Мир сложу я из кусочков, Из цветных картонных пазлов. Лондон утром, Питер ночью, Древний Рим,осенний Глазго. Соберу полотна Прадо, Эрмитажа,Третьяковки. Быть художником не надо, Сотворю без кисти ловко. Соберу моря и горы, Ягуара и кувшинку. Всё, и фауну, и флору, Умещу я на картинке. Чтоб не "двинуться" от скуки Одному в дому бетонном, Жизнь чу

Marginalis

marginalis
Автор:
Тип:Книга
Цена:114.00 руб.
Издательство: Галiяфы
Год издания: 2016
Просмотры: 151
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 114.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Marginalis Кiрыл Стаселька Marginalis – насычаны i захапляльны фiласофскi раман, дзеянне якога ахоплiвае больш за чатырыста гадоy, паyтары сотнi персанажаy i дзясяткi краiн. Гэта пазл з мноства сюжэтных лiнiй, фiласофскiх ды псiхалагiчных матываy, якiя складаюцца y адно цэлае. Дзеянне y рамане разгортваецца вакол уладальнiкаy старажытнай загадкавай кнiгi. У пошуках сябе i свайго “я” героi рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзiцца на палях – па-за цэнтрам, па-за межамi. Па-за межамi гiсторыi, жыцця, увагi… Кiрыл Стаселька Marginalis © Стаселька К., 2016 © Сакалоyская С., вокладка, 2016 © ПВУП «Галiяфы», 2016 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 I У зносiнах з новымi людзьмi я нярэдка магу падацца бестактоyным. Пры першай сустрэчы ад мяне можна пачуць мноства пытанняy, часам дастаткова iнтымных. Пытанняy, датычных працы, заробку, сяброy, сям’i, занятасцi бацькоy ды некаторыя iншыя, у залежнасцi ад сiтуацыi. Вядома, у жывой размове яны выглядаюць не так груба i маюць больш завуаляваны характар. У любым выпадку, падобная дапытлiвасць не з’яyляецца вынiкам маёй бескультурнасцi або дрэннага выхавання. Справа y тым, што мяне заyсёды цiкавiлi гiсторыi, бiяграфii людзей, што мяне атачалi. Я люблю як, напэyна, i многiя, добрыя, цiкавыя гiсторыi, будзь яны рэальныя цi выдуманыя. Але, мабыць, сiла эфекту выдуманай гiсторыi – павучальнага, тлумачальнага, асцерагаючага, эyрыстычнага ды любога iншага – куды слабейшая за тую, што мела месца быць насамрэч. Але бiяграфii выбiтных дзеячаy, якiя y вялiкай колькасцi можна знайсцi y падручнiках i энцыклапедыях, пакрытыя такiм шчыльным пластом велiчы, легенд, тлумачэнняy ды iнтэрпрэтацый, што гiсторыя таго цi iншага чалавека забiваецца i мiфалагiзуецца, губляючы сваю жыццёвасць. Іншая справа – чалавек, якога “вялiкая гiсторыя”, з нашага дазволу, адносiць да разраду “маленькага” або “звычайнага”. Шмат хто з нас, не yсвядамляючы таго, схiльны жахацца або захапляцца выключна “вялiкiмi асобамi”, якiя здолелi забранiраваць сабе месца на той цi iншай старонцы школьнага падручнiка: вялiкiя правадыры, кампазiтары, вынаходнiкi, мастакi, манiпулятары, генii i многiя iншыя. Шмат у чым гэта адбываецца з-за тэндэнцыi гiсторыi, а дакладней гiсторыкаy, ствараць iерархii, якiя мы, мабыць, рэдка спрабуем паставiць пад сумнеy. Іерархii падзей, твораy, i, вядома ж, iерархii гiстарычных персанажаy. У падобных iерархiях Карфаген або Іспанская iмперыя хутчэй зоймуць больш значнае месца, чым, напрыклад, Урарту або Кушанскае царства, а Эдмунд Гусэрль, напрыклад, будзе займаць больш пачэснае месца, чым Джыда Крышнамурцi. Ды i шырока распаyсюджаная перыядызацыя сусветнай гiсторыi з яе падзелам на Сярэднявечча, Новы час i гэтак далей, мае y сваiм падмурку, перш за yсё, падзеi еyрапейскай гiсторыi. Пры больш глыбокiм разглядзе падобных iерархiй немiнуча yзнiкае пытанне не толькi адносна таго, хто iх фармуе, але, перадусiм, што выступае крытэрыем. Бо варта гэтым крытэрыям змянiцца, як гiстарычная iерархiя i, адпаведна, наша бачанне гiсторыi таксама будзе выглядаць зусiм па-iншаму. Магчыма, вы нярэдка чулi пазiцыю, згодна з якой кожнаму, калi не варта, то, па меншай меры, практычна карысна ведаць гiсторыю, чулi выраз “Хто ведае мiнулае, той прадбачыць будучыню” або што-небудзь падобнае. Гiсторыя выступае, калi можна так выказацца, нечым накшталт настаyнiка. Гiсторыя, маyляy, дазваляе вучыцца на чужых памылках. А бiяграфii гiстарычных дзеячаy могуць служыць чымсьцi накшталт даведнiкаy. Шмат у чым падобная пазiцыя можа быць справядлiвай. Але, магчыма, не варта забываць, што y справе вялiкiх гiстарычных падзей або вялiкiх гiстарычных дзеячаy стаyкi настолькi высокiя, што яны – падзеi i бiяграфii – немiнуча перажываюць мноства скажэнняy, праходзячы праз прызму той цi iншай перспектывы. Як некаторыя старажытныя летапiсы, якiя пасля з’яyлялiся для сучаснiкаy адзiнымi крынiцамi ведаy пра тыя цi iншыя падзеi, часта стваралiся са скажэннем, а то i фальсiфiкацыяй рэчаiснасцi, у iнтарэсах аднаго з правадыроy цi князёy, так i гiсторыя сама па сабе нярэдка перапiсваецца, падобна таму, як гэта адбываецца y оруэлаyскiм “1984”. Не заходзячы далёка, дастаткова для прыкладу зiрнуць на спрэчкi памiж сучаснай Грэцыяй i Македонiяй адносна постацi Аляксандра Македонскага або самой назвы “Македонiя”. Дастаткова спытаць пра фiгуру Сцяпана Бандэры yкраiнца i расiянiна, i беларуса i лiтоyца адносна Вялiкага Княства Лiтоyскага. Натуральна, не заyсёды скажэнне з’яyляецца вынiкам нейкага намеру. У любым выпадку, калi вы вырашылiся yзяць “вялiкую гiсторыю” y якасцi кiраyнiцтва жыццёвага, палiтычнага або любога iншага, вам, хутчэй за yсё, давядзецца сутыкнуцца з шэрагам значных пытанняy, часта i метадалагiчнага характару. У некаторай ступенi, вышэйназваныя нагоды далi штуршок развiццю такога накiрунку, як мiкрагiсторыя. Вывучэнне “маленькага чалавека” часам можа даць значна больш, чым “вялiкага гiстарычнага дзеяча”. А яго гiсторыя можа аказацца больш iнфарматыyнай, павучальнай i блiзкай. Пры тым, што “маленькiм”, вядома ж, ён з’яyляецца толькi yмоyна. Сярод нас, нашых знаёмых цi сяброy нашых знаёмых, пэyна, заyсёды можна адшукаць значную фiгуру з цудоyнай гiсторыяй. Можна адшукаць таго, хто здолее захапiць або напужаць не y меншай ступенi, чым талент або злы генiй якога-небудзь так званага гiстарычнага дзеяча. Пошукi менавiта такiх фiгур часам з’яyляюцца прычынай маiх бестактоyных пытанняy. І менавiта такiх герояy вы знойдзеце y гэтай кнiзе. Але, напэyна, варта вас перасцерагчы. Бо каб я гэтага не зрабiy, вы, хутчэй за yсё, палiчылi б, што асноyным матывам кнiгi з’яyляецца пытанне гiсторыi i тых, каго яна абышла сваёй увагай. Але yсё ж не! Гiсторыя – толькi адзiн з прыкладаy. II Бедныя раёны Фларэнцыi нiколi не адрознiвалiся асаблiвай цiшынёй, а y гэты дзень да агульнага гулу галасоy, крыкаy i вiскаy далучыyся яшчэ адзiн. У сям’i Марка Мальябекi i Гiневры Бальдарыетта з’явiyся сын, якога назвалi Антонiа. Адбылася гэта падзея, знамянальная не толькi для сям’i Мальябекi, у XVII стагоддзi, за год да 1634 i на наступны дзень пасля 19 кастрычнiка. Будзе справядлiвым сказаць, што менавiта з Антонiа Мальябекi пачынаецца гiсторыя кнiгi, аб якой у далейшым пойдзе гаворка, але цяпер 20 кастрычнiка 1633 года, i да яе з’яyлення яшчэ далёка. Бесклапотныя гады хлопчыка доyжылiся нядоyга. Як гэта нярэдка бывала y бедных сем’ях, Антонiа yжо з дзяцiнства yладкавалi працаваць. Магчыма, менавiта з лавы бакалейшчыка пачалося знаёмства хлопчыка з кнiгай. Яго штодзённыя абавязкi не адрознiвалiся разнастайнасцю, любому iншаму яны маглi падацца самым сумным заняткам на свеце, але толькi не яму. Кожны дзень, працуючы y краме, ён беражлiва запакоyваy тавар для чарговага клiента. Для гэтай мэты Антонiа звычайна браy лiст, старонку з кнiгi цi нават рэшткi старых бухгалтарскiх запiсаy, якiя ляжалi стосам недалёка ад прылаyка. Старанна разгладзiyшы старонку, хлопчык браy пучок кропу i yкладваy яго па цэнтры. Затым плаyна здзяйсняy некалькi няхiтрых рухаy, i тавар быy гатовы выправiцца y рукi чарговага пакупнiка або пасыльнага. Для хлопчыка гэта было чымсьцi накшталт рытуалу, сакральнасць якога заключалася не y самiх рухах i нават не y тым, што трэба было спакаваць. Сакральнасць заключалася