Экспромт после прочтения стихотворения Ефим Мороз "Старые сказки". Стою в парке, рисую с природного - буйством красок живёт "полотно". Мне бы цвета по-больше! Холодного солнца осени... "греет" тепло. По стволам лихо шмыгают белки, подбирается с лавочек корм. Как же когти остры, лапки цепки - вот, деталь для пейзажа и форм. Воздух свеж и проз

Трэцяе пакаленне

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:71.00 руб.
Издательство: Сталiя
Год издания: 2004
Просмотры: 167
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 71.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Трэцяе пакаленне Кузьма Чорны У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваy час з яго складанымi праблемамi, як сацыяльнымi, так i маральнымi. Твор паказвае класавую барацьбу y першыя паслякастрьгчнiцкiя гады, калi кулакi, закаранелыя yласнiкi, станавiлiся y варожую пазiцыю да савецкай улады. Кузьма Чорны Трэцяе пакаленне © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Частка першая I У ясную ранiцу Кандрат Назарэyскi паволi iшоy паyз лес каляiнiстай дарогай. Раса высыхала, сонца прыгравала моцна, лес аж звiнеy ад птушыных галасоy. Скрозь блiшчала роснае ржышча i на iм – снапы. Фыркаy конь, выбiраючы траву. Кандрат Назарэyскi анiяк не аддаваy увагi нi сонцу, нi цiшынi на полi i y лесе. За апошнiя гады яму yелася y косцi yсё гэта i зiмой, i yлетку. Вайна заyсёды адбываецца i y полi, i y лесе, а Кандрат Назарэyскi з самага пачатку вайны з палякамi фронту нiколi не пакiдаy. Ён нёс цяпер у сабе радасную здаволенасць. Уся мясцовасць, якою ён цяпер iшоy, была yжо некалькi дзён савецкая. Чырвоная Армiя yжо далёка прайшла наперад. Праз днi два ён дабярэцца дадому, да бацькi, i за месячны водпуск паправiцца ад лёгкай вiнтовачнай раны y назе i тупога болю y плячах i шыi. Ён меy пры сабе нарад на фурманку з суседняга хутара. Гэтага хутара ён i шукаy цяпер. За гадзiну часу да гэтага ён пакiдаy свой начлег у вёсцы, за лесам; перад адыходам сядзеy на прызбе, а гаспадар хаты, сельскi стараста, пiсаy у хаце на кавалачку сiняй паперы загад на Скуратовiчаy хутар, каб там далi чырвонаармейцу Назарэyскаму фурманку. Даючы яму y рукi паперу, стараста як бы апраyдваyся: – Тут вёрст нават дзвюх не будзе, от так проста, паyз лес. Я вам з вёскi даy бы каня, дык усе y абоз пад Варшаву паехалi, а y каго дзе конь дома, дык на iм уся вёска з поля снапы возiць. А y Скуратовiча трое коней, i, я ведаю, усе дома. Ён конi y лесе хавае. Вы адно нацiскайце на яго добра. Кандрат Назарэyскi заyважыy, што чым больш падаваyся ён на yсход, тым больш згладжвалiся на зямлi сляды нядаyняй вайны. А тут ужо зусiм як бы забылiся людзi на гэтую страшную навалу – скрозь спакойна рабiлi сваю работу. Чалавек на полi сказаy яму, што зараз будзе вузкая дарога y лес, на Скуратовiчаy хутар. Лесам Кандрат Назарэyскi не iшоy доyга. Дарога y лесе адразу пайшла y лог. Пачаyся густы ельнiк. Пры дарозе папараць зусiм была мокрая ад расы. Каршачок плаваy над ельнiкам, дзесьцi блiзка сакаталi куры. Неyзабаве блiснула паляна. Шырокi загон насеннай канюшыны iшоy ад ельнiку, вузкая дарога yся была y высокай траве. Дуплаватыя дзiчкi сям-там раслi на полi. Скрозь быy iржэyнiк з-пад жыта i ярыны. Авёс стаяy на полi y крыжыках. Навокал быy лес – ялiна i хвоя, толькi з аднаго боку поле злiвалася з небам i ледзь вiдны былi з-за yзгорка вярхi хатнiх стрэх. Кандрата Назарэyскага спаткалi сабакi страшэнным брэхам. Двор быy абгароджаны старым частаколам. Яловыя частаколiны парассоyвалiся y бакi, i дзiркi памiж iмi пазабiваны дошкамi. Старасвецкiя дубы, магутныя, як каменныя горы, стаялi над мураваным скляпком. Насупраць склепа адчынена была шырокая стайня. Кандрат Назарэyскi туды адразу i рушыy. Коней нiдзе не чуваць было. I нiкога нiдзе. Два сабакi проста-такi рвалi чырвонаармейца, старалiся хапаць зубамi за абмоткi на нагах, аж захлёбвалiся прарэзлiвым брэхам. Чалавек хапiy з-пад ног ламачыну, махануy навокал сябе, сабакi адскочылi i з большай яшчэ заядласцю кiнулiся зноy. Нарэшце адзiн iрвануy-такi зубамi за нагу. Чалавекам апанавала злосць. Ён папусцiy ламачынаю i якраз уцэлiy: востры сук сухой старадрэвiны разануy сабаку па баку. Сабака заенчыy, падтулiy хвост i кiнуyся наyцёкi. Імчаyся проста пад нiзкую агароджу, за якой стаяy дамок з жоyтымi вокнамi. Недзе yжо там сабака захлёбваyся немым енкам, а другi кiдаyся на чырвонаармейца. Але з адным сабакам саyладаць было лягчэй. Чырвонаармеец пайшоy к дамку. Нiхто нiадкуль не выходзiy. Чырвонаармеец узышоy на гнiлы ганак, усходы якога ляжалi на падстаyленых каменях i гнулiся пад нагамi. Дзверы замкнёны не былi, i чырвонаармеец увайшоy у маленькiя сенцы на падлозе. Сабака астаyся на двары. Пасля сянец быy пакой, немалы паводле самога дамка. Цяпер ужо нельга было не абазвацца, калi чужы чалавек увайшоy у хату, i з бакоyкi абазваyся жаночы голас: – Хто там? Старая жанчына yвайшла з бакоyкi. Трэба думаць, што яна праз акно бачыла, на каго брахалi сабакi, бо нешта вельмi ж ужо адразу сказала: – Чаго вам трэба, таварыш? – Мне трэба фурманка, – адказаy Кандрат Назарэyскi. – От паперка ад старасты. Я ранены i хворы, еду дадому на папраyку. Апошнюю фразу ён дадаy, убачыyшы халодны позiрк старой жанчыны. – А цi далёка вам ехаць? – Вёрст сорак. – Яно такi i трэба было б даць вам фурманку, але ж коней нашых няма дома. Усе y абозе. Тры канi было, дык аднаго палякi пагналi з сабою, а два – у абозе. 3 чырвонаармейцамi паехалi… I лiха яго ведае, гэтага старасту, чаго ён ад нас хоча, чаго ён да нас чэпiцца. Ён жа ведае, што коней нашых дома няма. Кандрат Назарэyскi паспрабаваy узяць па добрасцi: – Я скрозь не паеду на вашай фурманцы. Вёрст дваццаць, пятнаццаць праеду, а там фурманку змяню. – Дык дзе ж я вам вазьму тую фурманку! Кандрат Назарэyскi сеy на старасвецкую, абточаную шашалем, канапу. Пасля валтузнi з сабакамi рана на назе пачала ныць. Занылi плечы, грудзi. Ён пайшоy на адкрытую: – Давайце зараз жа фурманку! Жанчына пацiснула плячыма i таксама села ля дзвярэй на абабiтае паркалем крэсла, старое, збiтае цвiкамi. Яна нарыхтавалася маyчаць. Чырвонаармеец чакаy адказу i разглядаy пакой. Над камодам вiселi фатаграфii. Тутэйшы фатограф, можа, павятовы якi цi местачковы, быy невялiкi майстар: на адной фатаграфii чалавек выйшаy з нейкiм пагнутым носам (калi толькi сапраyды нос у яго быy просты), з адтапыранымi губамi. Вочы сядзелi глыбока, i y iх было задавальненне. Вусы былi закручаны стрэлкамi. Ён сядзеy на нейкай мадэрнiзаванай фатаграфскай ламачыне, а поплеч яго стаяла жанчына, паклаyшы яму руку на плячо. Ён сядзеy, а яна стаяла i здавалася высокай. Гэта была тая самая жанчына, што сядзела цяпер ля дзвярэй i старалася не глядзець на Кандрата Назарэyскага. На фатаграфii яна была год на дваццаць пяць маладзейшая. У яе чалавека вiсеy на грудзях на камiзэльцы шырокi ланцужок ад гадзiннiка. Вываксаваныя боты на здымку выйшлi белыя. Жанчына была адзета пад тагачасную моду. Такое адзенне магла падараваць тады якая-небудзь панi сваёй улюбёнай ахмiстрынi. На другой фатаграфii Кандрат Назарэyскi разгледзеy чалавека таксама з падкручанымi y стрэлкi вусамi, але постаць гэтая куды была зграбнейшая. Калi на першай фатаграфii так i вiдаць было адразу, што тут мужык выбiyся y паны, то гэты, здаецца, спрадвеку каля паноy ацiраyся. I манiшка на iм была цвёрдая, i гальштук упоперак спрытна падвязаны. А побач была яшчэ трэцяя фатаграфiя. На ёй быy знят малады хлапец. Зусiм малады. Бязвусы, у галiфэ, у фрэнчы з кiшэнямi i кiшэнькамi yсюды. Ён сядзеy, паклаyшы нагу на нагу; валасы на галаве намачыy i прыгладзiy, прабраyшы роyненькi прабор збоку. Кандрат Назарэyскi раптам падняyся з канапы i падышоy да фатаграфii. Ён пазнаy гэтага хлапца. Ён глянуy на жанчыну. – Ну, дзе ж я вам таго каня вазьму, – сабраyшы yсю сваю штучную ласкавасць, сказала яна. Кандрат Назарэyскi рашуча павярнуyся да жанчыны. У яе недзе над вачыма, у брывах, iшла рыса, уласцiвая твару сфатаграфаванага хлапца. «Мацi!» – падумаy Кандрат Назарэyскi. – А дзе ж ваш Анатоль цяпер? – секануy ён, не зводзячы вачэй з жанчыны. Старая раптам збянтэжылася, замыляла губамi, загаварыла: – Вы нашага Анатоля ведаеце? Хто ж вы такi будзеце? Адкуль вы? I раптам яна пасмялела. Нейкая новая думка, вiдаць, нарадзiлася y яе. Яна, здаецца, падумала, што гэты салдат свой чалавек, што ён зусiм гэта не y водпуск iдзе. «Мусiць, нешта тут iншае. Можа, проста yцякае дадому з войска». – Дык вы сядайце, – сказала яна. – Дадому нiколi не позна. Заедзеце. Можа б, вы з’елi чаго? Вы Толiка нашага ведаеце? – Ведаю. Я з Анатолем Скуратовiчам быy калiсьцi y адной часцi. Як палякi занялi былi гэтую мясцовасць, мы адступалi i праходзiлi тут непадалёк. Я мясцовасць пазнаy. To ён тады i знiк. Хто быy у нашай часцi адгэтуль зблiзку родам, то адразу i падумалi, што Скуратовiч астаyся тут, дадому пайшоy. – Што вы гэта кажаце! Яго як змабiлiзавалi былi тады, як яшчэ палякi сюды не прыходзiлi, дык ад таго мы яго i не бачылi. Можа, дзе галаву склаy! – Наша часць была тады тылавая. Начавалi i мы разам у адной хаце. А ранiцай прачнулiся – аж яго yжо няма. – He ведаю… He ведаю… Божа мой, Божа! Рысы твару яе ахаладзелi, губы сцялiся. – Мне трэба ехаць. – Няма нiводнага каня дома. – А што будзе, калi я найду? – Шукайце. Я адна дома. – А дзе ж гаспадар? – Я ж вам казала, што y абоз пагналi. Нейкая новая думка, мусiць, зноy апанавала жанчыну, яна збянтэжана заварушылася, паглядзела y акно, вярнулася да дзвярэй, сказала чырвонаармейцу: – Я i сама не ведаю, дзе вам тую фурманку yзяць. Хiба, можа, я так дзе-небудзь выстараюся. У нас ходзiць за гумном конь, што салдаты кiнулi некалькi дзён таму. Ён, сказаць, i не наш жа, казённы. Няхай акрыяе крыху, а тады, можа, зноy якая часць забярэ… Хiба на iм вы паедзеце? Яна yжо не гаварыла больш, што гаспадара няма дома. Кандрат Назарэyскi думаy: «Яна ад мяне стараецца хутчэй пазбавiцца». – Дзе ж ваш Анатоль цяпер? – зноy запытаy ён. – Жывога няма! Каб на вайне галавы не склаy, дык абазваyся б дагэтуль. Божа мой, Божа! Яна пусцiла слязу. – А ён жа зняты на фатаграфii зусiм нядаyна. Кандрат Назарэyскi перавярнуy фатаграфiю на другi бок. I фатаграфiсцкi штамп быy ужо на польскай мове: павятовы майстар быy ужо дапасаваyся да новай улады. – Пры паляках здымаyся ваш Анатоль?! – Божа мой, чаго вы хочаце ад мяне? Мы нiчога не чулi пра нашага Толiка. I жанчына выйшла з хаты. Яна спусцiлася з падгнiлага ганка на маленькi дворык, адгароджаны ад вялiкага нiзкай агароджай, абсаджаны маладымi лiпамi, увесь у рэштках ранейшага кветнiку: у некалькiх мясцiнах у непарадку расла недагледжаная пiвоня, буялi жоyтыя сцеблаватыя кветкi; флёксы напалам з травой глушылi yсё, што было каля iх i пад iмi драбнейшага. Скрозь была трава, мятлiца – як паплавец якi перад ганкам. Каля платца куры дзяyблi штосьцi з каyша, чарада iндыкоy i качак цягнулi шыi праз плот да яды. Кандрат Назарэyскi бачыy праз акно, як жанчына адчынiла брамку, як пайшла кудысьцi за скляпок. Там яна i знiкла з вачэй. Кандрат Назарэyскi разглядаy пакойчык. На камодзе пажаyцела i запылела сарвэта. Счарнелы агрызак яблыка красаваyся на ёй. Адна на адной ляжалi тры цi чатыры кнiгi: касцельныя зеленкаватыя кантычкi, «Практическнй, семейный и для молодых людей письмовник», «Сонннк – объяснение сновидений» i «Оракул». Над дзвюма дзвярыма вiсела па карцiне y рамках i за шклом: на адной карцiне лясная выжарына i на ёй сыходзяцца два цецерукi сярод сухiх верасоy, на другой – сабакi гоняць лося i паляyнiчы страляе з-за дрэва. Карцiны местачковага yжытку, па капеек чатыры кожная y даваенны час, аддрукаваныя на шэрай паперы. Вазоны стаялi на вокнах i каля iх. Кандрат Назарэyскi яшчэ раз глянуy на фатаграфiю Анатоля Скуратовiча: малады круглы твар, у постацi iмкненне трымацца дасцiпна; пра гэта, вiдаць, i былi толькi думкi тады, калi здымаyся. На двары загаварылi. Паyз вокны iшоy стараваты чалавек, за iм тая самая жанчына. «Дома ж, аднак, – думаy Кандрат Назарэyскi. – Як жа ён будзе апраyдвацца, што раптам апынуyся дома?» Але i гаспадар i гаспадыня старалiся не yспамiнаць пра гэта. – Зараз паедзем, – сказаy чалавек, беручы з камода скрыпачку з тытунём. На твары яго ляжаy клопат; ён нават i не быy падобны да свайго здымка над камодам: там была навек усталяваная нерухомасць, тут чалавек жыy, трапятаyся, думаy. Ён закурыy, даy закурыць Кандрату Назарэyскаму i пайшоy запрагаць. 