Завьюжило... ЗапорошИло... Замело... Сорвавшись в тишину, дохнуло тайной... И разлились, соединясь, добро и зло, Любовь и смерть Над снежной и бескрайней Пустыней жизни... ... Впрочем, не новы Ни белые метели, ни пустыни, Непостижимое, извечное на "Вы" К бессрочным небесам в лиловой стыни: "Вы изливаетесь дождями из глубин, Скрываете снег

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:79.99 руб.
Издательство: Кнігазбор
Год издания: 2014
Просмотры: 545
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 79.99 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Вушацкi словазбор Рыгора Барадулiна Рыгор Іванавiч Барадулiн Наталля А. Давыдзенка Бiблiятэка Саюза беларускiх пiсьменнiкаy «Кнiгарня пiсьменнiка» #47 Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якiя, пачынаючы са школьных гадоy, бесперапынна занатоyваy за роднымi й землякамi народны паэт Беларусi, – асобныя словы, прымаyкi й пад’ялдычкi, зычэннi й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаi, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат iншага. Трэцi раздзел склалi запiсы жывой ушацкай гаворкi, у якiх i гiсторыя, i побыт, i душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць. 2-е выданне. Рыгор Барадулiн Вушацкi словазбор Рыгора Барадулiна © Барадулiн Р. І., 2013 © Давыдзенка Н. А., укладанне, 2013 © Някляеy У. П., прадмова, 2013 © ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаy», 2013 © ПУП «Кнiгазбор», 2013 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Цуд! Рыгор Барадулiн – чарадзей беларускай паэзii. Што такое паэзiя? Сярод iншага – гэта выяyленне магчымасцяy мовы. Цi iнакш: паэзiя – гэта мова y яе вяршынным выяyленнi. Рыгор Барадулiн – чарадзей беларускай мовы. Параyнайце тое, што мы чытаем у сённяшнiх (беларускамоyных, якiя засталiся) газетах, на беларускамоyных (якiя ёсць) iнтэрнэтных сайтах з тым, што напiсана y «Нерушы», «Руме», «Вечаллi», iншых кнiгах Рыгора Барадулiна. Не па змесце, а па лексiцы параyнайце, граматыцы, сiнтаксiсе. Гэта не проста якасна адрозныя, гэта розныя мовы. І не толькi таму, што адна – празаiчная, другая – паэтычная: яны розняцца так, як рознiцца штучнае й натуральнае. Прычым паэтычная мова (у канкрэтным выпадку мова Барадулiна), якая найдалей ад гутарковай, выглядае натуральнай, а мова празаiчная (газетна-iнтэрнэтная), якая да гутарковай найблiжэй, – штучнай. Такой, нiбы на ёй пiшуць i размаyляюць не носьбiты мовы, а замежнiкi, перакладчыкi. І такую няyклюдную, машынную (гуглаyскаю) мову yсё большая частка яе карыстальнiкаy пачынае yспрымаць як натуральную – i як натуральную скарыстоyваць: менавiта на ёй многiя аyтары пiшуць сёння й прозу, i вершы. Мова спрашчаецца. Машынiзуецца, нiбы спраyджваючы тэорыю «лiнгвiста-марксiста» Н. Я. Мара: «Будучыня мовы – мысленне, якое вырастае y вольнай ад прыроднай матэрыi тэхнiцы». Гэта датычыцца не толькi нас – працэс сусветны. Шмат дзе (у тым лiку y нас) ён накладваецца на працэс выцяснення роднай мовы, – i абодва працэсы, супадаючы, паскараюць адзiн аднаго. Усё гэта небяспечна. Вельмi. І калi б толькi для лiтаратуры – такой бяды. Нават калi б толькi для мовы… Прырода мовы, нягледзячы на тое, што быy такi найвыбiтны мовазнаyца, як Вiльгельм Гумбальдт (як i прырода чалавека, нягледзячы на тое, што быy такi найвыбiтны прыродазнаyца, як Чарльз Дарвiн), дасюль застаецца загадкавай. У наблiжэннях да разгадкi першынство належыць таму ж Гумбальдту, якi й па сёння – найбольшы аyтарытэт у мовазнаyстве. «Мова народа ёсць ягоны дух, i дух народа ёсць ягоная мова, – цяжка yявiць сабе нешта больш тоеснае,» – вось асноyная канцэпцыя Гумбальдта, якую падзялялi yсе вядучыя лiнгвiсты свету, у тым лiку гэтакi аyтарытэтны вучоны y славянскiм свеце, як А. А. Патабня. Менавiта Гумбальдт увёy паняцце «моyная свядомасць народа» й сцвярджаy, што як чалавек (народ) стварае мову, гэтаксама й мова стварае чалавека (народ). Кожная мова апiсвае вакол народа, якому яна належыць, круг, выйсцi з якога можна толькi y тым выпадку, калi ступiш у круг iншы. З гэтага вынiкае: iншы круг – iншая мова. Іншая мова – iншы народ. Каб было больш зразумела, як пад уплывам iншай мовы мы можам стаць (па свядомасцi, па менталiтэце) не тымi, хто мы ёсць, прывяду прыклад (найблiзкi) з гiсторыi yплываy. На сучасную рускую мову (якую люблю й супраць якой, як i супраць любой iншай мовы, нiчога не маю) вялiкi yплыy аказала не толькi мова царкоyнаславянская (з якой увайшлi y рускую, да прыкладу, дзеепрыметнiкавыя, якiя цяжка вымавiць, словы й словазлучэннi: предшествовавшее произошедшему), але й цюркскiя мовы. Найбольш вiдавочны гэты yплыy у сучасных рускiх прозвiшчах: Иванов, Петров, Сидоров. Этнiчна рускiя прозвiшчы, якiя yзнiклi да часоy Залатой Арды й захавалiся y фальклоры, iншыя: Илья Муромец, а не Муромцев. Тут што iстотна? Тое (i яно выяyляецца, адчуваецца y мове), што Муромец – чалавек сам па сабе, самастойны, а Муромцев – не зусiм. У цюркскiх мовах не толькi iмёны, але й усе рэчы абавязкова суадносяцца з асобай, якой належаць. Без канкрэтызацыi таго, каму яны прыналежныя, нi чалавек, нi рэч як бы й не iснуюць. Усiмi й усiм нехта павiнен валодаць, над усiм i yсiмi гаспадарыць. Шах, бай… цар. Гэтакi менталiтэт – i ён зафiксаваны y мове. Яно не добра й не кепска, проста яно так ёсць. Там, на Усходзе. Але цi яно супадае з тым, што ёсць мы?.. Тут, на Захадзе. Мы на мяжы кругоy. Пытанне y тым, цi хочам мы застацца тымi, хто мы ёсць? Беларусамi. Еyрапейскiм народам у еyрапейскай дзяржаве. Сёння yсё часцей можна пачуць: час нацыянальных дзяржаy прамiнуy. На змену iм прыходзяць цывiлiзацыйныя дзяржавы, якiя развiваюцца больш паспяхова. Найпершы прыклад – Кiтай. Добра, няхай так. Але я не чуy i не чытаy, каб хто-небудзь у цывiлiзацыйным Кiтаi сказаy цi напiсаy, што час адмовiцца ад нацыянальнай мовы. Нiхто не даводзiць такога й у Еyропе. Наадварот, вунь як французы з немцамi, нарвежцы з фiнамi ашчаджаюць свае мовы, змагаюцца з iншамоyнымi yплывамi! Ды yсе народы y сённяшнiм свеце, у якiм культура падмяняецца цывiлiзацыяй, менавiта з дапамогай нацыянальнай культуры й мовы змагаюцца за самiх сябе, i толькi беларусы – самiх сябе супраць. Чаму? Бо y нас, як кажуць землякi Барадулiна, «добрыя галовы, толькi з патылiцы зачэсаныя»?.. Вiльгельм фон Гумбальдт – не для yсiх аyтарытэт. Хоць бы па той прычыне, што не yсе y нас яго чыталi, а нехта нават не ведае, што такi быy. Для некага аyтарытэт – Іосiф Сталiн, якi таксама, пра што нават у песнi спяваецца, «у мовазнаyстве ведаy толк». Ён крытыкаваy вышэйзгаданага «лiнгвiста-марксiста» Н. Мара – i вось з якiх пазiцый: «Мова адносiцца да грамадскiх з’яy. Яна нараджаецца й развiваецца з нараджэннем i развiццём грамадства. Яна памiрае разам са смерцю грамадства». Няма мовы – няма народа. У гэтым Сталiн ведаy толк… Хiба гэта не тыя ж кругi Гумбальдта? Круг iснавання – i круг знiкнення. Для таго, каб мы не знiклi, Бог пасылае нам такiх чараyнiкоy, як Рыгор Барадулiн, якi й боскiмi малiтвамi, i паганскiмi заклёнамi y «Самоце паломнiцтва», «Мiласэрнасцi плахi», «Евангеллi ад Мамы» аберагае нашу мову, а значыць, i народ. Тое самае ён робiць i y сваiм «Вушацкiм словазборы». Я проста купаyся y чысцюткай, як вушацкае возера Вечалле, беларускай мове, чытаючы рукапiс гэтай кнiгi. Колькi слоy, анi y якiх слоyнiках не зафiксаваных. Якое мы да таго, што ёсць, яшчэ багацце маем! Крэy (вывернутае дрэва), начнiцы (бяссонне), недамаyлянкi (намёкi), пярэка (хто yсiм пярэчыць), руя (гайня, чарада). А як граюць, блiскаюць (блiсь ды ясь!) гаваркiя словы y прыказках, прымаyках! «У сваёй хаце i качарга мацi», «Грэх у мех, а сам наверх», «Язык у роце, як чорт у балоце», «Ён моyча, а дума воyча». Цi якiя моyныя россыпы y запiсаных Барадулiным аповедах простых людзей проста пра жыццё: «Кiшка y кiшку лезе ад голаду… Жыццё такое: хлеб – госць… Памяць мне заарала (забылася). Гэтак ён ваяваy: акопы рылi, а ён бабам у лапаты ручкi yстаyляy… Уперад ён пiy па дзелу, а пасля так… Хачу дамоy, як вады напiцца…» У Барадулiна болей за дзве сотнi нататнiкаy з вершамi й самымi рознымi запiсамi. Самому яму апрацаваць iх рукi не даходзiлi, таму трэба сказаць самыя добрыя словы Наталлi Давыдзенка, якая гэта зрабiла, – i з’явiyся «Вушацкi словазбор». Цуд! Я yжо неяк пiсаy, што Рыгор Барадулiн нездарма называе сябе крывiчом, бо yвабраy у сябе цi не yвесь крывiцкi дух, удыхнуyшы з iм усю мову крывiцкую. Ён адзiны беларускi паэт, якi iснуе толькi y мове й выключна y ёй. Існуе гэткiм жа неверагодным цудам, якiм сама мова iснуе y пабураным – альбо дасюль не створаным – беларускiм свеце. І y гэтым свеце Барадулiн робiць тую працу, якую y iншых светах робiць народ: мовастваральную. І яшчэ аберагальную, блiскуча скарыстоyваючы й тым самым захоyваючы тое, што народ ужо стварыy i за што некалi скажа дзякуй свайму Паэту.     Уладзiмiр Някляеy Светлае памяцi мамы Кулiны Мова тады родная, калi яна пачута ад мацi, калi кожнае слова сагрэта сэрцам матчыным, калi кожны гук матчынай мовы з-пад матулiнага сэрца. Мама перадала мне найвялiкшы дар – мову нашую крывiцкую з вушацкай падсветкай, з вушацкiм прысмакам. Мова Вушаччыны сягае ад паганскiх каранёy i да бiблейскага неба. Мова Вушаччыны праветраная скразнякамi часiнаy, пакумленая з мовамi суседзяy. Мова Вушаччыны yвабрала y сябе й задуменнасць незлiчоных азёраy, i развагу бароy, i шчырасрэбраны позван крынiцаy, якi выпраyляюць у свет упаyнелыя рэкi й рачулкi. У мове нашай хапае й цнатлiвага, й скаромнага. Вушацкiя не дужа падкiя на эyфiмiзмы, любяць называць усё сваiмi iмёнамi. Гэта паганская традыцыя, у якой чысцiня бачання свету. Вушацкi словазбор – спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераyзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлi, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць. Мова прыкладаy i запiсаy наблiжана да вушацкага вымаyлення. Калi запрашаy вушацкiя словы на паперу, мне чуyся голас мамы Кулiны, галасы маiх крэyных i блiзкiх. Гэта й сустрэча, i развiтанне. Гэта мой паклон да зямлi тым, хто пялегваy праз вякi нашае самабытнае слова. Дзякуй табе, мама! Дзякуй вам, мае родныя вушацкiя людзi, якiя не выраклiся свайго! З мяне, Як камянi з зямлi, Вушацкiя выходзяць словы. Яны y мяне yвайшлi Змалi, Каб iх нi yроцы не yзялi, Снягi не замялi, Дубровы З сабою словы не звялi У свой апошнi шлях, Калi Іх зводзiць пачалi на дровы. Гудуць, нiбы раi y вуллi, Вядуць, як дома, перазовы, Ідуць раллёй, як жураyлi. Яны ратаi й кавалi, І хадакi ад мамы Словы Вушацкiя. Іх кожны крок Мой бачыць слых, Мой чуе зрок. Слоyнiк Абабраць – прыбраць, упрыгожыць. Уся хата кiлiмамi (каберцамi) абабрана. Абадвы?, абы?два – двое мужчын. Глядзелi абадвы рот разiнуyшы. Абалонь – кругляк, бярвяно без сарцавiны. Доyга ляжала бярно, стрыжань выгнiy, абалонь засталася. Абалынка – хмурынка, аблачынка. Набегла абалынка й сонейка схавала. Абарэц – сетка лавiць рыбу. Абарцом троху й налавiлi шчупачкоy. Абасва?цца – асвойтацца, абвыкнуцца. Дзiкаватая была котка, а цяпер абасваiлася, аббылася. Аббiты – дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббiты малец. Абвiднjцца – развiднецца, днець. Абвiднелася – тады й рушылi y дарогу. Абгаркi – абгарэлыя дошкi, бярвенцы. Цягала з пагарышча абгаркi, хату лапiла, сенцы лапiла. Абдаyжы?цца – залезцi y даyгi. Ён прыехаy, яна кармiла, паiла яго, абдаyжылася. Абдзёрак – кавалачак бульбiны, калi дзяруць на тарцы. Бульбу на клёцкi драла – целая мiса абдзёркаy. Абдзiртус – той, на якiм адзежа хутка рвецца, абадранец. На абдзiрстуса адзежы не напасешся. Абдужыць – перамагчы, перасiлiць. І абдужыy яго тады y тым спаборнiцтве. Аб’есцi – наесцiся yволю, сагнаць смак. Аб’елi шчупакоy, язi будуць наставаць, тады yжо iх пад’ядзём. Абечаh, абячэyка – сценкi рэшата (сiта). Лопнула абечая, i хоць праз пальцы прасейвай муку. Абжыцца, ажыцца – завесцi гаспадарку, угрунтавацца. Абжыyся, хатку сабе паставiy там, на yзгорку. Абзыy – вясцiна, водгук. Ад яго й абзыву нiма. Абзыyкi – водгулле, водгалас, рэха. Малая yжо разумеiць, якiя абзыyкi ад матацыкла. Аб?рыш – апаследкi садавiны. Адны абiрышы засталiся, лепшыя яблыкi yсе павыбiралi. Абкаравiць – запэцкаць, вымазаць у нешта. Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравiy. Абкл?