y самой абгортцы. Маленькi памочнiк бакалейшчыка не yмеy нi чытаць, нi пiсаць, i наyрад цi яму – сыну небагатых бацькоy – пашчасцiла б гэтаму калi-небудзь навучыцца. Але няведанне пiсьма не перашкаджала хлопчыку атрымлiваць задавальненне ад чарнiльных завiткоy. А можа, нават наадварот, загадкавасць незразумелых знакаy яшчэ больш прыцягвала yвагу дапытлiвага хлопца. Кожную новую старонку ён быццам смакаваy усiм сваiм нутром, на iмгненне злiваючыся з ёй у адно цэлае. Вочы прагна беглi па радках, нос удыхаy блажэнны водар паперы i чарнiлаy, а маленькiя ручкi дрыгатлiва абмацвалi лiсток, адчуваючы кожны выгiн або шурпатасць. Нешта адначасова мiлае i iнтымнае было y гэтым рытуале. Быццам юнак упершыню смакуе цуд першай сустрэчы з жаночым целам. Але пачуццё захаплення i задавальнення мяшалася з нейкай горыччу. Хлопчыку так не хацелася расставацца з лапiкам паперы, так не хацелася аддаваць яго y чужыя рукi. Страх, што аб’ект яго сакрамэнту можа быць кiм-небудзь апаганены, прыводзiy у адчай. Для Антонiо ён здаваyся жывым, i сумна было нават уявiць, што яго могуць выкiнуць цi, што яшчэ горш, кiнуць у комiн, каб развесцi агонь. Калi б яго воля, Антонiа забiраy бы кожную старонку сабе i беражлiва аберагаy ад любой пагрозы: няхай то вада, агонь цi грубыя рукi, здольныя апаганiць крохкую рэлiквiю. Магчыма, яго мог чакаць лёс старога гандляра, непiсьменнага вар’ята, што нюхае i мацае старыя паперкi з незразумелымi крамзолямi, калi б аднойчы хлопчыка не заyважыy кнiгагандляр, якi працаваy непадалёк. Той быy гэтак уражаны трапяткiм стаyленнем юнага памочнiка бакалейшчыка да рознага кшталту паперак, якiя цяпер выкарыстоyвалiся y якасцi пакавальнага матэрыялу, што неyзабаве yзяy хлопчыка да сябе y вучнi. Рыжабароды гандляр даyно адчуy у бязграматным Антонiа нешта дзiyнае, нейкую здольнасць, нейкую таямнiцу, што роднiць яго з кнiгамi. І пацвярджэнне гэтага пачуцця не прымусiла сябе доyга чакаць. Хлопчык упiтваy як губка yсё, чаму вучыy яго гандляр i yжо зусiм хутка навучыyся чытаць, разумець сiмвалы, якiя яшчэ нядаyна здавалiся чымсьцi загадкавым. Аднойчы гандляр узяyся паказваць Антонiа лiтары i тлумачыць iх значэнне, i той адразу ж здолеy усё паyтарыць, як быццам вучыyся грамаце yжо даyно. Здзiyлены i yзрушаны, ён кiнуyся да адной з палiц i дастаy Бiблiю. Вялiкую важкую кнiгу ён паклаy перад хлопчыкам i той пачаy бегла чытаць тэкст, пераскокваючы ад радка да радка. З кожным днём здзiyленне i захапленне хлопчыкам расло. Хутка высветлiлася, што ён памятае yсё, што прачытаy. Антонiа мог маментальна yспомнiць дакладнае размяшчэнне любой з тысяч кнiг з дакладнасцю да пазiцыi на канкрэтнай палiцы. Амаль за месяц ён вывучыy не толькi yсе назвы кнiг, але i назвы раздзелаy кожнай з iх. Для кнiгагандляра гэты юны памочнiк бакалейшчыка аказаyся не толькi каштоyным набыткам для кнiжнай крамы, але, у першую чаргу, асабiстай радасцю. Гандляра зацiкавiла, як доyга i як шмат з прачытанага можа захоyвацца y гэтай маленькай галаве, i праз некаторы час ён вырашыy праверыць хлопчыка, спытаyшы яго пра першы прачытаны yрывак з Бiблii, i той у дакладнасцi yсё аднавiy. Настаyнiк хлопчыка не мог стрымаць захапленне, i кожнаму распавядаy пра незвычайныя здольнасцi свайго вучня. Многiя пачалi прыходзiць у краму выключна для таго, каб асабiста пераканацца y тым, што здавалася такiм незвычайным, нават цудоyным. Прыходзiлi як звычайныя прафаны, так i вучоныя мужы горада. Не было чалавека, якога б Антонiа пакiнуy абыякавым. Асаблiва дзiyна выглядала гульня, калi хлопчыку задавалi тое цi iншае пытанне, а ён iмгненна даваy на яго адказ i нават называy кнiгу, нумар старонкi i абзац, дзе знаходзiyся yрывак з патрэбнай iнфармацыяй. З павелiчэннем патоку наведвальнiкаy павялiчвалася i клiентура самой крамы. Справы iшлi yсё лепш i лепш. Гандляр не мог i чакаць такога эфекту, калi рабiy прапанову гэтаму юнаму дараванню. Немалую ролю y развiццi Антонiа адыграла знаёмства з выбiтным бiблiятэкарам Мучыа Эрмiнi. Той бясплатна навучаy яго мовам: латынi, грэцкай, старажытнаяyрэйскай. Акрамя таго, Мучыа шчодра дзялiyся з Мальябекi асаблiвасцямi i таямнiцамi свайго рамяства, даючы яму мноства парадаy па працы з кнiгамi. А той, як i раней, усё так жа старанна i трапятлiва yбiраy у сябе новыя веды i навыкi. І yжо праз некалькi гадоy, дзякуючы незвычайным здольнасцям у спалучэннi са спрыяльнымi yмовамi iх развiцця, Антонiа Мальябекi можна было смела назваць адным з самых адукаваных людзей Фларэнцыi. Слава пра Антонiа распаyсюджвалася так хутка i так далёка, што неyзабаве дайшла да Казiма ІІІ – герцага Тасканскага з роду Медычы – якi прызначыy яго сваiм бiблiятэкарам, а з часам i захавальнiкам Лаyрэнцыяны, найбагацейшай фларэнтыйскай бiблiятэкi. Яго жалаванне складала восемсот лiyраy на год, але Антонiа быy гатовы працаваць i бясплатна, бо для яго адкрылася самая сапраyдная скарбнiца, у якой ён праводзiy увесь час i не мог насыцiцца, чытаючы з ранiцы да вечара. Не выязджаючы за межы горада, Антонiа здабываy каталогi найбуйнейшых бiблiятэк свету, сiстэматызуючы iх згодна з распрацаванай iм сiстэмай. Праз некаторы час для яго yжо не засталося невядомых кнiг цi аyтараy. Ён мог нават на памяць назваць уладальнiка той цi iншай рэдкай кнiгi. Але для Антонiа Мальябекi i гэтага рабiлася мала. У сваiм доме ён збiраy асабiстую бiблiятэку з кнiг ды рукапiсаy. Кнiг было так шмат, што яны займалi yсю прастору, у якой неyзабаве стала досыць складана перасоyвацца нават худому чалавеку. Здавалася, дом мог iснаваць без сцен, бо стосы кнiг цалкам паyтаралi yсе ягоныя контуры ды распасцiралiся да самай столi. Яны знаходзiлiся на першым i другiм паверсе, на падлозе i на ложку, яны былi паyсюль. Праз некаторы час iх было так шмат, што нават гаспадару дома даводзiлася дзялiць ложа з кнiгамi. Фiгура незвычайнага бiблiятэкара не магла застацца незаyважанай, слава пра яго хутка распаyсюджвалася далёка за межы Фларэнцыi. Да Антонiа прыязджалi з усiх частак Еyропы: хто пагутарыць з вялiкiм бiблiятэкарам, а хто проста паглядзець на дзiвоснага кнiжнiка. Многiх абстаноyка дома i yклад жыцця яго гаспадара прыводзiлi y жах. Тут было цесна i душна, здавалася, гаспадар тут не чалавек, а кнiгi. Не y меншай ступенi наведвальнiкаy дзiвiy неахайны, у запэцканых вопратках уладальнiк бiблiятэкi. Гэта i нядзiyна, бо чытанне было галоyным заняткам Мальябекi. Ён падоyгу не мыyся, не пераапранаyся, не стрыгся, вельмi сцiпла i амаль мiмаходзь перакусваy што-небудзь накшталт хлеба з яйкам, ды зусiм не спаy. Рукавы кашуль, якiя ён заношваy да лахманоy, былi запэцканыя тытунём. Валасы хаатычна разыходзiлiся y розныя бакi. Калi б гэта было магчыма, ён нiколi б не еy, не пiy, не мыyся, не апаражняyся i нiкуды не выходзiy бы, каб нiшто не адцягвала яго yвагi ад любiмага занятка. Антонiа гняла неабходнасць адкласцi кнiгу, як гэта бывае, калi на некаторы час даводзiцца расстацца з родным дзiцём. Таму нават есцi i мыцца ён прызвычаiyся з кнiгай у руках. Жывi ён хоць дзвесце гадоy, распарадак Антонiа зусiм не змянiyся б. Мабыць, справа была не y часе – кнiгi ён не чытаy, але лiтаральна праглынаy – чым больш ён аддаваy iм часу, тым больш яны яго паглыналi. Ён быy падобны да азартнага гульца, якi yвесь час прайграе i бярэ y пазыку. Кнiгi сталi яго заганнай жарсцю, а час – грашыма. Як гэта бывае y падобных выпадках, то цяжка было разабраць, цi з’яyлялiся аб’ектам гэтай прагi самi кнiгi цi yсё ж веды, якiя яны змяшчалi. Хутчэй за yсё – апошняе, iнакш складана патлумачыць далейшыя падзеi, якiя прывялi да стварэння таямнiчай кнiгi. Аднойчы позна ноччу y дзверы яго сакральнага сховiшчы пагрукалi. Антонiа быy гэтак паглынуты чарговым рукапiсам, што поклiч з вонкавага свету, магчыма, так i застаyся без адказу, калi б зусiм выпадкова яго yвага не была адцягнутая на долi секунд. Пераканаyшыся, што яму не здалося, ён спусцiyся yнiз ды адчынiy дзверы. На парозе