3 парога азiрнуyся: – Бяда толькi, таварыш, што вельмi неспакойна y нас. Бандыты y лесе ёсць, а лес жа y нас усюды, куды нi глянь. Цi y вас хаця зброя якая ёсць пры сабе? Я дык i ехаць пабойваюся. Кандрат Назарэyскi не паверыy пра бандытаy: – Зброя y мяне ёсць, няма чаго баяцца! Пакуль чалавек запрагаy, жанчына прынесла хлеба i малака. Яна старалася гаварыць добра. Кандрат Назарэyскi з асалодай з’еy увесь хлеб i yсё малако. Жанчына разгаварылася: – Якое гора – вайна! От за гэтыя днi колькi вёсак спалiлi. I колькi людзей гiне! Мы самi, сказаць, жывём на адзiноце, дык праз некаторы yжо год – абы стукне што дзе yвечары цi yночы, дык мы i памлеем, здаецца, ужо iдуць. – Хто iдзе? – Мала хто! Як прыйшлi былi немцы, дык у нас дзве каровы забралi. Палякi цялушку забралi. Гаспадар увайшоy у хату: – Раквiзiца была. Скажыце, таварыш, а цяпер раквiзiцы не будзе? Жанчына загаварыла зноy: – Я от толькi не разумею, таварыш… вядома, мы, сказаць, простыя людзi, мы пытаемся пра yсё. Нашто чапаць ралiгiю? Цара скiнулi, паноy прагналi, ну, добра. Ну, а ралiгiя? Усё ж такi без ралiгii чалавек як звер будзе, калi ён не чуцьме над сабою Бога. Чалавек павiнен мець у сэрцы нейкую лiтасць да другога чалавека. А без Бога – як жа ён будзе? – To Бог ёсць, цi толькi трэба, каб быy? – Як жа гэта Бога няма?! Адно што веры ёсць усялякiя. А сярод iх адна вера павiнна быць праyдзiвая. Што ж, скажам, руская вера! Там найбольш было ашуканства. Мошчы, мошчы – крычалi. Пакладуць пару касцей, абложаць ватай, абмажуць воскам, i кланяйся, i малiся. А пасля – бальшавiкi гэта добра зрабiлi. Як паглядзелi на yсё гэтае ашуканства, дык i… каталiцкая вера заyсёды з гэтых мошчаy смяялася. Наш Толiк, як быy у войску, сам гэтыя мошчы бачыy. Яна збянтэжылася i пашкадавала, што неабдумана лiшнi раз успомнiла пра свайго сына. – А вы каталiкi? – У нас напалам. Я сама каталiчка, а муж праваслаyны. Тут загаварыy гаспадар: – Я yвесь свой век вялiкi меy клопат. Іншаму здаецца, што калi хто што мае, дык гэта з неба гатовае скiнулася. Я некалi, як прыйшоy быy з салдатаy, то мне казаy сам прыстаy, каб я y стражнiкi падаваyся, але я не захацеy, бо y мяне натура такая, што не магу з бiзуном або з штыхом над чалавекам стаяць. А палiцэйскi з гэтага хлеб еy. Я люблю, каб у злагадзе з людзьмi. Жылi мы на паyвалоцы з бацькам, там у вёсцы, за лесам, вы калi iшлi, дык бачылi тую вёску. Я паyвалоку прадаy, а сам купiy тут, якраз панскi клiнок у сялянскае заходзiy, сяляне травiлi. Пан i прадаy. Грошай у мяне не хапiла, то я y мястэчку крамку быy адчынiy, пасля свiннi i каровы перакуплiваy 3 даyгамi разлiчыyся. Але здаy быy гэтую зямлю людзям на палавiну рабiць, а сам пайшоy да таго самага пана y маёнтак за аканома. Пяць год служыy, а тады тут забудаваyся. А на yсё гэта клопат патрэбен быy. Турбота вялiкая… Цяпер яно так усё як да часу. Трэба было б будынкi пааглядаць, агароджу паправiць, але, можа, хiба паспакайнее на свеце: вайна, рэзрух… – А чаму ж вы пры паляках не агледзелi свайго хутара? Спакойна ж было. Улада была цвёрдая, – сказаy Кандрат Назарэyскi, паглядаючы на гаспадара. Той раптам змоyк. Больш не гаварыy пра сябе. Толькi сказаy пра пана: – За yсiмi yладамi цяпер цяжка – вядома, вайна. За палякамi пан сюды прыязджаy, той, што я y яго зямлю гэтую купiy. Збяднеy за гэты час i ён. Яшчэ з пачатку рэвалюцыi ён быy з маёнтка свайго yцёк i жыy у нашым гарадку, у павеце. Перад самымi палякамi яшчэ паехаy я раз у горад, спатыкаю яго, а ён мне «дзень добры» першы дае. Дастаy з кiшэнi партабак, пачаy круцiць папяросу i кажа мне: «Вас я сваiм тытунём не частую». Закурыy ён; я чую па дыме, што нейкi дзiyны тытунь. Што гэта, пытаю, пан курыць? «Вiшнёвае лiсце», – кажа. I паказаy. Гляджу – праyда. – Божа мой, Божа! – абазвалася гаспадыня. – Небарак пан, – пакiваy галавой Кандрат Назарэyскi. Пайшлi садзiцца y воз. Запрэжаны конь быy высокi, худы – адны косцi i скура – з казённым кляймом на сцегняку. Пярэднюю нагу ён трымаy падняyшы, сагнуyшы y калене. – У яго нага балiць? – Балiць. Гэта там на дарозе, за лесам, на тым тыднi салдаты яго кiнулi, я яго забраy i крыху адхаяy. Можа, як завязу вас. Што ж вы будзеце прападаць без фурманкi. Як-небудзь, можа, будзем ехаць. Но, малы! – (Страшэнна кульгаючы на пярэднюю нагу, конь крануy з месца.) – У мяне самога конi някепскiя, але y раз’ездзе. Двое коней у абозе, а трэцяга yзялi y вёску знаёмыя людзi снапы вазiць. Што ж, трэба памагчы людзям. Сам я нейк управiyся. Авёс яшчэ мой увесь не пажаты. Конь ледзьве iшоy, з кожным крокам прыпадаючы мысай у зямлю. – Дзе вашы конi?! – Кандрат Назарэyскi саскочыy з воза i спынiy каня. – Зараз жа давайце свайго каня! – Дзе я вам яго вазьму! – Вам лепш знаць. Скуратовiч злез з воза i абапёрся локцямi на драбiны. – Я раблю yсё, што магу, каб памагчы вам. Якога каня маю, такога i запрог. – Каб памагчы мне?! Ты яшчэ, можа, падзякi ад мяне захочаш? Зараз жа давай другога каня! Скуратовiч развёy рукамi i зноy стаy у скамянелай позе. – Я табе даю часу yсяго адну хвiлiну так стаяць i думаць. Пасля гэтага або ты запражэш добрага каня, або я цябе арыштую. Скуратовiч раптам угнуy плечы так, што яны сталi шырокiя i круглыя. Ён моyчкi палез на воз. – У мяне коней няма. Мы з вамi пераедзем лясок, i там, у вёсцы, я вазьму каня… Гэта нават дзвюх вёрст не будзе ад вёскi. Ён памаyчаy. – Але i так сказаць, боязна мне цераз гэты лес ехаць. Тут часта бандыты абзываюцца. Гэта yжо зусiм пахла здзекам. Кандрат Назарэyскi закрычаy: – Марш! Пасля yсёй гэтай валтузнi Кандрат Назарэyскi адчуy яшчэ больш, як боль востра тузаy нагу. Вельмi паволi yехалi яны y малады ельнiк – страшэнная гушчыня. Конь яшчэ горш пайшоy. Кандрат Назарэyскi злез з воза i пайшоy побач. Злез i Скуратовiч. Ёльнiк неyзабаве разбегся, i, уся залiтая сонцам, блiснула аyсяная паляна. Жанок дзесяць жалi авёс. Першая ад дарогi жала дзяyчына, зусiм маладзенькая, яшчэ падростак. Яна як адагнулася глянуць, хто едзе, Кандрат Назарэyскi yбачыy моцны, як тонка вытачаны, твар з загарам, густыя рыжаватыя валасы, белую хусцiнку на самым версе галавы. Глянуyшы на фурманку, яна зусiм пакiнула жаць i асталася так стаяць, пакуль не пад’ехалi блiжэй. Ёй было год каля чатырнаццацi. – У фурманку? – сказала яна, цiкаyна гледзячы то на Скуратовiча, то на чырвонаармейца. – Але, – панура адказаy Скуратовiч. – Чаму ж вы, дзядзька, добрага каня не запрэглi? Яна не змiргнула вокам, гледзячы на Скуратовiча. Жанчыны некаторыя yсмiхнулiся, некаторыя яшчэ нiжай нагнулiся жаць, а самi yсё паглядалi на дарогу. Скуратовiч пацiснуy плячыма i паглядзеy на чырвонаармейца. Што, значыцца, з ёю гаварыць! Чырвонаармейцу ж вядома, што коней у яго дома няма! Дзяyчына yсё глядзела на Скуратовiча. Гэта была самая шчырая, можна сказаць, дзiцячая наiyнасць. Яна зусiм ужо выйшла на дарогу. Кандрат Назарэyскi заyважыy, як густа ад загару вяснушкi yкрылi яе твар. Ён спынiy каня. Скуратовiч загаварыy да дзяyчыны, ядучы яе вачыма: – Дзе ж тыя конi! Няма ж дома. – А y ельнiку ж! Вунь жа блiзка. Толiк жа там з коньмi. Цяжка было разабраць – цi гэта ад наiyнасцi, цi гэта сумысля, нават зларадна. – Што ты дурыш! – аж затросся Скуратовiч. Угнуyшы плечы, яна пачала жаць. – Марш па конi! – загадаy чырвонаармеец – Жыва! Скуратовiч пайшоy у ельнiк. Жанкi са здзiyленнем паглядалi на дзяyчыну. Яны спачувалi ёй. Чырвонаармеец разгаварыyся з ёю: – Гэта Скуратовiчаy авёс жнеце? – Але. – У лесе з коньмi гэта сын яго? – Сын. – Чаму ж ён не y армii? – Ён яшчэ перад палякамi, як было адступленне, уцёк дадому. 3 першага дня, як прыйшлi палякi, яго yжо бачылi дома. А цяпер ён у лесе, конi трымае. Ператрымаy увесь час, пакуль армiя прайшла. Нiхто i не ведаy. Няма коней i няма. У абоз, значыцца, пагналi. Так усё стары казаy. – А ён цяпер у армiю пойдзе? – Хто яго ведае. Толькi yчора павыклейвалi y нас загад – за некалькi год хлапцам трэба з’яyляцца. Яго году таксама трэба. З’яyляцца трэба праз дзесяць дзён. Цi пойдзе ён, цi не – хто яго ведае. Тут i больш ёсць дэзерцiраy. Гавораць, што пойдуць, хто iх ведае. Скуратовiча yбачылi па гэты бок ельнiку. Ён вёy на повадзе чорнага каня. Запрагаючы, ён сказаy, нi на кога не гледзячы: – Вядома. Кожнаму чалавеку вайна страшна. Кожны ратуецца, як можа. Я мучыyся, гараваy… Яны паехалi. Кандрату Назарэyскаму балела рана на назе. Многа так ехаць ён не мог. Праз вёрст пяць было мястэчка. Кандрат Назарэyскi сказаy тут спынiцца. Яму yжо трэба было адпачыць. – А такi i праyда, – узрадаваyся Скуратовiч. – Вы хворы i змучаны. Вы тут сабе y каго y хаце адпачнiце да заyтрага, а там вам дадуць фурманку, i вы сабе паедзеце далей на здароyе. А я сабе пабяруся пакрысе дадому, авёс вазiць. От тут жонка бутэльку малака на дарогу yставiла y воз, то вы гэтае малако можаце yзяць сабе. Ад малака вам, я ж кажу, лагадней стане. Адно, калi ласка, мне распiсачку, што я вас вёз. – Што? – выйшаy з цярплiвасцi Кандрат Назарэyскi. – Праз гадзiну мы з вамi паедзем далей! Заязджайце y якi-небудзь двор! Холадна i спакойна, як быццам бы нiчога не было, Скуратовiч сказаy: – Унь там хата майго знаёмага, туды заедзем. Завярнулi y двор. Кандрат Назарэyскi yвайшоy у хату. Там быy адзiн толькi хлапчук, год яму было не больш пяцi. Ён сядзеy на зямлi i чэрпаy вялiкай лыжкай з гаршка нейкую шэрую калатушу. Твар у яго быy страшэнна замурзаны. – Дзе ж усе вашы? – Няма нiкога дома, – катэгарычна адказаy ён, – Тата на рабоце (памаyчаy). А Зося наша дома не жыве (гаварыy ён нейкiм дзiцячым басам). – А дзе ж жыве ваша Зоська? – У Скуратовiча служыць. «Цi не тая, што авёс жала i пра конi гаварыла?» Кандрат Назарэyскi хапiyся за кiшэнi, але што там у яго магло быць, каб даць на пацеху цi на асалоду гэтаму дзiцяцi? I ён нагарнуy сабе пад галаву yсялякiх лахманоy i лёг на лаве. «От, чорт, – думаy ён пра Скуратовiча, – як ён намучыy мяне, сабака». Хлапчук усё боyтаyся y гаршку. Спаy цi так драмаy Кандрат Назарэyскi? Яму не хацелася нават паварушыцца. Цiшыня y хаце была нязвыклая. Яна цягнулася аж датуль, пакуль не ляпнулi дзверы i y хату хтосьцi не yвайшоy. Гэта была тая самая дзяyчына. – Якi ты мурзаты, – сказала яна да хлапчука. Яна намачыла ручнiк i выцерла яму твар. – На, – дала яна штосьцi яму. – Сала? – узрадаваyся малы. – Дзе ж ты yзяла, Зоська? – Табе прынесла. Ядучы, ён дурэy з сястрой, пасля кiдаyся на ложак, куляyся там, заходзiyся бесклапотным смехам. – Чалавека пабудзiш! – сцiшала яго яна. Кандрат Назарэyскi падняy галаву. Яна пазнала яго i не здзiвiлася, толькi глядзела на яго так, быццам чакала нейкага растлумачэння. Ён расказаy, што не мог адразу ехаць, бо ранены i яшчэ не паправiyся. – А пакуль фурманку дастаy гэтую, дык патузаyся з гэтым Скуратовiчам. – Я таго i дадому прыйшла, што бяда мне цяпер будзе. Я без усялякай хiтрасцi сказала, што конi яго y лесе, а пасля адумалася, што ён жа i сам ведае. – А каб вы спачатку адумалiся, дык бы не сказалi? Яна зразумела, што гэтым хацеy сказаць чырвонаармеец, i адразу не магла адказаць. Яна загаварыла як быццам пра iншае: – Я не ведаю, што мне цяпер рабiць. (Вочы яе заблiшчалi ад слёз.) Я yжо баялася быць там, мяне там елi б, грызлi б. Ужо дзён тры мне спакою не будзе. Мне трэба было да паyдня жаць, а тады iсцi y гумно пад авёс старану вычысцiць, а я не пайшла. Там ужо гаспадыня панясе гэтаму Толiку y ельнiк есцi, дык той ёй раскажа yсё. Яна мяне заесць. Я дадому сюды прыбегла, аж бачу – Скуратовiча конь стаiць. Мы крыху сваякi. Яна заплакала. Кандрат Назарэyскi неyзаметку yваходзiy у справы чужога жыцця. Яны цяпер былi з гэтай дзяyчынай умешаны y адну справу, як быццам змоyшчыкi яны былi. Спалоханы плачам сястры, хлапчук паглядаy на яго з кутка. – А вы зусiм кiнуць служыць не можаце? – Тады трэба будзе да каго iншага iсцi. 3 шчырай даверлiвасцю яна пачала расказваць пра сваё парабчанства, пра свайго бацьку, пра Скуратовiча. Цяпер гэта yжо не была тая наiyная дзяyчына, што так неспадзеyкi i проста yспомнiла гаспадару пра конi y ельнiку. Яна нават своеасаблiвым парадкам давала ацэнкi некаторым справам i людзям. Тут яна выявiла сталую спрактыкаванасць. Яна расказала пра Скуратовiчаy тое, што сама бачыла i што магла чуць ад людзей, за яе старэйшых. Як ужо быy Скуратовiч за аканома y пана, узяy сабе замуж панскую ахмiстрыню, а сваю сястру yмасцiy к панi запакаёyку. Раптам з’явiyся на даляглядзе чалавек. Гэта быy Стафан Сэдас, панскi сырнiк. Скуратовiч i цяпер як мае быць не ведае, адкуль ён быy родам, гэты Стафан Сэдас. Hi то з-пад Гароднi, нi то з-пад Сувалак, а можа, нават i з-пад самай Варшавы. Бачыy i ведаy Скуратовiч толькi адно: чалавек гэты з добрай галавой, не любiць мужыкоy, выглядае панам, умее добра з папамi абыходзiцца, а як пачне гаварыць – то не спаy бы, не еy бы, а yсё слухаy бы. Адным словам, чалавек, можна сказаць, культурны. Ён – i пра сямейныя iнтымнасцi yсiх навакольных паноy, i пра гешэфты павятовых скупшчыкаy i перакупшчыкаy, i, нават, у вясёлую хвiлiну, калi y галаве туманiцца хмель, пра заляцаннi старога пана да аптэкаравай жонкi y мястэчку. I раптам гэты чалавек, гэтакi добры знаёмы, гэтакi прыемны госць робiцца Скуратовiчавым сваяком – бярэ замуж панскую пакаёyку, Скуратовiчаву сястру. Пан адчыняе другую сыраварню, i Стафан Сэдас робiцца майстрам у двух маёнтках адразу. Складаецца цiкавае сяброyства: хутаранец Скуратовiч, сыравар Сэдас, местачковы арганiсты i панскi садаyнiчы. Сэдас страшэнна ненавiдзiць праваслаyе, а значыцца, i папоy. Ён паважае ксяндзоy, а Скуратовiч з папом першы друг. А пра дзяка i казаць няма чаго: той як дзень, так i ноч трэцца на Скуратовiчавым хутары. А тут якраз з Сэдасавай ласкi пачаy уклiньвацца да Скуратовiча арганiсты, а за iм яшчэ гатоy з’явiцца на даляглядзе i сам ксёндз. Што рабiць? Сэдас не такi чалавек, каб пагадзiць праваслаyе з каталiцтвам. Так гэтая няпэyнасць цягнулася блiзка год, пасля Сэдас падстроiy так, што поп зусiм пачаy мiнаць Скуратовiчаy хутар. Сэдас расцвялiy Скуратовiчавых сабак перад тым, як меyся сюды з’явiцца поп. Сабакi дайшлi да такога гарту, што мелi патрэбу yжо кiнуцца абы на каго, хоць на самога Скуратовiча. Сабакi yзялi-такi як мае быць папа. A Сэдас дэманстратыyна стаяy на Скуратовiчавым ганку i хоць бы зварухнуyся. Назаyтра поп грамiy у царкве, у пропаведзi, каталiцтва, а Скуратовiч прымушан быy, як настаy Вялiкi пост, ехаць да споведзi аж у суседнi