Я - как все, я обычная женщина в возрасте. Приглушая тона, я, наверное, вскорости Перестану писать, за строку задевая строкой, О тебе, о себе - непутёвой такой. И туда, где ты ходишь дорогами торными, Я пошлю тебе весть со словами, которыми Всё равно не смогу (ибо, нет таких слов в словаре) Рассказать, как замёрз, как застыл в декабре Мой несбывш

Адваротны бок люстра

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:122.00 руб.
Издательство: Мастацкая літаратура
Год издания: 2016
Просмотры: 492
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 122.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Адваротны бок люстра Ксенiя Ільiнiчна Шталенкова Варвара Станкевiч, пятнаццацiгадовая школьнiца з Вiльнюса, выпадкова набыyшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго y Вiльню сярэдзiны ХVІ стагоддзя, дзе знаёмiцца з юным шляхцiчам Мiхалам Саколiчам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямнiцу люстраy, пабываць пры каралеyскiм двары Жыгiмонта ІІ Аyгуста i Барбары Радзiвiл, а таксама апынуцца y самым вiры iнтрыг i змоy. Ксенiя Шталенкова Адваротны бок люстра Фота на вокладцы Таццяны Капiтонавай © Шталенкова К. І., 2016 © УП «Мастацкая лiтаратура», 2016 Частка першая Карацей, мноства цудаy утойваецца y люстрах…     Ян дэ Мен i Гiйом дэ Ларыс Раздзел 1 – Ну што, здаецца, усё-такi яна… Значыцца, гэта твой выбар? – цiха прамармытаy ён сабе пад нос, пазiраючы y акно скрозь вузкую шчылiну памiж занавескамi. На залiтым сонечным святлом тратуары стаяла дзяyчынка гадоy пятнаццацi, углядаючыся y вiтрыну антыкварнай крамы. Гэтая крама належала яму, i ён вельмi добра ведаy, што y вiтрыне няма нiчога прывабнага для такой юнай асобы, акрамя адной рэчы, i гэтая рэч сама абiрала сабе гаспадара. Аднак цi гаспадара? Ён апусцiy занавеску i нервова прайшоyся па кабiнеце. На працягу yсяго жыцця ён задаваy сабе гэтае пытанне. Хто яны: гаспадары цi паслухмяныя выканаyцы чыёйсьцi невядомай волi? Ён раптоyна спынiyся пасярод пакоя i правёy рукою па лбе. – Та-ак, пэyна, старэю, калi yпадаю y такi чорны мiстыцызм, – прамовiy ён з прыкрасцю. – А мабыць, гэта i лепш? Усё роyна рана цi позна мне спатрэбiцца нехта яшчэ. Ён iзноy падышоy да акна i паглядзеy унiз. – Яна ж яшчэ зусiм дзiцянё. Я заyжды думаy, што гэта будзе нехта старэйшы i нiяк не дзяyчо. Спадзяюся, ты разумееш, што робiш. Хацеy бы я ведаць, што ты там ёй паказваеш, – цiха сказаy ён, пазiраючы на дзяyчынку, якая нiбы зачараваная замерла перад шыбай. Ён ведаy, што адбудзецца, калi выстаyляy гэтую рэч у вiтрыну. Калi яму прывезлi гэта, ён праглядзеy усе свае запiсы, але яно нiдзе не згадвалася. Ён змарнаваy больш за тры месяцы, спрабуючы адчынiць яго. Але яно заставалася глухiм i не выяyляла нiякiх прыкмет жыцця. У нейкi момант яму нават здалося, што яно несапраyднае, падробка. Але не, самае што нi на ёсць сапраyднае, нiякiх сумненняy: ён правяраy i некалькi разоy. Вось толькi яму яно не адчынялася. Яму, хто yсё жыццё патрацiy на iх вывучэнне! Ну што ж, заставалася цi пазбавiцца яго, цi адшукаць таго, каму яно прызначана. Стары разумеy, наколькi yяyныя былi яго шанцы. Маглi ж прайсцi гады, а чалавек не быy бы знойдзены. І як жа ён здзiвiyся, калi yбачыy, што яно зменьваецца. Ён пачаy назiраць. Колькi разоy ён бачыy, як прахожыя на iмгненне спынялiся каля вiтрыны, як жанчыны yскiдвалi руку, каб паправiць валасы, але, прыгледзеyшыся, пацiскалi плячыма i адыходзiлi. І вось аднойчы ён убачыy яе. Яна глядзела i бачыла. Тут патрэбна было не памылiцца. І ён вырашыy чакаць. На другi дзень яна прыйшла зноy. І праз дзень прыйшла. Ён ведаy, як гэта здараецца: калi яно абрала цябе, нават думаць нi пра што немагчыма, акрамя як пра яго. Вось i сёння дзяyчынка зноy стаяла перад вiтрынай. Яна, напэyна, ужо i бацькам усе вушы прагудзела. Ды толькi хто дазволiць свайму дзiцяняцi набыць такую каштоyную рэч? Трэба праверыць, дзе яна жыве. Як дамовiцца з бацькамi, ён здолее прыдумаць, а вось калi яна жыве не там, дзе патрэбна, то yсё будзе дарэмна, ужо нiякiя хiтрыкi не дапамогуць. Дзяyчынка кiнула на вiтрыну развiтальны позiрк i пацягнулася прэч ад антыкварнай крамы. Трэба спяшацца за ёй! Мабыць, даручыць каму-небудзь са служачых? Хаця не, справа адказная – пакуль усё растлумачыць iм, час будзе змарнаваны i дзяyчынка знiкне. Сам, усё сам! Пляваць на рэyматызмы, галоyнае паспець за ёй. Хоць бы толькi яна жыла дзесьцi непадалёк, у Старым месцы, а не y аддаленым раёне y велiчэзным шматкватэрным доме. Неyзабаве дзяyчынка выйшла да дома са свежа-афарбаваным фасадам i, адамкнуyшы ключом веснiчкi, знiкла за брамай. Пастаяyшы яшчэ некалькi хвiлiн перад яе домам, ён у роздуме рушыy назад. Зараз ён ведаy, дзе яна жыве, але гэтага было недастаткова. Вярнуyшыся y краму, ён загадаy перавесiць люстра з вiтрыны y залу. Прадаyцы паспяшалiся выканаць загад гаспадара. Ён падышоy да яго, пiльна разглядаючы ценi, якiя рухалiся па шкле. – Ты свой выбар зрабiла. Я разумею цябе. Але не магу адправiць дзяyчынку y невядомае, бо яе жыццё можа аказацца y небяспецы, пра якую яна нават не падазрае. Я павiнен быць упэyнены, што ёй нiчога не пагражае. Ён правёy рукою па раме, зноy намацаyшы павырэзваныя на дрэве лiчбы, якiя yжо даyно не давалi яму спакою. – Няyжо так проста? Ну а чаму ж не? Паспрабуем. * * * У гэты раз яна вырашыла прывесцi сюды матулю. Пакуль яны iшлi да антыкварнай крамы, якая знаходзiлася на вулiцы Сцiклю, Бася распавядала ёй пра венецыянскае люстра i yпрошвала купiць яго. Хаця матулi не асаблiва спадабалася yся гэтая iдэя з набыццём люстра, дзяyчынка спадзявалася, што калi яна яго yбачыць, то адразу ж згадзiцца. Пакуль матуля даведвалася, колькi каштуе люстра, Бася стаяла перад iм i yглядалася y сваё адлюстраванне. Гэта была яна i нiбы не яна адначасова. Дзяyчынка бачыла нейкiя зыбкiя ценi, якiя няyлоyна ператваралi яе, угадвала адлюстраванне думак, якiя яшчэ не склалiся y сапраyдныя выявы. Люстра нiбы клiкала яе, абяцаючы нешта i дражнячы фантазiю. – Бася, уявi, яны за яго такую цану заламалi! – усклiкнула матуля, вярнуyшыся ад прадаyца. – Яно, вядома, прыгожае, але за такiя грошы… Бася yмольна паглядзела на матулю. – Не, гэта задорага. Усё ж такi мы не настолькi багатыя людзi, каб дарэмна марнаваць грошы. Да таго ж, Басенька, навошта яно табе? У тваiм пакоi ёсць вялiкае люстра, а гэта… у iм нават як мае быць нельга нiчога yбачыць! – працягвала матуля. – Ну мам, яно так падабаецца мне! Паглядзi, якое яно! – Якое? – Загадкавае! – з захапленнем прамовiла дзяyчынка. – Ох, Баська! Загадкавае… – стомлена прамармытала матуля, пакруцiyшы галавой. Абедзве y нерашучасцi стаялi перад люстрам i разглядалi яго. Раптам у краму зайшоy франтавата апрануты пажылы пан, якога Бася yжо аднойчы тут бачыла. Калi люстра перавесiлi y залу i яна y першы раз адважылася зайсцi y краму, ён назiраy за ёю са свайго кабiнета. На гэтым пане было дарагое адзенне, якое iдэальна сядзела на яго тоyсценькай фiгуры, а з-пад каyнера кашулi была бачна шыйная хустка. Убачыyшы Басю i яе матулю побач з люстрам, элегантны дзядок задаволена yсмiхнуyся i падышоy да iх. – Цiкавiцеся? – спытаy ён з-за матулiнага пляча, кiyнуyшы вострай бародкай у бок люстра. Мама павярнулася да яго. – О, у гэтай крамцы цэны адбiваюць усялякую цiкаyнасць! Вы нават уявiць не можаце, – паведамiла матуля. Бася тузанула яе за рукаy. – Што вы кажаце! – зразумела прамовiy стары. – Так! Цэны завышаюць настолькi, што я проста здзiyляюся, дзе яны знаходзяць пакупнiкоy. – Мам! – Бася зноy тузанула яе за рукаy. – Ну што, Бася? Цi не так? – Безумоyна, вы маеце рацыю, – пацвердзiy стары. Матуля зноy павярнулася да люстра, акiдваючы яго ацэньваючым позiркам. Бася бесцырымонна разглядала старога. Заyважыyшы гэта, ён раптам схамянуyся. – Ах, дарэчы! Дазвольце прадставiцца. Гаспадар гэтай, – ён абвёy залу рукой, – крамкi, Альбрыхт Штоф. Матуля пакрылася чырванню i з недаверам паглядзела на старога. Каб замяць няyдалую паyзу, Бася працягнула яму руку: – Варвара Станкевiч. – Дык Варвара цi Барбара? – прыyзняy бровы стары. – Ну, наогул кажучы, паводле пашпарта Варвара. Але дома мяне клiчуць Бася. – Тады дазвольце мне клiкаць вас мадэмуазэль Барбара, – пацiснуy ён працягнутую руку. – Пазнаёмце ж мяне, калi ласка, з вашай прыгожай спадарожнiцай! – Гэта мая матуля, – сказала Бася. Стары маляyнiча закацiy вочы i пляснуy рукамi. – Не можа гэтага быць! Вы мяне падманваеце, нiколi б не падумаy. Матуля манерна працягнула руку для пацалунка: – Палiна. Насамрэч Басiна матуля. Дзяyчынка засунула рукi y кiшэнi i, цярплiва yздыхнуyшы, падумала: «Вось жа! Матуля заyсёды здавалася адэкватным чалавекам. Адкуль што бярэцца?» – Дык значыцца, вас цiкавiць гэтае люстра, так? – спытаy пан Штоф. – Так, вельмi! – усклiкнула Бася, са спадзевам пазiраючы на старога. – Але яно вельмi дарагое, – паспяшалася yставiць матуля. – Мы не можам сабе дазволiць яго купiць. – Але, нягледзячы на гэта, мадэмуазэль Барбара жадала б набыць гэтае люстра? Бася закiвала y знак згоды. Стары yсмiхнуyся i сказаy: – Тады дазвольце мне прапанаваць вам наступнае. Сёння вечарам да вас прывязуць люстра, вы да яго прыгледзьцеся ды, калi вырашыце пакiнуць, тады yжо i заплацiце. Я думаю, што здолею прапанаваць вам разумную цану. – Гэта так мiла з вашага боку! – усклiкнула матуля. Пакiнуyшы свой адрас, яны выйшлi з антыкварнай крамы i пакрочылi y бок дома. – Ну, Бася, ты i аферыстка! – шумна yздыхнуyшы, сказала матуля. – Чаму? – здзiвiлася дзяyчынка. – Мала таго, што ты гэтае люстра атрымала, дык яшчэ i бясплатна. – Па-першае, не бясплатна – потым усё роyна трэба будзе заплацiць. – Гэта яшчэ калi мы вырашым яго пакiнуць, – удакладнiла матуля. – Зразумела, мы вырашым! – ультыматыyным тонам прамовiла Бася. – Ну-ну, – хмыкнула матуля. – А што па-другое? – Па-другое? – перапытала дзяyчынка. – А! Па-другое, ён сам прапанаваy нам так зрабiць. – Гэта толькi з-за таго, што па тваiм твары было зразумела, што ты цi пачнеш плакаць, цi зробiш нейкае злачынства, калi табе не даць люстра. Вось гаспадар крамы i вырашыy не рызыкаваць. Бася нахмурылася. – Увогуле, я не разумею, навошта яно табе? – спытала матуля. – У цябе yвесь пакой сучасна абсталяваны, а тут гэты цуд. Яно табе туды ну нiяк не пасуе! – Нiчога, затое яно мне падабаецца, – адрэзала Бася. Мама асуджальна yздыхнула. – А вось што скажа тата? – занепакоiлася яна. Але тата, наадварот, узрадаваyся, калi прывезлi люстра. Ён нават настойваy на тым, каб павесiць яго y гасцёyнi. – Тады yсе здолеюць iм любавацца! – сказаy ён. – А то прыдумалi вешаць яго y Баськi. У цябе ж ёсць у пакоi люстра, – звярнуyся ён да дачкi. – Усё, вырашылi: люстра будзе y гасцёyнi. – Не! – запратэставала дзяyчынка. – Я яго адшукала, значыцца, у мяне i павесiм! – Во yласнiца! – пакрыyдзiyся тата. – Тады я буду прыходзiць да цябе y пакой глядзець на яго. Калi грузчыкi неслi люстра y Басiн пакой мiма татавага кабiнета, ён нясмела спытаy: – А можа, у мяне? І несцi блiжэй… Бася непрыхiльна паглядзела на яго, а тата азiрнуyся на матулю, шукаючы y яе падтрымкi, але тая толькi непарушна пацепнула плячыма, бо не жадала yмешвацца y iхнiя спрэчкi. Пасля таго як люстра павесiлi насупраць ложка, уся сям’я yстала перад iм, ацэньваючы, наколькi добра яно глядзiцца y Басiным пакоi. – Пакiдаем, – у адзiн голас пастанавiлi тата i дачка. – Але… – паспрабавала была запярэчыць матуля. Аднак тата i Бася самкнулi рады, i так як матуля апынулася y меншасцi, ёй нiчога не заставалася, як згадзiцца. «Вось так заyжды: аб’яднаюцца – i супрацiyленне дарэмна», – падумала матуля, журботна yздыхнуyшы. * * * Бася чытала кнiгу, лежачы на ложку. Перагортваючы старонку, яна на iмгненне yзняла вочы, i яе позiрк затрымаyся на люстры. У iм нешта блiснула. Дзяyчынка прыyзнялася на локцях, каб лепей разгледзець, але yсё заставалася па-ранейшаму. Яна зноy узялася чытаць, часам кiдаючы на люстра падазроныя позiркi. Раптам у iм зноy нешта блiснула, i Бася, страцiyшы цярплiвасць, усхапiлася з ложка. Яна падышла да люстра, але не знайшла y iм свайго адлюстравання. Дзяyчынка адхiснулася ад люстра i моцна зажмурылася. Расплюшчыyшы вочы, яна зноy зазiрнула y яго, але свайго адлюстравання так i не yбачыла. У люстры ледзь-ледзь было вiдаць пакой. Але, прыгледзеyшыся, дзяyчынка зразумела, што гэта быy зусiм не яе, а чыйсьцi чужы i дзiyна абсталяваны пакой. Толькi Бася паспела разгледзець ложак з полагам, краёчак стала i некалькi куфраy, як усё знiкла – i дзяyчынка зноy убачыла сваё адлюстраванне. Бася асцярожна працягнула руку i памацала спачатку драyляную раму, а потым люстраную паверхню. Нiчога не адбылося. Яна яшчэ раз з сумневам агледзела люстра i, выключыyшы святло, забралася пад коyдру. «Здасца ж! – падумала Бася. – Калi распавесцi каму-небудзь, дык вырашаць, што зусiм з глузду з’ехала». Яна паспрабавала заснуць, але yбачанае yсё нiяк не давала дзяyчынцы спакою. Бася пачала варочацца, каб легчы зручней, але, заблытаyшыся y коyдры, страшэнна раззлавалася. Сярдзiта сапучы, яна села y ложку i yтаропiлася y люстра. Раптам яна yбачыла y iм чыйсьцi твар. На секунду Бася збянтэжылася, але yжо y наступнае iмгненне кiнулася да люстра, адкуль на яе пiльным глыбокiм позiркам глядзеy прыгожы юнак са светлымi яснымi вачыма. Бася разгубiлася i, апусцiyшы галаву, крыху адхiлiлася yбок, але, скоса зiрнуyшы на юнака, убачыла, што зараз ён акурат такiм жа позiркам глядзiць зверху яе вуха. Дзяyчынка yстала y полi яго зроку i асцярожна памахала рукою, але ён гэтага не заyважыy. «Шкада, ён не бачыць мяне», – расчаравана падумала Бася. Схапiyшыся за падбароддзе, юнак уважлiва агледзеy свой твар i раптам нi з таго нi з сяго скрывiy твар. Дзяyчынка нават здрыганулася ад нечаканасцi. «Во дурны!» – мiльганула y яе галаве. Юнак цяжка yздыхнуy i адышоy ад люстра. Ён сеy за стол i апусцiy галаву на рукi. Басе было кепска вiдаць, i яна нахiлiлася трохi yперад, каб лепей разгледзець, што ён робiць, як раптам адчула жудасны холад. У наступны момант дзяyчынка апынулася y залюстравым пакоi. «Ого!» – толькi i паспела падумаць Бася. Яна пераступiла з нагi на нагу i yтаропiла вочы на юнака. Ён прыyзняy галаву i, убачыyшы яе, расплыyся y прыдуркаватай усмешцы, падпёршы шчаку рукой. – Дабрыдзень! – недарэчна сказала дзяyчынка. Юнак нахмурыyся i мiргануy. Раптам ён усхапiyся, перакулiyшы лаyку, на якой сядзеy. – Ты хто? – насцярожана спытаy ён. – Бася, – прамямлiла яна. – Якая Бася? Ты як сюды трапiла? – Голас юнака рабiyся yсё больш суровы. – Я з-за люстра прыйшла. Юнак з сумневам паглядзеy на дзяyчынку. – Ты што, хочаш сказаць, што y люстры жывеш? – Ды не «y», а «за» iм! – усклiкнула Бася. Юнак, намагаючыся не зводзiць з яе вачэй, падышоy да люстра i зазiрнуy за яго. – Што ты мне галаву тлумiш! Ты не можаш за iм жыць. Хутка кажы, як сюды прыйшла? – Ну я ж кажу: праз люстра, – пачала страчваць цярплiвасць Бася. – У мяне y пакоi ёсць акурат такое ж люстра, я y яго глядзела, а потым трапiла сюды. – Ага, дык ты вядзьмарствам сюды прыйшла! – Юнак пачаy паволi адступаць да сцяны, дзе вiсеy меч. – Я так i думаy. Насланнё на мяне хочаш навесцi! Вось яно як… Згiнь, згiнь, погань! – крыкнуy ён i пачаy часта жагнацца. – Сам ты погань! – пакрыyдзiлася Бася, а потым, падумаyшы, дадала: – Ну хочаш, я таксама перажагнаюся? – Давай, – згадзiyся юнак, уважлiва назiраючы за тым, як дзяyчынка тры разы перажагналася. – Ну? – спытала яна. – Малiтву чытай! – сказаy ён. Бася блытана прачытала «Ойча наш». – Не, тут нешта не так, – з сумневам паглядзеy на яе юнак. – Не так? А адкуль жа я тады ведаю, што ты спачатку доyга сабою любаваyся, а потым узяy ды морду скрывiy? Юнак стаy як укопаны i, густа пачырванеyшы, прабурчаy: – Нiчога я не любаваyся. Проста задумаyся. – Ага, i ад вялiкай задумлiвасцi морду скрывiy! Толькi я хацела на сябе y люстра паглядзець, а тут наце, калi ласка! Стаiць спачатку, на сябе нагледзецца не можа, а потым давай крывiцца, пужаць мяне. – Ну прабач, я ж не ведаy, што ты там на мяне глядзела, я незнарок, – прамямлiy юнак. Ён раптам пачырванеy яшчэ больш i, спадылба зiрнуyшы на яе, спытаy: – І даyно ты за мной назiраеш? – З самага твайго дзяцiнства! – з’едлiва сказала дзяyчынка. – І што ты бачыла? – пачаy хвалявацца юнак. – Ды нiчога! – засмяялася Бася. – Я цябе yпершыню yбачыла. Мне толькi сёння яго y пакоi павесiлi, – дзяyчынка павярнулася, паказваючы на люстра. – Яно y мяне вось якраз такое ж. – Яно не можа быць такiм жа, – катэгарычна сказаy юнак. – Чаму? – здзiвiлася Бася. – Купец сказаy мне, што яно такое адно. – Ну, такiх жа люстраy многа. Не адно ж яно y цэлым свеце! – фыркнула дзяyчынка. – Я ведаю, але купец сказаy, што акурат такiх жа, як у мяне, больш няма. – Ды ну… Я ж сёння набыла y краме акурат такое ж старадаyняе люстра. – Чаму старадаyняе? Яно новае. – Якое ж новае, калi старое! – абурылася Бася. – Ну чаму старое? Ты што, думаеш, што купец мяне падмануy? Вось сабака! – раз’юшана yсклiкнуy юнак. – Ды каму ж патрэбнае такое люстра i новае? Гэта ж антыкварыят! – павучальна прамовiла дзяyчынка. Юнак з сумненнем паглядзеy на яе i прыняyся даследаваць люстра. – Ды не, паглядзi, рама зусiм новая, ды i шкло без драпiн… Бася, цяжка yздыхнуyшы, падышла, каб паглядзець блiжэй. Люстра насамрэч здавалася новым. Яе набытак меy больш старажытны выгляд. – Дзiyна, – прамармытала Бася. Яна yзняла здзiyленыя вочы на юнака, а потым агледзела yвесь яго пакой. – Слухай, – асцярожна сказала яна, – а якi зараз год? – Што значыцца, якi год? Ты yжо i год не памятаеш? – Ды не, проста хачу yдакладнiць. – Тысяча пяцьсот пяцiдзясяты, – неахвотна адказаy ён. У Басi адвiсла скiвiца. – Якi? – Тысяча пяцьсот пяцiдзясяты, – нiбы для псiхiчна-хворай, павольна i выразна паyтарыy юнак. – Фацэтна, – вымавiла дзяyчынка. – Што, скажаш, iншы? – Ну як табе сказаць, – ухiлiста пачала Бася. – Разумееш, у мяне насамрэч дзве тысячы восьмы. Юнак нервова хiхiкнуy. – Сур’ёзна? – спытаy ён. – Не верыш? – раззлавалася Бася. – Добра, тады хадзем да мяне, я табе давяду гэта. – Нiкуды я з табой не пайду! – запратэставаy юнак. – Тады табе прыйдзецца паверыць мне на слова. – Бася склала рукi на грудзях i пагардлiва паглядзела на яго. Ён крыху памаyчаy, а потым сказаy: – Ну добра, паверу. Басiн твар асвяцiyся радаснай усмешкай. Тут за дзвярыма пачулiся крокi. – Мiхал, што ты робiш? З кiм ты размаyляеш? – прагучаy жаночы голас. – Я… я чытаю! – хутка знайшоyся Мiхал. – Услых? Што? – Малiтву. Голас фыркнуy, i крокi аддалiлiся. – Табе лепш пайсцi, – цiха прамовiy юнак. – Ну добра. Бывай, Мiхал! – Бася yжо павярнулася да люстра, але раптам ёй у галаву прыйшла думка: – А да цябе можна будзе прыйсцi яшчэ? – Ну… – Мiхал сарамлiва yсмiхнуyся i yрэшце сказаy: – Можна. Бася махнула яму рукой i нырнула y люстра, зноy адчуyшы непрыемны холад. Апынуyшыся y сваiм пакоi, яна скокнула пад коyдру i, моцна абхапiyшы падушку, адразу ж заснула. Раздзел 2 Бася прачнулася ды салодка пазяхнула. «Цiкава, сон гэта yчора быy цi не сон? – падумала яна, летуценна пазiраючы на столь. – Калi не сон, то yсё гэта вельмi-вельмi дзiyна… Ды не! Глупства, зразумела, так не бывае, – сама сябе перапынiла дзяyчынка. – Але як рамантычна!» – Прачынайся, соня, – перарваy Басiны разважаннi матульчын голас. – Хопiць спаць, спускайся снедаць! Бася глыбока yздыхнула i, моцна пацягнуyшыся, устала з ложка. Першым чынам яна падышла да старадаyняга люстра i правяла па iм рукою, але шкляная роyнядзь заставалася спакойнай. «Ну вядома ж, сон!» – са шкадаваннем падумала дзяyчынка i накiравалася y ванную. Пачысцiyшы зубы, Бася паглядзела на сябе y люстра над умывальнiкам i падумала, што калi яе yчарашнiя прыгоды адбылiся насамрэч, то яна зрабiла добрае yражанне на юнака з мiнулага. Яна yзялася за крыссе начной кашулькi i стала кружыцца па пакоi. «Напэyна, – думала дзяyчынка, – я была адчайна прыгожая: з распушчанымi валасамi, якiя струменяцца па плячах, у доyгай, да пят, беласнежнай кашульцы…» Раптам Бася спынiлася перад люстрам i yважлiва прыглядзелася да свайго yбора. – Д’ябал! – услых вылаялася дзяyчынка. Уся кашулька была цалкам усыпана маленькiмi блакiтнымi сабачкамi i костачкамi, якiя былi перавязаныя банцiкамi. Гнеyна засопшы, яна выключыла лямпачкi над люстрам, пакiнуyшы y ваннай толькi верхняе святло, i крыху адышла. Угаварыyшы сябе, што здалёк i збоку сабачкi добра сыдуць за незабудкi, а y прыцемках Мiхал наогул наyрад цi што-небудзь разгледзеy, Бася супакоiлася i, пераапрануyшыся да сняданку, бадзёра спусцiлася да бацькоy. – Што ты мюслям усмiхаешся? – спытаy тата, адклаyшы газету. – Я yсмiхаюся? Нiчога я не yсмiхаюся! – Цямнiш, – працягнуy той. – Нiчога я не цямню! Проста мне сон пацешны прыснiyся. Бася сцiсла пераказала бацькам свае прыгоды. – Ох жа мне гэтыя дарослыя дочкi! – усклiкнуy тата. – Няма чаго табе пра yсялякiх кавалераy думаць. Хадзi справай якой-небудзь займiся. – Тата, якой справай? У мяне ж вакацыi! – Нiчога, я табе зараз прыдумаю справу. Бася даела сняданак, цмокнула тату i матулю i, кiнуyшы iм на хаду «дзякуй», хуценька рэцiравалася да сябе y пакой. – Правiльна, як дапамагчы мне да канферэнцыi рыхтавацца – дык не, – прабурчаy ёй услед бацька. Хутка Басi патэлефанавала сяброyка Эва. Трошкi пабалбатаyшы, яны дамовiлiся сустрэцца y Эвы дома. Басю так распiралi эмоцыi, што, як толькi яна прыйшла да сяброyкi, адразу ж пачала распавядаць ёй пра падзеi мiнулай ночы, ужо другi раз за ранiцу. Спачатку Эва з сур’ёзным тварам слухала Басю, але напрыканцы апавядання гучна разрагаталася. – Ай, ну цябе, Эyка! – пакрыyдзiлася дзяyчынка. – Чаго ты рагочаш? – Прабач, я не хацела, – сказала сяброyка, выцiраючы слёзы. – Дык што ты там кажаш? Бася закацiла вочы: – Табе што, усё спачатку распавядаць? – Ды не, ты мне толькi пра хлопца распавядзi, пра iнтэр’ер не трэба. Ты ж ведаеш, я y падрабязнасцях не люблю. – Ды што пра яго распавядаць? Хлопец як хлопец, – скрытна прамовiла Бася. – Ну, красунчык хаця цi не? Дзяyчынка збянтэжылася i кiyнула. – Ага, – прамямлiла яна. – Што «ага»? – усклiкнула Эва. – Дык так цi не? – Ну зразумела ж, так! Хаця не, красунчык – гэта не пра яго. Разумееш, ён такi… – Якi? – чакальна працягнула Эва. – Высакародны. – Ой, Баська! – iзноy зарагатала сяброyка. – Закахацца трэба y сапраyднага чалавека, трымай прыклад з мяне. – Ну-ну, у каго, у каго, а y цябе кожны дзень новы сапраyдны кумiр. – Так, я нясталая! – з выклiкам сказала Эва. – Мабыць, я пакуль што y пошуку! Бася фыркнула, i абедзве зарагаталi. – Не, усё ж у такое мiнулае лепей не трапляць – безупынныя войны! – тонам бывалага вывела Эва. – Хiба? – спытала Бася. – Якi там у вас год? – Чаму гэта y нас? – Ну, у Мiхала твайго. – Зусiм ён не мой! – паружавела дзяyчынка. – Год якi? – нецярплiва паyтарыла Эва. – Дзесяць разоy ужо пытаюся! – Тысяча пяцьсот пяцiдзясяты, – насупiyшыся, прабурчала Бася. – Зараз паглядзiм, што там у вас. – Гм! – кашлянула дзяyчынка. – У нiх, – паправiлася Эва, пацягнуyшыся за энцыклапедыяй. – А ты ведаеш, час мiрны. Каранаванне Барбары Радзiвiл, праyда, з далейшым атручваннем. – Але гэта ж толькi гiпотэза. – Вось сходзiш у госцi да свайго новага знаёмага – даведаешся. Не забудзься распавесцi потым. – Эва!!! – абурана yсклiкнула Бася. – Хопiць з мяне здзекавацца! – Ды годзе табе. Жартую. – Я лепш пайду дадому, а то хутка дождж пачнецца. – Добра, – згадзiлася Эва. – Дарэчы, мы з бацькамi збiраемся на выхадныя y Тракай. Паедзеш з намi? – Я спытаюся y маiх, а то яны мяне yсё yмольваюць ехаць разам з iмi на канферэнцыю. Але я не хачу. – Ну добра. – Я табе патэлефаную. – Дамовiлiся. І хопiць марыць, а то yжо дарослы чалавек, а yсё табе казачкi. – Ды годзе, бывай! Патэлефаную, – развiталася дзяyчынка. Па дарозе дадому яна yсё ж такi трапiла пад дождж i наскрозь прамокла. – Я не разумею! – абурылася матуля. – Няyжо так складана yзяць з сабой парасон? – Калi я збiралася iсцi, нiшто не прадказвала такой залевы, – апраyдвалася дзяyчынка. – Што мне з ёй рабiць? – звярнулася матуля да таты. Той пацепнуy плячыма. – Эва запрасiла мяне y Тракай. Яны з бацькамi едуць туды на лецiшча. – А як жа мы? – спытаy тата. – Ды едзьце! І вы ад мяне yдваiх адпачнеце, i я ад вас. – Няyдзячная! – Тата тэатральна заламаy рукi. – Басенька, ты yпэyнена? – занепакоена сказала матуля. – Ну зразумела! Мы ж гэта тысячу разоy ужо абмяркоyвалi. – А я думала, пакуль тата будзе на канферэнцыi, мы разам з табой па крамах паходзiм, па горадзе пашпацыруем. – Па горадзе вы разам с татам пашпацыруеце пасля канферэнцыi. – Ну, я нават не ведаю, як пакiнуць цябе адну, – матуля задумалася. – Добра, заставайся, але тады бабуля будзе цябе кантраляваць. – Ну-ну, як справамi займацца, дык я дарослая, а як на пару дзён адной застацца, дык я маленькая, наглядчыкаy да мяне адразу прыстаyляеце, – пакрыyдзiлася дзяyчынка. – Дачушка, цi мала што з табой можа здарыцца. – Так, мы ж у лесе жывём, а не y цывiлiзаваным грамадстве! – усклiкнула Бася. – Ну, супакойся, – перарваy яе тата. – Не забывай хаця б проста тэлефанаваць бабулi. – Добра, – утаймавалася дзяyчынка i паднялася да сябе. Яна патэлефанавала Эве, каб сказаць, што паслязаyтра прыедзе да яе на лецiшча, а потым вырашыла праверыць люстра. Бася паставiла стул насупраць сцяны, дзе яно вiсела, i yзялася yглядацца y люстраную роyнядзь. Яна пiльна глядзела y шкло, яе думкi паступова сталi рассейвацца, на iмгненне Басi здалося, што y адлюстраваннi клубiцца нейкi таямнiчы туман, але y хуткiм часе вочы сталi злiпацца, яна пачала засынаць i раптам ледзь не павалiлася са стула. Дзяyчынка страсянула галавой i, прыжмурыyшыся, зiрнула на люстраную паверхню, але тая здавалася зусiм звычайнай i нiяк сябе не выяyляла. Бася yпiкнула сябе за дурную наiyнасць i, махнуyшы рукою на дарэмны занятак, лягла спаць. На другi дзень тата i