Вёрст кровожадных, длинных Пройдены сотни… сотни... Над головой Берлина Знамя победы сегодня! Майским дождём умыта Нынче Рейхстага серость. Птицами над гранитом Красные стяги сели. Вёрсты друзей глотали, Шедших вперед – к Победе - Бродами и мостами, Ночью и на рассвете. Ради неё, в окопах, Землю зубами грызли… Клочьями - в глотках копоть… Вязко

Сімъ поб?диши

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:80.00 руб.
Издательство: Кнігазбор
Просмотры: 162
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 80.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Сiмъ поб?диши Алесь Пашкевiч Раман “Сiмъ поб?диши” – пра yладу тыранаy i yладу слова. Расповед вядзецца y двух часавых зрэзах: XVI стагоддзi i y нашым часе. У цэнтры тэксту – тры галоyныя пары персанажаy-двайнiкоy: цар Іван Жахлiвы (Грозны) – i сучасны дыктатар Іван Мароз; мiтрапалiт, якi yзвёy цара на трон, – i прафесар-гiсторык, якi дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзiдэнцкiя выбары; першадрукар Іван Федаровiч (Фёдараy) – i тэлежурналiст Іван Федарэнкiн. А яшчэ – Кацярына Ягелонка, пляменнiца караля Жыгiмонта, якая не скарылася маскоyскаму цару i стала каралевай Швецыi, – i студэнтка Кацярына… “Усё знiкае, але нiчога не змяняецца” – асноyны лейтматыy рамана. А перамагае y вынiку не сiла, а любоy. І – слова. Кнiга змяшчае нецэнзурную лаянку Алесь Пашкевiч Сiмъ поб?диши Усё знiкае – нiчога не змяняецца. © Пашкевiч Алесь, 2012 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 0 Калi б страх ратаваy ад смерцi, зайцы жылi б вечна. Аднак бясконцыя толькi yцёкi. Як i y ягоным лёсе… Галоднае маленства y акупаваным мястэчку – i ён, лапавухi хлапец з прозвiшчам Заяц, падаyся вучыцца y пранямецкую школу ды запiсаyся y Саюз вольнай моладзi: кармiлi два разы на дзень, апранулi. І да сёння тыя канапляныя нагавiцы памятае… А праз сем гадоy прыехаy у сталiцу, здаy на выдатна yступныя экзамены ва yнiверсiтэт – дык тая апратка ледзь не вылезла бокам: выклiкалi да асабiста на «чысцец», i выратавала толькi тое, што пра СВМ сам шчыра прызнаyся y аyтабiяграфii ды… не адмовiyся ад супрацоyнiцтва. Словам, падцiснуy вушы – i галаву y траву. І быy залiчаны на гiстарычны факультэт, i адвучыyся, пазбягаючы непрыемнасцяy, i патрапiy у аспiрантуру, i стаy кандыдатам навук. А тут зноy пачалi барацьбу з гiсторыяй, i ён, дацэнт Мiкалай Заяц, не адмаyляyся ад выкрывальнiцкiх публiкацый – i быy запрошаны на стажыроyку y Акадэмiю навук, абаранiy доктарскую з гучнай назвай «Ідэя yлады i народа y развiццi рускай дзяржаyнасцi y XVI стагоддзi», займаyся даследаваннем кнiгадрукарства ды прымаy удзел у эксгумацыi пахавальнi Івана Грознага. А затым узначалiy кафедру, стаy акадэмiкам – i, не зважаючы на палiтычнае пацяпленне, высока не скакаy. Як i падчас свайго дэпутацтва y Вярхоyнай Думе, куды выбралi ад роднага yнiверсiтэта. З парламенцкай краiна ператварылася y прэзiдэнцкую, вярталiся гiстарычная праyда ды нацыянальная сiмволiка, але… Але жыццё зноy запатрабавала «yцёкаy» – i ад тае праyды, i ад рэальнасцi. А ён ужо быy старым, ужо не мог бегчы. А галоyнае – надакучыла хавацца, прыстасоyвацца. Зайцы не жывуць вечна, бо страх не ратуе ад смерцi… І ён нарэшце yздыхнуy на поyныя грудзi ды адчуy трымценне патаемнай свабоды – але ж жыць вечна не будзеш… Даконваy дыябет, i цяпер ён – пенсiянер Заяц – без нагi. Тут нават i хацеy бы – не пабяжыш, не yцячэш… На вакзальнай плошчы было мiтуслiва i шматлюдна. Ён спынiy свой iнвалiдны вазок i выклiкаy лiфт. Зiхоткiя дзверы расчынiлiся бязгучна. «Цывiлiзацыя», – хiтнуy галавой i нацiснуy на нiжнюю кнопку. Спусцiyся y доyгi тунэль падземнага перахода, скацiyся, трымаючыся адной рукой за парэнчы, па пандусе да шкляных дзвярэй, перад якiмi «цывiлiзацыя» i закончылася: а як iх адкрыць? Нахiлiyся, адпiхнуy, але вазок ад’ехаy назад. Тое заyважыла маладжавая брунетка y кароткай чорнай сукенцы з вертыкальнымi хвалямi стразаy на спiне – i прытрымала спружынiстыя дзверы. Але праём быy малы, i кола некалькi разоy чаплялася за металiчны стаяк. Нарэшце выкацiy i yсмiхнуyся маладзiцы: – Дзякуй, прыгажунька. Дай Бог табе здароyя. І тая yсмiхнулася, паглыбiyшы на шчочках сiмпатычныя ямiнкi: – Вам таксама… І пацокала на блiскучых абцасах да турнiкетаy. А ён толькi цяпер зразумеy, што не ведае, як i дзе плацiць за жэтон цi нейкую картку. Усё, здавалася, прадумаy дасканала, а вось гэта… – Калi ласка, праязджайце, – заyважыла ягоную знiякавеласць кантралёрка i адкiнула ланцужок. – Ды не бойцеся, другiм разам заплоцiце… Маладыя людзi! – спынiла яна даyгалыгiх хлопцаy. – Дапамажыце дзядулю на экскалатары… Дадумалiся ж наверсе iльготы адмянiць… Заяц спынiyся каля краю платформы, блiжэй да аграмаднага люстэрка – каб патрапiць у першы вагон. Дыхнула прахалодай i чыгуначнай змазкай, пасля чаго з цемры насцярожана блiснулi фары электрычкi. Памiж бетонам з жоyтай паласой i вагонам – з паyпядзi прастора, адолець якую дапамог вусаты чалавек у форме машынiста метрапалiтэна з моднымi зацемненымi акулярамi. – Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – станцыя «Лiстападная», пераход на «Зарэчную» лiнiю, – няспешна прагучала дыктарская абвестка. Цягнiк крануyся i пачаy набiраць разгон. «Вусач машынiст» падышоy да дзвярэй – не тых, на якiх бялеy надпiс «Не прислоняться!», а амаль нябачных, у кабiну машынiста, зачыненых знутры, – дастаy з кiшэнi цёмна сiняга пiнжака адмысловы накiдны ключ, крутануy некалькi разоy i, зiрнуyшы на iнвалiдны вазок, незаyважна нацiснуy на нiкеляваную ручку. Дзверына цiха зачынiлася за iм. – Служба бяспекi метрапалiтэна! – выгукнуy «Вусач» знiякавеламу кiроyцу. – Паступiла iнфармацыя, што на лiнii – п’яны машынiст. Праверка. Калi ласка, дыхнiце вось сюды, – дастаy з унутранай кiшэнi невялiкi балонiк, нахiлiyся над машынiстам, у вачах якога выявiлася неyразуменне, i нечакана пшыкнуy у твар. Машынiст было yсхапiyся, але iмгненна асунуyся, а «Вусач» адкрыy фортку, затым адсунуy беспачуццёвае цела i пiхнуy рычаг хуткасцi ад сябе: цягнiк запаволiy рух. У той час Заяц дастаy са скуранога дыпламата, прывязанага да бiлца iнвалiднага вазка, загадзя yключаны ноyтбук, па электроннай пошце адаслаy невялiчкi тэкст – i зноy схаваy. Цягнiк спынiyся. Патухлi лямпы асвятлення – i эканомна yспыхнулi запасныя, па дзве на вагон. За шклом вокнаy знерухомела шурпатая сцяна тунэля. – Паважанае спадарства, просiм не хвалявацца… – прагучаy у дынамiках спакойны голас «Вусача». – На лiнii – збой электранапругi. Праз некалькi хвiлiн рушым зноy. Кiраyнiцтва метрапалiтэна выказвае свае прабачэннi. – А затым той жа голас загучаy у рацыi галоyнага дыспетчарскага пульта: – Увага! Састаy № 8 першай лiнii захоплены тэрарыстамi i, замiнiраваны, знаходзiцца памiж станцыямi «Вакзальная» i «Лiстападная». Усе патрабаваннi нашай групы – на электроннай пошце Адмiнiстрацыi прэзiдэнта. Папярэджваем: з абодвух бакоy электрасастава выстаyленыя сэнсарныя вiдэакамеры. Пры першым выяyленнi якiх небудзь рухаy спецслужбаy цягнiк з пасажырамi будзе yзарваны! Гэта не жарт! Канец сувязi… І Калi манах пакiнуy пячору, пачало yзыходзiць сонца. Усю ноч ён малiyся, а над зямлёй грукатала навальнiца. Маланкi распорвалi неба, падалi y марскую бездань i – атушаныя – распырсквалiся па наваколлi. І тады yзрываyся гром, стагналi зямля i горы, страшнае рэха кацiлася з вышыняy – нiбыта yадначас заходзiлiся тысячы iерыхонскiх трубаy цi насмерць бiлiся за прастору дахрысцiянскiя Ярыла i Зеyс. І перакульвалася неба, i расцякалася вадою па горных стромах, i нельга yжо было зразумець, дзе нiз i дзе верх, дзе сцяжына людская, а дзе Божая, дзе yява i дзе жыццё. Затым усё ацiхла. І было чутна, як словы злiвалiся з шаптаннем нястомных раyчукоy, па якiх неба сцякала y недалёкае мора. А калi yзышло сонца, манах адзiнец пакiнуy пячору. На Афоне, ён жыy з сонцам i ветрам, сыцiyся зямнымi дарамi, мацаваyся святым словам. І прасiy Бога назаyсёдна пакiнуць яго тут – аднак нядаyнi сон змусiy перапынiць скiт ды спусцiцца y зямныя клопаты… Дарога адабрала yсе старэчыя сiлы, але ён не адчуваy гэтага. Не адчуваy нi збiтых ног, нi задубелай ад глеiстай гразi тогi, нi спапяляльнай смагi. Ішоy ды iшоy, гохкаючы кiем, сунуyся ды поyз, калi стромiyся горны схiл. Радаваyся дзённаму святлу, а кароткiя ночы