прыход. Ксёндз, праyда, Скуратовiчавым другам не зрабiyся, але Скуратовiч у поyнай меры задаволiyся i адным арганiстам. Добра i гэта! У Скуратовiча над камодам з’явiлася велiкодная паштоyка: iдуць панiч з паненкай, навокал iх распускаецца бэз, а yнiзе напiсана Сэдасавай рукой: «Wesolego Alleluja!» Першыя два-тры месяцы пасля канца царскай iмперыi yсё iшло някепска, нават яшчэ i лепш як быццам. Пан падтулiy хвост, а яго службовец Сэдас маёнтка не меy, што яму! I ён пачаy засноyваць у мястэчку прадпрыемства, якое назваy «кааператыy». Першыя пайшчыкi былi: Сэдас, Скуратовiч, ксёндз, арганiсты, сам пан – гаспадар сыраварняy – i yсё местачковае выдатнае праваслаyе – поп, дзяк i яшчэ там чалавек трох местачкоyцаy. Нiякiх канфлiктаy не адбывалася i адбывацца не мелася. Тут праваслаyе i каталiцтва пагадзiлiся. Наадварот, поп быy пачынальнiкам усёй справы i сам парэкамендаваy на пасаду галавы прадпрыемства Сэдаса. Сэдас па вушы yвайшоy у справу, ён кiнуyся y новую дзейнасць. Ён сам з’явiyся да папа i меy з iм доyгую гутарку. Пайшчыкаy больш не запiсалася, але яны i не патрэбны былi: прынамсi, кожная драбяза не замiнала пад нагамi. Гандлёвае таварыства, цi, як у статут было yпiсана, «кааператыy», шырылася вельмi yдала. Разам з iншымi гарадскiмi таварамi, якiя yвiшны Сэдас ухiтраyся аднекуль даставаць, там прадавалiся Скуратовiчавы мёд i сала. Але адбылася другая рэвалюцыя, i прадпрыемства пайшло дагары нагамi, а yсе yдзельнiкi яго пашылiся y свае норы, як рудыя мышы. Як прыйшлi былi палякi, Скуратовiч падняy галаву. Сын Анатоль уцёк з Чырвонай Армii дадому, i гэта давяршыла радасную сямейную yрачыстасць. I навокал усё пайшло iнакш. Сэдас зрабiyся вялiкiм чалавекам. Перш за yсё ён ужо сам стаy кiраyнiком панскага маёнтка. Гаварылi, што пан яму падараваy зямлi i ён мае намер завесцi yласную дамоyку, чакае толькi, калi yсталюецца непарушны парадак (як будзе скончана вайна з бальшавiкамi). Пасля ён стаy як бы нейкiм начальнiкам. Адзiн раз вясковы чалавек сказаy на рынку пра Сэдаса, што «наyрад цi можна дзе яшчэ знайсцi такога панскага падбрэхача». To не паспеy той чалавек з’явiцца дадому, як палiцыя тут жа яго схвастаy нагайкай i заявiy, што не кожнага дазволена абзываць падбрэхачам. 3 палiцыянтаyскага пастарунку Сэдас i не вылазiy. Наводзiy ён палiцыянтаy на кожнага, калi дзе хто якое не зусiм трывалае слова скажа. Сэдас уеyся людзям у косцi так, што (гэта было yжо цяпер, за некалькi дзён да спаткання Кандрата Назарэyскага з Скуратовiчам) перад самым адыходам польскага войска яго лавiлi, падпiльноyвалi, каб не выпусцiць жывога з рук. Але ён паспеy выехаць разам з панам. Шмат хто з вяскоyцаy чухаy патылiцу з прыкрасцi, што не yдалося якога-небудзь знаку пакiнуць на Сэдасавай асобе на вечную памяць. – Гэта ён зняты на фатаграфii над камодам у Скуратовiча? – Ён, – адказала дзяyчына. Яна гаварыла yжо з нейкай заyзятасцю, старалася расказаць усё, давесцi да ведама Назарэyскага нават усё самае дробнае. Яна як бы думала, што гэты чырвонаармеец адным махам рукi, адным сваiм словам навядзе ва yсiх гэтых справах парадкi. Ёй больш не трэба будзе варочацца на Скуратовiчаy хутар, недзе там, за гранiцай, зловяць Сэдаса i прывядуць сюды. Бо тут жа яго лавiлi, а ён уцёк. Дзiцячая наiyнасць зноy пачала з’яyляцца y яе скрозь спакойную сталасць. Так яна гаварыла з Назарэyскiм. Ён хацеy сказаць ёй што-небудзь добрае, ласкавае. Скуратовiч увайшоy у хату. Ён убачыy Зосю. – Ты прыйшла? «Паспрабуй абаранiць яе цяпер перад Скуратовiчам, – думаy Кандрат Назарэyскi, – то ёй яшчэ горш будзе». I ён загадаy Скуратовiчу ехаць далей. На развiтанне ён працягнуy Зосi руку з пачуццём вялiкай прыхiльнасцi, як быццам яны заyсёды ведалi адно аднаго. – Можа, калi трапiцца быць у маiм горадзе, то заходзьце. У мяне дома бацька i сястра малая. Запомнiце вулiцу i нумар дома. Даючы ёй адрас, ён мала спадзяваyся, што яна сапраyды калi-небудзь завiтае туды. Але ён шукаy сказаць ёй што-небудзь такое, каб яна адчула яго да яе прыхiльнасць, а майстар на слова ён не быy. Скуратовiч павёз Назарэyскага. Праехалi рэчку, уехалi y лес. Лес рос на нiзкiм месцы, месцамi iшлi забалочаныя паляны. Скуратовiч пачаy гаварыць: – Бачыце рэчку? Яна шырэе нейк раптам. Яшчэ каля майго хутара – гэта толькi загiнiстая ручаiна. А тут, пане мой, бачыце, шырэй. За гэтым лесам яна вельмi ж раптоyна yшыркi разлiваецца. Кандрат Назарэyскi не спыняy яго i не памагаy яму y гаворцы. Ён цераз дзесятае y пятае чуy, як Скуратовiч, увайшоyшы y ахвоту, гаварыy пра «вечнае yсталяванне жыцця чалавека на зямлi». Ён гарнуy усю сваю душу праз гэтую гаворку на тое, што свет толькi тады будзе мець «законнае yсталяванне», калi yсё пойдзе пад вядомыя яму «вечныя» дарогi. Ён так i гаварыy: «калi законны парадак усталюецца». Якраз гэта было тое «yсталяванне», з якiм змагаyся, не шкадуючы самога сябе, Кандрат Назарэyскi. – Каб не yся гэтая калатня на свеце, дык проста, пане мой, навiна скрозь паyводзiлася б. Якiя машыны па маёнтках пачалi з’яyляцца! Пан Шатроyскi выпiсаy машыну, што бульбу капае, выкiдае наверх з зямлi, толькi бабы iдуць ды збiраюць. Паравiкамi скрозь малацiць пачалi. Ды, сказаць, i па вёсках, глядзiш, у таго, у другога з’явiyся параконны варшаyскi плуг. Яно потым пойдзе yгару, як прыйдзе зноy законнае yсталяванне. – А якое законнае yсталяванне? – Ну, нешта павiнна з гэтай вайны выйсцi. Перш за yсё павiнна быць цвёрдая назаyсёды yлада, каб чалавек не дрыжэy, што з’явяцца i забяруць, што ты маеш. «У самыя трывожныя свае хвiлiны ён не пакiдае думаць пра сваю цвёрдую yладу», – падумаy Кандрат Назарэyскi i yжо больш не падаваy свайго голасу. А той усё гаварыy, гаварыy без канца, маючы y гэтай сваёй гаворцы сваю асалоду. Ён гаварыy пра новыя гатункi скарбовага жыта, што ён гэты гатунак ужо i сам ад пана сабе завёy. Што, каб не вайна i рэвалюцыя, ён бы yжо свой сепаратар меy бы. – У мяне малако праз цынтрыфугу, пане мой, праходзiла б. – Колькi y вас парабкаy было да вайны? – Найбольш два. – А цяпер? – А цяпер адно пастушок. Зiмою ён у мяне таксама робiць, але за гэта я яму асобна прыплачваю. Бацька яго рад – хоць крыху малы заробiць. Я яго не крыyджу, хлеба даю. Бедната, не дай божа, галодныя i голыя. Сэрца балiць. На полi сын мой робiць. Вучыцца яму вайна не дала. Так давялося яму, небараку, астацца. Перарос зусiм, пакуль там якое yсталяванне… Я думаy Анатоля за доктара выводзiць, аж не выйшла. Час такi. Чатыры класы гiмназii прайшоy, i з-за неспакою на свеце прыйшлося кiнуць. У нас мясцовасць добрая – лес смольны, рэчка, хоць невялiкая. Каб сын выйшаy за доктара – ух, што б мы тут маглi б зрабiць! Я мог бы выбудаваць больнiцу сваю yласную, сын кiраваy бы yсiм. Фельчары былi б пры iм… – Свае, – не вытрымаy Кандрат Назарэyскi. – А што вы думаеце? Чалавек з галавою мог бы… – Гэта ж можна было абагацiцца, маёнтак справiць… – Пане мой, дзiва што! – А вы лепш паганяйце каня, мне трэба скарэй даехаць. Скуратовiч паглядзеy на Кандрата Назарэyскага i спынiy гаворку. Лясы адыходзiлi на далягляды i пасля зноy сыходзiлiся на дарозе. Лясныя выжарыны траплялiся часта, балотныя выспы, забалочаныя паляны iшлi yсё часцей. Торф выступаy скрозь. Здавалася – уся зямля чарнее торфам з-пад травы. Лес пачынаy драбнець. Усё торф i торф. Часамi, дзе yжо зусiм нiзка было, iшоy спрэс каржакаваты хвойнiк, крывы бярэзнiк, купчасты алешнiк. Пасля дарога зноy iшла пад гару, i выносiстыя хвоi зноy цяглiся y неба. – Ах, лес, – гаварыy Скуратовiч, – балота. Гэта yсё княжыя лясы. Каб не вайна, паны балота бралiся б асушваць. Добры лес пакiнулi б, дрэнны вырабiлi б на поле. He пазнаць было б мясцовасцi. Але, сказаць, i паны былi yсялякiя. Іншы не мог жыць iнакш, як яго бацька жыy. Старыя паны як жылi? Ён сабе выязджаy на сваiм фаятоне – i не знайся! А там зямлю гэтую корпалi парабкi на старасвецкi лад. А цяпер пара iнакшая прыйшла. Цяпер народ размножыyся, маёнткi драбнець пачалi. Некаторыя паны дык проста паспродавалi iх або падаводзiлi свае двары да няма нiчога, не yмеючы гаспадарыць па-новаму. Час iнакшы прыйшоy. Новыя паны пачалi з’яyляцца. Унь Хурс, можа, i чулi, свiны купец. Гэты кожнага даyнейшага пана можа купiць з жонкаю i дзецьмi, як кажуць. Бо ён ведае, як цяпер на свеце трэба паварочвацца, ён практык. Або Кандыбовiч! Купiy спачатку маёнтачак нейкi задрыпаны i так яго, пане мой, вырабiy, што грашмi нажыyся. Тады i пачаy больш маёнткi скуплiваць. Пашырыyся на цэлую губерню. Каб траха, дык i Радзiвiл. Гэты yжо зусiм адменны пан, хоць бы сабе i Кандыбовiч. Гэты yжо не выедзе y фаятоне i на конях з белымi iстужкамi на набадрах. Гэты y аyтамабiлi коцiць i без шафёра, а сам. Ходзiць у вялiкiх ботах, сам па балоце лазiць, калi дзе саломiна валяецца, дык i яе кiем тыцкане i за гэты непарадак парабку рубель з пенсii вылiчыць. Гэты б’е рублём. Ён не верыць аканому, а, прабуючы зямлю, сам за плуг возьмецца i паарэ да поту разам з парабкамi. Гледзячы на яго, i паны з даyнейшай натураю пачалi цягнуцца за iм. Напрыклад сказаyшы, аyтамабiлi пазаводзiлi. Але што ж, калi ён з белай рукi пярсцёнка не знiме. Без лёкая не нагнецца кветку паненцы вырваць. Дык што за карысць з гэтага яго аyтамабiля! Аyтамабiль яго маёнтка не выратаваy. Усё адно – ён павiнен прадаць свой маёнтак таму, у каго новая натура. Каб не вайна, дык якi-небудзь Кандыбовiч i разгарнуyся б тут. Але i так сказаць, вайна нi Хурсу, нi Кандыбовiчу на згубу не пайшла. Яны на yвесь фураж цэлага войска падрады бралi. Паазалочвалiся. Паны, калi прадавалi зямлю, то не адзiн жа якi-небудзь там Кандыбовiч яе купляy. Купляy i народ. Каб не вайна, то я i сам прыкупiy бы яшчэ валоку якую. Народ багацеy бы. А багатыя гаспадары зрабiлi б хаyрус, i балоты сушылi б, i машыны заводзiлi б. А каля багатага i бедны кармiyся б i капейку зарабiy бы… Мог бы жывiцца, калi не каля пана, то так, каля багатага гаспадара. Пан не кожны лiтасць меy над чалавекам. Што паноy страсянулi, то гэта iм варта. Падгрэблi былi сабе yсё. А народу як? Калi маёнтак, то я рабiy бы яго невялiкiм, на дзесяцiн шэсцьдзесят, i даволi. Няхай бы сабе кожны, хто мог спосаб мець, – набываy бы. Ён так верыy у сваю праyду, што нават не з’яyлялася y яго i думкi, што той чалавек, якога ён вязе, глядзiць на yсё iнакш. Ён мог толькi адумацца тады, калi той чалавек часам устаyляy сваё слова. Ён i цяпер слова yставiy: – Тады yжо y вас парабкаy было б многа? – Хто яго… чалавек наперад хiба ведае? Скуратовiч як бы прыбянтэжыyся. У вачах Кандрата Назарэyскага ён раптам вырас. Яму дзiyна стала, як гэты чалавек не страляе дзе-небудзь у яго, а вязе на сваiм возе. Такое з’явiлася Кандрату Назарэyскаму адчуванне. – Паганяйце каня, – сказаy ён пагардлiва, – мы гэтак i да вечара не заедзем. Скуратовiч таксама пагардлiва, але паслушна, – сцебануy каня. Змучанае вайной i ранай, усё цела Кандрата Назарэyскага прасiла спакою. Ён цяпер прагнуy скарэй даехаць туды, дзе ён будзе адпачываць i лячыцца. Скуратовiч маyчаy. Кандрат Назарэyскi yспёрся локцем на салому, прылёгшы. Локаць прыцiснуy салому да драбiннага доння. Так стала спакайней ехаць. Мясцовасць плыла вельмi павольна. Толькi на другi дзень убачыy Кандрат Назарэyскi свой родны гарадок. Ён не пазнаy яго. Муры, якiя i былi y iм, асталiся пабiтыя гарматамi. Драyляныя вулiцы пакалечаны агнём. Сады чарнелi абсмаленым голлем. Людзi тулiлiся на вулiцах. Зборышчамi брудных лахманоy былi дзiцячыя пасцелi. Прыглушаныя горам жанчыны яшчэ yсё не маглi апрытомнець. Людзi стаялi натоyпамi, яшчэ yсё не могучы даступiцца да якой-небудзь сваёй справы. Кандрат Назарэyскi iшоy вулiцай, не пытаючы нi y кога, што гэта. Яму i так было вядома: вайна i адступ варожага войска. Ён дайшоy да канца вулiцы. Якi цяпер бацька? I як яны спаткаюцца? Ён убачыy, што два муры дробнай ткачоyскай фабрыкi спалены i разбураны. «Значыцца, цяпер ужо бацьку, старому ткачу, не будзе работы», – думаy Кандрат Назарэyскi, заварочваючы да старой драyлянай дамiны. На парозе y сенцы ён спаткаyся з дзяyчынкай малою, год ёй восем на выгляд. Яна штосьцi несла y зграбным кошыку з фарбаваных лучынак. Хутчэй па кошыку Кандрат Назарэyскi пазнаy дзяyчынку. – Ірка, Ірынка! – гукнуy ён. – Сястрыца! Яна спачатку не пазнала, а пасля радасна збянтэжылася. – Ты падрасла, Ірынка. Куды ты з кошыкам? Яна падняла y кошыку ручнiк, i Кандрат Назарэyскi yбачыy бутэльку малака, кавалак хлеба i палову шэрага праснака. – Наш тата y больнiцы. Афiцэр яго шомпалам… ведаеш? Пранiзаy. – Ты гавары! Папраyляецца? – Я не ведаю. Доктар кажа, што папраyляецца. – Я з табой пайду. На рынку захавалася колькi дамоy. У адным былi згуртаваны рэвалюцыйны камiтэт, ваенкамат, чэка. Як праз туман, Кандрат Назарэyскi чытаy нязграбна, да часу намаляваныя чорным на фанеры шыльды. Нарэшце яны дайшлi да больнiцы. Ён iшоy за сястрой, яна правяла яго разгароджаным дваром да трэцяга дома. Ён усё iшоy за ёю. Яна yвайшла y першы пакой, дзе ляжаy бацька, i раптам неяк дзiyна пачала аглядаць адзiн ложак за другiм. На тым ложку, дзе яна прывыкла бачыць бацьку, ляжаy хтосьцi iншы, незнаёмы. – Дзе ж ён? – запытала яна. Жанчына y белым халаце yткнулася тварам у газету i, памаyчаyшы, вельмi неахвотна адказала, стараючыся не глядзець на Ірынку: – Яго перанеслi y той пакой. Ірынка павяла брата туды. Але i там бацькi не было. Яны вярнулiся назад. – Там яго няма, – сказала Ірынка, зноy аглядаючы ложкi. Жанчына y белым зноy закрыла твар газетаю, пасля цiхом устала, нiбы паправiць хвораму падушку. Ірынка стаяла збянтэжана. Можа, хвiлiн тры гняло yсiх маyчанне. Тады падняy галаву адзiн хворы: – Скажу табе, дачушка, праyду. Твой бацька нядаyна памёр. Ірынка выпусцiла з рук кошык. Малако з бутэлькi палiлося па падлозе, бутэлька з цвёрдым грукатам адкацiлася y кут. Цяпер ужо Кандрат Назарэyскi павёy сястру – яны памянялiся ролямi. Ён узяy Ірынку за руку, яна вырвала руку i адбеглася забраць кошык. Пасля яна сама дала сваю руку брату, i яны выйшлi на вулiцу. У трупярнi яны yбачылi бацьку. Ірынка як анямела. Твар яе да самага вечара быy мокры. Брат не сцiшваy яе. Ён адаслаy яе дадому, а сам пачаy клапацiцца, перамагаючы боль ва yсiм целе. Ён пахаваy бацьку назаyтра зранку. Вярнуyшыся з могiлак, ён адразу ж лёг у пасцель. 