матуля паехалi на канферэнцыю, даyшы дачцэ мноства наказаy i перасцярог. Дзяyчынка сабрала якiя-нiякiя рэчы, што хацела yзяць з сабой у Тракай, i падумала, што было б някепска прысвяцiць вечар прагляданню старых добрых фiльмаy. Калi yсё было перагледжана ды працытавана Басяй услых разам з улюбёнымi героямi, яна адправiлася y свой пакой. Дзяyчынка yвайшла i yжо пацягнулася да выключальнiка, як убачыла, што з люстра льецца святло. Бася асцярожна падышла да яго i yбачыла выразнае адлюстраванне пакоя Мiхала. Дзяyчынка, нiбы зачараваная, працягнула руку да шкла i, ледзь крануyшы яго, адчула yжо знаёмы холад. Праз iмгненне яна апынулася y залюстравым пакоi. У iм нiкога не было. Бася азiрнулася: пакой быy халодны i цёмны, толькi за спiнаю дзяyчынкi, выпраменьваючы мяккае святло, гарэла люстра. Яна прысела на лаву i вырашыла пачакаць Мiхала. У хуткiм часе дзверы адчынiлiся i y пакой зайшоy юнак. Бася падхапiлася са свайго месца. – Ты хто? – замёр Мiхал. «Ён што, зусiм iдыёт?» – падумала дзяyчынка, а yслых сказала: – Бася я! – Ой, прабач, я не пазнаy цябе, – сказаy юнак. – Тут так цёмна, пачакай хвiлiну. Ён выйшаy з пакоя i, вярнуyшыся з падсвечнiкам, паставiy яго на стол. – Вось так лепш. У цябе iншы yбор? – спытаy Мiхал, агледзеyшы Басю, на якой былi джынсы i байка. – Табе не падабаецца? – насупiлася дзяyчынка. – Не, чаму, проста мне здаецца, што тая сукенка пасавала табе значна больш. – Сукенка? – перапытала яна. – А, дык гэта насамрэч не сукенка, а начная кашулька. – Сапраyды? А я лiчыy, што сукенка. На ёй яшчэ такая расфарбоyка цiкавая, я нiколi такой не бачыy. – Якая расфарбоyка? – занепакоiлася Бася. – Ну, маленечкiя блакiтныя сабачкi, – усмiхнуyся ён. «Д’ябал! Усё ж такi заyважыy», – засмучана падумала дзяyчынка. – А па вулiцы вы ходзiце y такой вопратцы? – пацiкавiyся Мiхал. – Так, часцей за yсё, – кiyнула Бася. – Але i y сукенках таксама. – Ага, – працягнуy юнак i раптам спытаy: – А чаму цябе так доyга не было? – Як жа доyга? – здзiвiлася Бася. – Мяне yсяго дзень не было. – Не можа таго быць! Цябе не было з месяц. Я так чакаy цябе! Кожны дзень, як дурны, перад люстрам сядзеy. – Чакаy, праyда? – радасна спытала дзяyчынка. – Ну, не тое, каб чакаy, – збянтэжыyся Мiхал. – Ну… Разумееш, я… Я… Бася падбадзёрваючы кiyнула яму галавой. – Ну, я… Ну, ты мяне зразумела. – Не. – Бася з чаканне пазiрала на яго. – Ну, мы ж дамаyлялiся. У сэнсе, ты казала, што прыйдзеш… Ну, увогуле… Чакаy, – скончыy Мiхал, адчайна пачырванеyшы. – І я чакала, – сказала Бася, таксама крышку чырванеючы. Мiхал апусцiy вочы, намагаючыся стрымаць задаволеную yсмешку, а Бася, каб не засаромiць яго, перавяла размову на iншую тэму: – Слухай, а можна я сяду? – Зразумела! Зараз, – усхапiyся юнак i прыняyся майстраваць на веку куфра падушкi. Прыгожа расклаyшы iх, ён агледзеy сваю працу задаволеным позiркам i павярнуyся да Басi. – Калi ласка, прашу, – ён злёгку пакланiyся ёй, паказваючы на куфар. Бася села, але куфар аказаyся высакаватым, i ёй прыходзiлася yпiрацца y падлогу толькi дыбачкамi. Дзяyчынка паспрабавала некалькi хвiлiн сядзець у паважнай позе, але, выявiyшы, што спаyзае па слiзкiх падушках, Бася адставiла этыкет i падцiснула адну нагу пад сябе. Мiхал трохi пастаяy побач, але потым таксама вырашыy прысесцi i прымасцiyся на самым краёчку куфра, роyна трымаючы спiну i з цiкаyнасцю гледзячы, як сядзiць госця. Адчуyшы, як пачынае дранцвець усё цела, юнак сеy па-турэцку, павярнуyшыся да Басi тварам. – А колькi табе гадоy? – спытала яна. – Васямнаццаты, – няпэyна адказаy Мiхал. – А табе? – Мне толькi пятнаццаць, – працягнула Бася. – Калi y цябе дзень нараджэння? – У чэрвенi. – А зараз якi месяц? – Жнiвень, – сказаy юнак. – Жнiвень? Дык табе толькi два месяцы, як сямнаццаць! – недалiкатна фыркнула дзяyчынка. Мiхал нахмурыyся. Убачыyшы гэта, Бася паспяшалася загаварыць пра iншае: – А y мяне зараз пачатак лiпеня. Атрымлiваецца, што y нас па-рознаму iдзе час. – Напэyна, – сказаy Мiхал. – А што гэта была за жанчына, якую я бачыла, калi прыходзiла да цябе y першы раз? Твая матуля? – Не, гэта кармiцелька. Матуля памерла. – Як памерла? – усклiкнула дзяyчынка. Ад жалю да Мiхала на яе вочы навярнулiся слёзы. Яна yзяла яго за руку, ад чаго юнак адразу паружавеy, i сказала: – Бедненькi! – І тата таксама памёр, – журботна прамовiy Мiхал. Бася зусiм засмуцiлася: – Дык ты сiрата? Зусiм адзiн? – Ну, чаму адзiн? У мяне ёсць кармiцелька, мае людзi. – А даyно твае бацькi памерлi? – Мацi – калi я зусiм маленькi быy, а бацька – паyгода таму. Бася спачувальна yздыхнула: – І як ты зараз жывеш? – Хаджу на службу да майго хроснага. – А хто твой хросны? – Яго Мосць пан князь Мiкалай Радзiвiл. Бася кiнула на юнака падазроны позiрк i спытала: – Каторы? Мiхал уважлiва паглядзеy на яе. – Чорны, – адказаy ён. – Брэшаш! – сказала Бася. – Брахаць не годна шляхцiчу! – парыраваy Мiхал. – Дык ты шляхцiч? – Ну так. Вунь бачыш радавы герб? – Юнак паказаy на шчыт, якi вiсеy на сцяне. – Гэта той з палосачкамi? – спытала Бася, прыжмурваючыся, каб разгледзець герб у паyзмроку. Мiхал закацiy вочы i асуджана yздыхнуy. – Угу, – цярплiва прамычаy ён. – А якое y цябе прозвiшча? – Саколiч. А y цябе? – А y мяне Станкевiч. – О, дык ты з добрага роду! – усклiкнуy Мiхал. – Ну не ведаю. Думаю, што мы проста цёзкi па прозвiшчы з тымi Станкевiчамi. Дык кiм ты служыш у князя Радзiвiла? – Я харунжы[1 - Харунжы – сцяганосец у войску.] харугвi[2 - Харугва – баявы сцяг войска.] Яго Мосцi. Калi бацька памёр, пан князь Мiкалай узяy мяне служыць. – А што ты рабiy да гэтага? – Вучыyся. – Дзе? – Бася з цiкаyнасцю глядзела на Мiхала. – У Кракаyскiм унiверсiтэце. – Ого! – з захапленнем вымавiла дзяyчынка. – А на якiм факультэце? – На фiласофскiм. Першы год я адвучыyся, нават ступень бакалаyра атрымаy, – пахвалiyся юнак. – Ну, а гэты год не скончыy, бо бацька захварэy i адклiкнуy мяне дадому. Зараз я б якраз трымаy iспыты. Слухай, а ты адкуль столькi ведаеш пра мой час? І пра пана князя, i пра yнiверсiтэт? – Дык гiсторыю ж у школе вывучаю! – сказала Бася. – А y вас паненкi не дома вучацца? – здзiвiyся Мiхал. – Не, – пакруцiла галавой дзяyчынка. – У асобных школах? – Чаму? У агульных. І дзяyчаты, i хлопцы. А потым i ва yнiверсiтэт можна. – І паненкам таксама? – з сумневам у голасе спытаy юнак. – Ну зразумела! У нас адукацыя даступная для yсiх. Дарэчы, гэта больш разумна, чым у вас, – павучальна заyважыла Бася. – Так, ты маеш рацыю. У вас лепш, – згадзiyся Мiхал. – А што ты вывучаеш у школе? Сеyшы на свайго любага канька, Бася ва yсiх падрабязнасцях стала распавядаць яму пра yсе прадметы, якiя яна вывучае. – Атрымлiваецца, што ты зараз ведаеш значна больш, чым я, – крыху нахмурыyся юнак. – Затое я не ведаю i тысячнай часткi таго, што ведаеш ты y сваiм часе! – падбадзёрыла яго дзяyчынка. – Распавядзi мне яшчэ пра твой свет, – папрасiy Мiхал. Дзяyчынка расказвала яму пра сучасныя краiны, апошнiя падзеi, транспарт, тэхнiчныя дасягненнi i шмат пра што iншае. А Мiхал, у сваю чаргу, уважлiва слухаy i дзiвiyся Басiным словам, схiлiyшы галаву да пляча i часам адкiдваючы рукою доyгую цёмную грыyку, якая непаслухмяна падала на блакiтныя вочы. Больш за yсё Басi падабалася тое, што ён анi разу не yзяy пад сумнеy яе словы, а, наадварот, слухаy з ухваленнем i цiкаyнасцю. Так яны i прабалбаталi yсю ноч. Скрозь вокны, прыкрытыя аканiцамi, прабiyся танюткi праменьчык ранiшняга сонца. На дварэ загарлапанiy пеyнiк. Бася i Мiхал уздрыгнулi ад нечаканасцi. – Вось ужо i ранiца. – Юнак падышоy да акна i расчынiy яго. Пакой залiло вясёлым сонечным святлом. Бася пацягнулася. – Напэyна, мне трэба iсцi. – Ужо? Хаця вядома – хутка слугi прачнуцца. Не трэ, каб цябе хтосьцi yбачыy. Але ты ж яшчэ прыйдзеш? – Зразумела! – сказала Бася i накiравалася да люстра. Зiрнуyшы y яго, яна здрыганулася: гэта было звычайнае люстра, у якiм выразна былi бачны Бася, Мiхал i яго пакой. Дзяyчынка паскрэбла па шкле з надзеяй, што люстра адклiкнецца i адчынiць праход. Але халоднае шкло толькi зiхацела y сонечных праменнях. Яна разгублена паглядзела на Мiхала i прамовiла: – Мне здаецца, што яно зачынiлася. Раздзел 3 – Як? – пасля секунднага маyчання спытаy Мiхал. Яны yдваiх прынялiся асцярожна прастукваць i абмацваць люстраную паверхню. – Што ты рабiла, каб трапiць да мяне y пакой? – спытаy юнак. – Руку працягвала цi галавой наперад падавалася, – адказала дзяyчынка. – Ну, паспрабуй яшчэ раз. Бася працягнула руку, але толькi yпёрлася кончыкамi пальцаy у халодную роyнядзь. Тады яна вырашыла нырнуць у люстра галавой i, крыху размахнуyшыся, са звонам грукнулася лбом аб шкло. Пацiраючы выцятае месца, дзяyчынка засмучана паглядзела на Мiхала. – Добра яшчэ, што не разбiла, – сказаy ён. Бася некалькi разоy усхлiпнула i, уткнуyшы твар у далонi, гаротна заплакала. Мiхал з жалем паглядзеy на яе. – Ну, не трэба плакаць! – паспрабаваy ён супакоiць яе. – Зараз штосьцi прыдумаем. – Я дадому хачу! – душылася слязьмi Бася. – Чаму яно зачынiлася? – Я не ведаю, – адказаy юнак. – А y цябе яно было адчынена yвесь дзень? – Не, толькi вечарам. – Можа, сёння яно таксама вечарам адчынiцца? Яна пацiснула плячыма. – Пане Мiхалу, – пагрукалi y пакой. – Хавайся, – прашаптаy юнак. Дзяyчынка паслухалася. Мiхал адчынiy дзверы. – Пане, да вас чалавек прыехаy ад панi княгiнi Альжбэты, – паведамiy слуга. – Скажы, што я зараз прыйду, – загадаy Мiхал i зачынiy дзверы. – А хто такая княгiня Альжбэта? – шэптам спытала Бася. – Жонка пана князя Мiкалая. Цiкава, што яна хоча? Мабыць, пан князь прыслаy нейкiя паперы? – прамармытаy юнак сабе пад нос, а потым дадаy: – Бася, пасядзi пакуль што тут, а я пайду даведаюся, у чым справа, добра? – Добра, – кiyнула дзяyчынка. Мiхал пайшоy. Праз некалькi хвiлiн ён вярнуyся з вялiкiм падносам, на якiм былi хлеб, хатнi сыр, некалькi шматоy кумпяка, свежыя агуркi, зялёны лук i збан квасу. Юнак паставiy паднос на стол. – Мне зараз трэба iсцi на службу: княгiня збiраецца кудысьцi паехаць i жадае, каб я яе суправаджаy. А ты пачакаеш, пакуль я не вярнуся. Я замкну пакой на ключ, каб нiхто не мог сюды прыйсцi. Частуйся, калi ласка! – Мiхал гасцiнна пасунуy паднос блiжэй да Басi. – А ты? – Ды я так, абыдуся. – Як гэта? – абурылася Бася. – Ты што, галодным збiраешся на службу iсцi? – Лухта! – адмахнуyся юнак. – Ну, мне ж адной будзе шмат, я yсё не з’ем. – Нiчога, потым даясi. А я магу i не снедаць. – Тады i я не буду, – дзяyчынка адсунула ад сябе паднос. – Ну, ты ж госця! Ясi, калi ласка, i не звяртай на мяне нiякай увагi. – Не, без цябе я снедаць не буду! – Бася yпарта склала рукi на грудзях. – Добра, – скарыyся Мiхал, вырашыyшы, што спрачацца будзе даyжэй i ён спазнiцца на службу. – Падзелiм па-братэрску. Ён узяy лусту хлеба са шматом кумпяка i, спехам праглынуyшы ежу, зрабiy некалькi глыткоy квасу. – І гэта yсё? – здзiвiлася Бася, якая толькi пачала акуратна рабiць сабе шматпавярховы бутэрброд. – Інакш я спазнюся на службу! – сказаy юнак. – А калi ты вернешся? – Напэyна, вечарам. – Так доyга? – усклiкнула дзяyчынка. – А ты маеш якiя-небудзь кнiгi? Бо мне нудна будзе столькi сядзець адной. – Ну вядома. – Мiхал адчынiy адзiн з куфраy. – Ты можаш узяць штосьцi адсюль. – Ага. – А, вось яшчэ, – успомнiy ён, выцягнуyшы з-пад ложка начную вазу. – Мала цi што, мо спатрэбiцца. Бася пачырванела i, кiнуyшы на Мiхала гнеyны позiрк, прынялася злосна жаваць бутэрброд. – Ну, я пайшоy. Сачы за люстрам, – развiтаyся юнак. – Бывай! За Мiхалам зачынiлiся дзверы, i дзяyчынка пачула, як у замочнай шчылiне павярнуyся ключ. Бася скончыла снедаць i, зiрнуyшы на люстра, некалькi разоy цяжка yздыхнула. На yсялякi выпадак яна яшчэ раз паспрабавала прайсцi скрозь яго, але дарэмна. Бася прысела на лаву i пачала думаць, што ж ёй рабiць. На iмгненне y душу дзяyчынкi закралася страшэннае пачуццё, што яна больш нiколi не зможа вярнуцца дадому. Расхваляваyшыся i пакрыyдзiyшыся на yвесь белы свет, яна зноy расплакалася, але, прыгадаyшы, што мусiць паводзiць сябе цiха, выцерла слёзы i прынялася толькi журботна yздыхаць i зрэдку yсхлiпваць. Потым Бася вырашыла паглядзець, якiя y Мiхала маюцца кнiгi y куфры. Дзяyчынка зазiрнула yнутр i yбачыла вялiкую пыльную вязку. Узяyшы самы верхнi том, яна паклала яго на стол i разгарнула на першай старонцы. Насiлу разабраyшы слова «Бiблiя» i yбачыyшы знаёмы партрэт, дзяyчынка здагадалася, што перад ёю ляжыць кнiга Францiшака Скарыны. Бася, якая нiколi не чакала, што ёй выпадзе патрымаць у руках выданне знакамiтага друкара, асцярожна перагарнула некалькi старонак, але з расчараваннем выявiла, што не разумее нiводнага слова. Яна загарнула кнiгу i склала на ёй рукi, апусцiyшы галаву. Хутка дзяyчынка моцна заснула. * * * Вярнуyшыся вечарам дамоy, Мiхал убачыy, што Бася спiць на кнiзе. Ён цiхенька падышоy да дзяyчынкi i, паставiyшы на стол падсвечнiк, асцярожна дакрануyся да яе пляча. Ад нечаканасцi яна скаланулася i зачапiла локцем падсвечнiк. Мiхал паспеy яго злавiць, але на скураную вокладку кнiгi yсё-такi yпала гарачая кропля воску. – Што ж я нарабiла! – ахнула Бася, вiнавата паглядзеyшы на Мiхала. – Ды нiчога, – сказаy юнак. – Я ж кнiжку сапсавала! – Нiчога ты не сапсавала. Воск астыне, i я яго счышчу, – супакоiy яе Мiхал. – Сапраyды? – Ну зразумела. – А адкуль у цябе гэта кнiга? – спытала дзяyчынка. – Мне яе бацька падарыy. Ён наогул вельмi любiy кнiгi i намагаyся купляць iх, калi траплялiся добрыя, хаця гэта i дорага. – У нас таксама такiя кнiгi дарагiя. – Праyда? А yвогуле кнiг шмат? – Ага, толькi не yсе добрыя. – Зразумела, – сказаy юнак. – Глядзi, воск ужо астыy. Ён узяy нож i акуратна саскроб воск з кнiгi. – А пляма yсё роyна засталася, – засмуцiлася Бася. – Лухта, гэта ж усяго толькi вокладка. Галоyнае, што старонкi цэлыя. – Ну так. А як княгiня? – Добра, – усмiхнуyся Мiхал. – А чаму ты пытаешся? – Цiкава ж! Не кожны дзень я y мiнулае трапляю, – рассмяялася дзяyчынка. – А куды яна ездзiла? – Наведвала iншую княгiню, – растлумачыy Мiхал. – А-а-а, – зразумела кiyнула Бася. Крыху памаyчаyшы, юнак паведамiy: – Зараз будзьма вячэраць. Кармiцелька нешта доyга гатуе – ужо так есцi хочацца. Дзяyчынка фыркнула. – Я ж казала, што трэ было добра паснедаць, – нiбы мiж iншым прамовiла яна. За дзвярыма пачулiся крокi, i yжо знаёмы Басi голас кармiцелькi сказаy: – Мiхалачак, дапамажы мне – адчынi дзверы, а то паднос цяжкi. Мiхал кiнуyся да дзвярэй i, ледзь прачынiyшы iх, праслiзнуy у вузкую шчылiнку. – Кармiцелька, давай я сам, – сказаy юнак. – Чаму гэта? – Ну… Навошта табе гэты паднос цягаць? Сама ж казала, што цяжкi. – З чаго б ты так пра мяне клапацiцца стаy! – усклiкнула кабета. – Не, давай я yсё ж такi сам яго занясу, – настойваy Мiхал. – Тым больш што я там на стале кнiжкi расклаy. – Дык што з таго? Мне зараз нельга да цябе y пакой заходзiць? – Ды не, кармiцелька, ну што ты? Проста я… – юнак не ведаy, якую прыдумаць адгаворку. – Паслухай, калi мы з табой далей будзем спрачацца, вячэра астыне. – Хм, што, цiкава, ты ад мяне такое хаваеш? – падазрона спытала кабета. – Нiчога я не хаваю. Проста стамiyся i хачу есцi. – Ну-ну, – кармiцелька yручыла Мiхалу паднос i сышла. Ён працiснуyся з падносам у пакой i нагой зачынiy за сабою дзверы. – Вось настырная! – паскардзiyся Мiхал. – Як што не так, яна адразу панапрыдумвае сабе немаведама чаго i давай мяне дапытваць. – Напэyна, яна за цябе турбуецца, – з усмешкай выказала меркаванне Бася. – Навошта за мяне турбавацца? Я ж ужо сталы мужчына, – прабурчаy Мiхал. Гэта смелая заява надта рассмяшыла дзяyчынку, яна задушылася кавалкам смажанiны i закашлялася. Мiхал толькi непрыхiльна скасавурыyся на яе. Але Бася нiколькi не збянтэжылася, а, урэшце адкашляyшыся, паглядзела на юнака бязвiннымi вачыма. Скончыyшы вячэру, Мiхал i Бася прынялiся чакаць перад люстрам. Яны напружана yглядалiся y люстраную паверхню, але нiчога не адбывалася. Бедны юнак, якому, у адрозненне ад дзяyчынкi, да гэтага часу не давялося паспаць нi хвiлiнкi, ужо ледзь трымаyся на нагах, душыyся пазяханнямi i намагаyся шырока раскрываць вочы, каб яны знянацку не заплюшчылiся. Раптам у люстраной роyнядзi нешта yскалыхнулася. – Вось, яно адчыняецца! – радасна yсклiкнула Бася i падскочыла да люстра. У адлюстраваннi нешта загаралася яшчэ i яшчэ, дзяyчынка працягнула руку, але шкло заставалася гэтакiм жа цвёрдым, як раней. Яна нахмурылася i прыгледзелася да люстраной паверхнi. Выявiлася, што гэта проста калыхаецца полымя свечкi. – Не, здалося, – расчаравана вымавiла Бася. Яны пасядзелi яшчэ трохi y поyнай цiшынi. Калi на дварэ зусiм сцямнела, Мiхал устаy i зачынiy аканiцы. Дзяyчынка y апошнi раз кiнула на люстра безнадзейны позiрк. Закрыyшыся рукамi, яна пачала плакаць, захлiпаючыся i размазваючы слёзы па твары. Мiхал спачувальна паглядзеy на дзяyчынку. Ад жалю y яго сцiснулася сэрца. Ён падышоy да яе i прысеy на кукiшкi насупраць. – Цiшэй, Бася, не плач. Не трэба. Люстра абавязкова адчынiцца. Быць таго не можа, каб яно не адчынiлася! – супакойваy ён. – А што, калi яно назаyсёды зачынiлася? – усхлiпнула дзяyчынка. – Што, калi я больш нiколi не траплю дамоy? – Ну што ты! Вядома, трапiш. Не хвалюйся – у цябе ж люстра не кожны дзень адчынялася, праyда? – Угу, – працягнула дзяyчынка. – Але y цябе ж прайшоy цэлы месяц! – Ну, ну. Не трэ плакаць. Давай зараз класцiся спаць, а заyтра мы ва yсiм разбяромся, тым больш што я не пайду на службу. – Добра, – згадзiлася Бася. – Вось толькi дзе мне цябе пакласцi? – сам сябе спытаy Мiхал. Ён азiрнуy пакой. Потым падышоy да самага вялiкага куфра i, дастаyшы некалькi падушак i коyдраy, узяyся майстраваць на яго плоскiм веку пасцелю. Дзяyчынка спачатку назiрала за яго намаганнямi, а калi ён урэшце скончыy, узнялася з лавы i сказала: – Ну, вось i добра, што ты прыдумаy, дзе будзеш спаць. Дабранач табе, Мiхалачак! Яна шпарка забралася на ложак i завесiла за сабою полаг. Мiхал разгублена паглядзеy спачатку на ложак, захоплены Басяй, а потым на куфар, на якiм яму прыйдзецца спаць. Ён пакрыyджана засоп, але, скарыyшыся, залез на века куфра. Юнак падцiснуy калены, каб ногi не звiсалi yнiз, i накрыyся коyдрай. Цвёрдае века непрыемна yразалася яму y бок, Мiхал паспрабаваy улегчыся як-небудзь паyтульней, але ён так стамiyся, што, толькi цяжка i перарывiста yздыхнуyшы, падсунуy пад шчаку руку i адразу заснуy. * * * Ранiцай кармiцелька, цiхенька адчынiyшы дзверы, на дыбачках увайшла да Мiхала y пакой. Убачыyшы, што юнак нязручна спiць на куфры, яна толькi yсмiхнулася. Кабета пракралася да ложка i, асцярожна адхiлiyшы полаг, каб не пабудзiць Басю, паглядзела на дзяyчынку, якая мiрна пасопвала. Потым кармiцелька гэтак жа акуратна завесiла полаг i перабралася да Мiхала. Яна шэптам паклiкала яго: – Мiхал! Той нешта незадаволена прабурчаy у сне i закрыyся ад яе рукой. – Мiхал! – гучней паклiкала кабета. – А?! – ускiнуyся ён, ледзь не скацiyшыся з куфра. – А, гэта ты, кармiцелька. Мiхал iзноy заплюшчыy вочы, спадзеючыся паспаць яшчэ хаця б трошачкi. – Што гэта ты на куфры качаешся? – спытала кармiцелька. – Я… Я так стамiyся yчора, што заснуy тут. – Нават не спрабуй мне брахаць, – строга сказала кабета. – Я яе yжо бачыла. Юнак асуджана yздыхнуy. – Як гэта табе yдалося яе прывезцi, што нiхто не заyважыy? – Калi я пазаyчора прыехаy, вы yсе yжо спалi. – Як жа я не пачула? – здзiвiлася кармiцелька. Мiхал расплыyся y нахабнай усмешцы, задаволены тым, што хаця раз у жыццi здолеy ледзь-ледзь, але ашукаць кармiцельку, якая заyжды так турбавалася i сачыла за кожным яго крокам. – І адкуль ты прывёз яе? – З-пад Лiды. – А яна так адразу i згадзiлася? – Вядома. Я паклiкаy яе разам з сабой, i яна паехала, – iлгаy напрапалую юнак. – А хто яна? – З беднай шляхетнай сям’i. – Ох, Мiхал, натрапiш ты на лiха! – загаласiла кабета. – Ну, а што рабiць збiраешся? – А што рабiць? – не зразумеy ён. – Як што? Ты, я бачу, сур’ёзныя намеры да яе маеш! – цьмяна пачала кармiцелька. – Чаму сур’ёзныя? – густа пачырванеy Мiхал. – Ну, калi на куфры спiш, дык сур’ёзныя. – Кiнь, кармiцелька, – глупства! – Юнак хацеy павярнуцца да яе спiнаю, але перадумаy, вырашыyшы, што рызыкуе звалiцца на падлогу. – Якiя сур’ёзныя намеры? – Жанiцца – вось якiя! – абурылася кабета. – Кармiцелька, супакойся, усё y парадку. – Мiхал прыyстаy на локцi. Кабета сярдзiта сцяла вусны. – Прынамсi, спаць яна будзе y iншай спальнi. Скажы, што я пасцялю ёй у тваiм былым пакоi. – Божа, ды якая рознiца, дзе ёй спаць? Кармiцелька дала яму y карак. – Гэта табе рознiцы нiякай няма, а паненцы рознiца ёсць! – упiкнула яна юнака. – Як яе iмя? – Бася, – прабурчаy Мiхал, пакрыyдзiyшыся за аплявуху. – Добра. Хутка будзем снедаць. Вы абодва спускайцеся – трэба ж прадставiць яе людзям. – Дык як жа я яе вывяду? – А гэта yжо табе вырашаць! Ты дзяyчыну прывёз, ты i думай. І глядзi, не крыyдзi беднае дзiцянё! – Кармiцелька пагразiла Мiхалу пальцам i пайшла з пакоя. Ён сурова паглядзеy ёй услед. Раптам з-за полага пачулася аглушальнае пазяханне, i праз iмгненне паказалася Басiна галава. – Прывiтанне, Мiхал! Ты yжо прачнуyся? – Так. Ведаеш, кармiцелька неяк даведалася, што я цябе тут хаваю. – Ого! – усклiкнула Бася, вылазячы з-за полага. – А як яна здагадалася? – Не ведаю, – працягнуy юнак. – А што ты ёй сказаy? – Налгаy, што ты з беднай шляхетнай сям’i i я прывёз цябе з-пад Лiды. Якраз пазаyчора я вярнуyся адтуль позна yвечары i нiхто не бачыy, як я прыехаy. Толькi ранiцай здагадалiся, калi yбачылi каня. – А чаму гэта я з беднай сям’i? – пакрыyдзiлася дзяyчынка, ужо не слухаючы яго далей. – Ды яна i так галасiць пачала, а калi б я сказаy, што ты з багатай сям’i, яна б мяне зусiм закатавала. – І што зараз рабiць? – спытала Бася. Мiхал пацiснуy плячыма. – Яна сказала, каб я прадставiy цябе людзям. – Ты што?! – адразу ж запратэставала дзяyчынка. – Як жа я y такой вопратцы? Мiхал задумлiва паглядзеy на яе ды хiтра yсмiхнуyся. Раздзел 4 Мiхал адкiнуy века куфра i, нырнуyшы y яго з галавой, узяyся нешта шукаць. – Ну дзе ж яна? Я памятаю, што заставалася, – мармытаy юнак, рыючыся y куфры. – Мiхал, а што ты шукаеш? – Бася асцярожна кранула яго за плячо. – Ды вопратку маю дзiцячую! Дзяyчынка збянтэжана паглядзела на юнака i адышла. – Вось яна! – узрадавана yсклiкнуy Мiхал, рэзка выпрастаyшыся i выцяyшыся галавой аб века куфра. Пацiраючы патылiцу, якая пацярпела yжо двойчы за ранiцу, ён працягнуy Басi кучу вопраткi. Дзяyчынка акуратна расклала яе на лаyцы. – І што гэта такое? – з сумневам прамовiла Бася, азiраючы дзiyнага выгляду калготы. – Нагавiцы, – сказаy юнак. Дзяyчынка фыркнула, кiнуyшы хуткi позiрк на Мiхала. – Чаго ты? – спытаy ён. – Ды смешныя нагавiцы – я y iх буду па-дурному выглядаць! – Павер, без iх ты будзеш выглядаць яшчэ дурней, – адказаy Мiхал, накiроyваючыся да дзвярэй. – Пачакай, а y якой паслядоyнасцi гэта yсё апранаць? – Спачатку нагавiцы, потым нiжнюю кашулю. – А цi патрэбна яе yбiраць у нагавiцы? – удакладнiла дзяyчынка. – Не, як жа ты яе yбярэш, калi яна да кален? А зверху – каптан. Мiхал пайшоy з пакоя, а Бася, са скрухай уздыхнуyшы, узялася yбiрацца y новы строй. Спрабуючы апрануць вузкiя нязручныя нагавiцы, яна заскакала на адной назе i, не yтрымаyшы раyнавагi, з грукатам павалiлася на падлогу. Пакрыyдзiyшыся i на Мiхала, i на нагавiцы, дзяyчынка yзнялася i, з горам папалам нацягнуyшы на сябе вопратку, паклiкала юнака. – Што гэта тут у цябе валiлася? – спытаy ён, прычынiyшы за сабою дзверы. – Нiчога, – сярдзiта прабурчала дзяyчынка, разгладжваючы складкi. – Ну як, я падобная да хлопчыка? Мiхал схiлiy галаву да пляча i, схапiyшыся пальцамi за падбароддзе, агледзеy Басю з галавы да ног. – Што? Не тое? – засмучана спытала дзяyчынка. – Не, – пакруцiy галавой юнак. – Не тое. Сам не зразумею, што менавiта, але нешта не так. Бася кiнула на сябе зверху yнiз журботны позiрк i выняла з-пад каyнера кашулi валасы, убiраючы iх назад. – Чакай! – раптам усклiкнуy Мiхал i кiнуyся да дзвярэй. Бася толькi разгублена паглядзела яму наyздагон. Праз iмгненне юнак вярнуyся, узброiyшыся нейкiм падабенствам нажнiц. Дзяyчынка з асцярогай адступiла ад яго. – Я зразумеy: у цябе надта доyгiя валасы. Іх трэба абрэзаць, – узрадавана паведамiy Мiхал. – Не дам! – Бася заняла абарончую пазiцыю i схапiлася за валасы. – Бась, ну, а як iнакш? Не ведаю, як у вас, але y нас юнакi не носяць такiя доyгiя валасы. Іх хаця б да плеч укарацiць патрэбна. – А без гэтага нiяк нельга? Мяне абавязкова трэба выдаваць за хлопчыка? Твая кармiцелька ж усё роyна ведае, хто я. – Але я не маю жаночага адзення! – запярэчыy Мiхал. – Тым больш кармiцелька – гэта кармiцелька, а перад людзьмi я не магу. – Чаму гэта? – абурылася дзяyчынка. – Ну, не магу, – сумеyся юнак, чырванеючы. – Што, калi размовы пойдуць, плёткi yсялякiя?.. Бася раздражнёна закацiла вочы, але далей саромiць Мiхала не yзялася. – А валасы насамрэч нiяк нельга пакiнуць? – умольна паглядзела на яго дзяyчынка. – Не, – адказаy юнак. – Добра, – асуджана yздыхнула Бася. – Рэж. Мiхал пачаy няyмела стрыгчы дзяyчынцы валасы. Бася нават вусны закусiла, каб не расплакацца. Яна заyсёды так руплiва ставiлася да сваiх валасоy, даглядала iх i песцiла, а тут такое варварства! – Не, я так да людзей не пайду! – заявiла дзяyчынка, убачыyшы y люстры няроyна падстрыжаныя пасмы, якiя парассыпалiся па плячах. – Чаму? – галава юнака паказалася з-за яе спiны. – Затое паглядзi на сябе – вылiты хлапчына! Насупiyшыся, Бася кiнула на яго гнеyны позiрк. Калi б дзяyчынка апынулася y iншых абставiнах i Мiхал не быy бы адзiным чалавекам, на якога яна можа спадзявацца, ён бы рызыкаваy зрабiцца яе лютым ворагам. – Пачакай! – сказаy юнак, iзноy нырнуyшы y куфар. Дастаyшы адтуль чорны аксамiтавы берэцiк з фарсiстым пяром, Мiхал здзьмухнуy з яго пыл i насунуy Басi на самыя вочы. Дзяyчынка крыху падцягнула