праводзiy у сонным памараку. Ды крочыy далей – аж пакуль не yбачыy перад сабой манастырскiя вароты. Сiлаy узняць жалезнае кольца i пастукаць ужо не засталося. «Дзякуй табе, Божа», – вымавiy цi падумаy манах – i страцiy прытомнасць. Першымi яго заyважылi рыбакi, якiя прывезлi з Салонiкаy муку i воск. Яны занеслi старога за манастырскiя сцены, паклалi y цень кiпарыса ды паведамiлi iгумену Нiлу. Калi той прыйшоy, манах ужо агоyтаyся ды радасна глядзеy на царкоyны крыж. – Брат Фiлафей?.. Вiтаю цябе, богалюбiвы сябар! Пасля нялёгкай дарогi зрабi ласку: будзь госцем у маёй келлi, – iгумен азiрнуyся на маладога келейнiка, каб той дапамог, але стары манах нечакана yпаy да iхнiх ног. – Эвлагiтэ (Дабраславiце)! – прашаптаy ён традыцыйнае афонскае прывiтанне, перахрысцiyся i пачаy прасiць даравання, але словы патаналi y перасмяглай глотцы. – О Кiрыёс (Гасподзь дабраславiць), – крыху збянтэжыyся iгумен. Ён паслаy келейнiка па ваду i паспрабаваy падняць старца Фiлафея, але той зноy лёг на зямлю i апантана зашаптаy: – Паляць цела маё грахi непагасныя, каменнямi iхнiмi рукi й ногi абцяжараныя, i няма мне даравання за тое, што выпрасiy я y Бога скiт высокi – ды пакiнуy яго… Слёзы цяклi па худых шчоках, па старэчых маршчынах, па крывавых драпiнах. У сiвую бараду yблыталiся некалькi сухiх лiстоy айвы i алiвы: пячора Фiлафея была y Каруле, найвысокiм i найсуровым афонскiм месцы… Ігумен Нiл прысеy да старца i пачаy гладзiць ягоны хiтон, правiльней – тое, што засталося ад яго пасля доyгага пустэльнiцтва. Фiлафей – ягоны папярэднiк на iгуменстве, дванаццаць гадоy таму падаyся y пустэльнiцкi скiт – i з’явiyся нiбыта з iншага свету… Прыбег келейнiк. Хоць Фiлафей i не пiy ужо трое сутак, але вадзе не абрадаваyся: зрабiy тры невялiкiя глыткi ды аддаy карэц. І, укленчыyшы, загаварыy гучней: – Як вучыy айцец Іаан, Сiнайскi iгумен: пакiнуyшы людскi свет, больш не дакранайся да яго, бо страсцi зручна зноy вяртацца. Малiцеся, браты мае y Хрысце, каб страсцi тыя мной зноy не апанавалi… Ігумену i келейнiку yдалося yзняць манаха з каленяy ды адвесцi y трапезную. Але i ад сцiплай манастырскай ежы ён адмовiyся: – Не магу я сыцiць цела, не спатолiyшы перш душу малiтваю, а вочы – сузiраннем святых iконаy. Пакiньце, браты любыя, мяне y адзiнотнай малiтве, а потым я распавяду вам аб прычыне майго прыходу… Фiлафей так i не yвайшоy у царкву: як укленчыy перад каменнымi прыступкамi, так i сам скамянеy на yвесь астатнi дзень. Вусны дрогка шапталi словы да Усявышняга, а вочы – па ранейшаму глыбокiя i маладыя – iскрылiся слёзнай мiлатою ды глядзелi некуды наперад праз царкоyныя сцены, праз час i прастору… Стук драyлянай калатухi абудзiy яго. Была сярэдзiна начы, i манахаy звалi на службу. Афон пачынаy малiтву за дабрастаянне свету, i Фiлафей разам з усiмi, але апошнiм, увайшоy у храм. Усё ахутваy змрок, толькi мiгцелi пад iконамi некалькi цьмяных лампадак. Але ён памятаy тут кожную пядзю… Прачыталi yрачыстую паyночнiцу, адслужылi ранiшнюю з палiелеем, i калi заспявалi Херувiмскую – надышоy свiтанак. – Кiрые элейсон! – прагучала справа ад алтара. – Госпадзi, памiлуй! – паyтарыy падхапiy нiзкi голас… Анiшто не здольна перадаць адчуванне вечнасцi i yзнёсласцi так, як грэчаскiя царкоyныя песняспевы… Пасля лiтургii манахi перайшлi y трапезную, дзе з нагоды нядзельнага ранку да гарбаты з хлебам дадалi мёд, халву i тахiн. Усе павольна расселiся на лавы, iгумен запрасiy у галаву стала старца Фiлафея, але той зноy адмовiyся ад ежы i пайшоy да yзвышэння чытаць: у манастыры падчас трапезы гучалi жыцii святых. А затым, калi yсе паснедалi i яшчэ раз агульнай малiтвай падзякавалi Стваральнiку за мiлату, Фiлафей папрасiy слова. – Браты мае y Хрысце, – мовiy ён цiха, – хацеy я закончыць шлях свой у пячоры пустэльнiка i там перадаць дух свой лiтасцiваму Богу. Ды спадобiy Ён мяне, грэшнага, на iншае: паслаy недастойным вачам маiм сон нечаканы. Разбудзiла y iм мяне Дабраслаyная афонская апякунка i Усяшчодрая роду нашага заступнiца Мацi Божая ды сказала: «Не спi, чалавеча! Глянь, не свiтанак на yсходзе разгараецца, а полымя душагубнае». І паглядзеy я на yсход, i сэрца маё анямела. Убачыy я сцены Царгорада y агнi дымным, а над Храмам Саборным – двух галубоy. У дзюбе y белага – пшанiчны колас. Чорны ж б’е яго люта, i з коласа не зярняты выпадаюць, а словы Божыя. І yпала першая сцяна канстанцiнопальская. І зноy стукнулiся галубы, i другая сцяна абвалiлася. І трэцi раз стукнулiся – i знiкла сцяна Верхняга горада. І гром трубны загучаy нада мной. І yбачыy я, як вадой вулiцы запаyняюцца, як рушыцца купал саборны, а на алтар белы голуб падае. «Ідзi i раскажы», – казала Апякунка Нябесная, i yбачылася мне, як у полымi словы Божыя гараць – кнiгi Святога Пiсання… – па трапезнай прабег трывожны yздых, i старац узвысiy голас: – «Ідзi i раскажы», – паyтарыла Валадарка Цноты, i yбачыy я, як увайшла Яна y агонь, i выйшла непашкоджанай, i паклала на ваду кнiгу, i сказала: «Вось цела Сына майго». І разгарнула кнiгу, i перст свой да радкоy прыклала, i сказала: «А гэта кроy Ягоная»… – старац памаyчаy i закончыy: – Пасля таго сну i спусцiyся я са скiту свайго. І не стамлюся прасiць вас, браты любыя, аб малiтвах да Бога лiтасцiвага, каб дараваy мне зыход мой… Ён перахрысцiyся i памкнуyся было выйсцi з трапезнай, але манахi кiнулiся, перабiваючы адзiн аднаго, распытваць, што абазначаюць тыя нябесныя знакi. – А тое, што чакаюць народ Хрыстовы новыя выпрабаваннi, – Фiлафей наблiзiyся да iгумена, паклаy яму на плячо сваю дрыготкую руку, пранiкнёна паглядзеy у вочы ды падрахаваy: – Пройдзе два разы па столькi, як я пакiнуy наш манастыр, i Царгорад, Канстанцiнопаль, захопяць чужынцы. І ты, добрапрыстойны брат Нiл, мусiш ехаць да патрыярха i папярэдзiць яго аб небяспецы. Не yваскрэснуць таму, што не памерла. Але цела Божага ад крывi Ягонай адлучаць нельга. У Канстанцiнопалi захоyваецца найбагацейшы скрыпторый. Не дай яму знiкнуць! Ратуй слова Збаyцы! – Брат Фiлафей… – голас iгумена задрыжэy. – Разам i y малiтвах, i y справах клапацiцца аб тым будзем. – Не наканавана таму збыцца, – прачула yсмiхнуyся афонскi старац. – Праз сем дзён Усявышнi паклiча мяне на суд свой строгi… * * * Верасень 1429 года Сонца гарэла над святой гарой, i каб не мружыцца, iгумен Нiл насунуy на сiвыя бровы востраканечны куколь выцертага схiмнiцкага хiтона. Чорная тканiна, сшытая зверху над галавой, разрэзы на рукавах – усё сведчыла пра строгасць i пакору абранага жыцця, адасобленага ад свету… Бераг адплываy далей i далей, а Нiл не мог адарваць ад яго свайго блакiтнага позiрку. Што было y ягоных вачах, у якiх адбiвалася вада i неба, смутак i надзея? Што, акрамя малiтвы, было y ягонай душы? Калi адышоy да Бога старац Фiлафей, у манастырскай царкве заплакала iкона Божай Мацi «Троеручыца», а наранiцу пасля пахавання старца y келлю iгумена yляцеy белы голуб: сеy на падваконне i не варушыyся yвесь час малiтвы… І тады iгумен вырашыy адправiцца y Канстанцiнопаль да патрыярха – распавесцi пра Фiлафееy сон ды папрасiць святой парады. Афон з карабля yжо здаваyся невялiкай даланёй – толькi заручальны пярсцёнак хмаркi завiсаy над гарой. Там – падумалася iгумену – i злучалася неба з зямлёй. …Яшчэ y язычнiцкiя часы на паyвостраве yзвышалася пазалочаная статуя Апалона, а на гары быy ягоны храм. І само месца звалася Апаланiядай. Пазней там узвялi храм Зеyса, якога па грэцку звалi Афос (Афон). Цяпер жа i да заканчэння свету той край з нябесным спалучаны iмем Мацi Божай. Калi яна плыла да Лазара Чацвёрадзённага на Кiпр, на моры раз’юцiлася бура – i карабель прыбiла да скалiстага афонскага берага. Гавораць, калi святая Марыя ступiла на яго, статуя Апалона павалiлася… – Дык цi будзе, ойча, у нас добры yлоy? – спытаy iгумена старэйшы рыбак (напрыканцы шляху збiралiся закiдваць невад – каб прадаць рыбу на канстанцiнопальскiм рынку). Ігумен Нiл усмiхнуyся, правёy даланёй па мяккай барадзе i мовiy: – Я ж не варажбiт, чалавеча. Нiкому са смяротных не дадзена знаць пра жыццёвую лоyлю. На тое ёсць вечны лавец душаy – Бог наш нябесны. Папрасiце ласкi Ягонай – i будзе вам улоy… Яшчэ тры разы вынырвала з марскiх глыбiняy i атухала y паружавелай вадзе вераснёвае сонца, пакуль iхнi карабель скiнуy якар на дно бухты Залаты Рог. Кажуць, выспа – вароты Басфора – нагадвае галаву арла. Арол з дзвюма галовамi – герб Усясветнай Канстанцiнопальскай Патрыярхii i цяперашняй iмператарскай дынастыi Палеалогаy. У даyнiя часы грэкi каланiсты заснавалi на выспе горад Вiзантыя y гонар свайго правадыра Вiзанта. Затым ён стаy новай сталiцай Рымскай iмперыi i назваyся Канстанцiнопалем – у памяць пра першага хрысцiянскага iмператара Канстанцiна Вялiкага. З Рыма, Афiнаy, Эфеса ды iншых гарадоy сюды звозiлi лепшыя скульптуры, каштоyныя рукапiсы ды таленавiтых архiтэктараy. Прайшла пасля таго тысяча гадоy, а прасолены Мармуровым морам ды yсушаны высокiм сонцам горад выглядаy маладым i бадзёрым. Як i раней, сцякалiся на форум – рынкавую плошчу – гандляры i купцы, узвышаyся над засмяглай у спёцы зелянiнай i квеценню Букалеон – iмператарскi палац, за iм – жоyтыя каменныя сцены цырка, тэатра, нiжэй, уздоyж пыльных выпетраных вулак – двух трохпавярховыя дамкi з аркадамi, грамадскiя лазнi, якiя ледзь не yсутыч ляпiлiся да старой гарадской сцяны. Цяпер жа горад пералiyся i праз тую, i цераз новую сцяну: яго абаранялi yжо тры рады каменнай цвержы з глыбокiмi забраснелымi iрвамi перад кожнай i дзевяноста шэсць вартавых вежаy. І сем абшытых тоyстымi металёвымi лiстамi брамаy. Калi стомлены дарогай iгумен з дапамогай келейнiка спускаyся y лодку, штось блiснула y ягоных вачах. – Хвала Табе невымерная, Нябесны стваральнiк, – прашаптаy Нiл i перахрысцiyся. На асмужаным даляглядзе вынырнуy пазалачоны купал Святой Сафii. Толькi напрыканцы трэцяй варты1 афонскi iгумен патрапiy у Верхнi горад. Патрыяршы спраyнiк запрасiy у гасцёyны пакой, дзе манахi – Нiл i ягоны келейнiк – маглi памыцца i адпачыць з дарогi. – Яго Вялiкасць Боская Усесвяцейшасць Архiяпiскап Канстанцiнопальскi Новага Рыма i Усясветны Патрыярх, – паведамiy ён, развiтваючыся, – зможа прыняць вас пасля вячэрнi. Службу y Святой Сафii яны анiяк не маглi прапусцiць – калi б нават раскрылiся нябёсы над Вечным горадам i загулi трубы iерыхонскiя. Келейнiк наведваy храм упершыню, а iгумен Нiл у свае маладыя гады быy ягоным дыяканам – ды таксама адчуy першасную акрыленасць ад сузiрання велiчных сценаy. Унутры яны, як i падлога, да самага мазаiчнага yзвышша пакрытыя прыроднымi роспiсамi мармура з белымi, бiрузовымi i вогненна карычневымi вертыкальнымi разводамi… Вось i Харалагiн, дзверы, праз якiя можна выйсцi на каменны пандус i дабрацца на верхнюю галерэю – нiбы на нябачных крылах узняцца да залачоных архангелаy i зверху yвабраць у дрыготкую душу храмную прастору… Аграмадны купал, якi – здавалася звонку – уцiскаy святыню y грэшную зямлю, унутры на далонях двух нефаy выглядаy лёгкiм i yзлётным. Можа – ад сонечнага вянка yрэзаных у яго авальных вокнаy, можа – ад гонкiх узалочаных фрэсак, можа – ад высозных калонаy, а можа – ад намоленых слоy, што гучалi пад тым купалам i yжо не месцiлiся y храме. Але iм, малiтоyным словам, было прасторна y манашскiх душах, якiя y час гэтай вячэрнi таксама yзнiмалiся да нябеснага купала… – Эвлагiтэ! – iгумен упаy на каленi, калi патрыярх увайшоy у свой тронны пакой – пераапрануты, у простым падраснiку. На галаве замест сферычнай клабукi была белая скуфiя. – Бог дабраславiць, мой дарагi брат! – адказаy патрыярх i таксама yкленчыy перад госцем. – Думаy, ужо й не пабачу тваю мудрую сiвiзну. Яны абнялiся i прыселi на лаву, прыстаyленую yздоyж сцяны з высокiм арачным акном. Леваруч ад iх на пакрытым дарагiм дываном узвышэннi стаяy залачоны трон з аксамiтнай падушкай i доyгiмi кутасамi. Патрыяршы трон нiколi не пуставаy: на iм месцiлася кнiга старадаyняга рукапiснага Евангелля y залатых вокладках. Па абодва бакi трону – глiняныя вазы гаршкi з доyгiмi пальмавымi галiнамi. Просты ж драyляны сталец патрыярха быy пад узвышэннем, але yладыка сеy побач з госцем. – Цi добрай была дарога? І як цячэ жыццё Божае на Афоне? – Хвала Богу, i дарогi, i жыццё нашае добрыя, – пачаy Нiл – i спынiyся, не ведаючы, як падступiцца y размове са сваiм клопатам, але патрыярх нiбыта адгадаy ягоныя думкi: – Аднак бачу пакутнае y вачах тваiх: гавары. – На дванаццатым годзе чорнага скiту адкрылася нашаму старэйшаму брату Фiлафею вiдзежа нябесная: Мацi Божая паказала яму бой двух галубоy, чорнага з белым. І yбачыy брат наш Божы… смерць Канстанцiнопаля i разбурэнне Святой Сафii… – iгумен сполашна перахрысцiyся i адвёy ад патрыярха вочы. Праз акно y залу запаyзалi першыя вечаровыя ценi. Блiснула пад нiзкiмi промнямi астылага свяцiла залатое акаймленне Евангелля на патрыяршым троне – i адлюстравалася y блакiтных зрэнках iгумена. – Гавары далей, – загадаy папрасiy патрыярх. Ігумен уздыхнуy, нярвова скрыгатнуy зубамi – ажно зварушылiся абветраныя жаyлакi – i прадоyжыy: – Апякунка Нябесная спусцiлася y агонь высокi, у якiм гарэлi словы Божыя – кнiгi Святога Пiсання… «Ідзi i раскажы», – загадала Валадарка Цноты старцу Фiлафею, i yбачыy ён у тым сне, як выйшла Бязгрэшная з агня, i паклала на ваду кнiгу, i сказала: «Вось цела Сына майго». І разгарнула кнiгу, i перст свой да радкоy прыклала, i сказала: «А гэта кроy Ягоная»… Патрыярх устаy, прайшоy да трона, укленчыy перад Евангеллем: – Госпадзе, Божа мой! Ты паставiy зямлю на цвёрдых асновах: не пахiснецца яна векавечна! – прашаптаy словы псалма i, не паварочваючыся да iгумена, спытаy: – І як брат Фiлафей тлумачыy сваю вiдзежу? – Загадаy адпраyляцца да Вашай Усесвяцейшасцi i папярэдзiць аб небяспецы. «У Канстанцiнопалi захоyваецца найбагацейшы скрыпторый, – мовiy. – Ратуйце i пашырайце слова Хрыстова. Цела Божага ад крывi Ягонай адлучаць нельга»… – І якiм чынам ратавацца Святому гораду? Мне, можа, iгумен, пайсцi да iмператара i папрасiць яго новую сталiцу заснаваць, калi гэтай вы смерць прарочыце?! – у словы патрыярха yпляталiся ноткi абурэння: – Канстанцiнопаль цяпер як нiколi моцны. Рыхтуецца Фларэнцiйскi Сабор i падпiсанне царкоyнай унii з Рымам… І туркi цяпер аслабленыя: Цiмур мангол на Анкары надоyга сiлу з iх выбiy. Успомнi, як восем летаy таму Мурат Другi насмелiyся напасцi на Канстанцiнопаль – i што з таго сталася?! – патрыярх трывожна памаyчаy, падышоy i зноy прысеy да iгумена: – Ідзi з Богам, браце Нiл. Дзякуй за расповед. Адпачнi, колькi трэба, ды вяртайся мацаваць веру Хрыстовую y душах манашскiх… Яны расцалавалiся i развiталiся. …А ноччу y патрыяршы сон увайшла сумная Нябесная Апякунка. У правай руцэ яна трымала раскрытую вогненную кнiгу, а левай гладзiла канстанцiнопальскага yладыку i шаптала: «Вось цела Сына майго». І кнiгу блiжэй падносiла… «А гэта кроy Ягоная», – i пераставала гладзiць, i праводзiла пальцам па радках. І адышла y вогненную сферу, адкуль яшчэ доyга чулiся Ейныя словы: «Рабi, Іосiф, што засведчана… Перад ранкам пакажацца табе трэцi знак»… Яшчэ да yзыходу сонца патрыярх упаy нiцма перад iконаю Мацi Божай i доyга малiyся, а калi yстаy, святло yжо разыходзiлася па храме. Там яго адшукаy спраyнiк – хацеy паведамiць пра нейкi клопат, але yзрушана застыy, прыкрыyшы рукою рот. Патрыярх неyразумела нахмурыyся, але служка нават не варухнуyся: як прыкiпеy вачыма да iканастасу. Азiрнуyся патрыярх – i яго як дзiдай працялi: упершыню замiраточыла старадаyняя iкона Божай Мацi… Ён зноy кiнуyся перад ёй на каленi i yмольна зашаптаy: – Апякунка Нябесная! Злiтуйся i дапамажы нам, грэшным… Выратуй i зберажы!.. – па яго сухiх шчоках пабеглi слёзы. Затым звярнуyся да спраyнiка i папрасiy дрыготкiм голасам: – Паклiч сюды афонскага iгумена… Але той, правёyшы ноч у малiтве, як толькi прагучала першая варта – рушыy са сваiм келейнiкам да карабельнай прыстанi. Там яго i адшукаy спалоханы спраyнiк. І вось iгумен – зноy у троннай зале. – Сядай, браце, на маё месца, – паказаy яму патрыярх на свой сталец, – а я, грэшны i сляпы, буду каля ног тваiх лiтасцi прасiць, – i yкленчыy перад iгуменам. Той усё зразумеy i асунуyся звяy каля патрыярха. Яны абнялiся i плакалi, не маючы сiлаy на словы. І слёзы былi iхнiмi словамi. Так i сядзелi: адзiн насупраць другога. – Што яшчэ распавёy брат Фiлафей? Што сам аб тым думаеш? – Думаю, што храм унутры кожнага з нас, i калi ёсць вера – анiводзiн вораг яго не разбурыць. А y кожнай душы павiнна быць слова Божае. Думаю, – iгумен натхнёна зiрнуy патрыярху y вочы, – святую Канстанцiнопальскую бiблiятэку небяспечна захоyваць у адным месцы… – Прапануеш перавезцi