Мир сложу я из кусочков, Из цветных картонных пазлов. Лондон утром, Питер ночью, Древний Рим,осенний Глазго. Соберу полотна Прадо, Эрмитажа,Третьяковки. Быть художником не надо, Сотворю без кисти ловко. Соберу моря и горы, Ягуара и кувшинку. Всё, и фауну, и флору, Умещу я на картинке. Чтоб не "двинуться" от скуки Одному в дому бетонном, Жизнь чу

Лявон Бушмар

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:71.00 руб.
Издательство: Мастацкая літаратура
Год издания: 2007
Просмотры: 178
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 71.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Лявон Бушмар Кузьма Чорны Бiблiятэка школьнiка Аповесць напiсана у той гiстарычны момант, калi yласнiцтву y Савецкiм Саюзе быy аб'яyлены «апошнi i рашучы бой» i пачаyся наступ на яго натуральнае асяроддзе – сялянскую «дробнабуржуазную стыхiю». Кузьма Чорны Лявон Бушмар © ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Раздзел першы I Звераватую панурасць Лявону Бушмару перадаy бацька – княжацкi дробны арандатар. Памёр ён тады, калi Расея ваявала з немцамi. Акрай таго лесу, якi yсё жыццё сваё вартаваy яго бацька, арандаваy ён ад князя добрую дзялянку зямлi. Калi ажанiyся i аддзялiyся ад бацькi – забудаваyся на арэндзе, усё y лiк арэндных выплатак князю. Гэта быy стары моцны, як дуб, пражыy ён на свеце год, мусiць, з дзевяноста i рабiy усё да самых апошнiх дзён сваiх. Нават казалi, што гадзiн за дзве да смерцi з'еy яшчэ пару цвёрдых антонавак – гэтак сканаy у памяцi i без думак пра смерць; доктара пры iм не было нiколi, ад самых малых дзён i аж да сканання. Не любiy ён дакторскiх лекаy, зваy гэта прымхаю, панскаю выдумкаю, хоць паноy сам не цураyся. Не верачы y дактароy, ён гаварыy, што чалавек павiнен як мае быць працаваць, колькi трэба выспацца, у меру, смачна з'есцi – i тады будзе здароy. Калi прыязджаy, бывала, у свае лясы князь, ён, разам з iншымi княжацкiмi дзедзiчамi i гэтакiмi, як сам, дробнымi арандатарамi, заyсёды з'яyляyся y маёнтак – стаяy там з усiмi перад ганкам па гадзiны дзве без шапкi, пакуль выйдзе павiтацца з iмi князь. Тады цалаваy князю y калена (у руку цалавалi толькi самыя буйныя дзедзiчы i маёнтаyскiя фундатары) i iшоy адразу дадому, нiколi не застаючыся пагаварыць з людзьмi. Малады ваyчок – Лявон быy ужо дарослы хлопец тады, калi памёр бацька, але яшчэ y салдаты не папаy праз гады свае. Незадоyга да смерцi бацька колькi раз гаварыy яму: – Ты, сынку, глядзi, каб не папасцiся адно y войска, а калi вайна зацягнецца, дык i пагатоy пра гэта думай, што ж, я yжо век свой пражыy, можа, i не будзе мяне хутка на свеце, дык думай сам. Калi прыйдзе пара iсцi y салдаты, дык напрамiлуй Бог старайся як-небудзь выкруцiцца. Можа, грошай трэба будзе паткнуць доктару цi якому iншаму гаду, дык што ж ты зробiш. Трэба дык трэба! Я сам не служыy, грашыма адкупiyся, i нябожчык дзед твой ад рэкрутаy захаваyся: некалькi год засаб стуляyся, часамi, расказваy, цэлы тыдзень пралежыць, бывала, у хляве пад гноем; дык не канечне i табе iсцi служыць лiха ведае за што чорту лысаму. А калi вайна была з палякамi, Лявону прыйшла yжо была пара iсцi y войска, але так усё iшлося, што не лiшне ён i клопату yжываy, каб не iсцi то адступленнi, то наступленнi, то прыхоyваyся крыху, так яно i сыходзiла. Толькi калi yжо вайна канчалася, выйшаy быy загад такi, што yсiм дэзертырам будзе даравана, калi y тры днi самi з'явяцца. У Лявона, вядома, i y думках не было з'яyляцца, ды, можа, i не чуy ён пра гэты загад, седзячы, як воyк, у сваёй лясной гушчырнi, але з блiзкiх залесных хутароy два хлапцы сабралiся ехаць i яго падгаварылi: – Дурны ты, што ты выгадаеш, калi будзеш сядзець дома! Можа, неyзабаве, кажуць, замiрэнне будзе, дык доyга служыць не давядзецца, а так – усё роyна не падаруюць. – А цi праyда, што цяпер нiчога не будзе? Яму паказалi друкаваны загад. I хоць ён чытаць не yмеy, але друкаванай паперцы паверыy i такiм чынам праслужыy у Чырвонай армii нешта з год. Расказвалi, што чырвонаармеец з яго выйшаy несамавiты. Страляy ён добра (разам з бацькам найлепшымi паляyнiчымi былi), але палiтграмата – дык гэта была для яго пакута. Чытаць яго таксама ледзьве-ледзьве навучылi, але ж калi ён пасля вярнуyся дадому, дык адразу i гэта забыyся. У армii папаy ён у тую часць, якая кагадзе з фронту прыйшла. Стаялi раней у казармах, а пасля выйшлi з iх. Сярод лясоy i поля Лявон Бушмар павесялеy, стаy вастрэйшым на слова, а то раней, у горадзе, у казармах быy надта yжо панурым i маyклiвым. Часамi слова ад яго выцягнуць нельга было. Сярод гэткага збору людзей i гарадской таyкатнi ён адчуваy сябе, як мядзведзь за сталом у пакоях. Некалькi разоy за yсю службу ён прасiy усё аднаго ж таварыша напiсаць да мацеры лiст: – Напiшы ты, будзь ласкаy, лiст мне дадому, я табе аддзякую. З гэтага «я табе аддзякую» заyсёды смяялiся yсе яго таварышы i раз нават вывелi яго з цярплiвасцi. – Якi тут можа быць смех! А што ж ён павiнен мне пiсаць, цi што? Або ты мне, або я табе – што рабiць? Усякi сам i для сябе толькi можа рабiць што i калi сам захоча. – Ты зусiм, Бушмар, не калектыyны чалавек, – сказаy хтосьцi з таварышаy. На гэта ён нiчога не адказаy, унурыyся i лёг на свой ложак, адвярнуyшыся ад усiх. Лiста y той дзень ён пiсаць ужо не захацеy. Лiст напiсалi на другi дзень, калi той таварыш, што пiсаy заyсёды яму, сам падышоy да яго: – Ну дык давай, Лявон, напiшам, цi што? Лявон пачаy дыктаваць: – Дзякуй Богу жыy, напiшы, здароy. Нудна па доме, i няхай не збывае жарабiцы i рабiць каго найме, пакуль я прыйду, каб не рашаць гаспадаркi… Мацi раз прыслала была яму пасылку. Дык ён дастаy з пасылкi самы большы сыр i падышоy да таго таварыша, што заyсёды пiсаy яму: – Вазьмi, будзь ласкаy, сыр. Ты заyсёды мяне слухаеш, калi я прашу цябе напiсаць дадому. Таварыш пакрыyдзiyся: – Так, па-таварыску, дык я вазьму, а калi гэта заплата, дык не хачу. Лявон Бушмар, як бездапаможнае дзiця, аглянуyся навокал. Высокая постаць яго крыху прыгнулася ад нейкай як бы нецярплiвасцi, непаразуменне было y вачах. – Вазьмi, – яшчэ раз сказаy i працягнуy у руках сыр. – Не вазьму. Давай усе гуртам яго з'ямо. Ён не ведаy, што рабiць з сырам, схаваць яго назад цi пакiнуць на таварышавым ложку, але тут сам таварыш дапамог яму – забраy сыр, i тут жа yсе гуртам з'елi яго. З таго часу Бушмар яшчэ большым ваyком зрабiyся, а яму яшчэ больш сталi надакучаць. – Не калектыyны ты чалавек. Звераваты. – Дзiкi i нялюдскi. – Ты ж нiколi чалавеку, каб прыйшлося, не паможаш, калi y таго не будзе чым адплацiць табе. Бушмар раз у такi момант усхвацiyся i размахнуy сваiмi шырокiмi плячыма. У адну руку згроб нешта з траiх i шпурнуy на блiзкi ложак. Кароткая шыя яго густа пачырванела, ён моцна i шумна дыхнуy. Тады з iм ужо мала загаворвалi. Твар яго стаy жорсткiм, бровы часта ссоyвалiся. Калi выйшлi з горада, дачыненнi мiж iм i таварышамi сталi лепшымi. Бушмар стаy сам загаворваць з усiмi, але не быy нiколi y вялiкiм гурце любiy адзiноцтва i нават кватараваць застаyся y сялянскай хаце адзiн, без таварышаy. Ён тут трохi здружыyся з гаспадаром хаты. Калi льга было ад службы, вельмi ахвотна iшоy у гумно малацiць i тады ажыyляyся: – Чалавек без работы не можа доyга быць, хiба толькi спрадвечны лайдак або каторы змалку не прывык. Тады ж нейк раз ён, разгаварыyшыся, прызнаyся гаспадару, што трохi каецца, што пайшоy служыць: – Не ведаy, што гэтак доyга зацягнецца. Чорт ведае чым займайся тут. Хiба гэта работа! Ён вельмi рваyся цяпер дадому. II На цiхiм небе стылi зоры. Вiльгаць iшла з лясоy i туманамi асядала на голую зямлю, перад свiтаннем маyчала поле; злазячы y рэчку, бялелi на чорнай зямлi лапiны апошняга снегу. Над самай рэчкаю, на yзгоркаватым яе беразе, высока над змрочнымi паплавамi, узнiмалася няроyная сцяна лесу. Дарога y лес iшла праз рэчку, цераз мост, з поля i паплавоy. На дарозе y лесе было чорна i цiха. Таму пад нагамi y чалавека звонка i мокра трашчала леташняе лiсце. Чалавек iшоy паволi, нёс за плячыма клунак. Часамi ён прыпыняyся, дзе дрэвы разыходзiлiся ад дарогi i над палянкай нiжэй звiсала зорнае неба. Чалавек як бы прыглядаyся цi прыслухоyваyся да чаго. Стаяy так хвiлiны са тры i зноy iшоy далей. Ступаy ён моцна, але хада яго была лёгкаю, хоць i yтомленаю, так, як ходзiць чалавек па роднай зямлi. Дарога доyга iшла лесам, перакiдалася праз кавалкi поля, праз нiзкiя ядлаyцовыя лагчыны. Ужо свiтаць пачало, як чалавек прыпынiyся каля густой няроyнай агароджы. Застукаy брамкаю i пхнуy яе каленам. Забрахаy сабака, заядла захроп, кiнуyся пад чалавека, заскроб кiпцямi па вiльготным крысе салдацкага шыняля. – Галас, Галас, – загукаy чалавек. Сабака адбегся i брахаy, пачаyшы павiльваць хвастом. – Галас! Не пазнаy? Ах ты дурны!.. Сабака радасна завiшчаy, падбег, абняy гаспадара пярэднiмi лапамi, лiзнуy у твар. Чалавек усё стаяy, аж пакуль не прайшло сабачае захапленне. Тады yзышоy на ганак, спусцiy з плеч клунак. У сенцах ужо стукалi хатнiя дзверы – сабака кагосьцi пабудзiy сваiм брэхам. – Хто? Голас з сянец чуваць быy малады, жаночы, прывабны, хрыплаваты ад сну. Чалавек на ганку ад гэтага голасу падняy галаву i падаyся крыху назад. – Хто? – зноy запытала жанчына. – Гаспадар. – Якi гаспадар? I, здагадаyшыся, загаласiла: – А Божачка ж мой, Лявон! Яна з грукатам адкiнула ад дзвярэй завалу, i Лявон Бушмар пачуy знаёмы пах сяней. У кухнi жанчына запалiла газоyку, i тут Бушмар ацапянеy, глянуyшы на жанчыну. Яна таксама не зусiм, мусiць, вольна пачувала сябе: стаяла ля печы маyклiва, спусцiла yнiз рукi i не гаварыла больш нi слова. Твар яе густа ружавеy. – Ты… тут?.. – запытаyся Бушмар. – Служу… Як напiсаy тады адразу быy, каб хоць каго мацi yзяла рабiць… Дык я нанялася… – Нанялася? Жанчына маyчала. Глыбокае непаразуменне прайшло па Бушмаравым твары. – А мацi дзе? – Мацi хворая… Не yстае… Другi yжо тыдзень. Бушмар адчынiy дзверы y чыстую хату. Жанчына запалiла лямпу. Мацi прачнулася, пачала ад радасцi плакаць, гаварыць i стагнаць. Маладая жанчына