берэт з iлба i кiсла зiрнула на задаволенага сваёй працай юнака. – Ну, зараз – усё! – шырока yсмiхнуyся ён. – Можам iсцi снедаць. Праходзячы мiма люстра, Бася затрымала позiрк на сваiм такiм незнаёмым аблiччы i гучна yцягнула паветра. У яе, вядома, былi няyдалыя днi, але каб настолькi – нiколi. Мала таго, што ёй собiла трапiць у гэтае пазбаyленае элементарных зручнасцяy XVI стагоддзе, з якога яна немаведама калi выблытаецца i незразумела, цi выблытаецца yвогуле, дык яшчэ i валасы абрэзалi – яе найвялiкшую каштоyнасць. І Мiхал таксама – дурны! Як пераапрануy Басю, пастрыг, дык раптам пачаy ставiцца да яе, нiбы да дзiцяняцi якога. Куды дзелася yся яго далiкатнасць i пачцiвасць? Дзяyчынка зрабiла нейкi yжо надта пакутнiцкi yсхлiп, шморгнуyшы носам. – Не журыся, Баська! – усклiкнуy Мiхал i, не разлiчыyшы моцы, дужа ляпнуy яе па плячы так, што y дзяyчынкi падкасiлiся ногi. Бася сабрала рэшткi сiл i паспрабавала супакоiцца. Раптам ёй у галаву прыйшла iдэя. – Слухай, Мiхал, калi ты yжо мяне апрануy як хлопчыка, можа, мы пойдзем пашпацыруем па горадзе? – спытала яна. – Так, – кiyнуy юнак. – У мяне ж вольны дзень. Можна адразу пасля снедання i пайсцi. Яны спусцiлiся па лесвiцы y прасторную залу, дзе за сталом ужо сядзела некалькi чалавек: пажылы мужчына i трое маладых людзей, якiя пра штосьцi жвава гутарылi. Па-за iмi стаяла рудавалосая мажная кабецiна гадоy сарака, якая, убачыyшы Басю y хлапчуковым адзеннi, пляснула рукамi i yжо жадала была адкрыць рот, каб нешта сказаць, але, заyважыyшы, як Мiхал цiшком паказвае ёй кулак, змоyчала i незадаволена сцяла вусны. – Добрай ранiцы! – павiтаyся юнак. У адказ таксама пачулiся прывiтаннi. Людзi за сталом з цiкаyнасцю паглядзелi на Басю, а мажная кабета падбадзёрваючы yсмiхнулася ёй. – А гэта… гэта Янэк, – Мiхал прадставiy усiм дзяyчынку, назваyшы яе першым iмем, якое yзгадаy. Бася прысела на лаву. – Кармiцелька, дай Янэку посуд, – папрасiy юнак. – Марыська! – гучна крыкнула кабета y адчыненыя дзверы, якiя вялi y кухню. – Прынясi яшчэ адну талерку i конаyку! У залу yвайшла румяная дзяyчына з посудам у руках i пытальна зiрнула на кармiцельку. – Пастаy пану Янэку. Убачыyшы Басю, дзяyчына зачырванелася яшчэ больш i, апусцiyшы вочы, паставiла перад Басяй талерку з конаyкай. Пасярод стала былi вялiзная мiска з кашай i свежы нарэзаны хлеб. Мiхал наклаy сабе цэлую талерку кашы i падсунуy мiску да дзяyчынкi. Убачыyшы страву, Бася зморшчылася, зачэрпнула трохi кашы, пакалупала яе y сваёй талерцы, але так i не пакаштавала. – Адкуль пан Янэк прыехаy? – спытаy пажылы мужчына. – З-пад Лiды. Ён мой далёкi сваяк, – зноy пачаy выдумляць Мiхал. – Сапраyды? А я не ведала, што ты там маеш сваякоy, – кармiцелька дапытлiва паглядзела на юнака. – Насамрэч, – страпянулiся маладыя людзi, – хiба ты маеш радню y Лiдзе? – Так, ды толькi вельмi-вельмi далёкую. Збяднелая шляхта. Бацькi Янэка папрасiлi пашукаць нейкую службу для сына, вось я i прывёз яго y Вiльню. – І куды ж ты збiраешся яго yладкаваць? – зноy спытаy пажылы чалавек. – Я пакуль пра гэта не думаy, – адказаy юнак i дбайна yзяyся есцi, каб пазбегнуць далейшых запытанняy. – Ну, мне здаецца, што пан Янэк пакуль што надта юны для ваяyнiчай службы, – меркаваy услых мужчына. – Хiба што яго да княгiнi адправiць, але чаму толькi ён навучыцца сярод кабет? Маладыя людзi дружна зарагаталi. – А што ён умее? – спытаy адзiн з iх. – Ды нiчога асаблiва i не yмее. Я думаю, пакуль Янэк застанецца пры мне, – няпэyна прамовiy Мiхал. – Яснавяльможны пан Мiхал вырашыy абзавесцiся пажам, – з’едлiва заyважыла кармiцелька. Юнак спадылба зiрнуy на яе i yзяyся жаваць далей. – А як пану Янэку спадабалася Вiльня? – пацiкавiлася кабета. – Янэк амаль не бачыy горад, мы ж прыехалi позна вечарам, – паспяшаyся з адказам Мiхал. – А ён што, нямко? – хiтра прыжмурылася кармiцелька. – З чаго ты вырашыла? – Ну, ты yвесь час адказваеш замест яго, не даеш хлопчыку нiчога сказаць. – Хадзем, – сказаy Мiхал Басi, рэзка yстаyшы з-за стала. Дзяyчынка журботна паглядзела на астылую кашу y талерцы i yзнялася следам за iм. – Куды гэта ты сабраyся? – усклiкнула кармiцелька. – Горад Янэку паказаць хачу! – з’едлiва паведамiy юнак. – Пачакай! Гаротнае дзiцянё зусiм галоднае засталося! – спудзiлася кабета. – Што ты трымаешся, нiбы пан са слугой? – Няма чаго сядзець, няхай прызвычайваецца да службы, – строга прамовiy Мiхал i пацягнуy Басю за рукаy. – Мiхал, мабыць, нам пайсцi з табой? – спыталi маладыя людзi. – Не. Сёння можаце iсцi па дамах, – сказаy юнак i зноy пацягнуy за сабой Басю. – Чакайце, – кармiцелька схапiла са стала кавалак хлеба i працягнула яго дзяyчынцы. – Хаця хлеба з’ясi. – Дзякуй, – сказала тая. Кармiцелька склала рукi на жываце i замiлавана yсмiхнулася. А Бася паспяшалася за Мiхалам, жуючы на хаду хлеб. Калi яны выйшлi на двор, яна падазрона прынюхалася i з агiдай зацiснула нос рукой: у паветры стаяy моцны пах гною. Але yжо праз некалькi хвiлiн Бася прызвычаiлася да мясцовых асаблiвасцяy i рахмана iшла y нагу з Мiхалам. – Ты чаго мне рота адкрыць не даваy? – упiкнула яна юнака. – Калi б ты пачала размаyляць, у iх з’явiлася яшчэ больш пытанняy. Дзяyчынка здзiyлена паглядзела на яго. – Ты дзiyна кажаш – нiбы на нашай мове, а нiбы i не, – паведамiy Мiхал. – Ой, ды годзе! Ты ж мяне разумееш. – Ну, я yжо прызвычаiyся! Бася фыркнула, а потым спытала: – А хто былi тыя людзi за снеданнем? – Маладыя – сыны кармiцелькi, а паджылы – стары сябра бацькi, ён таксама служыць князю i нярэдка заходзiць да мяне. Мiхал з Басяй рушылi далей па горадзе. Дзяyчынка з прагнасцю пазiрала па баках, круцячы галавой то направа, то налева, каб нiчога не прапусцiць. – Пакiнь так на yсё вытарашчвацца, – раз-пораз бухцеy юнак. – Ты прыцягваеш да нас увагу. – Дык мне ж цiкава! – абурана yсклiкнула Бася. – Я нiколi не бачыла такога. Ты што, думаеш у маiм часе yсё тое ж самае? Зусiм не! Мiхал толькi пацiснуy плячыма. – Слухай, Бася, давай збочым на гандлёвую вулiцу, купiм табе вопратку. Цi мала, на колькi ты тут застанешся? – прапанаваy ён. Яны пакрочылi мiма гандляроy, якiя расхвальвалi тавар на розныя лады i заклiкалi прахожых да сябе y краму. Мiхал i Бася зайшлi y адну з iх. Пакуль дзяyчынка разглядала розныя жаночыя yпрыгожаннi для валасоy, юнак спешна прыкладаy ёй да спiны кашулi i каптаны. Калi yся вопратка была абраная, дзяyчынка падцягнула Мiхала да прылаyка, на якiм былi раскладзены розныя пусцяковiны, i цiхенька сказала яму: – Паглядзi, якiя стужкi прыгожыя. А грабянькi yвогуле цуд, праyда? – Ну i што? – не зразумеy яе намёкаy юнак. – Мабыць, ты б купiy мне нешта? – Бася зрабiла yмольныя вочы. – Не! Якiя стужкi, якiя грабянькi? Ты ж хлопчык, – нагадаy ёй юнак. – Ну, Мiхалачак, калi ласка! Мне так хочацца! – заныла дзяyчынка. – Я ж сказаy – не. Як я буду купляць табе – хлопчыку – грабянькi yсялякiя? – Ды што ты yсё пра адно i тое ж: хлопчык-хлопчык. Насамрэч я дзяyчынка! – гучным шэптам прамовiла Бася. – Ну-ну, галоyнае – крычы пра гэта гучней! – асек яе Мiхал. Бася пакрыyджана насупiлася. – Ну Мiхал! – пачала прасiцца яна. – Не. – Чаму? – Я табе yжо yсё патлумачыy. Хадзi пастой на свежым паветры, а я пакуль расплачуся. Бася выпнула нiжнюю губу i пацягнулася да выйсця. – «Пастой на свежым паветры, пастой на свежым паветры», – бурчэла яна, дражнячы Мiхала. – Зусiм яно не свежае – гноем смярдзiць! Праз хвiлiну юнак далучыyся да яе, i яны пацягнулiся далей па гандлёвай вулiцы. – Чаго ты на мяне злуешся? – спытаy Мiхал. Бася толькi фыркнула. – Ну кiнь! – прымiрэнча сказаy юнак. – Як бы я купляy табе yсю гэтую лухту? Тым больш што валасы y цябе зараз кароткiя. Зноy прыгадаyшы сваю самую вялiкую страту y жыццi, дзяyчынка хацела yжо пачаць грозную тыраду y адрас Мiхала, але, праходзячы мiма чарговага прылаyка, яна заyважыла дзiyнага дзядка, у аблiччы якога нешта здалося ёй вельмi знаёмым. Бася неyразумела ссунула бровы i зноy пакрочыла следам за юнаком, але над вухам яна пачула: – Мадэмуазэль Барбара, вы змянiлi стыль адзення? Ад нечаканасцi Бася спынiлася пасярод вулiцы i павярнулася. Ну зразумела! Перад ёю стаяy пан Альбрыхт, якi прадаy ёй злашчаснае венецыянскае люстра, дакладней – не прадаy, а дазволiy на нейкi час пакiнуць у сябе. Зрэшты, не пазнаць яго было б немагчыма: нават тут яго адзенне было надта вытанчанае, а вусы i барада мелi iдэальную форму. – Мiхал! – схамянулася Бася i подскакам пабегла за юнаком, якi yжо паспеy адысцi ад яе на добрую адлегласць, не заyважыyшы, што дзяyчынка адстала. Той азiрнуyся i, з жахам убачыyшы, што ледзь не страцiy у вулiчным натоyпе Басю, кiнуyся ёй насустрач. – Ты што! А калi б ты згубiлася? Я нават не заyважыy, калi ты паспела адысцi! – з дакорамi накiнуyся ён на дзяyчынку. – Мiхал, хадзем хутчэй! – Бася схапiла юнака за рукаy i пацягнула да старога. – Куды? – пачаy упiрацца Мiхал. – Ты зноy жадаеш, каб я табе нешта купiy? – Ды не! – нецярплiва yсклiкнула дзяyчынка i спехам патлумачыла яму: – Стары, якi пакiнуy мне люстра, таксама тут! – Што? – збянтэжыyся юнак. Але Бася пацягнула яго за сабой i, калi яны былi yжо y некалькiх метрах ад старога, прашаптала Мiхалу: – Вунь, бачыш, гэта той дзядок! Пан Альбрыхт ледзь прыкметна памахаy iм рукой. Юнак кiнуyся да старога. Нахiлiyшыся да самага яго твару, Мiхал пагрозлiва прамовiy, паказваючы на Басю: – Зараз жа адпраyляй яе дадому! А то я табе… Але Мiхал не паспеy дагаварыць, бо пан Альбрыхт паглядзеy на яго такiм з’едлiвым позiркам, што ён цалкам сумеyся i не знайшоy, чым скончыць фразу. – Напэyна, гэта не самае лепшае месца для размовы. Цi не будзеце так ласкавы, каб зайсцi? – Дзядок паказаy на дзверы сваёй крамы. Бася i Мiхал спешна рушылi за iм. Прайшоyшы праз невялiкую паyзмрочную залу, пан Альбрыхт падвёy iх да вузкiх дзвярэй. «Няyжо гэта тая ж самая крама?» – мiльганула y Басiнай галаве. Як толькi яны зайшлi y кабiнет, стары зачынiy дзверы i, запрасiyшы гасцей прысесцi, сам уладкаваyся y вялiкiм крэсле i сказаy: – Безумоyна, мадэмуазэль, я меркаваy, што вы пацiкавiцеся i зазiрнеце y люстра. Таму i прапанаваy вам павесiць яго y сябе на нейкi час. Але не думаy, што вы будзеце настолькi безадказная i застанецеся тут, не паспеyшы вярнуцца да таго, як люстра зачынiцца! – Але вы ж мяне нi пра што не папярэдзiлi! – абурылася Бася. – Так, але толькi yявiце: калi б я вам хаця неяк намякнуy, што люстра вядзе да мiнулага, кiм бы вы мяне палiчылi? Дзяyчынка хмурна паглядзела на яго. – Я хачу дамоy, – цiха прамовiла яна. – Я разумею, мадэмуазэль Барбара. Але, на жаль, такiм цiкаyным асобам, як вы, прыйдзецца правесцi тут больш за паyгода. – Колькi?! – у адзiн голас усклiкнулi Бася i Мiхал. – Так, маладыя людзi. Менавiта так – больш за паyгода. – Ну як жа?! – у дзяyчынкi па шчоках пабеглi струменьчыкi слёз. – Я не магу тут так доyга быць! Мне трэба дадому. Да матулi i татулi. – На жаль, мадэмуазэль, люстра не адчыняецца па першым жаданнi. Гэта вам не вясёлы турыстычны шпацыр у мiнулае. Для таго, каб даведацца, калi з’явiцца праход, трэба правесцi найскладанейшыя матэматычныя разлiкi, якiя звязаны са шматлiкiмi фактарамi i yмовамi адчынення люстра. Таму вашаму спадарожнiку выпадае цярпець вас некаторы час. Засмучаная Бася кiyнула. – А чаму ж усё так складана? – спытала яна. – Я бы з радасцю вам усё распавёy зараз, мадэмуазэль Барбара, але я крыху заняты i чакаю аднаго чалавека, з якiм мне трэба заключыць надта важную yгоду. Таму я буду чакаць вас тут у любы iншы дзень. Спадзяюся, што вам цiкава даведацца пра люстра больш падрабязна. Дарэчы, а чаму вы y мужчынскiм адзеннi? – запытаyся стары. – У мяне не аказалася жаночага, – патлумачыy Мiхал. – Таму давялося пераапрануць Басю хлопчыкам. – Ах, вось яно што, – працягнуy стары. – Тады будзьце асцярожныя – ёсць рызыка, што нехта здагадаецца. А калi гэта здарыцца, дык мадэмуазэль Барбара можа апынуцца y небяспецы. – Ужо здагадалiся, – уздыхнула дзяyчынка. – Хто? – занепакоiyся пан Альбрыхт. – Кармiцелька Мiхала. – Ну што ж, не думаю, што кармiцелька можа yяyляць нейкую небяспеку для вас, – усмiхнуyся стары. – Не, што вы! – упэyнiy яго Мiхал. – Наадварот, Бася ёй, вiдаць, надта спадабалася. – Юнак паружавеy, узгадаyшы сваю ранiшнюю размову з кармiцелькай. – Але тым не менш, – зрабiyся сур’ёзным дзядок. – На вас, малады чалавек, зараз вялiкая адказнасць за мадэмуазэль. Калi ласка, беражыце яе. А то бачыце, якая яна y нас… – стары спынiyся, падбiраючы правiльнае слова, – непрыстасаваная. – Гэта я непрыстасаваная?! – пакрыyдзiлася дзяyчынка. Пан Альбрыхт толькi мякка рассмяяyся. – Вам ужо час iсцi, – сказаy ён. – Прыходзьце, мадэмуазэль, я буду вас чакаць. Мiхал i Бася yзнялiся i накiравалiся да дзвярэй, але тут дзяyчынка нешта yзгадала i павярнулася да старога: – Пан Альбрыхт, а колькi часу пройдзе y мяне дома? – У розных вымярэннях час iдзе неаднолькава, але, паводле маiх першапачатковых разлiкаy, у вас дома пройдзе не больш за пяць-шэсць дзён. – Мае бацькi з’ехалi на тыдзень. Калi iх не спалохае, што я не падыходжу да тэлефона, i яны не вернуцца раней, то я, мабыць, i паспею. – Ну што ж, заyжды трэба спадзявацца на лепшае. Да пабачэння. – Да пабачэння, – развiталiся Мiхал i Бася i пайшлi з кабiнета старога. Апусцiyшы галовы, яны абодва крочылi па вулiцы. – Самае галоyнае – не адчайвацца, – паспрабаваy падбадзёрыць дзяyчынку Мiхал. – Неяк зладзiмся. – Ага. Бася журботна yздыхнула. Раптам яна пачула пах свежай здобы i, пашукаyшы вачыма, убачыла хлапчука, якi гандляваy пiражкамi. – Мiхал, давай пiражкоy купiм, – жаласна папрасiла дзяyчынка. – Навошта? Ты ж паснедала. – Што? Я паснедала? – ушчэнт абурылася Бася. – Ты ж не даy мне паесцi! Добра яшчэ, што твая кармiцелька – добрая i мiласэрная жанчына – дала мне кавалачак хлеба. А так я, ведаеш, якая галодная? – Ну добра-добра, куплю я табе пiражок. Толькi не крычы так, – папрасiyся Мiхал i, кiнуyшы гандляру дробную манету, узяy з латка два – сабе i Басi. Ён працягнуy дзяyчынцы пiражок i, пакуль яна падазрона абнюхвала яго i разглядала, з’еy свой. Бася асцярожна адкусiла маленькi кавалачак i зморшчылася. – Смак у вашых пiражкоy нейкi дзiyны, – пераборлiва сказала яна. – Не ведаю, пiражок як пiражок, – пацiснуy плячыма Мiхал i, выхапiyшы y Басi з рук ежу, адкусiy вялiзны кавалак. – Мiхал! – крыкнула яна, не чакаyшы ад яго такой нахабнасцi. – Што? – здзiвiyся юнак, запiхваючы y рот кавалак, якi застаyся. – Я не казала, што не буду есцi! Мiхал задушыyся i пачаy кашляць. – Выбачай, – прамямлiy ён. – Ну, усё роyна мы хутка вернемся дадому i будзем есцi. – Дурны! – раззлавана прабурчала Бася. – Не дурны, а твой пан! – З чаго гэта? – здзiвiлася дзяyчынка. – Памятаеш, што кармiцелька сказала, калi я паведамiy, што ты пакуль будзеш пры мне? Маyляy, пан Мiхал абзавёyся пажам, – зарагатаy юнак, вiдавочна задаволены сваiм недарэчным жартам. – Знайшоyся пан! Бачыла я такiх паноy, – убок прамармытала дзяyчынка. – Што ты там кажаш? – гучна спытаy Мiхал. – Што пан самы разумны i храбры! – смеючыся, усклiкнула Бася. – Ну, бачыш, вось ты i развесялiлася, – юнак узрадваyся, што дзяyчынка кiнула супiцца. – Але пiражок i стужкi я табе yсё роyна не дарую! – паабяцала яна. Мiхал толькi хiтравата yсмiхнуyся. Вярнуyшыся дадому i паабедаyшы, яны пайшлi наверх, i юнак паказаy Басi пакой, у якiм яна будзе жыць. Усё агледзеyшы, дзяyчынка прысела на века куфра, у якi яны згрузiлi yвесь набыты сёння скарб, i склала рукi на грудзях, робячы выгляд, што yсё яшчэ крыyдзiцца на Мiхала. Ён прысеy побач i, злёгку штурхануyшы яе y бок, паклiкаy: – Бася. – Н-ну? – незалежна прамовiла дзяyчынка. – Глядзi, – юнак працягнуy ёй танюткую, сплеценую з залатых нiтак сетачку для валасоy. – Ой, гэта мне? – пралапатала Бася. – Ага. Гэта лепшае за стужкi i грабянькi? – Зразумела! Дзякуй, Мiхалачак, вялiкi табе дзякуй! – засакатала яна, але y наступную ж хвiлiну зноy засумавала. – Што з табой? – здзiвiyся юнак. – Як жа я буду яе насiць, калi ты мне yсе валасы абцяy? – спытала Бася. – Ну, я думаю, што да таго часу, як табе яе насiць, яны yжо вырастуць, – супакоiy яе Мiхал i yсмiхнуyся, задаволены тым, што здолеy пацешыць сваю госцю. Раздзел 5 Басi так карцела хутчэй даведацца, чаму яна не можа вярнуцца дадому, што на другi ж дзень яна папрасiла Мiхала завесцi яе да пана Альбрыхта. Юнак згадзiyся. Яму трэ было iсцi на службу, таму ён папярэдзiy дзяyчынку, што можа затрымацца да позняга вечара, i дамовiyся, каб яна пачакала яго y старога. Калi яны yвайшлi y краму, то yбачылi, як пан Альбрыхт гандлюецца з кiмсьцi з пакупнiкоy. Дзяyчынка памахала купцу рукой. Заyважыyшы яе, стары паклiкаy памагатага, каб той заняyся пакупнiком, а сам, кiyнуyшы y бок ужо знаёмых дзвярэй, накiраваyся да свайго кабiнета. Мiхал i Бася паспяшалiся за iм. Павiтаyшыся, стары сказаy: – Я так i думаy, што вы прыйдзеце сёння. Зрэшты, ваша нецярплiвасць зразумелая. Прысаджвайцеся! – Мне трэба iсцi на службу. Можна Бася застанецца y вас, пакуль я не вярнуся? – спытаy юнак. – Вядома, – адказаy стары. – Мне шмат чаго трэ будзе распавесцi мадэмуазэль. Не турбуйцеся, нудзiцца y яе не будзе часу. Мiхал кiyнуy. Ён развiтаyся з Басяй i купцом i пайшоy. – Размяшчайцеся, мадэмуазэль, – паyтарыy стары. Бася прысела на нiзенькую лавачку i падрыхтавалася слухаць. – Напэyна, вы надта здзiвiцеся, мадэмуазэль, калi даведаецеся, што я нарадзiyся y XVI стагоддзi, – сказаy дзядок. Ад нечаканасцi Бася з’ехала на падлогу. – Як гэта магчыма? – апамятаyшыся, усклiкнула яна i зноy залезла на лавачку. Дзядок усмiхнуyся: – Так, я сапраyды нарадзiyся y XVI стагоддзi. Калi мне было прыкладна столькi ж гадоy, як вам зараз, бацька паклiкаy мяне да сябе. Ён распавёy, што наш род ужо даволi даyно захоyвае таямнiцу люстраy. Выявiлася, што i мой бацька, i мой дзед ледзь не yсё жыццё правялi y даследаваннях iх уласцiвасцяy. Рэч у тым, што кожнае люстра здольнае паказваць свае Успамiны, а iншы раз i yпусцiць у iх чалавека. Але не трэба думаць, што гэтыя Успамiны бесцялесныя. Не, гэта пэyны адрэзак часу y гiсторыi чалавецтва. Гэта як паралельны свет. Каб трапiць у яго, трэба правесцi найскладанейшыя даследаваннi i разлiкi. Для таго, каб люстра зрабiлася мостам памiж двума вымярэннямi, павiнны супадаць месца, гадзiна, размяшчэнне планет i фаза Месяца. У паралельных вымярэннях час iдзе неаднолькава. Калi y адным прайшло yсяго толькi некалькi хвiлiн, у другiм прайшоy цэлы век. Але калi y двух вымярэннях усё супадае, то тады яны нiбы дакранаюцца адзiн да аднаго, час замiрае i скрозь люстра можна патрапiць у iншы свет. Не кожны можа зрабiць гэта. Люстра само абiрае чалавека. Калi ж усё-такi яно адчынiлася, дык трэба быць надта асцярожным. Толькi маленечкая хмарка наплыве на месяц – i люстра адразу зачыняецца. Каб вярнуцца дадому, неабходна прачакаць шмат часу, пакуль яно адчынiцца зноy. Нярэдка бывала так, што людзi з ХІХ цi ХХ стагоддзя знянацку траплялi y Сярэднявечча. Там яны намагалiся распаyсюджваць iдэi свайго часу. Тады iх лiчылi цi генiямi, цi ерэтыкамi. І тады iхнi лёс быy маркотны. Дарэчы, мадэмуазэль Барбара, я настойлiва вам рэкамендую не казаць шмат пра ХХІ стагоддзе i не спрабаваць сеяць iдэi, уласцiвыя вашаму часу. Бася няпэyна хмыкнула, але, убачыyшы падазрона прыyзнятае брыво пана Альбрыхта, сцяла вусны i сказала: – Ды добра-добра, я зразумела. – Спадзяюся, што так. Вам вельмi пашанцавала, што гэты юнак – Мiхал – паверыy вам, – заyважыy дзядок. – Хадземце, я жадаю вам штосьцi паказаць. Бася yзнялася i рушыла следам за iм у бакавы пакой, якi быy схаваны за парцьерай. Калi яны yвайшлi, дзяyчынка ахнула. Гэта быy невялiкi круглы пакой, сцены якога былi цалкам увешаны люстрамi y старадаyнiх рамах. – Нiчога ж сабе! – з захапленнем прашаптала дзяyчынка. Стары yсмiхнуyся, задаволены тым, што здолеy уразiць падлетка з ХХІ стагоддзя. – Няyжо можна прайсцi праз кожнае з гэтых люстраy? – спытала Бася. – Не, прызнацца, я да гэтага часу не здолеy прайсцi праз некаторыя з iх, – адказаy стары. – А там, у ХХІ стагоддзi, вы таксама маеце yсе гэтыя люстры? – Не yсе. Некаторыя не захавалiся. Напрыклад, вось гэтае, – стары паказаy на адно з люстраy. – Я магу адсюль прайсцi праз яго y XVIII стагоддзе, але y XXI яго yжо даyно няма. Затое там ёсць некаторыя люстры, якiх у iншых вядомых мне месцах я не знайшоy. – А вы даyно трапiлi y… – Бася запнулася, думаючы, як лепей сказаць пра родны свет, дзядок жа нарадзiyся тут, у XVI стагоддзi! – У мой час. – Так, мадэмуазэль, вельмi даyно. Пасля таго як бацька паведамiy мне таямнiцу люстраy, я пачаy дапамагаць яму рабiць разлiкi, а потым ён сказаy, што прыйшоy час паспрабаваць прайсцi y iншае вымярэнне. Некалькi разоy усё праходзiла цудоyна, i я паспяхова вяртаyся дадому. Але аднойчы бацьку прывезлi адно люстра. Мы доyга даследавалi яго, а потым яно адчынiлася. Я прайшоy скрозь яго i трапiy у пачатак 40-х гадоy ХХ стагоддзя. Я, вядома ж, яшчэ не ведаy, што гэта за час. Раней мне не выпадала трапляць у настолькi далёкую будучыню. Люстра раптам зачынiлася, i я не мог вярнуцца. Тады якраз iшла Другая сусветная вайна. Мне не пашанцавала, я трапiy пад бамбёжку, i мяне кантузiла. Я апынуyся y шпiталi. Усе думалi, што мяне асаблiва цяжка кантузiла, бо я не казаy нi слова. Толькi yявiце, мадэмуазэль, цi мусiy я размаyляць?! Мова ж, хаця i была мне знаёмая, надта змянiлася. Мяне, пэyна, нiхто б не зразумеy. Тым больш я yсё нiяк не мог усвядомiць, у якое стагоддзе трапiy, i не ведаy, як паводзiць сябе. Выпадкова да мяне трапiла газета. Праз яе я з цяжкасцю даведаyся пра дату i сяк-так – пра апошнiя здарэннi. Прыслухоyваючыся да галасоy медсясцёр, лекараy, хворых, якiя ачуньвалi, я менш-больш асвоiy мову. Памятаю, сядзелка так узрадвалася, калi я пачаy размаyляць! Калi скончылася вайна, я вырашыy адшукаць тое люстра. Я адразу ж накiраваyся на Сцiклю. Я yзрадваyся, калi yбачыy, што наш дом застаyся цэлы. Унутры нiкога не было. У доме yжо даyно нiхто не жыy. Я yзняyся наверх, але знайшоy там толькi два люстры. Я пазнаy iх. Адно вяло y XVII стагоддзе, а другое якраз было тым самым, скрозь якое я прайшоy у XX стагоддзе. Зразумела ж, адразу яно не адчынiлася. Я чакаy усю ноч, але yрэшце заснуy, так i не дачакаyшыся. Затое y наступную ноч я прайшоy у родны дом. Выявiлася, што бацька yжо некалькi гадоy як памёр. Тады я вырашыy забраць усе мапы, схемы i таблiцы, у якiх былi апiсаны yласцiвасцi люстраy, i вярнуцца y ХХ стагоддзе. У бацькi гэтаксама былi немалыя грошы. З iхняй дапамогай я аднавiy наш дом i хутка стаy дастаткова заможным чалавекам. Потым я пачаy набываць люстры, але хутка выявiy, што многiя з iх не захавалiся. Таму мне прыходзiлася часам вяртацца сюды, каб адзначыць тыя, якiя я не знайшоy. І вось, зусiм нядаyна мне прывезлi яшчэ адно люстра. Аднак яно нiяк не жадала мне адчыняцца. Тады я выставiy яго y вiтрыну, але не для таго, каб прадаць. Я чакаy чалавека, якому яно было прызначанае. Мушу шчыра вам прызнацца, мадэмуазэль, убачыyшы вас, я быy надта здзiyлены: не думаy, што люстра абярэ дзiцянё. – Мiж iншым, мне yжо шаснаццаты год, – пакрыyджана прабурчала Бася. – Прабачце старому – мякка yсмiхнуyся пан Альбрыхт i працягнуy: – Тым не менш мне не заставалася нiчога iншага, як прыняць выбар люстра. Я пачаy за вамi назiраць i, калi вы прыйшлi y чарговы раз, вырашыy даведацца, дзе вы жывяце. Мне трэ было пераканацца y тым, што люстра здолее адчынiцца, калi яго прывезцi да вашага дома, вы ж зараз ведаеце, як важна супадзенне месца. Калi вы прыйшлi y маю краму з матуляй, я быy гатовы на любыя yступкi дзеля таго, каб праверыць гэта. Выбачайце, мадэмуазэль. Гэта, вядома ж, мая памылка. Я не мусiy уцягваць вас у гэтую авантуру. Адзiным апраyданнем мне можа служыць толькi тое, што, раней чым аддаць люстра, я пераканаyся y тым, што тут вам нiчога не пагражае. – Але як жа вы даведалiся, што я патраплю якраз у гэты час? – нецярплiва перапынiла яго дзяyчынка. Стары неyразумела паглядзеy на яе, а потым, прыyзняyшы брыво, спытаy: – Дык вы не знайшлi лiчбы? – Якiя лiчбы? – не зразумела Бася. – На раме павыразаныя лiчбы – адзiнка, дзве пяцёркi i нуль. Няyжо вы не бачылi? – Не. Ну, i што гэта мусiла значыць? – Тысяча пяцьсот пяцiдзясяты. – Дык гэта ж год! – ахнула Бася i з захапленнем дадала: – І вы адразу здагадалiся? – Дзякую, мадэмуазэль, за прызнанне маiх сцiплых разумовых здольнасцяy, – стары цырымонна пакланiyся дзяyчынцы. – Не буду стамляць вас падрабязным апавяданнем пра тое, як я трапiy у дом да вашага юнага сябра. Галоyнае – я пераканаyся, што ён мае акурат такое ж люстра, i месцазнаходжанне вашых дамоy супадае. Павiнен прызнацца вам, я некалькi збянтэжыyся, убачыyшы вас у адзеннi хлопчыка. Я зусiм не чакаy гэтага! – усклiкнуy стары. – Але, з другога боку, я рад, што ваша знаёмства з юным Саколiчам склалася паспяхова. Ён робiць уражанне добрага i высакароднага чалавека. Спадзяюся, што ваша знаходжанне y яго доме да таго часу, пакуль не адчынецца люстра, будзе бяспечным. Бася кiyнула. – Але чаму ж усё-такi трэба так доyга чакаць? – спытала яна. Пан Альбрыхт цяжка yздыхнуy i цярплiва сказаy: – Ах, мадэмуазэль, вы не вельмi yважлiва слухалi мяне. Я пералiчыy вам умовы адчынення люстра. Каб супадалi yсе з iх, патрэбны час. Калi вы памятаеце, учора я сказаy, што, паводле папярэднiх разлiкаy, вам прыйдзецца чакаць шэсць-восем месяцаy. Зразумела, я зраблю больш дакладныя вылiчэннi, але сказаць канкрэтную дату адчынення перахода немагчыма. Вам застаецца толькi чакаць. – Зразумела, – працягнула дзяyчынка. – А вось глядзiце, на другi дзень пасля таго, як я yпершыню трапiла сюды, люстра не адчынiлася. Чаму так? – Люстра адчыняецца пры yмове, што y абодвух вымярэннях аднолькавая фаза Месяца. Звычайна яна трымаецца каля трох дзён. Але акрамя гэтага патрэбны i сам Месяц. А зараз адкажыце мне, якое