Я - как все, я обычная женщина в возрасте. Приглушая тона, я, наверное, вскорости Перестану писать, за строку задевая строкой, О тебе, о себе - непутёвой такой. И туда, где ты ходишь дорогами торными, Я пошлю тебе весть со словами, которыми Всё равно не смогу (ибо, нет таких слов в словаре) Рассказать, как замёрз, как застыл в декабре Мой несбывш

Маска Чырвонае Смерці (зборнік)

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:117.00 руб.
Издательство: ІП А.М. Янушкевіч
Год издания: 2016
Просмотры: 370
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 117.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Маска Чырвонае Смерцi (зборнiк) Эдгар Алан По Бiблiятэка часопiса “ПрайдзiСвет” “PostScriptum” У зборнiк Эдгара По «Маска Чырвонае Смерцi» yключаныя не толькi шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораy гэтага жанру y сусветнай лiтаратуры – i жахлiвыя апавяданнi («арабескi»), але i значна менш вядомыя гратэскi пiсьменнiка – творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусiм з iншага, iранiчнага, боку, а таксама вершы i два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – «Паэтычны прынцып» i «Фiласофiя кампазiцыi». У другое выданне yвайшлi чатыры новыя пераклады апавяданняy Э. По: «Метцэнгерштэйн», «Востраy феi», «Скрадзены лiст» i «Ты – той чалавек!». Другое выданне, папраyленае i дапоyненае. Эдгар По Маска Чырвонае Смерцi Выбраныя навелы, вершы, эсэ © Арцёмаy А., Баршчэyскi Л., Бушлякоy Ю., Дзергачова М., Дубоyская К., Лабанава Н., Мартысевiч М., Мацiеyская К., Мiнкiн А., Пятровiч А., Рыжкоy В., Сiдарэнка В., Хадановiч А., Цiмафеева Ю., Шадзько Ю., Шупа С., Шчасны У., Шчур М., Янкута Г., пераклад на беларускую мову, 2011 © Шахназаран Н., прадмова, 2011 © Мацiеyская К., Янкута Г., каментар, 2011 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Эдгар По (1809–1849) На небасхiле сусветнай лiтаратуры зорка Эдгара Алана По – адна з найярчэйшых i найзагадкавых. Паэт, навелiст, журналiст, фiлосаф, лiтаратурны крытык, Эдгар По – прыклад самаадданага служэння мастацтву, найвялiкшай сiлы духу мастака, якi перамог трагедыю жыцця чарадзейнасцю творчай энергii. Лiтаратурная спадчына Эдгара По – унiкальная, хаця i невялiкая па аб’ёме. Цяжка назваць тую сферу мастацтва слова, у якой ён не здзейснiy адкрыццяy, што натхнялi некалькi пакаленняy еyрапейскiх пiсьменнiкаy (сiмвалiзм у паэзii, дэтэктыyны, навукова-фантастычны, псiхалагiчны жанры y навелiстыцы, тэорыя «чыстага мастацтва» y лiтаратурнай крытыцы). Эдгар По нарадзiyся 19 студзеня 1809 года y Бостане y артыстычнай сям’i. Ягоная мацi Элiзабэт Арналд стала акторкай у 11 гадоy, грала ролi дзяцей, эльфаy, казачных духаy. Яна была вельмi таленавiтая, прыгожая, мела нязменны сцэнiчны поспех, але занадта рана пайшла з жыцця – ва yзросце 24 гадоy, пакiнуyшы траiх дзяцей. Амаль адначасова з ёй памёр i бацька будучага паэта Дэвiд По. Двухгадовага Эдгара yзяла на выхаванне багатая бяздзетная пара Аланаy, кiруючыся тагачаснай модай на дабрачыннасць. Надзелены тонкай i чулай душой, Эдгар пастаянна адчуваy сваю адзiноту y чужым доме, дзе яму далi прытулак адно з мiласэрнасцi. З шасцi да адзiнаццацi гадоy (1815–1820) По жыве y Англii, навучаючыся спачатку y прыватнай школе – пансiёне Дзюбура (Лондан), а потым у прыгараднай школе Мэнар-хаyз. Прыёмныя бацькi не наведвалi яго, што yпершыню выклiкала пачуццё адчужанасцi y асяроддзi аднагодкаy, да якiх рэгулярна прыязджалi родныя. Хлопчыка ратавала паэтычнае светаyспрыманне, уяyленне, якое малявала iдэалiзаваны вобраз прыyкраснай мiсiс Алан, добрай i чулай. Свядомасць будучага паэта пачынала раздвойвацца памiж светамi фантазii й суворай рэчаiснасцi. Вяртанне y Амерыку, у Рычманд, пазначыла сабою пачатак кароткага шчаслiвага перыяду y жыццi По. Выключныя здольнасцi падлетка праяyляюцца y гарманiчным спалучэннi выдатных поспехаy у засваеннi моваy – грэцкай, лацiны, французскай, у спорце – плаваннi, стральбе, боксе, у захапленнi матэматыкай. Спалучэнне логiкi i yяyлення y паэтычным мысленнi Эдгара По зробiцца адной з выключных i надзвычайных рысаy ягонай творчасцi. У 17 гадоy По паступае ва yнiверсiтэт Вiрджынii, адкрыты за год да таго адным з заснавальнiкаy амерыканскай дэмакратыi – Томасам Джэферсанам. По не скончыy унiверсiтэта з некалькiх прычынаy, галоyнай з якiх была сквапнасць айчыма, што не пажадаy аплачваць занадта дарагое навучанне. По не правучыyся там i года, але за гэты кароткi час паспеy прачытаць велiзарную колькасць кнiг, удасканалiць сваё веданне моваy, матэматыкi i, галоyнае, напiсаць мноства вершаy, якiя пазней увайшлi y ягоны першы паэтычны зборнiк «“Тамерлан” ды iншыя вершы» (1827). Выключэнне з унiверсiтэта стала цяжкiм выпрабаваннем для амбiцыяy юнака, трагiчным пераломам у ягоным лёсе. По сыходзiць з дому y пошуках свайго месца y жыццi без надзеi на чыю-кольвек дапамогу цi падтрымку. Ад таго часу пастаяннымi спадарожнiкамi ягонага жыцця будуць цяжкая праца прафесiйнага журналiста, не згоднага на кампрамiсы з кан’юнктурнымi густамi чытацкай публiкi, непраглядная галеча, страта самых блiзкiх людзей, горкая самота i адчай. Пазычыyшы крыху грошай, По выправiyся y Бостан – як найдалей ад Вiрджынii й Рычманда. Надзеi палепшыць матэрыяльнае становiшча публiкацыяй вершаy не спраyдзiлiся. Адчай змусiy юнака завербавацца y войска пад iмем Эдгара А. Пэры, 22 гадоy (насамрэч яму было толькi 18), ураджэнца Бостана. По, якi з вялiкай адказнасцю ставiyся да выканання вайсковых абавязкаy, даслужыyся да звання сяржант-маёра, найвышэйшага для малодшых камандзiраy, але ён пакутаваy ад немагчымасцi праз недахоп часу аддацца свайму галоyнаму паклiканню – паэзii. 28 лютага 1829 года Эдгар страчвае сваю прыёмную мацi Фрэнсiс Алан. На нейкi час ён прыязджае y Рычманд, каб праводзiць яе y апошнюю дарогу i yспомнiць пра свой адзiны «бацькоyскi» дом. Памiрыцца з айчымам не атрымалася. По з’язджае y Балтымар. Цягам году, пасля сыходу з войска i да паступлення y новую акадэмiю (1830), ён iнтэнсiyна чытае, рыхтуючыся да новых паэтычных здзяйсненняy. У полi ягонай увагi – ангельскiя й нямецкiя рамантыкi. Сваю паэму «Аль-Арааф» пра таямнiчую зорку, якая сiмвалiзуе iсцiну i прыгажосць, По аддаy на суд Ўiльяма Ўэрта – свайго выкладчыка права y Вiрджынскiм унiверсiтэце. Ўэрт пазнаёмiy яго з самымi вядомымi лiтаратарамi Фiладэльфii – Робертам Ўолшам, рэдактарам «Амерыканскага штоквартальнага агляду», i Джозэфам Хопкiнсам. Новы зборнiк Эдгара По «“Аль-Арааф”, “Тамерлан” i малыя вершы» быy прыняты y 1829 годзе выдавецтвам «Хатч i Данiнг» з умоваю выплаты ганарару y выпадку прыбытку. У адным з папулярных часопiсаy «Янкi i бостанская лiтаратурная газета» з’яyляецца прыхiльны водгук на кнiгу, напiсаны Джонам Нiлам, сябрам По. Настрой маладога паэта светлы i радасны, нягледзячы на цяжкiя жыццёвыя абставiны. Пасля паступлення y вайсковую акадэмiю Вест-Пойнт паyтараецца тая ж гiсторыя, што i y армii. Страта часу, занятага вайсковай муштрою, асэнсоyваецца Эдгарам По як злачынства y дачыненнi да паклiкання. Мэтаскiраванае парушэнне дысцыплiны было адзiным спосабам дабiцца выключэння з акадэмii законным чынам – паводле рашэння вайсковага трыбунала, – што i адбываецца. По з’язджае y Нью-Ёрк, дзе друкуе свой трэцi зборнiк вершаy. Жыццё y Нью-Ёрку выявiлася занадта дарагiм, таму По вяртаецца y Балтымар да сваёй цёткi Марыi Клэм. Праз чатыры гады, набыyшы новы жыццёвы й лiтаратурны досвед, По з’язджае з Балтымара, каб узяць актыyны yдзел у станаyленнi амерыканскай нацыянальнай лiтаратуры. За час жыцця y Балтымары (да 1835 года) ён двойчы yдзельнiчаy у конкурсах на найлепшае апавяданне. Такiя конкурсы ладзiлiся, каб заахвочваць маладыя таленты i спрыяць развiццю нацыянальнай лiтаратуры. Апавяданне По «Рукапiс, знойдзены y бутэльцы» было адзначанае першай прэмiяй на конкурсе 1833 года. У лiтаратурных спробах гэтага перыяду (навелы «Берэнiка», «Марэла», «Падзенне y Мальстрэм») Эдгар По дасягае сталасцi мастацкага мыслення, вiртуознай тэхнiкi пiсьма, фiласофска-эстэтычнай глыбiнi. З 1835 года пачынаецца актыyная праца пiсьменнiка y якасцi рэдактара рычмандскага «Паyднёвага лiтаратурнага веснiка». Дзякуючы ягонаму выключнаму таленту i працаздольнасцi часопiс ператварыyся са стратнага i малавядомага y лiтаратурных колах у прыбытковы i вельмi аyтарытэтны. Увосень 1835 года y Рычманд пераязджаюць сваякi По – цётка Марыя Клэм i яе дачка Вiрджынiя. Праз год глыбокае yзаемнае каханне Эдгара й Вiрджынii прыводзiць iх да сапраyды рамантычнага шлюбу. Вiрджынiя робiцца добрым анёлам паэта, гераiняй шэдэyраy ягонай позняй лiрыкi i многiх навелаy. Яна дапамагала мужу ва yсiх няшчасцях, была побач у блуканнях, падтрымлiвала ягоныя духоyныя сiлы, прыносячы y жыццё сэнс, спакой i шчасце. З’ехаyшы з Рычманда, Эдгар По пастаянна мяняy месца жыхарства: Нью-Ёрк (1837–1838), Фiладэльфiя (1838–1844), зноy Нью-Ёрк (1844–1846). Апошнi ягоны прытулак – уласны дом у Фордэме паблiзу Нью-Ёрка (1846–1849). Ён працуе на мяжы фiзiчных i душэyных магчымасцяy чалавека. Адзiн за адным пабачылi свет зборнiкi апавяданняy, што прынеслi яму сапраyдную лiтаратурную вядомасць. У студзенi 1845 года быy надрукаваны верш «Крумкач», якi iмгненна стаy сенсацыяй i праславiy iмя По як генiяльнага паэта. Мары пра прызнанне i славу пачыналi ажыццяyляцца, шмат што чакала yвасаблення на вяршынi мастацтва, дасягнутай По за кошт неймаверных высiлкаy, але лёс вырашыy па-iншаму. Новая катастрофа – пакутлiвая хвароба (сухоты) i ранняя смерць Вiрджынii – сталася апошняй кропляй, што перапоyнiла чашу пакутаy разбiтага адчаем Эдгара По. «Кожны раз я перажываy агонiю яе смерцi i з кожным новым прыступам кахаy яе мацней i чапляyся за яе жыццё з упартасцю роспачы». Адчуванне сэнсу y жыццi саступiла страху перад вар’яцтвам i самотаю. У пошуках жыццёвай падтрымкi По кiдаyся з горада y горад, як параненая птушка y апошнiм парыве, але сiлаy больш не было. «Я мушу памерцi, у мяне не засталося жадання жыць пасля таго, як я скончыy “Эyрыку”. Я yжо нiчога больш не здолею стварыць», – пiша По y адным з апошнiх лiстоy да Марыi Клэм. Абставiны сыходу з жыцця вялiкага амерыканскага пiсьменнiка ахутаныя таямнiцай. Гэта здарылася y Балтымары 7 кастрычнiка 1849 года. Але жыццё ягоных несмяротных твораy працягваецца, залучаючы y сваё магiчнае кола yсё новыя пакаленнi чытачоy i вучняy непаyторнага генiя. Асаблiвай заслугай Эдгара По лiчыцца стварэнне жанру рамантычнага апавядання, увасабленне прынцыпаy рамантычнае эстэтыкi y прозе. Для ажыццяyлення такой задачы трэба было мець адначасова дар натхнёнай iнтуiцыi i дакладнага матэматычнага мыслення. «У По калi i ёсць фантастычнасць, то нейкая матэрыяльная», – адзначаy Ф. Дастаеyскi, аyтар першых перакладаy на рускую мову апавяданняy «Чорны кот» i «Сэрца выкрывае». По – непераyзыдзены майстар рэалiстычнай фантастыкi i звышнатуральнага псiхалагiзму. Калi можна прыняць такi парадаксальны панятак – «рацыянальнае чарадзейства», то менавiта iм прасякнутыя творы пiсьменнiка. Крынiцаю гэтых адкрыццяy была ягоная паэзiя. Агульнае для прозы i паэзii По – гэта сiмвал, дакладней, сiстэма сiмвалаy. Шматзначнасць, няпэyнасць вобразасiмвала найбольш вiдавочныя y «псiхалагiчных» навелах По (ён даy сваё азначэнне гэтаму жанру – «арабескi»), што раскрываюць фатальныя супярэчнасцi чалавечае прыроды, барацьбу розуму i пачуццяy, дабра i зла на мяжы вар’яцтва (вершы «Закляты замак» i «Чарвяк-пераможца», навелы «Падзенне Дому Ашэраy», «Маска Чырвонае Смерцi» i iнш.). Ролю сiмвалу граюць знакi (расколiна yздоyж сцяны дому Ашэраy), з’явы (цёмныя ценi на вадзе y апавяданнi «Выспа Феi»), адчуваннi (пачуццё жаху y навеле «Сфiнкс»), гукi («Падзенне y Мальстрэм»), фарбы («Авальны партрэт»), але найперш сiмвалiчны характар мае сама тэма апавяданняy. Найбольш узнёслай i прыгожай тэмай у мастацтве По лiчыy гiсторыю кахання i смерцi прыyкраснай каханай. Безумоyна, факты бiяграфii пiсьменнiка маглi стаць падставай для такога выбару сюжэта, але y навелах По гэтая тэма набывае складаны фiласофска-эстэтычны сэнс. По паходзiy са штата Вiрджынiя, цытадэлi амерыканскай культуры, i хваравiта перажываy заняпад духоyных традыцыяy пад уцiскам камерцыйнага «прагрэсу». З iншага боку, як паэт, што yспрыняy iдэi нямецкiх iдэалiстаy (Ё. Фiхтэ, Ф. Шэлiнга), По yсведамляy асуджанасць прыгажосцi i гармонii, гэтых водблiскаy вечнасцi, у бездухоyным свеце разлiку i карыслiвасцi i адчуваy спрадвечную тугу паэта па страчаным, скрадзеным iдэале. Славу заснавальнiка дэтэктыyнага жанру прынеслi Эдгару По чатыры знакамiтыя апавяданнi: «Забойствы на вулiцы Морг» (1841), «Таямнiца Мары Ражэ» (1842), «Залаты жук» (1843) i «Скрадзены лiст» (1844). Сам аyтар называy iх «лагiчнымi» апавяданнямi («рацыяцынацыямi»), а асноyную задачу гэтых твораy бачыy у вывучэннi «працэсу дакладнага мыслення», камбiнацыi дэдуктыyнага i iндуктыyнага метадаy лагiчнага мыслення. Галоyныя героi, дэтэктывы Дзюпэн i Легран, расследуюць злачынствы, дэманструючы выключныя здольнасцi свайго iнтэлекту i yяyлення. На думку рамантыкаy, менавiта yяyленне здольнае прадбачыць iсцiну з дапамогай iнтуiтыyнага азарэння. Дзюпэн i Легран не пазбаyленыя рамантычнай загадкавасцi, якая знайшла адлюстраванне y iх ладзе жыцця, манерах, таемных прыхiльнасцях. У той жа час яны не бягуць ад рэчаiснасцi, паглыбляючыся y самыя будзённыя бакi чалавечага жыцця. Рамантычны герой, не страчваючы выключных рысаy, набывае y По рацыянальна yраyнаважанае i жыццёва пераканаyчае аблiчча. Уменне Эдгара По спалучаць логiку матэматычна дакладнага аналiзу з самымi неймавернымi прыхамацямi фантазii заслужыла прызнанне ягоных сучаснiкаy. Сапраyдны апафеоз палёту чалавечай фантазii, думкi, скiраванай у неспазнанае, стварае пiсьменнiк у навеле «Незвычайная прыгода нейкага Ганса Пфааля» (1835). Дэтальнае апiсанне падарожжа на Месяц межавала з лiтаратурнай мiстыфiкацыяй. Форма паслання на Зямлю yдзельнiка палёту, пра якi расказвае аyтар (прыём «апавядання y апавяданнi»), была такой праyдападобнай, што пасланне гэтае здавалася насамрэч праyдзiвым. Так званыя навукова-фантастычныя апавяданнi По часта маюць сатырычную скiраванасць – супраць фiлiстарскiх выдумак, невуцтва i неразумнасцi натоyпу. Асаблiва высмейвае Эдгар По культ утылiтарных каштоyнасцяy сучаснага яму буржуазнага грамадства (навела «Дзялок»). Нягледзячы на велiзарнае значэнне навелiстыкi По, прызнанай пры жыццi пiсьменнiка, ён дасягнуy несувымерна больш вялiкiх адкрыццяy як паэт. Зямное жыццё паэта абарвалася, калi генiяльнасць ягоных вершаy толькi пачала адкрывацца сучаснiкам. Свае погляды на канцэпцыю паэтычнай творчасцi y цэлым По выразiy на старонках шэрагу блiскучых тэарэтычных працаy, што сталiся манiфестамi амерыканскага рамантызму. Да iх належаць перадусiм «Фiласофiя кампазiцыi» (1846) з аyтакаментаром да легендарнага верша «Крумкач» i «Паэтычны прынцып» (1848–1849), якi yяyляе сабой найбольш разгорнуты аналiз прыроды паэтычнага мастацтва. Знаходзячыся y цеснай сувязi з эстэтыкай еyрапейскага рамантызму («Лiтаратурная бiяграфiя» С. Т. Колрыджа, «Абарона паэзii» П. Б. Шэлi, працы нямецкiх рамантыкаy), По выказвае шэраг новых iдэяy, актуальнасць якiх была yсвядомленая толькi пакаленнем сiмвалiстаy (Ш. Бадлер, П. Валеры, В. Брусаy, К. Бальмонт). Перш за yсё найвышэйшай i адзiнай мэтай Паэзii По называе Прыгажосць: «Толькi y сузiраннi прыyкраснага мы здольныя адчуць узвышанае задавальненне цi yзрушэнне душы, якое мы называем паэтычным пачуццём i якое вельмi лёгка адрознiць ад iсцiны, што прыносiць задавальненне розуму, цi ад жарсцi, што хвалюе сэрца».[1 - Тут i далей эсэ «Паэтычны прынцып» i «Фiласофiя кампазiцыi» цытуюцца y перакладзе Ганны Янкута.] Варта адзначыць, што пад словам «праyда» y сваiм артыкуле По разумее перадусiм разумовыя догмы, дзеля дасягнення якiх «мы мусiм быць халоднымi, спакойнымi, бязжарснымi. Адным словам, мы мусiм быць у тым стане, якi як мага больш процiлеглы паэтычнаму». Такiм чынам, выказванне По не супярэчыць рамантычнаму тэзiсу пра тоеснасць красы i праyды (Дж. Кiтс), але yдакладняе яго з пазiцыяy амерыканскае рэчаiснасцi, якая звязвае панятак праyды з догмамi маралi. Раздзяляючы «свет розуму» (the world of mind) на тры складнiкi – чысты iнтэлект (Pure Intellect), густ (Taste) i маральнае пачуццё (Moral Sense), По змяшчае густ пасярэдзiне: «розум мае дачыненне да iсцiны, <…> густ паведамляе нам пра прыгожае, а маральнасць клапоцiцца пра абавязак». Як рамантык По не зводзiць уяyленне пра Прыгажосць да прыгожых формаy, што выключае саму магчымасць суаднясення ягонае паэзii з фармалiсцкiмi тэндэнцыямi y сiмвалiзме або эстэтызме. «Як лiлея адбiваецца y возеры, а вочы Амарылiс – у люстэрку, так i вуснае цi пiсьмовае yзнаyленне гэтых формаy, гукаy, колераy, пахаy i адчуванняy падвойвае крынiцу асалоды. Аднак, – дадае По, – такое паyтарэнне не ёсць яшчэ паэзiяй». «Той, хто проста спявае, хай сабе з палкай захопленасцю цi жывой праyдападобнасцю yзнаyлення, пра вобразы, гукi, водары i пачуццi, дасягальныя для яго, як i любога iншага чалавека, не даказвае свайго права на боскае званне. У далечынi yсё яшчэ засталося нешта, чаго ён не здолеy дасягнуць». Гэтым «чымсьцi» По называе скiраванасць да вечнасцi. Гэта «iмкненне матылька да зораy. Гэта не проста спасцiжэнне прыгажосцi наyкола нас, гэта i адчайная спроба дасягнуць прыгажосцi вышняй». Асноyнай якасцю сапраyднага паэтычнага пачуцця, прысутнасць якога можна заyважыць не толькi y слоyнай творчасцi, але i y разнастайных iншых мастацтвах – жывапiсе, скульптуры, архiтэктуры, танцы, музыцы, садова-паркавым мастацтве, – По лiчыць любоy да yзвышана прыyкрасных з’яваy: «Жаданне спасцiгнуць незямную прыгажосць, гэтае жаданне душаy адмысловага складу, i дало свету yсё тое, што ён мог адразу i зразумець, i назваць паэтычным». Канцэпцыя паэтычнага i прыyкраснага y По прапануе y якасцi iдэальнай тэмы верша тугу па страчанай каханай, чыё з’яyленне толькi на iмгненне асвятляе жыццё паэта радасцю далучэння да вечнасцi. Разважаючы пра форму верша, По прапануе правiлы арганiзацыi паэтычнага тэксту, абумоyленыя неабходнасцю выклiкаць у чытача цэласнае yражанне ад верша. У сувязi з гэтым iдэальны верш не павiнен быць занадта доyгiм, каб не парушаць адзiнства yражання, але y той самы час ён не мусiць быць i занадта кароткiм, бо не паспее выклiкаць глыбокага i трывалага перажывання. Ілюструючы свае развагi, По разглядае «Страчаны рай» Дж. Мiлтана як «шэраг невялiкiх вершаy». Апроч таго, По падвяргае далiкатнаму i вытанчанаму аналiзу верш «Блукалец» Г. Лангфэла, у якiм адзначае сiлу выразнасцi, лёгкасць тону i натуральнасць, творы Дж. Г. Байрана, А. Тэнiсана i iнш. Адзiнства yражання y паэзii По дасягаецца з дапамогаю сугестыyных i сiнестэтычных прыёмаy стварэння музычна-жывапiснай тканiны верша. Пры гэтым тропа-сiнтаксiчныя (сiмвалы, iнверсii, паyторы) i гукавыя (асанансы, алiтэрацыi) сродкi выразнасцi, паводле По, мусяць не толькi апiсаць з’яву, але i паказаць працэс руху, абуджэння, нарастання i дасягнення памежнай, часам гратэскавай ступенi праяyлення якасцi. По захапляе чытача, прымушае яго перажыць напружанне думак i пачуццяy i даводзiць да стану на мяжы быцця i небыцця, рацыянальнага i iрацыянальнага. У артыкуле «Лiст да Б.» (Letter to B—) По адзначае: «На маю думку, верш адрознiваецца ад навуковага твора тым, што яго непасрэднаю мэтай з’яyляецца асалода, ад рамана – тым, што тут прыносяць асалоду няпэyныя месцы замест пэyных, i толькi пры гэтай умове твор можа лiчыцца вершам, бо y рамане прысутнiчаюць бачныя вобразы, што выклiкаюць ясныя пачуццi, вершы ж выклiкаюць пачуццi няясныя i абавязкова маюць патрэбу y музыцы, бо yспрыняцце гарманiчных гукаy ёсць самым няясным з усiх нашых адчуванняy. Музыка y спалучэннi з прыемнай думкай – гэта i ёсць паэзiя, музыка без думкi – гэта проста музыка, а думка без музыкi – гэта проза менавiта праз сваю канкрэтнасць». Музычнасць паэзii По нараджаюць не асобныя рытмiчныя, метрычныя прыёмы, але i плынь гукаy. Паводле По, музыка нараджае паэзiю. Музыка i паэзiя аб’ядноyваюцца y песнi. Гэта тлумачыць абмежаванасць пастаянных рыфмаy i iх паyтаральнасць – паэт нiбы дае варыяцыi адной тэмы, дасягаючы гэтага з дапамогай паyтораy, паралельных канструкцыяy, аднолькавых рыфмаy. Паэзiю По яднае з музыкай i iншая якасць: пры yсёй сваёй «няпэyнасцi» музыка ёсць самым дакладным i yпарадкаваным вiдам мастацтва. Аднак музыка y ягоных вершах нясе сэнсавую нагрузку, нiколi не робячыся самамэтай. Каб уцягнуць чытача y творчы працэс, неабходнае эмацыйна-псiхалагiчнае yздзеянне верша. У словах, вобразах, кампазiцыi, дынамiцы гукавых спалучэнняy, руху рытму yтрымлiваецца не толькi тое, што выражана iх значэннем, але i яшчэ нешта – намёк на нявыказанае, магчымасць асацыяцыi, эмацыйных i сэнсавых абертонаy, якiя не паддаюцца лагiчнай расшыфроyцы. По належыць некалькi зборнiкаy вершаy: «“Тамерлан” i iншыя вершы бостанца» (1827), «“Аль-Арааф”, “Тамерлан” i малыя вершы» (1829), «Вершы» (1831), «“Крумкач” i iншыя вершы» (1840). Паэзiя По абапiраецца на цэласную сiстэму сiмвалаy на yсiх узроyнях паэтычнага тэксту – ад тэмы, кампазiцыi, вобразнага ладу да гукапiсу. Сiмвалы як рухомая тоеснасць памiж iдэальным i лiтаральным значэннем вобраза вызначаюцца полiсемiяй i сугестыяй, але y лiрыцы По, якая мудрагелiста яднае yяyнае i бачнае аблiчча рэчаy, сiмвалы падлягаюць умоyнай класiфiкацыi паводле формы yвасаблення сiмвалiчнага сэнсу y канкрэтным вобразе. Так, закляты замак або Калiзей у аднайменных вершах По сiмвалiзуюць смерць Прыгажосцi i Розуму, асуджанасць прыгожага y ашалелым свеце бездухоyнасцi, жоyты альбатрос з «Краiны феяy» – «сiмвал музыкi сфераy», кволай i безабароннай прыгажосцi свету. Уласцiвасцi сiмвала y вершах По маюць нават няясныя адчуваннi (да прыкладу, узрушэнне героя y «Стансах»). З пазiцыi рамантычнага двухсвецця, суадносiнаy рэальнага i iдэальнага тлумачыць По сiмвалiчны сэнс мары («Мары»), цiшынi («Цiшыня»). У вершы «Духi мёртвых» (1827) узнiкае вобраз-сiмвал вечнасцi, што адлюстроyвае далучанасць чалавечага духу да «таямнiцы таямнiцаy»: І вецер – Божы yздых – сцiшэy, Туман сярод замшэлых дрэy Плыве, плыве, жахлiвы, вадкi, Ён – сiмвал, ён – твае здагадкi (Ім тут, у цiшынi, клубiцца) Пра таямнiцу таямнiцаy.[2 - Пераклад Ганны Янкута.] У раннiх вершах По назiраецца аднаразовая змена памеру разам са зменай агульнай танальнасцi думкi. Твор падзяляецца на дзве часткi, сугучныя адна адной, як варыяцыi аднае тэмы. Так пабудаваныя вершы «Сон у сне», «Да ракi», «Да Хэлен», «Шчаслiвы дзень». Гэты прынцып развiты y «Горадзе y моры», «Краiне сноy» i дасягае найвышэйшага yвасаблення y познiх вершах – «Улялюм», «Званы». Верш «Званы» быy надрукаваны пасля смерцi паэта – 27 кастрычнiка 1849 года y нью-ёркскiм часопiсе Union Magazine. У 1848 годзе По наведаy М.-Л. Ш’ю i паскардзiyся на тое, што кепска пачуваецца, сказаyшы, што нават гук званоy яго раздражняе. Тады Марыя-Луiза yзяла аркуш i, пераймаючы почырк По, вывела загаловак: «The Bells. By Е. А. Рое», а потым i першы радок: «The Bells. The little silver bells». Паэт хутка скончыy страфу. Марыя-Луiза прапанавала яму пачатак другой страфы: «The heavy iron bells», якую По неадкладна працягнуy. Спачатку y верш увайшло 18 радкоy, у канчатковым варыянце iх 113. Тэма верша пераклiкаецца з апавяданнямi «Чорт на званiцы», «Маска Чырвонае Смерцi». У першай частцы апiсваецца нараджэнне чалавека i ягонае дзяцiнства, стан шчаслiвага сну, i срэбныя званочкi гавораць аб прадчуваннi духоyнага нараджэння. Няцотная колькасць аднаскладовых словаy, якiя yвесь час паyтараюцца (tinkle, time, bells) i яднаюць гук i сэнс (bells / foretells / wells / cells / swells / dwells / impels / tells / compels / yells / knells; twinkle / oversprinkle; time / rhyme). У другой частцы гучыць гiмн «залатому веку» чалавечага жыцця. Карцiна дынамiчная, спеy званоy разлятаецца феерверкам. Гэта дасягаецца за кошт змены колькасцi стопаy у радку, алiтэрацыi санорных i звонкiх зычных пры мiнiмуме глухiх выбухных, паyтору слова bells 10 разоy запар, што скiроyвае думкi й пачуццi да стану экстатычнага шчасця. Калi y першых дзвюх частках сiмвалы-гукi ствараюцца з дапамогаю асанансаy вузкага (i) i адкрытых (о, а) галосных гукаy, то y трэцяй i чацвертай частках прадчуванне i надыход катастрофы перадае алiтэрацыя санорных зычных (r). Эмблемай i квiнтэсенцыяй паэзii По ёсць легендарны верш «Крумкач». Загадкавы вобраз чорнай птушкi, што сядзiць на белым мармуровым бюсце Палады, не падлягае вычарпальнаму вытлумачэнню, нягледзячы на велiзарную колькасць каментароy i перш за yсё – падрабязнае тлумачэнне задумы i яе yвасаблення самiм аyтарам. У 1846 годзе y працы «Фiласофiя кампазiцыi» ён пiша, што «y стварэннi гэтага твора не yдзельнiчалi нi выпадковасць, нi iнтуiцыя, што праца крок за крокам рухалася да завяршэння з усёй дакладнасцю i жорсткай паслядоyнасцю – як рашэнне матэматычнай задачы». У вершы «Крумкач» узнiкае трагiчнае напружанне ад сутыкнення розуму героя, якi асэнсоyвае немагчымасць сустрэчы з каханаю па той бок зямнога быцця, i душою, што прагне гэтай сустрэчы. Тэма неадольнай мяжы памiж жыццём i смерцю, часам i вечнасцю, надзеяй i сумневам, верай i адчайным скепсiсам выказаная y двайным дыялогу – унутраным (героя i ягонай свядомасцi) i вонкавым (героя i птушкi). Вытрымка, якую дае цвярозы розум, i iранiчнае стаyленне да «дурной» птушкi, што паyтарае адно i тое ж слова, змяняюцца пачуццём трывогi, адчаю, бязмежным болем безнадзейнасцi. «Я вырашыy унесцi варыяцыi i такiм чынам значна пашырыць уражанне, захоyваючы збольшага аднастайнасць гучання, аднак увесь час змяняючы сэнс: iнакш кажучы, я вырашыy увесь час ствараць новыя yражаннi, па-рознаму выкарыстоyваючы рэфрэн, пры гэтым пакiдаючы яго y большасцi выпадкаy без зменаy». Нарастанне трывогi адбываецца дзякуючы на першы погляд выпадковаму, а насамрэч заканамернаму перасячэнню логiкi yнутранага маналога героя, якi тужыць па прыyкраснай Лiнор, з асэнсаваным адказам крумкача. У вынiку слова nevermore набывае супрацьлеглы сэнс i пачынае абазначаць пакуту няпэyнага iснавання на мяжы надзеi й безнадзейнасцi. Самабытнасць i супярэчлiвасць несмяротных твораy Эдгара По шмат у чым абумовiy дзiyны сплаy амерыканскай i еyрапейскай культураy у перыяд фармавання нацыянальнай лiтаратуры ЗША. З iмем Э. По звязанае станаyленне амерыканскага рамантызму, якi адлюстраваy працэс набыцця нацыянальнай самасвядомасцi (рух натывiзму) пасля перамогi y вайне за незалежнасць ад Брытанii. У спалучэннi жанравых формаy еyрапейскага рамантызму i культурна-гiстарычных рэалiяy амерыканскага жыцця нараджаyся новы мацярык на мапе сусветнай лiтаратуры: «галандскiя» навелы Вашынгтона Ірвiнга, гiстарычныя раманы Фенiмора Купера, псiхалагiчная проза Натанiэла Готарна, «марскi» раман Генры Мэлвiла. Аднак менавiта з По пачалася сусветная слава амерыканскай лiтаратуры, якая не толькi пераадолела стадыю вучнёyства i зраyнялася з лiтаратурай еyрапейскай, але i змагла яе апярэдзiць. Эдгар По сваiмi мастацкiмi здзяйсненнямi y паэзii i навелiстыцы здолеy выйсцi за межы актуальных задачаy нацыянальнай лiтаратуры i пракласцi дарогу новым кiрункам i жанравым формам у развiццi еyрапейскай i сусветнай лiтаратуры.     