеклiвыя словы для iх, i не задавальняецца, i шукае зноy i зноy. Уражвае шырачэнны, бяспрыкладны ва yсёй сусветнай паэзii (акрамя, хiба што, бiблейскiх псалмоy i прароцтваy) iдэйна-эмацыйны дыяпазон негатывацыi – ад гневу («Бязбожны цару! творца зла! Прыгнётчык праyды несусветны! Што натварыy ты на зямлi!..», «Глядзiце ж, мацi, што yгары! Што робяць iрады цары!») да агiды («Ратуй ты нас… ад п’янага цара-уладара!»), ад здзеклiвай знявагi («Плач вялiкi заместа львiнага рыкання пачуюць людзi. І той плач, Нiкчэмны, доyгi i благi, Памiж людзьмi за прытчу стане, Самадзяржаyны гэты плач») – да пагардлiвай прыкрасцi («Аж вось шатан цара нясе») або гiдлiвага шкадавання нiкчэмнiка, для якога не iснуе вечных радасцяy жыцця i фарбаy свету i якi толькi й думае, «якi б ланцуг яшчэ скаваць». Што асаблiва характэрна для Шаyчэнкi, дык гэта той непараyнальны грэблiвы тон гаворкi пра цара, якi сустрэнем яшчэ хiба y Беранжэ i y Пецёфi, – але тыя пiсалi пра сваiх каралёy у рэвалюцыйны час, калi народ скiдаy iх цi збiраyся гэта зрабiць, а Шаyчэнка – падчас глухой рэакцыi, калi да агульнанацыянальнага руху было яшчэ далёка, калi так далёка амаль нiчые думкi не сягалi, а y лiтаратуры iх тады адзiн Шаyчэнка на yсю Расiю выказаy – гэта гiстарычны факт. Мабыць, акрамя глыбiнi палiтычнай думкi i сталасцi ацэнкi, тут пазначылiся яшчэ i «казацкi» тэмперамент, традыцыя дэмакратызму, адчуванне незалежнасцi i годнасцi, чыста народнае yнутранае пачуццё перавагi над панамi i yладай, якое знойдзем у народных казках, анекдотах, прыказках, песнях, ва yсёй народнай паэзii… І яшчэ: Шаyчэнкава агiда да цароy раз-пораз паварочваецца суровым здзiyленнем цi нават гневам на тых, хто iх церпiць i хто iм молiцца, – на людзей, на род чалавечы. І калi Шаyчэнка кажа пра тое, якую кару наклiкаюць на сябе людзi сваiм неразуменнем, то горшае, чым панаванне цара, уявiць не можа: І праведна Гасподзь вялiкi… . . . . . . Замест рахманага прарока… Цара вам загадаy наслаць! Пры yсёй сваёй сялянскай незласлiвасцi Шаyчэнка нязменна, без шкадавання i з горкай радасцю «скубе i кудлачыць» у сваiх вершах «святапамазаныя шавялюры». Воля, воля i праyда – гэта тое, што з найбольшай святасцю зноy i зноy гучыць у паэзii i з’яyляецца апошняй мэтай няспыннай чалавечай барацьбы. Са становiшча свайго заняволенага народа, прыведзенай да заняпаду Украiны Шаyчэнка звяртаyся да славянскай iдэi, у славянстве шукаy супольнiка па лёсу i працы адраджэння, узмацнення y веры i надзеi. Боль няволi yкраiнскай спарадзiy у Шаyчэнкi перажываннi i за iншыя заняволеныя славянскiя народы, а думка аб вызваленнi, адраджэннi Украiны – думку аб сумеснай барацьбе i братаннi yсiх славян. Адсюль i падобнае, i адрознае з выразнiкамi «славянскай узаемнасцi», з панславiстамi i славянафiламi. Падобнае – ва yвязваннi лёсу свайго народа з лёсам iншых славян, адрознае – у характары гэтага yвязвання i y самiм iдэале славянскага сужыцця. У XІX стагоддзi многiя даследчыкi гаварылi пра славянафiльства Шаyчэнкi. Так, І. Франко пiсаy, што i праз паyстагоддзя «свядомыя yкраiнцы не перастаюць быць славянафiламi y духу Калара i Шаyчэнкi».[11 - Франко І. Зiбрання творiв: у 50 т. – К., 1981. – Т. 29. – С. 50.] То-бок адным i тым жа тэрмiнам – «славянафiльства» – у розных выпадках называюцца зусiм розныя рэчы. У апошнiм выпадку – iдэя раyнапраyнага сужыцця yсiх славянскiх народаy у вольным саюзе. Украiнскi рамантызм, ад якога неаддзельны раннi Шаyчэнка, быy спецыфiчнай складовай часткай славянскага адраджэння (якое адбывалася y кантэксце еyрапейскiх нацыянальных рухаy – так званай «эпохi нацый» – пасля Вялiкай французскай рэвалюцыi i напалеонаyскiх войнаy). Скажам, чэшскiя i славацкiя даследчыкi выразна падкрэслiваюць сувязь памiж iмi, а некаторыя «Энеiду» Катлярэyскага адной з найбольш раннiх з’яy усяго славянскага адраджэння наогул. Асаблiва шмат значыла тут дзейнасць П.-Й. Шафарыка, якi глыбока сiмпатызаваy Украiне i сваiмi поглядамi yплываy на стаyленне да яе ва yсiм славянскiм, i не толькi славянскiм, свеце. Наогул ён цi не найболей зрабiy для таго, каб славяне yсвядомiлi разнастайнасць сваёй сям’i i пазнавалi самiх сябе. Не выпадковая ж i тая сардэчная yдзячнасць, што выказаy яму Шаyчэнка. На думку І. Франко, быy Шаyчэнка знаёмы i са славутай у сваiм часе працай Я. Калара «Аб лiтаратурнай узаемнасцi памiж рознымi плямёнамi i гаворкамi славянскай нацыi» (1836) – яе пераклад на рускую мову быy надрукаваны y 1838 годзе y «Московских ведомостях», а y 1840 – у «Отечественных записках» (у перакладзе І. Сразнеyскага). «З гэтага другога перакладу, – кажа І. Франко, – ведаy, вiдаць, гэтую працу i Шаyчэнка, у якога менавiта y годзе 1840-м бачым першыя проблiскi думак аб славяншчыне». Шаyчэнка y 40-я гады падзяляy усеагульнае захапленне славяналюбцаy Каларам i Шафарыкам, шанаваy iх i пазней, але яго светапогляд развiваyся y бок спалучэння нацыянальнага вызвалення з сацыяльным, i свае надзеi ён усё больш звязваy не столькi са славянствам самiм па сабе, як з унутраным выбухам у самой Расiйскай iмперыi, з самiм украiнскiм народам. У гэтым – карэнная асаблiвасць яго пазiцыi y славянскай i yкраiнскай справе, што адрознiвала яго i ад заходнiх славянскiх абуджальнiкаy i адраджэнцаy, i ад рускiх славянафiлаy, i ад украiнафiлаy, i нават ад кiрыла-мефодзiеyскiх братоy. А тэма славянства з’явiлася y яго творчасцi яшчэ да знаёмства з будучымi арганiзатарамi брацтва. Як вядома, галоyны праграмны дакумент Кiрыла-Мяфодзiеyскага брацтва – «Кнiга быцця yкраiнскага народа». Нагадваючы «Кнiгi народа польскага i пiлiгрымства