надвор’е было? – Дождж, – адказала Бася. – Значыцца, для таго, каб люстра адчынiлася, Месяц мусiць свяцiць абавязкова? Стары кiyнуy. – Толькi падумаць! Гэта yсё так цiкава i неверагодна! – усклiкнула дзяyчынка. – А хтосьцi яшчэ ведае цi ведаy таямнiцу люстраy? – Вы чулi пра графа Калiёстра – вядомага шарлатана? – Зразумела! – Ён сцвярджаy, што жыве некалькi стагоддзяy i, калi вы памятаеце, прадказаy, што Марыю-Антуанету катуюць на гiльяцiне. Як вы думаеце, мадэмуазэль, адкуль ён здолеy даведацца пра гэта? – спытаy стары. – Люстры! – здагадалася Бася. – Сапраyды, мадэмуазэль! Сапраyды так! – усклiкнуy купец. – І ён не адзiны. Чаму ж здаецца, што Настрадамус, Леанарда да Вiнчы, Роджар Бэкан – людзi не свайго часу? Усе яны ведалi таямнiцу люстраy. Дарэчы, некаторыя нашыя землякi таксама маглi пераходзiць у паралельныя вымярэннi. Адзiн з iх – Казiмiр Семяновiч. Ды наyрад цi вы ведаеце, хто гэта… – Чаму не ведаю? – абурылася Бася. – Нават вельмi добра ведаю. Ён быy iнжынерам i праектаваy касмiчныя ракеты, хаця жыy у XVII стагоддзi. – Насамрэч ён нарадзiyся не y гэтым стагоддзi. Ён трапiy у яго выпадкова. З-за цiкаyнасцi, як i вы, – сказаy стары. – А чаму вы вырашылi вярнуцца y XX стагоддзе? – спытала Бася. – Тут жа ваш родны дом. – Проста мне здалося, што там будзе камфортней i прасцей жыць, – адказаy дзядок. У дзверы кабiнета пагрукалi. Стары выйшаy, але праз хвiлiну вярнуyся. – Вы не паверыце, мадэмуазэль, але yжо вечар! Даyгавата я вам усё распавядаy, праyда? Мiхал прыйшоy за вамi. Ён чакае yнiзе. – Вялiкi дзякуй, што вы yсё растлумачылi мне, – сказала Бася. – Няма за што, – адказаy стары. – Ага, а самае галоyнае я вам якраз i не сказаy! Нi y якiм выпадку не намагайцеся штосьцi змяняць. Гэта можа прывесцi да жудасных вынiкаy. Да таго ж вы не здолееце вярнуцца дадому! Запомнiце гэта, мадэмуазэль, калi ласка! А зараз iдзiце. – Да пабачэння, – развiталася Бася i выйшла з кабiнета. Але раптам яна зноy з’явiлася y дзвярным прахоне: – А вы ж казалi, што кожнае люстра здольнае yпусцiць у свае Успамiны? – Не. Толькi вельмi старажытныя люстры здольныя зрабiць гэта. Новым жа i yспамiнаць няма чаго, – адказаy стары. Бася кiyнула i знiкла за дзвярыма. Раздзел 6 Мiхал i Бася iшлi па цiхенькiх вулачках вячэрняй Вiльнi. – Ну што, гэты старызна yсё табе распавёy? – спытаy юнак. – Разумееш, хаця ён i растлумачыy, чаму я тут, я яшчэ больш заблыталася. Я yсё-такi дарэшты не веру, што гэта сапраyды адбываецца, – уздыхнуyшы, адказала Бася. – Мушу сказаць адно: табе яшчэ доyга прыйдзецца мяне цярпець. – Ну, наколькi доyга? – Не ведаю. Мне здаецца, што я yвогуле нiколi не вярнуся дадому! – на вочы дзяyчынкi навярнулiся слёзы. Яна згорбiлася i апусцiла галаву. – Бася, не журыся! Ты абавязкова вернешся дадому! – паспрабаваy падбадзёрыць яе Мiхал. – Няхай гэты дзед толькi паспрабуе не адправiць цябе назад! Ён тады вельмi моцна пашкадуе, што распачаy усю гэтую гiсторыю! Дзяyчынка слаба yсмiхнулася. Раптам прыгадаyшы словы пана Альбрыхта, яна спытала: – Мiхал, а на тваiм люстры ёсць лiчбы на раме? – Якiя лiчбы? – не зразумеy юнак. – Ну, на раме год выразаны – тысяча пяцьсот пяцiдзясяты, – удакладнiла Бася. – А, гэта. Ну, так. Я купiy люстра адразу пасля смерцi бацькi. Мне было так журботна, я yвесь час думаy пра яго. Я тады мiмаволi yсюды выдрапваy то яго iмя, то дату смерцi, – цяжка yздыхнуyшы, распавёy Мiхал. Басi зрабiлася страшна сорамна з-за сваёй няпамятлiвасцi: юнак жа зусiм нядаyна казаy, што бацька памёр усяго толькi паyгода таму. – Мiхалачак, прабач мяне, калi ласка! – сказала яна, зазiраючы яму y твар. Мiхал абняy яе за плечы, i яны моyчкi пацягнулiся далей. * * * – Мiхал, а як мне можна пачысцiць зубы? – спытала дзяyчынка. – Ну як? Бярэш парашок i чысцiш, – адказаy юнак. – А шчотка? – Якая шчотка? Пальцам усе чысцяць! – Як пальцам? – здзiвiлася Бася. – Нават анiякай палачкi няма? Мiхал адмоyна пакруцiy галавой i даy дзяyчынцы скрыначку з зубным парашком. Бася хмыкнула i пайшла y свой пакой. Яна падышла да начнога столiка, на якiм стаялi таз i збан з вадой. Дзяyчынка памачыла палец i абмакнула яго y парашок. Яна паклала палец у рот, скрывiлася i пачала адчайна плявацца. – Фу! Дрэнь якая! – з агiдай крыкнула Бася. «Божа! Ну чаму ж мне так не шанцуе y жыццi? Ну чаму ж я такая дурнiца? Навошта yвогуле палезла сюды?! Дома паста, шчотачка. А я яшчэ раней ленавалася зубы на ноч чысцiць. Матуля мела рацыю: «Басенька, пачысцi зубы, пачысцi зубы, iх берагчы трэба!» А я… Вось вярнуся дадому, буду тры разы y дзень чысцiць! Буду матулю ды тату заyжды слухацца!» – думала дзяyчынка, пакуль праз сiлу дачышчала зубы, душачыся ванiтавымi позывамi. Яна прапаласкала рот i пачала yмывацца. Аддзiраючы з твару рэшткi парашку, Бася зусiм засмуцiлася i расплакалася. «Я такая няшчасная! Такая няшчасная! Як жа я тут далей жыць буду? А калi зусiм не вярнуся дадому? Ды я адным гэтым мярзотным парашком атручуся! А заyтра яшчэ памыцца неяк трэ будзе… Бедныя мае валасы. Мала таго, што абцялi, дык яшчэ не зразумела, як i чым iх мыць. Я зараз, напэyна, зусiм непрыгожая… І Мiхал дурны! Не разумее, што я дзяyчына. Трымае сябе так, нiбы я яго малодшы брат! Анiякай радасцi няма…» Бася, не распранаючыся, кiнулася на ложак i, думаючы пра свой гаротны лёс, заснула. На другi дзень дзяyчынка паведамiла Мiхалу пра сваё жаданне памыцца. Юнак задумаyся i паклiкаy кармiцельку. – Калi ты хочаш, каб нiхто з людзей не даведаyся, што ты паненку за пажа выдаеш, хадзi разам з ёй, нiбы сам iдзеш мыцца, а паж табе прыслугоyваць будзе, – сказала тая. – Навошта? – не зразумеy Мiхал. – А хто яе сцерагчы будзе? – Але, кармiцелька, як я пайду разам з «пажам» у лазню? Што людзi падумаюць? – Як гэта – «што людзi падумаюць»? Хто тут пан? Ты цi людзi? Калi ты саромеешся з «хлопчыкам» у лазню iсцi, – кабета з’едлiва yсмiхнулася, – я таксама з вамi пайду. – А гэта яшчэ навошта? – Што ты заладзiy: навошта ды навошта! А мыцца ёй дапамагаць ты будзеш? – Ды рабiце вы, што хочаце! – усклiкнуy Мiхал i, схапiyшыся за галаву, выбег з пакоя. Праз некаторы час можна было назiраць наступнае вiдовiшча: па двары, ганарлiва выкрочваючы, iшла кармiцелька i несла настоi i адвары для мыцця, за ёю дробненька тупала задаволеная Бася, трымаючы y руках сцiрту ручнiкоy i свежай бялiзны. Замыкаy гэтае шэсце маркотны Мiхал, якi ледзь цягнуyся следам i азiраyся y пошуку шляхоy адступлення. Яны зайшлi y прылазнiк. – Сядзi тут i нiкуды не хадзi! – сказала юнаку кармiцелька i yвайшла разам з Басяй у мыльню. Мiхал скрывiy морду дзвярам, за якiмi яны знiклi. Ён налiy сабе y кубак квасу, сеy на лаву i, падпёршы кулаком шчаку, пакутнiцкi yздыхнуy. «Колькi ж марокi з гэтымi паненкамi! Усё iм не так, усё iм кепска. Толькi i ведаюць, што капрызiць. Такiя далiкатныя! Нiбы нельга пачакаць з купаннем. Вось мне зараз сядзi тут i пiльнуй яе. А як было добра, пакуль не з’явiлася Бася! Робiш, што хочацца, нi пра што не думаеш, толькi на службу ходзiш, калi трэба. А тут турбуйся, беражы. Столькi цырымонiй – нават прыкра! Як гэта наогул можна цярпець? Халера! Нiколi y жыццi не жанюся! – падумаy Мiхал i нахмурыyся. – Хаця з iншага боку, Баська – малайчына! Зразумела, як ёй, небарацы, – ад бацькоy адарвалi i яшчэ невядома, цi здолее яна вярнуцца. А Бася амаль i не скардзiцца нi на што, усё церпiць. Яна ж дзяyчына – не прызвычаiлася, як жаyнеры, па месяцы y сядле праводзiць. Усё ж такi яна сапраyдны таварыш! Трэ будзе яе яшчэ на канi ездзiць навучыць i са зброяй абыходзiцца». Раптам з мыльнi выйшла кармiцелька. – Ох, Мiхалачак, адкуль жа ты паненку прывёз? Як бы яе бацька цi браты не паскардзiлiся! Як бы ты ворагаy не набыy! – Кармiцелька, ну якiя ворагi? Хто паскардзiцца? Я ж казаy, што прывёз Басю з… – Ты мне не распавядай! – перапынiла тая Мiхала. – Думаеш, я высакародную дзяyчыну ад бяднячкi не адрозню? Ты на яе паглядзi: ручкi бялюткiя, сама яна такая ладненькая. Па yсiм бачна, што дзяyчына не простая. Вось прыедзе твой хросны, пан князь, сама да яго y ногi кiнуся, каб абаранiy, пакрыyдзiць не даy. А вось калi з бацькам яе зладзiш, то мы вяселле i згуляем! Ужо я паклапачуся! У нас такое вяселле будзе! – пачала марыць кабета. – Кармi-i-целька! – прастагнаy Мiхал. – Не збiраюся я нi з кiм жанiцца! – Што значыць, не збiраешся? – збянтэжылася кармiцелька. – Як гэта разумець? Ты дзяyчынку бедную выкраy, ад матулькi i татулькi адарваy, а зараз ажанiцца не хочаш! Навошта тады яе так катуеш? – Як я яе катую? – усклiкнуy юнак, ужо страчваючы цярплiвасць. – Як? У доме сваiм пасялiy, валасы абрэзаy, у мужчынскае адзенне прыбраy! Гэта ж нейкi жах! Яна за табой як сабачка бегае, а ты так сябе трымаеш! Бессаромнiк! – прагудзела кабета. – Кармiцелька, супакойся! – агрызнуyся Мiхал. Бася, з мокрымi валасамi i y доyгай белай кашулi, выйшла з мыльнi y прылазнiк. – Хадзi зараз ты мыцца, – загадала кармiцелька юнаку. – Навошта? – Што ж людзi падумаюць? Пажа y лазню звадзiy, а сам не памыyся! Ну не! Хадзi давай! Мiхал узняy вочы дагары. – Хадзi-хадзi, Мiхалачак! Зараз я цябе пасцерагу! – засмяялася Бася. – Я табе пасцерагу! – прабурчаy Мiхал. «Не дай божа, Бася чула гэтыя дурныя размовы!» – падумаy ён i зайшоy у мыльню. – Папi кваску, дзетухна мая! – прабуркавала кармiцелька Басi. Калi яны вярталiся з лазнi, да Мiхала падбег слуга i сказаy: – Пане Мiхалу, да вас ганец ад пана князя. Ягомасць ужо прыехалi y Вiльню i клiчуць вас да сябе. – Бог пачуy мае малiтвы! – перахрысцiyшыся, сказала кармiцелька. Мiхал кiнуy на яе скосы позiрк i пабег у дом. Пераапрануyшыся i yзяyшы з сабой зброю, ён ускочыy на каня i паскакаy да палаца Радзiвiла. Дзяyчынка журботна yздыхнула i прысела на лавачку каля ганка пагрэцца на сонейку i высушыць валасы. Раптам з кухнi выбегла адна з дзяyчын-служанак i спынiлася перад Басяй. – Дзень добры, пан Янэк! Бася спадылба паглядзела на яе. – А чаму пан Янэк нiколi не заходзiць да нас на кухню? – злёгку чырванеючы, спытала дзяyчына. «Цябе тут яшчэ не хапала!» – падумала Бася, а yслых прамовiла, надаyшы свайму голасу хрыпатцы: – Таму што пан Янэк мае вельмi шмат важных спраy! Дзяyчына хiхiкнула i падсела да Басi на лавачку. – У пана Янэка такiя прыгожыя валасы! Бася прыкрыла твар рукою. «Ну чаму ж нiкому iншаму не прыйшло y галаву, што y мяне прыгожыя валасы?!» – У пана Янэка ручкi такiя маленькiя. Пазногцiкi такiя дагледжаныя. Пан Янэк так да дзяyчыны падобны! – працягвала нахвальваць Басю служанка. «Ну, правiльна! Ты яшчэ здагадайся!» – расхваляваyся «пан Янэк». – Надвор’е такое добрае… – летуценна прамовiла дзяyчына. – Хм-гм! – адкашлялася Бася. Дзяyчына яшчэ больш расчырванелася i пачала нешта мармытаць, падсаджваючыся yсё блiжэй. «Прынясе ж нячысты!» – пра сябе лаялася Бася. Тут з кухнi выглянула кармiцелька i крыкнула: – Марыська! Ах ты лайдачка! Што ты заляцаешся да маладога пана? Што табе сказалi рабiць? Хадзi зараз жа працаваць! Пан Янэк, хадзiце сюды, я налью вам халодненькай сыраквашкi! Бася, нiбы апараная, усхапiлася з лавачкi i патрухала да кармiцелькi. Марыся наставiла губу i, калышучы спаднiцамi, пайшла ад ганка. – Дзякуй вам, панi Катажына! Вы мяне выратавалi! – сказала Бася. – Ах, ды нiчога. Гэтай Марысi абы не працаваць! Толькi за хлопцамi i бегае! – адказала кабета, налiваючы y кубак сыраквашу. * * * Мiхал вярнуyся позна вечарам. На кухнi ён застаy Басю i кармiцельку, якiя i ажыyлена шапталiся. Калi прыйшоy юнак, яны са змоyнiцкiм выглядам прымоyклi. Мiхал толькi пакруцiy галавой. Кармiцелька паднялася i пачала збiраць на стол. – Бася, мне хутка прыйдзецца на некаторы час паехаць разам з панам князем Мiкалаем у Кракаy, – сказаy юнак, сядаючы за стол. – Пакуль мяне не будзе, ты застанешся тут. – Як? – усклiкнула Бася. – Не-не, Мiхалачак, я з табой паеду. Я без цябе нiкуды! – Але, Бася, я не здолею yзяць цябе! Тут ты y бяспецы. А там жа казарма! Я не змагу абаранiць цябе ад такой вялiкай колькасцi людзей! – Ды як жа так? – засмуцiлася Бася i прыкусiла вусны. Кармiцелька расчулiлася i yцёрла вочы фартухам. – Ну нiчога страшнага! Не хвалюйся так! – сказала яна, абняyшы дзяyчыну. – Мiхал жа не на цэлы век едзе. А ты застанешся – i мне весялей будзе, i табе не так самотна! Што ж вы думаеце? Выгадавала аднаго хлопчыка, а яшчэ з адным не здолею зладзiць? Бася нават не yсмiхнулася. Згорбiyшыся, яна моyчкi глядзела, як вячэрае Мiхал, i гаротна yздыхала час ад часу. У яго пакоi дзяyчынка зноy прынялася за yмольваннi. – Ну як жа ты не разумееш, Баська, – ужо y якi раз тлумачыy ёй Мiхал, – ехаць са мной табе небяспечна, а тут ты пад апекай кармiцелькi. Ужо хто-хто, а яна цябе не дасць пакрыyдзiць! Тым больш табе лепш быць побач з люстрам: што, калi раптам яно адчынiцца?! – Ды не адчынiцца яно! – усхлiпнула Бася. – Стары ж казаy, што раней, чым праз паyгода, я дамоy не траплю. – Паслухай, Баська! – усклiкнуy Мiхал, пляснуyшы сябе па лбе. – А што, калi ты пажывеш у старога, пакуль мяне не будзе? Можа, ён табе яшчэ нешта распавядзе цi адправiць дадому раней? – Ну, не ведаю, – з сумневам у голасе працягнула Бася. – А на колькi дзён ты едзеш? – Не дзён, Басенька. Тыднi на два-тры, ну, самае вялiкае – месяц. – Так доyга? – у дзяyчынкi зноy на вочы навярнулiся слёзы. – Ды ты азiрнуцца не паспееш, як я вярнуся! А y купца столькi yсяго цiкавага: i yборы, i yпрыгожаннi, i чаго толькi няма! – У-у… Табе абы ад мяне адкруцiцца, – скарыyшыся, прабурчала Бася. – Ну вось i добра! Заyтра ранiцай пойдзем да купца дамаyляцца. Можа, ён i не захоча цябе браць у свой дом. – Вось яшчэ! – фыркнула Бася i ганарлiва пайшла да дзвярэй. Раздзел 7 З ранку Мiхал i Бася пайшлi да старога, але яго не было на месцы. Адзiн з яго памагатых сказаy, што пан Альбрыхт паехаy i вернецца няхутка. Ідучы следам за Мiхалам, дзяyчынка гучна yсхлiпвала i выцiрала слёзы рукавом. – Бася, годзе! – умольваy яе юнак. – Не магу я! – праныла яна. – Людзi глядзяць! – Няхай глядзяць! – сказала Бася i зарыдала яшчэ гучней. Мiхал уздыхнуy i спынiyся. – Ну чаго ты плачаш? Ну няма старога, i што з таго? Застанешся з кармiцелькай. – Не жадаю я з кармiцелькай заставацца! – прамовiла дзяyчынка, утыкаючыся y плячо Мiхалу. Ён абняy Басю i пахлопаy яе па спiне. – Не хвалюйся так, Баська! – Ага, не хвалюйся! А калi люстра сапраyды адчынiцца i мне прыйдзецца пайсцi? А я так тут нiчога i не пабачыла! Я нават на конiку не пакаталася! – Не журыся! Я yсё роyна яшчэ некалькi дзён буду тут. Ужо што, а на конiку ты абавязкова пакатаешся! Вось мы дамоy вернемся i адразу пойдзем у стайню! У мяне там ёсць некалькi коней. Ты абярэш таго, якi табе спадабаецца. Хочаш, заyтра паедзем за горад, пакатаемся? Згода? – Угу, – прамычала Бася. Пакуль яны вярталiся, дзяyчынка распавядала Мiхалу, якi яна выдатны яздок i як лiха спраyляецца з кожным канём у сябе y ХХІ стагоддзi. Яны прыйшлi дадому i, як абяцаy Мiхал, адразу ж накiравалiся да стайнi. Калi Бася yбачыла коней, у яе загарэлiся вочы: тыя чучкi, на якiх яна каталася, нi y якое параyнанне не iшлi з гэтымi прыгожымi, цудоyнымi iстотамi! – Хто табе падабаецца больш за yсiх? – спытаy Мiхал. – Вось гэты, – адказала Бася, паказваючы пальцам на велiзарнага варанога каня. – Але, Баська, гэта мой конь, – сказаy юнак. Бася насупiлася. – Ну добра, давай ты паспрабуеш пакатацца на iм, – згадзiyся Мiхал. Басiн твар асвяцiла шчаслiвая yсмешка. – А як яго iмя? – спытала яна. – Сарацын. Мiхал асядлаy каня i вывеy са стайнi. Сарацын з падазронасцю скасавурыyся на Басю. – Ты здолееш сама на яго залезцi? – спытаy Мiхал. – Не-е-е, – працягнула Бася i пагладзiла Сарацына па грыве. Мiхал падсадзiy Басю на каня. Яна паёрзала y сядле i ганарлiва азiрнула двор. Сарацын кiнуy на Мiхала дакорлiвы позiрк. «Здраднiк!» – можна было прачытаць у яго вачах. – Н-н-но! – звонка крыкнула Бася i злёгку прышпорыла каня. Той не зрушыy з месца. – Но-о-о! – паyтарыла Бася менш упэyнена. Конь пагардлiва фыркнуy. Бася зусiм разгубiлася. – Но, – прамямлiла яна трэцi раз. Сарацын застаyся нерухомы. – Мiхал, што з тваiм канём? – спытала Бася. – Чаму ён не жадае ехаць? – Не ведаю. З iм гэта yпершыню, – адказаy юнак. Ён падышоy да каня i пляснуy яго па крыжы. Той знянацку схапiyся з месца ды пусцiyся па двары. Басiны ногi павыскоквалi са страмёнаy. Яна з вар’яцкiм крыкам выпусцiла з рук лейцы i, навалiyшыся yсiм целам на луку, схапiлася за шыю Сарацына. Мiхал прыкрыy вочы рукой, каб не бачыць Басiнай ганьбы. Конь раптам спынiyся i незадаволена азiрнуyся на дзяyчынку. Мiхал, ледзь стрымлiваючы yсмешку, падышоy да перапалоханай Басi. – Страмёны трэ будзе падцягнуць. І конь табе патрэбны iншы. Сарацын надта вялiкi – табе нязручна на iм сядзець. У мяне ёсць кабылка, якраз для цябе. Давай я дапамагу злезцi. Мiхал з горам папалам сцягнуy Басю i павёy каня y стайню. «Якi ж Мiхал выхаваны, – думала Бася. – Я так аганьбавалася, а ён нават не засмяяyся!» Але тут са стайнi пачулiся прыглушаныя yсхлiпы i рохканне, якiя абвергнулi Басiны меркаваннi. Праз некалькi хвiлiн юнак, з наyмысна сур’ёзным тварам, вывеy невялiкую беласнежную кабылку. – Гэта Знiчка. Здаецца, яна нiбы знарок для цябе, – сказаy Мiхал. Бася сама залезла на каня. Яна yзялася за лейцы i пусцiла Знiчку ступою. Потым перайшла на рысь. Зараз абышлося без прыгод. Бася добра трымалася y сядле i yмела кiравала Знiчкай. – Я нiколi не бачыy, каб паненка так спрытна yпраyлялася з канём, – пахвалiy Басю Мiхал. Ад нечаканага камплiмента Бася зачырванелася. Знiчка пацягнулася пысай да Басiнай кiшэнi. Дзяyчынка yспомнiла, што за снеданнем сцягнула са стала некалькi яблыкаy. Яна дастала адзiн з кiшэнi i працягнула Знiчцы. Тая yзяла яблык i захрустала iм. – Што ты мне кабылку песцiш? – сярдзiта сказаy Мiхал. – Яна ж потым нiчога, акрамя яблыкаy, есцi не будзе! Бася прапусцiла дакор мiма вушэй i працягнула падкормлiваць Знiчку. – Яна такая прыгожая! – сказала дзяyчынка. Мiхал усмiхнуyся: – Вось бачыш, зараз у цябе з’явiyся яшчэ адзiн сябра, – сказаy ён. – Пакуль я буду y Кракаве, табе будзе не так маркотна. Тут з дома выскачыy слуга i паведамiy гаспадару: – Пане Мiхалу, вас госць чакае. – Добра, зараз прыйду. Калi слуга вярнуyся y дом, Бася пацiкавiлася y юнака: – А хто да цябе прыйшоy? – Не ведаю, – адказаy Мiхал. – Табе лепш падняцца y свой пакой. Бася пакрыyджана натапырылася, заклала за спiну рукi, строячы з сябе зняволенага, i пайшла y пакой. Хутка да яе паднялася кармiцелька i прынесла вячэру. – Панi Катажына, а хто прыйшоy да Мiхала? – спытала дзяyчынка. – Ды гэта па службе, – растлумачыла кабета i пайшла. Басi стала маркотна, i яна, падкурчыyшы на ложку ногi, прынялася разважаць, чым стане займацца, пакуль яе сябар будзе y ад’ездзе. Праз некалькi гадзiн дзверы y пакой расчынiлiся, i y яго yвайшоy вясёлы i расчырванелы Мiхал. – Здароy, Баська! – гуллiва yсклiкнуy ён i, плюхнуyшыся y крэсла, бесцырымонна развалiyся y iм. Бася прынюхалася: ад юнака падазрона пахла пiвам. Дзяyчынка незадаволена зморшчылася i спытала яго: – Хто да цябе прыходзiy? – А, ты yсё роyна не ведаеш! – адмахнуyся Мiхал, а потым нахабным тонам дадаy: – Ну што, маркоцiшся? Чым займацца будзем? – Ага, тэлевiзар паглядзiм, – буркнула дзяyчынка. Мiхал неyразумела зiрнуy на яе. – Не звяртай увагi, – сказала дзяyчынка i, падумаyшы, спытала: – Можа, ты маеш шахматы? – А ты што, гуляць умееш? – здзiвiyся юнак. Бася кiyнула. – Ну, калi ты yмееш, дык пайшлi, – з усмешкай прамовiy Мiхал. Дзяyчынка з выклiкам паглядзела на юнака i пайшла следам за iм. Дастаyшы шахматы, Мiхал старанна расставiy на дошцы фiгуркi i нават ветлiва саступiy Басi белыя, каб «даць ёй хаця якi-нiякi шанец», як патлумачыy ён. Ад гэтых слоy дзяyчынка раз’юшылася яшчэ больш: у шахматы яна гуляла даволi-такi добра i не мела патрэбы ва yсялякiх там «шанцах». На працягу гульнi Мiхал распавядаy, што шахматы – забава, прызначаная выключна для мужчын, а паненкам нават i спрабаваць свае сiлы не мае сэнсу – усё роyна нiчым добрым для iх гэта не скончыцца: пройгрыш забяспечаны. Дзяyчынка толькi злосна пазiрала на яго ды намагалася пiльней сачыць за дошкай, але бесперапынная балбатня Мiхала перашкаджала, i партыя скончылася Басiным паражэннем. Задаволены перамогай юнак развесялiyся яшчэ больш. «Як дзiцянё!» – падумала Бася, спадылба пазiраючы на яго. – Ну, я ж казаy! – радасна yсклiкнуy Мiхал. – Са мной дарэмна гуляць, усё роyна выйграю! Пачуyшы гэтую бессаромную заяву, Бася канчаткова распалiлася. – Добра! Тады давай яшчэ раз, – сказала яна, жадаючы пераканаць яго y тым, што яна нiчым не горшая. – Ну-у-у, – працягнуy юнак, – калi табе так хочацца прайграць яшчэ раз… Бася толькi фыркнула y адказ. У захапленнi ад сваёй першай перамогi Мiхал вырашыy, што можа надта i не напружвацца – усё роyна выйгрыш дастанецца яму yраз, – i паступова страцiy пiльнасць. Гэта i прывяло да Басiнай дастаткова хуткай i няхiтрай перамогi. – Шах ды мат! – з трыумфам прамовiла дзяyчынка. – Чаго? – не адразу зразумеy Мiхал. – Я перамагла. Юнак здзiyлена азiрнуy шахматную дошку i разгублена адхiснуyся на спiнку стула. Урэшце yсвядомiyшы, што ён прайграy, Мiхал пакрыyджана засоп. – Усё, час iсцi спаць, – сярдзiта прабурчаy ён. – А можа, яшчэ партыю, га? – лiслiва спытала дзяyчынка. – Не! – адрэзаy Мiхал. – Дабранач, Мiхалачак! – праспявала Бася i вярнулася да сябе y пакой, пакiнуyшы юнака не y самым лепшым настроi. Пасля гэтага яны больш не гулялi y шахматы, а аддавалi перавагу конным прагулкам за горадам. * * * Заставаyся адзiн дзень да ад’езду Мiхала. Яны з Басяй ехалi на канях па вулiцах Вiльнi, вяртаючыся дадому. – Гэй, Саколiч! – раптам нехта паклiкаy юнака. Мiхал павярнуyся i, убачыyшы чалавека, якi пазваy яго, толькi азадачана ссунуy бровы, нават не павiтаyшыся. – Хто гэта? – шэптам спытала Бася. – Станiслаy Годыеyскi, – адказаy Мiхал. – Вось ужо каго не чакаy сустрэць у Вiльнi. Насунь берэт на вочы i апусцi галаву – цi мала што можа прыйсцi яму на думку. Бася паслухалася i зрабiла хмурны твар. Незнаёмцу на выгляд было гадоy дваццаць пяць. Аблiчча Годыеyскага вылучалася yсходнiм багаццем: ён быy апрануты y падвязаны кушаком карычневы жупан з блакiтным узорам, на галаве – шапка такога ж колеру з пяром. Збруя яго каня была yпрыгожана срэбнымi бляшкамi, пад сядлом ляжала ядвабная гунька. Калi Бася не ведала б, што y гэты час была мода апранацца на татарскi манер, яна б прыняла Годыеyскага за пасла нейкай усходняй краiны. Пад’ехаyшы блiжэй, ён зраyняyся з канём Мiхала, i з-за пляча юнака дзяyчынка здолела разглядзець твар ляха. Ён быy бы амаль прыгожым, каб не брудна-смуглы колер скуры i гнiлаватыя зубы. Але, вiдаць, стан апошнiх яго нiколькi не хваляваy, бо, убачыyшы Басю, ён агалiy iх у непрыемнай драпежнай усмешцы. Усё y аблiччы Годыеyскага нiбы крычала пра яго дзёрзкасць i фанабэрлiвасць. Напэyна, ён лiчыy сябе неверагодна прыгожым, але y Басi выклiкаy толькi агiду. «Вось мярзотны тып!» – падумала дзяyчынка. – Куды кiрунак трымаеш? Да свайго пана? – кплiва спытаy Годыеyскi Мiхала. – У мяне няма пана, – коратка адказаy юнак. – Я сам сабе пан! – А гэта хто з табой? – Мой паж. – Якi y цябе паж прыгожанькi! Можа, саступiш яго мне, га? – Не магу. Ён мой сваяк, – адрэзаy Мiхал. – Што ж ты? Пакрыyдзiць мяне хочаш? Цi думаеш, я кепскi гаспадар? Мiхал толькi кiнуy на Годыеyскага гнеyны позiрк. Бася нават здзiвiлася, настолькi змянiyся твар сябра. Яна не падазравала, што юнак можа так моцна злавацца на каго-небудзь. «Вунь нават вочы iншага колеру зрабiлiся!» – заyважыла дзяyчынка. – Ды не бойся, не згiне твой паж! Аддай яго мне! – наступаy паляк. – Не, – паyтарыy Мiхал, адцiскаючы сваiм канём Басю yбок. Годыеyскi аб’ехаy Мiхала ззаду i зраyняyся з Басяй. Дзяyчынка яшчэ больш апусцiла галаву. – Нешта ты надта турбуешся пра свайго пажа, Саколiч. Штосьцi тут не так, – прыжмурыyся паляк, а потым, падумаyшы, дадаy: – А можа, гэта i не паж зусiм? Можа, ты дзеyку з сабой возiш ды за пажа выдаеш? – Ды што ты такое кажаш?! – ускiнуyся Мiхал. – Ты што паклёпнiчаеш на мяне? Хочаш чалавека са свiты Радзiвiлавай пакрыyдзiць? Пайшла! – пляснуy ён па крыжы Басiнага каня, а сам пусцiyся следам, пакiнуyшы Годыеyскага ззаду. Але той нагнаy iх i нечакана сарваy з галавы дзяyчыны берэт. Валасы рассыпалiся па плячах. Яна збянтэжана азiрнулася. – Усё ж такi дзеyку з сабой возiш! – сказаy паляк, кiнуyшы берэт на зямлю, i, сплюнуyшы, пагнаy каня y iншы бок. Мiхал нахiлiyся да зямлi i падняy берэт. – Трымай, Баська. Табе патрэбна больш надзейная ахова, чым я. Прыйдзецца прасiць пана князя Мiкалая. * * * У зале перад камiнам сядзеy вялiкi канцлер i маршалак земскi – Яго Мосць пан князь Мiкалай Радзiвiл Чорны. Ён уважлiва слухаy Мiхала, якi прасiy яго yзяць пад сваю ахову Басю. – А адкуль у цябе гэтая паненка? – спытаy князь. – Яна дачка аднаго збяднелага шляхцiча. Я неяк спынiyся y яе бацькi. Калi я збiраyся ехаць, дык паклiкаy разам са мной, i мы збеглi, – распавёy юнак ужо даyно складзеную гiсторыю. Вялiкi канцлер усмiхнуyся y вялiкую чорную бараду, за якую i атрымаy сваю мянушку. – Ну i што ты збiраешся рабiць далей? – Ваша Мосць, я… я, ну… я не ведаю, – працягнуy юнак, чырванеючы. – Добра, Мiхал, зараз нешта прыдумаем, – сказаy князь i загадаy паклiкаць жонку – панi княгiню Альжбэту. У залу yвайшла маладая кабета, нават не кабета, а дзяyчына – Басi здалося, што княгiня не нашмат старэйшая за яе. Князь Мiкалай распавёy жонцы гiсторыю Мiхала i Басi, яны аб нечым пашапталiся, а потым княгiня падышла да дзяyчынкi i yзяла яе за руку. – Хадзем са мной! – К-куды? – заiкаючыся ад нечаканасцi, спытала Бася. Князь i княгiня засмяялiся. – Хадзем, не бойся, – усмiхнулася кабета. – Будзеш маёй прыдворнай паннай! Бася азiрнулася на юнака. – Мiхалачак! – прамямлiла яна. – Басенька! – усклiкнуy Мiхал. – Не хвалюйцеся! Гэта не на доyгi час. Як