Алексей Наст. Забавки для малышей. «БЗЫК». Отдыхал в деревне я. Рассказали мне друзья, То, что слепень – это БЗЫК! Этот БЗЫК Укусил меня в язык! : : : : «Лягушка и комар» Болотная лягушка Охотилась с утра, Толстушка-попрыгушка Ловила комара. А маленький пострел Искусал квакушку, И сытый улетел… : : : :

Крыві не павідна быць відна (зборнік)

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:109.00 руб.
Издательство: ІП А.М. Янушкевіч
Год издания: 2018
Просмотры: 164
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 109.00 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Крывi не павiдна быць вiдна (зборнiк) Наталка Бабiна У кнiгу yвайшлi шчырыя i сьмешныя, фiлязофскiя i жыццёвыя апавяданнi i дэтэктыyная аповесьць Наталкi Бабiнай – самай адчайнай i надзвычай таленавiтай пiсьменьнiцы нашанiyскай жаночай лiгi. Захапляльнае чытво для yсiх, хто шукае сапраyдную Беларусь i сваё y ёй месца. Наталка Бабiна Крывi не павiдна быць вiдна (зборнiк) © Наталка Бабiна, 2007 © Распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2018 Рэчаiснае з iрэальным З iмем Наталкi Бабiнай я yпершыню сутыкнуyся y 1998 годзе, калi y першым нумары новага часопiсу з назвай «ARCHE» прачытаy апавяданне «Баль», хоць для «лiтаратаркi родам зь Берасьцейшчыны, якая пiша пабеларуску i па-yкраiнску» (такiя бiяграфiчныя зьвесткi суправаджалi тэкст апавядання) гэта была yжо ня першая публiкацыя. Побач з «Балем» у тым «ARCHE» – згустку нетрывiяльнай лiтаратуры i якаснай аналiтыкi – былi зьмешчаны творы пераважна новых для мяне аyтарак: Марыi Роyды, Евы Вежнавец, Вольгi Караткевiч. Першае yражаньне ад такой канцэнтрацыi выдатных тэкстаy неyзабаве сьцьвердзiла мяне y перакананьнi, што нарэшце y нашай лiтаратуры будзе пераадолена засiльле празаiкаyмужчын. Перакананьне засталося: у беларускую лiтаратуру прыходзяць усё новыя i новыя аyтаркi, шкада толькi, што нi Вежнавец, нi Роyды, нi Караткевiч як лiтаратарак даyнавата не чуваць. Затое чуваць Бабiну. Тым ня менш, зусiм ня варта разглядаць яе творчасьць у вельмi звужаным гендэрным рэчышчы, як гэта часам робiцца. Наталка Бабiна – не фэмiнiстычная i не фэмiнная пiсьменнiца, таму што яе «мэтавая група» не жанчыны, а чытачы без увагi на пол. У яе цудоyна атрымлiваецца перадаць унутраны свет, чаканьнi й спадзевы жаночых персанажаy, якiя y яе творах i пераважаюць; таксама глыбока прапiсваць мужчынскiя вобразы Бабiна не iмкнецца (зрэшты, тут я, можа, трохi крывадушнiчаю: дужа калярытнымi выйшлi, напрыклад, вобразы Збышака Янавiча i Анупрыя Іванавiча з “Пасткi для крата»). Безумоyна, найперш праз жаночую псыхалёгiю i бачаньне сьвету, жаночымi вачыма мы yспрымаем актуальнае дзеяньне y яе творах. Было б дзiyна, кал i б гэта было ня так. Але на гэтым гендэрнасьць i заканчваецца. Далей – агульначалавечыя каштоyнасцi, тэмы й матывы: патрыятызм, любоy i каханьне, здрада й сумленнасьць, вайна i сьмерць, простае жыцьцёвае шчасце… Наталка Бабiна ходзiць пратаптанымi або мала ходжанымi y нашай лiтаратуры сьцежкамi. Яна сьмела пераносiць дзеяньне y самыя аддаленыя куткi зямной кулi, дзе сама магла нiколi ня быць (Курдыстан, Босьнiя, Эквадор, Чачэнiя), пры гэтым не баiцца, калi нешта прагучыць ня надта праyдападобна – часы чыстага рэалiзму даyно мiнулi. Не цураецца ня дужа папулярны y нас жанр дэтэктыву насычаць сацыяльнапалiтычнымi рэалiямi сёньняшняга жыцьця. У творах, дзеяньне якiх адбываецца пераважна y Менску, яна робiць усё смялейшыя крокi па стварэньнi новае yрбанiстычнае мiталёгii, прымушаючы дзеяньне адбывацца y абсалютна канкрэтных i вядомых усiм менчукам мясьцiнах (Палiтэхнiка, Камароyка, Старажоyка, кавярня «На ростанях»…). Такая канкрэтыка, пазнавальнасць робiць творы жывейшымi. Прыгадваю, зь якiм захапленьнем я некалi прачытаy праскi гатычны раман Мiлаша Урбана «Сем храмаy», а потым выправiyся на прагулку па Празе i радасна пазнаваy: ага, вось на гэтым мосьце вiсеy труп бабулькi, а на прыступках гэтага касьцёла быy знойдзены мужчына з нажом у сьпiне. Асабiста я нiколi ня быy у менскай Палiтэхнiкi, але, далiбог, некалi выпраyлюся паглядзець, дзе ж гэта y Янiну страляy Андрэй Накрый-Мяне-Андаракам з «Пасткi для крата». Перакананы: пiсаць так i трэба каб экскурсаводы некалi маглi распавядаць турыстам: гэты дом (вулiцу, раён, кавярню…) апяяy у сваiм вядомым творы беларускi пiсьменьнiк/-ца… Трохi парадаксальна, але пры yсiм тым Наталка Бабiна застаецца сёньня найбольш яскравай берасьцейскай пiсьменнiцай цi, яшчэ дакладней, пiсьменнiцай берасьцейскiх ваколiцаy. Гэта засведчылi i тэксты, уключаныя y гэты зборнiк («Баль», дыптых «Словы, якiх я чакаю»), а яшчэ y большай ступенi пакуль ня выдадзены раман «Рыбiн горад», зь якiм мне пашчасцiла пазнаёмiцца y рукапiсе. Берасцейшчына, Заходняе Палессе – гэта памежжа трох краiнаy (Беларусi, Украiны i Польшчы), тэрыторыя непаyторнага культурнага, моyнага, сацыяльна-гiстарычнага фэномэну, якi недаравальна заставаyся па-за yвагай нашых творцаy. Нiзкi паклон Наталцы Бабiнай, якая сваiмi «берасьцейскiмi» творамi, кажучы па-сучаснаму, спрыяе дывэрсыфiкацыi часта напаyжывой лiтаратуршчыны i прыyносiць у нашае пiсьменства струмень аyтэнтыкi. Кароткiя апавяданнi Наталкi Бабiнай «Баль», «Крывi не павiдна быць вiдна» або «Зроблена рукамi Альбiны Юдчыц» нечым нагадваюць «Трапiзмы» Наталi Сарот: плаyная апiсальнасць, поyная адсутнасьць публiцыстычнасцi, лёзунгавасьцi, проста канстатацыя дзеяньняy цi yспамiнаy. І праз гэта yсё праступае настраёвасьць, настальгiчнасць, лiрычнасць. Іншым аповедам – наадварот – уласьцiва амаль журналiсцкая расстаноyка акцэнтаy, эсэiстычнасьць, роздумнасьць, праблемнасьць. Яшчэ – замiлаванасць i заклапочанасьць пры падачы гiсторыяy вясковых мадоннаy («Сучасная назва Мiдылi», «Шкельцы, шкельцы»…). А як выдатна y Бабiнай атрымлiваецца спалучаць рэчаiснае з iрэальным – так, што часам не зразумела, цi гэта yжо пачалася фантастыка, цi мы патрапiлi y палон iнтэнсiyнай мэтафорыкi («Калi прарэзваюцца рожкi»). Мэтафорыка, калярытная экспрэсiyная мова – канёк i вiзытоyка Наталкi Бабiнай. Яна yмее напiсаць так, што апавяданьне засмоктвае i не адпускае зь першае фразы.     Сяргей Сматрычэнка Калi прарэзваюцца рожкi Ледзьве стрываyшы, каб не застагнаць, я адарвала галаву ад падушкi, села на ложку i сама сабе жахнулася: жаданьне зараз жа скончыць гэтае паскуднае жыцьцё дамiнавала над усiмi астатнiмi. Пакуль я курчылася над ракавiнай, пакуль, трымаючыся за галаву, грэбалася y скрынi зь лекамi, пакуль мяне, як хацела, трэсла лiхаманка, жаданьне ператварылася y цьвёрды намер. Са скамечанай насоyкай у адной руцэ i жменяй таблетак у другой, гаротная, дашчэнту прастуджаная, я напрасткi шыбавала да той мяжы, дзе няма нi памежнiкаy, нi парушальнiкаy i, па чутках, толькi адзiн мытнiк. Тым часам выразны радыёголас зь вялiкiм задавальненнем паведамiy, што «ноччу да мiнус дзесяцi». І кiрунак маiх думак рэзка зьмянiyся. Я не магла пакiнуць без апекi свае артышокi. Сорт «Дон Анунцыё Сiсаль» – гэта такi абсалют, што перад iм адступае нават горыч апошнiх хвiлiн. Але ён зусiм не пераносiць раптоyнага пахаладання. Мяжа, што была yжо блiзка, зноy адплыла да далягляду. Я выправiлася ратаваць абсалют. На прыпынку супраць Камароyкi было надзiва мала народу: некалькi чырванатварых цётак, зграйка летуценнiц са скрыпкамi y футаралах, тып у плашчы з паднятым каyняром (прыцягнуy, багема, гiпсавага каня зь сябе ростам i yсталяваy на лавачцы) ды зух – мэтар з кепкай на высокiх абцасах. Я, жэрдка y палiто амаль аднаго з сабой веку, у бурках «бывай, маладосць» i шэрай хустцы, прыкрываючы твар ад ветру высакапробным скепсiсам трыццацiгадовай незамужняй жанчыны, стала воддаль. Каб зразумець, што бацькi гораду па завядзёнцы пусьцiлi патрэбны мне аyтобус па iншым маршруце, я мусiла y костку зьмерзнуць. Толькi пасля гэтага я yспомнiла, што, сапраyды, бачыла абвестку y газэце. Нячысты, i нiхто другi, пад’юдзiy мяне перайсьцi на суседнi прыпынак дарогай праз двары. Кiнуyшы разьвiтальны позiрк уздоyж вулiцы, я шмыганула y арку i… аслупянела. Божухны, гэта ж ня Менск! Вiльня, Прага, Пiтэр Брэйгель-старэйшы! З-пад ног унiз – стромкi горны адхон i дамкi, дамкi, дамкi… Падмурак аднаго лепiцца да даху другога, каменныя агароджы, стогадовыя дрэвы, сумёты ды на паyнеба палае халодным агнём чысты захад. Я працерла вочы. Якi захад, не гаворачы пра пэйзаж? Я ж выйшла з дому y дзевяць гадзiн ранiцы, i зь неба сеялася iмжа… Ды i скуль бы такая панарама y раyнiнным i yраyнаважаным горадзе? Унiз вiлася сьцежка, цi то, лепш сказаць, раскатаная дзецьмi коyзанка. Рыпнуy сьнег, i побач са мною апынуyся той самы зух на абцасах, што тамiyся на прыпынку. – Ну што, – кажа, – паненка (я вылупiла вочы), – праедземся зь ветрыкам? Вусы y нiтачку, нос – а-ля шляхта засьцянкова, а yжо абцасы, абцасы! – Праедземся, – адказваю, адшукаyшы, нарэшце, голас, – чаму не? Стартуй першы, лавiць бэндзеш, кавалер! Кавалер блiснуy зубамi, шматзначна падмiргнуy (о халера, праводзiць да вакзала, самае меншае!), страпянуyся, схамянуyся, пашыбаваy да коyзанкi i раптам – трах! бах! – спатыкнуyся, грымнуyся ды замест таго, каб плаyненька скацiцца па коyзанцы, блiскавiцай зьляцеy па амаль адвесным адхоне, лiха скочыy з падгону