Ты мог бы остаться со мною, Но снова спешишь на вокзал. Не стала я близкой, родною… Не здесь твой надёжный причал. Уедешь. Я знаю, надолго: Слагаются годы из дней. Мчит серо-зелёная «Волга», - Таксист, «не гони лошадей». Не надо мне клятв, обещаний. Зачем повторяться в словах? Изношено время желаний, Скажи мне, что я не права!? Чужой ты, семей

Коннік без галавы

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:105.00 руб.
Год издания: 1996
Просмотры: 297
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 105.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Коннiк без галавы Майн Рыд «Коннiк без галавы» – самы знакамiты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыццi загадкавага злачынства, здзейсненага y Тэхасе y сярэдзiне пазамiнулага стагоддзя, трымае чытача y напружаннi да апошняй старонкi. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыi, наводзячы на yсiх жах. Хто-ж гэта? Прывiд, д'ябал цi чалавек. Майн Рыд Коннiк без галавы © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Пралог Тэхаскi алень, што драмаy у цiшынi начной саванны, здрыгаецца, пачуyшы тупат конскiх капытоy. Але ён не пакiдае свайго логава, нават не yстае на ногi. He яму аднаму належаць гэтыя прасторы – дзiкiя стэпавыя конi таксама пасвяцца тут начамi. Ён толькi злёгку падымае галаву – над высокай травой паказваюцца яго рогi – i слухае: цi не паyторыцца гук? Зноy даносiцца тупат капытоy, але цяпер ён гучыць iнакш. Можна адрознiць звон металу, удар сталi аб камень. Гэты гук, такi трывожны для аленя, выклiкае хуткую перамену y яго паводзiнах. Ён iмклiва yскаквае i iмчыцца па прэрыi; але хутка ён спыняецца i азiраецца назад, не разумеючы: хто патрывожыy яго сон? У ясным месячным святле паyднёвай ночы алень пазнае найзлейшага свайго ворага – чалавека. Чалавек наблiжаецца вярхом на канi. Ахоплены iнстынктыyным страхам, алень гатовы yжо зноy бегчы; але штосьцi y аблiччы коннiка – штосьцi ненатуральнае – прыкоyвае яго да месца. З дрыжаннем ён амаль садзiцца на заднiя ногi, паварочвае назад галаву i працягвае глядзець – у яго вялiкiх карых вачах адлюстроyваецца страх i разгубленасць. Што ж прымусiла аленя так доyга yглядацца y дзiyную фiгуру? Конь? Але гэта звычайны конь, асядланы, закiлзаны, у iм няма нiчога, што магло б выклiкаць здзiyленне цi трывогу. Можа, аленя напалохаy коннiк? Так, гэта ён палохае i прымушае здзiyляцца – у яго аблiччы ёсць нешта пачварнае, жудаснае. Сiлы нябесныя! У коннiка няма галавы! Гэта вiдавочна нават для неразумнай жывёлiны. Яшчэ хвiлiну глядзiць алень разгубленымi вачамi, як бы сiлячыся зразумець: што гэта за нябачаная пачвара? Але, ахоплены жахам, алень зноy бяжыць. Ён не спыняецца да таго часу, пакуль не пераплывае Ляону i iмклiвая плынь не аддзяляе яго ад жахлiвага коннiка. He звяртаючы yвагi на спалоханага аленя, як быццам нават не заyважаючы яго прысутнасцi, коннiк без галавы працягвае свой шлях. Ён таксама накiроyваецца да ракi, але, здаецца, нiкуды не спяшаецца, а рухаецца павольным, спакойным, амаль цырыманiяльным шагам. Нiбы захоплены сваiмi думкамi, коннiк адпусцiy павады, i конь яго час ад часу пашчыпвае траву. Hi голасам, нi рухам не падганяе ён каня, калi той, напалоханы брэхам каётаy, раптам ускiдвае галаву i з храпам спыняецца. Здаецца, што ён пад уладай нейкiх глыбокiх пачуццяy, i дробязi не могуць вывесцi яго з задуменнасцi. Hi адным гукам не выдае ён сваёй тайны. Напалоханы алень, конь, воyк i паyночны месяц – адзiныя сведкi яго маyклiвых роздумаy. На плечы коннiка накiнута серапе, якое пры парыве ветру прыyзнiмаецца i адкрывае частку яго фiгуры; на нагах у яго гетры са шкуры ягуара. Абаронены ад начной сырасцi i трапiчных лiyняy, ён едзе yперад, маyклiвы, як зоркi, што мiгаюць над iм, бесклапотны, як цыкады, што стракочуць у траве, як начны ветрык, што забаyляецца складкамi яго адзення. Нарэшце штосьцi, вiдаць, парушыла задуменнасць коннiка – яго конь паскорыy крок. Вось конь трасянуy галавой i радасна заржаy – з выцягнутай шыяй i раздутымi ноздрамi ён бяжыць уперад трушком i хутка yжо скача галопам: блiзкасць ракi – вось што прымусiла каня iмчацца хутчэй. Ён не спыняецца да таго часу, пакуль не пагружаецца y празрыстую плынь так, што вада даходзiць коннiку да каленяy. Конь прагна п’е; наталiyшы смагу, ён перапраyляецца цераз раку i хуткай рыссю yзбiраецца па крутым беразе. Наверсе коннiк без галавы спыняецца, як бы чакаючы, пакуль конь атрасецца ад вады. Чуецца ляск збруi i страмёнаy – нiбы гром загрукатаy у белым воблаку пары. З гэтага арэолу з’яyляецца коннiк без галавы; ён зноy працягвае свой шлях. Мабыць, конь, якога падганяюць шпоры i накiроyвае рука седака, больш не збiваецца з дарогi, а бяжыць упэyнена yперад, нiбы па знаёмай сцежцы. Наперадзе, да самага гарызонта, распасцiраюцца бязмежныя прасторы саванны. На нябесным блакiце вырысоyваецца сiлуэт загадкавай фiгуры, падобнай да пашкоджанай статуi кентаyра; ён паступова аддаляецца, пакуль зусiм не знiкае y таямнiчым змроку месячнага святла. 1. Выпаленая прэрыя Паyднёвае сонца ярка свецiць з бязвоблачнага блакiтнага неба над бязмежнай раyнiнай Тэхаса каля ста мiль на поyдзень. ад старога iспанскага горада Сан-Антонiо-дэ-Бехар. У залатых промнях вырысоyваюцца прадметы, незвычайныя для дзiкай прэрыi,– яны гавораць аб прысутнасцi людзей там, дзе не вiдаць прымет чалавечага жылля. Нават на вялiкай адлегласцi можна разгледзець, што гэта фургоны; над кожным – паyкруглы верх э беласнежнага палатна. Іх дзесяць – занадта мала для гандлёвага каравана цi yрадавага абозу. Хутчэй за yсё яны належаць якому-небудзь перасяленцу, што высадзiyся на беразе залiва i цяпер накiроyваецца y адно з новых паселiшчаy на рацэ Ляоне. Выцягнуyшыся доyгай чарадой, фургоны паyзуць па саванне так павольна, што iх рух амаль непрыметны, i толькi па iх узаемнаму становiшчу y доyгiм ланцугу абозу можна пра гэта здагадацца. Цьмяныя сiлуэты памiж фургонамi сведчаць аб тым, што яны запрэжаныя; а тое, як уцякае спалоханая антылопа i yзлятае з крыкам краншнэп, выдае, што абоз рухаецца. I звер i птушка не разумеюць: што за дзiyная пачвара yварвалася y iх дзiкiя yладаннi? Ва yсёй прэрыi не вiдаць нiякага руху: нi птушкi y палёце, нi звера y бегу. У гэты спякотны паyдзённы час усё жывое y прэрыi замiрае цi хаваецца y цянёк. I толькi чалавек з яго славалюбствам i сквапнасцю парушае законы трапiчнай прыроды i кiдае выклiк пякучаму сонцу. Так i гаспадар абозу, нягледзячы на знясiльваючую паyдзённую спёку, працягвае свой шлях. Кожны фургон запрэжаны васьмю моцнымi муламi. Яны вязуць вялiкую колькасць харчовых, прыпасаy, дарагую, можна нават сказаць, раскошную мэблю, чорных рабынь i iх дзяцей; чарнаскурыя нявольнiкi iдуць пяшком побач з абозам, а некаторыя стомлена плятуцца ззаду, ледзь пераступаючы зраненымi босымi нагамi. Уперадзе едзе лёгкая карэта, запрэжаная дагледжанымi кентукскiмi муламi; на яе козлах чорны фурман у лiyрэi млее ад спёкi. Усё гаворыць аб тым, што гэта не бедны пасяленец з паyночных штатаy шукае сабе новую радзiму, а багаты жыхар Поyдня, якi yжо набыy маёнтак i едзе туды са сваёй сям’ёй, маёмасцю i рабамi. I на самай справе, абоз належыць плантатару, якi высадзiyся з сям’ёй у Індыяноле, на беразе залiва Матагорда, i цяпер перасякае прэрыю, накiроyваючыся да сваiх новых уладанняy. Сярод коннiкаy, якiя суправаджаюць абоз, як заyсёды, уперадзе едзе сам плантатар, Вудлi Пойндэкстэр, – высокi, хударлявы чалавек гадоy пяцiдзесяцi, з бледным, хваравiта жаyтаватым тварам i з ганарлiва суровай постаццю. Адзеты ён проста, але багата. На iм свабоднага крою кафтан з альпака, камiзэлька з чорнага атласу i нанкавыя панталоны. У выразе камiзэлькi бачна кашуля з найтанчэйшага палатна, перахопленая ля каyняра чорнай стужкай. На нагах, усунутых у страмёны, чаравiкi з мяккай дублёнай скуры. Ад шырокага саламянага капелюша на твар плантатара падае цень. Побач з iм едуць два коннiкi, адзiн справа, другi злева: гэта юнак гадоy дваццацi i малады чалавек гадоy на шэсць-сем старэйшы. Першы – сын Пойндэкстэра. Адкрыты, жыццярадасны твар юнака зусiм не падобны на суровы твар бацькi i на змрочную фiзiяномiю трэцяга коннiка – яго кузена. На юнаку французская блуза з баваyнянай тканiны нябесна-блакiтнага колеру, панталоны з таго ж матэрыялу; гэты касцюм – самы прыдатны для паyднёвага клiмату – вельмi да твару юнаку, таксама як i белая панама. Яго дваюрадны брат – адстаyны афiцэр-валанцёр – адзеты y ваенную форму з цёмна-сiняга сукна, на галаве y яго суконная фуражка. Яшчэ адзiн коннiк скача непадалёк; у яго таксама белая скура – праyда, не зусiм белая. Грубыя рысы яго твару, дзяшовае адзенне, плётка, якую ён трымае y правай руцэ, лоyка ёю шчоyкаючы, – усё гаворыць за тое, што гэта наглядчык за чарнаскурымi, iх мучыцель. У «карыёле» – лёгкай карэце, якая yяyляе нешта сярэдняе памiж кабрыялетам i ландо, сядзяць дзве дзяyчыны. У адной з iх скура асляпляльна белая, у другой – зусiм чорная. Гэта адзiная дачка Вудлi Пойндэкстэра i яе чарнаскурая служанка. Падарожнiкi едуць з берагоy Мiсiсiпi, са штата Луiзiяна. Сам плантатар – не yраджэнец гэтага штата; iншымi словамi – не крэол'. Па твары ж яго сына i асаблiва па тонкiх рысах яго дачкi, якая час ад часу выглядвае з-за фiранак карэты, лёгка здагадацца, што яны нашчадкi французскай эмiгранткi, адной з тых, якiя больш стагоддзя назад перасеклi Атлантычны акiян. Вудлi Пойндэкстэр, уладальнiк буйных цукровых плантацый, быy адным з найбольш ганарыстых, марнатраyных i хлебасольных арыстакратаy Поyдня. У рэшце рэшт ён разарыyся i вымушаны быy пакiнуць свой дом на Мiсiсiпi i пераехаць з сям’ёй i са жменькай неграy, што яшчэ засталiся, у дзiкiя прэрыi Тэхаса. Сонца амаль дасягнула зенiту. Вандроyнiкi iдуць павольна, наступаючы на yласныя ценi. Расслабленыя нясцерпнай спякотай, белыя коннiкi моyчкi сядзяць у сваiх сёдлах. Нават негры, менш адчувальныя да спёкi, спынiлi сваю балбатню, збiлiся y кучкi i маyклiва плятуцца за фургонамi. Цiшыня, пакутлiвая, як на хаyтурах, час ад часу перарываецца рэзкiм, нiбы пiсталетны стрэл, шчоyканнем бiзуна цi гучным аксамiтавым «уоа», што зрываецца з тоyстых губ то аднаго, то другога чарнаскурага фурмана. Павольна рухаецца караван, быццам iдзе навобмацак. Уласна кажучы, сапраyднай дарогi няма. Яна абазначана толькi слядамi калёс ранейшых павозак, прыметнымi па раздаyленых сцёблах сакавiтай травы. Нягледзячы на чарапашы крок, мулы, запрэжаныя y фургоны, робяць усё, што y iх сiлах. Плантатар мяркуе, што да новага маёнтка засталося не болей дваццацi мiль. Ён спадзяецца дабрацца туды да надыходу ночы. Па гэтаму ён i вырашыy працягваць падарожжа, не зважаючы на паyдзённую спёку. Раптам наглядчык дае знак фурманам, каб яны спынiлi абоз. Ад’ехаyшы на сотню ярдаy уперад, ён рэзка нацягнуy павады, нiбы перад якой-небудзь перашкодай. Ён iмчыць да абозу. У яго жэстах – трывога. Што здарылася? Цi не iндзейцы? Казалi, што яны з’яyляюцца y гэтых месцах. – Што здарылася, мiстэр Сансом? – спытаy плантатар, калi коннiк наблiзiyся. – Трава выпалена. У прэрыi быy пажар. – Быy пажар? Але ж зараз прэрыя не гарыць, – хутка пытае гаспадар абозу, кiдаючы неспакойны позiрк у бок карэты. – Дзе? Я не бачу дыму. – He, сэр, – мармыча наглядчык, – я не казаy, што яна зараз гарыць, я толькi сказаy, што прэрыя гарэла i yся зямля стала чорнай, што твая пiковая дзясятка. – Ну, гэта не бяда! Мне здаецца, мы гэтак жа спакойна можам падарожнiчаць па чорнай прэрыi, як i на зялёнай. – Неразумна, Джон Сансом, падымаць вэрхал з-за драбнiцы!.. Эй вы, чарнамазыя, паварушвайцеся! Бярыся за пугi! Паганяй! Паганяй! – Але скажыце, капiтан Калхаyн, – запярэчыy наглядчык чалавеку, якi так рэзка адчытаy яго, – як жа мы знойдзем дарогу? – А навошта шукаць дарогу? Якое глупства! Хiба мы з яе збiлiся? – Баюся, што так. Слядоy калёс не вiдаць: яны згарэлi разам з травой. – Пусцякi! Як быццам нельга перасячы выпалены yчастак i без слядоy. Мы знойдзем iх на тым баку. – Так, калi толькi там застаyся другi бок, – прастадушна адказаy наглядчык, якi, хоць i быy ураджэнцам усходнiх штатаy, не раз бываy i на заходняй ускраiне прэрыi i ведаy, што такое памежнае жыццё. – Нешта яго не вiдаць, хоць я i з сядла гляджу!.. – Паганяй, чарнамазыя! Паганяй! – закрычаy Калхаyн, перарваyшы размову. Ён прышпорыy каня i паскакаy уперад, даючы гэтым зразумець, што распараджэнне павiнна быць выканана. Абоз зноy рушыy, але, падышоyшы да мяжы выпаленай прэрыi, раптам спынiyся. Коннiкi з’язджаюцца разам, каб абмеркаваць, што рабiць. Становiшча цяжкае – у гэтым усе пераканалiся, зiрнуyшы на раyнiну, якая рассцiлалася перад iмi. Навокал не вiдаць нiчога, акрамя чорных прастораy. Нiдзе нiякай зелянiны – нi сцяблiнкi, нi травiнкi. Пажар лютаваy нядаyна – у час летняга сонцастаяння. Спелыя травы i яркiя кветкi прэрыi – усё ператварылася y попел пад разбуральным подыхам агню. Наперадзе, направа, налева, наколькi хапае зроку, распасцiраецца карцiна спусташэння. Неба цяпер не блакiтнае – яно стала цёмна-сiнiм, а сонца, хоць i не заслоненае аблокамi, як быццам не хоча тут свяцiць i нiбы хмурыцца ад вiду змрочнай зямлi. Наглядчык сказаy праyду: не засталося i слядоy дарогi. Пажар, што спапялiy спелыя травы прэрыi, знiшчыy i сляды калёс, якiя паказвалi раней дарогу. – Што ж нам рабiць? – гэта пытанне задае сам плантатар, i y голасе яго гучыць разгубленасць. – Што рабiць, дзядзька Вудлi?.. Канешне, працягваць шлях. Рака павiнна быць па той бок пажарышча. Калi нам не yдасца знайсцi пераправу на адлегласцi паyмiлi, мы падымемся yверх па цячэнню або спусцiмся yнiз… Там будзе вiдаць. – Але гэтак мы заблудзiм, Касiй! – Наyрад… Мне здаецца, што выгаралая прастора не такая вялiкая. He бяда, калi мы крыху саб’ёмся з дарогi: yсё роyна, рана цi позна, мы выйдзем да ракi y тым цi iншым месцы. – Добра, мой друг. Табе лепш ведаць, я даверуся табе. – He бойцеся, дзядзька. Мне здаралася быць i не y такiх перапалках… Уперад, негры! За мной! I адстаyны афiцэр кiнуy самаздаволены позiрк у бок карэты, з-за фiранак якой выглянуy цудоyны, крыху yстрывожаны твар дзяyчыны. Калхаyн прышпорыy каня i самаyпэyнена паскакаy уперад. Услед за шчоyканнем пугi чуецца тупат капытоy васьмiдзесяцi мулаy, змешаны з рыпеннем калёс. Фургоны зноy рушылi y дарогу. Мулы iдуць шпарчэй. Чорная прастора, нязвыклая для вачэй жывёл, нiбы падганяе iх; ледзь паспеyшы даткнуцца да попелу капытамi, яны зноy падымаюць ногi. Маладыя мулы храпуць са страху. Пацiху яны заспакойваюцца i iдуць за старэйшымi роyным крокам. Так караван праходзiць каля мiлi. Затым ён зноy спыняецца. Гэта распарадзiyся чалавек, якi сам вызваyся быць праваднiком. Ён нацягвае павады, але y позе яго yжо няма ранейшай самаyпэyненасцi. Мабыць, ён заклапочаны, не ведае, куды ехаць. Ландшафт, калi яго толькi можна так назваць, змянiyся, але не да лепшага. Усё па-ранейшаму чорнае да самага гарызонта. Толькi паверхня yжо не роyная: яна стала хвалiстай. Ланцугi yзгоркаy перамяжоyваюцца далiнамi. Нельга сказаць, што тут зусiм няма дрэy, хаця тое, што ад iх засталося, наyрад цi можна так назваць. Тут былi дрэвы да пажару – алгароба, мескiта i яшчэ некаторыя вiды акацыi раслi тут адзiнкава i гаямi. Іх перыстае лiсце знiкла без следу, засталiся толькi абвугленыя ствалы i пачарнелае галлё. – Ты збiyся з дарогi, мой друг? – пытае плантатар, таропка пад’язджаючы да пляменнiка. – He, дзядзька, пакуль не. Я спынiyся, каб агледзецца. Нам трэба ехаць вось па гэтай далiне. Няхай караван працягвае шлях. Мы едзем правiльна, я за гэта ручаюся. Караван зноy рушыць. Спускаецца yнiз па схiле, накiроyваецца yздоyж далiны, зноy узбiраецца па адкосе i на грэбенi yзвышша зноy спыняецца. – Ты yсё ж збiyся з дарогi, Каш? – паyтарае сваё пытанне плантатар, пад’язджаючы да пляменнiка. – Чорт вазьмi! Баюся, што твая праyда, дзядзька. Але скажы, якi д’ябал мог бы наогул адшукаць дарогу на гэтым папялiшчы!.. Не-не! – раптам усклiкае Калхаyн, убачыyшы, што карэта пад’ехала зусiм блiзка. – Мне цяпер усё зразумела. Мы едзем правiльна. Рака павiнна быць вунь у тым напрамку. Уперад! I капiтан прышпорыy каня, вiдаць сам не ведаючы, куды ехаць. Фургоны рухаюцца за iм, але з-пад увагi вазнiцаy не выпала збянтэжанасць Калхаyна. Яны заyважаюць, што абоз рухаецца не прама yперад, a кружыць па далiнах памiж гаямi. Але вось бадзёры воклiч важатага адразу падымае настрой падарожнiкаy. Дружна шчоyкаюць пугi, чуюцца радасныя выкрыкi. Вандроyнiкi зноy на дарозе, дзе да iх праехала, мабыць, з дзясятак павозак. I гэта было зусiм нядаyна: сляды калёс i капытоy свежыя, нiбы зроблены яны гадзiну назад. Вiдаць, па выпаленай прэрыi праехаy такi ж караван. Як i яны, ён, мабыць, браy кiрунак да берагоy Ляоны; вельмi верагодна, што гэта yрадавы абоз, якi накiроyваецца y форт Індж. У такiм выпадку застаецца толькi рухацца па яго слядах. Форт знаходзiцца y тым жа напрамку, толькi крыху далей за новы маёнтак. Нiчога лепшага нельга было i чакаць. Ад збянтэжанасцi Калхаyна не застаецца i следу, ён зноy узняyся духам i з пачуццём адкрытага самаздаволення аддае распараджэнне рухацца. На працягу мiлi, а можа, i болей караван iдзе па знойдзеных слядах. Яны вядуць не прама yперад, а кружаць сярод абгарэлых гаёy. Самаздаволеная yпэyненасць Касiя Калхаyна пераходзiць у змрочны смутак. На твары яго адбiваецца глыбокi адчай, калi ён урэшце здагадваецца, што сляды сарака чатырох калёс, па якiх яны едуць, былi пакiнуты карэтай i дзесяццю фургонамi – тымi самымi, што едуць зараз за iм i з якiмi ён прайшоy увесь шлях ад залiва Матагорда. 2. След ласо He засталося нiякiх сумненняy, што фургоны Вудлi Пойндэкстэра iшлi па слядах сваiх жа калёс. – Нашы сляды! – прамармытаy Калхаyн; зрабiyшы гэта адкрыццё, ён нацягнуy павады i пачаy сыпаць праклёны. – Нашы сляды? Што ты гэтым хочаш сказаць, Касiй? Няyжо мы едзем… – …па нашых уласных слядах. Так, iменна гэта я i хачу сказаць. Мы апiсалi поyны круг. Глядзiце: вось заднi капыт майго каня – адбiтак паловы падковы, а вось сляды неграy. Цяпер я пазнаю i месца. Гэта той самы yзгорак, адкуль мы спускалiся пасля нашага апошняга прыпынку. Вось ужо чартоyскi не пашанцавала – дарэмна праехалi каля дзвюх мiль! Цяпер на твары Калхаyна бачыцца не толькi разгубленасць – на iм з’явiлася горкая прыкрасць i сорам. Гэта ён вiнаваты, што y караване няма сапраyднага праваднiка. Той, якога нанялi y Індыяноле, суправаджаy iх да апошняй стаянкi; там, паспрачаyшыся з ганарыстым капiтанам, папрасiy разлiк i адправiyся назад. Усё гэта, а таксама празмерная самаyпэyненасць, з якой ён узяyся сам весцi караван, вымушаюць цяпер пляменнiка плантатара адчуваць пакутлiвы сорам. Яго настрой робiцца змрочным, калi наблiжаецца карэта i цудоyныя вочы бачаць яго разгубленасць. Пойндэкстэр больш не задае пытанняy. Усiм цяпер ясна, што яны збiлiся з дарогi. Нават басаногiя пешаходы пазналi сляды сваiх ног i зразумелi, што iдуць па гэтых месцах ужо другi раз. Караван зноy спынiyся; коннiкi yзбуджана раяцца. Становiшча сур’ёзнае – так думае i сам плантатар. Ён страцiy надзею да наступлення цемнаты закончыць падарожжа, як меркавалася раней. Але гэта яшчэ не самая вялiкая бяда. Хто ведае, што чакае iх наперадзе? Выпаленая прэрыя поyная небяспек. Можа стацца, што iм давядзецца правесцi тут ноч i не будзе дзе yзяць вады, каб напаiць мулаy. А можа, i не адну ноч? Але як жа знайсцi дарогу? Сонца пачынае хiлiцца да захаду, хаця yсё яшчэ стаiць занадта высока, каб улавiць, у якi бок яно рухаецца; аднак праз некаторы час можна будзе вызначыць кiрункi свету. Але што толку? Нават калi яны даведаюцца, дзе знаходзiцца yсход, захад, поyнач, поyдзень, нiчога не зменiцца – яны згубiлi напрамак! Калхаyн стаy асцярожней. Ён ужо больш не прэтэндуе на ролю праваднiка. Пасля такой ганебнай няyдачы y яго не хапае на гэта смеласцi. Хвiлiн дзесяць яны раяцца, але нiхто не можа прапанаваць разумны план дзеянняy. Нiхто не ведае, як вырвацца з гэтай чорнай прэрыi, якая зацягвае чорнай заслонай не толькi сонца i неба, але i твары тых, хто трапiy у яе межы. Высока y небе з’явiлася чарада чорных грыфаy. яны yсё наблiжаюцца. Некаторыя з iх апускаюцца на зямлю, другiя кружацца над галовамi заблудзiyшых падарожнiкаy. У паводзiнах драпежнiкаy ёсць нешта злавеснае. Прайшло яшчэ дзесяць цяжкiх хвiлiн. I раптам да людзей вярнулася бадзёрасць: яны yбачылi коннiка, якi скакаy прама да абозу. Якая нечаканая радасць! Хто б мог падумаць, што y такiм месцы можна сустрэць чалавека! Зноy надзея засвяцiлася y вачах вандроyнiкаy – у коннiку, што наблiжаyся да iх, яны бачаць свайго выратавальнiка. – Ён жа едзе да нас, цi не так? – спытаy плантатар, не верачы сваiм вачам. – Так, бацька, ён едзе прама да вас, – адказаy Генры i стаy крычаць i размахваць капелюшом высока над галавой, каб прыцягнуць увагу коннiка. Але гэта было залiшне – коннiк i без таго заyважыy спынены караван. Ён скакаy галопам i хутка наблiзiyся настолькi, што можна было аклiкнуць яго. Ён нацягнуy павады, толькi калi мiнуy абоз, i пад’ехаy да плантатара i яго спадарожнiкаy. – Мексiканец, – прашаптаy Генры, зiрнуyшы на адзенне незнаёмца. – Тым лепш, – гэтак жа цiха адказаy яму бацька. – Тады ён напэyна ведае дарогу. – Нiчога мексiканскага y iм няма, акрамя касцюма, – прамармытаy Калхаyн. – Я зараз гэта праверу… Buenos dias, cavallero! Esta Vuestra Mexicano? (Добры дзень, кабальера! Вы мексiканец?) – О не, – адказаy той, усмiхнуyшыся. – Я зусiм не мексiканец. Я магу гаварыць з вамi па-iспанску, калi хочаце, але мне здаецца, вы лепш зразумееце мяне, калi мы будзем гаварыць па-англiйску – гэта ж ваша родная мова? Цi не так? Калхаyн падумаy, што дапусцiy нейкую памылку y сваёй фразе цi ён справiyся з вымаyленнем, i па гэтаму yстрымаyся ад адказу. – Мы амерыканцы, сэр, – адказаy Пойндэкстэр з пачуццём абражанай нацыянальнай годнасцi. Затым, нiбы баючыся пакрыyдзiць чалавека, ад якога чакаy дапамогi, дадаy: – Так, сэр, мы yсе амерыканцы, з паyднёвых штатаy. – Гэта лёгка вызначыць па вашых спадарожнiках, – сказаy коннiк з ледзь улоyнай пагардлiвай усмешкай, зiрнуyшы y бок неграy-нявольнiкаy.– Няцяжка заyважыць таксама, – дадаy ён, – што вы yпершыню падарожнiчаеце па прэрыi. Вы збiлiся з дарогi. – Так, сэр, у вас няма нiякай надзеi знайсцi яе, калi толькi вы не будзеце так ласкавы i не дапаможаце нам. – Цi варта гаварыць пра такiя дробязi! Зусiм выпадкова я заyважыy вашы сляды, калi ехаy па прэрыi. Я зразумеy, што вы заблудзiлi, i прыскакаy сюды, каб дапамагчы вам. – Гэта вельмi высакародна з вашага боку. Мы вам удзячны, сэр. Мяне завуць Пойндэкстэр – Вудлi Пойндэкстэр з Луiзiяны. Я купiy маёнтак на беразе Ляоны, паблiзу ад форта Індж. Мы спадзявалiся дабрацца туды завiдна. Як вы думаеце, мы паспеем? – Разумеецца. Калi толькi будзеце прытрымлiвацца маiх указанняy. Сказаyшы гэта, незнаёмец ад’ехаy на некаторую адлегласць убок i паскакаy на вяршыню yзгорка. Адтуль ён стаy напружана yглядацца y далячынь, вiдаць стараючыся вызначыць, у якiм напрамку павiнны рухацца падарожнiкi. Сiлуэт коннiка прыгожа вырысоyваyся на фоне неба. Пародзiсты гняды конь – нават арабскаму шэйху не сорамна было б сесцi на такога каня! – шыракагруды, на стройных, як трыснёг, нагах, з магутным крыжам i цудоyным густым хвастом. А на спiне y яго коннiк – малады чалавек гадоy дваццацi пяцi, ладна складзены, з правiльнымi рысамi твару, у маляyнiчым касцюме мексiканскага ранча: на iм аксамiтавая куртка, штаны са шнуроyкай па баках, боты са шкуры бiзона з цяжкiмi шпорамi; ярка-чырвоны шаyковы шалiк апаясвае талiю; на галаве чорны глянцавы капялюш, аздоблены залатым пазументам. Уявiце такога коннiка, якi сядзiць у глыбокiм сядле маyрытанскага стылю i мексiканскай работы, са скураным, упрыгожаным цiснёнымi yзорамi чапраком, падобным на тыя, якiмi накрывалi сваiх коней канкiстадоры. Уявiце сабе такога кабальера – i перад вашым поглядам будзе той, на каго глядзелi плантатар i яго спадарожнiкi. А з-за фiранак карэты на коннiка глядзелi вочы, якiя выдавалi зусiм асаблiвае пачуццё. Першы раз у жыццi Луiза Пойндэкстэр убачыла чалавека, якi, здавалася, быy рэальным увасабленнем героя яе дзявочых летуценняy. Незнаёмец быy бы задаволены, калi б даведаyся, якое хваляванне выклiкаy ён у сэрцы маладой крэолкi. Але як ён мог гэта ведаць? Ён нават не падазраваy аб яе iснаваннi. Яго погляд толькi слiзгануy па запыленай карэце – так глядзяць на несамавiтую ракавiну, не падазраючы, што yнутры яе схавана каштоyная жамчужына. – Слова гонару! – сказаy коннiк, звяртаючыся да yладальнiка фургонаy.