паедзем у Кракаy, дык пабачыцеся! – сказала княгiня. – Дзякуй, Ваша Мосць! Дзякуй! – Мiхал кiнуyся на калены перад князем. – Хадзi yжо, Трышчан! – насмешлiва сказаy Радзiвiл i, убачыyшы, што твар Мiхала залiyся пунсовай фарбай, ад шчырай душы зарагатаy. Раздзел 8 Як i абяцаy, Мiхал вярнуyся y Вiльню праз месяц i адразу ж адправiyся да княгiнi Альжбэты, каб паведамiць ёй пра тое, што yжо час ехаць у Кракаy, дзе рыхтавалася каранацыя Барбары Радзiвiл. Па загадзе пана князя Мiкалая Мiхал павiнен быy суправаджаць працэсiю. На прыёме y княгiнi юнаку yсё карцела спытаць пра Басю. За той час, што яны не бачылiся, ён надта змаркоцiyся па ёй. Княгiня гэта заyважыла i, хiтра прыжмурыyшы вочы, сказала: – Бачу, ты жадаеш спытаць пра панi Барбару. Мiхал засаромлена yсмiхнуyся i кiyнуy. – Не хвалюйся, з ёю yсё добра. Ведаю, табе карцiць хутчэй пабачыцца з паннай, але y нас вельмi мала часу на зборы, таму, калi рушым з Вiльнi, пад’язджай да маёй карэты. Яна будзе разам са мной. Мiхал адвiтаyся i пайшоy з прыёмнай залы. Пакiнуyшы палац Радзiвiлаy, ён адразу ж паскакаy дадому. Каля брамы яго сустрэла кармiцелька. Пасля доyгiх прывiтанняy i моцных абдымкаy панi Катажына пачала распавядаць Мiхалу: – Ох, прыходзiла наша Барбара! Такая прыгажуня – нават вачэй адвесцi нельга! Сукня ядвабная, валасы прыбраныя, розныя yпрыгожаннi! І трымае сябе як! Адразу вiдаць, што паненка шляхетная! А кажа дык толькi пра цябе: хутчэй бы Мiхалачак прыехаy, як ён там жыве… Такая прыгажуня. Вось як убачыш яе, дык адразу абдумаешся i ажэнiшся з ёй! – Кармiцелька, зноy ты за сваё! – прабурчаy Мiхал. Але кабета, зрабiyшы выгляд, што не пачула слоy юнака, узялася далей ва yсiх фарбах апiсваць Басю. А Мiхал, махнуyшы рукой на спрэчкi, уважлiва слухаy. * * * Праз некалькi дзён з Вiльнi рушыла доyгая працэсiя, якая суправаджала княгiню Радзiвiл да Кракава. Сама княгiня ехала y велiзарнай карэце, у якую былi запрэжаны васьмёра коней. Самыя наблiжаныя прыдворныя панны сядзелi разам з ёй, астатняя свiта ехала на канях цi y вазках. Адразу ж па выездзе Мiхал накiраваyся да карэты. Ён пакланiyся y сядле, вiтаючы княгiню i паннаy, i стаy вачыма шукаць Басю. Хаця княгiня i сказала, што дзяyчынка будзе тут, яе нiдзе не было вiдаць. Мiхал нават уявiць не мог, як яна будзе выглядаць. Ён жа прызвычаiyся, што Бася – «хлапчук»! Раптам над вухам пачуyся дзявочы голас: – Пане Мiхалу, цi вы мяне не пазнаеце? Мiхал з маркотным тварам абярнуyся i ледзь не павалiyся з каня. Панны вакол захiхiкалi, а княгiня сказала: – Вось жа! А мне заyсёды так хвалiлi пана Саколiча! Маyляy, ён вельмi выдатна трымаецца y сядле! Панны зарагаталi яшчэ гучней, а Мiхал, разявiyшы рот i вылупiyшы вочы, то чырванеy, то бялеy: перад iм на беласнежнай кабылцы сядзела прыгожая паненка y багатым, сшытым па апошняй модзе строi i футры. Раптам яна пакiнула yсмiхацца i, нахмурыyшыся, з такой знаёмай iнтанацыяй цiха спытала: – Ну што ты yтаропiyся y мяне, нiбы я страшыдла якое? Не знайшоyшы, што адказаць, Мiхал прыдуркавата yсмiхнуyся i пачаy разглядаць вуха Сарацына. Бася збянтэжана паглядзела на сябра, а ён узяyся цяжка yздыхаць. Мiхал намагаyся прыгадаць, як належыць трымаць сябе рыцару сярод прыгожых паннаy, але дарэмна – усе правiлы этыкету былi бясследна пазабываныя. Бася заклапочана паглядвала на юнака, усё чакаючы, што ён нарэшце штосьцi скажа. Але, так i не дачакаyшыся адказу, вырашыла yзяць iнiцыятыву y свае рукi i перарваць маyчанне. – Мiхалачак, што з табой? Ты здаровы? – спытала дзяyчынка. Юнак нешта невыразна прамармытаy i пачырванеy яшчэ больш. Бася занепакоiлася: – Ты добра сябе адчуваеш? Мабыць, лекара паклiкаць? Урэшце, успомнiyшы нешта са старых дурных кнiжак, якiя ён нiколi не любiy, але зараз знайшоy надта карыснымi, Мiхал асаблiва цяжка yздыхнуy i, засяроджана пазiраючы перад сабою, млявым голасам пачаy казаць: – Ах, панi Барбара, нiводны лекар не здолее мне дапамагчы! Мая хвароба невылечная. Бася папярхнулася: – Чаго?! Як невылечная? – Панi Барбара, маё сэрца… – Сэрца?! – з жахам усклiкнула Бася. – Так, сэрца… Маё сэрца працяла страла, i зараз… – Калi? – здзiвiлася дзяyчынка. – Што калi? – збянтэжыyся Мiхал. – Калi цябе працяла страла? Хто? – Ды не тая страла… – пакруцiyшы галавой, са скрухай прамовiy юнак. Бася разгублена пазiрала на Мiхала. Крыху памаyчаyшы i сабраyшыся, ён працягнуy: – Смяротны боль катуе маё спакутаванае сэрца… – Гэта з-за стралы, так? – зразумела спытала Бася. Мiхал незадаволена скасавурыyся на яе. – Ты yпэyнены, што лекар не здолее дапамагчы? Ён, мабыць, табе нейкiх зёлак дасць, i боль крышку адпусцiць? – паспрабавала пераканаць яго дзяyчынка. – Не-не, што вы, панi Барбара. – Ды кiнь ты мяне так клiкаць! Якая я табе панi? – ужо y якi раз Бася перапынiла Мiхала. Ён цярплiва yздыхнуy i пачаy казаць далей: – Я кажу не пра той боль у сэрцы. Лекары не здолеюць дапамагчы мне. Яны не ведаюць лекаy ад гэтай хваробы… – Ну што ты, Мiхал! Яны абавязкова знойдуць для цябе лекi! Прынамсi, валяр’янка табе мусiць дапамагчы! – бадзёрым голасам сказала yрэшце заблытаная Бася. – Якая валяр’янка?! – абурана закрычаy Мiхал. – Якое дачыненне тут мае валяр’янка? Баська, вось ты як была хлапчуком, так iм i засталася. Толькi сукня на табе жаночая! Любая iншая паненка слухала б мяне i не перапыняла так бесцырымонна, як ты! Юнак насупiyся i зноy узяyся yздыхаць. Да Басi данеслася незразумелае мармытанне пра разбiтае сэрца i каварных паннаy. Дык вось у чым рэч! Бася выпрасталася y сядле, расчырванелася i хiхiкнула. Потым яна yзгадала, што яе валасы yбраныя y залатую сетачку, якую падарыy Мiхал, i, скасавурыyшыся на яго, какетлiва дакранулася да галавы. Але ён на гэта не звярнуy анiякай увагi. Пыхкаючы, сапучы i крывячы страшэнныя морды, ён, вiдавочна, працягваy моyчкi спрачацца з Басяй i нешта ёй даводзiць. Дзяyчынка яшчэ раз паправiла сетку, але Мiхал зноy нiяк не адрэагаваy. У рэшце рэшт, Бася штурхнула яго y бок: – Мiхал, ну ты хiба не бачыш, цi што? – Што? – спытаy ён. Бася зноy дакранулася да сетачкi. – І што? – усё роyна не зразумеy Мiхал. – Сетка! – усклiкнула дзяyчынка. – Ты сетку для валасоy мне падарыy, памятаеш? – Сапраyды, – пацяплеyшым голасам прамовiy Мiхал. – Эх ты! – працягнула Бася. Абодва зарагаталi i, весела балбочучы, рушылi далей. Мiхал распавядаy Басi пра сваё падарожжа, калi раптоyна дзяyчынка перапынiла яго на паyслове: – Ой, Мiхал, прабач – зусiм забылася. Ты ведаеш, што Годыеyскi тут? – Дзе? – тузануyся y сядле юнак. – Княгiня Альжбэта дазволiла яму суправаджаць сябе да Кракава, – паведамiла Бася. – Дык што, ён да гэтага часу быy у Вiльнi? Я думаy, ён даyно y Польшчу вярнуyся. – Не, я yвогуле не ведаю, але чула, што ён тут нейкiя загады каралевы Боны выконваy. Агiдны тып, – цiха дадала Бася. – Дзiця маё! – пачуyся голас княгiнi. – Не магу трываць, калi яна так мяне называе, – даверлiва шапнула дзяyчынка Мiхалу i пад’ехала да карэты. Прытрымлiваючы каня, Бася павольным крокам ехала yпоравень з княгiняй, каб было зручна гутарыць. Мiхал зацiкавiyся i вырашыy паслухаць, пра што яны размаyляюць. – Дзiця маё! Мы тут спрачаемся: нехта чуy, – княгiня выразна скасавурылася на адну з паннаy, – як нейкi пан прадказваy, што каранацыя можа i не адбыцца. Нiбы каралева Бона не дазволiць такой «ганьбы для польскага трона». Цi правiльна я кажу, панi Алiцыя? – маладая кабета павярнулася y глыб карэты. – Ну што вы, Ваша Мосць! Ён казаy зусiм iнакшымi словамi. – Словы не змяняюць сутнасцi, – нецярплiва скалынула плячыма княгiня i зноy павярнулася тварам да Басi: – А што ты думаеш пра гэта, дзiця маё? Крыху памаyчаyшы, дзяyчынка, зладзеявата азiрнулася на Мiхала i цiха прамовiла, нахiлiyшыся да княгiнi Альжбэты: – Не ведаю, што там думае каралева Бона i што намагаецца рабiць, але тое, што каранацыя адбудзецца, – у гэтым не можа быць анiякiх сумневаy, Ваша Мосць. Княгiня yзрадавана пацiснула Басiну руку i сказала: – А я не сумнявалася, я ведала. Ну едзь-едзь, весялiся! Бася з Мiхалам ад’ехалi ад карэты, i юнак iранiчна спытаy: – Цi даyно ты гэтым займаешся? – Чым? – здзiвiлася дзяyчынка. – Варажу па руцэ, па картах, па зорнаму небу, прадказваю будучыню, здымаю насланнё i сурокi, – скорагаворкай сказаy Мiхал. Бася з незалежным выглядам адвярнулася. – Ты мне так i не адказала. Даyно ты тут будучыню прадказваеш? – Нiчога я нiкому не прадказваю. Проста княгiня часам раiцца са мною. – А ты i рада старацца! – Што думаю, тое i кажу! – Думаеш цi ведаеш дакладна? – хiтра прыжмурыyшыся, спытаy юнак. – А якая ад гэтага шкода? – Забылася, што стары казаy? – А што стары казаy? Нiчога благога я не раблю. Падумаеш, хочацца кабеце ведаць, што yсё y яе жыццi будзе добра. Чаму б i не сцвердзiць гэта? – Ну, не ведаю, не ведаю, – працягнуy Мiхал. – Глядзi, Баська: загаворышся, прабалбочашся, а касцярок не доyга скласцi. – Ды хопiць ужо! – пакрыyдзiлася Бася. – Ну як дзiцянё! – падзялiyся з канём юнак. – Ды годзе, Бася, не злуйся, распавядзi лепш, што ты тут рабiла, пакуль мяне не было. Дзяyчынка азiрнулася на сябра i, убачыyшы, што больш лаяць яе ён не намагаецца, узялася распавядаць, што з ёй адбылося за гэты месяц. * * * Працэсiя рухалася надта павольна. Конi з цяжкасцю цягнулi агромнiстыя карэты па размоклым шляху. Колы гразлi y брудзе ды хлюпоткiм снезе. Мiхал i Бася праехалi наперад кавалькады. Дзяyчынцы было страшэнна нязручна сядзець у дамскiм сядле, спiна здранцвела i пры кожным руху пачынала жахлiва храбусцець. Але Бася была гатовая трываць гэтыя пакуты дзеля магчымасцi пабыць з Мiхалам сам-насам замест таго, каб трэсцiся y душнай карэце i слухаць бязглуздыя плёткi прыдворных паннаy. Сябры весела размаyлялi, калi раптам памiж iх канямi yклiнiyся Годыеyскi. – Вось не магу зразумець, Саколiч, цi ты тады дзеyку пажам апранаy, цi ты зараз хлапчука дзяyчынай выстраiy, – здзеклiва сказаy паляк. Бася ад нечаканасцi залiлася пунсовай фарбай, а Мiхал скрозь зубы спытаy: – Слухай, Годыеyскi, ты што, сваркi са мной шукаеш? Якая табе справа да нас? Паляк пасмiхнуyся. – Не забывайся, тут Яе Мосць панi княгiня Радзiвiл – значным тонам прамовiy юнак. – А што мне твая княгiня? У мяне адзiная yладарка – каралева Бона! – адказаy Годыеyскi, а потым, памаyчаyшы, працягнуy: – Усё ж такi, Саколiч, давай разбяромся. Каго ж ты разам з сабой возiш? Не хацеy мне пажа саступiць, дык можа дзеyку саступiш? Мiхал пабарвавеy: – Ды як ты смееш?! – Мiхалачак, не трэба! – спалохалася Бася. Лях павярнуy галаву да дзяyчынкi. Раптам ён замахнуyся i выцяy бiзуном па крыжы Басiнага каня. Той заржаy ад болю i наyгалоп кiнуyся наперад. Годыеyскi зарагатаy, а Бася закрычала. Мiхал кiнуyся наyздагон. Конь нёсся, не разбiраючы шляху. У дзяyчынкi з рук выслiзнулi лейцы, яна страцiла раyнавагу i, не yтрымаyшыся, павалiлася з каня i засталася ляжаць нерухома. Да Басi падаспелi Мiхал i яшчэ некалькi шляхцiчаy. Юнак павярнуy Басю на спiну i yбачыy, што yвесь яе твар у крывi i брудзе. – Лекара!!! – закрычаy Мiхал. – Хутчэй, лекара! Адзiн са шляхцiчаy памчаy за лекарам, i yжо праз некалькi хвiлiн Басю неслi y чыiмсьцi плашчы. – Дастаньце пярыну, каб дзяyчынцы было мякчэй ляжаць, нясiце яе да мяне y карэту! – камандавала княгiня. – Не-не, – паспяшаyся yмяшацца лекар. – Яе нi y якiм выпадку нельга класцi на нешта мяккае. У паненкi можа быць пашкоджаная спiна. – Як спiна?! – з трывогай усклiкнуy Мiхал. – Вы бачылi, як яна павалiлася? – спытаy лекар i пасля таго, як Мiхал разгублена кiyнуy, строга дадаy: – Тады не здзiyляйцеся, што y паненкi могуць быць пашкоджаннi! Нясiце яе y мой воз i кладзiце проста на падлогу! Цi адшукайце нейкiя дошкi… Басю перанеслi y вазок да лекара, дзе ён яе агледзеy. Мiхал стаяy непадалёк i нервова грыз пазногцi, утаропiyшыся y адну кропку. Нiякiх сур’ёзных пашкоджанняy у дзяyчынкi не знайшлi. Але, падаючы з каня, яна дужа выцялася i падрапала твар. Лекар апрацаваy раны i пакуль пакiнуy дзяyчынку y сябе, накрыyшы яе мноствам коyдраy i пледаy, якiя княгiня Радзiвiл выдала са сваёй паклажы. Калi Бася апрытомнела, яна не адразу зразумела, дзе знаходзiцца. Перад вачыма yсё расплывалася. – Басенька! – пачула дзяyчынка знаёмы голас. – Нарэшце ты ачуняла! Яна yсё ж такi здолела сфакусаваць позiрк i yбачыла Мiхала, якi сядзеy побач i занепакоена глядзеy на яе. Бася yзгадала, што з ёю адбылося. Яна паспрабавала паварушыцца, але з-за цяжкасцi пледаy у яе нiчога не атрымалася, дзяyчынка асуджана падумала, што смяротна паранена i вернецца дадому безнадзейнай калекай, калi yвогуле вернецца. – Што са мной, Мiхалачак? Я нешта зламала? – хрыплым голасам спытала Бася. – Не, што ты! З табой усё добра. Проста ты павалiлася з каня i дужа выцялася. А так усё добра, – упэyнiy яе юнак. «Нiшто сабе “добра”, – падумала дзяyчынка. – Нават выдатна!» – Лекар сказаy, што табе трэба пакуль пабыць тут i нi y якiм выпадку не напружвацца, – паведамiy Мiхал. – А колькi часу я праляжала y непрытомнасцi? – зноy спытала дзяyчынка. – Ну, хвiлiн трыццаць, – адказаy Мiхал. – Толькi? – усклiкнула Бася. Яна спадзявалася, што праляжала непрытомная некалькi дзён, i yжо yявiла, як усе турбавалiся i як Мiхал катаваyся больш за yсiх i рваy на сабе валасы. – Хiба ж гэтага мала? Я сабе месца не знаходзiy! Задаволеная адказам, Бася азiрнула свой часовы прытулак i скемiла, што да гэтага часу не даведалася, дзе знаходзiцца. – Мiхалачак, а дзе я? – Гэта воз лекара. Ён тут усё абсталяваy для цябе, а княгiня выдала, бачыш, колькi коyдраy? Яна пажадала потым наведаць цябе, калi ты ачуешся. – А гэта абавязкова? – кiсла спытала Бася. – Напэyна. Бачыш, нават княгiня за цябе турбуецца, – адказаy Мiхал. – А што там з Годыеyскiм? – з нянавiсцю y голасе пацiкавiлася дзяyчынка. – Княгiня надта дужа раззлавалася i адправiла яго, забаранiyшы ехаць разам з намi. Ты б чула, як яна на яго крычала, – з захапленнем дадаy юнак. – Гэта добра, – задаволена кiyнула дзяyчынка. – Цiкава, цi доyга нам яшчэ ехаць? – Я думаю, некалькi тыдняy, – адказаy Мiхал. – Некалькi тыдняy?! – усклiкнула Бася. – Ну Басенька, шлях жа кепскi, i Кракаy далёка. Бася yжо была адкрыла рот, каб адказаць Мiхалу, што y яе дома шлях заняy бы значна менш часу, але да вазка падышоy лекар i гучна прамовiy: – Пане Саколiч, ужо час спыняць вiзiт да хворай. Вы можаце стамiць яе размовамi. Паненцы зараз неабходны спакой i цiшыня! Бася фыркнула. – Зараз-зараз, пане лекару, – адклiкнуyся юнак, а потым, зноy павярнуyшыся да Басi, сказаy, зрабiyшы незадаволеную грымасу: – Ён такi yпарты. Я i так ледзь пераканаy яго, каб пусцiy мяне да цябе. Дзяyчынка цяжка yздыхнула: – Ну вось, ты зараз пойдзеш, а я тут згiну з нудоты! – Не журыся, Баська! Я потым паспрабую зноy да цябе прадзерцiся. Калi мяне, вядома, лекар пусцiць, – сказаy Мiхал, скоса зiрнуyшы на выйсце з вазка. – Прашу вас: паспяшайцеся! – зноy пачуyся патрабавальны голас лекара. – Так, iду! – страчваючы цярплiвасць, крыкнуy Мiхал. – Ой, ледзь не забыyся! – сказаy ён, вымаючы з-за пазухi вялiзны яблык i кавалак пiрага. – Гэта табе. – Дзякуй, Мiхалачак! – усмiхнулася Бася. – Ачуньвай! – напрыканцы пажадаy Мiхал. – Бывай! Юнак махнуy ёй рукой i саскочыy на зямлю. Замест яго y праёме з’явiлася постаць лекара. – Як вы сябе адчуваеце? – запытаyся ён. – Добра, – прабурчала дзяyчынка. – Ну, тады не буду вас турбаваць, – сказаy лекар i пайшоy. Бася засталася y вазку зусiм адна. Яна yсё ж такi здолела сесцi. Усе косткi балелi. Дзяyчынка роспачна yздыхнула i, пырскаючы сокам, прагна yгрызлася y яблык. Раздзел 9 Басю наведала княгiня Радзiвiл. Яна прыйшла да дзяyчынкi разам з усiмi прыдворнымi паннамi. Яны распытвалi пра самаадчуванне i дружна спачувалi. Дзяyчынцы, вядома, было прыемна, што пра яе турбуюцца, але яна была б больш задаволена, калi б панны не хвалявалiся з такiм iмпэтам. Яны нават спрабавалi даглядаць Басю, што прывяло яе y найпаyнейшы жах. У вынiку yсё скончылася тым, што панны пачалi yзгадваць, як яны самi цi iх далёкiя сваячкi ды знаёмыя валiлiся i калечылiся шмат гадоy таму. Яны размаyлялi i хiхiкалi настолькi гучна i надакучлiва, што y Басi разбалелася галава. Яна нiяк не магла прыдумаць, як пазбавiцца паннаy. Лекар дзесьцi прапаy i не мог дапамагчы дзяyчынцы. Таму ёй нiчога больш не заставалася, як надаць твару самы няшчасны выгляд. Урэшце княгiня заyважыла Басiны пакуты i прапанавала паннам пакiнуць дзяyчынку, каб тая магла адпачыць. Бася падзякавала за вiзiт, i кабеты пайшлi. Неyзабаве працэсiя зноy рушыла y дарогу. Дзяyчынка трэслася y вазку, ад чаго косткi балелi яшчэ больш. Надвор’е было агiднае: неба зацягнулi хмары, часам пачынаy iсцi дождж уперамешку са снегам. Было сыра i няyтульна. Мiхал намагаyся як мага часцей пад’язджаць да вазка лекара. Кожны раз ён прыносiy з цяжкасцю адваяваны y абозе «трафей», за што юнака yжо пачалi недалюблiваць. І як толькi ён збiраyся за чарговым яблыкам цi грушай, у абозе займалi жорсткую абарону – i на адваяванне чагосьцi смачнага для Басi марнавалася yсё больш часу i сiл. Не раз Мiхал прасiy лекара агледзець дзяyчынку. Той раздражнёна адказваy: – Як жа вы не разумееце, што для паненкi зараз галоyнае – больш адпачываць! Мiхал толькi хмурыyся i мармытаy у адрас лекара нешта надта падобнае да праклёнаy. Аднойчы падмарозiла, i ранкам выглянула яркае сонейка. Бася сядзела y вазку i задаволена жмурылася. Яна чакала Мiхала, якi звычайна прыязджаy адразу, як толькi кавалькада рушыла пасля начлегу y чарговым маёнтку. Але гэтым ранкам яго не было вiдаць. Бася насупiлася i yзялася разгладжваць складкi сукнi. «Забыyся ён на мяне, цi што?» – сярдзiта думала дзяyчынка. Спачатку яна прыдумляла годныя i yважлiвыя прычыны яго адсутнасцi, потым, цалкам пакрыyдзiyшыся, узялася yзгадваць yсе яго былыя правiннасцi. «Няхай жа толькi прыедзе! Вось толькi з’явiцца, усё адразу яму i выкажу. Адразу! І нiкога не пасаромеюся», – распалялася абдзеленая yвагай Бася. Успомнiyшы yсе свае крыyды i канчаткова раз’юшыyшыся, дзяyчынка пачала складаць гнеyную прамову, якой збiралася сустрэць сябра. Калi яна абдумвала заключную частку спiчу, пачуyшы якi, па меркаваннi Басi, Мiхал мусiy задумацца пра свае паводзiны i прыняць нейкiя меры, юнак паказаyся непадалёк на канi. Ён нешта беражлiва прыцiскаy да грудзей. На яго твары ззяла шчаслiвая yсмешка. Убачыyшы Мiхала, Бася ледзь не задыхнулася ад радасцi, сэрца, як шалёнае, закалацiлася, i дзяyчынка yжо збiралася адчайна махаць юнаку рукой, але тут узгадала, што пакрыyдзiлася, i y адно iмгненне напусцiла на сябе знарочыста нязмушаны выгляд. – Прывiтанне, Баська! – Дзень добры, – нудна прамовiла дзяyчынка, прыкiдваючыся, нiбы любуецца краявiдам за спiнаю юнака, а насамрэч касавурачыся i жмурачыся, каб разгледзець, што ён трымае y руках. Мiхал на iмгненне разгубiyся, не чакаyшы ад Басi такой абыякавасцi. – А чаму цябе так доyга не было? – як мiж iншым пацiкавiлася Бася. Раптам ёй зрабiлася так смешна ад сваёй наyмыснай абыякавасцi, што яна фыркнула, ледзь не разрагатаyшыся. Мiхал зусiм збянтэжыyся. Ён нават меркаваць не мог, чым заслужыy такую нялiтасцiвасць з боку заyжды ветлiвай i ласкавай Басi. – Бася, ты чаго? – насцярожана спытаy юнак. Дзяyчынка вырашыла, што хопiць ёй ужо катаваць сябра i, усмiхнуyшыся, прыязна сказала яму: – Ды годзе. Ведаеш, як мне тут адной нудна?! Вось я i пакрыyдзiлася, што цябе доyга не было. Ты дзе прападаy? Мiхал недаверлiва зiрнуy на дзяyчынку, але, вырашыyшы, што небяспека мiнула, распавёy: – Ноччу маразы былi, i зараз усё y iнеi. Я вырашыy крыху адстаць ад працэсii i збочыy у лес. А там знайшоy вось гэта. Трымай. – Юнак беражлiва працягнуy Басi заiнелую, нiбы крыштальную, галiнку рабiны з чырвонымi ягадамi. – Ой!.. – з захапленнем працягнула дзяyчынка. – Як прыгожа! Дзякуй, Мiхалачак! Юнак, задаволены, што яго сяброyцы спадабаyся падарунак, прыняy зухаватую паставу i накiраваy позiрк кудысьцi yдалечыню, скоса пазiраючы на шчаслiвую Басю i думаючы, як мала патрэбна для таго, каб змянiць паненчын настрой. Яна паглядзела на яго, i тут жа дзявочае замiлаванне i захапленне, якiя толькi што зарадзiлiся, былi задушаныя i растаптаныя прыроджанымi недалiкатнасцю i нечуллiвасцю. Мiхал iшоy на канi yпоравень з вазком так, што сонца асвятляла яго ганарлiвы профiль, i, калi ён трохi схiлiy твар да Басi, яна разгледзела y яго над вуснамi некалькi пучкоy цёмных валаскоy. – Мiхал, ты вусы адпусцiy, цi што? – спытала дзяyчынка. – Яны y мяне yжо даyно. Табе падабаецца? – пацiкавiyся юнак, лiха падкруцiyшы вус з аднаго боку. Бася ледзь не фыркнула ад гэтага вiдовiшча. – Так… Вельмi… – цьмяна адказала яна i адвярнулася, каб Мiхал не заyважыy яе yсмешкi. Супакоiyшыся, яна сказала: – Дзiyна, я раней не бачыла, каб ты насiy вусы. Яны y цябе, напэyна, за той час, што мы не бачылiся, выраслi, а я адразу i не заyважыла. – Увогуле, я iх месяцаy пяць ужо нашу, – незадаволена прамовiy Мiхал. – Праyда? І за пяць месяцаy у цябе вырасла толькi… – Бася паспрабавала пералiчыць колькасць валаскоy над вуснамi Мiхала, але сумелася агучыць iх маленькi лiк, каб не засмучваць сябра. – Што толькi? – нахмурыyся Мiхал. – Нiчога, – замiтусiлася Бася. Яна засяроджана пачала даследаваць галiнку рабiны i прыдумляць новую тэму для размовы. Але толькi дзяyчынка зноy паглядзела на юнака, як у яе пачаyся неадольны прыступ смеху, якi яна дбайна спрабавала замаскiраваць пад кашаль. Урэшце Мiхал не вытрымаy: – Ды што з табой сёння такое робiцца?! Спачатку ты крыyдзiлася на мяне, зараз смяешся немаведама з чаго. – Мiхалачак, прабач мне, калi ласка, – сказала Бася, булькатнуyшы яшчэ некалькi разоy. – Проста разумееш, – запнулася яна на iмгненне, разважаючы, як бы так не дужа пакрыyдзiць сябра, – навошта табе yвогуле гэтыя вусы? – Што значыць навошта? Прыгожа. Бася закацiла вочы. – Ну… Ведаеш, мабыць, табе лепш было б без вусоy? Ну там, маладзей выглядаy бы, цi што яшчэ… Я маю на yвазе, мабыць, ты б згалiy iх? – Што значыць маладзей? Я iх, можа, знарок адпускаю, каб здавацца старэйшым! Ведаеш, як яны доyга растуць? А ты кажаш – згалiць, – пакрыyдзiyся Мiхал i пачаy накручваць вусы так, што яны y яго затапырылiся, як у раз’юшанага ката. Хвiлiн дзесяць сябры ехалi моyчкi. Юнак злаваyся, а дзяyчынка пазiрала на яго i зрэдку фыркала. Толькi яна вырашыла памiрыцца з сябрам i аддаць належнае яго наваяyленай прыгажосцi, як ён раптоyна з’едлiва заyважыy: – Дарэчы, iншым паненкам падабаецца, – i, павярнуyшыся, паехаy ад Басiнага воза y iншы бок. Такога yдару дзяyчынка не чакала. Яна так збянтэжылася, што нават на iмгненне страцiла дар слова. – Мiхал!!! Пачакай! Мiхал, вярнiся зараз жа!!! – капрызна закрычала яна яму наyздагон, але ён нават не абярнуyся. Даехаyшы да карэты, дзе сядзелi панны, Мiхал павiтаyся ды так i застаyся побач, падтрымлiваючы нейкую дурную свецкую гутарку. Адзiн раз ён азiрнуyся, кiнуyшы на Басю помслiвы позiрк, i зноy падкруцiy вус. Ад гэтага y дзяyчынкi заняло дыханне, i яна, скрыжаваyшы рукi на грудзях, гнеyна засапла. Яна нiколi не думала, што Мiхал здольны на такое каварства! Мала таго, што ён да нейкiх амаль што старушэнцый заляцаецца, дык яшчэ i пакiнуy яе, хворую, зусiм адну. Вельмi весела сядзець ва yшчэнт прапахлым лекамi i настоямi вазку, нi з кiм не размаyляючы, а толькi маючы магчымасць назiраць за здраднiкам, якi яшчэ тры хвiлiны таму быy табе найлепшым сябрам i адзiным спадзевам, праменьчыкам святла y цёмным сярэднявеччы. Нiхто i нiколi не дазваляy сабе такога ганебнага yчынку y дачыненнi да Басi. Тут яна yзгадала, што трымае y руках галiнку, якую падарыy Мiхал. Дзяyчынка адважылася на роспачны, але такi самы каварны yчынак. У яе планы yваходзiла знарок выкiнуць галiнку, калi юнак у чарговы раз павернецца. Але Мiхал, як наyмысна, не паварочваyся y бок Басi. Ад нездзяйсняльнасцi задуманага i паyнюткай абыякавасцi юнака яна нават крышку паплакала i прыцiснула падарунак да сябе. «Няхай, – раз’юшана думала Бася, аб’ядаючы салодкiя ягады рабiны, – калi-небудзь я абавязкова адыграюся». Пераконваючы сябе y гэтым i адначасова суцяшаючы, дзяyчынка яшчэ больш засмуцiлася. Заняцца было цалкам нечым, таму Бася yзялася разглядаць скаваныя iнеем дрэвы, якiя цягнулiся павольнай чарадой уздоyж шляху. Але y думках дзяyчынка yвесь час вярталася да Мiхала, а вочы не-не ды i прабягалi мiма яго. Дзень быy безнадзейна сапсаваны. * * * Да таго часу, як зрабiлася змрочна, кавалькада паспела даехаць да чарговага маёнтка i спынiцца на начлег. Па двары забегалi слугi, якiя не чакалi прыезду такiх важных гасцей, паны i панны мiтусiлiся i спрачалiся: кожнаму карцела заняць самыя лепшыя месцы для вячэры i начлегу. Апошнiмi днямi Басi не дазвалялася вячэраць разам з усiмi. Паводле загаду лекара ёй належала заставацца y асобным пакоi i захоyваць пасцельны рэжым. Але як толькi яна yбачыла, што Мiхал да яе жаху пераключыy увагу з паджылых прыдворных паннаy на юных паненак, Бася вырашыла любым чынам вырвацца са свайго часовага зняволення y агульную залу, дзе вячэрала свiта. Калi да яе прыйшоy лекар разам са слугамi, якiя павiнны былi аднесцi яе y маёнтак, дзяyчынка паспрабавала yпэyнiць старога, што яна yжо можа самастойна хадзiць i чужая дапамога ёй не патрэбна, але лекар цвёрда настойваy на сваiм, i Басi нiчога не заставалася, як згадзiцца. Дачакаyшыся, пакуль пойдуць слугi, яна пачала yмольваць лекара: – Пане лекару, калi ласка, можна я сёння павячэраю разам з усiмi? Мне тут так нудна i самотна!.. – Не-не, што вы, панi Барбара! Гэтага нiяк нельга, вы ж яшчэ не цалкам здаровая. Тым больш паyсюль скавышы. Бася журботна yздыхнула. – Ну а калi я зусiм трошачкi? Пасяджу гадзiнку y зале, а потым вярнуся сюды? – Не, нельга, – упарцiyся лекар. – Што, калi за гэтую гадзiну з вамi нешта здарыцца? Што, калi вы павалiцеся цi нехта вас незнарок штурхне? Калi вы зноy пашкодзiце спiну, то на ваша вылячэнне