Через прутья балконных стальных решеток, Заплутав среди кованых листьев роз, Зимним утром в одну из московских высоток Теплый свет потерявшийся ветер принес И забросил в окно, и забыл остаться - Беглой вспышкой в окне задержался блик, Ускользнул из-под рук, не успев впитаться Через стекла в горячие пухлости губ-брусник. И исчез, но оставил удушли

Дзікія кошкі Барсума

-
Автор:
Тип:Книга
Цена:99.90 руб.
Издательство: Харвест
Год издания: 2009
Просмотры: 280
Другие издания
Скачать ознакомительный фрагмент
КУПИТЬ И СКАЧАТЬ ЗА: 99.90 руб. ЧТО КАЧАТЬ и КАК ЧИТАТЬ
Дзiкiя кошкi Барсума Генадзь П. Аyласенка Бiблiятэка сучаснай беларускай фантастычнай i прыгоднiцкай прозыДзiкiя кошкi Барсума #1 Барсум – таямнiчая планета, пра якую вядома толькi тое, што кiруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзiкiмi кошкамi. І гэта не проста словы… Дзiкiя кошкi Барсума – амазонкi, нiндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных i звышскладаных касмiчных аперацый. На Барсуме ёсць i мужчыны, але становiшча iх там незайздроснае… Фермерская планета Аграполiс – поyная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нiзведзеныя да стану хатняй жывёлы… Яны на планеце – звычайны тавар, якi па неабходнасьцi купляюць мясцовыя фермеры… І iснуе яшчэ ФІРМА – звышмагутная галактычная арганiзацыя, гандлюючая жанчынамi… Аднойчы iнтарэсы Барсума i ФІРМЫ сутыкнулiся… на Аграполiсе – невялiкай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павiнна yяyляць асаблiвага iнтарэсу для магутных суседзяy… Генадзь Аyласенка Дзiкiя кошкi Барсума © Генадзь Аyласенка, 2009 © Харвест, 2009 © Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016 Глава 1 – Калiсьцi я жыла y палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Нiла. Сам фермер О’Нiл, грузны каржакаваты мужчына гадоy сарака, з тварам, на якiм нават самы пранiцальны псiхааналiтык наyрад бы змог адшукаць хоць нейкi след iнтэлекту, у гэты час снедаy. Пачуyшы словы жонкi, ён нават не раззлаваyся y першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзiвiyся ды й толькi… – Што ты сказала? – прахрыпеy О’Нiл, кiдаючы лыжку y суп i цяжка, усiм тулавам, паварочваючыся y бок жонкi. – Паyтары, што ты сказала толькi што?! Рабочыя жонкi не размаyляюць. Нiколi, нi пры якiх абставiнах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, iстоты, могуць адказваць на пытаннi, яны з паyслова разумеюць усе загады i распараджэннi свайго мужа i заyсёды стараюцца выканаць iх, гэтыя загады, хутка i дакладна. Рабочыя жонкi могуць нават iнфармаваць мужа аб усiм, што здарылася y гаспадарцы за час яго адсутнасцi… i гэта yсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкi, калi справа iдзе не аб рабочых, а толькi аб разумовых iх здольнасцях. Тое, што сказала зараз рабочая жонка О’Нiла, было настолькi неверагодным, што, як ужо адзначалася вышэй, сам фермер нават не раззлаваyся спачатку, такiм вялiкiм было ягонае здзiyленне. – Што ты сказала толькi што? – паyтарыy О’Нiл, павольна yзнiмаючыся з-за стала. Яго вялiзныя кулакi сугаргава сцiснулiся, у голасе yжо чулiся першыя пагрозлiвыя ноткi. – Што ты сказала, паyтары яшчэ раз! Магчыма, гэта было нейкае толькi iмгненнае трызненне з таго, былога свайго жыцця i, не звярнi О’Нiл на гэта yвагi, праiгнаруй ён зараз выпадковыя словы сваёй рабочай жонкi – усё пайшло б па-ранейшаму i, хутчэй за yсё, не здарылася б таго, што здарылася потым… Але фермер неабдуманна запатрабаваy ад сваёй рабочай жонкi зноy паyтарыць крамольныя яе словы, а рабочая жонка проста абавязана выканаць любы загад свайго yладара. – Калiсьцi я жыла y палацы, – паслухмяна паyтарыла рабочая жонка О’Нiла. Потым штосьцi яшчэ прамiльгнула раптам у сцёртай яе памяцi, новае штосьцi, i яна дадала нейкiм, ужо iншым, нечакана змянiyшымся голасам: – Я жыла y палацы, i сотнi мужчын прыслужвалi мне, i нават дыхнуць лiшнi раз баялiся y адной толькi маёй прысутнасцi! Гэта было yжо занадта. – Ах жа ты, дрэнь! – губляючы yсялякi кантроль над сабой i кiдаючыся да жонкi, зароy О’Нiл. – Сучка паганая! Такiя словы рабочай жонкi маглi вывесцi з сябе нават самага рахманага i цярплiвага жыхара планеты Аграполiс, а О’Нiл, i гэта добра ведалi yсе суседзi-фермеры, нi асаблiвай цярплiвасцю, нi, тым больш, рахманасцю, нiколi не вызначаyся. Наадварот, хутчэй… Ад моцнага yдару y скронь у рабочай жонкi тарганулася галава… але, што самае дзiyнае, яна не звалiлася на падлогу, як разлiчваy на тое сам фермер, яна нават не пахiснулася, хоць незвычайная сiла О’Нiла таксама была добра вядома yсiм ягоным суседзям, а некаторыя з iх на сваiх уласных баках i скiвiцах зведалi yсю сакрушальную моц фермерскага кулака. Ва yсялякiм разе, мала набралася б мужчын у акрузе, якiя б засталiся на нагах пасля такога вось удару… а аднойчы – гэта было гады з чатыры таму – О’Нiл схiтрыyся з першага ж выпаду зламаць свайму працiyнiку скiвiцу, прычым, у трох месцах адразу. Добра яшчэ, што побач аказалiся сведкi, якiя маглi падцвердзiць, што пацярпелы сам, першым, пачаy сварку, якая перарасла затым ва yзаемную бойку. Тым не менш, прыйшлося нямала заплацiць i самому пацярпеламу, i сведкам, i суддзям, каб справа гэтая не аказалася y вышэйшых iнстанцыях. А гэтая вось тоненькая, кволая з выгляду, маладая жанчына нават не пахiснулася. Больш таго… У вялiкiх блакiтных вачах рабочай жонкi блiснуy раптам нейкi патаемны агеньчык, узняyшы руку, яна асцярожна дакранулася тонкiмi прыгожымi пальцамi да пашкоджанага месца. – Калi я жыла y палацы, – павольна прагаварыла жанчына, i О’Нiл нечакана для сябе зноy пачуy у голасе рабочай жонкi нейкiя новыя, зусiм незнаёмыя яму ноткi, – нi адзiн з мужчын нават пальцам не асмельваyся дакрануцца да мяне! Гэта было yжо нават больш чым занадта i О’Нiл, забыyшыся пра yсялякую асцярожнасць, каршуком накiнуyся на жонку. Удар за yдарам, цэлы град моцных, сакрушальных нават удараy абрушыyся на няшчасную жанчыну, але толькi пасля таго, як лiк iх перавалiy за другi дзесятак, яна звалiлася на падлогу. – Пальцам, кажаш?! – рыкаy О’Нiл, немiласэрдна збiваючы нагамi нерухомае цела жанчыны. – У палацы, кажаш?! Вось так, у мiнулым годзе, сарваyшыся з-за дробязi, О’Нiл да смерцi збiy папярэднюю сваю жонку, а затым горка шкадаваy аб гэтай сваёй нястрыманасцi. Каб купiць новую жонку, яму прыйшлося залезцi y даyгi, i толькi зусiм нядаyна ён поyнасцю з iмi разлiчыyся. Думка пра тое, што ён зноy рызыкуе застацца без жонкi, крыху ахалодзiла ваяyнiчы парыy фермера, але нiколькi не зменшыла яго злосцi. Перастаyшы таптаць жонку нагамi, О’Нiл сарваy са сцяны вiты скураны бiзун. Гэты сродак утаймавання непаслухмяных жонак быy не менш дзейсным, але куды менш рызыкоyным. – Вось табе палац! – праз зубы цадзiy О’Нiл кожны раз, калi бiзун са свiстам упiваyся y аголенае жаночае цела. – Я навучу цябе, як трэба размаyляць з мужам! Я i так вельмi доyга быy цярплiвым з табой, дрэнь! Апамятаyшыся, нарэшце, О’Нiл з жалем адкiнуy убок размякшы ад крывi бiзун i, не дакрануyшыся больш да сняданка, выйшаy з пакою, з усяе сiлы грукнуyшы за сабой дзвярыма. На сваю рабочую жонку, якая нерухома i бездапаможна ляжала y лужыне yласнай крывi пасярод пакоя, ён нават не зiрнуy. Апынуyшыся на двары, О’Нiл, хоць i не адразу, паступова пачаy супакойвацца. Таропка зiрнуyшы па баках i не yбачыyшы паблiзу анiкога з дасужых суседзяy, ён, нарэшце, супакоiyся канчаткова i, цяжка ступаючы, накiраваyся y бок вялiзнага памяшкання з акруглым блiскучым дахам. Гэтае памяшкання было кароyнiкам, побач з iм, на агароджанай пляцоyцы, стаялi i звычна паглыналi сумесь торфу, саломы i апалай лiстоты, паyсядзённую сваю ежу, сорак пяць кароy. На самой справе гэтыя мясцовыя жывёлы каровамi не з’яyлялiся, але фермеры Аграполiса празвалi iх так па аналогii з зямнымi жывёламi, якiя таксама давалi людзям малако. Тут, на планеце, зямных кароy амаль не было, толькi асобныя фермеры-аматары маглi дазволiць сабе падобную раскошу. О’Нiл неяк аднойчы змог пабачыць сапраyдных кароy, i нават пакаштаваy iхняга малака. Зямное малако О’Нiлу не вельмi спадабалася, як, дарэчы, i самi каровы, невялiкiя, разы y тры меншыя за мясцовых. Да таго ж, па словах фермера-гаспадара, гэтыя экзатычныя стварэннi былi вельмi пераборлiвыя y ежы, а малака давалi – кот наплакаy. Нейкi час О’Нiл стаяy нерухома i заклапочана назiраy, як аyтаматызаваная лiнiя дастаyкi бесперапынна падае y кармушкi yсё новыя i новыя порцыi корма… потым ён падыйшоy да цыстэрнаy, куды, гэтак жа бесперапынна лiлося малако. Тут таксама yсё было y поyным парадку i сапсаваны настрой фермера значна палепшыyся. Але прыкрая думка аб тым, што ён, магчыма, крыху перабаршчыy з чарговым «выхаваннем» рабочай жонкi, усё нiяк не пакiдала О’Нiла. А што, калi i гэта жонка таксама памрэ ад пабояy, як i папярэдняя! Гэтая рабочая жонка была y яго пятай па лiку. Цi, можа, усяго толькi пятай… гэта, як паглядзець. Бо сярод знаёмых О’Нiла былi i тыя, хто дзесяткi гадоy задавальняyся адной i той жа рабочай жонкай, i тыя, што змянялi сваiх жонак па некалькi разоy на год. Сустракалiся сярод фермераy i такiя арыгiналы, якiя трымалi адначасова не адну, а дзве, або нават тры рабочыя жонкi, але iх было нешмат. Фермеры – людзi y асноyным ашчадныя i кансерватыyныя, трымаць больш за адну рабочую жонку, з iх пункту гледжання – недазволеная раскоша i нiчога больш. Былi, праyда, на Аграполiсе людзi, якiя мелi дзесяткi, i нават сотнi жанчын, але не сярод фермераy. Гэта былi yладальнiкi бараy, рэстаранаy i гатэляy, i жылi яны y адмiнiстрацыйнай сталiцы планеты, горадзе Агра, а таксама y гарадах i мястэчках паyночнага курортнага yзбярэжжа. Ну, а такую вялiкую колькасць рабочых жонак гэтыя прадпрымальнiкi трымалi, вядома ж, не толькi для сябе, а, у першую чаргу, для сваiх гасцей i наведвальнiкаy. Гэта быy бiзнес i нiчога больш… Першую сваю жонку О’Нiл атрымаy у падарунак ад бацькi на сваё дваццацiгоддзе. Дваццаць гадоy – гэта якраз той узрост, калi юнак становiцца нарэшце самастойным сталым мужчынам i, адначасова з гэтым, атрымлiвае yсе правы свабоднага грамадзянiна планеты Аграполiс. З гэтага ж узросту ён мае права завесцi yласную сваю фермерскую гаспадарку, што О’Нiл зрабiy амаль адразу ж. Мясцовы фермерскi камiтэт выдзелiy яму пэyную грашовую субсiдыю, а таксама беспрацэнтную пазыку, бацька таксама дапамог… i yжо праз якiсьцi год-паyтара О’Нiл цвёрда yстаy на ногi, неяк непрыкметна прымусiyшы, нягледзячы на малады свой узрост, лiчыцца з сабой усiх блiжэйшых суседзяy. Вось толькi з першай рабочай жонкай яму крыху не пашанцавала. Не тое, каб яна была непрыгожай – непрыгожых жанчын ФІРМА, наогул, нiколi не прапаноyвала – але штосьцi y ёй было такое… штосьцi, зусiм не y гусце О’Нiла. Ды i yзрост! Хоць дакладны yзрост сваiх рабочых жонак наyрад цi ведае хоць хто з жыхароy Аграполiса… хiба толькi прыблiзны – але з самага першага погляду бачна было, што рабочая жонка маладога фермера значна старэйшая за свайго гаспадара i yладальнiка. О’Нiл i зараз яшчэ памятае, як адчайна камплексаваy ён з гэтай нагоды, як зайздросцiy самай чорнай зайздрасцю сваiм больш сталым суседзям, рабочыя жонкi якiх, нiбыта знарок, былi yсе, як на выбор, вельмi маладымi i здавалiся тады маладому фермеру проста казачна прыгожымi. Дзiyна, але, амаль што yзненавiдзiyшы гэтую першую сваю жонку, ён нават пальцам яе не крануy анi разу. Магчыма, яна чымсьцi напамiнала О’Нiлу яго yласную мацi, якой ён зусiм не памятаy, але пра якую ён часта думаy маленькiм хлопчыкам, нават плачучы, yпотай ад сяброy i выхавацеляy, i наiyна марачы, што прыйдзе дзень i мацi зноy вернецца. А, можа, мяккасць О’Нiла са сваёй першай жонкай тлумачылася проста yласнай ягонай маладосцю? А потым хтосьцi з суседзяy падказаy маладому фермеру, што звычайна робяць у такiх выпадках. Аказваецца, ФІРМА ахвотна абменьвае такiх вось надакучыyшых альбо пастарэyшых жонак на iншых, больш маладых, з невялiкай, праyда, даплатай. О’Нiл назаyтра ж адвёз сваю рабочую жонку y мясцовае аддзяленне ФІРМЫ i вярнуyся на ферму yжо з iншай жанчынай, маладой i вельмi прыгожай. Ён выбраy яе больш чым з дзесяцi прэтэндэнтак i нiколi аб гэтым потым не шкадаваy. З гэтай, другой па лiку рабочай сваёй жонкай, О’Нiл пражыy амаль дзесяць гадоy… i гэта былi, без усялякага перабольшвання, самыя лепшыя гады ягонага жыцця. О’Нiл i гэтую сваю жонку не крануy нават пальцам за yсе дзесяць гадоy iх сумеснага жыцця, але прычына была yжо зусiм iншая – напэyна, ён i сапраyды кахаy яе, калi толькi само гэтае слова, «каханне», можна аднесцi да yзаемаадносiн рабочай жонкi з яе гаспадаром. Магчыма О’Нiл i далей жыy бы з гэтай сваёй жонкай, але так здарылася, што яна зацяжарыла i, згодна з законамi Аграполiса, прыйшлося паведамiць пра гэта y аддзяленне ФІРМЫ. Жонку адразу ж iзалявалi, а калi нарадзiyся сын, О’Нiлу выплацiлi кампенсацыю i паведамiлi адрас дзiцячага дома, у якiм да дваццацi гадоy будзе выхоyвацца хлопчык. Адначасова яму паведамiлi y якiя днi магчымы сустрэчы з сынам. Аб далейшым лёсе другой сваёй рабочай жонкi, якая адначасова з’яyлялася i мацi адзiнага ягонага сына, О’Нiлу не паведамiлi, а сам ён, зразумела ж, не стаy аб гэтым распытваць. Кампенсацыя дазволiла фермеру адразу ж абзавесцiся новай жонкай, праyда, замена гэтая выйшла не зусiм раyнацэнная… i доyга яшчэ О’Нiл з сумам i нават пяшчотай успамiнаy другую сваю жонку, асаблiва y час паездак да сына, якi, чым старэйшым станавiyся, тым усё больш i больш нагадваy мацi. Звычайна, вярнуyшыся з чарговай такой паездкi, О’Нiл усю сваю злосць i раздражненне спаганяy на трэцяй сваёй жонцы. Праyда, да асаблiва жорсткiх экзекуцый справа нiколi не даходзiла. Што, наогул, адбываецца з рабочымi жонкамi, якiя з-за yзросту цi па якой iншай прычыне аказваюцца