i прызямлiyся роyненька на вострую жалезную агароджу. Галава па адзiн бок, ногi па другi. І стогне. Няголасна, але пранiкнёна. Нешта накшталт «вой-вой-вой» з пэрыядычнасьцю сыгнала дакладнага часу. Села я, прабачце, на палiто i асьцярожна, каб, крый Божа, не звалiцца сьледам за зухам, пасунулася yнiз. Коyзанка, раз-другi лягла y вiраж i выкiнула мяне на пустынную вулiцу. Ускочыyшы на ногi, я кiнулася на стогны i прырасла да сьнегу. Насустрач мне шпацыравалi пяцёра. Морды – не для апiсання. Што ж, думаю, торбы сваёй я iм усё адно не аддам. Прыцiснула яе да, зноy жа выбачайце, грудзей i, утаропiyшыся y зямлю, панеслася наперад. Натуральна, уперлася рыхтык у самую морду. Я yправа – яшчэ адна, такая самая. Я yлева – а там другая, шмат горшая. Стаю. А яны задумлiвым паyколам адцясняюць мяне да высокага, пад два мэтры, муру. Адцяснiлi. Разглядаюць. – А ну, – лагодна кажа адзiн, – прадэманструйце, Галуба, што y вас у торбачцы? – i y сваю чаргу рухам добрай волi дэманструе мне нож. – Сьцеражы-ы-ся!!! – раyнуy зь нябёс трубны голас. – Кiдаю! Бандыты сыпанулi y розныя бакi. Я ледзьве пасьпела адскочыць, як гiпсавы конь грымнуyся аб зямлю i разьляцеyся на дробныя кавалкi. За шэдэyрам скульптурнага мастацтва з плоту саскочыy яго yладальнiк – багема з паднятым каyняром. Пакуль я выбiралася з сумёту, куды трапiла, ратуючыся ад скакуна, бандыты yжо абкружылi прыбылага. Але той не сумеyся, каго – праз галаву, каго – аб калена, i вось перад iм толькi двое. Што праyда, з нажамi. І цiснуць яго да плоту, як за хвiлiну мяне. Ну, мяркую сабе, надышла пара yсё ж такi прадэманстраваць, што y торбе. Не марнуючы часу, падляцела ды прыгаломшыла абодвух малатком. Зьбiраючыся на дачу да артышока, я, бачыце, прыхапiла тое-сёе з iнструмэнтаy, каб адчынiць, калi што, навалоглыя дзьверы. Бамбiзы з нажамi маляyнiча працягнулiся ля маiх бурак. Чорная кроy лiлася y Свiслач. Хтосьцi крануy мяне за плячо, я адрухова павярнулася i, зьбiтая з ног страшэнным хукам, праляцела добрых тры мэтры ды спаyзла па сьценцы: гэта мяне прывiтаy адзiн з тых, каго багема з самага пачатку паклаy у снег. Праз хвiлю бандыт iзноy апынуyся y сьнезе й зацiх. Багема памог мне yзьняцца. Вочы мае засьцiy крывавы дым, у вушах гуло нешта сярэдняе памiж прыбоем i бэнзапiлкай. – Там! – я з цяжкасьцю разьляпiла вусны. – Зух на плоце, «хуткую дапамогу» выклiкаць трэба! Я паматала галавой i трохi ачуняла. І што ж пабачыла, калi ружовы туман збольшага рассеяyся? Зух, якi, як я думала, аддаваy канцы на вострых жалезных прутах агароджы, цэлы i здаровы, расьцьвiтаючы чароyнай усьмешкай, дэфiлюе цераз вулiцу, разьвiтальна робiць ручкай i зьнiкае за рогам! Налётчыкi y сьнезе заварушылiся. – Ведаеце што, – далiкатна звярнуyся да мяне багема. – Калi вы зможаце, то нам лепш адсюль уцячы. Адзiн з бандытаy узьняyся на кукiшкi. Як мы беглi! Сьвiсцеy-гуy у вушах вецер, адляталi назад камянiцы i лiхтары, палаy захад… Раптам вулiца рэзка павярнула, i раззлаваны трамвай, пад колы якога мы ледзь ня трапiлi, вылаяyся званком. Я ашалела азiрнулася. «Хлеб, малако», «Белая вежа», людзi, аyтобусы i нiякiх прыкметаy Брэйгеля-старэйшага. – Скончылася! – узрадавалася я. – Уфф! – Прапаную па кiлiшку каньяку, – хуценька адазваyся мой выратавальнiк. – «На ростанях». Заслужылi. І, дарэчы, дазвольце назваць сябе, – пратарахцеy чарговы трамвай, i iмя я не пачула. – Паводле роду занятку – скульптар. Швэйцар «На ростанях», пабачыyшы нас, адхiснуyся ад дзьвярэй, а шатнiца, прымаючы палiто, зьбялела з твару. Люстэрка засведчыла, што гэта цалкам мая заслуга. Скульптар выглядаy зусiм нядрэнна, невялiкiя драпкi нават рабiлi яго няправiльныя, але прывабныя рысы больш выразнымi. А вось што да мяне… Перапэцканыя нейкiм мазутам штаны разарвалiся y бойцы, патлы зьбiлiся y каyтун, калодай распухла рассечаная губа, а пад левым вокам пералiваyся вясёлкай вялiзны сiняк. У дамскiм пакоi я прывяла сябе y блiзкi да чалавечага выгляд: лiквiдавала дзiрку, захiнула стары швэдар больш маляyнiчай хусткай, зрабiла прымочкi для губы i сiняка. І цьвёрда вырашыла yцячы. Але скульптар чакаy у вэстыбюлi i бяз доyгiх размоваy павёy мяне y залю, дзе пры нашым зьяyленьнi запанавала глыбокая цiшыня. Нейкi юнак, тонкая душа, ускрыкнуy i паспрабаваy схавацца за парт’еру. Забiyшыся y куток, за самы дальнi столiк, я назiрала, як багема размаyляе ля стойкi з бармэнам, i са скрухай думала, што калi зараз ён прынясе гэтак званы жульен у садысцкiх глячках памерам з напарстак – узвыю. Такога выпрабаваным сялянская душа мая yжо ня вынесе. Але не, гляджу – валачэ паднос, на якiм зыходзяць смачнай парай дзьве прыстойныя талеркi, а памiж iмi красуе пляшка «Белавескай». У мяне нават на душы цяплей стала. А пасьля кiлiшка духмянай гарэлкi стала цёпла i целу. І вельмi захацелася расплакацца. І есьцi захацелася. Ад першага я зь цяжкасьцю, праyда, але yстрымалася, затое дала сабе волi y другiм: калi жывеш адна, гатуеш вельмi рэдка. Умiнаю i бульбу, i мяса за абедзьве пысы, падымаю вочы i сустракаю такi позiрк… Я ажно папярхнулася. – Вы, – кажу, – так на мяне не глядзiце, я да yвагi не прывыкла, ад зьбянтэжанасьцi магу нешта ня тое ляпнуць i сапсаваць вечар. – Ну што вы, – супакоiy ён, не адводзячы вачэй, – хiба вы здольная нешта сапсаваць? Тут я заyважыла, што «На ростанях» – даволi yтульнае месьцейка: музыка yперамешку з пасмамi тытунёвага дыму, лiхтарыкi на сценах… – У вас такiя вочы… – ён узяy мяне за руку. – Вочы вачыма, – нязломна адказваю, але yсё астатняе флiрту не спрыяе: праца y тры зьмены i поyная адсутнасьць iлюзiй аб вечным каханьнi. – А хто тут гаворыць пра флiрт? – зьдзiвiyся ён. – Давайце гаварыць аб жыцьцi, – ён дастаy цыгарэту i спытаy: – Вы ня супраць? – Ня супраць тытуню, але супраць размовы. – Чаму? – зноy зьдзiвiyся ён. – А навошта тая размова? Што агульнага памiж вамi, вольным майстрам-авангардыстам, i мной, маёй працай у цэху, надбаyкай за шкоднасць i клопатамi аб пляне выпуску жалезак? Гэта намаганнямi такiх, як я, трымаецца ва yмовах разрыву эканамiчных сувязяy абарона на франтах народнай гаспадаркi – i, як i раней, струменiцца атрута y рэкi i y неба… – i раптам, нечакана для самой, у мяне вырвалася: – Але калi б хто ведаy, як мне хочацца дэзэртыраваць з гэтага фронту, наладзiyшы прыканцы ладную такую дыверсiю… – Людзi – нявольнiкi часу, – сказаy ён мякка. – І яго каты адначасова, – змрочна дадала я. – Пра гэта можна будзе меркаваць толькi потым. Замiльгалi лiхтарыкi – бар зачыняyся на самым цiкавым месцы гутаркi. Ён паглядзеy на мяне запытальна. Я смыкнула плячыма. – Што ж, можна i да мяне, толькi, папярэджваю, гэта зусiм не палац. І y кухнi бялiзна разьвешана, сохне. * * * Я павярнула галаву. Ён, не прачынаючыся, мацней прыцiснуy мяне да сябе. «Ну, не чалавек, – падумала я i зь пячоштай пагладзiла растрапаную шавялюру, адчуваючы пад пальцамi маленькiя, схаваныя валасамi рожкi. – Ну, асьпiд, ну, чорт рагаты… Родны i мiлы! Лепшы за yсiх! І за што мне, Божа, такое шчасце?!» – i я асьцярожна памацала рожкi на сваёй галаве. …У нядзелю мой родны завод узьляцеy у паветра. Нi адной ахвяры, а монстар у руiнах. Зрабiць гэта было няцяжка, хоць i запатрабавала досыць доyгай падрыхтоyкi. Складанасьцяy не yзнiкала i нi з адным з наступных аб’ектаy, нават з ваеннымi базамi. Рабочая сiла, што вызвалiлася, занялася, нарэшце, карыснай працай, i вельмi хутка гэтая зямля зноy зазьзяла. Што ж, я вельмi рада, але y мяне зноyку праблемы. Бачыце, ёсьць вельмi шмат кнiжак пра тое, як выхоyваць дзяцей, але нiхто ня пiша, як выхоyваць маленькiх iстотаy з рожкамi, i гэтыя двайняты, далiбог, вось-вось насядаюць нам з татам на галовы.     1996 Чакай, чакай… А можа, гэта yсё з-за празрыстага паветра першай восенi, у халоднай роснай цiшынi… Восенi, што ходзiць прадмесцямi, прыхарошвае юлёвыя галоyкi размаю, лiчыць качанят… Восенi, што чакае. Настройцеся на гiсторыю каханьня. Банальнага, апальнага, кранальнага, трыюмфальнага. Сьпiс кожны вольны працягнуць на свой густ. Жанчыны налева: скандальнага, пастаральнага, амаральнага… Мужчыны направа: аральна-генiтальнага, iдэальнага, штоквартальнага. Азначэннi можна беспакарана ператасоyваць – сума глядзiць на манiпуляцыi са складнiкамi звысоку. – І калi, Глеб Рыгоравiч, на наступную плянёрку зноy зьявiсься зь перасорцiцай, зважай – рукi абарвем. – Ды й ня толькi рукi… Снапы сонечных промняy празь светлыя фiранкi, грукат крэслаy, занатоyнiкi, жарты, сiнiя халаты, праблемы: вялiкiя, малыя, высмактаныя з пальца, разьдзьмутыя y элефанта, ад iх пухне галава, калi толькi дазволiць iм гэную галаву забiць. Вярнуyшыся y свой кабiнэт, Глеб запалiy цыгарэту. Сёння нават нарада y дырэктара – падрабязныя справаздачы, намыльванне каркаy, чарговая порцыя допiнгу – не змагла прывесцi яго y звычны працоyны настрой салдата Яго Вялiкасцi Завода, дробнага шрубчыка y сьценах раскошнага палаца Як Усе, нястомнага барацьбiта за вялiкую iдэю Павелiчэння Выхаду Прыдатных Мiкрасхемаy. Сёньня ён не адчуваy сябе нi салдатам, нi шрубчыкам, нi барацьбiтом. І добра разумеy чаму. Запалiy яшчэ адну цыгарэту, павярнуyся да шкляной сьцяны, што выходзiла на кветнiкi прадмесця. Восень… Цёмныя ружы, пульхныя шапкi крыжанак ды цынiй, заплаканыя