Нарынэ Шахназаран Апавяданнi Метцэнгерштэйн Pestis eram vivus – moriens tua mors ero.[3 - Жывучы, я быy тваёй чумой, памiраючы, зраблюся тваёй смерцю (лац.).]     Марцiн Лютэр Ва yсе часы чалавека паyсюль пераследавалi жах i лёс. Навошта тады yдакладняць, калi адбылася мая гiсторыя? Хопiць i таго, што y апiсаную пару ва yнутраных рэгiёнах Венгрыi была шырока распаyсюджаная таемная вера y дактрыны метэмпсiхозу*. Не буду нiчога казаць пра самi дактрыны, iх памылковасць цi праyдападобнасць, аднак я yпэyнены, што наш недавер (так Лабруер* называy усе нашыя няшчасцi) «vient de ne pouvoir etre seuls».[4 - …выцякае з таго, што мы не yмеем быць адны* (фр.).] Асобныя з гэтых венгерскiх прымхаy амаль межавалi з абсурдам. Яны, венгры, iстотна адрознiвалiся ад сваiх усходнiх уладцаy. Душа, казалi, напрыклад, яны (цытую паводле аднаго вельмi дасцiпнага i разумнага парыжанiна), «ne demeure qu’un seul fois dans un corps sensible: au reste – un cheval, un chien, un homme meme, n’est que la ressemblance peu tangible de ces animaux».[5 - …толькi аднойчы yсяляецца y жывое цела – каня, сабакi, нават чалавека, бо рознiца памiж iмi не такая yжо вялiкая (фр.).] Сем’i Берлiфiтцынгаy i Метцэнгерштэйнаy варагавалi стагоддзямi. Нiколi раней два такiя магутныя дамы не яднала такая бязлiтасная нянавiсць. У часы нашай гiсторыi адна змарнелая i злавесная старая вядзьмарка сказала, што «хутчэй змяшаюцца вада i агонь, чым Берлiфiтцынг падасць руку Метцэнгерштэйну»*. Крынiцу гэтае варажнечы можна, вiдаць, знайсцi y словах старадаyняга прароцтва: «Страшным будзе падзенне высокага iменi, калi смяротнасць Метцэнгерштэйна, нiбы вершнiк на канi, пераможа несмяротнасць Берлiфiтцынга». Самi па сабе гэтыя словы нiчога асаблiвага, безумоyна, не значаць. Але нават драбнейшае прыводзiла (прычым не так даyно) да бурных падзеяy. Дарэчы, маёнткi ворагаy месцiлiся побач, i iх гаспадары спаборнiчалi y тым, хто мацней паyплывае на рашэннi yлады. Найблiжэйшыя суседзi рэдка сябруюць – а насельнiкi замка Берлiфiтцынг са сваiх высокiх вежаy маглi зазiраць у вокны палаца Метцэнгерштэйн. Падгледжаная феадальная раскоша нiякiм чынам не магла суцiшыць незычлiвасць менш старажытнага i менш багатага роду Берлiфiтцынгаy. Чаго тады здзiyляцца, што нейкае прароцтва, хай сабе i дурное, паспяхова yзмацнiла нянавiсць дзвюх сем’яy, ужо даyно падагрэтую мноствам спрэчак i спадчыннай зайздрасцю? Прароцтва, вiдаць, намякала (калi яно магло на нешта намякаць) на канчатковую перамогу мацнейшага дому i нiколi не забывалася слабейшымi i менш уплывовымi, а ад таго яшчэ больш варожымi супернiкамi. Вiльгельм, граф Берлiфiтцынг, хаця i падняyся надзвычай высока, у часы нашае гiсторыi быy нямоглым i здзяцiнелым старым, якi не вылучаyся нiчым, апроч празмернай застарэлай варожасцi да сям’i супернiкаy i гарачай любовi да коней i паляванняy: нягледзячы на цялесную слабасць, паважны yзрост i разумовую нядужасць, ён штодня yдзельнiчаy у небяспечных ловах. Фрэдэрык, барон Метцэнгерштэйн, наадварот, быy яшчэ непаyналетнi. Яго бацька, дарадца Г., памёр маладым. Мацi, лэдзi Мэры, хутка адправiлася за iм. На той момант Фрэдэрыку было пятнаццаць*. У горадзе пятнаццаць гадоy – не надта сур’ёзны yзрост: дзiця можа заставацца дзiцем нават пасярэдзiне другога дзясятка*, але y глушы, прычым такой велiчнай глушы, як гэтае старое княства, пятнаццаць гадоy – гэта зусiм iншае. Прыyкрасная лэдзi Мэры!* Як магла яна памерцi? Няyжо ад сухотаy? Але я малюся пра тое, каб пайсцi яе дарогаю. Я хацеy бы, каб усё дарагое мне загiнула ад гэтай пяшчотнай хваробы. Як гэта чароyна – адысцi y росквiце юнае крывi, калi сэрца – сама жарсць, уяyленне – сам агонь, адысцi на зыходзе году, сярод згадак пра шчаслiвыя днi i быць назаyсёды пахаваным у раскошнай восеньскай лiстоце! Так i памерла лэдзi Мэры. Малады барон Фрэдэрык стаяy ля труны мацi зусiм самотны, без анiводнага сваяка. Ён паклаy далонь на яе цiхамiрны лоб. Яго далiкатнае цела нi разу не скаланулася, нiводзiн уздых не вырваyся з яго суворых грудзей. З дзяцiнства бязлiтасны, натурысты i iмпэтны, да згаданага мной узросту ён паспяхова засвоiy усе самыя жорсткiя, распусныя i безразважныя спосабы бавiць час, паставiyшы заслону перад плынню пабожных думак i светлых згадак. Паводле yмоваy, акрэсленых загадам бацькi, пасля смерцi апошняга малады барон адразу ж завалодаy усёй вялiзнай маёмасцю роду. Мала хто з венгерскiх дваранаy атрымлiваy такое багацце. Сярод незлiчоных замкаy асаблiвай раскошнасцю i памерам вылучаyся Метцэнгерштэйн. Нiхто i нiколi не вызначаy дакладна мяжу гэтае вотчыны, аднак галоyны парк маёнтка раскiнуyся больш як на пяцьдзясят мiляy па перыметры. Калi такое багацце перайшло да такога маладога i добра вядомага y грамадстве yласнiка, амаль ва yсiх знiклi сумневы наконт таго, як найблiжэйшым часам будзе паводзiцца барон. І праyда: ужо y наступныя тры днi спадчыннiк пераiрадзiy Ірада* i з лёгкасцю пераyзышоy усе чаканнi сваiх самых захопленых прыхiльнiкаy. Ганебныя оргii, страшэнныя здрады, нечуваныя злачынствы хутка yпэyнiлi яго напалоханых васалаy, што нi рабская пакорлiвасць, нi самае патрабавальнае сумленне не абароняць iх ад бесчалавечнасцi i крывавых iклоy гэтага дробнага Калiгулы*. Ноччу чацвертага дня загарэлiся стайнi Берлiфiтцынгаy, i мiж суседзямi iмгненна разышлiся чуткi, якiя аднагалосна дадалi падпал да спiсу iншых жахлiвых злачынстваy барона – як дробных, так i пачварных. Падзея выклiкала шалёны гармiдар, а малады дваранiн тым часам сядзеy, занурыyшыся y думкi, у вялiзнай самотнай верхняй зале фамiльнага палаца Метцэнгерштэйнаy. З багатых, хаця i выцвiлых габеленаy панура глядзелi прывiдныя велiчныя аблiччы тысячы яго знакамiтых продкаy. Тут святары y дарагiх гарнастаях i yплывовыя бiскупы па-сямейнаму сядзелi з уладаром i тыранам i накладалi вета на прыхамацi часовага караля цi адным папскiм дэкрэтам спынялi мяцежны скiпетр архiворага. Тут цёмныя высокiя постацi князёy Метцэнгерштэйнаy на мускулiстых баявых конях скакалi па целах зрынутых ворагаy i палохалi рашучасцю людзей нават з самымi трывалымi нервамi – i тут жа спакуслiвыя лебядзiныя фiгуры дамаy мiнулых дзён праплывалi y вiхурах уяyных танцаy пад гукi выдуманых мелодыяy. Але пакуль барон прыслухоyваyся – цi yдаваy, што прыслухоyваецца, – да yсё большага хвалявання з нагоды стайняy Берлiфiтцынгаy, а можа, абдумваy яшчэ адну прыгоду, яшчэ адну рашучую i дзёрзкую iдэю, яго позiрк мiмаволi прыцягнула фiгура велiчэзнага каня незвычайнае афарбоyкi, выяyленага на габелене, што належаy сарацынскаму продку з сям’i ворагаy. Конь нерухома, нiбы статуя, стаяy на першым плане карцiны, а на заднiм плане пераможаны вершнiк памiраy ад кiнжала аднаго з Метцэнгерштэйнаy. Калi Фрэдэрык заyважыy, куды несвядома скiраваyся яго позiрк, на яго вуснах з’явiлася жорсткая yсмешка, але вачэй барон не адвёy. Наадварот, ён нiяк не мог зразумець, што за неадольная трывога распасцерлася над iм шчыльным покрывам. З цяжкасцю прымiрыy ён свае мройныя i бязладныя пачуццi з неабходнасцю абудзiцца ад iх. І чым даyжэй ён глядзеy, тым больш паглынала яго насланнё, тым цяжэй было паверыць, што ён здолее калiсьцi адвесцi позiрк ад гэтага зачараванага габелена. Але калi шум звонку раптам узмацнiyся, ён адчайна сабраy сiлы i скiраваy позiрк на двор, дзе yбачыy барвовыя водблiскi – на вокны палаца iх кiдалi ахопленыя полымем стайнi. Аднак рух гэты быy iмгненны: позiрк барона тут жа механiчна вярнуyся да сцяны. На яго вялiзны жах i здзiyленне, галава гiганцкага каня за гэты час змянiла становiшча. Выгнутая дагэтуль шыя жывёлiны, якая нiбыта смуткавала над зрынутым гаспадаром, цяпер выпрасталася y поyную даyжыню. Вочы, раней нябачныя, палка i амаль па-чалавечы гарэлi незвычайнай пякучай чырванню, а y ашчэранай пашчы вiдавочна раз’ятранага каня былi бачныя вялiзныя агiдныя зубы. Скамянелы ад страху малады дваранiн няyпэyнена рушыy да дзвярэй. Як толькi ён iх адчынiy, чырвоная yспышка асвятлiла пакой i кiнула на габелен, якi загайдаyся ад скразняку, выразна акрэслены цень, i барон скалануyся, убачыyшы, што калi ён на iмгненне замарудзiy ля парога, цень гэты стаy у той самай позе i дакладна супаy з абрысам бязлiтаснага пераможнага забойцы сарацына Берлiфiтцынга. Каб трохi развеяцца, барон паспяшаyся на свежае паветра. Ля параднае брамы замка ён сутыкнуyся з трыма стайнiкамi. Са страшнай рызыкай для жыцця яны ледзь стрымлiвалi гiганцкага вогненна-рудога каня, якi сутаргава i з неймавернай ярасцю спрабаваy вырвацца. – Чый конь? Дзе знайшлi? – спытаy юнак хрыплым незадаволеным голасам, заyважыyшы, што лютая жывёлiна перад яго вачыма нагадвае таямнiчага скакуна з габелена. – Ён належыць вам, сiр, – адказаy адзiн са стайнiкаy. – Прынамсi, нiхто iншы яго не шукаy. Мы злавiлi яго, калi ён, увесь спацелы i yзмылены ад шалу, выскокваy з ахопленых агнём стайняy Берлiфiтцынгаy. Падумаyшы, што ён з таго стойла, дзе стары граф трымае рэдкiя пароды, мы адвялi яго назад. Але iхныя грумы не прызналi жывёлiны, i гэта дзiyна: конь вiдавочна ледзь уратаваyся з агню. – На яго iлбе добра вiдаць выпаленыя лiтары В, Ф i Б, – умяшаyся другi стайнiк. – Вядома ж, я падумаy, што гэта iнiцыялы Вiльгельма фон Берлiфiтцынга, але yсе y iх замку сцвярджаюць, нiбыта нiколi гэтага каня не бачылi. – Проста неверагодна, – безуважна прамовiy барон, а думкi яго, вiдаць, луналi дзесьцi далёка. – Маеце рацыю, конь цудоyны i нават дзiвосны, хаця характар у яго, без сумневу, недаверлiвы i непакорны… Добра, хай застаецца y мяне, – дадаy ён, падумаyшы. – Такi вершнiк, як Фрэдэрык з Метцэнгерштэйнаy, зможа yтаймаваць нават д’ябла, калi ён знойдзецца y стайнях Берлiфiтцынгаy. – Вы памыляецеся, уладару. Здаецца, мы сказалi, што конь гэты не з графскiх стайняy. Бо калi б ён належаy графу, мы не схiбiлi б i не дазволiлi сабе з’явiцца з iм перад кiмсьцi з вашай высакароднай сям’i. – Так, безумоyна, – суха адзначыy барон, i y тое ж iмгненне да яго падбег расчырванелы паж спачывальнi. Ён зашаптаy на вуха гаспадару нешта пра нечаканае, неверагоднае знiкненне невялiкага кавалка габелена y пакоi, дзе ён служыy. Аднак, апiсваючы падрабязна час i акалiчнасцi здарэння, ён гаварыy так цiха, што нiводны гук не падараваy стайнiкам мажлiвасцi задаволiць цiкаyнасць. Размова, вiдаць, моцна yсхвалявала маладога Фрэдэрыка, абудзiyшы y iм самыя розныя пачуццi. Аднак ён хутка yзяy сябе y рукi i калi yладна загадваy зараз жа замкнуць пакой з габеленам, а ключы перадаць яму, твар яго быy рашучы i злосны. – Цi чулi вы пра няшчасную смерць старога паляyнiчага Берлiфiтцынга? – спытаy у барона адзiн з васалаy, калi паж сышоy, а вялiзнага загадкавага скакуна, якога дваранiн прызнаy сваёй уласнасцю i якi цяпер з падвойным, звышнатуральным шаленствам упарцiyся i вырабляy курбеты, павялi доyгiмi прысадамi, што цягнулiся ад замка да стайняy Метцэнгерштэйнаy. – Не! – адказаy барон, рэзка паварочваючыся да суразмоyцы. – Памёр, кажаце? – Так, памёр, уладару, i здаецца мне, што весткi гэтыя будуць для вашае высакароднае сям’i не такiмi yжо непрыемнымi. На прыгожым твары барона праслiзнула хуткая yсмешка – вельмi незвычайная i шматзначная: – Як ён памёр? – Неабачлiва кiнуyся ратаваць сваiх улюбёнцаy з паляyнiчай стайнi i, на жаль, загiнуy у агнi. – Гэта праyда?! – усклiкнуy барон, нiбы паступова пачынаючы разумець, што нейкая iдэя, якая дзiвiла i yражвала яго, пацвердзiлася. – Праyда! – адказаy васал. – Неверагодна, – абыякава сказаy юнак i цiха вярнуyся y замак. З таго дня паводзiны маладога распуснага барона Фрэдэрыка фон Метцэнгерштэйна прыкметна змянiлiся. Ён падмануy усе чаканнi i моцна падвёy тых мамак, што даyно плялi свае сеткi, аднак яго новыя звычкi i манеры яшчэ менш, чым раней, адпавядалi патрабаванням суседзяy-арыстакратаy. Яго больш не бачылi за межамi маёнтка, у вялiкiм свецкiм таварыстве ён пазбягаy любое кампанii, i толькi надзвычайны парывiсты конь колеру агню, ад якога барон не адыходзiy нi на крок, загадкавым чынам узурпаваy права на яго сяброyства. Аднак яшчэ доyга на барона сыпалiся шматлiкiя запрашэннi: «Цi yшануе барон сваёй прысутнасцю нашае свята?», «Цi далучыцца да нас барон у паляваннi на дзiка?» «Метцэнгерштэйн не палюе», «Метцэнгерштэйн не прыедзе», – каротка i фанабэрыста адказваy барон. Ганарлiвае дваранства больш не магло трываць гэтых бясконцых абразаy. Запрашэннi рабiлiся yсё халаднейшымi, усё радзейшымi i нарэшце yвогуле скончылiся. Казалi, што yдава няшчаснага графа Берлiфiтцынга нават выказала меркаванне, нiбыта «барон сядзiць дома, хаця i не хоча там сядзець, бо пагарджае кампанiяй роyных, i ездзiць на канi, хаця i не хоча на iм ездзiць, бо аддае перавагу кампанii свайго скакуна». Гэта была, безумоyна, вельмi дурная yспышка спадчыннае варажнечы, што дэманструе толькi, якую лухту мы можам вярзцi, прагнучы пакiнуць моцнае yражанне. Але больш памяркоyныя людзi тлумачылi змены y паводзiнах маладога дваранiна натуральным горам сына, якi заyчасна страцiy бацькоy, забываючы, аднак, пра яго гнюсныя i безразважныя yчынкi адразу ж пасля гэтае цяжкае страты. Былi i такiя, што ганарлiва тлумачылi паводзiны барона самаyзвышэннем i пыхлiвасцю. Іншыя (i сярод iх варта згадаць сямейнага лекара) не вагаючыся абвiнавачвалi хваравiтую меланхолiю i нездаровую спадчыннасць. Мiж простага люду хадзiлi яшчэ змрачнейшыя, вельмi двухсэнсоyныя чуткi. Упартая прыхiльнасць барона да нядаyна знойдзенага скакуна – прыхiльнасць, якая, здавалася, ад кожнага пацверджання лютага i дэманiчнага нораву жывёлiны толькi мацнела, – у вачах разважлiвых суседзяy ператварылася yрэшце y агiдную i ненатуральную жарсць. У святле дня цi y глухую гадзiну ночы, у хваробе i здароyi, у пагоду i непагадзь, у месяцавым ззяннi i змроку малады Метцэнгерштэйн здаваyся прыкаваным да сядла каня-волата, нескароная смеласць якога так добра адпавядала яго yласнаму нораву. Былi да таго ж абставiны, якiя разам з апошнiмi падзеямi надавалi i манii вершнiка, i здольнасцям скакуна нейкi звышнатуральны i злавесны сэнс. Калi хтосьцi акуратна замераy адлегласць, якую конь пераадольвае адным скачком, выявiлася, што яна нашмат перавышае самыя смелыя чаканнi людзей з самым бурным уяyленнем. Барон, дарэчы, так i не даy жывёлiне iменi, хаця астатнiя гадаванцы яго багатай стайнi насiлi вельмi трапныя мянушкi. Стойла новага yлюбёнца месцiлася воддаль ад стайнi, а што да догляду, дык нiхто, апроч гаспадара, не насмельваyся наблiзiцца да жывёлiны цi хаця б увайсцi да яе y загарадзь. Заyважылi таксама, што хоць тры стайнiкi, якiя злавiлi каня, калi ён ратаваyся ад пажару y Берлiфiтцынгаy, i здолелi затрымаць яго з дапамогай ланцуговай аброцi i аркана, нiводзiн з iх не мог дакладна сказаць, што y час небяспечных ловаy цi пасля яму давялося хаця б дакрануцца да цела пачвары. Праявы своеасаблiвага розуму y паводзiнах высакароднага i гарачага скакуна наyрад цi маглi абудзiць празмерную цiкаyнасць, асаблiва сярод людзей, якiя штодня дапамагалi на паляваннях i таму прызвычаiлiся да пранiклiвасцi коней, але асобныя выпадкi yражвалi нават самых абыякавых скептыкаy: хадзiлi чуткi, што часам жывёлiна, шматзначна i выразна тупаючы жудасным капытом, прымушала натоyпы цiкаyных у цiхiм жаху разбягацца, i тады нават сам Метцэнгерштэйн бляднеy i нiбыта курчыyся пад рэзкiм, пранiзлiвым позiркам сур’ёзных i амаль чалавечых вачэй. Аднак нiхто са свiты барона не сумняваyся y шчырасцi незвычайнае прыхiльнасцi, з якой малады дваранiн ставiyся да гарачага наравiстага каня, – нiхто, апроч, бадай, нiкчэмнага брыдкага пажа, якiм усе пагарджалi i чыё меркаванне лiчылася менш чым нязначным. І вось ён (калi яго думкi yвогуле вартыя згадкi) меy нахабства сцвярджаць, што гаспадар нiколi не заскоквае y сядло без невытлумачальнага i амаль незаyважнага трымцення i што, вярнуyшыся са звыклай ужо доyгай коннай прагулкi, барон нават не хавае выразу злоснага трыумфу, якi скажае yвесь яго твар. У адну рабiнавую ноч Метцэнгерштэйн абудзiyся ад цяжкага гнятлiвага сну, з вар’яцкай хуткасцю спусцiyся yнiз i, паспешлiва yскочыyшы на каня, рушыy у лясныя нетры. Начныя прагулкi былi звыклай справай, а таму нi y кога не выклiкалi здзiyлення. Аднак калi праз некалькi гадзiнаy тоyстыя велiчныя муры замка Метцэнгерштэйнаy пад нацiскам шчыльнай сiняватабарвовай сцяны нястрымнага агню пачалi трэскацца i задрыжалi да самага фундаменту, дамашнiя барона пачалi чакаць яго з вялiкiм нецярпеннем. Пажар убачылi толькi тады, калi ён зрабiyся неадольным, таму yсе высiлкi yратаваць хаця б частку будынка былi марнымi, i yражаныя суседзi маyклiва стаялi побач. Але хутка yвагу натоyпу забрала новае вусцiшнае вiдовiшча, якое засведчыла, што чалавечая агонiя захоплiвае пачуццi людзей нашмат больш, чым жахлiвае разбурэнне нежывое матэрыi. У канцы доyгiх прысадаy векавых дубоy, што вялi з лесу да параднага yваходу y замак, з’явiyся конь, якi нёс вершнiка без капелюша i y расхрыстаным убраннi. Ён ляцеy так iмклiва, што мог абагнаць самога дэмана навальнiцы, i аслупянелыя вiдавочцы мiмаволi выгуквалi: «Якая жудасць!» Вершнiк не мог нi спынiць, нi yтрымаць гэты шалёны кар’ер. Скажоны агонiяй твар i сутаргавыя рухi цела сведчылi пра звышчалавечае напружанне, аднак, апроч самотнага крыку, нiводзiн гук не вырваyся са змучаных i скусаных у неадольным жаху вуснаy. Імгненне – i пранiзлiва-рэзкi грукат капытоy перакрыy выццё пажару i скавытанне ветру, яшчэ iмгненне – i, пераскочыyшы адным махам браму i роy, конь адолеy хiсткiя прыступкi палаца i разам з вершнiкам знiк сярод хаатычных вогненных вiхураy. Шалёная навальнiца тут жа сунялася, i запанавала злавесная мёртвая цiшыня. Бляклае полымя yсё яшчэ ахутвала будынак, нiбы саван. Струменячыся y цiхамiрную выш, яно раптам выбухнула звышнатуральным святлом, i воблака дыму, што цяжка завiсла над пажарышчам, прыняла форму вялiзнага, выразна бачнага каня.     Пераклала Ганна Янкута Марэла ???? ???’ ???? ???’ ?????, ????????? ??? ??. Сабой, толькi сабой, у сваiм вечным адзiнстве.     Платон. «Бяседа» З глыбокай, але дзiyнай прыязнасцю згадваю я сваю сяброyку Марэлу. Выпадак звёy нас шмат гадоy таму, i з самае першае сустрэчы душа мая загарэлася нязнаным ёй датуль полымем. Але запалiy яго не Эрот, i горка-пакутна думаy я, што нiяк не магу зразумець яго незвычайны сэнс цi кiраваць яго цьмянай сiлай. Але мы сустрэлiся, i лёс прывёy нас да алтара, i нiколi я не казаy пра жарсць i не думаy пра каханне. Яна пазбягала людзей i, прысвяцiyшы yсю сябе мне аднаму, зрабiла мяне шчаслiвым, бо шчасце – у марах, шчасце – у здагадках. Вучонасць Марэлы была надзвычайнай. Клянуся сваiм жыццём, таленты яе былi не тымi, якiмi хваляцца звыклыя людзi, – моц яе розуму была тытанiчнай. Я адчуваy гэта i стаy яе вучнем – ва yсiх сэнсах. Хутка я заyважыy, што яна – магчыма, з прычыны свае Прэсбургскае* адукацыi – давала мне мiстычныя творы, якiя звычайна лiчаць проста адкiдамi ранняе нямецкае лiтаратуры. Я не мог зразумець прычыны таго, але яны былi yлюбёным i заyсёдным прадметам яе вывучэння, а з часам сталi i маiм, што можна патлумачыць простым, але yладным уплывам звычкi i прыкладу. Ва yсiм гэтым, наколькi я ведаю, розум мой не браy нiякага yдзелу. Мае перакананнi – цi я забываюся? – нiяк не закраналiся iдэальным, i нiякае адценне мiстыцызму, пра якi я чытаy, – цi я памыляюся? – не афарбоyвала маiх думак i yчынкаy. Упэyнены y гэтым, я цалкам аддаyся кiраyнiцтву свае жонкi i з непахiснаю рашучасцю рушыy у лабiрынт яе заняткаy. А потым – потым, калi, схiляючыся над забароненымi старонкамi, я адчуваy, як забаронены дух абуджаецца yва мне, – Марэла клала сваю халодную руку на маю i наварушвала y попеле мёртвае фiласофii некалькi прыглушаных, дзiyных словаy, чыё цьмянае значэнне выпаленае y маёй памяцi. А потым, гадзiну за гадзiнай, я yсё сядзеy ля яе i цалкам аддаваyся музыцы яе голасу, пакуль урэшце y мелодыю не закрадаyся страх, i падаy цень на маю душу, i я бляднеy, i дрыжаy унутры ад гэтых звышнатуральных гукаy. Так радасць раптам зрыналася y жах, i найчароyнейшае рабiлася найагiднейшым, як Гiном стаy Геенай*. Няма неабходнасцi падрабязна апiсваць гэтыя даследаваннi, якiя, пачаyшыся са згаданых мной трактатаy, сталi адзiнай нашай – маёй i Марэлы – тэмай для размовы. Хто вывучаy тое, што можна назваць тэалагiчнай этыкай, лёгка yявiць iх сабе, хто не вывучаy – наyрад цi iх зразумее. Неyтаймаваны пантэiзм Фiхтэ, ????????????[6 - Перасяленне душы* (грэцк.).] пiфагарэйцаy i асаблiва вучэнне Шэлiнга пра тоеснасць* былi найбольш прывабнымi тэмамi для багатага yяyлення Марэлы. Тоеснасць, якая называецца асабiстай, мiстэр Лок* слушна, на мой погляд, вызначае як нармальнасць разумнае iстоты. І калi пад асобай мы разумеем iстоту, якая мыслiць, i калi свядомасць заyсёды iдзе з мысленнем поруч, гэта i ёсць тым, што робiць нас «самiмi сабой», тым, што аддзяляе нас ад iншых iснаванняy, якiя таксама мысляць, i надае нам асабiстую тоеснасць. Але principium individuationis,[7 - Індывiдуальны пачатак (лац.).] iдэя гэтае тоеснасцi, якая пасля смерцi страчваецца цi захоyваецца навечна, заyжды выклiкаy ува мне нястрымную цiкавасць, хутчэй нават не праз свае дзiyныя наступствы, а праз усхваляванасць, з якою Марэла згадвала пра гэта. Але прыйшоy час, калi таямнiца мае жонкi пачала прыгнятаць мяне, бы лiхi заклён. Я не мог больш трываць дотыкаy яе бледных пальцаy, цiхае музычнасцi яе мовы, бляску яе сумных вачэй. Яна заyважала гэта, але не дакарала: яна нiбы ведала пра маю слабасць цi маю неразумнасць i, усмiхаючыся, называла гэта лёсам. Яна ведала, мабыць, i невядомую мне прычыну майго паступовага адчужэння, але нiколi нават не намякала мне на яе сутнасць. Усё ж яна была жанчынай i чэзла з кожным днём. Прыйшоy час, калi чырвань залiла яе шчокi i блакiтныя жылкi выступiлi на бледным iлбе. І тады мяне yсяго на момант ахапiла шкадаванне, але тут жа я сустрэy яе шматзначны позiрк, i зноy дух мой саслабеy i галава закружылася, нiбы я зазiрнуy у змрочную недасяжную бездань. Цi трэба казаць, што я неадступна i палка прагнуy смерцi Марэлы? Я прагнуy, але кволы дух чапляyся за зямную абалонку шмат дзён, шмат тыдняy i надакучлiвых месяцаy, пакуль мае скатаваныя нервы не адолелi розум. Мяне ятрыла гэтая затрымка, i злым сваiм сэрцам я пракляy горкiя днi, гадзiны i iмгненнi, якiя yсё расцягвалiся, як цень пры канцы дня, пакуль слабела яе пяшчотнае жыццё. Але адным восеньскiм вечарам, калi вятры сцiхлi y нябёсах, Марэла паклiкала мяне да свайго ложка. Над усёй зямлёй была слабая смуга, i гэткая ж над вадою, i вясёлка yпала з небасхiлу y лiсце кастрычнiцкага лесу. – Гэта дзень мiж дзён, – сказала яна, калi я наблiзiyся, – дзень мiж дзён, калi прыходзiць жыццё альбо смерць. Гэта дзень сыноy зямлi i жыцця – i таксама дзень дачок нябёсаy i смерцi! Я пацалаваy яе лоб, i яна працягвала: – Я памiраю, але yсё ж буду жыць. – Марэла! – Не было дня, калi ты любiy мяне, – але калi ты жахаешся жывой, то памерлай будзеш захапляцца. – Марэла! – Кажу яшчэ раз, я памiраю. Але yва мне спее плод тае прыязнасцi – такой малой! – якую ты адчуваy да мяне, Марэлы. І калi адыдзе мая душа, дзiця будзе жыць – тваё дзiця i маё, дзiця Марэлы. Але твае днi будуць днямi смутку – смутку, якi доyжыцца даyжэй за yсе пачуццi, як кiпарыс жыве даyжэй за yсе дрэвы. Гадзiны твайго шчасця злiчаныя, а радасць не прыходзiць у жыццё двойчы, як ружы Пестума* квiтнеюць двойчы на год. Ты больш не будзеш, як тэосец*, радавацца гадам, што мiнаюць, але, забыyшыся на мiрт i вiно, будзеш несцi свой саван па жыццi, як мусульмане y Мецы. – Марэла! – усклiкнуy я. – Марэла! Адкуль табе ведаць гэта? – але яна адвярнулася y падушку, i лёгкая дрыготка прабегла па яе целе. Так яна памерла, i больш не чуy я яе голасу. Як яна i прадбачыла, яе дзiця, якому яна дала жыццё сваёй смерцю, дзiця, якое пачало дыхаць, калi яна дыхаць перастала, – яе дачка жыла. І яна дзiyна развiвалася целам i розумам i была цудоyным падабенствам той, што пакiнула гэты свет. І я любiy яе любоyю больш палкай, чым тая, якую можна адчуць да любога чалавека на зямлi. Але неyзабаве яснае неба гэтае прыязнасцi пацямнела ад аблокаy, змрок, жах i гора ахапiлi мяне. Дзiyна, дзiyна развiвалася яна целам i розумам. Дзiyным, насамрэч дзiyным быy незвычайны рост яе цела, але жахлiвымi, о, якiмi жахлiвымi былi неспакойныя думкi, якiя апаноyвалi мяне, калi я думаy пра развiццё яе розуму! Цi магло быць iначай, калi я штодня бачыy у словах дзiцяцi мысленне i здольнасцi дарослае жанчыны, калi yрокi дасведчанасцi зыходзiлi з вуснаy малое? Калi мудрасць i памкненнi дарослай я чуy штогадзiну, дрыжучы ад яе позiркаy, у якiх свяцiлася глыбiня розуму? Калi yсё гэта стала вiдавочным для маiх агаломшаных пачуццяy, калi я не мог больш хаваць гэта ад свае душы i выкiнуць гэта са сваiх думак, здагадкi, страшныя здагадкi з’явiлiся yва мне, i я yспомнiy неверагодныя аповеды i вар’яцкiя тэорыi памерлае Марэлы. Я схаваy ад свету iстоту, якую лёс прымусiy мяне любiць, i падарыy ёй строгую адзiноту свайго дому, назiраючы з пакутлiвым неспакоем за yсiм, што датычыла яе. Мiналi гады, i дзень пры днi yглядаyся я y яе нявiнны, спакойны твар, якi так шмат казаy мне, i яе дарослае цела, дзень пры днi бачыy новыя рысы падабенства дзiцяцi з яе памерлай мацi, бачыy скруху i смерць. З кожнай гадзiнай згушчалiся гэтыя ценi падабенства, рабiлiся yсё больш рэзкiмi, выразнымi, складанымi i жахлiвымi. Усмешка рабiлася падобнай да матчынай – я мог гэта вытрываць, але дрыжаy ад такое дасканалае тоеснасцi; вочы былi падобныя да вачэй Марэлы – я мог гэта цярпець, але яны так часта зазiралi y глыбiнi мае душы з незразумелай уладнасцю. І абрысы высокага iлба, i пасмы ядвабных валасоy, i бледныя пальцы, якiя iх перабiралi, i сумная меладычнасць словаy, i асаблiва – о, асаблiва словы мёртвай на вуснах любай i жывой хвалявалi i жахалi мяне, i тачылi, як чарвяк, якi нiколi не памрэ. Так мiнула дзесяць гадоy, а мая дачка yсё яшчэ не мела iмя на гэтай зямлi. «Маё дзiця» i «мая любоy» – так называла яе бацькава пяшчота, а поyная самота яе iснавання выключала yсялякiя дачыненнi з iншымi. Імя Марэлы памерла разам з ёй. Я нiколi не размаyляy з дачкой пра мацi, гэта было немагчыма. За кароткае сваё жыццё яна не мела нiякiх уражанняy ад вонкавага свету, апроч тых, якiя дазвалялi вузкiя межы яе адасобленага iснавання. Але yрэшце я згадаy пра хрышчэнне як пра магчымасць вызвалення ад жахаy, на якiя асудзiy мяне кон. І нават ля купелi я вагаyся, не ведаючы, якое iмя абраць. Мноства iмёнаy – сiмвалаy мудрасцi i прыгажосцi, iмёнаy старажытных i нашых часоy, iмёнаy маёй i чужых краiнаy амаль сарвалася з маiх вуснаy разам з iмёнамi – сiмваламi высакароднасцi, шчасця i дабрынi. Што прымусiла мяне патрывожыць памяць пахаванай? Якi дэман змусiy мяне выдыхнуць гэтае слова, гук якога пагнаy маю кроy ад скроняy да сэрца? Якая пачвара прамаyляла з глыбiняy мае душы, калi y цiшынi ночы сярод крыжоy я прашаптаy святару «Марэла»? Хто ж, калi не сам д’ябал, сказiy рысы тварыка майго дзiцяцi, надаyшы яму адценне смерцi? Пачуyшы гэтыя гукi, яна yзняла свае шкляныя вочы з зямлi y неба i, апусцiyшыся бязвольна на чорныя плiты нашага фамiльнага склепа, адказала: «Я тут!» З выразнасцю – халоднай, спакойнай выразнасцю зляцелi гэтыя простыя гукi з яе вуснаy – i нiбы расплаyлены свiнец з шыпеннем пацёк у маю галаву. Гады – гады могуць мiнуць, але памяць пра гэта не знiкне нiколi. Я не толькi забыyся на кветкi i вiно, але цыкута i кiпарыс кiдалi цень на днi мае i ночы. Я не мераy нi прасторы, нi часу, i зоры майго лёсу падалi з неба, i змрок накрыy зямлю, i хуткiмi ценямi праходзiлi мiма мяне яе вобразы, сярод якiх я бачыy толькi адзiн – Марэлу. Вятры шапталi мне адно слова, якое я мог чуць, i хвалi на моры мармыталi толькi адно – «Марэла»… Але яна памерла, i я сам аднёс яе y склеп – i доyга горка смяяyся, не знайшоyшы нi следу першай там, куды паклаy другую – Марэлу.     