польскага» А. Мiцкевiча i пазначаная iхнiм уплывам, яна ёсць, аднак, цалкам самастойным дакументам нацыянальна-палiтычнай думкi. Некаторыя даследчыкi прыпiсвалi яе аyтарства Т. Шаyчэнку, але большасць лiчыць, што напiсаy яе Кастамараy (як ён сам i казаy на следстве), магчыма, не без удзелу iншых братоy (адносна формы i меры гэтага yдзелу iснуюць розныя здагадкi) i не без уплыву Шаyчэнкi на асобныя моманты зместу. Ва yсякiм выпадку, разам з думкамi, блiзкiмi да тыповых славянафiльскiх клiшэ (iдэалiзацыя «славянскага племя», яго мiнулага; апоры на хрысцiянства, але, праyда, без узвышэння праваслаyя над каталiцызмам i пратэстанцтвам i з вяртаннем яму, маyляy, першапачатковага людскi-справядлiвага зместу, перакручанага панамi i вышэйшым духавенствам, – гэта тое, чаго не было y славянафiлаy), тут былi i iдэi, зусiм нечуваныя для «класiчнага» славянафiльства, iдэi дэмакратычныя i аб’ектыyна рэвалюцыйныя па тых часах – блiзкiя Шаyчэнку або yласна «шаyчэнкаyскiя». Гэта iдэi сацыяльнай роyнасцi i палiтычнай волi, вострае асуджэнне самадзяржаyя i дваранства, эксплуатацыi, запрыгоньвання Украiны, словы гневу y адрас Пятра І i Кацярыны ІІ за заняволенне Украiны i наогул на адрас царызму; пахвальная згадка пра дзекабрыстаy; iдэя федэратыyнай рэспублiкi. Праслаyленне казацкай традыцыi таксама мела аб’ектыyна дэмакратычны i прагрэсiyны сэнс (нягледзячы на некаторую iдэалiзацыю i iгнараванне сацыяльных супярэчнасцяy), – паколькi yтрымлiвала антыпрыгоннiцкую накiраванасць (у прыватнасцi, упартую барацьбу царызму супраць казацтва i лiквiдацыю Запарожскай Сечы слушна тлумачана страхам перад духам волi народнай i тым, што Сеч i казацтва сталi апошняй апорай сiл, якiя супрацьстаялi запрыгоньванню). У «Кнiзе быцця yкраiнскага народа» з вялiкай сiлай i пафасам гучыць iдэя нацыянальнай i палiтычнай суверэннасцi Украiны. А будучая славянская федэрацыя мыслiлася як братэрскае сужыццё народаy «непадзельна i нязмешвальна», гэта значыць без раз’яднання, але i без злiцця, без страты незалежнасцi: у саюзе славянскiм рэчаy паспалiтых (рэспублiк), без гаспадара i без халопа. Гэтая праграма была адной з самых радыкальных у тагачаснай Еyропе i не мела сабе роyных у славянскiм свеце. Многа выказвалася здагадак аб тым, пад чыiм уплывам зарадзiлiся y Шаyчэнкi думкi пра славянства: кiрыла-мефодзiеyцаy; дзекабрыстаy; Мiцкевiча, Ганкi, Калара, Шафарыка; рускiх славянафiлаy ды т. п. Аднак у цэлым справа, мабыць, прасцей. Хiба y вялiкага паэта iдэi нараджаюцца толькi з прачытанага або пачутага, пад уплывам чужых думак? Яны нараджаюцца з жыцця, з болю, з лёсу народнага, што прамаyляе яго генiем. З духоyнага патэнцыялу гэтага генiя, элементам якога (патэнцыялу) – але не вырашальным, толькi дапаможным! – могуць быць i тыя «yплывы». А потым i з усёй iнтэлектуальнай атмасферы, у якой ён жыве, – i тут зноy непазбежныя «yплывы», але, зноy жа, яны не крынiца iдэй вялiкага паэта, яны хiба ствараюць рэльеф рэчышча, па якiм гэтыя думкi цякуць. Або iнакш: нараджае сам генiй, а лiтаратурны yплыy можа адыграць ролю «бабкi-павiтухi» пры гэтым. Ва yсякiм выпадку, калi гаворка iдзе пра падобныя або роднасныя паэтычныя iдэi, варта не толькi шукаць, хто на каго yплываy, але i прымаць iх як суверэнныя зместам i, параyноyваючы гэтыя суверэнныя зместы, спрабаваць высветлiць аб’ектыyныя жыццёвыя i суб’ектыyныя iдэалагiчна-духоyныя прычыны падабенства i адрознення. Пры гэтым вельмi часта аказваецца, што падобнае цi блiзкае звонку (тэматычна, фразеалагiчна, паняццямi, што yжываюцца) аказваецца аддаленым, цi нават процiлеглым унутрана, свайму сапраyднаму зместу. Менавiта так было з некаторымi матывамi, што вонкава быццам бы зблiжалi Шаyчэнку (асаблiва ранняга) са славянафiламi. Гэта – паэтызацыя мiнулага, пошукi y мiнулым урока i папроку сучаснасцi, вечных каштоyнасцяy; нацыянальны боль, пратэст супраць нацыянальнага прынiжэння i захавання нацыянальнага гонару; адмаyленне чужой мудрасцi, бiчаванне «куртатага немца» i iнш.; тлумачэння прычын славянскага разладу; заклiк да аб’яднання славян i iншыя… Шаyчэнка высока цанiy барацьбу за свабоду, смеласць i самаахвяраванне, велiч нораваy i лёсаy, якiя нараджалiся y абароне роднай зямлi, непакорлiвасць i непрымiрымасць – усё тое, чаго, на яго думку, не хапала сучаснiкам. Гэта таксама быy урок мiнулага сучаснасцi, але з гэтага yрока здабывалiся зусiм iншыя каштоyнасцi… У Шаyчэнкi значна цверазейшы i, можна сказаць, больш глыбокi падыход да гiсторыi, больш горкае i больш мужнае яе разуменне. Ён не суцяшае сябе iлюзiямi, ён разумее, што yсё праходзiць не дзеля таго, каб вярнуцца. І народ нiколi не верне сабе страчанага y тым жа выглядзе. Адчуванне непаyторнасцi руху ад самага пачатку было yласцiвае паэтычнай фiласофii Шаyчэнкi. «Было калiсь – мiнулася, не вернецца iзноy». Шаyчэнка хоча новай Украiны, а y мiнулым шукае традыцыi свабоды i гераiзму, каб здабыць надзею, прыклад, сiлу для барацьбы за гэтую новую Украiну, нарэшце – гiстарычнае права на яе. Трэба нагадаць, што Шаyчэнка даволi хутка пераадолеy iдэалiзацыю мiнулага, казацтва, выпрацаваy аб’ектыyны i крытычны погляд (якi, вядома, не адкiдваy гераiчных старонак украiнскай гiсторыi). А калi гэтая iдэалiзацыя стала «моднай» (не y апошнюю чаргу пад уплывам славянафiльскiх i yкраiнафiльскiх захапленняy), калi яна стала набiраць аб’ектыyна кансерватыyна-рэтраграднага характару y «патрыятычных» панкоy i г. д., – Шаyчэнка рэзка выступiy супраць яе, паказаyшы яе фальш i яшчэ раз падкрэслiyшы, што менавiта ён шануе y гiсторыi свайго народа, якiя yрокi з яе