– Я не магу знайсцi нiякiх прымет, якiя дапамаглi б вам дабрацца да месца. – Але дарогу туды я ведаю. Вам прыйдзецца пераправiцца цераз Ляону y пяцi мiлях нiжэй форта, а паколькi я i сам накiроyваюся да гэтага броду, то вы можаце ехаць па слядах майго каня. Да пабачэння, спадары! Развiтаyшыся так раптоyна, незнаёмец прышпорыy каня i паскакаy галопам. Гэты нечаканы ад’езд здаyся плантатару i яго спадарожнiкам даволi няветлiвым. Але яны не паспелi нiчога сказаць, як убачылi, што незнаёмец вяртаецца. He прайшло i дзесяцi секунд, як коннiк зноy быy з iмi. Усе дзiвiлiся, што прынудзiла яго вярнуцца. – Баюся, што сляды майго каня вам мала дапамогуць. Пасля пажару тут паспелi пабываць мустангi. Яны пакiнулi тысячы адбiткаy сваiх капытоy. Праyда, мой конь падкаваны, але ж вы не прызвычаiлiся адрознiваць сляды, i вам будзе цяжка разабрацца, бо на сухiм попеле yсе конскiя сляды амаль аднолькавыя. – Што ж вам рабiць? – спытаy плантатар з адчаем у голасе. – Мне вельмi шкада, мiстэр Пойндэкстэр, але я не магу суправаджаць вас. Я павiнен тэрмiнова даставiць у форт данясенне. Калi вы згубiце мой след, трымайцеся так, каб сонца было y вас справа, а вашы ценi падалi налева, пад вуглом каля пятнаццацi градусаy да лiнii руху. Мiль пяць рухайцеся прама наперад. Потым вы yбачыце вершалiну высокага дрэва – кiпарыса. Кiруйце прама да гэтага дрэва. Яно стаiць на самым беразе ракi, непадалёк ад броду. Малады коннiк ужо нацягнуy павады i гатовы быy зноy паскакаць, але штосьцi прымусiла яго стрымаць каня. Ён убачыy цёмныя блiскучыя вочы, якiя глядзелi з-за фiранак карэты, – у вершы раз ён убачыy гэтыя вочы. Уладальнiца iх схавалася y ценi, але было яшчэ досыць светла, каб разгледзець твар незвычайнай прыгажосцi. Акрамя таго, ён заyважыy, што цудоyныя вочы скiраваны y яго бок i што глядзяць яны на яго yсхвалявана, амаль пяшчотна. Мiжвольна ён адказаy зачараваным поглядам, але, спалохаyшыся, як бы гэта не палiчылi дзёрзкасцю, крута павярнуy каня i звярнуyся да плантатара, якi толькi што падзякаваy яму за ласкавасць. – Я не заслужыy удзячнасцi,– сказаy незнаёмец, – бо пакiдаю вас ва волю лёсу, але, на жаль, я не маю вольнага часу. Ён паглядзеy на гадзiннiк, як бы шкадуючы, што яму прыйдзецца ехаць аднаму. – Вы былi так ласкавы, сэр, – сказаy Пойндэкстэр. – Я спадзяюся, што, кiруючыся вашымi парадамi, мы не саб’ёмся з дарогi. Сонца нам дапаможа. – Баюся, каб не змянiлася пагода. На поyначы збiраюцца хмары. Праз гадзiну яны могуць засланiць сонца… ва yсякiм разе гэта адбудзецца раней, чым вы дасягнеце месца, адкуль бачны кiпарыс… Я не магу вас так пакiнуць… Зрэшты, – сказаy ён пасля хвiлiны роздуму, – я прыдумаy: трымайцеся следу майго ласо! Незнаёмец зняy з седлавой лукi згорнутую вяроyку i, прымацаваyшы адзiн канец да колца на сядле, кiнуy другi на зямлю. Затым, зграбным рухам прыпадняyшы капялюш, ён ветлiва пакланiyся – амаль у бок карэты, прышпорыy каня i зноy паскакаy па прэрыi. Ласо, выцягнуyшыся за канём ярдаy на дванаццаць, пакiнула на спапялёнай паверхi прэрыi паласу, падобную на след змяi. – Вельмi дзiyны малады чалавек! – сказаy плантатар, гледзячы yслед коннiку, якi знiк у воблаку чорнага пылу. – Мне трэба было спытаць яго iмя. – Вельмi самаздаволены малады чалавек, я б сказаy,– прамармытаy Калхаyн, якi заyважыy погляд, што кiнуy незнаёмец у бок карэты, таксама як i yсхваляваны погляд кузiны. – Што датычыць яго iмя, то аб iм, мабыць, i не варта было пытаць. Напэyна ён назваy бы выдуманае. Тэхас перапоyнены такiмi франтамi, якiя, трапiyшы сюды, абзаводзяцца новымi iмёнамi, больш мiлагучнымi, цi мяняюць iх па якiх-небудзь iншых прычынах. – Паслухай, Касiй, – запярэчыy малады Пойндэкстэр, – ты да яго несправядлiвы. Ён, па-мойму, чалавек адукаваны, джэнтльмен, дастойны насiць самае знатнае iмя. – Джэнтльмен! Чорт вазьмi, наyрад цi! Я нiколi не сустракаy джэнтльмена, якi б убiраyся y мексiканскiя анучы. Б’юся аб заклад, што гэта проста якi-небудзь прайдзiсвет. У час гэтай размовы чароyная крэолка выглянула з карэты i з непрытоенай цiкавасцю праводзiла вачамi коннiка, якi аддаляyся. Цi не гэтым трэба растлумачыць з’едлiвы тон Калхаyна? – У чым справа, Лу? – спытаy ён амаль шэптам, пад’ехаyшы блiзка да карэты. – Ты, здаецца, вельмi спяшаешся? Можа, ты хочаш дагнаць гэтага нахабнiка? Яшчэ не позна – я дам табе свайго каня. Дзяyчына адхiнулася назад, вiдаць незадаволеная не толькi словамi, але i тонам кузена. Але яна не падала вiду, што раззлавалася, i не стала спрачацца – яна выказала сваю незадаволенасць значна больш крыyдным чынам. Звонкi смех быy адзiным адказам, якiм яна yдастоiла кузена. – Ах, так… Гледзячы на цябе, я так i падумаy, што тут нешта нячыста. У цябе быy такi выгляд, быццам ты зачаравана гэтым фарсiстым кур’ерам. Ён, напэyна, паланiy цябе сваiм пышным убраннем? Але ведай, што гэта yсяго толькi варона y паyлiнавых пёрах, i мне, вiдаць, яшчэ давядзецца садраць iх з яго, i, можа стацца, з кавалкам яго скуры. – Як табе не сорамна, Касiй! Падумай, што ты гаворыш! – Гэта табе трэба думаць аб тым, як ты сябе паводзiш, Лу. Удастоiць сваёй увагай нейкага бадзягу, расфуфыранага блазана! Я yпэyнены, што ён просты паштальён, наняты афiцэрамi форта. – Паштальён, ты думаеш? Як бы я хацела атрымлiваць любоyныя пiсьмы з рук такога пiсьманосца! – Тады паспяшайся i скажы яму аб гэтым. Мой конь да тваiх паслуг. – Ха-ха-ха! Якi ж ты някемлiвы! Калi б я нават захацела, дзеля жарту, дагнаць гэтага паштальёна на прэрыi, то на тваёй лянiвай клячы мне гэта наyрад цi yдалося б. Ён так хутка iмчыцца на сваiм гнядым, што, канешне, яны абодва знiкнуць з вачэй раней, чым ты паспееш перамянiць мне сядло. О не! Мне яго не дагнаць, як бы мне гэтага нi хацелася. – Глядзi, каб бацька не пачуy цябе! – Глядзi, каб ён цябе не пачуy,– адказала дзяyчына, загаварыyшы цяпер ужо сур’ёзным тонам. – Хоць ты мой дваюрадны брат i бацька лiчыць цябе верхам дасканаласцi, я так не лiчу, о не! Я нiколi не yтойвала гэтага ад цябе – цi не так? Калхаyн толькi насупiyся y адказ на гэта горкае для яго прызнанне. – Ты мой дваюрадны брат – i толькi,– працягвала дзяyчына строгiм голасам, што рэзка адрознiваyся ад таго жартаyлiвага тону, якiм яна пачала гаворку. – Для мяне ты больш нiхто, капiтан Касiй Калхаyн! I не спрабуй, калi ласка, быць маiм дарадчыкам. Толькi з адным чалавекам я лiчу сваiм абавязкам раiцца, i толькi яму я дазволю папракаць сябе. А таму прашу цябе, майстар' Каш, устрымацца ад падобных натацый. Я нiкому не стану даваць справаздачу аб сваiх думках i yчынках да таго часу, пакуль не сустрэну дастойнага чалавека. Але не табе быць маiм выбраннiкам! Закончыyшы сваю водпаведзь, дзяyчына зноy адкiнулася на падушкi, змераyшы капiтана позiркам, поyным абурэння i пагарды. Потым яна зашморгнула фiранкi карэты, даючы гэтым зразумець, што больш не жадае з iм размаyляць. Крыкi вазнiцаy вывелi капiтана са здранцвення. Фургоны зноy рушылi y дарогу па змрочнай прэрыi, якая наyрад цi была больш змрочная, чым думкi Касiя Калхаyна. 3. Пуцяводная стрэлка Падарожнiкаy больш не турбавала дарога: след ласо цягнуyся бесперапыннай змейкай i быy так выразна бачны, што нават дзiця не збiлася б з дарогi. Ён не iшоy прама, а вiyся памiж зараснiкамi хмызнякоy. Часам, калi шлях ляжаy па мясцовасцi, дзе не было дрэy, ён адхiляyся yбок. Рабiлася гэта невыпадкова: у такiх месцах былi глыбокiя яры i iншыя перашкоды – змейка следу агiнала iх, паказваючы дарогу фургонам. – Як гэта прадбачлiва з боку маладога чалавека! – сказаy Пойндэкстэр. – Сапраyды, я вельмi шкадую, што мы не спыталi яго iмя. Калi ён служыць у форце, мы яшчэ сустрэнемся з iм. – Несумненна! – усклiкнуy Генры. – I я буду гэтаму вельмi рады. Луiза сядзела, адкiнуyшыся на спiнку сядзення, – яна чула размову памiж бацькам i братам, але нiчога не сказала, толькi y яе поглядзе можна было прачытаць, што яна yсiм сэрцам надзяляе надзею брата. Радуючыся хуткаму заканчэнню цяжкага падарожжа, а таксама магчымасцi да захаду сонца yбачыць свае новыя yладаннi, плантатар быy у цудоyным настроi. Гэты горды арыстакрат раптам удастоiy сваёй паблажлiвай увагай усiх навакольных: папросту балбатаy з наглядчыкам, спынiyся пажартаваць з дзядзечкам Сцыпiёнам, якi ледзь чыкiльгаy на пакрытых пухiрамi нагах, падбадзёрыy цётачку Хлою, якая ехала з немаyляткам на руках. Цудоyна! – можа yсклiкнуць пабочны назiральнiк, падмануты такой незвычайнай сцэнай, якую так старанна малююць пiсакi, падкупленыя самiм д’яблам. – У рэшце рэшт, якiя цудоyныя патрыярхальныя норавы рабаyладальнiкаy! I гэта пасля yсяго, што мы гаварылi i зрабiлi дзеля знiшчэння рабства! Спроба разбурыць гэту старажытную пабудову – дастойны краевугольны камень рыцарскай нацыi – толькi фiлантрапiчны дур, залiшняя yражлiвасць. Вы, фанатыкi, што змагаецеся за знiшчэнне рабства! Чаму вы паyстаяце супраць яго? Хiба вы не ведаеце, што адны павiнны пакутаваць, павiнны працаваць i галадаць, каб другiя цешылiся раскошай i лянотай? Хiба вы не ведаеце, што адны павiнны быць рабамi, каб другiя былi свабоднымi?» Гэтыя гаварэннi, якiя нясуць пакуты мiльёнам, у апошнi час чуюцца занадта часта. Гора чалавеку, якi прамаyляе iх, i нацыi, якая iх слухае! * * * Добры настрой плантатара, здавалася, падзялялi yсе яго спадарожнiкi, за выключэннем Калхаyна. Ён адбiваyся на тварах нявольнiкаy, якiя лiчылi Пойндэкстэра крынiцай свайго шчасця цi няшчасця – усёмагутным, амаль як Бог. Явы любiлi яго менш, чым Бога, але баялiся больш, хаця яго нельга было назваць дрэнным гаспадаром – у параyнаннi з iншымi рабаyладальнiкамi. Ён не знаходзiy асаблiвай асалоды y здзеках над сваiмi рабамi i быy задаволены, калi бачыy, што яны накормленыя i апранутыя, што скура iх блiшчыць ад тлушчу. Бо па гэтых прыметах меркавалi пра дабрабыт яго самога – iх гаспадара. Ён часам вучыy iх плёткай, запэyнiваючы, што гэта аказвае на iх дабратворнае yздзеянне, аднак на скуры яго нявольнiкаy не было нiводнага рубца ад жорсткiх катаванняy, а гэтым мог пахвалiцца далёка не yсякi рабаyладальнiк штата Мiсiсiпi. Цi варта дзiвiцца, што y прысутнасцi такога прыкладнага гаспадара yсе былi y добрым гуморы i нават нявольнiкi, заразiyшыся агульнай радасцю, пачалi весела балбатаць! Аднак лагодны настрой цягнуyся нядоyга. Ён быy перарваны не па вiне тых, хто яго падзяляy: прычынай былi абставiны, якiя ад iх не залежалi. Як i прадказаy незнаёмец, сонца схавалася раней, чым паказаyся кiпарыс. Але гэта не павiнна было выклiкаць занепакоенасць: след ласо быy добра бачны, i арыентавацца па сонцу не было неабходнасцi. Аднак хмары, што зацягнулi неба, прыгнятальна паyплывалi на падарожнiкаy. – Можна падумаць, што yжо змяркаецца, – скаваy плантатар, – а мiж тым усяго толькi тры гадзiны. Наша шчасце, што гэты малады чалавек дапамог вам. Калi б не ён, мы да захаду праблукалi б па гэтай выпаленай прэрыi. Бадай што, давялося б заначаваць прама на попеле… – Ну i чорная была б пасцель! – жартаyлiва адгукнуyся Генры, каб надаць размове больш вясёлы характар. – Ух i страшныя я бачыy бы сны, калi б давялося так спаць! – I я таксама, – дадала сястра, выглядаючы з-за фiранак i yглядаючыся y далячынь. – Я yпэyнена, што мне прыснiлiся б Плутон i Празерпiна y пекле. – Хi-хi-хi! – засмяяyся чорны фурман, якi лiчыyся y кнiгах плантацыi як Плутон Пойндэкстэр. – Mica Луi yбачыць мяне y сне на гэтай чорнай прэрыi! Вось дзiyна дык дзiyна! Хi-хi-хi! – Занадта рана вы пачалi весялiцца, – пачуyся змрочны голас капiтана, якi пад’ехаy у час гэтай размовы. – Глядзiце, як бы вам i на самай справе не давялося начаваць у гэтай чорнай прэрыi! Будзе добра, калi не здарыцца яшчэ чаго-небудзь горшага. – Што ты хочаш гэтым сказаць, Каш? – спытаy плантатар. – Я хачу сказаць, дзядзька, што гэты малойчык падмануy нас. Я не магу яшчэ гэтага сцвярджаць, але, здаецца, справа дрэнь. Мы праехалi yжо больш за пяць мiль… каля шасцi, па-мойму, а дзе ж кiпарыс, аб якiм ён гаварыy? Думаю, у мяне зрок не горшы, чым у iншых, аднак, як я нi yглядаyся y далячынь, я не yбачыy нiякага дрэва. – Але ж навошта яму падманваць нас? – Ах, «навошта»! У тым i справа, што y яго для гэтага можа быць шмат прычын. – Назавi нам хаця б адну з iх, – пачуyся серабрысты голас з карэты, – мы з цiкавасцю паслухаем. – Вядома: ты будзеш слухаць з асаблiвай цiкавасцю yсё, што датычыць гэтага суб’екта, – iранiчна сказаy Калхаyн, – а калi я выкажу свае меркаваннi, ты з уласцiвай табе паблажлiвасцю назавеш гэта дарэмнай трывогай! – Гэта будзе залежаць ад таго, што ты скажаш, майстар Касiй. Мне здаецца, што табе варта выпрабаваць вас. He можам жа мы думаць, што ты, ваенны i такi спрактыкаваны падарожнiк, паддаyся беспадстаyнай трывозе! Калхаyн зразумеy злую насмешку i, магчыма, устрымаyся б ад далейшай размовы, калi б на гэтым не настаяy Пойндэкстэр. – Паслухай, Касiй, растлумач жа, у чым справа? – сур’ёзна спытаy плантатар. – Тое, што ты вам сказаy, выклiкае больш чым звычайную дапытлiвасць. Якой мэтай мог кiравацца гэты малады чалавек, падманваючы вас? – Ну што ж, дзядзька, – сказаy Калхаyн не так ганарыста, як раней, – я ж не сцвярджаю гэтага, я толькi выказваю свае меркаваннi. – Якiя ж? – Ну цi мала што можа здарыцца! У гэтых прэрыях нярэдка нападаюць на караваны – i не толькi на такiя, як наш, але i на больш моцныя – рабуюць i забiваюць. – Баранi Божа! – з прытворным спалохам усклiкнула Луiза. – Індзейцы? – сказаy Пойндэкстэр. – Часам бывае, што i iндзейцы, але часцей за iндзейцаy выдаюць сябе белыя, i яе толькi мексiканцы. Для гэтага дастаткова карычневай фарбы, парыка з конскага хваста, некалькiх пёраy для галаyнога yбора i пабольш нахабства. Калi нас абрабуе банда «белых» iндзейцаy – а гэта не раз здаралася, – то вiнавацiць нам будзе некага, акрамя самiх сябе: мы будзем толькi пакараны за сваю даверлiвасць да першага сустрэчнага. – Божа мой, Касiй! Гэта ж сур’ёзнае абвiнавачванне. Няyжо ты хочаш сказаць, што гэты кур’ер – калi ён сапраyды кур’ер – заманьвае нас у пастку? – He, дзядзька, я гэтага не кажу. Я толькi кажу, што такое здаралася; можа, ён нас i заманьвае… – Магчыма, але малаверагодна, – пачуyся з карэты голас, поyны з’едлiвай насмешкi. – He, – усклiкнуy Генры, якi хоць i ехаy крыху наперадзе, але чуy усю размову, – твае падазрэннi несправядлiвыя, Касiй! Гэта паклёп. I я магу гэта табе даказаць. Глянь сюды. Юнак стрымаy каня i паказаy на прадмет ля краю сцежкi, якi ён да гэтага yважлiва разглядаy. Гэта быy калонападобны кактус; яго зялёны сакавiты ствол уцалеy ад агню. Але Генры Пойндэкстэр звяртаy увагу сваiх падарожнiкаy не на саму раслiну, а на невялiкую белую картку, што была наколата на адну з яе калючак. Той, хто знаёмы са звычаямi цывiлiзаванага грамадства, адразу здагадаyся б, што гэта вiзiтная картка. – Паглядзiм, што там напiсана, – сказаy юнак, пад’язджаючы блiжэй; ён прачытаy услых: «Кiпарыс бачны». – Дзе? – спытаy Пойндэкстэр. – Тут намалявана рука, – адказаy Генры. – Няма сумнення, што палец паказвае на кiпарыс. Усе сталi глядзець у напрамку, пазначаным на картцы. Калi б свяцiла сонца, кiпарыс можна было б yбачыць з першага погляду. Але яшчэ нядаyна сiняе неба цяпер стала свiнцова-шэрым, i колькi б падарожнiкi нi напружвалi зрок, на гарызонце нельга было разгледзець нiчога, што б нагадвала вершалiну дрэва. – Нiчога там няма, – упэyненым тонам заявiy Калхаyн. – Я перакананы, што гэта толькi новая хiтрасць гэтага бадзягi. – Ты памыляешся, – адказаy голас, якi так часта пярэчыy Касiю. – Паглядзi y бiнокль. Калi табе не здрадзiy твой цудоyны зрок, ты yбачыш на гарызонце штосьцi вельмi падобнае на дрэва, на высокае дрэва, – напэyна, гэта кiпарыс. Я ж нiколi не бачыла кiпарыса на балотах Луiзiяны. Калхаyн не захацеy узяць бiнокль з рук кузiны – ён ведаy, што Луiза кажа праyду, i яму не патрэбны былi лiшнiя доказы. Тады Пойндэкстэр узяy бiнокль, наладзiy яго па сваiх блiзарукiх вачах i выразна yбачыy кiпарыс, якi yзвышаyся над прэрыяй. – Правiльна, – сказаy ён. – Кiпарыс бачны. Незнаёмец аказаyся чэсным чалавекам. Ты быy да яго несправядлiвы, Каш. Мне не верылася, што ён мог так злосна пажартаваць… Слухайце, мiстэр Сансом! Аддайце распараджэнне вазнiцам – трэба рухацца далей. Калхаyн злосна прышпорыy каня i паскакаy па прэрыi; яму больш не хацелася нi размаyляць, нi заставацца y кампанii сваiх спадарожнiкаy. – Дай мне паглядзець на гэту картку, Генры, – сказала Луiза. – Мне хочацца yбачыць стрэлку, якая так дапамагла нам. Знiмi яе адтуль – няма чаго пакiдаць яе на кактусе, раз мы yбачылi дрэва. Генры выканаy просьбу сястры, нi на хвiлiну не задумаyшыся над яе патаемным сэнсам. 4. Чорны норд Ён зняy картку з кактуса i кiнуy яе на каленi Луiзе. – Морыс Джэральд! – прашаптала крэолка, убачыyшы на адваротным баку iмя. – Морыс Джэральд! – паyтарыла яна yсхвалявана, хаваючы картку на грудзях. – Хто б ты нi быy, адкуль бы ты нi прыйшоy, куды б нi ляжаy твой шлях, з гэтай пары y нас адзiн лёс! Я адчуваю гэта – я ведаю гэта так жа ясна, як бачу неба над сабой! О, якое грознае неба! Цi не будзе такiм жа мой невядомы лёс? Як зачараваная сядзела Луiза пад уладай сваiх летуценняy. Яна сцiскала скронi тонкiмi пальцамi, i, здавалася, усе сiлы яе душы былi накiраваны на тое, каб зразумець мiнулае i пранiкнуць у будучыню. Аднак яе мары хутка былi перарваны. Да яе даляцелi воклiчы, у якiх чулася трывога. Луiза пазнала занепакоены голас брата. – Паглядзi, бацька! Хiба ты iх не бачыш? – Дзе, Генры, дзе? – Там, ззаду фургонаy… Цяпер ты бачыш? – Так, я нешта бачу, але не магу зразумець, што гэта такое. Яны выглядаюць, як… – Пойндэкстэр на хвiлiну спынiyся заклапочаны. – Я, праyда, не разумею, што гэта такое… – Вадзяныя смерчы? – падказаy Калхаyн, якi, убачыyшы дзiyную з’яву, паблажлiва далучыyся да кампанii, што сабралася вакол карэты. – Але гэтага не можа быць – мы занадта далёка ад мора. Я нiколi не чуy, каб яны з’яyлялiся y прэрыi. – Што б гэта нi было, але яны рухаюцца, – сказаy Генры. – Глядзiце! Яны наблiжаюцца адзiн да аднаго i зноy разыходзяцца. Калi б не гэта, можна было б прыняць iх за вялiзныя абелiскi з чорнага мармуру. – Волаты цi чэрцi! – са смехам заyважыy Калхаyн. – Казачныя страшыдлы, якiм уздумалася прагуляцца па гэтай жудаснай прэрыi. Адстаyны капiтан з цяжкасцю прымушаy сябе жартаваць. Як i yсiх астатнiх, яго прыгнятала нядобрае прадчуванне. I не дзiва. З паyночнага боку над прэрыяй раптоyна з’явiлася некалькi калон. Яны не мелi акрэсленай формы i пастаянна мянялiся па велiчынi i абрысах; то яны стаялi нерухома, то слiзгалi па абвугленай зямлi, нiбы волаты на канях, выгiнаючыся i нахiляючыся адзiн да аднаго, быццам у фантастычных фiгурах нейкага дзiyнага танца. Уявiце сабе легендарных тытанаy, якiя ажылi на прэрыi Тэхаса i скакалi y шалёнай вакханалii. Было зусiм натуральна, што падарожнiкаy ахапiла трывога, калi яны заyважылi гэту нябачаную з’яву, нiкому з iх не вядомую. Усе былi yпэyнены, што наблiжаецца стыхiйнае бедства. Пры першым жа з’яyленнi гэтых загадкавых фiгур абоз спынiyся; негры-пешаходы, таксама як i вазнiцы, ускрыкнулi ад жаху; мулы пранiзлiва зараyлi. З боку чорных вежаy даносiyся вейкi гул, падобны на шум вадаспада; час ад часу ён перабiваyся трэскам нiбы ружэйнага стрэлу цi грукатам аддаленага грому. Шум нарастаy, станавiyся больш выразным. Невядомая небяспека наблiжалася. Падарожнiкi аслупянелi ад жаху, i Калхаyн не быy выключэннем – ён ужо больш не спрабаваy жартаваць. Усе позiркi былi скiраваны на свiнцовыя хмары, што завалаклi неба, i на чорныя гмахi, якiя наблiжалiся, здавалася, для таго, каб раздавiць вандроyнiкаy. У гэту прыгнятальную хвiлiну раптам пачуyся крык з процiлеглага боку, i хаця y iм чулася трывога, ён усё ж нёс заспакаенне. Азiрнуyшыся, падарожнiкi yбачылi коннiка, якi iмчаy стрымгалоy. Конь быy чорны як сажа, такога ж колеру быy i коннiк, не выключаючы твару. Але, нягледзячы на гэта, яго пазвалi: гэта быy той самы незнаёмец, па следу якога яны ехалi. Дзяyчына y карэце першай пазвала яго. – Наперад! – усклiкнуy незнаёмец, наблiжаючыся да каравана. – Наперад, наперад! Як мага хутчэй… – Што гэта такое? – разгублена запытаy плантатар, ахоплены страхам. – Нам пагражае небяспека? – Так. Я не чакаy гэтага, калi пакiнуy вас. Толькi даехаyшы да ракi, я yбачыy грозныя прыметы. – Чаго, сэр? – Норда. – Вы так называеце буру? – Так. – Я нiколi не чуy, каб норд быy небяспечны – хiба толькi караблям на моры, – умяшаyся Калхаyн. – Я, канешне, ведаю, што ён нясе з сабой пранiзлiвы холад, але… – He толькi холад, сэр. Ён прынясе нешта горшае, калi вы не паспяшаецеся схавацца ад яго… Мiстэр Пойндэкстэр, – звярнуyся коннiк да плантатара нецярплiва i настойлiва, – вы i yсе вашы людзi y небяспецы. Норд не заyсёды бывае страшны, але гэты… Гляньце! Вы бачыце гэтыя чорныя смерчы? – Мы глядзiм на iх i не можам зразумець, што гэта такое… – Гэта вестуны буры, i самi па сабе яны не страшныя. Але глядзiце вунь туды… Цi бачыце вы гэту чорную хмару, што завалакла неба?.. Вось чаго вам трэба баяцца! Я не хачу палохаць вас, але павiнен сказаць, што яна нясе з сабой смерць. Яна рухаецца сюды. Выратаванне толькi y хуткасцi. Паспяшайцеся, a то будзе позна. Праз дзесяць хвiлiн яна будзе тут – i тады… Хутчэй, сэр, прашу вас! Загадайце вашым вазнiцам паганяць з усiх сiл. Само неба загадвае вам! Падпарадкоyваючыся гэтым настойлiвым патрабаванням, плантатар аддаy распараджэнне рухацца i гнаць абоз з як мага большай скорасцю. Жах, якi ахапiy як жывёл, так i вазнiцаy, зрабiy непатрэбным умяшанне пуг. Карэта i коннiкi па-ранейшаму ехалi наперадзе. Незнаёмец трымаyся ззаду, як бы ахоyваючы караван. Час ад часу ён нацягваy павады, азiраyся i кожны раз праяyляy усё большую трывогу. Заyважыyшы гэта, плантатар пад’ехаy да яго i спытаy: – Небяспека яшчэ не мiнула? – На жаль, не магу вам сказаць нiчога суцяшальнага. Я разлiчваy, што вецер зменiць напрамак. – Вецер? Я не заyважаю нiякага ветру. – He тут. Вунь там страшэнны yраган, i ён нясецца прама на нас… Божа мой, ён наблiжаецца з неверагоднай хуткасцю! Наyрад цi мы паспеем перасячы выпаленую прэрыю… – Што ж рабiць? – усклiкнуy плантатар у жаху. – Цi нельга заставiць вашых мулаy бегчы яшчэ хутчэй? – He, яны i так ужо выбiваюцца з сiл. – У такiм выпадку я баюся, што yраган дагонiць нас… Выказаyшы гэта змрочнае меркаванне, коннiк азiрнуyся яшчэ раз i паглядзеy на чорныя смерчы, як бы вызначаючы хуткасць iх руху. Складкi, што абазначылiся вакол яго рота, выдалi нешта больш сур’ёзнае, чым незадаволенасць. – Так, ужо позна! – усклiкнуy ён, раптоyна спынiyшы свае назiраннi.– Яны рухаюцца хутчэй за нас, намнога хутчэй… Няма надзеi yцячы ад iх! – Божа мой, сэр! Хiба небяспека такая вялiкая? Няyжо мы не можам нiчога зрабiць, каб пазбегнуць яе? – спытаy плантатар. Незнаёмец адказаy не адразу. Некалькi iмгненняy ён маyчаy, як быццам аб чымсьцi напружана думаy; ён ужо больш не глядзеy на неба, погляд яго блукаy па фургонах. – Няyжо няма нiякай надзеi? – паyтарыy плантатар. – He, ёсць! – радасна адказаy коннiк; здавалася, нейкая шчаслiвая думка азарыла яго. – Надзея ёсць. Як я не падумаy аб гэтым раней. Нам не yдасца yцячы ад буры, але пазбегнуць небяспекi мы можам. Хутчэй, мiстэр Пойндэкстэр! Загадайце вашым людзям ахiнуць галовы коней i мулаy, iнакш жывёлы будуць аслеплены i ашалеюць. Коyдры, хусткi – усё згадзiцца. Калi гэта будзе зроблена, хай усе залезуць у фургоны. Трэба толькi, каб навесы былi шчыльна закрыты з усiх бакоy. Аб карэце я паклапачуся сам. Зрабiyшы гэтыя распараджэннi, коннiк паскакаy уперад, у той час як Пойндэкстэр з наглядчыкам аддавалi неабходныя yказаннi вазнiцам. – Спадарыня, – пад’язджаючы да карэты, сказаy коннiк з усёй ветлiвасцю, якую дазвалялi абставiны, – вы павiнны зашмаргнуць усе фiранкi. Ваш кузен няхай увойдзе y карэту… I вы таксама, спадары, – сказаy ён, звяртаючыся да Генры, Калхаyна i Пойндэкстэра, якi толькi што пад’ехаy.– Месца yсiм хопiць. Толькi хутчэй, прашу вас! He губляйце часу. Праз некалькi хвiлiн бура будзе над намi. – А вы, сэр? – са шчырай заклапочанасцю спытаy плантатар чалавека, якi столькi зрабiy, каб пазбавiць iх ад пагрозлiвай бяды. – Як жа вы? – Пра мяне не турбуйцеся: я ведаю, што наблiжаецца. He yпершыню я сустракаюся з гэтым… Хавайцеся, хавайцеся, прашу вас! Нельга губляць нi секунды. Вы чуеце завыванне? Хутчэй, пакуль на нас не наляцела пылавая хмара! Плантатар i Генры хутка саскочылi з коней i yвайшлi y карэту. Калхаyн упарта працягваy сядзець у сядле. Чаму ён павiнен баяцца нейкай уяyнай небяспекi, ад якой не хаваецца гэты чалавек у мексiканскiм касцюме? Незнаёмец загадаy наглядчыку залезцi y блiжэйшы фургон, i той без пярэчання падпарадкаваyся. Цяпер можна было падумаць i пра сябе. Малады чалавек хутка разгарнуy сваё серапе – яно было прымацавана да сядла, накiнуy яго на галаву каня, абматаy канцы вакол шыi i завязаy вузлом. He менш спрытна ён развязаy свой шалiк з кiтайскага шоyку i абкруцiy яго вакол капелюша, заткнуyшы адзiн канец за стужку, а другi спусцiyшы yнiз, – такiм чынам атрымалася нешта накшталт шаyковага забрала. Перш чым зусiм закрыць твар, ён яшчэ раз азiрнуyся на карэту i са здзiyленнем убачыy, што Калхаyн усё яшчэ сядзiць на канi. Пераадолеyшы мiжвольную антыпатыю да гэтага чалавека, незнаёмец настойлiва сказаy: – Схавайцеся ж, сэр, прашу вас! Інакш праз дзесяць хвiлiн вас не будзе y жывых. Калхаyн падпарадкаваyся: прыметы блiзкай буры занадта вiдавочныя; з паказной павольнасцю ён злез з сядла i забраyся y карэту, пад ахову шчыльна зашморгнутых фiранак. Тое, што адбылося далей, з цяжкасцю паддаецца апiсанню. Нiхто не бачыy вiдовiшча буйнай стыхii, бо нiхто не адважваyся глянуць на яго. Але калi б хто-небудзь i адважыyся, ён усё роyна нiчога не yбачыy бы. Праз пяць хвiлiн пасля таго, як былi ахiнуты галовы мулаy, караван ахутала непраметная цемра. Падарожнiкi бачылi толькi самы пачатак урагану. Адзiн са смерчаy, наткнуyшыся на фургон, рассыпаyся густым чорным пылам – здавалася, што з неба пайшоy парахавы дождж. Але гэта быy толькi пачатак. Ненадоyга паказаyся прасвет, i вандроyнiкаy абдало гарачым паветрам, нiбы з жарала домны. Затым са свiстам i выццём падуy парывiсты вецер, несучы ледзяны холад; завываннi яго былi такiя аглушальныя, што здавалася, усе трубы Эола апавяшчаюць аб з’яyленнi Караля Бур. Праз iмгненне норд дагнаy караван, i падарожнiкi, спынiyшыся на субтрапiчнай раyнiне, трапiлi y мароз, падобны да таго, якi скоyвае ледзяныя горы на Ледавiтым акiяне. Усё ахутаy змрок, нiчога не было чутна, акрамя свiсту ветру i яго глухога рову, калi ён налятаy на навесы фургонаy. Мулы, якiя iнстынктыyна павярнулiся да ветру задам, стаялi прыцiхлыя, галасы людзей, што yсхвалявана размаyлялi y карэце i y фургонах, заглушалiся выццём урагану. Усе шчылiны былi закрыты, таму што варта было толькi высунуцца з-за палатнянага навеса, як можна было задыхнуцца. Паветра было насычана попелам, што быy падняты разлютаваным ветрам з выпаленай прэрыi i ператвораны y драбнюткi смяротны пыл. Больш за гадзiну насiлiся y паветры чорныя воблакi попелу; увесь гэты час падарожнiкi сядзелi, яе асмельваючыся выглянуць вонкi. Нарэшце каля самых фiранак карэты пачуyся голас незнаёмца. – Цяпер можна выйсцi,– сказаy ён, адкiдваючы шаyковы шалiк са свайго твару. – Бура не спынiлася, яна будзе працягвацца да канца вашага падарожжа i яшчэ днi тры. Але баяцца больш няма чаго. Попел увесь змецены. Ён паляцеy уперад, i наyрад цi вы дагонiце яго па гэты бок Рыо-Грандэ. – Сэр, – сказаy плантатар, спешна спускаючыся па прыступках карэты, – мы вам абавязаны… – …жыццём! – усклiкнуy Генры, знайшоyшы патрэбнае слова. – Я спадзяюся, сэр, што вы зробiце нам гонар i назавяце сваё iмя. – Морыс Джэральд, – адказаy незнаёмец. – Хаця y форце мяне звычайна называюць Морысам-мустангерам. – Мустангер! – пагардлiва прамармытаy Калхаyн, але так цiха, што пачуць яго магла толькi Луiза. Усяго толькi мустангер», – расчаравана падумаy пра сябе арыстакрат Пойндэкстэр. – Цяпер я вам больш не патрэбны. Дарогу вы знойдзеце без мяне i майго ласо, – сказаy паляyнiчы на дзiкiх коней. – Кiпарыс бачны, трымайце прама на яго. Перайшоyшы раку, вы yбачыце флаг, што развяваецца над фортам. Вы паспееце закончыць падарожжа да наступлення цемнаты. Я ж спяшаюся i павiнен развiтацца з вамi. Уявiце сабе д’ябла вярхом на пякельным канi, i гэта будзе даволi дакладнае аблiчча Морыса-мустангера, калi ён у другi раз пакiдаy плантатара i яго спадарожнiкаy. Аднак нi запэцканы попелам твар мустангера, нi яго сцiплая прафесiя не расчаравалi Луiзу Пойндэкстэр – ён ужо заваяваy яе сэрца. Калi Луiза пачула яго iмя, яна прыцiснула картку да грудзей i y задуменнасцi прашаптала так цiха, што нiхто, акрамя яе самой, не мог пачуць: – Морыс-мустангер, ты паланiy сэрца крэолкi! Божа мой, Божа мой! Ён занадта падобны на Люцыфера, цi магу я пагарджаць iм! 5. Жыллё паляyнiчага на мустангаy Там, дзе Рыо-дэ-Нуэсес (Арэхавая рака) збiрае свае воды з сотнi рэчак i ручаiн, якiя yсеялi карту, нiбы галiны вялiкага дрэва, ляжаць на дзiва маляyнiчыя мясцiны. Гэта yзгорыстая прэрыя з раскiданымi па ёй дубовымi i арэхавымi гаямi, якiя то тут, то там уздоyж берагоy злiваюцца y суцэльныя зялёныя лясныя масiвы. Месцамi лес змяняецца густымi зараснiкамi, дзе сярод разнастайных вiдаy акацыi расце кадайскi бальзам, крэазотавы хмызняк, дзiкi альяс; там жа сустракаюцца экзатычная раслiна цэрэус, разнастайныя кактусы i дрэвападобная юка. Гэтыя калючыя раслiны не радуюць земляроба, бо яны звычайна растуць на беднай зямлi; затое для батанiка i аматара прыроды тут шмат прывабнага, асаблiва калi цэрэус раскрывае свае агромнiстыя, нiбы васковыя, кветкi цi фукiера, высока падняyшыся над хмызняком, выкiдвае, нiбы разгорнуты флаг, сваё цудоyнае пунсовае суквецце. Але ёсць там i yрадлiвыя месцы, дзе на чарназёмнай глебе растуць высокiя дрэвы з пышным лiсцем: iндзейскае мыльнае дрэва, арэхавае дрэва, вязы, дубы некалькiх вiдаy, дзе-нiдзе сустракаюцца кiпарысы i таполi; гэты лес пералiваецца yсiмi адценнямi зелянiны, i яго па справядлiвасцi можна назваць Цудоyным. Ручаi y гэтых месцах крыштальна чыстыя – яны адбiваюць сапфiравую сiнь неба. Воблакi амаль нiколi не засланяюць сонца, месяца i зорак. Тут не ведаюць хвароб – нi адна эпiдэмiя не пранiкла y гэтыя блаславенныя мясцiны. Але цывiлiзаваны чалавек яшчэ не пасялiyся тут, i па-ранейшаму толькi адны чырванаскурыя каманчы прабiраюцца па заблытаных лясных сцежках, i то толькi калi вярхом на конях яны адпраyляюцца y набег на пасяленнi Нiжняй Нуэсес, або Ляоны. Нядзiyна, што дзiкiя звяры выбралi гэтыя глухiя месцы сваiм прыстанкам. Нiдзе на yсiм Тэхасе вы не сустрэнеце столькi аленяy i пужлiвых антылоп, як тут. Трусы yвесь час мiльгаюць перад вамi; крыху радзей трапляюцца на вочы дзiкiя свiннi, тхары, суслiкi. Прыгожыя стракатыя птушкi ажыyляюць ландшафт. Перапёлкi з шамаценнем крылаy узвiваюцца y неба; каралеyскi грыф лунае y паветры; дзiкi iндзюк вялiкiх памераy грэе на сонцы свае блiскучыя грудзi ля yзлесся арэхавага гаю; а сярод перыстых акацый мiльгае доyгi, падобны на нажнiцы хвост птушкi-швачкi, якую мясцовыя паляyнiчыя называюць «райскай птушкай». Раскошныя матылькi то пырхаюць у паветры, шырока распасцёршы крылы, то адпачываюць на кветцы i тады здаюцца яе пялёсткамi. Агромнiстыя аксамiтавыя пчолы гудуць сярод квiтнеючых хмызнякоy, аспрэчваючы права на