корчыкi хрызантэмаy… Гэта восень. Пэyная y сваiм праве, яна зноy прыйдзе праз год – з чыстым халодным паветрам, позьнiмi аксамiтавымi ружамi, заплаканымi дробнымi хрызантэмамi, пажухлымi бульбянiкамi, качанятамi, што так падрасьлi за лета. Яна зноy прыйдзе, i Глеб, пэyна, зноy пабачыць праз год яе посьмех y кветнiках прадмесьця. А можа, i не пабачыць, скурчаны пад купай папер, заклапочаны новымi тэхналёгiямi, збоямi y рабоце абсталявання, газетамi, гарэлкай, пакупкай новай кашулi, гарнiтура, лядоyнi, чырвонай цэглы для катэджа, а-ва-yсiх-тваiхсяброy-ужо-ёсьць ды наморднiка для матулiнага мопса. Стамiyшыся чакаць унукаy, мацi абавязкова набудзе сабе калматую вычвару на крывых лапах… Рэдка, вельмi рэдка выпадалi хвiлiны, калi, як цяпер, Глеба агортвала пачуцьцё нейкай неакрэсьленай агiды да yсяго на сьвеце, а так добра наладжанае, прастуючае yгару жыцьцё здавалася смешным ды горкiм. Ён замкнуy дзверы, вярнуyся да стала i апусьцiy галаву на рукi. Перад вачыма iмгненна yзьнiк яе твар… …Да начных дзяжурстваy нiхто ня ставiyся сур’ёзна. Жартавалi, што цяпер, пасьля таго, як галоyным сацыялiстам перадалi абавязкi вартаyнiкоy, лагiчна было б абцяжарыць iх i працай прыбiральшчыц. Тым ня менш, ад дзяжурстваy было не адвярцецца, i вось настала чарга Глебу iсьцi апусцелымi калiдорамi ды шарпаць клямкi – усе запар. Гарэлi жоyтым лямпачкi сiгналiзацыi ды пахла тонка i непрыемна – лiнолеyмам ды выцертым пылам. Сьвятло y лябараторыi Глеб заyважыy здалёк – яркi простакутнiк шкляных дзьвярэй. У долю iмгнення зразумеy – гэта яна. І yзяyся за клямку. Яна падняла вочы, агонь зялёны шугануy зь iх загадкавай глыбiнi, i Глеб спачатку нават ня мог зразумець па яе твары, што няyлоyна зьмянiyся, узрадавалася яна цi спалохалася. – Што так доyга? – спытаy ён, падыходзячы. – Вера Васiлеyна прасiла скончыць разьлiкi да заyтра, – зьзяньне яе вачэй з кожнай хвiлiнай рабiлася yсё ярчэйшым i цяплейшым, i, сядаючы на краёчак суседняга стала, Глеб ужо бачыy: узрадавалася. Амаль нiчога Глеб ня ведаy пра гэтую дзяyчыну. Ня ведаy нават, як яе завуць. Ды ёй неяк i не пасавала нi адно зь вядомых яму iмёнаy. На заводзе yсе называлi яе Мадмуазэль; яна i сапраyды моцна паходзiла на тую францужанку, якую таксама yсе так называлi паyстагоддзя таму. У сьвеце вытворчай дысцыплiны i стэрыльнасцi яна выглядала нязвычна. Зграбная пастава, адкрыты твар, чыстыя фарбы скуры, блiскучыя вочы, ядвабныя блюзкi, тонкi пах сьледам па калiдоры… Пра яе плявузгалi жанчыны, пра яе гаварылi мужчыны, а сама яна, стрыманая i маyклiвая, была з yсiмi роyная ды халаднаватая. Ільдзiнка yваччу раставала адно тады, калi яна глядзела на Глеба. Але Глеб ваяваy зь перасорцiцай ды дэфэктамi вакуyмнага напыленьня i, правёyшы Мадмуазэль доyгiм позiркам ды пацёршы лоб, – пра што гэта трэба yспомнiць? – зноy заглыбляyся y паперы. А яна y якi раз думала, што, вiдаць, талай вадзе ня суджана змыць сумёты таго, што падаецца яму важным, а значыць, ёй, бездакорнай мадмуазэль iнжынэру, зноy i зноy глядзець у змрок, спрабуючы забыцца на тое, што здаецца важным ёй… – А няважнае y вас тут, аднак, асьвятленьне, – заyважыy Глеб. – Але, – падхапiла яна, – i, галоyнае, бжучаць гэтыя лямпы так мярзотна, ад гэтага чамусьцi прыгадваюцца прусакi, як яны паyзуць са шчылiн. Бр-р, – яна перасмыкнула плячыма. – Падсвядомасць, страшная рэч, – рассмяяyся Глеб, з задавальненнем адзначыyшы, як празьзяy у адказ яе твар. – Пэyна, успамiнаецца Рэмарк, тое месца, дзе… Памятаеце? – Памятаю, але. Я наагул заyважала, асацыяцыi рэдка бываюць рэальнымi. Ну, можа, толькi ад пахаy. А сiтуацыi, словы часьцей асацыююцца зь лiтаратурнымi калiзiямi… – Гэта ад таго, можа, што y кнiгах заyжды адбываюцца значныя падзеi. Цi, лепш сказаць, шматзначныя. А значнасьць цi шматзначнасьць рэальнага жыцьця так цi iнакш застанецца для нас сумнеyнай. Яна энэргiчна закiвала, i Глеб бачыy, што яна разумее ня толькi тое, што ён сказаy, але й тое, што хацеy сказаць, i што яна прыймае i падтрымвае гэта. Футарал прытворства – адзеньне на кожны дзень – зь ёй быy недарэчны. Глеб адчуваy дзiyную сувязь, што мацнела мiж iмi: у iх размове словы сталiся толькi неабавязковым атачэннем чагосьцi нашмат больш iстотнага. Яны размаyлялi, нiбыта яблыкi зрывалi з галiн, не даючы iм упасцi ды разьбiцца аб цьвёрдую зямлю. Гэта было цудоyна i страшна. Але Глебу раптам зрабiлася страшна: ён пабачыy, як хвiлiны напаyняюцца сэнсам, набрыньваюць iм, бы крывёй. Яму мiжволi захацелася адмахнуцца, пайсцi адсюль, забыцца пра yсё: пра неакрэсьленае прыцягненне, пра доyгiя позiркi yсьлед, пра сёньняшнюю размову, пра тое, што казалася бяз словаy, памiж словамi, над словамi. Дзяyчына з усьмешкай штосьцi тлумачыла, але ён чуy толькi трымценне сваёй крывi, што сачылася з драбнюсенькiх пораy. Крывi, якой набрыняy час. Ён ня мог адвесцi вачэй ад яе рук: яны, што птушкi на галiнах, трошкi падрыгвалi на лiсьце ватмана. – Ведаеш што, пойдзем да мяне, – глуха, нечакана для сябе самога сказаy ён. Дзяyчына yскiнула павекi, але, як падалося Глебу, нiколькi не зьдiвiлася i адразу yстала. У калiдоры ён yзяy яе за руку. Яна трошкi павярнула далонь i таксама сцiснула яго руку тонкiмi доyгiмi пальцамi. Цi пяшчота пакiдае на вуснах саланаваты прысмак? А жаданьне? Смуга ночы, цяпло мяккай скуры, словы, такiя шчырыя, што падаюцца пацеркамi, што пасыпалiся з разарванай нiткi… Калi яна, паклаyшы галаву яму на плячо, спала, ён гладзiy яе валасы, глядзеy у шэрасць вакна i думаy: «Вось як, значыць, бываюць шчаслiвымi…» У прыймовым пакоi затраскацеy тэлефон: дырэктар меy мiлую звычку на першым золку даведацца y дзяжурнага, цi добра спаyпачываy флагман айчыннай мiкраэлектронiкi. Прачнуyшыся, яна мякка пацягнулася, працерла вочы далонькамi i з усмешкай падштурхнула Глеба: ну што ж ты, iдзi… Хуценька супакоiyшы Татачку, ён вярнуyся. У пакоi нiкога не было. Адрухова Глеб iрвануyся да дзьвярэй, але спынiyся i, вярнуyшыся да канапы, сеy. Зрэшты, толькi адна ноч. Гэта слабая процiвага, калi на другой шалi – трыццаць гадоy жыцьця. Аддаючы вахцёрцы пропуск, яна yжо ведала, што больш ня вернецца сюды, не дакранецца больш да плястыкавай карткi, што мела прэтэнзiю стаць сутнасцю i знакам жанчыны. Падняyшыся да сябе y пакой, яна нават засьмяялася ад радасцi. Не! Больш гэтага ня будзе. Сьцёрла макiяж, лак з пазногцяy, гладка прычасалася – i амаль што не пазнала сябе y люстэрку. «Мадмуазэль, – падумала, пасьмiхнуyшыся. – Ну, досыць, мадмуазэль Пелагея. Дамоy». Любiць мацi – гэта проста, калi мацi проста любiць цябе, i яе зялёныя вочы блiшчаць, але пытанняy ты ня чуеш. Кiнуyшы y кут вялiзную торбу, што бачыла Варшаву ды Стамбул, Поля пераапранулася ды пайшла y поле, дзе ракатала пяцiтонка i куды мацi наказала бегчы як хутчэй. Усе дзесяць кабет-суседак, дзесяць гаспадыняy, завiхалiся тут. Каб прыняць жыцьцё i перастаць думаць пра яго, дастаткова пачуць, як падаюць у кодаб грузавiка – тук-тук-тук, бах, тум-тук – гэтыя вялiзныя буракi… Пальцы, гадзiну таму дагледжаныя ды далiкатныя, пакрылiся тонкай земляной скарынкай, пад пазногцi забiлiся чорныя пясчынкi. Малады шафёр, што кружляy, звужваючы кругi, вакол машыны, нарэшце рашыyся i, прымасцiyшыся ля Полi, узяyся дапамагаць жанчынам. Гэта трохi сапсавала ёй настрой, бо сiмпатычны юнак, што макам пачырванеy ад шматлiкiх жартаy, нагадаy пра яго, а Полi не хацелася yспамiнаць. Не хацелася думаць, не хацелася губляць пачуцьцё поyнага жыцьця. Калi грузавiк пратрэсься па полi i вывярнуy на грунтоyку, Поля падсьцялiла куфайку i лягла на зямлю воддаль ад суседак, што y чаканьнi наступнай машыны паселi кружком ля бураковай купы. Восеньскiя промнi i вецер былi такiмi пяшчотнымi – не, не як яго рукi, а як… так, няхай, як яго рукi. Няхай. Яна ня будзе з-за гэтага смуткаваць. Няхай. Яна не пашкадуе пра тое, што было, – дзякуючы таму, што было, яна тут, i ёй добра, i туга пайшла ад яе. І яна не шкадуе, што yсё прайшло – таму што ня хоча больш фальшу. У яго свой шлях, у яе – свой, i няхай усё будзе так, як будзе. З заплюшчанымi вачыма яна пацягнулася, паклала далонi пад галаву, i струменi паветра адарвалi яе ад зямлi i плаyна панеслi yгору. Засталiся yнiзе верхавiны дубоy на yскрайку поля, яна бачыла сьветлую палоску грунтоyкi, шашу, на якую вырульваy грузавiк, насустрач яму iшоy цёмны легкавiчок, i сонечны прамень адблiскваy ад дакаванага капоту. Поля лунала yсё вышэй: збоку зьявiлiся дахi дамоy вёсачкi, нязвычна выглядаy зьверху лес, паблiсквала рака… Сюды даносiлiся толькi пахi печанай бульбы – дзецi распалiлi вогнiшча на суседнiм полi – ды сырой халоднай зямлi. Магутныя паветраныя патокi выяyлялi шлях, па якiм спускаюцца на зямлю душы, што хочуць наведаць былы дом свой. – А гэта хто ж прыехаy? Нешта не пазнаю… Пелагея расплюшчыла вочы, прысела. Бразнуyшы дзьверкай цёмнага бээмвэ, да яе iшоy Глеб – у куфайцы, сьмешнай круглай шапачцы i кiрзавых чобатах… – Я падумаy, можа, спатрэблюся: прынясьцi-аднясьцi, пагрузiць-разгрузiць… Карацей, цi мала на што на палявых работах спатрэбiцца грубая мужчынская сiла? – сказаy ён, пасмiхаючыся вачыма. Яна паднялася i пайшла яму насустрач. Два крылатыя хлопцы, што назiралi за iмi зь лiстоты найблiжэйшага дуба, пераглянулiся. – Бадай што, цяпер мы можам сабе дазволiць перакулiць па чарцы, – сказаy адзiн. – Бадай, – пагадзiyся другi. – Аднак чакай, чакай, – ён яшчэ раз рассунуy лiсьце i yважлiва паглядзеy на поле. – Лепш усё ж такi вярнуцца як мага хутчэй. За гэнымi людзьмi трэба пiльнаваць i пiльнаваць. І яны зьнялiся з галiны.     