выводзiць. Характэрна, што Шаyчэнка y пасланнi «І мертвим, i живим…» сваё вострае выкрыццё фальшывай iдэалiзацыi гiсторыi Украiны, асаблiва гетманства, разгортвае y кантэксце агульнай саркастычнай характарыстыкi славянафiльскай моды. Вельмi дакладна i справядлiва вызначае ён яе панскую прыроду i кнiжнае, тэарэтычнае паходжанне – у адрозненне ад свайго народнага пачуцця Украiны. Не хавае iронii i датычна захаплення паноy-украiнафiлаy (або yкраiнскiх славянафiлаy) праблемамi, кажучы па-сучаснаму, замежных славян. Сапраyды: так турбуюцца клопатамi далёкiх братоy… як быццам у сябе няма клопатаy; так iм спачуваюць, што i свайго рэальнага становiшча не бачаць. Менавiта пра гэта ён пiсаy у прадмове да неажыццёyленага выдання «Кобзаря» яшчэ y сакавiку 1847 года: «Вялiкая туга асела маю душу. Чую, а часам i чытаю: ляхi друкуюць, чэхi, сербы, балгары, чарнагоры, маскалi – усе друкуюць, а y нас нi гу-гу, быццам усе анямелi». І далей – у адрас маскоyскiх «журналiстаy»: «Крычаць аб адзiнай славянскай лiтаратуры, а не жадаюць i зазiрнуць, што робiцца y славян!»[12 - Шевченко Т. Г. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – Т. 6. – С. 312.] Але была i iншая разнавiднасць украiнскага, уласна yжо маларасiйскага славянафiльства. Вучонае i «вальнадумнае» панства шчодра дарыла сваю палкую любоy далёкiм братам, а yласнага народа наогул не хацела ведаць, абыходзiлася напышлiвай рыторыкай. Асаблiва абурала Шаyчэнку тое, што гэтыя патрыёты славянства прымудралiся сумясцiць свой высакародны патрыятызм i «шырокую адукаванасць» з пагардай да роднай, украiнскай мовы: І Калара чытаеце, Колькi хопiць сiлы, І Шафарыка, i Ганка, І y славянафiлы Так i лезеце… І мовы Славянскага люду — Вам вядомы. Ды сваёй… Далiбог – калiсьцi ж будзем За сваю i мы – гарой… Шаyчэнка рана i празорлiва заyважыy у славянафiльстве гэтую тэндэнцыю выключаць украiнскi народ з славянскай сям’i, гэта значыць, не прызнаваць за yкраiнскiм народам права быць асобнай i раyнапраyнай з iншымi нацыянальнай адзiнкай, раствараць яго y «агульнарускасцi», узурпiруючы на карысць апошняй яго гiсторыю, культуру, зямлю: Звеку, маyляy, усё тое Іх было, не наша, Што яны yнаём давалi Татарам на пашу Ды палякам… Гэта – саркастычны перыфраз версii афiцыёзнай i наогул iмперска-патрыятычнай гiстарыяграфii, для якой Украiна была yсяго толькi «yскраiнай» царскай Расii, часова саступленай татарам i палякам. Многавяковае самабытнае гiстарычнае i культурнае жыццё Украiны, яе барацьба за свабоду iгнаравалiся. Пры гэтым звярталiся, у прыватнасцi, да хiтрага манiпулявання этнонiмамi «Украiна» i «Маларосiя». І «дзяржаyнiкi», i славянафiлы не прымалi слоy «украiнец» i «Украiна» як саманазвы прадстаyнiка народа i назвы краiны, таму адмаyлялi i народ, i тую краiну ва yласнай якасцi. Гэта не былi нявiнныя лiнгвiстычныя практыкаваннi, лексiчныя адрозненнi – гэта было прынцыповае пытанне, асаблiва для Шаyчэнкi, паколькi i яго намаганнямi слова «Украiна» аднаyлялася i канчаткова сцвярджалася як саманазва народа i зямлi (у той час як разнамасныя yкраiнафобы дружна высмейвалi гэтую саманазву цi скажалi яе значэнне). Па славянафiльскай жа тэрмiналогii стаяла yхiлiстасць i няшчырасць усёй iх пазiцыi адносна Украiны: велiкадушна пахвальваючы «паyднёвае племя рускага народа», яны фактычна адмаyлялi яму y праве на yласнае нацыянальна-палiтычнае i культурнае развiццё (i нават на yласнае iмя!), што асаблiва выявiлася y канцы 50-х гадоy i стала адной з галоyных прычын канчатковага разрыву Шаyчэнкi са славянафiламi. У мiкалаеyскую эпоху, калi адным з найважнейшых догматаy унутранай палiтыкi была абвешчана так званая «народнасць», нараджаецца, па сутнасцi, iдэалогiя, якая пазней аформiлася y дзяржаyна падтрымлiваны рускi нацыяналiзм. Для Украiны гэты «перыяд» абярнуyся yзмацненнем нацыянальнага прыгнёту i русiфiкацыi, палiцэйскай падазронасцю да «yкраiнафiльства», новымi перашкодамi на шляху развiцця yкраiнскай лiтаратуры. Уласна, мiкалаеyская палiтыка «нацыянальнасцi» была гiстарычным звяном памiж палiтыкай Кацярыны ІІ, якая ставiла сваёй мэтай «выкаранiць» ва yкраiнцаy i iншых народаy iмперыi «рознiцу» i «развратное мнение, по коему почитают себя народом, от здешнего отличным» (а галоyнае – «легчайшими способами привести к тому, чтоб оне обрусели и перестали бы глядеть, как волки в лесу»[13 - Соловьев С. М. История России с древнейших времен / Изд. товарищества «Общественная польза». – СПб., 1895. – Кн. 6. – Т. 26. – С. 30.]), – i палiтыкай трох апошнiх расiйскiх манархаy з iх няспыннай барацьбой супраць партыкулярызму, меснiцтва, сепаратызму i мазепiнства, як называyся yсялякi yкраiнскi рух. У гiсторыi падаyлення царызмам украiнскiх рухаy выкрыццё i разгром Кiрыла-Мяфодзiеyскага брацтва – адна з найважнейшых падзей, з найаддаленымi наступствамi. Была спынена хваля нацыянальнага адраджэння, што абяцала стаць высокай i магутнай. Была y зародку прыдушана, пакарана i рассеяна маладая таленавiтая нацыянальная iнтэлiгенцыя i на дзесяцiгоддзi затрымана яе фармiраванне y далейшым. Шаyчэнка «сочинял стихи на малороссийском языке самого возмутительного содержания, – пiсаy у сваiх вывадах Мiкалаю І шэф жандармаy, начальнiк ІІІ аддзялення граф А. Ф. Арлоy. – В них он выражал плач о мнимом порабощении и бедствиях Украины, то возглашал о славе гетманского правления и прежней вольнице козачества, то с невероятной дерзостью изливал клеветы и желчь на особ императорского дома (…) Шевченко приобрел между друзьями своими славу знаменитого малороссийского писателя, а потому стихи его вдвойне вредны и опасны. С любимыми стихами в Малороссии могли посеяться и впоследствии укорениться мысли о мнимом блаженстве времен гетьманщины, о счастии возвратить эти времена и о возможности Украйне существовать в виде отдельного государства».