каць – паклiкаць, запрасiць. Кажнага абышоy, абклiкаy. Абкрывавiцца – бiцца да крывi. Пеyнi так абкрывавiлiся, аж iх убакi водзiць. Аблаy – аблава. І так на яго аблаy быy. Аблачок – аблачынка. Аблачок наплыy, i сквар прапаy. Аблiваха – дождж са снегам; яшчэ – слiзгата. Такая аблiваха, што кажух карыной зробiyся. Аблiваха такая, што па дарозi кацiцца можна, павалiшся – галавы не збярэш. Аблiтнh – блjшня. Аблiтня – яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драцiны, аблiюць волавам, i яна блiшчыць, аблiтаiць. Шчупака б’юць кукай, пасля аблiтнёй аблiтнююць рыбу. Абнашчыцца – нашча з’есцi, выпiць. У хацi й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей. Абненавiдзець – зненавiдзець. Хто там жалеiць чужога рабёнка, наадварот – абненавiдзiць. Абнiжацца – знiжацца, нiзка ляцець. Ляцiць самалёт, абнiжыцца й давай страчыць. Аборы – вяровачкi падвязваць лапцi, абвiнаць анучы. Лапцi ды аборы – усе мае прыборы. Абразанец – абразаны яyрэй. І абразанчык торкаiць свой флянчык. Абрамiзiць – абразiць, прынiзiць. Абрамiзiy на людзёх, каб сябе паказаць. Абрамянiцца – аперазацца рамянямi. Стаy камiсарам, дык ад грудзей аж да ср. кi абрамянiyся. Абрасець – адсырэць на расе. Нясi дамоy сяннiк, а то абрасеiць, атап’ецца. Абратаваць – выратаваць, уратаваць. Баранiлiбаранiлi, алi карову абратавалi. Аброк, брок – папаска для каня, узятая y дарогу. Добры яздок помнiць пра аброк. Вараному конiку броку аyса. Абруд – абруч, вобад. Абруд лопнуy, i клёпкi рассыпалiся. Сiта yдарылася абрудом i падскочыла. Абсадзiць – адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзiy. Абсачаць – калi y дрэва спыняецца прылiy соку. Як станiць кара абсачаць, тады адхiнi галiнку й прышчапi яблыну. Абсварыцца – перасварыцца. Яна з усiмi абсварылася й нi к кому ня ходзiць. Абсемяняць – семяну садзiць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саyсiм баба нямоглая. Абсмакаваць – увайсцi y смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягнiш. Абуванне – абутак. Дажылася Малання – нi абування, нi адзявання. Абхаiць – прыбраць, прыхарашыць. Хата крапiвой зарасла, хай бы хату абхаiy, абчысцiy. Абцiскаць – ухутваць, шчытна yкрываць. Давай яго абцiскаць, каб ня змёрз. Абцiхацца – сцiхаць, сунiмацца. Толькi пачынаiць хвароба абцiхацца, як новае насланнё. Абцопкаць – абнасiцца, абшарпацца. Абцопкаyся yвесь, страшна глянуць. Абцопкаy штаны – цыцалi (махры) баyтаюцца. Абчыхацца – прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаyтра – нiкога нiма. Абыдлjць – азвярэць, знелюдзець. Абыдлеy чалавек, звер зверам. Абысцiся – збiцца з дарогi, перайсцi патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубiла сваю дарогу. Абыцца – звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоy хочацца, а пасля абудзiшся. Абэлка – адгаворка, спасылка на некага, ускладанне вiны. Хто б што нi зробiy, а на яго yся абэлка. Абязгрошыць – застацца без грошай, звесцi грошы. Абязгрошыла кума, клма yжо даyно нiма. Аб’язджаць – расплывацца, рабiцца ацеслiвым. Каб клёцкi не аб’язджалi, вады далi. Абязножыць – страцiць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хацi сунуцца цяжка. Абязручыць – знясiлiць рукi. Гладка абязручыy, а такi шчырун быy. Аб’ялдычыць – ашальмаваць. Нiзавошта чалавека аб’ялдычылi, з гразёй змяшалi. Абялёдаваць – есцi са смакам. Так клёцкi абялёдаваiць, аж нос упрысядкi йдзець, аж за вушамi скрыпiць. Абярнуцца – перакулiцца; яшчэ – зрабiцца. Воз абярнуyся, i yсе y балоцi. Быy-быy чалавекам i чортам абярнуyся. Смятана вадой абярнулася. Абярэмца – ахапачак. Хоць абярэмца прынясi, бо дроy у хацi нi паленца. Абяссiлiцца – выбiцца з сiлы. Як абяссiлюся, дык ня трэба буду нiкому. Абясхлебiць – застацца без хлеба, звесцi хлеб. Памёр тата – абясхлебiла хата. Так гаспадарылi, што хлеб звялi. Авад – шмат аваднёy. На кароy у паyдзён авад напаy, i яны y гiз. Аванец – аванс. Учора далi аванец, але такi малы. Авохцi – выклiчнiк. Авохцi мне, баюся, упусцiш – ня зловiш, малы, як гумовы. Авясец – дробны авёс (ласкава). Во колькi малькоy, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоy прынясець. Авhчына – авечае мяса. Лепi за любую прысмачыну воyк любiць авячыну. Агадаць – здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ – налiць. Сяк-так пiнжак агадаy, падняy троху свае пархi. Ён сабе к зiме добры кажух агадаy. Я ей чарачку агадаю. Агалам – агулам. Вiшнi агалам прадала. Агаспадарыцца – завесцi гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нiчога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца. Аглаб?ць – прыняволiць, прымусiць. Моцна ж яго аглабiлi, парабкуiць на iх. Адаробка – дзябёлая, гладкая. І Хадорына адаробка носiцца як жаробка. Адбубенiць – пабiць, адлупцаваць, увалiць. Яму хлопцы так адбубенiлi, ледзь ногi валачэць. Адварот – агiда, непрыняцце. У яе на такога кавалера адварот. Адгладзiцца – паправiцца. Было yжо рэбры свяцiлiся, а цяпер, глядзi ты, адгладзiлася. Адглдзiць – адгаварыць, адбiць. Цi я тваiх конiкаy апудзiy, Цi я тваю дзяyчыну адгудзiy? Аддаць – палягчэць. Таблетку выпiy, трошку аддало. Аддух – перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуiць. Аджылы – сталага, пахiлага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымi ня yгонiцца. Аджыць – перажыць. І першую жонку кiнуy, ён iх пяць аджыy. Адзябнуць – ззябнуць. Цвяты й тыя ад’зяблi – халоднае лета сёлета. Адказваць – завяшчаць. Перад смерцю yсё свайму першаму адказала. Адкарапкацца – адчапiцца, адкараскацца. Ад гора нiяк не адкарапкаiшся. Адкормнiк – парсюк, пастаyлены на адкорм. Адкормнiку корму не набрацца. Адкрасцi – забраць назад потайна. Мiлiцыянер забраy дудкi (як самагонку гналi), а малец узяy ды адкраy iх. Адкрасцiся – незаyважна адысцi. Памалу ад мяне адкраyся. Адкрэвiць – адысцi ад хваробы, паправiцца, паздаравець. Можа, я троху адкрэyлю y бальнiцы. Адмалi – змалку. Ён яшчэ адмалi, як нарадзiyся, хваравiты. Аднавуры – аднавокi. Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпiнда ты аднавурая! Аднадумец – хто адной думкi з некiм. Мы з ёй такiя аднадумiцы, што куды там! Аднакавы – аднолькавы. Боты драныя мае, Дома лакавыя. А цi y дзевак, а цi y баб — Усе аднакавыя. Аднаслоyны – чалавек слова, верны свайму слову. Стахван чалавек аднаслоyны, сказаy – зробiць. А Ладысь неаднаслоyны, у яго сем пятнiц на тыднi. Аднаяй – мужчына з адным яечкам. І гэны аднаяй просiць «дай!». Адпасажыць – адпрэчыць, адцiснуць. Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робiць. Адпасцiць – адкармiць, дагледзець. Якi конь гожы стаy, як яго адпасцiy. Адперыць, перыць – адлупцаваць, лупцаваць. Ён яго добра адперыy. Перастань малога перыць. Адпiцца – адсырэць, набрацца вiльгацi, пусцiць ваду. Дровы y хацi y цяпле адпiл?ся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпiлося на дварэ, ня высахла. Адпойсаваць – адлупцаваць. За такое добра адпойсаваць варта, каб i дзясятаму заказаy. (Вiдаць, ад пояса.) Адпоyнiць – адсыпаць, адлiць з поyнага. Адпоyнi бутэльку на пахмелак. Адпоyнi бочку, а то круп з коптуркам. Адпрог – калi адпрагаюць коней з дарогi. Паедзем дамовачкi З гэтае няволiчкi. Нам дома лепi будзiць, Конiкам адпрог будзiць. Адпячы – крыху спячы. Як на пасцi на палцы бульбiну адпякуць, яна й смачная. Адраднiцца – адчурацца, ачужацца раднi, адрачыся. Неяк вы yжо адраднiлiся, нi на парог нагой. Адроддзе – паходжанне. Маскалi – стараверы, а ён якога адроддзя? Адрэчны – недарэчны. Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка. Адрэчча – непамыснасць, недарэчнасць. Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру. Адстрапалiць – настроiць. Адстрапалiлi малога, ён i носу ня кажаць. Адхлон – перадых, спакой. Пiцую-пiцую, i хвiлiнкi адхлону ня маю. Адхон – схiл, абрыy. Пакацiлася кола з адхону – нi шуму, нi звону. Адхонаваты – абрывiсты. Бераг такi адхонаваты, аж страх. Адцэбрыць – адагнаць, адпрэчыць. Адцэбрылi яго ад цёплага мейсца. (Даслоyна – прагнаць ад цэбра.) Адчыхвосцiць – даць прачуханца, вылаяць, прабраць. Як адчыхвосцiлi неслуха, дык шоyкавым стаy. Адысцi – прапасцi, знiкнуць. Ужо снег адыйшоy. Адыходзiны – адыход з гасцей, з дому. На адыходзiны капытковую выпiць ня шкодзiць. Казу падаiла на адыходзiны. Ад’язджаны – ад’езд, ад’ездзiны. І Селiвеiха на ад’язджаны прышла. Ажавiны – ажына. Смачныя ажавiны, толькi збiраць калюча. Ажамеры – выцiскi, асадкi, ападонне. Можа, у цябе хоць якiя ажамеры засталiся, галава кроiцца, дай выпiць. Ажнуль – аж, ажно. Ажнуль мне галоyка балiць: Як жа мне дзетак жанiць? Ажынаyка – гарэлка на ажыне. Ажынаyку й без закусi пiць смачна. Ажыцца – прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць. Ажыyшыся тут, i выязджаць ня хочуць. Акалець – сканаць. Акалеy нябога, i на кут паклалi. Акалле – холад, зябкасць; яшчэ – змерзлае цела. Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля yзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссiнеy як пуп курыны. Аколiва – ваколiца. Зялёнае аколiва ад птушыных песень глухне. Акоцце – асцюкi. На плечы снапы yскiнiш – акоцце сыпiцца, дык у капелюшы зручна. Акраyкi – абрэзкi тканiны, якiя засталiся ад кроiва. З гэтых акраyкаy нiчога не пашыiш. Аксцiцца – апамятацца, прыйсцi y сябе. Аксцiся, што ты такое гаворыш?! Аксыля – воклiч да цялят. Аксыля, у хлеy, аксыля, цяляткi! Акуратны? – далiкатны, уважлiвы. Ён такi акуратны – i сабаку на «вы» называiць. Акушок – акунёк, акуньчык. Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы. Алjха – вольха. Насек белай алехi, усё ж дровы будуць. Амjрдзiцца – апрацiвець, збрыдзець. Амердзiyся ён мне, нiдзе ад яго праходу нiма. Амердзiлася мне yсё, куды нi глянь – свiннi, а ня людзi. Анадоень – надоечы. Анадоень яшчэ бачылiся, i на табе – памерла. Анелюбjць – знелюбець. Анiлюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды yцячы. Анiнютанькi – нiзавошта, нi y якiм разе. Да работанькi анiнютанькi, а да любатанькi, ах, мае матанькi. Апагодзiцца – распагодзiцца. Як апагодзiцца, дык гэтыя травы бяруць i y ямы кладуць. Ападанкi, ападонне – ападак на дне катла цi мiсы; яшчэ – апалая садавiна. А яму асталося толькi ападанкi з’есцi. Узвар увесь выпiлi, адно ападонне асталося. Налiy ападоння й частуiць, пi сам. Цэлы мех ападанак назбiралi. Ападолiцца – быць у жонкi пад слухом. Быy малец як малец, ды ападолiyся. Апантаны – утрапёны, нястрыманы, звар’яцелы. Апантанаму й мора па калену, i хмары па барадзе. Апаследкi – рэшткi, астаткi. Апаследкi дошак ссунуy з машыны. Апiра – апора. Гэта мая апiра надзейная. Аплэвуш – ацеслiвы, непадцягнуты, няyзглядны. На такога аплэвуша нiякая дзеyка не паглядзiць. Аплятанiк, пляцёнак – буталь, аплецены лазой. Бражкi быy цэлы аплiтанiк, дык выпiy адзiн. Пляцёнак бражкi на стол – гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы! Аповалач – цямрэча, зацем, заслань. Аповалач вочы завалакла, нiчога не вiдаць, iду як сляпая. Аполак – дошка з краю бервяна, гарбыль. Тынянка абабiта аполкамi, i добра. Апромеццю, промеццю – стрымгалоy, не зважаючы нi на кога. Як угледзiць бацьку, апромеццю ляцiць. Апрыч – асобна. Ад усiх апрыч сядзiць. Апрычонкi, асабенкi – смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка. Ён толькi асабенкi есь, зласелы, здураны. Апсiк – прэч, уцякай (вокрык на ката). Апсiк, дуронiк! Апурхнуць – натапырыць пер’е, абвяць. На такой золi куры апурхлi. Апячы – спячы, запячы. У печы апяку печанёyку. Арфаваць – веяць, правейваць. За дзень столькi мяхоy жыта наарфавалi. Асада – драyляная акантоyка акна. Асаду паставiлi, засталося толькi рамы yставiць i зашклiць. Асва, асвiна – аса. Проста асвой у вочы лезiць да яго, не адбiцца. Асвiна прыстала – не адмахацца ад яе. Асвер – жардзiна y студнi, на якой трымаецца вядро (журавель). Асвер задзёр шыю yгару з вядром у зубах. Асвойчыць – прыручыць, зрабiць свойскiм. Пакуль сабаку асвойчылi, усе пакусаныя хадзiлi. Асвяраць – падважваць. Асвер бярно, а я моху падторкну. Асвяцiць – асвятлiць, пасвяцiць. Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку. Асецiць – абсесцi, атабунiць, апанаваць. Яго ж не сямёра асецiла (не шмат дзяцей). (Яyна ад сеткi.) Асецiшча – месца, дзе стаяла асець (восець). На асецiшчы буракi yрадзiлi. Асiвець – пасiвець. А як жа ты асiвеy, а мой жа ты свой. Асiта – сiтнёг. Асiты з берагу нажала на подсцiль. Аслонак – там, дзе сонца, прыслонак. Кот сядзiць на аслонку й курню пяець. Аслухаць – пачуць. Тады аслухалi, што другая баба храпiць. Аслядаваць – высачыць, знайсцi па следзе. Мы yвялi слядочак На сваткi дварочак. Дзе мы яе аслядуем, А там мы i заначуем. Асмакавацца, абсмакавацца – адчуць смак у ежы. Як асмакуешся, за вушы не адцягнiш цябе. Асобенна – асобна. Яны й спяць, i ядуць асобенна. Астатнiк – апошнi, хто адстае. Ня будзь выдатнiкам, ды ня будзь i астатнiкам. Астрашыцца – спалохацца, узяць у страх. Цi я астрашылася так, цi што? Астроy – востраy, астравок. А пасярэдзiне Плiнскага возiра астроy. Аступiць – абступiць, акружыць. А людзi iх аступiлi кругом. Асунуцца – занядужыць, заняпасцi, астарэць. А ты йдзi y прыстарэлы дом, як асунiшся. Асцявiльна – дзяржальна восцяy. Закалоy шчуку восцю, як асцявiльна не зламалася. Асыпка – мука нiзкага гатунку, ёй пасыпалi ахрап’е, мешанку. Мех асыпкi yдалося купiць, а yсё ж парсюку нейкая закраса будзiць. Аталпiць – апанаваць, перапоyнiць, навалiцца. Аталпiлi yсю вулiцу – не прайсцi. Атанець – схуднець. Аментам атанела – так спалiла яе хвароба. Атвадзjць – зрабiцца вадзянiстым. Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела. Атлёт – хват, зух. Такi атлёт, што х. ем прапалiць лёд. Атлум – ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбарывы?дуры – толькi атлум галавы. Атнiмка – анучка, якой атнiмаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнiмка, чорная. Атожылле – парасткi. Ад яблыны атожылля пашло. Бульба yся атожылля пусцiла, трэба скарэй садзiць. Атопак – стаптаны чаравiк; яшчэ – пра недалужнага хлопца. Якiя атопкi yссунiш на ногi, а yсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць. Атрус?цца – прывесцi трусянят. Яна, чараyнiца, счаравала: труска атрусiлася, а трусяняты памёрлi. Атуросце – парасткi. Маленькую яблыньку прынясла, пасадзiла, яна прыжыла, i столькi атуросця y яе. Ахапак – гурма. Ідзем усiм ахапкам дамоy. Ахмурэць – ап’янець, ачмурэць. Ня так захварэy, як ахмурэy. Ахопак – бярэма, шмат. Яны там ахопкамi грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак i сабе прынёс. Пiтух як даy у нагу, кроy ахопкам лiецца. Ахосал – заляцанец, сюбар, хахаль. І y яе yжо свой ахосал завёyся. (З iдыш – кавалер, жанiшок.) Ахрап’е – ежа для свiней, ссечаная трава, бацвiнне, дабаyляюць яшчэ бульбы, буракоy. Рана yстала, ахрап’я насекла. Ахэлак – ахапак, ахопак. Ладны ахэлак са стогу выскуб. Ацiхацца – суцiхаць, сцiшвацца. Вея ацiхнецца, можна будзiць у лес паехаць. Ацялhкаваць – марудзiць, не спяшацца. Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы. Ацяробкi, цяробкi – лушпiны ад бульбы, буракоy. Ацяробак узялi на сушылцы, а yсё ж парсюку прысмакi. Ачалавечыцца, пачалавечыцца – ажанiцца, узяць жонку; яшчэ – зрабiцца чалавекам. Бугаяваyбугаяваy дый ачалавечыyся. Я думала – яна пачалавечыцца нарэшцi. Ачопiсты – у каго шырокi азадак. Такая ачопiстая, што y дзверы не пралезiць. Ачужэць – адбiцца ад раднi, забыцца на родных. Ачужэла дачка, на бацькоy забылася. Ашаколы – труха, точыва, пасеi, шашча. Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца. Ашлргаць – скончыцца, перастаць. Дождж ацiх, зараз ашургаiць. Ашчыц?ць – шчыльна абабiць дошкамi, дран?