салодкi сок у калiбры, якiм яны амаль не yступаюць па велiчынi. Аднак не yсе жыхары гэтых духоyных мясцiн бясшкодныя. Нiдзе на yсёй Паyночнай Амерыцы грымучая змяя не дасягае такiх памераy, як тут; яна хаваецца сярод густой травы разам з яшчэ больш небяспечнай макасiнавай змяёй. Тут джаляць ядавiтыя тарантулы, кусаюць скарпiёны; а мнаганожцы дастаткова прапаyзцi па скуры, каб выклiкаць лiхаманку, якая можа прывесцi да пагiбелi. Па лясiстых берагах рэк блукаюць плямiсты ацэлот, пума i iх магутны родзiч – ягуар; iменна тут праходзiць паyночная мяжа яго распаyсюджання. Па yскраiнах лясных зараснiкаy хаваецца худы тэхаскi воyк, адзiнокi i маyклiвы, а яго родзiч, баязлiвы каёт, шнарыць на адкрытай раyнiне з цэлай зграяй сваiх сабратоy. У гэтай жа прэрыi, дзе блукаюць такiя лютыя драпежнiкi, на яе сакавiтых пашах пасвiцца самая высакародная i прыгожая з усiх жывёл, самы разумны з усiх чатырохногiх сяброy чалавека – конь. Тут жыве ён, дзiкi i вольны, не ведаючы капрызаy чалавека, незнаёмы з аброццю i цуглямi, з сядлом i yюкам. Але нават у гэтых запаветных месцах яго не пакiдаюць у спакоi. Чалавек палюе на яго i yтаймоyвае яго. Тут быy злоyлены i прыручаны цудоyны дзiкi конь. Ён трапiy у рукi маладому паляyнiчаму на коней Морысу-мустангеру. * * * На беразе Аламо, крыштальна чыстага прытока Рыо-дэ-Нуэсес, стаяла сцiплае, але маляyнiчае жыллё, адно з тых, якiх шмат у Тэхасе. Гэта была хацiна, пабудаваная з расшчэпленых папалам ствалоy дрэвападобнай юкi, убiтых старчма y зямлю, з дахам са штыкападобнага лiсця гэтай жа гiганцкай лiлеi. Шчылiны памiж жэрдкамi, наперакор звычаям заходняга Тэхаса, былi не замазаны глiнай, а завешаны з унутранага боку хацiны конскiмi шкурамi, прыбiтымi не жалезнымi цвiкамi, а калючкамi з мексiканскага альясу. Абрывы, што акалялi рачную далiну, былi багатыя на раслiннасць, якая паслужыла будаyнiчым матэрыялам для хацiны, – юку, агаву i iншыя непераборлiвыя раслiны; а yнiзе yрадлiвая далiна на многа мiль была пакрыта цудоyным лесам, дзе раслi тутавыя, арэхавыя дрэвы i дубы. Лясная паласа абмяжоyвалася далiнай ракi; вершалiны дрэy ледзь дасягалi краю абрыву. У масiy лесу з боку ракi месцамi yклiньвалiся невялiкiя лугi, або саванны, парослыя сакавiтай травой, вядомай у мексiканцаy пад назвай «грама». На. адной з такiх паyкруглых палянак – ля самай ракi – прытулiлася апiсаная намi немудрагелiстая хацiна; ствалы дрэy нагадвалi калоны, што падтрымлiвалi дах ляснога тэатра. Хацiна стаяла y цянi, схаваная сярод дрэy. Здавалася, гэта зацiнiнае месца было абрана невыпадкова. Пабудову можна было бачыць толькi з боку ракi, i то толькi y гам выпадку, калi стаць прама насупраць яе. Прымiтыyная прастата будынiны i паблеклыя фарбы рабiлi яе яшчэ больш непрыметнай. Домiк быy памерам з вялiкую палатку. Акрамя дзвярэй, у iм не было iншых адтулiн, калi не лiчыць невялiкага ачага, складзенага ля адной са сцен. Драyляная рама дзвярэй была абцягнута конскай шкурай i завешана пры дапамозе навесаy, зробленых з такой жа шкуры. Ззаду хацiны знаходзiyся навес, падпёрты шасцю стаyбамi i пакрыты лiсцем юкi; ён быy абнесены невялiкай загараддзю з папярочных жэрдак, пры вязавых да ствалоy суседнiх дрэy. Такой жа загараддзю быy абнесены yчастак лесу каля акра велiчынёй, размешчаны памiж хацiнай i адвесным берагам ракi. Зямля там была yсеяна мноствам адбiткаy капытоy i месцамi цвёрда yтаптана; няцяжка было здагадацца, што гэта караль – загон для дзiкiх коней – мустангаy. Сапраyды, унутры гэтага загона знаходзiлася каля дзясятка коней. Іх дзiкiя, перапужаныя вочы i парывiстыя рухi не пакiдалi сумнення y тым, што яны толькi нядаyна злоyлены i што iм нялёгка пераносiць няволю. Убранне хацiны не пазбаyлена было некаторай утульнасцi i камфорту. Сцены yпрыгожваy суцэльны дыван з мяккiх блiскучых шкур мустангаy. Шкуры – чорныя, гнядыя, плямiстыя i беласнежныя – радавалi вока: вiдаць было, што iх падабраy чалавек з густам. Мэбля была надзвычай простая: ложак – козлы, абцягнутыя конскай шкурай, дзве самаробныя табурэткi – паменшаная разнавiднасць таго ж узору, i просты стол, збiты з аполкаy юкi,– вось i yсё абсталяванне. У кутку вiднелася нешта накшталт другой пасцелi – яна была змайстравана з тых жа непазбежных конскiх шкур. Зусiм нечаканымi y гэтай сцiплай хацiне былi палiца з кнiгамi, пяро, чарнiла, паштовая папера i газеты на стале. Былi тут i iншыя рэчы, якiя не толькi напамiналi аб цывiлiзацыi, але i гаварылi аб вытанчаным гусце: цудоyны скураны куфэрак, двухствольная стрэльба, сярэбраны кубак чаканнай работы, паляyнiчы рог i сярэбраны свiсток. На падлозе стаяла некалькi прадметаy кухоннага начыння, пераважна бляшаных; у кутку вялiкая бутля y лазовай пляцёнцы, у якой, мабыць, быy напiтак больш моцны, чым вада з Аламо. Астатнiя рэчы тут былi да месца: мексiканскае, з высокай лукой, сядло, аброць з плеценага конскага воласу, такiя ж павады, два цi тры серапе, некалькi маткоy сырамятнага рэменя. Такiм было жыллё мустангера, такiм было яго абсталяванне. На адной з табурэтак пасярод пакоя сядзеy чалавек, якi нiяк не мог быць самiм мустангерам. Ён зусiм не быy падобны на гаспадара. Наадварот, па yсяму яго выгляду – па выяyленню звыклай пакорнасцi – можна было беспамылкова сказаць, што гэта слуга. Аднак ён зусiм не быy дрэнна апрануты i не рабiy уражання чалавека галоднага цi наогул абяздоленага. Гэта быy таyстун з капой рыжых валасоy i з чырвоным тварам; на iм быy касцюм з грубай тканiны – напалову плiсавы, напалову вельветавы. З плiсу былi пашыты яго штаны i гетры; а з вельвету, некалi бутэлечна-зялёнага колеру, але yжо даyно выцвiлага i цяпер амаль карычневага, – паляyнiчая куртка з вялiкiмi кiшэнямi на грудзях. Фетравы капялюш з шырокiмi апушчанымi палямi давяршаy касцюм гэтага чалавека, калi не yпамянуць грубую каленкоравую кашулю з абыякава завязаным вакол шыi чырвоным шалiкам i iрландскiя чаравiкi. He толькi iрландскiя чаравiкi i плiсавыя штаны выдавалi яго нацыянальнасць. Яго губы, нос, вочы, уся яго знешнасць i манеры гаварылi аб тым, што ён iрландзец. Калi б у каго-небудзь i yзнiкла сумненне, то яно рассеялася б, як толькi таyстун адкрыy бы рот, каб пачаць гаварыць – што ён i рабiy час ад часу, – з такiм вымаyленнем гавораць толькi y графстве Голуэй. Можна было падумаць, што iрландзец размаyляе сам з сабою, бо y хацiне, акрамя яго, быццам нiкога не было. Аднак гэта было не так. На падсцiлцы з конскай шкуры перад тлеючым ачагом, уткнуyшыся носам у попел, ляжаy вялiкi сабака. Здавалася, ён разумеy мову свайго субяседнiка. Ва yсякiм разе, чалавек звяртаyся да яго, нiбы чакаy, што ён зразумее кожнае слова. – Што, Тара, неацэнная мая, – усклiкнуy чалавек у плiсавых штанах, – хочаш назад у Балiбалах? Напэyна, рада была б пабегаць у двары замка па чыстых плiтах! I падкармiлi б цябе там як трэба, a то, глянь, скура ды косцi – усе рэбры пералiчыць можна. Дружочак ты мой, мне i самому туды хочацца! Але хто ведае, калi малады гаспадар надумае вярнуцца y родныя мясцiны! Ну нiчога, Тара! Ён хутка паедзе y пасёлак, стары ты мой дружа, абяцаy i нас прыхапiць – i то добра. Чорт вазьмi! Вось ужо тры месяцы, як я не быy у форце. Можа, там я i сустрэну якога-небудзь дружка сярод iрландскiх салдат, якiх сюды днямi прыслалi. Ну yжо i вып’ем тады! Праyда, Тара? Пачуyшы сваё iмя, сабака падняy галаву i фыркнуy у адказ. – Ды i зараз добра было б прамачыць горла, – працягваy iрландзец, кiдаючы прагны позiрк у бок бутлi.– Толькi вось бутля yжо амаль пустая, i малады гаспадар можа спахапiцца. Ды i нячэсна пiць без дазволу. Праyда, Тара? Сабака зноy падняy морду над попелам i зноy фыркнуy. – Ты ж у мiнулы раз сказала «ага»? I цяпер кажаш тое ж самае? А, Тара? Сабака зноy выдаy той жа гук, якi мог быць выклiканы невялiкай прастудай або попелам, што трапiy яму y ноздры. – Зноy «ага»? Так i ёсць! Вось што гэтае нямое стварэнне хоча сказаць! He спакушай мяне, стары злодзей! Не-не, нi кроплi вiскi. Я толькi дастану корак з бутлi i панюхаю. Напэyна гаспадар нiчога не заyважыць; а калi б нават i заyважыy – ён не раззлуецца. Толькi панюхаць – гэта ж не бяда. З гэтымi словамi iрландзец устаy i накiраваyся y куток, дзе стаяла бутля. Нягледзячы на yсе запэyненнi, у яго руках было штосьцi зладзейскае – не то ён не быy упэyнены y сваёй чэснасцi, не то сумняваyся, цi хопiць у яго сiлы волi процiстаяць спакусе. Ён пастаяy крыху, прыслухаyся, абярнуyшыся да дзвярэй; потым падняy спакуслiвую пасудзiну, выцягнуy корак i паднёс рыльца бутлi да носа. Некалькi секунд ён заставаyся y гэтай позе; у цiшынi толькi час ад часу чулася фырканне, падобнае да таго, якое выдаваy сабака i якое iрландзец вытлумачыy як сцвярджальны адказ на свае сумненнi. Гэты гук выражаy задавальненне ад духмянага моцнага напою. Аднак гэта заспакоiла яго толькi на кароткi час; паступова дно бутлi падымалася yсё вышэй, а рыльца яе з той жа хуткасцю апускалася прама да выцягнутых губ. – Чорт вазьмi! – усклiкнуy iрландзец яшчэ раз, глянуyшы крадком на дзверы. – Плоць i кроy не могуць процiстаяць паху гэтага цудоyнага вiскi – як не паспрабаваць яго! Было не было! Я толькi адну кроплю, толькi б змачыць кончык языка. Можа, апяку язык… ну ды ладна. I горла бутлi прыйшло y сутыкненне з губамi; але, вiдаць, справа iшла не аб «кроплi, каб змачыць кончык языка», – пачулася бульканне вадкасцi, якое сведчыла, што iрландзец, вiдаць, вырашыy прамачыць як след усю гартань i нават больш. Цмокнуyшы з задавальненнем некалькi разоy, ён заткнуy бутлю коркам, паставiy яе на месца i зноy усеyся на сваю табурэтку. – Ах ты, старая шэльма Тара! Гэта ты yвяла мяне y спакусу. Ну нiчога, гаспадар не даведаецца. Усё роyна ён хутка паедзе y форт i зможа зрабiць новы запас. Некалькi хвiлiн iрландзец сядзеy моyчкi. Цi думаy ён пра сваю правiннасць, цi проста цешыyся yздзеяннем алкаголю – хто ведае? Неyзабаве ён зноy загаварыy: – I што гэта майстра Морыса так цягне y пасёлак? Ён сказаy, што адправiцца туды, як толькi зловiць крапчастага мустанга. I на што яму раптам так спатрэбiyся гэты канёк? Гэта не так сабе. Гаспадар ужо тры разы паляваy на яго i не змог накiнуць вяроyку на шыю гэтаму дзiкаму стварэнню – а сам жа ён быy на гнядым, во як! Ён кажа, што разаб’ецца y блiн, а yсё ж такi зловiць яго, яй-богу! Хутчэй бы yжо, a то як бы не давялося нам з табой тарчаць тут да той самай ранiцы, калi пачнецца Страшны суд… Ш-ш! Хто там? Гэты воклiч вырваyся y iрландца таму, што Тара саскочыла са сваёй падсцiлкi i з брэхам кiнулася да дзвярэй. – Фялiм! – пачуyся голас знадворку. – Фялiм! – Вось i гаспадар, – прамармытаy Фялiм, ускочыyшы з табурэткi i накiраваyшыся yслед за сабакам да выхаду. 6. Крапчасты мустанг Фялiм не памылiyся: гэта быy голас яго гаспадара, Морыса Джэральда. Выйшаyшы за дзверы, слуга yбачыy яго. Як i трэба было чакаць, той вяртаyся дамоy на сваiм канi, але цяпер гняды, увесь мокры ад поту, здаваyся амаль чорным, бакi i шыя y яго былi yзмыленыя. Гняды быy не адзiн. На туга нацягнутым ласо, прывязаным да сядзельнай лукi, ён вёy за сабой таварыша – дакладней, палоннага. Скураны рэмень, якi туга абхапiy скiвiцы злоyленага мустанга, прытрымлiваyся другiм, прымацаваным да яго рэменем, што быy перакiнуты праз галаву на шыю, непасрэдна за вушамi жывёлы. Гэта быy мустанг зусiм незвычайнай афарбоyкi. Нават сярод вялiзных табуноy, што пасвяцца y. прэрыях, дзе сустракаюцца конi самых нечаканых масцей, такая масць была рэдкай. Конь быy цёмна-шакаладнага колеру з белымi плямамi, раскiданымi гэтак жа раyнамерна, як цёмныя плямы на шкуры ягуара. Арыгiнальная афарбоyка каня спалучалася з бездакорным складам. Ён быy шыракагруды, з крутымi бакамi, стройнымi тонкiмi нагамi i з галавой, якая магла служыць узорам конскай прыгажосцi; буйны для мустанга, ён быy значна меншы за звычайнага англiйскага каня, нават меншы за гнядога – таксама мустанга, якi дапамог захапiць яго y палон. Прыгажун конь быy кабылай; яна належала да табуна, якi любiy пасвiцца ля вытокаy Аламо, дзе мустангер тры разы беспаспяхова гнаyся за ёю. Толькi на чацвёрты раз Морысу пашанцавала. Чым было выклiкана нястрымнае жаданне злавiць iменна гэтага каня, заставалася тайнай мустангера. Фялiм яшчэ нi разу не бачыy свайго гаспадара такiм задаволеным – нават калi Морыс вяртаyся з палявання, як гэта часта бывала, з пяццю цi шасцю злоyленымi мустангамi. I нiколi яшчэ Фялiм не бачыy такой прыгожай палоннiцы, як крапчастая кабыла. Ёю залюбаваyся б i не такi знаyца конскай прыгажосцi, як былы грум замка Балах. – Гiп-гiп, ура! – закрычаy Фялiм, як толькi yбачыy палоннiцу, i падкiнуy уверх свой капялюш. – Слава святому Патрыку', майстар Морыс злавiy нарэшце крапчастую! Гэта кабыла, чорт вазьмi! Ну i канёк!.. He дзiва, што вы так ганялiся за ёю. Яй-богу! У нас на кiрмашы y Балiносла мы маглi б заламiць за яе любую цану, i яе б у нас усё роyна з рукамi адарвалi. Ну i канёк!.. Куды ж мы яе паставiм? У караль з усiмi? – He, там яе могуць забрыкаць. Прывяжам лепш пад навесам. Кастра, як гасцiнны гаспадар, уступiць ёй сваё месца, а сам пераначуе пад адкрытым небам. Цi бачыy ты, Фялiм, калi-небудзь такую красуню… я хацеy сказаць – такога прыгожага каня? – Нiколi, майстар Морыс, нiколi y жыццi! А я бачыy шмат пародзiстых канькоy у Балiбалаху. У, прыгажуня, так бы i з’еy яе! Толькi y яе такi выгляд, што яна сама, так i глядзi, каго-небудзь з’есць. Вы яе яшчэ зусiм не аб’язджалi? – He, Фялiм, я займуся ёю, калi y мяне будзе паболей часу. Гэта трэба зрабiць як след. Бо боязна сапсаваць такую прыгажосць. Я пачну аб’язджаць яе, калi адвяду y пасёлак. – А калi вы туды збiраецеся? – Заyтра. Мы павiнны выехаць на досвiтку, каб к вечару дабрацца да форта. – Вось гэта добра! Я рады не за сябе, а за вас, майстар Морыс. Цi вядома вам, што y нас вiскi yжо на зыходзе? Аб гэтым можна меркаваць па тым, як яно y бутлi боyтаецца. Гэтыя шэльмы y форце здорава ашукваюць: яны i разбаyляюць, i недалiваюць. Галон' англiйскага вiскi мы пiлi б разы y тры даyжэй, чым гэту амерыканскую «дрэнь», як самi янкi яе ахрысцiлi. – Наконт вiскi не турбуйся, Фялiм. Там жа хопiць i на сёння, i каб напоyнiць нашы бiклагi для заyтрашняга падарожжа. He сумуй, стары Балiбалах! Пойдзем спярша yладкуем крапчастую кабылку, а потым у нас будзе час пагаварыць пра новы запас гаючага напiтку, якi, я ведаю, ты любiш больш за yсё на свеце. – I вас, майстар Морыс! – дадаy Фялiм пасмейваючыся. Мустангер усмiхнуyся i саскочыy з сядла. * * * Крапчастую кабылу паставiлi пад павець, а Кастра прывязалi да дрэва. Фялiм пачаy чысцiць яго па yсiх правiлах, якiя заведзены y прэрыi. Стомлены да знямогi, мустангер кiнуyся на сваю пасцель з конскай шкуры. Hi за адным мустангам яму не даводзiлася ганяцца так доyга, як за крапчастай кабылай. Чым была абумоyлена такая настойлiвасць, аб гэтым не ведаy нiхто на свеце – нi Фялiм, нi Кастра, яго верны конь, – нiхто, акрамя яго самога. Нягледзячы на тое, што яму давялося правесцi некалькi дзён у сядле, з iх тры апошнiя – у няспыннай пагонi за крапчастай кабылай, нягледзячы на страшэнную стомленасць, мустангер не мог заснуць. Час ад часу ён уставаy i пачынаy хадзiць узад i yперад па хацiне, нiбы чымсьцi моцна yсхваляваны. Ужо некалькi начэй ён пакутаваy ад бяссоннiцы, варочаючыся з боку на бок, так што не толькi яго слуга Фялiм, але нават сабака стаy здзiyляцца паводзiнам гаспадара. Слуга мог бы падумаць, што гаспадар гарыць нецярпеннем злавiць крапчастую кабылу, калi б ён не ведаy, што лiхаманкавы неспакой у таго пачаyся раней, чым ён даведаyся пра яе iснаванне. Толькi праз некалькi дзён пасля вяртання мустангера з форта крапчастая кабыла yпершыню трапiла яму на вочы, так што гэта не магло быць прычынай перамены яго настрою. Здавалася, удалае паляванне, замест таго каб заспакоiць яго, выклiкала адваротнае yздзеянне. Так, прынамсi, думаy Фялiм. Нарэшце ён адважыyся, карыстаючыся правам малочнага брата, спытаць мустангера, што з iм здарылася. Калi той зноy стаy варочацца з боку на бок, пачуyся голас слугi: – Майстар Морыс, што з вамi? Скажыце мне, напрамiлы Бог! – Нiчога, Фялiм, нiчога. Чаму ты y мяне аб гэтым пытаеш? – Ды як жа не пытаць? Вы ж нi на хвiлiнку не сплюшчылi вочы з таго самага дня, як у апошнi раз вярнулiся з пасёлка. Штосьцi адняло там у вас сон. Няyжо вы марыце аб адной з гэтых мексiканскiх дзяyчат – «мучачэ», як тут iх называюць? He, я гэтаму не паверу. Нашчадку старажытнага роду Джэральдаy не да твару. – Глупства, дружок! Табе заyсёды што-небудзь мроiцца. Лепш дай мне закусiць. He забывай, што я з ранку нiчога не еy. Што y цябе знойдзецца y кладоyцы? – Прызнацца, запасы y нас невялiкiя. Бо за тыя тры днi, што вы лавiлi гэтага мустанга, нiчога не прыбавiлася. Ёсць крыху халоднай аленiны i кукурузнага хлеба. Калi хочаце, я разагрэю мяса y гаршку. – Добра, я магу пачакаць. – А цi не лягчэй вам будзе чакаць, калi вы спачатку змочыце горла гэтым напоем? – Што ж, я не супраць. – Чыстага цi з вадой? – Шклянку грогу. Толькi прынясi халоднай вады з ручая. Фялiм узяy сярэбраны кубак i yжо сабраyся было iсцi, як раптам Тара з гучным брэхам кiнулася да дзвярэй. Фялiм з некаторай асцярогай накiраваyся да выхаду. Брэх сабакi змянiyся радасным павiскваннем, быццам ён вiтаy старога сябра. – Гэта стары Зеб Стумп, – сказаy Фялiм, выглянуyшы за дзверы, i спакойна выйшаy. У яго былi два намеры: па-першае, павiтаць госця i, па-другое, выканаць загад гаспадара. Чалавек, якi з’явiyся ля дзвярэй хацiны, быy гэтак жа не падобны нi на аднаго з яе жыхароy, як i яны адзiн на аднаго. Ростам ён быy не менш як шэсць футаy. На iм былi боты з дублёнай скуры алiгатара; у шырокiя халявы былi засунуты штаны з даматканай шэрсцi, якiя калiсьцi былi пафарбаваны y кiзiлавым соку, але цяпер ужо страцiлi ад бруду свой колер. Прама на цела была надзета кашуля з аленевай скуры, а паверх яе – выцвiлая зялёная куртка, пашытая з байкавай коyдры з выцертым ворсам. Моцна патрапаны парыжэлы лямцавы капялюш дапаyняy яго сцiплы касцюм. Рыштунак Зеба Стумпа быy звычайным для лясных паляyнiчых Паyночнай Амерыкi. Сумка з кулямi i вялiкi, сагнуты сярпом рог для пораху былi падвешаны з правага боку на раменьчыку, перакiнутым праз плячо; куртка была перахоплена шырокiм скураным поясам; на iм вiселi скураныя ножны, з якiх высоyвалася рукаятка вялiкага паляyнiчага нажа, зробленая з аленевага рога. У адрозненне ад большасцi тэхаскiх паляyнiчых, ён нiколi не насiy нi макасiнаy, нi гетраy, нi доyгай блузы з аленевай скуры, аблямаванай махрамi. На яго сцiплым адзеннi не было вышыyкi, на паляyнiчым рыштунку – упрыгажэнняy. Усё простае, амаль несамавiтае, як быццам Зеб асуджаy усялякую фарсiстасць. Нават стрэльба – яго верная зброя, галоyная прылада яго рамяства – выглядала як доyгi брус жалеза, прымацаваны да неадпалiраванай карычневай дзеравякi. Калi гаспадар ставiy стрэльбу на зямлю, то дула даходзiла яму да пляча. Паляyнiчаму, адзенне i зброю якога мы толькi што апiсалi, было на выгляд гадоy пяцьдзесят. Скура y яго была смуглая, а рысы твару на першы погляд здавалiся суровымi. Аднак, прыглядзеyшыся, вы пачыналi адчуваць, што гэты чалавек не пазбаyлены спакойнага гумару. Хiтры агеньчык у яго маленькiх шэрых вочках гаварыy аб тым, што стары паляyнiчы цэнiць добры жарт i сам не супраць пажартаваць. Фялiм ужо yпамянуy яго iмя: гэта быy Зебулон Стумп, цi «стары Зеб Стумп», як звалi яго y вузкiм коле знаёмых. Калi яго пыталi, адкуль ён родам, ён заyсёды адказваy: «Кентукiец па нараджэнню i выхаванню». Зеб Стумп нарадзiyся i вырас у штаце Кентукi i правёy сваю маладосць сярод некранутых лясоy нiжняй Мiсiсiпi, займаючыся выключна паляваннем. Цяпер, на схiле гадоy, ён працягваy гэты ж занятак, але yжо y нетрах паyднёва-заходняга Тэхаса. Тара скакала i yсяляк па-сабачаму вiтала старога паляyнiчага; адразу было вiдаць, што Зеб Стумп i яе гаспадар – прыяцелi. – Здарова! – лаканiчна сказаy Зеб, загарадзiyшы дзверы хацiны сваёй магутнай фiгурай. – Добры дзень, мiстэр Стумп! – адказаy мустангер, устаючы насустрач госцю. – Заходзьце i сядайце. Паляyнiчы не заставiy сябе прасiць – ён пераступiy парог i, нязграбна павярнуyшыся, усеyся на няyстойлiвую табурэтку, на якой раней сядзеy Фялiм. Сядзенне было такiм нiзкiм, што каленi Стумпа апынулiся амаль не yзроyнi яго падбародка, а доyгi ствол стрэльбы, нiбы пiка, узвышаyся на некалькi футаy над галавой. – Чорт бы пабраy гэтыя табурэткi,– забурчаy ён, яyна нездаволены такiм становiшчам, – ды i наогул усе крэслы! Куды лепш бервяно: адчуваеш, па крайняй меры, што яно пад табой не праломiцца. – Садзiцеся сюды, – сказаy гаспадар, паказваючы на скураны куфэрак у кутку. – Ён больш надзейны. Стары Зеб не заставiy сябе yгаворваць, выпрамiyся ва yвесь рост i перасеy на куфэрак. – Пяшком, мiстэр Стумп, як заyсёды? – He, са мной кляча; я прывязаy яе да дрэва. Я не паляваy. – Вы, здаецца, нiколi не палюеце вярхом, цi не праyда? – Што я, дурань? Тыя, хто палюе вярхом на канi, круглыя дурнi. – Але ж у Тэхасё yсе так робяць. – Усе цi не yсе, але. гэта дурны звычай, звычай лянiвых дурняy. На сваiх дваiх я падстрэлю больш дзiчыны за адзiн дзень, чым вярхом за цэлы тыдзень. Канешне, для вас конь неабходны, у вас дзiчына iншая; але калi выследжваць мядзведзя, аленя цi дзiкага iндыка, то на канi iх усiх распудзiш. Сваю старую кабылу я трымаю толькi для таго, каб перавозiць на ёй здабычу. – Вы кажаце, яна тут? Фялiм паставiць яе пад навес. Вы ж пераначуеце y нас? – Па праyдзе кажучы, я з гэтым намерам i прыехаy. Пра маю клячу не турбуйцеся: яна добра прывязана. Пазней я яе пушчу на пашу. – Цi не хочаце закусiць? Фялiм якраз гатуе вячэру. На жаль, нiчога, акрамя аленiны, не магу вам прапанаваць. – Што можа быць лепш за добрую аленiну! Хiба што мядзведзiна… Толькi гэту дзiчыну трэба добра падсмажваць на гарачым вуголлi. Давайце я дапамагу гатаваць… Мiстэр Фялiм, схадзiце да маёй клячы i прынясiце iндычку – яна прывязана да лукi сядла; я падстрэлiy яе па дарозе. – Цудоyна! – усклiкнуy мустангер. – Нашы запасы зусiм спустошаны. Апошнiя тры днi я паляваy на аднаго рэдкаснага мустанга i не браy з сабой стрэльбы. Фялiм i я, ды i Тара таксама, зусiм згаладалiся за гэты час. – А што гэта за мустанг? – зацiкаyлена спытаy паляyнiчы, не звяртаючы нiякай увагi на апошнюю заyвагу. – Цёмна-шакаладная кабыла з белымi плямамi. Цудоyны конь! – Каб яго чорт, хлопча! Дык гэта ж якраз тая справа, якая i прывяла мяне сюды! – Праyда? – Я бачыy гэтага мустанга. Кабыла, вы кажаце? Я гэтага не ведаy, яна нi разу не падпусцiла мяне да сябе блiжэй чым на паyмiлi. Я бачыy яе некалькi разоy у прэрыi i вырашыy, што вам варта яе злавiць. I вось чаму. Пасля таго як мы з вамi апошнi раз бачылiся, я быy на Ляоне. Туды прыехаy адзiн чалавек, якога я ведаy яшчэ на Мiсiсiпi. Гэта багаты плантатар; ён жыy на шырокую нагу. Нямала аленяy i iндыкоy пастаyляy я яму. Яго завуць Пойндэкстэр. – Пойндэкстэр? – Так. Гэта iмя ведаюць усе на берагах Мiсiсiпi – ад Арлеана да Сент-Луiса. Тады ён быy багаты; ды i цяпер, вiдаць, не бедны, бо прывёy з сабою добрую сотню неграy. Акрамя таго, з iм прыехаy пляменнiк, па iменi Калхаyн, у якога вядуцца грошыкi, i рабiць хлопцу з iмi няма чаго, хiба што аддаць свайму дзядзечку y пазыку; i аддасць – праyда, не без задняй думкi: хлопец хiтры. Цяпер я скажу, што прывяло мяне да вас. У гэтага плантатара ёсць дачка, вялiкая ахвотнiца да коней. У Луiзiяне яна ездзiла на самых шалёных, якiх толькi можна было знайсцi. Яна пачула, як я расказваy старому пра крапчастага мустанга, i не адступiлася ад бацькi, пакуль ён не паабяцаy ёй, што не пашкадуе грошай за гэтага каня. Ён сказаy, што дасць дзвесце долараy. Канешне, усе тутэйшыя мустангеры, як толькi аб гэтым даведаюцца, зараз жа кiнуцца за каньком; i вось, не сказаyшы нiкому нi слова, я паскакаy сюды на сваёй старой кабыле. Злавiце крапчастую – i дзвесце долараy будуць у вашай кiшэнi! Зеб Стумп ручаецца за гэта. – Цi не выйдзеце вы са мной, мiстэр Стумп? – сказаy малады iрландзец, устаючы з табурэткi i накiроyваючыся да дзвярэй. Паляyнiчы пайшоy за iм, крыху здзiyлены нечаканым запрашэннем. Морыс павёy свайго госця да навеса i спытаy: – Падобны гэты конь на таго мустанга, аб якiм вы гаварылi, мiстэр Стумп? – Правалiцца мне скрозь зямлю, калi гэта не ён! Ужо злоyлены! Табе пашанцавала, хлопец, – дзвесце долараy як з неба звалiлiся. Чорт вазьмi, яна каштуе кожны цэнт гэтых грошай! Ну i прыгожая ж скацiна! Во будзе радасць для мiс Пойндэкстэр! 