незапатрабаванымi i зноy трапляюць ва yласнасць ФІРМЫ, пра гэта О’Нiл нiчога не ведаy, ды, прызнацца, асаблiва гэтым i не цiкавiyся нiколi. Аднойчы, праyда, ягоны сусед-фермер, знаходзячыся y добрым падпiццi, пачаy раптам рассказваць О’Нiлу аб нейкiх жудасных падземных уранавых руднiках на адной з суседнiх планет i аб тым, што менавiта там i закончваецца жыццёвы лёс усiх без выключэння рабочых жонак. Яшчэ ён шэптам паведамiy пра нейкiя тайныя медыцынскiя цэнтры, у якiх былыя рабочыя жонкi, быццам бы, знаходзяцца y якасцi доследных жывёлiн да таго, як iх перашлюць, i yжо канчаткова, на руднiкi… але цi мала якiя плёткi ходзяць часам сярод фермераy! О’Нiл адразу ж перавёy размову на нешта iншае… на гэтым справа i скончылася. Калi хоць частка з усёй гэтай пьянай балбатнi – праyда, ды й тады навошта яму, скажыце, ведаць тое, аб чым ведаць неабавязкова, ды i небяспечна для простага фермера! Трэцяя жонка О’Нiла была самай звычайнай рабочай жонкай i нiчога больш з сябе не yяyляла, таму i сам фермер адпаведна да яе адносiyся. Бiy ён жонку даволi рэгулярна, але заyсёды ведаy меру i yмеy своечасова спынiцца. Гуманнасць тут была нi пры чым – проста паступова разрасталася гаспадарка фермера i любая, нават самая кароткая, часовая непрацаздольнасць рабочай жонкi балюча yдарыла б па iнтарэсам самога О’Нiла. Ды i сама жонка неяк не давала нiколi яму асаблiвых падстаy для раздражнення i гневу… выключэннем, праyда, былi рэдкiя паездкi да сына, дакладней, само вяртанне з гэтых паездак. Жонка спраyна вяла гаспадарку, нiколi не спазнялася са сняданкам альбо вячэрай, ды i ва yсiх iншых адносiнах яна яго задавальняла, дакладней, амаль задавальняла. Магчыма, яна б i дагэтуль вяла фермерскую гаспадарку, калi б не трагiчны выпадак. У пазамiнулым годзе трэцяя рабочая жонка О’Нiла загiнула, неасцярожна дакрануyшыся рукой да аголенага электрычнага кантакту на пульце кiравання падачай кармоy. Смерць у вынiку няшчаснага выпадку была вiдавочнай, страхавыя yзносы О’Нiл выплочваy рэгулярна, таму ён адразу ж змог набыць сабе новую, чацвёртую yжо па лiку, рабочую жонку. Лёс яе з самага пачатку быy незайздросным. Па-першае, якраз у гэты самы час характар самога О’Нiла сапсаваyся канчаткова, яго нават блiжэйшыя суседзi-фермеры пачалi пабойвацца. Па-другое, гэтая новая жонка аказалася нейкай занадта yжо няyдалай. Увесь час яна альбо спазнялася са сняданкамi i вячэрамi, альбо, наадварот, рыхтавала ежу занадта рана, i О’Нiлу прыходiлася есцi яе падагрэтай, чаго ён вельмi не любiy. Да таго ж жанчына вечна блытала загады i распараджэннi мужа… а аднойчы па яе вiне скiсла yсё малако y цыстэрнах. Нi дня, пэyна, не праходзiла, каб О’Нiл не «вучыy» няyдалую сваю жонку цi то з дапамогай бiзуна, цi проста пускаючы y ход кулакi альбо чаравiкi. Напэyна, трэба было проста абмяняць гэтую разяваку на iншую жонку – у ФІРМЕ абавязкова б пайшлi яму насустрач i абмянялi жанчыну без усялякай нават даплаты – але О’Нiл чамусьцi не спяшаyся гэта зрабiць. Хутчэй за yсё, яму проста падабалася здзеквацца з жонкi, i прытым, менавiта з гэтай жонкi, бо яна баялася свайго гаспадара, як агня. Перад кожнай экзекуцыяй жонка цалавала О’Нiлу ногi i са слязьмi малiла аб лiтасцi. Няшчасная жанчына проста не магла yцямiць затарможаным сваiм мозгам, што yсе яе спробы хоць неяк улагодзiць мужа, не толькi не дасягаюць мэты, але i, наадварот, прыводзяць да прама процiлеглага вынiку. О’Нiл нiбыта пьянеy ад гэтых яе адчайных крыкаy i мольбаy, у час экзекуцыi ён паступова yваходзiy у нездаровы нейкi экстаз, прычым з кожным разам усё мацнейшы i мацнейшы… А потым здарылася тое, што i павiнна было, рана цi позна, здарыцца. Бедная жанчына памерла y час чарговага катавання – гэта здарылася якраз пасля таго, калi скiсла малако y цыстэрнах – i хоць О’Нiл па-ранейшаму спраyна аплочваy усе страхавыя полiсы, смерць гэтай ягонай жонкi пад катэгорыю няшчасных выпадкаy нiяк не падпадала… Прыйшлося, улазячы y даyгi, купляць чарговую, пятую yжо па лiку, рабочую жонку за поyны яе кошт, прычым усё гэта нечакана расцягнулася на даволi-такi працяглы тэрмiн. Спачатку y яго не было дастатковай сумы грошаy – О’Нiл нiяк не разумеy, чаму ФІРМА пастаyляе y крэдыт амаль усё, пачынаючы з самай разнастайнай тэхнiкi (i не толькi сельскагаспадарчай) i закончваючы насеннем любых раслiн i разнастайнымi кармавымi дабаyкамi для жывёлы, але нiколi не афармляе крэдыты на рабочых жонак, iх можна было набыць толькi за наяyныя грошы – дык вось, спачатку былi праблемы з грашыма, а потым, калi грошы з’явiлiся, аказалася, што y мясцовым аддзяленнi ФІРМЫ амаль не засталося рабочых жонак, а тыя, якiя засталiся О’Нiлу неяк не прыйшлiся да спадобы. Прыйшлося чакаць, калi ж даставяць новую партыю, i чакаць прыйшлося не тыдзень, не два, а цэлых тры месяцы! Увесь гэты час О’Нiлу прыйшлося абыходзiцца без жонкi, i гэтага тэрмiну аказалася дастаткова, каб ён зарокся бiць будучую сваю жонку, ва yсялякiм разе, бiць яе моцна. Нарэшце прыйшла адразу вялiкая партыя рабочых жонак i, атрымаyшы паведамленне, О’Нiл не стаy марудзiць нi хвiлiны. Больш таго, ён, якi заyсёды аддаваy перавагу электракару, на гэты раз упершыню за доyгi час вырашыy, для эканомii, выкарыстаць катэр, хоць заyсёды адчуваy сябе y паветры даволi няyтульна. Затое yсяго праз дзесяць хвiлiн палёту, катэр ягоны yжо плаyна апускаyся на вялiкую пасадачную пляцоyку, якая размяшчалася якраз перад шасцiпавярховым чырвоным будынкам з блакiтнай эмблемай ФІРМЫ над уваходам. На другiм паверсе О’Нiл выканаy усе неабходныя фармальнасцi i y суправаджэннi ветлiвага маладога чалавека у форме супрацоyнiка ФІРМЫ, узняyся на трэцi паверх, дзе i размяшчалася дэманстрацыйная зала. Служачы, па yсяму бачна – з нiжэйшага абслугоyваючага персаналу, толькi праводзiy фермера да дзвярэй залы i адчынiy перад iм гэтыя дзверы. Пасля гэтага, пажадаyшы О’Нiлу yдалай куплi i, наогул, усяго найлепшага, малады чалавек пакiнуy яго аднаго. Звычайна, у аддзяленнi ФІРМЫ адначасова знаходзiлася дзве-тры, часам, да дзесяцi свабодных рабочых жонак i дэманстравалi iх пакупнiкам на першым паверсе, у спецыяльным пакоi. Таму О’Нiл нiколi яшчэ не быy у дэманстрацыйнай зале… а вось цяпер, увайшоyшы у вялiзнае, ярка асветленае гэтае памяшканне, ён адразу ж застыy, нiбы аслупянелы. Ды i было ад чаго! Не менш чатырох дзесяткаy маладых прывабных жанчын было размешчана на спецыяльных падстаyках па yсёй тэрыторыi вялiзнай дэманстрацыйнай залы. Жанчыны стаялi зусiм нерухома, нiбыта i не жанчыны гэта былi, а майстэрскi вырабленыя кiмсьцi пластыкавыя статуэткi. Аголеныя жаночыя целы, белыя, залацiста-смуглыя альбо нават карычневыя, былi прыгожа i з прафесiйным густам асветлены з самых розных ракусаy у самыя разнастайныя светавыя гамы i адценнi. Жанчын на продаж ФІРМА заyсёды выстаyляла вось так, без адзення, i зусiм не з мэтай нейкай там эканомii, бо фермеру, якi афармляy пакупку, адразу ж выдаваyся поyны i разнастайны камплект жаночага адзення, прытым, без усялякай дадатковай платы. Проста ФІРМА лiчыла, i не без пастаy, што менавiта так пакупнiкi ацэняць тавар найлепшым чынам i выберуць сабе рабочую жонку якраз па свайму густу. Першым жа памкненнем О’Нiла, якi больш за тры месяцы правёy, наогул, без усялякай жонкi, было выбраць адразу ж блiжэйшую да яго жанчыну, тым больш, што яна аказалася вельмi прывабнай i, да таго ж, бландынкай, а О’Нiлу заyсёды больш за yсё падабалiся менавiта бландынкi. Ён ужо зрабiy нават крок у бок служачага ФІРМЫ, якi стаяy непадалёку з абыякавым выразам на шырокiм твары, але, стрымаyшы сябе, вырашыy занадта не спяшацца. Цi не лепш, спачатку абыйсцi yсю выставу, тым больш, што i астатнiя пакупнiкi (а iх у зале было дзесьцi каля дзесятка) таксама не вельмi спяшалiся з набыццём сабе жонак. Знаёмых фермераy сярод пакупнiкоy О’Нiл, як не прыглядаyся, так не заyважыy… i тады ён проста рушыy, не спяшаючыся, наперад. Павольна праходзячы па зале, О’Нiл уважлiва разглядваy жанчын. Вочы лiтаральна разбягалiся ад такой вялiкай iх колькасцi, фермер ужо амаль шкадаваy, што не выбраy адразу ж тую, першую… а раптам яе хтосьцi перахопiць! О’Нiл ужо вырашыy павярнуць назад, як раптам позiрк ягоны выпадкова наткнуyся на невялiкую групу з пяцi жанчын, чамусьцi выстаyленых разам, на адной шырокай падстаyцы. Яшчэ ён заyважыy, што гэтыя жанчыны былi, не тое, каб зусiм ужо аднолькавыя, але вельмi падобныя адна на адну. І y той жа час яны чымсьцi адрознiвалiся ад усiх iншых жанчын, выстаyленых у гэтай зале, няyлоyным чымсьцi, але, тым не менш, гэтае адрозненне выразна адчувалася. Зацiкаyлены гэтым, О’Нiл вырашыy падыйсцi крыху блiжэй. Высветлiлася, што не толькi О’Нiла правабiла незвычайная гэтая група з пяцi жанчын. Каля iх ужо тапталася некалькi фермераy, патэнцыяльных пакупнiкоy… праyда, нiводны з iх пакуль так i не рашыyся на завяршаючы крок. Фермеры толькi моyчкi разглядвалi жанчын, час ад часу лянiва перакiдваючыся кароткiмi фразамi. Час iшоy… на твары прадстаyнiка ФІРМЫ, якi знаходзiyся непадалёку, гатоyнасць услужыць i дапамагчы з выбарам паступова змянялася ветлiвай абыякавасцю i нават расчараваннем. Але фермеры, i О’Нiл у тым лiку, не звярталi анiякай увагi на прадстаyнiка ФІРМЫ. Іх прагныя позiркi yсё нiяк не маглi адарвацца ад гэтых пяцi жанчын, якiя нерухома, нiбыта статуэткi, застылi на сваiм пастаменце. Нягледзячы на тое, што пераважная большасць жанчын у зале былi прыгожымi i нават вельмi прыгожымi – а непрыгожых жанчын тут, здаецца, i, наогул, не было – гэтая пяцёрка адразу ж вылучалася незвычайнай сваёй прыгажосцю нават на агульным прывабным iх фоне. Высокiя, але не занадта, з бездакорна складзенымi фiгурамi i асляпляльна-прыгожымi тварамi, прыгажосць якiх яшчэ больш падкрэслiвалi блiскучыя, ярка-меднага альбо залацiстага колеру валасы, у прыгожым беспарадку рассыпаныя па плячах – яны здавалiся сёстрамi-блiзнятамi, хоць i не былi iмi… Магчыма, менавiта гэтая асляпляльная прыгажосць жанчын i з’яyлялася асноyнай прычынай таго, што ахвотнiкаy набыць iх ва yласнасць пакуль што так i не знаходзiлася. Больш таго, чухаючы патылiцы, фермеры, адзiн за другiм, паступова адыходзiлi ад прыгажунь i пачыналi прыцэньвацца да iншых жанчын расстаyленых у зале, можа i не такiх прыгожых, як гэтая пяцёрка, але куды больш звыклых з фермерскага пункту гледжання. Некалькi разявак яшчэ працягвалi таптацца каля прыгажунь, нiбыта вагаючыся, але бачна было, што ваганне iх часовае. Яшчэ крыху i яны таксама павернуць у зваротным напрамку, тым больш, што выбар у зале iснаваy вялiкi i разнастайны. Хутчэй за yсё, сам О’Нiл таксама выбраy бы кагосьцi з iншых жанчын… ну, хоць тую, першую, якая адразу ж прыцягнула ягоную yвагу яшчэ ля yваходу. Але тут да групы разявакаy наблiзiyся яшчэ адзiн пакупнiк, таксама зусiм незнаёмы О’Нiлу. Гэта быy малады хлопец, нават вельмi малады, няскладны, хударлявы, да таго ж яшчэ i y акулярах, што сярод фермераy было, наогул, вялiкай рэдкасцю. Юнаку, напэyна, толькi нядаyна стукнула дваццаць гадоy i зараз ён прыйшоy сюды выбiраць сабе першую y сваiм жыццi жонку, таму усе разявакi (О’Нiл таксама) з цiкаyнасцю за iм назiралi. Не марудзячы i хвiлiны нават не раздумваючы, юнак хутка падыйшоy да прадстаyнiка ФІРМЫ, падаy яму сваё пасведчанне разам з крэдыткай i паказаy рукой на самую крайнюю з пяцёркi. Адразу ж пасля гэтага ён кiнуyся да дзяyчыны (жанчынай яе нiяк нельга было назваць, бо нават сярод маладых сваiх суседак яна выдзялялася занадта yжо юным узростам), схапiy яе за руку, нiбыта баючыся, што хтосьцi iншы паквапiцца на будучую ягоную yласнасць. Пасля гэтага ён сам застыy нерухома y чаканнi. Чакаць юнаку прыйшлося нядоyга. Прадстаyнiк ФІРМЫ вярнуy маладому фермеру ягонае пасведчанне, кiyнуy у знак згоды i, выцягнуyшы з кiшэнi пульт, навёy яго на нерухомую жаночую постаць. Дзяyчына, да гэтага не падаваyшая нават прыметаy жыцця, адразу ж ажыла, заварушылася i хуценька саскочыла са сваёй падстаyкi, а малады фермер, так i не адпусцiyшы нi на iмгненне яе рукi, павёy дзяyчыну да выхаду. Але, убачыyшы вакол цiкаyныя позiркi iншых пакупнiкоy, ён зноy спынiyся i, сарваyшы плашч, таропка накiнуy яго на аголеныя дзявочыя плечы. Дзiвак нейкi, ды й годзе! Выбар юнака нiбыта паслужыy штуршком для астатнiх пакупнiкоy. Вось yжо нейкi пажылы фермер забраy сабе другую жанчыну з пяцёркi… вось жанчын засталося усяго толькi дзве… i тады, не жадаючы заставацца y дурнях, О’Нiл таропка схапiy за руку блiжэйшую да сябе жанчыну… i якраз своечасова… Вось такiм чынам i з’явiлася y гаспадарцы фермера гэтая, пятая yжо па лiку, рабочая жонка, i аж да сённяшняга дня О’Нiл анiводнага разу не пашкадаваy аб сваiм выбару. Гэтая жонка задавальняла яго ва yсiх адносiнах… больш таго, цяпер ужо амаль усе суседзi адчайна зайздросцiлi О’Нiлу. Тыдня не праходзiла без таго, каб, то адзiн, то другi з iх не звярталiся да яго з прапановай прадаць альбо абмяняць прыгажуню з вялiкай нават даплатай. І yсякi раз О’Нiл пасылаy iх усiх куды падалей. Ён настолькi ганарыyся пятай сваёй жонкай, што нават пачаy адчуваць да яе нейкую сiмпатыю, цi штосьцi, вельмi падобнае на сiмпатыю. Зразумела, гэтыя пачуццi О’Нiла не йшлi нi y якое параyнанне з тым, што адчуваy ён калiсьцi да другой сваёй жонкi, хоць тая i не была такой прыгожай… але тут справа была не y жанчыне – справа была y самiм О’Нiле… у, змянiyшымся да горшага, ягоным характары. Ды i гады давалi сваё, што нi кажы… Але, нягледзячы нi на гады, нi на характар, гэтую, апошнюю сваю жонку ён таксама амаль не чапаy. Так, зрэдку… i больш для прафiлактыкi. Ды i што гэта было за бiццё: пара-другая аплявух… не iдзе нi y якое параyнанне з тым смяротным боем, якi давялося калiсьцi вынесцi чацвёртай ягонай жонцы. І вось цяпер гэтая дрэнь заявiла, што калiсьцi