цамi. Ашчыцiла пуню, каб кот куранят не цягаy. Бабнiк – малы, што не хоча аставацца без бабулi. А гэнаму бабнiку трэба, каб баба кармiла, паiла, спаць клала й калыханку пяяла. Бабовiшча – зямля, на якой раслi бабы. Цвiцела макоyка на бабовiшчы, Спi, мая дурнiшча, на саломiшчы. Бавiцца, забавiцца – затрымлiвацца. Схадзi, толькi доyга ня баyся. Дзе гэта наша мама бавiцца нешта. Як забавiцца y гасцях, да начы дома нiма. Бавiць – забаyляць, глядзець малога; яшчэ – праводзiць час. Ён дзiцё бавiy. Ня робiць, а час бавiць. Баган – багун. Баган добра ад клапоy хату ратуiць. (Магчыма, ад багны.) Багатырка – багатая, багацейка. Равуць валы, равуць, Багатырачку вязуць. Бадэка – патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ – няyмека, бязручка. Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробiць кiй сабе. Кусок чалавека – бадэка, у яго yсё з рук валiцца. Баёк – удзельнiк бойкi, задзiра; яшчэ – маленькi бой, драчка. Свярбяць кулакi y байка. Чым якая сварка, лепi маленькi баёк. Байбас – пераростак, боyдзiла. Такi байбас – i y першы клас! Балабок – пустабрэх, балбатун. У балабока галава не балiць. Балакi – аблокi, аблачыны. Па небi ходзюць такiя цяжкiя балакi. Баламут – чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапцi абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муцiць.) Балацюгi – зарослыя балоты. У балацюгах жывець страх. Балмач – бесклапотнасць, бяздум’е, аблуда. Так i пражыy цэлы век балмаччу. Банды?кi, бэндзi – несцi малога заплjччу. Вазьмi сынка бандыкi – хай расцець вялiкi. Банкарт – байструк. Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзецi ламаюць клецi. Барабанiць – брынкаць, iграць. А на йскрыпку йграюць, А на цымбалах барабаняць. Барвiчная – баравiковая, дзе растуць баравiкi. Гэта самая барвiчная мясцiна. Барлhцца – вадзiць лыжкай y варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляyся y мiсi, а есцi ня стаy. Не барляйся, а еш, што далi. Барычнге – насенне буракоy, морквы, капусты. Пагодай паспелi барычное пасеiць. Басоля – басэтля. Цяпер бабi не да солi, як зайгралi y басолi. Басц? – упарта казаць глупства. Што ты бадзеш адно й тое як бык? Баyдлр, байдур – дурань, ёлуп. З баyдурам гаварыць – толькi язык студзiць. Урадзiyся такi байдур, што сорам бярэць. Бахар – каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя. Бахмачы – гронкi, кутасы. Хмель абвiyся каля алешыны, а з бахмачамi вецер дурэy. Бацькоyшчына – родны кут, родныя мясцiны, сядзiба. Гэта бацькоyшчына, я тут вырасла. Бацяны? – дзецi, сыны. Прыхаджу дамоy, а маiх бацяноy нiма. Бачына – бок, бакавiна. За бачыну дзеyку пашчыпаiш. Бачэнак – маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаy грыбоy насалiла. Беганiна – бегатня, марныя клопаты. Беганiны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганiны ногi адбiy, а толку нiякага. Безздароyе – немач, хвароба. Маладому нi стому, нi злому не было, а старога безздароyя спасцiгла. Белата – белiзна. Такой белатой аддаець лайно. Бjлiна – бель (гатунак яблыкаy). А яна белiна была, ад яблыкаy аж сукi трашчэлi. Белле – святочная апратка. Надзявайся, бабка, у белае белля, Павязу я цябе з сабой на вяселля. Белюга – белая гарэлка. Дай якой белюгi пацягнлць, а то ад вiна галава балiць. Бjркавец – дзесяць пудоy. Спраyнай каровi на зiму беркаyцаy пад дваццаць сена трэба, ня менi. Бiць – iсцi напралом, уцэла. Куды мы б’ём у хмызы, дарога ж збоку. Благаваты – слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзiраць. Благата – дрэнны, дрэнь. Пашлi мы y клуб, а там сабралася адна благата. Блажыць – робiцца блага. Блажыць яму нешта пасля пачастунку. Блот – марнаванне. Пiцаваy, працаваy, а yсё y блот пашло, як чорт зблоцiy. Блоцiць – марнаваць, псаваць. Нечага козамi сена блоцiць, яны й лыка з’ядуць. Толькi сукно зблоцiy, а палiта не пашыy. Блыт – блуд. Рана дзеyка y блыт пашла, зблыталася з шантрапой. Блытаyка – баламутлiвая, падкая на мужыкоy. Зблытнуyся, сыйшоyся з нейкай блытаyкай. Блэнда – валацуга, гулёна. І гэна блэнда yжо цягнецца. Блэндзiць – псаваць, блоцiць. Ня блэндзi мурог такой касьбой. Блядзець – бляднець. Зялёненькi вiнаград Урадзiyся напагляд. Як Рыгорка паглядзеy – Вiнаградзiк паблядзеy. Блядэра – прасталытка. Надта ж заядлая блядэра, нiчога ня скажаш. Богамалельня – малельня, малiтоyны дом. Там была жыдоyская богамалельня. Бой – бойка. Ён пабiyся, дык за бой i адседзiy. Боссю – басанож. Нiкiпаравы малыя й зiмой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе. Бось – басата, галадранцы. Сабралася бось з усяго свету. Боyтка – боyдзiла, бязмозглiк. І гэта боyтка тут пад нагамi блытаiцца. Бражджэль – сухая палка, кiй, калi кiнуць – бражджыць; яшчэ – усё высушанае. Ён ужо yнiз расцець, як бражджэль зробiyся. Бражджалёy напякла, нiма чаго yкусiць. Брандзаваны – у бронзавай аздобе. Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькi y сваты ехаць. Братавiты – дужа блiзкi сябра. Ён мой сябра братавiты, як сабе, веру яму. Брахлiвы – фрывольны. Ад ейных брахлiвых песняy аж у пятках колка. Брацца – адыходзiць. Старыя па адным на той свет бяруцца. Брацюлечка – ласкавае найменне брата. Спраyляy брацюлечка пярсцёнкi y горадзi. Бруд – гной пры нарыве. Скллiна прайшла, а стрыжэнь застаyся, бруд выйдзiць. Бруёк, бруячок – рабацiнне на вадзе. Сягоння бруёк маленькi. Бруячок, як на ляшчу луска. Брухмень – пузач, брухач, пузацень. Такi брухмень – па зямлi пуза валачэцца. Брыгаць – патрошку капаць, накрапаць. Дождж брыгаy-брыгаy ды так i не сабраyся пайсцi. Бры?дзiцца – гiдзiцца, грэбаваць. Я брыджуся такога кавалера, такога п’янюгi. Брыдзь – брыда, брыдота. Не падыходзь да гэтай брыдзi. Брызентовiкi – брызентавыя пашлапнi, туфлi. У брызентовiках добра ад даyгоy уцякаць. Брызлае – закiслае малако. Вячэрашняе малако брызлае, толькi бульбу праганяць. (Брынза, думаецца, таго ж кораня.) Брыка – спецыяльны воз для перавозкi сена, саломы, высокiя бакi накрачаны жэрдкамi. Звычайна y брыку месцiцца да двух беркаyцаy сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена. Брысiк – укормлены, дагледжаны, гладкi. Глядзi ты, якi брысiк вырас, – хоць на iм нажы йстры. Брэд – спажыва, здобыч. Каза сама на брэд ходзiць, а казляняткi на ваyчынай шкуры качаюцца й мамкi дажыдаюцца. Бубён – бубен. Дзеyка y бубён бiла, як малацiла. Бугаяваць – халасцякаваць. Пабугаяваy малец уволю, усё ня мог знайсцi дзеyку па свайму калену (па сабе). Бугiня – гатунак бульбы. Дала мне бугiнi на развод, пагляджу, што вырасцiць. Бугрынкi – пагоркi, бугаркi. А тыя бугрынкi я yсе зраyняy. Букатка – печыва, булачка; яшчэ – узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапiш у лесе на букатачку – там ягад багата. Букiш – цвялiлка для барана. Баранька, букiш! Бушлаватая – разварыстая, сопкая. Бушлаватая бульбiна y руках рассыпаiцца. Бушлаваць – трывожыць, непакоiць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепянiся. Быдлюк, быдлюга – хамаваты цi зладзеяваты. Як стаy хадзiць у начальнiках, дык такiм быдлюком зробiyся. Гэты быдлюга так i пiлнуiць, каб што сперцi. Бы?лле – быльнiк, дзiкая трава. Цыганскiя хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталi быллем да вокан. Быць – быццам, нiбыта. Сню, быць мы з Іванам iдзём лугам, а луг увесь у званочках. Бягельня – балота, прорва. З гэтай бягельнi век ня вылезiш. Бягок – бягун, быстры. Такi yжо бягок, што yсюдых дападзець, усюдых паспеiць. Бядзiць – турбаваць, непакоiць. Мне адно бядзiць, як гэта канцы з канцамi звесцi. Бяздолле – нешчаслiвасць. Закурыyся а дробненькi дожджык Ды па чыстым полю. Зажурыyся мой татулька Па майму бяздоллю. Бязлюднiк – нелюдзiмы. Бязлюднiк i свайго голасу ня любiць. Бязрлчыца – няyмека. Такая бязручыца – нi пашыць, нi памыць. Бялюсь, белюсёк – бялюткi, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе. Бярно – бервяно. Бярно y бярно – аж звiнiць, усе бёрны здаровыя. Бярэннiк – хто бярэ. Было б што даць, а бярэннiкаy знойдзiцца. Бяспjцкаль – кепскi yмец, няспрытны. Бяспецкаль толькi псуець усё. Цi ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробiць? Бясштэннiк – бедны, хто нават штаноy не мае. Бясштэннiкi y калхоз цiснулiся, каб ср. ку прыкрыць. Вабiць – прыманьваць, прыцягваць. Ляснiк быy, як на ваyкоy iшлi, ён выy ваyком, вабiy iх. Вавiла – мужчына, муж. Вавiла ёсь, дык i дзецi ёсь. Ваган – тоyсты, пуцкалаваты малы. Сядзiць ваган, як маленькi пан. Вада – урок, урачэнне. На мальца вада нейкая найшла, сохнiць i сохнiць. Вададых – шустры, быстры, хваткi. Ну й ён вададых якi! (Магчыма, iменне паганскага божышча.) Вадз?цца – дазваляць сябе весцi. Казёл не даецца вадзiцца. Вадзiць – уракаць, шкодзiць. Хай табе ня вадзiць! (Не yрачэ.) Хлеб у дарозi не завадзiць. Вадзюга – вадзянiстае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку. Вайлакi – валёнкi. Адлега, а ён без галошаy у вайлаках iдзець, мусiць, у яго y галаве сто грам. Нага y вайлаку – i мароз па баку! Вайстрак – востры канец, вастрыё. Якраз у нажы вайстрак зламаyся. Вайстранка – болька. Усё цела вайстранкi абсыпалi. Валатоyка – курган, насып. А за валатоyкамi Доyжыца, рэчка-бягушка. Валатоyка была y Крошынi, Букатачкай звалася. Валяка – гультайка. Дзень паробiць, два не, такая валяка. Валяны – павалены. Тут лес валяны, бура была yсхадзiлася. Валяyка – прасталытка, гулявая, даступнiца. З кiм толькi нi валялася валяyка гэная, i яму загiлела. І дачка y яе валяка, валяшчая скурка. Вандзэлак – хатуль, клунак. Бабкi, хапайце свае вандзэлкi. Ванцак – боль у жываце. Ад ванцака зёлкi y мяне ёсь добрыя. Варанджацца – прыкiдвацца, строiць з сябе. А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патылiцы цячэць. Варацакi – ванiты. У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакi. Варголы – даслоyна: голы вар. «Я табе, сынок, сягоння варголы звару», – жартавала мама. Вархопкi – пажыткi, манаткi. Пахапалi свае вархопкi й хутчэй дадому. Вары?yня – будынiна, дзе гатуюць ежу. Яна y сваю варыyню yсё цягнiць. Ватарга – гурма, зборня. Гляджу, едзiць цэлая ватарга, канца не вiдаць. Ваyкаедня, ваyкаyня – ваyчынае логава (логвiшча, логаyе); яшчэ – няyтульная будынiна. У ваyкаеднi трох ваyчанят бачылi. У хацi, як у ваyкаеднi, халодна. Хата пустая, як ваyкаyня. Ваyкарэзiна – абразлiвы зварот да каровы, каня. Стой, ваyкарэзiна, каб на цябе ваyкi! Ваyначоска – майстэрня, дзе чэшуць воyну. Паyдня на ваyначосцы выстаяла, пакуль кузлак воyны счасала. Вачапор – вiсус, накольнiк. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоyна – хто порыць вочы.) Вашанок – маленькая вошынка. Вашанок у галаве засвярбеy. Веяць – гнаць, кацiць. Кляновая лiсцiначка, Куды цябе вецер веiць: Цi y бор, цi y далiну, Цi y шчырую баравiну? Вельмаваць – прывячаць, частаваць. Ой, дзед, ты мой дзед, А я твая бабка. Шануй мяне, вяльмуй мяне, Каб я была гладка. Верасянка – глiна, змешаная з верасам. Глiну з дробна пасечаным верасам месяць i з гэтага робяць сцены абораy, хлявоy. (На Ушаччыне бачыy у Двары Плiна.) Вернiкi – верныя y каханнi, у дружбе. Наша дваiх зэкаy на самалёт правяла, такiя яны вернiкi – да першай падушкi. Верхам – мець уладу над некiм. Зямля па iм верхам была. Жонка па iм верх паняла. Па iм верхам едуць, як на пастуху. Верхнiк – верхнi камень у жорнах. Нiяк не маглi верхнiк узвалачы. Ветрагон, ветрадуй – ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкi на абяцанкi, пустадомак. Ветрагону веры нiма, толькi абяцанкi-цацанкi. Разумны ня чуiць, што ветрадуй ветрадуiць. Такi ветрадуй, што божа ратуй! Вiдошна – вiдавочна, яyна. Тут жа вiдошна сасуды адкрыты. Вiдошна, што саyсiм нядужая. Вiлатая – у два ствалы (як вiлы). А y нас на дворышчы бяроза вiлатая стаяла. Вiлачнiк – куток каля печы y парозе, дзе стаяць вiлкi, чапёлы, гальнi. Пастаy у вiлачнiк свой кiй. У цябе y галаве, як у вiлачнiку, усё стоць стаiць. Вiрлун – у каго вочы навыкаце. Маyчыць, вiрлун, толькi вiрламi варочаiць. Вiрлы, варлы – вочы. Што ты свае вiрлы паказелiy – нiхто цябе не баiцца. Вiрун – несутрымны, няyрымслiвы. Малы, як вiрун, нi пастаiць, нi пасядзiць, кiпiць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога вiроy.) Вiхл?цца – круцiцца, скакаць, лашчыцца. Сабака вiхлiцца каля яго, есцi хочаць. (Ад вiхляць хвастом.) Вiхтацца – хiстацца. Галiны вiхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я вiхтанулася, я чуць не завалiлася. Вiц?на, выцiна – розга, дубец. Вiцiну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы. Вiшнеyнiк – вiшняк. Вiшнеyнiчак выцыбаyся yжо. Вiшшо – вецце касатай бярэзiны, якое звычайна ламаюць на венiкi да Пятра. Пойдзем вiшша наламаiм, венiкаy навяжам. (Магчыма, першапачаткова гучэла як вiссё, бо вiсела.) Вобалачка – аблачынка. Ты, як цiхая вобалачка, плывеш. Возерка – азярцо. І возiрка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае. Возка – заезд. Дзве возкi зробiлi, дык троху сена прывязлi. Волаць – танюткiя, кшталту нiтак, костачкi y рыбнай мякацi. Смашная рыбiна, алi волацi многа. Вонка, вонкi – за дзвярыма, на двары. Чаркi трэба, i дзе ён дзеyся вонка? Ворах – страх. Аж у мяне ворах па целу пашоy. (Здаецца, што варушацца валосiкi на целе.) Восець – асець, гаспадарчая будынiна. Восець пасадзiy на шасткi. Вотачкая – гэткая маленькая. Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саyсiм маленiчкая. Вотлiж – адлега. Неяк на вотлiж не пахожа. Вотрыны – рэшткi ад прасеенай мукi. Бывала, што y пiрог падмешвалi вотрыны. Вохкала – хто вохкае, скардзiцца. Гэта вохкала толькi кволiцца, а пабайнёй не заб’еш. Влда – вiхлясты; яшчэ – сквапны, якi yсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакi ходзiш? Мiкiта – добрая вуда, усё сабе грабець. Вуды?р – пухiр. Кiпенем ашпарыy руку, аж вудыр ускочыy. Вужок – вужанятка. Маленькi вужок-блiскучыя вушкi. Вужка нехта забiy, а вужы?ца адна асталася. Вужэлкi, вужла’ё – неслухi, вачапоры. Вужэлкi малыя так i пiлнуюць, каб у шкоду залезцi. Вужлаyё малое, галаву атлумiлi. Вллi – галубы; яшчэ – галубоy прызываюць: вулiвулi. Вуляцькi-вулi, ляцiце сюды, дзяyбiце пшанiцу. Вуллё – вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плацi. Вуры?ць – бiць. Як увурыy яму, дык ён далоy з усiх капылоy. Вусацень – вусач. Вусацень гэны нiчога ня робiць, толькi вусы падкручваiць. Выбiцца – спрацавацца, стамiцца. Выбiyся як шпак на гэтай рабоцi. Вы?