стаяy хлопчык гадоy трынаццацi, яго звалi Сiмоне. Антонiа Мальябекi мiнула yжо шэсцьдзясят шэсць. Бойкi хлопчык, не чакаючы, выпалiy даyно падрыхтаваны тэкст пра тое, хто ён i чаго хоча. Сiмоне прасiy Антонiа прыняць яго y вучнi. Старога бiблiятэкара беспардонна заспелi знянацку, але, нягледзячы на гэта, ён паспрабаваy добразычлiва растлумачыць усю немагчымасць задавальнення падобнай просьбы: юны yзрост першага ды старэчы другога, скрайняя занятасць, адсутнасць навыку настаyнiка ды многае iншае. Акрамя гэтага, Антонiа, якi i без таго не жадаy марнаваць час на такiя дробязi як сон i yжыванне ежы, баяyся абцяжарваць сябе яшчэ чым-небудзь, што магло адцягнуць яго ад важнага i любiмага занятку. Але Сiмоне быy непахiсны i yсё ж такi здолеy пераканаць бiблiятэкара ахвяраваць яму хаця б па гадзiне на месяц. Так Сiмоне пачаy наведваць дом Антонiа Мальябекi кожную другую суботу месяца. Як i ён, хлопчык паходзiy з небагатай сям’i, i яму yжо з дзяцiнства давялося працаваць пасыльным. Таму iх сустрэчы праходзiлi не раней за дзесяць гадзiн вечара. Сiмоне быy не такiм здольным, як Антонiа y яго гады, але браy хутчэй упартасцю. Ён з’яyляyся поyнай супрацьлегласцю вялiкага бiблiятэкара: амбiтны, часам дзёрзкi, настойлiвы да непрыстойнасцi. Мальябекi бачыy: вучоба давалася хлопчыку вельмi складана, але, нягледзячы на гэта, ён не адступаy, што выклiкала яшчэ большую павагу y старога настаyнiка. Часам ён разважаy пра сваё дзяцiнства, пра Сiмоне i аб iх сустрэчах. Антонiа схiляyся да меркавання, што малады вучань, мусiць, заслугоyвае большай павагi, чым ён сам. У юнацтве, калi ён яшчэ працаваy у краме кнiгагандляра, многiя iм захаплялiся. Але яму yсё давалася значна лягчэй, бо y яго былi нейкiя прыроджаныя здольнасцi, якiмi яго надзялiy Бог. Сiмоне ж даводзiлася прыкладаць у тры, цi нават у дзясяткi разоy больш намаганняy, чым яму самому. Калi б гэты хлопчык валодаy тым жа дарам, што i ён, Сiмоне абавязкова стаy бы самым адукаваным з усiх людзей, што жылi калi-небудзь. Сiмоне стаy прыходзiць усё часцей. Праз некаторы час Антонiа yсвядомiy, што iх заняткi праходзяць ужо па два, а то i тры разы на тыдзень, ды часам доyжылiся yсю ноч. Але раскусiyшы маленькую хiтрасць, Антонiа толькi yсмiхнуyся, ды нiчога не сказаy хлопчыку. Ён стаy яму амаль як сын, якога той пяшчотна i клапатлiва вучыy усяму, што ведае сам. Навучыyшыся чытаць, Сiмоне падзялiyся з настаyнiкам марай сабраць уласную бiблiятэку. Маленькi пасыльны, нават калi б адкладваy усё заробленае, i за год не здолеy бы назапасiць хаця б на адну кнiгу. І Мальябекi стаy час ад часу дарыць вучню кнiгi, за якiя той быy шчыра yдзячны. А крыху пазней, калi той пасталеy, уладкаваy на службу y бiблiятэку, каб нiшто не адцягвала Сiмоне ад вучобы. Параyнацца памяццю з настаyнiкам Сiмоне не мог, але дзякуючы стараннай працы yжо да дзевятнаццацi гадоy вывучыyся чытаць i пiсаць на некалькiх мовах. Акрамя таго, ён мог пацягацца y начытанасцi i эрудыцыi з многiмi вучонымi мужамi горада. Здольнасцi настаyнiка i yседлiвасць вучня прыносiлi дзiyныя плады. Часам Сiмоне станавiyся цалкам нелюдзiмым i закрытым, паглыбляючыся на некалькi дзён, а то i тыдняy, ва yласныя разважаннi, старанна нешта запiсваючы. У гэтыя перыяды ён не наведваy нават свайго любiмага настаyнiка, якi настолькi прывык да зносiн з Сiмоне, што yсё цяжэй пераносiy доyгую разлуку з iм. Амбiтны фантазёр Сiмоне гадамi выношваy планы, марыy пра штосьцi большае, чым простае паглынанне кнiгi за кнiгай. Ён не жадаy, як Антонiа, якi меy выдатныя здольнасцi, гiбець кнiжным чарвяком да старасцi, маючы магчымасць дасягнуць большага. Яму хацелася чагосьцi больш маштабнага, усеабдымнага, вялiкага. Так, калi y думках i на паперы сфармавалiся больш цi менш выразныя планы, ён вырашыy падзялiцца iмi са сваiм сябрам i настаyнiкам. Нягледзячы на даyняе сяброyства i блiзкую сувязь, яму доyгi час было боязна, як успрыме яго адкрыццё Антонiа. Але yсё ж сабраyшыся з духам, ён наважыyся y адзiн з дзён раскрыць плён уласных спадзяванняy i памкненняy. Малады Сiмоне прапанаваy сабраць ды сiстэматызаваць усе iснуючыя веды на зямлi. Але y адзiночку i нават удваiх гэтая задача выглядала недасяжнай i нават абсурднай. Падобная iдэя пацешыла Антонiа Мальябекi. Хто, як не ён, мог у поyнай меры разумець усю фантастычнасць падобнай задумы. Ён яшчэ мог бы зразумець, калi б падобнае прапанаваy нейкi дурань, якi прэтэндуе на yсёведанне, але ён – ягоны вучань, якога Антонiа лiчыy адным з самых разважных i разумных сярод гараджан. Аднак малады бiблiятэкар, даyно выношваючы грандыёзны план, супрацьпаставiy пярэчанням i сумневам старога настаyнiка выразны алгарытм. Сiмоне мроiy пра штосьцi накшталт ордэна кнiжнiкаy, якiя б сталi скрыптарамi ды захавальнiкамi yсiх ведаy чалавецтва, у тым лiку i самых таемных. Ён марыy пра магутны ордэн, улада якога была б заснавана на ведах. Сябе ж ён бачыy у якасцi аднаго з яго правадыроy, гэтакага егiпецкага жраца. Але пра гэта y размовах са сцiплым i цнатлiвым Антонiа ён, вядома, не yзгадваy. Па задумцы першымi рэкрутамi ордэна мусiлi стаць найталенавiцейшыя i разумнейшыя сярод маладых фларэнцiйцаy, якiя y далейшым мелiся б выправiцца y доyгае падарожжа ва yсе канцы зямлi, каб знайсцi ды запомнiць усе магчымыя тэксты, перш за yсё старажытныя. У Мальябекi падобная iдэя, нягледзячы на довады i падрабязныя планы, усё яшчэ не без падставаy выклiкала сумневы. Было y ёй нешта юнацкае, бязгрэшнае, i гэткае недасяжнае. Ён не верыy, што з гэтага што-небудзь магло атрымацца, ды i yзрост быy ужо не той, але, не жадаючы засмучаць палкую душу, што yжо паспела yзнесцiся на крылах натхнення, пагадзiyся yдзельнiчаць у гэтым мерапрыемстве. Заручыyшыся згодаю настаyнiка, Сiмоне адразу ж разгарнуy актыyную дзейнасць, натхнёна займаючыся адборам магчымых членаy будучага ордэна. Задача была не з простых. У адзiночку яму давялося праэкзаменаваць сотнi маладых людзей. У першую чаргу ён адбiраy тых, хто валодаy найлепшай памяццю. Ужо праз месяц перад Антонiа паyстаy тузiн юнакоy, да якiх Сiмоне, ужо даyно i грунтоyна прыглядаyся. Але не yсiм з iх у далейшым выпадала стаць часткай яго амбiтнага плану. Сiстэма адбору юнакоy праходзiла y некалькi этапаy. Сiмоне надзвычай грунтоyна падыходзiy да працэсу стварэння ордэна i адбору яго членаy. Таму праз два гады навучання з iм з трынаццацi навабранцаy засталося толькi восем, якiя здолелi дасягнуць найбольш значных вынiкаy. Паводле задумы Сiмоне цяпер iх чакалi яшчы тры гады навучання яшчэ тры гады навучання з Антонiа, пасля чаго былi адсеяныя чарговыя чатыры юнакi. Рафаэль, Бенiсiа, Умберта i Сiльвiа апынулiся y лiку тых, на каго yскладалiся асноyныя надзеi. Кожны з iх быy па-свойму yнiкальны. Так, Рафаэль адразу ж запамiнаy усё прачытанае, убачанае i пачутае. Бенiсiа дасягнуy такой хуткасцi чытання, што yжо неyзабаве здолеy бы пацягацца з самiм Антонiа Мальябекi. Умберта чытаy крыху павольней, чым Бенiсiа i запамiнаy трошкi горш, чым Рафаэль, але адрознiваyся асаблiва гнуткiм розумам i кемлiвасцю. Сiльвiа ж мог пахвалiцца yсiмi пералiчанымi вартасцямi. Ён, як нiхто, больш за yсiх быy падобны на Мальябекi, не толькi y здольнасцях, але таксама y звычках i манерах. За пяць гадоy, якiя яны правялi разам, вучнi i настаyнiкi так зраднiлiся, што yжо лiчылi адзiн аднаго не проста сябрамi, але сям’ёй. Для Сiмоне гэтыя юнакi сталi братамi, для Антонiа – дзецьмi, нароyнi з першым вучнем. Як i y любой сям’i, тут таксама не абыходзiлася без сварак i крыyдаy. Іх характары моцна адрознiвалiся. Адзiн быy надзвычай запальчывым, часам агрэсiyным, другi – спакойным i нават меланхалiчным, трэцi – хiтрым i ашчадным, чацвёрты – баязлiвым i нерашучым, але, нягледзячы на yсю непадобнасць, яны любiлi адзiн аднаго. Здаралася, што i Сiмоне – старэйшы з iх – як маленькi дзiцёнак раyнаваy старога сябра да маладых падапечных. Але падобнае доyжылася нядоyга, бо