7. Неспакойная ноч Даведаyшыся, што крапчасты мустанг ужо злоyлены, стары паляyнiчы адразу павесялеy. Яго настрой стаy яшчэ лепшым дзякуючы змесцiву бутлi, у якой, наперакор апасенням Фялiма, знайшлося кожнаму «па глытку» для апетыту перад iндычкай, потым па другому, каб запiць яе, i яшчэ па некалькi за люлькай. Ажыyленая гамонка за вячэрай – па звычаю жыхароy прэрыi – тычылася галоyным чынам iндзейцаy i выпадкаy на паляваннi. Паколькi Зеб Стумп быy свайго роду хадзячай паляyнiчай энцыклапедыяй, то ён гаварыy больш за yсiх i расказваy такiя гiсторыi, што Фялiм ахаy ад здзiyлення. Аднак гутарка спынiлася яшчэ задоyга да поyначы. Магчыма, што апарожненая бутля заставiла субяседнiкаy падумаць аб адпачынку; але была i iншая, больш праyдападобная прычына. Ранiцай мустангер збiраyся адправiцца на Ляону, i yсiм iм трэба будзе рана yстаць, каб падрыхтавацца да падарожжа. Дзiкiя конi яшчэ не былi прыручаны, i iх трэба было звязаць адзiн з адным, каб яны па дарозе не разбеглiся; i яшчэ шмат усялякiх клопатаy чакала iх да ад’езду. Паляyнiчы прывязаy сваю кабылу на доyгую вяроyку, каб яна магла пасвiцца, i вярнуyся y хацiну са старой, пажоyклай коyдрай, якая звычайна служыла яму пасцеллю. – Кладзiцеся на мой ложак, – ветлiва прапанаваy яму гаспадар, – а я пасцялю сабе на падлозе конскую шкуру. – He, – адказаy госць. – Нi адна з вашых палiчак не падыходзiць Зебу Стумпу для спання. Я аддаю перавагу зямлi – на ёй i спiцца лепш, i нiкуды не звалiшся. – Калi вам так падабаецца, кладзiцеся на падлогу; вось тут будзе добра, я дам вам шкуру. – He губляйце дарэмна часу, малады чалавек. Я не прывык спаць на падлозе. Мая пасцель – зялёная трава прэрыi. – He збiраецеся ж вы спаць пад адкрытым небам?! – усклiкнуy уражаны мустангер, убачыyшы, што госць з перакiнутай цераз плячо коyдрай кiруе да выхаду. – Вось iменна збiраюся. – Але паслухайце, ноч жа вельмi халодная, вы прамерзнеце, як у час норду. – Пустое. Лепш прамерзнуць, чым спаць у духаце пад дахам. – Вы жартуеце, мiстэр Стумп? – Малады чалавек! – урачыста сказаy паляyнiчы. – Зеб Стумп за апошнiя шэсць гадоy нi разу не правёy ноч пад дахам. Калiсьцi y мяне было штосьцi накшталт дома – дупло старой смакоyнiцы. Гэта было на Мiсiсiпi, калi яшчэ мая старая была жывая; я завёy гэта жытло дзеля яе; калi яна памерла, я перабраyся спачатку y Луiзiяну, а потым сюды. З той пары мой адзiны дах i днём i ноччу – сiняе неба Тэхаса. – Калi вам лепш спаць знадворку… – Так, лепш, – коратка адказаy паляyнiчы, пераступаючы парог i накiроyваючыся да лужка, што рассцiлаyся памiж хацiнай i рэчкай. З iм была не толькi яго старая коyдра – на руце вiсела кабрыэста – вяроyка ярдаy сем даyжынёй, сплеценая з конскага воласу. Звычайна яе yжываюць для таго, каб прывязаць каня на пашы, але зараз яна прызначалася для iншай мэты. Уважлiва агледзеyшы асветленую месяцам траву, ён старанна yклаy на зямлi вяроyку, акружыyшы ёю прастору дыяметрам у некалькi футаy. Пераступiyшы цераз вяроyку, ён закруцiyся y коyдру, спакойна yлёгся i праз хвiлiну, здавалася, ужо спаy. Мяркуючы па гучнаму дыханню, ён, мабыць, сапраyды спаy. Зеб Стумп дзякуючы моцнаму здароyю i спакойнаму сумленню заyсёды засынаy адразу. Аднак адпачываць яму давялося нядоyга. Пара здзiyленых вачэй сачыла за кожным яго рухам: гэта былi вочы Фялiма О’Нiла. – Святы Патрык, – прашаптаy ён, – для чаго гэта стары абгарадзiyся вяроyкай? Цiкаyнасць iрландца некаторы час змагалася з пачуццём ветлiвасцi, але першая потым узяла верх; як толькi паляyнiчы захроп, Фялiм падкраyся да яго i стаy трэсцi, каб атрымаць адказ на пытанне, якое яго зацiкавiла. – Пракляты iрландскi асёл! – усклiкнуy Стумп. – Я думаy, што yжо ранак… Для чаго я кладу вакол сябе вяроyку? Для чаго ж яшчэ, як не для таго, каб ахаваць сябе ад усялякiх гадаy? – Ад якiх гадаy, мiстэр Стумп? – Ну канешне ад змей, чорт бы цябе yзяy! Адпраyляйся спаць. Нягледзячы на тое што яго аблаялi, Фялiм вярнуyся y хацiну вельмi задаволены. «Калi не лiчыць iндзейцаy, горш за yсё y Тэхасе ядавiтыя змеi,– бурчаy ён, размаyляючы сам з сабой. – Я яшчэ нi разу не выспаyся як след з той пары, як сюды трапiy. Вечна толькi i думаеш пра iх цi бачыш у сне. Як шкада, што святы Патрык не наведаy Тэхас, перш чым адправiцца на той свет!» Фялiм, пакуль жыy у самотнай хацiне, мала з кiм сустракаyся i таму не ведаy пра магiчныя yласцiвасцi кабрыэста. Ён адразу ж выкарыстаy набытыя веды. Пракраyшыся пацiху y дом, каб не разбудзiць гаспадара, Фялiм звяy вяроyку, што вiсела на сцяне; затым зноy выйшаy за дзверы i вылажыy яе колам вакол сцен, паступова размотваючы на хаду. Закончыyшы гэту працэдуру, iрландзец пераступiy парог хацiны, шэпчучы: – Нарэшце Фялiм О’Нiл будзе спаць спакойна, колькi б нi было змей у Тэхасе! Пасля гэтага маналога y хацiне yсталявалася цiшыня. Зямляк святога Патрыка, не баючыся больш пранiкнення паyзуноy, iмгненна заснуy, расцягнуyшыся на конскай шкуры. Некаторы час здавалася, што yсе y асалодзе ад поyнага адпачынку, уключаючы Тару i злоyленых мустангаy. Цiшыню парушала толькi старая кабыла Стумпа, якая yсё яшчэ скубла траву на пашы. Хутка, аднак, выявiлася, што стары паляyнiчы не спiць. Ён варочаyся з боку на бок, як быццам нейкая неспакойная думка пазбавiла яго сну. Перавярнуyшыся разоy дзесяць, Зеб сеy i незадаволена паглядзеy вакол. – Чорт бы yзяy гэтага нахабнага iрландскага дурня! – працадзiy ён скрозь зубы. – Разагнаy мне сон, пракляты! Трэба было яго выцягнуць i шпурнуць у рэчку, каб правучыць. Рукi так i свярбяць! Я гэтага не зраблю толькi з павагi да яго гаспадара… Мабыць, я так i не засну да ранiцы. Пры гэтых словах паляyнiчы яшчэ раз закруцiyся y коyдру i зноy лёг. Аднак заснуць яму не yдалося: ён круцiyся, варочаyся з боку на бок; нарэшце зноy сеy i загаварыy сам з сабою. На гэты раз пагроза выкупаць Фялiма y ручаi прагучала больш пэyна i рашуча. Здавалася, паляyнiчы яшчэ вагаyся, калi ён раптам заyважыy штосьцi такое, што змянiла ход яго думак. Футах у дваццацi ад таго месца, дзе ён сядзеy, па траве слiзгала доyгае тонкае цела; у яго блiскучай лусцэ адбiвалiся серабрыстыя промнi месяца, i паyзуна няцяжка было распазнаць. – Змяя! – шэптам вымавiy Зеб, калi яго вочы спынiлiся на паyзуне. – Цiкава, якая гэта поyзае тут начамi… Занадта вялiкая для грымучкi; праyда, у гэтых краях сустракаюцца грымучыя змеi амаль такой жа велiчынi. Але y гэтай занадта светлая луска, ды i тонкая яна целам для грымучай. He, гэта не яна… А-а, цяпер я пазнаю гэту гадзiну! Гэта «курачка» шукае яйкi. Ах ты, шэльма! I паyзе прама на мяне… У яго тоне не адчувалася спалоху: Зеб Стумп ведаy, што змяя не перапаyзе цераз валасяную вяроyку, а, датыкнуyшыся да яе, папаyзе назад, як ад агню. Пад абаронай гэтага магiчнага круга паляyнiчы мог спакойна сачыць за няпрошаным госцем, калi б нават гэта была самая ядавiтая змяя. Але яна не была ядавiтай. Гэта быy усяго толькi вуж, да таго ж самы бясшкодны, з той разнавiднасцi змей, якiя y прастамоyi называюцца «курачкамi», у спiсе паyночна-амерыканскiх змей яны лiчацца сярод самых буйных. Твар Зеба выражаy цiкаyнасць, i то не вельмi вялiкую. Паляyнiчы не здзiвiyся i не перапалохаyся нават тады, калi вуж падпоyз да самай вяроyкi i, крыху падняyшы галаву, уткнуyся прама y яе. Пасля гэтага наогул нечага было баяцца; змяя адразу павярнула i папаyзла назад. Секунду цi дзве паляyнiчы прасядзеy нерухома, сочачы за тым, як змяя адпаyзае. Здавалася, ён быy у нерашучасцi – праследаваць яе, каб знiшчыць, цi пакiнуць без увагi. Калi б гэта была грымучая, коп’егаловая цi макасiнавая змяя, ён бы наступiy ёй на галаву цяжкiм абцасам свайго бота. Але бясшкоднай «курачцы» яму не было за што помсцiць. Гэта было вiдавочна са слоy, якiя паляyнiчы прамармытаy, пакуль змяя павольна адпаyзала: – Беднае стварэнне! Хай сабе паyзе дадому. Праyда, яна высмоктвае iндычыя яйкi i гэтым скарачае iндычы род, але ж гэта яе адзiная ежа, i няма чаго мне на яе злавацца. Аднак на гэтага праклятага дурня я страшэнна злы. Вось з кiм мне хацелася б паквiтацца, толькi б не пакрыyдзiць яго гаспадара!.. Ёсць! Здорава прыдумаy! Пры гэтых словах стары паляyнiчы yскочыy на ногi, выраз яго твару стаy хiтрым i вясёлым, i ён пабег даганяць вужа. Некалькiх крокаy было дастаткова, каб дагнаць змяю. Зеб кiнуyся на яе, растапырыyшы yсе дзесяць пальцаy. Праз секунду яе доyгае блiскучае цела yжо выгiналася y яго руцэ. – Ну, мiстэр Фялiм, – усклiкнуy Зеб, – цяпер трымайся! Калi я не напалохаю тваю баязлiвую душу так, што ты не заснеш да ранку, то я дурань, якi не можа адрознiць сарыча ад iндыка. Пачакай жа! I паляyнiчы накiраваyся да хацiны; цiхенька пракраyшыся пад яе ценем, ён пусцiy вужа yнутр кола з вяроyкi, якiм Фялiм акружыy сваё жыллё. Вярнуyшыся на сваю травяную пасцель, паляyнiчы яшчэ раз нацягнуy коyдру i прамармытаy: – «Курачка» не перапаyзе цераз вяроyку – гэта напэyна; ясна i тое, што яна аблазiць усё, шукаючы выхаду. I калi змяя праз паyгадзiны не забярэцца на гэтага iрландскага дурня, то Зеб Стумп сам дурань… Стой! Што гэта? Чорт вазьмi, цi не yжо? Калi б паляyнiчы хацеy сказаць яшчэ што-небудзь, то yсё роyна не было б чутна, таму што падняyся такi неверагодны шум, якi мог бы разбудзiць усё жывое на Аламо i на адлегласцi некалькiх мiль у наваколлi. Спачатку пачуyся немы крык цi, дакладней, лямант – такi, якi мог вырвацца толькi з глоткi Фялiма О’Нiла. Затым голас Фялiма патануy у хоры сабачага браxy, конскага фыркання i ржання; гэта працягвалася без перапынку некалькi хвiлiн. – Што здарылася? – спытаy мустангер, саскочыyшы з ложка i навобмацак прабiраючыся да ахопленага жахам слугi.– Што на цябе найшло? Цi ты yбачыy прывiд? – О, майстар Морыс, горш! На мяне напала змяя! Яна мяне yсяго пакусала!.. Святы Патрык, я бедны, прапашчы грэшнiк! Я, мабыць, зараз памру… – Пакусала змяя? Пакажы дзе? – спытаy Морыс, спешна запальваючы свечку. Разам з паляyнiчым, якi yжо паспеy з’явiцца y хацiне, ён стаy аглядаць Фялiма. – Я не бачу нiякiх укусаy,– працягваy мустангер, пасля таго як старанна агледзеy усё цела слугi. – Няма нават драпiны, – адазваyся Стумп. – He yкусiла? Але ж яна поyзала па мне, халодная, як мiласцiна. – А цi была тут змяя? – спытаy Морыс з сумненнем у голасе. – Можа, гэта толькi прыснiлася табе? – Якое там прыснiлася, майстар Морыс! Гэта была сапраyдная змяя. Правалiцца мне на гэтым месцы! – Можа, i была змяя, – умяшаyся паляyнiчы. – Паглядзiм – раптам знойдзем яе. Дзiyна yсё ж! Вакол вашага дома ляжыць вяроyка з конскага воласу. Як жа гэта гадзюка магла перабрацца цераз яе?.. Вунь, вунь яна! Кажучы гэта, паляyнiчы паказаy у куток пакоя, дзе, скруцiyшыся кальцом, ляжала змяя. – Дык гэта yсяго толькi «курачка»! – працягваy Стумп. – Яна не страшней за голуба. Пакусаць яна не магла, але ж мы yсё роyна з ёю расправiмся. Паляyнiчы схапiy вужа, высока падняy i кiнуy вобзем з такой сiлай, што амаль пазбавiy яго здольнасцi рухацца. – Вось i yсё, мiстэр Фялiм, – сказаy Зеб, наступаючы на галаву змяi сваiм цяжкiм абцасам. – Кладзiся i спi спакойна да ранку: змяя цябе больш не кране. Падштурхваючы нагой забiтага вужа i весела пасмейваючыся, Зеб Стумп выйшаy з хацiны, зноy расцягнуyся на траве на yвесь свой агромнiсты рост i на гэты раз нарэшце заснуy. 8. Мнаганожка Пасля расправы са змяёй усе супакоiлiся. Брэх сабакi спынiyся разам з лямантам Фялiма. Мустангi зноy спакойна стаялi пад ценем дрэy. У хацiне yсталявалася цiшыня; толькi час ад часу было чуваць, як круцiyся iрландзец на падсцiлцы з мустангавай шкуры, не верачы больш у абарону кабрыэста. Звонку цiшыню парушаy толькi адзiн гук, зусiм не падобны на шолахi, якiя даносiлiся з хацiны. Гэта было нешта сярэдняе памiж шыпеннем алiгатара i кваканнем жабы; аднак, паколькi гэты гук вылятаy з ноздраy Зеба Стумпа, наyрад цi ён мог быць чым-небудзь iншым, чым здаровым храпам заснулага паляyнiчага. Яго гучнасць сведчыла, што Зеб моцна спiць. Паляyнiчы заснуy амаль адразу, як толькi зноy улёгся унутры вяровачнага кола. Жарт, якi ён сыграy з Фялiмам, каб адпомсцiць за перапынены сон, заспакойлiва падзейнiчаy на яго, i ён цяпер цешыyся поyным адпачынкам. Амаль цэлую гадзiну працягваyся гэты дуэт; час ад часу яму акампанiравалi крыкi вушастай савы i тужлiвае выццё каёта. Але вось зноy загучаy хор. Запявалам, як i y мiнулы раз, быy Фялiм. – Ратуйце, гiну! – закрычаy нечакана iрландзец, разбудзiyшы не толькi свайго гаспадара y хацiне, але i госця на лужку. – Святая Дзева! Заступнiца чыстых душ! Выратуй мяне! – Выратаваць цябе? Ад каго? – спытаy Морыс Джэральд, зноy саскочыyшы з пасцелi i спешна запальваючы святло. – Што здарылася? – Другая змяя, ваша мiласць. Ох! Яй-богу, гадзюка, злейшая за тую, якую забiy мiстэр Стумп. Яна пакусала мне yсе грудзi. Месца, дзе яна прапаyзла, гарыць, быццам каваль з Балiбалаха апёк мяне распаленым жалезам. – Пракляты ёлупень! – закрычаy Зеб Стумп, з’явiyшыся y дзвярах з коyдрай на плячы. – Другi раз ты будзiш мяне, дурань!.. Прашу прабачэння, мiстэр Джэральд! Вядома, што дурняy хапае на yсiх краiнах – i y Амерыцы, i y Ірландыi, але такога iдыёта, як Фялiм, я яшчэ не сустракаy. Гэта сапраyднае няшчасце! Наyрад цi нам сёння yдасца заснуць, калi мы не yтопiм яго y рэчцы. – Ох, мiлы Стумп, не гаварыце так! Клянуся, што тут зноy змяя! Я yпэyнены, што яна яшчэ y хацiне. Толькi хвiлiну назад я адчуваy, як яна поyзала па мне. – Гэта табе прыснiлася, мабыць? – сказаy паляyнiчы паyзапытальна i больш спакойна. – Кажу табе, што нi адна тэхаская змяя не перапаyзе цераз валасяную вяроyку. Тая напэyна yжо была y хацiне да таго, як ты палажыy ласо. Наyрад цi тут схавалiся дзве адразу. Зараз пашукаем… – О Божа! – крычаy iрландзец, задзiраючы кашулю. – Вось ён, след змяi, якраз на рэбрах! Значыць, была тут другая! О Мацi Божая, што са мной будзе? Пячэ, як агнём! – Змяя? – усклiкнуy Стумп, наблiжаючыся да напалоханага iрландца i трымаючы над iм свечку. – Як жа, змяя! He, чорт вазьмi, клянуся, што гэта не змяя! Гэта горш! – Горш за змяю? – усклiкнуy Фялiм у адчаi.– Горш, вы сказалi, мiстэр Стумп? Вы думаеце, гэта небяспечна? – Як табе сказаць… Усё залежыць ад таго, цi знайду я сёе-тое паблiзу i цi хутка. Калi не, то я не адказваю… – О мiстэр Стумп, не пужайце мяне! – У чым справа? – спытаy Морыс, убачыyшы на грудзях Фялiма ярка-чырвоную паласу, нiбы праведзеную распаленым прутком. – Што ж гэта, у рэшце рэшт? – паyтарыy ён з нарастаючай трывогай, заyважыyшы, як заклапочана глядзiць паляyнiчы на дзiyны след. – Я нiчога падобнага не бачыy. Гэта небяспечна? – Вельмi, мiстэр Джэральд, – адказаy Стумп, пазваyшы мустангера за дзверы хацiны i гаворачы шэптам, каб не пачуy Фялiм. – Але што ж гэта такое? – усхвалявана паyтарыy Морыс. – След ядавiтай мнаганожкi. – Ядавiтая мнаганожка! Яна яго yкусiла? – He, не думаю. Але гэтага i не патрабуецца. Хопiць таго, што мнаганожка прапаyзла – гэта можа быць смяротна. – Божа мiласэрны! Гэта так небяспечна? – Так, мiстэр Джэральд. He раз я бачыy, як здаровы чалавек адпраyляyся на той свет з такой паласой. Трэба дапамагчы, i хутчэй, a то y яго пачнецца гарачка, а потым памутнее розум, усё роyна як пасля yкусу шалёнага сабакi. Але не трэба пужаць бедалагу, пакуль я не высветлю, цi нельга яму дапамагчы. У гэтых краях сустракаецца трава – адна гаючая раслiна, i калi мне yдасца хутка яе знайсцi, тады вылечыць Фялiма будзе няцяжка. На жаль, месяц схаваyся, i прыйдзецца шукаць навобмацак. Я ведаю, што на абрыве шмат гэтага зелля. Ідзiце супакойце хлопца, а я пагляджу, што можна зрабiць. Праз хвiлiнку я вярнуся… Гэты шэпт за дзвярамi нiколькi не заспакоiy Фялiма, а, наадварот, прывёy яго y панiчны стан. He паспеy стары паляyнiчы адправiцца на пошукi лекавай раслiны, як iрландзец выбег з хацiны з яшчэ больш жалобным енкам. Прайшло нямала часу, перш чым Морысу yдалося заспакоiць свайго малочнага брата, пераканаyшы яго, што небяспекi няма нiякай, хаця сам ён зусiм не быy у гэтым упэyнены. Неyзабаве y дзвярах з’явiyся Зеб Стумп; па спакойнаму выразу яго твару няцяжка было здагадацца, што гаючая раслiна знойдзена. У правай руцэ паляyнiчы трымаy некалькi авальных лiстоy цёмна-зялёнага колеру, якiя густа i раyнамерна былi yсаджаны вострымi калючкамi. Морыс пазнаy у iх лiсце кактуса арэгана. – He бойся, мiстэр Фялiм, – сказаy стары паляyнiчы, пераступаючы парог хацiны. – Цяпер баяцца няма чаго. Я дастаy кветачку, якая хутка выцягне гарачку з тваёй крывi, хутчэй, чым агонь спалiць пяро… Перастань выць, кажу табе! Ты разбудзiy усiх птушак, звяроy i гадаy на дваццаць мiль уверх i yнiз па рацэ. Калi ты не змоyкнеш, сюды збягуцца yсе каманчы, а гэта, бадай, будзе трохi горш, чым след станогага стварэння… Мiстэр Джэральд, пакуль я буду рыхтаваць прыпарку, пашукайце, чым яго перавязаць. Перш за yсё паляyнiчы зрэзаy нажом калючкi. Затым, выдалiyшы скурку, ён нарэзаy кактус тонкiмi скрылiкамi, разлажыy iх на падрыхтаванай мустангерам чыстай анучцы i спрытна прылажыy гэту «прыпарку», як ён яе назваy, да барвовай паласы на целе Фялiма. Кактус хутка падзейнiчаy – яго сок быy добрым процiяддзем. I Фялiм, заспакоены yпэyненасцю, што небяспека мiнула, а таксама ад стомленасцi, забыyся моцным асвяжальным сном. Пасля няyдалай спробы зайсцi мнаганожку – агiднага паyзуна, якi, у адрозненне ад змяi, не баiцца перапаyзаць цераз валасяную вяроyку, доктар-самавучка вярнуyся на свой лужок, дзе спакойна праспаy да ранiцы. Ледзь развiднела, усе трое былi на нагах. Фялiма yжо не трэсла ад лiхаманкi, i ён забыy усе страхi. Паснедаyшы рэшткамi смажанага iндыка, яны сталi спешна збiрацца да ад’езду. Разам са старым паляyнiчым былы грум з Балiбалаха рыхтаваy дзiкiх коней да падарожжа праз прэрыю. Морыс тым часам займаyся сваiм канём i крапчастай кабылай. Асаблiва вялiкую yвагу ён удзяляy цудоyнай палоннiцы: старанна расчэсваy ёй грыву i хвост, счышчаy з блiскучай шэрсцi плямы бруду – сляды yпартай пагонi, што сведчыла аб тым, як цяжка было накiнуць ласо на яе гордую шыю. – Кiньце! – сказаy Зеб, не без здзiyлення назiраючы за мустангерам. – Дарэмна вы так стараецеся. Вудлi Пойндэкстэр не з тых, хто адмаyляецца ад свайго слова. Вы атрымаеце дзвесце долараy – паверце старому Зебу Стумпу. Чорт вазьмi, яна i вартая гэтых грошай! Морыс нiчога не адказаy, але, мяркуючы па yсмешцы, што зайграла y кутках яго рота, можна было здагадацца, што кентукiец зусiм не зразумеy прычыны яго асаблiвай увагi да крапчастага мустанга. He прайшло i гадзiны, як мустангер ужо рушыy у дарогу на сваiм гнядым канi, ведучы за сабою на ласо крапчастую кабылу. Ззаду жвавай рыссю бег табун, за якiм наглядаy Фялiм. Зеб Стумп на сваёй старой кабыле ледзь паспяваy за iмi. Ззаду, асцярожна ступаючы па калючай траве, трухала Тара. Нiхто не застаyся ахоyваць хацiну: яны проста зачынiлi дзверы, абцягнутыя конскай шкурай, каб унутр не забралiся чатырохногiя жыхары прэрыi. I цяпер цiшыня, што панавала навокал, парушалася толькi крыкам вушастай савы, вiскам пумы i нудным брэхам галоднага каёта. 9. Памежны форт На высокiм флагштоку форта Індж развяваецца флаг, усеяны зоркамi: ён адкiдае хiсткi цень на своеасаблiвую, дзiyную панараму. Гэта карцiна сапраyднага памежнага жыцця – праyдзiва перадаць яе мог бы, мабыць, толькi пэндзаль Вернэ Малодшага, – жыцця напаyваеннага, напаyцывiльнага, напаyдзiкага, напаyцывiлiзаванага; тут вы yбачыце i бледнатварых i каляровых людзей у самым разнастайным убраннi, людзей усiх прафесiй i рознага грамадскага стану. I сам форт мае такi ж незвычайны выгляд. Зорны флаг развяваецца не над бастыёнамi з зубчастымi сценамi, ён адкiдвае свой цень не на казематы цi патаемныя хады: тут няма нi равоy, нi валоy – нiчога, што нагадвала б крэпасць. Гэта проста частакол са ствалоy алгароба, унутры якога знаходзiцца навес – канюшня для двухсот коней. За яго межамi – дзясятак пабудоy немудрагелiстай архiтэктуры, звычайныя хацiны-хакале з плеценымi, абмазанымi глiнай сценамi; самая вялiкая з iх – казарма. За iмi размешчаны шпiталь, iнтэнданцкiя склады; з аднаго боку гаyптвахта, з другога, на больш вiдным месцы, – афiцэрская сталовая i кватэры. Усё надзвычай проста: атынкаваныя сцены выбелены вапнай, на якую багатыя берагi Ляоны; усё чыста i ахайна, як i павiнна быць у крэпасцi, дзе ваенныя носяць мундзiры вялiкай цывiлiзаванай нацыi. Такi форт Індж. На некаторай адлегласцi бачна другая група пабудоy, не большая за тую, якая называецца фортам. Яны таксама знаходзяцца пад аховай амерыканскага флага; i хаця непасрэдна над iмi ён не развяваецца, яму яны абавязаны сваiм узнiкненнем i iснаваннем. Гэта зародак аднаго з тых пасёлкаy, якiя звычайна yзнiкаюць паблiзу амерыканскiх ваенных пастоy, хутка развiваюцца i y большасцi выпадкаy становяцца маленькiмi гарадкамi, а часам i вялiкiмi гарадамi. У цяперашнi час насельнiцтва пасёлка складаецца з маркiтанта, на складзе якога захоyваюцца прыпасы, што не лiчацца y ваенным пайку; гаспадара гасцiнiцы i бара, якi прыцягвае абiбокаy сваiмi палiчкамi, застаyленымi гранёнымi бутэлькамi; кучкi прафесiйных iгракоy, якiя пры дапамозе фараона i монтэ чысцяць кiшэнi афiцэраy мясцовага гарнiзона; двух дзясяткаy чарнавокiх сеньярыт сумнiyнай рэпутацыi; такой жа колькасцi паляyнiчых, пагоншчыкаy, мустангераy i людзей без пэyных заняткаy, якiя y любой краiне, як правiла, сноyдацца каля ваенных лагераy. Дамы гэтага невялiкага пасёлка размешчаны y некаторым парадку. Вiдаць, усе яны – уласнасць аднаго прадпрымальнiка. Яны стаяць вакол «плошчы», дзе замест лiхтароy i статуй тарчаць над вытаптанай травой высахлы ствол кiпарыса i некалькi кустоy. Ляона y гэтым месцы – яшчэ амаль ручай; яна цячэ ззаду форта i пасёлка. Наперадзе рассцiлаецца раyнiна, пакрытая яркай iзумруднай зеленню i акрэсленая yдалечынi больш цёмнай паласой лесу, дзе магутныя дубы, арэхавыя дрэвы i вязы змагаюцца за iснаванне з калючымi кактусамi i са мноствам павойных i паyзучых раслiн-паразiтаy, амаль невядомых батанiку. На поyдзень i yсход на беразе рэчкi раскiданы дамы. Гэта маёнткi плантатараy; некаторыя з iх адбудаваны нядаyна i не прэтэндуюць на якi-небудзь стыль, другiя больш вычварнай архiтэктуры – вiдаць, ужо салiднага yзросту. Адзiн з iх асаблiва звяртае на сябе yвагу. Уявiце сабе вялiкi будынак з плоскiм дахам i зубчастым парапетам; яго белыя сцены рэзка вызначаюцца на зялёным фоне лесу, якi абступае дом з трох бакоy. Гэта асьенда' Каса-дэль-Корва. Вы паварочваеце на поyнач, i перад вашымi вачамi нечакана вырастае адзiнокая конусападобная гара; яна yзвышаецца над раyнiнай на некалькi сот футаy; ззаду яе y туманнай далечынi вырысоyваецца ломаная лiнiя Гвадалупскiх гор – горнага хрыбта, якi yвенчвае высокае, амаль недаследаванае пласкагор’е Льяна-Эстакада. Паглядзiце вышэй, i вы yбачыце неба – напаyсапфiравае, напаyбiрузовае. Днём яно зусiм сiняе, i толькi залаты шар сонца ззяе на iм. Ноччу яно yсеяна зоркамi, нiбы выкаванымi са светлай сталi; а выразна акрэслены дыск месяца здаецца тут зусiм сярэбраным. Гляньце yнiз у той час, калi yжо знiклi месяц i зоркi, калi ветрык, насычаны водарам кветак, дзьме з залiва Матагорда, налятае на зорны флаг i распроствае яго y ранiшнiм святле, – гляньце, i вы yбачыце карцiну настолькi яркую i жывую, пераменлiвую па абрысах i фарбах, у стракатасцi разнастайнага yбрання, што апiсаць яе немагчыма. Вы заyважыце ваенных: блакiтную форму пехацiнцаy Злучаных Штатаy, сiнiя мундзiры драгунаy i светлыя, амаль няyлоyнага зялёнага колеру мундзiры конных стралкоy. Па форме адзеты толькi дзяжурныя афiцэры, начальнiк каравула i самi каравульныя. Іх таварышы, карыстаючыся вольным часам, ходзяць каля казармаy цi пад навесам канюшнi y чырвоных фланелевых кашулях, мяккiх капелюшах i y нячышчаных ботах. Яны балбочуць з людзьмi, якiя апрануты зусiм не па-ваеннаму. Гэта высокiя паляyнiчыя y кашулях з аленевай шкуры i такiх жа гетрах; пастухi, мустангеры, апранутыя, як мексiканцы; сапраyдныя мексiканцы y шырокiх штанах, з серапе на плячах, у ботах з вялiзнымi шпорамi i y абыякава заламаных набакiр глянцавых самбрэра. Яны размаyляюць з iндзейцамi, якiя прыйшлi y форт дзеля гандлю або мiрных перагавораy; iх палаткi бачацца непадалёку. Фiгуры iндзейцаy з накiнутымi на плечы чырвонымi, зялёнымi i блакiтнымi коyдрамi здаюцца надзвычайна маляyнiчымi i амаль класiчна прыгожымi; нават недарэчная размалёyка, якой яны знявечылi сваю скуру, i злiплыя ад бруду чорныя доyгiя валасы, падоyжаныя яшчэ пасмамi конскiх валасоy, не псуюць iх строгай прыгажосцi. Уявiце сабе гэты стракаты натоyп у разнастайным адзеннi, якое сведчыць аб нацыянальнасцi, прафесii i становiшчы яго гаспадароy; Дадайце яшчэ чарнаскурых сыноy Эфiопii – афiцэрскiх грумаy цi слугаy суседняга плантатара; уявiце сабе, як яны стаяць невялiкiмi групкамi i гутараць або фланiруюць па раyнiне памiж фургонамi; уявiце сабе дзве шасцiфутавыя пушкi на колах i побач павозкi з боепрыпасамi; адну цi дзве белыя палаткi, занятыя афiцэрамi, якiя дзеля арыгiнальнасцi спяць пад прыкрыццём парусiны; вiнтоyкi каравульных, састаyленыя y пiрамiды. Уявiце сабе yсё гэта, i перад вашымi вачамi разгорнецца карцiна ваеннага форта, якi знаходзiцца на мяжы Тэхаса, на самай ускраiне цывiлiзацыi. Праз тыдзень пасля таго, як плантатар з Луiзiяны прыехаy у свой новы дом, на пляц-парадзе перад фортам Індж стаялi тры афiцэры i глядзелi y бок асьенды Каса-дэль-Корва. Яны yсе былi маладыя – старэйшаму не больш як трыццаць гадоy. Пагоны з дзвюма нашыyкамi y першага yказвалi на яго капiтанскi чын; другi, з адной папярочнай нашыyкай, быy старшым лейтэнантам; трэцi, мяркуючы па яго гладкiх пагонах, быy, вiдаць, толькi малодшым лейтэнантам. Яны былi вольныя ад дзяжурства i гаварылi пра новых жыхароy Каса-дэль-Корва – плантатара з Луiзiяны i яго сям’ю. – Будзем святкаваць наваселле, – сказаy капiтан пяхоты, маючы на yвазе запрашэнне, атрыманае yсiмi афiцэрамi гарнiзона. – Спачатку абед, а потым танцы. Сапраyдная падзея! Там мы сустрэнем, мабыць, усiх мясцовых арыстакратаy i красунь. – Арыстакратаy? – са смехам адазваyся лейтэнант драгунскага палка. – He думаю, што тут шмат арыстакратаy, а красунь, бадай, i таго меней. – Вы памыляецеся, Генкок. На берагах Ляоны можна знайсцi i тых i другiх. Сюды перакачавалi людзi з вялiкiм аyтарытэтам у грамадстве. Мы сустрэнем iх на свяце y Пойндэкстэра, у гэтым я yпэyнены. Адносна арыстакратызму не турбуйцеся: у самога гаспадара яго столькi, што хопiць з лiшкам на yсiх гасцей. Што ж тычыцца красунь, б’юся аб заклад, што яго дачка лепшая за любую дзяyчыну па гэты бок ракi Сабiнас! Пляменнiцы iнтэнданта напэyна прыйдзецца yступiць ёй сваё месца першай красунi. – Во як!.. – выразна працягнуy лейтэнант стралковага палка; па тону яго можна было зразумець, што гэтыя словы кранулi яго за жывое. – Значыць, мiс Пойндэкстэр павiнна быць чартоyскi прыгожая. – Яна надзвычайна прыгожая, калi толькi не пабрыдчэла з той пары, як я бачыy яе y апошнi раз на бале y Лафурша. Там было некалькi маладых крэолаy, якiя дабiвалiся яе yвагi, i ледзь не дайшло да дуэлi. – Какетка, мабыць? – заyважыy стралок. – Hi кроплi, Кросмен. Наадварот, паверце мне. Яна дзяyчына сур’ёзная i не дазваляе залiшняй фамiльярнасцi – унаследавала гордасць свайго бацькi. Гэта фамiльная рыса Пойндэкстэраy. – Дзяyчына якраз па майму густу, – жартаyлiва заyважыy малады драгун, – i калi яна такая прыгожая, як вы кажаце, капiтан Слоyмен, то я, мабыць, закахаюся y яе. Маё сэрца, дзякуй Богу, свабоднае, не тое што y Кросмена. – Паслухайце, Генкок, – адказаy пяхотны афiцэр, чалавек практычны, – я не люблю iсцi y заклад, але гатовы паставiць любую суму, што, убачыyшы Луiзу Пойндэкстэр, вы гэтага больш сказаць не зможаце, – канешне, калi будзеце шчырым. – He турбуйцеся, калi ласка, пра мяне, Слоyмен! Я занадта часта бываy пад агнём чароyных вачэй, каб iх баяцца. – Але не такiх чароyных. – Каб вас чэрцi yзялi! Вы заставiце чалавека закахацца y дзяyчыну, перш чым ён гляне на яе. Калi верыць вашым словам, яна рэдкая прыгажуня. – Так, вы не памылiлiся. Яна была такой, калi я бачыy яе y апошнi раз. – Даyно гэта было? – Баль у Лафурша? Дайце yспомнiць… Года паyтара назад. Хутка пасля таго, як мы вярнулiся з Мексiкi. Яна тады толькi пачала выязджаць; пра яе гаварылi: «Загарэлася новая зорка, што народжана для святла i для славы». – Паyтара года – гэта вялiкi тэрмiн, – разважлiва сказаy Кросмен. – Вялiкi тэрмiн для дзяyчыны – асаблiва крэолкi: iх жа часта аддаюць замуж у дванаццаць гадоy замест шаснаццацi. Яе прыгажосць ужо магла страцiць сваю свежасць. – Нiколечкi. Я мог бы зайсцi да iх, каб праверыць, але думаю, што яны y клопаце па гаспадарцы, i iм, мабыць, не да гасцей. Зрэшты, днямi y iх пабываy маёр, i ён так многа гаварыy пра надзвычайную прыгажосць мiс Пойндэкстэр, што ледзь не пасварыyся з жонкай. – Слова гонару, – усклiкнуy драгун, – вы так заiнтрыгавалi мяне, што я, здаецца, ужо амаль закаханы! – Перш чым вы канчаткова закахаецеся, я павiнен папярэдзiць вас, – сказаy пяхотны афiцэр сур’ёзным тонам, – што вакол ружы ёсць калючкi – iншымi словамi, у сям’i ёсць чалавек, якi можа прычынiць вам непрыемнасцi. – Брат, мабыць? Так звычайна гавораць пра братоy. – У яе ёсць брат, але не y iм справа. Гэта цудоyны, высакародны юнак, адзiны з Пойндэкстэраy, якога не грызе чарвяк гордасцi. – Тады яе арыстакратычны татачка? He думаю, каб ён стаy адмаyляцца жыць пад адным дахам з Генкокамi. – Я y гэтым не yпэyнены… He забывайце, што Генкокi – янкi, а плантатар – высакародны жыхар Поyдня! Але я кажу не пра старога Пойндэкстэра. – Хто ж тады гэта загадкавая асоба? – Яе дваюрадны брат – Касiй Калхаyн. Вельмi непрыемны суб’ект. – Я, здаецца, чуy гэта iмя. – I я таксама, – сказаy стралок. – Пра яго чуy кожны, хто так цi iнакш меy дачыненне да мексiканскай вайны, гэта значыць, хто yдзельнiчаy у паходзе Скота. Касiй Калхаyн пакiнуy аб сабе дрэнную памяць. Ён ураджэнец штата Мiсiсiпi i y час вайны быy капiтанам у палку мiсiсiпскiх валанцёраy. Толькi яго часцей сустракалi за картачным сталом у iгральным доме, чым у казармах. Было y яго адно-два дзельцы, якiя склалi яму рэпутацыю дуэлянта i задзiры. Але гэту славу ён набыy яшчэ да мексiканскай вайны. У Новым Арлеане ён лiчыyся апасным чалавекам. – Ну i што? – сказаy малады драгун некалькi задзiрыста. – Каму якая справа, апасны чалавек мiстэр Касiй Калхаyн цi бясшкодны! Мне гэта, праyда, усё роyна. Вы ж кажаце, што ён для яе yсяго толькi дваюрадны брат. – He зусiм так… Мне здаецца, што ён да яе не абыякавы. – I карыстаецца yзаемнасцю? – Гэтага я не ведаю. Але, вiдаць, ён любiмец яе бацькi. I мне нават растлумачылi – праyда, пад вялiкiм сакрэтам – прычыну гэтай сiмпатыi. Звычайная гiсторыя – грашовая залежнасць. Пойндэкстэр цяпер ужо не такi багаты, як раней, iнакш мы нiколi не yбачылi б яго тут. – Калi яго дачка такая абаяльная, як вы кажаце, то трэба думаць, што Касiй Калхаyн таксама скора з’явiцца тут. – «Скора»! Гэта yсё, што вам вядома? Ён ужо тут. Ён прыехаy разам з усёй сям'ёй i цяпер пасялiyся з iмi. Некаторыя мяркуюць, што яны разам купiлi плантацыю. Сёння ранiцай я бачыy яго y бары гасцiнiцы – ён п’янстваваy, чапляyся да yсiх i выхваляyся, як заyсёды. – У яго смуглы колер твару, на выгляд яму гадоy трыццаць, цёмныя валасы i вусы, носiць сiнi суконны сурдут напаyваеннага крою, на поясе рэвальвер Кольта – так? – Во-во! I яшчэ крывы нож, калi зазiрнуць за адварот сурдута. Гэта ён самы. – Суб’ект даволi непрыемнага выгляду, – заyважыy стралок, – i калi ён такi хвалько i задзiра, то знешнасць не абманвае. – К чорту знешнасць! – з раздражненнем усклiкнуy драгун. – Афiцэрам армii дзядзькi Сэма наyрад цi варта пужацца знешнасцi. Ды i самога задзiры таксама. Калi ён уздумае задзiраць мяне, то спазнае, што я yмею спускаць курок хутчэй, чым ён… У гэты час ражок пратрубiy збор на ранiшнi агляд— цырымонiю, якая захоyвалася y маленькiм форце гэтак жа строга, як калi б там стаяy армейскi корпус. I тры афiцэры разышлiся, кожны да сваёй роты, каб падрыхтаваць яе да агляду, якi праводзiy маёр, камандзiр форта. 