бушнець, пабушнjць – раздабрэць, налiцца сiлай, вылюднець, памужнець. Глядзi ты на яго, як выбушнеy. На вачах дзеyчынёшка пабушнела. Выбыць – адбыць, пражыць сваё. Яна ж i нагой не кратала, выбыла свае днi. Вы?вараць – вывернутыя ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзiy. Выгалiць – накасiць. Што yжо сена выгалiла, на yсю зiму будзiць. Выграб – збiранне, абiранне. Летась кончык агуркоy пасадзiла, дык iм выграбу не было. Выдурнiвацца – прыкiдвацца, дуракаваць. Не выдурнiвайся – бярыся за розум. Вы?залець – азябнуць, азалець. Вызалела дзень i карасiны не дастала. Вы?зверак – злы, звераваты. Зяць у яе быy такi вызверак, дык яго забiлi потым. Вызнаваць – выведваць, разведваць. Малога y рыззё адзенуць, iдзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць. Вы?казаць – выдаць. Цябе б рэзалi, i ты ж бы выказаy нас. Вы?камандаваць – выхiтрыць, з нiчога нешта зрабiць. Так не так, а yсё-ткi выкамандаваy сабе на кажух. Вы?канаць – заходзiцца ад болю. Руку яму адарвала, добра такi выканаiць. Выкат – выраз у сукенцы. Такi выкат, што сiськi вывальваюцца. Выкацiць – нарадзiць, прывесцi. Каза трох казлянят выкацiла. Выладжвацца – збiрацца, адыходзiць. Выпраyляйцеся, выладжвайцеся, сваточкi. Вы?ладнець – папрыгажэць, паправiцца. Так выладнеy на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны – значыць пазорысты, паглядны.) Вы?лiвень, вылiвак – яйка, знесенае без шкарлупкi; яшчэ – азызлы, адрузлы. Калi куры лiюцца, iм таyкуць шкарлупiнне ад яек. Вылiвень ты гэткi. Вылупак – франт, хварсун, моднiк. Гэны вылупак са скуры вылуплiваецца, абы надзецца ня так, як усе. Вы?лупiцца – прарэзацца, глянуць. З ранiцы цёпла было, сонца было вылупiлася. Вымагаць – прасiць цану за тавар. Платы не вымагала, колькi давалi, прадавала. Вы?мантачыць – выпрасiць, выцыганiць. Ён усе грошы вымантачыy у маткi. Вы?маyчаць – змоyчыць, не зважаць. Ён крычыць, я трываю, алi часам i ня вымаyчыш. Вымышлjнне – прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляiць i вымышляiць, абы ня так. Вы?мякшыць – вырабiць, зрабiць мяккiм. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй. Вынас – плата пастуху. Не y нос яму такi вынас, ласейшага чаго хацеy. Вы?парак – неслух. І гэтыя выпаркi-рабяты такiя зладзеi. Вы?паyзень – скурка, якую скiнуy вуж. Вуж рубашку скiнуy; вужы, яны лiняюць, а тады сыходзiць з iх выпаyзень. Выпiнацца – вытыркацца, вылучацца, сiлiцца. Кожны выпiнаецца як можаць, каб якую капейчыну заробiць. Ён перад начальствам выпiнаецца, каб заyважылi. Вы?пладзiцца – вывесцiся. Сiнiчкi выпладзiлiся, дзецi рукамi паролi, дык сiнiца адраклася. Выпрлджвацца – напiнацца, выстаyляцца. Выпруджваецца што сiлы, каб яго заyважылi. Вы?пукацца – надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коцiцца на кароткiх ножках. Вырабатываць – вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалi. Вырабляць – зарабляць. Хай служыць, хай вырабляiць сабе пенсiю. Вырай – купка, куст. У Грамнiцкiм бары знайшлi цэлыя выраi грыбоy. Выранджацца – вычварацца, капызiцца, строiць з сябе. А не выранджайся дужа, знаiм, адкуль ты, дружа. Выранджаyся-выранджаyся, пакуль ня yср.yся. Вырасцi – стаць, вывучыцца. Ейны мужык урач, i яна сама на yрача вырасла. Вырван – неслух, дуронiк, вiсус. Вырваноy сваiх прышлюць на лета да дзеда. Вырый – ямiна, адкуль выбралi торф. У вырыi вада злецiлася, густая стаiць. Высадкi – гароднiна, захаваная да вясны. І есцi хапiла, i на высадкi асталося. Высачы?нь, выш – вышыня, высакосць. Высачынь такая – дух займаiць. Вы?скрыпаць – выстудзiць. Зачынi дзверы, а то yсё цяпло выскрыпаiш. Выспрытнiца – налаyчыцца, набыць спрыт. Выспрытнiлiся малыя абiраць вiшнi. Выстар, выстарак – перастарэлы. Выстарвыстар, а за маладымi yпальваець. Адны выстаркi асталiся, маладыя паз’ехалi. Высцяробы – высечаны й згруджаны алешнiк. У высцяробах малiннiк пашоy. Вы?талкаваць – прыйсцi да пэyнай высновы. Нагаварылiся, паталкавалi, а нiчога не выталкавалi. Вы?тачыцца – узысцi, прарасцi. Вясной запахла, мята вытачылася. Вытлумiць – запамятаваць, забыцца. Мазгi вытлумiла табе, нiчога ня помнiш. Вы?тнiца – плакальшчыца. Вытнiца добра такi аплакала сваю суседку. Вы?тушыць – патушыць, пагасiць. Трэба газ вытушыць. Вы?хаджаны – выгадаваны, падрослы. Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы. Вы?хадзiцца – зведаць гора; яшчэ – ачуняць, акрыяць. Ён у яе выхадзiцца, узнаiць, дзе аракi зiмуюць. Цяпер пiтух адзiн выхадзiyся. Вы?харашыцца – прыбрацца, прычапуры?цца. Вымыiшся, выхарашышся, дык i свет табе палюбеiць. Вы?хартавацца – прагаладацца. Як выхартываiцца за дзень, дык вечарам усё з’есь. Аж духi падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станiсты). (Ад харта – паляyнiчага сабакi.) Вы?хвэндаць, захвнндаць – вынасiць вопратку, забрудзiць. Выхвэндаy адзежыну, толькi сабаку y будку. Вы?цвiцець – хапiць гора, нажыцца. Выцвiцiць яна яшчэ за iм, гэта пакуль ён такi добранькi. Вы?церабiцца – падрасцi, падужэць, вылюднець. Глядзi ты, выцерабiyся малец, не пазнаць. Выцерак – валяшчая. Такi yжо выцерак, усе цёрлi, а замуж запаyзла. Вы?цыбацца – вырасцi. Выцыбаyся малец нявогледдзю. (Цыблы – доyгiя ногi.) Выцюкнуць – забыцца, вылецець. Мне й з галавы выцюкнула, што збiралася на кiрмаш. Вы?чапкацца – выбавiцца, выкараскацца. Яна са сваёй хваробы yсё-ткi вычапкалася. Вы?чарнець – учарнець. Селiван вычарнеy, худы стаy. Вычварацца – капрызiцца, выкiдваць конiкаy. Досiць вычварацца, пара за розум брацца. Вычмураць – прыдумляць. Не вычмурай, чаго не было. Вы?чыхацца – выпарыцца, страцiць градусы. Заторкнi чым бутэльку, а то гарэлка вычхаiцца й вадой зробiцца. Вы?шчыгалiцца – прыбрацца, прыфранцiцца. Вышчыгалiyся, як на вяселле. Вышывальны – для вышывання. У мяне былi нiткi вышывальныя. Выяснiцца – праяснiцца, пасвятлець. Сонца выяснiцца, а потым узноy хаваiцца. Вязанка – звязка дроy, снапкоy. Вязанку за плечы дый пашоy. Вhзанка – вязаная адзежына, свэдар. Вязанку на плечы yсторкнiш, дык i мароз адступiцца. Вязгала – назола, звягло. Змоyкнi ты, вязгала! Вязгаць – плявузгаць. Вязгаiш несусвецця нейкае. Вhзiстае – вязкае. Вязiстая дрэва – тапор ня хочаць браць, засядаiць у iм. Вялiчча – шмат, багата. Невялiкае вялiчча y яго, толькi багатага з сябе корчыць. Вянок – рой. Вянкi пчол на суках вiснуць. Вяркаць – плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзiця). Хто гэта там вяркаiць? Вярзцi – нагаворваць, плявузгаць. Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраy. Вясельнiк – госць на вяселлi. А вясельнiкi пiлi-елi й усмак пабiлiся. Вясна – голад, бясхлебiца. У iх летась такая вясна была, чуць выжылi. А сёлета вясны не было – да новiны дацягнулi. Вятка – натоyп, юрма. Так i ходзяць вяткай цэлымi днямi. Вяхотка – звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл. Вячн?на – трывалае, моцнае. Новы кажух – гэта yжо будзiць вячнiна. Гадавiк – жывёлiна, якая гадуецца год. Гэты парасяты не гадавiкi. Гадз?ць – дагаджаць. Яму гадзiш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць. Гадкi – брыдкi. А то ёсь, як рапенi, такiя гадкiя бабы, iдзець, а y яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху. Гайдамаха – гуляка, раскiдаха. Ён такi не гайдамаха – не прап’ець. Галабонi – буякi, дурнiцы; яшчэ – п’янiцы. Гэта yжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзiць. Галабонi – п’янiцы гузаватыя! Галабурда – лухта, несусвецiца. Ён нясець усякую галабурду як наняты. Галавабой – слiзгоцце. Як падмерзнiць – галавабой будзiць. Галавар – кiпень, голы вар. А на снядання галавар. Галайстра – голь, галеча. І y Расii такая галайстра. Галамызы – бязвусы, з голым тварам. І гэны галамызы жанiцца хочаць. Галанож – у чаравiках на босую нагу. Пахмялiцца дык галанож прыпёрся. Галаруч – голымi рукамi. Нёс ваду галаруч, рукавiцы забыyся. Галасуха – плакса. Я такая галасуха была малая. Галата – голае месца, поле. Стаяць недзi каровы на гэтай галаце, травы нiма. Галдуечыць – казаць, балбатаць незразумелае. Збяруцца жыды: гылды?-гылды, галдуечуць, пакуль языкi не запацеюць. Галjзаваць – цягацца. Галезаваiць па дарозi, клопату болi ня маiць. Галень – сшараваны венiк, ад якога засталiся адны голыя дубцы. Кiнь ты гэты галень, ужо yшчэнт сшараваyся. Галець – жыць y нiшчымнiцы, не мець чаго абуць, надзець. Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць i прэць. Галiна – схiльнасць, прызванне. Яго сыны пайшлi па сваей галiне: адзiн лекар, а другi начальнiк. Галiцца – квапiцца. На чужое ня галься, згубiш сваё. Пагалiyся на багацця й узяy пабойню. Галута – безлiстоyе, бясснежжа. Уся восiнь галутай стаiць – нi лiсту, нi свiсту. Зiма сёлетняя галутай адстаiваiцца, гола будзiць у засеках. Вясна чарнатой стаiць, галутай. Галы – прагны, ахвочы да нечага. Пiтух на ежу гал, гатоy усё з’есцi. На дзевак галы, як кот на сала. Галяк – голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава. Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца. Гамнуць – схапiць, узяць. Знахопу як гамнiць, аж я знячы?велiла. Гамолка – акраец, луста, скiбка. Добрую гамолку адвалiy, сабе не пашкадаваy. Гамонак – гамана, гамонка. П’яны прыдзiць, тады гамонку будзiць. Гандлёyшчык – гандляр. Цяпер усе хiтрыя y гандлёyшчыкi пашлi, дурных нiма. Ганьбаваць – грэбаваць. Анiчым не ганьбуе, абы кiшэню напхаць. Гара – гарышча. Усцягнулi сена на гару, паспелi. Гарадзiшча – плот, загароджа. Ой, вырасла лебяда Вы?шей гарадзiшча… Гарды – горды, каго заела гардыня. Ён чалавек гарды, абы з кiм чарку ня возьмiць. Гарлач, гладыш – гладкi, палiваны збан. У гарлачу добра захоyваць крупы. Гарнушак – невялiкi збанок, болей нагадвае конаyку. Выпi, выпi, мая душачка, з поyненькага гарнушачка! (Мама любiла прыгаворваць.) Гарчавая – гаркаватая. Капусту рана ссеклi, дык яна й гарчавая. Гарчак – горкi яблык, напой, пах. Адных гарчакоy натры. Гарчаку хлiбнуy, аж вочы на лоб палезлi. Перац рассыпала, дык смурод на yсю кухню – гарчак пашоy такi. Гарэлiшча – пажарышча. На гарэлiшчы пра агонь не гаворуць. Гарэць – цвiсцi. Агуркi yжо гараць, самы цвет. Гасц?на – застолле, бяседа, госцi. У добрай гасцiнi душа спачываiць. Гасцiцца – гасцяваць. І жылi мы душа y душу, гасцiлiся-раднiлiся. Гатл – вокрык адпуджвання. Мы на ваyка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль i пашоy. Гаyкала – брахлiвы сабака. Ён жа такi гаyкала, ляпа не сцiшаiцца. Гац?ць – працаваць. Ён гацiць на iх увесь век. Гбанiкi – палазы y санках, якiя гнуць у адрозненне ад капанiкаy. Трэба yмець выбраць лясiну на гбанiкi, каб не сукаватая была. Гбацца – гнуцца. Нага ня гбаецца, неяк хадзiць. Гваздкi – гваздзiкi. Ужо й гваздкi прабiлiся, неyзабаве загарацца. Геройка – смелая. Ты такой геройкай ня будзь. Гешэфт – справа, iнтарэс. Усё гешэфты нейкiя водзiць з iм. (Ад iдыш – здзелка.) Гiбель – шмат, процьма. Сёлета ягад гiбель. Гiлець, загiлець – гарэць; яшчэ – дужа захацець. Загiлеy малец жанiцца, i слухаць нiкога ня хочаць. (Адсюль, вiдаць, i гiль, i карова чырвонае масцi – Гiлёня.) Гладка – зусiм, ушчэнт. Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеy. Гладкi – укормлены, дагледжаны, спраyны. Ад таго казак i гладак, што пад’еy i набак. Яна баба гладкая, спраyная. Гламызда – нязграбны, неахайны. Такая yжо гламызда, аж глядзець страшна. Глiнабiтка – хацiна з жэрдзя й глiны. У глiнабiтцы зiму перажылi. Глiнянiк – глiняны гаршчок. У глiнянiку крупы лепi yпрэюць. Глотнiчаць – гарланiць, iрваць глотку. Нячым глотнiчаць, лепш справай займiся. Глушн? – вушы (грэблiва). Што табе – глушнi пазаклала, што ня чуiш? Глыжы, глыжэyе, груд – засохлыя, зацвярдзелыя камякi зямлi. Дождж як пашоy, глыжы пабiy, бульба yзялася, пашла y рост. Хто палку возьмiць, а гэтыя дык грудам. Глык – глыток. Пiцця таго yсяго на два глыкi. Глюганосы – глюгаты. І прыляцеy глюганосы крук. Глuма – глюкаты; яшчэ – няветлы. Глюма такая страшная сядзiць, слова ня скажа. Гнётка – тоyстая кiшка. Такую грузь падымаy, аж гнётка вылезла. Гнiлiна – хваравiты, слабы на здароyе, западлiвы. Такая yжо гнiлiна, вецер дыхнець – валiцца. Гнуцiкi – санкi з гнутымi капыламi. Гнуцiкi такiя лёгкiя на бягу. Гняваш, гнявы (мн. лiк) – гняyлiвы, сварлiвы, злапомны. У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы. Гнянлць – ударыць, грымнуць. Як гнянл, дык доyга помнiць будзiш. Гой – адчайны чалавек, разак. Такi гой – нiкому не саступiць. Гойкаць – гукаць, крычаць, клiкаць. Гойкалагойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабiрайце, мяне не чапайце, ня гойкайце. Голлю – галяком. На дварэ зiма, а рабёнак голлю бегаiць. Гомiна – шум, вэрхал, гам; яшчэ – чутка, прачутка. Гомiна на yсю хату, нiчога не разбярэш. Далёка пра яго гомiна пашла. Гоншчыкi – хто гонiць плыты. Зiмой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзiць, з пакоту з гары пускаюць лясiны, а iх па рацэ гоншчыкi гонюць. Гоп – гукаперайманне. На адным чаравiку заднiк ёсь, а на другiм нiма, iдзець – адзiн гоп, другi шлёп. Грабёлка – грабянец, часадла. А пара-пара грабёлачкi шукацi, А пара-пара русую коску часацi. Грабiна – труна, дамавiна. Якую грабiну зробiлi б, дык i з нечага. Гравiнь – гравiй. Дарогу гравiням усыпалi. Грамiла – вялiкi, здаравiла, моцны; яшчэ – няскладны. Грамiлу гэтага толькi y аглоблi запрагаць. Гэны грамiла павернiцца, дык i перакулiць лёгка. Грокат – грукат. Ён без нагi, павалiцца – будзiць грокату. Гругн?ць – бубнiць, мармытаць. Нешта гругнiць, а я пра сваё думаю. Грлда – змерзлая глеба, без снегу. Па грудзi йсцi – як на злом галавы. Грлдам – гуртам, юрмой. За ёй кавалеры грудам валяць. Грузалкi – кавалачкi. Гарбуз разварыyся, толькi грузалачкi дзе-нiдзе пападаюцца. Грузь – цяжар. Такую грузь валок, во здаравiла. Грыбёт – хрыбет. А пiтух заядлы такi – куры?цы выдраy увесь грыбёт. Гры?