скрыпторый? – Так, часткова. Падзялiць на тры трацiны – i y спакойнае месца, пад апякунства братоy праведных… «Чаму сонца асвятляе yсю зямлю? – казаy нам брат Фiлафей. – Бо вандруе па yсiм свеце. Так i святыя кнiгi павiнны асвятляць усе землi Гасподнiя. Асаблiва тыя, дзе мала святла»… Зноy доyга маyчалi. – І яшчэ… – абудзiyся iгумен. – Варта шырыць Евангелле й словы апосталаy ды святых айцоy Царквы Хрыстовай. Некалi пры патрыярху Фоцiю квiтнела вялiкая школа перапiсчыкаy. Дзейнасць яго вучня асветнiка Канстанцiна Кiрыла ад балгараy да русаy увасобiлася y лiтарах i словах. І yжо хутка дзень, калi святую кнiгу будзе мець кожная авечка Хрыстовая… Патрыярх неyразумела апусцiy бровы, а iгумен патлумачыy: – Святло веры Хрыстовай шырыцца па yсiм свеце, i перапiсчыкi yжо не могуць, не паспяваюць задаволiць кнiгамi нават святароy новаyзведзеных цэркваy. Не хапае пергамена, не кажу yжо пра танчэйшы велен… – i Нiлавы вочы раптам заззялi: – Мы павiнны даць кнiжнаму слову новае жыццё! Бровы патрыярха апусцiлiся яшчэ нiжэй. – Так, новае! – iгумен Нiл аглядзеyся наyкол, узняyся (за iм – i патрыярх) ды падышоy да глiнянай вазы, асцярожна павярнуy яе, прымружыy вочы: – Так, вось… – ён пастукаy пальцам па ганчарнай метцы таyру. – Вось знак адцiснуты, а не напiсаны. Гэта – новае нараджэнне i знака, i слова. Патрыярх стаяy каля iгумена, слухаy, але – было вiдаць – мала што разумеy. – Цi яшчэ… Вашая Свяцейшасць, колькi разоy вы прыкладалi на булы й пасланнi сваю патрыяршую пячатку? – Дык хiба ж тое злiчыш? – Вось! – узрадаваyся iгумен. – А цяпер уявiце, што пячатка мае памер кнiгi – гэта ж колькi старонак за адну варту адцiснуць можна! Тысяча пiсцоy з тым не справiцца! Патрыярх змулiy вусны, прыгладзiy акуратна падрэзаную бараду, а iгумен працягваy: – На тое мне нядаyна наш малады манах паказаy, брат Максiм. Ён прыйшоy на Афон аднекуль з прыморскай Сербii i паслушнiкам выцiскаy алей з маслiнаy. Аднойчы падклаy пад вiнт алiyнi глiняную дошку i стварыy на ёй крыжы Гасподнiя. Прынёс да мяне i кажа: «А на iх месцы могуць лiтары быць. А замест глiны – пергамен цi папера!»… Пасля службы яшчэ доyгi вечар i бяссонную ноч прагаварылi патрыярх з iгуменам. Вырашана было павялiчыць колькасць перапiсчыкаy скрыпторыя i падзялiць старадаyнюю бiблiятэку на тры часткi. А вось куды выпраyляць? І хто будзе ахоyваць? – Колькi y тваiм манастыры манахаy? – раптам як пра нешта yспомнiy патрыярх. – Акром тых, хто y скiтах, трыццаць два… – З табой, значыць, трыццаць тры? – Так, – iгумен яшчэ не разумеy прычыны пытанняy. – Вось, нават i y гэтым – сiмвалiчна… – патрыярх устаy i паклаy на плячо iгумена руку. На пярсцёнках завесялiлiся адлюстраваннi свечак. Ігумен таксама памкнуyся yстаць, але патрыяршая рука спынiла яго, i позiркi абодвух сустрэлiся: – З нябеснай дапамогаю Госпада нашага Ісуса Хрыста, са святою падтрымкаю Мацi Ягонай Вечнадзевы Марыi наракаю аб стварэннi патрыяршага манашскага брацтва, клопатам якога навекi стануць зберажэнне i пашырэнне Евангельскага слова i кнiг царкоyных. У iх наш пачатак, i канец, i аднаyленне. «На пачатку было слова, – вучыy святы апостал Ян, – i Слова было y Бога, i Слова было Богам»… – на хвiлю запанавала продумнае маyчанне. Патрыярх перахрысцiyся i закончыy: – Веру y промысел Божы, якi, брат Нiл, спадобiy цябе. Быць табе магiстрам брацтва, i называцца яму адсюль i навекi y гонар любiмага Хрыстовага вучня апостала Яна… * * * 1453 год Ганец з Канстанцiнопаля дабраyся да афонскага манастыра роснай чэрвеньскай ноччу. Манах брамнiк правёy яго да iгумена, а калi пачуy навiну – выпусцiy з рук паходню… – У мяне пасланне ад патрыярха, – прахрыпеy змучаны ганец. Ягоны твар быy пакрыты брудам ды потам i y цьмяных усполыхах свечак здаваyся васковым. Доyгiя валасы збiлiся y пасмы, сцягнутыя на iлбе вяроyчынай. Вочы пасля доyгай коннай дарогi – марскi шлях быy перакрыты – патухлi. – Горад гарадоy Вiзанцiй памёр… «І зацьмiлiся сонца i паветра ад дыму… І з дыму выйшла саранча на зямлю, i дадзена ёй была yлада…» Ганец не дагаварыy – галава хiтнулася, i ён цяжка звалiyся на каменную падлогу. Пакуль паслушнiк i манах брамнiк вярталi яго y прытомнасць, iгумен, мружачы павекi, прачытаy пасланне патрыярха Афанасiя, якi тры гады таму yзышоy на святы сталец. «Брат мой любы y Хрысце, дабраслаyны Нiле! Хай вечна будзе з табою Божая мiлата!.. У гэтыя страшныя днi, калi руйнуюцца святыя сцены Канстанцiнопаля, калi iншаверцы захоплiваюць нашыя храмы i забiраюць хрысцiянскiя жываты, пiшу табе гэтыя апошнiя свае радкi… Будзем малiць Збаyцу yмацаваць веру нашую… Бо y Бога не застанецца бяссiльным анiякае слова… Любы браце, рабi тое, на што дабраславiy цябе святой памяцi патрыярх Іосiф! Можна знiшчыць храм на зямлi, але слова Божае y целе нашым застанецца! Нагадваю наказ апостала Пётры: „…быццам толькi што народжаныя немаyляты, палюбiце чыстае малако слова, каб ад яго yзраслi вы дзеля выратавання“… Вераю Хрыстовай выратуемся! Амаль усю лiберыю вывезлi мы да аблогi горада ды захавалi там, дзе yмоyлiвалiся з табой. Вiзантыйская Сафiя рушыцца, але застаюцца яшчэ тры ейныя сястры, узведзеныя y гонар i y славу Госпада нашага Ісуса Хрыста y Кiеве, Полацку i Ноyгарадзе. Хай Нябесная Апякунка дапаможа табе й братам янiтам здзейснiць задуманае i перадаць iм Слова Ягонае… А я малю Божага заступнiцтва на паству нашую ды застаюся з ёй i базiлеyсам…». Агоyтаyся ганец i пачаy прагна есцi прынесены хлеб. Запiваy квасам i вiнавата хаваy галодныя вочы. А затым загаварыy: – Туркi абклалi горад напачатку вясны. Войска султана Мехмеда y сто разоy перавышала iмператарскае. Султан запатрабаваy здаць горад – i наyзамен паабяцаy усiм жыццё. Імператар адказаy ягоным пасыльным: «Аддаць табе Горад немагчыма нi мне, нi каму iншаму. Духам адзiным усе памром па волi сваёй i не пашкадуем жывата свайго»… Першы наступ мы адбiлi, але турэцкi флот увайшоy у Залаты Рог. Быy страшэнны абстрэл з бамбардаy… І другую хвалю вытрымаy Канстанцiнопаль, але вораг прабiy сцяну перад брамай Святога Рамана. Ноччу пачалася апошняя атака, бясконцая, у некалькi накатаy. Фанатыкаy ятрылi дэрвiшы. Мехмед кiнуy у бой янычараy… Яны захапiлi Ксiлапорту – падземны ход замка. І – як зданi Апакалiпсiса – накiнулiся на нас ззаду… Калi ранiцай у сталiцу yвайшоy султан i аддаy загад перарабiць Сабор Сафii y мячэць, каля ейных сценаy яшчэ дабiвалi раненых i палонных… Ігумен i манахi перахрысцiлiся. – Як завуць цябе i хто бацькi твае? – спытаy iгумен. – Максiм. Бацькi з пад Спарты… – Што ж, Гасподзь выпрабоyвае веру нашую… – як аб нечым iншым уголас падумаy iгумен i yздыхнуy: – Ідзi адпачывай з цяжкай дарогi. А мы з братамi памолiмся. Ідзi… Праз паyмесяца да Афона даплыy карабель пад сцягам двухгаловага арла Палеалогаy. Некалькi вояy генуэзцаy, абаронцаy Канстанцiнопаля, дабралiся на лодцы да берага i распавялi манахам пра апошнiя хвiлiны iмператара, якi сустрэy сваю смерць з мячом на гарадской сцяне. Каля сотнi хрысцiянаy з рэштай iмператарскай сям’i – дзесяцiгадовая пляменнiца Зоя з цёткамi – змаглi прабiцца да прыстанi i выйсцi y мора. Генуэзцы перадалi iгумену Нiлу апошнiя словы патрыярха: iдзiце y народы вiзантыйскай веры. Папрасiлi харчоy ды вады i вярнулiся на карабель. Іх чакала дарога y Фракiю… Восенню трыццаць манахаy афонскага брацтва янiтаy пасля трохдзённай малiтвы выправiлiся пад ачолам айца магiстра Нiла y свой першы мiсiянскi паход. Іх ахоyвалi генуэзцы, якiя на тым жа адбiтым у янычараy караблi паспелi вярнуцца да Святой гары. Пераадолеyшы марскiя хвалi i пакручастыя балканскiя дарогi, яны аб’ядналiся са сваiмi братамi янiтамi y гарыстым балгарскiм манастыры Белы, дзе месцiyся святы схрон – Канстанцiнопальскi скрыпторый кнiжнiца – i паплылi да Крыму. Перазiмавалi y Судацкай крэпасцi i, калi з рэкаy сышоy лёд, з дапамогай тамтэйшага дзясятнiка павадыра падалiся па Дняпры да кiеyскай Сафii. Адтуль, пакiнуyшы частку святых кнiг i некалькi перапiсчыкаy, да наступнай зiмы дабралiся да Полацка, дзе i закончылiся зямныя днi сямiдзесяцiсямiгадовага айца магiстра Нiла. Перад паходам, якi ён назваy кнiжным шляхам з грэкаy у варагi, Нiл склаy з сябе iгуменскiя абавязкi, але манахi адмовiлiся абiраць на яго месца iншага – i малiтоyна запрасiлi стаць манастырскай апякункай Божую Мацi. Нiл развiтаyся з братамi