1996 Сучасная назва Мiдзiлi Я амаль заyсёды прачынаюся пад трэцi заклiк муэдзiна. Не таму, што ён мяне будзiць – праз сон я амаль заyжды чую i першыя два, – а проста таму, што трэцi голас з недалёкай вежкi здаецца мне замежкам памiж сном i днём. У вакно я бачу мора – амаль заyжды спакойнае. На жаль, ранiцай вецер з гораy, i пах мора, якi я так люблю, не далятае. Я выбiраю сукенку – толькi шаyковыя i толькi зялёных адценьняy – i выхожу на тэрасу, каб зварыць каву. Вуглi паступова разгараюцца, пясок у жароyнi становiцца цёплым, потым гарачым, пена y джэзьве расьце… З кубачкам у руках я сяджу пад разрослымi данельга кiрказонамi i, назiраючы за берагам, за першымi купальшчыкамi, думаю, чым заняць новы дзень. Калi yвечары або ноччу быy шторм, то y гэты час звычайна yздоyж пабярэжжа павольна плыве рыбацкая маторка, i той з рыбакоy, што малодшы, мэлядычна гукае: – Рыба! Залата, срэбна рыба! Сьвежа рыба! Бывае, я yзмахваю рукой у адказ, i тады маторка кiруецца да невялiчкага прычалу, i рыбак прыносiць мне латок з рыбай – гэта заyсёды кефаль, i яна заyсёды, i сапраyды, залатая i срэбная. Я выбiраю рыбiну i плачу за яе yдвая больш, чым запрошвае рыбак. Мне падабаецца, як ён пасьмiхаецца, атрымаyшы грошы. Пасьля я яшчэ прашу аднесьцi рыбiну y садок у двары, i рыбак, кланяючыся, адыходзiць. Сонца паднiмаецца высока, але на тэрасе заyжды халадок. Людзей на пляжы большае – хутка будзе yжо натоyп. Цяпер пайсцi y горад – выбраць. …Выбраць у вулiчных гандляроy чарговую зялёную сукенку, мяккую i далiкатную, пальцы сьлiзгаюць па тканiне, яе хопiць на тры разы апрануць. Потым паблякне колер i пасыплюцца швы, i яна паляцiць у сметнiцу. Яна не паспее надакучыць мне, а гэта нямала. …Выбраць нешта y маленькiх крамах, дзе прадаюцца срэбныя пярсьцёнкi з волава, шкляныя рубiны ды сапфiры-стразы. Дзе-калi сярод развалаy шкляных рознакаляровых каменьчыкаy мiльгне змрочнае вока сапраyднага смарагду y аправе зь белага цi зялёнага золата або чарнёны бранзалет зь сямi сланоy, стары, як сам гэты горад. А то яшчэ тумановы агат або, невядома адкуль, крыжык з кiтайскага жадаiду… Або залацiсты тапаз, вялiкi, як яйка перапёлкi, i трошкi-трошкi мутнаваты, або блакiтны аквамарын, якi хавае зялёнае глыбокаглыбока y душы… Калi я не купляю нiчога y лаyках ювелiраy, то iду на базар. Адсюль ужо немагчыма пайсцi без нiчога, бо, у адрозьненьне ад рубiнаy i сапфiраy, усё тут сапраyднае. Амаль чорныя смоквы, памiдоры, нiбы ракеты y мiнiятуры, i тлустыя, сакавiтыя пабегi партуляку, якiя агрэсiyна тапырацца на прылаyку безьлiччу лiстоy. Ігрушы, салодкiя перцы, слiвы. Гронкi вiнаграду, якiя адной рукой не падняць, персiкi пульхнатыя i гладкiя, яркая салата. Кавуны, разрэзаныя надвое дынi, абрыкосы. Маладое лiсьце вiнаграду, далiкатная бамiя, артышокi. Салодкая бульба, салодкая цыбуля, яшчэ цыбуля, пранiзьлiвага вострага смаку. Агуркi як конi i маленькiя, сьвежая пекiнская капуста, Часнык, такi й мочаны… Першы з гандляроy кавай, да якога я падыходжу, дае мне калёнскай вады, каб я асвяжыла рукi i твар, выбавiлася пахаy базару – каву трэба выбiраць «на чысты нос»… Калi мне ня хочацца y горад, я еду горнай дарогай, куды прывядзе. У мяне невялiкi пэжо, канешне, пэрламутрава-зялёны. Дарога заyсёды прыводзiць мяне y адно месца. Да перавалу неба бясхмарнае, але варта падняцца на яго, як пачынаюць наплываць аблокi. Мора адсюль, з вышынi, здаецца сiнiм-сiнiм, толькi ля берагу, там, дзе праз слой вады бачныя камянi старога, яшчэ элiнскiх часоy, порту, вада смарагдава-зялёная. Камянi аблепленыя марскiмi вожыкамi. Зусiм блiзка адсюль востраy Мiдзiлi – так цяпер мы называем Лесбас, – ён трошкi зацягнуты смугой, але yсё адно добра вiдаць маленькiя дамкi з чырвонымi стрэхамi i купкi дрэy. Усё так, як i тут, у Бахрамкале, але тутэйшыя дамкi с чырвонымi стрэхамi стаяць пустыя – тут жылi грэкi, яны даyно паyцякалi адсюль, i правiльна зрабiлi, i цяпер тут пустынна, i вецер вее так моцна, быццам хоча сагнаць з гары yнiз, у мора, i пустыя дамы, i пыльныя камянi, i мяне. Я адпускаю тормаз, i пэжо, падагнаны ветрам, пачынае кацiцца yнiз. Калi-нiкалi я еду абачлiва i асцярожна, амаль не зьнiмаючы нагу з пэдалю тормаза, а калi-нiкалi пру вельмi хутка, звонка смеючыся на крутых заваротах, на якiх сустрэчныя машыны, што едуць на перавал, прыцiскаюцца да скалаy. Як бы я нi ехала, урэшце дарога выносiць мяне y маленькае мястэчка, абы-якiя дамкi тут, штогод iх засыпае каменьне з гары, якая аж вiсiць над самымi дахамi. Я купаюся. Калi ехала павольна, то плаваю yздоyж берагу, апусцiyшы вочы y ваду, i разглядаю рыбаy. Тут няма кефалi. Жоyтыя сумныя рыбiны, стракатыя вясёлыя, ружовыя задуменныя. Вусатыя. Надзьмутыя. Рыбы, што спяшаюцца па справах. Калi ехала хутка, то, кiнуyшыся y ваду, плыву да Мiдзiлi. Зацята плыву, аж пакуль ня пойдзе напярэймы памежны катэр. Тады павяртаю назад. Аднойчы, не даяжджаючы да перавалу, я зьвярнула з шашы на прачышчаную бульдозэрам дарогу – такiя дарогi y гарах зазвычай вядуць да гранiтных кар’ераy або да вялiкiх алiyкавых плантацыяy. Гэтая, абвiyшы некалькi невысокiх вяршыняy, вывяла да жытла. Белая хата, збудаваная яшчэ за часам iмпэрыi, у высахлай ушчэнт седлавiне. Сям-там алiвы, старыя камлi, маладыя галiны. Зялёна-шэрая лiстота над пажоyклай травой, усё астатняе спяклася на сонцы. Пануры восьлiк памiж алiвамi, тры пужлiвыя авечкi. На ганак выйшла старая. Яна круцiла галавой, азiраючыся, але не прыкрывала вачэй ад сонца. Яна выйшла на шум матору, але машыны ня бачыла. Я нацiснула на газ, матор зароy, i старая нарэшце сфакусавала позiрк. Я заглушыла рухавiк i выйшла, бразнуyшы дзьверкай, i пару разоy пакланiлася, як вымагае звычай. – А хто то? – спыталася яна. – Мяне завуць Нэйбахат, – адказала я. Я разглядала старую, вырашаючы, што сказаць, як растлумачыць ёй свой прыезд. – Пабачыла дарогу i трапiла да вас. – А хто то? – паyтарыла старая. Тады я сказала: – Мяне прыслаy мула з Бахрамкале. Ён пытаецца, цi ня трэба вам чаго падвезьцi – прадуктаy, вопраткi, можа, трохi грошай? І казаy, што y вас можна купiць алею. – Нэйбi? – перапытала старая. – То ты? Якi мула? Старая, пэyна, спачатку прыняла мяне за родзiчку цi знаёмую. Мне падалося, што з ёй ужо нельга гаварыць, але праз хвiлiну задуменнасьцi яна прамармытала: – А, мула, баранi яго алах… – i зноy замоyкла, няyцямна разглядаючы мяне чорнымi вачыма, адно зь якiх амаль цалкам, а другое напалову зацягнутыя бяльмамi. Процi звычаю, яна не спяшалася запрасiць мяне y дом. Сонца пякло мне галаву, у седлавiне ветру зусiм не было. Пот – вадкасць, якая плыве з чалавека тонкiмi струменьчыкамi процi ягонай волi. – Хадзем, уцягнеш мне нiтку y голку, – нарэшце сказала старая. Я пайшла за ёй, уцягнула нiтку y iголку, не адрываючы яе ад катушкi, – так запатрабавала старая. Потым я прыяжджала яшчэ пару разоy. На ёй заyсёды было адно: чорная хустка, цёмная сукенка, чорныя шаравары. Яна, мабыць, так i спала. Ад яе патыхала цьвiльлю, мочам, авечым гноем. Старая не абувалася нават у самую спёку, калi я не магла дакрануцца да пяску. Босай хадзiла на агарод i па ваду. Бачыць яна амаль нiц ня бачыла, але дзякуючы звычцы yпраyлялася вобмацкам. Павесiyшы на бакi панурага восьлiка два аплеценыя пыльнай лазой вялiкiя бутлi i пачапiyшы на локаць вядро, яна выходзiла з дому у самую спёку – чым ясьней сьвяцiла сонца, тым лепш яна бачыла – i па незаyважнай у камянях i пыле сцежцы iшла да крынiцы – струменьчыка, што выцякаy проста з каменю. Ісьцi трэ было спачатку yгору, потым унiз – з гадзiну. Доyга цюрчэy струменьчык, пакуль напаyнялiся бутлi. Восьлiк дзе-калi падыходзiy i пiy, перахопваючы яго. Тут, ля вадапою, восьлiк трохi ажыyляyся i пачынаy скубсьцi траву, якая расла паблiзу вады. Травы было мала, i восьлiк пераходзiy на поле, на агурочнiк. Калi бутлi былi поyныя, старая бралася за палiванне. Доyга-доyга струменьчык напаyняy вядро. Кожнай расьлiне – па кубку, усiм пароyну, незалежна ад тога, гурок гэта, памiдор цi бульба. Нiчога iншага старая не садзiла. Старая сказала мне, што кожны раз яна паспявае палiць толькi палову поля – трэба iсьцi назад, пакуль не зьвечарэла. Яна баялася цемры. Таму на другi дзень яна палiвала другую палову поля – усярэдзiне корчыкi выглядалi лепш, iх, выходзiць, палiвалi часьцей, i восьлiк сюды не дабiраyся. Я не магла дапамагчы старой палiць усё – загваздка была y крынiчцы, якая занадта марудна жаyрэла… Старая была вельмi маyклiвая. Яна нi пра што мяне не пыталася й не адказвала. Аднойчы адвязалiся i згубiлiся авечкi. Калi, абышоyшы вакол хаты, старая гэта зразумела, яна заплакала, закрычала i yпала на зямлю. Праз паyгадзiны я, спатнелая i задыханая, прыгнала трох худых жывёлiнаy, а яна таксама ляжала на пыльных камянях i плакала. – Ана, устаньце, гляньце, вось яны, я iх знайшла! – крыкнула я. Яна села на зямлi i стала аглядацца з тым самым выглядам, як тады, калi пачула шум маёй машыны. – Вось