вiсты – з грываю. Конiк у нас быy грывiсты, спраyны, ляцiць, а грыва вiх-вiх, як мурог пад ветрам. Грыжанка – бручка. Грыжанка маладая смачная, хрупаiш i хрупаiш. Грымотнiк – зёлка. На лузе расцець грымотнiк, рыхтык дзятлiнка. Як гром грымiць, збiраюць, пасля свенцяць i кураць хату. Гудзець – калi свiння кнура хоча. Свiння гудзiць, да кнораза трэба весцi. Гукаць – гутарыць, талкаваць. Хоць пагукала з добрым чалавекам. Гулы? – водгулле, рэха. Хата пустая – аж гулы йдуць. Пярун як ударыць – гулы далёка йдуць. Гумовiкi – гумовыя боты. У гумовiках i y балота, i з балота – i нага сухая. Гумонны – ганарысты, фанабэрысты. Гумонны – куды там, нiкога, апрыч сябе, i вiдам ня вiдзiць. Гурунцавацца – хвалявацца, халяраваць, кiпяцiцца. Не гурунцуйся гэтак, усё yладзiцца, пагурак (жывот) згладзiцца. Гус?ца – гусь. Як гусiца тая ходзiць, валюхвалюх. Густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк – густое y варыве. Увесь густыш з капусты выцягаy, а жыжку пакiнуy. Ты яму гусцяйку чарэпай. Гутаталка – гушкалка. Малы на гутаталцы й начаваць гатовы. Гутатаць – гушкаць. Пагутатай малога, каб ня роy. Гэтазны – гэткi вялiкi. Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаy, не падняць. Дабрапсуй – хто дабро псуе. Купiла б мужыку пiнжак, ды гэны дабрапсуй яго yсё роyна зблоцiць. Дабрацца – пачаць, падрыхтавацца. Ой, дзеyка, глядзi, дабяруся я да цябе! Дабрына – збажына. Сёлета дабрына надзiва yрадзiла. Дабура – дыбарам. Вецер пер’е y вераб’я дабура становiць. Дадушы – далiбог. Дадушы, ня помню, як гэта yсё было, а манiць ня yмею. Дажаyта – падрудзiць, давесцi да жоyтага колеру. Бульбу неяк было дажаyта паджарыць. Даладон – упарты балбатун. Ад гэнага даладона галава забалiць, суцiху яму нiма. Далбак – дурань. Гультаю й далбаку yсе клапоту пабаку. Далiзоyка – прышчэпка. З лесу дзiчку прыняслi, далiзоyку зробiлi, прыдалiзавалi, цяпер яблычкi садовыя смачныя. Далiктун, далiктуха – пяшчотнiк, спешчаны. Такi yжо далiктун – не дыхнi на яго. Далуках – на зямлi, падлозе, доле. Восы выядуць iгрушы, толькi шалупкi ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзiць. Далячэй – далей. Вiцебск ад нас далячэй, чым Лепля. Данава – чыста адмыць, адчысцiць. Рачным пяском кацёл данава адшаравала. Дапавалу – перабраць меру, павалiцца. Як пойдзiць да той сiyкi, дык яна напоiць яго дапавалу. Дапакатлнку – да yпаду. Напiyся дапакатунку й крычыць ратунку. Дапэyна – пэyна, дакладна. Дапэyна ведаю – яны вяселля згуляюць. Дарагоyля, даражыннh – дарагавiзна. Сёлета такая дарагоyля, нiчога недакупiцца. Страх iсцi на базар, даражыння такая! Дардоха – здаровая, дзябёлая. Дардоха дзеyка – i y кола i y мяла. Дармаватая – ладная (бульба, свiння), нiчога сабе. Сёлета, дзякаваць богу, бульба yрадзiлася дармаватая. Дармавей – танней, дзешавей. Яму дармавей былi работнiкi. Дармавiзна – дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы. Хочуць усе дармавiзны, дзе yдасца, а дзе й не. Дары?цца – дзялiцца. Мы yсiм дорымся з ей. Дасачыць – дагледзець, дапiлнаваць. А yсё-ткi дасачыy, куды злодзя падаyся. Дасвятком – досвiткам, на свiтанку. Трэба паспець на аyтобус дасвятком. Дасвятком дамоy прышоy. Даспанаваць – дакладваць, казаць, паведамляць. Яна яму yсё даспануiць. Дасуха – ссушыць. Скваркi дасуха зжарыла. Дасэнi – узоры. Настольнiк тканы, увесь у дасэнях. Даyгалытая – даyгалыгая, цыбатая, даyгацыбая. І Сцяпан, i жонка яго даyгалытая. Даyгiла – высокi, цыбаты. К ей даyгiла прыбiyся, на iм хоць сабак вешай. Даyжом, даyжо – даyгiя дровы. Не парэзалi на кароткiя, так даyжом i клалi. Дахаладна – астудзiць, выстудзiць. Дахаладна астудзiy самагонку, пiлася, аж душа смяялася. Дашчанiк – будынiнка, збiтая з дошак, паветка, абабiтая дошкамi. Па дашчанiку вецiр гуляiць, як па вулiцы. Сена склалi y дашчанiк, дождж не дастанiць. Дашчурка, достачка – дошчачка. З дашчурак збiy шпакоyню, як вясна прышла. Даясна – нагрэць да чырванi, да белаты. Нагрэy даясна, тады каваць пачаy. Двайнюкi – двайняты. Двайнюкоy ёй салдат yлупiy. Дваhнiцца – дваiцца. Яму yжо y вачах дваянiцца. Двойнi – вiлы на два зубы. Двойнямi добра гной накладаваць, а сена лепi тройнямi. Двух’якi – двух гатункаy. Абаранкi двух’якiя y краме. Джагнуцца – стукнуцца, урэзацца. Джагнуyся iлбом у бярэзiну – аж iскры з вачэй. Джвых – iмгненна. Я крыкнула, а воyк джвых – i знiк у гушчарах. Джгнуць – лупянуць дубцом, крапiвой, розгай. Як джгнеш дубцом па ср. цы, дык будзiць старацца. Дзелiзна – агрэх. Што баразна, дык дзелiзна. Дзеyчынёшка – дзяyчо, падлетак. Ужо дзеyчынёшка, а yсё яшчэ y лялькi гуляiць. І Стахванава дзеyчынёшка yжо выладнела. Дзеyчыцца – калi дзяyчо хоча пачуваць сябе дзеyчынаю, пераймаць дарослыя манеры. Ня вырасла да стала, а yжо дзеyчыцца пачала. Дзецяроб – у каго багата дзяцей. Руплiвага дзецяроба баiцца хвароба. Дзiвiць, дзiваваць – здзiyляцца. Хто на яе дзiвiць будзiць, на страхоцце такое? Дзiкл?вы – дзiкаваты, нелюдзiмы. Малец дзiклiвы, усiх дзiчыцца, як у лесi вырас. Дзiчка – бародаyка. А наша баба yмеiць дзiчкi зводзiць. Дзiчына – здзiчэлы выпас, луг. Выпасу нiма – адна дзiчына, калхоз усё абсеяy лубiнам, луг залiло. Дзюгнуць – выпiць, глынуць. Добра дзюгнуy, чуць сябе нясець. Дзюк – дзёyб. Знайшоy пiтух ягадзiну, дзюк – i курам аддаy. Дзялёнка – папаска. Узяy дзялёнку сала y дарогу. Дзяло – клопат, справа. Вот маё дзяло якое. Дзяннjцца – свiтаць, днець. Ужо дзяннецца стала, а яго yсё нiма. Дзяннiк – двор, мясцiна y атачэннi хаты й гаспадарчых прыбудоy. З хлеву выйдзiш, i дзяннiк загароджаны памiж хлевам i хатай, бываiць крыты. Дзярноyе – дзёран. Каб знаy, абклаy бы магiлку дзярноyем. Дзяyчур – як бы паддзяyчына. Усё малая-малая, аж, глядзi ты, дзяyчур якi. Длiнноцце – цягамоцiна. Ад яго длiнноцця аж моташна зробiлася. Днiшка, дэнца – кавалак гладка абструганай дошкi, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ – донца. Што ты на стале крышыш, вазьмi днiшка. У даёнцы дэнца замянiy. Довеч – давеку. Касцюм у яго быy довiч як новы. Дойкi – цыцкi y каровы, казы. Яна y мяне аказiла двойню, дойкi па кружцы, яна y мяне аддоiцца. Дойнiца – дойная карова. У Грышчыхi добрая дойнiца, малака yсiм хватаiць. Досвiцце – досвiтак. Ад досвiцця каня шукаю. Досуг – дападлiвы паyсюль. Куды нi павярнiся, досуг гэны тут як тут. (Чуецца – дасягаць.) Дохля – худы, лядашчы, галодны. Гэта дохлi такiя ходзюць каля столу (каты). Драбнасюр – дробязны, скупаваты. Ён i над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам. Драбняк – малыя дзецi. У Бурачыхi самы драбняк астаyся, а большыя павырасталi. Драбязлiвiцца – раскiдвацца па дробязях. Чаго ты драбязлiвiшся, лепш бы справу робiy. Драмiла, драмлюга – сонны, снулы. Я такi драмiла, што yсе мяне абганяюць. Драпачы?ць – танчыць. А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы. Дрлгацца – грукацца. Лягла, толькi yспалася – другаiцца y вакно. Друза – друз. Адна друза ляжыць, каб што цэлага. Дрлка – нязграбная, нягеглая. Такая друка, дзе павернiцца, там i yпер. нiцца. Друкi – азярод, пярэплат. На друках снапы высахнуць. Дрыгба – топкая зыбiстая мясцiна, усё узбаyтанае. Узбiyся пацёмначы y дрыгбу, як толькi ногi выцягнуy. Квашанiна не застываiць i дрыжыць, як дрыгба. Дрыгi – ногi. Ляжыць, задраyшы дрыгi. Дрыжака – дрыжыкi, зябiкi. Змёрз на лядзень, без суцiху дрыжака б’ець. Дрыль – рыдлёyка. Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й бiцца й мiрыцца. Дрэнчыцца – капрызiцца. Дамiнiчка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца. Дуб?ць – бiць, лупцаваць. Жонцы кiшкi выпусцiy, ён яе й дубiy! Дубк? – на дыбы. Конь стаy дубкi, як воз не абвярнуy. Дуброва – выган. А yжо каровы на дубровi. Дуддзё, дудкi – дубцы, галлё, быллё. З быльнiку венiк звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любiць. Длды – клопат, справы. Усе дуды набок, трэба збiрацца. Дукрыць, здукрыць – кемiць, петрыць; скемiць, прыдумаць. Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад’юшыць. Глядзелi яны, глядзелi, тады нешта здукрылi. Дукса – нязграбны чалавек, няyмека. У дуксы рукi – крукi, нi да пугi, нi да навукi. (Аднакарэннае з латышскiм duksa – ашалелы.) Дунай – проста рэчка, асаблiва y народных песнях; яшчэ – сiмвал прыгажосцi й здароyя, чыстая, быстрая, як рака. Шлець мяне маладу y дунай па ваду. Дунай-дзеyка, вачэй не адарвеш. Дуплё – гняздо. Там галуб дуплё сабе зробiy. Дуралоб – дурны, дуроны. Ня малец, а дуралоба кусок! Дуркеша – дурнiчка (спачувальна). Хто ездзiць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша. Дуронiк – гарэза, распушчаны. Такi дуроны, такi дуронiк, нiкога ня слухаiць, робiць што хочаць. Дурэць – гарэзiць, сваволiць. Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаy. Дух – цяпло. Дым не пашоy у комiн, даyно не топлена, i y хацi дымны дух. Душн?к – засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы. Адчынiш душнiк – дым пойдзiць. Длшны – душэyны, спагадлiвы. Чалавек ён душны, людское гора ведаiць. Дыня – пахвiна, пах. Стахван як падарваyся, грузячы мяхi, дык з дыняy кiла вылазiць. Пахi дынямi завуцца. Дэрба, дэбра, дэрбiна, дрэба – хударэбрына; яшчэ – няyвiшная. Такая дэрбiна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, нi да чога. Егiмора, гiмора – пачвара; яшчэ – непрыгожая жанчына. Спi, неслух, а то егiмора прыдзiць. Анця – гiмора чыстая, а глядзi ты, якога хлопца забратала. Еданiна – ежа, едзiва. Еданiны было – хоць пуза расперажы. Еджанае – тое, што yжо елi, спытвалi. Смятана y слоiку няеджаная, запраyляй халаднiк. Езданiна – язда, паездзiны. Лепi дрэнная езданiна, нячым добрая хаданiна. Јменка – бульба на спажытак. Еменка на емя, а семенка на семя. Ендза – хто енчыць. Ад гэтай ендзы й сам заплачаш. Енкат – енк. Каго yжо там б’юць, што енкат такi стаiць? Есцiся – зацята брахаць, звадзiцца. Усю ноч сабакi елiся, не давалi спаць. Ешчы – добры на ежу. Парасёнак папаyся ешчы, нейкая скварка к зiме будзiць. Ёкат – екатанне. Хвацiла ёкату, пакуль яго yгаманiлi. Ёлкае – гаркаватае. Леташняя сала yжо ёлкае, ялчыць на языку. Ёyня – халодная гаспадарчая будынiна. У хацi, як у ёyнi. Жабурынне – жабiна iкра. У жаб нораст пачаyся, жабурыння поyная сажалка. Жаласнiк – той, хто спачувае, жалее. Жаласнiца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня yмеiць. Жаркота – гарачыня. Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота. Жарнуць – ударыць з усёй моцы. Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць памiж лытак. Жарсцвяк – пясок, жарства. Нiчога не расло – адзiн жарсцвяк на гародзi. Жаyжаняткi – малыя жвавыя дзеткi. Для маткi роyныя yсе жаyжаняткi. Жаyцяк – жоyць; яшчэ – пясок. Жаyцяк у рыбы выцек. Капалi яму – адзiн жаyцяк. Жахоцце – жах, жудасць. Такога жахоцця нагаварыy, валасы дыбам сталi. Жванiкi – пажванае едзiва, якiм, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага. Сама еш жванiкi свае, а мне ня торкай. Жмлрнуць – мiргнуць, зiрнуць прыжмурана. Нiчога не сказала, толькi вачмi жмурнула. Жмут – жменя, пук сена, травы; яшчэ – скупы чалавек, скнара. Хоць жмуток сена ды yкiнiш у яслi. Такi yжо жмут, такi жмудзяк, што зiмой лёду не пазычыць. Жогаль – быстры, шустры. Куды б нi пашоy, а жогаль жох – тут як тут. (Магчыма, адзiн з адменнiкаy божышча агню.) Жор – жыраванне; яшчэ – апетыт. Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор. Жудзель – парасё. Жудзель як завалiyся y лужыну, дык i вылазiць ня хочаць. Жур – аyсяны кiсель. Як кiсель ды кiсель дык i жур густы. А каб тому кiсялю чырвоныя боты… Журб?на – чужына. Паехаy казак на журбiну… Журыла – дакучнiк, ныцiк. Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла. Жывасiллю – праз сiлу. Жывасiллю yпёрлi мне гэткае дабро. Жывацiна – жывёла, птаства. У гаспадарцы павiнна быць жывацiна. Жывiна – жывое. Ката прынесла ад суседкi, усё ж жывiна y хацi нейкая. Жы?галка – быстрая, порсткая; яшчэ – жарсная. Малая такая жыгалка, як маланка. Так i жыгаiць жыгалка, каб за якога мальца зачапiцца. Жыгун – спрытны y заляцаннях, юрлiвы. Такi жыгун у смаляной кабылкi выпрасiць i мёрзлай сучцы yцiснiць. Жыдавешачка – яyрэечка. Такая ж ладная жыдавешачка – дачушка y Сiмкiна! (Колькi цеплынi!) Жыдзель, жыдзеллё – рэдкая страва. Зварыць жыдзель такi, хоць сёрбай, хоць пi, хоць галаву мый. Жыллё – жылы. Ей атняло ногi й жыллё падцягнула. Жы?маласны – падцягнуты, зграбны, паджары. А нашто лiшняе мяса, мужыкi такiя жымаласныя, крэпкiя. Забагацець – зрабiцца багатым. І забагацеy Мiкiта, аж страшна. Забарсаць – зашнураваць. Чаравiк разбарсаyся – развязалiся шнуркi. Забарснi – халяyкi. Халяyкi, якiя забарсавалiся, i звалiся забарснямi. Снег ужо y забарснi (глыбокi). Па забарснi снег (не дужа глыбокi). Забаяцца – спалохацца. А я забаялася, што не застану iх. Заблажыць, зблажыць – зашкодзiць. Табе не заблажыць схадзiць да лекара. Вып’еш паyшлянкi, i яна цябе зблажыць. Забледыш – бледны, знiцелы. Забледыша й вецер убакi водзiць. Забллд – аблуда, атлум. Гарэлка заводзiць у заблуд iх. Забражыцца – закiснуць, пачаць брадзiць. Ягады yжо забражылiся, доyга ляжалi y слоiку. Пi яблычны сок, пакуль не забражыyся. Забратаць – абкруцiць. Забратаy карову за рогi й павёy. (Вiдаць, ад аброцi.) Забрусець – зрабiцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ – пра твар (з адценнем агiды). У Гiлёнi вiма забрусела. У гэнага начальнiка й морда забрусела. Забутэлiцца – запiць. Забутэлiцца так можна, што ад гарэлкi памрэш. Забыць – адбыць. Паспела сваю радоyку забыць. Забягалаyцы – хто забягае выпiць на хаду. Забягалаyцы п’юць з чарак дый з карэлых яшчэ. Забялiць, засiвiць, прысiв?ць – трошкi забялiць булён, суп малаком. Троху суп забялiла, а yсё ж ня посны. Малака – толькi засiв?ць капусту. Хоць трошкi прысiвiш булён, усё ж смачней. Завадзiсты – пышны, багаты. Бярэзiна завадзiстая пад вакном, аж на душы спакой. Завалiцца – сканаць, памерцi. Не дачакаюцца, каб я завалiлася. Завiнацца – шчыра yвiхацца. Яна так завiнулася каля печы, што блiны самi на стол скакалi. Завiтушкi – маладыя качаны капусты. У мяне засталiся толькi завiтушкi. Завод – развядзенне, гадоyля. Купiла дзвюх курачак, а yсё завод быy. Авечкi свайго заводу, воyна y iх густая. Заводлiвая – купленая цi пакiнутая на завод. Гэта заводлiвая карова. Завозер’е – мясцiна за возерам. У завозер’i чарнiц гiбель. Завознiк – той, хто стаiць на млыне y чарзе (у завозе). І завознiкi пакалелi, i конi перастаялiся. Завлглiцца – абгарэць. Плашка завуглiлася, цяпер ей i веку ня будзiць. Завядолец, завадатай – завадатар. А гэтаму завядольцу абы yсiх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзi за хатай! Завhзак, завязка – завязь. Агуркi ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглi. Загавенiць – добра зачарэпнуць. Сабе мёду дык загавенiy, аж лыжка трэснула, а мне – рука задрыжэла. Загаiць – вылечыць, адратаваць. Кот сам сябе загаiy, знайшоy траву. Загiбець – сканаць, дайсцi, загнуцца. Ад такой працы я зусiм загiбею. Загон – запас, затай на чорны дзень. Пенсiю палучаiць, дый загону многа тысяч ёсь. Заграшылася – з’явiлiся, завялiся грошы. Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег. Загруднiк – хвартух. Якi y цябе загруднiк модны, з гузiкамi. Загудзець – заспяваць. Тады я загудзела гэту песню. Задабуры?цца, задубарыцца – заyпарцiцца, устаць дыбам. Задабурыyся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыyся нi з тога нi з сёга. Задаyнець – тое, што пачалося даyно. У яе хвароба задаyнела, i лечыць цяжка. Задзiрака – задзiра, яршысты. Нарвалiся задзiрака на неyступаку. Задрыга – нягеглы. Гэтага задрыгу й дзiця адолеiць. Задушша, удушша – астма. Душыць яго задушша даyно. Саyсiм задушыла яго yдушша гэна. Задылдаваты – заносiсты, пыхлiвы. Ня столькi багаты, колькi задылдаваты. Зажыць – справiць, набыць. Сусед Пiлiп сабе веласiпед зажыy, насабiраy грошы. Зазвярэць – азвярэць, узлець, улюцець. Так зазвярэy – не гавары да трох. Ён зазвярэy – на людзей не глядзiць. Займiшча – распачаты, прамечаны кавалак жнiва, касьбы. Заняy займiшча – куды там, цi справiцца толькi. Закалец – вязкi слой у бохане. Хлеб з закальцам спёкся. Закалец у палец. Заканурак – куток, закутак. Схавацца заканурак знойдзiш. Мышка y заканурак, а кот за ёй. Закiпцюры?ць – ухапiць, сцапаць. Сабе дык лепшае закiпцюрыy. Заклямчыць – зачынiць. Пабегла Хадосся на кiрмаш i хату не заклямчыла. Закокаць – падаць голас (пра пеyня). Як пятух закокаiць, куры бягом. Закотам – закочваючы. Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузiлi. Закрапацца – заблытацца. Ідзi дапамажы, каза закрапалася. Закраса – скаромiна, прыправа да стравы. Смачны суп наварыла – з закрасаю. Закрутаць – дужа, крута захацець, загарэцца. Бач ты, закрутала дзеyка замуж. Закукярэчыцца – задраць нос, закапызiцца. Закукярэчыyся так, што сваiх не прызнаець i чужых ня знаiць. Закурносiцца – заганарыцца, задраць нос. З’ездзiy малец у горад i закурносiyся. Залjтаваць – застацца на лета. Скасi траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзiць, а то залетаваiць. Залiвjнь – залiyны дождж, залева. Залiвень як запражэцца, дык свет белы залiць гатоy. Залобак – франтон. Забiлi залобак – i на гарэ зацiшна стала. У залобку ластаyка гняздзечка зляпiла. Залужннне – нiзкая мясцiна за лугам, лугавiна. Ішла нiзам, залужэннем, далей ад людскога вока. Залы?сiць – задзерцi кару на дрэве. І якi цябе чорт пад руку штурхнуy, каб ты лес залысiy. Замк? – мачавы пузыр. У малога крэпкiя замкi, нi разу яшчэ рыбы не налавiy (не абмачыyся, не yсюкаyся). Замужнiца – замужняя жанчына. Сярод нашых дзяyчат я першая замужнiцай стала. Замураваць – пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы). Вокны замуравала, нiчога не вiдаць. Вокны, як мядзведзi, замуравала за ноч. Замухраваты – ценькi, нягеглы. Доyга y больнiцы адлежаy, такi замухраваты стаy. Замясцiць – замянiць. Ты паглядзi, колькi ты замясцiла мяса пiтухамi. Занездаравjць – занядужыць, падупасцi, набрацца хваробы. Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабiць ад растоy, можа, яна занездаравела. Занятка – занятак, нейкая справа. Дровы пацiху y граду складаю, а yсё ж нейкая занятка ёсь. Западлiвы – хваравiты, часта западае (хварэе). Малы западлiвы, з хваробы не вылазiць. Запал – запар, адзiн за адным. Думаiш, што тры днi запал свята будзiць. Запальчы?вы, запы?льчывы – успыхлiвы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такi запальчывы, чуць што – халера яго забiраiць. Запыльчывы, алi ня помслiвы, караць ня будзiць. Зап?yнiкi – якiя запiваюць маладую. Прыехалi запiyнiкi здалёк. Заплюснуць – заплюшчыць. Яшчэ адзiн хлiб – i заплюснуy вочы. Запоiны – сватанне, калi запiваюць маладую. Паедзiм у запоiны, пакуль не перадумалi. Заплткi, запутнiкi – абходныя сцежкi, прасёлкi. З балота сухапуць ня йдзiцi, запуткамi, а йдзiце бальшаком. Запятак – абцас. Насы дзяржацца, а запяткi шлём-шлём. Зардзiцца – пачырванець, нарываць. Скула yжо зардзiлася, хутка прарвець. Зародыш – зародак, зачатак. У мокрага семя нiма зародыша, а y сухiм, як чарвячок. Зарунhвець – зазелянець, зарунець. Пацяплела, дык i трава зарунявiла, усё павесялела. Засjyрыць – заплеснявець. Каyбасы бераглi, дык яны й засеyрылi. Заскуп?цца – скнарыцца. Заскупiyся мужык ды на здыхляцiну пагалiyся. Заспjць – застаць. Як на тое лiха, не заспеy начальнiка. Засунуць – зачынiць на засоy. Я сенi засунула, праз вакно вылiзла й дзверы зашчапiла. Заслха – суш, спёка без дажджу. Па дзве бульбiны пад калiвам – засуха. Затамiцца – замарыцца, прыстаць. Пакуль сюды прышла, затамiлася. Затаргаваць – купiць, утаргаваць. Казу затаргавала, козная. Затаyка – сала цi здор, якiм запраyляюць (затаyкаюць) страву, закраса. Гэта добра, што затаyка маiцца. Ня голы ж булён, а затаyканы. Затаyчына – таyкач. Не па катлу затаyчына. (Кажуць, калi мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.) Заткала – заторчына, якой затыкалi комiн; яшчэ – неахайны чалавек. Ягоную шапку yжо можна пусцiць на заткала. Ходзiць як заткала, мурзаты, чорны. Затохнуцца – задыхнуцца. Рыба y возiры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка y галаве. Затравець – парасцi травой. Гарод астаyся няпаханы, затравеy увесь. Затула – вялiкi фартух, каб затулiцца (звычайна y рыбакоy скураныя). Яшчэ y яго рыбацкая затула новая. Затхля – задуха, безвятроyе, бязветрыца. Такая жара, такая затхля стаiць, дыхаць нiма чым. Заyдавець – стацца yдаyцом. І Пiлiп заyдавеy рана. Заyстрэць – завязнуць, засесцi. У рэчцы танкi заyстрэлi – танкiсты сталi матам лаiцца. Захвэндаць – забруднiць, занасiць да чарнаты. Што нi надзенiць, усё захвэндаiць, такая yжо хвэнда. Захiнуцца – зашпiлiцца; яшчэ – схавацца y цiхае месца. Захiнiся, а то вецер такi, аментам прахопiць. Выпiла, закусiла, Сама сябе пахвалiла. Захiнулася y куток, Па тры чарачкi y раток. Захмурэць – захмарыцца. Нешта рана захмурэла. Заходнiк – сетка лавiць рыбу, таптуха. Адзiн заходзiць, а другi заходнiк дзяржыць, рыбi й нiма куды дзявацца. Захцяначкi – прышчыкi на твары y падлеткаy. Ускочылi захцяначкi – думай пра наначкi. Зацепла – да халадоy. Добра, што яблыкi зацепла знялi. Зацiснуць – забасцi, прыцiснуць. Тут аднаго чалавека на Лiпаyцы бык забоy, ён яго глядзеy, а ён яго зацiснуy. Зацягнуцца – мець доyг. У мяне былi зацягнуyшыся грошы, дык я yжо адразу аддала. Зачась – сверб. Па yсiм целi такая зачась, хоць ты са скуры выскачы. Зашац?цца – схавацца. Зашацiyся адзiн агурок у бураках, такi ладны. (Затаiцца пад шатамi.) Зашытае – гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам. Полiyка, яна зашытая, дык ты дуй. Збагдарыць – збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубiць, збаёдаць. Ён усё, што бацька нажыy, скора збагдарыy. Збегчы – угнацца, бегчы разам, дагнаць. Дужа мама збяжыць за намi. Зб?вiны – стаптаная, зблочаная збажына. Ня жыта, а збiвiны адны засталiся. Збрагнуць – забрадзiць, укiснуць. Незакупаранае варэнне аментам збрагнiць. Збузаваць – здратаваць. Кошка навяла чатыры кацянёнкi – усё сена збузавалi; яны толькi на свет пусцiлiся, сляпыя й мокрыя яшчэ. Збыццё – збыт. Нiма збыцця такому тавару, са збытам адно гора. Збычыцца – насупiцца. Чаго ты збычыyся, ты ж дачку замуж аддаеш. Звадыяш – ашуканец, той, хто зводзiць з правiльнай дарогi. Звадыяш i чорта звядзець, i сябе абвядзець. Зважыць – уступiць, прамаyчаць. Пачнець дудзiць на маму, а яна прамаyчыць, зважыць, i yсё добра. Званне – мянушка. З некага знялi званне, а к яму прылажылi, i стаy Мэгуш. Звекаваць – доyга жыць на адным месцы. Я yжо звекавала тут i то ня yсё помню. Звjсцiся – занудзiцца; яшчэ – занядужыць. Усё ж я багата, а то саyсiм без курэй звялася. Столькi хварэiць, звёyся на сцень. Звягло, звягун – той, хто звягае. Сцiхнi, звягло, бо галава ад цябе трашчыць. Звягунец – галасiсты званок, звычайна пад дугою. Гоняць конi ганцы й звiняць звягунцы, едзiць вяселля. Звярыстая – звераватая. Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзiш. Звяры?ца – злая асоба. Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кiдаецца. Звярыцца – люцець, злець, быць раз’юшаным. Што ты звярысся, глядзi не yсяр. ся. Звяцца – знiцець, усохнуць. Сёлета бульба так звhлася – адны арэшкi. Згайдамачыць – змарнаваць, згубiць, зглоцiць. Столькi грошай згайдамачыy, а толку нiякага. Згалавець – здурнець, з’ехаць з глузду. Што ты – згалавела, такое робiць? Саyсiм згалавеy, вярзець здубавецця. Зганяць – сканчацца. А гэта было – ужо зiму зганяла. Згараны – звараны абы з чаго. Згарана з нечага – людзi ня свiннi, усё з’ядуць. Зг?рдзiцца – сканаць, акалець, счэзнуць. Скрыпеyскрыпеy i згiрдзiyся. Зглабсцiць – прыбраць да рук. І ня жыy, каб ня зглабсцiць хоць што-небудзь. Зглоцiць – падзець некуды, закiнуць, збаёдаць. І калi толькi паспеy зглоцiць набытак? Куды yжо зглоцiла мяшалку? (Яyна – ад глытаць). Згубля – страта. Па гэтай згублi жыць будзiш. Згыркаць – згубiць, недзе падзець, зглумiць. Столькi дабра згыркаy i каб «дзякуй» сказаy. Згыркаy ужо недзе сцiзорык. Здабычлiвы – хто yмее здабыць, прыдбаць. Яна здабычлiвая куры?ца й у шумi (смеццi) нешта сабе y дзюбку знойдзiць. Зданькi – прывiды. Як сцямнелася, пачалi зданькi здавацца, у хацi даyно нiхто ня жыy. Здзеiць – здзейснiць, зрабiць. Благое здзеiць лёгка, ды выправiць цяжка. Здзержыць – стрымацца. На табе, учора дождж здзержаy, а сягоння як пачаy з паyдня, веялкай шумела-шумела yсё. Здобыч – пажытак. І пашоy шэры воyк на здобыч. Здубавецця – усё сабранае абыяк, абышто сказанае. Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павiнны. Зды?хацца – адды?хацца. Не магу здыхацца, юшкi столькi з’ела за yсе днi. Здыхля, здыхлiк, здыхляцiна – нягеглы, змарнелы. Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязi. З’ежнае – ядомае, што можна есцi. Там з’ежнага нiчога нiма. Зжыцца – збяднець. Зжыyся – сабаку нiма чым выгнаць. Зжыць – перажыць. Быy чалавек з Атрошкава, чатыры жонкi зжыy. Ззаyха – зза вуха, з размаху, наyзмаш. Як грымнуy ззаyха, дык ён брык вобземлю. Злажыць – звалiць вiну на iншага. Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста. Зласаваць – раздурыць прысмакамi. Ужо так яго зласавалi, нiчога ня есь. Зласець, разласець – прывыкнуць да прысмакаy. Зласеy на куплёным, што свайго й есцi ня хочаць. І кот зласеy, ужо абы-чаго ня есь. Зласкаваць – спесцiць, раздурыць. Малога зласкавалi, а цяпер самi ня рады. Злецiць, злецiцца – трошкi падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца. Злець ваду, хай хоць летняя будзiць. Абы троху вада злецiлася. Змазгаваць – прыдумаць, прыдбаць. Можа, паyлiтру змазгуiм? Змiкiцiць – прыдумаць, арганiзаваць, вы?мергаваць. На трох паyлiтэрку змiкiцiлi – i на душы цяплей стала. Змiр – згода. Нiколi y iх змiру y хацi й не было. Змуста – той, хто прымушае, змушае да пэyнай працы. Стары – змуста, ды без яго y двары пуста. Змяiсты – хiтры, затоены. Яна такая змяiстая, жах. Змякчыцца – адысцi, падабрэць, палагаднець. Праyда, ён тут змякчыyся. Знакомасць – знаёмства, сяброyства. Ён па знакомасцi yсiх дзяцей прыстроiy. Зналопу – знянацку, з налёту. Чорт усё зналопу робiць, каб чалавек апомнiцца не паспеy. Знатка, знак – прыкметна, вiдно, памецiна. Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкi дзе стануць y гародзi, там i знак. Знахопу – з наскоку, нечакана. Хочаць усё yхапiць знахопу, нецярплiвы. Знiцець – змарнець, звяць, пабялець. У бульбы кал?yе знiцела ад такой пякоты. (Бадай, ад нiкнуць цi ад нiткi.) Зновi, знава – адразу, спачатку. Каб я зновi зробiy, лепi было б. Яна знава такая няспраyная, мясакрутка гэтая. Знячы?велi – з перапуду, з нечаканкi. Знячывелi аж заiкацца стаy. Зорнiць – ганарыцца, задзiраць нос. Ён галаву зорнiy адвеку. Зрабhцiцца – здзяцiнiцца. Зрабяцiyся Пятрок, у жмуркi з малым гуляiць. Зразвагi – не спяшаючыся. Ідзець сабе паволi, зразвагi. Зробiцца – дамовiцца, уладзiць, пагадзiцца, сысцiся. Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомнiy даyняе, ён сваё – яна сваё, так яны й зробiлiся. Зродасць – радня, сваякi. У яе ж нейкая зродасць ёсь. Зрудз?ць – зжаyцiць, падпалiць. Ужо гладзiла нешта праз маю анучку ды зрудзiла. Зручны – умелы, рукаты. Такi yжо зручны зяць папаyся, за што нi возьмiцца, зробiць. Зубашчэр – весялун, баламут, прасмiшнiк. У забашчэра са смеху вячэра. Злбрыць – навучаць, нацкоyваць. Яна яму зубрыць, кажаць гэтак i гэтак. Зухнуць – павесцi сябе як зух, шыкануць. Яго хлебам не кармi, а дай зухнуць. Зцёмным – па начы, абначэла. Зцёмным прыехалi, дарога была далёкая. Зыгарадзь – загароджа. Зыгарадзь конi паламалi, нiма парадку скрозь. Зык, зыкаваць, зазыкаваць – гiз, калi на кароy нападаюць аваднi цi сляпнi. Як паyдзён, дык зык кароy па полю ганяiць. Сонца сагрэiць, дык i каровы зазыкуюць. Зылда – няyваротлiвы, несхямяны. Кавалеры y яе усе нейкiя – то зылда, то дылда. Зыск – вышук. Ноччу каня звялi, дык мiлiцыя зыск ушчала. Зялёнкi, зеленчак?, зеляннё – няспелая садавiна. Чарэшнi каля плоту – адны зялёнкi. Зеляння, гэтых ападышаy, калi хто прынясець. Зяло – зерне, каменчыкi цi пясок у ежу курам; вотрына. Малады трыпутнiк, пакуль зяло ня даy, можна варыць разам з крапiвой маладой. Зяпа, зяпло – рот (грэблiва). Заткнi сваю зяпу, а то варон наляцiць. Зяпаць – крычаць, груба казаць. Ды не зяпай ты, расчынiy зяпу, як хлеy, зяпло чортава. Зятняя – зяцева. Браy ён зятняй жонкi дачку. Ігрушшо – купка iгрушынаy. Ігрушшо стаiць даyнае, панскае. Ізгарода – плот, загароджа, зыгарадзь. Гарод каля самай яго iзгароды. Ікранка – рыба пад час нерасту. Цяпер у возiры адна iкранка, нораст жа. Іл – крухмал. Колькi там бульбiн сабрала, а iлу поyная мiса. Імасць, мосць – вашасць, шаноyнасць. «Ваша iмасць, просiм за стол», – кажуць шаноyнаму госцю. Іменне, менне – iмя, мяно. Алена Канстанцiнаyна – гэта ж менне якое! Нядоля-нядоля, няшчасце маё, Ня любiць свякроyка йменнiка майго. Імшонiк – iмшоны хлеy. У iмшонiку Лысонi, як у мядзвежжу вушку. Імянны – сярэднi палец, альбо даyгi. На iмянны палец пярсцёнак усадзiy i хварсiць. Іскаверцiцца – адхварэць, сканаць. Як нi верцiцца, усё адно iскаверцiцца. Іскацца – шукаць вошы y галаве. Ты б хоць паiскаyся, а то не галава, а вашэyня. Ісподкi – вязаныя рукавiцы. Іх некалi надзявалi на голую руку, а паверх рукавiцы з кажушыны (толькi з кажушыны называлiся рукавiцамi). І y iсподках рукi пакалелi. Ісподнiкi – падштанiкi. Матузы ад iсподнiкаy па зямлi цягнуцца, кавалер стаптаны. Ісподняе – нiжняя бялiзна. Ісподняе данашаваiцца, на новае напрашаваiцца. Істопка – гаспадарчая будынiна, зiмой паляць (топяць), летам халодная. У яго iстопка ёсь, дык i бульба й капуста ня мёрзнiць. Істрыць – рабiць вострым. Я iм косы йстру, як затупяцца, каб войстрымi былi. Кавалерыцца – калi хлапчаня пачынае заляцацца. Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла. Кавалёк, казялок – конiк. Ад кавалькоy уся пожня зялёная. Кавёлы – ногi (пагардлiва); яшчэ – мылiцы. Прымi свае кавёлы, рассеyся. На кавёлах, як верабей, скачаць. Кавялюга, кавяла; кавялюгаць – крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць. Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны. Кажалуп – хто скуру здзiрае з жывёлiн на бойнях. А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць. Кажанець – слаба расцi, паршывець (пра малога). У Плiкацiхi малец гладка скажанеy, кажан кажанком. Казлякi – вочкi y бульбе. Чышчу бульбу з казлякамi – на лепшае часу нiма. Казляччы – казлiны. Былi два кумпячкi казляччы, i yсiх прыпасаy. Казярэка – упiрлiвы, кажа yпоперак. Як упрэцца казярэка – не згаворышся, ня yпросiш. Навошта мне казярэка y хацi? Каламеснiца – сумятня. Цэлы дзень сумеснiцакаламеснiца з хаты не пускаiць. Калапнiна – клопат, намаганне, завiханне. Калапнiны многа каля яго, а толку мала. Калахвосцiць – трэсцi, калашмацiць. Будзiцьбудзiць яго, калахвосцiць, а ён сабе спiць. Калдунаватая – злямцаваная, збiтая. На сабаку поyсць калдунаватая. Калека, калечка – мянтуз. Іван злавiy два язi й калечку. Калjлiкi – дрыжыкi, зябiкi. Ужо калелiкi бяруць на такiм марозi. Калёскi – каляска, вазоyнiчак. Двое калёсак вады прывязла. Калiва, кал?yе – куст, нацiнне бульбы. Бульбу прапалола, аграблямi выграбла, усё ж кал?вiна якая будзiць. Сухое калiyе – паспела спешка (гатунак бульбы). Калмак – кузлак. Хоць калмак сена дай каровi. Калоддзе – калоды. Дровы – адно калоддзя, тапор i той прыстаy. Калом – невядома куды, праз зямлю. Як калом правалiyся серп, нiяк не знайду. Калюччо, калюк – калючае кустоyе. Такое калюччо – не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе нi ступiш – наколiшся. Калядоyка – Каляды. Яшчэ y Калядоyку дровы прывезiныя ляжаць. Каменка – мураванка, цагляная будынiна. Ён у каменцы робiць. Камлюк – моцны, пасадзiсты, прысадзiсты, таyставаты, каржакаваты (як камель). А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруцiцца цяжка. Канада – назола. Сядзiць на душы, як канада тая. Канаць – прасiць, дамагацца. Канаiць купiць яму абнову. Канашэсць – жэрдачка, на якой сядзяць куры. Нанач пасаджу курэй на канашэсць. Кантар – кантаваны бязмен. Кантаром зручней важыць. Канчур – акурак; яшчэ – канец баразны. Панабраy канчуроy каля крамы дый абкурыyся. Так араy, што канчураy болi, чым барознаy. Канькаць – прасiць, ныць. Канькала канькаiць, а некала некаiць. Каня (птушка) просiць пiць – канькае. Канюгайла – здаровы конь цi чалавек, здаравiла. Такi канюгайла, што на iм толькi валуны вазiць. Каняyё – конi (зборнае). Каняyё бяжыць, аж зямля дрыжыць. Капа – накiдка, акрывала на ложак, набiраная кшталту сурвэты. Закiнь ложак новай капай. Капа – шэсцьдзесят (снапоy, яек). Цэлую капу яек сабрала да святаy. Капанiкi – санi, капылы y якiх з выкапанага кораня. У капанiках на капылы йдзець дуб. Капiздуленька – трошачкi, як паспытаць. Капiздуленьку выпiy, а ты крычыш, што напiyся. Капыз?цца – задавацца, пы?шыцца. Прышлi дзеyкi на базар, сталi капызiцца. Капэрус – канец, капцы. Капэрус, нiчога не yдаецца зробiць. Каравай – горб. І каравай ззаду на плячах. Карав?на – зарэзаная карова. «Дзяку, дзяку, каб ты менi вякаy, палавiна каравiны й скура табе», – шаптаy селянiн, якi yкраy карову, на судзе дзяку, якi выступаy сведкай. Каравятнiца – тоyстая; яшчэ – няyклюда. А гэна каравятнiца y дзверы не yлезiць, так раз’елася. Узялася гэная каравятнiца ткаць, лепш бы не чапала. Карапунька – караценькi, маленечкi. Малец недалужны быy, такi карапунька. Каратэлька – гатунак морквы. Ляху каратэлькi пасадзiла, яе добра y капусту крышыць. Караyка – каравая, брудная, каляная ад гразi анучка. Здымi гэтую караyку – пасцялi чысты настольнiк. Карблнец – карбункул, скула. Каб на цябе карбунец сеy! Кармiна – корм. Кармiны гэтай можна было нанасiць на yсю зiму. Карнавухi – з кароткiмi вушамi. У карнавухага сабакi дарогу пытацца. Карнаты – без хваста. Сабака ты карнаты. Каровiна – ялавiчына. Тут давалi нейкую каровiну, а там адны рэбры. Каруза – прыставала, надаеднiк. Як прычэпiцца да каго каруза, не адстанiць. Такая каруза як смала прыстанiць – не адчапiцца. Кархавiнне – жабiна нераставанне, жабурынне. Поyная сажалка кархавiння. Карчанець – зябнуць, слаба гнуцца (пра рукi). У проламцы лайно палашчу, рукi карчанеюць, нiчога не yзяць iмi. Карыкатурыцца – вычварацца. Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык. Карына – кавалак кары. З моцнай карыны можна й падэшвы зробiць. Карэлая – брудная. Карэлую сарочку надзеy i хварсiць. Ідзi чыста, не йдзi карэла, ненавiджу мужыкоy, якiя карэлыя ходзюць. Карэлiкi – брудная вопратка. Абрыдла мне ягоныя карэлiкi мыць, вечна п’яны, у лужынах качаецца, як парсюк. Карэннiк – кошык з каранёy. У карэннiку добра бульбу насiць – трывалы. Касавiльна – кассё. Так улёг касiць, аж касавiльна трашчыць. Касмаyка – невялiчкi ахапачак. Касмаyку сена пад паху – i дахаты. Каслрыцца – хмурыцца, хмарыцца. Дождж, можа, i будзiць, з ранiцы касурылася. Касцёр – града дроy. Складзi дровы y касцёр, хай ня мокнуць. Катанка – скручаная скаромiна. Дала яму катанку здору на закрасу. Катлянець – спаць з перапою (налiyшыся, як кацёл). Прыпаyзець дамоy i yсю ноч катлянеiць. Катовы млдкi – зёлка кашачыя лапкi. Калi y сцяну yторкнуць катовы мудкi, яны yсю зiму стаяць. Усе травы знiцелi, выпетралi, адны катовы мудкi рудзеюць пухната. Кацiх? – катахi, кацёлкi. Па вулiцы конскiя кацiхi валяюцца, не прайсцi. Кашлюн – хто дужа кашляе. Малы кашлюн усю ноч спаць не даваy. Квас?ны – ападонне ад квасу. Як быy квас, тады не было вас, а як засталiся квасiны, i вас чэрцi пананасiлi. Квачак – маленькi пэндзлiк. Квачакам добра сценку бялiць. Кволiцца – шкадаваць сябе, песцiцца. Нiма чаго кволiцца, трэба робiць. Квякат – прыглушаны гук ад удараy. Б’юцца – аж квякат iдзець. Квякнуць – ударыць вобзем. Як квякнуy задзiраку, з таго й дух вон. Кезiк – мурлыканне, курня. Кот зацягнуy свой кезiк. Кешкацца – валаводзiцца, таптацца. Кешкаецца-каламешкаецца, нiяк з хаты ня выбiрацца. Кiвок – п’яны. Кiвок кiваiцца на вулiцы цэлы дзень. Кiлун – кнор. Свiння на кiлуноy паднялася. Кiлунiна – сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка. Як закусiш кiлунiнай, аж салаyi на душы пяюць. Кiлунiнай закусiць – i пяршак як квасок здасца. Кiрмашовiкi – пярэднiя зубы. Кiрмашовыя зубы – пярэжнiя, а далi – кутнiкi. У мяне яшчэ кiрмашовiкi свае, не казённыя. (Тыя, вiдаць, якiя можна паказаць на кiрмашы, на людзях, пасмiхаючыся.) Кiрпачка – кiрпатая. Такая кiрпачка ладненькая, такая yслужлiвая, матка не нарадаваiцца з яе. (Ад кiрпатага й прозвiшча К?рпiч, Кiрпiчонак.) К?сляць, кiсляццё – кiсляцiна. Не yзвар, а кiсляць адна. Кiсялёyка – абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаiць у парозе. Дажылiся, у хацi каб кiсялёyка, гола. Нос як кiсялёyка, а яшчэ задзiраiць яго. Кiт; кiтаваць – замазка для шыб; замазваць. Пайду y краму купiць кiт, каб шыбы закiтаваць. Кiy – порух пальцам з грозьбай. Добры чалавек пабаiцца кiва, а благi не пабаiцца й кiя, калi не паможаць кiy, не паможаць i кiй. Кiчаyка – купiна на балоце; яшчэ – нос. Чорт ногi паламаiць на гэтых кiчаyках. Нос як кiчаyка. К?шкаць – праганяць, турыць, пэндзiць. Адусюль яго кiшкалi-кiшкалi, нiдзе не прыстаy. Кладзi – кладкi, лагi (бёрны, на якiя кладуць падлогу). Пярэйдзiм рэчку цiраз кладзi. Кладзi трывалыя, падлога як звон. Клецiшча – месца, дзе стаяла клець. Усё клецiшча дзядоyнiкам парасло. Клёк – розум, цямкасць, моц. У яго ёсь клёк у галаве. Пыхi многа, а клёку мала. Так ён схварэyся, што нiяк ня можаць клёку yзяць. Клымаць, клыбаць – ледзь iсцi. Клымаiцьклымаiць i на чарку паспеiць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая. Клычыць – дапякаць, журыць. У цёмным лесе сава кугiчыць, А y чыстым полi муж жонку клычыць: Ты, жонка мая, людзям падмана… Клы?шнi – ногi. Як малая захварэла, дык матка клышнi свае падняла, да yрача пабегла. Клюкатаць – кiпець. Вар аж клюкочаць. Клhваць – ледзьве жыць, лiпець, знямоглець. Дзед ужо чуць кляваiць, на паповы санi збiраецца. Кляты – праклёны, кляцьбёны. Ужо кляла яго мёртвымi клятамi. (Праклiнала на смерць.) Кляyшы?ць – бiць, лупцаваць. Адвёy у цёмны кут i кляyшыць малога, а той маyчыць. Кнiгi – лёгкiя y жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што y Гiлёнi yсе кнiгi пяском забiла. Кнораз – кнур. Яшчэ малы, а yжо як кнораз бегаiць. Колам – аблогай, нечапана. Увесь гарод колам ляжыць, нiма каму робiць. Комшыць – камячыць. Скомшыy газецiну й у «шпакоyню» пабег. Конiк – доyгая лава пад кут, ад стала да парога. Пра памерлага кажуць: на конiку ляжыць. Корнiк – хто вядзе плыты, сплаy. Ганк? (плыты) y Рыгу ганяy, корнiкам быy. Корх – мера на шырыню даланi. Давай змерым кiй кархамi. Уручча y Мiкiты два кархi й два пальцы. Кохлiк – коклюш. Кохлiк яго забiy, алi-ткi выжыy, галадуха яму яшчэ болi на вушы пала. Крадзjцтва – крадзёж, пакража, рабаванне. У крадзецтва кiнулася твая дачка. Крайнjй – неабходней, пiльней. Давай, каму крайней трэба. Крапаць – начыняць кiлбасы, пхаць пальцам у кiшку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кiлбас накрапала, малы быy падсвiнак. Кола крапанай кiлбасы суседцы аднясла. Крапосць – моц. Дзеры й ломам бiлi, алi яны не паддалiся, – ты падумай, гэткая крапосць. Красняк – здаровы, ружовашчокi. Яшчэ такi красняк, а yсё кволiцца. Красулля – прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усiх хлопцаy звяла. Кратавiнне – нарытыя кратамi купкi зямлi. Увесь гарод у кратавiннi, як завёyся крот. Кратацца – рухацца. Як бы цяжка нi было, трэба кратацца, каб жыць. Крок – шырынка. Зашпiлi крок, а то пiтуха свайго згубiш, вылецiць. Кроклы – кроквы; яшчэ – тыповы, прыродны, характэрны. Глядзiш, к зiме y сваю хату yвойдзiм, ужо й кроклы паклалi. Кроклы yжо парашацiлi, засталося дранiцамi пакрыць – i страха гатова. Сiмкiн – кроклы жыд, з усiх вылучаiцца. Круглёвiна – кружляк, круглы кавалак. Дзве круглёвiны здору таплёнага дала яму. Кругловiна – яма, калдобiна. Дажджы прашлi, i yсю дарогу кругловiны пабiлi. Кружн?к – скручанае y круг. Цэлы кружнiк дроту валяецца. Круканосы – гарбаносы; нос, як у крука. У Праксэды сын круканосы, а мужык з кiрпатым носам. Крупяная – з круп. Кашы крупяной наварыла, укруцiла y фуфайку, каб ня стыла. Крутадушнiк – няшчыры, двурушны, крывадушны. Нiма яму веры, крутадушнiку, вечна душой круцiць. Крутарог – з крутымi (гнутымi) рагамi (казёл); яшчэ – мужчынскi струмант. Ёсь у мяне крутарог, што шавелiць памiж ног. Крутуха – порсткая жанчына; яшчэ – полькакрутуха. Янiна такая крутуха, на месцы ня yседзiць нi хвiлiны. Так уляглi y польку-крутуху, – духi вон! Круцiкi – розная жамяра y вадзе. Даланёй балацiнку працiснiш, здзюмухнеш круцiкаy i п’еш. Круцiцца – пускацца y блыт. Мужык з’ехаy, дык яна круцiцца як сучка. Кручок – маленькi начальнiк, службiст. Сын ейны нейкiм кручком уторкнуyся y Вушачы. Крушаны – рассыпiсты, скаромны. Пiрог гэткi крушаны – не адламiць, увесь рассыпаiцца. Крлшыць – веяць зерне на сiце. Цэлы дзень зерне крушылi й у бачэнкi ссыпалi. Крывiнда – пра кульгавага (грэблiва). Крывiнда гэна хоць куды дападзець. Крыж, крыжавiна – паяснiца. Боль увалiць у крыж, нi сагнуцца, нi разагнуцца. Крыжавiна як агнём гарыць. Крыжнiца – крыга, iльдзiна. Ай, як крыжнiцы пашлi, аж усе палi паламалi. Крышан – скрылёк. Хаця крышан яблыка з’еш. Крэy – вывернутае дрэва, пень дагары карэннем. Дзярэцца як жаба на крэy. Кубатурка, кубатурнiца, кубатка – курыца з iнкубатара. Курка-кубатурка, ей пiтух усе косцi памяжджулiy. Кубачкi – грыбы. З дожджу пусцiлiся, i тут жа занос сураежкаy, кубачкаy. Клбiч – невялiкi кубельчык. Ссып пшанiчку y кубiч, яе мала асталося. Кугуглтанька – ласкавае найменне зайца. А мой ты заiнька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволiла мама.) Кудлычыць – касмацiць, кудлацiць. Вецер кудлычыць пiтухоy хвост. Клка – драyляная даyбежка, пабаешка, якой разбiваюць глыжы цi лёд. Зiмой, калi пад iльдом стаiць шчупак, б’юць кукай, глушаць, прабiваюць лёд, а пасля восцямi дастаюць рыбiну. Шчупак спiну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць i скарэй на лёд. Некалi свякроy смяялася з маёй маладой мамы, калi яна сказала: «Іван рыбы накукаваy». Кукллка – зязюля; яшчэ – мала, на звод. Месяц пройдзiць i кукулку не пачуiць. Грошы на кукулку толькi. Кулаччо, кулачча – кулакi (зборнае). А y ейных братоy кулаччо па пуду. Кулjyе – кулi саломы. Кулеyем страху накрылi. Кул?