[14 - Кирило-Мефодiiвське товариство: у 3 т. – К., 1990. – Т. 1. – С. 67.] Як вядома, следства не даказала членства Шаyчэнкi y КiрылаМяфодзiеyскiм брацтве. Але арэол яго паэзii асвятляy i дзейнасць братоy, i само iмя брацтва, а таксама павялiчваy яго небяспечнасць у вачах урада. 5 красавiка 1847 года Шаyчэнка быy арыштаваны. Знаходзячыся y каземаце ІІІ аддзялення, памiж допытамi, паэт напiсаy 13 вершаy, якiя пасля аб’яднаy назвай «В казематi». 30 мая кiрыла-мефодзiеyцам абвясцiлi прысуд. На рашэннi ІІІ аддзялення, якое тычылася Шаyчэнкi, Мiкалай І уласнаручна вывеy: «Под строжайший надзор и с запрещением писать и рисовать». Паэт быy адпраyлены y Арэнбург. Там i пачалася ссылка yкраiнскага генiя. Гэта была не дзесяцiгадовая палiтычная эмiграцыя, як, скажам, у Гюго, а салдацкая катарга. Казарма, бязводная прыкаспiйская пустыня, салдацкая муштра i эпiзадычныя запiсы алоyкам употай: паколькi ж – забарона пiсаць i маляваць, адчуванне поyнай забытасцi, цяжкiя пакуты душы ад немагчымасцi абудзiць заснулую, здавалася, радзiму. Не, не параyнаць Шаyчэнкавую катаргу нi з выгнаннiцтвам Гюго, нi са ссылкай Авiдзiя, хоць i тое i другое таксама трагедыя. То-бок: iх не выпадае не параyноyваць, але з гэтага параyнання, нiкому не y папрок, вiдаць, наколькi цяжэй быy лёс украiнскага паэта, i шмат у чым менавiта таму, што ён быy украiнскi паэт i караyся не толькi за сябе, а i за свой народ, за «вiну» свайго народа перад чужой iмперыяй. Адсюль i большы драматызм яго выгнаннiцкай, катаржанскай паэзii, разчэйшы боль i глыбейшы адчай i нараканнi на лёс, на няпамятлiвасць грамадства, на няyдзячнасць Украiны, i сумнеy у ёй, i вера y яе: немагчымасць не жыць ёю. Нягледзячы нi на што, хаваючыся ад старонняга вока, Шаyчэнка пiша паэмы «Княжна», «Москалева криниця», «Варнак» ды «Чернець», шэраг лiрычных твораy, у прыватнасцi, «N. N.» («Сонце заходить, гори чорнiють…»), «N. N.» («Менi тринадцятий минало…»), «Не грiе сонце на чужинi…», «Сон» («Гори моi високii…»). Падчас зiмоyкi 1848–1849 гадоy на Косарале Шаyчэнка стварыy такiя шэдэyры, як «Царi», «Марина»… Нявольнiцкую паэзiю запiсваy у маленькiх самаробных сшытках (iх набралася 27), якiя i склалi знакамiтую «Малу книжку». Самыя цяжкiя часы для Шаyчэнкi надышлi, калi яго адправiлi y Новапятроyскае yмацаванне, размешчанае на паyвостраве Мангышлак. За два першыя гады фактычна поyнай iзаляцыi ад свету паэт не напiсаy нi радка. Толькi y 1853 годзе дзякуючы дружалюбным адносiнам з новым камендантам умацавання І. А. Усковым Шаyчэнка yпотай аднавiy лiтаратурную творчасць – напiсаy «дзясяткаy каля двух» (з лiста 1858 года) аповесцяy на рускай мове. Захавалiся дзевяць: «Наймичка», «Варнак», «Княгиня», «Музыкант», «Несчастный», «Капитанша», «Близнецы», «Художник» ды «Прогулка с удовольствием и не без морали» (другая частка была завершана y 1858 годзе y Нiжнiм Ноyгарадзе). Усе аповесцi маюць вялiкае сацыяльнае, пазнавальнае i мастацкае значэнне. Асаблiвае месца сярод iх займае «Художник» – найбуйнейшы празаiчны твор Шаyчэнкi. У гэтай аповесцi-yспамiне (першая яе частка выразна аyтабiяграфiчная) раскрылiся невычэрпны духоyны свет Шаyчэнкi, яго iнтэлект, эрудыцыя, глыбокая любоy да мастацтва, культуры. Успамiнаючы сваё жыццё, Шаyчэнка не мог не думаць аб кардынальных праблемах: быць або не быць яго народу. Гаворка iшла аб яго праве жыць, дыхаць паветрам сваёй зямлi i гаварыць на сваёй мове – аб праве быць сабой i развiвацца нароyнi з iншымi. І мiсiю сваю, свайго слова Шаyчэнка бачыy не y тым, каб навесцi на розум iншыя народы, звяртаць iх з «памылковага напрамку» i далучаць да праваслаyнай iсцiны, – а y тым, каб адрадзiць, перарадзiць уласны народ, паставiць яго да бою за волю, за самога сябе. Здавалася б, пры такiх гiстарычных абставiнах, – калi гаворка iшла не пра пагрозу страты тых цi iншых элементаy самабытнасцi, нарэшце мiнучых, а пра пагрозу страты самога нацыянальнага быцця, – Шаyчэнка мусiy бы дакараць усякую «чужыну». На самай справе yсё наадварот: у Шаyчэнкi толькi y раннюю пару знойдзем вострыя выпады супраць «немцаy», ды i то y зусiм iншым кантэксце: так бы мовiць, у ахоyным, абаронным значэннi, а не y наступальным, агрэсiyным. Ён зусiм не збiраецца павучаць «немцаy», Захад, папракаць iх тым, што яны iдуць «памылковым» шляхам, або хвалiцца перавагамi сваёй большай, праваслаyнай, жыватворнай крынiцы. Шаyчэнка толькi (верагодна, не без уплыву Шафарыка i наогул чэшскiх i славацкiх славiстаy i панславiстаy, а можа, i рускiх славянафiлаy) у 40-я гады падкрэслiвае прыкрую ролю германскай экспансii y гiсторыi славянства, кажа пра яе з горыччу, часам атаясамлiваючы «немца» з чужынцам наогул (у Расii на працягу стагоддзяy «немцамi» называлi yсякага замежнiка i iншамоyца; збольшага такое словаyжыванне прыжылося i ва Украiне), далучаючы эмоцыi, звязаныя з антыславянскай дзейнасцю езуiтаy, Ватыкан… З другога ж боку, Шаyчэнкаy сарказм супраць «дробнага немца», «мудрага немца» i iнш. абумоyлены таксама прывiлеяваным становiшчам, якое аказвалася рускiмi царамi нямецкаму элементу y Расii i Украiне («І на Сечы мудры немец ужо бульбу садзiць»), нямецкiм – у значнай ступенi – характарам расiйскай бюракратыi, нарэшце, празмерным захапленнем «землякоy» нямецкай iдэалiстычнай фiласофiяй, схiльнасцю трактаваць сваю гiсторыю i свой народ на яе манер. Дарэчы, у пасланнi «І мертвим, i живим…» ён высмейвае рабскае капiраванне «нямецкага паказу» нашай гiсторыi y кантэксце мовы менавiта пра славянафiлаy. Цi выпадкова гэта? Насмешкi з немца далi нагоду вiнавацiць Шаyчэнку калi не y ксенафобii, дык у нечым блiзкiм да яе. У такiм духу часам выказваyся Драгаманаy. Пэyна, гэта не так; можна казаць хiба што пра некаторую недакладнасць асобных Шаyчэнкавых выказванняy на гэты прадмет. І трэба нагадаць, што пасля 40-х гадоy фiлiпiкi такога роду знiкаюць з паэзii Шаyчэнкi раз i назаyжды, саступаючы месца iншым матывам. А y аповесцi «Художник» чытаем: «Вы заyважаеце, што yсе мае знаёмыя – немцы. Але якiя выдатныя немцы! Я проста закаханы y гэтых немцаy».