3 яго сям’i y яго асталася толькi Ірынка. Яна i была пры iм. Кватэра iхняя была y старым доме, нiзкiм i вiльготным нават улетку. У даволi прасторным пакоi трухлявыя сцены былi абмазаны непабеленай глiнай. Варыстая печ займала шмат месца. Два акны выходзiлi на двор, а сенцы былi агульныя з суседняй кватэрай. У той кватэры было многа дзяцей, былi там i Ірынчыны аднагодкi, i yжо y наступныя днi яна спрабавала аднаyляць з iмi перарванае страшнымi падзеямi сяброyства. А седзячы адна y хаце, яна цiха плакала, хаваючы слёзы ад хворага брата. Твар у яе быy шырокi, з вялiкiмi сiнiмi вачыма. Слёзы пакiдалi на iм сляды. На дзень пяты брат заyважыy, што яна не мыецца i не раздзяецца, кладучыся спаць. У адной i той жа сукенцы яна была yсе гэтыя днi i спала y ёй. Брат ёй заyважыy гэта, i яна паслушна стала скiдаць нанач сукенку i мыцца. – Ты i раней не мылася? – Мылася i раздзявалася. Кандрат Назарэyскi бачыy, як прыглушылi падзеi малую сястру. I ён стараyся разважыць яе. Яна некалькi разоy расказвала брату, як памерла мацi y той год, калi ён пайшоy у Чырвоную Армiю. Яна yсё гаварыла, як дарослая, i, як дарослая, пачынала рабiць усё y доме. Заахвоцiлася нават раз мыць падлогу i даволi-такi чыста вымыла яе i выскрабла. Яна хадзiла атрымлiваць братаy паёк, i на гэты паёк яны жылi yдваiх. Яшчэ яна вадзiла на дарожныя адкосы пасвiць казу, сама даiла яе i малако ела неахвотна: усё yгаварвала брата, каб ён, хворы, сам усё выпiваy i правiyся. Пры гэтым яна ледзьве стрымлiвалася, каб не заплакаць. Кандрат Назарэyскi пачаy правiцца на трэцiм тыднi. За некалькi дзён да таго, як яму трэба было ад’язджаць назад у армiю, прыйшоy у гарадок першы поезд па адрамантаванай чыгунцы. Вакзальны будынак быy спалены. Як ад’язджаy ён – быy хмуры дзень. Ірынка правяла яго да поезда. Пачынаyся вечар. На голым выгане, наводдалек ад спаленага вакзала, яны стаялi доyга, пакуль не пачалася пасадка y пяць таварных вагонаy – гэта i быy увесь поезд. Кандрат Назарэyскi yцiснуyся y вагон i захрас на самым уваходзе з пляцоyкi. Сцiснуты, ён не мог паварушыцца, глядзеy на прывакзальны выган i бачыy там Ірынку. Яна падышла да самага вагона. Яна аставалася адна y гэтым разбураным гарадку, на yтрыманнi камiтэта дапамогi чырвонаармейскiм сем’ям. Брат меy надзею, што скора будзе y гарадку дзiцячы прытулак. – Ты ж пiшы мне, – сказала Ірынка вельмi стала, не зводзячы вачэй з брата, якi yсё стаяy у цеснаце адчыненага вагона. Гэтак яму трэба будзе, мусiць, праехаць шмат дарогi. Ён не заyважаy гэтага. Ён глядзеy на Ірынку, i сэрца яго пачынала сцiскацца. Яму стала яшчэ горш, калi ён убачыy, што Ірынка выцiрае слёзы. Поезд крануyся, i Ірынка пабегла побач вагона i yсё махала рукой. У гэтую хвiлiну яна зусiм не падобна была да дзiцяцi. Гэта быy дарослы чалавек. Брат не мог махнуць у адказ ёй рукой: рукi яго былi моцна прыцiснуты натоyпам. Выган з Ірынкай астаyся далёка, ужо нават не вiдаць было разбураных гарадскiх муроy. У вагоне, мусiць, чырвонаармейцы заспявалi песню. Кандрату Назарэyскаму хацелася прабiцца туды, але гэтага нельга было зрабiць. I ён астаyся на шмат станцый стаяць так. У думках яго пачало праясняцца. Перад поездам шырока разыходзiлiся чыстыя далягляды. Так Кандрат Назарэyскi зноy ехаy у першую y свеце вялiкую Армiю. II У той час, калi Кандрат Назарэyскi, пахаваyшы бацьку, цешыy змучаную Ірынку i правiyся ад раны i хваробы, а пасля паехаy у Чырвоную Армiю, на Скуратовiчавым хутары адбывалiся справы, водгаласкi якiх дайшлi да самых нашых дзён. Больш таго, яны паклалi вельмi выразна свой след на лёс некаторых людзей, можна сказаць, герояy гэтага апавядання. Раз уночы з таго самага ельнiку, у якiм Скуратовiч хаваy свае конi, выйшла чалавечая постаць. Было вельмi цёмна i цiха. Яшчэ было не позна. Цёплыя хмары закрывалi неба, навiсала чарната. Чалавечая постаць iшла паволi. Толькi не дайшоyшы крокаy дзесяць да дрэва, чалавек убачыy яго чорны сiлуэт. Гэта была старая разгатая дзiчка на Скуратовiчавым полi. Чалавек прыткнуyся да дрэва плячыма i астаyся так, паслухаць i паглядзець. 3 таго боку, дзе быy Скуратовiчаy хутар, так, як i адусюль, iшла цiшыня. Агонь там нiдзе не свяцiyся. Паслухаyшы цiшыню, чалавек пайшоy проста на хутар. Усё было так, як i трэба, як i заyсёды рабiлася: як толькi зачарнеyся паперадзе хутарскi плот, каля яго паднялася з зямлi другая чалавечая постаць. – Толiк, – сказаy гэты другi чалавек. – Бацька? Усё добра? – Можаш зайсцi y хату. Два сабакi, тыя, што кiдалiся тады на Кандрата Назарэyскага, павiльвалi хвастамi, тручыся аб халявы сваiх двух гаспадароy. Бацька i сын увайшлi y кухню праз чорныя сенцы. У сенцах абазвалася сонная гусь, сабакi асталiся на двары. Скуратовiч запалiy лямпу; акно, як i заyсёды y гэтых выпадках, завешана было ватовай коyдрай. Толiк закурыy. Гэта быy зусiм малады хлапец, рослы, здаровы. Можа, ён проста здаваyся маладзейшым, чым сапраyды быy. Ён быy у ботах. I галiфэ i рубашка яго пад шырокiм раменным поясам вельмi падобны былi да чырвонаармейскiх. – Тут так, – сказаy бацька сыну, – зноy выклеiлi y мястэчку паперу i кажуць, што гэта yжо апошняя. Хто з дэзерцiраy пасля yжо i гэтай паперы не з’явiцца, таго аддадуць пад суд. А хто y тры днi з’явiцца, таму нiчога не будзе. – Нiчога не будзе, акрамя таго, што пагоняць у часць. Дзякуй iм за ласку, – флегматычна заyважыy сын. – Я чытаy гэтую iх паперу, хай яны яе спажываюць самi. – Яно ж гэтак, – згадзiyся бацька. – Гэта адно, каб перабыць гэтыя часы, перахавацца, а там бог бацька. Кажуць, што з-пад Варшавы пачалi iх ужо адганяць. – Што больш чуваць? – Раквiзiца будзе. – Можа, прыязджалi yжо? – He, мяне самога выклiкалi y воласць. Сёння. Пыталiся, колькi магу даць старога збожжа i колькi нажаy новага. Адчынiлiся дзверы, i старая Скуратовiчыха yнесла туга напакаваны мяшок. Яна заплакала: – Божа мой, Божа, у гэтакiя свае гады не жыве, а туляецца y лесе, каб на людскiя вочы не паказацца. Праз хвiлiну Толiк Скуратовiч сядзеy за сталом i еy, а праз хвiлiн дзесяць ён ужо выходзiy з хутарскога двара. Ён нёс мяшок з прадуктамi i цiснуy пад рубашкай рэвальвер. Ён iшоy спакойна, нават крыху пачаy пасвiстваць. Як i кожны раз, ён думаy так, без нiякiх прыгод, дайсцi да ельнiку i там далучыцца да сваёй кампанii. Ён ужо мiнаy разгатую дзiчку, як недзе, далёка яшчэ, па той бок хутара, пачуy як бы тупат конскiх капытоy. Ён яшчэ раз абмацаy пад рубашкай зброю i вярнуyся назад да дзiчкi. Прытулiyся да яе i пачаy слухаць. «Калi што якое, то павiнны абазвацца сабакi», – думаy ён. Сапраyды, неyзабаве абазвалiся сабакi. Гэта быy страшэнны брэх i скогат. Больш жа нiчога не чуваць было, быццам сабакi брахалi на нежывога. Тым часам Толiк Скуратовiч усё стаяy пад грушаю i прыслухоyваyся. Ён бачыy, як у вокнах хутарскога дома засвяцiyся агонь. Пасля вуха яго yлавiла чалавечыя галасы, але слоy ён не разабраy. От чуваць, як заенчыy сабака – вiдаць, далi яму. От раптам стала цiха, а от ужо ён выразна чуе з-пад сваёй дзiчкi, як на гэты бок хутара цiха гавораць i конi стукаюць капытамi па дарозе. «Конныя», – думаy ён i як мага пабег у ельнiк. Там ён доyга выглядаy з-за першай прыдарожнай ялiны i прапусцiy *** паyз сябе цэлы атрад вайсковых коннiкаy. Ён здагадаyся, што гэта той атрад, якi ловiць дэзерцiраy. Як коннiкi праехалi, ён паволi пацягнуyся y лясную гушчарню. Пад дзень хмары разышлiся, выглянуy месяц. Толiк Скуратовiч ляжаy пад кустом на кажуху i бачыy навокал сябе сваiх хаyруснiкаy. Цераз дзень пасля гэтага, у пасляабедзенны час, каляiнiстай i карчакаватай дарогай, у тым самым лесе ехалi дзве сялянскiя фурманкi. На пярэдняй фурманцы сядзеy чалавек сярэднiх год, у чорным фрэнчы, i з iм два чырвонаармейцы з вiнтоyкамi. Чалавек таксама меy пры сабе вiнтоyку. На другой фурманцы ехала трое чырвонаармейцаy. У тым месцы, дзе фурманкi выязджалi на палявую дарогу, лес канчаyся страшэннай гушчарнёй. Тут, пры сцяне старога лесу, iшла града маладога ельнiку. Праз гэтую граду, здаецца, нельга было прабрацца. I от з гэтага густога зараснiку з дзвюх фурмана не зводзiy вачэй чалавек. Ён вельмi пiльна выглядаy фурманкi i людзей на iх. Ён глядзеy на iх, аж пакуль яны не схавалiся недзе на Скуратовiчавым хутары. Тады ён развалiстай паходкай рушыy у глыб лесу. Там ён стаяy, прыпёршыся да дрэва, i гаварыy: – Можна было б думаць, што гэта дэзерцiраy шукаюць, але чаго з салдатамi прадразвёрсны камiсар едзе? А калi ён едзе глядзець, колькi браць развёрсткi, дык нашто яму гэтулькi салдат? – Можа, гэта не прадразвёрстчык? – пачуyся голас з-пад куста. – Ён, я яго пазнаy. – А куды яны паехалi? – На ваш хутар. – Тут ён зiрнуy пад куст, дзе камячыy губамi недакурак Толiк Скуратовiч. Усхапiyшыся, Скуратовiч сказаy: – Нашто яму салдаты? Як вы не можаце здагадацца? Тады yночы, некалькi дзён таму, як я хадзiy дадому па хлеб, бачыy i чуy, як на наш хутар прыязджала iх цэлы атрад – дэзерцiраy шукалi. Мяне шукалi! Я стаяy пад грушаю y полi i слухаy. Значыцца ведаюць, што я не iду y iхняе войска i хаваюся. А калi яны цяпер паехалi па развёрстку, то думалi: дзе ёсць дэзерцiры, то там могуць i развёрсткi не даць. Чулi? – А чаму iм канешне так думаць? – падаy голас нейкi баязлiвец. – Дурань ты! Чаму iм не падумаць, што мы iм можам галовы паскручваць! Пасля маyчання яшчэ голас: – Чыя чарга сёння па хлеб iсцi? Гэта yсё iхнi баязлiвец стараyся трымацца мiрнага тону. Толiк Скуратовiч гарнуy сваё: – Нам трэба падацца блiжэй да дарогi. Ідзе ноч. Пры дарозе быць трэба: можа, каго баранiць прыйдзецца. – Каго? – Можа, ужо майго бацьку аграбiлi? – Чаму так раптам? – Аграбяць i твайго, не бойся ты гэтак. Цi сапраyды яны мелi на думцы «баранiць каго-небудзь», цi не, але даволi таго, што сапраyды падышлi блiжэй да дарогi. Пачынаyся вечар. Калi на дарозе было яшчэ вiдна, то пад ельнiкам ужо гусцiyся змрок. На самую дарогу яны не выйшлi, толькi адзiн з iх лёг на мох за другiм ад дарогi кустом. Ім проста карцела yбачыць, цi выедзе i калi з хутара «прадразвёрсны камiсар». Тым часам з боку хутара yсё было цiха. Нiхто адтуль не ехаy i не iшоy, хоць там i не было спакойна. Гадзiны за дзве да прыезду камiсара i чырвонаармейцаy пачалася звычайная y гэтыя днi згрызота. Праyдзiвей кажучы, «грызлася» толькi сама Скуратовiчыха. Зося толькi слухала i найбольш маyчала. Яна нядаyна вярнулася на хутар, Скуратовiчыха так гаварыла: – Трэба ж мець розум! Як гэта можна, ты ж не малая! Як жа гэта так угаварыцца, што адразу расказаць усё! Ты сама кажаш, што y цябе гэта ненаyмысля выйшла, дык трэба ж думаць, што гаварыць. Ведай, што робiш! Калi мы yхавалi б каня y лесе, дык табе ад гэтага бяда была б, цi што? Скуратовiчыха старалася гаварыць спакойна, але праз яе стараннасць часта выходзiла наверх злосць i нянавiсць. – Ты, можа, думаеш, што я так сабе гавару? Дык памяркуй, што мы табе кепскае зрабiлi? Мы цераз сiлу хiба прыцiскаем з работаю? Ты наша, хоць i далёкая, але сваячка. А калi што i цяжкавата прыйдзецца на рабоце, то няyжо ж не робячы жыць? Чалавек хоча жыць, то павiнен i рабiць! Калi што якое, то я табе i слова не скажу. Ты тады, пасля таго здарэння з коньмi, пабегла дадому. To ты думаеш, я не ведаю, што ты з-пад абруса yзяла сала? Ты думаеш – ад мяне yхаваешся? Ты хочаш быць дома, у нас не рабiць i y нас есцi? Такiх многа знойдзецца! Цераз цябе ведалi, што конi нашы дома. Ведаюць, што Толiк быy з iмi y лесе. От што ты нам нарабiла, гадаyка ты! – Я толькi здзiвiлася, чаму дзядзька лепшага каня не запрог. – Здзiвiлася! Ты заyсёды дзiвiшся. Людскiя хлопцы дык хаваюцца, не iдуць у войска, а цераз цябе дык Толiку прыйшлося iсцi. – Толiк хiба пайшоy у армiю? – наiyна запыталася Зося. – А што ж. Ты ж сказала, што ён з коньмi y лесе. Праyда, быy. Людзi былi, i ён быy. He ён адзiн! Але пасля твайго языка яму прыйшлося з’явiцца. Цяпер з вайны, можа, дадому галавы не прынясе. – Калi ж ён пайшоy? – У цябе не запытаyся, калi iсцi. А некаторую ноч, нядаyна, з’яyляецца атрад, як арыштантаy якiх абкружваюць нас! Толiка пытаюць! А дзе ж я вам таго Толiка вазьму, калi ён у войску! Што, я яго з войска выпатрабую, каб iм паказаць, цi што? Зося не зусiм верыла, што Толiк пайшоy у армiю, але, сказаць праyду, яна пра гэта мала думала i мала гэтым цiкавiлася. Яна думала пра сябе: ёй было цяжка жыць, дома ж – нi рабiць, нi есцi не было чаго. – Ідзi даiць каровы, – загадала гаспадыня. Хлявы былi за скляпком. Гэта глухi i зацiшны куток хутарскога двара. Адтуль можна было i не ведаць, што робiцца y хутарскiм доме, у садзе i нават на двары каля дома. Якраз у той час уз’ехалi на двор дзве фурманкi з