янiтамi на высокiм беразе Дзвiны, наклаy на кожнага крыж Хрыстоy, узняy у неба свае блакiтныя вочы i прашаптаy: – Мацуйце i пашырайце нашую справу, Богам дадзеную. А затым нiзка пакланiyся. – Чую званы Божыя… – былi яго апошнiя словы. Па хартыi янiтаy кожны павiнен быy пасвяцiць у брацтва трох наступнiкаy. Нiл прывёy у яго трох Максiмаy: Максiма Серба (якi падаyся з мiсiяй на радзiму y землi Зеты1), Максiма Спартанца (ён, колiшнi патрыяршы ганец з Канстанцiнопаля, прыняy на Афоне манашскi пострыг) i перапiсчыка тлумача Максiма Грэка. Апошнi застаyся y Кiеве… 1 Мiкалай Заяц бачыy такi твар ужо другi раз у жыццi: нiбыта яго пакруцiлi y пральнай машыне, а затым, перасушаны, папрасавалi. Нiводнага мiмiчнага руху! Нават вочы – як пацягнутыя пакостам, як маслiны y воцатным расоле… І размова пачыналася аднымi й тымi ж словамi. Напачатку гэта было y загадчыка кафедры, праз некалькi дзён пасля абароны кандыдацкай. – Даручэнне, Мiкалай Сымонавiч, маецца… па тэме Вашай навуковай працы. – І зрэнкi маслiны yздрыганулiся. – Лекцыйную нагрузку перакiнем на зiму, а тут трэба пастарацца, бо – самi разумееце – запыт зверху. Інструкцыi – на месцы… І вось ён – упершыню «за сцяной», у самым што нi ёсць «сэрцы Радзiмы». Паyз Палац з’ездаy уся iх група – сем чалавек – пад пажаyцелымi прысадамi цопае моyчкi i неяк насцярожана. Праваруч – Успенскi сабор, усыпальня мiтрапалiтаy i патрыярхаy, злева – званнiца Івана Вялiкага з дзвюмя зiхоткiмi цыбулiнамi купаламi. Самая высокая пабудова Крамля. Кажуць, там звон – у шэсцьдзясят пяць тон… Нарэшце i iхняя мэта: Архангельскi сабор. Сустракае сваёй некалi белай сiметрыяй – як разгорнутая напалам кнiга. А паветра саленавата церпкае… Можа, ад недалёкай рэчкi за сцяной? І y галаве – усё, што можна было нашкрэбцi y гiстарычных крынiцах… Яшчэ пры браце Аляксандра Неyскага Мiхаiле Яраслававiчы тут збудавалi драyляную царкву y гонар архангела Мiхаiла. Пры Іване Калiце вырас каменны храм, як сведчаць летапiсы – у знак удзячнасцi за ратаванне Масковii ад голаду. Калiту першым i пахавалi пад зводамi яшчэ незавершанай святынi, якая стала yсыпальняй маскоyскiх князёy. А y пачатку XVI стагоддзя храм зноy перабудавалi. Пачалiся рэстаyрацыi, апошняя з якiх планавалася на iхнiх вачах… Будаyнiчыя рыштаваннi абхоплiвалi сабор, i калi ён нагадаy Зайцу разгорнутую кнiгу, дык усё разам цяпер выглядала як закратаваны манускрыпт. І расчытаць яго – няпростая работа, даручаная мiнiстэрствамi культуры i адукацыi iхняму «зводнаму археалагiчнаму калектыву» пад кiраyнiцтвам прафесара Фёдарава. …Вузкiя шчылiны вокнаy, цяжкi, выцягнуты з усходу на захад простакутнiк сценаy… Нейкi незвычайны yрачыста жалобны настрой (лiчылася, што апякун сабора архангел Мiхаiл быy праваднiком душаy у царства вечнасцi). Ну а храм, падумалася Зайцу, – «кантрольна прапускны пункт» на той свет, праз што i даставалася яго сценам за yсю гiсторыю. Як адзначана y летапiсах, у 1450 годзе падчас навальнiцы y храм патрапiла маланка, а роyна праз чвэрць стагоддзя «внутри града» адбыyся пажар. У 1505 м князь Іван Васiльевiч загадаy наогул разабраць старую царкву i закласцi новую. Ды памёр. І сцены сабора, якiя дастаялi да гэтых дзён, узводзiлi yжо пры ягоным сыне Васiлii Трэцiм. «Курыраваy» будоyлю мiланскi архiтэктар Алевiз Фразiн, якi сачыy за yзвядзеннем усяго каменнага Крамля. У вайну з Напалеонам французы выкарыстоyвалi храм як кухню ды казарму. Пакралi залатыя аклады, а з iканастасаy рабiлi лаyкi ды ложкi… Таму зноy даводзiлася аднаyляць унутранае yбранства. У 1917 м сабор пашкодзiлi пры абстрэле Крамля i праз год зачынiлi. Цяпер жа, пасля адкрыцця тут музея, распачалася чарговая рэстаyрацыя – ужо знешняга выгляду помнiка. Іхнiм жа «надзелам» быy нiжнi ярус з пахавальнымi крыптамi… З кожнай хвiляй незвычайны трунак узнёсласцi й жалобы запаyняy Зайцава цела, трунак, якi апошнi раз даводзiлася пiць цi не y дзяцiнстве, калi y цэркаyку яго вадзiла бабця… Як усё даyно – i адносна блiзка… Толькi змрочна, пуста ды хрыплае рэха пад нагамi i за парэпанымi калонамi… Толькi анiводнага yсполыха васковай свечкi i пахне застарэлай цвiллю, як у закiнутым склепе… І вось ён, ужо кандыдат гiстарычных навук Заяц, зноy адрываyся ад рэальнасцi i пераставаy бачыць сваiх калегаy… Галоyная святыня сабора – iкона Мiхаiла Архангела. Злева ад Царскiх Варотаy – iкона Божай Мацi «Дабрадатнае неба», ва yвесь рост у яркiх вогненных промнях, як iлюстрацыя да Янавага Адкрыцця: «И явилось на небе великое знамение: жена, облеченная в солнце; под ногами Её луна… И родила она младенца мужеского пола, которому надлежит пасти все народы жезлом железным…». Жэзлам жалезным – паyтарылася y iм, калi цугам – адзiн за адным – дайшлi да раннiх фрэсак з сюжэтамi прыпавесцi пра багатага i Лазара на сценах у дзяканнiку нiжняга яруса, яруса, дзе yладкаваная yсыпальня Івана IV Васiльевiча, празванага Грозным1… Усыпальня першага маскоyскага цара, якi пашырыy дзяржаyную тэрыторыю. Яго пахавалi тут, пад сцёртымi плiтамi падлогi, i парэшткi яго – сярод сарака шасцi белакаменных плiтаy у бронзавых футаралах з раслiнным арнаментам i надпiсамi вяззю. Эксгумацыя труны Івана Жахлiвага – i ёсць мэта iх незвычайнай «экспедыцыi». – Значыць так. Паyтараю яшчэ раз: асаблiвая yвага – на дадатковыя прадметы. Адзначаем усё, што падобнае на кнiгу цi не з’яyляецца часткамi трупа… – нагадвае «навуковец у штацкiм», намеснiк начальнiка N га yпраyлення КДБ… Бронзавае наверша yскрылi лёгка, а вось плiта паддавацца не хацела. Зламаyся адзiн з дамкратаy, i на падлогу пачала выцякаць жаyтавата iржавая жыжка. Давялося падымаць пачаргова з бакоy – i падстаyляць драyляныя клiны. Большыя, яшчэ большыя… Шэрхлы скрып, нiбыта хтось iдзе па падсохлым iмху цi пяску. Адчуванне не з лепшых у гэтай напампаванай электрычным святлом мёртва каменнай прасторы. Як чыесьцi крокi… Распавядалi, што да крыпты Івана Жахлiвага прыходзiy Сталiн: пастаiць з незапаленай люлькай, моyчкi пакiвае галавой – i марудна назад. Адна рука за спiной, другая, з люлькай, спераду… Нарэшце i сама труна – як царкоyная рака, пакрытая срэбнымi пласцiнамi. – Асцярожна. Не выпусцiце джына… – жартоyна шэпча «навуковец у штацкiм», калi спрактыкаваныя археолагi мякка yзнiмаюць вечка. Шаравата шэрхлыя косцi аддзеленыя ад хрыбта… Узнiмаюцца мацуюцца толькi шэсць верхнiх рабрын, якiя амаль пяць стагоддзяy таму прыкрывалi yладарныя грудзi… Правая рука, правiльней, тое, што ад яе засталося, нiбыта надломленая i падсунутая пад «спiну». На ёй, а таксама па вертыкалi шкiлета – фрагменты пашарэлай тканiны. Косткi ступняy павернутыя y адзiн бок i yпiраюцца y сценку труны. Прафесар Фёдараy манатонна дыктуе пратакол стэнаграму эксгумацыйнага агляду. На акулярах мiтусяцца электрычныя yсполахi. «Навуковец у штацкiм» далiкатна пастуквае пазногцем па чэрапе (асiстэнт археолаг тупа глядзiць на свой пэндзаль) i рэзюмуе: – А яшчэ моцны… Затым яго лоб моршчыцца: – Што гэта?! – паказвае пальцам на iржавы ланцуг з вялiкiм крыжам. – Перад смерцю y сакавiку 1584 года цар Іван Жахлiвы прыняy схiманашскi пострыг з iмем Іона… – нiбы чытаючы, выгаварыy на запытанне Заяц i нечакана адчуy, як ногi пачалi мякчэць. Спiне стала холадна, па ёй прабег вогкi сiвер… Закрыy вочы – а перад iм зноy лямпачкi. Адна, дзве, тры… – налiчыy пятнаццаць. Праз хвiлю яны памутнелi i перасталi рэзаць зрэнкi. Пад тонкiм шклом колбаy – чамусьцi не спiралькi, а… косткi. Столь захiсталася, i лямпачкi пачалi падаць бiцца. Толькi чамусьцi не y шкляныя аскепкi, а y белы пыл… Як мука. Мука ад змолатых костак… – Ясна! – выводзiць яго з памараку «навуковец у штацкiм». – Акрамя ланцуга, iншых прадметаy у труне няма. Працуйце далей! – i yпэyнена падаyся да выхаду. Падчас тых раскопак у Архангельскiм саборы пад салеяй i заходняй часткай былi выяyленыя фрагменты муроyкi яшчэ XIII стагоддзя. Новыя ж сцены храма yзводзiлiся з белакаменных блокаy, падлога высцiлалася з цэглы i керамiчных плiтаy з жоyтай i зялёнай палiвай. У эксгумаваных царскiх касцях хiмiчным аналiзам было выяyлена анамальнае перавышэнне iртуцi – у 24 разы. – У тыя часы яна была лекамi. Іртуццю ад сiфiлiса лячылiся… – пагаварылi y лабараторыi i зрабiлi адпаведнае заключэнне, якое, як i yсе матэрыялы працы эксгумацыйнай камiсii, засталося засакрэчаным… Тое было y 