10. Каса-дэль-Корва Маёнтак, цi асьенда, Каса-дэль-Корва працягнуyся па лясiстай далiне Ляоны больш чым на тры мiлi i iшоy на поyдзень у прэрыю на шэсць мiль. Дом плантатара, якi звычайна, хаця i няправiльна, таксама называлi асьендай, стаяy на адлегласцi гарматнага стрэлу ад форта Індж, адкуль была бачна частка яго белых сцен; астатнюю ж частку асьенды засланялi высокiя дрэвы, якiя акружалi берагi ракi. Месцазнаходжанне асьенды было незвычайным i, безумоyна, выбрана па меркаваннях абароны, бо y тыя часы, калi закладваyся падмурак дома, каланiсты апасалiся набегаy iндзейцаy; зрэшты, гэта небяспека пагражала iм i цяпер. Рака робiць тут крутую лукавiну y форме падковы цi дугi y тры чвэрцi круга; на яе хордзе, цi, дакладней, на паралелаграме, што прымыкаy да яе, i была пабудавана асьенда. Адсюль i назва «Каса-дэль-Корва» – «Дом на лукавiне». Фасад дома павернуты y бок прэрыi, якая рассцiлаецца верад iм да самага гарызонта; у параyнаннi з гэтым цудоyным лугам каралеyскi парк здасца зусiм маленькiм. Архiтэктурны стыль Каса-дэль-Корва, як i iншых вялiкiх памешчыцкiх дамоy Мексiкi, можна назваць маyрытанска-мексiканскiм. Дом – аднапавярховы, з плоскiм дахам – асатэяй, абнесенай парапетам. Унутры знаходзiцца пакрыты плiтамi двор – «пацiо» – з фантанам i лесвiцай, што вядзе на асатэю. Масiyная драyляная брама галоyнага yвахода; па абодва бакi ад яе – два цi тры акны з жалезнымi кратамi. Такiя характэрныя асаблiвасцi мексiканскай асьенды. Каса-дэль-Корва мала чым адрознiвалася ад гэтага тыпу старадаyнiх будынкаy, раскiданых па yсёй агромнiстай тэрыторыi Іспанскай Амерыкi. Такiм быy маёнтак, якi нядаyна набыy луiзiянскi плантатар. Да гэтага часу не адбылося нiякiх перамен нi y знешнiм выглядзе дома, нi yнутры яго, калi не гаварыць пра яго жыхароy. Асобы напаyангла-саксонскага, напаyфранка-амерыканскага тыпу мiльгаюць у калiдоры i y двары, дзе раней можна было сустрэць толькi чыстакроyных iспанцаy; а замест багатай, гучнай мовы Андалузii цяпер чуецца рэзкая, гартанная гаворка i толькi зрэдку музыкальная крэола-французская. За сценамi дома, у накрытых юкавым лiсцем хацiнах, дзе раней жылi пеоны, адбылiся больш заyважныя перамены. Там, дзе высокi худы вакера y чорным глянцавым капелюшы з шырокiмi палямi i y клятчастым серапе на плячах, пазвоньваючы шпорамi, важна хадзiy па прэрыi, цяпер расхаджвае фанабэрысты наглядчык у сiняй куртцы цi плашчы, шчоyкаючы сваiм бiзуном на кожным кроку; там, дзе чырванаскурыя нашчадкi ацтэкаy, ледзь прыкрытыя аyчынай, сумна хадзiлi каля сваiх хакале, цяпер чорныя сыны i дочкi Эфiопii з ранку да вечара балбочуць, спяваюць i танцуюць, як бы абвяргаючы сцверджанне, што рабства – гэта няшчасце. Цi да лепшага гэта перамена на плантацыях Каса-дэль-Корва? Быy час, калi англiчане адказалi б на гэта пытанне «не» з поyнай аднадушнасцю i гарачнасцю, якая не дапускае сумнення y шчырасцi гэтых слоy. О чалавечая слабасць i крывадушнасць! Наша так доyга пешчаная сiмпатыя да рабоy аказалася толькi прытворствам. Аказаyшыся на павадку y алiгархii – не y старой арыстакратыi нашай краiны, таму што яна не магла б праявiць такога каварства, а y алiгархii буржуазных дзялкоy, якiя прабралiся да yлады y краiне, – на павадку y гэтых заyзятых змоyшчыкаy супраць народных правоy, Англiя здрадзiла свайму прынцыпу, якi яна так гучна абвясцiла, падарвала давер да сябе, якi аказалi ёй усе нацыi. Зусiм пра iншае думала Луiза Пойндэкстэр, калi яна задуменна апусцiлася y крэсла перад люстрам i загадала сваёй пакаёyцы Фларындзе адзець i прычасаць яе для прыёму гасцей. Гэта было прыкладна за гадзiну да званага абеду, якi даваy Пойндэкстэр, каб адсвяткаваць наваселле. Цi не гэтым трэба было вытлумачыць некаторую занепакоенасць у паводзiнах маладой крэолкi? Аднак у Фларынды былi на гэты конт свае здагадкi, аб чым сведчыла размова, што адбывалася памiж iмi. Хаця наyрад цi гэта можна было назваць размовай: Луiза проста думала yслых, а яе служанка падтаквала ёй, як рэха. На працягу yсяго свайго жыцця маладая крэолка звыкла глядзець на рабыню, як на рэч, ад якой можна было не хаваць сваiх думак, таксама як ад крэслаy, сталоy i iншай мэблi y пакоi. Рознiца была толькi y тым, што Фларында yсё ж была жывой iстотай i магла адказваць на пытаннi. Хвiлiн дзесяць пасля таго, як Фларында з’явiлася y пакоi, яна бесперапынна балбатала пра yсялякiя дробязi, а yдзел у размове самой Луiзы абмяжоyваyся толькi асобнымi заyвагамi. – О мiс Луi,– гаварыла негрыцянка, залюбавана расчэсваючы блiскучыя пасмы валасоy маладой гаспадынi,– ну i цудоyныя y вас валасы! Нiбы iспанскi мох, што звешваецца з кiпарыса. Толькi яны y вас iншага колеру i блiшчаць, нiбы цукровая патака. Луiза Пойндэкстэр, як ужо yпамiналася, была крэолка, а таму наyрад цi трэба гаварыць, што яе валасы былi цёмнага колеру i пышныя, «нiбы iспанскi мох», як наiyна выразiлася негрыцянка. Але яны не былi чорнымi: гэта быy той густы каштанавы колер, якi сустракаецца часам у афарбоyцы чарапах цi злоyленага зiмой собаля. – Ах, – працягвала Фларында, узяyшы цяжкую пасму валасоy, якая адлiвала каштанавым колерам на яе чорнай далонi,– калi б у мяне былi вашы прыгожыя валасы, а не гэта авечая шэрсць, яны yсе былi б ля маiх ног, усе да аднаго! – Пра што ты гаворыш? – спытала маладая крэолка, быццам прачнуyшыся ад летуценняy.– Што ты сказала? Ля тваiх ног? Хто? – Ну вось, хiба мiс не разумее, што я кажу? – Праyда, не. – Я заставiла б iх закахацца y мяне. Вось што! – Але каго ж? – Усiх белых джэнтльменаy! Маладых плантатараy! Афiцэраy форта – усiх, усiх агулам! З вашымi валасамi, мiс Луi, я б iх усiх запаланiла! – Ха-ха-ха! – засмяялася Луiза, глянуyшы на Фларынду i yявiyшы яе са сваёй шавялюрай. – Ты думаеш, што нi адзiн мужчына не yстаяy бы перад табой, калi б у цябе былi мае валасы? – He, мiс, не толькi вашы валасы, але i ваш твар, ваша скура, белая, як алебастр, ваша стройная фiгура, вашы вочы… О мiс Луi, вы такая цудоyная красуня! Я чула, як гэта казалi белыя джэнтльмены. Але мне i не трэба чуць, што яны кажуць, – я сама бачу. – Ты навучылася лiслiвiць, Фларында. – He, мiса, што вы! Нiводнага слоyца лiслiвасцi, нiводнага слоyца! Клянуся вам! Клянуся апосталам! Таму, хто хоць раз глянуy на Луiзу, не патрэбны былi клятвы негрыцянкi, каб паверыць у шчырасць яе слоy, якiмi б узвышанымi яны нi былi. Сказаць, што Луiза Пойндэкстэр прыгожая, значыла толькi пацвердзiць агульную думку людзей, што яе акружалi. Прыгажосць Луiзы Пойндэкстэр уражвала yсiх з першага погляду, але цяжка падабраць словы, каб даць аб ёй уяyленне. Пяро не можа апiсаць хараства яе твару. Нават пэндзаль даy бы толькi слабае yяyленне аб яе аблiччы, i нi адзiн мастак не мог бы перадаць на безжыццёвым палатне чароyнае святло, якое iшло з яе вачэй, асвятляючы, здавалася, увесь твар. Рысы яго былi класiчныя i нагадвалi yлюбёны Фiдыем i Праксiтэлем тып жаночай прыгажосцi. І y той жа час ва yсiм грэчаскiм пантэоне няма нiкога падобнага на яе, таму што y Луiзы Пойндэкстэр быy не твар багiнi, а куды больш прывабны для простых смяротных – твар жанчыны. На захапленне Фларынды дзяyчына адказвала вясёлым смехам, у якiм, аднак, не адчувалася сумнення. Маладой крэолцы не трэба было напамiнаць аб яе прыгажосцi. Луiза ведала, што яна прыгожая, i не раз кiдала yважлiвы позiрк у люстра, перад якiм яе прычэсвала i адзявала служанка. Лiслiвасць негрыцянкi мала кранула яе, не больш, чым ласка балаyнiка спанiэля, i дачка плантатара зноy задумалася; з гэтага стану яе вывела балбатня служанкi. Фларынду гэта не збянтэжыла, яна не змоyкла. Пакаёyку, мабыць, мучыла нейкая тайна, якую ёй хацелася разгадаць у што б там нi стала. – Ах, – працягвала яна, як быццам размаyляючы сама з сабой, – калi б Фларында была хоць напалавiну такая прывабная, як маладая мiса, яна б нi на каго не глядзела i нi па кiм бы не yздыхала! – Уздыхала? – паyтарыла Луiза, здзiyленая яе словамi.– Што ты хочаш гэтым сказаць? – Божа мой, мiс Луi, Фларында не такая yжо сляпая i не такая глухая, як вы думаеце! Яна даyно заyважае, што вы сядзiце на адным месцы i не прамовiце нi слоyца, толькi yздыхаеце! Гэтага не было, калi мы жылi на старой плантацыi y Луiзiяне. – Фларында, я баюся, што ты губляеш розум цi ты яго yжо y Луiзiяне згубiла!. Можа, тутэйшы клiмат дрэнна yплывае на цябе? – Чэснае слова, мiс Луi, вы павiнны аб гэтым спытаць у сябе. He злуйцеся на мяне, што я з вамi так папросту размаyляю. Фларында – ваша рабыня i любiць вас, як чорная сястра. Яна смуткуе, калi вы yздыхаеце. Таму яна так i гаворыць з вамi. Вы не злуецеся на мяне? – Канешне, не. За што мне на цябе злавацца, дзяyчынка? Я не злуюся, я ж не казала, што злуюся. Толькi ты памыляешся. Тое, што ты бачыла i чула, – усяго толькi твая фантазiя. Ну а yздыхаць мне некалi. Зараз мне хапае i iншых спраy – трэба ж будзе прыняць амаль цi не сотню гасцей, i амаль усе яны незнаёмыя. Сярод iх будуць маладыя плантатары i афiцэры, якiх ты злавiла б, калi б у цябе былi мае валасы. Ха-ха! А y мяне няма нiякага жадання зачароyваць iх, нi аднаго з iх! Так што хутчэй прычэсвай мае валасы, толькi не пляцi з iх сетак. – О мiс Луi, вы праyду кажаце? – спытала негрыцянка з непрытоенай цiкаyнасцю. – I вы кажаце, што нi адзiн з гэтых джэнтльменаy вам не падабаецца? Але ж будуць два-тры вельмi-вельмi прыгожыя! Гэты малады плантатар i тыя два прыгожыя афiцэры. Вы ж ведаеце, пра каго я кажу. Усе яны так заляцалiся да вас. Вы yпэyнены, мiса, што нi аб адным з iх вы не yздыхаеце? – Зноy аб уздыхах! – рассмяялася Луiза. – Хопiць, Фларында, мы губляем час. He забывай, што y нас сёння будзе больш за сто гасцей, i мне трэба хаця б паyгадзiны, каб падрыхтавацца да такога вялiкага прыёму. – He турбуйцеся, мiс Луi, не турбуйцеся! Мы паспеем своечасова. Вас адзець няцяжка – мiса прыгожая y любым уборы. Вы yсё роyна будзеце першай прыгажуняй, нават калi надзенеце простую сукенку зборшчыцы бавоyны! – Як ты навучылася лiслiвiць, Фларында! Я падазраю, што табе штосьцi ад мяне трэба. Можа, ты хочаш, каб я памiрыла цябе з Плутонам? – He, мiса, Плутон нiколi больш не будзе маiм другам. Ён аказаyся такiм баязлiyцам, калi на нас наляцела бура y чорнай прэрыi! О мiс Луi, што б мы толькi рабiлi, каб б не падаспеy той малады джэнтльмен на гнядым канi! – Калi б не ён, мiлая Фларында, мабыць, нiкога з нас тут не было б. – О мiса, а якi ж ён прыгажун! Вы памятаеце яго твар? Яго густыя валасы зусiм такога ж колеру, як вашы, толькi yюцца яны крыху, накшталт маiх. I што той малады плантатар цi афiцэр форта y параyнаннi з iм! Хай нашы негры кажуць, што ён белы бадзяга, – дык i што з гэтага? Ён такi прыгажун, ён прымусiць любую дзяyчыну yздыхаць. Вельмi, вельмi прыгожы хлопец! Да апошняй хвiлiны маладая крэолка захоyвала спакой. Цяпер ён быy парушаны. Выпадкова цi наyмысна, але Фларында закранула самыя патаемныя думкi сваёй гаспадынi. Луiзе не хацелася адкрываць сваю тайну нават рабынi, i яна yзрадавалася, калi са двара пачулiся гучныя галасы, – гэта была зручная падстава хутчэй закончыць туалет, а разам з iм i размову, якую ёй не хацелася працягваць. 11. Нечаканы госць – Гэй ты, чарнамазы, дзе твой гаспадар? – Маса Пойндэкстэр, сэр? Стары цi малады? – Нашто мне малады? Я пытаю пра мiстэра Пойндэкстэра. Дзе ён? – Так-так, сэр, яны абодва дома, не, iх абодвух няма дома – нi старога гаспадара, нi маладога маса Генры. Яны там, унiзе, ля ракi, дзе робяць новую агароджу. Так-так, яны абодва там. – Унiзе, ля рэчкi? Далёка гэта адсюль, як ты думаеш? – О сэр! Негр думае, што гэта мiлi за тры цi чатыры, калi не далей. – За тры цi чатыры мiлi? Ды ты зусiм дурань! Хiба плантацыя мiстэра Пойндэкстэра цягаецца так далёка? А, наколькi мне вядома, ён не з тых, хто ставiць агароджы на чужой зямлi. Вось што: скажы лепш, калi ён вернецца? Гэта ты yжо павiнен ведаць. – Яны абодва хутка павiнны вярнуцца – i малады гаспадар, i стары, i маса Калхаyн таксама. Будзе вялiкае свята y гэтым доме – панюхайце, як пахне з кухнi! I чаго толькi там не гатуюць сёння – i смажанае, i варанае, i цэлыя тушы, запяканкi i курацiна! Баль у нас будзе не горшы, чым бывала на Мiсiсiпi. Гонар i слава маса Пойндэкстэру! Ён стары што трэба, так-так, незнаёмец! Чаму ж вас не запрасiлi на свята – цi вы не друг старога гаспадара? – Чорт бы цябе yзяy, негр, хiба ты мяне не помнiш? А я вось углядваюся y тваю чорную фiзiяномiю i пазнаю цябе. – Божа! Няyжо гэта маса Стумп, якi прывозiy аленiну i iндыкоy на старыя плантацыi? Вось дык так – i праyда! Сапраyды, маса Стумп, негр помнiць вас так добра, як быццам было гэта заyчора. Вы, здаецца, заходзiлi днямi, але мяне тут не было. Я цяпер фурман – сяджу на козлах карэты, у якой ездзiць маладая гаспадыня плантацыi, красуня мiса Лу. Яй богу, маса, лепшай за яе не знайсцi! Людзi кажуць, што Фларында i падноска яе не вартая… Ну нiчога, маса Стумп, вы лепш пачакайце крышачку – стары гаспадар вось-вось будзе дома. – Добра, калi так, я пачакаю, – адказаy паляyнiчы, няспешна злазячы з сядла. – Слухай, – працягваy ён, перадаючы негру павады, – дай ёй штук шэсць пачаткаy кукурузы. Я праскакаy на скацiне больш за дваццаць мiль з хуткасцю маланкi – стараyся для твайго гаспадара. – О, мiстэр Зебулон Стумп, гэта вы? – пачуyся серабрысты галасок, i на верандзе з’явiлася Луiза Пойндэкстэр. – Я так i думала, што гэта вы, – працягвала яна, падыходзячы да поручняy,– хаця i не чакала yбачыць вас так хутка. Вы як быццам сказалi, што збiраецеся y далёкае падарожжа. Але я вельмi рада, што бачу вас тут; тата i Генры таксама будуць вам рады… Плутон, iдзi зараз жа да кухаркi Хлоi i спытай, чым яна можа накармiць мiстэра Стумпа… Вы ж не абедалi, праyда? Вы yвесь у пылу – мабыць, прыехалi здалёк?.. Паслухай, Фларында, збегай у буфетную i прынясi чаго-небудзь выпiць. У мiстэра Стумпа, мабыць, моцная смага – сёння ж такi гарачы дзень… Што вам лепш: партвейн, шэры, кларэт? Ах да, цяпер я yспамiнаю – вы любiце манангахiльскае вiскi. У нас, здаецца, знойдзецца… Паглядзi, Фларында, што там ёсць… Паднiмiцеся на веранду, мiстэр Стумп, i прысядзьце, калi ласка. Вы хацелi бачыць бацьку? Ён павiнен вярнуцца з хвiлiны на хвiлiну. А я пастараюся пакуль забавiць вас. Калi б маладая крэолка скончыла гаварыць i раней, яна yсё роyна не атрымала б адказу адразу. Нават i цяпер Стумп загаварыy толькi праз некалькi секунд. Ён стаяy, не зводзячы з яе вачэй, i як быццам анямеy ад захаплення. – Божа мiласэрны, мiс Луiза! – нарэшце вымавiy ён. – Калi я бачыy вас на Мiсiсiпi, я думаy, што вы самае прыгожае стварэнне на зямлi. А цяпер я yпэyнены, што вы самае цудоyнае стварэнне не толькi на зямлi, але i y нябёсах Іасафат! Стары паляyнiчы не перабольшваy. Толькi што прычасаныя валасы маладой крэолкi блiшчалi, яе шчокi пасля халоднай вады гарэлi чырванню. Стройная, у лёгкай сукенцы з iндыйскай кiсяi, Луiза Пойндэкстэр сапраyды здавалася першай прыгажуняй на зямлi, а можа, i на небе. – Іасафат! – зноy усклiкнуy паляyнiчы. – Мне здаралася на сваiм вяку бачыць жанчын, якiя здавалiся мне прыгожымi, i мая жонка была нябрыдкай, калi я яе yпершыню сустрэy у Кентукi,– усё гэта так. Але я скажу вось што, мiс Луiза: калi yзяць усю iх прыгажосць i злучыць у адно, то yсё роyна не атрымаецца i тысячай часткi такога анёла, як вы. – Ай-яй-яй, мiстэр Стумп, мiстэр Стумп, ад вас я гэтага не чакала! Як вiдаць, Тэхас навучыy вас гаварыць камплiменты. Калi вы будзеце працягваць у тым жа духу, баюся, вы пазбавiцеся сваёй рэпутацыi праyдзiвага чалавека. Цяпер я yжо зусiм упэyнена, што вам неабходна як след выпiць… Хутчэй, Фларында!.. Вы, здаецца, сказалi, што аддаяце перавагу вiскi? – Калi я i не сказаy, то, ва yсякiм выпадку, падумаy, а гэта амаль адно i тое ж. Так, мiс, я аддаю перавагу вашаму айчыннаму напiтку перад усiмi замежнымi i нiколi не прайду мiма яго, калi толькi yбачу. У гэтым Тэхас мяне не перарабiy. – Маса Стумп, падаць вам вады, каб разбавiць? – спытала Фларында, з’явiyшыся са шклянкай, напалову запоyненай вiскi. – Што ты, галубка! Нашто мне вада? Яна мне надакучыла за сённяшнi дзень. З самага ранку y мяне y роце не было нi кроплi вiна, нават паху не чуy. – Дарагi мiстэр Стумп, але ж вiскi нельга так пiць – яно апячэ вам горла. Вазьмiце крыху мёду i цукру. – Нашто ж пераводзiць дабро, мiс! Вiскi – цудоyны напiтак i без гэтых зёлкаy, асаблiва пасля таго, як вы на яго глянулi. Зараз убачыце, цi магу я пiць яго неразведзеным. Давайце паспрабуем! Стары паляyнiчы паднёс шклянку да губ i, зрабiyшы тры-чатыры глыткi, вярнуy яе Фларындзе пустой. Гучнае цмоканне амаль заглушыла мiжвольныя воклiчы здзiyлення, якiя вырвалiся y маладой крэолкi i яе служанкi. – Апячэ мне горла, вы сказалi? Нiколькi. Яно толькi прамыла мне глотку, i цяпер я магу размаyляць з вашым таткам адносна крапчастага мустанга. – Ах да! А я зусiм забыла… He, я не тое хацела сказаць… Я проста думала, што вы не паспелi яшчэ нi аб чым даведацца. Хiба ёсць якiя-небудзь навiны аб гэтым прыгажуне? – Прыгажуне – гэта правiльна сказана. – Вы чулi што-небудзь новае пра гэтага мустанга, пасля таго як былi y нас? – He толькi чуy, але бачыy яго i нават рукамi кранаy. – Няyжо? – Мустанг злоyлены. – Праyда? Якая цудоyная навiна! Як я рада, што yбачу гэтага прыгажуна, i як добра будзе праехацца на iм! З той пары як я y Тэхасе, у мяне не было нi аднаго добрага каня. Бацька абяцаy мне купiць гэтага мустанга за любую цану. Але хто той шчаслiвец, якому yдалося дагнаць яго? – Вы пытаеце, хто злавiy канька? – Так-так! Хто ж? – Ну канешне, мустангер. – Мустангер? – I такi, якi i вярхом ездзiць, i ласо кiдае лепш за yсiх у тутэйшай прэрыi. А яшчэ хваляць мексiканцаy. Нiколi я не бачыy нi аднаго мексiканца, якi так спрытна yпраyляyся б з коньмi, як гэты хлопец, а y iм жа няма нi кроплi мексiканскай крывi – ручаюся галавой! – А як яго завуць? – Як яго завуць? Прызнаюся, што прозвiшча яго я нiколi не чуy, а iмя яго – Морыс. Яго тут усе завуць Морыс-мустангер. Стары паляyнiчы быy не настолькi назiральным, каб улавiць, з якой напружанай цiкавасцю было зададзена гэта пытанне. Ён таксама не заyважыy, што твар дзяyчыны yспыхнуy чырванню, калi яна пачула яго адказ. Аднак нi першае, нi другое не выпала з-пад увагi Фларынды. – О мiс Луi,– усклiкнула яна, – гэта ж так завуць таго храбрага маладога джэнтльмена, якi выратаваy нас у чорнай прэрыi! – I то праyда! – усклiкнуy паляyнiчы, пазбавiyшы маладую крэолку ад неабходнасцi адказваць. – Толькi сёння ранiцай ён мне расказаy гэту гiсторыю, якраз перад нашым ад’ездам. Гэта ён самы. Ён i злавiy крапчастага мустанга. Зараз хлопец на дарозе да вас – гонiць канька i яшчэ каля тузiна мустангаy – i павiнен быць тут да змяркання. А я паспяшаyся на сваёй старой кабыле yперад, каб расказаць аб гэтым вашаму бацьку. Я ведаю, што, як толькi пра гэтага канька даведаюцца y форце i на плантацыях, яго хутка перахопяць. Я гэта зрабiy для вас, мiс Луiза, – помню, як вы зацiкавiлiся маiм расказам пра яго. Ну нiчога, цяпер не трывожцеся, усё будзе y парадку – стары Зеб Стумп ручаецца за гэта. – О, якi вы велiкадушны, мiстэр Стумп! Я вам вельмi, вельмi yдзячна! Але цяпер я павiнна вас на хвiлiнку пакiнуць. Прабачце мне. Бацька хутка вернецца. У нас сёння званы абед. Мне трэба распарадзiцца па гаспадарцы… Фларында, скажы, каб мiстэру Стумпу падалi снеданне. Ідзi i распарадзiся хутчэй. Так, вось яшчэ што, мiстэр Стумп, – працягвала дзяyчына, падыходзячы да паляyнiчага i панiзiyшы голас, – малады… малады джэнтльмен можа прыехаць, калi тут будуць госцi – ён, мабыць, незнаёмы з iмi,– дык прасачыце, калi ласка, каб аб iм паклапацiлiся. Тут, на верандзе, у нас вiно, тут жа будзе i закуска. Вы разумееце, пра што я гавару, дарагi мiстэр Стумп? – Чорт мяне вазьмi, калi я што-небудзь разумею, мiс Луiза! Я разумею вас, калi гаворка iдзе пра выпiyку i iншае, але пра якога маладога джэнтльмена вы гаворыце, я нiяк не магу дайсцi да толку. – Ну як жа вы не разумееце! Малады джэнтльмен – малады чалавек, якi павiнен прывесцi мустангаy. – А-а! Морыс-мустангер! Вы, значыць, пра яго гаворыце? Павiнен сказаць, што вы не памылiлiся, называючы яго джэнтльменам, хаця рэдка пра якога мустангера можна так сказаць, але гэты хлопец – джэнтльмен ва yсiм: па роду, выхаванню i паводзiнах, нягледзячы на тое, што ён паляyнiчы на коней, да таго ж iрландзец. Вочы Луiзы заблiшчалi ад радасцi, калi яна пачула думку старога паляyнiчага пра Морыса-мустангера. – Але ведаеце, – працягваy Зеб, у якога, здавалася, узнiкла нейкае сумненне, – я вам скажу па-сяброyску: гэтага хлопца пакрыyдзiць гасцiннасць з другiх рук. Ён жа, як у нас, бывала, казалi y Мiсiсiпi, «горды, як Пойндэкстэр». Даруйце, мiс Луiза, што y мяне так вырвалася. Я забыy, што размаyляю з мiс Пойндэкстэр – не з самым гордым, але з самым прыгожым членам гэтай сям’i. – О мiстэр Стумп, мне вы можаце гаварыць усё, што хочаце. Вы ведаеце, што на вас, на нашага мiлага велiкана, я не пакрыyджуся. – У каго павернецца язык сказаць што-небудзь крыyднае вам, мiс Луiза? – Дзякую, дзякую! Я ведаю ваша высакароднае сэрца, вашу адданасць. Можа, калi-небудзь, мiстэр Стумп… – яна гаварыла нерашуча, – мне спатрэбiцца ваша дружба. – Яна не заставiць сябе чакаць – гэта Зеб Стумп вам можа абяцаць, мiс Пойндэкстэр. – Дзякую! Тысячу разоy дзякую!.. Але што вы хацелi сказаць? Вы гаварылi пра гасцiннасць з другiх рук? – Так, гаварыy. – Што вы мелi на yвазе? – Я хацеy сказаць: не будзе толку, калi я прапаную Морысу-мустангеру што-небудзь выпiць цi закусiць у вашым доме. Хiба толькi ваш бацька сам прапануе яму, iнакш ён пойдзе, не даткнуyшыся нi да чаго. Вы разумееце, мiс Луiза, ён не такi чалавек, якога можна адаслаць на кухню. Маладая крэолка не адразу адказала – яна як бы аб чымсьцi задумалася. – Ну добра, не турбуйцеся, – сказала яна нарэшце, i па яе тону можна было здагадацца, што ваганнi яе закончылiся. – Добра, мiстэр Стумп, не частуйце яго. Толькi дайце мне знаць, калi ён прыедзе. Але, калi гэта будзе y час абеду, ён, безумоyна, зразумее, што нiхто не зможа выйсцi да яго, – тады, калi ласка, затрымайце яго крыху. Вы абяцаеце мне гэта? – Ну канешне, раз вы мяне просiце. – Дзякую. Толькi абавязкова дайце мне знаць, калi ён прыйдзе. Я сама прапаную яму закусiць. – Баюся, мiс, як бы вы не адбiлi y яго апетыт. Нават галодны воyк страцiць ахвоту да яды, калi yбачыць вас цi пачуе ваш звонкi галасок. Калi я сюды прыйшоy, я быy такi галодны, што гатовы быy праглынуць сырога iндыка. А цяпер мне яда не патрэбна, хоць цэлы месяц магу цяпер не есцi. У адказ Луiза пачала звонка смяяцца i паказала паляyнiчаму на супрацьлеглы канец двара, дзе з дзвярэй кухнi з’явiлася Фларында з падносам у руках, а за ёю iшоy Плутон – таксама з падносам, але толькi шырэйшым i больш грунтоyна нагружаным. – Ах вы, мiлы волат! – з прытворным папрокам сказала крэолка. – He верыцца мне, што вы так лёгка губляеце апетыт… А вось i Плутон з Фларындай! Тое, што яны нясуць, саставiць вам больш вясёлую кампанiю, чым я. I па гэтаму я вас пакiдаю. Да пабачэння, Зеб! Да пабачэння! Гэтыя словы былi вымаyлены вясёлым тонам; Луiза бесклапотна прайшла цераз веранду, але, апынуyшыся адна y сваiм пакоi, зноy паглыбiлася y роздум. «Гэта мой лёс. Я адчуваю, я ведаю гэта. Мне страшна iсцi яму насустрач, але я не маю сiл пазбегнуць яго. Я не магу i не хачу!» – прашаптала яна. 12. Утаймаванне дзiкага каня Асатэя – самая прыемная частка мексiканскага дома: яе падлога – плоскi дах асьенды, а столь – сiнi купал неба. У добрую пагоду – а y гэтым блаславёным клiмаце пагода заyсёды добрая – асатэю любяць больш за гасцёyню. Там у пасляабедзенны час, калi сонца на захадзе залiвае ружовым святлом снежныя вяршынi гор Арысаба, Папакатепетль, Талука i горы Блiзнят, мексiканскi кабальера фарсiць перад чароyнай сеньярытай сваiм упрыгожаным вышыyкай уборам, пускаючы дым цыгары ёй прама y вочы. Чарнавокая прыгажуня паблажлiва слухае любоyныя прызнаннi, а можа, не слухае, а толькi прыкiдваецца i сумна глядзiць на далёкую асьенду, дзе жыве той, каму аддадзена яе сэрца. Праводзiць перадвячэрнiя часы на даху дома – гэта прыемны звычай, якога трымаюцца yсе, хто пасялiyся y мексiканскай асьендзе. Зусiм натуральна, што i сям’я луiзiянскага плантатара трымалася яго. I y гэты вечар, пасля таго як сталовая апусцела, госцi сабралiся не y гасцёyнi, а на даху. Сонца на захадзе асвяцiла косымi промнямi такую ажыyленую i блiскучую кампанiю, якая наyрад цi калi-небудзь збiралася на асатэi Каса-дэль-Корва. Госцi прагульвалiся па яе мазаiчнай падлозе, стаялi групамi цi, спынiyшыся ля парапета, глядзелi yдалечыню. Нават у старыя часы, калi былы yладальнiк прымаy у сябе мясцовых iдальга самай блакiтнай крывi на yсёй Каауiле i Тэхасе, – нават тады не збiралася тут столькi прыгожых жанчын i адважных мужчын. Госцi, якiя сабралiся y Каса-дэль-Корва, каб павiншаваць Вудлi Пойндэкстэра з пераездам у яго тэхаскi маёнтак, належалi да выбранага кола не толькi Ляоны, але i iншых, больш аддаленых мясцiн. Тут былi госцi з Гансалеса, з Кастравiла i нават з Сан-Антонiо – старыя сябры плантатара, якiя, таксама як i ён, перасялiлiся y паyднёва-заходнi Тэхас; многiя з iх праскакалi больш за сто мiль вярхом, каб прысутнiчаць на гэтай урачыстасцi. Плантатар не пашкадаваy нi грошай, нi працы, каб надаць святу пышнасць. Блiскучыя мундзiры i эпалеты запрошаных афiцэраy, ваенны аркестр, цудоyныя старыя вiны са склепаy Каса-дэль-Корва – усё гэта надавала балю бляск, якога яшчэ не бачылi на берагах Ляоны. Але галоyнай украсай кампанii была чароyная дачка плантатара. Слава аб яе прыгажосцi дасягнула Тэхаса раней, чым яна сама прыехала з Луiзiяны, дзе лiчылася першай прыгажуняй. Маладая гаспадыня дома з’яyлялася то тут, то там сярод гасцей, цудоyная, як багiня, з усмешкай каралевы на вуснах. Сотнi вачэй былi скiраваны на яе: адны сачылi за ёю з захапленнем, другiя – з зайздрасцю. Але цi была яна шчаслiвая? Гэта пытанне можа здацца дзiyным, амаль недарэчным. У акружэннi сяброy, паклоннiкаy, адзiн з якiх быy даyно yжо моцна закаханы, другiя толькi пачыналi yлюбляцца, – паклоннiкаy, сярод якiх былi маладыя плантатары, адвакаты, якiя толькi пачынаюць сваю кар’еру i yжо вядомыя дзяржаyныя дзеячы, сыны Марса, што носяць зброю або нядаyна яе знялi,– цi магла яна быць шчаслiвай? Толькi староннi мог задаць гэта пытанне – чалавек, не знаёмы з характарам крэолак, i асаблiва з характарам Луiзы Пойндэкстэр. У блiскучым натоyпе гасцей быy чалавек, якi прагна лавiy кожны яе жэст i стараyся разгадаць яго значэнне. Гэта быy Касiй Калхаyн. Ён хадзiy за ёю паyсюдна, i не на блiзкай адлегласцi, як цень, а крадком, непрыметна пераходзячы з месца на месца; наверсе, унiзе цi прыпершыся y кутку з выглядам прытворнай рассеянасцi, ён нi на хвiлiну не адводзiy вачэй ад чароyнай крэолкi, нiбы сышчык. Як нi дзiyна, ён не звяртаy увагi на тое, што яна гаварыла y адказ на камплiменты, якiмi засыпалi яе кавалеры, чакаючы яе yсмешкi,– нават сур’ёзнае заляцанне маладога драгуна Генкока як быццам не турбавала Калхаyна. Усё гэта ён слухаy без прыметнага хвалявання, як звычайна слухаюць размовы, якiя не yяyляюць нiякай цiкавасцi нi для сябе, нi для сяброy. I толькi калi yсе паднялiся на асатэю, Касiй Калхаyн выдаy сябе: прысутныя не маглi не заyважыць таго yпартага, дапытлiвага позiрку, якiм ён сачыy за Луiзай, калi тая падыходзiла да парапета i yглядалася y далечыню. Госцi, што стаялi