жыла y палацы! О’Нiл задуменна паглядзеy у бок дома. Там, на кухнi, у лужыне yласнай крывi ляжала зараз ягоная рабочая жонка. Жывая… ён шчыра спадзяваyся на гэта… Насупiyшы бровы, фермер незадаволена пацёр кулак правай рукi далонню левай. Здаецца, ён i сапраyды абыйшоyся з жонкай занадта жорстка. Хiба ж яна вiнаватая y тым, што складаная сiстэма блакiроyкi памяцi нечакана парушылася i дала збой! У першую чаргу тут вiнаватыя, зразумела ж, самi аператары ФІРМЫ, чорт бы iх пабраy! Калi-нiкалi, збоi yсё ж здаралiся… знаёмы аператар неяк папярэджваy яго аб такой магчымасцi, даволi рэдкай, праyда. І вось, трэба ж было такому здарыцца, што гэта адбылося менавiта з ягонай жонкай! Бяды тут асаблiвай не было, бо адказнасць за магчымы збой блакiроyкi ФІРМА заyсёды брала на сябе, як i, дарэчы, усе, без выключэнне, расходы на яе yзнаyленне. ФІРМА нават магла y такiм выпадку памяняць жанчыну без усялякай нават даплаты… але гэта толькi y тым выпадку, калi ён верне iм гэтую жанчыну… жывой. Калi ж яна зараз памерла… «Яна жывая! – падумаy О’Нiл, усхвалявана дыхаючы. – Яна павiнна быць жывой… я не так ужо i моцна яе пабiy!» Так цi iнакш, з рабочай жонкай О’Нiла узнiклi раптам нечаканыя i даволi сур’ёзныя праблемы, настолькi сур’ёзныя, што займацца iмi павiнна была сама ФІРМА, i нiхто акрамя ФІРМЫ. Зразумеyшы гэта, фермер вырашыy сёння ж, не адкладваючы справы y доyгую скрыню, наведацца y блiжэйшае яе аддзяленне, якраз тое, дзе i купiy ён гэтую прыгажуню амаль год таму. Зайшоyшы y дом пераапрануцца i захапiць усе неабходныя паперы, О’Нiл не yстрымаyся, каб у самы апошнi момант не зазiрнуць на кухню. Рабочая жонка, уся скрываyленая, у разадраным адзеннi, тым не менш, ужо не ляжала непрытомна на падлозе. Яна стаяла каля стала, абапiраючыся на яго аберуч, i y О’Нiла адразу ж адлягло ад сэрца – жывая! Пачуyшы за спiной цяжкiя крокi мужа, жанчына павярнулася y ягоны бок i нейкi час моyчкi глядзела О’Нiлу прама y вочы. Дзiyны быy зараз у яе позiрк, зусiм незнаёмы… i наогул, рабочыя жонкi не павiнны так глядзець… – Апусцi вочы! – на iмгненне зноy губляючы над сабой усялякi кантроль, зароy О’Нiл, рукi ягоныя мiжволi сцiснулiся y кулакi. – Мала табе, дрэнь?! Ён ужо зрабiy нават першы крок у напрамку да жонкi, але, заyважыyшы на падлозе шматлiкiя плямы крывi, адразу ж спынiyся, апамятаyшыся. Імгненны гнеy фермера yжо згас, тым больш, што жонка паслухмяна апусцiла галаву. – Прыбяры тут! – буркнуy О’Нiл, стараючыся не глядзець нi на жонку, нi на крывавыя плямы на падлозе. – І сябе прывядзi y парадак! Потым займiся гаспадаркай… я паеду па справах! Праз некалькi хвiлiн электракар фермера yжо накiроyваyся да масiyных металiчных варотаy, якiя адразу ж бязгучна рассунулiся, прапускаючы машыну, i зноy, гэтак жа бязгучна, сыйшлiся за спiной фермера. Увёyшы y блок кiравання yсе неабходныя маршрутныя дадзеныя, О’Нiл адкiнуyся на сядзеннi i стомлена заплюшчыy вочы. Ну i ранiца ж выпала яму сёння! Глава 2 Скiн Скрайф заyсёды лiчыy сябе няyдачнiкам. Ды ён i быy няyдачнiкам, калi казаць шчыра, усё жыццё яму неяк не шанцавала… Да прыкладу, усе тыя, каго разам з iм яшчэ y навiгатарскай школе запрыкмецiла i yзяла да сябе на службу ФІРМА, на здзiyленне хутка i паспяхова пераадольвалi адну за другой хiсткiя прыступкi службовай лесвiцы i паспелi зрабiць ужо даволi паспяховую кар’еру. Той-сёй з iх працаваy зараз у цэнтральным апараце ФІРМЫ, другiя змаглi выбiцца y рэзiдэнты на той цi iншай планеце. Зразумела ж, на адной з тых планет, якiя, альбо належылi ФІРМЕ, альбо цалком i поyнасцю ад яе залежылi, i рэзiдэнт ФІРМЫ быy там, без усялякага перабольшвання, другой па значнасцi асобай пасля УСЯВЫШНЯГА. Аграполiс быy адной з такiх планет, але цяперашняя пасада Скрайфа была далёка не рэзiдэнскай. Ён быy усяго толькi загадчыкам аднаго з аддзяленняy ФІРМЫ на Аграполiсе, а iх, такiх аддзяленняy, было тут, на планеце, аж сто трыццаць восем. Вядома ж, для мясцовых фермераy – а планета Аграполiс была населена y пераважнай сваёй большасцi менавiта фермерамi – загадчык аддзялення быy значнай фiгурай. Як, дарэчы, i для сваiх уласных падначаленых: сарака пяцi супрацоyнiкаy ФІРМЫ самых розных рангаy плюс трыццацi ахоyнiкаy, якiя, праyда, мелi свайго yласнага начальнiка, а ён, начальнiк гэты, непасрэдна загадчыку аддзялення не падпарадкоyваyся. Так што, пасада Скрайфа была, з аднаго боку, даволi значная, з другога ж – такiх загадчыкаy, як i ён, было на планеце яшчэ сто трыццаць сем, i yсе яны y аднолькавай ступенi залежылi ад рэзiдэнта. Па злой iронii лёсу рэзiдэнтам Аграполiса быy былы аднакурснiк Скiна па навiгацыйнай школе, Том Лiyскi. Гэта ён, выпадкова сустрэyшы тры гады таму Скрайфа, прапанаваy яму гэтую пасаду на Аграполiсе. Скрайф, якi yжо амаль страцiy усялякую надзею хоць чаго-небудзь дабiцца y жыццi, ухапiyся за гэтую прапанову, як за апошнюю выратавальную саломiну. Ён быy вельмi yдзячны тады былому свайму сябру… зрэшты, вельмi блiзкiмi сябрамi яны нiколi не былi. Так, знаёмымi… У той далёкi час кадэт Том Лiyскi адчайна зайздосцiy кадэту Скiну Скрайфу, як i пераважная большасць iх аднакурснiкаy, дарэчы. Скiну прадказвалi вялiкую будучыню… ды ён i сам амаль што паверыy у гэта тады. Скiн уздыхнуy i, адарваyшыся, нарэшце, i ад справаздачаy, i ад горкiх сваiх успамiнаy, узняy галаву. Ён паглядзеy на фермера, якi гарой узвышаyся перад iм. Фермер усё яшчэ азiраyся вакол, у марных пошуках крэсла. «Пастаiш! – з нейкай амаль непрытоеннай зласлiвасцю падумалася Скiну. – Не разумею, чаму з кожнай дробяззю трэба абавязкова перцiся да мяне?! Як быццам няма намеснiка… дзяжурных няма, урэшце рэшт!» – Дык вы кажаце, пачала yспамiнаць… – Скiн зноy кiнуy касы позiрк на шматлiкiя дакументы, якiя y поyным беспарадку ляжалi зараз перад iм i загруджвалi сабой значную частку стала. Дакументаy было шмат, вельмi нават шмат… трэба будзе неяк сабрацца з духам i прывесцi iх усё ж у належны парадак… – І што ж такога яна yспомнiла, мiстэр… мiстэр… Ён зноy забыyся прозвiшча наведвальнiка. Фермер даволi няyклюдна пераступiy з нагi на нагу. – Яна заявiла, што жыла калiсьцi y палацы! – буркнуy ён, не зусiм ахвотна. – У палацы?! – рыжаватыя бровы Скрайфа yзляцелi высока yверх. – Цiкава, цiкава! У палацы, кажаце? Нiчога не адказваючы, фермер толькi моyчкi пацiснуy шырокiмi плячамi. Бачна было, што yсё гэта яму зусiм нават не цiкава. Як яго там… О’Нiл, здаецца? – Скажыце, мiстэр О’Нiл… – Скрайф змоyк, у якi раз ужо акiнуy незадаволеным позiркам папяровы вэрхал на стале, – спадзяюся, вы не вельмi жорстка абыйшлiся са сваёй жонкай за гэты… – ён зноy змоyк, падбiраючы патрэбныя словы, – за гэтыя, скажам так, абставiны, якiя ад яе зусiм нават не залежылi… дакладней, залежылi, але… Канчаткова заблытаyшыся y сваiх разважаннях, Скрайф заyважыy здзiyлена-недаyменны выраз твару О’Нiла i паспяшаyся дадаць: – Справа y тым, што любое пакаранне… любы фiзiчны боль, я маю на yвазе, толькi пагаршае сiтуацыю y такi момант… Фермер крыху сумеyся, нерашуча пераступiy з нагi на нагу. – Магчыма, я yсё ж… – ён змоyк, далонню, якая была, пэyна, разы з два шырэй за далонь Скрайфа, палез у патылiцу. – Магчыма, крыху я… «Крыху! – Скiн вылаяyся y думках. – Ды ты збiy яе на горкi яблык, дубалом!» Дадаyшы – таксама y думках, зразумела – яшчэ дзве-тры кароткiя фразы, яскрава характэрызуючыя фермера, Скрайф нацiснуy крайнюю правую клавiшу селектарнай сувязi. Адразу ж успыхнуy экран аднаго з манiтораy, асвяцiyшы заспаную фiзiяномiю дзяжурнага дыспетчара. Дзяжурны быy з новенькiх i таму, пэyна, не адразу скемiy, хто глядзiць на яго зараз з экрана. Некалькi iмгненняy дыспетчар толькi недаyменна лыпаy вачыма, затым да яго, нарэшце, дайшло… – Дзяжурны па тэрыторыi, малодшы супрацоyнiк Залеyскi! – адрапартаваy ён, iмгненна yскочыyшы з месца i выцягнуyшыся так, што, здаецца, дакранiся i ён адразу ж зазвiнiць нiбыта тая струна. – За час майго дзяжурства… – Вольна, Залеyскi! – сказаy Скiн, адкiдваючыся y крэсле i з задавальненнем разглядваючы спалоханы твар дыспетчара. – Скажы, якая з дзяжурных рамотных брыгад зараз на месцы? Хоць адна з iх ёсць на базе? – Нiяк не! – дзяжурны yсё яшчэ стаяy навыцяжку. – Усе тры на тэрмiновых выклiках! Будуць не раней, чым праз гадзiну-дзве! А што здарылася? – у голасе дзяжурнага прагучалi адначасова yстрывожаныя i цiкаyныя ноткi. – Што-небудзь сур’ёзнае, мiстэр Скрайф? – Сур’ёзнае? – Скiн пабарабанiy пальцамi па стале, скоса зiрнуy на нерухомую фiгуру О’Нiла. – Ды не, не думаю, каб гэта было занадта yжо сур’ёзна… Зараз да цябе падыйдзе адзiн наш пакупнiк, мiстэр О’Нiл… – ён зноy кiнуy хуткi погляд на фермера. – Возьмеш у яго yсе дадзеныя, запiшаш каардынаты, i як толькi якая-небудзь з брыгад вызвалiцца – накiруеш яе туды. Усё зразумела? – Усё зразумела! – дзяжурны яшчэ больш выцягнуyся, хоць больш, здавалася б, ужо немагчыма фiзiчна. – Будзе выканана! Скрайф шчоyкнуy клавiшай i манiтор патух. Фермер яшчэ нейкi час таптаyся на месцы, як бы жадаючы i далей працягнуць размову, але Скрайф быy ужо сыты iм па горла. Ветлiва yсмiхаючыся, ён узняyся з-за стала, паказваючы гэтым, што аyдыенцыя закончана. – Ідзiце да дзяжурнага, – сказаy ён, махнуyшы рукой у напрамку да дзвярэй. – Там вам усё растлумачаць. Дачакаyшыся, калi за фермерам зачынiлiся, нарэшце, дзверы, Скiн зноy апусцiyся на ранейшае месца, аж знемагаючы ад нецярпення. Левая ягоная рука yжо звычна нырнула пад стол, навобмацак адшукала там маленькую, ледзь прыкметную кнопку, нацiснула яе. Высунулася патаемная шуфлядка i Скiн прагна выхапiy адтуль плоскую шкляную бутэльку больш чым напалову запоyненую нейкай залацiста-празрыстай вадкасцю. Падазронна зiрнуyшы на дзверы, Скiн паднёс плоскую бутэльку да засмяглых вуснаy, зрабiy першы працяглы глыток… Калi Скiн зноy схаваy бутэльку y шуфлядку стала, вадкасцi там засталося не больш чвэрцi. Ён пасядзеy крыху, прыслухоyваючыся да yнутраных сваiх адчуванняy, потым уздыхнуy, устаy i выйшаy у прыёмную. Сакратар, малады хлопец, апрануты y зусiм новенькую i крыху нават велiкаватую яму yнiформу, ускочыy з-за стала i вiнавата паглядзеy на шэфа. – Яшчэ раз пусцiш да мяне аднаго з гэтых… – Скрайф змоyк, стараючыся падабраць найбольш падыходзячыя словы, але так i не падабраy анiводнага. – Карацей, пусцiш яшчэ – лiчы сябе звольненым! Зразумеy? Сакратар вiнавата кiyнуy i пачырванеy. – Пасылай iх да Холiна, калi yжо дзяжурны дыспетчар iм, чамусьцi, не падыходзiць! – Я паслаy яго да Холiна, – сказаy сакратар. – Я нават праводзiy яго туды… – І што? – Скрайф адчуy раптам, як напруглася yсё знутры. – Што сказаy Холiн? Ён сам добра ведаy ужо, што сказаy Холiн… не трэба было пытацца аб гэтым у сакратара. – Холiн сказаy… – голас сакратара гучаy па-ранейшаму вiнавата, – ён сказаy, што y яго зараз вельмi шмат спраy… – Вось як? – Скрайф адчуy раптам, што шчокi ягоныя таксама пачынаюць чырванець. (гэтага яшчэ не хапала!). – Вось як? – паyтарыy ён, стараючыся не глядзець на сакратара – Калi хто мяне будзе пытацца – я y намеснiка! Сакратар зноy кiyнуy вiнавата, але Скрайф ужо, не глядзячы на яго, выходзiy з прыёмнай. У калiдоры ён спынiyся i нейкi час стаяy так, моyчкi i нерухома, не зводзячы цяжкага позiрку з дзвярэй насупраць. Гэтыя дзверы куды больш падыходзiлi для кабiнета загадчыка аддзяленнем, чым ягоныя yласныя. І таблiчка золатам, дзе слова «намеснiк» амаль гублялася дзесьцi зверху, а цэнтральнае слова «загадчыка», наадварот, было занадта вялiкiм i адразу ж выдзялялася на суцэльна-чорным фоне дзвярэй. «Нядзiyна, што yсе яны бягуць, у першую чаргу, у мой кабiнет! – мiльганула y галаве Скрайфа. – Холiн – вось хто сапраyдны загадчык аддзялення! Холiн, а не я!» Ён нацiснуy цяжкую бронзавую ручку дзвярэй i yвайшоy у прыёмную. У прыёмнай Холiна сядзела ягоная сакратарка… яна ж – рабочая жонка Холiна. Убачыyшы Скрайфа, жанчына штосьцi хуценька i амаль неразборлiва прагаварыла y селектр, але нават не падумала yстаць. Так было заyсёды, i Скiн даyно yжо махнуy на гэта рукой. Урэшце рэшт, жанчына гэтая – не супрацоyнiца ФІРМЫ, заробка яна тут не атрымлiвае, непасрэдна Скрайфу не падпарадкоyваецца. Яна была yласнасцю Холiна… ну, а тое, што Холiн сам адмовiyся ад сакратара – ягоная асабiстая справа! Сама ж ФІРМА толькi выйграла фiнансава ад такой замены… – Прывiтанне! – сказаy Скрайф, уваходзячы y вялiзны, шыкоyны кабiнет свайго намеснiка i апускаючыся y крэсла для наведвальнiкаy. – Чым займаешся? – Ды так… – Холiн адсунуy убок нейкiя паперы, лянiва паглядзеy на Скiна паверх акуляраy. – Нiчога сур’ёзнага. А y цябе? Холiн заyсёды называy свайго непасрэднага начальнiка на «ты», i Скiну нiчога не заставалася, як толькi адказваць яму тым жа. Праyда, рабiлi яны гэта толькi пры асабiстых зносiнах, без пабочных асоб. – Памятаеш апошнюю буйную партыю жанчын? – спытаy Скiн. – Колькi iх тады нам даслалi? Больш за пяцьдзесят, здаецца… – Пяцьдзесят сем, – сказаy Холiн без затрымкi. – І yсе былi рэалiзаваны за першыя тры днi, акрамя адной, на якую, чамусьцi, так i не знайшлося пакупнiка… «І якую ты yзяy сабе, лiчы, што бясплатна! – мiжволi падумалася Скрайфу. – Трэба ж так апусцiцца! Хоць… невядома, як буду выглядаць я, калi пратырчу тут хоць палову таго тэрмiна, што Холiн?..» Ён успомнiy раптам, якой кiслай была фiзiяномiя Холiна, калi яны сустрэлiся yпершыню. Мабыць, ягоны цяперашнi намеснiк спаy i бачыy ужо менавiта сябе загадчыкам аддзялення. І, будзем шчырымi, паставы для гэтага спадзявання y яго мелiся, i былi яны куды больш важкiмi, чым у Скiна, але… Усю справу вырашыла тое, што Скiн вучыyся калiсьцi разам з Томам Лiyскi i нават крыху сябраваy з iм у тыя далёкiя часы. – А чаму раптам ты зацiкавiyся менавiта гэтай партыяй? – спытаy Холiн, вяртаючы думкi Скiна з нябёсаy, дзе яны