1963 м. І вось праз шэсць гадоy перад iм, ужо доктарам навук, зноy той жа выраз твара: як перакручаны y пральнай машыне, перасушаны i папрасаваны. Без анiводнага мiмiчнага руху… Толькi твар ужо не загадчыка кафедры, а прарэктара па навуцы. І зрэнкi маслiны yжо як выцвiлi… – Маем, Мiкалай Сымонавiч, запрашэнне на мiжнародную навуковую канферэнцыю. Тэма – блiзкая Вашым штудыям. Вырашылi вось камандзiраваць за мяжу. Толькi ёсць адна акалiчнасць… – прарэктар павярнуy галаву да мужчыны, якi дагэтуль моyчкi сядзеy скрай стала i якога напачатку Заяц нават не заyважыy. – Пазнаёмцеся. Субачаy Вiктар Аляксандравiч. Зрэшты, Вы з iм ужо знаёмыя… Ён дапаможа з некаторымi yстаноyкамi. Ну а я, прабачце, мушу iсцi. Залiкi… прымаю. Жадаю поспехаy. У тую ж хвiлю Заяц пазнаy чалавека за сталом – «навукоyца y штацкiм»… – Мiкалай Сымонавiч, Вы даyно былi на моры? – iнтрыгуюча пачаy Субачаy. – Даyно. Яшчэ студэнтам у будатрадзе. На Чорным… – А вось цяпер Адрыятыку пабачыце! – абрадавана працягнуy нечаканы суразмоyца. Паляцiце y Сацыялiстычную Федэратыyную Рэспублiку Югаславiя. У горад Падгорыца. Ёсць такi y Чарнагорыi… – Субачаy паклаy рукi на стол i агледзеy пальцы. – Акрамя даклада i знаёмства з сусветнай гуманiтарнай навукай просiм Вас… Як бы гэта прасцей сказаць? – ён адхiлiyся да спiнкi крэсла i yважлiва паглядзеy на Зайца. – Словам, справа такая. Па iнфармацыi нашых архiвiстаy, некалi y Маскву з Канстанцiнопаля ад вiзантыйскага iмператара была прывезена i падорана частка старадаyняй бiблiятэкi. Сярод iншага – iнкунабула… рукапiсная кнiга Евангелля ад Яна. Унiкальная гiстарычная каштоyнасць. Маю на yвазе не духоyная там… царкоyная… Сiмвалiчная каштоyнасць. Казалi, яна нейкую цудадзейную сiлу мела… Дайшла iнфармацыя, што яе Івану Жахлiваму y труну паклалi. Аднак – самi бачылi… Аказваецца, тую кнiгу яшчэ пры жывым цары выкралi i хацелi пераправiць з Масквы на востраy Патмас, дзе нiбыта апостал Ян i пiсаy тое евангелле. Але не давезлi. Караван захапiлi туркi, а кнiга… – Субачаy мякка пастукаy пазногцямi па лакiраванай сталешнiцы. – Кнiгу тую выратавалi манахi i схавалi y адным з чарнагорскiх манастыроy. Адшукаць яе след – Вашая асноyная задача. Мабыць, у гэты час твар Зайца выявiy найрэдкае i неапiсальнае здзiyленне, бо высокапастаyлены прадстаyнiк КДБ нiякавата крактануy i yсмiхнуyся: – Разумею, што нечакана… Але прычына yсяго нашага мерапрыемства на паверхнi: Вiзантыя канула y Лету, а Масква стала другiм Канстанцiнопалем. – У ягоным голасе пачалi з’яyляцца металёвыя ноткi: – Гэта на iншым узроyнi высвечвае нашую мiсiю y справе яднання некалi хрысцiянскiх народаy. Дае, так сказаць, паyнамоцтвы на першынства y славянскiм свеце. Ідэалагiчны, так сказаць, iмператыy. А старадаyняя кнiга, калi хочаце – своеасаблiвая грамата на тое. У кабiнеце пафасна забомкаy гадзiннiк. Субачаy наструнiyся i падагульнiy: – Вось, у асноyным, i yсё. – Падняy з падлогi на стол чамаданiк дыпламат, з узнятым настроем шчоyкнуy замочкамi i выклаy тонкую каленкоравую папку. – Тут тое сёе з сабранай iнфармацыi. Аднак, – ён далiкатна yсмiхнуyся, – перакананы, што Вы i так аб многiм ведаеце. Як аб тым схiманашскiм пострыгу Жахлiвага… – i пасля невялiкай паyзы закончыy ужо наспех i казённа: – Праявiце, калi ласка, усю адказнасць. Пра тое, што аб гэтым анiводная iншая душа не павiнна ведаць, нагадваць, думаю, не варта. І яшчэ… Калi спатрэбяцца нейкiя кансультацыi з боку багаслоyскага, тэалагiчнага – вось тэлефон памочнiка патрыярха. Дапамогуць у любы час… …Тэатральныя рухi сцюардэсы… З тыгрыным рыкам турбiны пажыраюць «газу». Нярвовыя стыкi плiт на бетоннай «узлётцы». Зацяжны надрыyны разбег. Добра, што не пашкадаваy у аэрапорце каньяка… Незразумелая далёкая сiла адрывае ад зямлi – як некалi зробленыя дзедам арэлi, i yсе роздумныя трывогi: што там? як там? – застаюцца ззаду, не паспяваюць за самалётам. І вось – традыцыйная смактулька «Узлётная», нечаканая марознасць у салоне, узбiтыя плантацыi бавоyны y iлюмiнатары… І непланаваны сон. Ажно да самай пасадкi, калi пад табой – мутная аправа iржава бiрузовых гор, як праз малы акуляр бiнокля yбачаныя змейка дарога, чырвонагаловiкi дамкоy, рознакаляровыя латкi палеткаy, укроп дрэy… Усё раптам мiтуслiва пачало большаць, разбягацца i yцякаць… Надзьмутая гума гохкае на разагрэты бетон – i можна адшчоyкнуць папружку… Аэрапорт «Београд». Пашпартны кантроль, дарога да чыгуначнага вакзала… Усё ж добра, што y Маскве яго yладкавалi на самалёт, а не кiнулi прарываць дзяржаyныя межы y вагон цягнiка – з перасадкай у Празе. Аднак на вузкiм перонiку y Падгорыцы яго нiхто не сустракаy. Хоць i было дамоyлена… Сноyдаюць людзi – хто з валiзамi, хто з кветкамi… Вярнуyся назад да вагона, перашкаджаючы дабiрацца да выхаду iншым пасажырам, трывожна стаy збоку i зноy пачаy разглядваць мiнакоy. «Господар Зец – СССР», – прачытаy на белым аркушы… Стоп, Зец… Па сербску «Заяц»… – Добар дан! Канферэнцыя y Падгорыцы? – Так, добро дошлi! Прафесар Богдан Янкавiч, – знаёмiцца даyжэзны маладзён у джынсавых шортах ды памаранчавай майцы i пераходзiць на расiйскую, зрэдку блытаючы нацiскi. – Рады вас бачыць. Калi ласка, пойдзем да машыны… Белая айчынная «Застава», у багажнiк якой ледзь змясцiлася сумка, ганарлiва фыркае сiнiм воблакам, але бяжыць бадзёра. Праз апушчаныя вокны yрываецца салёна падсушаны вецер i мякка гладзiць твар. – А я yжо думаy сам дабiрацца, бо не адразу даyмеyся, што Зец – гэта я, Заяц… – Ох… – ледзь не прытармазiy чарнявы даyгун Янкавiч, рукам якога i нагам яyна не зашкодзiлi б лiшнiя дэцыметры салона. – Прашу прабачыць… Так, прозвiшчы не перакладаюцца! Гэтую паперку мне далi y сакратарыяце дэканата. Не крыyдуйце… – Ну што вы?! Наадварот – пачуваюся сваiм!.. – Заяц усмiхнуyся i раптам загледзеyся на казачны краявiд справа: гара (цi скала?), прывязаная прыфастрыгаваная да зямлi (цi да неба?) дрэвамi, зрывалася да фiялетава бiрузовага возера, гарэзна кружляла разам з дарогай… А y вадзе юрлiва купалася сонца (цi вада – у сонцы?)… – Прыгожа… – прашаптаy госць, на што шафёр радасна хiтнуy маладжавай галавой (на выгляд яму каля сарака) – i паддаy «газу»… Ягоны даклад быy на пленарным пасяджэннi. Заяц i падрыхтаваyся, i стараyся – як нiколi: i нечаканка y звароце, каб захапiць увагу залы, «антытэза – тэза» i гэтак далей. Ён гаварыy пра ролю кнiгi y развiццi чалавецтва, пра славянскiх друкароy Скарыну i Фёдарава. – Вось першыя асноyныя цуды свету… – Заяц упэyнена падняy да аyдыторыi далонь i пачаy загiнаць пальцы, – монатэiзм, кола, палёт чалавека y космас i… кнiга! – Калi ён задумваyся, на адкрытым iлбе з раннiмi залысiнамi выяyлялася глыбокая вертыкальная баразна маршчына, а доyгiя бровы yзнiмалiся рымскай пяцёркай – як у савы. Заяц усклаy рукi на канты трыбуны i пасля невялiкай паyзы закончыy: – А кнiга можа стаць i мiжнародным сiмвалам. Сiмвалам яднання, братэрства, грамадскай вiзiтоyкай. Такой, як скiпетр, сцяг… Вось, напрыклад, iнкунабулы Вiзантыйскай бiблiятэкi. Некаторыя з iх пасля падзення Канстанцiнопаля былi перададзеныя Палеалогамi y Маскву. Прыкладам – Евангелле ад Яна. Як сведчылi прадстаyнiкi княжскай дынастыi Негашаy, яна затым перахоyвалася y чарнагорскiх манастырах. Дык вось уявiце сабе… – Заяц адышоy ад трыбуны i наблiзiyся да першых шэрагаy залы. – Калi б гiсторыкi, архiвiсты адшукалi яе – яна б стала сiмвалам сцягам усяго славянства ад гэтых югаслаyскiх гор да гор Урала!.. Пытанне яму было зададзена толькi адно: «Чаму сярод цудаy духоyна iнтэлектуальнага развiцця чалавецтва Вы не назвалi адкрыццё сонечнай сiстэмы?». – Гелеацэнтрызм, на маю думку, не зрабiy каардынальнага yплыву на культуру. Ну круцiцца зямля вакол сонца цi не… Чалавек бачыy, як штовечар яно, сонца, хаваецца «памiрае», а пасля начы зноy нараджаецца. Гэта i адкладвала y ягонай псiхалогii адбiтак… Адлюстравалася y мiфалогii i фальклоры… У перапынку многiя падыходзiлi да яго, хвалiлi за даклад, але – анiводнага, нават ускоснага намёку пра кнiгу Евангелля! Ну хай там замежнiкi, немцы цi французы, якiя й чуць аб ёй не чулi… Але ж тутэйшыя, сербы, чарнагорцы?.. Вечарам было застолле. Мора традыцыйнай ракii, каньяка, лiкёра «Горкi лiст»… Любiy Заяц гэтую справу, але стрымлiваyся: хто яго ведае, як там абернецца? Усё ж – замежжа… Назаyтра працавалi асобныя