ён быy досыць адходлiвы i велiкадушны. Канчатковая мэта навучання не з’яyлялася сакрэтам для Рафаэля, Бенiсiа, Умберта i Сiльвiа. Сiмоне, аднойчы распавёyшы iм пра iдэi ордэна, паступова yводзiy будучых яго членаy у далейшыя планы. За апошнiя гады ён здолеy распрацаваць статут ордэна, яго знакi i атрыбуты. Маладыя члены ордэна мусiлi выправiцца y падарожжа так далёка, як толькi было магчыма, каб, абышоyшы yсю зямлю, адшукаць i запомнiць усе магчымыя тэксты, напiсаныя калi-небудзь чалавекам. Кожнаму на гэта адводзiлася каля пяцi гадоy. Па вяртаннi сабраныя тэксты трэба было yзнавiць па памяцi, адначасова сiстэматызуючы i запiсваючы iх згодна спецыяльна распрацаванай сiстэме, якая б дазволiла цэлыя кнiгi змяшчаць у некалькiх абзацах. Праца па распрацоyцы падобнай сiстэмы была yскладзеная на найстарэйшага i найразумнейшага з членаy новаяyленага ордэна. Калi б задумка yдалася, стала б магчымым зашыфраваць усе тэксты чалавецтва y адну кнiгу. У такiм выпадку ордэн здолеy бы, з аднаго боку, сабраць разам усе веды чалавецтва, пазбягаючы пры гэтым простага перапiсвання тэкстаy, але што яшчэ больш важна, засцерагчы таемныя веды ад староннiх. Цi мелiся дзе-небудзь гэтыя самыя “таемныя веды”, пра якiя мроiлi стваральнiкi ордэна, цi yдасца распрацаваць унiкальную тэхнiку шыфравання i цi скончыцца наогул у канчатковым вынiку поспехам iх задума, нiхто не мог сказаць дакладна. Было y гэтай iдэi досыць недаказанасцi, абсурднасцi ды глупства, што калiсьцi yлавiy Мальябекi, i што з гадамi перастала заyважацца, пакiнуyшы толькi на паверхнi амбiцыi, заснаваныя на надзеях i летуценнях. Але y той перыяд перспектывы ордэна здавалiся досыць вясёлкавымi, а яго члены адчувалi сябе першапраходнiкамi i нават у пэyным сэнсе героямi. Праз год, праведзены y практычных зборах, Сiмоне склiкаy усiх членаy ордэна y доме Мальябекi, якi yжо даyно ператварыyся для юнакоy у нешта кшталту святынi. Некалькi свечак, здольных у iмгненне знiшчыць гэтае месца i працу yсяго жыцця яго yладальнiка, асвятлялi сход, надаючы яму належную загадкавасць. Ужо заyтра яны мелiся адправiцца y дарогу. Гэта была iх апошняя сустрэча y блiжэйшыя гады. Найперш Сiмоне зачытаy статут ордэна. Затым зноy агучыy план далейшых дзеянняy яго членаy. Рафаэлю выпала адправiцца на поyдзень, Бенiсiа на паyднёвы yсход, Умберта на паyночны yсход, Сiльвiё на поyнач, Сiмоне на захад. Так, прасоyваючыся yсё далей i далей, ордэну, нiбыта iмперыi, што заваёyвае новыя тэрыторыi, трэба было захоплiваць усё больш шырокiя тэрыторыi чалавечых ведаy. Мальябекi ж належала за гэтыя гады завяршыць распрацоyку сiстэмы пiсьменства будучай кнiгi. Як i y кожнага ордэна, у iх былi i свае атрыбуты. Сiмоне падрыхтаваy i yрачыста yручыy кожнаму члену ордэна, у тым лiку Антонiа, залатыя пярсцёнкi з гравiроyкай iмя яго yладальнiка i сiмвала ордэна: кнiгi, апраyленай цярновым вянком. Атрымаyшы знак адрознення, кожны прамаyляy клятву вернасцi агульнай справе. Па завяршэннi yрачыстай часткi сходу yсе шасцёра перайшлi да больш цi менш нязмушаных гутарак, што суправаджалiся паглынаннем сцiплай трапезы i двух бутэлек вiна. Чым блiжэй адчуваyся канчатак вечара, тым мацней нарастала y кожнага з iх пачуццё трывогi. Нават вiно не было здольнае расслабiць. Здавалася, выпi яны хоць па бутэльцы, ап’яненне так i не наступiла б. Яны yсклалi на сябе адказную мiсiю. Хваляванне i страх няпэyнасцi з кожнай секундай усё глыбей пускалi каранi. Нiхто, нават iх усёведны настаyнiк Мальябекi, не мог дакладна ведаць, што будзе там, у самым канцы, нiхто не мог сказаць, што будзе з кожным з iх праз два гады, год i нават месяц. Не было тут сэрца, у якiм бы асцярога няyдалага зыходу не пусцiла парасткi, але нiхто не адважваyся агучыць хвалюючыя пачуццi. Справа была не y тым, што яны кагосьцi баялiся, але хутчэй разумелi, што нават адно неасцярожнае слова здольнае разбурыць веру кожнага y агульную мiсiю, што зблiзiла iх. Бо менавiта яна зрабiла iх не проста ордэнам, але сям’ёй. Разбурыць веру, хай i хiсткую, значыла страцiць сям’ю, сяброy, страцiць гэтых людзей, што сталi адзiн для аднаго самым дарагiм у жыццi. У любым выпадку iм трэба было расстацца. Але гэта было найменшым з дзвюх бед. Бо пасля вяртання яны стануць яшчэ блiжэй. Толькi прадчуванне будучай сустрэчы здольна было iх крыху падбадзёрыць. Больш за iншых трывога раздзiрала Сiмоне. Ён спрабаваy удзельнiчаць у абмеркаваннях, паводзiць сябе нязмушана, але падоyгу, захоплены думкамi, нiбыта застываy, гледзячы y адну кропку. Магчыма, думаy ён, некаторыя не вернуцца, згiнуyшы y чужых краях. Некаторыя ж, расчараваyшыся альбо паддаyшыся спакусам, пакiнуць ордэн. Зыход задуманага, як яму здавалася, цалкам ляжаy на яго плячах. Ён, можа, быy бы i рады адмовiцца ад задуманага прадпрыемства, але адступаць было yжо занадта позна. Нiхто, вядома, яго не асудзiy бы. Члены ордэна хутчэй з удзячнасцю i палёгкай прынялi б яго рашэнне застацца дома, у Фларэнцыi. Але Сiмоне нёс адказнасць перш за yсё перад самiм сабой, перад сваiм рашэннем. Ён ведаy дакладна: зрабi ён так – больш не здолеy бы жыць у ладзе з самiм сабой. Няyдалы вынiк быy бы y любым выпадку лепш, чым адмова пад цiскам уласнай няyпэyненасцi i нерашучасцi. Гэтай ноччу нiхто не мог пахвалiцца моцным сном. А Антонiа Мальябекi i зусiм прасядзеy да ранiцы, не заплюшчваючы вачэй. Ён не быy, як звычайна, паглынуты чытаннем або роздумамi пра кнiгi, яго душу паглынулi настальгiя i горыч у прадчуваннi будучага расстання. Магчыма, яго вучнi не хацелi заyважаць, што ён занадта стары для падобных задумак, але Антонiа быy упэyнены, што больш нiколi не yбачыць сваiх хлопчыкаy. Таму ён трапятлiва смакаваy апошнiя iмгненнi, пакуль яны знаходзяцца побач з iм. Зранку, калi яшчэ толькi пачынала днець, а цела ахутвала лёгкая прахалода, усе шасцёра выйшлi на двор. Ледзь стрымлiваючы пачуццi, без лiшнiх слоy, развiтаyшыся з Антонiа i адзiн з адным, маладыя мiсiянеры разышлiся кожны y сваiм кiрунку. Сiмоне, перамагаючы сябе, спрабаваy прайсцi як мага далей. Слёзы набягалi аднекуль з глыбiнi, захрасаючы камяком у горле. Ён пачаy бегчы з усёй моцы. Так i не здолеyшы стрымацца, Сiмоне расплакаyся. Затым спынiyся каля дрэва, прысеy на траву i, ужо не спрабуючы сябе суняць, зарыдаy. Ён адчуваy, як надыходзiць палягчэнне. Пакрысе ён супакоiyся, абцёр рукавом слёзы. Цяпер яму стала лягчэй, i Сiмоне перапоyнiyся натхненнем. Толькi адпусцiyшы yсю горыч i страхi, ён быy гатовы кiнуцца y бой, нiбы леy. Яго браты па ордэне, магчыма, ужо хутка прымуцца за працу. Іх стратэгiя палягала y тым, каб, прасоyваючыся yсё далей i далей, знаходзiць новыя веды на сваiм шляху, а дасягнуyшы мяжы, вярнуцца дадому. Але было цалкам невядома, як далёка яны прасунуцца i колькi часу на гэта спатрэбiцца. У адрозненне ад iх, Сiмоне планаваy адразу забрацца як мага далей. Ён хацеy перш дасягнуць апошняй магчымай кропкi падарожжа, толькi там ён прымецца за працу, i затым будзе рухацца y напрамку Фларэнцыi. Так псiхалагiчна здавалася прасцей, ён здолеy бы скласцi план будучай працы, хоць бы прыкладна yяyляючы часовыя рамкi, што было важна для натуры з такiмi рацыянальнымi i yладнымi рысамi. Акрамя таго, ведаючы, што yжо вяртаешся дадому, рухацца было б нашмат прасцей, чым тады, калi знаходзiшся y няведаннi, кожны дзень думаючы пра радзiму i не yяyляючы, калi зможаш зноy пабачыць дарагiя сэрцу мясцiны. Праз некалькi месяцаy Сiмоне здолеy дабрацца да Іспанii, адкуль збiраyся адплыць затым у Новую Іспанiю. Да гэтага часу сцiплыя сродкi, якiя ён меy i якiя Антонiа здолеy здабыць для iх ордэна, амаль скончылiся. Наяyнай сумы не хапала не толькi на далейшае падарожжа, але нават на тыднёвае пражыванне. Таму Сiмоне прыняy рашэнне ненадоyга тут затрымацца i трохi падпрацаваць, каб назапасiць сродкi для далейшага шляху. Доyга шукаць настолькi адукаванаму i эрудзiраванаму чалавеку не давялося, але i заробак быy не