толькi што луналi, зноy на грэшную зямлю. – Здарылася што? Скрайф пацiснуy плячамi. – Ды не, нiчога звышасаблiвага! Проста сёння ранiцай да адной з жанчын гэтай партыi пачала вяртацца памяць… – Гэта бывае! – Холiн глядзеy на загадчыка спакойна i нават добразычлiва, але i y поглядзе ягоным, i y тоне, якiм ён размаyляy са Скiнам, адчувалiся, як i заyсёды, дрэнна прыхаваныя ноткi yласнай сваёй перавагi, пагарды нават… – Я думаю, не трэба вельмi yжо хвалявацца з-за гэткай дробязi. Проста паведамiць дзяжурным… яны ведаюць, што рабiць у падобных выпадках… «Чаму я прыпёрся да яго зараз? – стомлена падумалася Скiну. – Што я, наогул, хачу высветлiць, чаму мяне так закранула гэтая гiсторыя? Ну, пачала yспамiнаць… не яна першая, не яна апошняя! Дзяжурная брыгада за паyгадзiны прывядзе яе y парадак, калi гэта можна назваць парадкам! А Холiн… вось ён глядзiць на мяне зараз i пэyна yжо ягоны доyгi, звышадчувальны нос, якiм ён так ганарыцца, пачуy пах… ён, вядома ж, нiчога не скажа мне, тым больш, нiчога не скажа падначаленым… ён, наогул, нiколi не апускаецца да пустых размоy з iмi, у адрозненнi ад мяне. Але ён так рады любому выпадку хоць у чымсьцi прынiзiць мяне, выявiць маю поyную, як кажуць, прафесiйную некампетэнтнасць. Што ж, магчыма, ён i мае рацыю! – Гэта yсё? – падкрэслена ветлiва спытаy Холiн, зноy падсоyваючы да сябе паперы. – Прабач, але я планаваy сёння праверыць наш месячны баланс, бо хутка канец квартала… – Я памятаю! – буркнуy Скрайф, устаючы. – Я зараз пайду! Проста… справа y тым, што гэтая жанчына… яна заявiла раптам мужу, што калiсьцi жыла y палацы… Ён чамусьцi падумаy, што гэтае ягонае паведамленне зацiкавiць Холiна… i сапраyды, Холiн, на хвiлiнку адарваyшыся ад сваiх папер, зноy узняy галаву. – Вось нават як? – прагаварыy ён абыякава. – Магчыма i жыла! Што з гэтага? І, нават не чакаючы адказу, ягоны доyгi чырванаваты нос зноy уткнуyся y паперы. – Пачакай! – павольна прагаварыy Скрайф, зноy апускаючыся y крэсла. – Тады мне не зусiм зразумела адна рэч! Хiба сярод жанчын, якiх нам пастаyляюць… – запнуyшыся, ён змоyк на iмгненне. – Я хацеy сказаць, што заyсёды думаy, што наш «тавар» набываецца на адсталых, бедных планетах, сярод сацыяльных нiзоy грамадства… – У асноyным, так яно i ёсць! – i зноy слых Скрайфа разанула кепска прыхаваная нотка паблажлiвасцi, пагарды нават у роyным, размераным тоне субяседнiка. – ФІРМА мае yстойлiвыя кантакты са сваiмi агентамi на такiх планетах i цалком легальна набывае там пераважную большасць жанчын. Але… – Холiн ледзь чутна хмыкнуy, – бiзнес ёсць бiзнес… – Не зразумеy! Холiн уважлiва паглядзеy на Скрайфа. Уважлiва i некалькi недаyменна. – А што тут разумець! – буркнуy ён. – Частку «тавара» нам пастаyляюць пiраты, i, прытым, вельмi танна. Згадзiся, сярод такога «грузу» можна сустрэць каго заyгодна! – Нават прынцэсу? – спытаy Скiн. Холiн пацiснуy плячамi. – Прычым тут прынцэса? У палацах жывуць не толькi прынцэсы! Прыслугi там, згадзiся, куды больш, чым непасрэдна самiх прынцэс! Ён змоyк, паказваючы yсiм сваiм выглядам, што размова скончана. Але Скрайф усё яшчэ заставаyся сядзець. Нельга сказаць, што ён упершыню пачуy аб цесных сувязях ФІРМЫ з пiратамi… гэта, прынамсi, не было сакрэтам нi для каго з супрацоyнiкаy ФІРМЫ, пачынаючы з вышэйшых кiраyнiкоy i закончваючы самым нiжэйшым клеркам. Але адна справа – чуць пра гэта проста краем вуха y сяброyскiх размовах з калегамi на вечарынцы альбо карпаратыyнай гулянцы… i зусiм iншая – калi yявiць, як яно бывае на самой справе… Холiн зноy адклаy свае паперы i yздыхнуy. – Ва yсялякiм разе, калi ты так жадаеш, я магу праглядзець поyную дакументацыю той партыi. Ты памятаеш нумар гэтай жанчыны. Скрайф машынальна назваy нумар, якi, у сваю чаргу, пачуy ад фермера. Потым ён устаy, зноy вярнуyся y свой кабiнет i, зачынiyшы дзверы на дыстанцыйны замок, нецярплiва выцягнуy з патаемнай шуфлядкi поyную бутэльку з такiм неабходным яму зараз напоем. – Што мы робiм?! – з горыччу шаптаy ён у рэдкiх прамежках памiж глыткамi. – Як можам мы рабiць такое?! Усе мы злачынцы… усе: i я, i Холiн, i Том… i yся наша занюханая ФІРМА! Усе мы злачынцы i няма нам даравання… нiкому з нас… няма даравання… нiколi… нiколi… Глава 3 Калi О’Нiл аддаваy апошнiя загады сваёй збiтай да крывi рабочай жонцы, у яго нават ценю сумнення не yзнiкала y тым, што жанчына адразу ж пачне спраyна выконваць гэтыя загады мужа. Як жа iнакш! Будзе выконваць старанна i добрасумленна, i выканае yсё, што ад яе патрабуецца! Так было заyжды… для гэтага, урэшце рэшт, i прызначалiся рабочыя жонкi на Аграполiсе! Але на гэты раз фермер памылiyся. Рабочая жонка О’Нiла не стала нiчога прыбiраць на кухнi… тым больш, не пайшла яна займацца гаспадаркай. Перазмагаючы боль, збiтая, амаль знявечаная жанчына, хiстаючыся, падыйшла да вялiзнага белага крэсла ля сцяны, апусцiлася y гэтае крэсла ды так i застыла y поyнай нерухомасцi, абхапiyшы галаву рукамi. Сядзець у белым крэсле было забаронена yсiм, акрамя гаспадара. Тым больш, забарона тычылася ягонай рабочай жонкi, i да сённяшняга дня жанчына нiколi не парушала гэтую забарону (як i многiя iншыя забароны, дарэчы). Зараз жа яна, нiбыта спецыяльна, апусцiлася менавiта y гэтае крэсла, зусiм не думаючы аб тым, што заляпанае яе yласнай крывёю накiдка не прыбавiць рахманасцi i памяркоyнасцi i без таго надта yжо раз’юшанаму гаспадару. Імгненнi складвалiся y хвiлiны… хвiлiны цяклi адна за адной, адлiчваючы гадзiну… за yвесь гэты час жанчына y крэсле нават не паварушылася. Збоку магло падацца, што яна, цi то заснула, цi то страцiла yсё ж прытомнасць ад моцнага, нясцерпнага нават болю… але гэта было не зусiм так. Жанчына не страцiла прытомнасцi, яна i не спала зараз – жанчына пакрысе ЎСПАМІНАЛА СВАЁ МІНУЛАЕ… Гэта было нялёгкiм заняткам… нялёгкiм i амаль безнадзейным. Мiнулага y жанчыны не iснавала… мiнулае пачыналася менавiта з той самай дэманстрацыйнай залы, дзе купiy яе калiсьцi муж… Усё, што было раней, калi яно i было, акутваy туман, шчыльны, непранiцальны… i разгледзiць хоць штосьцi y суцэльным гэтым тумане было амаль немагчыма… Нiчога, акрамя адной толькi фразы: КАЛІСЬЦІ Я ЖЫЛА Ў ПАЛАЦЫ! У думках жанчына зноy i зноy паyтарала выратавальную гэтую фразу… яна так баялася страцiць яе, страцiць i нiколi yжо больш не знайсцi. Бо гэта была не проста фраза – там, за ёй, за простым, будзёным яе гучаннем штосьцi iснавала… казачна-чароyнае штосьцi, i жанчыне так трэба было, так неабходна было yспомнiць гэтае «штосьцi»! Хоць часткова yспомнiць… КАЛІСЬЦІ Я ЖЫЛА Ў ПАЛАЦЫ! Невыразныя, цьмяныя вобразы yсплывалi адзiн за адным аднекуль з самых патаемных глыбiнь падсвядомасцi… сотнi, тысячы нават вобразаy… i хоць большасць з iх не асацыiравалася лiтаральна нi з чым – некаторыя з вобразаy былi неяк дзiyна знаёмыя… але жанчына нiяк не паспявала хоць крыху, хоць з чымсьцi асэнсаваць гэтую падманлiвую iх знаёмасць. Вобразы знiкалi гэтак жа нечакана, як i з’яyлялiся… знiкалi, каб саступiць месца наступным… i сярод гэтых новых вобразаy таксама праглядвалiся нейкiя дзiyна знаёмыя рысы… i зноy жанчына yсё нiяк не паспявала з iх асэнсаваннем… – Калiсьцi я жыла y палацы! – з адчаем шапталi скрываyленыя вусны жанчыны. – Я жыла y палацы! У палацы… І раптам сярод хаатычнага перапляцення невядомых i незнаёмых ёй мудрагелiстых вобразаy узнiк… палац! Той самы, у якiм яна жыла калiсьцi… Жанчына адразу ж пазнала яго, гэты палац. Вось вялiзная пазалочаная зала на першым паверсе… а вось ужо яна iдзе па шырокай аметыставай лесвiцы… яна yзнiмаецца па ёй на другi паверх. Яна iдзе адна… а за ёй, пачцiва як таго i патрабуе этыкет, адстаyшы на некалькi прыступак, iдзе яе свiта. І самымi першымi y свiце знаходзяцца яе баявыя сяброyкi, адданыя ёй душой i целам… бо yсе яны, i яна y тым лiку, усе яны… Усе яны – ДЗІКІЯ КОШКІ БАРСУМА! Фермер О’Нiл, немiласердна i без усялякай лiтасцi збiyшы рабочую сваю жонку, сам таго не жадаючы, аказаy ёй вялiкую паслугу. Боль, нясцерпны, невыносны амаль боль гэты рэзка паскорыy працэс успамiну, здымаючы слой за слоем складаную сiстэму гiпнаблакiроyкi. Яшчэ iмгненне – i ён прабiy у ёй першую адтулiну… Нiбы няспраyны шлюз пад нацiскам шалёнай вясновай паводкi, разляцелася yшчэнт мудрагелiстая i, здавалася б, такая бездакорная сiстэма гiпнаблакiроyкi, i цяжкi вадаспад успамiнуy абрынуyся на жанчыну. Пад нацiскам неyтаймаванага гэтага вадаспаду жанчына звалiлася на падлогу, цела яе забiлася y сударагах, на якiя страшна было нават глядзець. То выгiнаючыся дугой, так, што патылiца яе амаль што yваходзiла y судакрананне з пяткамi босых ног, то скручваючыся y нейкi неверагодны вузел, жанчына бездапаможна i беспрытомна бiлася на падлозе, галава яе раз-пораз балюча стукалася аб масiyную металiчную ножку крэсла, шырока разведзеныя пальцы адчайна скрэблi гладкую паверхню падлогi y марнай спробе хоць за што-небудзь ухапiцца… Гэта працягвалася даволi доyга i скончылася гэтак жа нечакана, як i пачалося. Нейкi час нерухомае цела жанчыны яшчэ ляжала на падлозе, потым яна слаба паварушылася i села. Вочы жанчыны былi заплюшчаны, тонкiя прыгожыя пальцы яе з сiлай прыцiскалiся да скроняy. Прайшло яшчэ некалькi часу i жанчына, расплюшчыyшы вочы, абвяла недаyменным позiркам невялiкае памяшканне кухнi. Паступова недаyменне y вачах жанчыны знiкала, саступаючы месца гiдлiвасцi i гневу. Цяпер жанчына памятала i ведала yсё. Дакладней, амаль yсё… Яна ведала, хто яна такая, i ведала, што ж ёй рабiць далей! Да вушэй жанчыны данёсся раптам такi знаёмы гул электракара. Гул хутка наблiжаyся… вось ён ужо побач з домам, потым гул неяк няyлоyна змянiyся i праз нейкi час сцiх зусiм. І адразу ж там, знадворку, пачулася гучная, раз’юшаная лаянка. Фермер О’Нiл, яе yладар, нiчым не абмежаваны гаспадар яе жыцця i смерцi, вярнуyся дадому. На нейкае кароткае iмгненне y абуджанай душы жанчыны трывожна варухнулiся апошнiя, знiкаючыя ноткi былога страху, але гэта працягвалася yсяго толькi адно iмгненне. Цяпер душу жанчыны перапаyнялi зусiм iншыя пачуццi… засмяглыя вусны яе скрывiла раптам нейкая дзiyная, злавесная нават усмешка. Потым жанчына павольна yстала з падлогi i застыла y чаканнi… * * * Настрой О’Нiла, калi ён вылазiy з электракара, быy далёка не з лепшых. Ранiшнi iнцыдэнт з жонкай, потым гэты зняважальны (iншага слова тут не падбярэш нават) прыём у загадчыка аддзялення. О’Нiл зарокся болей нават блiзка падыходзiць да дзвярэй кабiнета гэтага фанабэрыстага iндыка, лепш ужо ён будзе вырашаць справы з ягоным першым намеснiкам, Холiным, з якiм быy даyно знаёмы. Ды i дзяжурны вёy сябе даволi нахабна… так што аддзяленне ФІРМЫ О’Нiл пакiнуy у яшчэ больш кепскiм настроi, чым туды yвайшоy. І вось цяпер, вярнуyшыся дадому, ён убачыy раптам такое, ад чаго ажно у вачах пацямнела ад злосцi. Рабочая жонка пасля ягонага ад’езду нават палец аб палец не yдарыла! Хутчэй за yсё, яна нават з дому не вылезла анi разу, лянiвая дрэнь! Галодныя ад самай ранiцы каровы з глухiм вантробным рыканнем грызлi yласныя стойлы, ды так, што толькi трэск стаяy навокал. Але гэта было яшчэ не самае горшае – куды горш было тое, што прыёмная цыстэрна для малака была перапоyнена i перапоyнена yжо даyно. Малако збягала праз яе край не струменьчыкамi, а цэлымi раyчукамi, знiзу, пад цыстэрнай расплылася вялiзная белая лужына, якая yсё павялiчвалася i павялiчвалася y памерах… – Ты дзе там, дрэнь?! – перакрываючы рыканне галоднай жывёлы, зароy О’Нiл, увесь чырвоны ад шаленства i гневу. – Ідзi, паглядзi, што ты нарабiла, паскуда! Рабочая жонка проста не можа не выканаць загад мужа… але хвiлiна iшла за хвiлiнай, а рабочая жонка так i не з’яyлялася. Гэта магло азначаць толькi адно… «Няyжо яна yсё ж памерла? – занепакоена падумалася фермеру. – Гэтага яшчэ не хапала на маю галаву! Ды што ж сёння за дзень такi няyдалы – усё адно да аднаго! А можа… можа яна толькi страцiла прытомнасць?» Забыyшыся i аб каровах, i аб малацэ – гары яно гарам! – О’Нiл нiбыта шалёны кiнуyся да дзвярэй дома, убег у пярэднюю… лiхаманкава, рыхтуючы сябе да самага горшага, расхiнуy дзверы на кухню… І ажно аслупянеy ад нечаканасцi. Пасярод кухнi стаяла ягоная рабочая жонка. Жывая i, здаецца, нават не вельмi пакалечаная. Яна стаяла моyчкi i нерухома, нiбыта статуя… галава жанчыны была высока yзнята, i нават калi недаyменна-суровы позiрк фермера сутыкнуyся на iмгненне з яе немiгаючым позiркам, нават тады рабочая жонка не апусцiла звыкла галаву, яна нават позiрка yбок не адвяла. Кароткае пачуццё палёгкi з прычыны таго, што жонка yсё ж засталася жывой, зноy змянiлася y О’Нiла новым прыступам гневу. Тым больш, што акiнуyшы беглым позiркам кухню, ён убачыy, што гэтая лянiвая дрэнь не пачала прыбiраць нават тут! Ну, гэта ёй дарма не пройдзе! Нейкi папераджальны yнутраны голас нiбыта шапнуy фермеру, што лепш бы яму зараз устрымацца ад крайнiх мер, пачакаць рамонтную брыгаду – няхай спярша прывядуць жанчыну y парадак. Тым больш, што y ягоным цяперашнiм раз’юшаным стане не так проста yтрымаць сябе y рамках дазволенага. А што, калi ён i на гэты раз не зможа стрымацца i зноy заб’е жонку да смерцi! Забойства двух рабочых жонак на працягу такога кароткага тэрмiну ФІРМА можа i не зразумець… Магчыма, О’Нiл усё ж прыслухаyся б да пераканаyчых довадаy унутранага свайго голасу i, сцiшыyшы гнеy, адклаy расправу на будучыню, але тут ягоны позiрк нечакана спынiyся на крэсле, любiмым ягоным крэсле з бялюткай палатнянай накiдкай зверху. Накiдка крэсла не выглядала зараз бялюткай: на яе пакамячанай паверхнi бачны былi шматлiкiя крывавыя плямы, i гэта магло азначаць толькi адно… – Ты сядзела y маiм крэсле?! – павольна, нiбыта не верачы yласным сваiм вачам, прагаварыy О’Нiл, вялiзныя кулакi фермера сцiснулiся так, што пазногцi глыбока yпiлiся