Пераклала Марына Дзергачова Падзенне Дому Ашэраy Son coeur est un luth suspendu; Sit?t qu’on le touche il rеsonne.     De Bеranger[8 - Як лютня, сэрца у яго:Кранi – i адзавецца гукам. Беранжэ* (фр.).] Увесь гэты маркотны, цьмяны, глухi дзень на зыходзе года, калi хмары гнятлiва навiсалi над зямлёй, я ехаy на канi праз цалкам бязрадасную мясцовасць, i калi спусцiлася цемра, апынуyся перад змрочным Домам Ашэраy. Не ведаю, чаму, але першы ж погляд на будынак напоyнiy маю душу нясцерпнай тугой. Я сказаy «нясцерпнай», бо y ёй не было той палёгкi, якую прыносiць амаль прыемнае – бо паэтычнае – пачуццё, што мы перажываем, сузiраючы нават пейзажы, поyныя журбы або жаху. Я паглядзеy на дом i немудрагелiсты краявiд, на панурыя сцены, на вокны, падобныя да пустых вачнiцаy, на рэдкую асаку, на белыя камлi гнiлых дрэваy – i адчуy поyную прыгнечанасць духу, якую з усiх зямных адчуванняy можна параyнаць хiба што з абуджэннем курца опiюму – горкiм вяртаннем да рэчаiснасцi, жахлiвым зрываннем завесы. Гэта была слабасць, скамянеласць, знямогласць сэрца, непераадольная кволасць думкi, якую нiякая сiла yяyлення не магла абудзiць да чагосьцi yзнёслага. «Што ж гэта, – задумаyся я, – што ж так прыгнятае мяне, калi я гляджу на Дом Ашэраy?» Загадку немагчыма было развязаць; не мог я даць рады i няпэyным фантазiям, якiя апанавалi мяне падчас маiх развагаy. Мне давялося прыйсцi да той непераканаyчай высновы, што хаця гэта, без сумневаy, усяго толькi спалучэнне цалкам звычайных рэчаy, здольных так на нас уплываць, усё ж прырода гэтай з’явы – па-за межамi нашага разумення. «Магчыма, – разважаy я, – будзе дастаткова штосьцi змянiць у краявiдзе, па-iншаму спалучыць элементы пейзажу – i скрушнасць уражання зменшыцца, а можа, i зусiм знiкне». І, падумаyшы так, я скiраваy каня да стромага берага злавеснага чорнага возера, што застыла y бляску i нерухомасцi недалёка ад будынка, i пiльна yгледзеyся, чамусьцi з яшчэ большым трымценнем, у перакуленыя i скажоныя адлюстраваннi шэрай асакi, прывiдных камлёy i пустых вокнаy-вачнiцаy. Тым не менш у гэтым валадарстве змроку я збiраyся спынiцца на некалькi тыдняy. З гаспадаром дому Родэрыкам Ашэрам мы былi блiзкiмi сябрамi y дзяцiнстве, але з нашай апошняй сустрэчы прайшло шмат гадоy. Нягледзячы на гэта, лiст ад яго дагнаy мяне днямi y аддаленай частцы краiны, лiст усхваляваны i настойлiвы, якi не дапускаy нiякага адказу, апроч сустрэчы. Пасланне гэтае сведчыла пра нервовае yзбуджэнне. Аyтар яго пiсаy пра цялесную нядужасць, пра разумовы разлад, якi яго прыгнятае, пра гарачае жаданне бачыць мяне, свайго найлепшага, больш за тое – адзiнага блiзкага сябра; пра спадзяванне, што мая жыццярадаснасць i маё таварыства прымусяць ягоную хваробу адступiць. І тон, у якiм усё гэта i многае iншае было сказана, i вiдавочная палымянасць ягонай просьбы не пакiдалi месца для ваганняy – i я прыняy запрашэнне, якое yсё яшчэ лiчыy вельмi дзiyным. Нягледзячы на тое, што нашыя стасункi y дзяцiнстве можна было нават назваць блiзкiмi, я няшмат ведаy пра свайго сябра. Ён заyсёды быy надзвычай замкнёны. Тым не менш мне даводзiлася чуць, што прадстаyнiкi ягонага старажытнага роду здаyна вылучалiся празмернай чуллiвасцю тэмпераменту, якi цягам стагоддзяy знаходзiy увасабленне y творах высокага мастацтва, а з некаторага часу выяyляyся y пастаяннай i шчодрай, але ненавязлiвай дабрачыннасцi, як, дарэчы, i y гарачай прыхiльнасцi не столькi да звыклай i лёгкапазнавальнай, колькi да вышукана прыгожай музыкi. Калiсьцi я даведаyся таксама пра той цiкавы факт, што генеалагiчнае дрэва асвечанага стагоддзямi роду Ашэраy нiколi не давала моцных галiнаy; iншымi словамi, род працягваyся толькi па асноyнай лiнii, i так было, за выняткам некалькiх нязначных i недаyгавечных адхiленняy, заyжды. Магчыма, гэты дэфект, разважаy я, думаючы пра незвычайную адпаведнасць выгляду маёнтка yсiм вядомаму характару яго гаспадароy i дапускаючы магчымасць уплыву, якi цягам доyгiх стагоддзяy першы мог зрабiць на другi, – гэты дэфект, гэтая адсутнасць пабочных галiнаy роду i, як вынiк, пераход спадчыны, разам з iмем, ад бацькi да сына па наyпростай лiнii, нарэшце настолькi зблiзiy уладароy i yладаннi, што iмя i назва злiлiся y дзiyным i двухсэнсоyным найменнi «Дом Ашэраy», найменнi, якое ва yяyленнi сялянаy, што жылi тут, аб’ядноyвала род i родавае гняздо. Я yжо сказаy, што адзiным вынiкам майго y нечым дзiцячага эксперымента, калi я разглядаy адлюстраваннi y возеры, было тое, што першае неадназначнае yражанне толькi yзмацнiлася. Без сумневаy, усведамленне таго, што мая забабоннасць (чаму б мне не назваць гэта так?) iмклiва yзрастае, толькi спрыяла гэтаму росту. Такiм ёсць, як я даyно yжо ведаy, парадаксальны закон усiх пачуццяy, што грунтуюцца на страху. І, пэyна, толькi з гэтай прычыны y момант, калi я чарговым разам падняy позiрк з адбiтку дому y стаyку на сам дом, нарадзiлася y маёй свядомасцi iлюзiя настолькi дзiyная i недарэчная, i нават больш за тое, што я згадваю яе толькi, каб даць уяyленне пра незвычайную сiлу адчуванняy, якiя апанавалi мяне. Мая фантазiя настолькi разгулялася, што я насамрэч паверыy, быццам маёнтак ахiнае атмасфера, уласцiвая толькi яму i ваколiцам, – атмасфера, якая не мела нiчога агульнага з паветрам i небам, паyстаyшы з выпарэнняy ад гнiлых дрэваy, ад шэрых сценаy, ад маyклiвага возера, згубная i таямнiчая, бязрадасная, чэзлая, ледзь заyважная, свiнцовага колеру. Адагнаyшы думку, якая не магла не быць насланнём, я пачаy больш уважлiва вывучаць фасад будынка, якi iснаваy наяве. Без сумневаy, ён быy надзвычай старажытны. Стагоддзi доyга сцiралi яго колеры. Плесня пакрывала yсю знадворную частку дому, тонкай заблытанай павуцiнай звiсаючы з дахавых скатаy. Але хоць якога значнага разбурэння не было заyважна. Каменная кладка не абвалiлася, i дзiyна было назiраць скрайнюю неадпаведнасць памiж усё яшчэ бездакорнымi прапорцыямi пабудовы i станам асобных, амаль раскрышаных, камянёy. Усё гэта нагадала мне падманную цэласць старое драyнiны, што доyгiя гады гнiла y якiм-небудзь закiнутым сутарэннi, куды нi разу не yварваyся звонку подых ветру. Зрэшты, апроч гэтага знаку павольнага заняпаду, матэрыял не выглядаy нетрывалым. Магчыма, уважлiвае вока i yгледзела б амаль незаyважную расколiну, што пачыналася yверсе фасада, зiгзагам спускалася па сцяне i гублялася y змрочных водах возера. Звярнуyшы yвагу на yсё гэта, я кароткай паркавай сцежкай пад’ехаy да дому. Служка прыняy майго каня, i я прайшоy пад гатычнымi скляпеннямi хола. Нячутна ступаючы, лёкай у поyным маyчаннi правёy мяне праз шматлiкiя цёмныя i заблытаныя калiдоры y кабiнет свайго гаспадара. Шмат з таго, што я бачыy, пакуль мы iшлi, усё больш нагнятала тыя няясныя адчуваннi, пра якiя я yжо казаy. І хаця yсё, што атачала мяне, – разьблёны арнамент столi, цёмныя габелены на сценах, гладкая чорная падлога, фантасмагарычная трафейная зброя, якая бразгатала, калi я праходзiy мiма, – усё было (цi здавалася мне) знаёмым з дзяцiнства, я, усведамляючы яго звычайнасць, са здзiyленнем адзначаy, якiя неверагодныя фантазii могуць абудзiць самыя звыклыя прадметы. На адной з лесвiцаy я сустрэy сямейнага доктара. На твары ягоным, як мне здалося, агiдная хiтрасць змешвалася з разгубленасцю. Ён усхвалявана прывiтаy мяне i пайшоy далей. Лёкай тым часам расчынiy дзверы i абвесцiy мой прыход. Пакой, у якiм я апынуyся, быy вельмi прасторны i высокi. Доyгiя i вузкiя спiчастыя вокны былi так высока ад дубовай падлогi, што да iх немагчыма было дацягнуцца. Слабых чырванаватых промняy, што праходзiлi праз закратаваныя вокны, было дастаткова, каб разгледзець найбольш буйныя прадметы, але позiрк марна спрабаваy сягнуць аддаленых кутоy пакоя або паглыбленняy у скляпенiстай, пакрытай разьбой столi. Цёмныя парцьеры завешвалi сцены. Старажытная мэбля была нязручнай i абшарпанай. Паyсюль ляжалi кнiгi i музычныя iнструменты, але яны не рабiлi абстаноyку хоць на калiва больш жывою. Я адчуy, як мяне паглынае атмасфера скрухi. Усё поyнiла i над усiм панавала гнятлiвая, глыбокая, несуцiшная туга. Калi я yвайшоy, Ашэр падняyся з канапы, дзе да гэтага ляжаy расцягнуyшыся, i прывiтаy мяне з той гарачай сардэчнасцю, у якой, як мне спачатку падалося, было шмат ад празмернай ветлiвасцi, змушаных высiлкаy знуджанага сплiнам свецкага чалавека. Але адзiн позiрк на Ашэра yпэyнiy мяне y яго непадробнай шчырасцi. Мы селi. Некалькi iмгненняy, пакуль ён маyчаy, я глядзеy на яго са змяшаным пачуццём жалю i страху. Несумненна, нi адзiн чалавек за такi кароткi час не мяняyся так жахлiва, як Родэрык Ашэр! Цяжка было паверыць, што чалавек, якi сядзiць перада мной, – сябар майго дзяцiнства. І yсё ж рысы ягоныя былi адметнымi i тады, i цяпер. Змярцвела-бледны твар; вялiкiя, ясныя, сваiм бляскам нi з чым не параyнальныя вочы; вусны даволi тонкiя i практычна бяскроyныя, але незвычайна прыгожых абрысаy; тонкi габрэйскi нос, але з зашырокiмi для такой формы ноздрамi; цудоyна вылепленае падбароддзе недастаткова выступае наперад, што сведчыць пра недахоп душэyных сiлаy; валасы, мякчэйшыя i танчэйшыя за павуцiну, – гэтыя рысы y спалучэннi з празмерна высокiм iлбом нялёгка было забыць. А цяпер яны акрэслiлiся так рэзка, застыyшы y выразе, якi часта прымалi, што непазнавальна змянiлi гэты твар, i я нават засумняваyся, што за чалавек перада мной. Цяперашнiя мёртвая бледнасць скуры i неверагодны бляск вачэй здзiвiлi – i нават спалохалi – мяне найбольш. Далiкатныя, бы шоyк, зблытаныя валасы, здавалася, жылi асобным жыццём i, як павуцiна, быццам не аблямоyвалi твар, а луналi вакол яго, i я не мог, як нi намагаyся, спалучыць гэты фантастычны вобраз з уяyленнем пра зямную iстоту. У паводзiнах майго сябра мяне адразу yразiла нейкая непаслядоyнасць, супярэчлiвасць. Хутка я зразумеy, што прычынай яе былi шматлiкiя марныя спробы змагчы пастаянную дрыготку, моцнае нервовае yзбуджэнне. Да чагосьцi такога я быy падрыхтаваны i ягоным лiстом, i некаторымi дзiцячымi yспамiнамi, i высновамi, якiя я зрабiy, назiраючы за яго фiзiчнымi асаблiвасцямi i праявамi яго незвычайнага тэмпераменту. Ён то ажыyляyся, то зноy рабiyся прыгнечаным. Ягоны голас то няyпэyнена дрыжаy (калi бадзёрасць знiкала даастатку), то раптам пераходзiy да энергiчнае важкасцi, да таго адрывiстага, цяжкога, павольнага i гулкага вымаyлення, якое, са сваёй няспешнасцю, ураyнаважанасцю i бездакорнымi мадуляцыямi, уласцiвае безнадзейным п’янiцам або невылечным опiяманам падчас iх найвышэйшае yзбуджанасцi. Вось такiм чынам ён гаварыy пра мэту майго вiзiту, пра гарачае жаданне бачыць мяне i пра суцяшэнне, якога ён чакаy ад майго прыезду. Ён доyга расказваy мне пра тое, што лiчыy прычынаю свае хваробы. Гэта была, казаy ён, прыроджаная спадчынная немач, сродак супраць якой ён зняверыyся знайсцi. Звычайнае нервовае расстройства, – тут жа дадаy ён, – якое, без сумневаy, хутка пройдзе. Праяyлялася яно y шматлiкiх ненатуральных адчуваннях. Некаторыя з iх пасля ягонага апiсання зацiкавiлi i збянтэжылi мяне, зрэшты, магчыма, на мяне паyплывалi асобныя яго словы i яго манера гаварыць увогуле. Ён неймаверна пакутаваy ад хваравiтае абвостранасцi yсiх пачуццяy. Ён насiy адзенне толькi з пэyнае тканiны, мог трываць толькi ежу зусiм без смаку, пах любых кветак быy для яго невыносны, ягоныя вочы не цярпелi нават цьмянага святла, i толькi асобныя гукi струнных iнструментаy не поyнiлi яго жахам. Я зразумеy, што iм завалодаy нейкi ненармальны страх. «Я загiну, – казаy ён, – я мушу загiнуць ад гэтага неверагоднага вар’яцтва. Такi, менавiта такi, i нiякi iншы, канец мяне чакае. Я так баюся тых здарэнняy, што хутка адбудуцца… не, не iх самiх, а таго, што яны за сабою пацягнуць. Я скаланаюся ад думкi пра любы, нават самы банальны, выпадак, здольны паyплываць на гэтую невыносную душэyную yзбуджанасць. Мне агiдная не небяспека, а яе скрайняя праява – жах. Вось так, пазбаyлены мужнасцi, у вартым жалю стане, я прадчуваю, што рана цi позна надыдзе iмгненне, калi я страчу yвадначас i жыццё, i розум у барацьбе са злавесным прывiдам – страхам». З часам я з ягоных бязладных i няясных намёкаy даведаyся пра яшчэ адну асаблiвасць ягонага душэyнага стану. Ім валодалi забабонныя yяyленнi што да ягонага дому, адкуль ён многiя гады нiкуды не выязджаy, – пра нiбыта моцны yплыy (аб чым ён паведамiy такiмi цьмянымi выразамi, што я не y стане iх узнавiць), якi пэyнымi асаблiвасцямi архiтэктуры i матэрыялу i з прычыны шматгадовае звычкi зрабiy на ягоную душу ягоны фамiльны замак: выгляд шэрых сценаy i вежаy, цёмнае возера, у якое яны глядзелiся, – усё гэта адбiлася на духоyным боку ягонага жыцця. Аднак ён прызнаyся, хоць i не адразу: надзвычайная прыгнечанасць, якая апанавала яго, была выклiканая прычынаю больш натуральнаю i нашмат больш значнаю – цяжкой i доyгай хваробаю, а дакладней, вiдавочна блiзкай смерцю пяшчотна любiмай сястры, яго адзiнага сябра на працягу доyгiх гадоy, апошняй на свеце з iхнай сям’i. Яе скон, казаy ён з горыччу, якой я не магу забыць, пакiне яго (яго, роспачнага, кволага) апошнiм са старажытнага роду Ашэраy. Пакуль ён гаварыy, лэдзi Мадэлiна (менавiта так яе звалi) прайшла мiма праз аддаленыя дзверы пакоя i, не заyважыyшы мяне, знiкла. Я глядзеy на яе, неймаверна yражаны i не без трымцення, не y стане yсё ж вытлумачыць гэтыя адчуваннi. Я дранцвеy, сочачы за тым, як яна паступова знiкала з вачэй. Калi yрэшце за ёю зачынiлiся дзверы, я iнстынктыyна i нецярплiва павярнуyся да яе брата, але ён закрыy твар рукамi, i я заyважыy толькi, як яшчэ большая бледнасць разлiлася па ягоных худых пальцах, скрозь якiя няспынна цяклi гарачыя слёзы. Хвароба лэдзi Мадэлiны доyгi час бянтэжыла яе дактароy. Пастаянная апатыя, усё большая знясiленасць i шматлiкiя, хаця i непрацяглыя, прыпадкi, падобныя да каталептычных, складалiся y незвычайны дыягназ. Да гэтага яна мужна змагалася з абвастрэннямi хваробы i не дазваляла сабе злегчы. Але yвечары таго дня, калi я прыехаy, яна – як з невымоyнай усхваляванасцю паведамiy мне яе брат – саступiла спусташальнай сiле разбуральнiцы, i я зразумеy, што той вокамгненны позiрк, кiнуты мною на яе, можа стаць апошнiм i што я не yбачу яе болей – прынамсi, жывою. Некалькi дзён нi я, нi Ашэр не згадвалi яе iмя. Цягам гэтага часу я рабiy усё, каб развеяць тугу майго сябра. Мы малявалi або чыталi разам, а часам я, нiбы y сне, слухаy шалёныя iмправiзацыi ягонай гiтары, якая быццам валодала дарам гаварыць. Па меры таго як расла i расла нашая блiзкасць, адкрываючы мне доступ да таямнiцаy ягонага сэрца, я з усё большай горыччу yпэyнiваyся y марнасцi сваiх высiлкаy суцешыць душу, з якой змрок, нiбы неад’емная i абавязковая яе частка, вылiваyся на yсё духоyнае i матэрыяльнае, бесперапынна выпраменьваючы тугу. Памяць пра шматлiкiя змрочныя гадзiны, праведзеныя мною сам-насам з уладаром Дому Ашэраy, нiколi не пакiне мяне. Але мне б нiколi не yдалося хаця б даць уяyленне пра тое, чым былi заняткi, да якiх ён залучаy мяне, у якiх ён кiраваy мною. Хiсткая i зменлiвая, нерэальная атмасфера кiдала на yсё вакол пякельны водблiск. Ягоныя доyгiя iмправiзаваныя пахавальныя плачы заyсёды будуць гучаць у мяне yвушшу. Сярод iншага болем адгукаецца yва мне yспамiн пра нейкую дзiyна вычварную варыяцыю на тэму шалёнай мелодыi апошняга вальсу фон Вэбера*. З карцiнаy, якiя нараджала ягоная буйная фантазiя, якiм кожны мазок дадаваy няяснасцi i якiя напаyнялi мяне трымценнем – тым большым, што я не ведаy яго прычыны, – з гэтых карцiнаy, што i цяпер стаяць перад вачыма, толькi маленькая частка падлягала слоyнаму апiсанню. Строгая прастата лiнiяy, выразны, без прыхарошвання, малюнак – усё забiрала yвагу i завалодвала гледачом даастатку. Калi якiсьцi смяротны i мог маляваць iдэю, то гэтым смяротным быy Родэрык Ашэр. Прынамсi, мне, у тых абставiнах i y тым атачэннi, бачылася, як з чыстых абстракцыяy, якiя пад рукою майго сябра-iпахондрыка yвасаблялiся на палатне, нараджалася найглыбейшая i невыносная жуда, нi ценю якое я нiколi не адчуваy, сузiраючы безумоyна блiскучыя, але yсё ж занадта канкрэтныя вiдзежы Фюзелi*. Адзiн з фантасмагарычных твораy майго сябра, не такi немагчыма абстрактны, як iншыя, можна, хоць i y невялiкай ступенi, пераказаць словамi. Маленькая карцiна выяyляла неймаверна доyгi прастакутны склеп або калiдор, нiзкi, з гладкiмi белымi сценамi без анiякага yзору або няроyнасцi. Некаторыя дэталi малюнка давалi адчуць, што гэты склеп ляжыць вельмi глыбока пад зямлёю. Нiводнага выхаду не было вiдаць на yсёй неагляднай яго прасторы, не было нiводнай паходнi цi яшчэ якой-кольвек штучнай крынiцы святла. Тым не менш мноства яркiх прамянёy залiвала yвесь склеп, поyнячы яго дзiyным жудасным ззяннем. Я толькi што згадваy пра хваравiтасць слыхавога нерва, якая любую музыку рабiла для пакутнiка невыноснай, за выняткам гучання некаторых струнных iнструментаy. Магчыма, вузкая сфера, якою ён абмежаваy сябе, – гiтара – у значнай ступенi абумовiла фантастычнасць ягонага грання. Але нечуваную лёгкасць яго iмправiзацыяy гэтым патлумачыць немагчыма. Неyтаймоyныя фантазii, выказаныя i y гуках, i y словах (зрэдку ён суправаджаy музыку вершаванымi экспромтамi), мусiлi быць – i былi – вынiкам напружанай разумовай засяроджанасцi, якую, як я yжо казаy, можна было назiраць толькi y асаблiвыя моманты найвышэйшай, штучна выклiканай экзальтацыi. Словы адной з такiх рапсодыяy я лёгка запомнiy. Магчыма, яе выкананне так моцна yразiла мяне, бо акурат тады я, зразумеyшы яе найглыбейшы схаваны сэнс, упершыню выразна адчуy: Ашэр цалкам усведамляе, што трон яго высокага розуму пахiснуyся. Верш, якi называyся «Закляты замак», гучаy прыблiзна, а магчыма, i дакладна так: У далiне, дзе yрачысты Хваласпеy-харал гучаy, Маляyнiчы й прамянiсты Замак велiчна паyстаy. Розуму была там воля Над усiм, І не асланяy нiколi Лепшых земляy серафiм. Гордых вымпелаy палотны Замкавы вянчалi дах (Дзень згубiyся той зiхотны У вяках). Там ветрык лёгкi над мурамi Шукаy забаy — Сабе, гуляючы сцягамi, Няyлоyны водар забiраy. Хто iшоy праз дол спагадны, Бачыy – там агонь не цьмеy — Духаy танец пад суладны, Меладычны лютняy спеy. Там, у велiчнай паставе, Сын каралёy, На троне y асляпляльнай славе Сядзеy уладца тых краёy. Рубiны й перлы сноп праменняy Слалi з замкавых дзвярэй, З iх струменiy i струменiy, І iскрыyся yсё мацней Хор галасоy; дзiвоснай сiлы Яны былi, Іх песня караля хвалiла — Не будзе лепшай на зямлi. Ды змрочны дэман, скруха злая Яго пазбавiла стальца. О, плачце, бо яго адчаю Ужо не прычакаць канца, І слава болей не паyстане — Блiскучы шчыт; Яна – няяснае паданне, Што адышло y нябыт. І хто пабачыць у трымценнi Чырвонае святло y акне, Дзе так бязладна скачуць ценi, — Той спешна замак абмiне. Імкнецца вонкi жах суцэльны — Пачвараy плынь жывая. Там можна рогат чуць пякельны, А yсмешак – не бывае. Я добра памятаю, што гэтая балада выклiкала y нас шэраг разважанняy, што рабiлi яснай адну думку Ашэра, якую я згадваю тут не таму, што яна такая yжо новая (бо так думалi i iншыя[9 - Ўотсан*, доктар Персiваль*, Спаланцанi* i асаблiва бiскуп Ландаф – гл. «Нарысы па хiмii», том V (заyв. Эдгара По).]), а праз настойлiвасць, з якою ён яе трымаyся. У агульным гэтая думка зводзiлася да таго, што yсё жывое здольнае адчуваць. Але y ягоным хваравiтым уяyленнi гэтая думка змянiлася y больш дзёрзкую, якая y пэyных аспектах урывалася y царства нежывой прыроды. Мне бракуе словаy, каб выразiць, як аддана ён трымаyся гэтай думкi i наколькi быy у ёй упэyнены. Гэтае yяyленне, аднак, было звязанае (як я намякаy раней) з шэрымi камянямi замка ягоных продкаy. На ягоную думку, здольнасць гэтага дому адчуваць была абумоyленая спосабам злучэння камянёy i iх размяшчэннем, гэтаксама як i плесняю, што аплятала дом, i гнiлымi дрэвамi, што яго атачалi, а перш за yсё – доyгаю, бестрывожнаю непарушнасцю yсяго навокал i яго падваеннем у застылых водах возера. Доказам iснавання гэтае адчувальнасцi, казаy ён (i я yздрыгнуy, калi ён гэта сказаy), ёсць паступовае, але бясспрэчнае згушчэнне адмысловае атмасферы вакол возера й дому. А наступствы гэтага, дадаy ён, бачныя y тым невiдочным, але неаслабным i жудасным уплыве, якi стагоддзямi вылеплiваy лёсы ягонага роду i яго самога зрабiy такiм, якiм я яго бачу цяпер, тым, кiм ён ёсць. Такiя меркаваннi не патрабуюць каментароy, i я ад iх устрымаюся. Нашыя кнiгi – кнiгi, што доyгiя гады былi важнаю часткай разумовага жыцця хворага, – як i варта было чакаць, цалкам адпавядалi ягоным незвычайным уяyленням. Мы yважлiва вывучалi такiя творы, як «Вэр-Вэр» i «Манастыр» Грэсэ*, «Бельфагор» Мак’явэлi*, «Нябёсы i пекла» Сведэнборга*, «Падземнае падарожжа Нiкаласа Клiма» Хольберга*, «Хiрамантыю» Роберта Флада*, Жана д’Эндажынэ* i Дэляшамбра*, «Падарожжа y блакiтную далеч» Цiка* i «Горад Сонца» Кампанэлы*. Улюбёнаю кнiгаю Ашэра была выдадзеная in octavo «Directorium Inquisitorum»[10 - «Настаyленнi y iнквiзiцыi» (лац.).] дамiнiканскага манаха Эймерыка дэ Жырона*, а над некаторымi yрыyкамi з працаy Пампонiя Мэлы* – пра старажытных афрыканскiх сатыраy i эгiпанаy – ён гадзiнамi праседжваy у мроях. Але найбольшую асалоду ён знаходзiy ва yважлiвым вывучэннi надзвычай рэдкага тома in quarto, надрукаванага гатычным шрыфтам, настаyлення нейкае забытае царквы, – «Vigili? Mortuorum secundum Chorum Ecclesi? Maguntin?».[11 - Парадак службаy па памерлых для хору магунцкай царквы (лац.).] Я не мог не падумаць пра дзiyныя абрады, апiсаныя y гэтай кнiзе, i iх магчымы yплыy на хворага, калi аднаго вечара, каротка паведамiyшы мне, што лэдзi Мадэлiны больш няма, ён сказаy пра свой намер на два тыднi (да канчатковага пахавання) пакласцi яе цела y адзiн са шматлiкiх склепаy пад цэнтральнаю часткай будынка. Аднак прычына, якою ён патлумачыy мне свой незвычайны yчынак, была такая, што я не наважыyся спрачацца. Зрабiць гэта ён вырашыy зважаючы (так ён мне сказаy) на незвычайную яе хваробу, некаторыя настойлiвыя i неадчэпныя роспыты яе дактароy, а таксама на тое, што сямейныя могiлкi былi далёка i y адкрытым месцы. Не буду адмаyляць: згадаyшы змрочны выгляд доктара, якога я сустрэy на лесвiцы y дзень прыезду, я не захацеy пярэчыць намеру, што падаyся мне, зрэшты, бяскрыyднай i цалкам натуральнай абачлiвасцю. Па просьбе Ашэра я сам дапамагаy яму y падрыхтоyцы часовага пахавання. Мы yдвух паклалi цела y труну i аднеслi яе y склеп, маленькi, сыры, якi не прапускаy нiякага святла. Яго так доyга не адчынялi, што нашыя паходнi, напалову згаслыя y цяжкiм паветры, не далi нам шмат разгледзець. Ён ляжаy глыбока пад зямлёю, акурат пад той часткай будынка, дзе была мая спачывальня. Вiдавочна, у далёкую феадальную эпоху ён выконваy найнепрывабнейшую ролю турмы y данжоне, а пазней – сховiшча, куды складалi порах або iншыя лёгкаyзгаральныя рэчывы, бо частка падлогi i yвесь скляпенiсты калiдор, па якiм мы прайшлi, былi старанна абабiтыя меддзю. Цяжкiя жалезныя дзверы былi yмацаваныя гэткiм жа чынам. Праз сваю неймаверную вагу яны жахлiва скрыгаталi, паварочваючыся на завесах. Паклаyшы нашую сумную ношу на драyляны насцiл у гэтым жытле жаху, мы крыху адсунулi яшчэ не замацаванае века труны i паглядзелi на твар той, што y ёй ляжала. Надзвычайнае падабенства брата й сястры тады yпершыню забрала маю yвагу, i Ашэр, адгадаyшы, мабыць, мае думкi, прамармытаy некалькi словаy, з якiх я зразумеy, што яны са спачылаю блiзняты i што памiж iмi заyсёды iснавала амаль неспасцiгальная сувязь. Зрэшты, нашыя позiркi ненадоyга спынiлiся на мёртвай, бо глядзець на яе без трымцення мы не маглi. Немач, што звяла яе y магiлу y росквiце гадоy, пакiнула, як звычайна бывае пры каталепсii, слабое падабенства румянцу на яе твары й грудзях i тую дзiyна застылую yсмешку на вуснах, што так жахае y нябожчыках. Мы прыкруцiлi века i, замкнуyшы жалезныя дзверы, з цяжкасцю пакрочылi y ненашмат менш змрочныя пакоi наверсе. А праз некалькi дзён, поyных глыбокае скрухi, характар разумовага расстройства майго сябра заyважна змянiyся. Ягоная звычайная манера паводзiцца знiкла. Штодзённыя заняткi былi закiнутыя i забытыя. Ён бязмэтна блукаy з пакоя y пакой, то тут, то там былi чуваць ягоныя хуткiя, няроyныя крокi. Бледнасць ягонага твару зрабiлася, калi гэта магчыма, яшчэ жахлiвейшаю, аднак бляск ягоных вачэй згас цалкам. Калiсьцi ягоны голас гучаy глуха, але не цяпер. Што б ён нi казаy, ва yсiм чулася неймавернае трымценне, быццам народжанае найглыбейшым жахам. Часам мне здавалася, што ягоны заyжды yсхваляваны розум увесь час змагаецца з нейкай гнятлiвай таямнiцаю, i ён спрабуе набрацца мужнасцi, каб пра яе расказаць. А часам я мусiy лiчыць усё гэта папросту невытлумачальнымi выбрыкамi вар’яцтва, назiраючы, як ён гадзiнамi сядзiць, з незвычайна пiльнай увагаю yглядаючыся y пустату i нiбы прыслухоyваючыся да yяyных гукаy. Не дзiва, што ягоны стан жахаy i заражаy мяне. Я адчуваy, што мною марудна, але няyмольна завалодваюць ягоныя фантастычныя неадступныя кашмары. Я цалкам адчуy на сабе yладу гэтых пачуццяy, кладучыся y ложак на сёмы цi восьмы вечар пасля таго, як мы паклалi лэдзi Мадэлiну y склеп. Сон не йшоy да мяне, гадзiна праходзiла за гадзiнаю. Розумам я спрабаваy адагнаць неспакой, што ахапiy мяне. Я намагаyся yпэyнiць сябе, што многае, калi не yсё, з таго, што я адчуваю, народжанае дзiyным уплывам змрочнае абстаноyкi пакоя – падранымi цёмнымi парцьерамi, якiя пад подыхам блiзкае буры парывiста гайдалiся з боку y бок i трывожна шаргацелi ля балдахiна ложка. Але спробы мае былi марныя. Неадольнае трымценне паступова працяла мяне yсяго, i цяжар беспрычыннага страху лёг мне на сэрца. Задыхаючыся, з неймавернымi высiлкамi адганяючы гэты кашмар, я сеy на ложку i пiльна yгледзеyся y непраглядны змрок пакоя. Прыслухаyшыся – не ведаю, чаму, мабыць, iнстынктыyна, – я пачуy цiхiя няясныя гукi, якiя зрэдку, незразумела адкуль, даносiлiся сюды, калi бура сцiхала. Апанаваны yсеyладным жахам, невыносным i невытлумачальным, я паспешлiва апрануyся – бо адчуваy, што гэтаю ноччу мне yжо не заснуць, – i паспрабаваy скiнуць насланнё, хутка ходзячы туды-сюды па пакоi. Я змераy пакой такiм чынам некалькi разоy, калi маю yвагу забралi лёгкiя крокi на лесвiцы побач. Я пазнаy хаду Ашэра. Праз iмгненне ён цiха пастукаyся i yвайшоy з лямпаю y руках. Ён быy, як заyсёды, змярцвела бледны, але y вачах свяцiлася нейкая вар’яцкая весялосць – па ягоных паводзiнах было бачна, што ён ледзь стрымлiвае iстэрыю. Я жахнуyся ягонага выгляду, але цяпер быy рады yсяму, што пазбаyляла мяне доyгай невыноснай адзiноты, i yспрыняy ягоны прыход як палёгку. – Вы што, не бачылi? – адрывiста запытаy ён пасля некалькiх iмгненняy, цягам якiх ён маyчаy, утаропiyшыся y нешта акурат перад сабою, – не бачылi? Але пачакайце, яшчэ yбачыце! – ён асцярожна прыкрыy лямпу, падбег