колькi разоy выходзiла i yваходзiла – пачыналася дзённая гаспадарская таyкатня. Бушмар не захацеy адпачываць, пасядзеy каля мацi, пераапрануyся y сваю цывiльную адзежу i адразу пайшоy на сялiбу. Сабака весела гайсаy следам за iм. Бушмар агледзеy непапраyленую агароджу, непадгрэбеную салому, незачыненыя вароты на прыгуменне… Выцягнуy з студнi вады, паспрабаваy, цi добра ходзiць коварат. Як i заyсёды, пануры быy выгляд яго, пахадзiyшы па двары, ён выйшаy за гумно. Там скiдаyся сялiбны yзгорак глыбока yнiз, у рэчку, пад стагоднiмi дубамi прэла леташняе iх лiсце. Малады ельнiк зубiy цёмную зелянiну за паплаyною лукою. З трох бакоy быy дубняк i ельнiк. З чацвёртага – горбiлася поле. Неба над светам было высокае, цiхае, веснавое. Бушмар правёy рукою па твары, як бы знiмаючы з яго штосьцi чужое i непрыемнае. Вочы яго ператварылiся y агнiстыя стрэлкi. Ён зняy шапку, расшпiлiy жакетку. Здавалася, што ён хоча гэта пазбавiцца yсяго лiшняга, каб як мага глыбей чуць вялiкую музыку лясной адзiноты. Бушмар стаяy. I от твар яго выцягнуyся, губы сцiснулiся. Ноздры раздзьмулiся i заварушылiся. Так звер чуе магутны пах лесу, зямлi, вады, вясны, адзiноты. Так жа звер чуе пах i цёплай крывi. Вочы прыжмурылiся, бровы пацягнулi за сабою yнiз лоб. Бушмар iшоy назад па прэлых лiсцях. Маладая жанчына, нанятая гаспадыня, упоперак перад iм перайшла двор. Бушмар спусцiy у зямлю вочы i жорстка запытаy: – Як жа ты нанялася з хаты? Жанчына адказала не адразу. I то як бы нехаця: – Так здарылася. – Як? – Памёр мой. Бушмар аж уздрыгануyся. Вочы яго yскiнулiся на жанчыну. Яна чамусьцi ад гэтага зiрку пачырванела, апусцiла галаву, уздыхнула. Заспяшалася y сенцы. Бушмар стаяy усё i не зводзiy вачэй з жанчыны, аж пакуль яна праз увесь двор iшла. У той дзень Бушмар рабiy многа. Заходзячы y хату, ён разоy два падыходзiy да матчынай пасцелi, стаяy па колькi хвiлiн i маyчаy. Старая жанчына была слабою зусiм. Бушмар стараyся цяпер не заставацца падоyгу y хаце. Дарваyшыся да работы, ён у той дзень зрабiy шмат i надвечар, прытомлены, распачаy ужо завiхацца каля агарожы. Жанчына зноy папалася яму на вочы. Яна yскiнула цяпер на яго вочы свае, i y голасе яе цяжка было заyважыць што большае за гаспадарлiвую звычайную руплiвасць, за абыякавасць да гаспадара i чужой работы. Была нават недаверлiвасць i варожасць да чужога чалавека. Яна iначай ужо, як ранiцаю, гаварыла цяпер: – Можа, памагчы насiць? Ён змоyчаy, а праз хвiлiну сказаy: – Рабi там, што y хаце трэба. I глянуy гэтак, як i той раз ёй услед, але тут жа yнурыyся y работу, а яна пайшла ад яго подбегам, можа, штучна спяшаючы. Завязаная назад рагамi хустка збiлася y яе з галавы, кароткая кудзельная вопратка была абсыпана асцюкамi. Яна была y хаце, аж пакуль не змеркла, а на змярканнi шукала па двары яго вачыма. Нiдзе нiкога не было, яна вярнулася y хату i пагаварыла з хвораю: – Лявона няма нiдзе поблiзу, можа, куды адышоyся, а тут мне позна будзе iсцi адной, яго чакаyшы. Я yсё yправiла, дык я так пайду. Чуць дзень буду зноy. – Добра, – адазвалася старая. Жанчына рушыла з хаты. Мiнула сялiбны лясок, перайшла па кладцы рэчку; адышлася yжо трохi ад сялiбы. I там убачыла Бушмара. Ён стаяy над загiнiстым берагам каламутнай рэчачкi i кудысьцi глядзеy. Яна на момант прыпынiлася, трохi жахнулася ад нечаканасцi. Ён пачуy яе крокi i азiрнуyся. Бровы яго былi ссунуты – гэта яна добра заyважыла. – Амiля? – неспадзеyкi сказаy ён першы раз за гэты дзень яе iмя, таксама yздрыгануyшыся ад раптоyнага яе з'яyлення. – Я iду дадому на сёння, даyно не была, заyтра на свiтаннi прыйду. Тут усё y парадку. – Iдзi, – адказаy ён адразу. Яна заспяшалася. Ён доyга яшчэ стаяy, аж пакуль змрок не агарнуy усяго. Тады паволi пайшоy назад. Так ён сярод цiшынi спаткаy першы вечар у роднай сялiбе. « Ёй не хочацца быць тут са мною, – думаy Бушмар уночы, – пайшла, уцякла. Баiцца». Ён усмiхнуyся жорстка i цiха, як бы дамогшыся таго, чаго доyга дамагаyся. – Гэта вы самi, мамуня, падгаварылi яе застацца да нас? – падышоy ён, устаючы на свiтаннi, да старой. – Каго? – не зразумела адразу мацi. – Амiлю? Стогнучы i вохкаючы, мацi гаварыла: – Яна толькi як дачулася, што наняць нам каго трэба, дык сама прыйшла прасiцца. Дзе ж яна тут ноймецца iначай, няма тут лiшне дзе i да каго, а так ёй жыць – хто яго ведае як i з чаго. У хаце – галота. – Шпарка ж яна аyдавела, – панура сказаy Бушмар. III За колькi год перад гэтым на тым самым месцы, дзе стаяy на змроку Бушмар, калi напаткала там яго Амiля, адбылося адно не зусiм звычайнае здарэнне, польскiя салдаты стаялi тады густа па yсiх суседнiх вёсках. Бушмар жыy у сваiм звычайным жывым спакоi. Раз у два тыднi выязджаy у пастарунак на стойку з фурманкаю, а больш, як i заyсёды, мала дзе яго хто бачыy. Вечарамi ж ён падыходзiy праз свой лес да вёскi. Там ужо чакала яго Амiля. Часта яна выходзiла яму на спатканне, тады ён вёy яе да лесу. Там садзiлiся блiзка адно пры адным на паваленай ялiне. Лес цiха гуy, страсаючы з сябе