яны! – крычала я, запыняючы бяздумных авечак i папiхаючы iх каленьмi блiжэй да старой. – Усе тутака! Ня плачце! Адзiнай ежай старой было авечае малако i сыр зь яго, ну i яшчэ алiyкi. На бульбу i агуркi y гэтым пекле разлiчваць не прыходзiлася. Старая, дрыжучы, углядалася перад сабой. Мы загналi авечак у хлеy, i, поyзаючы y гноi на каленях, старая яшчэ доyга мацала авечак, лiчыла. Потым старая yпершыню пачаставала мяне. Я ела сухаваты салёны кавалак сыру, трохi забруджаны яе рукамi, старая ела свой кавалак побач са мной, ёй цяжка было есьцi цьвёрды сыр трыма пянькамi, што засталiся y роце, крошка сыру прыляпiлася да шчакi, а кавалачкi гною – да пальцаy, i я падумала, што старая хутка памрэ. Я вырашыла, што заyтра паспрабую прывезьцi ёй смажаную залатую кефаль. Раней, што б я нi прывозiла, ёй нiчога не смакавала, ежай яна цяпер лiчыла толькi сыр ды алiyкi, а yсё астатняе клала назад у торбу i засоyвала мне y руку. Мярцьвяцкi пах стаяy у хаце, калi я прыехала наступным разам. Старая ляжала, непазнавальная, на сьпiне, вочы яе былi закрыты, а скiвiца адвалiлася. Сухiя рукi са скурчанымi пальцамi ляжалi yздоyж цела. З-пад пляскатай падушкi выступаy краёк iконкi. Я i ня ведала, што яна была грэчанкай. Калi тут рэзалi грэкаy, яна, значыцца, была зусiм дзяyчом. Я выйшла з хаты, выпусцiла з хлеву авечак, якiя неспакойна турзалiся па загоне, выпусцiла i напёрла восыпка, якi, аднак, адразу зноy вярнуyся пад хату. Дома, пад кiрказонамi, я вырашыла забiць Марыда. Ах, я ж яшчэ не казала, хто такi Марыд! Я яго yтрыманка. Ён прыяжджае сюды раз на тыдзень. Дзень я праводжу зь iм, а астатнiя шэсць – так, як хачу. Гэта прымальная плата – мне ня трэба, як многiм iншым жанчынам, бачыць свайго yтрымальнiка кожны дзень i ноччу, пакуль не заснеш. Мне не прыходзiцца штодзённа працаваць, каб два разы на месяц атрымлiваць жалю вартую купку грошай, якiх усё роyна заyсёды бракуе. Як ён пнецца выглядаць значным, i, халера, гэтае валасатае пуза… Поры на носе, пах парфумы ад вусоy. Тэк-с. Забiць мужчыну, якi агiдны. Я схадзiла за пiсталетам i навярнула на ствол глушыльнiк. Заyтра ён прыедзе, i я яго заб’ю.     1996 Грошы ёсьць дакумэнт Не памятаю, як выйшла, як дайшла. Што пад машыну ня трапiла – цуд. Ачомалася толькi на лаyцы y сквэрыку, i то трохi: i скверык, i трамваi, i людзi круцiлiся y мяне перад вачыма вясёлкавым, зь перавагаю блакiтнага, колам. Гэта ад неспадзяванкi. Я даyно yжо ня маю надзей, але пляны яшчэ сную. І вось гэтыя пляны абвалiлiся, а руiны прыдушылi мяне такiм цяжарам, што з-пад iх мне ня выбрацца. Кола круцiлася yсё хутчэй, туман перад вачыма гусьцеy, гусцеy, аж пакуль не згусцеy у папяровы кубачак з халоднай мiнералкай. Зь цяжкасьцю сфакусаваyшы погляд на кубачку, тады на руцэ, што яго трымала, тады на тулаве, да якога рука мацавалася, тады на галаве над тулавам, я зьдзiвiлася настолькi, што мне нават стала лепш. Запамiнальны выгляд у мужыка, якi мяне паiy: худы да сухасьцi, касцiсты, вакол касаватага вока – шнар ад брыва да гарбатага носу, на другой шчацэ – пляма апёку. Пусты кубачак мужык кiнуy у вялiзны зашмуляны заплечнiк i выхапiy стуль пунцовую ружачку з кропелькамi вады на пялёстках. – Табе. Я далонню ацерла з iлба халодны пот – сьлед мiнулае непрытомнасцi. Вопратка бамжацкая, зьбiтыя боты. Рукi запэцканыя. Ружачка y заплечнiку… Мужык сеy побач, заплечнiк прымасцiy ля ног, скасавурыy на мяне i без таго касое вока i задаy няyцямнае пытаньне, якое, аднак, я выдатна зразумела: – Ты чаго? Калi цяля з лысiнкай нарадзiлася, з лысiнкай яго i ваyкi зьядуць. Так i я. Вось толькi што жыцьцё – у каторы гэта раз! – тыцнула мяне носам i выразна сказала: «Людзям ня вер!», а я гляджу на шахвараста y расхрыстанай куртцы, напэyна ж, прайдзiсвета i махляра, i мне хочацца yсё яму расказаць, бо такiя y яго прыгожыя, рэдкага фiялкавага колеру вочы, хай сабе й касое. Ну, я i расказала. …Калi ты настаyнiца, у цябе трое дзяцей i жывеш ты, скажам, у Маладэчне, сточваць канцы з канцамi няпроста. Муж не памочнiк. Як так выйшла, што вясёлы стройны хлопец, ад погляду якога трымцела маё сэрца васямнаццаць гадоy таму, ператварыyся y азызлага чырванатварага барацьбiта зь зялёным зьмеем, я ня ведаю. У барацьбе, вядома, перамагае зьмей, i y тыя рэдкiя гадзiны, калi муж ня п’е, у яго адно жаданьне – напiцца. А дзяцей трое. Ратуе тое, што я добра шыю. Да мяне i палiто прыносяць шыць, i гарнiтуры. А аднойчы наша дырэктарка прынесла i вывернула на канапу гару норкавых скурак. – Пашыеш мне футра, – сказала яна патрабавальна. – Добры вечар! Я пашыла. А куды падзенешся? Вочы баяцца, а рукi робяць. Дырэктарка была y захапленьнi. – У цябе талент! – вяшчала яна перад люстрам. – Прыроджаныя здольнасьцi мадэльера! Футра гэтае яна паперла на выставу народных промыслаy у Менск. Мяне запрасiлi на адкрыцьцё, i я тулялася памiж тканых капаy i вышыванак, дурэючы ад тлуму. Мардатая, адзiн у аднаго, дэлегацыя дзелавых колаy Масквы трохi пагалёкала каля майго футра, а yжо пры канцы дня да мяне рыссю падбегла дырэктарка. – Казiмiраyна, пашанцавала! – горача зашаптала яна мне y вуха. – Не прадзешавi! Пагаджайся! Грошы я пазычу! З нэндзы выберашся! Нiчога не разумеючы, я вылупiла на яе вочы. – Нэла Казiмiраyна, – загаварыла дырэктарка yжо yголас, перабольшана-ласкава. – Вашае футра зьвярнула на сябе yвагу аднаго з нашых шаноyных гасьцей з Масквы. Прадстаyнiца ягонай фiрмы y Менску, – яна велiчна павяла рукой у бок маладзiцы з цыцкамi i плятынавымi валасамi, – праводзiць вас. Магчыма, вас зацiкавiць яго прапанова. Маскоyскi госьць Іван Іванавiч чакаy мяне y нейкiм службовым пакоi. Пасьля непрацяглых, але yзьнёслых камплiмэнтаy мне (самародак, народны талент, рэдкае майстэрства) ён разгарнуy перад мною часопiс. Там, на глянцавай старонцы, прыгожая незямной, адсутнай прыгажосцю жанчына хуталася y доyгую, да кiтак, футравую сiмфонiю. Анi намёку на фальш, анiводнай ноты дысанансу: срабрыста-чорны вадаспад лiецца, пералiваецца y чорна-срабрысты, лашчыць вока. Мяккi каyнер, шырокае крысо, якое прыгажуня прытрымлiвае рукою. – Зможаце пашыць такое? – пачула я голас маскоyца. Ах, дык наш шаноyны госьць хоча скарыстацца з таннай беларускай працоyнай сiлы? Але колькi ж такая цаца будзе каштаваць у Маскве? Халера яе ведае. Дый не пашыю я такога, заскладана, занадта вытанчана. Дырэктарчына норка была yся аднолькавая, цёмненькая, а колькi я пакутавала, пакуль дапасоyвала адну да адной… Не, не змагу, вырашыла я, i раптам адчула знаёмы сьверб у кончыках пальцаy. Хвалi цудоyнага аксамiтнага футра… Адчуць iх пад рукамi, адчуць, як каштоyныя скуркi ператвараюцца y неацэнную дасканаласць, даць iм новае жыцьцё, каб прымусiць забыцца пра тое жыцьцё, якое аднялi y зьвяркоy, каб цяпло новай дасканаласцi прымусiла забыцца пра холад асвежаваных тушак… – Гэта шыншыла. Тут спатрэбяцца вельмi адмысловыя скуркi. – Я давяраю вам i вашаму густу. Калi мы з вамi будзем супрацоyнiчаць, вы атрымаеце заказ «пад ключ» – ад набыцьця скурак да пашыву. Давайце дамовiмся так: я аплачваю вашыя выдаткi на матэрыялы i плачу за работу дзвесьце даляраy. Я пасля доyга ганарылася тым, што сказала y адказ «ня можа быць нават мовы» i зрабiла спробу выйсцi. – Колькi б вы хацелi? – спытаy ён адразу. – Дзесяць тысяч. – Ну, вы ж ведаеце – за такiя грошы можна пашыць у Парыжы. Давайце будзем iмкнуцца да yзаемавыгаднага супрацоyнiцтва. А то вы будзеце мець – пагадзiцеся – вельмi добрую працу, а дзе ж мой iнтарэс? Тысяча. – Дзевяць з паловай. – Гэта несур’ёзна! Сур’ёзна аказалася – пяць тысяч. Мы yдарылi па руках i падпiсалi дамову. Мая няyрымслiвая дырэктарка даведалася, што такая работа y Маскве будзе каштаваць дзесяць-пятнаццаць тысяч, але пагадзiлася, што i пяць – больш чым добра. Ого, пяць кавалкаy зялёных! З такiмi грашыма мне ня страшная нi зiма, нi выпускны баль у наступным годзе, i нават фары маленькага «Форду» заблiшчэлi недзе y тумане будучынi… Дырэктарка, сапраyды, пазычыла мне грошы, i я прывезла ад пана Караля з-пад Беластоку купу мяккiх пералiyчатых скурачак. Ацанiць iх i зьняць мерку да мяне прыехала з Масквы мымра, для якой шылася футра. Яна адразу аддала мне тое, што я патрацiла y Польшчы, i я разьлiчылася з дырэктаркай. Шыла я толькi рукамi. Сотнi тысяч раyнюткiх шыyкоy, напарстак прырос да сярэдняга пальца… Мымра прыяжджала колькi разоy, цьвiла i пахла з кожным разам усё мацней. У апошнi свой вiзыт яна прынесла мне неабмерную каробку цукерак, сказала, што я цуд, што грошы я y любы час магу забраць у прадстаyнiцтве фiрмы мужа y Менску, расцалавала мяне, упакавала футра i зьнiкла. Назаyтра – то бок сёньня – я прыехала y Менск. Плятынавая дамачка y прадстаyнiцтве выклала перад мной дзьвесьце баксаy. – А рэшта? – Якая рэшта? – Яшчэ чатыры тысячы васемсот. Яна працягнула слухаyку радыётэлефону. Іван Іванавiч са мной не цырымонiyся. Ад крыyды, ад хваляваньня, ад яго агiдных словаy кроy спачатку прылiпа да шчокаy, а потым затахкала y скронях… Вось так, абражаная, амаль непрытомная, без жаданьня жыць далей я i апынулася на лаyцы y сквэрыку. Так, у мяне трое дзяцей, якiх трэба падняць, але ж, бачыць Бог, ёсьць мяжа i маiм сiлам… – Ясна, – кiyнуy бомж. – Грошы, грошы, грошы. Грошы ёсьць