y далонi, чаго О’Нiл, здаецца, нават не заyважыy, настолькi ён быy раз’юшаны. – Як жа ты пасмела туды сесцi, дрэнь?! Калi адкiнуць у бок iнтанацыi, гэта yсё ж было пытанне, а на любое з пытанняy рабочая жонка павiнна хоць штосьцi ды адказаць. У крайнiм выпадку – упасцi на каленi i прасiць аб лiтасцi. Але рабочая жонка О’Нiла i на гэты раз нiчога не адказала мужу, яна нават не варухнулася… больш таго, жанчына yсё працягвала i працягвала глядзець на О’Нiла сваiм новым, дзiyна-незнаёмым немiгаючым позiркам. Гэты яе позiрк быy бадай што самай апошняй кропляй, якая yсё ж перапоyнiла чашу цярпення фермера. Люты гнеy, якi ахапiy яго зараз, не даваy магчымасцi yжо нi думаць, нi цвяроза разлiчваць наступствы сваiх учынкаy. Чорт з iмi, з гэтымi цяльпухамi-рамонтнiкамi, якiя yсё нiяк не могуць своечасова прыбыць… чорт з ёй, з iх занюханай ФІРМАЙ! Няхай гэтая паршывая кантора наложыць на яго буйны штраф за паyторнае забойства жонкi, няхай прымусiць купляць наступную жонку за яе поyны i нават завышаны кошт… няхай будзе, як будзе, але зараз ён прымецца збiваць гэтую лянiвую дрэнь да таго часу, пакуль яна, енчучы ад болю i жаху, не запросiць аб лiтасцi! Толькi y такiм выпадку будзе y яе шанц застацца жывой… ва yсялякiм жа iншым выпадку… Што ж, тым горш для яе! Цяжка ступаючы, О’Нiл падыйшоy да жонкi yшчыльную. – Ну, трымайся, паскуда! – прахрыпеy ён прама y твар жанчыны, марна стараючыся адшукаць зараз на прыгожым гэтым твары хоць нейкi цень спалоху альбо нават разгубленнасцi. – Зараз табе будзе вельмi кепска! Пудовы кулак фермера са свiстам прарэзаy паветра. О’Нiл кiраваy удар у скiвiцу жанчыны, мяркуючы гэтым, першым жа yдарам, звалiць яе з ног… ну, а yжо затым пусцiць у справу цяжкiя свае чаравiкi. Удар амаль дасягнуy сваёй мэты, як раптам здарылася неспадзяванае. Левая рука жанчыны iмгненна yзляцела yверх, кулак фермера быy спынены y нейкiм мiлiметры ад яе твару. Больш таго: тонкiя жаночыя пальцы з такой сiлай сцiснулi раптам запясце О’Нiла, быццам гэта былi сталёвыя абцугi, а нiяк не чалавечыя пальцы. У запясцi нешта гучна хруснула, рука фермера iмгненна анямела аж да самага пляча… тонка yскрыкнуyшы ад нясцерпнага болю, ён нават прысеy. Затым жанчына зрабiла нейкi няyлоyны рух правай рукой, i О’Нiл, адарваyшыся ад падлогi i праляцеyшы амаль праз усё памяшканне, з грукатам урэзаyся спiной i патылiцай y цвёрдую, мураваную кладку сцяну. Потым ён з яшчэ большым грукатам абрушыyся на падлогу. Праyда, амаль адразу ж зноy ускочыy на ногi. Ногi дрыжэлi i падкошвалiся, вельмi балела спiна, кружылася галава, перад вачыма yсё плыло i раздвойвалася… правая, пашкоджаная рука амаль не слухалася О’Нiла. Затым яго рэзка павяло yбок, ды й так, што, каб не yпасцi, фермер вымушаны быy абаперцiся аб сцяну здаровай левай рукой. Гэтая дрэнь асмелiлася yняць руку на свайго гаспадара… яна кiнула яго праз увесь пакой… як яна магла зрабiць гэтае?! Гэта немагчыма… нiхто з мужчын не здольны на такое, нават асiлак Том Каркозi, ягоны сусед-фермер, нават Карантышка Джон, знаёмы пiлот ФІРМЫ! Дык што, выходзiць ягоная рабочая жонка мацнейшая i за Каркозi, i за самога Карантышку Джона?! Туман у вачах фермера паступова рассейваyся, ногi перасталi дрыжаць i падкошвацца, i О’Нiл, узняyшы галаву, паглядзеy у бок жонкi. Жанчына стаяла, здаецца, на тым жа самым месцы, што i раней… яна не варушылася, i yсё глядзела i глядзела на мужа дзiyным, незнаёмым сваiм позiркам. Позiрк гэты нiчога не выражаy, зусiм нiчога: нi страху, нi гневу, нi, нават, цiкаyнасцi. Можа толькi было y iм крыху гiдлiвасцi – так глядзяць людзi на раструшчанага чарвяка пад сваiмi нагамi… Ад зневажальнага гэтага позiрку сваёй рабочай жонкi О’Нiла на iмгненне зноy ахапiy люты гнеy… але ахапiy на адно толькi кароткае iмгненне, адразу ж саступiyшы месца нейкаму падсвядомаму, амаль жывёльнаму страху, тым больш, што ногi фермера yсё яшчэ былi нiбыта з ваты, запясце правай рукi, хутчэй за yсё, было моцна пашкоджаным, так што О’Нiл, у выпадку чаго, мог баранiцца адной толькi левай рукой. Гэта было штосьцi неверагоднае: фермер думаy зараз не аб тым, як пакараць непаслухмяную сваю жонку – ён шукаy спосаб абаранiцца ад новага яе нападу! Без усялякiх нават намаганняy шпульнула яна яго праз увесь пакой… шпульнула адной толькi рукой… Але як жа яна магла такое зрабiць?! «Яна yспомнiла сваё мiнулае! – пранеслася y галаве О’Нiла раптоyная здагадка, i ён нават пахаладзеy увесь ад ахапiyшага яго жаху. – Кiм жа яна была y мiнулым сваiм жыццi, гэтая жанчына?!» О’Нiл зноy кiнуy у бок жонкi хуткi позiрк, i амаль адразу ж таропка адвёy вочы. Не трэба правакаваць яе на далейшыя дзеяннi, пакуль сама яна не праяyляе нiякай агрэсiyнасцi, застаючыся поyнасцю нерухомай. Магчыма, калi яе не чапаць першаму… Гэтая думка крыху падбадзёрыла фермера. Зноy непрыкметна зiрнуyшы на жонку, ён перавёy погляд на дзверы збоку ад яе. Там быy уваход ва yнутранныя пакоi. Туды неабходна было трапiць, жыццёва неабходна… бо менавiта там захоyваецца ягоная зброя. Божа, з якiм задавальненнем узнiме ён цяжкi сваё пiсталет i выпусцiць у гэтую пачвару yсю абойму! Гэта неабходна зрабiць, бо рабочая жонка стала небяспечнай i яе трэба спынiць! ФІРМА… яна yсё зразумее, яна кампенсуе О’Нiлу страты, а, можа, нават узнагародзiць яго за праяyленыя мужнасць i рашучасць, бо сiтуацыя яyна выйшла з-пад кантролю! Засталося толькi вырашыць, як лепш дабрацца да гэтых самых дзвярэй. Першым памкненнем О’Нiла было зрабiць нечаканы моцны рывок наперад i, апярэдзiyшы жанчыну, зачынiць зверы знутры. Няхай нават яна выламае потым гэтыя дзверы… нiчога страшнага, у ягонай руцэ yжо будзе пiсталет, i тады… А што, калi ён не паспее дабрацца да дзвярэй першым?! Такое было магчыма, i тады О’Нiл вырашыy пайсцi на хiтрасць. Фiзiчная моц ягонай рабочай жонкi несумненная, але, магчыма, розум яе yсё яшчэ не абудзiyся цалком? Нездарма ж яна застыла зараз у нейкiм здранцвеннi, нездарма ж яна yвесь час маyчыць… – Схадзi, пакармi кароy! – нiбыта нi y чым нi бывала прагаварыy О’Нiл, стараючыся, каб голас ягоны гучаy цвёрда i пераканаyча. – І малако трэба пералiць з цыстэрны… яно там ужо праз край перацякае! Ён не асаблiва разлiчваy, што гэта спрацуе, i таму не асаблiва засмуцiyся, калi яно i сапраyды не спрацавала. Рабочая жонка нават не зрушылася з месца… больш таго, невядома было – пачула яна загад мужа цi не… Што ж, магчыма, так яно i да лепшага? – Не хочаш – не трэба! – як мага больш лагодна прагаварыy О’Нiл i нават усмiхнуyся, што каштавала яму нямалых намаганняy. – Ідзi, адпачнi. Або iдзi, пагуляй на свежым паветры, калi хочаш… І зноy анiякай рэакцыi. Жанчына стаяла нерухома, нiбыта статуя, яна нават не мiгала, здаецца, што яшчэ больш зблiжала яе са статуяй. – Ну… тады рабi, што пажадаеш! – прагаварыy О’Нiл, зноy, як мага больш лагодным i абыякавым голасам. – А я пайду да сябе, адпачну крыху. Нешта галава разбалелася… І ён зрабiy крок у напрамку да жаданых дзвярэй. Сэрца моцна грукала y грудзях… падсвядома фермер чакаy з боку жонкi нейкiх варожых дзеянняy у адказ, але яна нават не паварушылася. Падбадзёраны гэтай яе нерухомасцю, ён зрабiy другi крок… затым трэцi, чацвёрты… Здаецца, О’Нiл усё ж меy рацыю наконт затарможанасцi разумовых здольнасцяy жанчыны. Ужо спакойна, не спяшаючыся, фермер iшоy да дзвярэй, а рабочая жонка yсё яшчэ заставалася y затарможаным сваiм стане. Вось да дзвярэй засталося yсяго нейкiх тры крокi… вось засталося толькi два… І тут здарылася неверагоднае. Толькi што рабочая жонка фермера стаяла нерухома на ранейшым сваiм месцы… i раптам яна апынулася якраз перад О’Нiлам, перагароджваючы яму далейшы шлях. Ашаломлены О’Нiл спынiyся, не верачы yласным вачам. Ён не мог зразумець, якiм чынам змагла жанчына перамясцiцца з месца на месца так хутка, амаль iмгненна. Такога быць не магло, нiяк не магло… i, тым не менш, зараз небяспечная гэтая жанчына стаяла памiж iм i такiмi жаданымi дзвярыма. Яна зноy застыла y поyнай нерухомасцi, але шлях да зброi для фермера быy надзейна перакрыты. Цi yсё ж паспрабаваць? – Адыйдзi yбок! – прагаварыy О’Нiл, зноy стараючыся гаварыць як мага больш цвёрда i пераканаyча. – Я загадваю табе зараз жа адыйсцi yбок! Адыйдзi i дай мне прайсцi! Моцны штуршок у грудзi прымусiy О’Нiла зноyку праляцець праз усё памяшканне i балюча трэснуцца спiной аб процiлеглую сцяну. І зноy ён нават не заyважыy, калi ж яна паспела нанесцi yдар, гэтая жанчына! «Кепская справа!» – змагаючыся з нарастаючай панiкай, О’Нiл ускочыy на ногi i, хiстаючыся, кiнуyся да yваходных дзвярэй. Ён зашчэпiць iх знадворку, паспее yскочыць у электракар… а там суседзi… яны абароняць яго… не дадуць у крыyду… І зноy жанчына гэтая нейкiм чынам паспела аказацца каля дзвярэй значна раней за яго. Яна нiбыта гуляла з былым сваiм мужам у кошкi-мышкi… Пакуль што толькi гуляла… – Што табе трэба?! – спалохана прахрыпеy О’Нiл, павольна адыходзячы да стала. – Пакiнь мяне y спакоi, чуеш! Рабi што хочаш, iдзi куды хочаш – але толькi пакiнь мяне y спакоi! Блукаючы погляд фермера yпаy раптам на стол. Там ляжаy нож, доyгi i даволi востры хлебны нож… Ухапiyшы левай, працаздольнай яшчэ рукой, гэты нож i yскiнуyшы яго высока над галавой, О’Нiл зноy з адчаем асуджанага кiнуyся да жанчыны. – Прэч з дарогi! – што ёсць моцы закрычаy ён, размахваючы нажом ва усе бакi. – Прэч, а не тое – заб’ю! І зноy О’Нiл не заyважыy самога моманту yдару, ён не зразумеy нават, рукой цi нагой нанесла жанчына свой удар (здаецца, усё ж нагой). Адчуванне было такое, нiбыта па левай руцэ ягонай нiжэй локця yдарылi з усяго размаху вялiзнай жалезнай кувалдай. Пачуyся кароткi сухi трэск зломаных касцей, па yсёй руцэ, пачынаючы з пляча i закончваючы самымi кончыкамi пальцаy, палыхнуy раптам востры, несцярпiма-пякучы боль. Нож, адляцеyшы yбок, жаласна дзiнькнуyшы аб падлогу… – Ты зламала мне руку?! – недаyменна, нiбыта яшчэ не да канца паверыyшы y гэта, прахрыпеy О’Нiл, лiхаманкава абмацваючы пашкоджаную сваю левую руку пашкоджанай правай. – Ты мне яе зламала! – закрычаy ён што ёсць моцы. – Як жа ты пасмела зрабiць гэта, паскуда?! Прыгожыя вусны жанчыны варухнула раптам злавесная нейкая yсмешка. – Ты – нябожчык! – прагаварыла яна… i голас жанчыны таксама падаyся фермеру нейкiм iншым, зусiм незнаёмым нават. – Ты што, яшчэ не зразумеy гэтага?! Момант наступнага yдару О’Нiл усё ж паспеy заyважыць. У жанчыны ледзь тарганулася левая нага i амаль адразу ж востры, пякучы боль палыхнуy ужо па правай руцэ фермера. Сухi трэск касцей. Адчайны yскрык… i перабiтая правая рука О’Нiла павiсла такая ж нерухомая i бездапаможная, як i левая… «Яна ж i сапраyды хоча забiць мяне! – маланкай пранеслася y галаве фермера запозненая панiчная думка. – Яна хоча забiць мяне i я нiчым не магу перашкодзiць ёй у гэтым намеры!» Пашкоджаныя рукi не дзейнiчалi зусiм, фермер не мог паварушыць нават кончыкамi пальцаy. Да таго ж ад нясцерпнага болю кружылася галава, яна толькi што не расколвалася на часткi. Павольна, ледзь стрымлiваючыся, каб не залемантаваць благiм голасам ад ахапiyшага яго жаху, О’Нiл павольна адыходзiy ад выратавальных дзвярэй усё далей i далей… а жанчына проста iшла следам i yсё не зводзiла i не зводзiла з былога свайго гаспадара халоднага загадкавага позiрку. Потым плечы фермера адчулi за сабой халодную шурпатасць сцяны. Ён вымушаны быy спынiцца… жанчына таксама спынiлася, вялiкiя блакiтна-зеленаватыя вочы яе нiбыта пацямнелi разам, зрэнкi звузiлiся. – Не трэба! – прасiпеy О’Нiл, лязгаючы зубамi ад жаху. – Не забiвай! Востры, нясцерпна-пякучы агонь паласнуy на гэты раз па нагах фермера, адразу па абедзьвюх. Адчайна-звярыны роy О’Нiла злiyся y адзiнае цэлае з трэскам ягоных галёначных касцей i цалком заглушыy злавесны гэты трэск. Цяжкая туша фермера звалiлася на падлогу, балюча тыцнуyшыся y яе тварам. О’Нiл не адчуваy больш нi рук, нi ног… смерць стаяла побач з iм… хуткая, немiнучая, бязлiтасная смерць стаяла побач у выглядзе двух босых, прыгожых жаночых ног. Яшчэ yчора вытанчаная бездакорнасць аголеных гэтых ног прыводзiла О’Нiла y захапленне, узбуджала i нават ап’яняла яго… зараз жа ногi гэтыя неслi яму смерць, i толькi смерць, i нiчога акрамя смерцi… Адным ударам босай ступнi жанчына змагла перабiць яму косцi абедзьвух ног адразу. Каб прабiць чэрап, ёй таксама дастаткова будзе адзiнага толькi yдару! Усяго толькi адзiн удар… i ён… Правая нага жанчыны раптам ледзь варухнулася. – Не трэба! – губляючы yжо апошнiя рэшткi самавалодання, завiшчэy фермер, заплюшчваючы вочы ад жаху. – Злiтуйся, не забiвай! Тонкiя бязлiтасныя пальцы yхапiлi раптам О’Нiла за валасы сталёвай хваткай, ягоную галаву балюча тарганулi yверх. ледзь не ламаючы шыйныя пазванкi. – Паглядзi на мяне! – прамовiy каля самага вуха фермера yсё той жа чужы, незнаёмы яму голас: – Паглядзi мне y вочы! Тонка енчачы ад болю, але баючыся пярэчыць, О’Нiл расплюшчыy вочы i дзiка yтаропiyся y прыгожы жаночы твар, такi знаёмы яму i, адначасова, такi незнаёмы зараз. На гэтым твары не засталося нават слядоy ад ранiшнiх ягоных пабояy… як магло стацца такое? – Ведаеш, як мне хочацца забiць цябе зараз?! – прашаптала раптам жанчына, уважлiва yглядваючыся y спалоханы i амаль што фiялетавы ад напругi твар мужа. – За yсё тое, што ты рабiy са мной… пасмеy рабiць… І я б забiла цябе не задумваючыся, проста забiла б… але… – тут вусны жанчыны yсмiхнулiся амаль ласкава, i гэта было для О’Нiла жахлiвей за yсё, – але ты патрэбны мне для ачышчальнага абраду! Гэта не доyга… нейкiя паyгадзiны, не болей… толькi яны, гэтыя паyгадзiны… – жанчына змоyкла на iмгненне, зноy усмiхнулася ласкава, – гэтыя паyгадзiны, самыя апошнiя твае паyгадзiны жыцця, будуць адначасова i самымi пакутлiвымi для цябе! Гэтыя паyгадзiны ты сам будзеш жадаць смерцi, i