вельмi высокi. Маладому чалавеку yдалося yладкавацца памочнiкам у адну з кнiжных крамаy Мадрыда. Нягледзячы на сiтуацыю, што склалася, Сiмоне не губляy час марна, i yжо y Мадрыдзе ён узяyся за выкананне мiсii. У вольны ад працы час працаваy у Каралеyскай бiблiятэцы Эскарыола. Бывала, праседжваy па пятнаццаць гадзiн, паглынаючы кнiгу за кнiгай, як у ранейшыя часы. Ён праводзiy бы тут i цэлыя суткi, калi б не клопаты аб хлебе надзённым. Ужо за некалькi першых месяцаy Сiмоне прачытаy i запомнiy амаль усе кнiгi i рукапiсы бiблiятэкi. Дзiyны малады чалавек не мог не звярнуць на сябе yвагу. Чуткi пра яго неyзабаве дасягнулi каралеyскага духоyнiка Пэдра Робiна. Аднойчы ён нават асабiста прыбыy у бiблiятэку, каб паназiраць i пазнаёмiцца з эрудытам, чыя персона спарадзiла за такi кароткi перыяд мноства загадак i падазрэнняy. Перад позiркам высокай асобы паyстаy маленькi скурчаны сiлуэт, акружаны высокiмi стосамi кнiг. Малады чалавек хутка гартаy старонкi. Скончыyшы гартаць адну кнiгу, ён адразу пераходзiy да наступнай. Пэдра падобнае гледзiшча не захапiла, але толькi раззлавала: навошта яго адарвалi ад важных спраy, цi не для таго, каб палюбавацца на непiсьменнага вар’ята, што апаганьвае каштоyныя фалiянты сваiмi бязглуздымi дзеяннямi. Ён быy намерыyся аддаць загад выкiнуць таго i больш не пускаць, але перш вырашыy прыстрашыць яго асабiста, такiм велiзарным было абурэнне каралеyскага духоyнiка. Але абурэнне адразу змянiла такое ж велiзарнае здзiyленне, калi Сiмоне спакойна, нi на момант не збянтэжыyшыся, прапанаваy на памяць працытаваць урывак з любой кнiгi бiблiятэкi. Пераадолеyшы секундную збянтэжанасць, Пэдра Робiн накiраваyся да самай далёкай шафы, адкуль, падняyшыся на драбiнкi, дастаy з апошняй палiцы кнiгу y зялёнай вокладцы. Затым, асцярожна спусцiyшыся, ён назваy старонку i абзац. Яго голас рэхам раскацiyся па yсёй зале. Пачакаyшы, пакуль стане цiха, Сiмоне y сваю чаргу, як i абяцаy, агучыy зададзены yрывак, нi разу не запнуyшыся. Тады духоyнiк узяyся за другую, потым трэцюю кнiгу. Агаломшаны, ён бегаy з боку y бок, ад адной шафы вялiзнай залы бiблiятэкi да другой, па чарзе выцягваючы кнiгi. Праверка доyжылася амаль гадзiну, пакуль задыханы i стомлены ад летанiны Пэдра не прысеy побач. Нядоyга думаючы, ён прапанаваy маладому унiкуму працу y Каралеyскай бiблiятэцы, план якой належыy яму i быy зацверджаны за два гады да гэтага каралём Фiлiпам IV. Сiмоне таксама, доyга не разважаючы, адказаy згодай. Магчымасць паскорыць збор неабходных для далейшага падарожжа сродкаy без адрыву ад ажыццяyлення мiсii па зборы i запамiнаннi yсё новых ведаy была вельмi дарэчы. На наступны ж дзень Сiмоне прыступiy да працы на новым месцы. У Іспанii ён планаваy затрымацца не больш чым на пару месяцаy, але прайшоy амаль год. За гэты час Сiмоне прачытаy не толькi yсе кнiгi Каралеyскай бiблiятэкi, але i yсiх даступных прыватных збораy Іспанii. Яго фiнансавае становiшча таксама кардынальна змянiлася. Цяпер ён валодаy буйнымi грашовымi сродкамi, якiх, мабыць, хапiла б на некалькi гадоy падарожжаy па рэалiзацыi мiсii ордэна. Нягледзячы на гэта, Сiмоне не спяшаyся адпраyляцца y плаванне на iншы кантынент, знаходзячы yсё новыя нагоды затрымацца. Так доyжылася некалькi гадоy, пакуль не мiнула больш паловы адведзенага на мiсiю тэрмiну. Тады Сiмоне вырашыy прабыць у Мадрыдзе яшчэ некалькi месяцаy i yсё ж выправiцца y плаванне. Пакiдаючы Фларэнцыю, члены ордэна разумелi, што час, адведзены на мiсiю, дастаткова yмоyны i мог расцягвацца на некалькi гадоy. Таму спазнiся Сiмоне на два-тры гады пасля прызначанага тэрмiну, нiчога б iстотна не змянiлася. Магчыма, ён будзе нават не самым апошнiм. Прайшло паyгады, тры гады, дзесяць гадоy, але Сiмоне, як i раней, працягваy працаваць у Каралеyскай бiблiятэцы. Калi ён упершыню з’явiyся y гэтым горадзе, то нават уявiць не мог, што сталiцу Іспанii будзе так складана пакiнуць. У самiм Мадрыдзе не было нiчога асаблiвага. Яго хутчэй прываблiвала новае палажэнне, якiм ён не мог пахвалiцца y родным горадзе. Дома яму – выхадцу з беднай сям’i – даводзiлася yвесь час эканомiць, нават пасля таго, як Антонiа yладкаваy яго працаваць у бiблiятэку. На яго глядзелi не столькi з павагай, колькi са здзiyленнем, з якiм глядзяць на дзiyнага заморскага звярка. Дома y яго не было нi становiшча y грамадстве, нi грошай, нi славы, нi павагi. Тут жа Сiмоне меy магчымасць нi y чым сабе не адмаyляць, есцi i пiць, колькi i што пажадае, жыць у раскошных апартаментах. У Мадрыдзе y яго з’явiлася мноства прыяцеляy i знаёмых, якiя адносяцца да яго са шчырай цiкавасцю i павагай. Але прызнацца сабе y сапраyднай прычыне затрымкi ён не адважваyся, перабiраючы апраyданнi адно за адным. Сiмоне спрабаваy пераканаць сябе, што задума з ордэнам, як лiчыy некалi Антонiа, пустая i дурная, што нi адзiн з мiсiянераy, хутчэй за yсё, так i не вернецца. Часам яго асiльвалi сумневы i пачуццё вiны: а што, калi яны yсё ж вярнулiся, што, калi ён быy адзiным, хто падвёy ордэн. У любым выпадку, незалежна ад зыходу, яму не варта было здраджваць сябрам i старому настаyнiку, ён мусiy быy вярнуцца y прызначаны тэрмiн. Чым хутчэй бег час, тым мацней яго асiльвалi пакуты. Душэyныя пакуты апынулiся настолькi моцнымi, што Сiмоне схiлiyся да рашэння вярнуцца дадому, да сваiх бацькоy, якiх пакiнуy у няведаннi, сяброy i настаyнiка, якiя так i не дачакалiся яго. Мiнула шаснаццаць гадоy, як малады Сiмоне пакiнуy радзiму. Ён адчуваy сябе тут ужо чужым. Шмат што змянiлася. Вялiкiх намаганняy каштавала рашэнне вярнуцца, але яшчэ большых высiлкаy патрабавала сустрэча з бацькамi, Антонiа i iншымi членамi ордэна. Па прыездзе ён арандаваy сцiплыя, але годныя апартаменты. Хваляванне суправаджала яго бесперапынна, што б ён нi рабiy, куды б нi пайшоy. Таму, не зацягваючы надоyга, на заyтрашнi дзень Сiмоне выправiyся, каб паyстаць перад сваiмi блiзкiмi. Магчыма, ён i не адважыyся, калi б ведаy, што яго чакае. Перш, на яго абрынулася вестка пра смерць бацькоy. Бацька спачыy праз тры гады пасля таго, як Сiмоне, нiчога не паведамiyшы i не развiтаyшыся з бацькамi, пакiнуy Фларэнцыю. Мацi да апошняга спадзявалася на вяртанне сына, але, так i не дачакаyшыся яго, памерла пяць гадоy таму назад. Затым высветлiлася, што яго настаyнiк Антонiа памёр усяго праз год пасля таго, як маладыя члены ордэна выправiлiся y падарожжа y розныя канцы свету. Сiмоне спрабаваy выведаць хоць што-небудзь аб вяртаннi Рафаэля, Бенiсiа, Умберта i Сiльвiа, але нiхто з тых, каго ён распытваy, так нiчога i не здолелy прыгадаць. Засмучаны i паглыблены ва yласныя думкi, ён доyга блукаy па горадзе непадалёк ад месца, дзе раней жыy Мальябекi. Сыходзячы yсё далей ад дома настаyнiка, Сiмоне натрапiy на дрэва, пад якiм плакаy шмат гадоy таму, пакiдаючы радзiму, развiтваючыся з усiм, што было яму гэтак дорага. Перад вачыма пранеслiся карцiны ранейшага жыцця: знаёмства з Антонiа, праца y бiблiятэцы, апошнi вечар з сябрамi. Успамiналася толькi лепшае, самыя цёплыя моманты. Ён зноy, як у тую ранiцу, прысеy пад дрэвам. Саракагадовы мужчына плакаy наyзрыд як маленькi хлопчык. За yсё жыццё ён плакаy тры-чатыры разы. Сiмоне было горка i сорамна. Сорамна за здраду бацькам, за тое, што пакiнуy iх ды збег, за тое, што так i не сказаy, як любiць iх, за тое, што y апошнi момант жыцця яны засталiся зусiм адны. Сорамна за здраду не толькi сябрам, але i Антонiа. Ён ведаy, што yжо нiколi не здолее загладзiць вiну, таму адмовiyся ад задумы шукаць астатнiх членаy неiснуючага ордэна. Яму было страшна yявiць, што аднойчы лёс зноy звядзе яго з кiм-небудзь з чатырох i яму давядзецца паглядзець сваёй здрадзе i ганьбе наyпрост у вочы. Увесь астатнi дзень ён правёy у апартаментах, нерухома седзячы за сталом. Сiмоне, не адводзячы вачэй, глядзеy у акно. На вулiцы i y пакоi станавiлася цямней, але ён нават не запалiy камiн, працягваючы глядзець у цемру. У поyным змроку ён