дакументам, якi сведчыць, што твая праца запатрабаваная ня толькi чалавекам, якi табе плацiць, але i yсiмi тымi людзьмi, празь якiх грошы прайшлi раней. Бачу толькi адзiн шлях: трэба ехаць у Маскву. Вярнуць табе твае дакументы. Галава мая зноy, як карусель у парку, пацiху пайшла кругам. Вось так, згопалу, у Маскву? Зь невядомым чалавекам? І як жа ж мы здабудзем тыя грошы? Адрас у мяне ёсьць, але што з таго? А y торбачцы ж у мяне дзьвесьце даляраy, я даyно не трымала y руках такiх грошай, а ну як падмане i абярэ? А зь iншага боку, што мне губляць? Дзьвесьце даляраy зь нявыкруткi мяне ня выведуць… Дзецi цяпер у бэпээсэмаyскiм лягеры (начальнiкам там адзiн актывiст БНФ, дапамог уладкаваць, каб трохi ад’елiся), а мужу да лямпачкi, хоць бы я i на месяц адляцела, а ня толькi y Маскву. – А чым ён займаецца, гэты твой Іван Іванавiч? – Кнiжкi выдае. А цябе як зваць? – Мяне зваць перарваць, хвамiлiя лопнуць. Фабiян я. Ну, што, рашылася? Якiя yсё ж такi прыгожыя y гэтага абарванца вочы!.. – То хадзем на вакзал. – З вакзалу y Маскву езьдзiць элiта, багема i бабулi з унучкамi. Сярэдняя ж кляса – ён стукнуy сябе y худую грудзiну – дабiраецца таньней i зручней. Фабiян устаy, закiнуy за плечы рукзак i працягнуy мне руку. * * * Праз гадзiну мы ляцелi на yсход у вялiкай фуры, нагружанай печывам заводу «Слодыч», i y шчылiнах тэнту пасвiствалi вецер, роспач i страх. Куды ты прэшся, Саламея Круцяльнiцкая? Дзецi, школа, гарод, гарод, дзецi, школа – вось тваё жыцьцё, па-iншаму ты жыць ня yмееш. Куды ж ты ляцiш? – І вартае ж жыцьцё, няма чаго сказаць, – нечакана прамовiy унутраны голас. – Даy Бог плёну. Муж – адна назва, жылы цягнеш, як бэльгiйская кабыла, сьвету за капейкай ня бачыш. Дзецi, лiчы, сiроты пры жывых бацьках. – Но-но! – страпянулася я. – Дзяцей я люблю, i яны мяне любяць. – А калi ты y апошнi раз купляла iм марозiва, пяшчотная матуля? – пацiкавiyся голас. – Цi вазiла y Горадню y заапарк? А па душах калi з каторым апошнi раз гаварыла? Толькi i ведаеш, што высалапiyшы язык працаваць, палоць, палiваць, парэчкi дзерцi. Бульбу пад лiк абiраеш, каб на yсю зiму хапiла. І y лягер на тры зьмены! Крыць няма чым. Што я хапалася за yсялякую работу, што працавала i працавала, гэта yсё так, але праyда y тым, што прасьвету не было вiдаць. І што з чалавека я ператварылася y аyтамат па здабываннi сродкаy iснавання – гэта таксама праyда. І праyда, што yсё часьцей прыходзiла думка: як жа я стамiлася жыць, прыбяры мяне, Госпадзе, i нават тое, што y мяне трое дзяцей, не адганяла гэтай думкi… Фабiян, якi, здаецца, драмаy, паварушыyся i выглянуy у шчылiну. – Расея!.. Можна i падсiлкавацца. Я звычайна ня ем чужога, у горла ня лезе, але ад акура тных бутэрбродаy зь селядцамi не адмовiлася. Дык ты, значыцца, з Маладэчна, – кiнуy мне памiдор Фабiян. – Я там у вас гадоy з восем працаваy. Што ты зьдзiyляешся? На будоyлi, я ж iнжынэр-будаyнiк. Ты думаеш, я бомж? Не, я бадзяга. А гэта вельмi розныя рэчы. Сумную паэзiю жыцьця заyважаюць толькi бадзягi ды некаторыя мацi, а не разумее yвогуле нiхто. А калi канкрэтна, я зьбег ад жонкi. – Навошта ж жанiцца з такой, ад якой потым уцякаць? – Пытаньне не да мяне… Колькi сябе помню, кахаy суседзкую дзяyчыну. Яшчэ з тае пары, як разам у пяску сядзелi, потым у школе вучылiся. Вырашылi пажанiцца, як толькi скончым школу. Рыхтавалiся да вясельля. Вечарам вёз я сваю Гэлю y клюб на танцы на матацыкле. Яна нахiнулася, каб паправiць раменьчык на басаножку, а я якраз павяртаy, i яна далася галавой аб каменны слуп. Бяз шлему ехала… Ты мо й чула пра гэты выпадак. У нас у Радашкавiчах тады толькi i мовы пра тое было. А мяне ад сьмерцi выратавала турма. Мяне ж пасадзiлi. Каб застаyся дома, то зрабiy бы сабе нешта, бо перад вачыма yсё стаяла вiдовiшча: яе расколатая галава i паyшар’i мазгоy… А y турме памерцi не дадуць, – ён мiжволi крануy шнар на твары. – Так што на пахаваньнi мяне не было, ляжаy у турэмным шпiталi. Словам, яна памерла, а я – не. З дому зьехаy, працаваy у Менску на будоyлi, потым у iнстытут паступiy. А з Гэляй адзiн час нават размаyляy, яна прыходзiла, голас яе чуy. Потым мiнулася… А як iнстытут скончыy, пайшоy працаваць, мацi пачала чапляцца – жанiся ды жанiся, я хутка памру, а ты адзiн прападзеш, як муха. Эма была вельмi непадобная да Гэлi, непрыгожая, нягеглая, старалася yдаваць зь сябе дзелавую, а y твары, у вачах штосьцi такое няшчаснае. Але пасьля шлюбу яна перамянiлася. У сiлу yвайшла. Закруцiла yсё пасвойму: тры гады, што мы пражылi разам, былi трыма гадамi грошай. Грошы, грошы, грошы. Кожная капейчына на yлiку, кожная павiнна прыносiць прыбытак, i ня дай Бог купiць, прыкладам, газету – бо гэта ж немаведама якая трата… – А дзецi y цябе ёсьць? – Дзяцей яна не хацела, казала, што няма чаго пладзiць жабракоy. Карацей, я зьбег. І я вельмi Эме yдзячны. – Удзячны? – Каб не яна, я ня стаy бы бадзягам. Многага тады не адбылося б. Прыкладам, я не дапамог бы табе вярнуць твае тысячы. – Дык ты пакуль i не дапамог. Не кажы «гоп». Я наагул не yяyляю, як гэта можна зрабiць. – Я табе зараз нешта пакажу, толькi ты не палохайся i не крычы. Зь нетраy заплечнiка Фабiян, пакорпаyшыся, дастаy агромнiсты чорны пiсталет. – Ты не баiсься цягаць з сабой зброю? – зьдзiвiлася я. – А мiлiцыя? – А што мiлiцыя? Думаеш, яны кожнага стрэчнага-папярэчнага грабуць? Атнюць, як кажуць у Маскве. Дый наагул, гэта не пiсталет, а муляж. А вось гэта не муляж. Фабiян дастаy з заплечнiка вялiкую, шчыльна сплеценую з дроту скрынку, адкiнуy накрыyку. Я закрычала i адскочыла. Тоyстая, з мэтар дваццаць даyжынёй зьмяюка, якую ён моцна yхапiy ля галавы, зьвiвалася кольцамi, сычэла i застрашальна расчыняла зубатую пашчу. – Асьпiдус аyрэльянус, рэкамэндую. Нават не драпежны. Усяедны. – Але чалавечынай ты яго ня кормiш? – спытала я, адшукаyшы голас. Фабiян задаволена засьмяяyся. Машына сьцiшыла хаду i стала. – Дзяyчынкi налева, хлопчыкi направа. Стаянка сем хвiлiнаy, – паведамiy кiроyца. Фабiян пусьцiy зьмяюку назад у клетку. Вечарэла. Наперадзе вiднелiся дамы нейкага места. Спускаючыся y кювет, я падумала: яшчэ ня позна yцячы. Бог зь iмi, з гэтымi тысячамi, усё адно я iх, мусiць, больш не пабачу. Корчыкамi, корчыкамi, i да гораду, а адтуль – дадому. Але ж не, не yцяку. Проста цiкава. Што будзе далей, што яшчэ знойдзецца y заплечнiку Фабiяна, адкуль ён ужо дастаy ружу, хлеб i зьмяю?.. * * * У рукзаку знайшлася мапа Масквы, а на ёй – патрэбная нам вулiца. «Эмiр-Прэс» месьцiyся y шыкоyным будынку з мармуровай падлогай i фантанам у холе. Лiфт (зь люстрам i пазалотай) падняy нас на сямнаццаты паверх. Вось, праз калiдор, засланы дываном, – дзьверы дырэктарскага кабiнэту. Не чакаючы анi сэкунды, Фабiян таргануy iх, i мы апынулiся y прыёмнай. – У вас прызначаная сустрэча? – сакратарка падняла бровы. – Хто вы? – Аyтары. Зь Цюменскай вобласцi. Хочам прапанаваць рукапiс. – З рукапiсамi – да галоyнага рэдактара. – Мы yсё ж хацелi б пагаварыць перш з дырэктарам. – Пачакайце хвiлiну, – дзяyчына зьнiкла y дырэктарскiм кабiнэце, а праз колькi часу выйшла. – Праходзьце. Фабiян прайшоy першым. Спачатку ён дастаy пiсталет, пасьля асьпiда, якi актыyна выступаy з сольным нумарам. Зьбялелы Іван Іванавiч задраy yверх ня толькi рукi, але чамусьцi й ногi. – Калi ласка, грошы, якiя вы вiнныя гэтай даме. Цi мне пакласьцi зьмяю вам на каленi? Асьпiд пагрозьлiва стукнуy хвастом аб бюро i засычэy з асаблiвай злосьцю. Не апускаючы ног, Іван Іванавiч крутануyся да адчыненага сэйфу, выняy стуль пачак грошай i паклаy на стол. Я адлiчыла, што трэба, рэшту пакiнула. Моцным скотчам прымацавала Івана да крэсла i заляпiла яму рот. Празь дзесяць хвiлiнаy мы былi yжо далёка. Мяне перапаyняла радасьць. Такое шчасьце, такое поyнае адчуваньне цуду жыцьця бывала са мной толькi y першыя гадзiны пасьля нараджэння дзяцей. Гучала музыка, шумеy высокi лес, сьпявала душа. Каб не Фабiян, якi моцна трымаy мяне за руку, я ляцела б. Значыцца, ёсьць на сьвеце справядлiвасьць! Лёгкасьць, зь якой мы забралi грошы, яскрава сведчыла пра гэта. Я зьзяла. Фабiяну трэ было адысцi, i ён пакiнуy мяне, трыюмфатарку, на рагу дзьвюх вулiцаy, наказаyшы стаяць як стаяла i не сыходзiць зь месца. Я i стаяла. Побач працаваy абменьнiк. Я дастала гаманец, каб памяняць дзясятку на гасцiнцы дзецям. Тут жа справа блiснула лязо, а y наступны момант я адчула вастрыё пад рабрынай. – Аддай гаманец, – цiха сказаy адзiн з каyкаскiм акцэнтам. – Аддай, а то зарэжу. Я тарганулася ад болю i адчула, як пад блюзкай па целу цурчыць кроy. І зарэжуць жа, i не пашкадуюць, гэта ж Масква! І я спалохалася. То y Бога сьмерцi прасiла, а тут спалохалася бандытаy. Толькi я аддала iм гаманец, яны зьнiклi. Расчынiлiся y бясконцым маскоyскiм натоyпе. Нiчога не зьмянiлася: шумелi машыны, адчынялiся i зачынялiся дзьверы супэрмаркету – толькi y мяне yжо не было грошай. Сьлёзы падалi на брудны маскоyскi асфальт, як боб у каструлю. – Што з табой? Што здарылася? – трос мяне за плечы Фабiян. – У мяне забралi грошы! І я адняла ад боку чырвоную ад крывi далонь. Памаyчаyшы, Фабiян сказаy: – Прыкрый пляму торбачкай. Едзьма на вакзал. На цягнiк, я буду бабай, ты – унучкай. – А грошы? Можа, у мiлiцiю? Можа, дагнаць iх? – Забудзь пра iх, iх ужо i сьлед