будзеш адчайна малiць аб ёй, як аб вялiкай лiтасцi… дарэмна малiць… – жанчына yсмiхнулася зноy, у трэцi yжо раз, але цяпер усмешка была злавеснай. – Ты yсё зразумеy, мой былы гаспадар?! – Забi! – асэнсаваyшы нарэшце yсё пачутае, тонкiм, пранiзлiвым голасам заверашчаy О’Нiл, адчаянна i бездапаможна торгаючыся y бакi yсiм сваiм знявечаным целам. – Забi лепш зараз! Забi, я прашу цябе… куды… куды ты мяне пацягнула?! Адпусцi мае валасы, адпусцi зараз жа! О, як мне балюча! Людзi! Хто-небудзь! Сюды! На дапамогу! Не звяртаючы анiякай увагi на гэтыя дзiкiя i амаль што вар’яцкiя крыкi былога свайго мужа, жанчына проста iшла па калiдору, якi вёy ва yнутраныя пакоi дома. Левай рукой яна трымала мужа за валасы, i ён бездапаможна валачыyся yслед за жонкай, тонка енчучы ад болю i жаху i yсё яшчэ працягваючы адчайна i безнадзейна клiкаць на дапамогу… Глава 4 Невялiкi рамонтны катэр з блакiтнай эмблемай ФІРМЫ на фезюляжы вылецеy з-за пагорка i, паступова знiжаючыся, зрабiy над домам шырокi паyкруг, выбiраючы найлепшае месца для пасадкi. Нарэшце yвагу Карантышкi Джона прыцягнуy ярка-аранжавы электракар i ён мякка пасадзiy катэр побач з iм. – Усё, прыехалi! – павярнуyшыся, абвясцiy Карантышка Джон. Затым ён адключыy рухавiк i, нацiснуyшы клавiшу, якая адчыняла заднi люк, дадаy з надзеяй: – Спадзяюся, без мяне абыйдзецеся? – Не спадзявайся! – Лэслi хуценька выбраyся з душнаватых вантробаy катэра на свежае паветра, з асалодай яго yдыхнуy. – Нiчога не здарыцца, калi ты дапаможаш нам зацягнуць усе гэтыя жалязякi y дом! – Нiчога не здарыцца, калi ты двойчы прагуляешся ад катэра да дому! – iмгненна парыраваy пiлот. Ён з надзеяй зiрнуy на Свенсана, але брыгадзiр ужо падцягваy да люка апаратуру, якую Лэслi адразу ж прымаy i стаyляy пакуль вакол сябе на газон. Скончыyшы з гэтай справай, Свенсан павярнуyся i паглядзеy на Джона. – Трэба дапамагчы! – ён усмiхнуyся сябру амаль вiнавата i развёy рукамi. – Утрох хутчэй будзе. – Хутчэй не будзе! – буркнуy Карантышка Джон, але yсё ж вылез. Ён быy амаль на цэлую галаву вышэйшы за далёка не маленькага Свенсана, не кажучы yжо пра невысокага Лэслi. За гэты свой рост i велiзарную фiзiчную сiлу Джон i атрымаy мянушку Карантышка. – Ну, i дзе ж гаспадар? – лянiва прагаварыy Лэслi, з цiкаyнасцю азiраючыся па баках. – Слухайце, альбо ён заyзяты лайдак, альбо… Няyжо ён без жонкi такi бездапаможна? – Падобна на тое! – пагадзiyся Свенсан. – Цi, можа, ён п’яны? – Можа, i п’яны. Давесцi гаспадарку да такога стану… У гаспадарцы фермера i сапраyды панаваy самы поyны развал i гармiдар. Галодныя каровы, не спадзяючыся yжо атрымаць так неабходны iм корм з рук гаспадароy, рабiлi гэта цяпер самастойна. Разбiyшы yшчэнт стойлы, усе сорак з лiшнiм кароy вырвалiся на свабоду i цяпер актыyна насычалiся, пакiдаючы пасля сябе толькi голую бураватую зямлю, месцамi палiтую, праyда, белымi струменьчыкамi малака. Пераважная большасць жывёлiн, праламiyшы масiyнымi тушамi ажурную металiчную агароджу, спусташалi цяпер ягадныя кусты i грады з ранняй гароднiнай. Некалькi кароy, якiм чамусьцi прыйшлiся не да спадобы гэтыя дэлiкатэсы, абглодвалi пладовыя дрэвы каля дому, згрызаючы iх ажно да самых каранёy. Адна карова, займаючыся гэтай справай, якраз i перагароджвала зараз рамонтнiкам шлях да yваходу. – Слухайце, а яны, часам, мяса не ядуць? – прамармытаy Карантышка Джон, акiдваючы недаверлiвым позiркам цёмна-бурую грамадзiну. – А то, як бы… – Яны yсё ядуць! – змрочна канстатаваy Лэслi. – Асадлiва з галадухi! Спадзяюся толькi, што ты падасiся ёй куды больш апетытным, чым я! – Гэта, як сказаць… – Джон узмахнуy рукой. – Гэй, як цябе там! Пайшла адсюль! Што, не разумееш?! Прэч пайшла! – Гэй, гаспадар! – крыкнуy Свенсан. – Дзе ты там? Прымай гасцей! Магчыма, карове надакучылi iхнiя крыкi, а, можа, ёй раптам захацелася пакаштаваць чаго-небудзь больш прывабнага, чым цвёрдая горкая драyнiна. Так цi iнакш, але чорна-бурая грамадзiна перад iмi раптам глуха рохнула i, цяжка ступаючы, рушыла y бок гароду. Шлях быy свабодны. – Не падабаецца мне yсё гэта! – заклапочана прагаварыy Свенсан, не рухаючыся з месца. – Мо трэба звязацца з дзяжурным? – І што мы яму скажам? – Леслi засмяяyся. – Што каровы нарабiлi шкоды па вiне п’янага гаспадара? – З чаго ты вырашыy, што ён п’яны? – спытаy Джон. – Можа, ён яшчэ не вярнуyся дадому! – А электракар? Джон паглядзеy на элетракар. Было бачна, што машыну нядаyна выкарыстоyвалi… – Тут штосьцi здарылася! – прамармытаy ён. – Штосьцi такое… толькi мы пакуль не ведаем, што менавiта… – Вось зараз i даведаемся! – Лэслi yжо старанна загружаy Карантышку апаратурай. – Вось… i гэта таксама! А гэта ты возьмеш у левую руку… – Ды хопiць ужо! – узмалiyся, нарэшце, Карантышка Джон. – Пакiнь i для сябе хоць штосьцi! * * * Інстынкт спрацаваy цi яшчэ штосьцi падсвядомае, але Скрайф усё ж паспеy ухапiць бутэльку i сунуць яе некуды пад стол у той самы момант, калi Холiн, ледзь прыадчынiyшы дзверы кабiнета, усунуy туды сваю сiваватую галаву разам з доyгiм цiкаyным носам. – Я не вельмi перашкодзiy? – спытаy ён, уваходзячы, i y голасе свайго намеснiка Скрайфу падалася ледзь прыхаваная yсмешка. Урэшце… магчыма гэта яму толькi падалося… – Ды не, я нiчым асаблiвым тут… – Скрайф прымусiy сябе нават усмiхнуцца, крыху нацягнута, праyда. – Заходзь! Запрашэнне крыху спазнiлася, бо Холiн ужо быy у кабiнеце, а Скрайф, вылаяyшыся y думках, прыйшоy да высновы, што новага сакратара трэба yсё ж звальняць. Цi, яшчэ лепш, перавесцi яго на нейкi час у вахцёры, хай павучыцца там, як i каго трэба пускаць да начальства! – Я наконт той жанчыны, якая пачала yспамiнаць… – вочы Холiна лiтаральна yпiлiся y пачырванелы твар Скiна. – Я прагледзiy усю дакументацыю на яе, як вы i прасiлi.. Ён не сказаy «загадалi», ён нiколi не гаварыy так… Скрайф i з гэтым даyно yжо змiрыyся. Але тое, што Холiн назваy яго на «вы» неяк насцярожыла Скрайфа. Няyжо гэты абшарпаны жыццём лiс штосьцi западозрыy?! Гэта было б кепска! Яшчэ горшым было тое, што ён, Скiн, здаецца, значна перавысiy сёння звычайную сваю дзённую норму! – Ты што, дрэнна сябе адчуваеш? – спытаy Холiн, зноy пераходзячы на «ты»… i зноy у ягоным голасе пачулася Скiну амаль не прыхаваная yсмешка. – Хвiлiначку! Узняyшыся з-за стала, Скрайф падыйшоy да акна, расчынiy яго насцеж. Адначасова з гэтым ён паспеy непрыкметна кiнуць у рот два маленькiх блакiтных шарыкi. Лопнуyшы адразу ж, шарыкi yраз напоyнiлi yсю ротавую поласць прыемным водарам мяты i прахалоды. І, амаль адразу ж – пранiзлiва-ледзяная хваля, якая дабегла, лiтаральна, да самага мозга Дабегла, абвалакла яго на iмгненне i гэтак жа хутка адкацiлася назад… Калi Скрайф зноyку павярнуyся да свайго намеснiка, ён быy ужо цвярозым, як шкельца… – Дык што з той жанчынай? – спытаy ён, вяртаючыся да стала i зноy апускаючыся y крэсла. – Прабач! Ён нацiснуy адну са шматлiкiх кнопак i адразу ж аднекуль знiзу з’явiлася крэсла для наведвальнiкаy. Не такое зручнае, як у Холiна, але yсё ж… – Дык што з жанчынай? – паyтарыy Скрайф, дачакаyшыся, калi Холiн апусцiцца yсё ж y крэсла для наведвальнiкаy. – Што канкрэтна ты высветлiy? Сказаць па праyдзе, нiчога з таго, што б там не высветлiy ягоны намеснiк, Скрайфа зараз не асаблiва i цiкавiла. Куды больш яго цiкавiла пытанне: раскусiy цi не Холiн ягоныя хiтрыкi ля вакна? – Я высветлiy, хто яна такая! – голас Холiна выдаваy зараз вышэйшую ступень занепакоеннасцi, таму Скрайф, адкiнуyшыся y крэсле, з цiкаyнасцю i нават са здзiyленнем паглядзеy на свайго намеснiка… упершыню бачыy ён Холiна такiм устрывожаным. – Яна з «дзiкiх кошак», уяyляеш! – Не yяyляю! – Скiн недаyменна пацiснуy плячамi. – З якiх кошак? Цяпер ужо Холiн паглядзеy на яго з недаyменнем. – Дзiкiя кошкi Барсума! Ты што, нiколi не чуy пра iх? Скрайф задумаyся. Дзiкiя кошкi Барсума… штосьцi знаёмае… Дзесьцi ён усё ж чуy пра iх, здаецца… толькi вось дзе i ад каго? – Барсум… – ён пацёр кончыкамi пальцаy скронi, – Барсум… Гэта назва нейкай планеты, так? Незвычайнай нейкай планеты… – Так! – Холiн чамусьцi yздыхнуy. – Звычайнай яе назваць цяжка! – Ён адкiнуyся y крэсле наколькi гэта было магчыма, зноy уздыхнуy. – Справа y тым, што пра гэтую планету амаль нiчога не вядома… так, на yзроyнi чутак. ФІРМА з ёй не кантактуе… а калi yсё ж i кантактуе, то нiяк гэтага не афiшыруе… – Пачакай, я, здаецца, штосьцi yспомнiy! – прагаварыy Скрайф павольна. – Дзiкiя кошкi Барсума… ну, вядома ж, я пра iх чуy! Жанчыны-амазонкi? Холiн сцвярджальна кiyнуy. – Амазонкi, нiндзя, суперагенты… як iх толькi не называюць… Самi ж яны называюць сябе – «дзiкiмi кошкамi». – Яны што, любяць драпацца? – пажартаваy Скрайф, але Холiн, не прымаючы жарту, адмоyна матлянуy галавой. – Не ведаю, як драпацца… але y баявых адзiнаборствах iм няма роyных ва yсёй нашай Федэрацыi! – Так ужо i няма! – Скрайф недаверлiва yсмiхнуyся. – Няма! – упарта паyтарыy Холiн. – Яны з самага ранняга дзяцiнства пачынаюць авалодваць гэтым майстэрствам. Адзiны iх занятак – сакрэтныя аперацыi найвышэйшай складанасцi. За вялiкiя грошы iх наймаюць дзеля гэтага yрады асобных планет альбо тыя цi iншыя карпарацыi. І заyсёды – стопрацэнтны вынiк! Праколаy у iх практычна не бывае! – І што ж гэта за аперацыi? – з цiкавасцю спытаy Скiн. – Забойствы? – Не толькi… – Холiн крыху памаyчаy. – Яны могуць, да прыкладу, выкрасцi кiраyнiка карпарацыi… Удвух, утрох… нягледзячы на сотню целаахоyнiкаy! А могуць, наадварот, вызвалiць яго з палону. Зняць копii сакрэтнай дакументацыi… ды цi мала падобных сiтуацый можа yзнiкнуць у жыццi. І заyсёды стопрацэнтны вынiк, уяyляеш! – Сур’ёзныя дамачкi! – Скоайф памаyчаy крыху, асэнсоyваючы толькi што пачутае. – І што, гэтая жанчына… – Яна з «дзiкiх кошак»! Нейкi час абодвы маyчалi. – Гэта сур’ёзна, Скiн! – цiха прагаварыy Холiн, упершыню ён назваy Скрайфа не па прозвiшчу. – Трэба штосьцi рабiць! – Трэба! – згадзiyся Скрайф. – Дарэчы, дзякуй, што напомнiy! Ён нацiснуy сярэднюю з клавiшаy i правы экран засвяцiyся, на iм з’явiyся твар аднаго з дзяжурных. – Хто-небудзь з рамонтнiкаy ужо вярнуyся? – спытаy Скрайф i дзяжурны згодна кiyнуy. – Пашлiце iх да таго фермера, якi быy у мяне сёння. Пашлiце зараз жа! – Яны yжо вылецелi, мiстэр Скрайф! – паведамiy дзяжурны. – Яны yжо павiнны быць там! – Вось бачыш! – Скрайф паглядзеy на Холiна. – Рамонтнiкi yжо там… сiтуацыя пад кантролем! Якая гэта брыгада? – зноy звярнуyся ён да дзяжурнага. Дзяжурны на iмгненне задумаyся. – Пятая, мiстэр Скрайф! – Пятая? – Скрайф усмiхнуyся. – Гэта тая, дзе пiлотам Карантышка Джон? – Яна самая! – дзяжурны таксама дазволiy сабе нясмелую yсмешку. – Брыгадзiр – Алаф Свенсан, аператар – Лэслi… – Вельмi добра! Скрайф зноy нацiснуy клавiшу i твар дзяжурнага знiк. – Вось бачыш – усё y парадку! – Скрайф пазяхнуy, потым устаy, як бы паказваючы гэтым, што размова закончана. – Хутка яна зноy забудзе, што калiсьцi жыла y палацы. Хутка яна зноy стане ранейшай паслухмянай рабочай жонкай… «Напiцца б зараз! – тужлiва падумалася яму. – Не так, як заyсёды, а па-сапраyднаму! Да парасячага вiскату… да адключкi! Каб толькi нi аб чым гэтым не думаць… каб нi аб чым, наогул, не думаць! Ну, чаму ты яшчэ тут сядзiш, Холiн?! Ідзi! Уставай i iдзi!» Але Холiн працягваy сядзець, i Скрайфу нiчога iншага не заставалася, як толькi зноy апусцiцца на ранейшае сваё месца. – Што яшчэ? – суха спытаy ён. – Ды yсё тое ж! – Холiн уздыхнуy. – А што, калi яна yспомнiла не толькi той факт, што калiсьцi жыла y палацы? – Ды што б яна там не yспомнiла – хутка яна yсё зноy забудзе! Магчыма, гэта yжо адбылося… – Скрайф замаyчаy, у раздражненнi барабанячы пальцамi па адпалiраванай паверхнi стала. – Ведаеш, Максiмiлiян, у мяне шмат спраy, так што… Але Холiн нават не паварушыyся. – Гэта «дзiкая кошка», Скiн! – Зноy ён назваy Скрайфа Скiнам, гэта хоць штосьцi ды значыла. – Ты што, не разумееш, што гэта «дзiкая кошка»?! І калi яна yспомнiла хоць невялiкую частку свайго былога «я»… – Тры рамонтнiкi плюс муж… – пачаy было Скрайф, але Холiн толькi адмоyна трасянуy галавой. – Рамонтнiкi не справяцца з ёй, Скiн! Злосць прайшла. Скрайфу раптам стала смешна. – Там – Алаф Свенсан, былы космадэсантнiк! – сказаy ён. – Там – Карантышка Джон, урэшце рэшт! Ты нiколi не бачыy, як ён завязвае вузлы на сталёвай арматуры? А як ён робiць ланцужкi з цвiкоy на хуткасць? Не бачыy? – Бачыy! – адазваyся Холiн. – Але я бачыy i другое! – у голасе Холiна зноy загучала трывога i яна, трывога гэтая, мiжволi перадалася i Скрайфу. – Я бачыy «дзiкую кошку» y справе! Хочаш паслухаць? Больш за yсё Скрайфу хацелася выпiць. Але, разумеючы, што ад Холiна так проста не адвязацца, ён нейк неакрэслена кiyнуy галавой. Няхай расказвае i вымятаецца, колькi yжо можна! – Гэта было некалькi гадоy таму, – пачаy Холiн. – Я вяртаyся тады… а y рэшце рэшт, якая рознiца, адкуль я вяртаyся тады i куды накiроyваyся! На адной з планет у мяне была перасадка. Лайнер спазняyся, часу y мяне было зашмат, i я зайшоy у бар мясцовага космапорта перакусiць… ну i перакулiць пару кiлiшкаy. Вось там я яе i yбачыy… Холiн змоyк i нейкi час проста сядзеy моyчкi. Нарэшце Скрайф не вытрымаy. – І ты што, адразу зразумеy, што перад табой «дзiкая кошка»? – з сарказмам спытаy ён. – А можа, вы пазнаёмiлiся, i яна сама паведамiла табе аб гэтым? – Нiчога я не зразумеy! – Холiн цi то не заyважыy сарказму, цi то проста не звярнуy на яго анiякай увагi. – Я, наогул, не заyважаy яе спачатку… у бары было даволi шмат народу… тым больш, што яна сядзела адна, збоку, каля самай сцяны. І y гэты час у бар увалiлася нейкая кампанiя падвыпiтых грамiлаy… – Космадэсантнiкi? – спытаy Скрайф. Холiн пацiснуy плячамi. – Магчыма! Але, хутчэй за yсё, гэта былi пiраты… – Пiраты? – здзiвiyся Скрайф. – Але ж пiраты… яны па-за