пойдзе зашмат часу, i тады yжо нi пра якiя вячэры, балi i iншыя забавы i гутаркi iсцi не будзе. Вы ж не хочаце бавiць час у сталiцы, лежачы y пасцелi, праyда, панi Барбара? – Не жадаю. Але чаму вы думаеце, што я абавязкова сабе нешта пашкоджу? Я буду вельмi асцярожная. Праyда! – Бася зрабiла yмольныя вочы. – Не-не, i не трэба так пазiраць на мяне! Няyжо здароyе для вас зусiм нiчога не значыць? Вам трэ быць надта асцярожнай, вы ж яшчэ такая юная! Навошта рызыкаваць? Вось прыедзеце y Кракаy, там ужо будзеце i на балi хадзiць, i шпацыраваць, колькi вам захочацца, а зараз будзьце ласкавая трымацца рэжыму. Слухаючы лекара, Бася насупiлася, на вочы мiмаволi навярнулiся слёзы. – О-о, гэтага яшчэ нам не хапала! – усклiкнуy стары. – І чаму yсе юныя асобы пачынаюць плакаць, калi жадаюць дамагчыся ажыццяyлення сваiх капрызаy? На жаль, даражэнькая, гэты сродак не заyсёды дзейнiчае. Як бы вы нi плакалi, я вас не адпушчу на вячэру. Для мяне значна важней, каб вы былi здаровая. – Вось вы, пане лекару, думаеце, я проста так плачу? Думаеце, што гэта дурыкi нейкiя? А тым часам, мабыць, вырашаецца мой лёс! – трагiчным голасам прамовiла Бася. Стары здзiyлена паглядзеy на дзяyчынку: – Лёс? Гэта, прабачце, якiм жа чынам ён у вас вырашаецца? Бася скоса зiрнула на яго: – Ад маёй прысутнасцi на вячэры, можна сказаць, залежыць тое, як усталюецца мая будучыня. Я вось сяджу тут разам з вамi i пакутую, бо не магу туды пайсцi! Ведаеце, як я турбуюся, пане лекару? А зрэшты, вы мяне yсё роyна не адпусцiце, – са скрухай уздыхнула яна. Лекар збянтэжыyся: – А панi Барбара yпэyнена, што yсё насамрэч так сур’ёзна? Мабыць, усё гэта можа чакаць? Бася асуджана пакруцiла галавой. Крыху падумаyшы i yзгадаyшы маладыя гады, лекар сказаy: – Ну, у такiм выпадку, я думаю, вы маглi б на некаторы час пакiнуць пакой i пайсцi y агульную залу. Безумоyна, неабходна захоyваць крайнюю асцярогу! Адпускаю вас пад вашу адказнасць. Басiн твар у адзiн момант асвятлiyся найшчаслiвейшай усмешкай. Яна схамянулася i кiнулася да лекара. – Сапраyды? Мне можна iсцi на вячэру? Зараз жа? – дзяyчынка yзялася абдымаць яго. – Ну, так, – прамармытаy стары, якi не чакаy ад Басi гэткай гарэзлiвасцi. – Вялiкi дзякуй, пане лекару!!! Вы такi ласкавы! Дзякуй! – не сунiмалася дзяyчынка. Яна азiрнулася y пошуку чаго-небудзь падобнага да люстэрка, але, не знайшоyшы нiчога, што можна было б скарыстаць замест яго, проста агледзела сукню i разгладзiла складкi. Лекар яшчэ раз нагадаy дзяyчынцы пра неабходнасць быць асцярожнай. Абярнуyшыся на яго парады i выходзячы з пакоя спiнаю, яна зачапiлася за парог i ледзь не павалiлася. Нягледзячы на гэта, Бася весела хiхiкнула, памахала старому рукою i зачынiла за сабой дзверы. Пачуyшы y калiдоры глухi грукат, звон i лаянку, лекар хацеy быy кiнуцца на дапамогу дзяyчынцы, але, вырашыyшы, што ад яго нечаканага з’яyлення яна можа паслiзнуцца, павалiцца цi неяк iнакш нашкодзiць сабе, толькi yздыхнуy i пакруцiy галавой, мяркуючы, што, напэyна, дарэмна дазволiy ёй пакiнуць пакой. Тым часам усе вячэралi. Бася непрыкметна прабралася y залу i, пашукаyшы позiркам Мiхала, як i чакала, знайшла яго yсё y той жа кампанii паненак. Ён сядзеy з задаволеным выглядам, больш падобны да паyлiна, якi распушыy хвост, i з прыхiльнасцю слухаy, што яму наперабой распавядалi дзяyчаты. Часам ён таксама падаваy рэплiкi, з прычыны чаго yсе паненкi разам пунсавелi, пачыналi гучна i ненатуральна смяяцца, хаваючы твары за спiны адна адной. Ад гэтага вiдовiшча Басю ледзь не званiтавала. Да жаху агiдна было назiраць, як яе сябра выстаyляyся перад дзяyчатамi, уражваючы iх розумам i пачуццём гумару, а яны, кожная жадаючы запiсаць Мiхала сабе y кавалеры, расхвальвалi яго на розныя лады. У галаве Басi пачалi складацца розныя планы помсты: спачатку ёй проста карцела эфектна з’явiцца y зале, потым яна задумала далучыцца да кампанii прыемных маладых людзей. Але, пачаyшы сумнявацца y эфектнасцi свайго з’яyлення i пры поyнай адсутнасцi «мiлых юных шляхцiчаy», дзяyчынка вырашыла перш за yсё прабрацца y тыл супернiка. Спадзеючыся падслухаць, пра што iдзе гаворка y Мiхала i паненак, i даведацца, цi размаyляюць пра яе, Бася пракралася да месца, дзе яны сядзелi, i схавалася за парцьерай. – Пане Мiхалу, вы такi мужны i храбры! Вашай смеласцю i адвагай можна толькi захапляцца! – нахвальвалi юнака дзяyчаты. – І як гэта толькi такi слаyны пан да гэтага часу не жанiyся? – адважылася спытаць адна з паненак. Мiхал трохi разгубiyся ад такога запытання – ён сарамлiва yсмiхнуyся, яго шчокi ледзь паружавелi. «Бо навокал адны каракацiцы!» – ледзь не вырвалася y Басi. – Ну-у-у, – працягнуy юнак. – Часам надта цяжка абiраць, калi навокал такiя прыгожыя панны. Бася ледзь не задыхнулася: каб назваць iх красунямi, трэ было мець цi надта дрэнны зрок, цi ненармальны густ. Дзяyчынка схiлялася да першага. – А мабыць, пан ужо мае нявесту? – працягвалi допыт паненкi. – Напрыклад, панi Барбару, якая павалiлася з каня? Твар Мiхала прыняy тужлiвы выгляд: ён зусiм не ведаy, як адказаць. Калi б ён сказаy «так», дык яму выпала б потым паразумецца з Басяй, калi «не», дык паненкi перайшлi б у атаку i яму трэ было б ад iх доyга i пакутлiва адбiвацца, а можа быць, i хавацца. Мiхал вагаyся, а паненкi патлумачылi гэта па-свойму. – Яна ж надта дзiyная, гэтая панi Барбара. Сапраyдная паненка так не трымае сябе. Яна занадта гучна размаyляе, перакручваючы шмат слоy, заyжды рагоча на yвесь голас. Увогуле, трымаецца надта бесцырымонна. Нiбы яна не паненка, а хлапчук нейкi. Сапраyдная паненка нiколi не будзе так рабiць, – сказала адна з дзяyчын, робячы нацiск на слове «сапраyдная». Другая, асаблiва хударлявая, вырашыyшы падтрымаць сяброyку, дадала: – Вось-вось, вы яе бачылi? Ужо надта яна румяная i поyная. Шляхетная дзяyчына нiколi не будзе такой, высакародныя паненкi заyсёды вытанчаныя i бледныя! А гэтая – нiбы сялянка нейкая… – яна не паспела скончыць, бо Мiхал рэзка yзняyся з-за стала. – Прабачце, але я не магу дазволiць, каб у маёй прысутнасцi так адклiкалiся пра панi Барбару, – сказаy ён, пакланiyся y бок княгiнi Радзiвiл i пайшоy. Секунду паненкi знаходзiлiся y паyнюткай маyклiвасцi, але, як толькi Мiхал знiк з iх поля зроку, дружна закацiyшы вочкi i наставiyшы губу, заверашчалi, нiбы зграйка раз’юшаных вавёрак. Княгiня Радзiвiл неyразумела паглядзела y iх бок i звярнулася да адной з паннаy, якая сядзела побач. Тая схiлiлася да яе i yзялася нешта нашэптваць, пасля чаго яны пераглянулiся i ад шчырай душы зарагаталi. Бася незадаволена скасавурылася y iх бок, падумаyшы, што рагочуць з яе Мiхалачка. А потым з лёгкiм здзiyленнем паyтарыла y думках: «Мой Мiхалачак». Увесь шлях да свайго пакоя дзяyчынка iшла з дураслiвай усмешкай на твары, пяшчотна yзгадваючы юнака. Наступным ранкам сябры, нiбы нiчога не было, сустрэлiся каля вазка лекара. Нiхто з iх нават не yзгадаy пра сварку – Бася была як нiколi мiлая i спагадлiвая, а Мiхал, якi не чакаy такой ласкавасцi, быy вельмi руплiвы i yважлiвы. Яны ажыyлена гутарылi пра розныя надзённыя справы i абмяркоyвалi, як i дзе яны паселяцца y Кракаве, бо да сталiцы заставалася ехаць усяго некалькi дзён. Раздзел 10 Пасля доyгiх тыдняy падарожжа працэсiя yрэшце yехала y Кракаy. Горад быy надзвычайна ажыyлены. Усе гараджане кудысьцi спяшалiся, мiтуслiва прабiраючыся па вузенькiх вулачках. Дзецi ды разявы спынялiся, каб падзiвiцца на панi княгiню Альжбэту са свiтай, якая накiроyвалася да рэзiдэнцыi. Усё разам нагадвала велiзарны мурашнiк. Калi працэсiя праязджала па горадзе, Бася прыгадала, як у мiнулым годзе разам з бацькамi ездзiла y Кракаy. Яны шпацыравалi па Старым горадзе i Рыначнай плошчы, любавалiся старадаyнiмi будынкамi ды касцёламi, хадзiлi y каралеyскi замак. Тады ёй здавалася, што yсё дыхае гiсторыяй i мае нейкую велiч i загадкавасць. У гэты раз горад не зрабiy на дзяyчынку такога моцнага yражання, усё было нiбы крышачку меншым ды прасцейшым. Мабыць, з-за таго, што гмахi былi нiжэйшыя, а можа, таму што побач не было самых блiзкiх i родных людзей, якiх таксама, як i яе, усё захапляла y гэтым цудоyным горадзе. Зноy успомнiyшы тату i матулю, Бася засумавала i пачала думаць пра родны дом. Ёй раптам падумалася, што, мабыць, бацькi yжо вярнулiся. Яна yявiла, як яе шукаюць, як турбуюцца i не знаходзяць сабе месца. Ад гэтых думак па шчоках дзяyчынкi мiмаволi заструменiлiся слёзы. Яна злавiла сябе на тым, што yжо прызвычаiлася жыць у XVI стагоддзi i, хаця яна yвесь час памятала пра бацькоy i вельмi сумавала па iх, з ёй адбывалася столькi yсяго, што яна нiбы трохi аддалiлася ад сапраyднага жыцця y сваiм часе. Але y гэты дзень Бася з яшчэ большай сiлай затужыла па родных, ёй вельмi закарцела вярнуцца дамоy як мага хутчэй. Ад жалю да сябе, ад уласнага бяссiлля Бася душылася рыданнямi, раскоyзваючы слёзы па твары. Убачыyшы, як яна плача, Мiхал не на жарт занепакоiyся ды перабраyся да яе y вазок. Высветлiyшы, у чым справа, ён абняy Басю i пачаy цiха yмольваць дзяyчынку не адчайвацца. Нiбы знарок, у рэзiдэнцыi Басю пасялiлi y пакоi разам з паненкамi, якiя заляцалiся да Мiхала. Як нi дзiyна, яны былi надта ветлiвыя ды спагадлiвыя. Хаця кожны раз, калi Бася выходзiла з пакоя, пачыналi аб чымсьцi шаптацца. Зараз большасць часу дзяyчынцы даводзiлася праводзiць разам з суседкамi. Яны yвесь час расхвальвалi Басю, распавядаючы ёй, якая яна прыгажуня, ад чаго дзяyчынка адразу зразумела, што ёй неабходна спыняцца злоyжываць пiражкамi i як мага больш шпацыраваць цi нават бегаць, калi нiхто не бачыць. Яе новыя сяброyкi распавядалi, як ёй пашанцавала з «жанiхом», якi годны пан Мiхал i што нi y якiм выпадку нельга такога пана выпускаць з-пад увагi. Паненкi таксама дзялiлiся з Басяй сваiмi найпатаемнейшымi сакрэтамi i абавязкова раiлiся з ёй наконт кожнай дробязi. Вельмi хутка Бася здабыла давер i павагу y кампанii суседак, што вельмi цешыла яе. Яна заyважыла, што пакiнула ставiцца да iх з прадузятасцю i нават пачала пераймаць паводзiны новаспечаных сябровак. Знайшоyшы y сабе такiя змены, дзяyчынка прыйшла y невымоyны жах i вырашыла yсё-такi прытрымлiвацца yласных сталых нормаy, каб канчаткова не пераyтварыцца y «сапраyдную паненку». З Мiхалам Бася сустракалася радзей, бо з абавязку па службе ён быy размешчаны y арсенале на першым паверсе рэзiдэнцыi i часцей за yсё суправаджаy пана князя Мiкалая. * * * Вялiкая княгiня Барбара запрасiла сваю братавую y Каралеyскi замак на прыём, каб паслухаць апошнiя навiны з Вiльнi, паказаць каранацыйны yбор дый проста папляткарыць. Княгiня Альжбэта вырашыла yзяць з сабой Басю y якасцi суправаджальнiцы. Басiны сяброyкi былi гатовыя трэснуць ад зайздрасцi – яны i марыць не маглi аб тым, каб хтосьцi з iх пайшоy на канфiдэнцыйны прыём да будучай каралевы, а тут паненка, якая зусiм нядаyна з’явiлася пры двары, здолела выклiкаць да сябе такую прыхiльнасць з боку княгiнi. Бася з вялiкай нецярплiвасцю чакала, калi яны, урэшце, пойдуць у замак. Хаця яе yжо i не здзiyлялi многiя здарэннi, удзельнiцай якiх яна мiмаволi зрабiлася, але yбачыць на yласныя вочы вялiкую княгiню Барбару дзяyчынцы здавалася нечым неверагодным. Увесь шлях да замка ёй давялося несцi за Альжбэтай Радзiвiл цяжкую торбу з рукадзеллем i iншымi дамскiмi пусцяковiнамi. На прыёме яна моyчкi сядзела на лавачцы каля ног Альжбэты Радзiвiл, глядзела на вялiкую княгiню Барбару i слухала гутарку дзвюх жанчын. Будучая каралева аказалася маладой бледнай кабетай з худым тварам i агромнiстымi сумнымi вачыма, у якiх можна было прачытаць стомленасць. Назiраючы за ёй на працягу размовы, дзяyчынка злавiла сябе на тым, што знаходзiцца y нейкiм падобным да трансу стане – было нешта надта чароyнае y позiрку, голасе, усмешцы Барбары Радзiвiл – i гэта нязменна прываблiвала i прыцягвала yсiх, хто акружаy яе. Басi yвесь час карцела неяк папярэдзiць вялiкую княгiню, сказаць пра небяспеку, якая пагражала ёй, але дзяyчынка памятала пра параду старога купца i трымала вусны пад замком. Прасядзеyшы на прыёме да самага вечара, Бася катавала сябе за yласную бяздзейнасць i меркавала пра пакуты, якiя маюць адбыцца з вялiкай княгiняй лiтоyскай i будучай каралевай польскай. Урэшце абедзве кабеты сталi развiтвацца. Як Барбара нi прасiла братавую застацца i павячэраць разам з ёй, тая вырашыла вярнуцца да сябе y рэзiдэнцыю. Бася сабрала yвесь скарб княгiнi Альжбэты y торбу, i яны рушылi назад. Не паспела дзяyчынка зайсцi y адведзены ёй сяброyкамi пакой, як яны напалi на яе з распытваннямi пра замак, прыём, вялiкую княгiню i iншыя рэчы, якiя, па iх меркаваннi, Бася павiнна была yбачыць цi пачуць. Яны з такой хуткасцю задавалi пытаннi i змянялi тэму гутаркi, што Бася нават не паспявала yсё толкам распавесцi, i хутка y яе разбалелася галава. Калi слугi паклiкалi yсiх на вячэру, адна з паненак – Зося – раптам успомнiла: – Прыходзiy нейкi купец, пытаyся пра цябе, – сказала яна дзяyчынцы. – Толькi ён дзiyны такi – нават нiчога не прынёс паказаць. Бася ледзь стрымала хваляванне, якое ахапiла яе пры гэтых словах. Беспамылкова, гэта быy пан Альбрыхт. Бася вырашыла, што, верагодна, ён прыходзiy за ёй, каб адправiць дадому. Яна падумала, што, напэyна, ужо вельмi хутка можа пабачыцца з бацькамi. У наступнае iмгненне дзяyчынка yспомнiла пра Мiхала, з якiм зусiм не жадала расставацца. На час пакiнуyшы дылему, якая так недарэчы з’явiлася перад ёй, i пераадолеyшы хваляванне, Бася спытала y сяброyкi, цi не пакiнуy купец свайго адраса. Тая адказала, што ён спынiyся на вулiцы Святога Крыжа насупраць касцёла. – Ну ты ж не пойдзеш шукаць яго! – сяброyкi з сумневам паглядзелi на Басю: яны былi гатовыя чакаць ад яе yсякага. – Зразумела ж, не! – упэyнiла iх дзяyчынка. – Правiльна, паненцы не пасуе хадзiць па горадзе, шукаючы абы-якога купца. Калi яму трэ будзе, ён сам прыйдзе. Пойдзем, вячэра yжо, мусiць, стыне. – Так… – працягнула Бася, думаючы, як бы ёй вырвацца з рэзiдэнцыi ды адшукаць старога. – Вы хадзiце, я зараз даганю. Пачакаyшы, пакуль паненкi спусцяцца да вячэры, Бася прашмыгнула па лесвiцы да арсенала, дзе знаходзiyся Мiхал. Убачыyшы вартаyнiка, яна падышла да яго i папрасiла паклiкаць пана Саколiча. Вартаyнiк, хiтра паглядзеyшы на Басю i стрымлiваючы yсмешку, пайшоy за Мiхалам. Юнак з’явiyся хмуры i злы. – Ну што зноy здарылася? – прабурчаy ён. – Я б сам мог прыйсцi. Зараз усе з мяне здзекавацца будуць, што да мяне паненка yвесь час прыбягае. – Ну i што? – неyразумела паглядзела на яго дзяyчынка. – Усе лiчаць, што ты… – Мiхал засаромеyся i нешта прамармытаy. – Што? – недачула Бася. Юнак азiрнуyся на вартаyнiка, якому так i карцела падзялiцца з кiмсьцi сваiмi здагадкамi наконт Мiхала i Басi. – Усе лiчаць, што ты мая нявеста, – цiха-цiха паyтарыy ён i залiyся густой фарбай. – Ну i што з таго? – абурана yсклiкнула Бася. – Мiж iншым, мець такую нявесту, як я, не сорамна! Я разумею, калi б я была нейкiм страшыдлам, а так… Няхай табе зайздросцяць! Знайшоy, чаго саромецца! – дзяyчынка незадаволена фыркнула: яе самалюбства было яyна yшчэмленае. – Я, мабыць, па важнай справе прыйшла. – Што за справа? Бася адвяла яго крыху yбок i, панiзiyшы голас, каб iх не пачуy вартаyнiк, распавяла пра купца. – Няyжо люстра адчынiлася без цябе? – з жахам прамовiy Мiхал. – Не ведаю, – адказала Бася. – Але нам неабходна наведаць старога. – Так, зразумела. Я адразу ж пасля вячэры адшукаю яго i даведаюся, што здарылася. – Не, мы пойдзем акурат зараз! – дзяyчынка зрабiла нацiск на слове «мы». – Але, Бася, паненкам непрыстойна цягацца па горадзе, ды яшчэ позна yвечары! – запярэчыy Мiхал. – Ты будзеш чакаць мяне каля ганка, а я зараз пераапрануся i вярнуся, – тонам, якi не церпiць пярэчанняy, сказала дзяyчынка. – Добра хаця, што мая варта скончылася пару хвiлiн таму, – прамармытаy ушчэнт засмучаны Мiхал, якога зусiм не радавала перспектыва застацца без вячэры. Вяртаючыся да сябе, Бася заyважыла y сцяне нiшу, куды можна было схаваць вопратку. Яна знайшла сярод сваiх рэчаy мужчынскае адзенне, хутка апранула яго пад сукню, захапiyшы з сабой берэт i плашчык. Спускаючыся, яна сустрэла служанку i папрасiла яе сказаць княгiнi, калi тая будзе пытацца пра Барбару, што дзяyчынка не прыйдзе на вячэру, бо y яе разбалелася галава. Бася прашмыгнула y нiшу, зняла дамскую сукню i, скруцiyшы яе, пакiнула там жа. Схаваyшы валасы пад берэт i захутаyшыся y плашч, Бася накiравалася да выйсця з рэзiдэнцыi, дзе яе чакаy Мiхал. Раздзел 11 – Ну нарэшце! Я yжо змёрз чакаць цябе! – усклiкнуy Мiхал, топчучыся на снезе. Бася хацела была адгыркнуцца, што яна i так сабралася вельмi хутка, проста нехта надта чапляецца, але, прыгадаyшы, што сябра праз яе можа застацца галодным да самай ранiцы, вырашыла змоyчаць. Яны iшлi па цёмным горадзе, намагаючыся трымацца y цянi гмахаy. Вулiцы былi амаль што бязлюдныя, за выключэннем рэдкiх мiнакоy, гледзячы на якiх, складана было вызначыць, з якiмi намерамi яны тут бадзяюцца. Перад каранацыяй у Кракаве пазбiраyся yсялякi зброд, таму можна было лёгка натрапiць на разбойнiкаy. Мiхал i Бася прабiралiся цёмнымi завулкамi да дома, дзе спынiyся стары. – Мабыць, ён знайшоy нейкi спосаб адправiць цябе дадому раней? – спытаy юнак. – Мабыць, – сказала Бася. – Я yжо так моцна змаркоцiлася па бацьках, ты сабе не yяyляеш! Мiхал пакрыyджана засоп. З аднаго боку, ён выдатна разумеy, што дзяyчынцы трэба вярнуцца дадому, але, з iншага боку, ён настолькi прызвычаiyся да яе, што з цяжкасцю yяyляy сабе жыццё без Басiнай гарэзлiвасцi, цiкаyнасцi ды вясёлага смеху. Яму нават зрабiлася неяк няёмка ад сваiх разважанняy i ад эгаiзму, якi немаведама адкуль з’явiyся, – усё ж такi Бася не была яго yласнасцю, нельга было так раyнiва ставiцца да яе. Адагнаyшы гэтыя думкi, Мiхал паспрабаваy засяродзiцца на чымсьцi iншым, але пачуццё крыyды працягвала распальвацца y iм. Ён зiрнуy на Басю, якая дробненька тупала побач, адкрыy быy рот, каб нешта спытаць, але перадумаy i, пакруцiyшы галавой, нахмурыyся. «Вось бы люстра адчынiлася без Баськi! – разважаy ён. – Яна бы тады засталася са мной…» Думкi Мiхала кiнулiся наyскач, малюючы самыя радасныя yявы iх будучага жыцця. – А што, калi ён i тут мае люстры? Мабыць, нейкае з iх адчынiцца якраз сёння? – выказала здагадку Бася. – Як?! – Мiхал спынiyся пасярэдзiне дарогi. – І ты пойдзеш? Сёння? – Ну так, напэyна, – Бася крыху разгубiлася. – Назаyсёды? І мы… мы больш нiколi не сустрэнемся? – словы юнака павiслi y паветры. З хвiлiну яны анямела стаялi, пазiраючы адно на аднаго i намагаючыся yсвядомiць, што больш нiколi, нiколi не сустрэнуцца. Мiхал страсянуy галавой i пайшоy уперад. Бася дагнала яго, прасунула сваю маленькую далоньку y яго руку i шморгнула носам. – Ты што, плачаш? – здушана спытаy Мiхал. – Не! – адчайным голасам адказала яна i, адвярнуyшыся, змахнула з веек слёзы. Мiхал паглядзеy на дзяyчынку i моцна сцiснуy яе руку. Хутка яны дабралiся да касцёла, перайшлi дарогу i пагрукалi y дзверы дома насупраць. – Хто? – пачуyся голас з-за дзвярэй. – Гэта Мiхал Саколiч. Цi тут спынiyся пан Штоф, што з Вiльнi? – спытаy юнак. – Хвiлiну. Дзверы прачынiлiся. З-за iх быy бачны стары. – Добры вечар, пан Альбрыхт! – павiталася Бася. – Не стойце y дзвярах, праходзьце хутчэй, – злосна сказаy стары i, павярнуyшыся да iх спiнаю, пайшоy унутр. Мiхал пытальна паглядзеy на Басю, тая пацепнула плячыма, i яны накiравалiся следам за старым. – Я здзiyляюся вашай неразумнасцi! – усклiкнуy купец. – Як можна было пакiнуць люстра i паехаць невядома куды i навошта? Паехаць так далёка ад адзiнай вашай магчымасцi вярнуцца дадому! Няyжо вы не разумееце, наколькi вашы yчынкi былi безадказныя i неасцярожныя? А што, калi б люстра адчынiлася i вы прапусцiлi гэта i больш нiколi не здолелi вярнуцца? – Але вы ж казалi, што мне тут прыйдзецца быць каля паyгода, – запярэчыла Бася, якая не чакала ад старога такiх упiканняy. – Цi мала што я казаy? Часам бывае так, што люстра адчыняецца незалежна ад разлiкаy. – Вы мяне аб гэтым не папярэдзiлi! – пакрыyджана прамовiла дзяyчынка. – Тым больш, калi Мiхалу неабходна было паехаць, вас не было на месцы, а потым я не магла распараджацца сабой – сказалi ехаць да Кракава, я i паехала. Нiхто мне выбару не прапанаваy! – Трэ было быць асцярожней з самага пачатку – цiхенька, як мышка, сядзець у доме Мiхала, а не шпацыраваць па мiнулым. Гэта вам не турыстычная экскурсiя, легкадумнае дзяyчо! – Вы мне гэта yжо казалi! А мiж iншым, некаторыя «легкадумныя» старыя, – перадражнiла купца Бася, – знянацку адпраyляюць нi y чым не вiннае «дзяyчо» y глухое сярэднявечча, нiчога не сказаyшы! Вы толькi i ведаеце, што крычаць ды yпiкаць мяне, а толкам усё растлумачыць не жадаеце. – Ну, хопiць, – не вытрымаy стары. – Гэта нiчым не скончыцца. Здаецца, вы гатовая каго хочаш перамагчы y спрэчках, мадэмуазэль Барбара. Вы, верагодна, галодныя, хадземце вячэраць. Стары павёy Мiхала i Басю y суседнi пакой, дзе быy накрыты стол. – Дарэчы, а як вы трапiлi да двара княгiнi Радзiвiл? – пацiкавiyся стары y дзяyчынкi. – Разумееце, мы з Мiхалам неяк выязджалi за горад, яшчэ y Вiльнi, i, калi вярталiся дадому, да нас прычапiyся паляк, Годыеyскi. Ён… – Бася не ведала, як лепш сказаць. – Ну, карацей, ён здагадаyся, што я не хлопчык. А Мiхал мусiy ехаць, i мы не прыдумалi нiчога лепшага за тое, каб пакiнуць мяне пад аховай княгiнi. Стары занепакоiyся: – Гэта вельмi небяспечна! Зараз такi час, што кожны можа быць абылганы i пацярпець ад несправядлiвых паклёпаy. Таму, прашу вас, будзьце вельмi асцярожныя. І yратуй вас Божа спрабаваць нешта зменьваць цi прадказваць камусьцi будучыню! – стары пiльна паглядзеy на Басю. «Цiкава, як ён даведаyся», – падумала дзяyчынка i заёрзала на лаyцы: ёй раптам зрабiлася надта няёмка. – Якое глупства! Вы ж самi казалi, што нельга yмешвацца y падзеi мiнулага, – проста прамовiла яна. Стары з палёгкай уздыхнуy, i дзяyчынка адразу зразумела, што ён нiчога не ведае пра яе рэпутацыю вяшчухi. – Ну, а мабыць, усё ж такi магчыма неяк папярэдзiць вялiкую княгiню? Што, калi атрымаецца yратаваць яе? – нясмела спытала Бася. – Не, на жаль, нiчога нельга зрабiць. І не такiя людзi, як вы, спрабавалi нешта прадухiлiць, – строга сказаy стары. – Я тут ужо не yпершыню, але як хто нi спрабаваy змянiць ход падзей, раней цi пазней усё адбывалася сваёй чарадой, толькi кожны раз нашмат жахлiвей, пакутавала yсё больш ды больш бязвiнных людзей. І y першую чаргу арыштоyвалi тых, хто сваiмi неасцярожнымi словамi цi yчынкамi прыцягваy да сябе непажаданую yвагу. Вы павiнны быць вельмi абачлiвыя, намагайцеся не вылучацца сярод iншых. Не прыцягвайце да сябе yвагi, мадэмуазэль. – Ага, дык значыцца, iншым можна змяняць будучыню, а мне нават i паспрабаваць нельга? – Вы што ж, зусiм мяне не слухаеце? Вы яшчэ i няyважлiвая, даражэнькая! Я толькi што патлумачыy, наколькi гэта yсё небяспечна, а вы задаеце мне такiя пытаннi! Ах, уся надзея толькi на вас, малады чалавек, – звярнуyся стары да Мiхала. – З такiм авантурным характарам за мадэмуазэль трэба сачыць пiльным вокам! – Ды годзе, я yсё чула, проста y мiнулы раз вы казалi, што любы неасцярожны крок – i гiсторыя можа сур’ёзна пацярпець, а зараз гаворыце, што многiя нешта зменьваюць, – расчаравана прамовiла Бася. – Пачакайце, вы казалi, што тут ужо не yпершыню. Дык значыцца, з дапамогай люстраy можна трапляць у адзiн i той жа час колькi хочаш разоy? – Людзi, якiя маюць дастаткова досведу, могуць шмат. Але вам ведаць гэта зусiм неабавязкова. – Ну вось, заyжды вы аб чымсьцi пачнеце казаць, а распавесцi падрабязна адмаyляецеся. Толькi цiкаyнасць распальваеце! – з дакорам сказала дзяyчынка. – Ужо надта позна, вам трэба iсцi дадому адпачываць. – Увесь час вы адыходзiце ад тэмы! Стары толькi пакруцiy галавой. – Верагодна, калiсьцi я i адкажу на вашыя пытаннi, але не сёння. У рэшце рэшт, мадэмуазэль, майце сумленне – я стары чалавек, мне патрэбны адпачынак! Дый вам ужо час iсцi. Стары развiтаyся з Басяй i Мiхалам, правёyшы iх да дзвярэй. Яны бадзёра крочылi па вулiцы i, не звяртаючы yвагi на рэдкiх мiнакоy, гучна размаyлялi. – Ты чуy, як ён назваy мяне легкадумным дзяyчом? – абуралася Бася. – Толькi падумай, сам адправiy мяне сюды, а яшчэ кажа, што я нешта не так раблю. Цiкава, што бы я тут пабачыла, седзячы y цябе дома? – Ну, мабыць, ён мае рацыю y чымсьцi? – папытаyся падтрымаць старога юнак. – Ты ж часам сапраyды бываеш надта цiкаyная! – Што?! Дык ты яшчэ i на яго баку? Здраднiк! – усклiкнула дзяyчынка i раптам засмяялася. – Шкодны старызна – ён нават не хоча yсё распавесцi! Нiбы я камусьцi пачну выдаваць яго таямнiцы. Што яму ад мяне скрываць? Вось калi б я была на яго месцы, я б не сакрэтнiчала, а адказала на yсе пытаннi да апошняй дробязi. Прыкры да жаху! А ты толькi yявi, як бы гэта было файна – падарожнiчаць у часе. Тым больш што можна некалькi разоy вяртацца y адзiн i той жа час ды месца. Ды ад гэтага проста дух захоплiвае, праyда, Мiхал? – Ай, Бася, гэта yсё казкi для малечы! Ну якое падарожжа y часе? – Ну я ж тут! Я гэтаму, можна сказаць, рэчавы доказ! А yявi, калi аб’яднаць нашы веды, тваю моц i мае вынаходлiвасць i хiтрасць… – О, вось у чым, у чым, а y хiтрасцi табе не адмовiш! Гэта твая галоyная якасць! – зарагатаy Мiхал. – Нудны ты! Нават памарыць з табой нельга. Тут з дзвярэй найблiжэйшага дома вывалiyся п’яны чалавек. Ён павярнуyся да Басi i Мiхала, прыжмурыyся i, ашчэрыyшыся, прамовiy нецвярозым языком: – Якая сустрэча! Ну трэба ж – Саколiч! Ды не адзiн, а са сваёй… – Годыеyскi пахiснуyся i ледзь не yпаy. – Саступi з дарогi! – рэзка сказаy юнак, засланiyшы сабою Басю. – А я не саступлю – Паляк агiдна пагразiy пальцам i раптам выхапiy з похваy меч. Бася yскрыкнула, але Мiхал не збянтэжыyся – i y яго руках таксама блiснула зброя. – Годыеyскi, у апошнi раз кажу табе – саступi! Замест адказу лях зрабiy выпад у бок Мiхала. Бася