[15 - Шевченко Т. Г. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – К., 1963. – Т. 4. – С. 190.] Драгаманаy (а пад яго yплывам часткова i Франко) iранiзаваy з нагоды вядомых яго слоy пра «сваю мудрасць» («Калi б вучылiся, як трэба, i мудрасць бы была свая»). Уласна, больш за yсё менавiта тут ён i бачыy адыходжанне, хоць i эпiзадычнае, ад агульначалавечага iдэалу. Але самi па сабе словы Шаyчэнкi не даюць падставы для такога тлумачэння. Толькi yспрымаючы iх не ва yласным сэнсе, а y агульным патоку славянафiльскiх фраз супраць чужой навукi, змешваючы адно з iншым, можна зразумець iх як адмаyленне еyрапейскай адукацыi i апалогiю дамаросласцi. Паэт жа сцвярджаy неабходнасць самастойнага мыслення, падрыхтаванага сапраyдным навучаннем, – як альтэрнатыву верхаглядству i капiраванню, пустапарожняй модзе. Гэтак жа як Шаyчэнкава «свая мудрасць», i яго ж «свая праyда» (генiяльная формула: «У сваiм доме свая праyда, i сiла, i воля») таксама сустракала y розныя часы неразуменне. Часам яе тлумачылi y славянафiльскiм духу, часам успрымалi як… адмаyленне агульначалавечага грамадскага iдэалу i крытэрыю, ставячы y вiну Шаyчэнку адасобленасць. Але зусiм не хутаранскую адасобленасць ад сусветнай цывiлiзацыi i агульначалавечых паняццяy меy на yвазе Шаyчэнка! Наадварот, ён казаy аб раyнапраyным дачыненнi кожнага народа да свету чалавецтва. Няма сумневу: кажучы пра «сваю волю», Шаyчэнка меy на yвазе традыцыi казацкай рэспублiкi. Нарэшце, Шаyчэнка вельмi выразна i вычарпальна сфармуляваy сваё стаyленне да гэтага пытання – пра «сваё» i «чужое» – у iншым сваiм знакамiтым паэтычным афарызме: «Не дурыце самi сябе. Вучыцеся, чытайце, Чужое спрымайце, Й свайго не губляйце». Шаyчэнка зыходзiy з агульначалавечай меры i жыy агульначалавечым iдэалам ва yсiм. Таму й турбаваyся, каб i yкраiнцы, i iншыя славяне сталi yпоравень з усiмi перадавымi народамi. Гэтае апошняе ён i мыслiy мэтай адраджэння i вызвалення славянскiх народаy, iх добраахвотнага аб’яднання, – а зусiм не нейкую гегемонiю славянства, яго асаблiвую мiсiю y свеце, тым больш пад кiраyнiцтвам царызму. Славянская тэма y яго паэзii 40-х гадоy развiваецца y трох асноyных матывах: перажыванне гiстарычных пакут славянскiх народаy; прыкры боль за iх разлад; мара пра братэрскае супольнае жыццё y свеце вольным i справядлiвым. У чым ёсць некаторая сугучнасць са славянафiльскiмi матывамi, дык гэта y тлумачэннi прычын славянскага разладу: пасеялi яго «ксяндзы, езуiты»… Але i тут ёсць iстотная рознiца: Шаyчэнка асуджае экспансiю Ватыкана, таксама каварства i жорсткасць ягоных слуг, але яго зусiм не цiкавiць – у адрозненне ад славянафiлаy, для якiх менавiта гэта было галоyным, – процiпастаyленне каталiцызму i праваслаyя з пункту гледжання, што першы не адпавядае славянскаму духу, а другое якраз адпавядае i з’яyляецца натуральнаю для славян i ва yсiх адносiнах больш годнай рэлiгiяй. Але што характэрна для Шаyчэнкi: услед за «ксяндзамi, езуiтамi» y яго iдзе панства: гэта дзве варожыя народу сiлы, звязаныя адною класавай цiкавасцю. Пасля, у першыя гады ссылкi, ён у вершы «Палякам» выкажа гэтую думку з крайняй выразнасцю: «Нясытыя ксяндзы, магнаты Нас раз’ядналi, развялi». Калi ж казаць пра славянскае пытанне y больш шырокiм плане, то пасланне «І мертвим, i живим…» паказала карэннае адрозненне Шаyчэнкавага разумення ад славянафiльскага. Калi Шаyчэнка казаy пра крывавыя звады памiж братамi-славянамi, ён меy на yвазе гiстарычныя канфлiкты, выклiканыя захопнiцкiмi замахамi польскай шляхты на Украiне i звязаную з гэтым рэлiгiйную варожасць. Разам з тым Шаyчэнка з глыбокай павагай ставiyся да польскага народа, а да палякаy-рэвалюцыянераy – з захапленнем. Вядома, што y ссылцы ён сардэчна пасябраваy з многiмi з iх, i з гэтым даследчыкi справядлiва звязваюць i глыбокiя змены y гучаннi «польскiх матываy» шаyчэнкаyскай паэзii, у асэнсаваннi польскай тэмы наогул: у цэнтры yвагi аказваецца yжо не мiнулае, а агульнасць iнтарэсаy сацыяльнага i нацыянальнага вызвалення, шуканнi платформы для адзiнства дзеянняy у будучынi. І гэта так. Але ёсць, здаецца, яшчэ адзiн iстотны момант. Бо заклiк да згоды, тон браталюбнага прымiрэння гучаy i y раннiх творах Шаyчэнкi, у прыватнасцi y «Гайдамаках». Цi не адбiлася y гэтым таксама i народнае пачуццё? Бо yкраiнскi народ пры yсёй непрыязнасцi да лютай шляхты i ксяндзоy не меy гневу на паляка як такога, на паляка як чалавека; быy гiстарычны вопыт мiрнага суiснавання з палякамi, была i мiралюбнасць i памяркоyнасць, была i звычайная чалавечая мiласэрнасць i спагада да таго ж шляхцiца, калi ён не выступаy у ролi пана-гвалтаyнiка, сам трапляy у бяду. Шаyчэнкавае славянскае пачуццё можна назваць народным – у адрозненне ад славянафiльскага i панславiсцкага, у якiх большменш прыкметны элемент кнiжнасцi, тэарэтычнай сканструяванасцi, палiтычнай наyмыснасцi i перабольшанасцi (i – часта – панскасцi, панскай прыхамацi). Гэтая народнасць славянскага пачуцця i народны погляд на рэчы адгадваюцца i тады, калi Шаyчэнка кажа пра цяжкiя старонкi мiнулага: Вось такое было бедства Па yсёй Украiне! Горай пекла… А завошта, За што людзi гiнуць? Таго ж бацькi, тыя ж дзецi — Жыць бы ды братацца. Не, не yмелi, не хацелi, Трэба раз’яднацца! Дабра брата! Крывi брата! Падзялiся, браце! — У цябе yсяго багата І весела y хаце… . . . . Балiць сэрца, як успомнiш… — (дарэчы, пазней, у «Прогулке с удовольствием и не без морали» Шаyчэнка назаве крывавыя падзеi мiнулага «недостойными памяти человека»). Угадваюцца яны i тады, калi марыць ён пра магчымае будучае y згодзе i братэрстве: «А yсё-ткi скажаш: «Дзякуй Богу, што прайшло», – асаблiва калi yспомнiш, што мы адной мацi дзецi, усе мы славяне. Сэрца балiць, а распавядаць трэба: няхай бачаць сыны i yнукi, што бацькi iхнiя памылялiся, хай братаюцца зноy са сваiмi ворагамi. Няхай жытам-пшанiцай, як золатам, пакрытай, не размежаванай застанецца навекi ад мора i да мора – славянская зямля». У Шаyчэнкi не раз сустрэнем папулярны i y славянафiлаy, i y тагачаснай паэзii наогул вобраз славянскiх рэк, якiя злiваюцца y адным моры, – але не y рускiм моры, а моры славянскiм! І гэты вобраз гучыць па-iншаму: у iм дух свабоды i роyнасцi, у iм няма пагрозы страты сябе: І пацяклi y адно мора Славянскiя рэкi! Слава табе, любамудры Чэшскi славянiне! Што не даy ты захлынуцца Ў нямецкiм дрыгвiннi Нашай праyдзе. Тваiм морам Славянскiм, шматмоyным, Паплывём мы, збыyшы гора, Сеyшы y новым чоyне З шырокiмi ветразямi І з добрым правiлам, Паплывём па вольным моры, Паляцiм на крылах. Слава табе, Шафарыча, Навекi-навекi! Што з’яднаy ты y адно мора Славянскiя рэкi! Для Шаyчэнкi злiццё славянскiх рэк у славянскiм моры – гэта паэтычны вобраз iх раyнапраyнага аб’яднання на глебе yсведамлення этнiчнай i культурнай, духоyнай супольнасцi. Гэта сумеснае духоyнае развiццё y будучынi пад знакам такога yсведамлення. Але цiкава, што з часам у паэзii Шаyчэнкi тэма славянскага яднання гучыць менш прыкметна, а пасля вяртання са ссылкi амаль не прасочваецца, хоць сама праблема славян цiкавiла яго да апошнiх гадоy жыцця, пра што сведчаць, у прыватнасцi, i дзённiкавыя запiсы. Адным з эпiзодаy канчатковага разрыву Шаyчэнкi са славянафiламi была яго адмова друкавацца y iх газеце «Парус», першы нумар якой выйшаy 3 студзеня 1859 года. У саркастычным (у адрас славянафiлаy), поyным глыбокiх алюзiй лiсце-адказе М. Максiмовiчу (менавiта ён ад iмя рэдакцыi славянафiльскай «Русской беседы» звяртаyся з адпаведнай прапановай) Шаyчэнка 22 лiстапада 1858 года паказаy на два галоyныя моманты, якiя раздзялялi яго са славянафiламi. Першы: iх нежаданне прызнаць украiнскi народ асобным, самастойным народам, як i мову i лiтаратуру гэтага народа, спробы растварыць iх у «общерусскости», што цалкам супадала i з афiцыйнай палiтыкай «обрусения», хоць i падавалася y некалькi iншым славесным адзеннi. (Шаyчэнка быy вельмi талерантны да нацыянальных пачуццяy кожнага чалавека, нават «перабольшанае» выяyлення патрыятызму ён успрымаy з разуменнем, пра што сведчаць яго водгукi аб некаторых тагачасных вершах А. Хамякова i Ф. Цютчава, – але на любую нацыянальную несправядлiвасць, непавагу да iншай нацыi, у тым лiку i сваёй, рэагаваy востра.) Другi: грамадскае рэтраградства, якое y абстаноyцы актывiзацыi грамадскага жыцця i наспявання рэвалюцыйных настрояy пачало выяyляцца y многiх са славянафiлаy больш рэзка, чым раней. Менавiта Шаyчэнка меy на yвазе, як вядома, скандальную гiсторыю з артыкулам князя В. А. Чаркаскага «Некоторые общие черты будущего сельского управления» (часопiс «Сельское благоустройство». 1858. Ч. 9), дзе абаранялася права сельскай адмiнiстрацыi на цялесныя пакараннi сялян; артыкул выклiкаy абурэнне перадавой грамадскасцi; І. Аксакаy жа, выдавец «Паруса», стаy на абарону свайго аднадумца-славянафiла. Яшчэ адно цiкавае бiяграфiчнае супадзенне. У лiстападзе 1858 года Шаyчэнка, Кулiш, Кастамараy, Номiс i Марка Ваyчок паставiлi свае подпiсы пад вядомым пратэстам рускiх лiтаратараy супраць антысемiцкай выхадкi пецярбургскага часопiса «Иллюстрация». Акрамя таго, яны як прадстаyнiкi лiтаратуры yкраiнскага народа y адмысловым лiсце выказалi свой погляд на гiсторыю yкраiнска-габрэйскiх адносiн i супрацьпаставiлi прыкрым старонкам мiнулага свой новы, гуманiстычны погляд. Заключным акордам шматгадовай прамой i yскоснай, свядомай i мiжвольнай палемiкi Шаyчэнкi з iдэалогiяй i грамадскай практыкай расiйскага славянафiльства стаy яго верш-памфлет з нагоды смерцi вядомага рэакцыянера, пецярбургскага мiтрапалiта Грыгорыя: Памёр муж рупны i свядомы. Не плачце yслых сiроты, yдовы, А ты, Аскочанскi, заплач, Як плача зранку y лузе драч. І Хамякоy, Русi руплiвец, Масквы з правiнцыяй дбайлiвец, Аб юбкаборцы горка плач. І yся, о Русская беседа, Во глас единый исповедуй Свае грахi. І плач! i плач! У кароткай сатыры-эпiграме Шаyчэнка лаканiчна i дакладна, з дзiyнай пранiклiвасцю вызначыy некаторыя галоyныя рэакцыйныя рысы славянафiльства наогул i Хамякова y прыватнасцi: арыентацыя на патрыярхальную, нарэшце, мiфiчную Русь; процiпастаyленне «праваслаyнай» Масквы як, маyляy, цэнтра «рускай думкi» сапсаванаму Пецярбургу як крынiцы рэвалюцыйных iдэй; квасны, перабраны звыш усякай меры патрыятызм, такая ж празмерная руплiвасць аб праваслаyi (менавiта тады Хамякоy патрабаваy «неизбежного исполнения обряда»[16 - Хомяков А. С. Полное собрание сочинений. – 3-е изд., доп. – М., 1990. – Т. 1. – С. 356.] y навучальных установах) падмена