прасядзеy да самай ранiцы, пакуль першыя промнi ранiшняга сонца зноyку не асвятлiлi пакой. Усё вакол знiкла, усё адышло для яго y нябыт, у той час як унутры адбывалiся найглыбейшыя змены, пасля якiх ранейшаму Сiмоне мелася памерцi i адрадзiцца зноy, нiбы Фенiксу. З iм былым загiнулi ранейшая цiкавасць да жыцця, амбiцыi, азарт. Усю ягоную сутнасць паглынула суцэльная беспрасветная меланхолiя. Сiмоне больш нiчога не трымала y гэтым горадзе, i ён прыняy рашэнне вярнуцца y Іспанiю. Перад ад’ездам яму хацелася y апошнi раз убачыць бiблiятэку, кожную кнiгу якой ён ведаy бадай на памяць. Усе кнiгi сваёй багатай бiблiятэкi – амаль пяцьдзясят тысяч кнiг i рукапiсаy – Антонiа завяшчаy гораду. Цяпер яны захоyвалiся y фларэнтыйскай Лаyрэнцыяне. Як i дваццаць сем гадоy таму, дрыготкiя рукi перабiралi старонкi. Сiмоне прынюхваyся да паху кнiг, адчуваючы сябе трынаццацiгадовым хлопчыкам. Унутры станавiлася цёпла i лёгка. На адной з палiц яго yвагу прыцягнуy вялiкi рукапiс у чорным пераплёце, якога раней не было y доме Антонiа. Магчыма, ён набыy яго незадоyга перад смерцю. Тэкст быy напiсаны лацiнскiмi лiтарамi, але не на латынi. Штосьцi y iм здавалася незвычайным, але Сiмоне нiяк не мог зразумець, што менавiта. Ён хутка гартаy кнiгу, спрабуючы зразумець хаця б слова. У некаторых месцах траплялiся yрыyкi, напiсаныя не толькi лацiнскiм пiсьмом, але i нейкiмi невядомымi яму значкамi. Толькi цяпер у яго паyстала здагадка, што yрыyкi або закадаваныя, цi пiсалiся з выкарыстаннем некалькiх моy. Няyжо Антонiа yсё ж такi здолеy распрацаваць новую пiсьменнасць? Але што гэта y такiм выпадку? Калi апiсанне сiстэмы пiсьма, то чаму яно было такiм аб’ёмным? Калi y руках у яго была тая самая кнiга, дзеля якой быy створаны ордэн, то чаму яго таварышы вярнулiся так рана, i чаму яна апынулася тут? Сiмоне задаваyся дзясяткамi пытанняy, забыyшыся на некаторы час аб нядаyняй меланхолii. Рукi мужчыны адолела дрыготка, быццам яны валодалi найвялiкшай таямнiцай на зямлi. Наступную ноч Сiмоне зноy не спаy, няспынна думаючы пра сваю знаходку. На наступны дзень ён цвёрда намерыyся займець дзiвосны тэкст. У бiблiятэцы, як i yсюды, не абыходзiлася без людзей, нячыстых на руку. Таму Сiмоне было нескладана, падкупiyшы аднаго з наглядчыкаy, вынесцi схаваны пад вопраткай рукапiс. У той жа дзень ён пакiнуy Фларэнцыю назаyсёды i адправiyся y Іспанiю, на сваю новую радзiму. Кнiгу, як гэта нярэдка робяць з каштоyнасцямi, Сiмоне схаваy як мага глыбей сярод рэчаy. Зноy прыняцца за яе вывучэнне ён рызыкнуy толькi па прыездзе. Сiмоне закiнуy працу y бiблiятэцы, марнуючы yвесь час на спробы разгадаць рукапiс. Праходзiлi днi i месяцы, а ён, з усёй сваёй эрудыцыяй i начытанасцю, так i не здолеy прасунуцца. Меланхолiя, некалi заглушаная знаходкай, цяпер iзноy адраджалася, усё мацней паглынаючы Сiмоне. Толькi вiно было здольна трохi яго разварушыць, надаць смак новаму жыццю. Неyзабаве ён ужо пiy на працягу амаль усяго дня. Перш цнатлiвы i аскетычны бiблiятэкар прыняyся, апоены вiном, шукаць суцяшэнне y картах i жанчынах. Ён прачынаyся yжо не на свiтаннi, а блiжэй да поyдня, праводзячы яшчэ некаторы час у ложку, зрэдку прыпадымаючыся, каб запiць брыдкi прысмак выпiтага напярэдаднi. Затым Сiмоне падымаyся, спусташаy бутэльку вiна i адпраyляyся гуляць або наведваy адну са сваiх любiмых блуднiц. Часам i iх яму станавiлася мала. У такiя перыяды ён бадзяyся па самых бедных раёнах у пошуках бацькоy, гатовых за вялiкую плату аддаць чужынцу сваю дачку на апаганьванне. Тыя y сваю чаргу, знаходзячыся на мяжы iснавання, нярэдка згаджалiся, хапаючыся за апошнюю магчымасць выжыць, i прыводзiлi yласных дачок у апартаменты Сiмоне, дзе той сiлай авалодваy як дзяyчатамi, так i дзяyчынкамi. Самай малодшай з яго ахвяр было каля васьмi гадоy, а самай старэйшай пятнаццаць. У няспынных гулянках грошы, некалi заробленыя цяжкай працай у Каралеyскай бiблiятэцы, раставалi, нiбы снег у летнi сонечны дзень. Калi сродкi yсё ж скончылiся, а yсе каштоyныя рэчы былi распрададзеныя, Сiмоне навучыyся жыць пазыкамi. З некалi элегантнага i станiстага маладога чалавека ён пацiху ператварыyся y нахабнага агiднага п’янiцу. Яго адзенне было пакрытае лiпкiм брудам, ад строгай акуратнай прычоскi не засталося i следу, а смурод быy адзiным, што паyсюль суправаджала Сiмоне. Нават прыяцелi, якiх ён цяпер толькi зрэдку сустракаy дзе-небудзь на вулiцы, не пазналi яго. Аднойчы позна yначы Сiмоне быy заспеты каля дома адным з бацькоy яго чарговай маленькай ахвяры, з якiм ён так i не здолеy разлiчыцца. Не знайшоyшы чым пажывiцца, раз’юшаны мужчына перарэзаy Сiмоне горла. Так нерамантычна i бясслаyна перапынiлася жыццё некалi жыццярадаснага i амбiтнага хлопчыка, якi шмат гадоy таму пагрукаy у дзверы вялiкага бiблiятэкара, ды якi апаганiy уласнаручна сваё жыццё. Астатнюю маёмасць, якая засталася, арэндадаyца апартаментаy Сiмоне yсё ж здолеy прадаць у кошт доyгу. Была прададзеная i загадкавая кнiга з бiблiятэкi Антонiа, якой было наканавана y блiжэйшы час змянiць яшчэ мноства yладальнiкаy. Перш яна трапiла y рукi да кнiгагандляра, якога звалi Хорхе, ён неyзабаве перапрадаy яе iдальга па iменi Альварэс. Той прайграy яе свайму прыяцелю Джону – ангельцу па паходжаннi, якi падараваy кнiгу сыну Герберту. Праз восем гадоy, падчас знаходжання Герберта y англiйскiм горадзе Эксэтар, кнiгу скраy зладзюжка, якога звалi Том. Ён, у сваю чаргу, прадаy яе калекцыянеру па iменi Джордж. Калi ж надышлi цяжкiя часы, Джордж заклаy кнiгу Бенедыкту – знаёмаму сябра траюраднага брата жонкi Элiзабэт, так i не здолеyшы выкупiць яе назад. Бенедыкт, у сваю чаргу, умудрыyся яе згубiць, праязджаючы праз горад Сан-Мало, дзе кнiгу падабраy афiцэр Альфрэд. Менш чым за дзвесце гадоy кнiга змянiла больш за дваццаць уладальнiкаy, пабываyшы y мностве еyрапейскiх гарадоy. У адны часы яна доyга ляжала на палiцах з iншымi кнiгамi, забытая yладальнiкам, нiбы дзiця, няздольнае дамагчыся бацькоyскай увагi i любовi. Бывалi i такiя yладальнiкi, што пяшчотна перакладалi яе старонкi з дня y дзень, спрабуючы хаця б наблiзiцца да таямнiцы рукапiса. Для адных яна не адрознiвалася ад хламу, для iншых жа служыла рэлiквiяй. Толькi некаторыя здзяйснялi нясмелыя спробы разгадаць, што на самой справе было схавана пад вокладкай, але yсе як адзiн цярпелi паразу за паразай. Пасля доyгiх падарожжаy кнiга трапiла да швейцарскага гандляра, у якога яе выкупiy i прывёз у Нясвiж Антонiй Альбрэхт з роду Радзiвiлаy. Уплывовы палiтык i дыпламат, прадстаyнiк аднаго з найвялiкшых беларускiх родаy, ён наведваy у 1918 годзе еyрапейскiя дзяржавы, у тым лiку i Швейцарыю, для забеспячэння дыпламатычнай падтрымкi нядаyна створанай Беларускай Народнай Рэспублiкi. Новы набытак мусiy заняць годнае месца y Нясвiжскай бiблiятэцы. У момант пакупкi Антонiй Альбрэхт не мог ацанiць каштоyнасцi кнiгi, не ведаy яе паходжанне i yзрост, але yсё ж выклаy за яе вялiкую суму. Варта было yзяць рукапiс у рукi, як Антонiй адчуваy цеплыню, што разлiвалася па целе, нiшто вакол у гэтыя iмгненнi не было здольна парушыць яго спакой i прымiрэнне. Нешта таямнiчае i зачаравальнае суправаджала знаходку Антонiя Альбрэхта. Пасля яго смерцi y 1935 годзе вялiкую спадчыну перадапошняга ардыната Нясвiжа yспадкаваy малодшы брат Леон Радзiвiл, якi i стаy новым уладальнiкам кнiгi. Ён славiyся лагоднасцю i адкрытасцю. Як i многiя прадстаyнiкi свайго роду, ён не толькi цiкавiyся, але i займаyся мастацтвам. Мабыць, варта адзначыць, што па дзiyным збегу абставiнаy рукапiс, знойдзены y Швейцарыi, усё яшчэ не быy занесены y бiблiятэчныя каталогi Нясвiжскага палаца. Пра iснаванне кнiгi Леон даведаyся ад аднаго служачага, што працаваy у брата. Той не толькi займаyся працай у бiблiятэцы Радзiвiлаy, але быy таксама кiмсьцi накшталт захавальнiка кнiгi. Пры жыццi Антонiя Альбрэхта пра яе ведалi толькi яны двое. Леона падобныя акалiчнасцi здзiвiлi, i ён вырашыy падысцi да вывучэння старажытнага рукапiсу як мага больш грунтоyна, перш чым уносiць яго y каталогi. З гэтай мэтай ён нават звязаyся з некаторымi еyрапейскiмi даследчыкамi. Але i y Леона рукапiс затрымаyся ненадоyга – усяго толькi на чатыры гады. Даследаванню так i не наканавана было адбыцца. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны, 17 верасня 1939 года Нясвiж быy заняты салдатамi Чырвонай армii. Леон быy арыштаваны, i яго з сям’ёй вывезлi y Маскву, а палац, што некалi быy адным з самых багатых i пышных у Еyропе, чарговы раз за ягоную гiсторыю падверглi варварскаму рабаванню. На кароткi час кнiга трапiла y рукi камкора Чырвонай армii Аляксандра Мiхайлавiча, якi падараваy яе y знак удзячнасцi маскоyскаму навукоyцу Вiктару Сямёнавiчу, пад чыiм кiраyнiцтвам працаваy ягоны сын Юрый. Неyзабаве камкор быy прызнаны ворагам народа i расстраляны. Аляксандр стаy адным з многiх, хто памёр у хуткiм часе пасля таго, як стаy уладальнiкам старажытнай кнiгi, таямнiцу якой так нiхто яшчэ i не здолеy разгадаць. Цi была y гэтым нейкая мiстыка або проста выпадковасць – вызначыць дакладна немагчыма. III Да заходу заставалася яшчэ гадзiн пяць, але ён ужо чакаy Анастасiю. Сёння была iх чарга рыць тунэль, i яны насуперак негалоснаму правiлу збiралiся заняцца каханнем, перш чым узяцца за працу. Гэта было нават не столькi правiлам, колькi лагiчнай неабходнасцю: прадуктыyна займацца знясiльваючай фiзiчнай працай пасля кахання было немагчыма. Немагчыма не толькi таму, што капаць тунэль справа не з лёгкiх, але перш за yсё таму, што рабiць усё гэта даводзiлася звычайнымi сталовымi прыборамi – вiдэльцамi i лыжкамi. Здабыць рыдлёyку цi iншы металiчны прадмет, буйнейшы за лыжку, не было дзе. За апошнiя тры месяцы тунэль павялiчыyся y лепшым выпадку на некалькi метраy. Усё атрымалася б, магчыма, i раней, але yмовы былi яшчэ тыя. Кожную ноч капалi хлопец у пары з дзяyчынай, каб сустрэчы не выклiкалi падазрэнняy, а выглядалi як звычайныя наведваннi з мэтай заняцца сэксам. Пачыналi пасля заходу, калi yсе yжо спалi. Як правiла, хлопец капаy, накладваючы зямлю y глыбокую талерку – самую глыбокую, якую толькi магчыма было здабыць, а дзяyчына выносiла яе на паверхню. Працавалi без святла, навобмацак. Усяго y гэтым прадпрыемстве бралi yдзел пяць чалавек. Першапачаткова план уцёкаy з’явiyся у Аляксандра, iм ён у адну з начэй падзялiyся з Кацярынай. Удваiх маладыя людзi yсё доyга абдумвалi, сумнявалiся, абмяркоyвалi, але неyзабаве пачалi. Праз некаторы час да iх далучыyся Мiхаiл, а праз яго i Анастасiя. Дзмiтрый жа апынуyся y групе yцекачоy зусiм выпадкова, пасля таго, як аднойчы выявiy вынiкi iх працы. У падобнай сiтуацыi было два варыянты: або yсё прападзе марна, а яны будуць жорстка пакараныя, або iм давядзецца прыняць пятага. Быy, вядома, i трэцi варыянт, але яго адразу ж адкiнулi. У любым выпадку, дадатковая працоyная сiла была не лiшняй. За апошнiя гады Аляксандр не раз праклiнаy дзень, калi пагадзiyся на yдзел у гэтым эксперыменце. Умовы выглядалi досыць прывабнымi. Незадоyга да васямнаццатага дня нараджэння да яго y iнтэрнат завiтаy чалавек у чорным гарнiтуры, строгi, але досыць добразычлiвы. Спачатку той распытваy, як жывецца без бацькоy, якiя планы на будучыню, а затым паступова падышоy да сутнасцi прапановы. Падрабязнасцi пра эксперымент мужчына y чорным не раскрываy. Аляксандру толькi было прапанавана адправiцца на дзесяць гадоy з групай такiх жа маладых людзей, як i ён, на самыя yскраiны краiны, дзе для iх пабудаваны невялiкi гарадок. Працаваць не патрабавалася, будуць кармiць i даваць усё неабходнае. Еш, чытай, глядзi фiльмы – адным словам, рай. У абмен за yдзел у эксперыменце Аляксандру паабяцалi па вяртаннi даць кватэру i пажыццёвую пенсiю. Шчаслiвае, забяспечанае i бесклапотнае жыццё без абавязкаy – фантастычная прапанова не толькi для маладога чалавека без бацькоy i перспектыy, але, мабыць, для любога разумнага чалавека. Нядобра, вядома, савецкаму чалавеку гультаяваць, але чаму б i не, калi выпадак натрапiyся. Да таго ж, як сцвярджаy мужчына y чорным гарнiтуры, гэта выдатная магчымасць паслужыць для будучынi сваёй радзiмы, а такое сярод людзей цэнiцца. Таму Аляксандр практычна не раздумваючы даy згоду. Васямнаццацi гадам шэрага жыцця y адным памяшканнi наканавана было змянiцца дзесяццю гадамi yражваючага вопыту. Пры любым раскладзе ён заставаyся y выйгрышы. Усё атрымалася не так проста, адной згоды было мала, трэба было яшчэ прайсцi некаторыя выпрабаваннi. Аляксандр не вельмi любiy рознага кшталту тэсты, заданнi i выпрабаваннi, але дзеля такой справы варта было пазмагацца. Праз год, пасля шэрагу скрупулёзных медыцынскiх абследаванняy, яго i яшчэ дзевяноста дзевяць маладых людзей з усiх канцоy краiны пераправiлi на самалётах па yсходнiм напрамку, дзе размяшчаyся закрыты ваенны гарадок. Там Аляксандр зноy сустрэy мужчыну y чорным касцюме, з якiм ён сустракаyся перад сваiм васямнаццацiгоддзем. Сотню хлопцаy i дзяyчат сабралi y мясцовым доме культуры, дзе мужчына y чорным гарнiтуры, якi прадставiyся Вiктарам Сямёнавiчам, пасля цёплага прывiтання правёy кароткi iнструктаж. – Я ганаруся сваёй краiнай за тое, што y ёй ёсць такiя смелыя маладыя людзi, як вы. У хуткiм часе выпадзе магчымасць паслужыць дзеля будучынi сваёй радзiмы. Вам наканавана даказаць непрыяцелям Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i yсяму свету, што камунiстычны yклад – самы лепшы i, у рэшце рэшт, з’яyляецца непазбежным на шляху пабудовы справядлiвага, квiтнеючага i шчаслiвага чалавечага грамадства. Каб даказаць гэта, у вас ёсць цэлых дзесяць гадоy. Ужо заyтра вы адправiцеся y сацыялiстычнае паселiшча, дзе для вас падрыхтавана yсё неабходнае: дамы, бiблiятэка, кiнатэатр, сталовая, спартыyная зала i многае iншае. Ежу, адзенне, сродкi асабiстай гiгiены i медыкаменты вам будуць кожны тыдзень дастаyляць на самалёце. Як i y сапраyдным камунiстычным грамадстве, у нашым селiшчы няма нiчога асабiстага – усё з’яyляецца агульным: дамы, рэчы, абавязкi i нават палавыя партнёры. Вам трэба будзе размеркаваць памiж сабой некаторыя дробныя бытавыя абавязкi, ад якiх мы не здолеем вас зберагчы: прыгатаванне ежы, уборка тэрыторыi, абслугоyванне кiнатэатра i некаторыя iншыя. У астатнiм жа ад вас нiчога не патрабуецца, ад вас нават не патрабуецца працаваць. Адзiнае, што вам трэба будзе – гэта пабудаваць сапраyднае камунiстычнае грамадства, самае справядлiвае i шчаслiвае. Якiм чынам будуць дасягнуты дадзеная мэты, залежыць толькi ад вас. Усё неабходнае вам у гэтай няпростай, але пачэснай i цiкавай справе будзе прадастаyлена. У добры шлях! Ура, таварышы! На наступны дзень сто маладых хлопцаy i дзяyчат павезлi з завязанымi вачыма – у сувязi з крайняй сакрэтнасцю месцазнаходжання – на некалькiх аyтобусах. Дарога заняла цэлы дзень, i позна ноччу група з сотнi маладых чалавек была дастаyлена пад канвоем узброенага суправаджэння на месца паселiшча. Стомленая i галодная моладзь адразу ж асвоiла y сталовай загадзя прыгатаваную вячэру, пасля чаго суправаджаючыя пакiнулi тэрыторыю паселiшча, а маладыя людзi разбрылiся па хатках. Хто быy жвавей, адразу ж заняy блiжэйшыя баракi, iншым жа давялося y цемры яшчэ каля гадзiны шукаць незанятыя пакоi. На заyтрашнi дзень, нягледзячы на доyгую дарогу, многiя паднялiся зранку ды адразу ж узялiся аглядаць тэрыторыю. Пяцьдзясят хлопцаy i пяцьдзясят дзяyчат хаатычна перамяшчалiся па селiшчы, хто па адным, а хто невялiкiмi групамi па два-тры чалавекi. Ноччу гэтага было не вiдаць, але пры святле дня y вочы адразу ж кiдалася велiзарная змрачнаватая сцяна з калючым дротам, якая па перыметры атачала сацыялiстычнае паселiшча. На тэрыторыi знаходзiлася каля дзесяцi баракаy, у кожным з якiх было па дзесяць асобных пакояy з агульнымi прыбiральняй i ваннай. У кожным пакоi меyся прасторны ложак, столiк з крэслам i шафа. Акрамя дзесяцi баракаy на тэрыторыi размяшчаyся