да аднаго з вокнаy i рэзка расчынiy яго насустрач буры. Імклiвая ярасць вiхуры ледзьве не збiла нас з ног. Так, гэта была бурная, але сувора прыyкрасная ноч, непаyторная y сваiм жахлiвым шаленстве i харастве. Вiдавочна, дзесьцi паблiзу пачаyся yраган, бо кiрунак ветру часта i рэзка мяняyся, а надзвычайная гушчыня хмараy, якiя вiселi так нiзка, што цiснулi на вежы замка, не перашкаджала нам бачыць, як яны, нiбы жывыя, неслiся насустрач адна адной, сутыкалiся, але не разыходзiлiся далёка. Я сказаy, што iх надзвычайная гушчыня не перашкаджала нам гэта бачыць, хаця не свяцiлi нi зоры, нi месяц, i маланка не блiскала. Але пад вялiзнымi yздыбленымi клубамi туману, як i паyсюль навокал нас, ззяла ненатуральнае святло, народжанае выпарэннямi газу, якi ахутваy дом. – Не варта, не трэба вам на гэта глядзець! – дрыжучы, сказаy я Ашэру i з мяккай настойлiвасцю пасадзiy яго на крэсла, далей ад акна. – Тое, што yсхвалявала вас, – не больш як звычайныя электрычныя з’явы. А можа, iх спарадзiлi агiдныя мiязмы возера… Давайце зачынiм акно, такi вецер шкодны для вашага здароyя. Вось адзiн з вашых улюбёных рыцарскiх раманаy. Я пачытаю, а вы паслухайце – i мы разам дачакаемся канца гэтае жахлiвае ночы. Старажытны том, узяты мною, быy сачыненнем сэра Ланселота Кенiнга «Небяспечнае спатканне»*, але я назваy яго yлюбёным раманам Ашэра хутчэй нявесела жартуючы, чым усур’ёз, бо, шчыра кажучы, ва yсiм гэтым нязграбным i пазбаyленым фантазii шматслоyi мой сябар, чыя yзвышаная душа сягала iдэальнага, наyрад цi знайшоy бы хоць штосьцi для сябе цiкавае. Аднак гэта была адзiная кнiга пад рукою, i я меy слабую надзею, што yсхваляванасць, якая ахапiла яго, зменшыцца менавiта ад скрайняй бязглуздасцi таго, што я збiраyся чытаць (бо хворыя на разумовыя расстройствы часта вылучаюцца такой непаслядоyнасцю). Прынамсi, калi б я меркаваy па ажыyленай напружанасцi, з якою ён слухаy (цi рабiy выгляд, што слухае) аповед, я мог бы павiншаваць сябе з поспехам мае задумы. Я дайшоy да добра вядомага yрыyка, дзе Этэльрэд – галоyны герой рамана – пасля марных спробаy мiрна yвайсцi y жытло пустэльнiка наважваецца yварвацца туды сiлаю. Тут, калi памятаеце, гаворыцца: «І Этэльрэд, ад прыроды надзелены мужнасцю, а цяпер яшчэ больш адважны ад вiна, iм выпiтага, не стаy больш весцi размоваy з пустэльнiкам, якi, праyду сказаць, быy натураю yпартай i зламыснай, адчуваючы, што наблiжаецца дождж i баючыся буры, тут жа падняy сваю булаву i, цяжка дыхаючы, хутка праламаy драyляныя дзверы, а y адтулiну прасунуy руку y жалезнай рукавiцы, потым iрвануy iх на сябе, паламаy i разбiy на часткi, i грукат i трэск разбiтае сухое драyнiны пакацiyся па yсiм лесе». Дачытаyшы гэты сказ, я yздрыгнуy i на iмгненне спынiyся, бо мне здалося (хаця я тут жа падумаy, што мая yсхваляваная фантазiя мяне падманвае), што з аддаленай часткi будынка да мяне данеслася тое, што, паводле дакладнага свайго падабенства да рэха, мусiла быць менавiта рэхам, што праyда, глухiм i слабым, акурат таго грукату й трэску, якi так падрабязна апiсаy сэр Ланселот. Бясспрэчна, я заyважыy гэта толькi праз супадзенне, бо сярод дрыжання аконных шыбаy i звычайнага змяшанага шуму блiзкай навальнiцы не было нiчога, што само па сабе магло б зацiкавiць цi yзрушыць мяне. Я працягнуy: – «Але слаyны рыцар Этэльрэд, увайшоyшы y дзверы, быy да глыбiнi душы здзiyлены i разгневаны, не yбачыyшы нi следу зламыснага пустэльнiка. Замест яго там сядзеy жахлiвы дракон, пакрыты лускою i з вогненным языком, вартуючы залаты палац са срэбнай падлогаю, а на сцяне вiсеy шчыт з блiскучае медзi з такiм надпiсам: Хто yвойдзе сюды, той у бiтвах вёy рэй, Хто знiшчыць дракона, той шчыт забярэ. І Этэльрэд падняy булаву i yдарыy дракона па галаве, i той упаy перад iм, выпусцiyшы свой чумны дух, з вiскам такiм жахлiвым i агiдным i да таго ж такiм пранiзлiвым, што Этэльрэду давялося закрыць сабе вушы далонямi, каб абаранiцца ад жудаснага гуку, нiколi iм дагэтуль не чутага». І тут я зноy змоyк, цяпер ад неймавернага здзiyлення, бо yжо нельга было сумнявацца, што я насамрэч пачуy (хаця i немагчыма было зразумець, адкуль) цiхi i вельмi далёкi, але рэзкi i доyгi цi то вiск, цi то скрыгат – дакладна такiм я yяyляy неверагодны крык дракона, апiсаны y кнiзе. Хаця пасля гэтага, яшчэ больш незвычайнага, супадзення мяне ахапiлi шматлiкiя супярэчлiвыя пачуццi, сярод якiх пераважалi здзiyленне i найглыбейшы жах, я захаваy дастатковую прысутнасць духу, каб нi словам не патрывожыць расстроеныя нервы майго сябра. Я быy зусiм не yпэyнены, што ён пачуy гэтыя гукi, але паводзiны ягоныя за апошнiя некалькi хвiлiнаy дзiyным чынам змянiлiся. Седзячы спачатку насупраць мяне, ён паступова паварочваy сваё крэсла так, каб быць тварам да дзвярэй, таму цяпер я не бачыy ягонага твару цалкам, заyважыy толькi, што вусны ягоныя варушылiся, нiбы ён нячутна штосьцi шаптаy. Ён апусцiy галаву на грудзi, але я ведаy, што ён не спiць, бо вочы ягоныя былi шырока раскрытыя i нерухома глядзелi y адну кропку. Рухi ягонага цела таксама супярэчылi гэтай думцы: ён пагойдваyся з боку y бок, плаyна, але пастаянна i аднастайна. Хутка адцемiyшы yсё гэта, я працягнуy чытаць твор сэра Ланселота: – «І тады рыцар, унiкнуyшы лютай ярасцi дракона, успомнiy пра медны шчыт, з якога былi знятыя чары, адсунуy з дарогi труп пачвары i мужнай хадою скiраваyся па срэбнай падлозе палаца да сцяны, дзе вiсеy шчыт. А шчыт не стаy чакаць, пакуль ён наблiзiцца, i yпаy да ягоных ног з аглушальным i жахлiва гучным ляскатам». Не паспелi гэтыя словы сарвацца з маiх вуснаy, як тут жа, нiбыта той медны шчыт сапраyды цяжка абрынуyся на срэбную падлогу, я пачуy далёкi, гулкi, вiдавочна прыглушаны ляскат. Цалкам страцiyшы прысутнасць духу, я yскочыy на ногi, але Ашэр па-ранейшаму пагойдваyся з боку y бок. Я кiнуyся да ягонага крэсла. Ён гэтак жа глядзеy перад сабою, а ягоны твар застыy у каменнай нерухомасцi. Але калi я паклаy руку яму на плячо, ён увесь здрыгануyся, слабая yсмешка затрымцела на ягоных вуснах, i я yбачыy, што ён цiха, хутка i невыразна нешта шэпча, нiбыта не разумее, што я тут. Нiзка нахiлiyшыся да яго, я yрэшце зразумеy жахлiвы сэнс ягоных словаy: – Не чую? – не, чую i чуy! Даyно, даyно, даyно, шмат хвiлiнаy, шмат гадзiнаy, шмат дзён я гэта чуy – i yсё ж не мог – о, злiтуйцеся нада мною, няшчасным, – не мог, не мог сказаць пра гэта! Мы паклалi яе y магiлу жывою! Цi ж не казаy я, што пачуццi мае абвостраныя? Кажу вам, я чуy яе першыя слабыя рухi y схове труны! Я чуy iх – шмат, шмат дзён таму я iх пачуy, але не мог, не мог сказаць! А цяпер – сёння – Этэльрэд, ха-ха! – разбiтыя дзверы пустэльнiка, перадсмяротны крык дракона, ляскат шчыта – а дакладней – зламаная труна, грукат жалезных дзвярэй яе вязнiцы, яе крокi пад меднымi скляпеннямi падзямелля! О, куды ж мне бегчы?! Цi ж не прыйдзе яна зараз сюды? Цi ж не крочыць яна сюды, каб папракнуць мяне y паспешлiвасцi? Цi ж не пазнаy я яе хады на лесвiцы? Цi ж не чую цяжкога, вусцiшнага бiцця яе сэрца? Вар’ят! – тут ён рэзка yскочыy на ногi i пранiзлiва закрычаy, быццам вывяргаючы з сябе душу: – Вар’ят! Кажу ж вам, яна цяпер за дзвярыма! І адразу ж, нiбыта нечалавечая энергiя ягоных словаy мела сiлу заклёну, вялiзныя старажытныя дзверы, на якiя ён паказваy, пачалi павольна адчыняцца, раскрываючы сваю жудасную эбенавую пашчу. Гэта зрабiy моцны парыy ветру, але там, за iмi, сапраyды yзвышалася захутаная y саван постаць лэдзi Мадэлiны Ашэр. Кроy заплямiла яе белае yбранне, на схуднелым целе паyсюль былi бачныя сляды адчайнае барацьбы. На iмгненне яна затрымалася на парозе, дрыжучы i хiстаючыся, а потым з цiхiм стогнам упала на грудзi брата i y яраснай – цяпер перадсмяротнай – агонii пацягнула yнiз ягонае yжо мёртвае цела, ахвяру тых жудасцяy, якiя ён прадбачыy. Ахоплены жахам, я бег з гэтага пакоя, з гэтага дому. Навальнiца яшчэ бушавала з усёй ярасцю, калi я апынуyся на паркавай сцежцы. Раптам усё вакол працяло жудасным святлом, i я азiрнуyся, не разумеючы, адкуль яно, бо за мною быy толькi вялiзны дом, агорнуты ценямi. Ззянне йшло ад крывава-чырвонай поyнi, якая yжо садзiлася, высвечваючы тую ледзь заyважную расколiну, што зiгзагам iшла ад даху дому да фундамента. Пакуль я yглядаyся туды, расколiна вельмi хутка павялiчылася, наляцела лютая вiхура, перада мною паyстаy, засцiлаючы вочы, дыск поyнi, i я змярцвеy, калi yбачыy, як разлятаюцца на аскепкi моцныя сцены. Пачуyся страшны, аглушальны гук, падобны да голасу тысячаy водных плыняy, i глыбокае цёмнае возера ля маiх ног абыякава i маyклiва пахавала руiны Дому Ашэраy.     Пераклала Кацярына Мацiеyская Авальны партрэт Замак, у якi мой слуга наважыyся праламiцца гвалтам, каб не дазволiць мне y маiм безнадзейна немачным стане прабавiць ноч пад голым небам, уяyляy сабою адну з тых напышлiвых i панурых каменных крушняy, што здавён змрочна высiлiся сярод апенiнскiх схiлаy, нiбы спароджаныя фантазiямi мiсiс Рэдклiф*. Па yсiм было вiдаць, што ягоныя насельнiкi часова i зусiм нядаyна яго пакiнулi. Мы размясцiлiся y адным з найменшых i найсцiплей абстаyленых пакояy, якi ляжаy у невялiчкай вежы наyскрай будынка. Ён быy багата аздоблены габеленамi i завешаны шматлiкiмi i разнастайнымi геральдычнымi шчытамi, разам з незвычайна высокай колькасцю вельмi жывых сучасных карцiнаy у рамах з залачонымi арабескамi. Гэтыя карцiны, якiя вiселi не толькi на самiх сценах, але y шматлiкiх угiнах i сховах, якiя непазбежна yтваралiся дзiвоснаю архiтэктураю замка, неяк дзiyна мяне зацiкавiлi, мабыць, таму, што я yжо пачынаy трызнiць; i я папрасiy Пэдра зачынiць цяжкiя аканiцы – бо за вокнамi yжо стаяла ноч, – запалiць свечкi y высокiм кандэлябры, што стаяy у галовах майго ложка, i адхiнуць заслоны з чорнага аксамiту, якiя закрывалi сам ложак. Усё гэта я загадаy зрабiць дзеля таго, каб аддацца калi не сну, дык прынамсi папераменнаму сузiранню гэтых карцiнаy i гартанню невялiкай кнiгi, якую я знайшоy каля падушкi i якая змяшчала iх агляд i апiсанне. Я доyга-доyга чытаy i пiльна-пiльна yглядаyся. Гадзiны праляталi хутка i yрачыста, пакуль не настала глыбокая поyнач. Мне не спадабалася, як стаiць кандэлябр, i, з цяжкасцю працягнуyшы руку, каб толькi не будзiць прыснулага слугу, я пераставiy яго так, каб полымя паyней асвятляла кнiгу. Аднак гэтае дзеянне мела зусiм неспадзяваны вынiк. Промнi ад свечак (а iх было некалькi) цяпер асвятлялi нiшу, якая дагэтуль патанала y глыбокай цемры каля адной з апораy ложка. І я пабачыy у зыркiм святле незаyважную дагэтуль карцiну. Гэта быy партрэт дзяyчыны, у якой толькi пачала выспяваць жаноцкасць. Я паспешлiва зiрнуy на карцiну i заплюшчыy вочы. Чаму я гэтак зрабiy – мне й самому адразу было незразумела. Але пакуль павекi заставалiся апушчаныя, я y думках пашукаy прычыну – чаму я заплюшчыy вочы. Гэта быy мiжвольны рух, каб заашчадзiць хвiлiнку на роздум – каб упэyнiцца, што мой зрок мяне не падмануy, – каб супакоiцца i падпарадкаваць уяyленне цвярозаму i пэyнаму роздуму. Праз некалькi iмгненняy я зноy пiльна yзiраyся y карцiну. Што мне не прымроiлася – у тым не было анiякага сумневу; бо першы водблiск полымя на палатне, як здалося, развеяy мройнае здранцвенне, якое апанавала мае пачуццi, i yмомант абудзiy мяне да жыцця. Гэта быy, як я yжо казаy, партрэт дзяyчыны. Звычайны партрэт, калi yжыць тэхнiчны тэрмiн, у манеры вiньеткi; вельмi падобны стылем да партрэтаy Салi*. Рукi, грудзi i нават кончыкi прамянiстых валасоy незаyважна злiвалiся з няясным i глыбокiм ценем, якi yтвараy тло карцiны. Рама была авальная, пакрытая багатым залачэннем i маyрытанскiмi фiлiгранямi. Як твор мастацтва сама карцiна была дасканалая. Аднак наyрад цi самое выкананне цi несмяротная прыгажосць твару маглi так раптоyна i моцна мяне yразiць. І yжо зусiм не магло быць, каб маё yяyленне, абуджанае ад паyсну, магло зблытаць партрэт з жывым аблiччам. Я адразу пабачыy, што асаблiвасцi yзору, стылю i рамы мусiлi б адразу развеяць гэткую думку – мусiлi б не даць ёй узнiкнуць нават на iмгненне. Паважна думаючы над гэтымi пытаннямi, я нейкую гадзiну сядзеy у ложку, не зводзячы вачэй з партрэта. Нарэшце, задаволены сапраyднай таямнiцай ягонага yздзеяння, я зноy лёг. Чары карцiны, на маю думку, палягалi y абсалютнай жыццепадобнасцi выразу твару, якi спачатку здзiвiy, а пасля збянтэжыy, скарыy i спалохаy мяне. З глыбокiм i багавейным страхам я паставiy кандэлябр на старое месца. Калi прычына майго глыбокага хвалявання схавалася ад вачэй, я пачаy прагна гартаць кнiгу, дзе апiсвалiся карцiны ды iхныя гiсторыi. Знайшоyшы нумар, якiм быy пазначаны авальны партрэт, я прачытаy гэткiя няясныя й дзiвосныя словы: «Яна была панна незраyнанае прыгажосцi, i весялосць яе не саступала ейнай красе. І y лiхую гадзiну пабачыла яна, пакахала i yзяла шлюбам мастака. Ён быy апантаны, заyзяты, няшчадны i yжо меy за нявесту сваё Мастацтва; яна ж была панна незраyнанае прыгажосцi, i весялосць яе не саступала ейнай красе; яна ззяла i yсмiхалася i скакала, як маладая лань; любiла й песцiла yсё, што бачыла навокал; ненавiдзела толькi мастацтва – сваю злую супернiцу; баялася толькi палеты i пэндзляy ды iншых нясцерпных снадзiваy, якiя забiралi y яе каханага. Таму страшна было пачуць гэтай панне, што мастак жадае намаляваць партрэт сваёй нявесты. Аднак яна была пакорлiвая й паслухмяная i аддана сядзела доyгiмi тыднямi y цьмяным пакоi y вежы, дзе на бледнае палатно аднекуль высока згары падала рэдкае святло. Аднак ён, мастак, упiваyся славаю ад свае працы, якая цягнулася гадзiнамi, дзень пры днi. Гэта быy апантаны, дзiкi й наравiсты чалавек, якi згубiyся y сваiх мроях; так што ён i не заyважыy, як прывiднае святло y самотнай вежы пачало губiць здароyе i сiлу ягонай нявесты, чыё павольнае звяданне заyважалi yсе, апрача яго. Але яна й надалей усмiхалася i не наракала, бо бачыла, што мастак (якi меy немалую славу) адчуваy ад сваёй працы пякучую асалоду, ён працаваy дзень i ноч, каб намаляваць тую, што так яго кахала i што няможала й слабла з кожным днём. І сапраyды, усе, хто глядзеy на партрэт, шэптам гаварылi пра падабенства як пра вялiкi цуд, як пра доказ не толькi вялiкага майстэрства мастака, але й яго бязмежнага кахання да той, каго ён так незраyнана апiсаy на карцiне. Аднак урэшце, калi праца yжо наблiжалася да завяршэння, у вежу перасталi пускаць староннiх людзей; мастак зусiм здзiчэy у запале сваёй працы i рэдка зводзiy вочы ад палатна, нават каб паглядзець на жончын твар. Таму ён i не заyважаy, што адценнi, якiя ён наносiy на палатно, бралiся з шчокаy той, што сядзела побач з iм. І калi мiнула яшчэ некалькi тыдняy i засталося зрабiць зусiм мала, правесцi пэндзлем па вуснах i дадаць адцення вачам, душа панны yскалыхнулася, як полымя лямпы перад згасаннем. І тады фарба легла на вусны i адценне дадалося вачам; i мастак на хвiлiну застыy, зачараваны сваiм творам; аднак праз iмгненне, яшчэ не адвёyшы вачэй ад партрэта, ён задрыжаy i смяротна збялеy, i y жаху закрычаyшы немым голасам: «Дык гэта ж самое жыццё!», павярнуyся да сваёй каханай: – Яна была нежывая!»     Пераклаy Сяргей Шупа Лiгея І y гэтым – воля, што не ведае смерцi. Хто ведае таямнiцы волi ва yсёй моцы яе? Таму што Бог ёсць не чым iншым, як вялiкай воляй, што прасякае yсё самой прыродай задумы свае. Не аддае сябе чалавек нi анёлам, нi смерцi цалкам, толькi праз бяссiлле слабое свае волi.     Джозэф Глэнвiл* Нават дзеля yратавання душы не змог бы я згадаць абставiнаy, часу i нават дакладнага месца свайго знаёмства з лэдзi Лiгеяй. Мiнула шмат гадоy з таго часу, а памяць мая саслабла ад пакутаy. А можа, я не магу згадаць таго, бо, сапраyды, характар маёй каханай, яе рэдкая вучонасць, яе выключная спакойная прыгажосць i хвалюючая чароyная красамоyнасць яе нiзкага музычнага маyлення знайшлi дарогу да майго сэрца так павольна i паступова, што заставалiся незаyважнымi i нязнанымi. Тым не менш мне здаецца, што я сустрэyся з ёй i бачыyся з ёй найчасцей у адным буйным старым горадзе ля Рэйна, што павольна прыходзiy у заняпад. Яе сям’я… я пэyны, яна расказвала пра яе. Род гэты, без сумневаy, быy надзвычай старажытны. Лiгея! Лiгея! Аддаючыся заняткам, якiя як нiшто iншае паслабляюць повязь з вонкавым светам, адно гэтым любым словам – Лiгея – уваскрашаю я вобраз тае, якое yжо няма. І цяпер, пiшучы гэта, я раптам згадаy, што нiколi не ведаy родавага iмя той, што была маiм сябрам i нявестай, той, што стала yдзельнiцай маiх заняткаy i yрэшце – маёй каханай жонкаю. Цi быy гэта гарэзлiвы выклiк з боку мае Лiгеi? Альбо выпрабаванне мае прыязнасцi, мае здольнасцi yстрымацца ад роспытаy пра гэта? Цi, можа, мая yласная прыхамаць – вар’яцкая рамантычная ахвяра на алтар мае самай жарснай адданасцi? Але й гэта я згадваю цьмяна – чаго ж здзiyляцца таму, што я цалкам забыyся на yсе абставiны, якiя спарадзiлi гэта i гэтаму спадарожнiчалi? І сапраyды, калi дух, што завецца Закаханасцю, калi яна, бледная i туманнакрылая Аштафет* паганскага Егiпта, напраyду, як кажуць паданнi, прарочыла гора якому-небудзь вяселлю, то, без сумневаy, i майму таксама. Ёсць, зрэшты, адно дарагое мне, што памяць мая захавала, – гэта аблiчча Лiгеi. Была яна высокая, крыху танклявая, а y апошнiя свае днi – нават змарнелая. Нiколi б не здолеy я перадаць велiчнасць i спакойную нязмушанасць яе паводзiнаy або неспасцiгальную лёгкасць i грацыю яе рухаy. Яны з’яyлялася i знiкала, быццам цень. Пра яе прыход у мой зацiшны кабiнет я даведваyся толькi дзякуючы мiлай музыцы яе цiхага, пяшчотнага голасу, калi мармуровыя пальцы апускалiся на маё плячо. Нiводная дзяyчына нiколi б не зраyналася з ёй прыгажосцю твару. Гэтае ззянне опiюмнай мары – паветраная вiдзежа палёту душы, больш казачная за фантазii мройных душаy дачок Дэласа*. Аднак у гэтых рысах не было тае правiльнасцi, якую класiчныя паганскiя працы змусiлi нас лiчыць дасканаласцю. «Няма вытанчанае прыгажосцi, – справядлiва заyважае Бэкан, лорд Веруламскi*, пiшучы пра формы i genera[12 - Роды (лац.).] прыгажосцi, – без нейкай незвычайнасцi прапорцый». Усё ж, хаця я бачыy, што y рысах Лiгеi няма класiчнае правiльнасцi, хаця я заyважаy, што яе хараство насамрэч было «вытанчаным», i адчуваy ягоную «незвычайнасць», усё ж марнымi былi yсе спробы знайсцi няправiльнасць, якая выклiкала yва мне пачуццё гэтай незвычайнасцi. Я yглядаyся y абрысы высокага бледнага iлба – ён быy бездакорны. Бездакорны – якое халоднае слова y дачыненнi да такое боскае велiчы! З яго белiзной было не зраyнацца i найчысцейшай слановай костцы, на iм панавалi спакой i гармонiя… Гэтыя лёгкiя выступы на скронях i чорныя, бы крумкачовае крыло, блiскучыя, раскошныя i ад прыроды кучаравыя пасмы, што адразу выклiкалi y памяцi гамэраyскi эпiтэт «гiяцынтавыя»! Я разглядаy далiкатныя лiнii носа – нiдзе больш я не бачыy гэткай жа дасканаласцi, апрача вытанчаных габрэйскiх медальёнаy. Такая ж раскошная роyнасць, такая ж ледзь бачная гарбiнка, такiя ж плаyна выразаныя ноздры гаварылi пра вольны дух. Я глядзеy на чароyныя вусны. У iх быy сапраyдны трыюмф нябеснасцi: найпрывабнейшы выгiн кароткай верхняй губы, мяккая, пачуццёвая нерухомасць нiжняй, вясёлыя ямачкi, насычаны колер; зубы, якiя з амаль немагчымым ззяннем адлюстроyвалi кожны прамень дабраславёнага святла, што падала на iх, калi яна yсмiхалася – ясна, спакойна i yсё ж так асляпляльна! Я вывучаy форму яе падбароддзя – i там знаходзiy мяккую шырыню i велiч, пяшчоту i адухоyленасць грэкаy – абрысы, якiя Апалон толькi y сне паказаy Клеамену*, сыну афiнца. І тады я yглядаyся y вялiзныя вочы Лiгеi. Ідэалу вачэй антычнасць нам не пакiнула. Можа, менавiта y вачох маёй каханай i хаваyся той сакрэт, пра якi казаy лорд Веруламскi. Яны былi, я yпэyнены, нашмат большыя за звычайныя чалавечыя вочы. Яны былi дасканалейшыя нават за газелiныя вочы племенi з далiны Нурджахаду*. Аднак вельмi рэдка – толькi y часы глыбокага хвалявання – гэтая асаблiвасць Лiгеi рабiлася злёгку заyважнай. І y такiя моманты яе прыгажосць – цi так падавалася майму палкаму yяyленню? – была прыгажосцю iстотаy, што жывуць над зямлёй цi па-за зямлёй, – прыгажосцю казачных мусульманскiх гурыяy. Вочы яе мелi самае блiскучага адценне чорнага, i iх аблямоyвалi смаляныя вейкi неверагоднай даyжынi. Бровы, крыху няправiльна выгнутыя, мелi той самы колер. «Дзiyнасць», якую я заyважаy у яе вачах, не была абумоyленая, аднак, нi памерам iх, нi колерам, нi бляскам – яна была y выразе. О гэтае няyцямнае слова! За яго неасяжнай пустэчай мы хаваем сваё поyнае няведанне духоyнага. Выраз вачэй Лiгеi! Колькi доyгiх гадзiнаy я думаy пра яго! Марна спрабаваy я спасцiгнуць яго глыбiнi адну цэлую летнюю ноч. Што хавалася y зрэнках маёй каханай – глыбейшае за калодзеж Дэмакрыта*? Што? Я быy апанаваны жаданнем знайсцi адказ. Гэтыя вочы! Вялiкiя, блiскучыя, боскiя вочы! Яны сталi маiмi двайнымi зорамi Леды*, а я – найадданейшым з астролагаy. Сярод усiх неспасцiгальных анамалiй, якiя вывучае навука пра розум, няма больш узрушальнай за пачуццё – на яго, пэyна, i не зважаюць навукоyцы, – якое yзнiкае, калi мы спрабуем згадаць нешта даyно забытае i, здаецца, ужо наблiжаемся да адказу – але yрэшце нiчога не згадваем. І часта, углядаючыся y вочы Лiгеi, я адчуваy, што вось-вось разгадаю таямнiцу iх выразу, я наблiжаyся да яе – i выпускаy з рук! І (дзiyная, якая дзiyная таямнiца!) у самых звычайных рэчах я знаходзiy выразы, падобныя да гэтага. Я маю на yвазе, што з таго часу, як прыгажосць Лiгеi yвайшла y маё сэрца i знайшла там свой храм, я часта адчуваy тое ж, што выклiкалi yва мне яе вялiзныя блiскучыя вочы, калi бачыy iншыя, матэрыяльныя рэчы. І тым не менш я не мог акрэслiць гэтае пачуццё, не мог яго прааналiзаваць цi нават уважлiва вывучыць. Яно прыходзiла, паyтараю, калi я разглядаy доyгую лазу цi любаваyся матыльком, хрызалiдай, хуткаплыннай ракой. Ува мне яго абуджалi акiян i падзенне метэора. Яно было y поглядах людзей, што дажылi да незвычайна глыбокай старасцi. І ёсць дзве-тры зоркi y небе (асаблiва адна, зорка шостае велiчынi, двайная i пераменная, побач з буйной зоркай у сузор’i Лiры*), якiя выклiкалi гэтае пачуццё, калi я глядзеy на iх у тэлескоп. Яно перапаyняла мяне ад некаторых гукаy струнных iнструментаy i нярэдка – падчас чытання некаторых месцаy у кнiгах. Сярод iншых незлiчоных прыкладаy мне асаблiва запомнiyся выраз з тома Джозэфа Глэнвiла, якi (магчыма, сваёй мудрагелiстасцю – хто ведае?) абуджаy гэтае пачуццё заyсёды: «І y гэтым – воля, што не ведае смерцi. Хто ведае таямнiцы волi ва yсёй моцы яе? Таму што Бог ёсць не чым iншым, як вялiкай воляй, што прасякае yсё самой прыродай задумы свае. Не аддае сябе чалавек нi анёлам, нi смерцi цалкам, толькi праз бяссiлле слабое свае волi». Доyгiя гады i наступныя разважаннi дазволiлi мне знайсцi аддаленую сувязь гэтага выслоyя ангельскага маралiста з некаторымi рысамi характару Лiгеi. Сiла y думках, учынках i размовах Лiгеi магла быць вынiкам – цi, прынамсi, сведчаннем – яе тытанiчнае волi, якая за доyгi час нашае блiзкасцi больш не з’яyляла нiякiх знакаy свайго iснавання. З усiх жанчынаy, якiх я калi-небудзь ведаy, яна – вонкава спакойная, заyсёды цiхамiрная Лiгея – зрабiлася найбольш бездапаможнай здабычай дзiкiх грыфаy бязлiтаснае жарсцi. І сiлы гэтай жарсцi я не змог бы yявiць, калi б толькi вочы яе не раскрывалiся так чароyна, што захапляла i палохала мяне; калi б не амаль магiчная меладычнасць i выразнасць яе нiзкага спакойнага голасу i шалёная энергiя (тым больш дзiyная y параyнаннi з яе звычайнай манерай гаварыць) шалёных словаy, што пастаянна зрывалiся з яе вуснаy. Я згадваy вучонасць Лiгеi – яна была бязмежнай; такой я не сустракаy нi y адной жанчыны. У класiчных мовах яна была глыбока дасведчаная, i не было нiводнай вядомай мне сучаснай еyрапейскай гаворкi, на якой яна не размаyляла б бездакорна. Дый цi iснавала галiна ведаy, найбольш модная – проста таму, што найбольш заблытаная, – з тых, якiмi ганарыцца акадэмiчная эрудыцыя, у якой яна б чагосьцi не ведала? І як незвычайна i непаyторна гэтая рыса маёй жонкi толькi y апошнi перыяд завалодала маёй увагаю! Я казаy, што такой вучонасцi не сустракаy нi y аднае жанчыны, – але цi знойдзецца мужчына, якi б спасцiг – i спасцiг паспяхова – усе неасяжныя галiны гуманiтарных, фiзiчных i матэматычных навук? Тады я не бачыy так ясна, як цяпер, што веды Лiгеi былi незвычайнымi, неабдымнымi. Аднак я yжо адчуваy яе перавагу i з дзiцячым даверам падпарадкаваyся яе кiраyнiцтву y хаатычным свеце метафiзiчных доследаy, якiм я прысвяцiy першыя гады нашага шлюбу. З якiм бязмерным гонарам, з якiм жывым захапленнем, з якой вялiкай мераю yсяго, што ёсць зямнога y надзеi, адчуy я, калi яна была са мною падчас маiх заняткаy (але мала шукаy – i яшчэ менш усведамляy), тую неверагодную перспектыву, што павольна адкрывалася перада мной, чые доyгiя чароyныя няходжаныя сцежкi вялi да мудрасцi надта боскай i каштоyнай, каб не быць забароненай. І якiм жа невымерным тады мусiла быць маё гора, калi праз некалькi гадоy я yбачыy, як мае справядлiвыя спадзяваннi адляцелi ад мяне на крылах! Без Лiгеi я быy як дзiця, заблукалае y цемры. Адзiна яе прысутнасць, яе чытаннi кiдалi яркае святло на шматлiкiя трансцэндэнтальныя таямнiцы, у якiя мы паглыблялiся. Без прамянiстага бляску яе вачэй iскрыстыя залатыя пiсьмёны рабiлiся цямнейшымi за сатурнавы свiнец*. А цяпер гэтыя вочы yсё радзей i радзей асвятлялi старонкi, над якiмi я схiляyся. Лiгея захварэла. Шалёныя вочы ззялi занадта, занадта асляпляльнымi прамянямi; бледныя пальцы пачалi прасвечвацца васковай магiльнай празрыстасцю, а блакiтныя жылкi на высокiм iлбе набухалi i спадалi ад самага лёгкага хвалявання. Я бачыy, што яна павiнная памерцi, – i душа мая адчайна змагалася са змрочным Азраiлам*. А мая палкая жонка, на маё здзiyленне, змагалася яшчэ больш горача, чым я. Мяркуючы па яе стрыманым характары, я думаy, што смерць прыйдзе да яе без звычайных сваiх жахаy, але я памыляyся. Словы няздольныя даць хоць якое yяyленне аб тым, як шалёна i yпарта змагалася яна з Ценем. Я стагнаy ад пакуты, назiраючы гэтае тужлiвае вiдовiшча. Я суцяшаy яе, спрабуючы паклiкаць на дапамогу яе розум, – але для яе нястрымнае прагi жыцця, жыцця, толькi жыцця i суцяшэннi, i разважаннi былi б недарэчнымi. І yсё ж амаль да самага канца, у самых лютых канвульсiях, якiя скаланалi яе душу, яна не страчвала вонкавага спакою. Голас яе стаy мякчэйшы i нiжэйшы, аднак мне не хацелася б спыняцца на дзiкiм значэннi словаy, якiя яна так спакойна прамаyляла. Я ледзь не вар’яцеy, калi зачаравана слухаy мелодыю больш чым смяротную, калi разумеy здагадкi i намеры, невядомыя раней смяротным. У яе каханнi да мяне я нiколi не сумняваyся i лёгка мог бы зразумець, што y такiм сэрцы, як ейнае, каханне не можа быць пасрэдным пачуццём. Але толькi перад яе смерцю я цалкам спасцiг глыбiню яе жарсцi. Шмат гадзiнаy, трымаючы мяне за руку, яна раскрывала мне таямнiцы сэрца, чыя палкая любоy дасягала ступенi абагаyлення. Чым заслужыy я дабрадаць такiх прызнанняy? Чым заслужыy я праклён расстання з каханай у час, калi iх пачуy? Але я больш не магу гаварыць пра гэта. Дазвольце мне толькi сказаць, што y каханнi Лiгеi, што пераyзыходзiла жаночае каханне, – у каханнi, на жаль, незаслужаным, каханнi, якога я быy зусiм не варты, – я yрэшце пазнаy яе нястрымную прагу жыцця, якое так хутка яе пакiдала. Гэтае дзiкае прагi, гэтага наймацнейшага жадання жыцця – толькi жыцця – я не маю сiлаy апiсаць, няздольны выказаць. Апоyначы, перад самаю сваёю смерцю, яна yладным жэстам паклiкала мяне да сябе i загадала прачытаць верш, напiсаны ёю колькi дзён таму. Я падпарадкаваyся. Вось гэты верш: Глядзi! Растала yшчэнт нуда Пасля гадоy панылых, Сядзiць анёлаy грамада Прыyкрасных i двухкрылых, Бо ставяць сённяшняй парой Спектакль мрой, хiмераy — Вось залунаy над залай рой Мелодый вышнiх сфераy. Акторы церпяць ад навал, Хоць маюць вобраз Божы, — Марыянетак карнавал — Ды хто iм дапаможа, Калi y руках таемных сiл Масткi, кулiсы, хоры? З iх чорных кондаравых крыл Злятае гора. О, варта драму нам пачаць, Вам не сысцi нiкуды! Усе за прывiдам iмчаць, А ён – падман, аблуда. Імчыш, самлелы i глухi, А вынiк – той жа самы, Вар’яцтва, вусцiш i грахi — Сюжэт спрадвечнай драмы. Але зiрнi! Вось з-за кулiс Паyзе пачварны вораг! Яго бясформенны абрыс Палохае бадзёрых. І не спынiць яго нiчым — Глытае yсiх без меры, І плача кожны серафiм, І румзае y партэры. Святло знiкае i масткi, Акторы, маскi, сцены. Завесу – саван свой цяжкi — Здымай хутчэй са сцэны! Анёльскi голас, быццам здзек, Абвесцiць п’есу тую: На сцэне – драма «Чалавек», Чарвяк там трыюмфуе[13 - Пераклад Ганны Янкута.]