секцыi, i ён пайшоy на «Культуру i гiсторыю Балканаy». Паслухаy даклад прафесара Янкавiча аб ролi нацыянальнай паэзii y станаyленнi сербскай дзяржаyнасцi, яшчэ з дзясятак карацейшых выступаy – i пасля кава паyзы пайшоy у гатэль адпачыць. Зранку былi запланаваныя экскурсii: цеплаходам у Бока Каторскi залiy, на Скадарскае возера i y Цэцiньскi манастыр. На выбар. Зразумела, ён выбраy апошняе: там захоyвалася старадаyняя бiблiятэка. І вось – напаyпусты (большасць удзельнiкаy канферэнцыi падалася да мора) «Ікарус» хутка адлiчыy паyсотню кiламетраy ад Падгорыцы i завiляy па вузкiх вулiцах Цэцiнi. Гарадок быy залiты сонцам i пахам пераспелай смоквы. Старанна злепленыя з камянёy дрымотныя сцены манастыра. Да глянцу нацёртыя падэшвамi прыступкi. Прахалода i мядовы бляск абразовых акладаy дзеючай царквы… – Не хочаце, гасподар прафесар, пабыць каля машчэй святога Пятра? – вывеy з задуменнасцi цiхi голас Янкавiча. – Так, дзякуй. У невялiкiм пакоi пад белымi зводамi сценаy перад авальным акном стаяла рака. Над ёй – тры сцiплыя абразы. Манах у чорнай рызе i дзве бабулькi y чорных хустах укленчылi перад мармуровым узвышэннем. Янкавiч перахрысцiyся, за iм аyтаматычна i Заяц. «Ну вось, – падумаy, – савецкi навуковец, камунiст… Бачыy бы хто з нашых…» Затым яны сядзелi на каменнай лаве пад ценем невядомага дрэва з тоyстымi i прадаyгаватымi – як рыбы – лiстамi i чакалi астатнiх. – А багатая бiблiятэка y манастыры? – як скрозь дрымоту спытаy Заяц. – Так. – Калега загадкава апёк яго зiхоткiмi зрэнкамi. – Але вiзантыйскага Евангелля ад Яна там няма… У апошнi дзень канферэнцыi Янкавiч запрасiy Зайца да сябе на вячэру – у прыгожы белы дом пад чырвона рудаватым дахам. Разам з iм тут жыy i стары бацька – прафесар гiсторыi. Невялiкага росту, сухi, сiвыя бровы i вейкi, але пад iмi – жвавыя каштанавыя вочы. Абрадаваyся госцю, пахвалiy, што пакланiлiся Пятру Цэцiньскаму. Гаварыy па расiйску амаль без акцэнта, толькi зрэдку yстаyляючы сербскiя словы: – З iм, святым Пятром, i вашай краiнай – цэлая гiсторыя. Калi падмацуецеся i захочаце паслухаць старога, магу распавесцi… – i з чвэрць гадзiны y цянiстай прахалодзе гучаy ягоны лаyровы голас: – Святы Пётар Цэцiньскi, наш цудатворац i дзяржаватворац, вучыyся y Пецербурзе, а потым ужо як архiмандрыд адправiyся быy да царыцы Екацярыны прасiць дапамогi свайму праваслаyнаму народу. А царыца яго не прыняла… Затым яго рукапалажылi y Карлаyцах у сан архiярэя Чарнагорскага, на што быy атрыманы дазвол аyстрыйскага iмператара. І зноy падаyся Пётар да сваiх мацнейшых братоy, братоy па духу i веры – з просьбай аб падтрымцы, але князь Пацёмкiн загадаy яго выгнаць з Пецербурга. Гарэтнiка yкiнулi y палiцэйскую павозку i гналi дзень i ноч без спачынку да самай мяжы – як лiхвяра, а не архiярэя. Маyляy, якi архiярэй без дазволу русiйскага Сiнода? Вось як! Нiбыта не yсё агульнае пад Божым небам i не аднолькавую сiлу мае… – стары зморшчыy лоб i часта замiргаy вачыма, кашлянуy, глынуy астылай гарбаты i працягнуy: – А калi вяртаyся Пётар, на Чарнагору напалi туркi, скадарскi вiзiр Махмут паша Буш1. Шмат людзей панiшчылi. Разрабавалi Цэцiньскi манастыр. І былi голад i холад, i елi кару дрэy ды малолi на муку карэнне i траву жучэнiцу… І не было падтрымкi ад русiйскага праваслаyнага брата. – Прабачце, а y якiм гэта было годзе? – перапынiy Заяц. – У 1785 м. Напрыканцы, словам, XVIII стагоддзя. – Стары зiрнуy на наструненага сына i памякчыy свой тон: – Ну Вы ж, я думаю, не будзеце крыyдаваць на маю крытыку палiтыкi русiйскага царызму? Яна ж цяпер ва yсёй савецкай гiсторыi выкрываецца… – зiрнуy уважлiва, хоць i далiкатна, зноy глынуy гарбаты. – Дык вось, туркi яшчэ двойчы напрацягу некалькiх гадоy нападалi. І абраны мiтрапалiтам святы Пётар у Бога заступнiцтва прасiy. І перамаглi Буша i ягонае войска. – Старэйшы Янкавiч памаyчаy i дадаy як штось выбаленае: – Не разумею я i еyрапейскую, i русiйскую палiтыку… Што ёсць нашыя Балканы? Гэта апошнi рубеж бастыён праваслаyя, славянства, калi заyгодна. Зямля, прыцiснутая з поyдня нястомным iсламам, а з поyначы – змораным каталiцызмам. Аслабеем мы – заyтра ваяyнiчы iслам увойдзе y надувену… пыхлiвую Еyропу! Скорымся мы – i хто са славянскiх народаy падзякуе i паверыць багатай i моцнай Русii? – Прабачце, наколькi ведаю, Расiя i раней не забывала пра югаслаyскiя народы… Цар Павел Першы падараваy згаданаму мiтрапалiту Пятру ордэн Святога Аляксандра Неyскага, i y часы вайны з французамi дапамога была… – нiбыта апраyдваючыся, згадаy Заяц. – Так, хто ж аспрэчвае. «І раней не забывала…». Не буду пра недалёкае – пра спрэчкi Сталiна i Цiта. А тады, пры святым Пятры, русiйскую iмперыю напалеонаyскi петао… певень дзюбнуy! Вось i закруцiлiся. А y той час святы Сiнод Русiйскай царквы прызнаy мiтрапалiта Пятра гультаём, якi yчынiy «цяжкiя грахi»: пры iм, маyляy, манастыры апусцелi i паства паменела. Нiбыта не вайна тое зрабiла… А яшчэ – прысланыя з Русii кнiгi ён, маyляy, не чытаy i, ратуючы свой народ ад голаду, заклаy нейкiя манастырскiя багаццi купцу з Бокi… – Добар дан! Я бачу – у нас госцi? – перад сталом з’явiлася – прыйшла з працы – стройная загарэлая маладзiца. – Богдан! Тата!.. Ну што гэта за пачастунак? Пачакайце, я зараз прыгатую… Пакуль штось апетытна смажылася i сквiрчэла, малодшы гаспадар змянiy тэму гаворкi: – Прафесар Заяц цiкавiцца штампаваннем кнiг… то бок друкам. Наогул, гiсторыяй iнкунабул. У прыватнасцi, вiзантыйскiм Евангеллем ад Яна. – А, Еван’елле по Йовану?! – абудзiyся стары Янкавiч i, звёyшы выцвiлыя бровы, спытаy: – А вы штось чулi пра брацтва янiтаy? – Не давялося… – Яго стварылi пад патранажам вiзантыйскага патрыярха афонскiя манахi. Іх мэтай было захаванне i распаyсюд Божага кнiжнага слова. У наш час падобную мiсiю выконваюць Гедэонавыя браты. Якраз янiты доyгi час i перахоyвалi згаданае Евангелле… – А потым з пляменнiцай Палеалога прывезлi y Маскву, адкуль яно патрапiла на тэрыторыю Югаславii? – не стрымаyся Заяц. Вочы старэйшага Янкавiча звузiлiся. Ён задуменна змулiy, нават прыкусiy тонкiя вусны: – Так, калi быць больш дакладным – сюды, у Чарнагору. – І стары, нiбыта штось успомнiyшы, перакiнуyся на iншае: – Дык вось, архiярэi русiйскага Сiнода i абвiнавачвалi мiтрапалiта Пятра, што ён тое цудадзейнае Евангелле прадаy купцу з Бокi Каторскай. А калi атрыманыя сродкi пайшлi на ежу галодным дзецям?! Што можа быць важней здароyя душы хрысцiянскай? Урэшце, мiтрапалiт жа не прадаy сваю веру цi слова Божае… – Ну так… – падтрымаy яго Заяц i нечакана перапытаy: – Дык усё ж ён прадаy тое Евангелле? – Ды хто ж яго цяпер ведае? – праз насцярожную паyзу пацiснуy плячыма старэйшы Янкавiч i працягнуy: – Не разумею я мiтуснi вакол той кнiгi. Евангелле i Евангелле. Вунь iх цяпер колькi сучасным друкам размножана! І yсе яны аднолькавую сiлу маюць, бо праз аднаго Хрыста дадзеныя. – Так, – зноy пагадзiyся Заяц i, узрушана варухнуyшы галавой, спытаy: – А чаму менавiта евангелiста Яна абралi сваiм патронам афонскiя кнiжнiкi? – Бо якраз ён, – старэйшы Янкавiч нiбыта чакаy гэтага пытання, i твар яго радасна змянiyся, – якраз ён, хоць i быy непiсьменным, першым атрымаy дар духа Святога: абвясцiy тое, чаму iншыя тры евангелiсты спачатку не навучылi. Ён гаварыy пра yцялесненне Слова: «І Слова стала плоццю». – А чаму Яна называюць любiмым вучнем Ісуса? – распытваy далей Заяц. Старэйшы Янкавiч усмiхнуyся: – Цудныя дзеi твае, Госпадзе… Толькi не крыyдуйце, калi ласка… Я i прыснiць не мог, што савецкi прафесар, хутчэй за yсё камунiст, выявiць такую глыбокую цiкавасць «опiумам народа», як называy рэлiгiю Маркс… У Госпада, дарагi дружа, усе дзецi з паствы ягонай любiмыя. Сярод iх – i святы евангелiст Ян. Ён, калi хочаце ведаць, родзiч Хрысту… Яго пляменнiк. Так! Іосiф меy ад першай жонкi сямёра дзяцей: чатырох хлопчыкаy i трох дзяyчынак: Марфу, Эсфiр i Саламiю. Саламiя нарадзiла Яна. А затым Іосiф заручыyся з Марыяй, ад якой з Божай таямнiцай i нарадзiyся Хрыстос. Да yсяго, святы Ян, пра якога Вы спыталi, згадваецца ва yсiх Евангеллях як адзiн з самых наблiжаных да Госпада апосталаy. На тайнай вячэры ён першы, прыхiнуyшыся да грудзей Хрыста, спытаy: «Госпадзi, хто выдасць цябе?». А затым, пасля yкрыжавання Ісуса, ён быy высланы царом Траянам за абвяшчэнне слова Гасподняга на выспу Патмас, дзе