грамадска-палiтычнай крытыкi абстрактным маральна-рэлiгiйным пакаяннем… У мiнулым некаторыя даследчыкi, эксплуатуючы фальшывую тэму «атэiзм Шаyчэнкi», аднабакова акцэнтавалi тыя месцы y яго паэзii, дзе ён звяртаyся да Бога y гневе (пераважна за нядолю Украiны i за жорсткасць цароy i паноy), або версii аб яго побытавым богазневажаннi. Разам з тым не вельмi радасна звярталiся да той яго паэзii, дзе праяyлялася глыбокае рэлiгiйнае пачуццё, i да тых сведчанняy, што паказвалi яго чалавекам прынамсi вельмi далiкатным у справе веры. Вось хоць бы з успамiнаy А. Казачкоyскага: «Веруй глыбокаразумна», – пiсаy ён мне y адным лiсце з Новапятроyскага yмацавання, суцяшаючы y сямейным горы, якое напаткала мяне. Я быy сведкам, калi Шаyчэнка, слухаючы блюзнерства гаспадара, у якога ён жыy, сказаy: «Здзекавацца з тых маральна-рэлiгiйных перакананняy, якiя асвечаныя стагоддзямi i мiльёнамi людзей, неразумна i злачынна».[17 - Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 78.] Нагадаем i меркаванне Драгаманава: «…у першых сваiх пiсаннях Шаyчэнка паказваецца такiм жа набожным, як i Квiтка», але «…далей стаy больш «евангельцам», чым набожным «вiзантыйцам», i y Бiблii стаy шукаць духу народалюбнага прароцтва, пропаведзi суду Божага над няправеднымi. Мы не вельмi памылiмся, калi параyнаем веру Шаyчэнкi y сярэднiм узросце яго з верай якога-небудзь пурытанца-iндэпедэнта XVІІ ст., дадаyшы да таго, што Шаyчэнка як паэт, мастак i праваслаyны не мог выкiнуць са сваёй думкi Божай Мацi i нават набажэнства».[18 - Драгоманов М. П. Лiтературно-публiцистичнi працi: в 2 т. – К., 1970. – Т. 2. – С. 47.] Наогул, мяркуючы па yсiм, справу веры або няверы Шаyчэнка лiчыy для кожнага чалавека асабiстай, глыбока iнтымнай. Рэлiгiйныя перакананнi знаёмых самi па сабе яго не цiкавiлi, сярод яго прыяцеляy былi людзi розных веравызнанняy. І для свайго атачэння ён нiколi не ствараy i ценю нейкага бар’ера рэлiгiйна-сакральнага парадку. (А. Казачкоyскi, напрыклад, распавядае, як вольна i шчыра меy зносiны ён з габрэямi цi як немец-пратэстант у захапленнi назваy яго «бацькам», i менавiта з яго вуснаy i атрымалася гэта найменне, што потым замацавалася за iм ва yкраiнскiм народзе.[19 - Спогади про Тараса Шевченка. – С. 77.]) Любое yвязванне веры з нейкiмi стратэгiямi, нацыянальна-палiтычнымi прэтэнзiямi, сусветнымi мiсiйнымi iмкненнямi, з прымусам i стаднасцю яму чужое i непрымальнае. А афiцыйнае праваслаyе y Расii было казённай, абавязковай, гвалтоyнай рэлiгiяй, паслухмянай служанкай улады. (Дарэчы, у тых жа yспамiнах А. Казачкоyскага, як паведамляy Драгаманаy, была выкрасленая цэнзурай згадка пра тое, што Шаyчэнка хвалiy пратэстанцкую веру i асуджаy «праваславаy» за пакорлiвасць перад начальствам i гаспадарамi.[20 - Драгоманов М. П. Лiтературно-публiцистичнi працi. – Т. 2. – С. 47.]) Шаyчэнка справядлiва бачыy у праваслаyнай, казённай царкве духоyнага турэмшчыка ад царызму, сiмвал iлжывасцi рэжыму. Адсюль яго сарказм, грэбаванне, гнеy i смех, iронiя: …Дый далi гарачых Недабiткам праваслаyным, А тыя – у плачы; Гудуць-вiшчаць; ды як раyнуць: «Гуляе бацюшка, пара!.. Ура!.. ура!.. ура!.. ура…» …Пад свiтанне Скрозь усё паснула, Праваслаyныя пад стогны На падлозе стылi Ды за бацюшку праз сон Госпада малiлi. На Шаyчэнкавае стаyленне да праваслаyя yплывала i разуменне той вялiкай ролi, якую царкве адводзiy царызм у сваёй палiтыцы русiфiкацыi Украiны i iншых народаy. Шаyчэнка не прымаy афiцыйнае праваслаyе i як iдэалагiчны падмурак царскага дэспатызму, i як прыладу духоyнага прыгнёту не толькi рускага народа, але й «iншаверцаy», адзначаy ролю, якая яму была адведзена y каланiяльнай палiтыцы царызму. Так, праплываючы мiма горада Чабаксары, ён запiсвае y дзённiку свае yражаннi (17 верасня 1857 года): «Если не больше, так по крайней мере наполовину будет в нем домов и церквей. И все старинной московской архитектуры. Для кого и для чего они построены? Для чувашей? Нет, для православия. Главный узел московской старой внутренней политики – православие. Неудобозабываемый Тормоз по глупости своей хотел затянуть этот ослабевший узел и перетянул. Он теперь на одном волосе держится». Палiтычнае, iдэалагiчнае непрыманне афiцыйнай царквы yзмацнялася y Шаyчэнкi маральнай i эстэтычнай агiдай – да безгустоyшчыны, фарысейства, крывадушнасцi. Шаyчэнка зыходзiy з маральных запаведзяy хрысцiянства, паколькi y iх адлюстраваны агульначалавечы маральны пачатак. Але i не абмяжоyваецца адным толькi yказаннем на неадпаведнасць сацыяльнай i жыццёвай практыкi панства гэтым маральным пачаткам, ён iдзе далей i кажа пра тое, што хрысцiянства стала гаспадарам усяго толькi зручным прыкрыццём для эксплуатацыi народа i здзекаy з яго: …Грэх на сэрцы, грэх вялiкi Ў адукаваных хрысцiян. . . . . . . І звер таго не yтворыць дзiкi, Што вы, б’ючы паклоны, З братамi дзееце… Законы Пiсалi каты дзеля вас, І вы паважна y добры час У Кiеy ездзiце штогоду Ды каецеся, як iзроду, У схiмнiка!.. Выраз «адукаваныя хрысцiяне» не выпадковы i не адзiны y Шаyчэнкi. Гэта было паслядоyнае сатырычнае абыгрыванне, парадзiраванне, палемiчнае выкрыццё як афiцыйных урадавых формул, так i моднай фразеалогii рознааблiчнага лiберальнага дваранства, з вуснаy якога не сыходзiла гэтае высакародна сказанае: «Асвета!» У чым жа тут справа? Перш за yсё y тым, што царква глядзела на нехрысцiянскiя народы як на не прасветленыя святлом сапраyднай веры, такiм чынам, неадукаваныя, цёмныя, прынамсi з пункту гледжання духоyнага. Праваслаyныя цары, вядома, былi тут заадно з царквой, паколькi насаджэнне i