сухiя iголкi i снег. Снег быy i пад нагамi y iх – абледзянелы, гладкi i yлежаны. Яна мерзла на халодным дрэве, ён браy яе на свае каленi, яна згiналася y яго руках, рабiлася маленькаю перад iм, бездапаможнаю. Часта ён дзеля жартаy пераносiy яе праз усю паляну да дарогi, адкуль яна бегла дадому, а ён стаяy пад ельнiкаваю сцяною i пiльнаваy яе yзрокам сваiм. Замарожаная цiшыня скоyвала поле, а гул лесу быy спакайнейшым за yсялякую цiшыню. Яна знiкала з вачэй яго недзе y цёмным мiргаценнi сцен i стрэх, а ён усё стаяy. Высокая постаць яго цямнелася наводшыбе за колькi крокаy ад лесу. Ён пасля паволi падаваyся y свой бок, нiколi не познячыся y сваю мярлогу. Дзень назаyтра праходзiy нi доyга нi коратка – iшоy, як iшоy у рабоце, а вечарам Бушмар зноy iшоy праз лес. У той памятны для некаторых вечар Амiля была такая, як i кожны раз маленькая, блiзкая. Яна нават больш, як заyсёды, праседзела y яго на каленях, але yжо, калi ён памкнуyся давесцi яе да самага дому, яна сказала скрозь прынадны смех: – Я адна перабягу, а ты iдзi. Звярыная трывога yкалола яго. Ён, як з помстаю, да болi сцiснуy яе пальцы; яна аж закрычала цiха. Ён сцiснуy руку ёй яшчэ мацней. – Бяжы, – як бура, дыхнуy ён. I сам пайшоy, але злосная трывога не пакiдала яго. Як на тое yсё роyна iшлося. З паyдарогi ён вярнуyся y вулiцу i прыпынiyся каля знаёмай хаты. Праз акно ён убачыy, як Амiля стаяла ля стала i моцна смяялася. У хаце чулася мужчынская польская мова. Нешта яго цюкнула. Ён падбег да акна з двара i yбачыy з другога боку стала паляка з афiцэрскiмi нашыyкамi на зялёным салдацкiм сурдуце. Бушмаравы вочы y той жа момант зажмурылiся, губы сцiснулiся. Па вулiцы хадзiла колькi жаyнераy. З сваiмi польскiмi няспрытнымi жартамi яны зазiралi y вокны, дзе былi дзяyчаты. Бушмар пайшоy на прыгуменне i сеy на бярвеннях. Быy ён тут нядоyга. Забразгалi дзверы, i дзве постацi пайшлi паволi на вулiцу. Бушмар краyся следам. Ён чуy, як паляк дробна сыпаy кавалерскiмi жартамi, а Амiля, як шамкамi, звiнела вясёлым смехам i пробавала адказваць нешта, падрабляючыся пад польскую мову: – Цепер позна… – Панна мувi «цепер» – хо-хо! Паляк сам рагатаy i yсё трымаy за руку Амiлю. Бушмар следам за iмi выйшаy за апошнюю хату. У галаве яго стукала кроy, ён трымаy у зубах губу i краyся ззаду. Стараyся даслухаць гаворкi. Тут яму зноy прыйшлося прыпынiцца i стаць пад дрэвам, паляк доyга трымаy Амiлю, пасля павёy назад у вулiцу. Яна yсё смяялася, весела i гуллiва. Бушмар iрваyся падбегчы да iх. Нарэшце яна зноy пайшла з iм з вулiцы. Так Бушмар прастаяy доyга. I што больш за yсё страсянула яго, гэта Амiлiн смех, такi бесклапотны, шчыры, вясёлы. I гэтакi ж знаёмы яму. Бушмар цярпеy i дачакаyся канца. Было з палавiна ночы, калi ён убачыy паляка аднаго. Той iшоy дарогаю, мiнаючы yбаку лес. Бушмар паyз лес абабег кругам i пайшоy насустрач. – Хто? – гукнуy паручнiк. – Чалавек! – гукнуy у адказ Бушмар, падняy угару рукi i стаy так на дарозе. Паручнiк падышоy, трымаючыся за рэвальвер. – Сконт?! Бушмар як стаяy, кiнуyся наперад i грунуy кулакамi паручнiку y грудзi. Той адно звiyся Бушмару пад ногi i духу не yказаy. Можа б, i не лiшне yзялi б на падазронасць Бушмара, каб ён праз дзён два недзе не знiк з дому. Назаyтра пасля забойства паручнiка знайшлi пасярод дарогi, i следства пачало трэсцi кожную хату. Былi i y Бушмара, але нiчога не даводзiла яго вiнаватасцi, хiба толькi што сляды на снезе зварочвалi з дарогi на яго хутар. Але ж слядоy было шмат, i цi мала куды i чаго ходзяць людзi напрамiк, каб карацей было? Аднак жа ён доyга не сядзеy дома. Калi на трэцi дзень з'явiлiся, каб забраць яго, у хаце знайшлi адну мацi. Яна енчыла i стагнала, што Лявон паехаy да стрэчнага брата i вернецца дзён праз чатыры, бо брат жыве далёка, вёрст за трыццаць, «таксама на арэндзе y найяснейшага князя». Яе перацягнулi колькi раз нагайкаю i дапыталiся, дзе жыве той Лявонаy брат. Арыштаваная Амiля расказала yсё, як гадзiн за тры да развiтання з польскiм афiцэрам яна бачылася з Бушмарам, а пасля «бавiлася y хаце i на вулiцы з панам паручнiкам». Праз месяцаy два яе выпусцiлi, а Бушмара i y брата не знайшлi – счуyшы бяду, ён там застаyся прыхоyвацца. Так справа дацягнулася да польскага адыходу, тады ён i вярнуyся. На адыходзе палякi хутар яго паскублi, дый так мацi пачала рашаць гаспадарку, бо не было сiлы yпраyляцца адной. Нiкому Бушмар нi y чым не прызнаyся, нават самой Амiлi, якая пасля прыйшла была сама да яго бледная i трывожная. За ласкавы i нявольнiцкi зiрк яе вачэй ён тады ж адвярнуyся ад яе. – Не я забiy, – адказаy ён i мацеры. I мацi з таго была yпэyнена, што сын яе не вiнаваты. Час прайшоy, i пра цёмнае здарэнне толькi калi-нiкалi yспамiналi людзi. На Бушмара ж, можна сказаць, нiхто i не думаy цяпер. Другi раз Амiля прыйшла была да яго yжо нейк пад восень. Незвычайная для яе, нездаровая смеласць была y вачах яе. Узбуджанасць прыкметна была y ёй надзвычайная. – Я прыйшла запытацца y цябе, Лявон. – Пытай. Ён чуць-чуць