законам! Усюды… у любой часткi Федэрацыi! – Толькi не там, дзе гаспадарыць ФІРМА! – Холiн крыва yсмiхнуyся. – На гэтых планетах пiраты адчуваюць сябе y поyнай бяспецы. У адрозненнi ад мясцовых жыхароy, якiя, на сваё няшчасце, з iмi там вымушаны кантактаваць… Ён змоyк. Скрайф таксама маyчаy, паглажваючы пад сталом левай рукой халоднае шкло бутэлькi. Ну, давай жа… расказвай хутчэй i вымятайся! – І што было потым? – спытаy ён, калi агульнае маyчанне зноy пачало пагрозлiва зацягвацца. – Потым? – Холiн усмiхнуyся. – Потым было, як звычайна. Іх было чалавек шэсць, i яны адразу ж пачалi дэбашырыць. Зневажалi мужчын… заляцалiся да жанчыны… калi хто з мужчын yзаступаyся за iх – адразу ж атрымлiваy па фiзiяномii… – Уяyляю! – Скiн са шкадаваннем паклаy левую руку на стол. – Табе таксама перапала? – Ды не! – Холiн, чамусьцi, па-ранейшаму поyнасцю iгнараваy саркастычныя падначкi свайго субяседнiка. – Дакладней, магчыма б, i перапала… але, на маё шчасце, яны заyважылi гэтую дзяyчыну – нельга было не заyважыць такую прыгажуню – i yсiм кагалам рушылi да яе столiка… – Ну i… – Скрайфу раптам стала цiкава, ён нават пра бутэльку забыyся. – Што было далей? Холiн устаy, павольна падыйшоy да адчыненага акна, нейкi час глядзеy кудысьцi yнiз, потым зноy павярнуyся да Скрайфа. – Разумееш, я таксама заyважыy яе y гэты час… ну, можа, крыху раней… Пакуль гэтыя мардавароты здзеквалiся з астатнiх, дзяyчына не звяртала на yсё, што адбывалася y бары анiякай увагi. Яна нават не паглядзела y той бок анi разу… проста сядзела, пацягвала праз саломiну свой кактэль… аж да таго часу, пакуль гэтыя прыдуркi не акружылi яе з усiх бакоy. Яна нават дазволiла схапiць сябе за рукi… i толькi потым пачала iх мяцелiць! Разумееш, усё адбылося вельмi хутка, амаль iмгненна… здаецца, на кожнага з нападаyшых, яна не патрацiла больш двух-трох удараy, i гэтыя yдары цяжка было нават разглядзець – усё злiлося y адну суцэльную вiхуру. Карацей, хвiлiны не прайшло, як усе шасцёра валялiся беспрытомнымi вакол столiка… а гэтая дзяyчына, яна нават не паглядзела на iх! Зноy села за свой столiк i пачала, як i раней, смакаваць кактэль… – І yсё ж, як ты даведаyся, што гэта была менавiта «дзiкая кошка»? – перабiy Холiна Скрайф. – Яна што, аб’явiла аб гэтым усяму бару? – Мне па сакрэту расказаy сам бармэн… – Холiн змоyк на iмгненне, неяк крыва усмiхнуyшыся пры гэтым. – Потым… калi yсё yжо скончылася. А спачатку з’явiлася палiцыя… нарэшце, з’явiлася. Медыкi таксама пад’ехалi. Яны, дарэчы, аказваючы пацярпелым бандытам першую дапамогу, канстатавалi, што yсе яны, хоць, без сумнення, выжывуць i нават, з цягам часу, змогуць рухацца, наyрад ужо калi y будучым змогуць зацiкавiцца жанчынамi… – Вось нават як! – Менавiта так! Разумееш, яна магла зрабiць з гэтымi мярзотнiкамi yсё, што пажадае! Магла проста забiць iх усiх… але вырашыла, што так больш павучальна… Холiн замаyчаy. – А што палiцыя? – спытаy Скрайф. – Палiцыя?! – Холiн хмыкнуy. – Палiцыi гэтая дзяyчына паказала нейкае сваё пасведчанне i yсе палiцэйскiя лiтаральна выцягнулiся перад ёй па стойцы «смiрна». Бармэн сказаy мне потым: y пасведчаннi yказывалася, што гэтая дзяyчына запрошана на планету для выканання нейкай звышсакрэтнай мiсii, i што yся палiцыя i, наогул, усе yзброенныя сiлы планеты павiнны былi аказваць ёй у гэтым максiмальнае садзейнiчанне i выконваць любы яе загад альбо патрабаванне на yвесь час аперацыi… Экран справа раптам засвяцiyся i на iм з’явiyся yстрывожаны твар дзяжурнага знiзу. – Мiстэр Скрайф, я наконт пятай брыгады… – запiнаючыся, прагаварыy ён. – Здаецца, у iх нейкiя праблемы… – Праблемы?! – здзiвiyся Скрайф. – І што гэта за праблемы? У гэты час Холiн iрвануyся да стала i, ледзь не збiyшы Скрайфа з ног, лiтаральна yпiyся y экран вачыма. – Звяжы мяне з пятай брыгадай! – выкрыкнуy ён у мiкрафон. – Неадкладна! На Скрайфа Холiн не звяртаy анiякай увагi, быццам таго i y кабiнеце не было! Гэта было яyным парушэннем субардынацыi, i Скрайф хацеy ужо нават абурыцца i выказаць свайму намеснiку yсё, што ён аб гэтым думае. Але y самы апошнi момант ён чамусьцi стрымаy сябе, прамаyчаy. Вельмi yжо трывожна прагучаy голас Холiна. – Доyга мне чакаць?! – зноy выгукнуy Холiн у мiкрафон. – Я, здаецца. аддаy загад: звязаць мяне з пятай брыгадай! – Я зразумеy, сэр! – перапалоханы дзяжурны вiнавата лыпаy вачыма. – Мы спрабавалi, але… – Што, але?! – зароy Холiн, ды так, што нават Скрайф уздрыгнуy ад нечаканасцi. – Што з iмi здарылася?! – З iмi няма сувязi! – праляпятаy дзяжурны. – Не магу зразумець, чаму… – Гэта i yся праблема? – з уяyнай палёгкай Скрайф адкiнуyся на спiнку крэсла, з насмешкай паглядзеy на чырвоны ад хвалявання твар Холiна. – Магчыма, зараз у iх iдзе сеанс гiпнатэрапii… У гэты час, як ты ведаеш, уся сувязь адключаецца… Нейкi час Холiн моyчкi глядзеy на свайго непасрэднага начальнiка цяжкiм немiгаючым позiркам. Аб чым ён думаy – невядома, але нiчога прыемнага для Скрайфа у гэтых думках, пэyна ж, не было. – Ты думаеш? – спытаy, нарэшце, Холiн не зусiм упэyненым голасам. Замест адказу Скрайф толькi пацiснуy плячамi. – А пiлот? Чаму ён не адказвае? Скрайф зноy пацiснуy плячамi. – Не ведаю! Магчыма, пiлот таксама пайшоy з астатнiмi… – ён змоyк, скоса глянуy у бок Холiна, той, здаецца, аб чымсьцi напружана раздумваy. – Ты ж ведаеш Лэслi… ён заyсёды хоча запрагчы Карантышку хоць у якую работу! Не адказваючы, Холiн толькi няyважлiва кiyнуy галавой. – Мне адключыцца? – спытаy нясмела дзяжурны. Скрайф даy дазвол i экран зноy патух. – Трэба выслаць туды ахоyнiкаy! – сказаy раптам Холiн. – Не менш дзесяцi! – Што?! – Скрайф нават прыyстаy у крэсле. – Колькi? – Не менш дзесяцi! – паyтарыy Холiн. – І яны справяцца yдзесяцярох? – з’едлiва спытаy Скрайф, зноy апускаючыся y крэсла. – Як лiчыш? Але Холiн зноy не прыняy iронii. А, можа, ён яе проста не разумеy? – Не ведаю! – сказаy ён суха. – Магчыма, i не! Таму яны павiнны быць са зброяй i, наогул, у поyнай баявой экiпiроyцы! – Вось нават як?! Скрайфу вельмi хацелася ляпнуць зараз кулаком па стале… з усяе сiлы ляпнуць, а затым паказаць гэтаму нахабнiку на дзверы! Няхай займаецца сваiмi канцэлярскiмi справамi i не лезе y ягоную, Скрайфа, кампетэнцыю! Скрайф ужо нават узняy кулак над сталом, але штосьцi yсё ж стрымала яго. Магчыма, нiчым не прыхаваная трывога Холiна нейкiм чынам перадалася i самому Скрайфу, бо, зусiм нечакана нават для сябе самога, ён толькi згаджальна кiyнуy галавой. – Рабi, як лiчыш патрэбным! – прагаварыy ён стомлена i, калi Холiн, павярнуyшыся, накiраваyся yжо да дзвярэй, дадаy: – Ведаеш… калi y iх па нейкай прычыне проста не спрацавала сувязь – нас падымуць на смех! – Нiчога! – адказаy Холiн, нават не павярнуyшыся. – Як-небудзь паспрабую гэта перажыць! Ён выйшаy i падкрэслена-шчыльна зачынiy за сабой дзверы. А Скiн, вылаяyшыся y думках, выцягнуy, нарэшце, з-пад стала прыхаваную там бутэльку i прагна да яе прыпаy… Глава 5 – Чорт! – Карантышка Джон сутаргава сглытнуy, стараючыся па магчымасьцi не глядзець у той бок пакоя, дзе звешвалася са сцяны скрываyленае i знявечанае амаль да непазнаваемасцi цела фермера. – Можа, здымем? – Не трэба нiчога тут чапаць! – рэзка абарваy Карантышку Свенсан. Ён зноyку паспрабаваy звязацца з дзяжурным – i зноyку безвынiкова… нейкiя незразумелыя перашкоды поyнасцю забiвалi эфiр. – Штосьцi глушыць нашы перадатчыкi, толькi я нiяк не магу зразумець, што гэта такое?! Карантышка Джон толькi недаyменна развёy рукамi i запытальна паглядзеy на Лэслi. – Можа, нейкае электроннае абсталяванне? – выказаy меркаванне той. – Фермеры любяць стаyляць у сябе розныя такiя штуковiны… – Якiя штуковiны? – спытаy Свенсан. – Розныя! – Лэслi зiрнуy у бок знявечанага трупа на сцяне i дадаy: – Гэтаму yжо yсё роyна… – Небарака! – Карантышка зноy сударгава зглытнуy. – Як лiчыце, ён доyга мучыyся? Нiхто яму не адказаy, i нейкi час рамонтнiкi стаялi моyчкi, як бы аддаваючы данiну павагi нябожчыку. Потым Лэслi злосна сплюнуy. – Трапiла б яна мне зараз, гэтая сучка! – І што б ты з ёй зрабiy? – пацiкавiyся Карантышка. Лэслi нiчога не адказаy. – Не разумею толькi, як яна змагла з iм справiцца! – задумлiва прагаварыy Карантышка, нi да каго канкрэтна не звяртаючыся. – Ён жа вунь якi здаравяк! – І я не разумею! – сказаy Свенсан. – Нешта ва yсiм гэтым загадкавае… i, ведаеце, гэта мяне пачынае крыху трывожыць… – Ды нiчога загадкавага тут няма! – Лэслi зноy сплюнуy. – Схавалася за дзвярыма… нечакана yрэзала па патылiцы чымсьцi цяжкiм! А з беспрытомным чалавекам можна зрабiць усё, што пажадаеш! – Вось яна i зрабiла! – дадаy Свенсан i yздыхнуy. – Не разумею толькi, навошта было так здзеквацца?! – зноy прамармытаy Карантышка Джон. – Дапускаю, што y яе маглi быць важкiя прычыны, каб ненавiдзець мужа… але чаму было проста не забiць… – Ды заткнiся ты! – нечакана вызверыyся на сябра Лэслi. – Прычыны… прычыны! Паслухай, начальнiк, – умольна звярнуyся ён да Свенсана. – Давай самi знойдзем гэтую сучку! Яна ж дзесьцi тут, я гэта адчуваю! Хаваецца, падлюка… але мы знойдзем… – ён змоyк, не зводзячы са Свенсана умольнага позiрку. – Ну як, брыгадзiр, згода? Але Свенсан толькi адмоyна таргануy галавой. – Цяпер гэта не наша yжо справа! – падтрымаy брыгадзiра Карантышка Джон. – Для гэтага iснуе ахова! Трэба iх выклiкаць! – Дык сувязi ж няма! – сказаy Лэслi. – Забыyся? Замест адказу Карантышка толькi гучна вылаяyся. – Усё адно да аднаго! – дадаy Лэслi i yздыхнуy. – Як знарок! «А, можа, i на самой справе – знарок? – працяла раптам галаву Свенсана трывожная думка, але ён адразу ж пастараyся адагнаць яе прэч. – Глупства! Проста нейкi прыбор у доме цi каля дома працуе i стварае гэтыя перашкоды… толькi i yсяго…» – Пайшлi да катэра! – сказаy ён, звяртаючыся да падначаленых. – Звяжамся адтуль, даложым сiтуацыю… Тады i вырашым, што рабiць далей! – А, можа, усё ж… – пачаy было Лэслi, але брыгадзiр адразу ж яго абарваy. – Гэта загад! – сказаy ён рэзка i першым выйшаy з пакоя. Па вузкiм цёмным калiдоры рамонтнiкi зноy вярнулiся y прасторнае кухоннае памяшканне. Тут усё, i сцены, i падлога, былi заляпаны падсохлай ужо крывёю… тут яны yпершыню адчулi штосьцi нядобрае, i таму, пакiнуyшы yсё абсталяванне, пачалi абследваць дом, пакой за пакоем, аж пакуль не наткнулiся на знявечаны труп гаспадара… Абсталяванне i зараз ляжала на падлозе, нiхто нiчога тут не чапаy. Нейкi час Свенсан моyчкi яго разглядваy, разважаючы, што лепш: пакiнуць абсталяванне пакуль тут альбо аднесцi яго адразу ж на катэр. Апошняе разважанне падалося яму больш слушным, тым больш, што апаратура каштавала даволi нетанна, а адказваy за яе цэласнасць менавiта ён, брыгадзiр. – Ну yсё, разбiраем апаратуру! – загадаy Свенсан. – Зацягнем яе зноy на катэр… здаецца мне, што працаваць сёння тут нам ужо не давядзецца! – гэта быy жарт, але нiхто нават не усмiхнуyся i тады Свенсан дадаy, ужо на поyным сур’ёзе: – І варушыцiся, чорт бы вас пабраy! Рамонтнiкi пачалi, нарэшце, варушыцца, брыгадзiр таксама… – Ты зноy мне шмат пакiдаеш! – запратэставаy Карантышка Джон. – Ды тут нават больш, чым я валок сюды! – Ну, ну… не бурчы! – Лэслi спынiyся. – Добра, я вазьму яшчэ вось гэта! – І гэта таксама! – А гэта yжо не маё! – Ды тут усё тваё! – аж абурыyся ад такога нахабства Карантышка. – Лiчы, што я проста дапамагаю табе валачы твае прычындалы! Брыгадзiр, ды скажы ты яму! – Ды хопiць вам! – прымiрэнчы сказаy Свенсан. – Я сам астатняе забяру! Ён нахiлiyся, каб падабраць рэшткi апаратуры, але y гэты самы час за ягонай спiной тонка рыпнулi дзверы. Імгненна зрэагаваyшы, Свенсан павярнуyся y бок дзвярэй. Лэслi i Джон таксама павярнулiся y той жа бок, праyда, абсталяванне яны пакуль што не кiнулi i па-ранейшаму трымалi y руках. – Чорт пабяры! – гучна вылаяyся Лэслi. – Гэта ж яна! Каля дзвярэй, якiя вялi ва yнутранныя пакоi, стаяла высокая маладая жанчына y ладна падагнаным плямiстым камбiнiзоне i дэсантных чаравiках на шнуроyцы. Густыя, колеру пазалочанай медзi, валасы жанчыны y прыгожым беспарадку рассыпалiся па плячах, вялiкiя блакiтныя вочы без усялякага страху або хвалявання разглядвалi рамонтнiкаy. – Гэта яна? – Свенсан паглядзеy на Лэслi. – Ты не памыляешся? Той не зусiм упэyнена кiyнуy. – Яна, здаецца… – Нiчога не разумею! Падсвядома, Свенсан уяyляy сабе гэтую жанчыну зусiм iнакш: збiтай, скрываyленай, няшчаснай. Яна не павiнна была разгульваць зараз па дому… зараз яна павiнна была, забiyшыся y якi-небудзь цёмны завулак вялiкага гэтага будынку, цiхенька там затаiцца, дрыжучы ад страху i асуджана чакаючы такога непазбежнага пакаранне. А пакаранне за забойства мужа магло быць толькi адно – уранавыя руднiкi! Гэта было тое ж самае смяротнае пакаранне, толькi расцягнутае y часе на некалькi доyгiх i пакутлiвых месяцаy, а, магчыма, i гадоy… Жанчына каля дзвярэй не выглядала нi няшчаснай, нi, тым больш, спалоханай. Спакойна i з нейкай незразумелай iронiяй разглядвала яна аслупянеyшых ад некананага яе з’яyлення мужчын, разглядвала доyга i yважлiва, павольна пераводзячы позiрк з аднаго на другога. Потым вусны яе раптам скрывiла нядобрая нейкая yсмешка, i яна, усмешка гэтая, адразу ж вывела рамонтнiкаy з аслупянелага стану. – Ты, сучка! – Лэслi хутка апусцiy на падлогу апаратуру, зрабiy крок наперад, сцiскаючы кулакi. – Ты разумееш, што нарабiла?! Як ты пасмела yзняць руку на свайго мужа! І хопiць ужо yсмiхацца! Зараз я сцяру гэтую нахабную yсмешку з тваiх вуснаy, дрэнь! Ён сунуyся, было, да жанчыны, але Свенсан паспеy перахапiць аператара, адным штуршком адкiнуць яго назад. – Астынь, Лэслi! – Свенсан усё глядзеy i глядзеy на дзiyную гэтую жанчыну, глядзеy i yсё нiяк не мог адвесцi погляд. – Не трэба самасуду! Мы даставiм яе на станцыю, а там… там няхай вырашае начальства! – Начальства?! – Лэслi пагардлiва