*. – Божа! – усклiкнула Лiгея, сутаргава прыпадняyшыся i yзняyшы рукi y нябёсы, калi я скончыy чытаць. – Божа! Ойча нябесны! Няyжо гэта непазбежна? Няyжо Пераможцу нiколi не быць пераможаным? Цi ж мы – не частка Твая? Хто – хто ведае таямнiцы волi ва yсёй моцы яе? Таму што Бог ёсць не чым iншым, як вялiкай воляй, што прасякае yсё самой прыродай задумы свае. Не аддае сябе чалавек нi анёлам, нi смерцi цалкам, толькi праз бяссiлле слабое свае волi. Белыя рукi яе yпалi, i, нiбы дашчэнту знясiленая гэтым парывам, яна yрачыста апусцiлася на ложак смерцi. З апошнiм выдыхам з яе вуснаy зляцеy ледзь чутны шэпт. Я нахiлiyся да iх i зноy пачуy тыя ж заключныя словы з урыyку Глэнвiла: не аддае сябе чалавек нi анёлам, нi смерцi цалкам, толькi праз бяссiлле слабое свае волi. Яна памерла. А я, зрынуты y прах скрухаю, больш не мог трываць адзiноты свайго жытла y смузе старога горада ля Рэйна, што павольна прыходзiy у заняпад. Таго, што свет называе багаццем, у мяне было yдосталь. Лiгея прынесла мне больш, нашмат больш, чым звычайна выпадае на долю смяротнага. І праз некалькi месяцаy бязрадасных i бязмэтных тулянняy я купiy i y пэyнай ступенi наноy аздобiy адно абацтва – не буду яго называць – у адным з самых дзiкiх i закiнутых месцаy прыyкраснай Англii. Змрочная i панурая yрачыстасць будынка, амаль поyнае запусценне маёнтка, безлiч сумных звязаных з iмi пракаветных паданняy надзвычай гарманiчна спалучалiся з пачуццём скрайняй закiнутасцi, якое прывяло мяне y гэты далёкi i yсiмi забыты край. Але хаця абвiтыя зялёнаю плесняю сцены абацтва я i пакiнуy без значных зменаy, унутры, паддаyшыся дзiцячаму капрызу i, можа быць, з цьмянай надзеяй суцiшыць свой боль, я абставiy усё з больш чым каралеyскай раскошаю. Да такiх дзiвацтваy я меy схiльнасць яшчэ y дзяцiнстве, а цяпер яны вярнулiся, быццам я здзяцiнеy ад гора. На жаль, я адчуваю, колькi прыкметаy разумовае хваробы, што паступова нараджалася yва мне, можна было заyважыць у раскошных i фантастычных драпiроyках, ва yрачыстай егiпецкай разьбе, у вар’яцкiх карнiзах i мэблi, ва yзорах дываноy з залатымi махрамi. Я зрабiyся пакорлiвым рабом опiюму, i мая праца i распараджэннi набылi адценне маiх вiдзежаy. Але досыць пра гэтыя бязглуздзiцы. Я раскажу толькi пра адзiн пакой – пракляты назаyжды! Туды я y момант нейкай запамарокi прывёy ад алтара як сваю жонку, як пераемнiцу незабытай Лiгеi, светлавалосую i блакiтнавокую лэдзi Равэну Трэвэньён з Трэмэйна. Няма такой архiтэктурнай дэталi i аздобы шлюбнага пакоя, якая не стаяла б цяпер у мяне перад вачыма. Дзе былi пыхлiвыя душы родных маёй нявесты, калi, прагнучы золата, яны дазволiлi дзеве, дачцэ, настолькi любiмай, пераступiць парог пакоя, аздобленага такiм чынам? Я сказаy, што дакладна памятаю yсе дробязi пакоя – але недаравальна забыyся на больш важнае; а y той мудрагелiстасцi не было нi парадку, нi сiстэмы, якiя б маглi замацавацца y памяцi. Гэты вялiзны пяцiкутны пакой месцiyся y высокай вежы падобнага да замку абацтва. Увесь паyднёвы бок пяцiкутнiка займала акно – вялiзнае венецыянскае цэльнае шкло свiнцовага адцення, i yсе сонечныя цi месяцовыя прамянi, праходзячы скрозь яго, надавалi пакою магiльнае ззянне. Над верхняй часткаю гэтага вялiзнага акна размяшчалiся краты, абвiтыя старой лазою, што yзбiралася yверх па сценах масiyнае вежы. Змрочная дубовая скляпенiстая столь, надзвычай высокая, была пакрытая найдзiчэйшымi гратэскавымi yзорамi напаyгатычнага, напаyдруiдычнага арнамента. У самым цэнтры гэтых змрочных скляпенняy на залатым даyгазвённым ланцугу вiсела вялiзная жырандоля, таксама залатая, сарацынскага yзору. У ёй было шмат хiтра размешчаных адтулiн, з якiх, нiбы надзеленыя змяiнай гнуткасцю, бесперапынна выслiзгвалi рознакаляровыя агнi. Некалькi атаманак i залатых усходнiх кандэлябраy стаялi y беспарадку. Было там i ложа, шлюбнае ложа y iндыйскiм стылi, нiзкае, з чорнага дрэва, з балдахiнам, падобным да пахавальнага покрыва. У кожным з пяцi кутоy стаялi старчма саркафагi з чорнага гранiту, прывезеныя з царскiх грабнiцаy Луксору*, чые вечкi былi аздобленыя старажытнымi барэльефамi. Але найфантастычнейшымi – на жаль! – былi драпiроyкi. Вялiзнымi складкамi цяжкiя, масiyныя габелены з той самай тканiны, што й дыван на падлозе, закрывалi ненармальна высокiя, нават непрапарцыйныя сцены. З той самай тканiны былi i покрыyкi на атаманках i чорным ложку, i балдахiн над iм, i раскошныя парцьеры, што часткова зацянялi акно. Гэтай тканiнаю была найдаражэйшая залатая парча. Яна была хаатычна расшытая найчарнейшымi арабескамi, кожная каля фута y дыяметры. Але гэтыя фiгуры набывалi абрысы арабесак толькi тады, калi на iх глядзелi з пэyнага пункту. Дзякуючы звыкламу цяпер спосабу, якi сягае каранямi y глыбокую старажытнасць, яны маглi мяняць выгляд. Тым, хто yваходзiy у пакой, яны падавалiся проста пачварнымi, але з кожным наступным крокам гэтае yражанне паступова знiкала, i, прасоyваючыся наперад, госць бачыy вакол сябе бясконцую працэсiю змрочных стварэнняy, народжаных нарманскiмi прымхамi або паyсталыя y грэшных сненнях манаха. Фантасмагорыя бясконца yзмацнялася ад штучна створаных пастаянных паветраных патокаy за драпiроyкамi, якiя надавалi yсяму вакол неспакойны i страшны рух. У такiх уладаннях – у такiм шлюбным пакоi – бавiy я з лэдзi Равэнай грэшныя гадзiны y першы месяц пасля нашага вяселля, бавiy без асаблiвых трывог. Я бачыy, што жонка мая баiцца маёй лютасцi i змрочнасцi, пазбягае мяне i не палае гарачым каханнем, але гэта мне хутчэй падабалася, чым наадварот. Я адчуваy да яе нянавiсць, уласцiвую хутчэй дэману, а не чалавеку. Памяць мая вярталася (о, з якiм шкадаваннем!) да Лiгеi, каханай, велiчнай, прыyкраснай, пахаванай. Я жыy згадкамi пра яе чысцiню, мудрасць, высокую, незямную натуру, жарснае каханне, што межавала з абагаyленнем. І тады душу маю цалкам, наyсуцэль ахоплiвалi агнi, яшчэ гарачэйшыя за yсе агнi яе душы. У опiюмных мроях (а я не вызваляyся з кайданаy гэтага зелля) я выкрыкваy яе iмя – у начной цiшы i y дзённым ценi далiн, нiбы сваёй дзiкай прагай, змрочнай жарсцю i yсёпаглынальным сумам па памерлай я мог вярнуць яе на зямныя сцежкi, якiя яна пакiнула – о, няyжо назаyжды?.. Калi iшоy другi месяц нашага шлюбу, лэдзi Равэна раптоyна захварэла i ачуньвала вельмi павольна. Лiхаманка не давала ёй спаць начамi, i y трывожнай дрымоце яна казала пра гукi i рухi y вежы, у пакоi i над iм, але я палiчыy, што яны выклiканыя толькi яе расстроеным уяyленнем або фантасмагарычным уплывам самога пакоя. Урэшце ёй палепшала, i яна зусiм ачуняла. Аднак мiнула зусiм мала часу, калi другая, яшчэ цяжэйшая хвароба зноy кiнула яе на ложак пакутаy. І ад гэтай хваробы яна, i да таго слабая, так i не акрыяла. З таго часу яе хваробы рабiлiся yсё больш страшнымi, а найстрашнейшым было iх пастаяннае вяртанне, i yсе веды i высiлкi дактароy не маглi ёй дапамагчы. З узмацненнем хваробы, якая займела над ёй столькi yлады, што выратаваць яе было па-за межамi чалавечых сiлаy, я не мог не заyважыць i yзмацнення нервовага разладу i яе здольнасцi хвалявацца з самай нязначнай нагоды. Яна yсё часцей i настолiвей казала пра гукi, ледзь чутныя гукi i незвычайныя рухi y драпiроyках, што здавалiся ёй i раней. Аднае ночы, у канцы верасня, яна загаварыла пра гэтыя жахлiвыя сненнi з большай настойлiвасцю, чым звычайна, спрабуючы звярнуць на гэта маю yвагу. Тады яна толькi што абудзiлася ад неспакойнага сну, i я са змяшаным пачуццём нецярпення i няяснага страху сачыy за зменамi выразаy яе твару. Я сядзеy у галавах эбенавага ложка на адной з iндыйскiх атаманак. Яна прыyзнялася i загаварыла ледзь чутным шэптам пра гукi, якiя тады чула яна, але не я; пра рухi, якiя тады бачыла яна, але не я. Вецер моцна калыхаy драпiроyкi, i я хацеy паказаць ёй (чаму, прызнацца, не да канца верыy), што менавiта ад ветру yзнiкаюць тыя невыразныя yздыхi i ледзь заyважныя рухi арабесак. Але змярцвелая бледнасць яе твару сказала мне пра марнасць маiх высiлкаy разупэyнiць яе. Здавалася, яна зараз страцiць прытомнасць, а служкi былi далёка i не пачулi б майго голасу. Я згадаy, дзе стаiць графiн з лёгкiм вiном, прапiсаным ёй дактарамi, i паспяшаyся прынесцi яго з iншага канца пакоя. Але калi я ступiy у асветленае жырандоляю месца, маю yвагу забралi дзве рэчы: я адчуy, як нехта нябачны, але рэальны, праслiзнуy побач са мной, i yбачыy на залатым дыване, якраз там, дзе прамянi асвятлялi яго найярчэй, цень – лёгкi, няпэyны цень, чые абрысы былi падобныя да абрысаy анёла – яго можна было палiчыць ценем ценю. Але я быy узбуджаны празмернай дозай опiюму i таму не надаy гэтаму значэння i нiчога не сказаy Равэне. Я знайшоy вiно, вярнуyся да яе, налiy келiх i паднёс да вуснаy напаyпрытомнае жонкi. Ёй ужо зрабiлася лепш, i яна сама yзяла келiх, а я сеy на атаманку, не зводзячы вачэй з хворае. І вось тады я выразна пачуy лёгкiя крокi па дыване i ля ложка, i калi Равэна паднесла вiно да вуснаy, я yбачыy – цi мне прымроiлася? – як некалькi блiскучых кропляy рубiнавага колеру, нiбы з нейкай нябачнай крынiцы, упалi y келiх. Калi я гэта i yбачыy, то Равэна – не. Яна спакойна выпiла вiно, i я не стаy казаць ёй пра тое, што, урэшце, магло быць i плёнам майго неспакойнага yяyлення, на якое хваравiта падзейнiчалi опiюм, страхi жонкi i ноч. Тым не менш я не магу хаваць ад самога сябе тое, што адразу пасля падзення рубiнавых кропляy стан маёй жонкi рэзка пагоршыyся. І на трэцюю пасля гэтае ноч рукi служак убралi яе для магiлы, а на чацвертую я сядзеy адзiн каля яе цела, спавiтага саванам, у тым фантастычным пакоi, у якi калiсьцi прывёy Равэну як сваю маладую жонку. Вар’яцкiя опiюмныя вiдзежы ценямi мiльгалi y мяне перад вачыма. Я неспакойна глядзеy на саркафагi y кутах, на разнастайныя yзоры драпiровак, на звiвы каляровых агнёy у жырандолi над галавой. Згадаyшы нядаyнюю ноч, я кiнуy погляд на кола, утворанае ззяннем жырандолi, дзе пабачыy няясны цень. Але яго там больш не было, i я yздыхнуy з палёгкай i перавёy позiрк на бледнае i нерухомае цела на ложку. І тады мяне апанавалi тысячы yспамiнаy пра Лiгею, i тады маё сэрца зноy з нястрымнасцю бурнае плынi напоyнiла неперадавальная пакута, з якой я глядзеy на яе, спавiтую саванам. Ноч заканчвалася; а я, усё яшчэ поyны горкiх думак пра тую адзiную, якую бясконца кахаy, глядзеy, не адводзячы позiрку, на цела Равэны. Пэyна, апоyначы, а можа, раней цi пазней – я не сачыy за часам, – нiзкае, цiхае, але вельмi выразнае рыданне вырвала мяне са здранцвення. Мне падалося, што яно прагучала з эбенавага ложка – ложка смерцi. Я прыслухаyся, нямеючы ад прымхлiвага жаху, але гук не паyтарыyся. Я yглядаyся y цела, спрабуючы заyважыць хоць нейкi рух – але не yбачыy нiчога. Мiж тым я не мог памыляцца. Я чуy гук, якiм бы цiхiм ён нi быy, i душа мая абудзiлася. Я не спускаy вачэй з цела. Мiнула шмат хвiлiнаy, перш чым адбылося тое, што кiнула святло на таямнiцу. Урэшце стала вiдавочна, што шчокi i дробныя жылкi павекаy залiy слабы, але заyважны румянец. Ад невымоyнага жаху i трапятання, для якiх мова смяротных не знойдзе выразу, маё сэрца перастала бiцца, а цела знерухомела. Урэшце пачуццё абавязку вярнула мяне да прытомнасцi. Не было сумневу, што мы паспяшалiся з падрыхтоyкаю, – Равэна яшчэ жывая. Трэба было неадкладна дзейнiчаць, але вежа была далёка ад таго крыла абацтва, дзе жылi служкi, i паклiкаць не было каго – я мусiy бы на пэyны час пакiнуць пакой, а на гэта я не мог наважыцца. Таму я сам прыклаy усе намаганнi, каб вярнуць у цела душу, што лунала паблiзу. Аднак хутка стала вiдавочна, што Равэна вярнулася да ранейшага стану: румянец знiк са шчок i павекаy, саступiyшы бялейшай за мармуровую бледнасцi, вусны yдвая зморшчылiся i сцiснулiся y жудаснай грымасе смерцi, агiдная халодная вiльгаць хутка пакрыла цела, якое адразу застыла. Я, дрыжучы, вярнуyся на атаманку, з якой быy падняты так рэзка, i зноy аддаyся жарсным мроям наяве пра Лiгею. Так мiнула гадзiна, калi (няyжо гэта магчыма?) я другi раз пачуy нейкi няпэyны гук з боку ложка. Я yслухоyваyся y невымоyным жаху. Гук пачуyся зноyку – гэта быy уздых. Я кiнуyся да цела i yбачыy – выразна yбачыy – трапятанне вуснаy. Праз iмгненне яны варухнулiся, раскрыyшы блiскучую палоску жамчужных зубоy. Цяпер у маiм сэрцы з трапятаннем, якое датуль панавала там усеyладна, пачало змагацца агаломшанне. Я адчуy, што y вачах у мяне пацямнела, што розум мой затуманiyся, i толькi адчайным высiлкам прымусiy сябе зноy выканаць свой абавязак. Яе лоб, шчокi i шыя паружавелi, цела пацяплела i нават слаба забiлася сэрца. Яна жыла; з падвойным палам я пачаy вяртаць яе да прытомнасцi. Я расцiраy яе, змочваy скронi i рукi, пераспрабаваy усё, што памятаy з досведу i чытання медыцынскiх кнiг. Але марна. Раптам румянец знiк, сэрца спынiлася, вусны змярцвела запалi, i праз iмгненне цела зрабiлася халодным, як лёд, пасiнела, застыла, страцiла абрысы i набыло yсе гiдкiя прыкметы цела, якое шмат дзён праляжала y магiле. І зноy патануy я y мроях пра Лiгею, i зноy (цi дзiyна, што я дрыжу, пiшучы гэта?), зноy пачуy цiхае рыданне з эбенавага ложка. Але нашто падрабязна перадаваць невымоyныя жахi тае ночы? Нашто спыняцца на аповедзе пра тое, як раз за разам, да самага шэрага свiтання, паyтаралася гэтая жудасная драма ажыyлення, як кожнае вяртанне да жыцця змянялася яшчэ страшнейшай, яшчэ больш непераможнай смерцю, як кожная агонiя адлюстроyвала барацьбу з невядомым i нябачным ворагам i як кожная бiтва жахлiва змяняла выгляд трупа? Не, дазвольце мне хутчэй перайсцi да развязкi. Гэтая страшная ноч ужо амаль мiнула, калi тая, што была мёртваю, зноy варухнулася – ужо жывей, чым у папярэднiя разы, хаця абуджэнню гэтаму папярэднiчала змярцвенне, найбольш безнадзейнае з усiх. Я yжо даyно адмовiyся ад спробаy змагацца i нават рухацца i застаyся сядзець на атаманцы – бездапаможная ахвяра зграi пачуццяy, з якiх скрайнi жах быy, мабыць, найменш страшным i валадарным. Цела, паyтару, зварухнулася нашмат жывей. Фарбы жыцця з новай сiлай ажывiлi твар, мышцы расслабiлiся, i калi б не заплюшчаныя вочы i пахавальныя павязкi i саван на нерухомай фiгуры, што yсё яшчэ злучалi яе з магiлаю, я мог бы паверыць, што Равэна насамрэч апрытомнела i скiнула кайданы Смерцi. Але нават калi я не прыняy тады гэтай думкi, то yсе сумневы знiклi, калi, узняyшыся з ложка, няyпэyненымi крокамi патрывожанага y сне, з заплюшчанымi вачыма, тое, што было спавiтае саванам, рашуча рушыла y сярэдзiну пакоя. Я не дрыжаy – я не варухнуyся – безлiч немагчымых фантазiяy, выклiканых выглядам, абрысамi, паставай фiгуры, пранеслася y маёй галаве, паралiзавала мяне i ператварыла y халодны камень. Я не зварухнуyся – але глядзеy неадрыyна. У думках маiх панавалi разлад i мiтусня. Няyжо насамрэч перада мною стаяла жывая Равэна? Цi магла гэта быць Равэна – светлавалосая блакiтнавокая Равэна Трэмэньён з Трэмэйна? Чаму, чаму я засумняваyся y гэтым? Павязкi моцна абвiналi рот – але хiба гэта не мог быць рот жывой лэдзi Равэны? А шчокi – яны квiтнелi ружамi, як у паyдзённы час яе жыцця – так, гэта маглi быць шчокi жывой лэдзi Равэны. А падбароддзе, а ямачкi, што казалi пра здароyе, – чаму б iм не быць ейнымi? Але няyжо яна магла стаць вышэйшай за час сваёй хваробы? Якое невымоyнае вар’яцтва апанавала мяне ад гэтай думкi! Адзiн скачок – i я апынуyся ля яе ног! Адхiлiyшыся ад майго дотыку, яна адкiнула жахлiвую пахавальную павязку, якая абвiнала яе галаву, i y рухомым паветры пакоя рассыпалiся пасмы даyгiх растрапаных валасоy – яны былi чарнейшыя за крумкачовыя крылы поyначы! І тады павольна расплюшчылiся вочы тае, што стаяла перада мной. – Прынамсi y гэтым, – ускрыкнуy я, – у гэтым я не магу – нiколi б не змог памылiцца! Гэта чорныя, глыбокiя, шалёныя вочы маёй страчанай каханай… лэдзi… ЛЭДЗІ ЛІГЕІ!     Пераклала Марына Дзергачова Маска Чырвонае Смерцi Чырвоная Смерць ужо даyно спусташала краiну. Нiводная пошасць не была нiколi такая згубная й такая агiдная. Кроy была яе yвасабленнем i яе пячаткаю – чырвань i жудасць крывi. Спачатку востры боль i раптоyная помарач, пасля з усiх пораy пачынала сачыцца кроy, пакуль не наставаy смяротны распад. Пунсовыя плямы на целе, асаблiва на твары, былi кляймом пракляцця, якое пазбаyляла ахвяру людское дапамогi й спагады. I yвесь гэты поступ хваробы, ад першых азнакаy да жахлiвага канца, працягваyся паyгадзiны. Але князь Праспэра быy шчаслiвы, адважны й празорны. Калi ягоныя yладаннi былi выгубленыя напалову, ён прыклiкаy да сябе тысячу дужых i легкадумных сяброy спасярод рыцараy i паннаy свайго двору i з iмi адышоy у глыбокую адлюднасць аднаго з сваiх умацаваных кляштараy. Гэта была раскошная й велiчная пабудова, твор князевых дзiвацкiх i шляхетных густаy. Навокал баранiy яе магутны й неадольны мур. У муры былi жалезныя брамы. Вяльможныя yцекачы yзялi з сабою кавальскiя горны й малаткi i, увайшоyшы, залiтавалi yсе засаyкi. Яны пастанавiлi не пакiнуць нiякiх магчымасцяy нi для yваходу, нi для выхаду раптоyным прыступам роспачы цi вар’яцтва сярод тых, хто застаyся y мурох. Кляштар быy шчодра забяспечаны. Належна засцярогшыся, княжы двор мог не зважаць на пагрозу заразы. А свет за мурамi хай сам пра сябе дбае. Тым часам было глупствам засмучацца або думаць. Князь паклапацiyся пра yсе магчымыя забавы. Там былi блазны, iмправiзатары, балет, музыка, Прыгажосць, вiно. Усё гэта й надзейная бяспека былi y мурох. Вонках iх была Чырвоная Смерць. Калi наблiжаyся да канца пяты або шосты месяц кляштарнага замкнення й калi пошасць навокал лютавала найстрашней, князь Праспэра сабраy тысячу сваiх сяброy на маскаваны баль незвычайнае пышнасцi. Маскарад гэты быy найдзiвоснейшым вiдовiшчам. Але дазвольце мне найперш апiсаць пакоi, у якiх ён адбываyся. Іх было сем – велiчная анфiлада. Шмат у якiх палацах, аднак, гэтыя анфiлады складаюць доyгую й простую перспектыву, а дзверы рассоyваюцца на абодва бакi амаль да самых сценаy, так што скразны вiд усяе чарады пакояy нiчым не затуляецца. Тут жа была зусiм iншая рэч; як i можна было спадзявацца, уважаючы на князеву схiльнасць да yсяго bizarre.[14 - Вычварны, вышуканы (фр.).] Пакоi былi размешчаныя так бязладна, што за раз можна было ахапiць зрокам крыху больш за адзiн. Праз кожныя дваццаць або трыццаць метраy быy круты паварот, i за кожным паваротам хавалася непрадбачанасць. Справа й злева, пасярэдзiне кожнай сцяны высокае й вузкае гатычнае акно выходзiла на крыты калiдор, якi паyтараy выгiны анфiлады. Вокны гэтыя былi аздобленыя вiтражамi, колер якiх мяняyся адпаведна з пераважным тонам розных пакояy. Крайнi yсходнi, прыкладам, меy блакiтную абставу – i ярка-сiнiя былi y iм вокны. Другi пакой быy барвовы y сваёй аздобе й шпалерах, барвовыя былi й шыбы. Трэцi быy скрозь зялёны, гэткiя ж былi й вокны. Чацверты быy абстаyлены й аздоблены y памаранчавы колер – пяты y белы – шосты y лiловы. Сёмы пакой быy атулены шчыльна чорным аксамiтам, якi пакрываy усю столь i сцены ад верху да нiзу ды спадаy цяжкiмi складкамi на дыван – тае самае тканiны й адцення. Аднак толькi y гэтым пакоi колер вокнаy не адпавядаy навакольнай аздобе. Шыбы тут былi пунсовыя – густа-крывавага колеру. Нi y адным з сямёх пакояy сярод багатага залатога аздаблення, якое было раскiданае сям i там або звiсала са столяy, не было нi свяцiльняy, нi кандэлябраy. Ва yсёй анфiладзе не гарэла нiводнае лямпы або свечкi. Аднак у калiдоры, уздоyж анфiлады, насупраць кожнага акна стаяy цяжкi трыножнiк з жарнiцаю, полымя якой зырка асвятляла пакой праз каляровыя шыбы. І гэтак у пакоi спараджалася мноства дзiвосных фантастычных зданяy. Што да заходняга, чорнага пакоя, дык у iм святло ад агню, што лiлося на чорныя заслоны праз крывавыя вокны, стварала асаблiва несамавiтае yражанне. Той, хто yваходзiy туды, гэтак страшна мяняyся тварам, што мала хто з прысутных наважваyся пераступiць парог пакоя. І якраз у гэтым памяшканнi, пры заходняй сцяне, стаяy вялiзны гадзiннiк з чарнадрэву. Ягоны маятнiк вагаyся з нудным, цяжкiм, манатонным гулам; i калi хвiлiнная стрэлка рабiла сваё кола й спаyнялася цэлая гадзiна, з медзяных грудзей гадзiннiка вырываyся звонны бой – чысты, гучны, глыбокi й надзвычай музыкальны, але такога нязвыклага тону й выразнасцi, што кожную гадзiну музыкi y аркестры былi змушаныя на момант спыняць выкананне i yслухоyвацца y трывожныя гукi; гэтак i тыя, хто кружыyся y вальсе, мiмаволi затрымлiвалiся; на хвiлiну yся вясёлая грамада замiрала y няёмкiм замяшаннi; i, калi яшчэ чуyся звон, можна было заyважыць, што твары найбольш легкадумных бялелi, а больш сталыя й паважныя затулялi рукою лоб нiбы y няясным роздуме цi задуменнi. Аднак калi рэха сунiмалася цалкам, па пакоях адразу прабягаy лёгкi смех; музыкi глядзелi адзiн на аднаго й пасмiхалiся нiбы з сваёй нервовасцi й глупства ды шэптам абяцалi адзiн аднаму, што наступны бой гадзiннiка не абудзiць у iх такiх пачуццяy; аднак праз шэсцьдзесят хвiлiн (якiя ахапляюць тры тысячы шэсцьсот секундаy хуткаплыннага часу) зноy чуyся звон, i зноy, як раней, усiх ахапляла збянтэжанасць, сполах i задуменне. Аднак нягледзячы на гэтыя рэчы то была вясёлая й раскошная гулянка. Князевы густы былi вельмi дзiyныя. Ён меy добрае вока на колеры й эфекты. Ён грэбаваy звычайнасцю. Ягоныя планы былi смелыя й блiскучыя, ягоныя задумы палалi дзiкунскiм агнём. Некаторыя маглi б палiчыць яго вар’ятам, але ягоныя паплечнiкi адчувалi, што ён не вар’ят. Трэба было пачуць i пабачыць яго, дакрануцца да яго, каб у гэтым пераканацца. Ён збольшага сам кiраваy абстаyленнем сямёх пакояy з нагоды гэтага вялiкага фэсту, а ягоны yладарны густ фармаваy вобразы yдзельнiкаy маскараду. Можна не сумнявацца, што яны былi вычварныя. Было y iх вельмi шмат зiхцення й бляску, пiкантнасцi й прывiднасцi – шмат такога, што можна было пабачыць у «Эрнанi»*. Былi тут постацi-арабескi з недарэчнымi часткамi цела й надобамi. Былi мройныя дзiвосы, як, прыкладам, уборы вар’ятаy. Было шмат прыгожага, шмат дзiвацкага, шмат bizarre, трохi жахлiвага й нямала таго, што магло б выклiкаць агiду. Фактычна па сямёх пакоях сноyдала мноства дзiвосных сненняy. І яны – гэтыя сненнi – дзiвосна курчылiся, мяняючы колер у кожным пакоi, i дзiкаватая музыка аркестра здавалася рэхам iхных крокаy. Але вось – б’е чорны гадзiннiк, што стаiць у аксамiтнай залi. I тады на нейкi момант усё зацiхае, усё маyчыць, апроч голасу гадзiннiка. Сненнi застываюць, як стаялi. Аднак водгулле званоy замiрае – яно цягнулася yсяго iмгненне – i лёгкi, крыху прыдушаны смех ляцiць яму наyздагон. I тады зноy грымiць музыка, i сненнi аджываюць i сноyдаюцца сюды-туды яшчэ жвавей, чым перад гэтым, пазычаючы адценнi y каляровых вокнаy, праз якiя лiюцца промнi жарнiцаy. Але y пакой, што з усiх сямёх ляжыць найдалей на захад, нiхто з масак зайсцi не наважваецца; бо ноч надыходзiць; усё чырванейшае святло лiецца праз крывавыя шыбы; i страшыць чорнасць драпiроyкi; i той, чыя нага ступае на чорны аксамiт дывана, чуе прыглушаны звон эбенавага гадзiннiка, больш выразны i yрачысты за гук, якi дасягае вушэй тых, хто аддаецца самым бяздумным забавам у iншых пакоях… А гэтыя iншыя пакоi былi поyныя вясёлых бяседнiкаy, у iх хваравiта бiyся пульс жыцця. I гулянка вiравала далей, пакуль нарэшце апоyначы не пачаy бiць гадзiннiк. I тады музыка сцiхла, як я казаy; i зноy, як i раней, усё замерла y замяшаннi. Але цяпер звон у гадзiннiку меyся прабiць дванаццаць удараy; i так стала, што больш думак пракралася – бо дольшы быy звон – у роздум найбольш разважных сярод гулякаy. I яшчэ сталася так, што перш чым апошняе рэха апошняга yдару патанула y цiшы, шмат хто y натоyпе паспеy заyважыць прысутнасць постацi y масцы, якую дагэтуль нiхто не бачыy. I калi чутка пра гэта глухiм шэптам разышлася навокал, сярод усяе грамады yзняyся гоман i гул, у якiм спачатку чулася незадаволенасць i здзiyленне – а пасля пярэпалах, жах i агiда. У тым зборы прывiдаy, якi я апiсаy, штосьцi звычайнае, будзённае не магло б абудзiць такiх пачуццяy. I праyда, распусная вольнасць начнога маскараду была амаль бязмежная; аднак постаць, пра якую йдзе гаворка, перайшла yсе межы, нават няпэyныя рамкi прыстойнасцi самога князя. Ёсць струны y сэрцы нават самых легкадумных пустадомкаy, якiя могуць адгукнуцца хваляваннем. Нават што да зусiм згубленых душаy, для каго жыццё й смерць – аднолькава пустыя жарты, ёсць рэчы, з якiмi i на iх думку не можа быць нiякiх жартаy. I сапраyды, цэлая грамада, здавалася, з усёй глыбiнёю адчувала, што yбор i паводзiны чужынца былi скрайне недарэчныя й непрыстойныя. Ён быy высокi, худы, ахутаны з галавы да ног у магiльнае yбранне. Маска, што хавала твар, так нагадвала застылага нябожчыка, што, нават блiзка разгледзеyшы, цяжка было б заyважыць падман. Але yсё гэта маглi б яшчэ сцярпець, а мо нават i yхвалiць звар’яцелыя паплечнiкi князя. Аднак гэты штукар зайшоy так далёка, што прыбраyся Чырвонаю Смерцю. Яго адзенне было запэцканае крывёю – шырокi лоб, як i yвесь твар, быy пазначаны пунсовым жахам. Калi позiрк князя Праспэра yпаy на гэты прывiдны вобраз (якi павольна i yрачыста, мо каб паyней выканаць ролю, хадзiy туды й сюды сярод тых, хто кружыyся y вальсе), яго y першую хвiлю перасмыкнула ад жаху й агiды; аднак у наступны момант ягоны твар пачырванеy ад гневу. «Хто насмелiyся, – спытаyся ён хрыпла y сваiх дворных, што стаялi побач, – хто насмелiyся абразiць нас такой блюзнерскаю насмешкай? Схапiць яго й зняць маску – каб мы yсе даведалiся, каго заyтра yранку павесяць на муры!» Ва yсходнiм, блакiтным, пакоi стаяy князь Праспэра, калi прамовiy гэтыя словы. Гучна й выразна прагрымелi яны па yсiх сямёх пакоях, бо князь быy чалавек адважны й дужы, i музыка была сунялася на yзмах ягонае рукi. У блакiтным пакоi стаяy князь, а побач з iм – колькi збялелых падданых. Спачатку, як ён сказаy гэта, сёй-той з грамады нерашуча кiнуyся да нязванага госця, якi тады быy паблiзу, а цяпер няспешна й самавiта падышоy да таго, хто прамовiy суворыя словы. Але з нейкага невыказнага страху, навеянага гэтым вар’яцкiм убраннем, не знайшлося нiкога, хто б наважыyся яго схапiць; так што, не сустрэyшы перашкодаy, ён прайшоy за метр ад князевай асобы; а калi yвесь збор, нiбы згаварыyшыся, адхiнуyся з сярэдзiны заляy да сценаy, ён прайшоy, не спыняючыся, тым самым урачыстым i мерным крокам, уласцiвым яму ад самага пачатку, праз блакiтны пакой у барвовы – праз барвовы y зялёны – праз зялёны y памаранчавы – праз гэты y белы – адтуль у лiловы, перш чым была прынятая рашучая спроба яго спынiць. То ж бо тады Праспэра, шалеючы ад гневу за сваё хвiлiннае баязлiyства, кiнуyся паспешна праз шэсць пакояy, тым часам нiхто не пайшоy за iм з прычыны бязмежнага страху, якi агарнуy усё навокал. Ён выхапiy з похваy корд i y iмклiвым парыве нагнаy госця, калi той, дасягнуyшы дальняе сцяны аксамiтнага пакоя, раптоyна павярнуyся й глянуy у вочы свайму пераследнiку. Пачуyся пранiзлiвы крык – i блiскучы корд упаy на чорны дыван, а праз iмгненне на iм распасцерся y смяротным сне князь Праспэра. I тады, сабраyшы рэшту адчайнае смеласцi, збой гулякаy рынуy у чорную залю, i, схапiyшы злавесную постаць, якая стаяла штыyна й нерухома y ценi змрочнага гадзiннiка, яны замерлi y невымоyным жаху, пабачыyшы, што пад магiльным убраннем i смяротнаю маскай, якiя былi сарваныя з гвалтоyнай лютасцю, не хавалася нiчога. I тады быy заyважаны прыход Чырвонае Смерцi. Яна прыйшла, як злодзей уночы. І падалi адзiн за адным бяседнiкi y акропленых крывёю пакоях сваёй раскошы, i кожны з iх памiраy у безнадзейным падзеннi. І жыццё гадзiннiка згасла разам з жыццём апошняга распуснiка. І памерлi агнi y жарнiцах. І Цемра, Заняпад i Чырвоная Смерць бязмежна запанавалi над усiм.     