паблiзу, падлавiлi не адзiн такi позiрк, таму што не раз паyтараyся рух, якi вызываy яго. Кожныя некалькi хвiлiн маладая гаспадыня Каса-дэль-Корва наблiжалася да парапета i глядзела yдалячынь, праз раyнiну, нiбы чагосьцi шукала на гарызонце. Чаму яна рабiла гэта, нiхто не ведаy, i нiкога гэта не турбавала. Нiкога, акрамя Касiя Калхаyна. У яго былi падазрэннi, якiя мучылi яго. А калi па прэрыi y залатых промнях заходзячага сонца замiльгалi нейкiя сiлуэты i тыя, хто назiраy з асатэi, хутка распазналi табун коней, адстаyны капiтан ужо не сумняваyся, што ведае, хто скача на чале гэтай кавалькады. Але яшчэ задоyга да таго, як табун прыцягнуy увагу гасцей, Луiза заyважыла яго па воблаку пылу, якое паднялося на гарызонце. Праyда, яно было тады яшчэ такiм маленькiм i няясным, што yбачыць яго мог толькi той, хто напружана чакаy, што вось-вось табун з’явiцца. З гэтай хвiлiны маладая крэолка, весела балбочучы з сяброyкамi, цiшком сачыла за воблакам пылу, якое наблiжалася; яна yжо здагадвалася, чым яно было выклiкана, але думала, што ведае гэта толькi яна адна. – Дзiкiя конi! – аб’явiy маёр, камендант форта Індж, паглядзеyшы y бiнокль. – Хтосьцi вядзе iх сюды, – сказаy ён, зноy паглядзеyшы y бiнокль. – А! Цяпер я бачу: гэта Морыс-мустангер – ён часам пастаyляе нам коней. Ён як быццам бы едзе прама сюды, мiстэр Пойндэкстэр. – Вельмi магчыма, калi гэта той малады чалавек, якога вы толькi што назвалi,– адказаy уладальнiк Каса-дэль-Корва. – Гэты мустангер узяyся даставiць дзясяткi два-тры коней i, напэyна, ужо вядзе iх… Ага, так i ёсць, – сказаy ён, паглядзеyшы y бiнокль. – Я yпэyнены, што гэта ён! – усклiкнуy сын плантатара. – Я пазнаю y гэтым коннiку Морыса Джэральда. Дачка плантатара таксама магла гэта сказаць, але яна не паказала выгляду, што колькi-небудзь зацiкаyлена тым, што адбываецца. Яна заyважыла, што за ёю няспынна сочаць злыя вочы дваюраднага брата. Нарэшце табун наблiзiyся. Наперадзе сапраyды скакаy Морыс-мустангер; ён вёy за сабой на ласо крапчастага мустанга. – Што за цудоyны канёк! – прагучала некалькi галасоy, калi дзiкага мустанга, устрывожанага незвычайнымi абставiнамi, паднялi к дому. – А бадай, варта спусцiцца yнiз, каб паглядзець на гэтага дзiкуна, – заyважыла жонка маёра, дама з узнёслым характарам. – Давайце сыдзем унiз. Як вы думаеце, мiс Пойндэкстэр? – Як хочаце, – пачуyся адказ маладой гаспадынi сярод цэлага хору настойлiвых галасоy. – Спусцiмся yнiз, хутчэй спусцiмся! Пад кiраyнiцтвам жонкi маёра дамы збеглi yнiз па каменнай лесвiцы. Мужчыны пайшлi за iмi. Праз некалькi хвiлiн мустангер, усё яшчэ вярхом на канi, апынуyся разам са сваёй палоннiцай у самым цэнтры вытанчанай кампанii. Генры Пойндэкстэр апярэдзiy усiх i па-сяброyску прывiтаyся з мустангерам. Луiза абмянялася з Морысам толькi лёгкiм паклонам. Аказаць больш увагi гандляру коньмi, нават калi лiчыць, што ён быy удастоены гонару знаёмства з ёю, яна не адважылася, бо наyрад цi гэта спадабалася б прысутным. З усiх дам адна толькi жонка маёра павiталася з мустангерам дружалюбна, але гэта было зроблена звысоку, i y тоне яе чулася паблажлiвасць. Затое ён быy узнагароджаны быстрым i выразным позiркам маладой крэолкi. Зрэшты, прыхiльнасць праглядвала y позiрку не толькi адной Луiзы. Нягледзячы на зашпiлены касцюм, мустангер быy вельмi прыгожы з сябе. Доyгi шлях як быццам не стамiy яго. Стэпавы вецер разрумянiy твар маладога iрландца; моцная, бронзавая ад загару шыя падкрэслiвала мужную прыгажосць юнака. Ва yсёй яго стройнай постацi адчувалiся незвычайная вынослiвасць i сiла. He адна пара жаночых вачэй крадком глядзела на яго, iмкнучыся злавiць яго позiрк. Прывабная пляменнiца iнтэнданта зачаравана yсмiхалася яму. Казалi, што i жонка iнтэнданта паглядвала на яго, але гэта, вiдаць, быy толькi паклёп, якi iшоy ад жонкi доктара, вядомай у форте пляткаркi. – Няма сумнення, – сказаy Пойндэкстэр, агледзеyшы злоyленага мустанга, – што гэта iменна той конь, пра якога мне гаварыy Зеб Стумп. – Так, ён i ёсць той самы, – адказаy стары паляyнiчы, падыходзячы да Морыса, каб дапамагчы яму. – Правiльна, мiстэр Пойндэкстэр, гэта той самы конь. Хлопец злавiy Яго раней, чым я паспеy прыехаць да яго. Добра, што я падаспеy у час: канёк, бадай што, мог трапiць у iншыя рукi, а гэта засмуцiла б мiс Луiзу. – Гэта так, мiстэр Стумп. Вы вельмi yважлiвы да мяне. Праyда, не ведаю, цi змагу я калi-небудзь аддзякаваць вам за вашу дабрату, – сказала Луiза. – «Аддзякаваць!» Вы хочаце сказаць, што жадалi б зрабiць мне што-небудзь прыемнае? Гэта вам няцяжка, мiс. Я ж нiчога асаблiвага i не зрабiy – праехаyся па прэрыi, вось i yсё. А палюбавацца на такую красуню, як вы, ды яшчэ y капелюшы з пяром i y спаднiцы з доyгiм хвастом, якi развяваецца ззаду вас, вярхом на гэтай кабыле, – за такую плату Зеб Стумп пагадзiyся б прабегчыся да самых Скалiстых гор i назад! – О мiстэр Стумп, якi вы непапраyны лiслiвец! Паглядзiце вакол, i вы знойдзеце многiх, якiя больш за мяне дастойны вашых камплiментаy. – Добра, добра! – адказаy Зеб, кiнуyшы рассеяны позiрк на дам. – Я згодны, што тут шмат красунь – чорт пабяры, шмат красунь! Але, як казалi y нас у Луiзiяне, Луiза Пойндэкстэр толькi адна. Выбух смеху, у якiм можна было распазнаць толькi нямнога жаночых галасоy, быy адказам на галантную прамову Зеба. – Я вам вiнаваты дзвесце долараy за гэтага каня, – сказаy плантатар, звяртаючыся да Морыса i паказваючы на крапчастага мустанга. – Здаецца, аб такой суме дамаyляyся з вамi мiстэр Стумп? – Я не yдзельнiчаy у гэтай здзелцы, – адказаy мустангер, шматзначна, але прыязна yсмiхаючыся. – Я не магу yзяць вашых грошай. Гэты конь не прадаецца. – На самай справе? – сказаy Пойндэкстэр, адступаючы назад з выглядам абражанай гордасцi. Плантатары i афiцэры не маглi yтаiць свайго крайняга здзiyлення, пачуyшы Морыса. Дзвесце долараy за неаб’езджанага мустанга, тады калi звычайная цана ад дзесяцi да дваццацi! Мустангер, мабыць, не y сваiм розуме. Але Морыс не даy iм магчымасцi разважаць на гэту тэму. – Мiстэр Пойндэкстэр, – працягваy ён з ранейшай прыязнасцю, – вы так добра заплацiлi мне за iншых мустангаy i нават раней, чым яны былi злоyлены, што дазвольце мне аддзякаваць вам i зрабiць падарунак, як у нас у Ірландыi кажуць, «на шчасце». Па вашаму iрландскаму звычаю, калi гандлёвая здзелка на коней адбываецца дома, падарунак робяць не таму, з кiм заключаюць здзелку, а яго жонцы або дачцэ. Дазволiце мне yвесцi гэты iрландскi звычай у Тэхасе? – Канешне! – пачулася некалькi галасоy. – Я не супраць, мiстэр Джэральд, – адказаy плантатар, адступаючыся ад свайго кансерватызму перад агульнай думкай. – Як хочаце. – Дзякую, джэнтльмены, дзякую! – сказаy мустангер, паблажлiва зiрнуyшы на людзей, якiя лiчылi сябе вышэй за яго. – Гэты конь i будзе падарункам «на шчасце». I, калi мiс Пойндэкстэр пагадзiцца прыняць яго, я буду адчуваць сябе больш чым аддзякаваным за тры днi несупыннай пагонi за дзiкуном. Калi б нават ён быy самай вераломнай какеткай, то i тады наyрад цi цяжэй было б яго пакарыць. – Я прымаю ваш падарунак, сэр, i прымаю яго з удзячнасцю, – упершыню загаварыла маладая крэолка, без манернасцi выступаючы yперад. – Але мне здаецца… – працягвала яна, паказваючы на мустанга i y той жа час запытальна гледзячы y вочы мустангеру, – мне здаецца, што ваша палоннiца яшчэ не yтаймавана. Яна дрыжыць ад страху перад невядомай будучыняй. Мабыць, яна паспрабуе скiнуць аброць, калi тая ёй прыйдзецца не па нораву, i што я, небарака, тады буду рабiць? – Правiльна, Морыс, – сказаy маёр, не зразумеyшы патаемнага сэнсу гэтых слоy i звяртаючыся да таго, хто адзiн толькi i мог разгадаць iх значэнне. – Мiс Пойндэкстэр кажа праyду. Мустанг яшчэ зусiм не аб’езджаны— гэта ясна кожнаму. Давайце, даражэнькi, павучыце яго крыху!.. Лэдзi i джэнтльмены! – звярнуyся маёр да навакольных. – Гэта варта паглядзець, асаблiва тым, хто яшчэ не бачыy падобнага вiдовiшча… А ну, Морыс, садзiся на яго i пакажы, на што здольныя наезнiкi прэрый. Мяркуючы па яе выгляду, вас чакае нялёгкая задача. – Ваша праyда, маёр, задача сапраyды не з лёгкiх! – адказаy мустангер, кiнуyшы быстры позiрк, але не на чатырохногую палоннiцу, а на маладую крэолку. Сабраyшы yсе свае сiлы, каб не выдаць сябе, дзяyчына з дрыжаннем адступiла назад i схавалася y натоyпе гасцей. – Нiчога, Морыс, нiчога! – працягваy маёр супакойлiвым тонам. – Хоць вочы яе i гараць агнём, б'юся аб заклад, што вы выб’еце з яе дурасць. Паспрабуйце! He прыняць прапанову маёра мустангер не мог – яму не дазваляла прафесiйная гордасць. Гэта быy вызаy яго лоyкасцi, майстэрству наезнiка: заваяваць прызнанне y прэрыях Тэхаса не так лёгка. Морыс выказаy згоду тым, што спрытна саскочыy з сядла i, перадаyшы павады Зебу Стумпу, падышоy да крапчастага мустанга. Малады паляyнiчы не стаy трацiць часу на якiя-небудзь рыхтаваннi, ён толькi папрасiy ачысцiць месца. Гэта было выканана iмгненна: большая частка гасцей, у тым лiку yсе дамы, вярнулiся на асатэю. Морыс Джэральд ускочыy на спiну мустанга толькi з кавалкам ласо y руках, якое ён накiнуy пятлёй на яго нiжнюю скiвiцу i зацягнуy на галаве y выглядзе аброцi. Упершыню дзiкi конь адчуy на сабе чалавека, у першы раз яму была нанесена падобная абраза. Пранiзлiвае злоснае ржанне было яyным пратэстам супраць замаху на свабоду. Конь стаy на дыбы i некалькi секунд захоyваy раyнавагу y гэтым становiшчы. Коннiк не разгубiyся i абхапiy яго шыю абедзвюма рукамi. З сiлай сцiскаючы яго горла, ён шчыльна прыпаy да каня. He зрабi ён гэтага, мустанг мог бы кiнуцца на спiну i раздавiць пад сабой седака. Пасля гэтага мустанг пачаy бiць задам – прыём, якi заyсёды yжываюць у падобных выпадках дзiкiя конi. Гэта паставiла коннiка y асаблiва цяжкае становiшча: ён рызыкаваy быць скiнутым. Упэyнены y сваёй спрытнасцi, мустангер адмовiyся ад сядла i страмёнаy, а зараз яны вельмi б яму дапамаглi; але yтаймаваць асядланага каня не палiчылi б у прэрыi за подзвiг. Ён справiyся i так. Калi конь стаy бiць задам, мустангер хутка перавярнуyся на яго спiне, рукамi абхапiy яго за бакi i, упершыся пальцамi ног у яго лапаткi, не даy сябе скiнуць. Два цi тры разы паyтарыy мустанг гэту спробу, але кожны раз вымушаны быy уступiць спрыту наезнiка. I нарэшце, нiбы зразумеyшы дарэмнасць сваiх намаганняy, раз’юшаны конь перастаy брыкацца i, сарваyшыся з месца, памчаyся такiм галопам, нiбы збiраyся занесцi коннiка на край свету. Недзе гэта скачка павiнна была скончыцца, але толькi па-за полем зроку тых, хто сабраyся на асатэi, чакаючы вяртання мустангера. Многiя выказвалi меркаваннi, што ён можа быць забiты цi па крайняй меры знявечаны. Сярод прысутных адзiн чалавек тайна жадаy гэтага, а для другога гэта было амаль раyназначна yласнай смерцi. Чаму Луiза Пойндэкстэр, дачка гордага луiзiянскага плантатара, вядомая прыгажуня, якая магла б выйсцi замуж за самага знатнага i багатага чалавека, чаму яна дазволiла сабе захапiцца цi нават проста марыць аб бедным тэхаскiм паляyнiчым – гэта была тайна, якую не магла разгадаць нават яна сама, нягледзячы на свой не абы-якi розум. Можа, яна яшчэ яе зайшла так далёка, каб закахацца. Сама яна гэтага не думала. Яна yсведамляла толькi, што y ёй успыхнуy вейкi дзiyны iнтарэс да гэтага незвычайнага чалавека, з якiм яна пазнаёмiлася пры такiх рамантычных абставiнах i якi так моцна адрознiваyся ад звычайных людзей, што складалi так званае выбранае кола. I яна yсведамляла, што гэты iнтарэс, выклiканы словам, позiркам, жэстам, пачутымi цi заyважанымi сярод выпаленай прэрыi, замест таго каб згаснуць, з кожным днём станавiyся yсё большым. I сэрца Луiзы забiлася мацней, калi Морыс-мустангер зноy з’явiyся на канi, але цяпер ужо не на дзiкiм, а yтаймаваным: ён не спрабаваy скiнуць яго, а прыцiх i пакорлiва прызваy у iм свайго гаспадара. Маладая крэолка зведала тое ж пачуццё, хаця гэтага нiхто не заyважыy i яна сама гэтага не yсведамляла. – Мiс Пойндэкстэр, – сказаy мустангер, саскокваючы з каня i не звяртаючы yвагi на гром воплескаy, якi яго сустрэy,– цi магу я папрасiць вас падысцi да каня, накiнуць яму на шыю ласо i адвесцi y канюшню? Калi вы гэта зробiце, ён будзе лiчыць вас сваёй утаймавальнiцай i заyсёды пасля гэтага будзе пакорны вашай волi, варта вам толькi напомнiць яму аб тым, што yпершыню пазбавiла яго свабоды. Чапурыстую прыгажуню абурыла б такая прапанова, какетка адхiлiла б яе, а баязлiвая Дзяyчына спалохалася б. Але Луiза Пойндэкстэр, праyнучка французскай эмiгранткi, нi хвiлiны не вагаючыся, без ценю манернасцi цi страху, устала i пакiнула сваiх арыстакратычных сяброy. Як i сказаy мустангер, яна yзяла вяроyку, сплеценую з конскага воласу, накiнула яе на шыю yтаймаванага мустанга i адняла яго y канюшню Каса-дэль-Корва. Словы мустангера гучалi y яе вушах, рэхам аддаючыся y сэрцы: «Ён будзе лiчыць вас сваёй утаймавальнiцай i заyсёды пасля гэтага будзе пакорны вашай волi, варта вам толькi напомнiць яму аб тым, што пазбавiла яго свабоды». 13. Пiкнiк у прэрыi Першыя ружовыя промнi yзыходзячага сонца азарылi флаг форта Індж; больш слабы водблiск упаy на пляц-парад перад афiцэрскiмi кватэрамi. Ён асвяцiy невялiкi фургон, запрэжаны парай мексiканскiх мулаy. Мяркуючы па таму, з якой нецярплiвасцю мулы бiлi капытамi, круцiлi хвастамi i паводзiлi вушамi, можна было заключыць, што яны даyно yжо стаяць на месцы i чакаюць не дачакаюцца, калi наступiць час рушыць у дарогу. Паводзiны мулаy папярэджвалi зявакаy, каб яны не падыходзiлi блiзка i не траплялiся iм пад капыты. Уласна кажучы, зявакаy i не было, калi не лiчыць чалавека вялiзнага росту y лямцавым капелюшы. Нягледзячы на слабае асвятленне, у чалавеку няцяжка было пазнаць старога паляyнiчага Зеба Стумпа. Ён не стаяy, а сядзеy на сваёй старой кабыле, якая выяyляла куды менш жадання рушыць у дарогу, чым мексiканскiя мулы цi яе гаспадар. Але навокал кiпела лiхаманкавая мiтусня. Людзi хутка сноyдалi yзад i yперад – ад фургона да дзвярэй дома i затым назад да фургона. Іх было чалавек дзесяць; яны адрознiвалiся адзiн ад аднаго адзеннем i колерам скуры. У большасцi гэта былi салдаты нестраявой службы. Двое з iх, напэyна, былi кухарамi, а яшчэ двух-трох можна было прыняць за афiцэрскiх дзеншчыкоy. Сярод iх важна хадзiy франтаваты негр; яго самаyпэyнены выгляд можна было вытлумачыць толькi тым, што ён з'яyляyся лакеем маёра – каменданта форта. Камандаваy гэтай стракатай кучкай людзей сяржант, у якога адпаведна яго чыну былi тры нашыyкi на рукаве; яму было даручана нагрузiць фургон усялякага роду напiткамi i правiзiяй – карацей кажучы, усiм неабходным для пiкнiка. Пiкнiк ладзiyся раскошны, аб чым можна было меркаваць па колькасцi i разнастайнасцi прыпасаy, загружаных у фургон: там стаялi кашы i кошыкi yсiх вiдаy i памераy i прадаyгаватая скрыня з дванаццаццю бутэлькамi шампанскага; а бляшанкi, пафарбаваныя y ярка-карычневы колер, i непазбежныя скрынкi сардзiн гаварылi аб ласунках, прывезеных у Тэхас здалёк. Нягледзячы на мноства вiн i yсялякiх далiкатэсаy, адзiн з тых, хто завiхаyся тут, застаyся незадаволеным. Гэтым расчараваным гурманам быy Зеб Стумп. – Паслухай, – звярнуyся ён да сяржанта, – у гэтым фургоне чагосьцi не хапае. Мне здаецца, што y прэрыi знойдзецца нехта, каму не да смаку yсялякiя замежныя штучкi, накшталт гэтага шампэня, i хто аддае перавагу больш простаму пойлу. – Пойла замест шампанскага? Вы пра коней гаворыце, мiстэр Стумп? – К чорту тваiх коней! Я кажу не пра конскае пойла, а пра манангахiльскае вiскi. – А, цяпер усё зразумела! Ваша праyда, мiстэр Стумп… Пра вiскi не варта забываць, Пампей. Здаецца, там прызапашана бутля для пiкнiка. – Так точна, сяржант! – пачуyся голас чарнаскурага слугi, якi наблiжаyся з вялiкай бутляй. – Вось гэта самая вiскi. Палiчыyшы, што цяпер зборы закончаны, стары паляyнiчы стаy праяyляць нецярплiвасць. – Ну, сяржант, усё гатова? – спытаy ён, нецярплiва пераступаючы y страмёнах. – He зусiм, мiстэр Стумп. Кухар кажа, што трэба яшчэ куранят дасмажыць. – Правалiцца б гэтым куранятам разам з кухарам! Чаго яны вартыя y параyнаннi з дзiкiм iндыком нашых прэрый! А як падстрэлiш птушку, калi сонца правандравала па небе з дзясятак мiль? Маёр заказаy мне дастаць добрага iндыка y што б там нi стала. Чорт пабяры! Гэта не так проста пасля yсходу сонца, ды яшчэ калi гэта калымага цягнецца па пятах. He думайце, сяржант, птушкi не такiя дурнi, як салдаты форта. З усiх жыхароy прэрыi дзiкi iндык самы разумны, i, каб яго ашукаць, трэба yстаць па крайняй меры разам з сонцам, a то i раней. – Правiльна, мiстэр Стумп. Я ведаю, маёр разлiчвае на ваша майстэрства i спадзяецца паспрабаваць iндыка. – Дзiва што! А можа, ён яшчэ хоча, каб я дастаy язык i кумпяк бiзона, хаця гэта скацiна y паyднёвым Тэхасе yжо гадоy дваццаць як знiшчана? Праyда, я чуy, што еyрапейскiя пiсьменнiкi, асаблiва французы, пiшуць у сваiх кнiжках зусiм iншае… ну, гэта yжо на iх сумленнi. У гэтых краях цяпер няма бiзонаy… Тут вядуцца мядзведзi, аленi, дзiкiя казлы, шмат дзiкiх iндыкоy, але, каб падстрэлiць дзiчыну к абеду, трэба паснедаць да свiтання. Мне неабходна мець запас часу, iнакш я не абяцаю весцi вашу кампанiю ды яшчэ па дарозе паляваць на iндыкоy. Дык вось, сяржант, калi хочаш, каб знатныя госцi жавалi iндыка за сённяшнiм абедам, давай каманду рухацца. Пераканаyчая прамова старога паляyнiчага падзейнiчала на сяржанта, i ён зрабiy усё, што ад яго залежала, каб хутчэй рушыць у дарогу разам з усiмi сваiмi белымi i чорнымi памочнiкамi. I хутка пасля гэтага абоз з правiзiяй пад кiраyнiцтвам Зеба Стумпа yжо рухаyся праз шырокую раyнiну, што рассцiлалася памiж Ляонай i Рыо-дэ-Нуэсес. * * * He прайшло i дваццацi хвiлiн пасля ад’езду фургона з правiзiяй, як на пляц-парадзе пачала збiрацца кампанiя, якая выглядала некалькi iнакш. З’явiлiся дамы вярхом на конях, але iх суправаджалi не грумы, як гэта бывае y час палявання y Англii, а сябры або знаёмыя, бацькi, браты, жанiхi, мужы. Амаль усе, хто быy на наваселлi y Пойндэкстэра, сабралiся тут. Прыехаy i сам плантатар, яго сын Генры, пляменнiк Касiй Калхаyн i дачка Луiза. Маладая дзяyчына была вярхом на крапчастым мустангу, якi прыцягнуy да сябе агульную yвагу на свяце y Каса-дэль-Корва. Пiкнiк наладжваyся, каб аддзякаваць Пойндэкстэру за яго гасцiннасць; маёр i афiцэры былi гаспадарамi, плантатар i яго сябры – запрошанымi. Для забавы гасцей вырашылi наладзiць паляванне на дзiкiх коней – цудоyнае, рэдкае вiдовiшча. Месцам для такога палявання магла быць толькi прэрыя, дзе вялiся мустангi,– мiль за дваццаць на поyдзень ад форта Індж. Па гэтаму i трэба было адправiцца y дарогу як мага раней i yзяць дастатковую колькасць правiзii. Як толькi сонечныя промнi зайгралi на люстраной гладзi Ляоны, удзельнiкi пiкнiка yжо гатовы былi адправiцца y дарогу y суправаджэннi дваццацi драгунаy, якiм было аддадзена распараджэнне трымацца ззаду. Як i y слуг, у iх быy свой праваднiк, але не стары следапыт у выцвiлай куртцы, у паношаным лямцавым капелюшы, вярхом на клячы, а малады коннiк у маляyнiчым касцюме, на цудоyным канi, несумненна дастойны быць праваднiком такой вытанчанай кампанii. – Пара, Морыс! – крыкнуy маёр, убачыyшы, што yсе yжо y зборы. – Мы гатовы iсцi за вамi… Лэдзi i джэнтльмены! Гэты малады чалавек вельмi добра ведае звычкi дзiкiх коней. Нiхто y Тэхасе не зможа лепш паказаць вам паляванне на iх, чым Морыс-мустангер. – Я не заслугоyваю такiх пахвал, – адказаy малады iрландзец, ветлiва пакланiyшыся прысутным. – Я толькi абяцаю паказаць вам, дзе вядуцца мустангi. «Якi ён сцiплы!» – падумала Луiза, халадзеючы пры адной толькi думцы аб тым, чаму яна баялася верыць. – Паехалi! – скамандаваy маёр, i вясёлая кавалькада на чале з Морысам Джэральдам рушыла y дарогу. * * * Для жыхароy Тэхаса праехаць да снедання дваццаць мiль на прэрыi – проста дробязь. He прайшло i трох гадзiн, як кавалькада дасягнула мэты свайго падарожжа, якое прайшло зусiм удала, калi не лiчыць таго, што пад канец усе вельмi прагаладалiся. На шчасце, фургон з правiзiяй не заставiy сябе чакаць, i яшчэ задоyга да поyдня ажыyленая кампанiя размясцiлася закусiць y ценi вялiзнага дрэва на беразе Рыо-дэ-Нуэсес. Па дарозе нiчога асаблiвага не адбылося. Мустангер у ролi праваднiка скакаy, як заyсёды, наперадзе; астатнiя yдзельнiкi пiкнiка, не лiчачы аднаго цi двух, амаль не заyважалi яго, за выключэннем тых выпадкаy, калi ён уражваy усiх сваiм майстэрствам наезнiка, лёгка пераскокваючы ручаi або яры, у той час як iншыя шукалi броду цi аб’язджалi перашкоду. Можна было б западозрыць яго y хвальбе – у жаданнi павыстаyляцца. Касiй Калхаyн выказаy такую думку. Магчыма, што на гэты раз адстаyны капiтан сказаy праyду. Але хто б стаy папракаць за гэта мустангера? Цi былi вы калi-небудзь на паляваннi y Англii, дзе з усiх бакоy ганарыста кiваюць капелюшы з пёрамi i па траве цягнуцца шлейфы амазонак? Вы кажаце, што былi, i што ж? Будзьце асцярожныя i не папракайце дарэмна тэхаскага мустангера. Падумайце, ён жа быy пад агнём дваццацi пар чароyных вачэй – некаторыя з iх ззялi, як зоркi. Успомнiце, што сярод iх былi вочы Луiзы Пойндэкстэр, i наyрад цi вы будзеце здзiyляцца жаданню мустангера блiснуць. I некаторыя iншыя коннiкi з не меншай настойлiвасцю iмкнулiся паказаць сваю yдаласць i мужнасць. Малады драгун Генкок не раз стараyся даказаць, што ён не навiчок у верхавой яздзе, а лейтэнант стралковых войскаy пакiдаy пляменнiцу iнтэнданта, каб прадэманстраваць сваё майстэрства наезнiка; а калi ён чуy шэпт захаплення, то не заyсёды глядзеy у бок той, якой, на думку yсiх, было аддадзена яго сэрца. 14. Манада О, дачка Пойндэкстэра! I y салонах цывiлiзаванай Луiзiяны, i y прэрыях дзiкага Тэхаса твая прысутнасць выклiкае буру. Дзе б ты нi з’явiлася, усюды там абуджаюцца рамантычныя 'мары i пачынаюць бушаваць страсцi. Калi б Морыс Джэральд быy поyным уладаром прэрыi i yсе яе жыхары былi пакорныя яму, ён i тады не мог бы выбраць больш удалага месца для палявання на дзiкiх коней, чым тое, да якога ён прывёy падарожнiкаy. Ледзь толькi запенiлася y бакалах вiно з нямецкiх склепаy Сан-Антонiо i сiнь неба стала здавацца глыбейшай, а зелень яшчэ больш iзумруднай, як раптоyны крык «Mustangs!» заглушыy гул галасоy, i напаyвыказальныя прызваннi былi перарваны выбухам вясёлага смеху. Гэта крыкнуy мексiканскi вакера, якi быy пасланы дазорным на yзгорак непадалёк. Морыс, запрошаны да стала y якасцi госця, хутка дапiy сваю шклянку i, ускочыyшы на каня, крыкнуy: – Cavallada? – He, – адказаy мексiканец, – manada. – Што яны там балбочуць? – спытаy Калхаyн. – Mustenos – па-мексiканскi значыць «мустангi», – адказаy маёр, – а манадай яны называюць табун дзiкiх кабыл. У гэту пару кабылы трымаюцца разам, асобна ад жарабцоy, калi толькi… – Калi што? – нецярплiва спытаy капiтан Калхаyн, перарываючы тлумачэнне. – Калi толькi на iх не нападаюць аслы, – адказаy маёр. Усе засмяялiся. Мiж тым манада наблiжалася. – На коней! – прагучалi з усiх бакоy галасы. Наyрад цi можна было паспець палiчыць да ста, як цуглi былi yжо y ратах коней, якiя не паспелi дажаваць кукурузу, аброцi перакiнуты цераз iх плечы, яшчэ вiльготныя ад iмклiвай скачкi y духаце трапiчнага ранку, i yсе былi yжо y сёдлах, гатовыя iмчацца yперад. У гэты час дзiкi табун з’явiyся на грэбенi yзвышша, на якiм толькi што стаяy дазорны. А ён – мустангер па прафесii – быy ужо y сядле i y адно iмгненне аказаyся сярод табуна, спрабуючы накiнуць ласо на аднаго з мустангаy. З дзiкiм храпам конi iмчалiся шалёным галопам, нiбы ратуючыся ад нейкага жахлiвага праследвальнiка. Увесь час спалохана касавурачыся назад, не заyважаючы нi фургона, нi коннiкаy, неслiся яны yперад. – За iмi нехта гонiцца, – сказаy Морыс, заyважыyшы yстрывожаныя паводзiны жывёл. – Што там такое, Крэспiна? – крыкнуy ён мексiканцу, якому з узгорка было вiдаць, хто праследуе табун. У чаканнi адказу yсе прыцiхлi. На тварах многiх адбiлася трывога i нават страх. Цi не iндзейцы гоняцца за мустангамi? – Un asino cimmaron, – пачуyся маласуцяшальны адказ мексiканца. – Un macho, – дадаy ён. – Так я i думаy. Трэба затрымаць нягоднiка, iнакш ён сапсуе нам усё паляванне. Калi дзiкi асёл гонiцца за табуном, мустангаy не спынiш нiякiмi сiламi. Цi далёка ён? – Зусiм блiзка, дон Марысiо. Ён бяжыць прама на мяне. – Паспрабуйце накiнуць на яго ласо. Калi не yдасца, страляйце. Ад яго трэба пазбавiцца. Амаль нiхто з прысутных не зразумеy, хто праследуе коней. Толькi мустангер ведаy, што азначаюць словы: «Un asino cimmaron». – Растлумачце, Морыс, у чым справа, – сказаy маёр. – Паглядзiце туды, – адказаy мустангер, паказваючы на вяршыню yзгорка. Гэтых двух слоy было дастаткова. Усе позiркi скiравалiся на грэбень узгорка, дзе з быстрынёй птушкi неслася жывёлiна, якая лiчылася yзорам марудлiвасцi i неразумнасцi. Дзiкi асёл вельмi адрознiваyся ад свайго зацюканага сабрата – свойскага асла; ён быy амаль такой жа велiчынi, як мустангi, за якiмi ён гнаyся. Калi ён i не бег хутчэй за самага хуткага з iх, то, ва yсякiм разе, не адставаy. Гэта жывая карцiна yзнiкла на фоне зялёнай прэрыi з маланкавай хуткасцю. Тыя, хто яе назiраy, не паспелi абмяняцца i некалькiмi словамi, як дзiкiя кабылы аказалiся амаль побач з iмi. Тут, нiбы yпершыню заyважыyшы групу коннiкаy, мустангi забылiся пра свайго ненавiснага праследвальнiка i павярнулi yбок. – Лэдзi i джэнтльмены! Заставайцеся на месцы! – закрычаy Джэральд, звяртаючыся да коннiкаy, якiя спрабавалi стрымаць сваiх коней. – Я ведаю, дзе аблюбаваная паша гэтага табуна. Мустангi памчалiся туды. Мы адправiмся за iмi, i там у нас будзе магчымасць добра папаляваць. Калi ж мы пачнём паляванне зараз, яны знiкнуць вунь у тых зараснiках, i тады мы наyрад цi зноy iх убачым… Ну, сеньёр Крэспiна! Пусцi кулю y гэтага нягоднiка. Ён жа на адлегласцi стрэлу, цi не так? Мексiканец зняy з сядла сваю караткаствольную стрэльбу, хутка yскiнуy яе, прыцэлiyся i выстралiy у дзiкага асла. Асёл зароy, але гэта, вiдаць, быy толькi вызаy з яго боку. Ён застаyся цэлы: Крэспiна прамахнуyся. – Трэба затрымаць яго, – усклiкнуy Морыс, – iнакш ён будзе гнацца за мустангамi да самай ночы! Рэзкiм рухам мустангер прышпорыy каня. Як страла памчаyся Кастра y пагоню за аслом, якi, нягледзячы нi на што, працягваy сваё праследаванне. Морыс паскакаy наперарэз аслу – гняды вынес гаспадара на адлегласць, з якой можна было кiнуць ласо. Яшчэ iмгненне – i пятля з маланкавай быстрынёй прасвiстала над доyгiмi вушамi. Кiдаючы ласо, Морыс зрабiy паyпаварот – Кастра павярнуyся, як быццам на шарнiрах, i затым гэтак жа паслухмяна спынiyся i yвесь напружыyся, чакаючы рыyка. Усе затаiлi дыханне, калi асёл, iрвануyшыся yперад, нацягнуy вяроyку. Потым ён падняyся на дыбы i цяжка перакулiyся на спiну, нiбы паражоны куляй у самае сэрца. Аднак асёл быy яшчэ жывы – туга зацягнутая на яго шыi пятля толькi прыдушыла яго. Вострым мачэтэ мексiканец перарэзаy яму горла. Гэта падзея затрымала пачатак палявання. Усе чакалi, што цяпер будзе рабiць Морыс-мустангер. Ён саскочыy з сядла i падышоy да забiтага асла, каб узяць сваё ласо. Але тут у рухах iрландца адчулася паспешнасць, напэyна выклiканая нейкай новай трывогай. Ён кiнуyся да свайго каня. Толькi нямногiя з прысутных заyважылi нечаканую паспешлiвасць мустангера – большасць былi заняты сваiмi напалоханымi коньмi. Тыя ж, хто заyважыy, былi здзiyлены. Мустангер незадоyга перад гэтым угаворваy iх не спяшацца. Яны не бачылi прычыны для такой рэзкай перамены y яго паводзiнах, хiба толькi яна была выклiкана тым, што Луiза Пойндэкстэр, раптам аддзялiyшыся ад групы коннiкаy, панеслася шалёным галопам, як быццам вырашыла перагнаць усiх у пагонi за табуном. Аднак паляyнiчы на дзiкiх коней ведаy, што гэта не так. Такая непавага наyрад цi была наyмыснай з боку дзяyчыны. Хутчэй за yсё y ёй быy павiнен крапчасты мустанг. Морыс заyважыy, што сустрэтая iмi манада была тая самая, да якой мустанг яшчэ нядаyна належаy. Несумненна, убачыyшы таварышак, ён памчаyся са сваёй наезнiцай на спiне, каб далучыцца да iх. Так думаy Морыс-мустангер. Хутка i астатнiя прыйшлi да такога ж вываду. У рыцарскiм парыве следам за дзяyчынай ускiнулiся амаль усе паляyнiчыя – уперадзе Калхаyн, Генкок i Кросмен, а за iмi каля дзясятка маладых людзей – плантатараy, адвакатаy, чыноyнiкаy. Кожны марыy пра тое, што яму пашанцуе i ён дагонiць уцякачку. Аднак амаль нiхто з iх не быy сур’ёзна yстрывожаны – усе ведалi, што Луiза Пойндэкстэр – цудоyная наезнiца; перад ёю рассцiлалася велiзарная раyнiна, гладкая, як дарожка iпадрома; мустанг будзе скакаць, пакуль не стомiцца; скiнуць наезнiцу ён не зможа; наyрад цi Луiзе пагражае сур’ёзная небяспека… Толькi адзiн чалавек не падзяляy гэтай думкi. Ён першы праявiy трывогу – гэта быy сам мустангер. Ён рушыy з месца апошнiм, бо затрымаyся, скручваючы ласо. Калi ён ускочыy у сядло i памчаyся наyздагон, памiж iм i астатнiмi паляyнiчымi было yжо каля двухсот ярдаy. Уперадзе yсiх на злом галавы iмчаyся Калхаyн, не даючы лiтасцi нi сабе, нi свайму каню; драгун i стралок крыху адсталi; ззаду скакалi астатнiя yдзельнiкi спаборнiцтва. Морыс паступова абагнаy усiх i, прышпорыyшы свайго каня, паскакаy уперадзе капiтана. Калi гняды засланiy крапчастага мустанга, якi працягваy аддаляцца, Калхаyн са злосным шыпеннем паслаy яму yслед праклён. Паyдзённае сонца асвяцiла зусiм незвычайную карцiну. Табун дзiкiх коней iмчаyся з неверагоднай хуткасцю па неабсяжнай прэрыi. Конь з гэтага табуна з дзяyчынай на спiне нёсся за iмi на адлегласцi чатырохсот ярдаy. На такой жа адлегласцi ад яго на гнядым канi скакаy малады чалавек у маляyнiчым мексiканскiм уборы, стараючыся дагнаць яго; ззаду яго – цэлая чарада коннiкаy, цывiльных i ваенных. А апошнiм iмчаyся поyным галопам эскадрон драгунаy. Яны толькi што аддзялiлiся ад групы мужчын i жанчын, якiя, усхвалявана жэстыкулюючы, сядзелi на конях, але не рушылi з месца. Праз дваццаць хвiлiн карцiна змянiлася. Дзеючыя асобы на цудоyным зялёным дыване прэрыi былi тыя ж, а iх размяшчэнне стала iншым, ва yсякiм выпадку, адлегласць памiж iмi павялiчылася: манада выйграла адлегласць у крапчастага мустанга, крапчасты мустанг – у гнядога, а сапернiкаy апошняга yжо зусiм не было вiдаць. I толькi арол, што лунаy у сапфiравым небе, мог распазнаць iх сваiм зоркiм вокам. Дзiкiя конi, крапчасты мустанг са сваёй наезнiцай, гняды конь i яго сядок засталiся адны сярод прастору саванны. 