паказаy зубы ад штучнага смеху. – Цi iсцi мне замуж? Да мяне адзiн сватаецца. – Калi добры чалавек трапляецца, дык iдзi. У яе была трохi надзея на нейкi iншы адказ яго, пасля ж гэтага яна прыкусiла губы i пайшла шпарка. Ён упэyнiy сябе, што добра зрабiy, напусцiy на сябе весялосць, выбраyся на пару дзён да таго самага стрэчнага брата. Цяпер ён увесь аддаyся аднаyленню сваёй паскубленай гаспадарскай мярлогi. Амiля ж, можа, i на злосць Бушмару, паслухала яго рады. Чалавек знайшоyся не кепскi. Яна пайшла замуж праз месяцаy чатыры пасля апошняга свайго прыходу да Бушмара. Ад гэтага замуства яна нарадзiла сына. IV Бушмарава мацi яшчэ больш аслабела. Сярод ночы ён вымасцiy сядзенне y возе i паехаy па брата. У полi як мае быць асталёyвалася вясна. Раннiя гаспадары пачыналi скародзiць. Апаyночы было y полi цёмна i холадна-парна. Бушмар выбiраyся з лагчын паволi. Паyз дарогу бялелi каморнiцкiя тычкi i межавыя слупы – яшчэ без самога гаспадара Бушмара вёска адцiснула яго да самага лесу i yрэзалася y яго паплавы. Ужо y наступныя днi пасля прыходу свайго ён спробаваy не паддавацца, але гаварыy ён толькi з самiмi суседзьмi – мець дачыненне да начальства, хоць i да самага малога, было для яго горш усялякай пакуты. Ён тады пачынаy заiкацца ад жадання выказаць усё як ёсць разам. Блытаy словы, нарэшце змаyкаy i пачынаy спачатку. – Чаму гэта залезлi сюды? – сыпаy ён злоснаю гаворкаю i паказваy рукой на лес. – А як жа? На тое абрэзка, – адказалi яму. – Чаму гэта? – зноy перапытваy ён. Маyчалi. – Чаму гэта? Што, у мяне лiшняе ёсць, цi што? Можа, вы i на той бок лесу палезеце? – Можа, i палезем. – Хто арэнду плацiy, а хто палезе! Чаму гэта? З братам яны прыехалi y наступную ноч. Зноy бялелi каля дарогi межавыя слупы i тычкi. – О, – паказаy рукой Бушмар. – Але, – адказаy брат. Больш яны нiчога пра гэта не гаварылi i yехалi y лес моyчкi. Брат быy вельмi падобным да Лявона, але ростам быy яму, высокаму, па плячо yсяго. Бушмар падстрыгаy вусы, а гэты падкручваy iх стрэлкамi y бакi. Гаварылi яны адзiн з адным мала i без слоy вельмi добра разумелi адзiн аднаго. Назаyтра зусiм парушыyся звычайны ход жыцця y Бушмаравай сялiбе. Папаyднi Бушмару давялося iсцi y вёску прасiць людской дапамогi. Сёй-той потым прыйшоy з вёскi. Прыйшоy стары Вiнцэнты, што yмеy на памяць усялякую касцельную адправу. Труну рабiлi самi Бушмары, а Вiнцэнты малiyся з кантычак – пераспяваy колькi разоy «анёл панскi» i «Здровась Марыя», пасля труну yдвух Бушмары завезлi y мястэчка пад касцёл. Вярнулiся позна, а назаyтра сышлiся yсе y Бушмаравай чыстай хаце на жалобны абед. Вiнцэнты прыйшоy з жонкаю, за гаспадыню была Амiля. Бушмар дастаy людзям выпiць, перад абедам Вiнцэнты зрабiy жалобную адправу – заспяваy зноy «анёл панскi», усе падцягалi. Нават сам Бушмар падаваy свой, як з-пад зямлi, голас. Спачатку быy цiхi настрой. Бушмараy брат, расчулены i yзлагоджаны, успомнiy свайго хлапчука: – Бывала, адна yцеха была, прыедзеш дадому, распрагаеш каня, а ён пад нагамi трэцца, памагаць лезе. Часамi i крыкнеш на яго, i yшчунеш, калi пасваволiць, але як памёр, дык сам палез бы лёг на яго месца, абы падняць яго. На твары яго засвяцiлася чуласць. Жанкi заплакалi, уцёр слёзы i сам Бушмараy брат. Так прайшоy абед, а як выйшлi на ганак, каб разысцiся, той жа самы Бушмараy брат не сцярпеy: – У мяне адрэзалi палавiну yсяе зямлi, але я хоць толькi што на арэнду быy сеy, але ён! Ён ткнуy пальцам на брата: – О! Спрадвеку арэнду плацiy. – Нiчога не зробiш, – сам жа адказаy брат. – Чаму гэта не зробiш! – зароy Бушмар. – Можа, што i зробiш, – хiтра сказаy Вiнцэнты. V Меркла y лясах. Гусцiлася цёплае неба, адвячорак цадзiy паплаyныя туманы. Рэчка yлiлася yжо y свае берагi, цякла цiха-цiха. Магутнасць вясны жыла y лясах i y полi. Бушмарава постаць чарнелася над рэчкаю. Ён зноy быy адзiн. Брат паехаy дзён праз тры пасля матчынага пахавання. Бушмар жа яшчэ некалькi дзён, як выбiты з свае каляiны, не задумваyся нi над чым. Амiля каля яго чула сябе нiякава, кожны адвячорак пакiдала y сялiбе яго аднаго, начаваць хадзiла y вёску. Можа, таму, што ад Бушмара слова цяпер больш як калi цяжка было выцягнуць. – Я пакiну служыць тут зараз, – сказала была раз Амiля. Ён не пачуy цi так нiчога не адказаy. На змроку высокая постаць узвышалася над рэкаваю лукою. Чалавек маyчаy, як i yсё, што было навокал яго. Доyга стаяла высокая постаць. Змрок пагусцеy, неба яшчэ не запалiла зораy. Чалавек азiрнуyся i пайшоy паволi назад. Храсткi яго носа варушылiся, бровы з'ехалi нiзка i зраслiся. Маленькая жанчына iшла па траве. У руках яна несла чаравiкi, ад работы ружавеy твар. Яна iшла подбегам ад гумна. Вольнай рукою папраyляла валасы i глядзела кудысьцi паверх усяго. Яна напаткалася высокаму чалавеку. На адзiн момант вочы iх спаткалiся, але чалавек адвярнуyся i пайшоy на высокi ганак. Жаночая постаць прыгнулася ад таго yзроку мужчыны, больш заспяшалася. От яна сядзiць на ганку i абуваецца. Марудзiць, абцiрае ногi аб мокрую