Пераклаy Сяргей Шупа Вiльям Вiльсан Што скажа мне суворае Сумленне, здань на маёй сцяжыне?     Чэмберлен*. «Фаранiда» Для пачатку дазвольце мне называць сябе Вiльямам Вiльсанам. Белая папера перада мной не заслугоyвае таго, каб трываць маё сапраyднае iмя. Яно даyно yжо выклiкае жах, зрабiлася ганебнай плямай на маiм родзе. Куды толькi не даляталi абураныя вятры, разносячы плёткi пра маю неймаверную гнюснасць. О, выгнаннiк выгнаннiкаy, пакiнуты цяпер усiмi, цi не памёр ты назаyжды для свету? Для яго павагi, шанавання i найлепшых памкненняy? – цi не закрыла цяжкая, цёмная i бязмежная хмара ад цябе нябёсы i надзеi на райскае збавенне? Дазвольце мне не апiсваць тут апошнiя гады маiх невыносных пакутаy i недаравальных злачынстваy. У апошнiя гады я пераyзышоy самога сябе y подласцi, каранi якой жадаю тут выкрыць. Людзi ва yсiм развiваюцца паступова – я ж, наадварот, усю дабрадзейнасць, нiбы плашч, скiнуy у адно iмгненне i адзеy замест яе цяжкi саван вiны. Ад даволi звычайнай распусты я зрабiy гiганцкi крок да гнюснасцяy Гелiягабала*. Што i калi абудзiла гэтае зло? Паслухайце мяне, хаця б пакуль я буду гэта высвятляць. Смерць, наблiжаючыся, ужо кiнула на мяне свой слабы цень, змякчыyшы лютасць майго духу. Праходзячы цёмнай далiнаю*, я прагну спачування – ледзь не сказаy «жалю» – маiх братоy. Я не супраць, каб яны паверылi, што я y нечым ахвяра збегу абставiн. Я быy бы рады, каб яны адшукалi y прыведзеных фактах невялiчкi аазiс перадвызначанасцi y пустынi памылак. Я з прыемнасцю пераканаy бы iх – i яны пераканалiся б: хоць спакусы i раней былi вялiкiя, але чалавек нiколi так не падпадаy пад iх уплыy, а таму нiколi не падаy так нiзка – i не так моцна пакутаваy. Цi не было гэта толькi сном? Цi не гiну я ахвярай самай жахлiвай i таямнiчай з усiх зямных вiдзежаy? Я нашчадак роду, чыёй вызначальнай рысай заyжды былi фантазiя i палкi тэмперамент, i yжо з маленства я быy жывым доказам сямейнага характару, атрыманага y спадчыну. З гадамi ён праяyляyся yсё мацней, нярэдка выклiкаючы сур’ёзную трывогу y маiх сяброy i прыносячы шкоду мне самому. Я рос свавольным гарэзнiкам, ахвярай самых нястрымных жарсцяy. Мае слабахарактарныя бацькi, носьбiты такiх жа якасцяy, не здольныя былi супрацьстаяць маiм заганам. Мае бацькi толькi вяла адзначалi мае злыя якасцi. Іх рэдкiя спробы майго выхавання заyжды прыводзiлi да iх паразы i майго суцэльнага трыюмфу. З таго часу маё слова зрабiлася законам для сям’i, i ва yзросце, калi iншых дзяцей яшчэ водзяць за ручку, я быy пакiнуты сам сабе i зрабiyся, па сутнасцi, гаспадаром сваiх жаданняy. Мае першыя yспамiны пра школьнае жыццё звязаныя з прагулкамi пехам уздоyж вялiкай сядзiбы часоy каралевы Елiзаветы y туманным ангельскiм мястэчку з мноствам велiзарных крывых дрэваy, дзе yсе дамы былi надзвычай старадаyнiя. Напраyду, гэта быy рамантычны мройны горад, асвечаны часам. І цяпер мне здаецца, нiбы я адчуваю асвяжальны халадок паyзмроку яго вулак, удыхаю водар паyсюднага хмызняку i зноy дрыжу ад невымоyнай прыемнасцi пад глухiя гукi царкоyнага звону, якi штогадзiну нечакана тужлiвым гулам разганяy спакой i цемру, у якой спачывала старажытная гатычная званiца. Часамi мне прыемна згадваць школу i yсё, што з ёй звязана, – прынамсi y той ступенi, у якой я здольны на гэта цяпер. Мне, зануранаму y пакуты – пакуты, на жаль, надта сапраyдныя, – хай мне даруюць пошук палёгкi, хаця б слабой i часовай, у некалькiх разрозненых згадках. Яны, хоць цалкам звычайныя i нават смешныя, для мяне вельмi значныя, бо звязаныя з той парой i мясцовасцю, у якiя я спазнаy першыя цьмяныя папярэджаннi лёсу, што пазней цалкам паглынуy мяне. Таму дазвольце мне прыгадаць. Сядзiба, як я казаy, была старая i несуладная, а падворак вакол – шырокi, аточаны высокiм цагляным мурам, пасыпаным зверху бiтым шклом. Гэты бастыён, што нагадваy турму, i быy мяжой маёнтка, за якi мы выходзiлi тры разы на тыдзень; раз – у суботу апоyднi, калi нам разам з двума прыслужнiкамi дазвалялася выйсцi на кароткi шпацыр у палях, што раскiдвалiся побач, i двойчы – у нядзелю, калi нас шыхтом вялi на ранiшняе i вечаровае набажэнствы y вясковую царкву. Дырэктар нашай школы быy святар у гэтай царкве. З якiм жа глыбокiм душэyным здзiyленнем i разгубленасцю я пазiраy на яго з нашых царкоyных лаваy, калi ён павольна i велiчна yзыходзiy на кафедру. Пастар са сцiплым i спакойным тварам у дбайна напудраным парыку, шорсткiм i вялiкiм, у шатах, якiя блiскучымi хвалямi спадалi на падлогу, – няyжо гэта ён яшчэ нядаyна з кiслай мiнай, у неахайным сурдуце y крышках табакi лiнейкай вяршыy драконаyскiя законы нашай установы? О, спалучэнне неспалучальнага, няyмольная супярэчлiвасць, жудасная y сваёй неспасцiгальнасцi! З-за рога цяжкога мура пазiрала яшчэ больш цяжкая брама. Яна была абкляпаная цвiкамi, што вострымi шыпамi тырчалi з яе. Якое ж душэyнае трымценне яна выклiкала! Яе нiколi не адчынялi, апроч трох разоy, якiя я yжо згадваy; таму кожны рып магутных петляy поyнiyся таямнiцамi – выклiкаy мноства змрочных назiранняy i яшчэ змрачнейшых роздумаy. Шырокая агароджа была няправiльнай формы з мноствам ёмiстых нiшаy. Тры-чатыры найбольшыя з iх выконвалi функцыю пляцовак для гульняy. Яны былi роyныя, ашчадна пасыпаныя жвiрам. Я добра памятаю, што там не было дрэваy, лаваy цi чагось такога. І месцiлiся пляцоyкi, зразумела, за сядзiбай. А вось перад ёй быy кветнiк, засаджаны самшытам i iншым хмызняком, але праз гэтае святое месца мы праходзiлi толькi y самых рэдкiх выпадках – калi, напрыклад, паступалi y школу цi заканчвалi яе альбо калi бацькi цi сябры наведвалi нас, i мы радасна ад’язджалi дадому на Раство цi летнiя вакацыi. Але ж сядзiба… Наколькi адметны стары будынак! Ён здаваyся мне сапраyдным казачным замкам! Безлiч разнастайных закуткоy i бясконцых калiдораy. Складана было з пэyнасцю сказаць, на якiм з двух яго паверхаy ты знаходзiшся. Трэба было зрабiць тры-чатыры крокi yверх цi yнiз па прыступках, каб трапiць з аднаго пакоя y iншы. Бакавых калiдораy, разгалiнаваных i заблытаных, было так неспасцiгальна шмат, што нам прасцей было yявiць бясконцасць, чым парадак iх размяшчэння. За yсе пяць гадоy, што я там пражыy, я не мог з дакладнасцю вызначыць, дзе ж месцiyся маленькi пакой, прызначаны для мяне i яшчэ васямнаццацi-дваццацi шкаляроy. Клас быy найвялiкшым пакоем у будынку – я не мог пазбавiцца думкi, што i y свеце. Ён быy вельмi доyгi, вузкi i змрочны, з завостранымi гатычнымi вокнамi i навiслай дубовай столяй. У дальнiм куце, што навяваy жах, частка плошчы была абгароджаная на восем-дзесяць футаy пад «святая святых» – кабiнет дырэктара, вялебнага доктара Брэнсбi. Гэта была yнушальная канструкцыя з масiyнымi дзвярыма – нават у адсутнасць «пастыра» яго авечкi хутчэй загiнулi б у страшных пакутах, чым адчынiлi iх. Па iншых кутах было яшчэ два падобныя адсекi, нашмат менш пачэсныя, але yсё з той жа аyрай страху. Адзiн з iх быy каморынай настаyнiка класiчных моваy, другi – настаyнiка ангельскай i матэматыкi. Раскiданыя yпоперак i yздоyж, у кабiнеце y бясконцым беспарадку месцiлiся незлiчоныя парты i лавы – чорныя, старыя, струхлелыя, заваленыя зашмальцаванымi кнiгамi i настолькi спярэшчаныя лiтарамi iнiцыялаy i поyнымi iмёнамi, гратэскавымi выявамi ды iншымi слядамi сцiзорыка, што цалкам страцiлi першапачатковы выгляд i даyно чакалi замены. У адным канцы класа стаяла вялiзнае вядро, у iншым – аграмадных памераy гадзiннiк. Аточаны вялiзнымi мурамi гэтай прэстыжнай установы, я правёy без усялякай стомы цi агiды трэцiя пяць гадоy майго жыцця. Багатае дзiцячае yяyленне не патрабуе дзеля забавы вiру падзеяy, i, безумоyна, маркотная манатоннасць навучання выклiкала моцнае хваляванне, якое пасля, у познiм юнацтве, я атрымлiваy выключна ад раскошы, а яшчэ пасталеyшы – ад злачынстваy. Аднак я мушу верыць, што пачатак духоyнага развiцця быy у чымсьцi незвычайны – больш за тое, эксцэнтрычны. У большасцi людзей падзеi раннiх гадоy жыцця рэдка пакiдаюць яскравыя yспамiны да сталасцi. Яны толькi шэры цень – слабая i цьмяная згадка: расплывiстыя i невыразныя радасцi i прывiдныя жахi. У мяне yсё iнакш. Яшчэ y дзяцiнстве я адчуваy так па-даросламу, што i цяпер мая памяць захавала адбiткi yспамiнаy – такiх выразных, глыбокiх i трывалых, нiбы надпiсы на карфагенскiх медалях. Але з пункту гледжання большасцi тут амаль няма чаго згадваць. Ранiшнi пад’ём i вечаровы адбой; зубрэннi i чытаннi на памяць; скарочаны дзень i суботнi шпацыр; пляцоyка для гульняy з яе спрэчкамi, забавамi, iнтрыгамi – усё гэта з дапамогай нейкiх даyно забытых духоyных чараy зацягвала y бездань адчуванняy, у свет, багаты на падзеi, у вiр разнастайных эмоцый, хваляванняy самых жарсных i yзрушальных. Oh, le bon temps, que ce si?cle de fer![15 - Прыyкрасны час, жалезнае стагоддзе!* (фр.).] Напраyду, палкасць, узнёсласць i yладарнасць майго характару хутка вылучылi мяне сярод аднакашнiкаy i паступова, паводле натуральнай iерархii, далi мне yплыy на yсiх, нават крыху старэйшых за мяне – за адным выключэннем. Яно yвасобiлася y постацi аднаго з вучняy, якi, хоць i не быy мне сваяком, меy такое ж iмя i такое ж прозвiшча, як у мяне, – выпадак, заyважу, малавызначальны, бо, пры yсiм маiм высакародным паходжаннi, маё прозвiшча было дастаткова распаyсюджаным i спрадвек належала нават простаму люду. Таму y гэтым аповедзе я назваy сябе Вiльямам Вiльсанам – прыдуманым iмем, якое не надта рознiцца з сапраyдным. Мой цёзка быy адзiным з тых, з кiм, як тады казалi, мы вадзiлiся, i ён дазваляy сабе супернiчаць са мной у навучаннi, у спорце, у сутычках на пляцоyцы для гульняy, не давяраy на людзях майму слову i не падпарадкоyваyся майму yплыву – больш за тое, быy перашкодай у любой праяве майго капрызнага дэспатызму. Калi на свеце i iснуе найвышэйшая i неабмежаваная тыранiя, то гэта тыранiя мацнейшых духам над слабейшымi y юнацкiх кампанiях. Бунт Вiльсана быy для мяне прычынай вялiкiх пакутаy: нягледзячы на выклiк i браваду, з якiмi я паводзiyся з iм на людзях, я yсё ж разумеy, што баюся яго, бо не магу прыняць роyнасць мiж намi, якое ён з такой лёгкасцю дасягаy, – а гэта yжо даказвала ягоную перавагу, бо мне каштавала бясконцых высiлкаy. Да таго ж ягоная перавага – менавiта гэтая перавага – не была бачная нiкому, апроч мяне, i нашыя таварышы з нейкай невытлумачальнай слепасцi, здавалася, нават не падазраюць пра яе. Насамрэч, гэтае спаборнiцтва, гэтае супрацьстаянне i асаблiва нахабнае i yпартае yмяшальнiцтва y мае справы былi выключна памiж намi. Ён падаваyся пазбаyленым той ганарыстасцi i палкасцi розуму, якiя падагравалi мяне i вылучалi сярод iншых. У супернiцтве яго мэтай было толькi капрызнае жаданне замiнаць мне, зневажаць мяне, хоць часам я не без абразы i раздражнення заyважаy, што y яго нападах, кпiнах i пярэчаннях праглядае недарэчная i, вядома, непажаданая пяшчота да мяне. Я разумеy, што гэтая ганарлiвая саманадзейнасць вынiкала з жадання апекаваць i абараняць. Магчыма, гэтая вызначальная рыса y паводзiнах Вiльсана (плюс аднолькавыя iмёны i абсалютна выпадковае паступленне y школу y адзiн дзень) паyплывала на агульнае меркаванне, нiбыта мы – браты, сярод старшакласнiкаy. А яны зазвычай не надта паглыбляюцца y справы малодшых. Я yжо вышэй сказаy, прынамсi, мусiy сказаць, што Вiльсан не меy нават аддаленага дачынення да маёй сям’i. Але, безумоyна, калi б мы былi братамi, мы б нарадзiлiся блiзнятамi, бо пасля таго як я пакiнуy установу мiстэра Брэнсбi, я выпадкова даведаyся, што мой цёзка нарадзiyся 19 студзеня 1813 года* – а гэта даволi знакавае супадзенне, бо акурат у гэты ж дзень нарадзiyся i я. Магчыма, гэта дзiyна, але нават злосць i пастаянны неспакой, выклiканыя y мяне супернiцтвам з Вiльсанам i яго нясцерпным духам супярэчнасцi, не маглi прымусiць мяне yзненавiдзець яго да канца. Амаль штодня мы мелi сутычкi, у якiх ён, саступаючы пальму першынства, у сваёй адвечнай манеры заyжды знаходзiy магчымасць даць мне адчуць, што гэта ён, а не я, заслугоyвае перамогi; тым не менш адчуванне гонару з майго боку i пачуццё yласнай годнасцi з ягонага дазвалялi нам не рабiцца шчырымi ворагамi, а падабенства нашых характараy абуджала yва мне пачуццё, якому, магчыма, толькi нашае становiшча замiнала выспець у сяброyства. Вельмi складана вызначыць i пагатоy апiсаць мае сапраyдныя пачуццi да яго. Яны yтвараюць стракатую i неаднастайную сумесь – частка крыyдлiвай варожасцi, якая яшчэ не стала нянавiсцю, часцiна пашаны, вялiкая частка павагi, шмат боязi i процьма цiкаyнасцi, за якую сорамна… Якi-небудзь пiсьменнiк дадаy бы, што Вiльсан i я былi непадзельнымi спадарожнiкамi. Няма сумневаy, ненармальныя стасункi, што склалiся y нас, накiроyвалi yсе мае напады супраць яго (а iх было мноства – адкрытых i прыхаваных) у рэчышча кпiнаy i грубых жартаy (што пад выглядам мiлых забавак прыносяць боль), не даючы гэтым адносiнам перарасцi y сур’ёзную i рашучую варажнечу. Але мае высiлкi y гэтым кiрунку не заyсёды мелi поспех, нават калi мае планы былi найбольш дасцiпна задуманыя; у майго цёзкi y характары прысутнiчала сцiплая i цiхая трываласць, што, атрымлiваючы асалоду ад уласных жартаy, не мела y сабе нiякай ахiлесавай пяты i рабiла немагчымым смех з сябе. Я, вядома, здолеy адшукаць у iм прынамсi адну спецыфiчную якасць, што yзнiкла, магчыма, ад хранiчнага захворвання i магла б быць апошнiм сродкам супернiка, што вычарпаy сваю фантазiю гэтаксама, як я: мой супернiк меy, вiдавочна, слабыя галасавыя звязкi, так што не мог размаyляць гучней, чым цiхiм шэптам. Але i тое, што я апускаyся да карыстання такой перавагай, не сведчыла пра маю сiлу. Вiльсан адплачваy мне вельмi разнастайна, але адзiн з яго дасцiпных метадаy турбаваy мяне найбольш. Якiм чынам яго пранiклiвасць выкрыла гэты нязначны момант, што так раздражняy мяне, мне нiколi не зразумець, але, адшукаyшы яго, ён проста па-майстэрску iм карыстаyся. Я заyжды адчуваy агiду да свайго неарыстакратычнага прозвiшча i да пашыранага, калi не плебейскага, iменi. Яны былi атрутай для маiх вушэй, з дня майго паступлення, калi другi Вiльям Вiльсан таксама з’явiyся y акадэмii, i я злаваy на яго за супадзенне i yдвая больш ненавiдзеy сваё прозвiшча, бо яго меy нехта яшчэ, так што яно паyтаралася y два разы часцей. Ён быy пастаянна побач, i яго справы y звычайнай школьнай руцiне праз агiднае супадзенне непазбежна будуць нярэдка блытаць з маiмi. Адчуванне прыкрасцi yзмацнялася з кожным выпадкам, што паказваy падабенства – маральнае цi фiзiчнае – памiж маiм канкурэнтам i мной. Тады я яшчэ не ведаy, што мы аднаго веку, але бачыy, што мы аднаго росту i маем агульныя рысы y выглядзе i характэрныя асаблiвасцi. Да таго ж мяне закраналi чуткi пра нашае сваяцтва сярод вучняy старэйшых класаy. Карацей, нiшто мяне так не раздражняла (хоць я ашчадна хаваy любое раздражненне), як напамiн пра падабенства нашых розумаy, характараy i абставiнаy жыцця. Але y мяне не было прычыны падазраваць (апроч, бадай, абмеркавання сваяцтва), што гэтае падабенства было прадметам размоваy альбо хаця б заyважалася нашымi таварышамi. Толькi ён гэтак жа засяроджана, як i я, выдаваy гэта y манеры трымацца; але нават тут ён знаходзiy магчымасцi, каб паддзець, што сведчыла, як я yжо адзначыy, прыкметай надзвычайнай кемлiвасцi. Яго тактыка палягала на тым, каб як мага больш дакладна капiяваць мяне i y словах, i y дзеяннях, i ён выдатна з гэтым спраyляyся. Скапiяваць маё адзенне было нескладана, хаду i манеру трымацца ён пераняy без цяжкасцяy i, нягледзячы на фiзiчны недахоп, нават мой голас быy iм узноyлены. Гучныя iнтанацыi, зразумела, узнаyляць не атрымлiвалася, але yсе ключавыя моманты былi iдэнтычныя, i яго своеасаблiвы шэпт напраyду зрабiyся маiм рэхам. Я цяпер не рызыкну апiсаць, наколькi моцна гэты вытанчаны партрэт даймаy мяне (дзеля справядлiвасцi адзначу, што ён зусiм не быy карыкатурай). Суцяшала мяне толькi тое, што гэтае капiяванне, несумненна, адзначаy толькi я, адзiнаасобна трываючы дасведчанасць i дзiyныя з’едлiвыя yсмешкi майго цёзкi. Задаволены тым, што абуджаy унутры мяне, ён, падавалася, употай цешыyся з болю, якi прыносiy, i паказальна грэбаваy ухваламi, якiя яго паспяховыя практыкаваннi лёгка маглi б выклiкаць. Доyгiя месяцы для мяне было загадкай, чаму нiхто не зразумеy яго намераy, не ацанiy яго дзеянняy i не yзяy удзелу y высмейваннях. Магчыма, паступовасць яго дзеянняy не так лёгка спасцiгалася, альбо, верагодней, за сваю бяспеку я мусiy быць удзячны майстэрству перасмешнiка, якi, грэбуючы вонкавымi праявамi (выключна iх на карцiнах i заyважаюць недалёкiя людзi), узнаyляy сам дух арыгiналу, дазваляючы толькi сваёй ахвяры сузiраць усё, чым i дапякаy толькi яе. Я yжо не раз казаy пра агiдны паблажлiвы тон, абраны iм у дачыненнi да мяне, i пра яго няпрошанае yмяшальнiцтва y мае справы. Гэтае yмяшальнiцтва yвасаблялася y навязлiвых парадах, якiя давалiся не пры yсiх, а сам-насам з дапамогай паступовага навядзення на думку. Я выслухоyваy iх з раздражненнем, якое з гадамi толькi набiрала сiлу. Тым не менш сёння, у такi далёкi ад таго часу дзень, дазвольце мне дзеля справядлiвасцi прызнаць, што нiводная з парадаy майго супернiка не вяла да недальнабачных памылак, уласцiвых юнаму yзросту i недастатковай дасведчанасцi; гэтае яго маральнае адчуванне, калi не талент i жыццёвая мудрасць, было нашмат вастрэйшым за маё – а сёння я сам быy бы лепшы i шчаслiвейшы, калi б не так часта адрынаy парады, зробленыя выразным шэптам, парады, якiя я тады ненавiдзеy усiм сэрцам i якiмi люта пагарджаy. Так пад яго надзвычай непрыемным наглядам маё раздражненне павялiчвалася, i я yсё больш i больш адкрыта выказваyся, што я думаю пра яго невыносную пыху. Я yжо згадваy, што y першыя гады школы мае пачуццi да яго маглi выспець у сяброyскiя, але y апошнiя месяцы майго знаходжання y акадэмii, нягледзячы на тое, што яго дзеяннi што да мяне y пэyнай меры паслабiлiся, мае пачуццi – у роyнай прапорцыi – наблiжалiся да недвухсэнсоyнай нянавiсцi. Пасля аднаго выпадку, я думаю, ён гэта заyважыy i пачаy пазбягаць мяне – альбо рабiць выгляд, што пазбягае. Менавiта тады, калi мяне не падманвае памяць, у нейкай бурнай сварцы ён быy як не y сабе – прамаyляy i паводзiyся з неyласцiвай яму раней адкрытасцю, i я заyважыy (альбо мне так падалося?) у яго тоне i агульнай манеры нешта такое, што спачатку выклiкала страх, а пасля глыбока зацiкавiла мяне, бо абудзiла слабыя згадкi пра маленства – блытаныя i тлумныя yспамiны тых далёкiх часоy, калi памяць яшчэ i не нарадзiлася. Я не здолею лепей перадаць пачуццё, што прыгнятала мяне тады, як прызнацца, што мяне апанавала дзiyнае адчуванне: чалавека перада мной я ведаю з самых даyнiх, бясконца далёкiх часоy. Гэтая думка, аднак, знiкла гэтак жа хутка, як i з’явiлася, i я згадваю пра гэта толькi каб адзначыць дзень, калi я апошнi раз размаyляy з маiм незвычайным цёзкам. У старым агромнiстым доме з незлiчонымi прыбудовамi было некалькi велiзарных прахадных пакояy, злучаных памiж сабой, у якiх спала пераважная большасць навучэнцаy. Там было, аднак (што звычайна для няyклюдна спланаваных будынкаy), шмат невялiкiх клецяy i нiшаy, утвораных разнастайнымi выступамi i перагародкамi, але вынаходлiвы мiстэр Брэнсбi прыстасаваy iх для спальняy, хоць спачатку яны былi не больш чым уштукаванымi каморынамi, прыдатнымi для жыцця толькi аднаго чалавека. Адно з такiх невялiкiх памяшканняy i займаy Вiльсан. Неяк пры канцы пятага года навучання, адразу пасля згаданай сутычкi, неспакойнай восеньскай ноччу, дачакаyшыся, пакуль усе паснуць, я yзняyся з ложка i з лямпай у руцэ незаyважна пракраyся вузкiмi пераходамi ад сваёй спальнi да супернiка. Я yжо даyно планаваy адпомсцiць, здзейснiyшы адзiн са сваiх дасцiпных i зласлiвых жартаy, якiя пакуль не yдавалiся. Я iшоy з мэтай ажыццявiць свае намеры, каб нарэшце даць яму зразумець усю глыбiню маёй злосцi. Дасягнуyшы яго спальнi, я цiхутка yвайшоy, пакiнуyшы накрытую лямпу звонку. Я зрабiy крок i прыслухаyся да ягонага роyнага дыхання. Запэyнiyшыся, што ён спiць, я вярнуyся па лямпу i yжо з ёй пайшоy да яго ложка, завешанага покрывам, якое, згодна з планам, я павольна i цiха адсунуy. І калi яркiя промнi святла трапiлi на спячага, мой позiрк упаy на ягоны твар. Я зiрнуy – i скамянеy. Раптоyны холад прабраy маё нутро. Мае грудзi yздымалiся, каленi дрыжалi, а мой дух апанаваy невымоyны, нясцерпны жах. Цяжка дыхаючы, я паднёс лямпу яшчэ блiжэй да яго твару. Цi ж гэты твар – твар Вiльяма Вiльсана? Вядома, я бачыy, што гэта яго твар, але не мог у тое паверыць i лiхаманкава дрыжаy. Што ж такое y iм мяне збянтэжыла? Я yглядаyся, – а y маёй галаве вiравала мноства абрывiстых думак. Несумнеyна, удзень ён выглядаy зусiм не так. Тое ж iмя! Тыя ж рысы твару! У той жа дзень трапiy у пансiён! І да таго ж упартае i незразумелае капiяванне маёй хады, голасу, звычак i манеры трымацца! Цi пад сiлу чалавеку дасягнуць такога падабенства y гэтым саркастычным перайманнi? Узрушаны да глыбiнi душы, я з трымценнем згасiy лямпу, моyчкi выйшаy з пакоя i адразу пакiнуy сцены пансiёна, каб нiколi больш туды не вяртацца. Пасля колькiх месяцаy, праведзеных дома y абсалютнай бяздзейнасцi, я зрабiyся студэнтам Ітану. Кароткага часу было дастаткова, каб мае згадкi пра здарэннi y пансiёне доктара Брэнсбi саслабелi, – прынамсi, штось змянiлася y прыродзе пачуццяy, з якiмi я гэта прыгадваy. Гэта болей не выглядала так рэальна i драматычна. Я пачаy сумнявацца y беспамылковасцi маiх пачуццяy, прыгадваy гэта толькi зрэдку, здзiyляючыся чалавечай даверлiвасцi i yсмiхаючыся сiле фантазii, якая мне дасталася ад продкаy. Лад жыцця y Ітане толькi спрыяy такому скепсiсу. Вiр безразважнага шалу, якому я так хутка i неабдумана аддаyся, змыy усё, апроч пены апошнiх гадзiн, адначасова паглынуyшы yсе цэльныя сур’ёзныя yражаннi i пакiнуyшы y памяцi толькi легкадумнасць былога iснавання. Аднак мне не хочацца апiсваць праявы бездапаможнай распусты, аддаючыся якой, мы кiдалi сапраyдны выклiк законам, унiкаючы тым не менш пiльнага вока нашага каледжа. Тры гады гэтага шалу прайшлi без усялякай карысцi, прышчапiyшы толькi кепскiя звычкi; да таго ж я раптам незвычайна вырас i зрабiyся вельмi высокiм. І вось аднойчы пасля тыдня жорсткiх i легкадумных забаваy я запрасiy на невялiкую таемную гулянку сваiх найбольш распусных аднакурснiкаy. Мы сустрэлiся позна yначы, бо нашыя гулянкi зацягвалiся да самага ранку. Вiно лiлося ракой, ды i y больш вострых спакусах не было недахопу, i калi золак толькi з’явiyся на yсходзе, нашая апантаная блазнота была на самым пiку. Моцна расчырванелы ад картаy i жарсцi, я зацята прамаyляy больш чым блюзнерскi тост, калi нечакана маю yвагу забраy рэзкi гук прачыненых дзвярэй i напружаны голас служкi. Не yваходзячы, ён паведамiy, што нейкi чалавек, якi вельмi спяшаецца, хацеy бы паразмаyляць у вiтальнi. Шалёна yзрушаны вiном, я хутчэй узрадаваyся, чым здзiвiyся, гэтай нечаканасцi i адразу ж, хiстаючыся, пайшоy у вiтальню. У гэтым нiзкiм i маленькiм пакоi не было лямпы, i цяпер сюды зусiм не пранiкала святла, апроч надзвычай слабога золку, якi заглядаy праз паyкруглае акно. Пераступiyшы цераз парог, я апынуyся перад чалавекам майго росту, апранутым у белы кашмiравы строй, пашыты па апошняй модзе, такi ж, якi быy на мне. Слабое асвятленне дазволiла мне заyважыць толькi гэта, але рысаy твару я разгледзець не здолеy. Калi я yвашоy, ён зрабiy крок да мяне i, нецярплiва схапiyшы маю руку, прашаптаy на вуха: «Вiльям Вiльсан!» Я адразу ж цалкам працверазеy. У манеры незнаёмца трымацца, у ледзь заyважным трымценнi y мяне перад вачыма ягонага yзнятага пальца штось напаyняла мяне неймаверным здзiyленнем, хоць насамрэч не гэта yзрушыла мяне. Сур’ёзная перасцярога y гэтым своеасаблiвым, цiхiм i шыпячым вымаyленнi i, больш за тое, характар, гук i сутнасць гэтых простых i звыклых словаy ускалыхнулi y маёй душы тысячы yспамiнаy i падзейнiчалi як дотык да гальванiчнай батарэi. Перш чым я апрытомнеy, ён сышоy. Хоць гэты выпадак i наклаy яркi адбiтак на маё хворае yяyленне, адчуванне гэтае хутка знiкла. Праyда, колькi тыдняy я займаy сябе грунтоyным пошукам звестак альбо паглыбляyся y змрочныя роздумы. Я не спрабаваy разупэyнiваць сябе, што гэта той самы чалавек, якi так настойлiва yрываецца y маё жыццё i даймае мяне сваiмi падступнымi парадамi. Але хто i што такое гэты Вiльсан? Адкуль ён? Якiя y яго намеры? Усе гэтыя пытаннi засталiся без адказу; адзiнае, што я здолеy даведацца пра яго, – гэта тое, што праз нейкае няшчасце y сям’i ён вымушаны быy пакiнуць установу доктара Брэнсбi yвечары таго ж дня, калi yцёк я. Хутка я перастаy пра яго думаць, бо маю yвагу цалкам паглынулi роздумы пра ад’езд у Оксфард. Туды я неyзабаве i накiраваyся; празмерная ганарыстасць маiх бацькоy забяспечыла мяне такiм гардэробам i штогадовым грашовым утрыманнем, што я меy магчымасць песцiць сябе y раскошы, ужо такой мiлай майму сэрцу, спаборнiчаючы y празмерных растратах з самымi фанабэрыстымi спадчыннiкамi з самых заможных i шляхетных сем’яy Вялiкабрытанii. Узрушаны магчымасцю разгарнуцца, я з падвойнай жарсцю даy волю свайму нораву i з грэблiвасцю адмовiyся ад любых праяваy стрыманасцi на карысць шалу балявання. Але было б неразумна спыняцца тут на апiсаннi маiх блазнотаy. Дастаткова сказаць, што y растратах я пераiрадзiy Ірада* i звязаy сваё iмя з мноствам бздураy, нашмат павялiчыyшы доyгi спiс заганаy, што бытавалi тады y адным з самых распусных унiверсiтэтаy у Еyропе. Цяжка паверыць, але менавiта тут я нагэтулькi страцiy маральнае аблiчча, што пазнаёмiyся з подлай прафесiяй шулера i зрабiyся экспертам у гэтай нiзкай навуцы, карыстаючыся ёй для павелiчэння майго i без таго немалога нажытку за кошт