прапаy. Паехалi, – адрэзаy Фабiян. * * * У вагоне я yзьлезла на верхнюю палiцу i адвярнулася да сьцяны. Сёньняшняя катастрофа ня выклiкала y мяне такой рэакцыi, як учорашняя. Прынамсi, прытомнасцi я ня страцiла. Прывыкаю? На Фабiяна yсё, што адбылося, здаецца, наагул не зрабiла вялiкага yражаньня. Ён тачыy лясы з папутнымi крутымi маладзёнамi, што ехалi y Вiльню. Пляшкi паступова перамяшчалiся са столiка на падлогу. Маё здранцьвеньне плыло сярод ляскату, грукату, успышак сьвятла, брыдкаслоyя Фабiянавых суразмоyцаy. Пэyна, так выглядае пекла. Гутаркi, што даносiлiся да мяне зьнiзу, рабiлiся чым далей, тым агiднейшымi. Нарэшце я заснула. Фабiян штурхаy мяне i шаптаy: «Уставай, хадзем хутчэй». Цягнiк стаяy. За вокнамi ледзьве-ледзьве шарэла. Мы выйшлi на пусты пэрон. Помнiк падпольшчыку Заслонаву. Ворша. Я нiчога не разумела. Фабiян цягнуy мяне yпрочкi ад вакзалу. Поезд адышоy, грукат ягоных колаy сьцiх. Фабiян дастаy з-за пазухi пачак зялёных i працягнуy мне: – Трымай. Я разгублена глядзела на яго. – Бяры. Мне яны непатрэбныя, а гэныя сабе яшчэ накрадуць. У Воршы мы з Фабiянам разьвiталiся: я паехала дамоy, а ён застаyся бадзяцца па сьвеце. * * * За акном аyтобуса праплывалi жнiвеньскiя краявiды: гарбатыя хаты i багатыя катэджы, пушчы i бары, конi y вазах i вэлясыпэдысты y гумовых ботах, босая дзяyчынка зь дзiцячым вазком, буслы y канаве… Простыя малюнкi жыцьця. Чаму ж мне так цяжка на iх глядзець, чаму няма y iх спакою, а толькi панылае чаканьне? Раптам я пачула адказ: бо гэтая зямля неблаславёная. Нiчога не атрымаецца нi y тых, хто жыве y гарбатых хатах, нi y тых, хто y катэджах, анi y дзяyчынкi не атрымаецца, анi y малечы. Бо мы жывем на неблаславёнай зямлi. …Вычарпаная, прачнулася я на наступную ранiцу. Пуста на душы, пуста y доме, муж пачаy прапiваць ня толькi хатнiя рэчы, але й прадукты. Нiкога y хаце, цiшыня, халодна. Я села за стол, дастала з торбы i расклала на дзесяць частак неблаславёныя грошы. Потым сабрала i схавала, дзе знала. Гэта было маё першае рацыянальнае дзеяньне y новым жыцьцi. Потым пайшла y краму. …Ён чакаy мяне y двары на лавачцы, абапiраючыся на свой вялiкi заплечнiк. Гледзячы, як ён уздымаецца мне насустрач, я думала: а мо мне толькi падалося, што зямля неблаславёная? Можа, насамрэч, трэба толькi пашукаць, i знойдзецца на ёй блаславёнае месца i для мяне, i для Фабiяна, i для маiх дзяцей, i для босай дзяyчынкi, i для вэлясыпэдыстаy у гумовых ботах? Ягоныя дужыя худыя рукi моцна абдымалi мяне. Залацiсты асьпiдус грацыёзна зьвярнуyся васьмёркамi на тоyстай галiне яблынi й мiрна паглядаy на нас адтуль.     Жнiвень 2001, Заказанка Босьнiя i Герцагавiна, або Эyропа вялiкiх фараонаy «Вядома, я тлустая. Якой яшчэ маю быць, нарадзiyшы пяцёра дзяцей? Ясна, ня Твiгi! І няма чаго мне пра гэта лiшнi раз нагадваць, – раздражнёна думала я, чапляючы на нос сонечныя акуляры i адгортваючы старонкi. – Яшчэ прапанаваy бы на дыету сесьцi! Не прапануе, ведае, што ня сяду». Раптоyна, як i завялася, я супакоiлася. Пятнаццаць гадоy разам! Гэта супакойвае, нават калi муж ранiцай скажа, што y цябе тлустая сьпiна. Зараз мужава галава (ня тлустая) вiднелася недзе ля далягляду, амаль там, дзе зьлiвалiся Адрыятычнае мора i неба. Пяцёра дзяцей зь вiскатам гулялi y бэрыка – марскога, наколькi я разумела. А я чытала. «У цары Эгiпту, – звычка перакладала я францускiя словы, адразу выстройваючы iх паводле правiлаy беларускай мовы, – боская i чалавечая сутнасьцi зьлiлiся y непаyторную асабiстасьць, у вобраз цывiлiзацыi, якая праiснавала некалькi тысячагодзьдзяy. Давайце ж выправiмся y вандроyку i адкрыем iх сьвет. Давайце yшануем памяць фараонаy Эгiпту i адкрыем для сябе адну з найвялiкшых старажытных цывiлiзацыяy, якая паyстане перад нашым зачараваным позiркам». Я зьняла акуляры i пацерла пераносьсе. Нешта перашкаджала засяродзiцца. Няyжо гэтая недарэчная, але абсалютна не зламысная заyвага мужа? Мы ведалi адно аднаго са школы. Аднойчы y трэцяй клясе я спiсала y яго раyнаньне на кантрольнай – мабыць, з гэтага моманту трэба адлiчваць пачатак нашага сяброyства. Сяброyства дзiyнага, якое з плянэтарыю y парку Горкага i коyзанкi ля магазыну «Электронiка», гэтых неабходных атрыбутаy менскага маленства, плаyна перацякло y бесталковае юнацтва, што разьвяло нас у розныя бакi, каб потым зноy зьвесцi y час, цяжкi для абаiх. Пажанiлiся мы, супраць волi яго i маiх бацькоy, калi я чакала дзiця – i не ад яго. Ён жа на тую пару меy непрыемнасцi – настолькi ж натуральныя для маладога мужчыны, як цяжарнасьць натуральная для маладой жанчыны. Мая фраза гучыць таямнiча i двухсэнсоyна, а yсё было вельмi проста: яго даставаy КДБ. Каго y тыя часы не даставаy КДБ! Сукурсьнiк Зьмiтра, хлопец, якi яго залажыy, якраз i быy бацькам майго маючага нарадзiцца дзiцяцi. У нас са Зьмiтром не было прыцiркi. Абцерлiся мы адно аб аднаго раней, за сем гадоy вучобы y школе. З таго моманту, калi сталi жыць разам, скончылася бесталковае юнацтва. Пад гарачую руку я, бывала, папракала Зьмiтра рознымi yяyнымi i рэальнымi яго грахамi. Ён нiколi ня тыцнуy мне маiм першынцам i тым, што было да шлюбу. З таго самага часу, калi на сьвет зьявiлася Югася, ён ставiyся да яе так пяшчотна, як толькi можа бацька ставiцца да вельмi любiмага дзiцяцi. Да трэцяга дзiцяцi я працавала. Адмыслова наймала няньку, а сама пiсала бухгальтарскiя праграмы на замовы розных фiрмаy. Круцiлася, як трэска y палонцы. І прыкладна з тым самым вынiкам. Аднойчы y адной паyлегальнай фiрмачцы мне заказалi распрацоyку поyнага пакету праграмнага забесьпячэньня – вельмi тэрмiнова i вельмi дорага. Калi я прынесла сваю працу, усталявала i навучыла пэрсанал карыстацца, дырэктар, ясна гледзячы мне y вочы, сказаy, што сiтуацыя памянялася i ён ня можа заплацiць мне так, як мы дамаyлялiся. А можа – у дзесяць разоy меней. Дома, адчынiyшы дзьверы, я пабачыла: нянька на кухнi палуднуе разам са сваёй дачкой, якая прыходзiла з маткай з нагоды канiкулаy, а мае падшыванцы, самi сабою, займалiся y сваiм пакоi i выбеглi мне насустрач, перапэцканыя шмiнкай. Плюнуyшы i расцёршы, я выгнала няньку разам зь яе дачкой, выкiнула y сметнiк звараны ёю палудзень, выпiла кавы, зьела хлеба з маслам i адмыла дзяцей ад касмэтыкi. Заплацiла аднаму хлапцу з той фiрмачкi, каб ён запароy усё, што я настварала, у гаманцы засталося тры зубры, два зайцы i вавёрка, а таксама прасцiрадлы рознакаляровых вiзытовак… Маё рашэньне пакiнуць працу было для Зьмiтра штуршком, стрэлам стартавага пiсталета, дазволам на выезд. Ён пакiнуy завод i заняyся продажам вазонаy. Аказалася, з продажу хатнiх кветак у Беларусi можна жыць. Даволi хутка мы купiлi дом у сельгаспасёлку, i тут, у нетрах старога Менску, сярод вiшнёвых садоy, сабак, шынамантажоy i бэнзакалёнак, лазьняy, вербаy, катэджаy, што выдаюць на баптысцкiя малельныя дамы, каля рэзыдэнцыi iндыйскага пасла, унiяцкай парафii сьвятога Язэпа i гуртовага базару сланечнiкавых семак, так хутка, як гэта дазволiла прырода, зьявiлiся на сьвет яшчэ двое нашых дзяцей. Чым было маё жыцьцё y гэтым вiры? Не квактаннем над седалам, гэта напэyна. Калi аднойчы, накрываючы на стол, паyжартам я сказала: «Ды я ж iдэальная жанчына, у якой вячэра заyсёды гатовая а палове на сёмую!» – Зьмiцер адазваyся цалкам сур’ёзна: «Няма жанчыны, больш далёкай ад iдэалу, чым ты!» Я думаю, ён, як заyжды, меy рацыю. Не чарадой аднастайных хатнiх справаy. Не пiцьцём бясконцай гарбаты за бясконцымi плёткамi зь бясконцымi сяброyкамi – у мяне проста няма сябровак. Тады чым? Якi таямнiчы сэнс асьвячае yсё гэта: бруднае месiва на лiстападаyскiх вулiцах, «Ікарусы» з партрэтамi Пугачовай у салёнах, задачкi за першую-другую-трэцюю клясы, банальную кулiнарыю на Крапоткiна, цыгарэту штовечар, якую з выхаваyчых меркаваньняy я дазваляю сабе толькi тады, калi yся мая пяцёрка моцна сьпiць? Што я кладу дзецям у ранцы разам з канапкамi для перакусу, налiваю y кубкi разам з ранiшняй какаваю, запускаю y сэрца машыны разам з запальнай сумессю, у той час, калi фары сьвецяць праз ноч, а дзень настае толькi намiнальна? Якi няyлоyны дух, якi Бог хаваецца сярод натоyпаy тлустых жанчынаy, у кiёсках «Белсаюздруку», у прасмярдзелых залях аэробiкi, у пыле над сцэнай Купалаyскага? Яму ахвяра – кантэйнэры рытуальных яек на палiцах крамаy пад Новы год. Але мне, жанчыне з тлустай спiнай, ён ня дасьць сябе пабачыць, аж пакуль не зацягнуся тлушчам з усiх бакоy. – Мама! Я падняла вочы i адрухова зажмурылася – Тараска, гуляючы, сыпануy мне жменю пяску y вочы. Як нi старалася, я не магла iх расплюшчыць. Да таго часу, як падбег выклiканы з мора тата, я yжо плакала крывавымi (лiтаральна) сьлязьмi, а двое малодшых, нягледзячы на мае yгаворы, вылi. Муж адвёз мяне y акруговую вольнiцу, дзе з-пад павек дасталi некалькi малюпасенькiх асколачкаy шкла, што аказалiся сярод пясчынак. Доктар настояy, каб я хоць бы на суткi засталася y больнiцы. Я ня вельмi i працiвiлася. За дзяцей я не хвалявалася: у гатэлi будзе добры догляд. На вочы мне налажылi павязкi-кулiскi. Неyзабаве y маю палату прывезьлi яшчэ нейкую жанчыну. Мэдсястра сказала, што гэта пажылая панi, якой выдалiлi катаракту, i што яна пэyны час прабудзе разам са мной. Калi y вас ёсьць грошы, дык апэрацыя на