траву, цiха навокал, нiкога нiдзе няма. Жанчына yстала, яна yжо гатова была iсцi. – Дык я пайшла yжо, заyтра на свiтаннi прыйду, – моцна гаворыць яна тое, што i кожны дзень у гэтую самую пору. Але чамусьцi яшчэ марудзiць. Яшчэ нагнулася паправiць у чаравiку шнурок, шнурок нешта завязваецца доyга, раптам iрвецца, i яго трэба звязаць. Iдзе жанчына паволi, унурыyшы галаву, трымаецца роyна, як бы чуючы yсё яшчэ на сабе той момантны зiрк. Яна iдзе паyз разваленую пуню; пахне з яе прэлая салома i веснавая цвiль. Тут жанчына пайшла шпарчэй, але чалавек выбягае на ганак i моцна заве сабаку: – Галас, Галас! Жанчына бачыць здалёк, як цераз двор iмчыцца да гаспадара сабака, як сам гаспадар сыходзiць з ганка. Яна прыпыняецца i глядзiць: а можа, там здарылася што, яна ж тут усю гаспадынiну работу адна парабляе, можа, чаго i не дагледзела. Чалавек жа адагнаy ужо ад сябе сабаку i iдзе цераз двор. От пайшоy ён шпарка. Яна вельмi павольна паварочваецца да дарогi i iдзе сабе: яна ж ужо развiталася – сказала, што пайшла. За брамаю гарачая хада магутных ног дагнала яе. Яна не азiрнулася, але чула на сабе чужую буру. Тады з востраю, непераможнаю, пакутнаю i страшнаю радасцю пайшла шпарчэй, штосьцi бяздумна yгадаyшы y гэтым. I тады ж пачула, як схапiла яе тая чужая бура. Бушмаравы рукi yзнялi яе высока, пад звярыным дыхам яго валасы з-пад хусткi казытнулi твар. Слабасць i раптоyны yздым страсянулi яе. Разам з тым ласкавая хiтрасць прайшла па твары яе. – Я чуць не вярнулася, думала, што здарылася, – шапнула яна i змоyкла зусiм. Бушмар цераз увесь двор бегам нёс яе назад на руках. Праз паyгадзiны яна нехаця выйшла на ганак. У расчыненых дзвярах неyзабаве з'явiyся за ёю Бушмар. Яна сышла з ганка, вельмi паволi зноy моyчкi пайшла да брата цi толькi зрабiла выгляд, што iдзе. Бушмар збег з ганка за ёю. I з трох крокаy зноy схапiy яе на рукi. Хiтрая жаночая yсмешка лягла на твар яе. Яна yзмахнула рукамi, вызвалiyшы iх з-пад Бушмаравых, узняла yгору галаву i ахапiла яго за шыю. Бушмар панёс яе зноy у хату. VI Вiславухi, белавусы, стары Вiнцэнты стаяy за лесам на дарозе. Амiлiн брат падыходзiy да яго yпоперак цераз раллю. Твар Вiнцэнтага тоненька ружавеy на ветры, нядаyна зголены, гладзенькi. Амiлiн брат ледзьве цягнуy ногi па цяжкай, скiбаватай раллi. – Адпоyз Бушмар за лес, – сказаy Амiлiн брат. – Напалi на чалавека, – адказаy Вiнцэнты. – Будзе з яго аднаго. – Можа, будзе, а можа, i не. З таго боку лесу тамашнiя яшчэ падбiраюцца. Так, мусiць, i адхвацяць усю гору. Вiнцэнты задумённа плюнуy, абцёр рукавом вусы. Твар яго на ветры заружавеy i пагладзеy больш. Здаваyся мокрым. Цераз поле, з кустоy, iшлi людзi. Амiлiн брат уваткнуy ля дарогi тычку, мiгнуy Вiнцэнтаму. Той пайшоy далей ад дарогi, набраyшы з зямлi пад паху гатовых тычак. Мужчыны прыпынiлiся ля дарогi. З лесу, з-пад Бушмаравай сялiбы, выйшла Амiля. Яна iшла шпарка, заклапочана. Брат памкнуyся быy пайсцi ёй насустрач, але пад цiкаyнымi i хiтрымi позiркамi мужчын застаyся. Амiля падышла да яго адразу. – Чаму Бушмар сам не прыйшоy? – запыталася колькi галасоy разам. Амiля адказала аднаму толькi брату: – Не прыйдзе… Мяне прыслаy… што тут хаця робiцца?.. Яна спусцiла рукi i стаяла з сухой заклапочанасцю. Глядзела на yсю работу. – Што гэта за чалавек, чаму ён вачэй не пакажа: а пасля смяртэльнай крыyды не абярэшся, – загаманiлi некаторыя мужчыны. – Каб тут каморнiка не было, можа б, i прыйшоy, – засмяяyся Амiлiн брат. – Што, невядома, як яму цяжка з начальствам гаварыць? Амiля бездапаможна глянула на брата. Той падступiy да яе блiжэй. Мужчыны заварушылiся па полi. – Думаеш кiдаць служыць? – запытаy брат цiха, адводзячы сястру yбок. Амiля пацiснула плечуком i апусцiла вочы. Скрытнасць цяпер удалася ёй. – Кiдай! Што гэта не yгаварыць цябе нiяк! I тады вырвалася з хаты лiха ведае чаго, як бы не можа памеркавацца разам. Гэта ж не вечна будзе цяснота y хаце, зараз што-небудзь зробiм. Кiдай, годзе табе лiпець за наймiчку. Чаму ты паслухаць мяне не хочаш? Чаго ты баiшся, што y хаце цесна i хлеба можа не хапiць? Не прападзем! Будзем разам рабiць, разам жыць… Гэтак табе трэба было i адразу iсцi за наймiчку! Што ж не паслухала! Кiдай!.. Чаму ты босая прыйшла, халодны дзень гэтакi? Ранiцою мароз быy. Яна аглядзела яшчэ раз падлеснае поле i пайшла назад. Брат паглядзеy ёй услед, нахмурыyся. – Можа, яна крыyдзiцца чаго, – з'явiyся раптам з боку Вiнцэнты. Амiлiн брат не захацеy з iм гаварыць. Вiнцэнты, як знячэyку дзе абмочаны на холадзе, заклапацiyся вельмi каля тычак. VII За лесам насядала на сялiбу вясковае поле, арудаваy там Андрэй – Амiлiн брат, працiyны Бушмару чалавек. Бушмар i нiколi не меy з iм сталай гаворкi (хiба, бывала, трэба было пагаварыць крыху, увайшоyшы y хату да Амiлi), а цяпер i пагатоy. Ён з-за лесу чуy праз Амiлю, што Андрэй сiберна заеyся на Вiнцэнтага за yсялякiя там справы, што Вiнцэнты нагаворваy супроць Андрэя людзей, што y самога Вiнцэнтага y хаце нелады нейкiя… Амiля кожны дзень пад вечар