i прадыктаваy святое Дабравесце Евангелле… – Ну вось… – перад iмi з’явiлася чарнявая гаспадыня, а з ёй – пахкая цiм’янам, лаyрам, бiберам i yсемагчымымi yсходнiмi зачынамi смажанiна. – Ой, забыла… – Прыгажуня мiтнулася i выставiла на стол лiтровую бутлю каньяка мясцовай маркi «Рубiн» – з выявай на ружова фiялетавай этыкетцы ледзь не старадаyняй «Пагонi» – вершнiка вiцязя на канi перад развалiнамi ну рыхтык Наваградскага замка, толькi y руцэ вершнiка замест мяча – напоyнены кубак, цi чаша па сербску… – Прашу y гонар нашага госця iспiты здравiцу! – закахана yсмiхнуyшыся жонцы, прапанаваy малодшы Янкавiч. – Прабачце, гэта замнога… – паспрабаваy аднеквацца Заяц i адставiць напоyнены келiх, на што пачуy ад гаспадынi шчыра гарэзнае: – Ды што Вы, пасля гэтага нават за руль садзiцца можна!.. – Так так! – далучыyся i старэйшы Янкавiч. – Садзiцца можна, толькi… не ехаць. Гэта я як кiроyца з вялiкiм стажам – i дарожным, i каньячным – сведчу. Выпiлi, смачна закусiлi. – Так так… – старэйшы гаспадар зноy пасур’ёзнеy. – Вы не крыyдуйце, прафесар, калi што кольвек з маiх расповедаy не да душы прыйшлося… – Ды не… Чаго ж? – Рознае, самi знаеце, i цяпер, i раней рабiлася… – i праз напружаную паyзу: – Я Вам на развiтанне адну прытчу прыпавесць хачу нагадаць – пра вялiкi стол, састаyлены з меншых. Удзельнiкi застолля праз некалькi чарак перасталi чуць, а потым – i слухаць адзiнага зазывалу. Дык вось: у кожнага стала павiнен быць свой тамада. Чаго, вiдаць, урэшце прычакаюць i наша, i ваша дзяржавы… – Янкавiч колка yважлiва зiрнуy на госця – i зноy узняy келiх: – За тое i прапаную тост здравiцу!.. II З падзеннем Канстанцiнопаля нiбыта зямля перавярнулася пад нагамi афонскiх манахаy. Яны нястомна малiлi Госпада yразумiць iх i выявiць святыя знакi. Але – цi не бачылi, цi не заyважалi, цi iх – не было. І манахi – хто не звязаy свой лёс з янiтамi – падавалiся y скiты. Афонскiя манастыры амаль пуставалi. Балела ад таго y Максiма Грэка душа, i ён дзякаваy Богу за тое, што мае магчымасць аддаваць свае сiлы на пашырэнне Ягонага слова. Манах за некалькi гадоy працы y Кiеyскай лаyры перапiсаy сем кнiг i з многiмi дапамог у перакладзе. Ён ужо звыкся са сваiм новым месцам, зжыyся з iм, як некалi – з Падуяй i Фларэнцыяй, дзе вучыyся, i толькi y мяккiх снах, забываючыся над кнiжнымi радкамi i старонкамi, зрэдку вяртаyся на радзiму – вось як у гэтым, з высокай сакавiтай травой, вiнаграднiкам за спiной, дарогай… доyгай дарогай… якая выбегла з вады y лес… стары пагудасты лес з вялiкiмi невядомымi яму дрэвамi… белымi, халоднымi… i дарога белая, ажно забалелi вочы… – Эвлагiтэ! – нечакана пачулася над спiной, i ён абудзiyся. Яшчэ неyразумела – мiж сном i явай – усхапiyся над залiтым воскам прыстолкам, перахрысцiyся i адказаy: – О Кiрыёс… Гасподзь дабраславiць… І збянтэжыyся, убачыyшы перад сабой брата янiта, земляка па Афоне, свайго аднаiменца – Максiма Спартанца, у чорным хiтоне, з накiнутай на плечы авечай скурай. – Вось я i адшукаy цябе. Збiрайся… Інак, якi прывёy госця y келлю, пакланiyся i выйшаy. А яны доyга не маглi нагаварыцца. Пачутае анiяк не супакойвала кнiжнiка Максiма – свет i сапраyды пераварочваyся: у Рыме пануе нямецкае войска, Свяшчэнная Імперыя спрачаецца з Францыяй за свецкую yладу… І аскепкi дынастыi Палеалогаy, пасля таго, як Венецыянскi сенат нагадаy маскоyскаму yладару аб ягоных правах на спадкаемства вiзантыйскага тытулу, вырашылi падацца на yсход. Мiж тым князь маскоyскi Іван ІІІ нiбыта прымаy iмператарскага пасла i пагадзiyся на саюз з Максiмiлiянам супраць iсламу, але развязаy вайну з ляшскiмi хрысцiянамi… А цяпер рыхтуецца да жанiцьбы з пляменнiцай Канстанцiна Зояй Палеалог i пагадзiyся прыняць герб Вiзантыйскай iмперыi – двухгаловага арла. І вось ён – брат Максiм – з’явiyся сюды y суправаджэннi брата нябожчыка базiлеyса Фамы Палеалога i будучай iмператрыцы Зоi, а y пасажным абозе – з паyсотнi старадаyнiх манускрыптаy. – …А яшчэ маскавiты жадаюць пашырэння царкоyных кнiг вiзантыйскай традыцыi, i таму – збiрайся i ты, цёзка брат Максiм, у новую вандроyку. Вось табе i лiст нашага магiстравага заступнiка аб тым… – закончыy госць. Вось табе i дарога… Белая, аж вочы коле. Снегу насыпала столькi, што здавалася, ён не растане i за yсю вясну. А яшчэ – мароз i сiберны вецер, ад якiх слаба ратавалi авечыя скуры ды збiтыя на санях буданы балаголы. Калi конi стамлялiся, абоз спыняyся y больш менш сцiшным месцы. Санi расстаyлялi кругам, у цэнтры распальвалi вогнiшча, грэлi y катле штось паесцi, затым – калi былi не y стэпе – прыцягвалi некалькi сухастоiнаy, звычайна елак, i падпальвалi. З людзьмi радавалiся цяплу i конi, дромна iржалi, нiбыта yрываючыся y манатонныя размовы манахаy. – …Дык цi скора яна, тая Масковiя? І цi праyда, што тамтэйшы базiлеyс, цi князь па iхняму, не дачакаyся патрыяршай булы i загадаy называць сябе iмператарам, царом? – пытаy, энергiчна пацiраючы далонi, Максiм Спартанец. – Цi не было тое заявай на вiзантыйскую спадчыну? – Пабачым, – спакойна yздыхнуy Максiм Грэк i схаваy у накладную кiшэню ружанец – келейны, не на сто «зярнят» напамiнаy пра малiтву Ісусаву, а на тысячу, з большым кожным дзясятым «прыпынкам». Кукаль манах апусцiy на спiну i прыгладзiy свае наравiста кучаравыя, з русым адценнем валасы. – У Кiеве ад манашства я многа чаго чуy… Ён, маскоyскi князь Іван, прысвоiy сабе тытул гаспадара yсяе Русi, гэтым самым заявiyшы сваё права на Кiеy i Полацак. Невядома, што будзе з вольнымi гарадамi Псковам i Ноyгарадам. Але чалавеку – чалавечае, а Богу – Богава. – Манах узняy сваю прадаyгаватую галаву, адкрыyшы востры коyцiк, i назiраy, як ад вогнiшча адрываюцца i кружляюць у паднеб’е iгрыста ружовыя матылькi iскрыны. – Эх, раней мы i не чулi пра тую Масковiю, а цяпер вось даводзiцца снягi да яе церцi, – уздыхнуy, калупаючыся дручком у вуголлi, малады i дужы прыслужнiк Зоi Палеалог Сiлуан, сын канстанцiнопальскага лiцейшчыка. І без таго аграмадны, у накiдках скурах ён выглядаy волатам. Толькi дробны, крыху yзняты нос сведчыy пра яго добры i мяккi характар. Зноy уздыхнуyшы, Сiлуан нечакана згадаy: – Я калi y кузнi бацьку дапамагаy, у самы санцапёк, марыy, бывала, каб у лёдзе паляжаць, а тут вось… – Кароткi век чалавечы, як i yсялякай дзяржавы, акрамя Нябеснай, – не адрываючы вачэй ад агня, загаварыy Максiм Грэк. Гарачыя языкi yсполыхаy адлюстроyвалiся y ягоных валошкавых зрэнках i, здавалася, вось вось расплавяць iх. – Я прачытаy некалькi летапiсаy i хронiк аб тым краi. Розных. Масква нараджалася як калонiя, заснаваная русамi y чужой фiнскай зямлi. Яшчэ два тры стагоддзi таму Масковiя гарэла y братазабойчай вайне памiж нашчадкамi Уладзiмiра Манамаха. Юрый Даyгарукi ачолiy войска калонiю i падаyся на паyночны yсход шукаць новыя землi. Ішоy той дарогай, па якой i мы: праз лясы, мiж ложаy Дняпра i Волгi… Падпарадкоyваy сабе iншыя плямёны. І збудаваy паходны лагер перасяленцаy, якi i стаyся Масквой… Затым, як Божае пакаранне за пралiтую кроy – доyгае нашэсце арды. …Дагарэла вогнiшча. Зыркае яшчэ вуголле насыпалi y катлы i глыбокiя жалезныя мiсы, паставiлi y вазы: яшчэ з гадзiну дзве будуць лецiць грэць. Запрэглi коней – i санны караван выбраyся з прылеску ды зноy пасунуyся заснежанай поймай ракi. Сонца – як аграмадны мандарын з афонскага саду – завiсла злева ад iх i, здавалася, не спяшыла заходзiць за ледзяны небакрай, баючыся абмарозiцца. А як прыгожа некалi, думалася Максiму Грэку, яно садзiлася y фiялетава малочныя хвалi – нiбыта няyцерп было, перагрэтаму, нырцануць у марскую прахалоду… «Чаму сонца асвятляе yсю зямлю? Бо вандруе па свеце, – згадалiся словы прападобнага брата Фiлафея. – Так i святая кнiга павiнна асвятляць землi Гасподнiя…». Раптам успалашылiся конi. «Ваyкi! Ваyкi ы ы!!!» – закрычалi ззаду. Максiм Грэк адхiнуy скураную апону i адразу ж убачыy iх: доyгая зграя гонкiх шэра чорных звяроy злятала са снежнага yзгрыyку наперарэз ягоным саням. Два yпрэжаныя конiкi нярвова захраплi, заматлялi прыyзнятымi галовамi – i рванулi yбок, далей ад iкластай зграi. Дзесьцi пад iмi i снегам рака нечакана падала yнiз. Водны парог быy нябачны пад снегам, хоць i не замерзлы. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/ales-pashkev-ch/sim-pobedishi/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.