адскочыла, а юнак паспеy адбiць удар. Годыеyскi зноy кiнуyся да яго. – Спынiцеся! Зараз жа спынiцеся! – закрычала дзяyчынка. – Ды yцiхамiр ты сваю дзеyку! – прабрахаy паляк. Ад такой нечуванай грубасцi Мiхал з лютасцю кiнуyся на супрацiyнiка. Той, абараняючыся, спатыкнуyся i сеy на зямлю, п’яна трасучы галавой. Мiхал апусцiy зброю i аглянуyся на Басю. Годыеyскi yскiнуy меч i, недарэчна размахваючы iм, зачапiy руку юнака. Той ускрыкнуy ад болю. На рукаве пачала праступаць цёмная пляма. Бася на iмгненне анямела ад жаху, але y наступную секунду з адчаем кiнулася на ворага. Яна нiчога не паспела зрабiць, пачуyся тупат некалькiх пар ног – варта, якая абыходзiла начны горад, прыбегла на крыкi. Убачыyшы iх, лях неяк узняyся i, хiстаючыся, знiк у цемры. Вартаyнiкi звярнулiся да Мiхала: – Хто вы? Што тут робiцца? – Я – Мiхал Саколiч. Я вяртаyся з маiм пажам дадому, але на нас напалi. Запытаyшыся, цi не патрэбна iм дапамога, вартаyнiкi пакiнулi Мiхала i Басю i пайшлi на пошукi злачынца. – Чаму ты не сказаy iм, што гэта быy Годыеyскi? – Што здарыцца, калi яго арыштуе гарадская варта? Ён наблiжаны да каралевы Боны. Яго yсё роyна вызваляць, а ён толькi раззлуецца яшчэ больш. – Ён моцна ранiy цябе? – занепакоiлася дзяyчынка. – Ды не, драпiна. Зачапiy трохi руку ды yсё. – Ага, усё… Ведаю я, якое гэта «ды yсё», – забурчала яна. Мiхал падкасаy рукаy, каб агледзець рану. На руцэ быy бачны неглыбокi парэз. Бася пачала шукаць у сябе якую-небудзь насоyку, але, нiчога не знайшоyшы, вырашыла адарваць лапiк ад крысся кашулi. Яна хацела зрабiць гэта эфектным рухам, але тканiна yсё нiяк не паддавалася. Тады юнак, нецярплiва yздыхнуyшы, адарваy лапiк кашулi здаровай рукой. Бася yзялася бiнтаваць рану. – Ты толькi патужэй зацягвай, – папрасiy Мiхал. Увесь астатнi шлях сябры iшлi моyчкi, намагаючыся як мага хутчэй дабрацца да рэзiдэнцыi. Калi яны вярнулiся, усе yжо спалi, нiдзе не гарэла святло i нават не было чуваць, як прыбiралiся на кухнi слугi. Мiхал пайшоy у арсенал, а Бася накiравалася да нiшы, дзе пакiнула сукню. Яна хутка пераапранулася i паспяшалася да сябе y пакой, цiхенька зайшла, каб не пабудзiць сябровак, якiя yжо даyно мiрна пасопвалi, прашмыгнула да ложка i забралася пад коyдру. Дзяyчынка заплюшчыла вочы i цяжка yздыхнула, узгадаyшы yсе сённяшнiя прыгоды. Раптам яна адчула на сабе чыйсцi погляд. Расплюшчыyшы адно вока, Бася заyважыла, што, прыyзняyшы галаву, на яе пiльна пазiрае адна з новых суседак, Кшыся. Здзiвiyшыся такой надзвычайнай увазе, дзяyчынка моцна зажмурылася i перавярнулася на iншы бок. «Трэ будзе прыдумаць нейкую байку, а то ж не адчэпяцца з роспытамi», – падумала Бася i адразу заснула. Раздзел 12 – Цi вы ведаеце, а якой гадзiне yчора вярнулася наша прыгажуня? – спытала Кшыся, дапамагаючы Басi ранкам умывацца. Ануся i Зося, якiя яшчэ песцiлiся i ленавалiся падымацца, адначасова селi y ложках i з цiкаyнасцю yтаропiлiся y сябровак. Бася паглядзела знiзу yверх на Кшысю. Тая сустрэла яе халодным фанабэрлiвым позiркам. Бася пачала старанна церцi вочы, намагаючыся прыдумаць сабе штосьцi y якасцi апраyдання. Кшыся чакальна маyчала. Урэшце Ануся не вытрымала i цiкаyна спытала: – Дык а якой? Не тамiце! – Папоyначы! – з’едлiва прамовiла Кшыся, палiваючы Басi на рукi са збана. Дзяyчыны здзiyлена пераглянулiся i з нецярплiвасцю пачалi чакаць працягу. – Сяброyкам нiчога не сказала, збегла немаведама куды, нiкога не папярэдзiла… – Каго трэба, я папярэдзiла, а перад табой я не абавязана адчытвацца, – агрызнулася Бася. – Цiкава, а што паненка можа рабiць адна цёмнай ноччу? І дзе? Якiя такiя сакрэты y яе, што нiкому нельга распавесцi? – Кшыся свiдравала Басю позiркам. Як на злосць, у галаву нiчога не лезла, у дзяyчынкi не было нi адзiнай думкi, якая бы больш-менш была падобная да праyды. Так нiчога i не прыдумаyшы, Бася вырашыла змагацца з працiyнiкам яго ж зброяй. – А з чаго было мяне шукаць? І дзе гэта ты мяне шукала? Мабыць, сама вярнулася не нашмат раней за мяне? Кшыся на iмгненне загарэлася чырванню. – Нiдзе цябе не было! – усклiкнула яна. – Я yжо yвесь дом абышла, усе калiдоры i нават на двор выходзiла, а цябе не знайшла! Бася прыyзняла брыво: – Ты адна выходзiла цёмнай ноччу? Куды? І навошта? – Я шукала цябе. – Але я ж не прасiла шукаць мяне. Кшыся збянтэжылася, не ведаючы, што адказаць. Яна разгубiлася i стала перабiраць матузочкi на сарочцы. – Пачакайце, – Ануся зноy вярнула размову да папярэдняй тэмы. – Басенька, дык куды ты yчора хадзiла? Ты з Мiхалам была, так? Бася загадкава yсмiхалася i шматзначна маyчала, задаволеная тым, што сяброyкi самi yсё за яе прыдумаюць. Дзяyчыны станоyча зашчабяталi: – Ой, як здорава! Гэта yсё так рамантычна – шпацыраваць марозным вечарам удваiх. А пра што вы размаyлялi? – Зося, ну пра што размаyляюць на спатканнi? – дакорлiва сказала Ануся сяброyцы. – Я на спатканнi не хаджу, – прамармытала засаромленая Зося. – Усё роyна, гэта yсё надта мiла. Мiхал такi завiдны пан. – Ёсць паны i больш завiдныя, – з’едлiва прамовiла Крысцiна. Дзяyчыны пытальна паглядзелi на яе. – Ты гэта пра што? – не зразумела Бася. – Няважна. – У Кшыськi ёсць кавалер! – здагадалася Ануся. – Мабыць, i ёсць, – таямнiча сказала Кшыся. – Ды кiнь ты сакрэтнiчаць! Распавядай! – дзяyчыны падбеглi да сяброyкi. – Як яго iмя? Кшыся яшчэ трохi павагалася. – Я не скажу яго iмя. Сяброyкi расчаравана застагналi. – Але я мушу сказаць, што ён – сапраyдны шляхцiч. Знатны, радавiты, багаты. Мiж iншым, ён – наблiжаны да каралевы. – Ён наш? Лiцвiн? – пацiкавiлася Ануся. – Цi мы маем каралеву? Каралева пакуль што адна – Бона. «Дзiyна, – падумала Бася. – Што з ёй здарылася? Яна зрабiлася такая злоснiца». – Дык ён лях? – вырашыла yдакладнiць дзяyчынка. – Ну i што з таго, калi лях? Затое якi! Ужо лепей будзе за твайго Мiхала, – з выклiкам сказала Крысцiна. У Басi yсярэдзiне yсё yзбунтавалася i патрабавала неадкладнага абвяшчэння вайны. – Я думаю, што не табе вырашаць, наколькi годны Мiхал, – перасцерагальна прамовiла яна. – Ай, дзяyчынкi, кiньце! Калi вы далей будзеце сварыцца, мы спознiмся на сняданак! – А нiхто i не сварыцца, – прабурчала Бася. Паненкi замiтусiлiся i пачалi yбiрацца да трапезы. Раптам Зося здаyлена yсхлiпнула. – Што з табой? – у адзiн голас спыталi суседкi. Дзяyчына адмахнулася ад iх i, адвярнуyшыся, прысела на ложак, працягваючы yсхлiпваць. Бася не вытрымала i падышла да яе: – Зосенька, што здарылася? У адказ дзяyчынка пачула незразумелае мыканне. Бася працягнула сяброyцы насоyку. Яна выцерла твар i, акiнуyшы yсiх позiркам, падцiснула пульхненькiя вусны i надзьмулася, каб зноy не расплакацца. Сяброyкi абкружылi яе i пачалi дапытвацца, што здарылася. – Вось у цябе, Бася, i y цябе, Кшыся, кавалеры ёсць, а y мяне няма. На мяне нават нiхто не глядзi-i-i-iць!!! – зноy зарыдала Зося. – Вось ужо вялiзная праблема! – фыркнула Крысцiна. – Няпраyда! Ты не маеш рацыю. Калi табе пашанцавала з кавалерам, гэта зусiм не значыць, што трэба смяяцца з iншых, у каго iх няма! – Ануся строга паглядзела на Кшысю. – Зося, не хвалюйся, я ж таксама не маю кавалера. Зося пахмурна паглядзела на сяброyку, i тая зразумела, што дарэмна прывяла прыклад, якi, вiдавочна, аказаyся не вельмi yдалым. – Калi ты будзеш так раyцi, то сапраyды нi адзiн пан на цябе не паглядзiць! – сказала Бася. – Прыводзь сябе y парадак, i хадзем снедаць. Мо i кавалера табе знойдзем добрага. – Ты думаеш? – з сумневам спытала Зося. – Ну зразумела! – запэyнiла яе сяброyка. Ануся закiвала y знак згоды з Басяй. Забыyшыся на yсе сваркi i расчараваннi, чатыры сяброyкi, весела балбочучы, спусцiлiся да снедання i прабралiся да сваiх месцаy. Яны сядзелi якраз недалёка ад Мiхала i яшчэ некалькiх маладых шляхцiчаy з варты Радзiвiлаy. Бася yбачыла, што яе сябра, нягледзячы на пусцяковую рану, моцна перабiнтаваy руку i трымаy яе на тальмаху. Пазiраючы на яго, Басiны сяброyкi завохкалi. – Няyжо ён бiyся з кiмсьцi на двубоi? – з прыдыханнем спытала Зося. – Тут ужо зразумела, што без цябе не абышлося, – шапнула Ануся на вуха Басi. Дзяyчынка пакруцiла галавой i пачала накладаць сабе y талерку стравы. А Мiхал, заyважыyшы yвагу з боку паненак, раптам пачаy рабiць млявы выгляд, паказваць на твары неверагодныя пакуты i падкручваць вус, якi iснаваy толькi y яго yяyленнi. «Добра хаця, што не стогне! – з’едлiва падумала Бася. – Ён бы яшчэ галаву забiнтаваy». Але тут яна yбачыла, як сяброyкi, усе да адной, падпёршы шчокi кулачкамi, елi Мiхала позiркамi, аблiзваючыся, нiбы кот на смятану. Усярэдзiне Басi yсё зноy абурылася. Яна скрыжавала на грудзях рукi i прынялася назiраць за тым, што адбывалася. «І што iм усiм ад яго трэба? – меркавала яна. – Асаблiва – Кшысьцы, яна ж мае yжо кавалера, а зараз нават праз стол перахiлiлася! І гэты таксама – гаротнiка з сябе корчыць». Бася нават не заyважыла, як змянiлася y твары: яна прыжмурылася i высунула наперад падбароддзе. Мiхал, злавiyшы строгi позiрк дзяyчынкi, раптам узняy броyкi домiкам i засмучана ды непаразумела паглядзеy на яе, нiбы дзiцянё, чакаyшае хвалы. «Не, не магу на яго доyга злавацца», – падумала Бася i yсмiхнулася юнаку. Ён шырока заyсмiхаyся y адказ i не аднiмаy ад яе шчаслiвых вачэй. Тут яго таварышы пачалi гучна рагатаць, з прычыны чаго юнак засаромеyся i нават тузануy аднаго з iх у плячо, усё яшчэ пазiраючы цiшком на Басю. Яе сяброyкi зноy заyздыхалi i з зайздрасцю сказалi: – Усё ж такi пашанцавала табе, Баська! Пасля снедання сябрам удалося пагутарыць. Мiхал распавёy Басi, што ён папярэдзiy князя пра yчорашнi напад. – Як? І ты сказаy, што я была з табой? – Зразумела, не. Я сказаy толькi, што yчора вечарам вяртаyся дадому, а Годыеyскi на мяне напаy. – І што князь? – Нiчога, пажурыy крыху, што я yначы валэндаюся па горадзе, i сказаy быць асцярожней. Пасля гэтай размовы Мiхал адправiyся на службу, а Бася разам з сяброyкамi пайшла да княгiнi, дзе яе папрасiлi пачытаць кнiгу yслых. Дзяyчынка забралася на лавачку перад пюпiтрам, на якiм стаяла кнiга i, убачыyшы перад сабою зусiм неразборлiвы шрыфт, паспрабавала спаслацца на мiзэрнасць святла, але слугi адвесiлi занавескi i перанеслi пюпiтр блiжэй да вокнаy. Басi нiчога не заставалася, як пачаць чытанне. З-за таго, што кнiга была на лацiне, задача yскладнялася. Дзяyчынка зрабiла выгляд, што y яе прыпадак кашлю, намагаючыся тым часам разабраць хаця якiя-нiякiя лiтары. Нарэшце, убачыyшы некалькi слоy, падобных па напiсаннi да англiйскiх, яна зразумела, якiя лiтары як выглядаюць, i пачала чытаць па складах. Басi было так нязручна ад уласнага невуцтва, што яна пачырванела i сарамлiва зiрнула на паннаy ды паненак. Але, убачыyшы, як усе станоyча кiваюць i yважлiва yслухоyваюцца y кожнае слова, дзяyчынка здагадалася, што большасць з iх разумее раyнютка столькi ж, колькi i яна сама. Натхнёная гэтым нечаканым адкрыццём, Бася, ужо нiчога не баючыся, смела yзялася чытаць далей. Пасля таго як яна скончыла, сяброyкi пахвалiлi яе: – Ты так добра чытаеш на лацiне! * * * 4 снежня yвесь Кракаy святкаваy iмянiны вялiкай княгiнi Барбары. Калi Бася разам са свiтай княгiнi Альжбэты шпацыравала па двары рэзiдэнцыi, Мiхал паклiкаy яе i працягнуy нейкi пакунак. – У цябе ж сёння таксама iмянiны, як i y вялiкай княгiнi, – сказаy юнак. Бася разгарнула пакунак i yбачыла невялiкi кiнжалiк са срэбнай дзяржальняй i прыгожымi похвамi. – Няхай у цябе будзе гэты кiнжал. Што, калi табе выпадзе ратавацца, а мяне не будзе побач? – Дзякуй, Мiхалачак! – прамовiла Бася, разглядаючы падарунак. – Мне так прыемна, што ты памятаеш пра мае iмянiны! Мiхал усмiхнуyся. – Ты можаш насiць яго y складках адзення, – параiy ён. Бася схавала кiнжал. – А калi твае iмянiны? – Ох, Баська, яшчэ не хутка – летам. – Шкада, – працягнула дзяyчынка. – Але ты мяне абавязкова папярэдзь – я таксама табе нешта падару. – Дамовiлiся, я абавязкова скажу табе, – паабяцаy Мiхал. Тут яго паклiкаy нехта з жаyнераy. – Ну вось, у мяне зноy варта, – уздыхнуy юнак. Сябры развiталiся, i Бася далучылася да сябровак, якiя з цiкаyнасцю сачылi за дзяyчынкай i згаралi ад нецярплiвасцi даведацца, што ж такое падарыy ёй Мiхал. Раздзел 13 Надышоy дзень каранацыi. З’ехалася yся шляхта Кароны i Вялiкага княства. Усе запрошаныя намагалiся перавысiць адзiн аднаго пышнасцю i багаццем убораy. Бася разам з сяброyкамi працiскалася праз агромнiсты натоyп, якi сабраyся каля Кафедральнага сабора. Каб не згубiцца, дзяyчыны yзялiся за рукi i чарадой прабiралiся наперад. Але тут высветлiлася, што Зося адстала, i iм давялося iсцi супраць велiзарнага натоyпу, каб адшукаць сяброyку, якая знянацку згубiлася. Нягледзячы на адтаптаныя ногi i шматлiкiя штуршкi локцямi, дзяyчыны yсё ж такi здолелi дабрацца да Сабора, дзе yжо пазбiралася шляхта i найблiжэйшыя сваякi вялiкай княгiнi i караля Жыгiмонта ІІ Аyгуста. – Ой, у мяне yсе ногi адтаптаныя! – пачала скардзiцца Зося. – З-за цябе мы yвогуле маглi сюды не патрапiць! – упiкнула яе Кшыся. – Чаму? – Бо пакуль мы цябе шукалi, тут ужо магло не застацца месцаy. – Але мы ж усё роyна паспелi, – умяшалася y спрэчку Ануся. – Тым больш што i месцы добрыя занялi – адсюль усё будзе бачна. – Я yяyляю, як было б крыyдна стаяць недзе y кутку ды нiчога не бачыць, – працягвала сцвярджаць сваё Крысцiна. – А y мяне yсё роyна ножкi баляць… Бася не звяртала на дробныя спрэчкi сябровак анiякай увагi, а разглядала Сабор, яго скляпеннi, вiтражы i цудоyныя роспiсы, якiя, за выключэннем некалькiх, амаль што не захавалiся y ХХІ стагоддзi. Калi дзяyчынка была тут у сваiм часе, толькi некалькi фрэсак былi адкрыты – i яна магла адно yяyляць, наколькi прыгожымi яны былi y мiнулым. Святары пачалi запальваць свечкi. Раптам Бася пачула чыйсьцi гнеyны крык: – Ды ты yвесь час на штосьцi скардзiшся! Нiякiх сiл з табой не стае! Заyжды ты ныеш i ныеш – усё табе не так! Бася аглянулася i yбачыла, што гэта яе сяброyкi крычаць i сварацца на yвесь Сабор. – Ды няyжо? Затое ты y нас толькi i ведаеш, як да yсiх чапляцца! – агрызнулася Зося на Кшысю. Ануся, не ведаючы, што рабiць, толькi спалохана пазiрала на абедзвюх. – Што? Я? – абурылася Крысцiна. – Ну, мабыць, хопiць? У рэшце рэшт, вы ж у Саборы! Пасаромелiся б, – сярдзiта зашыпела на iх Бася. Паненкi збянтэжана паглядзелi на яе. – Гэта yсё яна! – паказала пальцам на Зосю Кшыся. – Хлусня! Я толькi сказала, што y мяне баляць ногi, а ты пачала лаяцца! – апраyдвалася тая. – Зараз жа сцiхнiце! Учынiлi тут немаведама што, – упiкнула iх Бася. – Як можна! – Ой, зiрнiце, а нашыя месцы! – раптам усклiкнула Ануся. Паненкi павярнулiся. Выявiлася, што, пакуль яны сварылiся, натоyп, якi з кожнай хвiлiнай павялiчваyся, выцiснуy iх амаль не да самага краю Сабора, адкуль зусiм нiчога нельга было yбачыць. – А я казала! Я ж ведала, што так яно i будзе, – тонам вяшчухi сказала Крысцiна. – Як жа! Калi б ты не пачала на мяне крычаць i лаяцца… – з’едлiва заyважыла Зося. – Ды вы абедзве вiнаватыя!!! – раптам ускiнулася Ануся. – Усё з-за вас! Я, мабыць, марыла на свае вочы yсё yбачыць, а вы… – Ды цiшэй вы! – узмалiлася Бася, якая yжо не магла больш трываць такую некультурнасць з боку сябровак. Яна прыyзнялася на дыбачкi i паспрабавала хаця штосьцi разглядзець. Усе запрошаныя на каранацыю yжо пазбiралiся, i цырымонiя мусiла вось-вось пачацца. Галоyныя дзверы Сабора расчынiлiся, i па рэакцыi людзей, якiя сталi кланяцца, Бася здагадалася, што yвайшлi вялiкая княгiня Барбара i кароль Жыгiмонт ІІ Аyгуст. Дзяyчынка падскочыла на месцы, але нават такiм чынам нiчога не здолела yбачыць. Яна азiрнулася на сябровак, якiя yсё яшчэ працягвалi шэптам перакiдвацца лаянкай, i зразумела, што ад iх не дачакацца нiякай дапамогi. Ёй надта моцна карцела на yласныя вочы yбачыць падзею, пра якую яна столькi чытала, каб трацiць хаця б хвiлiну. Бася зноy прыyзнялася на дыбачкi, каб паглядзець, куды можна прабрацца, i раптам убачыла Мiхала, якога натоyп гэтак жа, як i яе, адцiснуy у кут, але рост юнака дазваляy яму сачыць за тым, што рабiлася. Бася, просячы выбачэння на кожным кроку, стала працiсквацца да сябра. – Мiхал! – паклiкала яна, урэшце прапiхнуyшыся да яго. – Баська, а я думаy, ты з сяброyкамi. – Ды ну iх! – забурчала дзяyчынка. – З-за iх нас выцiснулi да самага краю. Нават не бачна нiчога. – А-а-а… – зразумела працягнуy Мiхал. – Ну, не хвалюйся, тут таксама не надта бачна. – Ну як жа! – засумнявалася Бася. – Не тлумi галавы, ты yсё бачыш. Юнак няпэyна крутануy галавой i накiраваy позiрк да алтара, дзе адбывалася цырымонiя. Дзяyчынка зноy паспрабавала yзняцца на дыбачкi, але i адсюль нiчога не yбачыла. Бiскуп чытаy прамову на лацiне, а па Саборы раз-пораз праходзiy тлум: большасць з тых, хто стаяy на адлегласцi, аб чымсьцi перагаворвалiся ды вялi свецкiя размовы. Здагадацца, што робiцца, нельга было нават з пачутага. – Ты разумееш, пра што ён кажа? – спытала дзяyчынка Мiхала. – Ну, ён чытае малiтву. – Аб чым? – Я табе што, пераказваць буду? Тым больш што ён чытае на лацiне! – Але ты ж вучыyся ва yнiверсiтэце, там усё на лацiне, сам казаy. Ты павiнен разумець! Юнак незадаволена насупiy бровы. – Ага, значыцца, так i вучыyся, – едка заyважыла Бася. – Добра я вучыyся! – запярэчыy Мiхал. – Тады перакладай! – не адчэплiвалася дзяyчынка. Мiхал асуджана yздыхнуy: – Ну, бiскуп славiць Пана Бога, караля, Польшчу, зараз будуць уводзiць вялiкую княгiню y каралевы. – Дык зараз жа самае цiкавае будзе!!! Бася паспрабавала падскочыць на месцы, але зноy ёй не давялося нiчога yбачыць. Зусiм засмучаная такой няyдачай, дзяyчынка раптам заyважыла, што стаiць побач з выступам у сцяне. – Мiхал, – пацягнула яна за рукаy юнака, – падсадзi мяне, калi ласка. – Куды? – Ну вось, глядзi: бачыш, якi выступ добранькi? – Мабыць, мне яшчэ цябе на плечы пасадзiць?! Бася, трымай сябе прыстойна. Мы ж усё-такi y Саборы. – Ну Мiхалачак! Ты ж ведаеш, як мне хочацца паглядзець! Ну падсадзi мяне, калi ласка! Мiхал азiрнуyся па баках i, падхапiyшы Басю пад пахi, паставiy на вузкi выступ. – Задаволеная? – Ага! – усклiкнула Бася, нахабна абапёршыся локцем на плячо Мiхала. Зараз яна yсё выдатна бачыла. Вялiкая княгiня, схiлiyшы галаву, стаяла каленамi на аксамiтнай падушачцы перад бiскупам. Яна была y надзвычайна прыгожай сукнi i доyгай гарнастаевай мантыi з пурпурнай падшэyкай. Побач стаяy кароль. Людзi, якiя знаходзiлiся перад Басяй i Мiхалам, пачалi паварочвацца i пытацца y дзяyчынкi аб тым, што адбываецца перад алтаром. Задаволеная сваёй папулярнасцю, Бася пачала ва yсiх фарбах апiсваць цырымонiю. – Там збоку на барвовай падушачцы з залатымi кутасiкамi ляжыць карона. Так… Вось кароль бярэ яе y рукi… – каментавала Бася. Мiхал не вытрымаy такога бязладдзя i, схапiyшы дзяyчынку за крыссе сукнi, сцягнуy унiз. – Ты што зрабiy?! Я ж самае галоyнае не yбачыла! – абурылася Бася. – Хопiць ганьбiць мяне! Усе yжо сталi глядзець на цябе. Ты б яшчэ да самага алтара выскачыла! – Мiж iншым, я многiм, каму таксама не бачна, распавядала, што адбываецца. Зусiм крышачку засталося. Ён амаль надзеy на яе галаву карону, – расчаравана сказала Бася. Мiма пачалi працiсквацца гандляры слодыччу. – Мiхал, глядзi, тут яшчэ i слодыч прадаюць! – усклiкнула дзяyчынка. – А iх як сюды пусцiлi?! – бедны юнак зусiм збянтэжыyся. – Давай купiм штосьцi! – прапанавала Бася. – Вось што-што, а гэтага я рабiць не буду, – запратэставаy Мiхал. – Хопiць з мяне таго, што ты тут як другi бiскуп за кафедрай стаяла. Гэта не каранацыя, а пасмешышча нейкае! Рэшткi цырымонii Бася прастаяла, душачыся ад задухi, паху поту ды духмяных рэчываy. Неyзабаве yсё скончылася, кароль i толькi што каранаваная каралева пакiнулi Сабор, i паступова yсе запрошаныя таксама пачалi выходзiць. Пасля каранацыi меy быць баль. Басiны сяброyкi yбачылi яе сярод натоyпу i пачалi прабiрацца да яе. На нейкi час дзяyчынцы давялося развiтацца з Мiхалам i зноy далучыцца да сваёй кампанii. Разам з iмi яна пайшла y замак. – Кшыся, а твой кавалер таксама будзе на балi? – спыталi паненку сяброyкi. – Не ведаю. Напэyна, будзе, – неахвотна адказала яна. Калi пачаyся баль, паненкi y адно iмгненне кудысьцi паразбягалiся, пакiнуyшы Басю y адзiноце. Грымнула музыка, i пачаyся першы танец. Дзяyчынка yпершыню пашкадавала, што зусiм не yмее таньчыць, мабыць, i трохi скаваныя, але yсё роyна прыгожыя i зграбныя старадаyнiя танцы. Яна адышла да сцяны i стала назiраць за танцорамi, накручваючы на пальцы шнуры пояса ды цяжка yздыхаючы. Азiраючы залу, дзяyчынка натрапiла позiркам на кампанiю маладых шляхцiчаy, якiя, хiхiкаючы, бессаромна разглядалi яе. Бася неyразумела акiнула сябе вокам зверху yнiз i, пераканаyшыся y беззаганнасцi yбору, падумала пра iх: «Вось якраз да пары маiм сяброyкам!» Шляхцiчы, не зводзячы з яе вачэй, працягвалi хiхiкаць i раптам пачалi выпiхваць адзiн аднаго наперад. «Няyжо яны жадаюць запрасiць мяне на танец?!» – з жахам падумала дзяyчынка. Калi самы адважны з юнакоy накiраваyся да яе, Бася пачала позiркам шукаць шляхi да адступлення i з радасцю yбачыла Мiхала, якi спяшаyся да яе: яго дзiyным чынам гналi Зося, Ануся i Кшыся. Ён у адзiн скачок пераадолеy адлегласць, якая раздзяляла яго i Басю, i апынуyся побач. На тварах паненак i юнага шляхцiча, якi намагаyся ангажыраваць дзяyчынку, адначасова выявiлася расчараванне. Юнак, нядоyга думаючы, вырашыy змянiць маршрут i yзяць на прыступ Басiных сябровак. Мiхал цяжка дыхаy. – Што з табой здарылася? – спытала яна. – А? – не адразу зразумеy ён. – Твае сяброyкi жадалi запрасiць мяне на танец. – І ты адмовiyся? Юнак зарагатаy: – Ледзь-ледзь паспеy уцячы! Бася зноy пачала назiраць за танцамi. – А ты чаму такая самотная? – Ды мне шкада, што я зусiм не yмею таньчыць. Вашыя танцы такiя прыгожыя! – Фу, лухта! – фыркнуy Мiхал. – Ну чаму адразу лухта? Ты yмееш? – Што? Танцаваць? Ну… умею, але не люблю. Дый не надта добра y мяне гэта атрымлiваецца. З хвiлiну яны прастаялi моyчкi. – Бася, – паклiкаy Мiхал. – Што? – А давай уцячом адсюль! Сябры выбеглi з душнай залы y прасторны yнутраны двор, дзе зусiм нiкога не было. Знутры даносiлася музыка, у марозным паветры яскравiлiся рэдкiя сняжынкi, з вокнаy лiлося яркае святло, якое расчэрчвала двор на чатырохкутнiкi. – Панi Барбара, дазвольце запрасiць вас на танец! – сур’ёзным голасам сказаy Мiхал i пакланiyся. – Мiхал, не дурыся! – Як? Вы адмаyляецеся ад майго запрашэння? – здзiвiyся юнак. Бася рассмяялася, але y тое ж iмгненне, зрабiyшы сур’ёзную мiну, як i y сябра, пакланiлася, распростваючы крыссе сукнi: – Я прымаю вашае запрашэнне, пане Мiхалу. Яны yзялiся за рукi i зрабiлi нейкае па, якога не iснавала нi y адным танцы. І тут Мiхал падхапiy Басю, i яны закружылiся па двары, залiваючыся вясёлым рогатам. Яны вальсавалi па дворыку, пакуль у абаiх не закруцiлася галава. Мiхал з Басяй прытулiлiся да тонкай калоны, якая падтрымлiвала балкон. – Ты толькi паглядзi, якiя зоры! – з захапленнем усклiкнула дзяyчынка. – Ага, – згадзiyся юнак. – Усё так цудоyна! Яшчэ б паесцi штосьцi. – Ох, Баська, ты цалкам пазбаyленая паэзii! Я так i ведаy, што ты захочаш есцi, – сказаy Мiхал, выцягваючы з кiшэнi завернуты y сурвэтку пернiк. Ён разламаy яго на дзве часткi i адну працягнуy Басi. – Мiхалачак, якi ж ты!.. – з захапленнем вымавiла дзяyчынка. – Якi? – залiyся чырванню юнак. – Самы-найсамы! Яны стаялi так, адны y цэлым свеце, любавалiся зорамi i жавалi пернiк. Бася прытулiлася да пляча Мiхала i, закiнуyшы назад галаву, паглядзела на яго. Ён усмiхнуyся i асцярожна абняy дзяyчынку. Яна падумала, што нiколi не адчувала сябе такой шчаслiвай, як сёння, i, здаецца, нiколi не ела нiчога смачнейшага за гэты пернiк. Раздзел 14 Аднойчы yвечары, калi yсе y доме yжо ляглi спаць, у пакоi паненак нiхто нават i не думаy пра сон. Кшыся сядзела на ложку перад адчыненым куфрам i прычэсвала валасы, Зося i Ануся забралiся пад коyдру i, шчыльна прытулiyшыся адна да адной, каб не было халодна, цiхенька пляткарылi, а Бася, якая yжо пачынала драмаць, мiмаволi прыслухоyвалася да iх размовы. – Як шкада, што y нас у свiце зусiм няма цiкавых кавалераy! – уздыхнула Ануся. – Усе цi надта старыя, цi надта непрыгожыя. Вось быy бы хтосьцi прыгожы, разумны i абавязкова малады. – Яшчэ добры, – дадала Зося. – І вясёлы. «Кавалеры, кавалеры… Усё iм кавалераy давай, – падумала Бася. – Усе вушы прагудзелi з гэтымi кавалерамi!» – А яшчэ каб ён быy моцны i храбры! – працягвала Ануся. – Словам, каб быy сапраyдны рыцар. – Не, Ануся, такiх не бывае. Абедзве паненкi журботна yздыхнулi. – Пачакай, як жа не бывае? А Мiхал? – Ну, вось хiба што толькi Мiхал, – згадзiлася Зося. Пры словах пра юнака yся дрымота, якая ахутвала Басю, раптам некуды знiкла, i дзяyчынка yзялася yважлiва слухаць сябровак. Дзяyчаты, вырашыyшы, што Бася yжо спiць i yсе iхнiя размовы застануцца беспакаранымi, пачалi далей балбатаць пра Мiхала. – Вось глядзi – каб усё так сышлося! І шляхцiч ён не з апошнiх, i князь да яго ласкавы, i малады, i не бедны. – Ды гэта што! – нецярплiва перарвала Зося. – Такiх зашмат, а вось каб яшчэ i прыгажун такi быy! – летуценна дадала яна. – Ён як мiма мяне iдзе, я аж уся млею. – Ты бачыла, якiя y яго валасы? Густыя, шаyкавiстыя. А колеру якога прыгожага – цёмна-каштанавага. І навошта хлопцу такiя валасы? Мне б гэтакiя, як мае ён! – разважала Ануся, заплятаючы нанач дзве танюткiя жаyтаватыя коскi. – Ой, а ён калi iх назад адкiдвае, у мяне аж каленцы падкошваюцца, – сказала Зося. Бася прыгадала, як Мiхал нецярплiвым рухам рукi адкiдвае пасмы з iлба, i адчула, што y яе самой унутры yсё пачынае млець. – А якiя y яго вейкi! Ты паглядзi на мае – гэта ж не вейкi, а нейкi здзек, – паскардзiлася Зося. – А y хлопцаy заyсёды вейкi доyгiя i пухнатыя. – Ну, не ведаю, у яго яны нейкiя асаблiвыя. І нават на кончыках загiнаюцца! Ну проста неверагодна! Нiколi такiх веек, як у яго, не бачыла. – А якi высокi! – Высокi – так, а галоyнае, плячысты! Як