чырвонаармейцамi. Зося чула, як брахалi сабакi, але тут жа пачула, як Скуратовiч уняy сабак. Усё сцiхла. Зося нават не выйшла – яна даiла каровы. Яна мала y гэтыя хвiлiны цiкавiлася yсiм тым, што магло рабiцца на двары цi y доме. Горасць мучыла яе. Ёй хацелася, каб працэс даення кароy цягнуyся як найдалей, каб так было тут цiха i каб нiхто сюды не прыходзiy. Больш за паyгадзiны прайшло, пакуль яна падаiла каровы i пакуль пастушок пагнаy iх у поле. – Ты ведаеш, на каго сабакi нядаyна брахалi? – сказаy пастушок да Зосi, выходзячы следам за каровамi з хлява. – Бальшавiкi прыехалi развёрстку браць. Пытаюцца, дзе леташняе збожжа схавана. От цiкава, цi знойдуць, цi не? – А хiба яно дзе схавана? – А хiба ты не ведаеш? – He. – А я падглядзеy. Ты адно маyчы. Калi не знойдуць, то я папрашу y гаспадара, каб мне пуд даy гасцiнца: я ж ведаю, а не сказаy; от за гэта няхай дасць. – He дасць. – Дасць. А не дасць – дык скажу. От бацька yзрадуецца, калi пуд жыта прывалаку дадому. Ты ж адно маyчы. I з таемным выглядам змоyшчыка ён сказаy Зосi, дзе схавана збожжа. Зося пайшла дваром. Дзве фурманкi стаялi каля кухонных дзвярэй. Скуратовiч быy каля iх. На вузкай лаyцы пры сцяне сядзеy чалавек у чорным фрэнчы, чырвонаармейцы, ляжалi на абшчыпанай гусьмi траве. Скуратовiч гаварыy: – Гэтулькi вы, таварыш камiсар, салдат узялi, як бы баiцеся мяне, цi што? (3 губ яго выцiснулася вялая yсмешка.) Кажуць, бандыты па лясах ёсць. Можа, i праyда, хто яго ведае. Каля нас то пакуль, дзякуй богу, не чуваць гэтага. Страшнавата, на адзiноце жывём. – Вы гаворыце, што yраджаю жыта y вас усяго, што y гумне ляжыць? Больш вы нiдзе не складалi? – He. – I леташняга збожжа y вас нi зерня няма? – Як-то нi зерня? Дзве кадушкi – от жа! – у сенцах стаяць. I кадушка мукi. Стаiць мне на абыходак, бо маладога хаця каб я, бог даy, паспеy пасеяць, намалацiць. – Ведаеце, што ёсць такi закон: трэба пасеяць, трэба i есцi, а лiшняе трэба аддаць: вайна, армiю кармiць трэба. – Трэба-то трэба, а Божа мой, хiба я не хачу аддаць лiшняга! – To скажыце дзе яно схавана. Мы ведаем, што y вас вельмi многа збожжа схавана леташняга. Мы будзем шукаць. – Шукайце, – заявiy Скуратовiч. – Такога крыyднага слова мне яшчэ нiхто нiколi не гаварыy. He даюць веры чалавеку. Я на судзе не раз стаяy за сведку, нiколi няпраyды не сказаy. Я з людзьмi жыy i меркаваyся. А Б-божа мой! (Ён хапiyся за галаву.) Зося прайшла моyчкi паyз iх. Яна чула частку гэтай гаворкi. У кухнi была толькi адна Скуратовiчыха. 3-за дзвярэй яна падслухоyвала, як апраyдваyся яе муж. Як толькi Зося yвайшла, нейкая як бы здагадка yстрапянула Скуратовiчыху, грымаса прайшла y яе па твары. Яна так адразу i загаварыла да Зосi: – Можа б, ты пайшла дадому запытацца, цi не прыйшоy бы твой тата заyтра да нас памагчы малацiць жыта на насенне? – Добра, – узрадавалася Зося, што пойдзе дадому – Крыху счакаю i пайду. – Ідзi цяпер. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час? Баiцца, каб яна тут была? Новыя думкi агарнулi яе, прыглушаную жыццём. Штосьцi падобнае да пачатку бунту заварушылася y ёй. 3 гэтага моманту яна пачала трацiць сваю ранейшую наiyнасць. Яна спрабавала зрабiць ацэнку справам. Думкi яе пайшлi y такiм кiрунку: той чырвонаармеец (яна думала пра Кандрата Назарэyскага) спрачаyся са Скуратовiчам i спачуваy мне. Гэтыя людзi таксама з Скуратовiчам спрачаюцца. Скуратовiчы са мною i з iмi – таксама. Але ж той, Назарэyскi, паехаy i што ён мог мне памагчы? Гэтыя таксама? Я зноy астануся тут за парабчанку. – Ты не думай, а iдзi, – сказала Скуратовiчыха. I гэтая Скуратовiчына катэгарычнасць павярнула Зосю да yпартай рашучасцi. Зноy пайшлi ранейшыя думкi: дакуль мне быць тут? Можа, дзе y iншым месцы астацца? I яна схiтрыла, выпрабоyваючы гаспадыню: – Я раней памыю сваю сукенку, а тады пайду. – Памыеш прыйшоyшы. – He, я памыю цяпер, – урачыста заявiла Зося. Але yрачыстасць гэтая была не зусiм глыбокая. Была i трывога i няпэyнасць. Самая малая выпадковасць магла яшчэ пакуль што павярнуць дзейнасць гэтага чалавека y iншы бок. Гаспадынiна дрэнна схаваная злосць трымала Зосю на занятых пазiцыях, але з непрывычкi яна яшчэ трымалася на iх з цяжкасцю. – Памыеш, Зоська, пасля, а цяпер iдзi. Праз гэтую цiхую фразу так i выпiрала наверх злосць. «Цiхасць» паказвала, што яе, Зосi, баяцца. I цяпер пачаyся yжо сапраyдны бунт. – Буду мыць, – заявiла яна. – Ты не наймалася на тое, каб мыць тут, у рабочы час, свае анучы. Буду мыць i дадому не пайду. Ідзiце самi, калi вам трэба пагаварыць з маiм бацькам. Скуратовiчыха нiколi яшчэ не чула, каб з ёю так гаварыла парабчанка. Яна збянтэжылася i зiрнула на Зосю. На двары y гэты час загаварылi мацней. Скуратовiчыха глянула y сенцы, пасля выйшла. Зося пачула яе голас: – Усялякая напасць на нас. Наш сын у Чырвонай Армii. Зося выйшла i глядзела, як чалавек у чорным фрэнчы стаяy перад Скуратовiчам i як Скуратовiчыха выцiрала слёзы. Камiсар сказаy: – Я вас арыштую. – Воля ваша, але я не вiнаваты. У Скуратовiча быy самы нявiнны твар. У гэтую хвiлiну i поза, i твар яго былi такiя, як тады, калi ён вёз Кандрата Назарэyскага на кульгавым канi. Камiсар зноy загаварыy: – Вы y воласцi гаварылi таксама, што y вас няма збожжа. I сказалi няпраyду. – Праyду сказаy. – Пабачым. – Ну, хадзем, будзем шукаць, – сказаy нарэшце Скуратовiч. – Давайце абыдзем i абгледзiм усё. – Тут каго-небудзь няма чужога вам за сведку? Добра было б, каб двух чалавек. – Дзе я вам iх вазьму? – Гэта дачка? – паказаy камiсар на Зосю. – Я тут служу. – Сваячка, – падказала Скуратовiчыха. – Ну, усё адно, – узрадаваyся камiсар. – Пойдзем з намi. Ідучы, ён разгаварыyся з ёю: – Блiзкая сваячка? – Далёкая. – Добра тут вам? – Служу, – адказала яна. Можна было заyважыць, што камiсар расчараваyся: наyрад цi паможа яна мне. Яна глядзела на камiсара i думала: «Скажу яму, дзе жыта схавана. Усё адно я тут намерылася больш не служыць. Я яму yсё пра сябе раскажу». Спачатку пайшлi y гумно. Чырвонаармейцы шукалi пад леташняй саломай. Скуратовiч неyзаметку сказаy да Зосi: – Колькi б нi шукалi, што за карысць, калi нiякага жыта няма Ён выпрабоyваy на yсялякi выпадак: а можа, як i падгледзела яна? – Ёсць, – адказала яна. – Дзе ж яно, калi ёсць? – злосна настаражыyся ён. – У вазоyнi закапана, а наверсе санi i колы стаяць. Ён аслупянеy. Але тут жа пастараyся не падаць вiду. – Зараз павяду туды, хай глядзяць. У яго яшчэ тлела рэштка думкi: а можа, яна не ведае, а так сабе, на маны сказала i yгадала. Але чаму яна так гаворыць, што з ёю робiцца? – Што тут шукаць, тут няма, – сказала яна. Як быццам што сцiскала ёй рот, – такое раптам стала y яе адчуванне. Ёй ужо больш цяжка было выгаварыць i слова. «Зараз скажа», – думаy Скуратовiч. – А дзе яно, збожжа? – з надзеяй павярнуyся да яе камiсар. Але пакуль ён гэта сказаy, Скуратовiч шапнуy ёй: – Маyчы, я табе колькi пудоy жыта дам. Ёй аж дыхаць стала цяжка ад хвалявання. Некалькi пудоy. Гэтулькi нiколi не было пад iхняй там, дома, страхою. Твар яе пабялеy, стукнула y вушах. Яна маyчала, лепш бы яна не iшла сюды зусiм, так ёй было цяжка y гэты момант. Камiсар пакiнуy на яе глядзець i загадаy: – Будзем капаць. Адкiнулi салому i пачалi капаць. Скуратовiч аж енчыy: – Няма, няма, нiдзе няма! Зямля была цвёрдая. «Гэтак цяжка людзям, а бескарысная работа!» Яе пачала мучыць злосць на Скуратовiчаву сям’ю: «Гады, жыву y iх, як у пекле». – Няма тут, – закрычала яна. «Мусiць, тут, калi яна так крычыць, – падумаy камiсар. – Будзем капаць да канца». Ён паспрабаваy яшчэ звярнуцца да яе сумлення. – А ты маyчы, не гавары, памагай свайму гаспадару, – здзекаваyся ён з яе. – Ён табе аддзякуе. – Я ж вам кажу, што не тут! – аж кiнулася да яго Зося. – А дзе ж? – Пад вазоyняй. Я пакажу! «А што, калi ён з мяне пасмяяyся», – з смуткам падумала яна пра пастушка. Людзi спынiлi работу. Яна глядзела з гумна i нiчога не заyважала – нi дрэy, нi неба. Скуратовiч выйшаy з гумна i рушыy дадому. – Пачакай, гаспадар! – крычаy камiсар. – Яна пакажа, – нават не азiрнуyшыся, буркнуy Скуратовiч. Яго растаптаныя боты падмiналi пад сябе садовую траву. «Праyду сказаy», – радасна падумала яна пра пастушка. Праз паyгадзiны адбылася такая гаворка памiж ёй i камiсарам: – Цяпер мне тут нельга аставацца. – Якраз не. Калi толькi хто з вас паздзекуецца, то мы вас абаронiм. Адчувайце сябе тут, як i сам гаспадар. Гэта было для яе нова. У яе раслi надзеi на камiсаравы словы i прыхiльнасць да яго, як бы яна ведала яго з самых сваiх малых дзён. Скуратовiчыха выйшла i здалёк бачыла, як яна гаварыла з камiсарам. – Ты, дачушка, не аб усiм яшчэ прасiла камiсара гэтага, – сказала ёй Скуратовiчыха, злавiyшы на двары, – трэба было прасiць, каб яны забралi не толькi жыта, але каб i yсё, што толькi y нас ёсць. Няхай бы ты сказала, каб i дом наш спалiлi i каб нас самiх парэзалi… Вон, гадаyка, каб i духу твайго тут не было. Адкуль ты ведала пра жыта? Падглядаеш? Вывiжоyваеш? Што мы табе гэтакае зрабiлi, што ты згубiць нас навек захацела! Здохнеш, а лiтасцi ад добрых людзей мець не будзеш. Вон, гадаyка! Праз хвiлiны тры яна назаyсёды пакiнула Скуратовiчаy хутар. Слаyся змрок, у ценi трава даyно ахаладзела, i яна iшла вельмi шпарка, стараючыся яшчэ завiдна мiнуць лес. Выязджаючы, камiсар арыштаваy Скуратовiча. У той жа самы вечар Толiк зноy прыходзiy дадому. Мацi плакала, а ён маyчаy. Праз дзён тры ён зноy прыйшоy. Бацька быy ужо дома, ён вярнуyся, даyшы падпiску, што сам аддасць лiшняе збожжа. – Я з першага дня ведаy, што яны тут былi, – гаварыy Толiк. – Што яны будуць рабiць з намi? – Забяруць збожжа пад мятлу. – Дык няхай самi i малоцяць. А што, леташняе знайшлi… Падказала гадзiна гэтая… А пра Зосiнага бацьку мне праyду казалi. – Якую праyду? – Што заяyляy у воласцi: павiнна, кажа, быць схавана жыта. Гэта ён настроiy. Седзячы y лесе, мы yсё ведаем, што дзе робiцца. Бацька i сын колькi хвiлiн моyчкi глядзелi адзiн аднаму y вочы. Нарэшце бацька вылiy з душы сваю шчырасць: – Каб змена yлады! To я б iх з бацькам i з дачкою, з усiмi iхнiмi б нашчадкамi!.. Каб прымеy, я iх бы i без змены yлады y магiлу загнаy бы!.. Далей яны маyчалi. Яны толькi чулi, як старая y бакоyцы моцна нанач малiлася Богу. Пасля яна з енкам i плачам выйшла к сыну. У той вечар Толiк Скуратовiч даyжэй, як калi, пабыy дома. Ідучы y лес, ён надоyга спынiyся y полi пад дзiчкай, а пасля блытаyся па лесе, пакуль знайшоy знаёмае месца з сваiмi хаyруснiкамi. Ён прамаyчаy да канца ночы. Пад дзень яму стала холадна, i ён апрануy кажух. Калi крыху yзнялося сонца, ён сеy i курыy, раз-поразу суха паплёyваючы i пыхкаючы губамi. Усе навокал яго спалi. Яго душыy смутак i скрэбла злосць. Ён пачаy нешта невыразнае мармытаць сабе пад нос. – Што? – Падняyся каля яго распухлы ад сну твар. – Што ты кажаш? – Нiчога, спяць сабе, як анёлкi. Спакойна жывеце, сукiны сыны! – Чаго ты? – Дажылiся! Як сабакi, па лесе туляемся, дамоyку сваю меyшы. – А ты толькi сёння гэта yбачыy? – Маyчы! Такi самы i ты, як усе. Дурань! Цьфу! – Што на цябе yссела сёння? – Што yссела? Пайдзi сёння дадому yночы, паглядзi, можа, i y цябе там усё перавярнулi, ператрэслi i перамацалi. Паднялося яшчэ некалькi галоy, i пачалася гаворка. У той дзень стары Скуратовiч сам хадзiy у лес бачыцца з сынам i раiцца, што рабiць: зранку прыехаy чалавек з воласцi i пад распiску даy паперку, дзе былi выпiсаны тэрмiны здачы жыта. Тэрмiны былi кароткiя. – Можа, пачакаць, – гаварыy Скуратовiч, – можа, якая змена будзе? – He даваць пакуль што, прапусцiць першы тэрмiн, а там будзем бачыць, што яны будуць рабiць, – гаварыy Толiк. Бацька прасядзеy у лесе да вечара – баяyся людскога вока. А яшчэ праз тры днi ён зноy хадзiy у лес да сына раiцца: на яго нацiскалi. – А калi не здам, то тады арыштуюць. Як народ церпiць – Божа мой! Цiснуць, як ты iм не дасi. – Лепш спалiць вазоyню, няхай i yсё збожжа згарыць. – To адразу на нас самiх i падумаюць; што ты гаворыш! Так яны нi да чаго выразнага i не дагаварылiся. Праз дзён два Скуратовiч завёз першыя тры вазы знойдзенага y вазоyнi жыта. Але больш то yжо не павёз, – сэрца яго не дазваляла. «Няхай бяруць самi». Пра гэта ён пайшоy сказаць сыну. Але y лесе yжо нiкога на тым ранейшым месцы не знайшоy. Ён здзiвiyся i yстрывожыyся. Хадзiy па лесе i нават адважыyся гукнуць. Нiхто не абазваyся. Як прыйшоy дадому, трывога яго крыху развеялася. Там сядзеy сусед, хутар якога быy па той бок ляска, i гаварыy: – Выразна гавораць: пад Варшавай iм не yдаецца, можа быць, што яны i адступяць. – Каб Бог даy! – устрапянуyся Скуратовiч. 