15. Уцякачка дагнана На працягу яшчэ адной мiлi пагоня працягвалася без асаблiвых перамен. Дзiкiя кабылы iмчалiся па-ранейшаму хутка, але больш ужо не вiшчалi i не праяyлялi страху. Ззаду чулася адрывiстае ржанне крапчастага мустанга, але былыя сяброyкi як быццам не заyважалi яго. Наезнiца сядзела спакойна, не праяyляючы трывогi. Гняды быy устрывожаны, хаця i не так, як яго гаспадар, якi, здавалася, быy блiзкi да адчаю. – Хутчэй, Кастра! – усклiкнуy Морыс з некаторым раздражненнем. – Што з табой сёння? He забывай, што ты дагнаy яе y мiнулы раз, хаця i з цяжкасцю. Але ж цяпер яна з седаком. Паглядзi туды, неразумная жывёлiна! Гэта наезнiца мне даражэй за yсё на свеце, за яе я аддаy бы i тваё i сваё жыццё… Ну, хутчэй жа! Хутчэй! Што, калi я згублю яе з вачэй? Гэта i сапраyды пачынае выглядаць непрыемна! Яна можа трапiць у вельмi цяжкае становiшча. Горш таго: ёй пагражае небяспека. Сур’ёзная небяспека. Калi я згублю яе з вачэй, напэyна здарыцца бяда. Разважаючы шэптам сам з сабой, Морыс iмчаyся, не адрываючы вачэй ад наезнiцы, якая yсё аддалялася. Часам ён мераy занепакоеным позiркам прастору, што раздзяляла iх. «Цi не закрычаць? – раптам мiльганула y яго y галаве. – Гук голасу, можа, i даляцiць да яе, але наyрад цi яна пачуе словы i зразумее перасцярогу». I Морыс не аклiкнуy Луiзу не толькi па гэтых меркаваннях – ён яшчэ не губляy надзеi дагнаць яе, а акрамя таго, ён ведаy, што не словамi, а толькi дзеяннем можна спынiць мустанга. Пакуль ён падбадзёрваy сябе думкай, што вось-вось наблiзiцца настолькi, што зможа накiнуць ласо на шыю мустанга i заставiць яго паслухацца… Аднак цяпер надзея паступова згасала. Яны неслiся зараз сярод пералескаy, якiя тут густа пакрылi прэрыю i месцамi злiвалiся y суцэльныя зараснiкi. Гэта выклiкала y мустангера новую трывогу. Крапчастая кабыла магла збочыць у якi-небудзь гушчар цi проста знiкнуць з вачэй сярод зараснiкаy. Дзiкiх кабыл ужо амаль не было вiдаць. Наyрад цi iх былая сяброyка зможа дагнаць табун. Аднак небяспека ад гэтага не паменшылася. Цi заблудзiцца дзяyчына y прэрыi або y лясным гушчары, цi апынецца сярод табуна дзiкiх коней – усё гэта аднолькава страшна. I раптам ён падумаy аб яшчэ больш грознай небяспецы, такой страшнай, што, ахоплены надзвычайнай трывогай, усклiкнуy: – Сiлы нябесныя! Што, калi сюды забягуць жарабцы?! Гэта ж iх улюбёнае месца. Яны былi тут тыдзень назад. А зараз, iменна y гэтым месяцы, яны шалеюць! Зноy шпоры мустангера yпiлiся y бакi гнядога. Кастра, якi iмчаy стрымгалоy, павярнуy галаву i з папрокам паглядзеy на гаспадара. У гэту напружаную хвiлiну гняды i яго гаспадар згубiлi дзiкiх кабыл з вачэй i крапчасты мустанг, напэyна, таксама. Нiчога звышнатуральнага y гэтым не было – яны знiклi y гушчары. Знiкненне табуна зрабiла магiчнае yздзеянне на крапчастага мустанга – ён раптам замарудзiy крок i праз хвiлiну зусiм спынiyся. Морыс, працягваючы шпорыць свайго каня, галопам вылецеy на паляну i yбачыy, што крапчасты мустанг стаiць там нерухома, а Луiза спакойна сядзiць у сядле, нiбы чакаючы мустангера. – Мiс Пойндэкстэр! – насiлу вымавiy ён, пад’язджаючы. – Як я рады, што конь зноy пакорны вам! Я быy вельмi занепакоены… – Чым, сэр? – спытала дзяyчына. – Той небяспекай, якая пагражала вам, – адказаy мустангер, крыху азадачаны. – О, дзякую вам, мiстэр Джэральд! Але хiба мне пагражала небяспека? – «Пагражала небяспека»! – паyтарыy iрландзец з узрастаючым здзiyленнем. – Вярхом на дзiкiм канi, якi панёс, сярод пустыннай прэрыi! – Дробязi! Вы думаеце, ён мог мяне скiнуць? Але ж я добрая наезнiца. – Я гэта ведаю, мiс Пойндэкстэр, але yявiце сабе, што вы заблудзiлi y зараснiках, дзе i карэнны тэхасец з цяжкасцю знаходзiць дарогу, наyрад цi вам дапамагло б ваша майстэрства наезнiцы. – О, дык вы думалi, што я заблудзiла? Вось чаго мне трэба было апасацца! – He толькi гэтага. Дапусцiм, вы маглi сутыкнуцца… – …з iндзейцамi? – хутка прамовiла Луiза, не даyшы мустангеру закончыць фразу. – А калi б гэта i здарылася? У нас жа цяпер мiр з каманчамi. Я думаю, што яны не прычынiлi б мне нiякай шкоды. Так сказаy маёр, калi мы ехалi сюды. Даю вам слова, што я была б нават рада такой сустрэчы i, прынамсi, не стала б пазбягаць яе. Як бы мне хацелася бачыць гэтых высакародных дзiкуноy, якiя iмчацца вярхом на конях па роднай прэрыi. – Я зачараваны вашай адвагай, мiс Пойндэкстэр, але, каб я меy гонар быць адным з вашых сяброy, то параiy бы вам быць крыху асцярожнейшай. «Высакародныя дзiкуны” не заyсёды бываюць цвярозымi i y прэрыi i не заyсёды такiя высакародныя, як вы думаеце. I калi б вы сустрэлiся з iмi… – …i яны б надумалi напасцi на мяне, я б стралой прамчалася мiма i вярнулася б да сваiх сяброy. На такiм быстраногiм стварэннi, як мая мiлая Луна, наyрад цi каму yдасца дагнаць мяне. Дарэчы, i вам, мiстэр Джэральд, гэта далося нялёгка? Цi не праyда? Мустангер глядзеy на крэолку шырока адкрытымi вачамi, са здзiyленнем i захапленнем. – Няyжо вы хочаце сказаць, – нарэшце вымавiy ён, – што маглi спынiць мустанга? Хiба ён не панёс вас? Цi азначае гэта, што… – He, не, не! – хутка адказала дзяyчына, крыху збянтэжыyшыся. – Мустанг сапраyды панёс мяне, але толькi спачатку, а потым я… я yбачыла – ужо пад канец, што магу спынiць яго, нацягнуyшы павады. Я так i зрабiла – вы ж бачылi, так? – I вы маглi спынiць яго раней? Гэта пытанне было выклiкана нечаканай здагадкай, i мустангер з хваляваннем чакаy адказу. – Магчыма… Варта было мне мацней нацягнуць павады… Але прызнаюся, мiстэр Джэральд, што я вельмi люблю iмчацца быстрым галопам, асаблiва па прэрыi, дзе няма пагрозы раздавiць чыю-небудзь курачку цi парсючка. Па праyдзе кажучы, – працягвала дзяyчына з чароyнай прастатой, – я не шкадавала аб тым, што конь панёс. Пустая балбатня i бясконцыя камплiменты стомяць каго хочаш. Мне захацелася падыхаць свежым паветрам i пабыць адной. Так што, у рэшце рэшт, мiстэр Джэральд, усё атрымалася вельмi yдала. – Вам хацелася пабыць адной? – спытаy мустангер з расчараваным выглядам. – Даруйце, што я парушыy вашу адзiноту. Паверце, мiс Пойндэкстэр, я ехаy за вамi толькi таму, што, на маю думку, вам пагражала небяспека. – Гэта вельмi мiла з вашага боку, сэр. I, паколькi я цяпер ведаю, што небяспека сапраyды была, я шчыра yдзячна вам. Вы ж мелi на yвазе iндзейцаy? – He, я, уласна, думаy не пра iндзейцаy. – Якая-небудзь iншая небяспека? Скажыце, калi ласка, якая, i надалей я буду больш асцярожнай. Морыс адказаy не адразу. Нечаканы гук заставiy яго азiрнуцца, ён нiбы не пачуy пытання субяседнiцы. Крэолка зразумела, што yвага мустангера нечым адцягнута, i таксама пачала прыслухоyвацца. Да яе слыху данёсся пранiзлiвы вiск, за iм яшчэ i яшчэ, потым пачуyся тупат капытоy… Гукi нарасталi, ускалыхваючы паветра. Для паляyнiчага на коней гэта не было загадкай, i словы, якiя сарвалiся з яго вуснаy, былi прамым адказам на пытанне крэолкi. – Дзiкiя жарабцы! – усклiкнуy ён усхваляваным голасам. – Я ведаy, што яны павiнны быць у гэтых зараснiках… Так яно i ёсць! – Гэта небяспека, аб якой вы гаварылi? – Так. – Але ж гэта толькi мустангi! Што ж у iх страшнага? – Звычайна iх няма чаго баяцца. Але iменна цяпер, у гэту пару года, яны робяцца лютымi, як тыгры, i такiмi ж каварнымi. Паверце мне, што раз’юшаны дзiкi жарабец небяспечней за воyка, пантэру або мядзведзя. – Што ж нам рабiць? – спытала спалохана Луiза i пад’ехала блiжэй да чалавека, якi аднойчы yжо выручыy яе з бяды; яна з трывогай глядзела яму y вочы, чакаючы адказу. – Калi яны нападуць, – адказаy Морыс, – у нас будзе толькi два выйсцi. Першае – гэта залезцi на дрэва, кiнуyшы нашых коней на разарванне. – А другi? – спытала крэолка са спакоем, якi гаварыy аб мужнасцi, здольнай вытрымаць самае цяжкае выпрабаванне. – Усё, што хочаце, толькi б не пакiдаць нашых коней! Гэта ганебны выхад са становiшча. – Мы i не можам гэтага зрабiць. Паблiзу не вiдаць нiводнага прыдатнага дрэва, i, калi яны на нас нападуць, нам застаецца толькi спадзявацца на шпаркасць нашых коней. На жаль, – працягваy ён, уважлiва аглядаючы крапчастую кабылу, а затым свайго каня, – iм занадта многа выпала за сённяшнi дзень, i абодва яны вельмi стамiлiся. У гэтым вось i бяда. Дзiкiя жарабцы наyрад цi стомлены… – Цi не пара нам рухацца? – Пакуль не. Чым больш нашы конi адпачнуць, тым лепш. Жарабцы, магчыма, яшчэ i не завернуць у наш бок. А калi i завернуць, гэта яшчэ не азначае, што яны на нас кiнуцца. Усё залежыць ад таго, у якiм яны настроi. Калi яны грызуцца памiж сабой, то могуць напасцi на нас. Яны тады становяцца шалёнымi i кiдаюцца на сваiх сабратоy, нават калi y тых седакi на спiне… Так яно i ёсць! Яны б’юцца памiж сабой. Чуеце, як яны ржуць? Яны накiроyваюцца сюды! – Мiстэр Джэральд, дык чаму б нам зараз жа не паскакаць у процiлеглы бок? – Зараз няма сэнсу. Уперадзе – адкрытая раyнiна, i схавацца нам няма дзе. Яны будуць там раней, чым мы паспеем ад’ехаць на дастатковую адлегласць, i хутка дагоняць нас. Месца, куды мы павiнны накiравацца, – адзiнае бяспечнае месца, пра якое я магу yспомнiць, – ляжыць у iншым напрамку. Мяркуючы па гуках, яны зараз якраз адрэзалi нам дарогу туды. Калi мы выедзем залiшне рана, то сутыкнёмся з iмi. Нам трэба вычакаць, а потым паспрабаваць прашмыгнуць ззаду iх. Калi нам гэта yдасца i калi яны не дагоняць нас на працягу дзвюх мiль, то мы дасягнём месца, дзе нам будзе не менш спакойна, чым за загараддзю караля y Каса-дэль-Корва. Цi yпэyнены вы, што справiцеся з вашым мустангам? – Цалкам, – упэyнена адказала яна. 16. Уцёкi ад дзiкiх мустангаy Коннiкi насцярожана сядзелi y сваiх сёдлах. Луiза хвалявалася менш, чым мустангер, таму што яна даверылася яму. Яна не зусiм разумела, якая небяспека iм пагражае, але здагадвалася, што небяспека гэта вельмi сур’ёзная, раз такi чалавек, як Морыс Джэральд, праяyляе трывогу. Усведамленне, што гэта трывога часткова выклiкана страхам за яе, наперакор усяму, напаyняла яе сэрца радасцю. – Цяпер, бадай, можна рызыкнуць, – яшчэ раз прыслухаyшыся, сказаy Морыс. – Яны як быццам ужо мiнулi тую паляну, праз якую ляжыць наш шлях. Вельмi прашу, будзьце yважлiвы! Цвёрда сядзiце y сядле i моцна трымайце павады. Там, дзе дарога дазволiць, скачыце са мной побач i нi y якiм выпадку не адставайце больш чым на даyжыню хваста майго каня. Мне прыйдзецца ехаць уперадзе, каб паказваць дарогу… Вось яны накiравалiся да нашай паляны… Амаль дасягнулi яе краю… Цяпер пара! Ва yрачыстую цiшыню прэрыi раптам уварваyся шалёны шум, нiбы з вар’яцкага дома. Пранiзлiвае ржанне дзiкiх жарабцоy нагадвала крыкi буйных маньякаy, толькi гэтыя гукi былi y шмат разоy мацнейшыя. Ім уторыy грамавы тупат капытоy, свiст i трэск зламаных галiн, дзiкае храпенне, якое суправаджалася рэзкiм лясканнем зубоy. Гэтыя гукi гаварылi аб лютай схватцы дзiкiх жарабцоy. Іх яшчэ не было вiдаць, але яны наблiжалiся, прабiваючыся скрозь зараснiкi i нi на iмгненне не спыняючы бойкi. Ледзь Морыс падаy знак рухацца, як стракаты табун дзiкiх коней з’явiyся y вузкiм праходзе памiж зараснiкамi. Яшчэ iмгненне – i з нястрымнасцю горнай лавiны яны вырвалiся на адкрытую паляну. Гэта была жывая лавiна самых прыгожых стварэнняy, якiя толькi iснуюць у прыродзе, бо нават чалавек павiнен уступiць iм першае месца. Я не кажу пра змардаванага каня цывiлiзаванага свету, каня з худою спiнай, крывымi нагамi i апушчанай галавой, каня, знявечанага нажнiцамi перакупшчыка або грума, – не, гаворка iдзе пра дзiкага каня саванны, якi народжаны сярод зялёных прастораy i вырас на волi, як палявая кветка. Няма больш захапляльнага вiдовiшча, чым табун дзiкiх жарабцоy, якiя скачуць па прэрыi. Але гэта цудоyнае вiдовiшча палохае чалавека – яно занадта страшнае, каб iм можна было спакойна любавацца. Асаблiва калi глядач бачыць табун дзiкiх мустангаy з адкрытага месца i рызыкуе сам стаць ахвярай iх нападу. Вось што пагражала коннiкам на гнядым канi i на крапчастым мустангу. Коннiк па вопыту ведаy, як небяспечна такое становiшча; яго ж спадарожнiца не магла не здагадацца аб гэтым. – Сюды! – крыкнуy Морыс i прышпорыy каня, каб абагнаць табун. – О Божа! Яны заyважылi нас! Хутчэй, хутчэй, мiс Пойндэкстэр! Памятайце, што справа iдзе аб вашым жыццi! Але словы былi залiшнiя. Паводзiны жарабцоy пераканаyча паказвалi, што толькi хуткасць можа выратаваць крапчастага мустанга i яго наезнiцу. Выскачыyшы на адкрытае месца i yбачыyшы асядланых коней, дзiкiя жарабцы раптам кiнулi сваю бойку. Яны спынiлiся, нiбы па загаду вопытнага важака, i выцягнулiся y адзiн рад, як кавалерыйскi эскадрон, стрыманы y запале атакi. На некаторы час iх узаемная нянавiсць, здавалася, была забыта, як быццам яны збiралiся напасцi на агульнага ворага цi супрацiyляцца агульнай небяспецы. Затрымка, магчыма, адбылася ад здзiyлення; але, так цi iнакш, яна была на руку yцекачам. У гэтыя некалькi секунд коннiкам удалося абагнуць непрыяцеля i апынуцца y яго y тыле, на шляху да выратавання. Аднак толькi на шляху да выратавання. Цi yдасца iм збегчы ад праследвальнiкаy, заставалася няясным, таму што дзiкiя жарабцы, заyважыyшы iх хiтрасць, з храпам i вiскам кiнулiся за iмi з яyным намерам дагнаць. Пачалася iмклiвая, нястрымная пагоня праз прасторы прэрыi, адчайнае спаборнiцтва y хуткасцi памiж коньмi без седакоy i коньмi з седакамi. Час ад часу Морыс азiраyся, i, хаця адлегласць, якую iм удалося выйграць напачатку, не зменшылася, выраз яго твару па-ранейшаму быy трывожным. Калi б ён быy адзiн, ён не хваляваyся б нi хвiлiны. Ён ведаy, што гняды – ён жа таксама быy мустангам – нiкому не дасць сябе абагнаць. Бяда была y тым, што Луна замаруджвала бег – яна скакала павольней, чым калi б там нi было, як быццам зусiм не хацела ратавацца ад праследвальнiкаy. «Што гэта можа азначаць? – неyразуменна думаy мустангер, стрымлiваючы каня, каб не абганяць сваю спадарожнiцу. – Калi нас што-небудзь затрымае пры пераправе, мы загiнем. Дарагая кожная секунда. – Яны яшчэ не даганяюць нас? – спытала Луiза, заyважыyшы, што мустангер устрывожаны. – Пакуль яшчэ не. На бяду, уперадзе сур’ёзная перашкода. Я ведаю, што вы цудоyная наезнiца, але ваш конь… У iм я не yпэyнены. Вы яго лепш ведаеце. Цi зможа ён пераскочыць цераз… – Цераз што, сэр? – Вы зараз убачыце. Мы yжо недалёка ад гэтага месца. I яны працягвалi скакаць поруч галопам, праходзячы амаль мiлю y мiнуту. Як i казаy мустангер, яны хутка yбачылi перашкоду. Гэта быy вялiкi яр сярод неагляднай прэрыi. Ён быy не менш як пятнаццаць футаy у шырыню, столькi ж у глыбiню i цягнуyся y абодва бакi як вокам акiнуць. Калi б коннiкi павярнулi направа або налева, гэта дало б жарабцам магчымасць скарацiць шлях па дыяганалi; даць iм такую перавагу было раyназначна самазабойству. Яр неабходна пераскочыць, iнакш мустангi дагоняць iх. Толькi скачок у пятнаццаць футаy даyжынёй мог выратаваць уцекачоy. Морыс ведаy, што гняды не падвядзе – яму не раз даводзiлася рабiць такiя скачкi. Але крапчастая кабыла? – Як вы думаеце, зможа яна yзяць гэту перашкоду? – занепакоена спытаy мустангер, калi яны пад’ехалi да стромага краю яра. – He сумняваюся, – упэyнена адказала Луiза. – Але цi yтрымаецеся вы на ёй? – Ха-ха-ха! – iранiчна засмяялася крэолка. – Гэта вельмi дзiyнае пытанне для iрландца. Я упэyнена, што вашы суайчыннiцы палiчылi б гэтыя словы абразай. Нават я, ураджэнка балоцiстай Луiзiяны, не лiчу iх залiшне ветлiвымi. Цi yтрымаюся я? Ды я yтрымаюся на ёй, куды б яна мяне нi панесла! – Але ж, мiс Пойндэкстэр, – прамармытаy Морыс, усё яшчэ не давяраючы сiлам крапчастага мустанга, – а раптам яна не справiцца? Калi вы колькi-небудзь у ёй сумняваецеся, то цi не лепш пакiнуць яе тут? Я ведаю, што мой конь лёгка перанясе нас абодвух на той бок. Ахвяраваyшы мустангам, мы, напэyна, пазбавiмся ад далейшага праследавання. Дзiкiя жарабцы… – Пакiнуць Луну! Аддаць яе на разарванне шалёным жарабцам! Не-не, мiстэр Джэральд! Мой мустанг мне занадта дарагi. Мы разам пераскочым прорву, калi толькi зможам. А калi не, то разам зламаем сабе шыю… Ну, мая мiлая! Ляцiм! Вось той, хто паляваy на цябе, злавiy i пакарыy цябе. Пакажы яму, што ты яшчэ не зусiм заняволена, што ты можаш, калi трэба, скiнуць з сябе сяброyскае цi варожае ярмо. Пакажы яму адзiн з тых скачкоy, якiя мы так часта з табой рабiлi за апошнi тыдзень. Ну, мiлая, ляцiм! I адважная крэолка, не чакаючы падбадзёрлiвага прыкладу, смела падскакала да краю яра i yзяла гэту перашкоду адным з тых скачкоy, якiя «так часта рабiлi за апошнi тыдзень». У мустангера былi тры думкi – дакладней, тры пачуццi, калi ён сачыy за гэтым скачком. Першае з iх – здзiyленне, другое – пакланенне, трэцяе не так проста было вызначыць. Яно зарадзiлася, калi прагучалi словы: «Мой мустанг мне занадта дарагi». «Чаму?» – падумаy ён, калi ляцеy на гнядым цераз прорву. Але як нi блiскуча yдалася пераправа, яна не гарантавала бяспекi yцекачам. Дзiкiх жарабцоy яр спынiць не мог. Морыс гэта добра ведаy i азiраyся назад з не меншай трывогай, чым раней. Бадай што, ён быy устрывожаны яшчэ больш. Затрымка, хаця i не вельмi значная, дала перавагу iх праследвальнiкам. За yвесь час пагонi жарабцы яшчэ нi разу не былi так блiзка. Яны пераляцяць цераз яр без усялякай затрымкi адным упэyненым скачком. А што тады? Мустангер задаy сабе гэта пытанне i пабялеy, не знаходзячы адказу. Узяyшы перашкоду, мустангер не спынiyся нi на секунду i працягваy скакаць галопам; ззаду яго зусiм блiзка, як i раней, скакала яго спадарожнiца. Аднак у рухах iрландца не было ранейшай упэyненасцi – здавалася, ён вагаецца i нiяк не можа прыйсцi да рашэння. Ледзь ад’ехаyшы ад яра, Морыс нацягнуy павады i павярнуy каня, як быццам вырашыy скакаць назад. – Мiс Пойндэкстэр, – сказаy ён сваёй спадарожнiцы, якая yжо паспела параyняцца з iм, – едзьце уперад адна. – Але чаму, сэр? – спытала яна, тузануyшы аброць i рэзка спынiyшы каня. – Калi мы не разыдземся, жарабцы нас дагоняць. Трэба нешта зрабiць, каб спынiць раз’юшаны табун. Зараз яшчэ ёсць адна магчымасць. Богам прашу, не задавайце пытанняy! Дзесяць згубленых секунд – i будзе yжо позна. Паглядзiце yперад – бачыце блiскучую паверхню вады? Гэта сажалка. Скачыце прама туды. Там вы апынецеся памiж дзвюма высокiмi загарадзямi. Каля сажалкi яны сходзяцца. Вы yбачыце вароты i каля iх жэрдкi. Калi я не падаспею, скачыце прама y гэты загон, злезьце з каня i загарадзiце yваход жэрдкамi. – А вы, сэр? Вы ставiце сябе пад вялiкую небяспеку… – He бойцеся за мяне. Адзiн я нiчым не рызыкую. Калi б не крапчасты мустанг… Хутчэй жа, уперад! He губляйце з вачэй сажалкi. Няхай яна служыць вам маяком. He забудзьце загарадзiць уваход у загон. Хутчэй жа! Хутчэй! Адну-дзве секунды дзяyчына вагалася, не адважваючыся расстацца з чалавекам, якi дзеля яе выратавання гатовы быy аддаць сваё жыццё. На шчасце, яна не належала да лiку баязлiвых дзяyчат, якiя y цяжкую хвiлiну губляюць галаву i цягнуць на дно свайго выратавальнiка. Яна верыла свайму дарадчыку, верыла y тое, што ён ведае, як дзейнiчаць, i зноy пусцiла каня галопам, накiроyваючыся да сажалкi. А Морыс павярнуy свайго каня i паскакаy назад, да яра, цераз якi яны толькi што пераскочылi. Расстаyшыся са сваёй спадарожнiцай, мустангер выняy з седлавой сумкi самую дасканалую зброю, якая калi-небудзь падымалася супраць жыхароy прэрыi – для атакi або абароны, – супраць iндзейцаy, бiзонаy або мядзведзяy. Гэта быy шасцiзарадны рэвальвер сiстэмы палкоyнiка Кольта. He якая-небудзь дзяшовая падробка, пад выглядам удасканалення, фiрмы Дзiна, Адамса i падобных да iх, а сапраyдны выраб «краiны мускатных арэхаy» з кляймом “Хартфорд” на казённай частцы. – Яны будуць скакаць у тым жа вузкiм месцы, дзе i мы, – прамармытаy ён, сочачы за табуном, якi yсё яшчэ знаходзiyся па той бок. – Калi мне yдасца yлажыць хоць аднаго з iх, гэта можа спынiць iншых цi затрымаць iх настолькi, што мой мустанг паспее паскакаць назад. Іх важак – вось гэты гняды жарабец. Ён, канешне, скочыць першым. Мой рэвальвер б’е на сто крокаy. Цяпер пара! Ледзь паспелi прагучаць апошнiя словы, як пачуyся трэск рэвальвера. Самы буйны з жарабцоy – гняды – пакацiyся па траве, перагарадзiyшы дарогу астатнiм. Некалькi мустангаy, што iмчалiся за iм, адразу спынiлiся, а потым i yвесь табун. Мустангер не стаy сачыць за далейшымi паводзiнамi жарабцоy i больш не страляy. Выкарыстаyшы iх замяшанне i не губляючы часу, ён павярнуy на захад i паскакаy следам за крапчастым мустангам, якi yжо наблiжаyся да блiскотнай сажалкi. Дзiкiя жарабцы больш не праследавалi yцекачоy – магчыма, гiбель важака напалохала iх або iм перашкаджаy яго труп, якi загарадзiy дарогу y адзiным месцы, дзе можна было пераскочыць цераз яр. Морыс спакойна скакаy за сваёй спадарожнiцай. Ён дагнаy яе ля самай сажалкi. Яна дакладна выканала yсе яго yказаннi, за выключэннем аднаго. Уваход быy адкрыты, жэрдкi валялiся на зямлi. Дзяyчына yсё яшчэ сядзела y сядле, – яна не знаходзiла слоy, каб выказаць Морысу сваю yдзячнасць. Небяспека мiнула. 17. Пастка для мустангаy Цяпер, калi iм больш нiшто не пагражала, маладая крэолка з цiкавасцю агледзелася навокал. Яна yбачыла невялiкае возера, цi, кажучы па-тэхаску, сажалку; берагi яе былi пакрыты незлiчонымi слядамi конскiх капытоy – мабыць, гэта было yлюбёнае месца вадапою мустангаy. Высокая загарадзь з жэрдак акружала вадаём i двума разыходнымi крыламi цягнулася далёка y прэрыю, утвараючы як бы лейку, у самай гарлавiне якой былi вароты; калi iх загароджвалi жэрдкамi, яны замыкалi загарадзь, i конi не маглi нi yвайсцi, нi выйсцi. – Што гэта? – спытала дзяyчына, паказваючы на загарадзь. – Гэта пастка для мустангаy,– сказаy Морыс. – Пастка для мустангаy? – Караль для лоyлi дзiкiх коней. Яны ходзяць памiж крыламi загарадзi, якiя, як вы бачыце, цягнуцца далёка y прэрыю. Іх прыцягвае вада, або мустангеры проста заганяюць iх сюды. Тады yваход у караль загароджваецца, i тут iх ужо няцяжка злавiць. – Бедныя жывёлы! Гэты караль належыць вам? Вы ж мустангер? Вы нам так сказалi? – Так, я мустангер, але не палюю гэтым спосабам. Я люблю адзiноту i рэдка працую разам з iншымi мустангерамi, па гэтаму я не магу карыстацца каралем, для якога патрабуецца па крайняй меры дваццаць загоншчыкаy. Мая зброя, калi толькi можна яе так назваць, – вось гэта ласо. – Вы так адмыслова iм валодаеце! Я чула пра гэта, ды i сама бачыла. – Вы вельмi велiкадушны. Аднак я не заслугоyваю гэтай пахвалы. У прэрыях ёсць мексiканцы, якiя нiбы нарадзiлiся з ласо y руках. I тое, што вы лiчыце адмысловым, здалося б iм проста непаваротлiвасцю. – Я думаю, мiстэр Джэральд, што вы па сцiпласцi пераацэньваеце сваiх сапернiкаy. Я чула зусiм iншае. – Ад каго? – Ад вашага сябра мiстэра Зебулона Стумпа. – Ха-ха! Стары Зеб – дрэнны аyтарытэт, калi справа тычыцца ласо. – Я б хацела таксама навучыцца кiдаць ласо, – сказала маладая крэолка, – але кажуць, што гэты занятак для дзяyчыны непрыстойны. He разумею, што y iм дрэннага, а гэта так цiкава! – Непрыстойны? Гэта такi ж нявiнны спорт, як катанне на каньках цi стральба з лука. Я знаёмы з адной дзяyчынай, якая цудоyна валодае гэтым майстэрствам. – Яна амерыканка? – He, мексiканка i жыве y Рыо-Грандэ. Часам яна прыязджае да нас на Ляону: тут жывуць яе родзiчы. – Яна маладая? – Так, прыкладна ваша равеснiца, мiс Пойндэкстэр. – Высокая? – Крыху нiжэйшая за вас. – Але, канешне, намнога прыгажэйшая? Я чула, што мексiканкi сваёй прыгажосцю намнога пераyзыходзяць нас, амерыканак. – Мне думаецца, што крэолкi не yваходзяць у гэту катэгорыю, – з вытанчанай ветлiвасцю адказаy iрландзец. – Цiкава, цi змагла б я навучыцца кiдаць ласо? – працягвала маладая крэолка, як быццам не заyважыyшы камплiмента. – Цi не позна мне за гэта брацца? Я чула, што мексiканцы пачынаюць з дзяцiнства, па гэтаму яны i дасягаюць такой спрытнасцi. – Канешне не позна, – паспяшаyся адказаць Морыс. – Пройдзе год-два, i вы навучыцеся добра кiдаць ласо. Я, напрыклад, усяго тры гады займаюся гэтай справай, i… Ён замаyчаy, бо яму не хацелася паказацца хвальком. – А цяпер вы валодаеце ласо лепш за yсiх у Тэхасе? – закончыла субяседнiца, адгадаyшы нявыказаную думку. – Не-не! – смеючыся, запратэставаy ён. – Гэта стары Зеб так лiчыць, а ён мяркуе аб маiм майстэрстве, мабыць прымаючы сваё за yзор. «Што гэта – сцiпласць? – не магла зразумець крэолка. – Цi гэты чалавек смяецца з мяне? Калi б гэта было так, я звар’яцела б». – Вам, мабыць, хочацца вярнуцца да вашых сяброy? – сказаy Морыс, заyважыyшы яе рассеянасць. – Ваш бацька, мабыць, ужо непакоiцца, што вас так доyга няма. Ваш брат, ваш кузен… – Так, ваша праyда, – паспяшалася яна адказаць тонам, у якiм гучала нотка не то крыyды, не то прыкрасцi.