на яго зiрнеш, дык ён худзенькi, танюткi yвесь – асаблiва, калi поясам перацягнецца, – а плечы шырачэзныя. – Так, складу яму не пазычаць. Ануся i Зося летуценна yздыхнулi, а Бася з галавой накрылася коyдрай i yсмiхнулася y падушку. – А вочы… Ён як зiрне сiнiмi вачыма, дык адразу дух i захапляе. – Ага, толькi вочы y яго не сiнiя, а шэрыя. – Хiба? – здзiвiлася Зося. – Мне заyсёды здавалася, што яны y яго як валошкi. «А па-мойму, яны yвогуле бiрузовыя, – падумала Бася. – Нехта з нас, пэyна, дальтонiк». – А yсмешка… Паненкi зноy заyздыхалi. А Бася yявiла сабе, як Мiхал усмiхаецца сваёй дураслiвай хлапечай усмешкай, i yнутры y яе yсё аж затрапяталася. «І гэта yсё маё», – нясцiпла падумалася ёй. Дзяyчынцы было так прыемна, нiбы хвалiлi не Мiхала, а яе саму. – Але ты толькi падумай, Зося, якi ён да yсяго гэтага сцiплы! Іншы хлопец ужо даyным-даyно пачаy бы фанабэрыцца, а ён, наадварот, нiколi не выстаyляецца! – А яшчэ ён i адважны, i смелы, i добры, i… – Зося запнулася на iмгненне, падбiраючы эпiтэт, якi б найбольш пасаваy Мiхалу. – І высакародны! – Вось гэта сапраyды. А y сядле як трымаецца – бы yлiты! – Ды яму наогул цаны няма. Такi хлопец, такi хлопец… Вось было б такiх больш! – Зося, а цi ты памятаеш, як мы з табой у калiдоры яго падпiльноyвалi? – Ага! А Мiхал iшоy насустрач, але нас не yбачыy, i, калi мы з табой гучна павiталiся, ён яшчэ так увесь пачырванеy! Паненкi весела захiхiкалi. А Бася, не вытрымаyшы, адкiнула коyдру i сказала: – А вам дык вось няма чаго больш рабiць, як у калiдорах з засады выскокваць i хлопцаy пужаць! – Баська! Дык ты не спiш! – усклiкнулi сяброyкi i разрагаталiся. – А мы думалi, што ты заснула. Але мы ж нiчога благога не казалi, праyда? Усё-такi табе жудасна пашанцавала. Згадзiся, Мiхал у цябе такi рыцар, такi прыгажун! – Ну i толку з гэтага? – фыркнула Кшыся. – Самае галоyнае, каб пан знатны быy i багаты. – Так, i пажадана, як мага больш стары i страшны, – з’едлiва прабурчала Бася. – У кагосьцi ёсць сярод знаёмых лядашчы пачварны карлiк, якi трымае свой род ад самога Гедымiна i валодае каласальным багаццем? Хутчэй за yсё, гэта Кшысьчын кавалер. Ануся i Зося зайшлiся ад смеху, а Крысцiна пакрыyджана надзьмулася. – Чаму адразу лядашчы i пачварны? Зусiм ён не лядашчы, а яшчэ малады. І нават вельмi сiмпатычны. – Але карлiк… – не yтрымалася Бася. – Нiякi ён не карлiк! – абурылася Крысцiна. – Табе б толькi нагаворваць на яго! Ён высокi! – Дзiyна… Не можа быць! – тэатральна сказала дзяyчынка. Паненкi зноy зарагаталi, а потым Зося спытала: – Крысцiна, ну распавядзi пра свайго кавалера! Што ты yсё таямнiцы ад нас трымаеш. Скажы хаця, як яго клiчуць! А то нават на балi не было, каб паглядзець. – А я й не збiраюся yсё вам распавядаць. – Ну Крысцiна!!! – Нiчога не распавяду. – Вось шкодная, – прабурчала Зося. Калi Кшыся адвярнулася, схiлiyшыся над куфрам, Бася скрывiла морду i паказала ёй язык. Паненкi фыркнулi, а Ануся раптам сказала: – А мы зараз самi даведаемся, хто y Кшысi кавалер! – Як вы пра гэта даведаецеся? – Крысцiна yзняла галаву. – Будзем цябе катаваць! – рагатнула Бася. Кшыся спадылба зiрнула на яе. – Ды не! Бася, што з табой такое здарылася? Мы варажыць будзьма! – сказала Ануся. – Свечка ёсць, вада ёсць. Вось толькi столiк трэба на сярэдзiну пакоя выцягнуць. Дзяyчаты перасунулi столiк, паставiлi на яго таз i налiлi туды са збана вады. – Я калi жыла y нашым маёнтку, мы абавязкова варажылi на Каляды. Бабуля заyжды распавядала, што трэба рабiць, мы доyга рыхтавалiся, толькi варожаць жа позна ноччу, а я была маленькая i часта раней часу засынала, – сказала Ануся. – Вось зараз у ваду будзе крапаць воск ад свечкi i складацца y малюнак, а вы кажыце, хто што бачыць. Пачакайце… Кшыся, загадай iмя свайго кавалера, варожым жа на яго. Крысцiна закацiла вочы, робячы выгляд, што загадвае iмя, а Бася падумала: «Ну i што? А калi я таксама загадаю, што тады будзе? Мiхал?!» Ануся схiлiла свечку над тазам, i y яго паволi пачаy крапаць воск. – Кшыся, а табе хiба нецiкава? – спытала Зося, якая стаяла побач з ложкам, дзе сядзела паненка. – Ой, усё гэта глупства! – адказала яна, але тым не менш падышла да столiка. – Ну, хтосьцi штосьцi бачыць? – Я нiчога не бачу. Проста кроплi воска i yсё, – прамовiла Зося. Кшыся толькi фыркнула. – А ты, Бася? – зноy спытала Ануся. Дзяyчынка вырашыла падыграць сяброyкам i таямнiчым шэптам пачала казаць: – Я бачу… Гэта сонца… Не, гэта галава. Галава маладога мужчыны… – А адкуль ты ведаеш, што ён малады? – пацiкавiлася Зося. – Ну… Таму што ён малады. Гэта ж вiдавочна, – Бася непрыкметна падмiргнула сяброyцы i зiрнула y бок Крысцiны, якая пiльна yглядалася y васковыя выявы. – А далей што? – нецярплiва спытала паненка. – Далей? – перапытала яе Бася i, зноy зiрнуyшы y таз, самлела: на вадзе выразна вымалёyвалася постаць чалавека. – Я бачу постаць. – Чыю? – Напэyна, гэтага ж мужчыны, – адказала Бася, працягваючы назiраць за фiгуркай. – А якi ён? – Тонкi i зграбны… Ён… – у таз упала чарговая кропля воску, – вядзе пад аброць каня. – А конь яму навошта? – Дурненькая, конь – добры знак. Напэyна, жанiх багаты! – патлумачыла Ануся. – Ну, а далей? Бася так пiльна стала yглядацца y знакi, што y яе пачалi балець i слязiцца вочы. Ёй ужо здавалася, што яна бачыць, як рухаецца фiгурка чалавека з канём. Сяброyкi, таксама намагаючыся штосьцi разгледзець, пачалi нахiляць галовы так, што iх валасы ледзь не краналiся вадзяной роyнядзi. Басiнай шчацэ рабiлася нязносна горача ад полымя свечкi, якая знаходзiлася амаль у мiлiметры ад яе. – Ён некуды накiроyваецца! Фiгурка сапраyды iмклiва перасоyвалася па вадзе, нiбы баялася кудысьцi спазнiцца. – Выхоплiвае меч! Паненкi, затаiyшы дыханне, ужо зусiм шчыльна схiлiлiся над вадой, паапускаyшы y яе кончыкi валасоy. На iмгненне чалавечак спынiyся, замёр. І раптам у таз палiлося нешта густое i цёмна-чырвонае. – Кроy!!! – закрычала Бася. – Кроy!!! Полымя свечкi нечакана згасла, i дзяyчаты з крыкам кiнулiся хто куды. Бася выявiла, што, моцна абняyшыся з Анусяй, сядзiць на чыiмсьцi ложку i адчайна дрыжыць. У пакоi чулiся жудасны лямант i енк. Нiхто не мог вымавiць анi слова, у пакоi нiчога не было бачна, i толькi жахлiвыя крыкi рабiлiся yсё гучнейшыя i больш працяглыя. Бася адчувала, як цяжка дыхае Ануся. – Гэта нячысцiкi! – прашаптала паненка i задрыжала яшчэ мацней. У гэтае ж iмгненне дзверы y пакой адчынiлiся, i yсе дзяyчаты зноy спалохана закрычалi нiчым не горш за нячысцiкаy, што захапiлi пакой. – Цiха! – прагучаy гнеyны голас, i сяброyкi yбачылi адну з прыдворных паннаy са свечкай у руцэ. Усе крыкi адразу ж сцiхлi. Толькi каля аддаленай сценкi пачулася няяснае хныканне. Панна асвятлiла пакой i yбачыла Басю з Анусяй, якiя yчапiлiся адна y адну i адчайна трэслiся. Кшыся забiлася y самы кут ложка. – Што гэта такое? – абурана yсклiкнула кабета. – Як гэта разумець? Вы перабудзiлi yвесь дом! Што тут увогуле робiцца? Усе yжо даyным-даyно адпачываюць, а вы крычыце на yсё горла i нiкому не даяце спаць. Бедная панi княгiня перапалохалася з-за вашых крыкаy. Цi не сорамна вам так трымаць сябе?! Паненкi спалохана пераглянулiся. – А дзе Зося? – нясмела спытала Кшыся. – Яе нячысцiкi забралi!!! – зноy залямантавала Ануся. – Зосенька! Як жа так? Ну за што нам гэта? Тут панна асвятлiла астатнюю частку пакоя i yбачыла ногi, якiя тырчалi з Кшысiнага куфра. – Гэта яшчэ што такое? – канчаткова абурылася яна. З куфра пачулася нейкае мармытанне, а дзяyчаты толькi цiхенька захныкалi. Панна рашучым крокам падышла да куфра i дапамагла Зосi выбрацца з яго. – Зоська! – закрычала Ануся i кiнулася да сяброyкi з абдымкамi. Тым часам панна абышла столiк з тазам i, зазiрнуyшы y яго, сказала: – А, дык вы, значыцца, варажылi, нягоднiцы. Лепш у царкву лiшнi раз пайшлi б, чым займацца такiмi глупствамi. Абавязкова паскарджуся на вас панi княгiнi! Зараз жа кладзiцеся спаць, i каб больш нiякага тлуму! Кабета запалiла запасную свечку, якая стаяла на падаконнiку, i пайшла з пакоя, зачынiyшы за сабою дзверы. – Зоська, як жа я за цябе перапалохалася! – Ануся не пускала ад сябе сяброyку. – Як жа ты y куфры апынулася? – Калi свечка патухла, я назад адскочыла i павалiлася туды. У Кшысi ж куфар адчынены быy. – Нiколi больш варажыць не будзьма! Дурная гэта справа, – сказала Ануся. Паненкi памалу разышлiся кожная да свайго ложка. Бася yсё яшчэ дрыжала пад коyдрай, думаючы пра выявы, якiя yбачыла. «Навошта я толькi на Мiхала загадала?! – упiкала яна сябе. – Дурная, дурная, дурная!» Раптам паненкi пачулi, як Крысцiна, уткнуyшыся y падушку, аб чымсьцi горка плача. Ануся i Зося саскочылi з ложкаy i кiнулiся яе суцяшаць. У Басi нават не было сiл узняцца. – Кшысенька, што здарылася? – Стась! Мой Стась! – рыдала паненка. – Бася кроy наваражыла, што ж зараз будзе? Бедны мой Стась! «Якi ж Стась, калi я на Мiхала варажыла! – з прыкрасцю меркавала Бася. – Сапраyды, што з iм зараз будзе?» Дзяyчынка yсё думала i думала пра юнака, з яе вачэй бесперастанку струменiлiся слёзы. Сцiснуyшы y кулак краёчак адсырэлай падушкi, Бася лаяла сябе за глупства да самай ранiцы, пакуль не заснула. Прачнуyшыся на другi дзень, яна yбачыла, што свечка, якую дзяyчаты пакiнулi валяцца на падлозе насамрэч была каляровай, i кроy, якая yзялася з нiадкуль, была тым жа воскам, проста на свечцы пачаyся новы вiток iншага колеру. «Вось дурнiца! – падумалася Басi. – Ну трэ было ж так здураваць…» У дзяyчынкi адлягло ад сэрца, i яна паказала свечку Кшысi, якая таксама yсю ноч не магла заплюшчыць вачэй. Спачатку паненка i yвогуле не жадала размаyляць з Басяй, але, падумаyшы, даравала ёй. Княгiня Альжбэта адправiлася y каралеyскi замак зноy наведаць сваю братавую, таму паненкi былi цэлы дзень вольныя, а y Мiхала не было варты, i яны з Басяй вырашылi схавацца ад усiх у нiшы каля вiтражнага акна. Быy ясны сонечны дзень. Яны сядзелi на прыступцы каля акенца i задаволена жмурылiся, лянiва балбочучы. Іх твары былi пафарбаваныя святлом ад каляровых шкельцаy. – Уяyляеш, мы yчора ноччу варажылi – так жудасна было! – распавядала Мiхалу Бася. – О, я чуy, – зарагатаy ён. – Я нават падумаy, што надыходзяць ворагi, i хацеy ужо будзiць жаyнераy. – Да нас прыйшла панна Алiцыя. Яна, бадай што, будзе больш суворая за yсiх тваiх жаyнераy разам узятых! – Так, гэта праyда… Дык што вы там наваражылi? – Гэта yсё, вядома, лухта, – пачала Бася. – Разумееш, мы yвогуле варажылi на Кшысiнага кавалера, але я загадала тваё iмя. Там чалавечак вымалёyваyся, ну, юнак, а свечка была каляровая, i палiyся чырвоны воск. Я так спужалася – вырашыла, што гэта кроy. Усе закрычалi… Я так хвалявалася, нават усю ноч не спала. – І што гэта значыць? – спытаy Мiхал. – Ды нiчога не значыць! Усяго толькi воск iншага колеру. Я думаю, гэта нiчога. Але ты yсё роyна будзь больш асцярожны, добра? – Дык вы ж на Крысцiнiнага кавалера варажылi. – Ну, гэта яны yсе, а я – на цябе. Таму ты асцярожней, добра? – Добра, – кiyнуy Мiхал, яшчэ не дарэшты разумеючы. – А чаго ты на мяне варажыла? Бася трохi сумелася i паружавела: – Ну… Цiкава проста. На каго мне яшчэ варажыць? Юнак адхiлiyся спiнаю да сценкi i, прыкрыyшы вочы, з-пад веек назiраy за Басяй, задаволена yсмiхаючыся. – Мiхалачак, а ты ведаеш, што паненкi толькi пра цябе i гутараць? – Праyда? І што яны кажуць? – Шмат чаго… Вось, напрыклад, як яны цябе пужалi y калiдорах. – Калi? – Мiхал здзiyлена расплюшчыy вочы. – Адкуль жа я ведаю? Я разам з iмi засады не раблю! – Нешта я не памятаю, каб яны мяне пужалi. Я, шчыра кажучы, на iх i yвагi не звяртаю. – Ну-ну, як жа, – фыркнула Бася, узгадваючы yсе правiннасцi юнака. – Што? Я сур’ёзна! Што мне твае паненкi? – Ты хочаш сказаць, што ты да iх цалкам абыякавы? – Зразумела! – Да yсiх? – Ну, так. – Ой, няyжо няма нiводнай паненкi, якая б табе падабалася? – хiтра спытала Бася. – Мабыць, i ёсць, – юнак нахмурыyся i пачырванеy. – І хто яна? – дзяyчынка скрыжавала на грудзях рукi. – Ай, Баська, адчапiся ад мяне! – усклiкнуy Мiхал i yтаропiyся y столь. Бася засапла i сцяла вусны. – Ты што надзьмулася? – спытаy яе Мiхал. – Нiчога, – холадна адказала яна. – Паглядзi, у цябе павук на сукнi! – Дзе? – спужалася Бася i, убачыyшы маленечкага павучка, якi поyз па самым краёчку крысся, жаласна захныкала: – Мiхал, убяры яго, я баюся! Юнак, пасмейваючыся, скiнуy павучка з Басiнай сукнi i сказаy: – Нiколi не думаy, што ты баiшся такой лухты! – Так, баюся, але гэта не значыць, што трэба з мяне смяяцца, – пакрыyджана прабурчала дзяyчынка. – Ды годзе табе, – прымiрэнча сказаy Мiхал i аддана зiрнуy на яе. Бася прыгледзелася да яго вачэй, якiя з-за вiтражных шкельцаy зрабiлiся рознакаляровымi, i прамовiла: – Слухай, Мiхал, я yсё нiяк не магу зразумець, якога ж колеру твае вочы. – Якога-якога? Здаецца, блакiтнага. – Не-е-е. – Дзяyчынка стала на каленi i yзяла твар юнака y далонi. – Пачакай, не круцiся! – загадала яна i павярнула яго твар да празрыстых шкельцаy. – Яны y цябе бiрузовыя i яркiя. А калi ты злуешся, яны робяцца сталёвага колеру. А так яны як мора. Прыгожа! Мiхал пачаy адчайна пунсавець, а Бася, адчуyшы, як пад яе далонямi гараць яго шчокi, сумелася i адсела ад юнака. Апусцiyшы вочы, яна старанна прынялася разгладжваць складкi сукнi. Сонца ярка свяцiла з акна, i Бася, грэючыся y промнях, сказала: – Так добра, нiбы вакацыi! А ты любiy зiмнiя вакацыi, калi вучыyся? – А y мяне нiколi не было вакацый. – Як? – здзiвiлася дзяyчынка. – Ну, увогуле, калi я вучыyся ва yнiверсiтэце, у нас былi выхадныя i святы, але самiх вакацый не было. Часам на святы да мяне прыязджаy бацька, i мы з iм цэлыя днi праводзiлi разам. Шпацыравалi па горадзе, смачна елi – у самiм жа yнiверсiтэце харчавалi кепска, ва yсялякiм выпадку, мне не падабалася. Здорава было, калi ён прыязджаy. Але потым ён памёр, i yжо нi пра якiя вакацыi не магло быць гаворкi. Трэ было iсцi на службу, – Мiхал абапёрся падбародкам на кулак i стаy засяроджана разглядаць вiтражы. Басi раптам да слёз зрабiлася крыyдна за яго. Дзяyчынцы захацелася моцна абняць юнака i засланiць ад злоснага i бязлiтаснага свету. Але яна засаромелася знянацку кiнуцца да Мiхала з абдымкамi, таму проста падсела блiжэй i моцна сцiснула яго руку. Ён цёпла паглядзеy на Басю, беражлiва yзяy яе далоньку y свае рукi. Так яны i сядзелi, пакуль не вярнулася княгiня i па калiдорах не пачалi мiтуслiва бегаць слугi. Раздзел 15 Пасля вiзiту да каралевы Барбары, княгiня паклiкала паннаy i паненак да сябе y пакой. Зося i Ануся, стоячы y яе за спiнаю, складвалi сукню, прымерваючы яе да сябе i цiхенька хiхiкаючы; Кшыся збiрала y скрыначку каштоyнасцi, а Бася прычэсвала маладой кабеце валасы. Панны са свiты сядзелi y пакоi з рукадзеллем i слухалi княгiню Альжбэту. – Бедная каралева! Яна стала такая худая i бледная. Нябога зусiм расхварэлася апошнiм часам, – распавядала княгiня. – І самыя ж лепшыя лекары яе лекуюць, а yсё роyна асаблiвых зменаy няма. Яна выглядае такой стомленай i няшчаснай. Нават з твару змянiлася! А яшчэ кажуць, што яна зрабiлася капрызнай i надта строгай з усiмi. Хто ж будзе вясёлы i ласкавы y час такой цяжкай хваробы? Ах, як шкада, мой муж столькi сiл i здароyя страцiy, каб адбылася каранацыя Барбары, а яна зараз так занядужала. – Дык што ж, каралева так моцна хварэе? – спыталi панны. – Ну, Барбара нiколi не вылучалася асаблiвым здароyем i часта хварэла, але заyсёды ачуньвала. Спадзяюся, што i зараз усё абыдзецца. Мы будзем малiць Пана Бога аб яе хуткiм вылячэннi! Панны закiвалi i дружна перахрысцiлiся. А княгiня працягвала: – Мой бедны муж так доyга дамагаyся, каб яна зрабiлася каралевай, а зараз усё можа адбыцца не самым лепшым чынам. Але я спадзяюся, што, калi каралева ачуняе, яна падзякуе свайму брату i будзе yсяляк дапамагаць яму. Кажуць жа, што кароль хоча застацца y Кракаве. Мабыць, ён прызначыць Мiкалая сваiм намеснiкам на Лiтве. Ужо я думаю, што каралева не забудзецца на брата i пагутарыць са сваiм мужам наконт гэтага. Як жа было б слаyна! Бася хмурылася, слухаючы княгiню, i, не вытрымаyшы, нягучна сказала: – Ваша Мосць, баюся, што гэтым спадзяванням наyрад цi наканавана адбыцца. Княгiня yзняла на яе здзiyленыя вочы: – Што ты такое кажаш, дзяyчынка? Бася схiлiлася над кабетай i, каб нiхто не пачуy, зашаптала ёй на вуха: – На вялiкае няшчасце, каралева надта цяжка хварэе i не здолее ачуняць. Ваша Мосць, каралеве наканавана хутка памерцi. – Адкуль ты ведаеш? – жанчына была ашаломлена. – Проста адчуваю, – крыху памаyчаyшы, адказала Бася. – Ты ведаеш, што, калi б я так моцна цябе не любiла i не давярала, мне б прыйшлося загадаць арыштаваць цябе? Бася кiyнула i yзялася далей прычэсваць княгiню. – Ну а што зробiцца з маiм мужам? – не стрымалася ад цiкаyнасцi кабета. Бася зноy схiлiлася над ёй: – Ён дасягне yсяго, чаго пажадае. Вось толькi што вялiкiм князем не зробiцца. Праyда, яму выпадзе дабiвацца yсяго самому. Але i яму, i вашым дзецям, Ваша Мосць, давядзецца ажыццявiць яшчэ шмат слаyных i добрых спраy, якiя вельмi доyга будуць памятаць нашчадкi. Княгiня супакоена yсмiхнулася, але, узгадаyшы пра няшчасце, якое насоyваецца на каралеyскую сям’ю, зноy занепакоена спытала: – Дык што, каралева yсё ж такi хутка памрэ? – Так, Ваша Мосць. – Толькi ты больш нiкому не кажы. Гэта можа быць небяспечна, – перасцерагла кабета Басю. – Добра. Дзяyчынка выпрасталася i yбачыла, што Кшыся са скрыначкай у руках стаiць зусiм побач i yважлiва прыслухоyваецца да iх размовы. Заyважыyшы, што Бася пазiрае на яе, яна замiтусiлася i, паставiyшы скрыначку на стол перад княгiняй, хутка адышла y кут пакоя. Дзяyчынцы засталося толькi зноy здзiвiцца незвычайным паводзiнам сяброyкi. * * * Ужо iшоy Вялiкi пост, усе святы скончылiся, i панi княгiня Альжбэта пачала падумваць пра ад’езд. Але вестка пра тое, што здароyе каралевы надта пагоршылася, прымусiла яе затрымацца y Кракаве яшчэ на нейкi час, каб падтрымаць хворую кабету. З пагаршэннем самаадчування каралевы горад нiбы пакiнула радасць, яго ахутала журба i сум. На вулiцах зрабiлася шэра i змрочна. Усе былi заклапочаныя становiшчам маладой каралевы i жадалi ёй найхутчэйшага вылячэння, але y той жа час шмат хто пускаy розныя чуткi пра хваробу Барбары, кожны лiчыy сваiм абавязкам выказаць уласныя меркаваннi пра прычыны пагаршэння яе здароyя. Нават у рэзiдэнцыi Радзiвiлаy можна было пачуць гэтыя размовы. Хаця панi княгiня Альжбэта найстражэйшым чынам забаранiла такога тыпу плёткi y сваiм доме, i слугi, i прыдворныя працягвалi шаптацца y змрочных калiдорах, дзе нiхто не мог iх пачуць. У адзiн з такiх невясёлых дзён Бася, вяртаючыся y свой пакой i праходзячы мiма прыёмнай залы, пачула абураны голас княгiнi Альжбэты: – Нiхто з маiх людзей не здольны на такое злачынства! Дзверы y залу былi не зачыненыя, таму дзяyчынка, вырашыyшы даведацца, хто ж так абурыy кабету i пра якое злачынства iдзе гаворка, схавалася за парцьерай. – Нiводны чалавек з маёй свiты не здольны на гэта. Я не збiраюся слухаць вашыя галаслоyныя абвiнавачваннi. – Мне вядома, што адна з вашых наблiжаных удзельнiчала y змове супраць Яе Мосцi панi каралевы Барбары, – пачула Бася знаёмы кплiвы голас. – У якой змове? Пра што вы кажаце? – Ужо дасканала вядома, што на каралеву Барбару былi наведзеныя злыя чары. І гэта зрабiy нехта з вашай свiты. – А мне вядома, што каралева з самага дзяцiнства даволi часта хварэла, таму я yпэyненая y тым, што гэта толькi чарговая хвароба, ад якой яна хутка ачуняе. – Чаму ж тады каралева адчувае такiя неверагодныя пакуты, што нiводны лекар не можа знайсцi сродак для iх аблягчэння? Княгiня Альжбэта нiчога не адказала. – Я ведаю, што гэта вашыя людзi, – паyтарыy голас. – Ды як вы смееце yзводзiць паклёп на маiх людзей? Як вы yвогуле адважылiся прыйсцi y гэты дом? – Гэта не паклёп. Я дакладна ведаю, што адна з вашых паненак неаднойчы непаважлiва казала пра Яе Мосць i прадказвала яе хуткую смерць. – Палова Кракава непаважлiва кажа пра каралеву. А iншая палова прадказвае яе хуткую смерць, – парыравала княгiня. – Як я памятаю, «яснавяльможны пан» таксама раней быy лютым ворагам каралевы Барбары. З якой жа гэта нагоды ён раптам пачаy так адчайна баранiць гонар Яе Мосцi? – Мы зараз кажам не пра мяне, – дзёрзка адказаy голас. – Я прашу панi княгiню вярнуцца да першапачатковай тэмы нашае размовы. – Што вам трэба? – Адна з вашых паненак абвiнавачваецца y навядзеннi чараy на каралеву Барбару! – Што вы ходзiце кругом i навокал? Мабыць, скажаце нарэшце, каго вы падазраеце? – Я кажу пра новую паненку y вашай свiце. Барбара, здаецца. Толькi падумайце, якая iронiя – вядзьмарку клiчуць гэтак жа, як i яе няшчасную ахвяру, нашую каралеву. Бася жахнулася: яе абвiнавачваюць у вядзьмарстве! Дзяyчынка yчапiлася y парцьеру i yся ператварылася y слых. – Адкуль жа пан мае такiя сведчаннi? – пасля кароткай паyзы спытала княгiня Альжбэта. – Паверце, я маю надзейныя крынiцы, – адказалi ёй. – Я патрабую, каб мне зараз жа выдалi вядзьмарку! – Вы патрабуеце? Мне здаецца, вы забываецеся, з кiм размаyляеце! – фанабэрлiва прамовiла кабета. На iмгненне y зале павiсла цiшыня. – Анi, – госць княгiнi yжо пачынаy трымаць сябе абуральна. – Ды што вы сабе дазваляеце?! – усклiкнула княгiня. – Хто дае вам права абвiнавачваць? Дзе дакумент? Я жадаю ведаць, ад iмя якой асобы вы выступаеце! – Пакуль я дзейнiчаю неафiцыйна. Я прыйшоy як сябра. – Вы сябе цешыце – наyрад цi вы можаце дазволiць сабе раскошу быць сябрам гэтага дома. Але сцеражыцеся: ворагам тут не даруюць i не забываюцца на iх, – з пагрозай у голасе прамовiла княгiня. – Мне няма чаго i каго баяцца. Я наблiжаны да каралевы Боны i магу дазволiць сабе шмат. Я патрабую, каб… Але ён не паспеy скончыць. Княгiня гнеyна закрычала: – Вон!!! Вон з майго дома, цi я загадаю слугам выкiнуць вас адсюль!!! Бася пачула крокi i yцiснулася y сцяну. З залы, гучна грукнуyшы дзвярыма, выйшаy з перакошаным ад гневу тварам Годыеyскi i накiраваyся да лесвiцы. Бася спалохана праводзiла яго поглядам, адчуваючы, як па спiне прабег халадок. Не раздумваючы, яна кiнулася y залу i yбачыла, як знясiленая княгiня сядзiць у крэсле, прыкрыyшы вочы рукой. Заyважыyшы дзяyчынку, яна спытала: – Ты сустрэла яго? Дзяyчынка падбегла да княгiнi i кiнулася перад ёю на каленi. – Ваша Мосць, даруйце! Даруйце, я не хацела, я выпадкова пачула вашую размову. Я не падслухоyвала, праyда! Прашу вас, не гневайцеся на мяне, Ваша Мосць! Прабачце мне! Жанчына пагладзiла Басю па галаве. – Бедная мая дзяyчынка. Што ж нам зараз з табой рабiць? Бася паглядзела на яе вачыма, поyнымi слёз. – Табе зараз трэба як мага хутчэй паехаць з горада. Калi Годыеyскi публiчна прад’явiць абвiнавачваннi i пачнецца працэс, цябе загубяць! – Але я ж не вядзьмарка! – прашаптала дзяyчынка. – Гэта я ведаю, што ты не вядзьмарка. А тым, хто будзе судзiць цябе, гэта няважна. Калi пайшлi чуткi пра тое, што каралеву зачаравалi, то зараз пачнуць хапаць усiх. Я думаю, што нават калi б мяне нехта пажадаy абвiнавацiць у вядзьмарстве супраць Барбары, майму мужу каштавала б шмат намаганняy, каб апраyдаць i вызвалiць мяне. А yратаваць цябе будзе вельмi складана. Я не магу адказваць за тваю бяспеку. Таму трэба як мага хутчэй пакiнуць Кракаy, – княгiня цяжка yздыхнула. – Няyжо нехта шпiёнiць у маiм доме? Калi б Годыеyскi так дакладна не yказаy на цябе i не сказаy пра твае прадказаннi, я б не паверыла y сур’ёзнасць яго абвiнавачванняy i лёгка магла б аспрэчыць iх. Але ён з такой упэyненасцю казаy пра гэта, нiбы яму нехта yвесь час распавядаy, што y нас робiцца. Хто ж гэта можа быць? Нiхто са слуг не мог пачуць нашую з табой размову. Дый мае панны таксама… Няyжо нехта з iх мог паведамляць пра yсё Годыеyскаму? Я не магу паверыць! Ты yпэyненая, што больш нiкому нiчога не казала пра каралеву? Бася пакруцiла галавой. Яна нават уявiць не магла, хто мог аказацца такiм здраднiкам. Хто так не любiць яе? І за што? – На жаль, зараз не той час, калi можна yслых казаць усё, што думаеш, – сумна прамовiла кабета. – Падумай добра, мабыць, нехта мог нешта пачуць? Бася зноy адмоyна пакруцiла галавой. Цалкам разгубленая, яна сядзела y нагах княгiнi i намагалася засяродзiцца, каб хаця б нешта yзгадаць. – Я yжо даyно бачыла, што пан Станiслаy точыць зуб. Вось толькi не магу зразумець, на каго – на цябе цi на твайго жанiха. І што яму ад вас патрэбна? – разважала княгiня. – Пачакайце, Ваша Мосць! – Басю як быццам абухом па галаве стукнулi. – Вы сказалi Станiслаy? Стась… Кшыся! – Што? – не зразумела кабета. – У Крысцiны ж з’явiyся кавалер. Толькi яна нiчога не жадала пра яго казаць. Усё, што мы здолелi ад яе дамагчыся, – гэта iмя: Стась. І yвогуле Кшыся апошнiм часам пачала дзiyна трымаць сябе. Дакладна! Ваша Мосць, яна ж стаяла побач, калi я казала вам пра каралеву Барбару. Напэyна, яе Стась i ёсць Годыеyскi. Бася нават спалохалася, убачыyшы, як страшэнна змянiyся твар кабеты. Княгiня Альжбэта yскочыла з крэсла i y вiхуры адзення, што развявалася вакол яе – так шпарка яна рухалася – накiравалася да дзвярэй. – Кшыську да мяне!!! – княгiня закрычала такiм прарэзлiвым голасам, што рэха ад яго звонам раздалося па yсiм доме. Пазiраючы на яе, Бася думала: «Ох, не жадала б я, каб яна на мяне так злавалася!» Праз хвiлiну y залу yбегла спалоханая Кшыся. Яна нават не паспела пакланiцца i штосьцi сказаць, як княгiня закрычала на яе: – Ды як ты толькi асмелiлася y маiм доме шпiёнiць i дакладаць усё, што тут здараецца, нейкаму прайдзiсвету? Я yзяла цябе пад апеку, а ты такая дрэнь няyдзячная! Дзяyчына ад жаху не магла прамовiць нi слова. – Што ты распавядала яму? Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/kseniya-shtalenkova/advarotny-bok-lustra/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. notes Примечания 1 Харунжы – сцяганосец у войску. 2 Харугва – баявы сцяг войска.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.