сплюнуy. – Што яно разумее, гэтае тваё начальства?! Што трэба яму, акрамя прыбытку! Яны сатруць з яе памяцi yсе гэтыя падзеi i зноy выставяць на продаж у якiм-небудзь iншым месцы! І новы небарака, якi набудзе гэтую поскудзь, не западозрыць нават, якая небяспека яго чакае! Ты гэтага хочаш, брыгадзiр?! – Ты ж ведаеш, што гэтага не будзе! – змрочна буркнуy Свенсан, усё яшчэ не y сiлах адвесцi погляд ад жанчыны. – Ты сам ведаеш, што яе чакае далей! – Нiчога я не ведаю! – закрычаy Лэслi злосна. – Я нават не ведаю, iснуюць у сапраyднасцi гэтыя самыя руднiкi, цi гэта проста адна з чарговых баек, якiмi нас частуюць зверху! А можа яно yжо забiвала кагосьцi раней? – прагаварыy ён раптам зусiм iншым тонам, такiм, ад якога y Свенсана нават мурашкi па скуры пабеглi. – Яна забiла – ёй сцерлi гэта… i вось яна зноyку yзялася за сваё! Ён змоyк i нейкi час усе маyчалi. – А ведаеш брыгадзiр, у гэтым штосьцi ёсць! – прагаварыy Карантышка, таксама апускаючы на падлогу абсталяванне. – Не тое, каб я y гэта канчаткова паверыy, але… – ён змоyк, заyзята пачухаy патылiцу левай рукой, – у ягоных разважаннях штосьцi такое ёсць… – Вось я i кажу… – узрадавана пачаy Лэслi, але Свенсан жэстам перапынiy яго. – Што ты прапануеш? – спытаy ён, адводзячы, нарэшце, погляд ад жанчыны i паварочваючыся да аператара. – Забiць яе? – Ды нiчога я не прапаную! – крыху сумеyшыся, буркнуy Лэслi. – Я проста не хачу, каб яна забiла яшчэ кагосьцi y будучым, каб яна забiвала зноy i зноy! І чаму яна yвесь час усмiхаецца?! – раптам узарваyся ён. – Няхай яна перастане yсмiхацца, гэтая сучка! – Я памятаю цябе! – прагаварыла нечакана жанчына, i yсе зноy павярнулiся y яе бок. – Яшчэ калi я была там, у вас. Ты кожную ноч прыходзiy на склад i выбiраy сабе адну з нас… выбiраy, вёy да сябе, а потым, пад ранiцу, прыводзiy назад… Брыгадзiр паглядзеy на Лэслi, якi раптам пачырванеy i адвярнуyся. – Дык вось чаму ты так ахвотна заступаеш на начныя дзяжурствы! – прагаварыy Карантышка. – Вось чым ты займаешся там па начах! – Падумаеш! – агрызнуyся Лэслi. – Што тут такога?! – Гэта ж забаронена! – сказаy Свенсан. – Ты што, не ведаеш аб гэтым? – Чужая маёмасць… i yсё такое! – насмешлiва прагаварыy Лэслi. – Ды yсе так робяць… усе, хто дзяжурыць ноччу! – Я так нiколi не рабiy! – сказаy Свенсан. – Ну i хто табе перашкаджаy?! – буркнуy Лэслi, з-пад iлба зiрнуyшы на брыгадзiра. – Тым больш, што там, на складзе, яны яшчэ нiкому не належаць… нiкому, акрамя ФІРМЫ! А ФІРМА – гэта мы! – ФІРМА – гэта ты! – канстатаваy Карантышка. – А што, гучыць! – Ды што вы да мяне прычапiлiся! – Лэслi пацiснуy плячамi. – Павiнен жа я час ад часу правяраць iх рэфлексiю… – У ложку! – дадаy Карантышка. – Там яна лепш за yсё правяраецца? – А гэта не твая сабачая справа! – вызверыyся Лэслi на сябра. – Дзе хачу – там i правяраю! Цябе што, зайздрасць бярэ?! – Усё, хопiць! – Свенсан узняy руку i yсе змоyклi. – Бачыце – яна yсё чуе! – Ну i няхай чуе! – усё яшчэ нiяк не мог супакоiцца Лэслi. – Хутка забудзе! Чуеш, сучка! – звярнуyся ён да жанчыны. – Мы з табой яшчэ сустрэнемся! У першае ж маё начное дзяжурства… – Ды заткнiся ты! – крыкнуy Свенсан i так паглядзеy на аператара, што той палiчыy за лепшае сапраyды змоyкнуць i нават крыху адыйсцi назад. – Значыцца, так! – ён паглядзеy на падначаленых. – Лэйлi, ты зараз жа збярэш гiпнакрэсла… – Тут?! – недаyменна перапытаy Лэслi. – Можа, проста даставiм яе туды, а yжо там… – У такiм стане? Лэйлi хацеy штосьцi запярэчыць, але перадумаy i заняyся зборкай. – А мне што рабiць? – спытаy Карантышка. – Дапамагаць Лэслi? – З тваiмi лапамi?! – усмiхнуyся Лэслi. – Ведаеш, гэта табе не арматуру вузламi вязаць! – Ты лепш паназiрай за ёй! – Свенсан кiyнуy у бок жанчыны, якая па-ранейшаму стаяла нерухома i уважлiва назiрала за yсiмi дзеяннямi рамонтнiкаy. – Калi што якое… – Не будзе нiчога такога! – Карантышка падыйшоy да жанчыны, спынiyся побач з ёй, чаго жанчына, здаецца, нават не заyважыла… ва yсялякiм разе яна нiяк на гэта не адрэагавала. – Што далей? Звязаць яе?! – Проста пастой пакуль побач! – Свенсан павярнуyся да Лэслi. – Ну, як? – Зараз скончу! – адазваyся той, не прыпыняючы работы. Лэслi лiчыyся лепшым аператарам станцыi, а, можа, i yсяго нават Аграполiса. За гэта кiраyнiцтва шмат чаго яму даравала… – Ну, вось i yсё! – заявiy ён нарэшце, адыходзячы yбок. – Можна пачынаць! – Несцi яе туды? – спытаy Карантышка. – Пачакай! – Свенсан зноy паглядзеy на жанчыну. Кагосьцi яна яму няyлоyна напамiнала… толькi вось каго? Гэтага ён, як не спрабаваy, так i не змог успомнiць. – Паслухайце, – пачаy ён, звяртаючыся да жанчыны. – Вы мяне слухаеце? Лэслi насмешлiва фыркнуy. – Яшчэ на «вы» яе называць, гэтую поскудзь! Свенсан не звярнуy анiякай увагi на з’едлiвую рэплiку аператара, жанчына таксама. Яна глядзела на Свенсана i маyчала. – Вы мяне разумееце? – спытаy Свенсан, стараючыся гаварыць, як мага мякчэй. – Вы здзейснiлi злачынства i павiнны за яго адказаць, але гэта не наша функцыя. Мы проста даставiм вас на станцыю, а там… – Што, там? – раптам спытала жанчына. – Што там зробяць са мной? – Я не ведаю… – прамармытаy Свенсан, адчуваючы сябе даволi няёмка пад уважлiвым позiркам блакiтных жаночых вачэй. – Вы ж разумееце, што за такое злачынства… – А хiба не горшае злачынства, – перабiла Свенсана жанчына, – зрабiць мяне, свабодную жанчыну, рабочай жывёлiнай i, як жывёлiну, прадаць у рабства фермеру-садысту? – Ды заткнiся ты! – злосна выкрыкнуy Лэслi. – Ты i ёсць рабочая жывёлiна i нiчога больш! Паслухай, брыгадзiр! – звярнуyся ён да Свенсана. – Давай закругляцца, а?! Свенсан зiрнуy на гадзiннiк i yздыхнуy. Як у чым, а y гэтым Лэслi меy рацыю: трэба было i сапраyды хутчэй завязваць з гэтай справай… – Джон! – звярнуyся ён да Карантышкi, стараючыся не сустракацца пры гэтым вачыма з настойлiва-уважлiвым позiркам жанчыны. – Дапамажы ёй сесцi y крэсла! – Давай, малютка! – ажывiyся Джон, апускаючы шырокую сваю далонь на плячо жанчыны. – Топай да крэсла… Жанчына нават не варухнулася. Яна чамусьцi упарта жадала зноy сустрэцца позiркам са Свенсанам, але нiчога y яе не атрымлiвалася. – Яна не iдзе, шэф! – прагаварыy Карантышка Джон. – Дазвольце, я яе сiлком… І, не чакаючы адказу, ён абхапiy жанчыну магутнымi рукамi, лёгка, нiбыта пушынку, прыyзнiмаючы яе над падлогай. І раптам, дзiка yскрыкнуyшы, зноyку адпусцiy i, схапiyшыся абедзьвумя рукамi за нiз жывата, сагнуyся амаль напалам. І y гэты ж самы момант жанчына, немаведама як апынуyшаяся yжо збоку ад Каратышкi, нанесла яму адзiн кароткi, рэжучы yдар рабром далонi па патылiцы. Усяго адзiн толькi yдар… але Карантышка Джон, вялiзны, шыракаплечы асiлак, жывая легенда Аграполiса, пахiснуyся i бязгучна асеy на падлогу. Магчыма, ён проста страцiy прытомнасць, а магчыма… – Сучка! – пранiзлiва закрычаy Лэслi, i y голасе ягоным Свенсану пачулiся першыя ноткi панiчнага страху. – Што ж ты робiш, сучка! Апамятаyшыся, нарэшце, ад нечаканасцi, Свенсан iрвануyся наперад. Ён ужо быy зусiм побач з жанчынай, калi тая, раптоyна падскочыyшы y вышыню i праляцеyшы лiтаральна над самай галавой Свенсана, апынулася пасярод пакоя, нiбыта перагароджваючы яму гэтым сваiм манёyрам шлях да магчымага адступлення, хоць аб адступленнi Свенсан нават i не думаy… Свенсан, але не Лэслi. Убачыyшы жанчыну зусiм побач з сабой, ён адразу ж кiнуyся да дзвярэй, праyда, дабегчы да iх не паспеy. Свенсан так i не зразумеy, як змагла гэтая жанчына апынуцца раптам зусiм побач з аператарам, але гэта yсё ж адбылося. Хуткi, амаль няyлоyны yзмах тонкай жаночай рукi… i Лэслi, адразу ж адляцеyшы yбок, пракацiyся крыху па падлозе ды так i застаyся ляжаць там тварам унiз. Свенсан зразумеy, што застаyся адзiн. На yсялякi выпадак ён нахiлiyся да Карантышкi, марна спрабуючы адшукаць у нерухомым ягоным целе хоць нейкiя прыкметы жыцця. Карантышка быy мёртвы i забiла яго гэтая хударлявая з выгляду жанчына, забiла з аднаго толькi yдару… Як i Лэслi! Свенсан выпрастаyся, павярнуyся да жанчыны. Яна па-ранейшаму стаяла каля дзвярэй, высока yзняyшы галаву i глядзела на Свенсана, i y уважлiвым позiрку яе было дзiyнае нагрувашчанне самых разнастайных пачуццяy. – Ты – «дзiкая кошка»? – спытаy Свенсан, нарэшце yсё зразумеyшы. – Дакладней, ты – былая «дзiкая кошка»? Жанчына раптам адмоyна тарганула галавой. – Я не былая! – працадзiла яна праз зубы. – Былых «дзiкiх кошак» не бывае! Я прайшла абрад ачышчэння, i зараз я зноy «дзiкая кошка»! Сапраyдная! – Абрад ачышчэння? – Свенсан раптам усё зразумеy. – Дык вось чаму ты… – ён запнуyся на слове, – вось чаму мы знайшлi твайго мужа y такiм стане? – Табе яго шкада? – спыталася раптам жанчына i, не паспеy яшчэ Свенсан хоць штосьцi сказаць, дадала: – Ты былы космадэсантнiк, хiба не так? – Былы! – Свенсан горка yсмiхнуyся. – Што ж, у адрозненнi ад цябе, я i сапраyды былы… – Я памятаю цябе! – прагаварыла жанчына павольна, нiбыта i сапраyды штосьцi yспамiнаючы. – Гэта было тры гады таму, i мы yдзельнiчалi з табой у адной i той жа аперацыi… – Тры гады таму?! Свенсан раптам успомнiy гэтую самую аперацыю. Успомнiy ён i жанчыну… праyда, нi тады, нi потым нават, ён так i не даведаyся, кiм жа яна была на самой справе… А вось зараз даведаyся! Жанчына раптам весела рассмяялася, i Свенсан, уздрыгнуyшы, з недаyменнем на яе паглядзеy. Аказваецца. яна yмее смяяцца… вось бы нiколi не падумаy! – Я проста yспомнiла, як клапатлiва ты адносiyся да мяне y час той аперацыi, як аберагаy ад розных небяспек, сапраyдных i yяyных. Цiкава, кiм ты мяне лiчыy тады? Не адказваючы, Свенсан проста глядзеy на яе. Божа, як ён шукаy яе потым, пасля таго, як усё было скончана… як спрабаваy хоць штосьцi даведацца, выкарыстоyваючы дзеля гэтага yсе магчымыя крынiцы, як афiцыйныя, так i неафiцыйныя. Але yсё аказалася дарэмна… адзiнае, што высветлiy тады Свенсан: жанчыны гэтай, наогул, не iснавала y прыродзе, i y аперацыi той яна проста не магла yдзельнiчаць нi y якасцi каго, у вынiку свайго жыццёвага неiснавання… – Ты знiкла так нечакана… – прагаварыy ён нарэшце. – Куды ты знiкла? Жанчына ледзь прыкметна yсмiхнулася. – Я не знiкла! – сказала яна. – Я проста адправiлася выконваць сваё асноyнае заданне. Няyжо ты не зразумеy тады, што yсе вашыя дзеяннi патрэбны былi толькi дзеля yвядзення y зман працiyнiка? Ты што, так i не зразумеy усяго гэтага? Свенсан толькi пацiснуy плячамi. Штосьцi такое ён падазраваy ужо тады, падазраваy, але так i не рашыyся спытаць потым аб гэтым хоць у каго-небудзь з кiраyнiцтва. У той аперацыi загiнула амаль палова ягонай каманды… ды i сам ён быy тады сур’ёзна паранены… крыyдна ведаць, што yсе яны аказалiся простымi пешкамi y чужой i незразумелай гульнi… – Я шукаy цябе! – сказаy нечакана нават для сябе самога Свенсан. – Доyга шукаy… Тонкiя бровы жанчыны здзiyлена прыyзнялiся. – Шукаy? – недаyменна перапытала яна. – Навошта? Адказаць на няпростае гэтае пытанне Свенсан так i не паспеy. Гучна застагнаy Леслi i гэта y момант вярнула Свенсана да рэчаiснасцi. Ён паглядзеy на жанчыну, якая стаяла памiж iм i Лэслi i з нейкiм шчымлiвым болем у сэрцы зразумеy, што зараз яны ворагi! Напэyна, жанчына таксама падумала аб гэтым жа: яна неяк разам спахмурнела, вочы яе ператварылiся y дзве вузкiя шчылiны, пунцовыя прыгожыя вусны перакрывiла нядобрая нейкая yсмешка, больш падобная на грымасу. «Мне трэба будзе забiць яе! – у адно iмгненне пранеслася y галаве Свенсана адзiная цвярозая думка. – Забiць, бо iнакш яна заб’е мяне! У мяне проста няма iншага выйсця, акрамя, як паспрабаваць забiць яе! У яе, дарэчы, таксама няма зараз iншага выйсця…» Свенсан прыняy баявую стойку, але першым нападаць не стаy. І так не шмат было y яго шанцаy адзiн на адзiн адолець «дзiкую кошку»… ён не хацеy памяншаць iх безразважным сваiм нападам. Таму ён проста yважлiва сачыy за кожным рухам жанчыны… дакладней, проста сачыy за жанчынай, бо яна пакуль што не рухалася… Лэслi зноy застагнаy, паспрабаваy прыyзняцца на локцi, але зноy павалiyся на падлогу, гучна yдарыyшыся аб яе iлбом. – Дазволь мне аглядзець яго?! – у голасе Свенсана прагучалi амаль што yмольныя ноткi. – Яму патрэбна дапамога! Жанчына нiчога не адказала, яна нават не павярнулася y бок Лэслi, хоць той зноy упарта паспрабаваy прыyзняцца на локцi левай рукi… i зноy няyдала. – Лэслi, ты можаш устаць?! – крыкнуy Свенсан. – Як ты сябе адчуваеш?! – Я магу варушыць толькi левай рукой! – прахрыпеy у адказ Лэслi. – Яна штосьцi пашкодзiла мне, гэтая сучка, моцна пашкодзiла! Я нават ног не адчуваю! Забi яе, Алаф, забi! – Ты i сапраyды хочаш забiць мяне? – раптам спытала жанчына Свенсана, па-ранейшаму не кранаючыся з месца. – Ты гэтага хочаш? – А ты? – пытаннем на пытанне адказаy Свенсан. Жанчына раптам усмiхнулася, але yжо не злавесна, як раней, а крыху нават сумнавата. – Ты загiнеш! – яна памаyчала з хвiлiну i дадала: – Як толькi ты паспрабуеш напасцi на мяне – ты загiнеш! Гэта было праyдай, i Свенсан выдатна гэта ведаy. – Што ж мне з табой рабiць? – у нейкiм задуменнi прагаварыла жанчына. – Хiба толькi… У яе руцэ немаведама адкуль з’явiyся раптам пiсталет. Разумеючы, што yсё скончана i ён прайграy, Свенсан, тым не менш, iрвануyся наперад, стараючыся выйграць тыя долi iмгнення, якiя былi неабходны жанчыне, каб узняць зброю i нацiснуць на курок… Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/genadz-aulasenka/dzikiya-koshki-barsuma-39045755/?lfrom=688855901) на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Наш литературный журнал Лучшее место для размещения своих произведений молодыми авторами, поэтами; для реализации своих творческих идей и для того, чтобы ваши произведения стали популярными и читаемыми. Если вы, неизвестный современный поэт или заинтересованный читатель - Вас ждёт наш литературный журнал.