– Я не падумала пра гэта. Дзякую, сэр, што вы напомнiлi мне пра мае абавязкi. Пара вяртацца. Яны зноy ускочылi на коней. Неахвотна падабрала Луiза павады, неяк марудлiва прасунула ногi y страмёны; здавалася, ёй зусiм не хацелася ехаць адсюль. Калi яны зноy выехалi y прэрыю, Морыс накiраваyся са сваёй спадарожнiцай да месца пiкнiка самай кароткай дарогай. Іх зваротны шлях ляжаy праз маляyнiчае месца, вядомае y Тэхасе як «пустазеллевая прэрыя». Так назвалi яе пiянеры-пасяленцы, вiдаць не задумваючыся асаблiва над выбарам назвы. Ураджэнка Луiзiяны yбачыла вакол сябе вялiзны сад, дзе цвiло мноства яркiх кветак, – сад, якi межаваy з блакiтным купалам неба i быy пасаджаны i вырашчаны самой прыродай. Гэта маляyнiчая мясцовасць выклiкала yзвышаныя пачуццi y многiх, нават самых прымiтыyных людзей. Я бачыy, як непiсьменны звералоy, якi звычайна не заyважаy нiякай прыгажосцi, спыняyся сярод пустазеллевай прэрыi i, акружаны кветкамi, якiя дакраналiся да яго грудзей, доyга любаваyся на цудоyныя венчыкi, што калыхалiся y бязмежнай прасторы; i сэрца яго станавiлася больш спагадлiвым… – Як тут хораша! – усклiкнула y захапленнi крэолка, мiжвольным рухам спыняючы каня. – Вам падабаецца тут, мiс Пойндэкстэр? – Падабаецца? Гэта не тое слова, сэр. Я бачу перад сабой усё, што толькi ёсць самае цудоyнае y прыродзе: зялёную траву, дрэвы, кветкi – усё, што мы вырошчваем з такой цяжкасцю i yсё-такi не дасягаем такой беззаганнасцi. Тут нiчога нельга дадаць – гэта куточак некранутай прыроды, бездакорны y сваёй дасканаласцi. – Тут не хапае дамоy. – Але яны сапсавалi б пейзаж. Мне падабаецца, калi не вiдаць дамоy i чарапiчных дахаy i комiны не тырчаць сярод маляyнiчых сiлуэтаy дрэy. Пад iх засенню мне хацелася б жыць, пад iх засенню мне хацелася б«*». Слова «кахаць» гатова было сарвацца з яе губ. Але яна своечасова yстрымалася i нечакана нават для сябе замянiла яго словам «памерцi». З боку маладога iрландца было б бязлiтасна не прызнацца дзяyчыне y тым, што яе словы былi нiбы рэхам яго пачуццяy. Але яго адказ прагучаy празаiчна i холадна: – Баюся, мiс, што вам хутка надакучыла б такое суровае жыццё – без прытулку, без людзей, без… – А вам, сэр? Чаму яно не надакучвае вам? Ваш сябар мiстэр Стумп казаy мне, што вы так жывяце yжо некалькi гадоy. Гэта праyда? – Гэта так – iншае жыццё мяне не вабiць. – О, як бы я хацела сказаць тое ж самае! Як я вам зайздрошчу! Я yпэyнена, што была б бясконца шчаслiвай сярод гэтай цудоyнай прыроды. – Адна? Без сяброy? Нават без даху над галавой? – Я гэтага не казала… Але вы не сказалi мне, як вы жывяце. Цi ёсць у вас дом? – Ён не заслугоyвае такой гучнай назвы, – смеючыся, адказаy мустангер. – Халупа, бадай, больш прыдатнае слова для таго, каб даць уяyленне аб маiм хакале – адной з самых сцiплых хацiн у нашым краi. – Дзе ж яна знаходзiцца? Недалёка ад тых месцаy, дзе мы сёння былi? – He вельмi далёка адсюль – не болей мiлi. Бачыце вершалiны дрэy на захадзе? Яны прыкрываюць маю хацiну ад сонца i абараняюць яе ад бур. – Праyда? Як бы мне хацелася глянуць на яе! Простая хацiна, вы кажаце? – Іменна. – Стаiць у адзiноце? – Няма нiякага жылля блiжэй як дзесяць мiль ад яе. – Сярод дрэy? Маляyнiчая? – Гэта yжо як каму здасца. – Мне хацелася б паглядзець на яе, каб мець уяyленне. Толькi адна мiля адсюль, вы кажаце? – Мiля туды, мiля назад – усяго дзве. – Дробязь, гэта зойме не больш дваццацi хвiлiн. – Я баюся, што мы злоyжывём цярпеннем вашых блiзкiх. – А можа, вашай гасцiннасцю? Прабачце, мiстэр Джэральд, – працягвала дзяyчына, i лёгкi цень азмрочыy яе твар, – я не падумала аб гэтым. Мабыць, вы жывяце не адзiн? У вашай хацiне ёсць яшчэ хто-небудзь? – О так! Я пасялiyся тут не адзiн. Са мной… Перш чым мустангер закончыy сваю гаворку, ва yяyленнi Луiзы yзнiк вобраз дзяyчыны яе гадоy, з бронзавым адценнем скуры, з мiндалепадобным разрэзам вачэй. Зубы y яе, мабыць, бялей за жэмчуг, на шчоках пунсовы румянец, валасы, як хвост Кастра, пацеркi на шыi, бранзалеты на руках i нагах, мудрагелiста вышытая кароткая спаднiчка, макасiны з махрамi на маленькiх ножках. Такiм уявiла сабе Луiза другога жыхара хацiны мустангера. – Можа, з’яyленне гасцей, асаблiва незнаёмых, будзе не зусiм прыстойным? – Наадварот, ён заyсёды вельмi рады гасцям, як сябрам, так i незнаёмым. Мой малочны брат вельмi дружалюбны чалавек, але яму, небараку, цяпер мала з кiм даводзiцца сустракацца. – Ваш малочны брат? – Так. Яго завуць Фялiм О’Нiл. Як i я, ён ураджэнец Ізумруднага вострава, графства Голуэй. Толькi y яго гаворцы iрландскi акцэнт яшчэ больш чутны, чым у маёй. – О, як бы мне хацелася яго паслухаць! Бо дыялект графства Голуэй вельмi своеасаблiвы. Цi не так? – Мне цяжка аб гэтым меркаваць, я ж сам адтуль. Але калi вы згодзiцеся на паyгадзiнкi пакарыстацца гасцiннасцю Фялiма, то зможаце скласцi yласнае меркаванне. – З вялiкiм задавальненнем! Гэта будзе цiкава, такое новае для мяне! Няхай бацька i астатнiя пачакаюць. Там шмат дам i без мяне, няхай яны зоймуцца пошукамi нашых слядоy. Гэта будзе не менш цiкава, чым абяцанае паляванне на мустангаy. А я з радасцю прыму ваша запрашэнне. – Баюся толькi, што я нiчога не змагу вам прапанаваць. Фялiм некалькi дзён заставаyся адзiн. Сам жа ён не паляyнiчы, i, мабыць, наша кладоyка пустая. Добра, што вы паспелi закусiць перад гэтай жахлiвай скачкай. Канешне, не кладоyка Фялiма заставiла Луiзу Пойндэкстэр збочыць з дарогi. He надта моцна цiкавiла яе i вымаyленне iрландца. I не жаданне yбачыць хацiну мустангера кiравала ёю. Яе штурхала пачуццё, якому яна не y стане была супрацiyляцца, нiбы яна верыла, што гэта яе лёс. Луiза наведала адзiнокую хацiну на Аламо, пабывала пад яе дахам. Яна з цiкавасцю разглядвала яе незвычайнае абсталяванне i была прыемна здзiyлена, убачыyшы y хацiне кнiгi, паперу, пiсьмовыя прылады i iншыя дробязi, якiя сведчылi аб адукаванасцi гаспадара хакале. З вiдавочным задавальненнем слухала яна забаyную гаворку Фялiма; не адмовiлася i ад усялякiх пачастункаy, за выключэннем таго, што яе больш за yсё yгаворвалi паспрабаваць: кропелькi асвяжальнага напiтку з «гэтай вось бутлi». I нарэшце, вясёлая i ажыyленая, яна паехала. Але яе ажыyленне было мiмалётным. Прыyзняты настрой, выклiканы навiзной уражанняy, знiк. Зноy праязджаючы па прэрыi, усеянай кветкамi, яна глыбока задумалася. I раптам у яе мiльганула думка, якая абдала яе сэрца пакутлiвым холадам. Можа, яна мучылася ад таго, што заставiла так доyга трывожыцца свайго бацьку, брата i сяброy? А можа, яна стала непакоiцца, што яе паводзiны палiчаць легкадумнымi? He, не гэта мучыла Луiзу. Смутак, якi азмрочыy яе твар, быy выклiканы зусiм iншай думкай. Увесь дзень – па дарозе ад форта да месца пiкнiка, пры сустрэчы на паляне, у час адчайных уцёкаy ад дзiкiх жарабцоy, калi Морыс Джэральд быy яе абаронцам, у хвiлiны адпачынку ля возера, на зваротным шляху y прэрыi, пад яго сцiплым дахам – увесь гэты час спадарожнiк быy з ёю толькi ветлiвым i карэктным. 18. Рэyнасць iдзе па слядах З сарака коннiкаy, якiя кiнулiся ратаваць Луiзу, толькi нямногiя заехалi далёка. Згубiyшы з вачэй дзiкi табун, крапчастага мустанга i мустангера, яны сталi губляць i адзiн аднаго. Хутка яны yжо рассыпалiся y прэрыi па адным, па двое цi групамi y тры-чатыры чалавекi. Большасць з iх, не маючы вопыту следапыта, згубiлi сляды манады i накiравалiся па iншых – магчыма, пакiнутых той жа манадай, толькi раней, – слядах. Драгуны на чале з маладым афiцэрам, якi толькi што скончыy ваеннае вучылiшча y Уэст-Пойнце, таксама згубiлi сляды табуна i збочылi па адгалiнаванаму старому следу; за драгунамi накiравалася i большасць гасцей. Яны ехалi па yзгорыстай прэрыi, дзе-нiдзе перарэзанай палосамi хмызняку; зараснiкi i yзгоркi засланялi коннiкаy, i хутка яны згубiлi адзiн аднаго з вачэй. Хвiлiн праз дваццаць пасля пачатку пагонi птушка, што лунала y небе, магла б убачыць з паyсотнi коннiкаy, якiя, мабыць, выехалi з аднаго месца, але цяпер скакалi y розныя бакi. Толькi адзiн коннiк iмчаyся y правiльным напрамку. Ён ехаy на моцным рыжым канi, якi, праyда, не адрознiваyся прыгажосцю, але затое быy быстрым i вынослiвым. Сiнi, напаyваеннага крою сурдут i сiняя фуражка сведчылi аб тым, што коннiк гэты не хто iншы, як адстаyны капiтан Касiй Калхаyн. Гэта ён гнаy свайго каня па правiльных слядах; дубцом i шпорамi Калхаyн прымушаy яго бегчы стрымгалоy. Яго ж самога падганяла думка, вострая, як шпоры, – яна застаyляла яго напружваць усе сiлы, каб дасягнуць мэты. Як галодны гончы, iмчаyся ён па следу, выцягнуyшы yперад галаву, з надзеяй, што будзе yзнагароджаны за свае намаганнi. Ён нават сам як след не yяyляy, да чаго yсё гэта прывядзе; i толькi па злавеснаму позiрку, якi час ад часу ён кiдаy на рукаяткi пiсталетаy, што тарчалi з кабуры, можна было здагадацца, што ён задумаy штосьцi нядобрае. Калi б не адна акалiчнасць, Калхаyн збiyся б з дарогi, як i iншыя. Яго вялi добра знаёмыя сляды двух канёy. Адзiн, большы, ён помнiy з пакутлiвай яснасцю. Ён бачыy гэты адбiтак на попеле выпаленай прэрыi. Штосьцi заставiла яго тады запомнiць гэтыя сляды, i цяпер ён лёгка пазнаваy iх. Нарэшце адстаyны капiтан прыскакаy да зараснiкаy i хутка апынуyся на паляне, дзе так нечакана спынiyся крапчасты мустанг. Да гэтага месца яму няцяжка было арыентавацца, але тут ён стаy у тупiк. Сярод адбiткаy капытоy дзiкiх кабыл сляды падкоy усё яшчэ былi вiдны, але тут конi yжо не беглi галопам. Коннiкi тут спынiлiся i стаялi побач. Куды ж цяпер? Сярод слядоy манады yжо болей не было вiдаць адбiткаy падкоy; iх наогул нiдзе не было вiдаць. Зямля навокал была цвёрдая i yсыпаная галькай. Толькi конь, якi скача хуткiм галопам, мог бы пакiнуць на ёй свой след, а не той, якi бяжыць спакойнай рыссю. Калi крапчастая кабыла i гняды рушылi з гэтага месца, яны ехалi спакойным крокам на працягу некалькiх дзясяткаy ярдаy, перш чым паскакалi галопам, накiроyваючыся да пасткi для дзiкiх коней. Калхаyн быy азадачаны. Ён усё кружыy i кружыy па слядах дзiкiх кабыл i зноy вяртаyся, не знаходзячы напрамку, у якiм паскакалi падкаваныя конi. Ён быy канчаткова збiты з панталыку, калi yбачыy адзiнокага коннiка, якi наблiжаyся да яго. У вялiзным нязграбным чалавеку з доyгай барадой, вярхом на самай недарэчнай клячы, якую можна было знайсцi y наваколлi на адлегласцi ста мiль, няцяжка было пазнаць старога паляyнiчага. Касiй Калхаyн быy знаёмы з Зебулонам Стумпам яшчэ задоyга да таго, як яны ступiлi на зямлю Тэхаса. – Ну што, мiстэр Калхаyн, дагналi вы мiс Луiзу? – спытаy стары паляyнiчы з незвычайнай для яго сур’ёзнасцю. – He, не дагналi, – працягваy ён, зiрнуyшы на разгублены твар Калхаyна i зрабiyшы адпаведны вывад. – Чорт вазьмi, хацеy бы я ведаць, куды ж панесла яе гэта праклятая кабыла? I цiкава, як гэта здарылася, – мiс Пойндэкстэр такая добрая наезнiца. Ну нiчога, вялiкай бяды не можа быць. Мустангер, канешне, зловiць кабылу сваiм ласо i пакладзе канец яе дурасцi. А чаму вы тут спынiлiся? – He магу зразумець, у якiм напрамку яны паскакалi. Па гэтых слядах можна здагадацца, што яны тут спынялiся. Але я не бачу, куды сляды iдуць далей. – Ага, так i ёсць, мiстэр Калхаyн. Яны тут стаялi, i вельмi блiзка адзiн ад аднаго. Болей яны не скакалi па слядах дзiкiх кабыл. Гэта напэyна. Дык куды ж яны падзелiся? Зеб Стумп запытальна паглядзеy на зямлю, нiбы чакаючы адказу ад яе, а не ад Калхаyна. – Нiдзе не бачу iх слядоy,– сказаy адстаyны капiтан. – He бачыце? А я вось бачу. Ану гляньце сюды! Вунь яны, дзе трава прымятая. – He бачу. – Ну во яшчэ! Глядзiце як след! Вялiкая падкова, а вось маленькая. Яны паскакалi вунь туды. Значыць, яны iмчалiся за дзiкiмi кабыламi толькi да гэтага месца. Паедзем па iх слядах? – Канешне! Без далейшых размоy Зеб Стумп накiраваyся па новых слядах – можа, i непрыметных для iншых, але яны не выпалi з-пад увагi яго вачэй. Хутка i яго спадарожнiк змог разгледзець iх: гэта было y тым месцы, дзе Морыс i Луiза зноy паскакалi галопам, ратуючыся ад жарабцоy, i дзе сляды падкаваных коней глыбока yрэзалiся y зямлю, якая парасла травой. Праз некаторы час яны зноy згубiлiся цi, дакладней, сталi прыметныя для вока толькi такога спрактыкаванага следапыта, як Зеб Стумп, якi адрознiy iх сярод сотнi адбiткаy капытоy, пакiнутых на прымятай траве. – Ого! – раптам са здзiyленнем усклiкнуy стары паляyнiчы. – Што ж тут адбывалася? Нешта забаyнае… – Гэта ж адбiткi капытоy дзiкiх кабыл, – сказаy Калхаyн. – Яны як быццам зрабiлi круг i вярнулiся назад. – Калi яны гэта i зрабiлi, то толькi пасля таго, як коннiкi пранеслiся мiма. Мабыць, справа прыняла iншы кiрунак. – Што вы хочаце гэтым сказаць? – Тое, што цяпер ужо не коннiкi гналiся за кабыламi, а кабылы за iмi. – А адкуль вы гэта ведаеце? – Хiба ж вы не бачыце, што сляды падкоy затаптаны кабыламi… Ды якiя там кабылы – гэта ж сляды вялiкiх капытоy! Яны на цэлы дзюйм большыя. Тут пабываy табун жарабцоy. Іасафат! Няyжо ж яны… – Што «яны»? – Пагналiся за крапчастай. А калi так, то мiс Пойндэкстэр пагражала небяспека. Паедзем далей. He даючы далейшых тлумачэнняy, стары паляyнiчы затрусiy дробнай рыссю, а Калхаyн паехаy за iм, засыпаючы яго пытаннямi. Але Зеб толькi махнуy рукой, як бы кажучы: «Не прыставай, я вельмi заняты». Некаторы час увага была поyнасцю захоплена вывучэннем слядоy. Распазнаць адбiткi падкоy было нялёгка, бо яны былi затаптаны жарабцамi. Але паляyнiчаму то тут, то там удавалася заyважыць iх, пакуль ён рухаyся yперад па-ранейшаму дробнай рыссю. Толькi пасля таго як Зеб спынiy сваю кабылу на адлегласцi ста ярдаy ад яра, з яго твару сышла трывога; толькi цяпер ён пагадзiyся нарэшце даць тлумачэннi. – Ах, вось у чым справа! – сказаy Калхаyн, пачуyшы iх. – А чаму вы думаеце, што яны выратавалiся? – Паглядзiце сюды! – Мёртвы жарабец… I забiты зусiм нядаyна… Што гэта значыць? – Тое, што мустангер забiy яго. – I, на вашу думку, так напалохаy астатнiх, што яны спынiлi пагоню? – Пагоню яны дык спынiлi, але затрымаy iх, вiдаць, не стрэл, а вось гэта штука – труп жарабца. Каб яго чорт, ну i скачок! Зеб паказаy на глыбокi яр, да краю якога яны пад’ехалi. – Вы ж не думаеце, што яны пераскочылi? – спытаy Калхаyн. – Гэта немагчыма! – Пераскочылi, як пiць даць. Хiба вы не бачыце слядоy iх коней не толькi тут, але i па той бок? I мiс Пойндэкстэр першая. Іасафат! Што за дзяyчына! Яны абодва павiнны былi пераскочыць, перш чым застрэлiлi жарабца, iнакш iм гэта не yдалося б. Толькi тут i можна было пераскочыць. Малайчына мустангер! Улажыy жарабца якраз ля самага вузкага месца. – Вы думаеце, што ён i мая кузiна разам пераскочылi яр? – He зусiм разам, – адказаy Зеб, не падазраючы, чаму Калхаyн яго так дапытвае. – Я yжо сказаy, што крапчастая пераскочыла першай. Паглядзiце, вунь там яе сляды – па той бок яра. – Бачу. – А хiба вы не бачыце, што яны перакрыты слядамi каня мустангера? – Так-так! – Жарабцы не скакалi на той бок, нi адзiн з усяго табуна. Вiдаць, было так: хлопец пераскочыy i паслаy кулю y гэту скацiну. Гэта было yсё роyна, што зачынiць за сабой вароты. Убачыyшы, што важак упаy, жарабцы спынiлiся i пабеглi назад. Вось тут i сляды yздоyж яра. – Можа, яны перабралiся y iншым месцы i працягвалi праследаванне? – Калi б так, iм давялося б прабегчы дзесяць мiль, перш чым вярнуцца сюды: пяць уверх па яру i пяць назад. Але нiчога гэтага не было, мiстэр Калхаyн. He хвалюйцеся, яны больш не праследавалi мiс Луiзу. Пераскочыyшы цераз яр, яны з мустангерам паскакалi побач; зусiм спакойна, як два баранчыкi. Небяспека для iх мiнула; а цяпер яны yжо, мабыць, паехалi туды, дзе стаiць фургон з прыпасамi. – Едзем! – сказаy Калхаyн з нецярпеннем, як быццам яго кузiне yсё яшчэ пагражала небяспека. – Едзем, мiстэр Стумп! Як мага хутчэй. – He спяшайцеся, зрабiце ласку, – адказаy Зеб, спакойна злазячы з каня i дастаючы нож. – Пачакайце хвiлiн дзесяць. – Пачакаць? Дзеля чаго? – раздражнёна спытаy Калхаyн. – Трэба зняць шкуру з гэтага жарабца. Добрая шкура! Я атрымаю за яе y нашым пасёлку не менш як пяць долараy. А пяць долараy не кожны дзень знойдзеш у прэрыi. – Лiха на яе, гэту шкуру! – са злосцю адазваyся Калхаyн. – Едзем, кiньце гэта! – I не падумаю, – стрымана сказаy Зеб, успорваючы вострым лязом шкуру на чэраве забiтай жывёлы. – Вы можаце ехаць, калi вам трэба, мiстэр Калхаyн, а Зеб Стумп не рушыць з месца да той пары, пакуль не yзвалiць шкуру на спiну сваёй клячы. – Ну скажыце, Зеб, што мне рабiць? Вы ж ведаеце, што я не знайду дарогу. – Бадай, гэта падобна на праyду. Ды я i не гаварыy, што вы знойдзеце. – Ну, паслухайце ж, упарты вы стары! Час мне вельмi дарагi iменна зараз. А вы правалтузiцеся са шкурай цэлых паyгадзiны. – Менш чым дваццаць хвiлiн. – Каля дваццаць хвiлiн. Але для мяне дваццаць хвiлiн куды даражэй за пяць долараy. Вы ж сказалi, што такi кошт гэтай шкуры? Кiньце яе тут, а я абяцаю заплацiць вам за яе. – Так-с. Гэта чартоyскi велiкадушна! Толькi мне нешта не хочацца карыстацца вашай прапановай. Гэта 'была б подласць з майго боку – прыняць грошы за такую рэч, тым больш што мы знаёмыя i нам па дарозе. З другога боку, я не магу дапусцiць, каб шкура коштам у пяць долараy згнiла тут, не кажучы yжо пра тое, што яе могуць разарваць грыфы, перш чым мне давядзецца зноy пабываць у гэтых месцах. – Чорт ведае што такое! Але што ж мне рабiць? – Вы спяшаецеся? Так-с… Шкада, што я не магу суправаджаць вас… Стойце! Няма чаго вам чакаць мяне. Вы самi знойдзеце дарогу да месца пiкнiка вельмi проста. Глядзiце, вунь там дрэва на гарызонце – бачыце, высокая таполя? – Так, бачу. – Так-с… Пазнаяце? Гэта дзiyная раслiна больш падобная на званiцу, чым на дрэва. – Так-так, цяпер пазнаю. Мы ж прамчалiся зусiм блiзка ад яе, калi гналiся за дзiкiмi кабыламi. – Зусiм правiльна. Што ж вам перашкаджае цяпер вярнуцца гэтай жа дарогай, мiма таполi, i ехаць па слядах кабыл, толькi y адваротным напрамку? Так вы i прыедзеце да месца пiкнiка i yбачыце там мiс Пойндэкстэр i yсю вясёлую кампанiю, якая выпiвае гэту французскую дрэнь – шампэнь. I хай сабе п’юць на здароyе, толькi б не yспомнiлi пра вiскi, a то мне нечым будзе прамачыць горла, калi я вярнуся. Калхаyн ужо даyно не слухаy квяцiстую прамову старога паляyнiчага. Варта было яму пазнаць дрэва, якое вiднелася на гарызонце, як ён прышпорыy свайго рыжага каня i паскакаy галопам, пакiнуyшы старога Зеба за яго работай. – Іасафат! – усклiкнуy паляyнiчы, падняyшы галаву i заyважыyшы, што капiтана i след прастыy.– He трэба асаблiвага розуму, каб уцямiць, з-за чаго гэта гарачка; хоць я i не вельмi здагадлiвы, але здаецца мне, што гэта самая сапраyдная рэyнасць, якая гойсае па слядах. Зеб Стумп не памылiyся. Іменна рэyнасць заставiла Касiя Калхаyна паспяшацца y зваротную дарогу. Упершыню яна пачала мучыць яго y выпаленай прэрыi; з кожным днём яна станавiлася yсё мацнейшай, бо распальвалася не толькi тым, што ён сапраyды бачыy, але i тым, што яму мроiлася; i цяпер нарэшце яна прыгняла y iм усе iншыя пачуццi. Мустангер падарыy Луiзе крапчастага мустанга i прывучыy яго да сядла, а яна прыняла гэты падарунак, нават не спрабуючы yтаiць сваю радасць. Гэтыя i некаторыя iншыя назiраннi падзейнiчалi на yзбуджанае yяyленне капiтана, i ён болей не сумняваyся, што Морыс-мустангер стаy яго галоyным сапернiкам. Сцiплае становiшча паляyнiчага на коней, здавалася, не давала сур’ёзных падстаy не толькi для такой упэyненасцi, але нават i для падазрэнняy. Напэyна, гэта i было б так, калi б Калхаyн не ведаy так добра характар Луiзы Пойндэкстэр; з дзiцячых гадоy яна праяyляла поyную незалежнасць, ёй уласцiва была смеласць, якая межавала з безразважнасцю, – наyрад цi можна было спадзявацца, што яна палiчыцца са звычаямi свайго асяроддзя. Для большасцi жанчын яе кола беднасць i нязнатнасць паляyнiчага на коней магла б стаць перашкодай калi не для няроyнага шлюбу, то па крайняй меры для неабдуманых учынкаy; але Калхаyн, спрабуючы намаляваць у сваiм раyнiвым уяyленнi паводзiны Луiзы, не мог спадзявацца i на гэта. Усхваляваны падзеямi дня, якi так няyдала склаyся для яго, Калхаyн скакаy да месца пiкнiка. He спускаючы вачэй з дрэва, падобнага на званiцу, ён адшукаy сляды манады i цяпер ужо не мог заблудзiцца. Яму заставалася толькi вярнуцца па yласных слядах. Ён ехаy хуткай рыссю – значна хутчэй, чым хацеy бы яго стомлены конь. Коннiка падганялi змрочныя думкi. Ужо больш за гадзiну яны цалкам валодалi iм – iх горыч ён яшчэ мадней адчуваy у сваёй адзiноце сярод навакольнай цiшынi. Калхаyна не yзрадавала нават сустрэча з двума коннiкамi, якiя паказалiся yдалечынi i ехалi y тым жа напрамку. Ён адразу пазнаy iх, хаця бачыy толькi спiны, i то здалёк. Гэта былi вiноyнiкi яго горкiх роздумаy. Таксама як i ён, яны вярталiся па слядах дзiкiх кабыл, на якiя яны толькi што выехалi, калi ён iх заyважыy. Яны ехалi поруч, бок у бок. Мабыць захопленыя нейкай цiкавай размовай, яны не заyважылi адзiнокага коннiка, якi даганяy iх. У адрозненне ад яго, яны, здавалася, не надта спяшалiся вярнуцца да кампанii i ехалi павольна; крапчасты мустанг раз-пораз замаруджваy крок. Іх позы, iх яyная няyвага да навакольнага i, нарэшце, iх марудлiвасць – усё гэта настолькi yзмацняла падазрэннi капiтана, што ён амаль страцiy самавалоданне. Пад’ехаць галопам i груба перарваць iх пяшчотную гутарку было першае, што прыйшло яму y галаву. Яшчэ раз ён заставiy свайго змардаванага каня скакаць хутчэй. Аднак праз некалькi секунд Калхаyн нацягнуy павады, як быццам перамянiyшы рашэнне. Да коннiкаy яшчэ не даляцеy тупат капытоy яго каня, хаця капiтан цяпер быy усяго толькi ярдаy за дзвесце ад iх. Да яго yжо даносiyся серабрысты галасок яго кузiны, якая, вiдаць, гаварыла больш, чым яе субяседнiк. Якой цiкавай для iх была гэта размова, калi яны нават не заyважылi яго наблiжэння! Калi б яму yдалося падслухаць, пра што яны гавораць! На першы погляд здавалася, што з гэтага нiчога не атрымаецца. Але чаму б не паспрабаваць? Мабыць, яны настолькi захапiлiся гутаркай, што такая магчымасць не выключана. Трава саванны мяккая, як аксамiт, i лёгкiя yдары капытоy зусiм бязгучныя. Калхаyн быy ахоплены такой нецярплiвасцю, што не мог ехаць шагам; але яго рыжы конь ахвотна пайшоy iнахаддзю, звычайным алюрам коней паyднёва-заходнiх штатаy. Ледзь падымаючы капыты над зямлёй, амаль слiзгаючы па траве, ён прасоyваyся бясшумна, але хутка – настолькi хутка, што праз некалькi секунд ужо дагнаy крапчастую кабылу i гнядога каня мустангера. Тады капiтан заставiy свайго каня замарудзiць крок i iсцi y нагу з iмi; сам жа ён нахiлiyся наперад i з напружаннем прыслухаyся. Мяркуючы па яго позе, ён гатовы быy адпусцiць самую грубую лаянку або, можа, ухапiцца за нож цi рэвальвер. Яго далейшыя паводзiны залежалi ад таго, што ён пачуе. Але нiчога не здарылася. Хаця два коннiкi, захопленыя сваёй гутаркай, былi глухiя да навакольнага, слых iх коней аказаyся больш чуткiм, i, калi стомлены рыжы конь, перайшоyшы ва шаг, стукнуy капытом, крапчасты мустанг i гняды конь ускiнулi галовы i гучна заржалi. План Калхаyна пацярпеy няyдачу. – А! Кузен Каш! – усклiкнула Луiза, павярнуyшыся да капiтана, i y тоне яе прагучала не столькi здзiyленне, колькi прыкрасць. – Ты тут? А дзе бацька, Генры i астатнiя? – Чаму ты мяне пра гэта пытаеш, Лу? Я ведаю пра iх столькi ж, колькi i ты. – Няyжо? Я думала, што ты выехаy нам насустрач. I яны таксама… Ах, твой конь увесь у пене! Ён выглядае так, нiбы ты скакаy на iм доyга, як i мы. – Твая праyда. Я з самага пачатку кiнуyся за табой з надзеяй дапамагчы табе. – Праyда? А я i не ведала, што ты ехаy за намi. Дзякую, кузен. Я толькi што дзякавала мiстэру Джэральду, якi таксама паехаy за мной i быy так ласкавы выратаваць мяне i Луну ад вельмi вялiкай непрыемнасцi – дакладней, ад жахлiвай небяспекi. Уявi сабе, за намi пагналiся дзiкiя жарабцы, i мы iмчалiся ад iх, лiтаральна ратуючы сваё жыццё. – Я гэта ведаю. – Дык, значыць, ты бачыy, як яны гналiся за намi? – He, я даведаyся пра гэта па слядах. – Па слядах? I табе yдалося разабрацца y iх? – Так, дзякуючы тлумачэнням Зеба Стумпа. – О! Ён быy з табой? I вы ехалi па слядах да… да якога месца? – Да яра. Зеб мне сказаy, што ты пераскочыла цераз яго. Гэта праyда? – Луна пераскочыла. – I ты была y сядле? – Канешне! Што за дзiyнае пытанне, Касiй! – сказала яна са смехам. – Цi, па-твойму, я павiнна была yхапiцца за яе хвост?.. А ты таксама пераскочыy? – спытала крэолка, раптоyна змянiyшы тон. – I ехаy па нашых слядах далей? – He, Лу. Ад яра я накiраваyся прама сюды, мяркуючы, што ты вернешся раней за мяне. Вось так мы i сустрэлiся з табой. Луiза, здавалася, была задаволена гэтым адказам. – Ах так! Добра, што ты дагнаy нас. Мы ехалi павольна. Луна, бедная, вельмi стамiлася. He ведаю, як толькi яна дабярэцца да Ляоны… З таго моманту, як Калхаyн далучыyся да iх, мустангер не прамовiy нi слова. Без бачнага жалю ён пакiнуy кампанiю маладой крэолкi i моyчкi паехаy уперадзе, зноy вярнуyшыся да сваёй ролi праваднiка. Нягледзячы на гэта, капiтан не спускаy з яго дапытлiвага погляду. А калi Калхаyн лавiy – цi думаy, што злавiy,– замiлаваны позiрк Луiзы, накiраваны y той жа бок, вочы яго загаралiся д’ябальскай злосцю. Доyгае падарожжа трох коннiкаy магло б прывесцi да трагiчнага канца. Аднак з’яyленне yдзельнiкаy пiкнiка папярэдзiла такую развязку. Уцякачку сустрэлi хорам захопленых воклiчаy, якiя на нейкi час разагналi iншыя думкi. 19. Вiскi з вадой У пасёлку, якi yзнiк паблiзу форта Індж, гасцiнiца была самым прыметным будынкам. Зрэшты, гэта характэрна для yсiх гарадоy Тэхаса, пабудаваных за апошнiя сорак гадоy. Толькi y яе шматлiкiх старых гарадах iспана-мексiканскага паходжання крэпасцi i манастыры панавалi над iншымi будынкамi. Але i гэтыя рэлiквii мiнулага y большасцi таксама ператварылiся y гасцiнiцы-таверны. Хаця гасцiнiца форта Індж i з’яyлялася самым вялiкiм будынкам у пасёлку, тым не менш яна была невялiкая i не yяyляла сабой нiчога вартага yвагi. Наyрад цi яна магла прэтэндаваць на якi-небудзь архiтэктурны стыль. Гэта была драyляная пабудова y форме лiтары Т, узведзеная з абчасаных бярвёнаy. Падоyжную частку будынка займалi пакоi для прыезджых, а папярочная yяyляла адно вялiкае памяшканне, у якiм знаходзiyся буфет, або, як яго называлi y Амерыцы, бар. Тут пiлi, курылi i не саромеючыся плявалi на падлогу. Перад уваходам у гасцiнiцу на дубе са спiленай вяршыняй гайдалася шыльда, на якой з абодвух бакоy намаляваны герой, што здабыy славу y гэтых краях, – генерал Захары Тэйлар. Пад партрэтам – назва гасцiнiцы: «На прывале». Калi вам даводзiлася падарожнiчаць па паyднёвых або паyднёва-заходнiх штатах Амерыкi, вы не маеце патрэбы y апiсаннi буфета. У гэтым выпадку нiшто не згладзiць з вашай памяцi бара гасцiнiцы, у якой вы мелi няшчасце спынiцца. Стойка цягнецца праз увесь пакой уздоyж сцяны, на якой красуюцца палiчкi, застаyленыя графiнамi i бутэлькамi з вадкасцю яе толькi yсiх колераy вясёлкi, але i разнастайных iх спалучэнняy. За стойкай снуе элегантны малады чалавек – так званы бармен; толькi не назавiце яго карчмаром, iнакш вы рызыкуеце атрымаць бутэлькай па зубах. Гэты элегантны малады джэнтльмен адзеты y блакiтную сацiнавую блузу, або y куртку з белага палатна, або, магчыма, у кашулю з лiна-батысту з карункамi, загафрыраванымi Бог ведае калi. Гэты элегантны малады чалавек, змешваючы для вас «шэры i коблер», глядзiць вам прама y вочы i размаyляе з вамi пра палiтыку, у той час як лёд, вiно i вада, пералiваючыся са шклянкi y шклянку, iскрацца i ствараюць нешта накшталт вясёлкавага ззяння за яго плячамi цi арэол, якi акружае яго напамаджаную галаву. Калi вы падарожнiчалi па паyднёвых штатах Амерыкi, вы, канешне, не забылi яго? А калi так, то мае словы нагадаюць вам яго навакольнае абсталяванне: бар, якiм ён кiруе сярод палiчак i рознакаляровых бутэлек; вы yспомнiце стойку, падлогу, пасыпаную белым пяском, дзе часам валяюцца недакуркi цыгар i бачны карычневыя пляyкi; вы yспомнiце таксама i пах мяты, палыновай гарэлкi i лiмоннай скуркi, гудзенне рою звычайных чорных мух, мясных мух i балючыя yкусы маскiтаy. Усё гэта павiнна было yрэзацца y вашу намяць. Хаця гасцiнiца “На прывале» i мала чым адрознiвалася ад iншых падобных устаноy Тэхаса, яна yсё ж мела свае асаблiвасцi. Яе гаспадаром быy не абаротлiвы янкi, а немец, якi поyнасцю апраyдваy рэпутацыю сваiх суайчыннiкаy, што лiчылiся пастаyшчыкамi лепшых прадуктаy. Ён сам прыслужваy у сваiм бары; i, калi вы yваходзiлi туды, вам прыгатоyваy напiтак не элегантны малады джэнтльмен з духмянай шавялюрай i y кашулi з рушамi, а паважны немец, якi выглядаy так цвяроза, нiбы ён нiколi не спрабаваy – нягледзячы на спакусу выпiць па аптовай цане – духмяных напояy, якiмi частаваy сваiх клiентаy. Мясцовыя жыхары называлi яго коратка: «Дофер», хаця y сябе на радзiме ён быy вядомы пад прозвiшчам Абердофер. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/mayn-ryd/konnik-bez-galavy/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.