даведвалася да свайго дзiцяцi, доyга не бавiлася там, у Андрэя, цяпер ужо заyсёды варочалася нанач. Яна yсё была такою ж самаю цiхаю, прывабна, па-жаноцку пакорлiваю. Вечарам, прыбегшы ад брата, яна знаходзiла Бушмара y хаце, зазiрала яму y вочы. Ён цягнуy яе да сябе. Вясна тады yбiралася y сiлу. На полi, на палянах i лесавых выцерабах зазяленьвала ярына. Навокал Бушмаравай сялiбы з'явiлася новая агарожа. За лесам, тут жа пад бокам у Бушмара, забялелi слупы на другую iншую агарожу. Дарога з лесу, што з Бушмаравай сялiбы падалася yбок, закруцiлася пад самую рэчку – новы перароблены вясковы палетак адапхнуy яе. Амiля з Бушмарам часамi, у нядзелю, калi быy час, выходзiла сюды за лес. Яна-то, праyда, iшла не разам з iм, а ззаду, як бы назiркам. Ён выходзiy з хаты адзiн, ён нiкуды не клiкаy яе з сабою, калi iшоy куды так, без работы, але яна даганяла яго, убачыyшы за брамаю. Сыходзiлася з iм ужо y лесе. Тады гаварыла: – Можа, мы сёння yдваiх да Андрэя пойдзем? Ёй хацелася, каб гэта было, i баялася яна зводзiць iх. Ён сцiскаy губы, хмурыyся, адказваy не адразу, а yжо калi яна начакаецца гэтага адказу: – Ты ж кожны вечар бываеш там. Яна так ужо i ведае, што ён гэта скажа, але яшчэ не паддаецца: – Мала што я адна хаджу. Каб з табою калi yдваiх пайсцi, мне гэтак хочацца… Лявонка… Яна ведае, што на гэта ён ужо нiчога не скажа. Толькi як бы дзеля таго, каб разглядзець што па дарозе цi y полi, адвернецца ён i колькi хвiлiн не змiгне з аднаго месца, а там i Андрэеву хату вiдаць на yзгорку, другая з краю. Разбiты маланкаю клён гнецца пад растрэсенаю страхою, развалены комiн накрыты вялiкаю бляшанаю мiскаю без дна. Там Андрэй, можа, дзе y нядзелю курыць да вулiцы на бярвеннях з мужчынамi i, можа, зноy нагаворвае людзей на Бушмара. Нiколi Бушмар не пойдзе туды! Амiлю цягне туды хоць на момант. – Я пайду, – гаворыць яна, – калi ты пачакаеш крыху тут, я не забаyлюся. Добра? Яна глядзiць пакорлiва y вочы яго. Усё роyна як просiць ласкi якой. Ён жа заyсёды адзiн i той жа – пануры, маyклiвы. Хто яго ведае, якiя думкi варушацца y яго вiхрастай галаве, пад гэтым навiслым чэрапам. – Iдзi сабе. Ах, каб ён не гаварыy гэтага «сабе»! З прычыны гэтакага тону яна не iдзе. Ён сядзiць дзе-небудзь на пенчуку цi на вывернутым дрэве. Край лесу, перад iмi поле – цяпер ужо чужое, не яго. Бярозавыя прысады туманяцца за полем, iх ледзьве вiдаць – з гэтага, аднаго толькi боку, поле чыстае ад лесу. Скрыyленая, адсунутая Бушмарава дарога яшчэ мала вызначылася калясьмi. Межавыя палявыя слупы залезлi аж на яе – ледзьве з драбiнамi льга прасунуцца. Амiля кладзе рукi на Бушмарава плячо: – Чаму ты гэтакi, Лявон? – Што? – гаворыць ён адразу, – што ты сказала? (Часамi ён гэтак ажыyляецца без прычыны.) – Чаго ты на мяне сярдуеш? – Iдзi туды, – паказвае ён пальцам на вёску. – Iдзi, адно прыходзь хутка. Цяпер яна yжо iдзе адразу, моцна yздыхнуyшы, але ж i праyда, што не бавiцца там доyга. Андрэй спатыкае яе жартлiвым смехам: – Хутарская гаспадыня iдзе. Ну, як гаспадар, не лiшне эксплаатуе цябе? Яна вымушана смяяцца. У акне з двара вiдаць дзецi. Ходзяць за сталом па высокай лаве, насамi ледзьве дастаюць вокны. Вочы y абодвух чорненькiя, як вугельчыкi, аднагодкi – Амiлiн i Андрэеy. – Iдзiце, сынкi, я вам тварыкi памыю, – гаворыць Амiля, калi yвойдзе y хату. Бярэ iх абодвух на рукi i нясе y мыцельнiк да вядра з вадою. Хлапчукi y захапленнi пiшчаць. – Сыночак, – тулiць яна да сябе свайго малога. – Можа, табе балiць што? – Каб балела што, дык плакаy бы, – аскiрзаецца пакрыyджаная Андрэiха. Разам жа з маiм i ядуць i спяць. – От пасварыцеся нечага, – рагоча на yсю хату Андрэй. – Я так гавару, мала што мацi скажа, – апраyдваецца Амiля, – цi гэта што я скажу, дык… Яна гладзiць па белай галоyцы свайго малога i спяшае назад да Бушмара. Андрэй выходзiць у сенцы. Стоячы y дзвярах, глядзiць Амiлi yслед: – Пабыла б калi больш… Эксплаатуе цябе твой гаспадар. Ён раптам кiдае жартаваць. Тон яго робiцца сталым: – Табе i нядзелi няма? Амiля yжо выходзiць з двара. Бушмар усё ж чакае яе. Яна як бы просiць яго: – Я не бавiлася, праyда? Яны iдуць назад ужо разам. Калi край лесу губiцца за востраю павароткаю лясной сцежкi, Бушмар тулiць яе да сябе. Яна, у гэты момант шчаслiвая, глядзiць яму y вочы; уся больш яшчэ прыгажэе, ружавее, жмурыцца, лашчыцца да яго. Падыходзяць да дому, i яна тут зноy успамiнае тое, на што ён раней не адказаy: – Чаму ты гэтакi… Нейкi… – Якi? – Не гаворыш нiколi са мною? Яна не спускае з яго вачэй, i ён глядзiць доyга y яе гвар. Жанчына робiць цуд: на Бушмаравым твары з'яyляецца ласкавая мяккасць. VIII Вiнцэнты на погляд здаецца цiхi чалавек. Ён ходзiць павольна i стала. У нядзелю заyсёды yсцягвае на ногi шкарпэткi – шэрыя, у чырвоную палоску yпоперак – жончына работа – i камашы. Ногi y яго крывыя – разагнутыя дугi, i паходка – з боку на бок. Святочная ватоyка яго з рудога, чырванаватага старасвецкага бобрыку, цi то yлетку горача, цi то yвосень, цi yвясну здорава – ён