даверлiвых знаёмцаy. Тым не менш гэта праyда. І маё гнюснае злачынства супраць усяго мужнага i высакароднага, без сумневу, было спрычыненае выключным адчуваннем беспакаранасцi, з якiм злачынства здзяйснялася. Насамрэч, любы з маiх нават найбольш распусных таварышаy хутчэй усумнiyся б у сведчаннях сваiх пачуццяy, чым запасочыy бы y чымсьцi такога шчырага i высакароднага Вiльяма Вiльсана, самага шляхетнага i добразычлiвага студэнта y Оксфардзе, чые бздуры (як казалi яго падхалiмы) былi адно бздурамi юнацтва i нястрымнай фантазii, памылкi – адно непаyторнымi дзiвацтвамi, а найстрашнейшыя заганы – дабрадушнымi залiхвацкiмi блазнотамi. Два гады я паспяхова iшоy у гэтым напрамку, калi ва yнiверсiтэце з’явiyся малады арыстакрат-парвеню Глендэнiнг – багаты, нiбы Ірад Атык*, якi гэтак жа лёгка займеy сваё багацце. Неyзабаве я зразумеy, што ён невялiкага розуму, i, вядома, вырашыy, што ён – лёгкая здабыча для майго майстэрства. Я нярэдка зацягваy яго y гульню i адмыслова, згодна з шулерскiм мастацтвам, дазваляy яму выйграваць iстотныя сумы, каб надзейна зацягнуць у сваю пастку. Калi мой план даспеy, я сустрэy яго (з намерам зрабiць нашую сустрэчу вырашальнай) у кватэры яшчэ аднаго студэнта (мiстэра Прэстана), аднолькава знаёмага з намi абодвума, якi, дзеля справядлiвасцi трэба дадаць, нават не падазраваy пра мой план. Каб надаць усяму адценне праyдападобнасцi, я сабраy кампанiю чалавек у 8–10 i старанна зрабiy так, каб прапанова гульнi выглядала выпадковай i прагучала з вуснаy самой ахвяры. Каб сказаць як мага карацей пра гэтую гнюсную тэму, адзначу, што не быy прапушчаны нiводзiн з нiзкiх прыёмаy, якiмi карыстаюцца y такiх выпадках, таму проста здзiyляе, як шмат дагэтуль прасцякоy, што робяцца iх ахвярамi. Гульня зацягнулася да самай ночы, i y мяне паступова атрымалася пакiнуць Глендэнiнга маiм апошнiм супернiкам. Да таго ж была мая любiмая гульня – экартэ! Астатнiя, зацiкавiyшыся размахам нашай партыi, адкiнулi свае карты i назiралi за намi. Выскачка Глендэнiнг, якi маiмi yлоyкамi яшчэ y самым пачатку вечара добра выпiy, цяпер тасаваy, раздаваy i гуляy з такiм нервовым напружаннем, што ап’яненне, мяркую, толькi часткова гэта тлумачыла. За вельмi кароткi час ён ужо прайграy мне значную суму, пасля чаго, выпiyшы нагбом вялiкi бакал партвейну, зрабiy менавiта тое, чаго я ад яго чакаy, – прапанаваy падвоiць нашыя i без таго немалыя стаyкi. З бездакорна згранай неахвотай i толькi пасля таго як двойчы адмовiyся, чым справакаваy ягоную злосць, якая надала адценне крыyды i абразы маёй згодзе, я яе даy. Вынiк, вядома, даказаy, наколькi глыбока y маёй пастцы апынулася ахвяра: менш чым за гадзiну ён павялiчыy свой доyг мне y чатыры разы. Яшчэ да гэтага з яго твару знiк румянец, выклiканы вiном, але цяпер, на сваё здзiyленне, я адзначыy, што гэта вылiлася y бледнасць сапраyднага жаху. Я сказаy – на маё здзiyленне. Мае ранейшыя роспыты yпэyнiлi мяне y тым, што Глендэнiнг неймаверна багаты i сума, якую ён прайграваy, нягледзячы на яе значнасць, не мусiла, на маю думку, сур’ёзна злаваць i настолькi хваляваць яго. Першай думкай было, што гэта y яго праз вялiкую колькасць праглынутага вiна; i, хутчэй зыходзячы з меркавання захавання yласнай рэпутацыi, чым з пункту гледжання меней важкiх матываy, я быy гатовы настойваць на спыненнi гульнi, калi па пэyных фразах ад кампанii навокал i па yсклiку роспачы Глендэнiнга я зразумеy, што пазбавiy яго yсiх яго грошай пры абставiнах, якiя, робячы яго аб’ектам жалю yсiх навокал, абаранiлi б яго ад злых замахаy i нават ад самога д’ябла. Складана сказаць, як бы я паводзiyся надалей. Вартае жалю становiшча маёй ахвяры выклiкала ва yсiх змрочную разгубленасць, i на некаторы час у пакоi павiсла цiшыня. Я адчуy, як запалалi мае шчокi пад мноствам позiркаy, якiя апякалi пагардлiвым дакорам з боку найменш распусных з нашай кампанii. Прызнаюся нават, што на кароткi момант нясцерпны цяжар трывогi быy зняты з мае душы раптоyным i незвычайным умяшальнiцтвам. Важкiя дзверы y пакой нечакана расчынiлiся нагэтулькi yпэyненым рухам, што yсе свечкi y пакоi, нiбы пад уздзеяннем чараy, згаслi. Іх святло, знiкаючы, дазволiла yсiм заyважыць толькi тое, што yвайшоy незнаёмец прыблiзна майго росту, шчыльна захутаны y плашч. Цемра, аднак, усталявалася абсалютная; мы маглi толькi адчуваць яго прысутнасць. Да таго як хто-небудзь з нас здолеy перамагчы здзiyленне, выклiканае гэтым грубым уварваннем, мы пачулi голас нахабнiка. – Джэнтльмены, – прамовiy ён цiхiм, выразным i незабыyным шэптам, якi прабраy мяне да касцей, – джэнтльмены, я не выбачаюся за свае дзеяннi, бо гэтымi дзеяннямi, я толькi выконваю свой абавязак. Сумняюся, што вы слушна праiнфармаваныя наконт асобы, якая сёння выйграла y лорда Глендэнiнга значную суму y экартэ. А таму я дам вам iмгненную i неабходную магчымасць атрымаць такую важную iнфармацыю. Калi ласка, праверце yнутраную падкладку манжэты яго левага рукава i некалькi невялiкiх скруткаy, якiя могуць знайсцiся y крыху зашырокiх кiшэнях яго халата. Калi ён гаварыy, стаяла такая цiшыня, што можна было б пачуць, калi б на падлогу yпала шпiлька. Дагаварыyшы, ён сышоy гэтак жа раптоyна, як i з’явiyся. Цi мае сэнс казаць, што я адчуy усе пакуты грэшнiкаy у пекле? Але часу на разважаннi y мяне, вядома, не было. Мноства рук адразу ж схапiла мяне, свечкi зноy запалiлi. Пачаyся вобшук. У падкладцы майго рукава знайшоyся yвесь набор картаy, патрэбных для гульнi y экартэ, а y кiшэнях – некалькi калодаy, такiх жа, якiмi карысталiся мы, з тым адрозненнем, што мае былi, як кажуць спецыялiсты, arrondеes:[16 - Акругленыя (фр.).] казырныя анёры былi злёгку выпуклыя па краях, а малодшыя карты – па баках. Такiм чынам, калi ахвяра здымае калоду, як правiла, уздоyж, яна непазбежна аддае супернiку старэйшую карту, у той час як шулер, здымаючы калоду па шырынi, вядома, не раздасць супернiку нiводнай выйгрышнай карты. Любы yсплёск абурэння на такое адкрыццё закрануy бы мяне менш за маyклiвую пагарду i з’едлiвы спакой, якiмi сустрэлi гэтае адкрыццё yсе прысутныя. – Мiстэр Вiльсан, – сказаy гаспадар, нахiляючыся, каб падняць з-пад ног вельмi дарагi плашч, аздоблены мехам, – мiстэр Вiльсан, гэта вашае. (Надвор’е было халоднае, i таму, сыходзячы са свайго пакоя, я надзеy плашч, але скiнуy яго, пачаyшы гульню). – Я мяркую, залiшне шукаць i тут, – ён паглядзеy на складкi адзення са з’едлiвай усмешкай, – дадатковыя доказы вашага майстэрства. Напраyду, дастаткова i yжо атрыманых. Спадзяюся, вы разумееце, што вам варта пакiнуць Оксфард, – у любым выпадку, пакiньце неадкладна мой дом. Зняважаны, утаптаны y бруд, я, можа, i адказаy бы на гэтыя дзёрзкiя словы кулакамi, калi б усю маю yвагу не забрала iншае. Мой уласны плашч быy аздоблены рэдкiм мехам, настолькi рэдкiм i дарагiм, што не рызыкну сказаць. Яго крой таксама быy часткай маёй уласнай дзiyнай прыдумкi, бо y такiх справах мая пераборлiвасць часта даходзiла да абсурду. Таму калi мiстэр Прэстан працягнуy мне падняты з падлогi каля дзвярэй плашч, я адчуy неймавернае здзiyленне, якое пераходзiла y жах, бо yбачыy, што мой уласны yжо вiсiць на маёй руцэ (што я зрабiy, мабыць, абсалютна не заyважыyшы гэтага), а той, што мне працягнулi, быy дакладнай яго копiяй ва yсiх найдрабнейшых дэталях. Я згадаy, што незнаёмец, якi так згубна выкрыy мяне, прыйшоy захутаны y плашч, а акрамя мяне, нiхто тут больш плашча не насiy. Спрабуючы захаваць прысутнасць духу, я прыняy той, што мне працягваy Прэстан, незаyважна паклаy яго на yласны i пакiнуy памяшканне з рашучым i пагардлiвым позiркам, а наступнага дня таропка пакiнуy Оксфард i y лiхаманцы жаху i сораму скiраваyся на кантынент. Я yцякаy марна. Мая злая наканаванасць, нiбы y экстазе, пераследавала мяне, даказваючы, што праявы яе таямнiчага валадарства яшчэ толькi пачалiся. Ледзь я апынуyся y Парыжы, як атрымаy свежы доказ агiднай цiкавасцi гэтага Вiльсана да мяне. Ішлi гады, але ён не пакiдаy мяне. Злыдзень! Як не y час, але з якой прывiднай урачыстасцю стаy ён у Рыме памiж мной i маiмi намерамi! І y Вене таксама, i y Берлiне, i y Маскве! Ды i дзе y мяне не было прычыны праклiнаць яго y душы? Ад яго невытлумачальнай тыранii я y панiцы yцякаy як ад чумы, але i на край свету я yцякаy марна. Зноy i зноy у таямнiчым падабенстве нашых душаy я шукаy адказы на пытаннi: «Хто ён? Адкуль ён? Што яму трэба?» – але адказаy не было. Тады я yважлiва прааналiзаваy усе формы, спосабы i галоyныя рысы яго нахабнага нагляду. Але нават тут мне амаль не было на чым будаваць здагадкi. Вартае yвагi прынамсi тое, што y кожным са шматлiкiх выпадкаy, калi ён ставаy на маёй дарозе i зрываy мае планы, усё заканчвалася меншым для мяне злом у параyнаннi з тым, якое напаткала б мяне, калi б намеры мае паспяхова ажыццявiлiся. Але ж якое гэта нiкчэмнае апраyданне для таго, каб так нахабна мною распараджацца! Кепская плата за маё натуральнае права вырашаць самастойна, так абразлiва y мяне аднятае! Я вымушаны адзначыць, што мой кат за вельмi доyгi час (неверагодна i акуратна трымаючыся свае прыхамацi цалкам адпавядаць мне y адзеннi) ва yсiх сваiх разнастайных умяшальнiцтвах у мае справы схiтрыyся нi разу не паказаць мне свайго твару. Кiм бы нi быy Вiльсан, гэта, прынамсi, было праявай капрызу i дзiвацтва. Няyжо ён мог падумаць, што y маiм папярэджвальнiку y Ітане, у разбуральнiку маёй рэпутацыi y Оксфардзе, у тым, хто зашкодзiy маiм славалюбным намерам у Рыме, маёй помсце y Парыжы, майму жарснаму каханню y Неапалi альбо таму, што ён iлжыва назваy маёй сквапнасцю y Егiпце, у маiм выклятым ворагу i злым генiю можна не пазнаць Вiльяма Вiльсана, майго школьнага таварыша – цёзку, аднакласнiка i канкурэнта, ненавiснага i страшнага супернiка з установы доктара Брэнсбi? Немагчыма! Але дазвольце мне неадкладна перайсцi да апошняй, поyнай на падзеi сцэны гэтай драмы. Да гэтага часу я маyклiва падпарадкоyваyся гэтай цяжкой уладзе. Глыбокае трымценне, з якiм я заyсёды глядзеy на yзвышаную натуру, велiчную мудрасць, усюдыiснасць i yсёмагутнасць Вiльсана, змешвалася з пачуццём страху, разам з якiм усе адзначаныя рысы i праявы яго характару дасюль вымушалi мяне прызнаваць уласную бездапаможнасць i з горкай неахвотай скарацца яго дэспатычнай волi. Але апошнiм часам я цалкам аддаyся вiну, i яго раздражняльны yплыy на мой нораy вымушаy мяне yсё болей i болей нецярплiва прагнуць вызвалення з-пад гэтага кантролю. Я пачаy наракаць, пярэчыць, супрацьстаяць. І, магчыма, толькi iлюзiя нараджала веру, што чым больш узрастала мая непахiснасць, тым слабейшай рабiлася настойлiвасць майго ката. Як бы там нi было, цяпер я адчуваy пякучы yздым надзеi i пеставаy у думках цвёрдую рашучасць пазбавiцца прыгнёту. У Рыме падчас карнавалу 18… году я пайшоy на маскарад у палаца неапалiтанскага герцага Дзi Бролья. Я пiy нашмат больш нястрымана, чым звычайна, i цяпер душнасць перапоyненых людзьмi залаy пачала невыносна мяне раздражняць. Дадавала мне раз’юшанасцi яшчэ i тое, што трэба было пракладаць сабе дарогу скрозь лабiрынты кампанiй; я страшна нерваваyся, бо нецярплiва шукаy (можна i не казаць, з якiм нiзкiм намерам) маладую, бесклапотную i прывабную жонку старога й нямоглага Дзi Брольi. Крыху раней яна з бессаромнай даверлiвасцю прызналася мне па сакрэце, у якiм касцюме будзе, i цяпер, заyважыyшы яе, я спяшаyся наблiзiцца. У гэты момант я адчуy лёгкi дотык да пляча i пачуy незабыyны, цiхi, ненавiсны шэпт. У шалёным прыпадку гневу я павярнуyся да таго, хто спынiy мяне, i моцна схапiy яго за каyнер. Яго касцюм, як я i чакаy, быy абсалютна такiм жа, як мой: гiшпанскi плашч з сiняга аксамiту, падперазаны малiнавым пасам, што падтрымлiваy рапiру. Маска з чорнага шоyку цалкам хавала твар. – Нягоднiк! – прамовiy я сiплым ад гневу голасам, i кожны гук, здавалася, толькi распаляy мяне. – Нягоднiк! Самазванец! Пракляты зламыснiк! Ты не будзеш, не будзеш пераследаваць мяне да смерцi! Ідзi за мной, iначай я закалю цябе проста на месцы! – i я кiнуyся з танцавальнай залы y невялiкi вестыбюль па суседстве, цягнучы яго за сабой i не адчуваючы супрацiву. Увайшоyшы, я ашалела адпiхнуy яго ад сябе. Ён, пахiснуyшыся, апынуyся ля сцяны, а я, з пракляццямi сяк-так замкнуyшы дзверы, загадаy яму рыхтавацца да абароны. Ён на iмгненне завагаyся, але, пагардлiва yздыхнуyшы, моyчкi стаy у пазiцыю. Бойка была кароткай. Я быy апантаны i надзвычай узрушаны, таму адчуваy, што мая рука мае сiлу i моц цэлага натоyпу. За колькi секунд я прыцiснуy яго да сцяны i, атрымаyшы yладу над iм, з жывёльнай жорсткасцю шмат разоy пракалоy рапiрай ягоныя грудзi. У гэты момант нехта паспрабаваy адчынiць дзверы. Я паспяшаyся перадухiлiць умяшальнiцтва i адразу ж вярнуyся да памiраючага супернiка. Але якой чалавечай мовай можна дакладна перадаць здзiyленне i жах, якiя завалодалi мной ад таго, што я yбачыy? Кароткага iмгнення, калi я адвёy вочы, было дастаткова для кардынальнай перамены y iншым канцы памяшкання. Вялiкае люстэрка – так спачатку падалося мне, збянтэжанаму, – стаяла там, дзе раней нiчога не было, i калi я y жаху зрабiy крок наперад, маё адлюстраванне, бледнае i акрываyленае, зрабiла няцвёрды крок насустрач. Я сказаy, так мне падалося, але гэтак не было. Гэта быy мой супернiк – гэта быy Вiльсан, якi стаяy перада мной у перадсмяротных пакутах. Ягоныя маска i плашч ляжалi на падлозе, куды ён кiнуy iх раней. І анiводная нiтачка y ягоным адзеннi, анiводная лiнiя y яго беспамылкова пазнавальных i непаyторных рысах не адрознiвалiся ад маiх уласных! Гэта быy Вiльсан, але ён болей не шаптаy, i мне нават падалося, што гэта я сам прамовiy: – Ты перамог, i я скараюся. Але цяпер ты таксама мёртвы – для Свету, для Нябёсаy, для Надзеi! Ува мне ты iснаваy – i yпэyнiся па гэтым аблiччы, якое ёсць тваiм уласным, як незваротна маёю смерцю ты загубiy самога сябе!     Пераклаy Вiталь Рыжкоy Праyда пра тое, што здарылася з мiстэрам Вальдэмарам Безумоyна, я не збiраюся yдаваць здзiyленне з нагоды таго, што надзвычайны выпадак з мiстэрам Вальдэмарам выклiкаy столькi чутак. Было б дзiyна, калi б сталася наадварот, асаблiва yлiчваючы абставiны. Праз тое, што yсе, хто меy дачыненне да гэтае справы, хацелi пазбегнуць агалоскi, хаця б у найблiжэйшы час альбо да таго, як мы знойдзем магчымасць працягнуць даследаваннi, менавiта праз нашыя спробы абысцi гэта маyчаннем абставiны справы дайшлi да публiкi y перабольшаным i скажоным выглядзе, нарадзiyшы мноства непрыемных i памылковых тлумачэнняy, а гэта, натуральна, выклiкала вялiкi недавер. І таму неабходна, каб я цяпер паведамiy факты, наколькi я сам здолеy iх зразумець. Калi сцiсла, то вось яны. Апошнiя тры гады маю yвагу неаднаразова прыцягвала пытанне месмерызму*. Каля дзевяцi месяцаy таму мне раптам прыйшло y галаву, што да сённяшняга часу гэтыя эксперыменты мелi адзiн iстотны i невытлумачальны недахоп: яшчэ нiкога не падвяргалi месмерычнаму yздзеянню in articulo mortis.[17 - Пры смерцi, у агонii (лац.).] Варта было высветлiць, па-першае, цi паддаецца чалавек у такiм стане гiпнозу, па-другое, мацнейшае цi слабейшае яго yздзеянне y такiм выпадку, i па-трэцяе, цi можна такiм чынам запаволiць надыход смерцi, i калi можна, то на якi час i y якой ступенi. Былi яшчэ некаторыя пытаннi, якiя няблага было б высветлiць, але гэтыя тры, i асаблiва апошняе – зважаючы на вялiзную важнасць меркаваных вынiкаy, – цiкавiлi мяне найбольш.     Шукаючы y сваiм атачэннi таго, з чыёй дапамогаю я мог бы гэтыя дапушчэннi праверыць, я yспомнiy пра свайго сябра – мiстэра Эрнэста Вальдэмара, вядомага збiральнiка «Bibliotheca Forensica»[18 - Судовай бiблiятэкi (лац.).] i аyтара (пад nom de plume[19 - Псеyданiмам (фр.).] Ісахара Маркса) перакладаy на польскую «Валенштайна»* i «Гарганцюа». Мiстэр Вальдэмар, якi з 1839 года жыy пераважна y Гарлеме, у штаце Нью-Ёрк, звяртаy на сябе yвагу, прынамсi раней, надзвычайнай худзiзною – ягоныя нiжнiя канцавiны вельмi нагадвалi ногi Джона Рэндалфа*, – а таксама белымi бакенбардамi, якiя рэзка кантраставалi з чорнымi валасамi, i праз гэта iх вельмi часта памылкова yважалi за парык. Надзвычайная нервовасць рабiла яго вельмi прыдатным аб’ектам для месмерычнага эксперымента. Два-тры разы я yсыпляy яго без асаблiвых цяжкасцяy, але y астатнiм ён не апраyдаy надзеяy, якiя выклiкалi y мяне асаблiвасцi ягонага целаскладу. Ягоную волю мне нi y якай ступенi не yдалося падпарадкаваць сабе нi разу, а што да clairvoyance,[20 - Яснабачання (фр.).] то я не здолеy дасягнуць нiчога з таго, на што спадзяваyся. Я заyсёды тлумачыy свае няyдачы y гэтым ягоным расстроеным здароyем. За некалькi месяцаy да нашага знаёмства ягоныя дактары выявiлi y яго сухоты. Зазвычай ён гаварыy пра свой блiзкi скон спакойна, як пра непазбежнасць, не вартую шкадаванняy. Калi вышэйзгаданыя думкi yпершыню прыйшлi мне y галаву, я, натуральна, адразу згадаy пра мiстэра Вальдэмара. Я добра ведаy ягоную фiласофскую цвёрдасць i быy упэyнены, што вагацца ён не будзе. Сваякоy, якiя маглi б перашкодзiць, ён не меy. Я шчыра пра yсё яму расказаy, i, на маё здзiyленне, ён вельмi жыва гэтым зацiкавiyся. Я сказаy «на маё здзiyленне», таму што, хаця ён заyсёды лёгка згаджаyся на мае эксперыменты, нiшто не сведчыла пра тое, што ён iх ухваляy. Характар ягонай хваробы дазваляy дакладна вызначыць час надыходу ягонае смерцi, i мы дамовiлiся, што ён паклiча мяне прыкладна за суткi да сканчэння тэрмiну, дадзенага яму дактарамi. Прайшло yжо больш за сем месяцаy з таго дня, калi я атрымаy ад мiстэра Вальдэмара наступную yласнаручную запiску: Шаноyны П., Думаю, Вам варта прыйсцi цяпер. Д. i Ф. пагадзiлiся на тым, што я не працягну даyжэй за заyтрашнюю поyнач, i думаю, што яны вылiчылi час даволi дакладна.     Вальдэмар Я атрымаy гэтую запiску праз паyгадзiны пасля яе напiсання, а яшчэ праз пятнаццаць хвiлiнаy быy у пакоi памiраючага. Я не бачыy яго дзесяць дзён i быy уражаны зменамi, што адбылiся з iм за такi кароткi час. Ягоны твар набыy шэры колер, вочы страцiлi yвесь бляск, i схуднеy ён настолькi, што косцi скулаy амаль прарывалi скуру. Ён часта адхаркваy макроту, а пульс намацваyся з цяжкасцю. Тым не менш ён захаваy ясны розум i нават пэyную фiзiчную моц. Ён выразна вымаyляy словы, самастойна прымаy некаторыя лекi, што палягчалi ягоны стан, i, калi я yвайшоy, штосьцi пiсаy алоyкам у нататнiку, паyседзячы на падушках. Пры iм былi дактары Д. i Ф. Пацiснуyшы Вальдэмару руку, я адвёy дактароy убок, i яны падрабязна расказалi мне пра стан пацыента. Ягонае левае лёгкае за паyтара года напалову кальцынавалася i, безумоyна, было yжо абсалютна нежыццяздольным. Верхняя частка правага таксама часткова, калi не цалкам, сцвярдзела, а нiжняя ператварылася y суцэльную масу гнойных туберкулёзных вузельчыкаy. Там было некалькi вялiкiх кавернаy, а y адным месцы лёгкае зраслося з рабрынай. Гэтыя змены y правым лёгкiм былi параyнальна нядаyнiмi, а кальцынацыя iшла незвычайна хутка: месяц таму яе не было яшчэ нi знаку, а зрашчэнне заyважылi толькi цягам трох апошнiх дзён. Апроч сухотаy у Вальдэмара падазравалi яшчэ анеyрызму аорты, аднак сцвярдзенне не дазваляла дыягнаставаць яе з дакладнасцю. Абодва лекары сыходзiлiся на тым, што ён памрэ на наступны дзень, у нядзелю, недзе апоyначы. Тады iшла восьмая гадзiна суботняга вечара. Калi дактары Д. i Ф. адышлi ад ложка хворага для размовы са мною, яны yжо развiталiся з iм. Яны не збiралiся вяртацца, але па маёй просьбе згадзiлiся зазiрнуць сюды назаyтра каля дзесяцi гадзiнаy вечара. Яны сышлi, i я адкрыта загаварыy з мiстэрам Вальдэмарам пра ягоны блiзкi канец i – больш падрабязна – пра меркаваны эксперымент. Ён пацвердзiy сваю поyную згоду на yсё i нават выказаy жаданне неадкладна пачаць дослед. Пры хворым былi санiтар i сядзелка, але я не мог дазволiць сабе пачынаць такую справу без больш надзейных сведкаy, чым гэтыя людзi, на выпадак якое-небудзь непрадбачнасцi. З гэтае прычыны я вырашыy адкласцi дослед да васьмi гадзiнаy наступнага вечара, калi прыход мiстэра Тэадора Л-ла – студэнта-медыка, з якiм я быy крыху знаёмы, – вызвалiy мяне ад гэтых перашкодаy. Спярша я збiраyся дачакацца лекараy, аднак давялося пачаць раней праз настойлiвыя просьбы мiстэра Вальдэмара, падмацаваныя тым, што я бачыy, як ён на вачах слабее, i часу застаецца няшмат. Мiстэр Л-л ветлiва пагадзiyся натаваць усё, што тут адбудзецца. Менавiта з ягоных запiсаy збольшага yзята тое, што я маю сказаць, даслоyна цi са скарачэннямi. Было амаль восем, калi я, узяyшы Вальдэмара за руку, папрасiy яго як мага выразней пацвердзiць для мiстэра Л-ла, што ён (Вальдэмар) у сваiм цяперашнiм стане добраахвотна падвяргаецца месмерызацыi. Ён слабым голасам, але даволi разборлiва сказаy: «Так, я хачу падвергнуцца месмерызацыi, – i тут жа дадаy: – Баюся, вы задоyга марудзiлi». Пасля ягоных словаy я прыступiy да пасаy, якiя раней, як я заyважыy, уздзейнiчалi на яго найбольш. На яго вiдавочна падзейнiчаy першы ж дотык маёй рукi да ягонага iлба, але нягледзячы на тое, што я прыклаy усе свае здольнасцi, да пачатку адзiнаццатай, калi y адпаведнасцi з дамовай прыйшлi дактары Д. i Ф., мне не yдалося дасягнуць хоць якога адчувальнага поспеху. У некалькiх словах я патлумачыy iм сваю задуму i, не сустрэyшы з iх боку нiякiх пярэчанняy – а яны зазначылi, што хворы yжо y агонii, – без ваганняy працягнуy свае дзеяннi, перайшоyшы, праyда, ад падоyжных пасаy да папярочных i не адрываючы позiрку ад правага вока няшчаснага. Ягоны пульс тым часам перастаy намацвацца, а хрыплае дыханне вырывалася раз на паyхвiлiны. Каля пятнаццацi хвiлiнаy стан хворага збольшага не мяняyся. Але пасля натуральны, хаця i вельмi глыбокi yздых вырваyся з грудзей памiраючага, i хрыплае дыханне спынiлася, дакладней, хрыпаy больш не было чуваць, але дыхаy ён усё гэтак жа рэдка. Рукi i ногi хворага былi халодныя як лёд. Без пяцi адзiнаццаць я заyважыy вiдавочныя прыкметы месмерычнага yздзеяння. Выраз ашклянелых вачэй змянiyся: у iх з’явiлася нейкая трывожная yнутраная заглыбленасць, якую можна назiраць толькi y загiпнатызаваных i якую немагчыма нi з чым пераблытаць. Некалькiмi падоyжнымi пасамi я змусiy павекi затрымцець, як пры засынаннi, пасля яшчэ некалькiмi цалкам iх закрыy. Гэтым я, аднак, не задаволiyся, а з наймацнейшым напружаннем волi працягнуy рашучыя манiпуляцыi, пакуль канцавiны заснулага, якога я паклаy больш-менш зручна, не здранцвелi. Ногi былi выцягнутыя, рукi, што ляжалi yздоyж цела на некаторай адлегласцi ад сцёгнаy, – таксама. Галава была крышку прыпаднятая. Калi я скончыy з гэтым, ужо надышла поyнач, i я папрасiy дактароy зрабiць заключэнне адносна стану мiстэра Вальдэмара. Пасля пэyных доследаy было зазначана, што ён знаходзiцца y надзвычай глыбокiм гiпнатычным трансе. Абодвух медыкаy гэта вельмi зацiкавiла. Доктар Д. адразу ж вырашыy застацца з памiраючым на yсю ноч, доктар Ф. сышоy, паабяцаyшы вярнуцца на досвiтку. Мiстэр Л-л i сядзелка з санiтарам засталiся. Мы не трывожылi мiстэра Вальдэмара прыкладна да трэцяй гадзiны ночы. Пасля я падышоy да яго i знайшоy у тым самым стане, у якiм ён быy перад сыходам доктара Ф.: ён ляжаy у той самай позе, пульс не намацваyся, дыханне было слабое, заyважнае толькi пры паднясеннi да вуснаy люстэрка, вочы былi закрытыя, а рукi i ногi цвёрдыя i халодныя, як мармур. Тым не менш ён зусiм не выдаваy на памерлага. Падышоyшы да мiстэра Вальдэмара, я зрабiy лёгкае намаганне, каб прымусiць ягоную руку зварухнуцца, зрабiyшы над ёй такiя ж пасы, якiя нядаyна рабiy над яго целам. Раней такiя эксперыменты не рабiлi на мiстэра Вальдэмара нiякага значнага yздзеяння, i таму я не вельмi спадзяваyся на поспех i цяпер. Але, на маё здзiyленне, ягоная рука адразу ж, хаця i з цяжкасцю, пачала рухацца за маёй у любым паказаным кiрунку. Я вырашыy рызыкнуць i загаварыць з iм. – Мiстэр Вальдэмар, – сказаy я, – вы спiце? Адказу не было, але я заyважыy, што вусны яго варухнулiся, а таму працягваy задаваць пытанне. Пасля трэцяга разу па яго целе прабеглi лёгкiя дрыжыкi, павекi прыпаднялiся, паказаyшы тонкiя палоскi бялкоy, вусны вяла варухнулiся, i з iх сарваyся ледзь чутны шэпт: – Так, цяпер сплю. Не будзiце мяне! Дайце памерцi так! Тут я дакрануyся да ягонага цела, але яно было такiм жа цвёрдым, як i раней. Правая рука працягвала паслухмяна рухацца за маёй. Я зноy звярнуyся да загiпнатызаванага. – Вы yсё яшчэ адчуваеце боль у грудзях, мiстэр Вальдэмар? Адказ пачуyся адразу ж, але быy яшчэ больш невыразны: – Нiчога не балiць… я памiраю. Я падумаy, што далей турбаваць яго не варта, а таму да прыходу доктара Ф. больш нiчога не казаy i не рабiy. Доктар прыйшоy перад самым свiтаннем i з бязмерным здзiyленнем убачыy, што хворы yсё яшчэ жывы. Памацаyшы пульс i прыклаyшы да вуснаy Вальдэмара люстэрка, ён папрасiy мяне яшчэ раз звярнуцца да загiпнатызаванага. Я спытаy: – Мiстэр Вальдэмар, вы yсё яшчэ спiце? Як i раней, прайшло некалькi хвiлiнаy, перш чым пачуyся адказ: здавалася, памiраючы збiрае yсе сiлы, каб загаварыць. Калi я чацверты раз задаy пытанне, ён вельмi слаба, ледзь-ледзь чутна адказаy: – Так… усё яшчэ сплю… памiраю. Згодна з меркаваннем, цi, дакладней, жаданнем медыкаy, мiстэра Вальдэмара трэба было пакiнуць у ягоным цяперашнiм, вонкава спакойным стане, пакуль не надыдзе смерць, якую, паводле агульнай думкi, можна было чакаць у найблiжэйшыя хвiлiны. Я ж вырашыy, аднак, звярнуцца да яго яшчэ раз i паyтарыy папярэдняе пытанне. Пакуль я гаварыy, твар загiпнатызаванага раптам вельмi моцна змянiyся. Павекi марудна паднялiся, вочы закацiлiся, скура набыла трупнае адценне – колер, падобны хутчэй не да пергаментнага, а да колеру белай паперы; плямы сухотнага румянцу, якiя да гэтага былi выразна бачныя на шчоках, iмгненна згаслi. Я yжываю гэтае слова, бо нечаканасць такой змены нагадала мне менавiта свечку, якую задзьмулi. У той самы час верхняя губа адсунулася i агалiла зубы, якiя дагэтуль былi цалкам схаваныя, нiжняя скiвiца з выразным стукам апусцiлася, рот шырока адкрыyся, i нам стаy бачны апухлы i счарнелы язык. Мяркую, што yсе прысутныя да гэтага моманту yжо сутыкнулiся хоць раз з жахлiвым вiдовiшчам смерцi, але выгляд мiстэра Вальдэмара быy такi вусцiшны, што мы разам адскочылi ад ложка. Цяпер я, мабыць, дасягнуy таго месца y сваiм аповедзе, на якiм любы чытач адмовiцца верыць маiм словам. Але мая справа – проста расказваць далей. Нiчога не выдавала на тое, што мiстэр Вальдэмар яшчэ жывы. Зрабiyшы такую выснову, мы yжо збiралiся перадаць яго сядзелкам, калi заyважылi, што язык яго моцна задрыжаy. Гэта доyжылася прыкладна хвiлiну. Пасля з-за рассунутых нерухомых скiвiцаy пачуyся голас – такi, што нават спроба апiсаць яго падалася б вар’яцтвам. Існуе, канечне, два-тры эпiтэты, якiя акурат прыдалiся б у гэтай сiтуацыi; так, напрыклад, я магу сказаць, што гэтыя гукi былi рэзкiя, перарывiстыя i замагiльныя, але напраyду iх вусцiшнасць не паддаецца апiсанню з той простай прычыны, што такiя гукi нiколi раней не трывожылi нiводнае чалавечае вуха. Тым не менш дзве асаблiвасцi гэтага голасу падалiся мне тады – дый падаюцца цяпер – характэрнымi, бо яны y некаторай ступенi дапамагаюць выявiць яго нечалавечае гучанне. Па-першае, голас, здавалася, далятаy да нашых – прынамсi да маiх – вушэй аднекуль здалёк, быццам з нейкай вельмi глыбокай падземнай пячоры. Па-другое, ён падзейнiчаy на мяне так (хаця, баюся, патлумачыць гэта