3 няяснымi надзеямi ён пайшоy у гумно арфаваць на насенне жыта. Назаyтра ён хадзiy у мястэчка пацерцiся памiж людзей, распытаць i памеркаваць – цi не адступаюць ужо ад Варшавы i на калi можна чакаць гэтага адступлення. Ён чакаy, спадзяваyся. III Надвечар усхадзiyся вецер, i пад поyнач захаладала. Малы Зосiн брат змёрз, сплючы з бацькам у сенцах пад дзяругай. – Мне холадна, – сказаy ён, прыцiскаючыся да бацькi. – Пачакай, – адказаy бацька. Зараз акрыемся чым-небудзь цяплейшым. Ён хацеy ужо yставаць, каб пашукаць чаго акрыць сына, але пачуy, што хтосьцi ходзiць па хаце. Хатнiя дзверы былi адчынены. – Зося, ты? Чаму ты не спiш? – Я звечара хлеб рашчыняла… Я вам рубашку зашывала. – Вазьмi што-небудзь акрыць малога. – Мукi не хопiць заyтра хлеб замясiць. – Я дастану дзе-небудзь, на адработак дастану. – Толькi каб рана, а то я заyтра пасля хлеба пайду к Іванавым да малатарнi. – To, можа, яны i мукi дадуць? – На двары халат сохне на дрывах. Ён ужо сухi, мусiць. Я iм акрыю вас. Праз момант яна прыйшла з халатам i сказала: – У нас нехта стаiць за дрывамi. – Табе здалося. Хто там можа стаяць. – Гляну з хатняга акна… Стаiць, унь пры сцяне. Ой, а другi стаiць у Іванавым двары пры шуле. – Ну, няхай стаiць, мала хто дзе стаiць. – А чаго y нас за дрывамi? – Позна yжо? – Праз гадзiну, можа, свiтаць пачне. – Кладзiся спаць хутчэй. – 3 Іванавага двара iдзе пад нашу хату. – He пазнаць хто? – На дварэ цёмна… Яшчэ два падышлi… У наш двор iдуць. У гэты час цiха пастукалi y дзверы. – Адкрой, хазяiн, – было сказана рускай мовай, але нават i дрэнны знаyца беларускай i рускай мовы заyважыy бы, што не прывык той чалавек гаварыць па-руску. – Хто там? – Краснаармейцы. Паспаць дзе-небудзь да сонца, можа, салома дзе y вас ёсць? – Саломы крыха ёсць. От я зараз адчыню, агонь толькi запалю. – Ды ладна там, агонь! Нашто той агонь? Мы i заходзiць у хату не будзем. Вядзi адразу y салому, хазяiн. Чалавек выйшаy на ганак i yбачыy трох. Яму здалося падазроным, што яны не зусiм у вайсковым адзеннi. Толькi адзiн быy у шынялi. – Я вас завяду y гумно. I ён пайшоy паперадзе. Скрыпнулi дзверы, ён пераступiy падваротню i адразу ж з глухiм стогнам асеy каленьмi на зямлю. – От табе i развёрстка i дэзерцiры. Ідзi цяпер навядзi, хто развёрсткi даваць не хоча. Свядомасць ужо канчалася, i ён не мог выразна чуць гэтай фразы. He для яго yжо яна прагучала. Яму здалося, што горла пачало цягнуцца y рот. Ён душыyся. У вачах пайшлi чырвоныя кругi, пасля яснасць стала нi то сiняй, нi то зусiм белай. Але гэта yжо yсё было па той бок свядомасцi. Так усё i скончылася. Зося пачула з хаты, што вярнуyся y сенцы бацька. – Паклалi iх у пунi? – падала яна з пасцелi голас. Ёй не адказалi. – Ну, дзе ж той халат? – сказаy хлапчук – Тата, акрывай хутчэй. Малы пачуy, што тата падступiy блiжэй, але y прасвеце адчыненых дзвярэй ён бачыy, што гэта не зусiм татава постаць. У той жа момант гэтая постаць падступiла блiжэй i неyзабаве адышлася. Зося з хаты чула, як упала y сенцах з калоды вядро з вадой. Нiчога яшчэ нядобрага не адчуваючы, яна yсхапiлася з пасцелi i запалiла лямпу. У сенцах усё нехта мацаy паyз сцены. Яна пхнула дзверы, трымаючы y руках лямпу, i аслупянела: хтосьцi незнаёмы чыркаy запалкамi, а яны, мусiць, адсырэлыя, не запальвалiся. Стаяy ён спiной да хатнiх дзвярэй i абмацваy сцяну. Малы брат ляжаy скрываyлены yпоперак пасцелi. Яна крыкнула i кiнула y сенцы лямпу. Кiнулася назад у хату i з размаху высадзiла з трухлявых шуфлядаy гнiлую аконную раму. За ёю yбеглi y хату. Яна выскачыла на вулiцу i пабегла. Крыкнула, ужо адбегшыся далёка. За ёю як быццам нiхто не гнаyся. Яна падбегла да акна i застукала. Яна крычала, што малога брата забiлi i што бацька з пунi не прыйшоy. Пакуль яна паабуджвала людзей, вулiца раптам асвяцiлася дымным агнём. Полымя прабiвалася праз страху сянец у яе хаце. Праз хвiлiн дзесяць палала yжо y многiх месцах па вулiцы. Вецер кiдаy агонь далёка. Але дзiyна было yсiм: адначасна з сенцамi гарэла i пуня: вецер быy якраз з боку пунi i не мог анiяк кiнуць сюды агню з сянец ды i не блiзка стаяла пуня ад хаты. Калi ля пунi з’явiлiся людзi, то yбачылi Зосiнага бацьку. Ногi яго ляжалi цераз падваротню на двор, увесь жа ён быy у сярэдзiне. Там бушаваy агонь, i з страхi падалi yжо на яго асмалкi латаy. Хтосьцi пацягнуy яго за ногi на двор. Убачылi яго твар i шыю y крывi. Льга было заyважыць, што кроy цякла y яго з рота i вушэй. Яго занеслi y сад i паклалi на траву. – А пуню падпалiлi яны ж, забiyшы яго, – сказаy хтосьцi. Назаyтра пад поyдзень тут здарылася быць старому Скуратовiчу. Якраз бо y той дзень ён надумаyся завезцi яшчэ воз жыта на ссыпны пункт. Ехаць трэба было згарэлай вулiцай. Ён спынiy каня i горача расказваy людзям: – Я прачнуyся позна, пад самы дзень. Выйшаy на двор – свiтае. Бачу, як бы зарыва над лесам. Я падумаy, – можа, дзе далей пажар. Зарыва слабое, тухла yжо. Тым часам цяпер вязу жыта здаваць, пад’язджаю, бачу – Божа мой! Ай, што робiцца! To гэта y вулiцы, сярод людзей. А як мне, на адзiноце? Калi дзе yначы што якое шастане або сабака забрэша, паверыце – ну, думаю! Што ж, цяпер усялякiх людзей. Зоська, дзе яна?.. Як раней, то хоць сын быy дома, смялей было. А гэта… От пайшоy, вельмi ж ужо закона трымаецца. А каб пасядзеy дома, каб не iшоy, можа б, i тое самае было б. Перабылося б усё, перакруцiлася б!.. (Ён знiзiy да шэпту голас, але каб усе чулi.) – А куды ж гэта пайшоy сын? – Як куды, у войска. – A то бо казалi, што ён каля дома, гавораць людзi. – Людзi, гэтыя людзi! Людскога языка не завяжаш. У войску Толя, от лiст прыслаy. Ён дастаy з кiшэнi пулярэс i сапраyды выняy з яго згорнуты лiст. Цi было каму цiкава y такi рэзрух слухаць яго, цi не, аднак жа ён пачаy чытаць. Некалькi чалавек з тых, што не пагарэлi, слухалi. Сапраyды, лiст быy ад сына, i сапраyды, сын пiсаy, дзе ён цяпер; нават там было i пра тое, што неyзабаве, мусiць, пашлюць на фронт, толькi як сфармуюць часць. Быy у лiсце i сум па старых бацьках i па дому i крыху нават нездавалення тым, што цяжкавата y такi час быць у армii. «Але нiчога, – канчаyся лiст, – будзем спадзявацца, што вайна доyга не будзе». Давалася яшчэ парада, каб бацька не прадаваy цяляцi ад чорнай каровы, а каб гадаваy. Скуратовiч дачытаy да канца, хоць слухала yжо толькi палавiна тых людзей, што стаялi тут спачатку. – А Божа мой, цьфу! – скончыy Скуратовiч гаворку. – Гэта ж я спазнюся. Но! Бывайце здаровы! I паехаy далей, мала цiкавячыся тым, што асталося y яго за плячыма. 3 пустым возам назад ён ехаy перад самым вечарам. Ён сумысля спынiyся каля пажарышча i пачаy расказваць: – Вы думаеце, гэта адно каля нас робiцца такое бясчынства? Вы не чулi, што y горадзе парабiлася? To я вам зараз раскажу. Прадразвёрснага камiсара y гэтую самую ноч забiлi. Ён дома не начаваy, ён нiбыта, кажуць, аб’езд рабiy, а тым часам бандысты нейкiя, цi што, як мне здаецца, то грабiць хацелi. А можа, злабу хто меy! Бо скажыце, калi ласка, як жа iначай. Прымчаyся y горад апоyднi салдат, што з iм ехаy, ледзьве сам уцёк. Я-то не чуy ад яго самога, але як здаваy жыта, то людзi гаварылi. 3-за кустоy, расказваy салдат, пачалi страляць. На месцы, казалi y горадзе людзi, палажылi камiсара i яго аднаго салдата, а другi yцёк. Цела знайшлi y Скабiнскiм лесе, на самай езджай дарозе. Чалавек з таго боку здаваy развёрснае жыта, то казаy, што якраз там, дзе са Скабiнскай дарогi y лесе паваротка пайшла на Кацельнiкi, калi каму трэба. Калi бо адвагу трэба мець, у яго палажэннi ездзiць уночы! Тут, чалавек, дома сядзiш, а i то дрыжыш, калоцiшся. Гэтакi час, пане мой. Жартачкi! – У Скабiнскiм лесе? To гэта, можа, адна рука, што i y нас! Бо гэты ж лес ад нас не вельмi далёка. – Можа, добра кажаш, i адна рука. Можа, якая шайка бродзiць. Вестка пра забойства камiсара была другiм грукатам грому пасля першага, пасля забойства Зосiнага бацькi i брата. У наступную ж ноч, не зважаючы на тое, што i мiлiцыя i атрад чырвонаармейцаy зрабiлi вартавыя пункты на дарогах, яшчэ раз, як гром даy, так пайшла раптоyная навiна: звечара, яшчэ не позна было, яшчэ людзi не паклалiся спаць, – запалала неба над лесам. Людзi баялiся бегчы туды праз лес, хоць вiдаць было, што пажар непадалёку. Угадвалi, што гэта гарыць як бы Скуратовiчаy хутар. На агонь выехала некалькi конных чырвонаармейцаy. Сапраyды, гарэy Скуратовiчаy хутар. Адначасна гарэла гумно, вазоyня, склеп. Скуратовiчыха рвала на сабе валасы. – Няхай бы яны над намi злiтавалiся б i падпалiлi што-небудзь адно. A то yсё! (Добра, што хоць конi нанач з хлява выгналi.) Цяпер загiнем i павек не паyстанем. Яна згарнула рукi i пачала праклiнаць падпалыпчыкаy. У вачах яе было гэтулькi сапраyднай роспачы, што хто бачыy у гэтую хвiлiну яе твар, таму рабiлася страшна. Скуратовiч бегаy навокал агню i прыгаварваy: – Зрабiлi б аблаву якую, вылавiлi б гадаy. Прапаy цяпер увесь мой спосаб да жыцця. Пад канец пажару yсё ж назбiралася крыху людзей з блiзкiх вёсак, але yсё адно нельга было нiчога yтушыць – была суш, i вецер гнаy агонь. Скуратовiчыха паволi хадзiла па хутарскiм двары, згарнуyшы рукi; нарэшце яна аслабела i села на ганак, прыпёршыся плячыма к сцяне. – Чаму ты не плачаш, чаму ты не бядуеш? – сказала яна з нейкiм злым дакорам мужу. Той нiчога не адказаy i адышоyся. Пасля вярнуyся: – Ідзi ляж у пасцель, ты слабая здароyем. Шануй сябе. – Ён памог ёй падняцца i yвайсцi y дом. Яна зусiм аслабела з трывогi i дрэнных усялякiх уяyленняy. Лягла y пасцель i пачала стагнаць i малiцца. У наступную ноч людзi бачылi зарыва недзе далёка, угадвалi, што за вёрст пятнаццаць. А цераз ноч яшчэ бачылi далёка зарыва. Пасля стала спакайней. А дзён праз пяць пайшла па людзях яшчэ навiна: Скуратовiчыха больш не yстала з пасцелi i аддала Богу душу. Гаварылi yсе адно: памерла яна з вялiкай трывогi. Яна не вытрымала yтрапення ад апошнiх падзей. Людзi да yсяго прывыкаюць. Праз дзён дзесяць усе гэтыя страшныя падзеi пачалi рабiцца абыклымi. Пагарэльцы пачалi yжо думаць пра забудову. Гаварылi, што Скуратовiчаy Толiк прыслаy з армii другое пiсьмо. – Яшчэ, мусiць, не ведае, што мацi памерла, – гаварылi жанчыны. – А можа, ужо i ведае, – адказвалi другiя – Калi пошта добра ходзiць. Вясковыя жанчыны любяць пра yсё пагаварыць. Неyзабаве да yсiх гэтых гаворак дадалася яшчэ i такая: – У Тварыцкiх, ведаеце, кожную ранiцу цяпер, як запаляць у печы, смажаным салам пахне. – Але, скажэце. Забагацеy ён раптам немаведама адкуль, цi што! Нiчога ж не калоy. – Што калоць, калi кармiць няма чаго. – Ды няма i чым. Каб i агораy якое свiнчо, дык чым ён яго кармiць будзе. Самi з голаду заходзяцца. – А пастаy цябе на яго месца! Добра ён i так кiдаецца. Ён жа ледзьве дыхае, здароyя нiяк у яго няма, хоць i не стары яшчэ чалавек. – Якi ён стары, калi на нямецкую вайну забралi былi. Там i атруцiлi яму грудзi на век вечны. – Газ ядавiты пускалi. – Ды не толькi гэта! У яго кулi цi волава нейкага, як ранены быy, кавалак у целе астаyся. У яго ж абы надвор’е вiльготнае, то yсё цела ные i пячэ яму, небараку, што аж месца не знойдзе сабе. – Каб было больш зямлi, то хоць на палавiну людзям аддаy бы. A то, што там аддасi! Нават каровы няма на чым пратрымаць. Каторы год ужо на каня якога-небудзь здохлага не можа yзбiцца. Да вайны, пакуль быy здаровы, то хоць крыху, але лепш жыy. – To, можа, гэта хлапчук яго скораму запасвiy у Скуратовiча. Ён жа праз каторы yжо час за пастушка y Скуратовiча. – Гэта Мiхалка? Можа, ён там крыху i запасвiy, але ж яны yслед забiралi. Нават наперад часта y Скуратовiча выпрошвалi, то тады не толькi Мiхалка адпасваy, але i сям’я хадзiла адрабляць. Малыя дзяyчаткi i тыя, небаракi, хадзiлi грады палоць. Можа, хiба Тварыцкi грошы дзе знайшоy цi спадчыну якую мае. Нажаy жа ён дзве капы жыта, от i yвесь яго хлеб. I нешта не чуваць было, каб малацiy, а yчора y млыне пудоy на чатыры мяшок жыта малоy. Так гаварылi пра сям’ю Тварыцкiх. Думалi i нi да чаго не маглi дадумацца. Набеглi новыя iнтарэсы i новыя гаворкi. I сярод усяго драбнейшага яшчэ yсё гаварылi пра тыя страшныя падзеi, што так нечакана yстрасянулi не толькi гэты куток, а yсю акругу. Скуратовiчыху пры жыццi мала хто далюблiваy, а цяпер некаторыя як бы нават са спачуваннем гаварылi: – He дзiва, што не вытрымала яе сэрца, – такое няшчасце раптам у адзiн момант. Паyнюткае гумно згарэла, хлеб згарэy, вазы пагарэлi. А яна яшчэ па сыне ныла, што на вайне недзе. Каля таго самага часу, раз увечары, Скуратовiчаy пастушок Мiхалка Тварыцкi слаyся y кухнi спаць. Ён ужо скiнуy свой халацiк, каб класцiся (вячэраy ён у халацiку), як у кухню yвайшоy ляснiк Сцепуржынскi. (Лясны абход яго быy над двума блiжэйшымi лясамi, i жыy ён вёрст за дзве ад Скуратовiча. Яго забудова была y лесе на паляне.) Мiхалка яго добра ведаy. Дзён пяць да гэтага ён нават адабраy у Мiхалкi раменную папружку за тое, што той падпусцiy каровы пад самы яго, яшчэ не звезены, авёс на yскраi лесу. – Добры вечар у хату! – сказаy Сцепуржынскi, не могучы адразу нiчога разгледзець у цёмнай кухнi. – Добры вечар, – адказаy Мiхалка. – А дзе сам гаспадар? – Недзе на двары. Я зараз паклiчу. – He трэба, я i сам яго знайду. I Сцепуржынскi выйшаy. «От гад, – думаy Мiхалка, – назнарок не хоча маiх паслуг, каб не аддаць папружкi. Пачакай жа, калi не аддасць, то я выграбу y яго ад дарогi цэлы канец бульбы. Схаваю y лесе i пячы буду сабе на полi пакрысе. Ён тады мяне папомнiць». Неyзабаве Мiхалка пачуy, як Сцепуржынскi i Скуратовiч увайшлi y дом праз чысты ход. Іх галасы цiха гулi недзе y большым пакоi. «Пачакай жа, – раздумваy Мiхалка, – пайду папрашу, каб аддаy папружку. Можа, i аддасць пры гаспадару. А калi ад дасць папружку, то як жа тады будзе з бульбай?.. А, чорт яго бяры з яго бульбай, я i так у яго навыграбаю. Няхай бы не забiраy папружкi!» Мiхалка падумаy i yжо yголас абгрунтаваy свой намеркаваны yчынак: «За тое, што ён гэтулькi часу мучыy мяне з гэтай папружкай. Чорт яго бяры з яго бульбай, награбу, папяку i есцi буду!» Ён пасядзеy крыху на пасцелi i пайшоy туды, дзе гулi Сцепуржынскага i Скуратовiча галасы. Памiж кухняй i чыстым пакоем была баковачка. Тут цяпер было зусiм цёмна. Мiхалка пайшоy праз яе да дзвярэй у чысты пакой. Праз шчылiны памiж дрэнна прыпушчаных адна да адной дошак сцянной адгародкi Мiхалка заyважыy, што па той бок сцяны