катаракту y харвацкай вольнiцы адбываецца так, што праз гадзiну вы можаце iсьцi дадому. Калi з грашыма горай, вам давядзецца нейкi час правесцi y больнiцы. Але i y гэтым выпадку ня трэба ляжаць суткi нерухома, як гэта патрабуецца y нас. Лежачы y сваiх павязках, як у шорах, я чула, як мая суседка варушыцца, уздыхае, нарэшце пытаецца: – А хто тут? Ня ведаючы, што адказаць, я маyчала. – А хто тут, халера ясная? Я засьмяялася i падняла адну кулiску, каб пабачыць сваю суседку. І яна спрабавала разгледзець мяне старэчым выцьвiлым вокам. Была яна вельмi y гадах, худая, чыстая, смуглявая, як усе тут, у бальнiчным сiнiм халаце. – Вам нельга падымаць павязку! – запратэставала я. – Вы ж толькi па аперацыi! – Гэта ня тое вока, здаровае, – адказала яна. – Ты з чужога краю? – Але. Старая, апусцiyшы павязку на вока, абмацвала коyдру вакол сябе, парэнчы, тумбачку, сцяну. Намацаyшы радыё, уключыла яго: О, Мариана! Сладко спишь ты, Мариана! Мне жаль будить тебя, Я стану ждать… Салодкiя словы расейскай песнi, салодкi голас з дынамiку. Мабыць, прывыкла, каб радыё было заyсёды yключанае. – Гэтую песню спявалi жаyнеры, калi стаялi y нас у вёсцы па вайне, – сказала старая. – Антэ прадаваy iм авечкi. – Па якой вайне? – перапытала я. – Па тамтой, зь немцамi, – адказала старая. – У жаyнераy можна было браць лупiны – прыходзь, абiрай бульбу y такiя вялiкiя чыгуны, а лушпайкi можаш забiраць сабе. Пакуль дзецi y мяне дзяржава не забрала y iнтэрнат, я iх тымi лупiнамi i кармiла. Добра, што iх забралi, – там i апраналi, i вучылi. Так i выгадавалiся яны не каля мяне. Сашко, апошнi, рос ужо са мной. Ён нарадзiyся позна, старэйшыя былi yжо па школе, я думала, у мяне скончылася на сарочцы, але ж на табе, маеш – пуза расце! Кiнулася да дактароy – рабеце аборт, а яны кажуць – позна, дзiцё yжо вялiкае. Чаго я нi рабiла: i з вышынi скакала, аж сэрца заходзiлася, i цяжкое варочала, i падпярэзвалiся моцна – анiчога не дапамагло. От i нарадзiла. Хаты тады не было, мы y аyчарнi жылi. Сашко вельмi прыгожанькi быy. Як там мая братавая казала? «Правiльныя рысы твару, правiльныя рысы твару!» – Чаму ж вы жылi y аyчарнi? – А раскiдалi нашу хату. Мяжу тады цягнулi. Сказалi, ня можна, каб на мяжы жыць, вось i расцягнулi. Мы тады ня тут жылi, а на поyначы, далёка, у гарах каля возера Бледна. Мая зямля, мой пасаг, засталася y Герцагавiне, а аyчарня аказалася y Харватыi. Праyда, за зямлю нам трошкi сплацiлi. Дык за тыя грошы потым мала што не забiлi! Доктар, спрактыкаваны да аyтаматызму, рухаючыся настолькi ж хутка, наколькi бясшумна, зьявiyся y палаце, каб закапаць мне вочы i зьняць павязкi, а старой зрабiць iн’екцыю пад павека, i прапаy. Старая нават не зразумела, што адбылося, толькi твар яе раптам стаy разгубленым, i яна, перарваyшыся на паyслове, спыталася: – А што гэта было? – Гэта доктар прыходзiy, зрабiy вам… – я не магла yспомнiць, як будзе па-харвацку гэтае слова, i сказала па-польску – zastrzyk. – Укол? – здагадалася старая. – Не, ня цяжкая агораныя, магу yсiм казаць, каб толькi Бог даy дапамагло. Яна памаyчала, але yзбуджанасьць з-за нязвыклых абставiн ды ад прыроды энэргiчная натура патрабавалi калi ня дзеянняy, дык хоць словаy. Старая вiдавочна была з тых, хто гаворыць тады, калi хоча, i пра тое, аб чым думае. – Я, мiлая панi, у жыцьцi не ляжала y больнiцах, гэта yперша. І дзецi нарадзiла бяз больнiц… Па Сашку месца доyга не выходзiла, Антэ выклiкаy доктара. Той зрабiy мне нейкi yкол, сеy у куточку i паглядае – то на руку на гадзiннiк, то на мяне, а то на авечкi. Такая калатнеча тады была! Раз узiмку трэ было ехаць па дровы празь мяжу, у Босьнiю, бо там быy лес. Сашку, мусiць, тады гады з тры было. Пасадзiла яго на запечак, каб цяплей, – а мы y аyчарнi печачку злажылi. Дала гароху ды дзьве скрыначкi, каб перасыпаy, i паехалi. А мароз! Еду, а як шпары зойдуць у пазногцi – саскочу з санкаy ды бягу, каб сагрэцца. А душа не на месцы – як там малы yдома сам, цi ня yлез куды, цi не замерз – бо зiмой шэрань са сьценаy ня сходзiла. А Антэ i зьлезцi ня мог – толькi пакiхiкваy ды горбiyся на санках. Астма y яго была, усё жыцьцё хварэy, праз тое i да Цiта яго не забралi… – А чаму вы па дровы езьдзiлi зiмой? Чаму ня летам? – Дык за ракою лес быy, летам броду не было. Зiмой, як лёд стане, то yжо i па дровы yсе едуць. А лес нельга высякаць. Дык скрадаешся i аглядаешся, каб лясьнiк дзе ня выйшаy, пянькi сьвежыя сьнегам прысыпаеш, каб не сьвяцiлi. І вось той раз я yвалiлася y палонку. Бягу, за аглоблю yхапiyшыся, ды плачу, бо холадна. Ажно выскокваюць з-за купы на дарогу гранiчары. Я думала, яны будуць нас ганiць, што празь мяжу едзем, а яны адразу да Антэ сiганулiся шукаць грошы – зналi, што нам сплацiлi за зямлю, думалi, што грошы з сабой возiм, бо y аyчарнi схаваць няма дзе. Адзiн кажа: давай грошы, а то зараз застрэлю, скажу, што yцякаy. А я стаю i думаю: хай бы, i праyда, яго застрэлiлi, яму yсе адно не жыцьцё зь яго экзэмаю ды астмаю, i мне ад яго нiякай дапамогi. Толькi кармi, а працаваць ня можа. Я i дровы рубаю, i за плугам сама хаджу. Антэ ж сваё цьвердзiць: няма грошай, аддалi за пазыкi. А той гранiчар кажа: ну, дык малiся, Антэ, бо зараз табе канец будзе – i стрэльбу падводзiць. Але, мусiць, Бог яго стрымаy. Апусцiy ён стрэльбу, рукой толькi махнуy. А другi yжо каня выпрагае – такi закон быy, што калi празь мяжу канём едзеш ды зловяць, дык каня забiраюць. Я як бухну на каленi i y лямант: прашу, малю на прамiлы Бог, каб толькi каня пакiнулi. Бо як без каня?! Вясна прыйдзе – як безь яго?! Як дровы без каня дацягнуць? А тапiць жа няма чым, замерзьнем, дзiця замерзьне! Але хiба iх умолiш? Той, што стрэльбай палохаy, кажа: бачыш, Антэ, якая y цябе баба, за цябе не прасiла, а за каня просiць. І пайшлi сабе, i каня нашага павялi. А y Антэ з таго yсяго прыступ стаy. Павалiyся ён, бедны, на дровы i ротам дух ловiць, аж ссiнеy. Што рабiць? Узялася я за аглоблi, дый пацягнула i санi, i дровы, i Антэ. Добра, што трошкi з гары было. Цягну воз, а адзеньне на мне зьвiнiць, спаднiца па нагах б’е – усё чыста лёдам пакрылася. Дабралiся дадому – я перш-наперш да акенца, паглядзець, цi хоць з Сашком усё добра. Бачу, сядзiць на запечку, iграецца. Апусцiлася я на прызбу, адчуваю, ня yстану. Але ж трэба – Антэ yсярэдзiну завесьцi, затапiць, пераапрануцца. Цягну Антэ, толькi дзьверы прычынiла, а Сашко з радасцi да мяне як кiнецца: – Мацiнка, мацiнка! Якi нячысты дух мяне пад руку вадзiy! Пхнула я яго ад сябе, каб пад нагамi не матаyся, не перашкаджаy бацьку весьцi. Ён упаy ды, мусiць, пашкодзiy сабе што. З таго дня y яго стаy расьцi горбiк. …Паслухай, ты можаш завiць мне хустку, во тут яна, пад падушкаю? Я знайшла лёгкую жоyценькую хусьцiну i завiла старую, завязаyшы канцы пад падбародзьдзем. Сьляпая, у павязках на вачах, яна ляжала на сьпiне, выцягнуyшы yздоyж цела худыя рукi зь вялiкiмi далонямi. Увайшла санiтарка, пажылая i спакойная, i спыталася y старой, цi не патрэбная панi вутка. – Давай! Трошкi пасьля санiтарка прынесла старой вячэру. Старая ела з апэтытам, якога я ад яе не чакала, а кавалак хлеба працягнула санiтарцы: – Рэшту аднясi назад, мо каму не хапiла, дык дасi. Адразу пасьля вячэры, перахрысцiyшыся i памалiyшыся, старая заснула. Хутка, як заyжды на поyднi, сьцямнела. Я глядзела y вакно сьвежапралечанымi вачыма. Унiзе, пад гарой, блiшчэла пад месяцам мора – чорная прорва, поyная рыбаy i пачвар. Блiшчэла i гара: шматлiкiя агеньчыкi лiхтароy i вокан, цуг аyтамабiльных фараy на дарозе. «О, Мариана, – круцiлася y галаве. – Сладко спишь ты, Мариана! Мне жаль будить тебя, я стану ждать…»     1997 Шкельцы, шкельцы… Мая жонка звар’яцела. Гучыць, як назва калодыi, праyда? Але не да сьмеху мне было, калi гэта здарылася. У адказ на пытаньне доктаркi: «Ну, бачыце, каго нарадзiлi, мамаша?» – Яня прамармытала нешта кшталту «шкельцы, шкельцы…», выцягнулася i ацiхла. Прыгаломшаны, я сядзеy у паyцёмным калiдоры й марна yглядаyся y напаyпразрыстыя дзьверы радзалi, ня ведаючы, радавацца мне цi баяцца, мацаючы y кiшэнi скрыначку са смарагдавымi завушнiцамi, якiя, насуперак звычаю, купiy да родаy, каб падараваць жонцы адразу, як яна падорыць мне сына. І раптам мяне працяy востры страх – я сурочыy. Неyзабаве выйшла доктарка i выразна, з дакладнымi доктарскiмi iнтанацыямi, патлумачыла, што роды прайшлi без складанасьцяy, хлопчык нарадзiyся абсалютна здаровы, ягоны стан, як i фiзычны стан парадзiхi, у норме. Адно што мая жонка згубiла прытомнасьць i вярнуць яе да змыслаy пакуль не yдалося. Такое часам здараецца. Хвалявацца ня трэба, жонку перавядуць у пасьляродавую палату, дзе да яе будзе прыстаyлены пост, а я змагу даведацца пра яе стан па тэлефоне. Заyтра можна дзела. Пад расшпiленай казённай кашуляй у Янi праглядалiся бiнты. – Малако прыбыло, – патлумачыла доктарка y адказ на мой запытальны позiрк. – Пачаyся мастыт, давялося yскрыць гнайнiк. Мы зрабiлi тугую перавязку, каб спынiць лактацыю. – Хто вырашае пытаньне аб выпiсцы? – Загадчык аддзялення, але вашу жонку нельга выпiсваць. Ня можа быць i мовы. Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/natalka-babina-17361707/kryvi-ne-pavidna-byc-vidna-zbornik/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.