у свята заyсёды y ёй. Колер твару яго дзiyна падобны да колеру гэтай вопраткi. З Бушмарам ён – так сабе, нi вораг, нi прыяцель. Трохi дружыy з Лявонавым бацькам, – але як дружыy! – разам палавiчных пчол разводзiлi, пакуль не заелiся iдзiн на аднаго за мёд, а з маладым Бушмарам Вiнцэнтаму пакуль што не здарылася за што пасварыцца. I от у нядзелю, калi Бушмар рыхтаваyся снедаць, прыйшоy да яго Вiнцэнты. Ён колькi часу стаяy за Бушмараваю брамаю i разглядаy Бушмараву ярыну. – А-а-а як жа авёс пайшоy, аж сiнее, – енчыy Вiнцэнты з нейкай пакутнай зайздрасцi. – Шалее твой авёс, дзянь добры, жэгнай Божа, – сказаy ён, калi пралез цераз парог у хату. Бушмар бачыy яшчэ яго праз акно за брамаю. I буркнуy быy сабе пад нос: – Цi не сюды яго няшчасце гонiць. – Добры дзень, проша на сняданне, – прывiтаy ён госця. Вiнцэнты сядзеy на парозе, пастукваy па падлозе кiйком сваiм, цадзiy па слову гаворку – чакаy, калi Бушмар скончыць снедаць i калi адыдзецца ад стала Амiля. – Я прыйшоy да цябе, – загаварыy ён пра справу, выводзячы Бушмара на двор. Бушмар як бы пачуy што трывожнае, маyчаy i нарыхтаваyся слухаць. Ён вёy Вiнцэнтага па двары. Вiнцэнты раптам перайшоy на дробныя yсмешкi i нават сказаy жарт: – Я хачу y падсуседзi да цябе. Бушмар трацiy цярплiвасць – ён сам нiколi не жартаваy i да людскiх жартаy не прывык. Вiнцэнты ж адразу пасталеy, гэтак як напусцiy бы на сябе жартаyлiвасць: – Ты ж чуy пэyна? – Што?.. Нiчога я не чуy. Бушмар як мае быць ужо yстрывожыyся. Вiнцэнты больш не мучыy яго сваiмi жартамi: – Падсуседзi – не падсуседзi, а хаyрус з табою хачу зрабiць. Уцячы y лес да цябе хачу. Хлопцы мае самi прыслалi мяне да цябе… Дарогу тваю адапхнулi? Палетак паyз лес адрэзалi? На гэты бок лесу залазяць? Андрэй арудуе? I арудаваць будзе, бо ён на цябе вока не мае. Ён пытаy (сам я чуy) у Амiлi нядаyна – цi запiсана яна y гэтым рабачкоме… Вiнцэнты раптам спынiy гаворку i палажыy рукi на полы вопраткi. Расцягнулася нiжняя губа, стала тоненькаю, i мяшкi пад вачыма пачырванелi. Ён трошкi прысеy, трошкi нагнуyся да Бушмарава вуха. Спачатку так памаyчаy, пасля захiхiкаy: – Хi-хi-хi, хi-хi-i-i… Бушмар зусiм здзiвiyся, аж злосць папаyзла па твары яго. – Хi-хi, гэта такi недурны нехта выдумаy, iмя яму даy – рабачок… падточвае гаспадароy… цi запiсалася ты, кажа, у рабачок… Хi-хi-i-i. Зноy ён раптам зрабiyся сталым, пасля гэтай штучнай весялосцi: – Страшная штука робiцца. Усё к чортавай матары пойдзе. Гады, запанаваць хочуць… Будзе табе яшчэ не гэта. Яшчэ i хату адбяруць у цябе, i самога з торбаю па свеце пусцяць, калi самому не ратавацца. – Што? – гукнуy з усiх жыл Бушмар. А той як бы наyмысля прыйшоy сюды, каб памучыць: – I yсiм нам тое самае будзе, калi, я ж кажу, не ратавацца. Тут ён змоyк i yздыхнуy. Бушмар, каб прымеy, дык увагнаy бы тут яго на месцы y зямлю. Вiнцэнты яшчэ трохi памучыy: – Гэта можна было адразу бачыць, што гэта будзе… – Што?! – нема раyнуy Бушмар. I yжо тут Вiнцэнты як мае быць дайшоy да справы: – Усё пойдзе нанава. Гэта, што яны там панастаyлялi тычак i слупоy, дык увосень усё параскiдаюць самi ж. Гэтыя новыя межы на знос пойдуць. I гэта, што падзялiлi гэтыя дзялянкi, што адхапiлi ад хутароy (i тваё тут дабро запала), – усё y адзiн кацёл пойдзе. Усё, як ёсць! Нават больш яшчэ ад хутароy адхопяць, нават зусiм некаторых пазганяюць з месц сваiх – няма табе, кажа, нi хаткi, нi градкi. Народ, можа, паддавацца не будзе, але гэта… займi чорта ад варот, дык ён цераз плот! Ён цябе пройме навылёт, а свайго дойдзе… Згоняць усiх разам, выдзеляць табе, каб з голаду yздоyж лавы лытак не стулiy, а рэштку спажыве той, хто будзе на чыёй шыi сядзець. – Можа, да гэтага яшчэ не дойдзе, – разважыy сам з сябе Бушмар. Ён аж панурасць сваю пачаy трацiць. – Ты тут сядзiш, як воyк, i нiчога не ведаеш, што па людзях робiцца, цябе да калецтва як мае быць збiраюцца давесцi, а ты снедаеш сабе, як на выгодзе… – Хто гэта хоча? – Гады. Андрэй. Амiля нябось маyчыць табе. От папытайся ты y яе, што Андрэй парабляе… – Ну, дык што рабiць? – Я табе скажу, што рабiць – яны сваё, а мы сваё. Няхай сабе iх там дзвесце сядзе каля аднаго катла, а мы тут удзесяцярох сядзем. Ты, я, хлопцы мае, можа, яшчэ хто з адзiн падахвоцiцца, от табе i кацёл. Без гадаy, без нiкога, сам сабе. I yсё маё будзе пры мне, i пальцам нiхто не зачэпiць. Тады мы i адсудзiць можам законам, што i ад цябе забралi. Яны няхай сабе, а мы сабе, не канешне галетнiка yспамагаць сваiм уласным ды родным. Ну як? Ты сядзiш i нiчога не чуеш? Бушмар маyчаy. – Я сам на гэты бок лесу перабяруся. Забудуем усё як мае быць. Уцячы адтуль, хай яны там хоць падушаць адзiн аднаго. – Сюды? На гэты бок? Тут жа маё! – Усё роyна забяруць. Бушмар памаyчаy. – Можа, нiчога яшчэ не будзе. – Як-то не будзе. Ты сядзiш i нiчога не бачыш. – Цi iм там мала?.. I так жа паадрэзвалi ад усiх. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/kuzma-chorny/lyavon-bushmar-39424600/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.