гарыць агонь. Мiхалка яшчэ пастаяy хвiлiну – адразу yвайсцi ён не адважыyся. «Трэба абазвацца як-небудзь, каб мяне пачулi, можа, тады паклiчуць самi», – думаy ён i, каб падаць якi-небудзь гук, сцiснуy пальцамi нос i смаркануy. – Хто там? – адразу перарваy сам сябе на няскончаным слове Скуратовiч. – Мiхалка, ты? – Я, – абазваyся Мiхалка i, ужо адчуваючы права yвайсцi, рашуча адчынiy дзверы. – Ты быy у бакоyцы? – збянтэжана запытаy Скуратовiч. – У бакоyцы. – Стаяy! – аж гукнуy Скуратовiч. – Я не адважыyся yвайсцi адразу, – пачаy апраyдвацца Мiхалка. Гэта я хацеy папрасiць дзядзьку Сцепуржынскага, каб аддалi мне маю папружку. – Жаба ты малая, з сваёй папружкай, – з прыкрасцю замармытаy Сцепуржынскi. – Аддам тваю папружку, няхай цябе д’ябал з ёю разам. Чаго ты лезеш, куды цябе не просяць! – От я табе зараз так дам папружку, што век вечны памятацьмеш яе смак! – абазваyся Скуратовiч. – Гонiць цябе нячыстая сiла yсюды, каб з цябе выгнала… Збянтэжаны Мiхалка тузануy угару за паяснiцу штаны i павярнуyся цiхом выйсцi. – Стой! – яшчэ мацней зароy Скуратовiч – Слухаy, пад дзвярыма стоячы? – Дзядзечка, я хацеy папрасiць, каб папружку аддалi. – Я табе так пастаю пад дзвярыма, што цябе ногi не yтрымаюць. – He буду больш! – заенчыy Мiхалка, не ведаючы, за што на яго крычаць i чаго ад яго хочуць. – Ах, ах, – стагнаy Скуратовiч, – гэтак тая падслухоyвала усё i падглядала. – Ён гаварыy пра Зосю, але Мiхалка нiчога не разумеy. – Так i гэты yсё выглядае. От даy мне Бог кару! He дай божа трымаць чужую душу y сваёй хаце. – Чужанiца – гэта непрыяцель, – пацвердзiy Сцепуржынскi. – Ну, што ж цяпер? – развёy рукамi Скуратовiч. У яго быy такi выгляд, як быццам ён хацеy сказаць: «усё прапала». – To я пайду, – сказаy Сцепуржынскi. Скуратовiч вывеy яго з хаты, i яны yдвух прайшлi дваром да брамы, цiха гаворачы. Мiхалка пайшоy у кухню i лёг спаць. Праз хвiлiн пяць ён, стомлены за дзень бегатнёй за каровамi, моцна спаy. Ранiцай яго, як i заyсёды y апошнiя часы, пабудзiy гаспадар (раней яго будзiла гаспадыня). Нанятая пасля смерцi Скуратовiчыхi жанчына yжо канчала даiць каровы. Мiхалка, на хаду падпяразваючы свой халацiк, злосны ад страшэннай прагнасцi нiчога не знаць i нiчога не хацець, а толькi спаць, адкiнуy адну фортку брамы i патурыy з двара каровы. – Я табе памагу прагнаць паyз грэчку, – сказаy Скуратовiч, выцягваючы на хаду выгiнастую ламачыну з накiданага каля плота лому. Мiхалка здзiвiyся такой небывалай гаспадарскай услужлiвасцi, нават тону яго голасу. Гаспадар iшоy поплеч Мiхалкi. Мiхалку было так няспрытна iсцi. Куды вальней ён сябе адзiн адчуваy бы. – Табе гэта цi не чатырнаццаць год? – цiха пачаy гаварыць Скуратовiч. – Чатырнаццаць, – згадзiyся здзiyлены Мiхалка. – От, бачыш, ты яшчэ год не дарос! – He дарос? – Помачы бацьку нi ад каго няма яшчэ y вас? – Няма. – А бацька хворы? – Хворы. – Яму што – яму, каб нiчога не рабiць ды каб лёгкi хлеб, то ён i скрыпеy бы пакрысе на свеце. А так – калi клопат, работа, сiлкавацца няма чым, перадыхнуць няма пры кiм… яго ж на вайне атруцiлi i яшчэ мала, дык ранiлi. На, цешся, жывi, чалавек, як хочаш! Ого, вайна, не дай божа! Ты ж сам бачыш. – Бачу. – Я табе, сынку скажу. Чалавечы век, здаецца, доyгi, а як паглядзiш! Ды калi яшчэ чалавек дабра на свеце не бачыць! Я yсё пра твайго бацьку думаю. Гаруе чалавек на свеце, чэзне. А тым часам цяпер яшчэ час такi брыдкi, цяпер яшчэ горш людзям жыць. Няма, каб прыйшлося, за што рук зацяць. Ты сам павiнен ведаць. – Ведаю. – To я табе скажу: хто i багацейшы, то i таму такiм часам не мёд. А ваша сям’я як жыве! Я сабе часам вазьму ды i падумаю. Божа мой, Божа, думаю я сабе. Ты як сабе хочаш, я табе набiвацца не буду, але ты павiнен памагчы бацьку. Бо ты тады не сын будзеш, калi гэтага не зробiш. – Як жа я памагу? – Ты паслухай. Я на цябе yчора зазлаваy быy, што ты не y свае справы yлазiш. А што гэта добра yмешвацца не y сваё? Кожны жыве па-свойму, i нiкому да гэтага справы быць не павiнна. – Я пад дзвярыма мала i стаяy. «Малое, а якое хiтрае, – думаy Скуратовiч, – каб з цябе душу выгнала, гадзюк ты!» – Вы, можа, думаеце, што я тады падказаy, дзе y вазоyнi жыта схавана, то каб я так жыy, што не. Вы тады з Толiкам як хавалi жыта, то я толькi першую ноч паглядзеy праз шчылiну y сцяне. А больш я нават i не падыходзiy Калi хто i сказаy, дык гэта Зося. Я ёй раз прызнаyся быy «Каб ты да сённяшняй ночы не дажыy, шапталi Скуратовiчавы губы, – усё ж ведае, а хiтруе». – А што я yчора стаяy, i вы думаеце, што я падслухоyваy, то каб я з гэтага месца не сышоy, што не. Мне абы ён папружку аддаy. Гэта папружка татава. А я, дальбог жа, я нiчога не чуy, што гаварылася, цi там зноy якое жыта схавана, цi там што… Хай сабе там, што хоча, то я нiчога не ведаю, бо я нiчога не чуy. Дальбог, не. Я толькi чуy, што вы чыталi Сцепуржынскаму Толiкаy лiст з Чырвонай Армii. Тут Скуратовiч ужо не сцярпеy. Ён загаварыy, хоць цiха, але yсё адно бiy словамi, як абухом: – Дзе ж ты так i навучыyся?! Ад каго ты так i пераняy?! Ты хiтруеш, то ты хiтруй, але чаго ты яшчэ з мяне здзекуешся, з старога чалавека? Я колькi жыву, то нiколi не бачыy i не чуy, каб у такiя гады такая душа была y дзiцяцi! Ах, Божа мой, Божа! Да чаго ты тут мне гэты Толiкаy лiст прыплёy i да чаго схаванае жыта! – Ну, я чуy… – Што ты чуy?! – Як чыталi Толiкаy лiст… Мiхалка гаварыy праз слёзы. Яно дрыжала i калацiлася, гэтае дзiця! Каровы yжо хадзiлi па пожнi. Скуратовiч прысеy на мяжу. Мiхалка стаяy перад iм, як аслупянелы, мнучы y пальцах сцябло сарванай травы. Ён бачыy, як Скуратовiч аддыхаyся: ён хваляваyся, а гады бралi сваё. Даyно не голеныя шчокi яго абвiслi, i вочы памiргвалi. Ён падсадзiy пальцы пад шапку i чухаy галаву. – To я табе пра хворага i галоднага бацьку не на жарты гаварыy. – Пачакайце, дзядзечка, я збегаю карову адвярну ад грэчкi. – Згарыць яна з грэчкаю разам! Ты ведай адно: не падслухоyвай больш i маyчы. Табе што! Твая справа – старана. А я дам бацьку хлеба i… дам, дам, усяго дам. От што, я каровы сам упарадкую, а ты на змроку падбяжы дадому i занясi сала. Ты y мяне верна служыy, а сям’я цяпер у мяне стала малая – хопiць з мяне! I з цябе хопiць, у мяне тут жывучы. Я скупы нiколi не быy. На вецер не кiну, а чалавеку не пашкадую, калi таго бяда агорне. I y вас бяда, i y мяне гора. Цётка не вытрымала гэтай трасянiны. Яна i так была хваравiтая, а такое няшчасце хоць каго y магiлу yгонiць. Божа мой, Божа! Гэтаксама i твой тата. Ён так расчулiy Мiхалку, што той ужо не саромеyся i не баяyся больш. Ён плакаy i нават нейкiм слёзным енкам закрычаy на карову, бегучы да яе, каб выгнаць з грэчкi: – Куды-ы-ы, шэра-а-а-я-я?! Чорныя ад гразi i струпоy схуднелыя ногi яго мiтусiлiся з-пад шырокiх, падкасаных, парваных Скуратовiчавых нагавiц, калi бег ён пад грэчку i назад. Як дробная падстрэленая птушка, падскочыy ён пад мяжу, дзе сядзеy Скуратовiч. – Каб я так жыy, што я нiчога нiкому не толькi гаварыць не буду, але i слухаць нiкога, апроч вас, не буду, – застукаy ён кулачкамi па залатанай iм самiм на грудзях i жываце рубашцы (усё Скуратовiчавы неданоскi). – Бо я нiчога i не ведаю, я нiчога i не чуy Што ж я скажу, калi я не ведаю, пра што вы мне нават гаварылi i завошта на мяне крычалi. Мала што я пастаяy крыху пад дзвярыма. Скуратовiч сядзеy у глыбокiм задуменнi. Вельмi можа быць, што y гэтыя хвiлiны ён меркаваy: цi не зрабiy тут сам якой-небудзь памылкi. Прынамсi, калi праз хвiлiн пяць ён падняyся з мяжы i пайшоy, ён мармытаy сам сабе: – Чэрцi яго ведаюць, гэтага малога. Цi ён вельмi хiтры, цi я здурнеy перад гэтым дзiцём, старым будучы. Павяла мяне нячыстая сiла адразу бо! Трэба, можа, было як-небудзь iнакш. Ах, ах! Надвечар ён паклаy у мяшок тры кавалкi сала i даy Мiхалку: – На, сынку, занясi бацьку, няхай ён з голаду не yмiрае. Можа, ты таго не ведаеш пра свайго бацьку, што я ведаю. Ён хворы, яму дыхаць цяжка, ён нiшчымнiцаю душыцца, ён пра малых думае, а вы пра яго i дбаць не дбаеце. Дбайце пра хворага бацьку. Хто ж паможа яму, як не дзецi! Мiхалка выйшаy на ганак i глянуy у мяшок. Ён аж закалацiyся, убачыyшы y мяшку гэтулькi сала. Ён ужо адчуваy радасную хвiлiну y змучанай голадам сям’i, калi там ён раскрые перад усiмi мяшок! I от Мiхалка yскочыy назад к гаспадару. Ён ад хвалявання ледзьве выгаварыy словы: – Я нiчога нiкому не раскажу. Я не буду гаварыць нi пра вас, нi пра Толiка, нi пра жыта, нi пра… Ну, нi пра што. Маyчаць буду i нават памагаць вам буду. – Мне твае помачы, сынку, не трэба. Пасi сабе каровы. – Добра. Мiхалка пабег дадому. Сапраyды пабег: iсцi спакойна ён не мог. Вельмi шпарка праскочыy ён праз лес. Яму здавалася, што yсё ж ён занадта марудзiць, што цёмныя ялiны тыя yсё самыя стаяць паабапал яго i не знiкаюць за iм. Ён паддаваy ходу i неyзабаве, засопшыся, выскачыy з лесу. – Вiдно яшчэ як, а y лесе yжо зусiм цёмна, – гаварыy ён сам з сабою, спыняючыся, каб перадыхнуць. Дома ён сапраyды yзрадаваy i здзiвiy усiх. Малыя накiнулiся на сала. Мацi нарабiла крыку: – He бярыце памногу, чакайце, я вам сама дам. Мiхалка пачаy расказваць: – Мусiць, Скуратовiч зноy недзе жыта схаваy i думае, што я ведаю дзе. I ён расказаy усё, як было i з чаго пачалося. – Сцепуржынскi? – сказаy бацька – To, можа, гэта ён у Сцепуржынскага сховань на жыта, цi што там, знайшоy? I праyца, там яму зручна, лес. Ах, пачакай, – хапiyся бацька за галаву, – калi ён там злажыy а палавiну yраджаю, то хто там яго знойдзе… Мiхалка пабег назад. – Пераначуй, заyтра нацямочку зойдзеш, – гукнуy яму наyздагон бацька. – Цёмна ж ужо зусiм. Але дзе там мог Мiхалка yседзець на адным месцы! Ён бег назад, трымаючы прытулены да жывата пусты мяшок. Назаyтра сам Скуратовiч быy у Мiхалкавага бацькi. Седзячы y сенцах, ён гаварыy: – Мiхалка ведае, i я вельмi баюся, каб ён не расказаy. Напэyна, i вы праз Мiхалку ведаеце. Ну, злажыy я з поля крыху жыта i ярыны y Сцепуржынскага: прыхаваць хацеy, a то гэтая развёрстка. Я туды з поля i вазiy адразу. To вы маyчыце, калi ласка! Ваш хлопец у мяне, то я яго не пакрыyджу. Няхай i да работы наладжваецца, ён у мяне як за сына будзе. Гэтулькi няшчасця на мяне навалiлася раптам! Вас я аддзякую. I ён унёс у сенцы мяшок з жытам. – Ды yжо нейк жа будзе, – уздыхнуy Мiхалкаy бацька на yсе свае хворыя грудзi i закашляyся. Душыyся ён кашлем доyга, аж заходзiyся. – От гэтае няшчасце y вас, – паспачуваy Скуратовiч. – He дай божа нiкому добраму так пакутаваць, – з вялiкай шчырасцю выгаварыy Мiхалкаy бацька. – Як падумаю пра дзяцей, то сэрца крывёй ацякае. Каб не дзецi, то здаецца, пад мост кiнуyся б, каб не мучыцца самому i людзям не назаляць. Скуратовiч падаy яму руку i паехаy дадому. 3 таго часу Мiхалка вельмi выразна адчуy, як змянiлiся да яго Скуратовiчавы дачыненнi. Мiхалка цяпер быy лепш адзеты i нiколi не быy галодны. Час ад часу Скуратовiч засылаy што трэба i Мiхалкавай сям’i. Адзiн раз увечары, кладучыся спаць, Мiхалка заyважыy праз адчыненыя y бакоyку дзверы, што Скуратовiч лёг на ложак у ботах i не раздзеючыся. За гэтыя часы Мiхалка прывык глядзець на yсё з падазронасцю; цяпер ён стараyся дадумацца, чаму так зрабiy гаспадар. Раптам Скуратовiч усхапiyся, закурыy i зачынiy дзверы. Цяпер ужо Мiхалку не вiдно было, што робiцца y бакоyцы. Але ён пачуy, што скрыпнуy ложак: Скуратовiч, значыцца, зноy кiнуyся на пасцель, не раздзеючыся, бо за гэтакi момант ён не мог раздзецца. Ды i не чуваць было, каб ён скiдаy боты: звычайна ён крэкча i грукае, калi разуваецца. Падазронасць мучыла Мiхалку. Ён думаy: «Цяпер-то Скуратовiч са мной добры, а як раней быy? Каб пайшоy сказаy, што палавiну yсяго з поля ён звёз да Сцепуржынскага, от бы патрапятаyся б ён у мяне! От бы я яму падстроiy шыyку!» I ён пачаy усмiхацца i гаварыць сам сабе пра Скуратовiча: – Тады папаскакаy бы. Папаенчыy бы. От бы папагнуyся б! Памаyчаy, чмыхнуy носам, стрымлiваючы смех, i зноy: – От папабожкаy бы тады! – Што ты кажаш? – абазваyся з бакоyкi Скуратовiч. Мiхалка спалохаyся i прылiп да пасцелi. Скуратовiч счакаy крыху, пасля мармытнуy: – Праз сон гаворыць, цi якое яму лiха. «Няхай лепш табе лiха, думаy Мiхалка, от як узлуюся, то не паможа тады нi сала тваё, нi жыта». Ён ляжаy i не мог заснуць. Прайшла, можа, гадзiна, калi не больш. Мiхалку yжо браy сон. Раптам зноy пачуy, што скрыпнуy ложак i пасля як бы прыглушаныя крокi. Скуратовiч пайшоy у большы пакой, стараючыся ступаць цiха. Але як ён нi стараyся, усё адно Мiхалку чуваць было. Мiхалка чуy, што Скуратовiч выйшаy у чыстыя сенцы, адсунуy засаyку y дзвярах. Выразна чуy, як пасля Скуратовiч замкнуy знадворку дзверы i як цяжка спусцiyся з ганка. Пасля ён цiхiм голасам паклiкаy сабаку. Мiхалка стаяy ужо y цёмным вялiкiм пакоi i пазiраy з-за шалёyкi y акно. Вiдзён быy Скуратовiч: сiлуэт яго вырысоyваyся даволi ясна. Мiхалка калацiyся ад хвалявання i страху. Ён бачыy, як Скуратовiч ужо варушыyся побач свiрна – значыцца, ён быy ужо каля брамы. За брамай iшла дарожка проста y лес. Там было yсё чорна; Скуратовiчаy сiлуэт там i прапаy неyзабаве. Мiхалка стаяy, можа, з паyгадзiны на адным месцы. Неспакой i страх трымалi яго тут. Чаго ён баяyся – ён i сам не мог бы сказаць. Дзесьцi зашкрэбала мыш. Мiхалка адумаyся. Ён пайшоy назад у кухню. Спаць ён не мог i, пастаяyшы y куце, цiхом, каб не пабудзiць работнiцы, пайшоy з хаты. У сенцах праз сон абзывалiся гусi, i Мiхалку стала смялей. «Ты, можа, яшчэ дзе жыта хаваеш», – думаy ён пра