цагляны двухпавярховы будынак, а таксама невялiкi парк з помнiкамi Марксу, Энгельсу, Ленiну i Сталiну. На першым паверсе двухпавярховiка знаходзiлася сталовая з кухняй, спартыyная зала з басейнам i зала для танцаy з музычным абсталяваннем, на другiм – кiнатэатр ды велiзарная бiблiятэка. Акрамя гэтага, у будынку было яшчэ некалькi невялiкiх памяшканняy: распранальня, склады з запасамi адзення, ежы, канцтавараy i медыкаментаy, прыбiральнi, падсобныя памяшканнi ды дзесяць пустых пакояy. Блiжэй да васьмi ранiцы, калi yсе ладна згаладалi, моладзь пачала сцягвацца да сталовай. У памяшканнi нарастаy гул узбуджаных маладых галасоy, хлопцы i дзяyчаты актыyна дзялiлiся yражаннямi, знаёмiлiся, жартавалi, адны – седзячы на крэслах цi сталах, iншыя – стоячы. Калi гул усёй сотнi галасоy крыху сцiх, пачаy прабiвацца пiсклявы крык шчуплай невысокай дзяyчынкi, якая, стоячы на крэсле, спрабавала yсiх угаманiць i дабiцца цiшынi. – Сябры, цiшэй, калi ласка! Паслухайце! Цiшэй-цiшэй! Яе падтрымала некалькi чалавек, што стаялi побач. – Так, таварышы, супакойцеся, паслухайце! Ну хопiць жа yжо шумець! Маленькая група энтузiястаy доyга змагалася з ашалелым натоyпам. У рэшце рэшт моладзь пачала сцiхаць, але давялося яшчэ абыходзiць групкi, што стаялi асобна, каб папрасiць iх асабiста. Хтосьцi адразу ж змаyкаy з разумным, асэнсаваным выглядам, аднак сустракалiся i тыя, хто знарок гучна абураyся “новым камандзiрам”. – Сябры, – працягнула пiсклявым голасам пацешная дзяyчына, – нам трэба падзялiць памiж сабой абавязкi. Перш за yсё, вызначыць, хто будзе займацца прыгатаваннем ежы, iнакш мы тут памром з голаду. Прапаную yсё рабiць па чарзе, усталяваць графiк дзяжурстваy. Не паспела яна скончыць фразу, як зноy падняyся гул. Адзiн спрабаваy перакрычаць другога. Натоyп падзялiyся на тры часткi. Першыя абуралiся, спрачалiся або прапаноyвалi iншыя iдэi. Другiя спрабавалi суцiшыць першых, каб усе выказвалiся па чарзе, а не адначасова. А трэцiя моyчкi, з лёгкай пагардай назiралi за першымi i другiмi. Праблема была нават не y тым, каб вызначыць саму чарговасць дзяжурстваy, а y тым, каб дамовiцца, якая група будзе гатаваць першай. Крыкi працягвалiся яшчэ каля гадзiны. Многiя сталi разыходзiцца, каб перачакаць, пакуль хто-небудзь пра штосьцi здолее дамовiцца. Той, хто быy хiтрэйшы, адразу ж накiраваyся на склад з правiянтам, каб самастойна спатолiць голад. Калi хiтрасць раскрылася, рэштка галоднага натоyпу таксама кiнулася на склад у надзеi сцягнуць хаця б запасы хлеба, тушонкi i гароднiны. Падобны гармiдар немiнуча выклiкаy крыкi, лаянку ды y канчатковым вынiку цiсканiну i бойкi. Сяброyскiя зносiны яшчэ не паспелi yсталявацца, як некаторыя yжо нажылi сабе асабiстых ворагаy. Рэшта дня прайшла y атмасферы сораму i злосцi кожнага на yсiх астатнiх за тое, што адбылося i за няздольнасць дамовiцца. Але y большай ступенi пра сябе казалi голад i сiнякi. Адны бавiлi час у адзiноце абстаноyкi свайго пакоя, iншыя маленькiмi групкамi лiхасловiлi, вiнавацiлi сваiх таварышаy па няшчасцi i yрэшце спрабавалi сваiмi сiламi знайсцi рашэнне сiтуацыi, якая склалася. Блiжэй да трох гадзiн справа пачала прасоyвацца, калi адна з груп узяла iнiцыятыву y свае рукi. Дзесяць жыхароy аднаго з баракаy, папярэдне yсё абмеркаваyшы i склаyшы прыкладны план дзеянняy, накiравалiся да групы з суседняй хаты з мэтай падзялiцца yласнымi iдэямi i заручыцца падтрымкай суседзяy. Паступова iнiцыятыyная група пачала абрастаць новымi членамi. У канчатковым вынiку яна yключыла y сябе дваццаць восем чалавек. Дваццаць восем хлопцаy i дзяyчат яшчэ некаторы час абмяркоyвалi дэталi, пасля чаго адправiлiся склiкаць жыхароy баракаy на агульны сход у сталовай, каб прадставiць распрацаваныя iмi графiкi дзяжурстваy. Каб пазбегнуць паyтарэння сiтуацыi, калi yсе пачалi крычаць i спрачацца, прадстаyнiкi iнiцыятыyнай групы перад запрашэннем на сход знаёмiлi моладзь са сваiмi iдэямi паасобку, спрабуючы заручыцца асабiстай падтрымкай кожнага. Былi, вядома, як заyсёды, i нязгодныя, але y цэлым большасць ухвалiла разумнасць прапанаванага. Каля дзесяцi вечара пачаyся агульны сход у сталовай. Гэтым разам слова yзяy дужы хлопец, якога атачалi дваццаць сем чалавек. Было прапанавана дзяжурыць у сталовай па дзесяць чалавек, займацца yборкай агульнай тэрыторыi па пяць чалавек. Гэта значыць, што кожны жыхар селiшча павiнен быy прымаць удзел у прыгатаваннi ежы кожны дзясяты дзень i кожны дваццаты дзень прымаць удзел ва yборцы тэрыторыi. Акрамя таго, планавалася разбiцца на невялiкiя групы, якiя будуць стала адказваць за той цi iншы адрэзак працы: адны будуць адказваць за працу кiнатэатра, iншыя – за працу бiблiятэкi, трэцiя – за працу спартзалы, чацвёртыя – за паркавую зону i гэтак далей. Першымi дзяжурнымi выступiлi пятнаццаць чалавек з iнiцыятыyнай групы. Пасля тлумачэння сiстэмы дзяжурстваy было прапанавана на працягу тыдня распрацаваць больш падрабязныя правiлы адносна yсiх сфер жыццядзейнасцi y сацыялiстычным паселiшчы. З гэтай мэтай паводле жэрабя павiнен быy быць сфармiраваны спецыяльны савет, у якi yсе жадаючыя маглi накiроyваць свае прапановы. А yвесь заyтрашнi дзень планавалася адвесцi знаёмству на чарговым агульным сходзе. Агучыyшы yсе прапановы, iнiцыятыyная група абвясцiла агульнае галасаванне, у падтрымку паднялi рукi толькi пяцьдзясят тры чалавекi, але i гэтага было дастаткова. Стомленыя хлопцы i дзяyчаты зноy разбрылiся па сваiх хатках да надыходу васьмi ранiцы заyтрашняга дня, калi iх будзе чакаць сняданак, якi yжо загадзя так хвалiлi энтузiясты iнiцыятыyнай групы. На наступны дзень дзяжурным на кухнi давялося падняцца а палове пятай ранiцы, бо iм яшчэ шмат у чым трэба было разабрацца: дзе якiя прадукты знаходзяцца i якiя стравы з iх магчыма прыдумаць, як дастаyляць сто талерак з прыгатаваным на кухнi y сталовую, хто возьме на сябе каардынацыю дзеянняy групы i многае iншае. У такi кароткi тэрмiн толькi цудам удалося пазбегнуць новых дыскусiй i спрэчак. Невысокая дзяyчына з пiсклявым голасам, якая напярэдаднi спрабавала заклiкаць дзевяноста дзевяць чалавек да парадку, хутка, каб нiхто не паспеy яе перабiць, выпалiла варыянт схемы дзяжурства на бягучы дзень. – Шмат што яшчэ варта будзе yлiчыць, але пакуль, сябры, давайце сёння менавiта так i паступiм, – выказаy сваё меркаванне на прапанову пiсклявай дзяyчыны дужы хлопец, якi таксама yчора браy слова на агульным сходзе, – iнакш зноy увесь час страцiм у пустых спрэчках. А пазней падумаем, што можна палепшыць цi змянiць. Усе пагадзiлiся. Так невысокая дзяyчына стала y гэты дзень каардынатарам дзяжурачай на кухнi групы. Тры чалавекi гатавалi кашу з тушонкай, тры чалавекi гатавалi суп, два чалавекi займалiся падрыхтоyкай сталовых прыбораy i талерак, а невысокая пацешная дзяyчына yсё гэта каардынавала, час ад часу дапамагаючы той цi iншай купцы. Блiжэй да васьмi ранiцы y сталовую пачалi сцягвацца людзi. Яны станавiлiся y чэргi. Бралi падносы, талеркi з вiдэльцамi i лыжкамi. Падыходзiлi да адной купкi дзяжурных, каб налiць у талерку суп. Затым iшлi да iншай групы, каб атрымаць кашы. Да трэцяй, каб налiць вады цi соку. Да чацвёртай, каб узяць хлеб. Галодным маладым людзям нават гэткi сцiплы сняданак здаваyся верхам дасканаласцi. Там жа, у сталовай, было вырашана правесцi i агульны сход. Пасля сняданку дзяжурныя yзялiся за мыццё посуду i прыгатаванне абеду, а астатнiя дзевяноста чалавек пачалi знаёмства. Сход доyжыyся досыць доyга, але апынуyся зусiм марным. Усе былi з дзiцячых дамоy, таму расказаць асаблiва не было чаго, iмёны не запамiналiся, а блiжэй да дваццатага чалавека yсе канчаткова стамiлiся i пачалi балбатаць з суседзямi. У вынiку нiхто нiкога не слухаy. Адзiнае, хтосьцi звярнуy увагу, што праз дзiyны збег абставiнаy сярод ста чалавек не знайшлося цёзак. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=39421753&lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.