проста немагчыма), як нешта студзянiстае i клейкае дзейнiчае на нас пры дотыку. Я казаy пра «гукi» i «голас». Пад гэтым я меy на yвазе, што гукi гэтыя былi выразна – прычым самым дзiyным, самым страшным чынам – зразумелыя. Мiстэр Вальдэмар гаварыy – i гаварыy, адказваючы на пытанне, якое я задаy некалькi хвiлiнаy таму. Як чытачы, мабыць, памятаюць, я спытаy яго, цi спiць ён яшчэ. І ён адказаy: – Так… не… я спаy, а цяпер… цяпер… я памёр. Нiхто з прысутных нават не спрабаваy схаваць альбо стрымаць невымоyны жах, якi працiнаy да касцей, жах, выклiканы некалькiмi словамi, прамоyленымi такiм чынам. Мiстэр Л-л, студэнт, страцiy прытомнасць. Санiтар i сядзелка кiнулiся з пакоя i катэгарычна адмовiлiся вяртацца. Апiсваць чытачам свае пачуццi я нават не бяруся. Каля гадзiны мы y поyным маyчаннi, не вымаyляючы нi слова, спрабавалi прывесцi y сябе мiстэра Л-ла. Калi гэта yдалося, мы зноy вярнулiся да мiстэра Вальдэмара. Яго стан заставаyся такiм самым, якiм я яго апiсаy, калi не лiчыць таго, што на люстэрку больш не з’яyлялася нiякiх знакаy дыхання. Спроба пусцiць з рукi кроy пацярпела паразу. Апроч гэтага, варта згадаць, што рука мiстэра Вальдэмара больш не падпарадкоyвалася маёй волi. Марна спрабаваy я прымусiць яе рухацца. Адзiным паказнiкам месмерычнага yздзеяння заставалася дрыжанне языка кожны раз, калi я задаваy мiстэру Вальдэмару пытанне. Здавалася, ён спрабуе адказаць, але не мае для гэтага дастаткова сiлы волi. Да пытанняy, задаваных iншымi, ён заставаyся неадчувальны, хаця я i спрабаваy стварыць памiж iм i кожным з прысутных гiпнатычную сувязь. Думаю, цяпер я паведамiy усё, што можа даць уяyленне пра стан загiпнатызаванага на той момант. Мы знайшлi новых сядзелак, i а дзясятай я сышоy разам з абодвума медыкамi i мiстэрам Л-лам. Апоyднi мы зноy зайшлi паглядзець на пацыента. Ягоны стан заставаyся нязменным. Мы пачалi абмяркоyваць мэтазгоднасць i магчымасць абудзiць яго i хутка пагадзiлiся, што нiчога добрага мы гэтым не дасягнем. Да гэтага моманту было бачна, што смерць (цi тое, што мы звычайна называем смерцю) была, дзякуючы гiпнозу, прыпыненая. Нам здавалася вiдавочным, што абуджэнне мiстэра Вальдэмара прывядзе да iмгненнага цi, прынамсi, хуткага скону. З таго часу i да канца мiнулага тыдня – цягам амаль сямi месяцаy – мы кожны дзень наведвалiся да мiстэра Вальдэмара, часам у суправаджэннi медыкаy цi проста сяброy. Увесь гэты час стан загiпнатызаванага заставаyся такiм, як я yжо апiсаy. Пры iм нязменна знаходзiлiся сядзелкi. Мiнулай пятнiцай мы канчаткова вырашылi пабудзiць яго цi хаця б паспрабаваць гэта зрабiць, i менавiта (цi магчыма) няyдалы вынiк гэтае спробы выклiкаy столькi спрэчак у розных колах i столькi неапраyданых, на маю думку, усеагульных хваляванняy. Дзеля таго каб вывесцi мiстэра Вальдэмара з гiпнатычнага трансу, я выкарыстаy некалькi звычайных пасаy. Некаторы час яны не давалi нiякiх вынiкаy. Першай прыкметай выхаду з трансу было частковае апусканне райка вока. Асаблiвую yвагу мы звярнулi на тое, што апусканне зрэнкаy суправаджалася моцным выдзяленнем з-пад павекаy жаyтаватай сукравiцы з вельмi непрыемным пахам. Мне параiлi пачынаць, як i раней, уздзейнiчаць на руку пацыента. Я паспрабаваy i пацярпеy паразу. Тады доктар Ф. пажадаy, каб я задаy пытанне. Я спытаy: – Мiстэр Вальдэмар, вы можаце расказаць нам цяпер пра вашыя пачуццi цi жаданнi? На шчоках iмгненна з’явiyся сухотны румянец, язык у роце задрыжаy цi, хутчэй, шалёна закруцiyся, хаця скiвiцы i вусны засталiся такiмi ж цвёрдымi, як i раней, i yрэшце той самы вусцiшны голас, якi я апiсваy вышэй, прамовiy: – Богам прашу!.. хутчэй!.. хутчэй!.. усыпiце мяне!.. цi хутчэй… абудзiце мяне!.. хутчэй!.. кажу ж вам, я мёртвы! Я дарэшты страцiy усе свае сiлы i iмгненне вагаyся, не ведаючы, што рабiць. Спачатку я паспрабаваy зноy усыпiць пацыента, але, не здолеyшы зрабiць гэта праз поyнае аслабленне волi, пайшоy у адваротным кiрунку i пачаy з усяе моцы яго будзiць. Я хутка зразумеy, што спробы мае прывялi да поспеху, – прынамсi, тады мне yяyлялася, што поспех мой канчатковы, – i быy упэyнены, што yсе прысутныя гатовыя да абуджэння пацыента. Але падрыхтавацца да таго, што тады адбылося, напраyду не здольны нiводны чалавек. Пакуль я паспешлiва выконваy гiпнатычныя пасы сярод ускрыкаy «Мёртвы! Мёртвы!», што зрывалiся з языка, але не з вуснаy няшчаснага, усё ягонае цела раптам – за адну толькi хвiлiну цi нават хутчэй – сцiснулася, расклалася i распаyзлося пад маiмi рукамi. На ложку перад намi ляжала напаyвадкая, моташлiвая, агiдная маса.     Пераклалi Кацярына Мацiеyская i Ганна Янкута Элеанора Sub conservatione formae specificae salva anima. Пры захаваннi пэyнай формы душа застаецца жывою (лац.)     Раймунд Лулiй* Я паходжу з роду, слыннага сiлаю фантазii i палам жарсцi. Мяне называлi вар’ятам, аднак яшчэ невядома, цi не ёсць вар’яцтва найвышэйшым розумам i цi не бярэ yсё слаyнае i мудрае пачатак з запалёнае думкi, з асаблiвага настрою розуму, узнесенага цаною страты звычайнага iнтэлекту. Тыя, хто бачыць сны наяве, абазнаныя шмат у якiх рэчах, што недасяжныя для тых, хто бачыць сны адно yначы. Скрозь туманныя летуценнi яны зазiраюць у вечнасць i, прачнуyшыся, трымцяць ад адчування, што iм выпала стаяць на краi вялiкае таямнiцы. Урыyкамi да iх даходзяць крыхi мудрасцi, якiя ёсць дабром, i крыху больш – звычайныя веды, якiя ёсць лiхам. Тым не менш без стырна i без компасу яны пранiкаюць у неасяжны акiян «святла невымоyнага» i зноy, як у прыгодах нубiйскага географа*, «agressi sunt mare tenebrarum, quid in eo esset exploraturi».[21 - Уваходзяць у мора цемры*, каб даследаваць, што y iм (лац.).] Што ж, няхай кажуць, што я вар’ят. Прынамсi, я прызнаю, што ёсць дзве адрозныя формы майго псiхiчнага iснавання – бясспрэчны стан яснага розуму, якому належыць памяць пра падзеi, што склалi першы перыяд майго жыцця, i стан ценю й сумневаy, якiя адносяцца да майго цяперашняга жыцця i згадак пра тое, што адбылося y другой вялiкай эры майго iснавання. Такiм чынам, давайце веры yсяму, што я буду апавядаць пра першы перыяд, а што да пазнейшага перыяду, то стаyцеся да yсяго роyна з такiм даверам, як яно таго заслугоyвае, або сумнявайцеся, а калi сумнявацца вы не можаце, то yявiце, што гэта – Эдыпава загадка. Тая, каго я кахаy у юнацтве i пра якую цяпер ясна i спакойна пiшу гэтыя yспамiны, была адзiнаю дачкою адзiнае сястры маёй даyно yжо спачылай мацi. Маю кузiну звалi Элеанораю. Усё жыццё мы пражылi разам, сагрэтыя трапiчным сонцам Далiны Шматколерных Траваy. Нiводзiн чужы след не з’яyляyся y той далiне, бо ляжала яна далёка-далёка, за ланцугом велiзарных узвышшаy, што шчыльна навiсалi наyкола, не прапускаючы сонечнае святло y самыя прыгожыя яе закуткi. Нiводнае сцяжынкi не было пратаптана y яе ваколiцах, i, каб трапiць у наш шчаслiвы дом, трэба было прабрацца праз лiсце тысячаy лясных дрэваy, да смерцi растоптваючы хараство многiх мiльёнаy духмяных кветак. Вось чаму мы жылi самотна, нiчога не ведаючы пра свет па-за далiнаю – я, мая кузiна ды яе мацi. З панурых земляy, што слалiся па-за высокiмi гарамi, што з усiх бакоy абступiлi наш край, прасочвалася вузенькая i глыбокая рачулка, ярчэйшая за yсё на свеце, акрамя вачэй Элеаноры; i, крадучыся звiлiстым шляхам, яна знiкала y цянiстай шчылiне гор, мiж узвышшаy, яшчэ больш панурых за тыя, з якiх яна брала пачатак. Мы назвалi яе Ракою Маyчання, бо здавалася, быццам плынь яе валодала нейкай сiлай бязгучнасцi. Нiякага цурчання не чулася ад яе, лiлася яна так лагодна, што перламутравыя каменьчыкi, на якiя мы так любiлi глядзець, нерухома ляжалi y глыбiнi, кожны на адным i тым жа месцы, выпраменьваючы велiчнае ззянне. Берагi той ракi i яе шматлiкiх блiскучых ручаёy, што лёгка рухалiся да рэчышча праз пакручастыя сцежкi, гэтаксама як i неасяжная прастора, што распасцерлася ад самых глыбокiх краёy да самага дна, высланага галькай, – гэтыя мясцiны, як i yся паверхня далiны, ад рэчкi да гор, што апярэзвалi яе, былi засланыя мяккаю зялёнаю травою, густою, нiзкаю, беззаганна роyнаю, напоyненаю водарам ванiлi i так прыгожа yсеянаю паyсюль жоyтымi казяльцамi, белымi стакроткамi, пурпурнымi фiялкамi i рубiнавымi асфадэлямi, што yсё гэтае бязмернае хараство хвалявала нашыя сэрцы, гучна апавядаючы пра каханне i славу Усявышняга. Дзе-нiдзе сярод гэтае травы, нiбы дзiвосныя сны, узвышалiся незвычайныя дрэвы, чые высокiя тонкiя камлi стаялi не проста, а грацыёзна хiлiлiся да святла, што апоyднi разлiвалася y самае сэрца далiны. Кара iх стракацела яркiм бляскам, у якiм чаргавалiся водблiскi чарноты й срэбра, i была яна пяшчотнейшая за yсё, акрамя шчок Элеаноры, i калi б не пышная зелянiна вялiзных лiстоy, якiя спадалi з вершалiнаy даyгiмi хiсткiмi радамi, падлашчваючыся да лёгкага ветрыку, то можна было прыняць тыя дрэвы за гiганцкiх сiрыйскiх змеяy, што аддавалi пашану свайму yладару – Сонцу. Трымаючыся за рукi, пятнаццаць гадоy блукалi мы з Элеанораю па той далiне, пакуль каханне не запанавала y нашых сэрцах. Сталася тое аднаго вечара на зыходзе трэцяга пяцiгоддзя яе жыцця i чацвертага – майго, калi мы сядзелi пад змеепадобнымi дрэвамi, сцiскаючы адно аднаго y абдымках, i глядзелi на ваду y Рацэ Маyчання, на нашыя адлюстраваннi y ёй. Мы не прамовiлi нi слова y той цудоyны дзень, i нават вымаyленае намi назаyтра было нешматлiкiм i нясмелым. Мы выклiкалi бога Эрота з тае хвалi i цяпер адчувалi, што ён абудзiy у нас палкасць, закладзеную яшчэ y нашых продках. Жарсцi, якiмi вякамi быy адзначаны наш род, сабралiся, перапоyненыя фантазiямi, i пранеслiся шалёнаю асалодаю над Далiнаю Шматколерных Траваy. Усё y ёй змянiлася. Незвычайныя цудоyныя кветкi, падобныя да зорак, распусцiлiся на дрэвах, тых, якiя раней нiколi не ведалi квеценi. Зяленiва смарагдавага кiлiма стала яшчэ больш насычаным, а калi адна за адною звялi белыя стакроткi, замест iх параспускалiся дзясяткi рубiнавых асфадэляy. Жыццё пачало з’яyляцца yсюды, куды б нашая нага нi ступала, – высокi фламiнга, дагэтуль не бачаны, разам з iншымi вясёлымi яркiмi птушкамi выхваляyся перад намi сваiм пунсовым апярэннем. Залатыя i срэбныя рыбкi заплюхалiся y рацэ, з лона якое пацiху пачало раздавацца цурчанне, што yрэшце ператварылася y мелодыю калыханкi, прыгажэйшую за Эолаву арфу, саладзейшую за yсё на свеце, акрамя голасу Элеаноры. І вялiзнае воблака, якое мы бачылi толькi блiзу Геспера*, прыплыло адтуль, выпраменьваючы барвовыя i залатыя водблiскi, i, мiрна yладкаваyшыся па-над намi, дзень пры днi пачало апускацца усё нiжэй, аж пакуль краямi не yлеглася на вершалiны гор, ператвараючы iх цьмянасць у велiчнасць i замыкаючы нас у чароyнай вязнiцы пышнасцi й прыгажосцi. Хараством Элеанора была падобная да серафiма, але была яна дзяyчо наiyнае i шчырае, як i кароткае жыццё, што яна прабавiла сярод кветак. Яна не хавала палымянага кахання, што хвалявала яе сэрца, i зазiрнула разам са мною y самыя патаемныя яго закуткi, калi мы yдваiх шпацыравалi Далiнаю Шматколерных Траваy, разважаючы пра вялiкiя змены, што кагадзе там адбылiся. І аднойчы y слязах загаварыла яна пра апошнюю змену, што напаткае yсё чалавецтва, i з таго часу адно пра гэта цвердзiла, шторазу вяртаючыся да гэтае сумнае тэмы, гэтаксама як у песнях шыразскага паэта* ва yсiх варыяцыях зноy i зноy сустракаюцца тыя самыя вобразы. Яна адчула, што Смерць кранулася рукой яе грудзей – падобная да матылька, яна была надзеленая незвычайнаю прыгажосцю адно для таго, каб памерцi; але жах смерцi для яе быy толькi y адным, аб чым аднойчы yвечары яна i расказала мне на беразе Ракi Маyчання. Вялiкi боль прыносiла ёй думка пра тое, што, пахаваyшы яе y Далiне Шматколерных Траваy, я назаyсёды пакiну гэты шчаслiвы край i дарыцьму каханне, палкасць якога дагэтуль належала толькi ёй, панне са свету вонкавага й бруднага. І тады я адразу ж кiнуyся да ног Элеаноры i пакляyся перад ёй i Нябёсамi, што нiколi не ажанюся нi з адной дачкой зямлi, што нiчым не здраджу яе светлай памяцi або памяцi яе шчырага пачуцця, якiм яна гэтак мяне ашчаслiвiла. І я паклiкаy магутнага Уладара сусвету, каб Ён стаy сведкам урачыстасцi мае клятвы. А як я парушу тую клятву, то няхай прыпадзе на мяне кара, аб якой я прасiy Яго i яе, святую, што жыцьме y Элiзiюме*, i няхай кара тая будзе такою жахлiваю, што я нават казаць пра яе не наважуся. І ясныя вочы Элеаноры пасвятлелi, калi я сказаy гэтыя словы; i яна yздыхнула, нiбы смяротны цяжар упаy з яе душы, i, задрыжэyшы, вельмi горка заплакала, але прыняла маю клятву (бо яна была зусiм дзiцем), i гэта дало ёй палёгку перад аблiччам смерцi. Праз колькi дзён, мiрна адыходзячы, яна сказала мне, што за тое, што я зрабiy для заспакаення яе душы, яна пасля смерцi будзе ахоyваць мяне, i, калi ёй будзе дазволена, уначы будзе прыходзiць да мяне наяве; але ж, калi райскiм душам тое не будзе дазволена, яна, прынамсi, часта давацьме мне знакi свае прысутнасцi – цi то yздыхаючы вечаровым ветрыкам, цi то напаyняючы паветра, якiм я дыхаю, водарам анёльскiх кадзiлаy. І з гэтымi словамi на вуснах яна рассталася са сваiм нявiнным жыццём, кладучы канец першай эпосе майго быцця. Дасюль я казаy толькi праyду. Аднак, мiнаючы бар’ер на шляху Часу, утвораны сконам маёй каханай, i yступаючы y другую эру свайго iснавання, я адчуваю, як цень ахутвае мой розум, i я сумняюся y беззаганнасцi сваёй памяцi. Аднак я буду казаць далей. Гады пакутлiва цягнулiся адзiн за адным, а я yсё яшчэ не сыходзiy з Далiны Шматколерных Траваy; але яшчэ адна вялiкая змена адбылася y ёй. На дрэвах звялi падобныя да зорак кветкi i нiколi yжо больш не з’яyлялiся. Прыцьмелi фарбы смарагдавага кiлiма, i адзiн за адным змарнелi рубiнавыя асфадэлi, замест iх распусцiлiся дзясяткi цёмных, нiбы вочы, фiялак, што так трывожна выгiналiся i былi заyсёды абцяжараныя расою. Жыццё yжо больш не вiравала y тых краях, дзе мы калiсьцi бавiлiся, – высокi фламiнга болей не выхваляyся сваiм пунсовым апярэннем, а y журбе адляцеy за горы разам з усiмi калiсьцi вясёлымi птушкамi, што некалi прыляцелi разам з iм. Залатыя i срэбныя рыбкi сплылi yнiз па плынi цераз цяснiну y гарах i yжо нiколi болей не yпрыгожвалi нашае цудоyнае рэчкi. Мелодыя калыханкi, што была прыгажэйшаю за Эолаву арфу i саладзейшаю за yсё на свеце, акрамя голасу Элеаноры, пакрысе знiкала, бо цурчанне рабiлася yсё цiшэйшым, пакуль нарэшце рака цалкам не занурылася y сваё першапачатковае yрачыстае маyчанне. Велiзарнае воблака yзнялося yгару i, пакiдаючы вершалiны гор у iх ранейшай панурасцi, адляцела назад у краi Геспера, прыхапiyшы з сабою сваё залатаноснае i раскошнае хараство з Далiны Шматколерных Траваy. Аднак Элеанора не забылася на свае абяцаннi, бо я чуy звон анёльскiх кадзiлаy, а хвалi незямнога водару праплывалi yвесь час па-над далiнаю; i y гадзiны самоты, калi цяжка бiлася маё сэрца, вецер, што абвяваy мой лоб, даносiy да мяне цiхiя yздыхi; i няпэyны шэпт нярэдка поyнiy начное паветра. А аднаго разу – о, усяго аднойчы! – я прачнуyся ад глыбокага, быццам смерць, сну, адчуyшы на сваiх вуснах прывiдны дотык. Але ж пустэча y маiм сэрцы не запаyнялася. Я прагнуy кахання, якое датуль перапаyняла яго. Нарэшце далiна пачала мучыць мяне yспамiнамi пра Элеанору, i я пакiнуy яе назаyжды дзеля бурлiвых i yвадначас марных уцехаy свету. * * * Я апынуyся y незнаёмым горадзе, дзе yсё навокал, здавалася, спрыяла таму, каб збавiць маю памяць ад тых салодкiх сноy, што так доyга снiлiся мне y Далiне Шматколерных Траваy. Пышнасць i раскоша велiчнага двара, i шалёны ляскат зброi, i асляпляльнае хараство жанчынаy збянтэжылi i ап’янiлi мой розум. Аднак, як i раней, душа мая заставалася вернаю дадзеным абяцанням, i цiхiмi начамi Элеанора нагадвала мне пра сябе сваёю нябачнаю прысутнасцю. Аж раптам усё скончылася, i свет змарнеy у мяне yваччу, i я спалохаyся жахлiвых думак, што авалодалi мною, i страшэнных спакусаy, якiя апанавалi мяне, бо з нейкага далёкага i невядомага краю прыбыла да вясёлага двара караля, якому я служыy, панна, краса якое адразу ж паланiла маё нявернае сэрца. Без ваганняy кiнуyся я да яе ног у самым палкiм, самым пакорным любоyным пакланеннi. Бо цi ж маглi мае пачуццi да юнае дзяyчыны зраyнацца з тою палымянасцю, з тым шалам, з тою нябеснаю асалодаю пакланення, з якiмi я вылiy у слязах усю сваю душу незямной Эрменгардзе? О, светлы серафiм Эрменгарда! Гэты вобраз прагнаy з мае памяцi згадкi пра iншую. О, боскi анёл Эрменгарда! Углядаючыся y глыбiню яе незабыyных вачэй, я думаy толькi пра iх – i пра яе. Я ажанiyся i не страшыyся праклёну, якi наклiкаy на сябе; i горыч ягоная не спасцiгла мяне. Аднаго разу, усяго аднойчы, сярод начное цiшы праз краты акна да мяне данеслiся мяккiя yздыхi, даyно yжо забытыя мною, i я пачуy такi знаёмы пяшчотны голас: – Спi спакойна! Бо над усiм пануе Дух Кахання, i, аддаyшы сваё сэрца той, каго завеш Эрменгардаю, ты вызваляеш сябе ад абяцанняy, што даваy Элеаноры. Чаму? Пра тое дазнаешся на нябёсах.     Пераклала Веранiка Сiдарэнка Сэрца выкрывае Праyда! Я быy i застаюся нервовы, вельмi, нават жахлiва нервовы; але ж чаму вы кажаце, што я – вар’ят? Хвароба абвастрыла мае пачуццi – анi не паслабiла, не прытупiла iх. Найвастрэйшае з усiх было пачуццё слыху. Я чуy усё, што адбывалася як на небе, так i на зямлi. Я чуy цi не yсё, што чынiлася y пекле. Дык няyжо ж я – вар’ят? Паслухайце й майце yвагу, як разважлiва я магу апавесцi yсю гiсторыю. Нельга сказаць, як упершыню гэтая iдэя прыйшла мне y галаву, але, прычапiyшыся аднаго разу, яна не пакiдала мяне нi yдзень, нi yночы. Тут не было нi намеру, нi абвостранае жарсцi. Я любiy гэтага старога. Ён анiводнага разу не зрабiy мне нiчога кепскага, не пакрыyдзiy мяне. Я не зважаy на ягонае золата. Здаецца, прычынаю yсяго было ягонае вока, менавiта яно! Вока, бледнае й блакiтнае, зацягненае плеyкаю, было падобнае да вока грыфа. Калi ж яно натыкалася на мяне, мая кроy халадзела; гэтак спакваля я надумаy забiць старога, каб назаyжды пазбавiцца гэтага вока. Вось i yся рахуба. Мяркуеце, я – вар’ят? Вар’яты нiчога не цямяць. Каб жа вы бачылi мяне, бачылi, як адмыслова я yсё рабiy – з якою перасцярогай, з якою прадбачлiвасцю, з якiм удаваннем распачаy я работу! Нiколi я не ставiyся да старога так добра, як за тыдзень перад забойствам. І штоночы, блiзу дванаццатае, я падымаy клямку ягоных дзвярэй i прачыняy iх – цiха-цiха! А пасля, зрабiyшы дастатковую для свае галавы шчылiну, я скiроyваy туды добра зачынены, каб не блiснула святло, зацемнены лiхтар, а yслед ужо засоyваy галаву. Вас ахапiy бы смех, калi б пабачылi, як умела я прасоyваy яе. Я сунуy яе паволi, зусiм паволi, каб не патурбаваць старога y сне. Цэлая гадзiна iшла на тое, каб памясцiць маю галаву y шчылiне так, што я мог бачыць старога на ложку. Га!.. Хiба ж мог вар’ят дзеяць так разважлiва? А калi мая галава трапляла y пакой, я з асцярожнасцю расчыняy лiхтар, надзвычай асцярожна (абы не рыпнулi петлi) расчыняy яго, каб просты ценькi праменьчык спадаy на хiжае вока. І гэта я рабiy сем доyгiх начэй – акурат апоyначы, – але вока, здавалася мне, заyсёды было заплюшчанае, чаму й не выпадала здзейснiць задуму, бо ж дадзяваy мне не сам стары, але ягонае Паганае Вока. І шторанiцы, калi бралася yжо на дзень, я смела iшоy у спачывальню й гучна гаманiy з iм, па-прыяцельску называючы яго па iменi й дазнаючыся, як прамiнула ноч. Гэткiм парадкам, бачыце, яму належала быць вельмi пранiклiвым чалавекам, каб запасочыць, што кожнае ночы, рыхтык а дванаццатай, я зазiраy да яго, пакуль ён спаy. На восьмую ноч я быy асаблiва пiльны, прачыняючы дзверы. Хвiлiнная стрэлка гадзiннiка рухалася нашмат хутчэй, чымсьцi мая рука. Нiколi дасюль я не адчуваy настолькi свае патужнасцi, свае празорлiвасцi. Я ледзьве стрымлiваy пачуццё трыюмфу. Адно падумаць, што я прыходзiy, спакваля расчыняy дзверы, а стары нават у сне не бачыy маiх таемных учынкаy ды задумаy. Уявiyшы гэта, я ажно пырснуy смехам, а ён, магчыма, пачуy мяне, бо раптам заварушыyся, нiбы злякаyся нечага. Цяпер, мабыць, падумаеце, што я адступiyся – але зусiм не так. Апраметная цемра ахiнала ягоны пакой (ён баяyся зладзеяy i шчыльна зачыняy аканiцы), таму я ведаy, што ён не yгледзiць шчылiнкi y дзвярох, i патроху налягаy на iх. Я прасунуy у спачывальню сваю галаву i важыyся yжо адчынiць лiхтар, але калi мой вялiкi палец праслiзнуy па бляшанай засаyцы, стары yскочыy у ложку, выгукнуyшы: «Хто тут?» Я застаyся нерухомы й маyчаy. Цэлую гадзiну я не варушыyся, але не пачуy тым часам, як ён зноyку лёг. Ён усё яшчэ сядзеy на ложку, услухоyваyся, дакладна гэтаксама як я ноч у ноч прыслухоyваyся да магiльнае цiшынi пакоя. Трохi пазней я пачуy стогн, я ведаy, што гэты стогн спароджаны бязлiтасным страхам. Гэта не быy енк пакуты або скрухi – ох, не! – гэта быy цiхi прыдушаны енк, што падымаецца з глыбiнi душы, прасякнутай жахам. Я добра ведаy той гук. Часта yночы, акурат апоyначы, калi yсё спiць, ён вырываyся з маiх грудзей, паглыбляючы сваiм смяротным рэхам тыя страхi, што шкуматалi мяне. Я yяyляy, што адчувае стары, i спачуваy яму, хаця й пасмейваyся y душы. Я ведаy, што ён не спаy ужо пасля першага нязначнага шуму, якi змусiy яго заварушыцца y пасцелi. Жахi yсё мацней сцiскалi яго y сваiх абцугох. Ён стараyся думаць пра iх: «Гэта не што iншае, як вецер у комiне, гэта адно мыш праскочыла па падлозе», – або: «гэта проста цвыркун крыху пасакатаy». Ведама, ён сiлiyся суцешыць сябе гэткiмi дапушчэннямi, але yсё дарма. Усё дарма, бо Смерць, наблiжаючыся да яго, падбiралася чорным ценем i ахiнала сваю ахвяру. І якраз немiнучае yздзеянне бесцялеснага ценю прычынiлася да адчування iм (хоць ён не чуy i не бачыy), да адчування таго, што мая галава тут, у пакоi. Доyга й цярплiва прачакаyшы, я так i не пачуy, цi лёг ён зноyку; тады й наважыyся прачынiць лiхтар – зрабiць ценькую-найценькую шчылiнку. І я прачынiy яго – спакойна, настолькi спакойна, што y гэта цяжка паверыць, – i нарэшце шпурнуyся з шчылiнкi нязыркi, бы павучыная нiць, праменьчык i апынуyся на хiжым воку. Яно было расплюшчанае, шырока-найшырока расплюшчанае, i я шалеy, пазiраючы на яго. Я надзвычай добра бачыy яго – невыразна блакiтнае, зацягненае агiднай плеyкаю, якая ледзянiла мяне да глыбiнi душы; але праз цемру я не мог пабачыць нi твару, нi цела старога, бо нясведама скiраваy прамень дакладна на тое клятае месца. Хiба ж я не казаy вам, што прыманае за вар’яцтва ёсць проста празмернай пранiклiвасцю? Я пачуy увушшу цiхi, прыглушаны, прудкi зык, гэткi, што робiць гадзiннiк, загорнуты y вату. Безумоyна, я ведаy гэты гук – бiлася сэрца старога. Тахканне распалiла yва мне лютасць – падобна да таго, як пошчак бубнаy абуджае жаyнераву адвагу. Але я yсё яшчэ стрымлiваy сябе й не варушыyся. Я ледзьве дыхаy, трымаючы застыглы y руцэ лiхтар, i сiлiyся не зводзiць праменю з вока. Тым часам агiднае тахканне пачасцiлася. Яно yсё нарастала й нарастала, рабiлася штосекунды прудчэйшае й гучнейшае. Страх старога, пэyне, стаy надзвычайны. Бiццё гучнела, паслухайце, гучнела з кожным iмгненнем! Цi зважаеце вы на гэта? Я казаy, што я нервовы, гэта сапраyды так. І тады, глыбокай ноччу, спасярод вусцiшнае цiшы старога дому, гэты дзiyны шум пазбавiy мяне змогi кантраляваць страх. І yсё ж колькi хвiлiнаy я таймаваy сябе. Але бiццё гучнела й гучнела! Мне здавалася, што сэрца можа разарвацца. І цяпер новая трывога ахапiла мяне – гук маглi пачуць суседзi! Прабiy час старога! З пранiзлiвым крыкам я расчынiy лiхтар i yскочыy у пакой! Стары выгукнуy адзiн, толькi адзiн раз. Вокамгненна я сцягнуy яго на падлогу й прыдушыy цяжкiм ложкам. Пасля я весела смяяyся, уважаючы, што yсё yрэшце зроблена. Але доyгiя хвiлiны сэрца яшчэ глуха тахкала. Гэта, тым не менш, не турбавала мяне; бiцця не пачулi б за сцяной. Нарэшце яно сцiхла. Стары быy мёртвы. Я адсунуy ложак i агледзеy труп. У iм зусiм не было жыцця. Я прыклаy руку да ягонага сэрца й трымаy яе так колькi хвiлiнаy. Кроy не пульсавала. Ён быy назаyжды пазбаyлены жыцця. Ягонае вока больш не патрывожыць мяне. Калi вы yсё яшчэ лiчыце мяне вар’ятам, дык пераканаецеся y сваёй памылцы, дазнаyшыся пра мудрыя перасцярогi, выкарыстаныя мною, каб схаваць цела. Ноч сыходзiла, i я хапатлiва, але без шуму, працаваy. Перадусiм я разабраy труп: адрэзаy галаву, рукi й ногi. Пасля я выняy з падлогi тры маснiчыны й паклаy парэшткi памiж брусоy. А тады yставiy дошкi назад так разумна й вынаходлiва, што нiякае чалавечае вока, нават ягонае вока, не выявiла б нечага падазронага. Не трэ было нiчога вымываць – нiдзе нiводнае плямкi, нiводнае кропелькi крывi. Я быy вельмi акуратны. Усё засталося y мiсе! Калi я скончыy работу, была чацвертая – цямнота стаяла, як апоyначы. Адразу па тым, як звон прабiy чацвертую, пачуyся стук у парадныя дзверы. Я спусцiyся адчынiць з спакоем у душы – чаго мне цяпер было баяцца? Увайшлi тры мужчыны i з бездакорнай ветлiвасцю адрэкамендавалiся афiцэрамi палiцыi. Крык уначы пачуy сусед; вынiкла запасочанне, што здарылася злачынства; iнфармацыю перадалi y пастарунак, i iх (афiцэраy) паслалi абшукаць дом. Я yсмiхнуyся – чаго мне было баяцца? Я павiтаy iх. Сказаy, што сам выгукнуy у сне. Стары, дадаy я мiж iншым, паехаy на вёску. Я паказаy iм увесь дом. Я прасiy iх агледзець – агледзець як след. Я прывёy iх нарэшце y ягоны пакой. Я паказаy iм усе ягоныя каштоyнасцi, цэлыя й нечапаныя. У захапленнi ад свае yпэyненасцi я прынёс у пакой крэслы й папрасiy афiцэраy адпачыць, а сам з шалёнай смеласцю ад поyнага трыюмфу паставiy сваё крэсла якраз там, дзе спачываy труп ахвяры. Афiцэры былi задаволеныя. Мае дзеяннi пераканалi iх. Я паводзiy сябе зусiм нязмушана. Яны сядзелi й гаманiлi пра нешта звычайнае, i я таксама штосьцi бадзёра казаy iм. Але неyзабаве я адчуy, што бляднею, i захацеy, каб яны як мага хутчэй пайшлi. У мяне балела галава i, здаецца, стаяy звон увушшу; а яны yсё сядзелi й гаманiлi. Звон зрабiyся выразнейшы; ён не знiкаy, не, ён большаy. Я пачаy гаварыць развязней, каб пазбыцца хвалявання, але ён не сцiх, а праявiyся яшчэ болей – i нарэшце я зразумеy, што шум быy не y маiх вушох. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/edgar-alan-po/maska-chyrvonae-smerci-zbornik/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. notes Примечания 1 Тут i далей эсэ «Паэтычны прынцып» i «Фiласофiя кампазiцыi» цытуюцца y перакладзе Ганны Янкута. 2 Пераклад Ганны Янкута. 3 Жывучы, я быy тваёй чумой, памiраючы, зраблюся тваёй смерцю (лац.). 4 …выцякае з таго, што мы не yмеем быць адны* (фр.). 5 …толькi аднойчы yсяляецца y жывое цела – каня, сабакi, нават чалавека, бо рознiца памiж iмi не такая yжо вялiкая (фр.). 6 Перасяленне душы* (грэцк.). 7 Індывiдуальны пачатак (лац.). 8 Як лютня, сэрца у яго: Кранi – i адзавецца гукам. Беранжэ* (фр.). 9 Ўотсан*, доктар Персiваль*, Спаланцанi* i асаблiва бiскуп Ландаф – гл. «Нарысы па хiмii», том V (заyв. Эдгара По). 10 «Настаyленнi y iнквiзiцыi» (лац.). 11 Парадак службаy па памерлых для хору магунцкай царквы (лац.). 12 Роды (лац.). 13 Пераклад Ганны Янкута. 14 Вычварны, вышуканы (фр.). 15 Прыyкрасны час, жалезнае стагоддзе!* (фр.). 16 Акругленыя (фр.). 17 Пры смерцi, у агонii (лац.). 18 Судовай бiблiятэкi (лац.). 19 Псеyданiмам (фр.). 20 Яснабачання (фр.). 21 Уваходзяць у мора цемры*, каб даследаваць, што y iм (лац.).
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.