Скуратовiча, iдучы паyз плот да брамы. Цяпер пачыналася y яго злосць на гаспадара. «Ты раней са мной нават не гаварыy па-людску, а цяпер дагаджаеш мне, каб я маyчаy! I гэтак зрабiyшы мяне сваiм хаyруснiкам, усё ж такi хаваешся ад мяне! Пачакай жа, калi так!» – так льга было б сфармуляваць Мiхалкавы настроi гэтай хвiлiны. Ён быy ужо каля брамы i далей не пайшоy – астаyся стаяць, высунуyшы твар памiж дзвюх рассунутых частаколiн. Свяцiлi зоры, i лес наперадзе зусiм знiкаy у чарнаце. Перад вачыма туманiлася каляiнiстая дарога. Мiхалка не варушыyся, яму стала холадна, ён прайшоy разоy са два паyз плот. Пасля зноy заняy ранейшае месца i яшчэ стаяy. А пасля пачаy заyважаць, што як бы хтосьцi iдзе ад лесу, на дарожцы як бы варушыyся чалавечы сiлуэт. Праз хвiлiну яму yжо было добра вiдаць, што iдуць двое людзей. У Мiхалкi зуб на зуб не цаляy, яму здавалася, што шапка на яго галаве варушыцца. Ён не мог адарвацца ад частаколу. От ён ужо бачыць, што гэта Скуратовiч. А за iм хтосьцi вельмi падобны з абрысаy постацi на Толiка. Але ж Толiк у армii! He можа быць, каб гэта быy Толiк, хiба, можа, ён зноy дадому yцёк! Апошняя думка пачала браць верх у Мiхалкавай галаве. Па той бок агароджы, направа ад брамы, расло некалькi старых дубоy. Шэпчучыся, дзве цёмныя постацi адышлiся пад гэтыя дубы. Частакол даходзiy да самых дубоy. Мiхалка анямеy пры частаколе. Скуратовiч шаптаy: – Табе лепш не iсцi y дом, не будзь такi смелы. Нашто рызыкаваць?! – Мяне не пыталi? – запытаy Толiк. – He, ты ж у армii. – Развёрсткi не дамагаюцца? – Няхай хiба за горла павесяць. Я згарэy датла i каб яшчэ зноy развёрстку! «Уцёк з армii, – думаy Мiхалка – Ён жа i раней уцякаy з армii. Усё было так проста. Уцёк, а бацька пайшоy з iм пабачыцца». Мiхалкам ужо апаноyвала расчараванне. Раптам у яго з’явiлася новая думка: «Нiхто не ведае, што ён уцёк з армii, а я адзiн ведаю. Пачакай жа ты!» Свядомасць гэтага пачала ператварацца y нянавiсць. Ён адарваyся ад частаколу i пайшоy проста да кухонных сянец. «Добра было б, каб мяне yбачылi», – думаy ён. Дайшоyшы да сярэдзiны двара, ён сумысля моцна пабег, i яго заyважылi. Ён чуy, як Скуратовiч скамандаваy сабаку, цiха, каб мала каму i чуваць было: – Кусi! Сабака гэцнуy цераз частакол, кiнуyся на Мiхалку i хапiy яго лапамi за плечы; стаяy на заднiх лапах i быy вышэйшы за Мiхалку. Замест таго каб iрвануць зубамi, сабака аблiзаy яму твар. – Ах ты, Лыска, каб ты здох, – палашчыy Мiхалка сабаку рукой па галаве. Сабака вiляy хвастом. – Мiхалка, ты? – гукнуy Скуратовiч. Але Мiхалка быy ужо y кухнi на сваёй пасцелi. Толiк шаптаy бацьку: – Я гэтага гадзюка зараз прыбяру зусiм. Толькi каб неyзаметку было. Скуратовiч пацiснуy плячыма. Назаyтра Скуратовiч дапытваy Мiхалку, цi гэта ён хадзiy уночы па двары, але дапытацца не мог: Мiхалка не прызнаваyся, Мiхалка пачаy баяцца i Скуратовiча i яго хутара. Ён адпрасiyся y старога Скуратовiча на дзень дадому. Скуратовiч доyга не пускаy, але yсё ж не мог даць рады Мiхалкавай упартасцi. Гэтая дзiцячая душа была змучана i разарвана на часткi yсiм тым, што навiсла над ёю. Тут бы трэба было мець i больш год, i цвярдзейшую натуру, i здаровую руку, у кожным разе на Скуратовiчаву, якая накiравала б гэту душу куды трэба. Натура тады б iшла напралом. На схiле сонца з паyдня ён быy дома. Можна сказаць, што толькi цяпер ён як мае быць адчуy, што такое чалавечае – не жыццё, а iснаванне. Гэта тым больш страсянула яго, што перад iм быy яго бацька. У гэтыя часы невыразныя, несфармуляваныя адчуваннi гэтага дзiцяцi можна было б сфармуляваць так: «Круцiцца бязлiтасная i халодная штука. Яна бяздушная. I yсё, што трапляе пад яе, яна душыць i крышыць. Пад гэтую машыну трапiy бацька». – Тата, – сказаy Мiхалка, падыходзячы да бацькi. – Мiхалка, ты прыйшоy… – бацька не мог далей гаварыць. Ён ляжаy на лаве пры сцяне пад акном, i позiрк яго блудзiy па забруджанай мухамi шыбе. Сонца бiлася праз шыбу y хату. Твар у чалавека быy пасiнелы, вочы глядзелi не на свет, а як бы y сярэдзiну самога чалавека. Ён задыхаyся. Двое меншых за Мiхалку дзяцей лавiлi па хаце матыля. – Як яны будуць, малыя, – выгаварыy праз зубы бацька, i твар яго пачарнеy – Ты, Мiхалка, ужо зарабляеш хлеб, – глядзi iх, падрастай, цеш матку, не папускай у крыyду iх… Зарабляй на iх… Шкадуйце адзiн аднаго… Мiхалкава душа быццам iрвалася на часткi жалезнымi крукамi. Ён злавiy меншым матыля i выправiy iх з хаты, а сам астаyся гаварыць з бацькам. Праз два днi ён мучыyся на свежай бацькавай магiле, а яшчэ праз дзень Скуратовiч прывёз малым сiротам крыху мукi i яшчэ штосьцi y другiм, меншым мяшку. Мiхалка брадзiy за Скуратовiчавымi каровамi па пакошы i пожнi i ныy. Увечары яго сум павялiчвала цiшыня з прыхутарскога лесу i яснасць зор на высокiм небе. IV Выдалася такая шчаслiвая часiна! Ён першы раз у сваiм дзiцячым жыццi адчуy, што значыць у моманты вялiкiх трывог i yтрапенняy быць не аднаму, а з другам! Скуратовiча y той дзень дома не было: апошнiмi днямi ён нават часам i не начаваy дома. Мiхалка i не стараyся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Яму пра гэта не думалася. Ён быy адзеты i накормлены, можа, якога з паyгода, i сям’я яго магла быць не галодная. Так што гэты клопат адпаy. Астаyся смутак па бацьку i вельмi выразныя карцiны ранейшых бацькавых сустрэч з Скуратовiчам. У такiх выпадках яны заyсёды хiтрылi адзiн перад адным, i Мiхалка заyважыy, што бацька гатоy быy пайсцi на самую апошнюю сваю прынiжанасць, абы накармiць сваiх дзяцей. 3 такой прынiжанасцю бацька i памёр. Ранiца была туманная. Сонца yзыходзiла цiха, туман разыходзiyся паволi. Жоyты лiсток упаy уначы з клёна i ляжаy на вытаптанай траве. Мiхалка yстаy позна, нiхто яго не турбаваy. Ён стаяy каля кляноy i глядзеy на кляновы лiсток – блiзка восень! I туман стаiць доyга! Ён ляснуy пугай i выгнаy каровы. На дарожцы пры лесе стаяy Скуратовiч з сякерай у руках. Ён пачакаy, пакуль наблiзiцца з каровамi Мiхалка. – Нешта мы з табой заспалi сёння, – сказаy Скуратовiч. – Мусiць, нездароy я, што праспаy пару. Думаy устаць зацямна, жэрдак на плот спусцiць некалькi. Аж ужо i сонца yзышло. Раздумаyся. Вярнуся хiба дадому, a то яшчэ ляснiк убачыць. «Ты ж не начаваy дома, толькi дадому варочаешся, – думаy Мiхалка. – Хлусi сабе колькi хочаш, што мне да таго». Скуратовiч павалокся дадому, Мiхалка астаyся адзiн. Ён сеy на мяжы i сядзеy так доyга, нiкуды не гледзячы. Ён устрапянуyся тады, калi yбачыy перад сабою Зосю. 3 першага ж моманту яго ахапiла радасць. Ён аж кiнуyся ёй насустрач: – Як ты мяне знайшла тут адразу? (Як быццам бы толькi яго аднаго магла шукаць Зося!) – Я ведаю, што ты павiнен быць ужо тут з каровамi. Туман быy яшчэ густы, i крокаy за дваццаць мала што вiдаць было. – Я i прыйшла к табе, – адразу загаварыла Зося. – Мне вельмi нудна тут аднаму y гэты час. – Я ведаю. – Як жа ты ведаеш? – У цябе ж бацька памёр… А майго бацьку i брата забiлi бандыты. – Ну, я ведаю. Я рад, што ты прыйшла. – Рад? To ты павiнен гаварыць мне праyду. Табе цяпер у Скуратовiча добра? – Лепш як было. Адно, што па бацьку нуджу. – А за што табе Скуратовiч дае yсяго? Мусiць, ты нешта ведаеш пра яго i маyчыш? – Адкуль ты ведаеш, што ён мне дае yсяго? – Усе гавораць, што y вашых цяпер i сала ёсць i хлеба. Бачылi суседзi, як Скуратовiч раз увечары на ваш двор быy уз’ехаy, а пасля з воза мех у сенцы цягнуy. А ты памятаеш, як ты казаy мне тады, раней, што калi Скуратовiч дасць табе жыта, то ты i не скажаш нiкому, дзе збожжа y яго закопана. – Тое ж збожжа былi знайшлi, ты ж сказала. – А цяпер, мусiць, пра нешта яшчэ ведаеш i маyчыш? Мiхалка збялеy i анямеy. Губы яго дрыжалi. I не таму ён так збянтэжыyся, што yсвядомлiваy сабе, у якую страшную справу ён уцягнён Скуратовiчам. Ён яшчэ гэтага не мог ацанiць. Ён проста y гэты момант быy падлоyлен Зосяй у хлуснi, у патаемнай змове са Скуратовiчам. Памаyчаyшы, ён пачаy гаварыць: – Я ведаю пра Скуратовiча. Ты думаеш, што быy пажар, то гэта yжо i yсё y яго згарэла? Ён, можа, больш як палавiну yсяго з поля склаy у леснiка Сцепуржынскага. Зося раптам змоyкла i пачала думаць. Мiхалка нават заyважыy, што яна як бы нечага yзрадавалася. От яна кiнулася да яго i пачала трэсцi яго за плечы. – To, значыцца, ты падумай добра, Мiхалка, Скуратовiчу пажар гэты не страшны? – Ну, ён багаты, ён можа нават забудавацца, i палавiна yраджаю y Сцепуржынскага зложана. – To, можа, гэта ён сам спалiy? – Сам? Свае? Хто гэтак робiць? – А каб развёрсткi не даваць. – Дык хiба не yсё адно яму, – цi аддаць на развёрстку, цi y агнi згарыць? Калi згарыць, то нават горш, бо i гумна ж i хлявоy няма. А развёрстку аддаy – i yсё яму астанецца. – Мiхалка разважаy з выглядам сталага чалавека, але праз гэтую сталасць так i свяцiлася дзiцячае наiyнае здзiyленне. Зося стаяла перад iм уся yсхваляваная; гаворачы, яна нават пачала заiкацца. Мiхалка пасмялеy сам у сабе, але не перад Зосяй: ён адчуy, што яна перад iм ужо сталы чалавек. – А дзе Толiк? – Ты адно маyчы. Усе думаюць, што ён у армii. – А некаторыя i не думаюць. – А Скуратовiч жа людзям ад яго лiсты чытае. – Мала, што ён чытае! – To i ты ведаеш? Толiк гэтыя лiсты сам яму прыносiць i y лесе хаваецца. – А што ты яшчэ ведаеш? – Больш нiчога. – Хлусiш! – Чаму гэта я табе буду хлусiць? – Бо хлусiш! Ты хiтруеш перада мной! Можа, ты сам нават бачыy, як Скуратовiч сваё гумно падпальваy! – Нашто яму сваё гумно падпальваць? Гэта, мусiць, бандыты нейкiя. – А можа, гэта ён сам гэты бандыт з сваiм Толiкам разам. Можа, гэта яны па вёсках робяць пажары i нават нашу хату спалiлi, i каб на iх нiхто не падумаy, то яны i сваё спалiлi, а снапы ж iх у Сцепуржынскага! Грымаса хiтрай радасцi прайшла па Мiхалкавым твары. Зося заyважыла гэта i штосьцi хацела сказаць, але ён сам загаварыy: – Ну, калi гэта так, то я ж яго, гада, патрымаю y сваiх руках. Заyсёды мы з табой яго баялiся, а гэта няхай ён нас баiцца. Захачу – дык скажу i пра гэта. Тады ён мяне пазнае. Бач, якi далiкатны са мной зрабiyся! Дагаджае мне. Я з яго яшчэ налуплю скуры! Ён яшчэ больш будзе даваць мне yсяго. I y гэтых Мiхалкавых словах, i y хiтрай грымасе на яго твары была першая yжо адзнака пачатку фармавання натуры. I грымасай, i словамi ён як бы зняважыy Зосю, як аблiy яе холадам. 3 злосцю i варожасцю яна глянула на яго: – Нашто ты яму памагаеш, гэтаму бандыту! Гэта, напэyна, ён майго бацьку i брата забiy? – Хiба я яму памагаю? – Мяне yчора следчы дапытваy – шукаюць тых бандытаy, што вёскi паляць i што камiсара i майго брата з бацькам забiлi. Следчы y мяне пытаy, цi не ведаю я, хто на мяне вялiкую злосць мае. Я падумала i сказала, што Скуратовiч. Я нагаварыла на Скуратовiча, хто ён такi… ну сам ведаеш, якi ён з намi быy… Дык я i сама не ведаю, можа, гэта Толiк майго бацьку забiy! Хто ж на мяне i майго бацьку злосць большую меy, як не ён! А тым часам, ты ж сам гаворыш, што ён у лесе хаваецца! Я хацела запытацца y цябе, цi праyда, што ён у лесе. («Я шукаю, каб даведацца, хто забiy майго бацьку i брата» – такая фраза магла быць сказана ёю.) А калi ты гаворыш, што сам бачыy Толiка, што ён не y армii, а y лесе, то гэта напэyна ён! А ты яму памагаеш, ты не гаворыш нiкому, ты маyчыш! Яны людзей рэжуць i майго тату i… (Твар яе рвануyся yсiмi сваiмi рысамi, яна аж заенчыла з плачу.) Ён стаy у позу. Гэта была смешная поза. Нейк адным плячом вышэй, няроyна, няспрытна, як птушанё. Напэyна, ён не yсё слухаy, што нядаyна гаварыла Зося. Самага важнага ён, здаецца, не выслухаy. – Як гэта памагаю iм? – запытаy ён. – Яму трэба, каб нiхто пра гэта не ведаy, то ты i стараешся, каб нiхто не ведаy. Цяпер яму шмат што пачало рабiцца ясным. Ён абмяк. – Ідзi, куды трэба, i раскажы yсё, што ведаеш пра Скуратовiчаy. Ён як бы не слухаy. Сапраyды, ён не чуy гэтага. Ён маyчаy з паyхвiлiны, аддаючыся вострай рабоце думкi. Пасля ён запытаy, бездапаможна, зусiм па-дзiцячаму: – To што ж мне рабiць цяпер? – Я ж табе кажу, пайдзi, раскажы, што ведаеш. – А куды гэта iсцi? Хiба ты са мной пойдзеш?! Ёй стала шкода яго. У гэтыя хвiлiны яна была перад iм, як мацi. Гэтае пачуццё iшло праз пачуццё iншае, праз варожасць i злосць на яго. – Ты ж Скуратовiча ненавiдзiш… Добра, я з табой пайду. – Добра, ты мяне не пакiдай аднаго… Ты тут пачакай, я заганю каровы на двор, i пойдзем. – Ты баiшся пакiнуць тут Скуратовiчавых кароy? – Ну, то чорт iх бяры, няхай валочацца. У тую ж секунду яны рушылi iсцi. Яны пайшлi полем, баючыся лесу. Ім абаiм ужо здавалася, што Толiк Скуратовiч глядзiць на iх з-за кожнага дрэва. «Чорт яго бяры, так яму i трэба», – думаy Мiхалка пра Скуратовiча. I яму yжо не цярпелася, каб хутчэй зайсцi i расказаць. Такiя думкi ён i выказваy усю дарогу, i Зосiна варожасць да яго скончылася. Вярнуyся на хутар Мiхалка пад самы вечар. Скуратовiч трывожыyся i сам пазнаходзiy свае каровы па yсялякiх прылясных закутках. Ён чакаy Мiхалку i разам з тым баяyся яго прыходу, як бы чуючы, куды пайшоy Мiхалка. На yсялякi выпадак ён быy не дома, а y лесе; схаваyшыся y дрэвах, ён паглядаy на дарогу, па якой напэyна павiнен будзе варочацца Мiхалка. Калi Мiхалка будзе варочацца не адзiн, ён тут у лесе астанецца. Але yбачыy ён Мiхалку аднаго – той iшоy палявою дарогаю, i здалёк было вiдаць, як ён вельмi спяшае. Скуратовiч пайшоy яму насустрач. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/kuzma-chorny/trecyae-pakalenne/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.