чкi – драyляныя гвазды, каб вешаць сёдлы. Каб былi для конiкаy стайнiчкi, Для yздзечак палiчкi, Для сёдлаy кулiчкi. Кулогаць – праць, мыць збольшага. Ты лайно троху пакулогай, i ладна. Кулоскацца – пялёхацца. Кулоскаiцца малы y начоyках, як у той сажалцы. Клпа – торф. Як купа yзгарыцца, рады не дасi да восеньскiх дажджоy. Купала – агонь, пажар. Яны яму купалу зробiлi – хата згарэла. Купiла – грошы. Купiць бы купiла, ды мала купiла маю. Клпiна – ямiна, з якой выбралi купу (торф). Усё балота y купiнах, i цвярозы ня пройдзiць, правалiцца. Купчасцiцца – разрастацца кронай. Крушыннiк купчасцiцца, аж цень зялёны. Куравод – пра пеyня й пра маладога хлопца, ласага на дзяyчат, пра завадзiлу. І куравод гэты yжо дзевак прывёy. Курак? – вушкi y лапцях, куды yдзявалi аборы (вяровачкi), каб забарсаць лапцi. Ідзеш балацявiнай, курак за курак чапляецца. Лапцi лыковыя, i куракi тарчаць. Кураh – гермафрадыт. Андрэй так i астарэy, ня жэнячыся, вiдаць, ён курая. Курган – дзялянка, участак. Быy курган лесу, дык яго зрэзалi. Курдупэпачка – маленькая асоба, як кнопачка. Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзiць. Куросадзь – курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач. Куры yжо на куросадзi, а дурны пiтух iх па двары шукаiць-гукаiць. Курта – бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ – верцiхвостка. Была y суседа сучачка – курта, алi такая ласкавая. З гурту выбiраюць курту. Куртач – конь без хваста. У Пiлiпа быy конь куртач, алi такi порсткi. Кусанiк – надкусаны, недакусаны хлеб, пiрог. Мне чужых кусанiкаy ня трэба. Кусман – вялiкаваты кавалак. Гарэлкi кварту ды сала кусман – i я сабе пан. Кутнiк – крайнi зуб; яшчэ – кватарант. Толькi кутнiкi яшчэ засталiся, а так у роцi вецер гуляiць. Яна кутнiкаy набрала, на гэтым i жывець. Кышнуць – прагнаць, папэндзiць. Як кышну – дык разлятуцца, хто куды паспеiць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзiць тут! Лабазда – лухта, несусвецце. Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць. Лабак – здаравiла, цвердалобы, нахабны. Прыхадзiлi лабакi п’яныя й дзяyчына кудланаватая. Лабуза, лабазаватае – дуддзё, быльнiк. Каза дужа ня будзiць лабузу есцi, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь. Лабяк – голая мясцiна. На лабяку нiма дзе стаiцца й ваyку. Лавэр – развал, бязладдзе, беспарадкаyшчына. У хацi такi лавэр, што босы чорт ногi паламаiць. Ладзiшча – вiдовiшча. А на Купалле такое ладзiшча зробiлi – уся моладзь сыйшлася. Лайба – няспрытная, нехлямяжая. Сядзiць, лайба, ад гарэлкi, як бервяно, набракла. Лайно – адзенне. Трэба мець лепшае лайно y людзi. Лактаць – хлябтаць. Кот дарваyся да малака, так i локчаць. Ламанiна – ламата, ломка. Галава балiць, i ламанiна yва yсiм целе. Ламлiвая – няроyная, у грудзе. Дарога дужа ламлiвая, мароз прыцiснуy раптоyна. Ламок – скрылёк, лустачка. Хлеба ламок ды масла камок – нам i надойдзiць. Ламы, лам’ё – паламаныя дрэyцы, хлуд, сучча, дуддзё. Воyк хамыль-хамыль у ламы, толькi трэскат пашоy. Каза, яна выбiраiць лам’ё якое з сена. Лапандзей – балбатун, пустамол. Як лапандзею язык не забалiць. Лапун – блiн, спечаны нахапку. Нейкi лапун спяку, дый ладна. Ласае – смачнае, прысмакi. Што было ласае, са стала прыбралi. Ласiкi, лахарцiкi – ласункi, прысмачча. Малы гонiцца за ласiкамi, яму толькi лахарцiкi y галаве. Ласкуха – ласкавая, якая любiць лашчыцца. Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха. Ласоха – ласая да прысмакаy. Яна y цябе ласоха, зласела гладка. Латацца – мець выгоду. Добра яна латаiцца каля свайго начальнiка. Латока, латавiнка – нiзiна, нiзовiна. У латоцы дасюль вада стаiць. Лахаyка – балбатуха, пляткарка. Бегаiць як лахаyка ды лахаiць языком скрозь. Лахаць – плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ – бегаць, насiцца. Язык не на прывязi, дык i лахаiць iм абы-што. Пакуль усю вулiцу не аблахаiць, не супакоiцца. Лахмонне – рыззё, лахманы. Дымам смярдзiць ейная лахмоння. Лацiна – жардзiнка. Лацiнай ды па хрыбцiне. Лацно – лацьвей. Лацно табе, у цябе ж такi мужык, ён з-пад сучкi яйцы yкрадзiць. Лашчавiнка – ямiнка, упадзiнка. А y лашчавiнцы баравiк сядзiць. Легцавiк – легкавы аyтамабiль. К ей цяпер без хвiгi не да носу, зяць на легцавiку прыкацiy. Лежня – ляжанне. У яго ад лежнi бакi паапухалi, лежань гэткi. Лесаyцы? – жыхары лясiстай мясцiны. Лесаyцы y лесi жывуць, як у цёплай хацi. Лесюг? – густыя лясы. У гэных лесюгах i чорт заблудзiць. Леташняя – мiнулагодняя. На леташнюю вясну цыбуля згнiла. Летка – летняя пшанiца. Ладны-ткi лапiк леткi пасеялi, паглядзiм, цi yродзiць. Лёк – расол зпад селядцоy. Хто есь бульбу з лёкам, той будзiць з клёкам. Лёстачкi – салодкiя словы, камплiменты. Так i падпускаiць лёстачкi дзеyцы. Лiсiцы – лiсiчкi (грыбы). Я за свае лiсiцы нап’юся. Там соснiк, а лiсiцы па соснiку, па iмху. Лiстаноска – паштарка. Адна лiстаноска прывяла яе к нам. Лiтоyка – каса; яшчэ – пуня. Цэлую лугавiну лiтоyкай за ранiцу абсадзiy. Пуня-лiтоyка: дах на стаyбах. Толькi стаyбы й страха, а страха, як у пунi. Чатыры стаyбы, крэпкiя такiя. Лiцвяк – лiтовец (летувiс). Лiцвяку yсё па баку. Нешта y нас лiцвякоy не любiлi. Лiшнiца, лiшэнь, лiшак – збытак, лiшняе. Навошта мне лiшнiцу браць, бяру колькi паложана. Вярнуy сваё яшчэ з лiшнём. І кiйком аддзякаваy з лiшаком. Логаyе – логава, лагво. А там воyча логаyя. Луга – шчолак, настоены на попеле, якiм iльга праць лайно; бывае, мыюць валасы. Даyней лугi зробiш, каyнер вымыiш. Памый валасы лугой, перхацi ня будзiць. Ллзгаць – папякаць, дакараць. Колькi можна лузгаць адным i тым жа? Ллнуць – кануць, прапасцi, знiкнуць. Як пад ваду лунуy, нiдзе нi водзыву. Лупацень – надуцька, лупаты. Развесiy лупы (губы) свае, лупацень, i сядзiць. Лушчонiкi – лясныя арэхi. Лушчонiкi рудыя yжо, самi y торбу просяцца. Лызь-мызь – есцi на хапку, паспытаць. Лызьмызь, i пабег, не каб сесцi ды пад’есцi. Лылiца, лыла – недарэка, недаробак. Лылiца й пад дажджом запылiцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таyстамордая стаiць на ганку. Лындаць – сланяцца без справы. Лындаiцьлындаiць дзень пры днi, лынды б’ець. Лысяк – лысы. Гэны лысяк аж блiшчыць, хоць ты на лысiнi нажы йстры. Любавiзна – сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале. Любавейшага сала адрэж, самай любавiзны. Адна любавiзна папалася. Любосць – каханне, мiлосць. У iх любосць даyно, толькi тоюцца. Людскае – пагляднае, гожае, добрае. Каб што людскае калi далi, дык не – усё нялюдскае. Такi нялюдскi малец – паглядзець гiдка. Люшка – засланка y дымаходзе. Рана люшку заклалi, ад чаду y хацi сiня. (Магчыма, ад нямецкага Luft – паветра.) Лягчыць, вылегчыць – кастрыраваць. Учора быка злягчылi, цяпер сумны лягчанец. Лядаiк – моташна. Еш з хлебам, каб лядаiк не быy. Улiдаiy мне гэны кавалер, глядзець не магу. Ляжня – доyгае ляжанне, гультаяватасць. Ляжня знясiлiць i каня. Лянько – гультай, лянотнiк. Толку з лянька, як з казла малака. Ляпа – рот (зняважлiва). А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаyчы, га. на y рот набраyшы. Ляп?тар – ляпiла, няyмека. Так печку клаy ляпiтар нейкi, што дым iдзець не yгару, а yнiз. Лясачка – кiёк, кульбачка; яшчэ – пачак. Выразаy сабе лясачку з ляшчыны – лёгкая й уручная. Тупаiць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купiла лясачку масла, надаела паснаццё. Лясачкi – кропачкi, рысачкi. На ей хусцiнка шаyковая yся y лясачкi-ясачкi. Лясоyкi – лясныя яблыкi. Як не было y садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку. Лятней – ахалодней. Летам горача y сiнтэтыцы, а y iльняным лятней. Лятун – няyседа, рухавы. Малы сюд-туд, лятун такi. Ляха – градка. Увесь дзень лехi палола. Качан капусты на лясе, Верабеiчка у страсе. Мазгаваць – думаць, кемiць. Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць. Мазгаyня – галава. У яго мазгаyня яшчэ добра варыць. Мазолькi – мазгi. Пакруцi трошку сваiмi мазолькамi й дадумаiшся, на чым свiння хвост носiць. Мазьнiца – пасудзiнка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы. Такая праyда, што сучка дзёгаць з’ела й на галаву мазьнiцу yздзела. Хахол-мазьнiца, давай дражнiцца. Мазюка – чарвяк; яшчэ – так у малога называюць стручок. Накапаy мазюкоy, на iх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопiць. Майнейшы – iмянiты, шляхетны. Яго панi майнейшая, Яна за yсiх ладнейшая. Макрата – мокрае, намоклае. Перадзенуся, макрату сваю скiну. Малебенка – каплiчка. На магiльнiку й малебенка невялiчкая ёсь. Малёхценькая – малюсенькая. Такая малёхценькая зорачка y небе смяецца. Малiцца – прыкiдвацца дзiцем. Нiма чаго малiцца, калi з-за пазухi валiцца. Малочнiк – малачай. Салатопку yсю yзвярнулi, дзе кусты якiя былi, а малочнiк-трава парасла па калена. Мам?ца – матка (орган). Я табе выверну мамiцу навыварат! (Муж жонцы грозiцца.) Ман?цца – абяцаць, дакляраваць. Наелася буракоy, напiлася квасу, Манiлася хлопцу даць – недабрала часу. Маразявы – зябкi, золкi. Вецер нейкi маразявы, няyтульна на дварэ. Маркацiнне – кацiныя выдзяленнi пад час марцавання. Маркацiннем yсё прасмярдзела. Мармыль – пануры, незадаволены, бурклiвы. Сядзiць адзiн у хацi, мармыль мармылём. Мароз – назвы: сiвярун, лютун, скварун, прагун. Маршчакi – зморшчыны. Пад вачмi маршчакi, як барозны, а яна yсё маладзiцца. Масiяш – дападлiвы. Ад масiяша нiдзе праходу нiма нi yдзень нi yначы. Маскаль – старавер; рускi. У нас маскалёy не было, яны асобна жылi. Маскалi людзi адчайныя – на хаду бок праб’юць. Матавiла – той, хто матляецца; яшчэ – мужчынская снасць. Добра, што майго матавiлы не было. Баба дзеда харанiла І па дзеду плакала: – А дзе ж тое матавiла, Што па пузу мякала? Матамэнды – абшарпанасць адзежыны. Так спаднiца абтрапалася, адны матамэнды баyтаюцца. Матарк? – матузкi, завязкi, вяровачкi. Як не сваiмi рукамi мех завязаy, матаркi цягнуцца. Матрамоззе – лахманы, старызна. Матрамоззя поyна, а людскага лайна й нiма. Матыляцца – кiвацца, хiстацца. Не матыляйся, а то звалiсся. Махала – веер цi галiнка адганяць камароy, мух. Такая yжо смала, што ад яго й махалам не адмахаiшся. Мацак – моцнае яйка, якiм б’юць iншыя яйкi на Вялiкдзень. Калi выбiраюць – зубяць (аб зубы стукаюць; звычайна за яго слаба бярэцца фарба. З добрым мацаком я yсе яйкi пераб’ю. Мацамэнды – прычандалле, рознае начынне. Забiрай свае мацамэнды ды йдзi з Богам. Мачлiвая – дажджлiвая. Восень такая мачлiвая, неяк бульбу выбраць. Мачонiкi – грыбы, якiя соляць (мочаць). Мачонiкаy прынёс, а сушонiкаy не было. Мачонiкi, яны рудзенькiя. Сёлета мачонiкаy, хоць касой касi, зарадзiла. Машарнiк? – грыбы. Ужо машарнiчкi пайшлi па iмхах. Менка – абмен, мена. Згубiлi мы й апошнiя грошы з-за гэтай менкi. Мерзлякi – усё мёрзлае. Конi галадаюць у калгасi; корм – прынясуць мерзлякоy якiх. Метлян?к – дзяржанне y мятле. Такi гаспадар, што й метлянiк y мятлу не yставiць. Мiры?мы – можна цярпець. Ейныя дзецi яшчэ мiрымыя. Мiсулька – мiсачка. Ты y тую мiсульку вылiй полiyку. М?тацца, мiтун?ць – кiдацца з кута y кут, мiтусiцца. Ня мiтайся ты перад вачмi як мiтунiца. Мiтрэга – здарэнне, нечаканасць. Тут у нас мiтрэга зробiлася. Мiтульга, мiтунiца – машка. З-за мiтульгi свету не вiдаць. Мiтус?ць – трывожыць. Дарма людзей мiтусiць ня буду, сама неяк спраyлюся са сваей бядой. Млён – ручка (кiёк) у жорнах, якой круцяць камень. Добры млён – ня скруцiцца ён. Мора – шмат, багата. Работы мора, а робiць некаму. Мужавей – мужчына y сiле, гаспадар. Так мальчуган, а ажэнiцца, мужавеiм будзiць. Мой яшчэ мужавей малы, алi yжо yпiрлiвы. Мллянка – грошы, загорнутыя y анучку. Мулянку не згубi, прыхавай ляпей. Мураванка, мур – будынiна з цэглы. Мураванка ягоная ад усiх выдзяляецца. Мур стаiць – печ гэта. Мурлата – азызласць. У яго з-за мурлаты й вачэй не вiдаць. Мурлаты – абчасаныя бёрны на версе iзруба, на якiя ставяць кроквы. Мурлаты трэба пакласцi трывалыя, каб кроквам было добра. Муты?лiць – мучыць, заезджваць. Каня мутылiць кажны дзень. Мыр-мыр – мыркаць, цадзiць праз зубы. Насадзiць цыганят поyны санi й едзiць, мыр-мыр, нi слова ня скажаць. Мырк-мырк – мармытанне, размова паyсловамi. Тады яны мырк-мырк i пашлi y хату. Мяднiца – вялiкая мiса. Вазьмi мяднiцу, абяры агрэст. Мязджулiць, змязджулiць, размяджулiць – таyчы, патаyчы, пакрышыць. У мажджэрцы (ступцы) змязджулiy часнык. На магiльнiку соснiк вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджулiла. Мяздра – мякаць. Яблычны сок з мяздрой налiлi y слоiкi. Мяканлць – ударыць, уперыць. Як мякануy у плечы, дык аж мне дух зацяло. Мhкаш – сярэдзiна y бохану, мякота. Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай. Мякiннiк – праснак з мякiны. Даyней мякiннiк возьмiш, i то добра. Мякоць – мякаць. Мяса прынесла маладзiца – адна мякоць. Мякуха – далiкатная трава. Пашла нажала мякухi, пасекла свiнням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калi дробненькая (тлумачыла мама). Мялга – драбяза, малеча. Акунi й тыя мялга такая. Мhлiна – вялае, маларухомае. У яго рука жывая, а ёсь такая: возьмiш яе, а яна як мялiна. Мялiца – прылада мяць лён; яшчэ – нязграбнае, няyклюднае. Над мялiцай як настоiшся, дык спiна колам зробiцца. Расступiся, зямля-мацi, Выйшла мялiца гуляцi! Мяншак – меншы сын. Сынок, яе мяншак, падрос за лета. Мярзлячча – мёрзлае. Зiма, каровы мярзлячча ядуць, мерзлякi yсякiя. Мярлог – бярлог; яшчэ – пра раскiданую пасцель. Лёг мядзведзь у мярлог ды лапу смокчаць. Прыбяры свой мярлог – тут блохi ногi паламаюць. Мhрлы, мhрлiна – нягеглы, затарможаны; яшчэ – нешта недаваранае, недапечанае. Як народзiцца мярлiна, дык хоць ты яму маланкамi y пяткi бi. Сягоння, як на тое, i бульба мярлая, i блiны мярлыя. Мярнiк – мерная пасудзiна. Мернiком зручна малако мерыць. Мясёж – бойка, звада. Усе y бойку кiнулiся, i такi мясёж пачаyся! (Ад мясiць – бiць; тут i мяса.) Мясцерыцца – прымервацца, ладзiць месца. Глядзi ты, i ён ужо тут мясцерыцца. Мясюга – цяжкое мяса, многа мяса. Мясюгi такiя – не падняць. Мяцельнiк – хто робiць мётлы. Учора мяцельнiк мётлы прадаваy, i я купiла свежую. Наблiзклю – наyпрасткi. Наблiзкую тут не прайсцi, балота топкае. Набрыдзь – прыхаднi, навалач. Уся набрыдзь да нас цягнiцца. Наб?рная, набярная – заразная хвароба (якой набiраюцца ад iншага). Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/rygor-baradul-n/vushacki-slovazbor-rygora-baradulina/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.