распаyсюджванне хрысцiянства разглядалi як сродак умацавання iмперыi. У прыватнасцi, царскi yрад лiчыy сваiм святым абавязкам адукаваць заваяваныя народы Каyказа, Азii, Сiбiры i iнш., адсюль цэлая сiстэма гвалтоyнай «хрысцiянскай адукацыi» i адпаведная «высакародная» фразеалогiя. Як i што рабiлася – вядома. Ведаем таксама, што Шаyчэнка адным з першых падняy голас у абарону народаy, якiя сталi ахвярамi гэтай «асветы», i паказаy яе характар. На час напiсання «Кавказа» (1845) Шаyчэнка не толькi быy знаёмы з рэальным становiшчам нацый, а yжо i выпрацаваy цэласную i глыбокую сiстэму поглядаy на Расiйскую царскую iмперыю як турму народаy, дзе «на мовах усiх усё маyчыць, бо працвiтае yсё», – такое разуменне ён праявiy тады першым у Расii, але яно наспявала y перадавых колах грамадскасцi, нездарма гэтыя словы Шаyчэнкi адразу сталi крылатымi. У ссылцы Шаyчэнка мае зносiны з казахамi, кiргiзамi, туркменамi, таджыкамi, каракалпакамi, узбекамi (усе народы пераважна называлiся тады «кiргiзамi», а таму i y Шаyчэнкавых запiсах i вершах знойдзем пераважна вызначэнне «кiргiз», часам «казах»), а таксама татарамi i башкiрамi, якiх нямала было y Казахстане. У паэзii Шаyчэнкi нявольнiцкiх гадоy знойдзем глыбокае спачуванне да бяспраyнага i гаротнага становiшча каланiяльных народаy i адначасова любоy да iх, павагу да iх самабытнага свету i побыту: нi ценю нейкай перавагi, паблажлiвасцi або сентыментальнага захаплення, а стаyленне гуманнае i брацкае. Адной чалавечай мерай мерае лiха сваё, украiнскае, i iхняе, i часам яму нават здаецца, што, пры yсёй сваёй прынiжанасцi i бяспраyi перад царскай бюракратыяй, яны yсё-ткi, дзякуючы свайму натуральнаму вандроyнаму побыту i «нецывiлiзаванасцi», менш аблытаныя ланцугамi рабства i хлуснi: «Нашто yжо лiха за Уралам кiргiзам гэтым, але й там, Бог сведка, лепей жыць, Чым нам ва Украйне. Мо таму – кiргiзы Йшчэ не хрысцiяне?..» І ёсць яшчэ нейкая асаблiвая iнтымнасць у Шаyчэнкавым звароце да гэтай тэмы, калi ён звязвае з ёй свой любiмы матыy «дум»: «Думы мае, думы мае, Вы мой скарб адзiны… Прылятайце, птушаняты, Ў гэты край пустэльны, З-за Дняпра майго сiвога Пагуляць у стэпе З кiргiзамi гаротнымi. У iх так убога, Нават гола… Ды на волi Ўсё ж моляцца Богу». Што Шаyчэнка не толькi назiраy жыццё «кiргiзаy», але i глыбока заклапочаны побытам, фальклорам, лёсам, што яму зразумелай i роднай была душа гэтага народа, пацвярджаюць i такiя вершы, як «У Бога за дверима лежала сокира», дзе казахская фальклорная легенда выкарыстана для метафарычнага адлюстравання гiстарычнай трагедыi народа, што стаy ахвярай царскiх сатрапаy, i яго спадзяванняy на лепшы лёс, – i шматлiкiя жывапiсныя творы, алоyкавыя малюнкi i iнш. Цёплым i людскiм стаyленнем да казахскай беднаты прасякнутыя карцiны: «Казахскi хлопчык распальвае печку», «Казахскi хлопчык дрэмле ля печкi», «Казахi каля агню», «Казашка»; дзясяткi пейзажаy, жанравых сцэн, партрэтаy паказваюць вялiкую зацiкаyленасць гiсторыяй, звычаямi, бытам, помнiкамi матэрыяльнай культуры, этнаграфiяй насельнiцтва Казахстана i Сярэдняй Азii. Па сутнасцi, Шаyчэнка першы з такой паyнатой i яркасцю адлюстраваy прыроду i жыццё гэтага краю моваю пэндзля, i yдзячныя казахi называлi яго заснавальнiкам свайго нацыянальнага жывапiснага мастацтва (якога y iх раней не было). Вяртаючыся з ссылкi, Шаyчэнка i y Астраханi, i y Чабаксарах, i y Казанi, i y Нiжнiм Ноyгарадзе сутыкаyся з жыццём народаy Паволжа. У яго «Дневнике» знойдзем адпаведныя назiраннi i спачувальныя запiсы, яркiя характарыстыкi гаротнага становiшча паволжскiх народаy i каланiяльнай палiтыкi самадзяржаyя, у прыватнасцi гвалтоyнага yкаранення казённага праваслаyя. Уражаннi i разважаннi аб ссылцы yмацавалi i паглыбiлi Шаyчэнкавае yяyленне аб царскай Расii як турме народаy. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/taras-shauchenka/mastak-da-200-goddzya-z-dnya-naradzhennya-tarasa-shauchen/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. notes Примечания 1 Цыт. па: Луцький Ю. Мiж Гоголем i Шевченком. – К., 1998. – С. 90. 2 Луцький Ю. Мiж Гоголем i Шевченком. – С. 89. 3 Данилевский Г. П. Сочинения. – СПб., 1901. – Т. 14. – С. 98–99. 4 Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 72. 5 Шевченко Т. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – К., 1964. – Т. 6. – С. 314. 6 Шевченко Т. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – Т. 6. – С. 315. 7 Луцький Ю. Мiж Гоголем i Шевченком. – С. 178. 8 Шевченко Т. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – Т. 6. – С. 9. 9 Гоголь Н.В. Полное собрание сочинений: в 14 т. – М., 1952. – Т. 12. – С. 419. 10 Письмо украинца из столицы // Украинский вестник. – 1818. – Ч. 9. – Январь. – С. 223 11 Франко І. Зiбрання творiв: у 50 т. – К., 1981. – Т. 29. – С. 50. 12 Шевченко Т. Г. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – Т. 6. – С. 312. 13 Соловьев С. М. История России с древнейших времен / Изд. товарищества «Общественная польза». – СПб., 1895. – Кн. 6. – Т. 26. – С. 30. 14 Кирило-Мефодiiвське товариство: у 3 т. – К., 1990. – Т. 1. – С. 67. 15 Шевченко Т. Г. Повне зiбрання творiв: у 6 т. – К., 1963. – Т. 4. – С. 190. 16 Хомяков А. С. Полное собрание сочинений. – 3-е изд., доп. – М., 1990. – Т. 1. – С. 356. 17 Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 78. 18 Драгоманов М. П. Лiтературно-публiцистичнi працi: в 2 т. – К., 1970. – Т. 2. – С. 47. 19 Спогади про Тараса Шевченка. – С. 77. 20 Драгоманов М. П. Лiтературно-публiцистичнi працi. – Т. 2. – С. 47.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.